Вярнуцца: Кніга № 560. Кн. перапісаў 3

Прадмова да Другога выдання


Дадана: 24-06-2011,
Крыніца: Менск 2010.



За тры гады, якія прайшлі з моманту выхаду ў свет першага выдання [1], Кніга Метрыкі ВКЛ № 560 разышлася па навуковых і прыватных бібліятэках. З'явіліся ўжо і рэцэнзіі на гэтую кнігу, у якіх адзначана як паўната археаграфічных і гістарычна-геаграфічных каментарыяў выдання, так і быў пазітыўна ацэнены прынцып аўтэнтычнасці пры перадачы тэкста крыніцы сучаснымі сродкамі [2]. Гэты прынцып прадугледжвае перадачы ўсіх кірылічных літараў, што прысутнічаюць у тэксце, у тым ліку і зніклыя, а таксама адлюстраванне сучаснымі археаграфічнымі сродкамі палеаграфічных асаблівасцяў тэксту. Заўвагі, якія былі выказаныя, тычацца некаторых пытанняў арганізацыі паказальнікаў і іх удалося цяпер улічыць.

Пастаянныя звароты да аўтара публікацыі сведчаць, што попыт у гэтым выданні застаўся незадаволеным. Менавіта таму нарадзілася ідэя перавыдання. Трэба адзначыць, што акадэмічнае выдавецтва "Беларуская навука" ў свой час досыць уважліва паставілася да тэксту кнігі Метрыкі № 560 і новае выданне не змяняе яго.

Апроч таго, у Даўгаўпілсе выйшла з друку новая публікацыя аўтара, грунтаваная на матэрыялах Кнігі № 560 [3]. Публікатар палічыў за мэтазгоднае ўзнавіць гэты артыкул у якасці дадатку да новага выдання кнігі № 560.

Алег Дзярновіч
17 красавіка 2010, Мінск



[1] Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кніга 560 (1542 год): Кніга перапісаў № 3 (копія канцаXVIст.) / НАН Беларусі, Інстытут гісторыі; падрыхтаваў А. І. Дзярновіч. Мінск: Беларуская навука, 2007. 157 с.

[2] Семянчук, Альбіна. Беларуская Метрыкана [ Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кніга 560 (1542 год): Кніга перапісаў №3 (копія канцаXVIст., падрыхтаваў А. І. Дзярновіч, Мінск, 2007] // BiałoruskieZeszytyHistoryczne= Беларускі Гістарычны Зборнік. 29, 2008. S. 280-281; Рыбчонак С. Новая кніга Метрыкі: Беларусь і Лівонія (Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга № 560 (1542 год). Кніга перапісаў № 3 (копія канца XVI ст.) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; падрыхтаваў А. І. Дзярновіч - Мн.: Беларуская навука, 2007. - 157 с.) // Беларускі Археаграфічны Штогоднік. Вып. 10, 2009. С. 32-35.

[3] Дзярнович О. Цена обиды: локальные пограничные конфликты в первой половине XVI в. и проблема измерения ущерба (по материалам Книги № 560 Метрики Великого Княжества Литовского) // Vēsture: avotiuncilvēki. XVII zinātniskie lasījumi. Vēsture XI / Arb. red. H. Soms. Daugavpils: Daugavpils Universitātes Akadēmiskais apgāds "Saule", 2009. 91-96 lpp.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX