Вярнуцца: Кніга № 560. Кн. перапісаў 3

Уводзіны


Дадана: 24-06-2011,
Крыніца: Менск 2010.



1. Кніга № 560 Метрыкі ВКЛ: архіўная гісторыя і вывучэнне

Кніга № 560 Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага (далей - Кніга № 560), што захоўваецца ў Расійскім Дзяржаўным Архіве Старажытных Актаў (РГАДА) у Маскве, паводле агульнай валавай нумарацыі Фонда № 389 " Литовская Метрика" (Вопіс 1, Частка 1, Справа 560) належыць да так званага Разраду IV "Кнігі перапісаў", які быў вылучаны сярод іншых разрадаў гэтага корпусу крыніцаў яшчэ ў першай палове ХІХ ст. ды замацавана вопісам Станіслава Пташыцкага - паводле Пташыцкага Кніга № 560 з'яўляецца Кнігай перапісаў № 3 [1]. Разрад IV складаецца з рэвізій і інвентароў гаспадарскіх маёнткаў і замкаў, а таксама апісання дзяржаўных межаў [2]. Але ў разрад патрапілі і іншыя матэрыялы, якія тэматычна не трапляюць у гэты пералік [3].

Акты дэлімітацыяў і дэмаркацыяў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскай Канфедэрацыяй з'яўляюцца адметнай часткай матэрыялаў Метрыкі ВКЛ - яны знаходзяцца як сярод Кнігаў запісаў [4], так і сярод Кнігаў публічных спраў [5], а таксама Кнігаў судовых спраў [6]. Але дзве кнігі сярод Кнігаў перапісаў цалкам прысвечаны справам мяжы паміж ВКЛ і Лівоніяй - гэта Кнігі № 559 і № 560.

Уласна Кніга № 560 з'яўляецца копіяй, зробленай у канцы XVI - пачатку XVII ст. (верагодна, у канцы XVI ст.), калі пад кіраўніцтвам канцлера Льва Сапегі ажыццяўлялася праграма па капіяванню дакументацыі Канцылярыі ВКЛ (1594-1607 гг.). Кніга складаецца з двух асноўных, прыблізна роўных па аб'ёму, тэкставых блокаў - Акта дэмаркацыі 1542 г. (з устаўкай фрагмента Акта дэмаркацыі 1541 г.) (арк. 1-18 v.) і запісу скаргаў памежных жыхароў ВКЛ (арк. 20-37) [7]. Пасля таго, як невядомы нам дзяк перапісаў кнігу (почырк І), іншы службовец Канцылярыі ВКЛ Адам Мацеевіч Пашкевіч зрабіў свае праўкі і паметкі (почырк ІІ пм). У далейшым кнігу-копію рэвізаваў інстыгатар ВКЛ Мікалай Мархач-Пузялеўскі, які быў намінаваны на сваю пасаду 24.IV.1604 (займаў гэты ўрад па 1623 г. уключна, памёр перад 1626 г.) [8]. Інстыгатар пакінуў у рукапісу завяральныя запісы (почырк ІІІ пм). Справа ў тым, што паводле пастановы сейма 1607 г. утваралася спецыяльная камісія, якая павінна была спраўдзіць адпаведнасць новых кніг-копій даўнім арыгінальным і зацвердзіць іх [9]. Асноўная праца і была выканана да 1621 г. пад кіраўніцтвам сакратара А. Дольскага і інстыгатара М. Мархач-Пузелеўскага. Усе гэтыя канцылярскія працэдуры (перапісванне і рэвізія) адбываліся ў Вільні. Таксама паводле пастановы сейма 1607 г. старыя і новыя кнігі павінны былі захоўвацца адасоблена. І менавіта Кніга-копія № 560 выкарыстоўвалася надалей у гаспадарскай Канцылярыі. Арыгіналы (першапачатковыя кнігі) засталіся ў Ніжнім замку Вільні і пазней амаль усе загінулі ў гады дзяржаўнай разрухі XVII ст.

Кніга № 560 фігуруе ў Рэестры ад 11.III.1623 г., які мае загаловак "Regestr xiąg Metryki Wielki[ego] Ks[ię]stwa Lit[ewskie]g[o] ode mnie Leona Sapiehi, wojewody Wileńskiego, oswieconemu książęciu Olbrychtowi Stanisławowi Radziwiłowi na Ołyce i Nieswiżu, kanclerzowi Wielki[ego] Ks[ię]stwa Lit[ewskie]g[o], w roku terazniejszym 1623 m[ie]s[iąc]a marca jedynastego dnia oddanych". Гэта перадатачны вопіс Льва Сапегі новаму канцлеру ВКЛ Альбрыхту Станіславу Радзівілу. Пэўна разам з Кнігай № 559 (Кнігай перапісаў № 1) яны названыя, як "Księgi niewielkie opisania granic W[ielkieg]o Ks[ię]stwa Lit[ewskie]go z Ziemią Inflanską, poczawszy od ieziora Kurczow az do granic moskiewskich przez Iwana Hlebowicza Korsaka, a ia Jana Szkolowicza. Roku niemasz" [10]. У рэестры зроблены памылкі: калі назва возера Курчум магла перадавацца як Курчаў, то камісарам ў дэмаркацыі быў не Ян Шкаловіч, але Ян Сакаловіч. Год дэмаркацыі быў невядомы дзяку (пісару), які складаў рэестр, бо, сапраўды, у пачатку кнігі дата не пазначана - яна маецца толькі на арк. 6. Тэкст рэестру падзелены на храналагічныя блокі (раздзелы) паводле панавання ўладароў ВКЛ. У раздзеле "Za panowania swientej pamięci krola je[go] m[o]s[ci] Zygmunta Augusta" анатацыя кнігі мае № 62. Але ў сваіх параўнаўчых табліцах Патрыцыя Кенэдзі Грымстэд і Ірэна Сулкоўска-Курасёва падаюць кнігу ў Рэестры 1623 г. пад № 99 і толькі ў дужках (62). Тут па-просту пададзена агульная валавая нумарацыя кніг з улікам папярэдніх раздзелаў.

У 1740 г. была праведзена праверка кнігі. Гэтая акцыя ў спецыяльнай літаратуры не прыгадваецца, але мы маем матэрыяльныя сведчанні таму - зробленую почыркам IV пм паметку на пустым аркушы 37 v.: "1740 fuit". Магчыма, гэтая праверка была зробленая перад перавозкай Метрыкі ВКЛ у Варшаву, якая адбылася да 1747 г. (паводле іншых звестак - на працягу 1747-1751 гг.) [11]. Але наяўнасць словаў "in archivis metryk oboyga Reipublicae" у Рэестры 1747 г. (гл. ніжэй) дазваляе меркаваць, што гэтая перавозка была закончаная перад 1747 г.

Пасля перавозкі Метрыкі ВКЛ з Вільні ў Варшаве яна захоўвалася ў Каралеўскім архіве, дзе разам з Кароннай Метрыкаю склала Таемны архіў - гэта значыць адасоблены, ведамасны. Кніга была зазначаная пад № 52 у Рэестры 1747 г. ("Inwentarz xiąg Metryki W. X. L. za panowania nayiaśnieyszego króla I. Augusta III za sprawą Yaśnie Welmożnego I. P. Jana Fryderyka... Sapiehy, kanclerza w. W. X. L... y Jaśnie Oświeconego X. I. Michała... Czartoryskiego, podkanclerzego W. X. L... przez nas Jana Chrapowickiego, starostę Szuneliskiego, y Iana Szadurskiego, obóznego inflantskiego kommissarzów do rewizyi y uczynienia należytego porządku in archivis metryk oboyga Reipublicae, sporządzony; a po sporzędzeniu do rąk I. P. Józefa Mikłaszewicza, sekretarzy I. K. Mości, metrykanta W. X. L. Podpisem rąk naszych podany roku 1747, miesiąca maja dnia 4") [12]. Названы рэестр быў падрыхтаваны Янам Храпавіцкім і Янам Шадурскім, але загінуў у сталіцы Польшчы ў 1944 г. Затое яшчэ да пачатку ІІ Сусветнай вайны было апублікавана апісанне рэестра, зробленае Ст. Пташыцкім [13]. Напісаная на арк. 1 кнігі № 560 почыркам V пм уверсе злева лічба "52" якраз і з'яўляецца нумарам кнігі ў варшаўскай канцылярыі пасля 1747 г.

Апроч таго, звесткі па Кнізе № 560 патрапілі ў Сумарыюш кніг Метрыкі ВКЛ, падрыхтаваны ў Варшаве на працягу 1747-1751 гг.: "Summaryusz xiąg Metryki Wielkiey W. X. L... za panowania nayaśnieyszego króla I. Augusta Trzeciego... za sprawą J. W. I. P. Jana Fryderyka... Sapiehy kanclerza w. W. X. L. y J. X. I. Michała... Czartoryskiego podkanclerzego W. X. L..., przez nas Jana Chrapowickiego starostę szumeliskiego y Jana Szadurskiego obóz[nego] inflantskiego, komisarzów do rewizyi y uczynienia należytego porządku in archivis metryk oboyga Reipublicae naznaczonych, sporządzony roku 1747 m[iesią]ca maja" [14]. Сумарыюш (пашыраны рэестр з кароткім пераказам зместу дакументаў кніг) складаецца з 15 тамоў, апісанне Кнігі № 560 маецца ў т. 2 (1530-1533). Гэтае апісанне досыць кароткае - пададзены толькі тытул кнігі.

Каля 1760 г. у Варшаве быў складзены другі Сумарыюш, які цяпер захоўваецца ў Фондзе " ArchiwumPublicznePotockich" [15]. Гэтае апісанне, праўдападобна, грунтавалася на Сумарыюшы 1747-1751 гг. Анатацыі ў ім таксама вельмі сціплыя. Матэрыялы Кнігі № 560 пазначаны толькі на ўзроўні агульнай назвы кнігі. Названыя апісанні Кнігі № 560, як і іншых кніг, звязаныя з новым этапам захоўвання і апрацоўкі матэрыялаў Метрыкі ВКЛ - перамяшчэннем яе ў сярэдзіне 1740-х гадоў у Варшаву.

Паводле пастановы Неадменнай Рады ад 10 студзеня 1777 г. у Варшаве пачалася перапіска кніг Метрыкі ВКЛ лацінскай графікай [16]. Транслітэраваная перад 1786 г. лацінскай графікай (польскім яе варыянтам) копія кнігі складае частку Кнігі № 213 (арк. 275-339), што захоўваецца ў Варшаве ў Галоўным Aрхіве Старажытных Актаў (AGAD) у Фондзе " MetrykaLitewska" [17]. У перыяд з 1747 па 1794 гады ў кнізе былі выкананы канцылярска-архіўныя паметы (почырк V пм). Магчыма з транслітэрацыяй звязаны паметкі почыркам V пм, якія тычацца пераважна геаграфічных рэалій і размешчаныя пераважна ў першай частцы кнігі - у апісанні дэмаркацыі мяжы.

У 1786 г. пад непасрэдным кіраўніцтвам найвышэйшага (вялікага) пісара ВКЛ Адама Тадэўша Нарушэвіча (намінаваны на пасаду 24.ІІІ.1781, адстаўка VI.1788) [18] і пры агульным кантролі канцлера ВКЛ Аляксандра Сапегі ды падканцлера ВКЛ Ёахіма Храптовіча была праведзеня новая апрацоўка кніг Метрыкі ВКЛ. Кнігі адрэстаўравалі і нанава пераплялі. Менавіта тады ў кнізе № 560, як і іншых кнігах Метрыкі ВКЛ, з'явіўся прыклеены да ўнутранага боку (фарзацу) верхняй накрыўкі вокладкі друкаваны аркуш 1786 г. (арк. [0І]) з інфармацыяй пра гэту апрацоўку кніг Метрыкі ВКЛ: "STANISLAUS AUGUSTUS REX | HÆC | MAGNI DUCATUS LITVANIÆ | ACTA PUBLICA | VICISSITUDINE TEMPORUM | DISPERSA COLLIGI | LACERA INNOVARI | CORROSA TRANSCRIBI | ATQUE EX LOGO SQUALLIDO | IN CONCLAVI ÆDIUM REIPUBLICÆ COLLOCARI | PROVIDENTIA AC BENEFICETIA SUA | FECIT | A. D. M.DCC.LXXXVI. | CANCELLARIATU | ALEXANDRI PRINCIPIS SAPIEHA | PROCANCELLARIATU | JOACHIMI COMITIS CHREPTOWICZ | CURA & LABORE | ADAMI NARUSZEWICZ | MAGNI DUCATUS LITVANIÆ NOTARII ||". Апроч таго, у Кнігу № 560 былі ўстаўлены арк. I-VII і арк. 38. Таксама ў другой палове XVIII ст. на наклейцы да спінкі пераплёту была пазначаная памылковая дата: 1559.

Вядома, што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст., а менавіта пасля ІІІ-га падзелу ў 1795 г., Метрыка ВКЛ праз Гродна і Вільню была вывезена ў Санкт-Пецярбург. Некаторыя кнігі Метрыкі ВКЛ яшчэ раней, у 1792 г. патрапілі ў сталіцу ВКЛ і адтуль ужо вывозіліся ў Расію [19].

На працягу 1796-1798 гадоў спецыяльная камісія Кіруючага Сенату і Калегіі замежных спраў па аналогіі з Кароннай Метрыкай у Метрыцы ВКЛ вылучыла групу "Кнігі перапісаў" (В.IV) [20]. У канцы XVIII ст. кнігі Метрыкі ВКЛ былі перададзеныя ў ІІІ дэпартамент Кіруючага Сенату. Гэтая структура захавалася і пры перагрупоўцы архіўнага комплекса з боку так званай "Экспедыцыі Метрыкі далучаных правінцый", створанай у 1803 г. ў рамках ІІІ дэпартамента Сената ў мэтах разбору і апісання дакументаў Метрыкі ды выдачы даведак і рэгістрацыі прыватных юрыдычных актаў дваранства былых ВКЛ і Польшчы. Начальнік Экспедыцыі менаваўся метрыкантам. У далейшым гэтая структура афіцыйна называлася Экспедыцыя Літоўскай Метрыкі [21]. У далейшым рабіліся спробы архіўнага апісання кніг Метрыкі ў практычных мэтах. Выбарачна выкарыстоўваючы рэестры XVIII ст. складаўся "Генеральны вопіс" некаторых аддзелаў Метрыкі, але Кнігі перапісаў не патрапілі ў іх лік [22]. Спробы ўкладання новых вопісаў Метыркі прадпрымаліся ў 1817 г. [23] і 1828 г.

Сярод некалькіх праверак і перагруповак матэрыялаў Метрыкі ў канцы XVIII - першай паловы XIX ст. вылучаецца перасістэматызацыя 1835-1837 гг., калі Камісіяй Кіруючага Сенату кнігі Метрыкі былі падзеленыя на 12 раздзелаў і наша кніга аднесена да Разраду IV "Кнігі перапісаў", а за нашай кнігай замацаваны № 3 гэтага Разраду. Камісія была ўтвораная паводле распараджэння міністра юстыцыі, тайнага радцы Дзімітрыя Васільевіча Дашкава (гады жыцця: 29.ХІІ.1784 - 26.ХІ.1839; функцыі міністра выконваў: 20.ІХ.1829 - 14.ІІ.1839) [24]. Сведчаннямі працаў 1835-1837 гг. з'яўляюцца архіўныя паметкі почыркам VІ пм, зробленыя калежскім асесарам Пятром Бібіным (?), а таксама завяральны запіс на арк. 38. На арк. VII v. П. Бібін пазначыў: "Подъ № 3 Литовскихъ переписей. Тысяча пятьсотъ пятьдесятъ девятого года". Праўдападобна ў той жа час на тым жа аркушы быў пакінуты запіс: "Перепись границъ, составленная въ 1542 году Ив. Глеб. Корсакомъ, Янамъ Кмитою Соколовичамъ, Олехнамъ Кривцомъ и Миколаемъ Третякамъ". У 1830-х гадах праца Камісіі грунтавалася на выніках апрацоўкі 1796-1798 гг.

На падставе вопісу 1830-х гадоў метрыкант Станіслаў Людвік Пташыцкі (1853-1933) [25] склаў новы падрабязны інвентар Метрыкі. Пташыцкі пакінуў нязменнай структуру Метрыкі ды ўзнавіў, дзе здолеў, пецярбургскую нумарацыю кніг. Вынікі сваёй працы архівіст апублікаваў у 1887 г. Cам метрыкант наступным чынам праанатаваў кнігу: "1542. Описанiе границъ Литвы съ Ливоніею, составленное Иваномъ Глебовичемъ Корсакомъ и Яномъ Кмитичемъ Соколовича" [26]. Вызначэнне публікуемай намі кнігі як Кнігі перапісаў № 3 было замацавана для далейшых даследчыкаў. Кнігі Метрыкі ВКЛ значыліся ўжо пад літарай А (у адрозненні ад структуры 1796-1798 гг., калі матэрыялы ВКЛ фігуравалі пад літарай В). На новую сістэму ўказваць індэкс "3.А.", прастаўлены на фарзацы. Такім чынам, паводле Пташыцкага Кніга № 560 мела індэкс IV.A.03., дзе IV - нумар аддзелу (Кнігі перапісаў), А - кнігі Метрыкі ВКЛ, 03 - нумар па ліку ў межах аддзелу.

Але ў той жа год, калі выйшла ў свет кніга С. Пташыцкага, распачалася перавозка Метрыкі ВКЛ у Маскву (адбывалася на працягу 1887-1888 гадоў). З таго часу Маскоўскі архіў Міністэрства юстыцыі стаў месцам захоўвання Метрыкі, у тым ліку і Кнігі № 560. У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. тэкст кнігі вывучаўся, пра што сведчаць даследчыя надпісы і падкрэсліванні простым алоўкам, зробленыя почыркам VІI нд. Варта адзначыць, што ўвогуле у Маскве Метрыка стала адным з найбольш чытаемых архіўных фондаў [27].

У 1939 г. матэрыялы Метрыкі ВКЛ былі пастаўлены на ўлік у Цэнтральным Дзяржаўным Архіве Старажытных Актаў СССР (ЦГАДА СССР) як фонд № 389 ("Літоўская метрыка") [28]. У 1952 г. уведзена агульная валавая нумарацыя кніг і іншых матэрыялаў Метрыкі ВКЛ. Менавіта тады Кніга перапісаў № 3 атрымала № 560 паводле агульнай нумарацыі. Да гэтай перанумарацыі адносіцца архіўны запіс на арк. І: "№ 560 | Ф. 389". Пасля 1991 г. архіў носіць назву Расійскага Дзяржаўнага Архіва Старажытных Актаў (РГАДА). Рэгістрацыйна-ўліковыя запісы 1930-х гадоў - пачатку ХХІ ст. (Аркуш выкарыстання дакументаў; Рэгістрацыйны аркуш; штампы праверак) ілюструюць архіўную гісторыю кнігі ў ЦГАДА (РГАДА).

Трымаючыся сучаснай архіўнай нумарацыі ці варта зусім адмаўляцца ад пазначэння кнігі паводле нумарацыі ў рамках разрадаў? Вядомы знаўца і публікатар Метрыкі Эгідыюс Банёніс называў такі падзел штучным [29]. Безумоўна, гэты падзел на разрады (аддзелы) паводле тэматыцы дакументаў досыць умоўны. Але ці магчыма ад яго цалкам адмовіцца з-за недасканаласці? Літоўскі выдаўца Статутаў ВКЛ і Судовых кніг Метрыкі Станисловас Лазутка даў наступны адказ на гэтае пытанне: "Але ж няма дастатковых падставаў і адмовіцца ад такога падзелу. Адмовіцца ад яго азначала б унесці, няхай і ў недасканалую традыцыю, яшчэ большы хаос, перакрэсліць цэлы перыяд у гістарыяграфіі гэтага пытання" [30].


Табліца 1

Эвалюцыя канцыцлярскай і архіўнай гісторыі Кнігі № 560 Метрыкі ВКЛ (паводле рукапісу Кнігі і іншых архіўных звестак)

Працэдура ці назва дакумента

Датыроўка

Лакалізацыя

Тагачасная нумарацыя

Сучасная архіўная крыніца, публікацыя ці апісанне дакумента

Заўвагі (почыркі Кнігі № 560 і інш.)

1.

Палявыя матэрыялы

пасля 20.І.1542

Мяжа паміж ВКЛ і Лівоніяй

2.

Арыгінальная кніга Метрыкі ВКЛ

1542 ці пасля 1542

Вільня, Канцылярыя ВКЛ

3.

Кніга-копія

1594-1607

Вільня, Канцылярыя ВКЛ

РГАДА. Ф. 389, воп. 1, ч. 1. Спр. 560.

почыркі І і ІІ пм

4.

Параўнанне тэкстаў арыгінальнай кнігі і кнігі-копіі

1607-1621

Вільня, Канцылярыя ВКЛ

інстыгатар Мікалай Мархач-Пузелеўскага, почырк ІІІ пм

5.

Рэестр (перадатачны вопіс Льва Сапегі новаму канцлеру ВКЛ Альбрыхту Станіславу Радзівілу):

"Regestr ksiąg Metryki Wielki[ego] Ks[ię]stwa Lit[ewskie]g[o]..."

11.III.1623

Вільня, Канцылярыя ВКЛ

№ 62

(у раздзеле

"Za panowania swientej pamięci krola je(go) m(o)s(ci) Zygmunta Augusta");

№ 99

(паводле агульнай нумарацыі: Grimsted P. K., Sułkowska-Kurasiowa I. The"LithuanianMetrica")

РНБ. Аддзел рукапісаў, «Собрание Дубровского», № 124, арк. 102.

Публікацыя:

Голенченко Г. Я. Реестр книг Метрики Великого княжества Литовского 1623 г. // Исследования по истории Литовской Метрики: Сборник научных трудов. [Ч. 2]. М., 1989. С. 349, 364.

Апісанні:

Korzeniowski J. Zapiski z rękopisów Cesarskiej Biblioteki Publicznej w Petersbergu i innych bibliotek petersburskich // Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce. T. 11. Kraków, 1910. S. 366; Голенченко Г. Я. Неизвестный реестр Метрики Великого княжества Литовского в собрании П. П. Дубровского // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография (Сборник статей). Мн, 1981. C. 27-41; Grimsted P. K., Sułkowska-Kurasiowa I. The "Lithuanian Metrica"... Р. 13-14, А-29, А-97.

6.

Праверка кнігі

1740

Вільня, Канцылярыя ВКЛ

почырк IV пм

7.

Перавозка Метрыкі ВКЛ у Варшаву

да 1747

Варшава,

Каралеўскі архіў, разам з Кароннай Метрыкаю ўтварыла Таемны архіў

8.

Рэестр

("Inwentarz xiąg Metryki W. X. L. za panowania nayiaśnieyszego króla I. Augusta III...")

4.V.1747

Варшава, Каралеўскі архіў

№ 52

Апісанні:

Ptaszycki S. Sumarjusz i inwentarze Metryki Litewskiej // Archeion. T. VIII, 1930. S. 38-40;

Grimsted P. K., Sułkowska-Kurasiowa I. The "Lithuanian Metrica"... Р. 15, А-30, А-62.

9.

Сумарыюш Метрыкі ВКЛ

1747-1751

Варшава, Каралеўскі архіў

AGAD, SumML 2, folio 151.

Апісанні:

Ptaszycki S. Sumarjusz i inwentarze Metryki Litewskiej. S. 38-40; Jakubowski J. Wiadomości o świeżo odzyskanym z Rosji sumarjuszu Metryki Litewskiej z lat 1747-1751 // Ateneum Wileńskie. T. VIII, 1933. S. 215-216; Grimsted P. K., Sułkowska-Kurasiowa I. The "Lithuanian Metrica"... Р. 15, А-21, А-62.

10.

Сумарыюш Метрыкі ВКЛ

каля 1760

Варшава, Каралеўскі архіў

AGAD, Archiwum Publiczne Potockich, Nr. 18, karta 143. Апісанні:

Semkowicz W. Przewodnik po zbiorze rękopisów wilanowskich / Red. Piotr Bańkowski. Warszawa: PWN, 1961. S. 44-46; Ptaszycki S. Sumarjusz i inwentarze Metryki Litewskiej. S. 34-37; Grimsted P. К., Sułkowska-Kurasiowa I. The "Lithuanian Metrica"... Р. 15, А-24, А-62.

11.

Транслітэрацыя тэксту кнігі лацінскімі літарамі (польскім варыянтам)

1777-1786

Варшава, Каралеўскі архіў

AGAD, "Metryka Litewska, Kn. 213, s. 275-339.

Апісанне:

Grimsted P. K., Sułkowska-Kurasiowa I. The "Lithuanian Metrica"... Р. А-62.

(?) почырк V пм

12.

Перасістэматызацыя кніг Метрыкі ВКЛ

1786

Варшава, Каралеўскі архіў

пад кіраўніцтвам Адама Нарушэвіча

13.

Падзел архіва Рэчы Паспалітай па групах і аддзелах

1796-1798

СПб,

Камісія Кіруючага Сенату і Калегіі замежных спраў

аддзел:

В.IV

(Кнігі перапісаў)

паводле прыкладу Кароннай Метрыкі ў Метрыцы ВКЛ вылучаны аддзел "Кнігі перапісаў"

14.

Вылучэнне аддзелу "Экспедыцыя Метрыкі далучаных правінцый" (у далейшым "Экспедыцыя Літоўскай Метрыкі")

1803

СПб,

ІІІ дэпартамент Кіруючага Сенату

15.

Перасістэматызацыя Метрыкі ВКЛ

1835-1837

СПб,

ІІІ дэпартамент Кіруючага Сенату

Аддзел:

Кніга перапісаў № 3

(3.А.)

Камісіяй Ўрадавага Сенату,

почырк VІ пм

(Пётр Бібін)

16.

Рэестр С. Пташыцкага

1887

СПб,

ІІІ дэпартамент Кіруючага Сенату

IV.A.03.

(Кніга перапісаў № 3)

Пташицкий С. Л. Описаніе книгъ и актовъ Литовской Метрики. СПб., 1887. С. 161.

17.

Перавозка Метрыкі ВКЛ у Маскву

1887-1888

Масква, Маскоўскі архіў Міністэрства юстыцыі (МАМЮ)

18.

Пастаноўка на ўлік у ЦГАДА як фонд № 389

1939

Масква,

ЦГАДА

Фонд № 389

РГАДА. Ф. 389, оп. 1, д. 560

19.

Увядзенне валавой нумарацыі кніг Метыркі ВКЛ

1952

Масква,

ЦГАДА

Кніг № 560

РГАДА. Ф. 389, оп. 1, д. 560.

Российский государственный архив древних актов: Путеводитель: В 4 т. Т. 4 / Составитель Ю. М. Эскин. М., 1999. С. 61-63.

сучасная фаліяцыя чарніламі

Сучасная гісторыя вывучэння Кніга № 560 не вельмі багатая. Знаёмства з "Аркушам выкарыстання дакументаў", падклееным да першай старонкі фарзацу, паказвае, што ў другой палове ХХ - пачатку ХХІ ст. з кнігай знаёміліся наступныя даследчыкі і архівісты: Канстанцінас Яблонскіс (1946 г.), С. Кірыкаў (1955 г.), Пінкус (1955 г.), І. Шакера (1957 г.), Беклямішава (1957, 1959 г.), Якаўлеў (1984 г.), Алег Дзярновіч (2003 г.).

Але публікаваліся матэрыялы Кнігі № 560 вельмі фрагментальна. Інфармацыю кнігі пра адзін з "Барысавых" камянёў у рэчышчы Дзвіны аналізаваў Васіль Варонін [31], які змясціў у сваёй публікацыі таксама кароткую цытату з Кнігі № 560 паводле мікрафільма ў НГАБ (арк. 3). У кантэксце ўзаемаадносін ВКЛ і Лівоніі Кніга № 560 разглядалася аўтарам гэтага выдання - тады гэта было зробена на ўзроўні рэестру дакументаў [32]. Праблематыка юрыдычнай працэдуры ўсталявання дзяржаўнай мяжы паводле матэрыялаў Кнігі № 560 агучвалася на міжнароднай канферэнцыі "Першы Літоўскі Статут і яго эпоха", якая адбылася 15-16 верасня 2004 г. у Віленскім універсітэце. У далейшым гэтая тэма рэалізавалася ў публікацыі [33], дзе прыводзіліся цытаты з арк. 6, 6 v., 7, 7 v., 10 v., 14-14 v. Наперадзе яшчэ чакаецца выданне працы пра працэс усталявання дзяржаўнай мяжы паміж ВКЛ і Лівоніяй, дзе аналіз інфармацыі з Кінгі № 560 знойдзе належнае месца.

2. Знешнія прыкметы рукапісу

Кніга Метрыкі № 560 уяўляе сабой копію, створанаю ў канцы XVI - пачатку XVII ст. Верагодна, кніга была перапісаная ў канцы XVI ст. - на карысць гэтага меркавання сведчыць аналіз знешніх прыкмет рукапісу кнігі.

Накрыўкі пераплёту (аправы) выраблены з кардону і абцягнуты скурай цёмна-карычневага колеру, аздоблены рамкамі з расліннага арнаменту. Памеры накрывак: 20 х 31,5 х 0,3 см. Месцамі, асабліва па краях, скура пацёртая. Накрыўкі выходзяць за блок на 5-6 мм. На знешніх вуглах накрывак захаваліся сляды накладак. Гэта знешнія вуглы на пярэдняй накрыўцы - верхняя правая і ніжняя правая, на задняй накрыўцы - верхні левы і ніжні левы. Паводле прыкладаў іншых кніг Метрыкі ВКЛ, да прыкладу Кнігі № 43 [34], вядома, што такія накладкі былі пакрытыя пазалочанай фарбай. Арнаментальныя рамкі на абодвух накрыўках выкананы тэхнікай ціснення ў выглядзе накатных дарожак. Матыў арнаменту - раслінны. Шырыня арнаментальнай рамкі - 2 см. Арнаментальныя рамкі знаходзяцца ля самых краёў накрывак. Гэта даволі стандартны пераплёт для кніг Метрыкі ВКЛ, перапісаных у канцы XVI - пачатку XVII ст., вядомы ў іншых, ужо апублікаваных кнігах Метрыкі - № 43 [35], № 523 [36].

Таўшчыня спінкі пераплёту - 1,5 см. Карашок перацягнуты пяццю скобамі-прашыўкамі. Аркушы Кнігі № 560 ў ніжняй яе частцы двойчы прашытыя чырвоным ядвабным матузком, змацаваным на апошнім аркушы накладною пячаткаю І Аддзялення ІІІ Дэпартамента Кіруючага Сенату з чырвонага чургуча [37]. Адтуліны для матузка знаходзяцца на адлегласці 6 см і 10,5 см ад ніжняга зрэзу блока кнігі.

На спінцы захаваліся 3 наклейкі (адна захавалася часткова). Наклейкі маюць жоўта-зялёны колер і пакрытыя глянцам; надпісы выціснутыя пазалотай. Гэтыя наклейкі наносіліся на спінкі пераплёту кніг Метрыкі ВКЛ у другой палове XVIII ст. падчас рэстаўрацыі кніг. Увядзем умоўную нумарацыю гэтых наклеек зверху ўніз (№№ 1-3). Іх памеры і змест адлюстраваны ў Табліцы 2.

Табліца 2. Памер і змест надпісаў наклеек спінкі Кнігі № 560

Нумар наклейкі

Памер наклейкі

Змест надпісаў

1

1,5 х 4,4 см

ACTA

MAG.

DUC.

LITV.

2

1,5 х 3 см

ANNO

1559 [38]

3

Захавалася фрагментарна

EG

IGI

UGU [39]

На спінцы пераплёту ў другой палове XVIII ст. была пазначана памылковая дата - 1559 г. Памылка была выпраўлена ўжо Станіславам Пташыцкім.

На спінцы таксама бачны сляды яшчэ адной папяровай наклейкі. Вядома, што папяровыя наклейкі з надпісам, выкананым друкарскім спосабам, замацоўваліся ў 1887 г. у Санкт-Пецярбургу [40], трэба меркаваць, перад перавозам Метрыкі ВКЛ у Маскоўскі архіў Міністэрства юстыцыі.

Памер аркушаў (паўаркушаў паперы) у кніжным блоку: 19,5 х 30 см. Відавочна, блок быў абрэзаны, падобна, падчас рэстаўрацыі кнігі ў другой палове XVIII ст. Агульная колькасць аркушаў (без фарзацных і архіўных аркушаў выкарыстання) 45: [I]-[VII] + 1-37 + [38]. Першапачатковымі з'яўляюцца аркушы 1-37, на якіх ўласна і знаходзіцца тэкст Кнігі; у апошняй чвэрці XVIII ст. (вызначына па філігранях) былі падклееныя аркушы [I]-[VII] і [38]. На некаторых з гэтых пазнейшых аркушах ([VII v.], [38]) утрымліваюцца толькі завяральныя запісы ХІХ ст. астатнія аркушы XVIII ст. чыстыя ад запісаў. Сярод першапачатковых аркушаў кнігі-копіі асноўны тэкст адсутнічае толькі на арк. 19-19 v. і 37 v. Але на арк. 19 маецца завяральны запіс М. Пузялеўскага (пачатак XVII ст.), на 37 v. - паметка 1740 г. Усе тры аркушы перакрэсленыя. У 1786 г. да ўнутранага боку верхняй крышкі вокладкі кнігі [0І] прыклеены акруш з загалоўкам да кнігі-копіі на лацінскай мове, які выкананы друкарскім спосабам і маецца ў іншых кнігах Метрыкі ВКЛ. Памеры гэтага аркуша: 16,4 х 21,5 см. Аркуш выкарыстання («Лист использования документов») падклеены да фарзацу верхняй накрыўкі; рэгістрацыйны архіўны аркуш падклеены да фарзацу ніжняй накрыўкі.

Рукапіс in folio (аркушы складзены адзін раз у два паўаркушы) [41]. У блоку кнігі вылучаюцца 8 сшыткаў (тут касая рыска / пазначае лінію сшыўкі ніткамі аркушаў сшытка на згібу):

1) арк. [0I]-[I] / арк. [II]-[III]; арк. [0I] фарзацны - падклеены да верхняй накрыўкі;

2) арк. [IV]-[V] / арк. [VI]-[VII];

3) арк. 1-2 / арк. 3-4;

4) арк. 5-6;

5) арк. 7-10 / арк. 11-14;

6) арк. 15-18 / арк. 19-22;

7) арк. 23-26 / арк. 27-30;

8) арк. 31-34 / арк. 35-37.

Арк. [38] падклеены асобна. Нумарацыя сшыткаў у кнізе адсутнічае.

На паперы рукапісу маюцца два тыпы філіграняў "Панна" (якой заўжды на суседнім паўаркушы паперы спадарожнічае надпіс "Schweidniz") і "Сякера". "Панна" ўяўляе сабой выяву Божае Маці з немаўляткам на адной руцэ і скіпетрам у другой, на іхных галовах кароны. Вакол усёй паставы сімвалічны німб у выглядзе ззяння сонечных прамянёў. Паводле альбома Эдмундаса Лаўцявічуса аналагічная філігрань датуецца 1779-1780 гг. [42] Падобная ж філігрань (пад назваю "Ікона") прысутнічае таксама ў альбоме Арэста Мацюка, які датуе яе 1774 г. [43] Філігрань "Сякера" ўяўляе сабой выяву баявой сякеры на тарчы. У выпадку з Кнігай № 560 тарча належыць да так званага выразнога ці нямецкага тыпу. Філіграні з асноўным выяўленчым элементам сякераю сустракаюцца вельмі часта на паперы кніг-копій Метрыкі ВКЛ канца XVI - пачатку XVII ст. Але філігрань "Сякера" ў Кнізе № 560 мае адну характэрную адметнасць - тарча ў гэтым выпадку ўвенчана каронаю. Э. Лаўцявічус адносіць падобныя варыянты філіграняў да 1567-1584 гг. [44], падобныя варыянты вядомы таксама сярод польскіх (датуюцца 1545-1583 гг.) [45] і ўкраінскіх архіўных матэрыялаў [46]. Усё ж поўнага аналага філіграні з Кнігі № 560 у апублікаваных альбомах не выяўлена - унікальнай з'яўляецца менавіта карона.

Названыя тыпы філіграняў размеркаваныя па наступных пластах паперы:

1а) "Панна": [I], [III], [IV], [VI], [38];

1b) надпіс "Schweidniz": [II], [V], [VII];

2) "Сякера": 1, 3, 5, 7, 11, 12, 13, 16, 19, 20, 22, 24, 25, 27, 30, 32, 35, 36.

Такім чынам, філігрань "Панна" і спадарожны ёй надпіс "Schweidniz" размешчаныя на аркушах паперы, прымацаваных да Кнігі № 560 падчас рэстаўрацыі перад 1786 г. Філігрань "Сякера" ўтрымліваецца на першапачатковых аркушах паперы кнігі-копіі канца XVI ст.

Рукапіс захаваўся добра, дробныя пашкоджанні некаторых аркушаў (1, 2, 3, 4, 5, 36) не нанеслі стратаў тэксту. Арк. 37 v. рэстаўраваны ўнізе злева праз накладанне паперы. На арк. 27 справа ў верхняга радка маецца чарнільная пляма.

Сляды наколаў (для разліноўкі і для ліній, што складаюць унутранае поле тэксту) не сустракаюцца. Найчасцей на аркушах змешчана па 21-23 радкоў, але сустракаецца таксама 18-19 радкоў (арк. 5 v., 8, 37) i 26-27 радкоў (арк. 26, 33, 35). Тэкст мае выразы абзацавы падзел. Адлегласць паміж абзацамі 1,5-2 інтэрвалы. На арк. 12 v., 13, 13 v., 14 аднародная інфармацыя пададзена ў выглядзе табліцаў з 3-4 калонкамі, паміж якімі прастаўлены прочыркі.

Увесь асноўны тэкст (у гэтае паняцце не ўваходзяць запісы) напісаны адным почыркам, што атрымаў умоўнае пазначэнне як Почырк І. З улікам почыркаў запісаў, вылучаецца 7 наступных почыркаў:

I - асноўны почырк, стварэнне Кнігі-копіі № 560 Метрыкі ВКЛ, канец XVI - пачатак XVII ст., цёмна-карычневыя чарнілы; адметнасць - выкарыстанне літары ӕ; гэтым жа почыркам зроблена старажытная кірылічная фаліяцыя і напісана частка кустодаў (там, дзе яны маюцца), але ўжо пазней, пасля стварэння кнігі-копіі, і светла-карычневымі чарніламі;

II пм - почырк правак і паметаў, некаторыя кустоды, канец XVI - пачатак XVII ст. (?), карычневыя чарнілы; адметнасць - выкарыстанне літары ѧ;

III пм - почырк паметак інстыгатара ВКЛ Мікалая Пузялеўскага, 1607-1621 гг., светла-карычневыя чарнілы;

IV пм - почырк праверкі 1740 г., карычневыя чарнілы;

V пм - почырк канцылярска-архіўных паметак XVIII ст. (1747-1794) па-польску, варшаўскі Таемны архіў, светла-карычневыя чарнілы;

пм - почырк архіўных паметак, 1835-1837 гг., праца Камісіі Кіруючага Сенату па ўпарадкаванню кніг Метрыкі ВКЛ (калежскі асэсар Пётр Бібін ?), светла-карычневыя чарнілы.

VІI нд - даследчыя надпісы і падкрэсліванні, ХІХ - пачатку ХХ ст., просты аловак.

Сучасная фаліяцыя РДАСА (ХХ ст.) выкананая чарніламі.

Такім чынам, Кніга № 560 цалкам была перапісаная адным перапісчыкам, якому належыць почырк І і імя якога нам невядомае. Тэкст рукапісу напісаны беларускім cкорапісам, які характэрны для апошняй трэці XVI - першай чвэрці XVII ст. Пісьмо мае сярэдні тэмп і памер. Практычна цалкам адстунічае нахіл управа, выяўляецца тэндэнцыя нахіла ўлева. Калі літара складаецца з больш чым двух элементаў, то найчасцей гэтыя элементы пішуцца з адрывамі пяра. Варыятыўнасць у напісанні літараў невялікая. Мачты літараў г, и, к, п, т, ч, перакладзіны літараў л, м маюць канцавыя рысачкі ўправа. Звязанае напісанне літараў у радку з надрадковымі сустракаецца рэдка. У якасці вынасных цітлападобных выкарыстоўваюцца літары д, з, м, р, х, ц.

Пасля перапіскі кнігі яе тэкст спраўдзіў рэдактар кнігі, якому належыць почырк II пм. Што датычыць гэтага почырку, то тут мы можам выказаць меркаванне адносна яго аўтарства. Паводле почырку і аўтографаў іншых кніг Метрыкі ВКЛ [47] аўтарам почырку, даволі манернага, мог быць дзяк і пісар Адам Мацеевіч Пашкевіч, адзін з кіраўнікоў перапіскі Метрыкі ВКЛ у канцы XVI - пачатку XVII ст. [48] Звычайна Адам Пашкевіч ўпісваў загалоўкі ва ўжо перапісаны тэкст кнігі [49], часам перапісваў асобныя дакументы [50]. Спецыфіка ж Кнігі № 560 у тым, што тут не вылучаюцца асобныя дакументы, таму загалоўкі да іх не рабіліся. Запісаў почыркам II пм даволі мала, таму пэўна сцвярджаць пра ягоную прыналежнасць даволі складана.

Найдаўнейшая пагінацыя (без адзначэнне адваротаў аркушаў) была прастаўленая падчас стварэння кнігі-копіі ў канцы XVI - пачатку XVII ст. Нумарацыя зроблена кірылічнымі літарамі (усе пад цітламі), на першым аркушы дабаўлена слова «Листъ». Почырк пагінацыі адпавядае Почырку І, але выкарыстаны светла-карычневыя чарнілы (у Почырку І - цёмна-карычневыя чарнілы). Пагінацыя была нанесена пры праверцы кнігі-копіі ўжо пасля нанясення асноўнага тэксту. У 1835-1837 гг. супрацоўнік Камісіі Кіруючага Сенату (Пётр Бібін ?) таксама праставіў на арк. 37 нумар. Гэта было звязана з тым, што арк. 37 з'яўляецца апошнім у кнізе-копіі канца XVI - пачатку XVII ст., пра што паведляе таксама завяральны запіс з тагачаснага ўпарадкавання Метрыкі ВКЛ. У 1950-х гадах у ЦГАДА алоўкам была прастаўлена пагінацыя ўсіх старонак, на якіх размешчаны асноўны тэкст (папярэднія пустыя аркушы і аркуш з завяральным тэкстам не ўлічваліся). Адвароты аркушаў пазначныя скарачэннем "об." ("оборот"). Найдаўнейшая пагінацыя размешчаная на аркушах уверсе справа; пагінацыя ХХ ст. (РГАДА) прастаўлена правей і вышэй - у самых кутах аркушаў. Падчас падрыхтоўкі Кнігі № 560 да выдання археограф увёў новую ўмоўную пагінацыю з улікам даўняй, але з дабаўленем нумарацыю іншых аркушаў, якія папярэднічаюць асноўнаму тэксту, а таксама знаходзяцца па-за ім. Папярэднія аркушы маюць нумарацыю рымскімі лічбамі, пры гэтым фарзацны аркуш атрымаў нумар [0І]. Аркушы па-за асноўным тэкстам нумараваны арабскімі лічбамі і працягваюць агульную нумарацыю. Уся ўмоўная нумарацыя заключаная ў квадратныя дужкі, у адрозненні ад нумарацыі аркушаў, якая вядзецца з даўніх часоў. Для пазначэння адваротаў аркушаў археограф увёў міжнароднае лацінскае скарачэнне "v." ("verso").

Звесткі па пагінацыях ды размяшчэнні філіграняў і тэксту сістэматызаваны ў Табліцы 3.

Табліца 3. Суадносіны пагінацый, размяшчэння філіграняў і зместу тэксту

Пагінацыя выдання (2006 г.)

Пагінацыя 1950-х гадоў

(ЦГАДА/РГАДА)

Пагінацыя 1835-1837 г.

(Камісія Кіруючага Сенату)

Пагінацыя кірылічная канцаXVI- пачаткуXVIIст.

(Канцылярыя ВКЛ)

Філіграні

Змест тэксту

№ 4

№ 3

2

№ 1

[0І]

Прыклеены на фарзац друкаваны аркуш 1786 г.

[I]

"Панна"

Архіўны запіс ХХ ст.: № 560 Ф. 389

[I v.]

[II]

"Schweidniz"

[II v.]

(чытаецца злева направа на verso)

[III]

"Панна"

[III v.]

[IV]

"Панна"

[IV v.]

[V]

"Schweidniz"

[V v.]

(чытаецца злева направа на verso)

[VI]

"Панна"

[VI v.]

[VII]

"Schweidniz"

[VII v.]

(чытаецца злева направа на verso)

Запісы ўдзельнікаў Камісіі Сената, 1835-1837 гг.

1

1

Листъ 1

"Сякера"

Асноўны тэкст

1 v.

1 об.

(перакуленая)

Асноўны тэкст

2

2

2

Асноўны тэкст

2 v.

2 об.

Асноўны тэкст

3

3

3

"Сякера"

Асноўны тэкст

3 v.

3 об.

(перакуленая)

Асноўны тэкст

4

4

4

Асноўны тэкст

4 v.

4 об.

Асноўны тэкст

5

5

5

"Сякера"

Асноўны тэкст

5 v.

5 об.

(перакуленая)

Асноўны тэкст

6

6

6

Асноўны тэкст

6 v.

6 об.

Асноўны тэкст

7

7

7

"Сякера"

Асноўны тэкст

7 v.

7 об.

Асноўны тэкст

8

8

8

Асноўны тэкст

8 v.

8 об.

Асноўны тэкст

9

9

9

Асноўны тэкст

9 v.

9 об.

Асноўны тэкст

10

10

10

Асноўны тэкст

10 v.

10 об.

Асноўны тэкст

11

11

11

"Сякера"

Асноўны тэкст

11 v.

11 об.

(перакуленая)

Асноўны тэкст

12

12

12

"Сякера"

Асноўны тэкст

12 v.

12 об.

(перакуленая)

Асноўны тэкст

13

13

13

"Сякера"

Асноўны тэкст

13 v.

13 об.

(перакуленая)

Асноўны тэкст

14

14

14

Асноўны тэкст

14 v.

14 об.

Асноўны тэкст

15

15

15

Асноўны тэкст

15 v.

15 об.

Асноўны тэкст

16

16

16

"Сякера"

Асноўны тэкст

16 v.

16 об.

Асноўны тэкст

17

17

17

Асноўны тэкст

17 v.

17 об.

Асноўны тэкст

18

18

18

Асноўны тэкст

18 v.

18 об.

Асноўны тэкст

19

19

19

"Сякера"

Завяральны запіс М. Пузелеўскага (пач. XVII ст.)

19 v.

(перакуленая)

20

20

20

"Сякера"

Асноўны тэкст

20 v.

20 об.

(перакуленая)

Асноўны тэкст

21

21

21

Асноўны тэкст

21 v.

21 об.

Асноўны тэкст

22

22

22

"Сякера"

Асноўны тэкст

22 v.

22 об.

Асноўны тэкст

23

23

23

Асноўны тэкст

23 v.

23 об.

Асноўны тэкст

24

24

24

"Сякера"

Асноўны тэкст

24 v.

24 об.

Асноўны тэкст

25

25

25

"Сякера"

Асноўны тэкст

25 v.

25 об.

Асноўны тэкст

26

26

26

Асноўны тэкст

26 v.

26 об.

Асноўны тэкст

27

27

27

"Сякера"

Асноўны тэкст

27 v.

27 об.

(перакуленая)

Асноўны тэкст

28

28

28

Асноўны тэкст

28 v.

28 об.

Асноўны тэкст

29

29

29

Асноўны тэкст

29 v.

29 об.

Асноўны тэкст

30

30

30

"Сякера"

Асноўны тэкст

30 v.

30 об.

Асноўны тэкст

31

31

31

Асноўны тэкст

31 v.

31 об.

Асноўны тэкст

32

32

32

"Сякера"

Асноўны тэкст

32 v.

32 об.

(перакуленая)

Асноўны тэкст

33

33

33

Асноўны тэкст

33 v.

33 об.

Асноўны тэкст

34

34

34

Асноўны тэкст

34 v.

34 об.

Асноўны тэкст

35

35

35

"Сякера"

Асноўны тэкст

35 v.

35 об.

Асноўны тэкст

36

36

36

"Сякера"

Асноўны тэкст

36 v.

36 об.

Асноўны тэкст

37

37

37

37

Асноўны тэкст + Завяральны запіс Пузелеўскага

37 v.

Перакрэслены,

паметка 1740 г.

[38]

"Панна"

Завяральны запіс Камісіі Сената, 1835-1837 гг.

[38 v.]

Запісы, якія маюць адносіны да гісторыі рукапісу, вылучаюцца ў наступныя групы:

І - запісы (праўкі і паметы) часу стварэння рукапісу (канец XVI - пачатак XVII ст., кірылічныя праўкі, почырк II пм);

ІІ - запісы (паметкі) XVII-XVIII ст. (паметкі Пузелеўскага і інш. службовых асобаў польскай мовай, почыркі IІI пм, IV пм, V пм);

ІІІ - запісы (паметы і надпісы) ХІХ - пачатку ХХ ст. (почыркі VІ пм, VІI нд);

IV - запісы другой паловы ХХ - пачатку ХХІ ст.

І.

1.На арк. 7v.унізе справа кустодпоч.IIпмчрнл. (кан.XVI- пач.XVIIст.):

а часть

2.На арк. 14v.унізе справа кустодпоч.IIпмчрнл. (кан.XVI- пач.XVIIст.):

И түтъ

3.На арк. 18v.у ніжнім абзацыпоч.IIпмчрнл. (кан.XVI- пач.XVIIст.) дапісана над радком:

сѧ

3.На арк. 35 злева на маргінэзе каля другога радка знізу поч.IIпмчрнл. (кан.XVI- пач.XVIIст.):

топоро҃ в

ІІ.

1.На арк. [0І] (падклеены да фарзацу аркуш лацінскага тэкста 1789 г.) у куце ўверсе злева чрнл. (1880-я гады ?):

№ 3.А.

2.На арк. 1 уверсе злева поч.Vпмчрнл.(XVIIIст.):

52

3.Ніжэй запісу № 2 на два інтэрвалы, па цэнтру поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

Carta Pierwsza

4.На арк. 1v.справа на маргінэзе ў цэнтры поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

Dryswiata

5.На арк. 2 у ніжняй трэці злева на маргінэзе поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

[…] [51]

6.На арк. 2v.справа на маргінэзе ўверсе поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

Brasław

7. На арк. 3v. справа на маргінэзе ў цэнтры поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

Ziemia Połocka

8.Ніжэй запісу № 7 на тры інтэрвалы справа на маргінэзе поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

Połock

9.На арк. 4 справа на маргінэзе ў цэнтры поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

Oswey

10.На арк. 5 у самым версе злева надпісана над радком поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

А под еto cтороне us

11.На арк. 5v.злева на маргінэзе ў цэнтры поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

NB

12.На арк. 15 уверсе злева поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

Z[iemia]. Bracław|ska

13.На арк. 15v.злева на маргінэзе ў ніжняй трэці поч.Vпмчрнл. (XVIIIст.):

Hłuboczek

14.На арк. 18v.унізе справапоч. ІIIпм(інстыгатара М. Пузялеўскага) чрнл. (1607-1621 гг.):

Koniec

15.На арк. 19у сярэдзіне аркуша і на сярэдзіне радка поч. ІIIпм(інстыгатара М. Пузялеўскага) чрнл. (1607-1621гг.):

Carta goła. Instigator

16.На арк. 37 унізе справа поч. ІIIпм(інстыгатара М. Пузялеўскага) чрнл. (1607-1621гг.):

Mikolay Puzeliewsky | Instigator W(ielkiego) K(sięstwa) Lit(ewskiego)

17.На арк. 37v.у самым нізе па сярэдзіне радкапоч. ІIIпмчрнл. (1740 г.)

1740 fuit

ІІІ.

1.На арк.[VII v.] у верхняй частцыпоч.VІ пм (калежскага асесара П. Бібіна) тонкім алоўкам (1835-1837 гг.):

Подъ № 3 Литовскихъ переписей. | Тысяча пятьсотъ пятьдесятъ девятого года. |

2.Ніжэй запіса № 1 праз інтэрвал іншым поч. тоўстым алоўкам (перш. пал. ХІХ ст.):

Перепись границъ, составленная въ 1542 году | Ив. Глеб. Корсакомъ, Янамъ Кмитою Соколо|вичамъ, Олехнамъ Кривцомъ и Миколаемъ | Третякамъ. |

3.На арк. 1 уверсе па цэнтру поч.VІIндчрнл. (ХІХ - пач. ХХ ст.):

по 1542

4.Правей запісу № 1 поч.VІIндчрнл. (ХІХ - пач. ХХ ст.):

[…] [52]

5.На арк. 6 у ніжняй трэці злева на маргінэзе поч.VІIндалоўкам (XІХ - пач. ХХ ст.):

1542

6.На арк. 11 справа на маргінэзе ў цэнтры алоўкам (XІХ - пач. ХХ ст.):

1542

7.На арк. 12v. у верхняй трэці справа на маргінэзе і пад радком поч.VІIндалоўкам (XІХ - пач. ХХ ст.):

за нимъ следуютъ имена забранныхъ людей

8.На арк. 37 уверсе справа поч.VІ пм (калежскага асесара П. Бібіна) чрнл. (1835-1837 гг.) прастаўлена пагінацыя:

37

9.На арк. 38 у верхняй палове аркуша поч.VІ пм (калежскага асесара П. Бібіна) чрнл. (1835-1837 гг.):

Въ сей книгѣ номерованныхъ и запечатан|ныхъ листовъ 37 тридцать семь, за подпи|сомъ Комисiи учрежденной Господиномъ Ми|нистромъ Юстицiи для разсмотрѣнiя и при|вѣдѣнiя въ порядокъ Метрическихъ книгъ на|ходящихся въ Польской Метрикѣ, состоя|щей при 3 м Департаментѣ Правитель|ствующаго Сената. |

Іншымі поч. і чрнл. Оберъ Прокуроръ Владиславлевъ |

Ніжэй іншымі поч. і чрнл. Статскiй Совѣтникъ Г. Пиринъ подпіс неразборлівы |

Ніжэй іншымі поч. і чрнл. Коллежскiй Ассесоръ Петръ Бибинъ ||

IV.

1."Аркуш выкарыстання дакументаў" падклеены да арк. [0І] - фарзацнага аркуша верхняй накрыўкі, рознымі поч. і чрнл. (др. пал. ХХ - пач. ХХІ ст.):

23.ХІІ.1946 -25.ХІІ Яблонский |

29.IX.55 - 10.X.55 С. Кириков |

26.Х.55 Пинкус |

12.II.57 - 13.IV.57 И. Шекера |

7.Х.57 - на микрофильмы |

21.XI.57 Беклемишева |

23.III.59 Беклемишева |

27.VIII.84 Яковлев |

17.XII.03 Дернович |

2.На арк. [I] іншым поч., алоўкам (ХХ ст., 1952 ?):

№ 560 | Ф. 389

3.Рэгістрацыйны аркуш РГАДА (ЦГАДА), аркуш не пранумараваны, падклеены да фарзацнага аркуша ніжняй накрыўкі, чрнл. штамп, графы (падкрэсленыя) запоўнены інш. поч. і чрнл. (1939-1957 гг.):

Ц Г А Д А падкрэсленне ў штампе |

ОФЦУ (РСО) |

ФОНД № 389, Литовская метрика графа запоўнена рукою |

в настояще м № 560 графа запоўнена рукою |

пронумеровано листов 37 графа запоўнена рукою |

|

Литерные: |

Пропущены: |

Чертежи: |

4.Ніжэй знаходзяцца штампы праверкі РГАДА (ЦГАДА), графы (падкрэсленыя) запоўнены інш. поч. і чрнл. (1955-1957 гг.):

ЦГАДА | ЦГАДА |

ПРОВЕРЕНО | ПРОВЕРЕНО |

12. IV .195 7 г. інш. поч. і чрнл. | 29. I Х.195 5 г. інш. поч. і чрнл. |

Подпись Кощраков | Подпись (неразборліва)

ЦГАДА |

ПРОВЕРЕНО |

7.Х .195 7 г. інш. поч. і чрнл. |

Подпись Беляева інш. поч. і чрнл. ||

3. Некаторыя асаблівасці арфаграфіі і мовы Кнігі № 560

Адзначым некаторыя асаблівасці арфаграфіі Кнігі № 560.

Для пазначэння галоснага е ўжываецца літара ε («есць») [53]. Як даводзяць даследчыкі гісторыі пісьма, літара ε характарызуе пераходны этап старабеларускай графікі XVI-XVII ст. [54]; у беларускай рукапіснай традыцыі назіраецца пераход гэтай літары ў е.

Літара w, Ѡ ( Ω) («амега») перадае гук «о». У тэксце крыніцы над літарай амега ставіцца дзве кропкі, што з'яўляецца характэрнаю ўласцівасцю старабеларускага пісьма [55]. Літара w звычайна ставіцца на пачатку слова. У тэксце кнігі не ў пачатку слова ўжываецца літара о («он»). Тут бачыцца непасрэдны ўплыў грэцкіх традыцыяў пісьма, дзе літара Ω ("о мега") заўжды пачначае доўгае о, а літара О ("о мікрон") - заўжды кароткае о. Толькі некаторыя словы на о- пачынаюцца ў тэксце кнігі з літары о, а не w (часам слова "отъцы").

Перапісчык Кнігі № 560 не выкарыстоўваў дыграф ѹ («ук»), а толькі ү. Існуе меркаванне, што гэта варыянт напісання літары «ук» [56]. Зусім магчыма, што ү пазначае літару ѵ («іжыца»), ад якой і паходзіць літара у[57]. Выкарыстанне ү у тэксце Кнігі № 560 вельмі паслядоўнае і адпавядае літары у. Для гісторыі беларускай мовы гэтая рыса вельмі цікавая і ілюструе пераход в у ў[58] (прыклад: "рεчъкою Ски рною ү возεро Ски рнотӕ үдо лжъ"). Спецыяльнай графемы для абазначэння гука ў тады не існавала.

Заўжды ў асноўным тэксце кнігі літара ӕ («а ётаванае») адпавядае сучаснай літары я. Толькі ў праўках, зробленых почыркам ІІ пм (у канцы XVI - пачатку XVII ст.) прысутнічае літара ѧ («юс малы»), якая адпавядае я.

Паўсюдна ў Кнізе № 560 для пазначэнне галоснага і выкарыстоўваецца літара и ("іже", "і васьмярычнае"). Літара і ("іжэі", "і дзесяцічнае") ужываецца толькі для пазначэння лічбаў і ў старажытнай кірылічнай фаліяцыі канца XVI - пачатку XVII ст. у лічбавым значэнне 10. Таксама толькі ў лічбах выкарыстоўваюцца літара s (зяло), лічбавае значэння якой адпавядае 6, і літара ѯ (ксі), якая мае лічбавае значэнне 60.

Для пазначэння гука ф выкарыстоўваецца літара ө (фіта), у той час як літара ф (ферт) не ўжываецца.

У рукапісе ўжываюцца такія знакі пунктуацыі, як кропка і коска. Але сінтаксічная розніца паміж імі не выяўляецца. Коска мае характар найчасцей дужкі, а таксама нахіленай прамой ці знака, які ідэнтычны сучаснай косцы. Пры лічбах, пазначаных кірылічнымі літарамі, звычайна прастаўляецца двукроп'е.

Рэдкія выпадкі ўжывання галосных літар як вынасных, надрадкоўных (" з дεтьми нашы ми»). Гэтыя несістэмныя прыклады пацвярджаюць правіла, што вынаснымі паводле нормы былі зычныя.

Цітлы ў выглядзе двухскатнай дужкі. Апроч таго выкарыстоўваюцца цітлападобных выкарыстоўваюцца літары д, з, м, р, х, ц. Устойліва скарачаюцца і пішуцца пад цітламі наступныя словы:

г҃ сдра - г(о)҃҃ с(по)д(а)ра

г҃ сдръ - г(о)҃҃ с(по)д(а)ръ

г҃ сдръски s - г(о)҃ с(по)д(а)ръски й

мл҃ сти - м(и)л(о)҃сти

мл҃ сть - м(и)л(о)҃сть

п҃на - п(а)҃на

Кніга № 560 з'яўляецца вельмі цікавай крыніцай па гісторыі мовы. Мова кнігі дае нам прыклады рэалізацыі дзвюх тэндэнцый у старабеларускім пісьменстве, пра якія ўжо даўно пісалі беларускія лінгвісты - захавання традыцыйнага пісьма і перадачы новага ў мове на пісьме [59]. Як раз у Кнізе № 560 мы бачым вельмі моцнае пранікненне жывой гаворкі ў мову справаводства, можна сказаць, што гэта адная з самых беларускіх, паводле мовы, кніг Метрыкі ВКЛ. Відавочна звязанае гэта з тым, што многія дакументы Кнігі № 560 ствараліся паводле апытання памежных жыхароў Браслаўшчыны і Полаччыны, менавіта таму многія жывыя беларускія рэаліі патрапілі ў канцылярскі тэкст. Гэтае меркаванне пацвярджае і факт наяўнасці ў Кнізе № 560 запісаў паказанняў сведкаў, у мова якіх адчуваецца ўплыў польскай мовы ў формах дзеяслова, як у выпадку з цытаваннем сведчаннем Казьмы Панькавіча: «…носилεмъ за нимъ дрεвъцо и былεмъ в тотъ часъ».

Інфінітывы дзеясловаў заканчваюцца на -и: "… допустить мели искати и писати, малевати".

Выяўляецца фанэма ў (у нескладовае), асабліва ў напісаннях замежных імёнаў: Бридовъкгъ / Бридолъкгъ / Брыдолъкгъ - Брыдоўг. Тут ў пасля галосных пазначаецца праз літару л ці в.

Характэрныя рысы пісьма Кнігі № 560:

n фанетызацыя традыцыйнага напісання пад уздзеяннем жывой моўнай традыцыі (іншыми словамі - беларусізацыя традыцыйнага напісання);

n уніфікацыя графікі пад уздзеяннем фанетычнага прынцыпу;

n уплыў грэцкіх традыцый на сістэму пісьма (асаблівасці ўжывання літараў w і ε).

З улікам таго, што нашае выданне разлічанае і на больш шырокае кола карыстальнікаў, пададзім тут звесткі пра ўсе літары старажытнай славянскай кірыліцы, якія выкарыстаныя ў Кнізе № 560.

Табліца 4.

Старажытныя кірылічныя літары, выкарыстаныя ў Кнізе № 560

Літара

Назва літары[60]

Гукавое значэнне [61]

Лікавае значэнне

Заўвага (почырк)

а

аз

а

1

б

букі

б

--

в

ведзі

в

2

г

глаголь

г

3

д

дабро

д

4

ε

есць

е

5

ж

жывеце

ж'

--

s

зяло

д'з'

6

Поч. І - толькі ў лічбах

з

зямля

з

7

и

іжэі (і васьмярычнае)

і

8

і

іжэ, і (і дзесяцярычнае)

і

10

Поч. І - толькі ў лічбах

к

кака

к

20

л

людзі

л

30

м

мыслеце

м

40

н

наш

н

50

о

он

о

70

п

пакой

п

80

р

рцы

р

100

с

слова

с

200

т

тверда

т

300

х

хер

х

600

w

амега

о

800

ц

цы

ц'

900

ч

чэрв

ч'

90

ш

ша

ш'

--

щ

шта

ш'т'

--

ъ

ёр

'

--

ы

еры

ы

--

ь

ер

ь

--

ю

ю (у ётаванае)

ю['y], [jy]

--

ӕ

а ётаванае

я['а], [jа]

--

ѧ

юс малы

я

(гістарычна ę)

--

Выкарыстана толькі ў поч. ІІ пм

ѯ

ксі

кс

60

Поч. І - толькі ў лічбах

ө

фіта

ф

9

Такім чынам, перапісчыкам і рэдактарам кнігі-копіі не выкарыстоўваліся наступныя літары старажытнай кірыліцы: ћ (гервь), ѹ (ук), ф (ферт), ѣ (яць), ѥ (е / э ётаванае), ѫ (юс вялікі), ѩ (ётаваны юс малы), ѭ (ётаваны юс вялікі), ѱ (псі), ѵ (іжыца). Хоць у выпадку неабходнасці лічбаў, маглі быць выкарысьтаныя наступныя літары, якія маюць лічбавае значэнне: ф = 500, ѱ = 700, ѹ ці ѵ = 400. Літары s і і выкарыстаныя якраз паводле гэтага неактыўнага прынцыпу- толькі для пазначэння лічбаў.

4. Агульныя прынцыпы перадачы тэксту

Тэкст Кнігі № 560 Метрыкі ВКЛ быў набраны ў камп'ютэры паводле мікрафільму, што захоўваецца ў Нацыянальным Гістарычным Архіве Беларусі (НГАБ, КМФ-18, воп. 1, спр. 560). Набраны тэкст ў далейшым звяраўся с рукапісам у Расійскім Дзяржаўным Архіве Старажытных Актаў (РГАДА, Ф. 389, оп. 1, д. 560).

Падчас падрыхтоўкі тэксту крыніцы да друку ў асноўным выкарыстоўваліся метадычныя рэкамендацыі па публікацыі Метрыкі ВКЛ [62], а таксама інструкцыі і рэкамендацыі па публікацыі крыніц, датычных гісторыі ВКЛ - лацінаграфічных [63] і кірылічных [64]. Практычную каштоўнасць маюць і крытычныя заўвагі, выказаныя ў час ажыўленай палемікі пра археаграфічныя прынцыпы [65]. Увогуле, самая археаграфічныя практыка выдання Метрыкі ВКЛ за апошнія амаль 20 гадоў з'яўляецца бясцэнным матэрыялам для параўнання і аналізу [66]. Апроч таго, да ўвагі браліся і лінгвістычныя правілы публікацыі помнікаў пісьменства [67]. Зразумела, што публікатар гэтай кнігі Метрыкі таксама мае ўласныя погляды на археаграфію.

У аснову перадачы тэксту кнігі пакладзены прынцып палітарнай яго перадачы. Пры гэтым публікатар імкнуўся да дакладнай перадача літараў арыгінальнага тэксту, прытрымліваючыся прынцыпа аўтэнтычнасці - перадачы ўсіх кірылічных літараў, што прысутнічаюць у тэксце, у тым ліку і зніклыя. Такім чынам, тэкст выдаецца без купюраў і адвольных дапаўненняў, арфаграфія тэксту захоўваецца, словы не скарачаюцца.

Сярод сучаных публікацый Метрыкі ВКЛ гэты прынцып вытрыманы ў украінскіх выданнях - кнізе № 220 («Рускай / Валынскай Метрыкі») Пятро Кулакоўськага [68] і кнізе № 562 Уладзіміра Краўчанкі [69]. Трэба адзначыць, што ва Ўкраіне усталявалася адпаведная практыка аўтэнтычнай перадачы тэкстаў. Гэтая тэма была прадметам дыскусіі на Навукова-метадычнай нарадзе, якая адбылася ў Кіеве ў 1990 г. [70] Адзін з аўтараў украінскіх археаграфічных правілаў Віктар Страшко ўводзіць адмысловы падзел прынцыпаў перадачы тэкстаў у навуковых і навукова-папулярных выданнях. Для дыпламатычнага метада ён фармулюе наступны прынцып: «В основу Правил передачі тексту кириличных документів XVI-XVIII ст. дипломатичним методом покладено принцип історичності документу. Кожен документ є неповторним пам'ятником своєї епохи. Зміни, внесені в текст прі його публікації, роблять опублікований документ неадекватним оригіналу і ставлять майбутнього дослідника перед можливістю дезінформації» [71]. «Дипломатичний метод передачі тексту документів полягає у дотриманни максимальної адекватності при передачі його засобами друкарського відтворення. Межами адекватності є лише розуміння тексту археографом та технічні можливості друкарства». Таму «зберігаються, без будь-яких змін, всі наявні в тексті кириличні літери» [72]. Адначасова прапанаваныя правілы захоўваюць гнуткасць адносна публікацый папулярным метадам, які «полягає у максимальній адаптації цього тексту для норм сучасної друкарської графіки та сучасного правопису тієї мови…, на якій выконується видання» [73]. Варта прызнаць, што прапанаваныя украінскія правілы, з выкарыстаннем камп'ютарных магчымасцяў, дазваляюць найбольш адэкватна перадаваць гістарычны тэкст. Такія дыпламатычныя публікацыі ўводзяць ва ўжытак не толькі гістарычную крыніцу, а даюць магчымасць даследаваць гісторыю мовы. Безумоўна, усё гэта стварае больш грувасткую сістэму перадачы старажытных тэкстаў. Але хто ведае, якая яшчэ інфармацыя прыхаваная ў крыніцы і не прачытаная сучасным даследчыкам?

Таксама абмежаванасць правілаў перадачы тэксту толькі сучаснымі літарамі прызнаюць публікатары Кнігі № 28 [74]. Валеры Мянжынскі прапанаваў «літары "е" і "я", як маючыя двайную варыянтнасць, у выпадку іх графікі - " ε" і " ѧ" пазначаліся кропкай уверсе» [75]. Калі заставацца ў сістэме сучасных літар, то такі варыянт размежавання старажытных літар дазваляе перадаваць асаблівасці старажытных тэкстаў. Беларускае выданне Попісу войска ВКЛ 1528 г. [76] таксама ўжо перадае большасць старажытных кірылічных літараў.

Тэкст крыніцы падзелены на словы, сказы і абзацы паводле прынцыпу тэматычнай і граматычнай закончанасці раздзелаў і ў адпаведнасці з фармулярам. Зважаючы на рэгістацыйны характар запісаў Кнігі № 560 зрабіць гэта было не складана - у самім рукапісу выразна вылучаны абзацы, а частка інфармацыі падаецца ўвогуле праз табліцы. Абзацы ў рукапісе звычайна размешчаны праз 1,5-2 інтэрвалы; іншыя выпадкі агаворваюцца ў заўвагах.

Знакі пунктуацыі расстаўлены ў адпаведнасці з сучаснымі правіламі. Але пры гэтым у заўвагах адзначаюцца ўсе знакі старажытнай пунктуацыі, якія маюцца ў тэксце. Знак, які можна назваць "коска", выкарыстоўваўся перапісчыкамі кнігі найперш у тых выпадках, калі меўся значны пералік аднародных прадметаў і з'яваў. Але гэтая «коска» ўжываецца незаўжды паслядоўна.

Прапушчаныя літары ў скарачэннях пад цітламі раскрываюцца з улікам асаблівасцяў правапісу старабеларускай мовы, пры гэтым самі цітлы захоўваюцца, бо яны з'яўляюца цікавым матэрыялам для вывучэння гісторыі старабеларускай мовы. Самі цітлы ў рукапісе двускатныя ("хвалістыя") і знак цітла, які выкарыстоўваецца пры публікацыі, даволі дакладна перадае абрысы арыгінальных цітлаў. Адноўленыя ў скарачэннях літары падаюцца ў круглых дужках (). Устаўкі ад аўтара ўзяты ў квадратныя дужкі []. Вынасныя літары і склады ўстаўлены ў радок і перададзены курсівам.

Зусім рэальны змест для гісторыі мовы маюць цітлы, пры дапамозе якіх пазначалася скарочанае напісанне слова. Пры гэтым звычайна апускаліся літары, якія абазначалі галосныя гукі. Важнае значэнне ўлік цітлаў мае для разумення эвалюцыі ъ (ёр) і ь (ер). Сустракаюцца выпадкі, калі цітлы ўжываюцца без моўнага значэння, і ў такім выпадку яны з'яўляюцца толькі элементам упрыгожання. Гэтыя назіранні прымусілі публікатара адмовіцца ад ранейшых рэкамендацый не паказваць цітлы. Пры гэтым трэба ўлічваць, што такія вынасныя літары, як д, ж, з, р, т былі цітлападобнымі і маглі самі выконваць функцыі цітлаў. У такіх выпадках цітлы ў тэксце не прастаўляюцца.

Значок « s» («паерык»), які ў тэксце пасля галоснай у сярэдзіне і на канцы слова паслядоўна ўжываецца для пазначэння гука " j" і пішацца над радком, перадаецца літарай й. Практыка не парадаваць й ужо замацавалася ў выданнях кнігаў Метрыкі, якія рыхтуе Інстытут гісторыі Літвы. Аўтар гэтай публікацыі зыходзіў з канстантаванага беларускімі лінгвістамі факту, што ў старабеларускіх тэкстах літара й пачынае ўжывацца як раз з XVI ст. [77] Дарэчы, у тым ліку і гэтым старабеларускае пісьменства адрозніваецца ад расійскай арфаграфічнай сістэмы, дзе літара й была ўведзеная толькі арфаграфічнай рэформай 1735 г. [78] Зыходзячы з таго, што «паерык» з'яўляецца толькі варыянтам напісання літары й, а не самастойнай літарай, аўтар публікацыі палічыў магчымым перадаваць «паерык» праз літару " й" [79].

Дыграф Кг / кг, які абазначае выбухны "г" (g), захаваны. Літары ъ (ёр) і ь (ер) захаваны паўсюль, але пры раскрыцці скарачэнняў не аднаўляюцца.

Лічбы, якія пазначаныя літарамі кірылічнага алфавіту, перадаюцца арабскімі лічбамі. У самім тэксце ў састаўных лічбах выкарыстоўваецца літара «и», якая таксама часта знаходзіцца пад цітлам: ҃н ҃и ҃д [50 і 4]. Часам па баках лічэбнікаў прастаўляецца двукроп'е (з абодвух бакоў ці з аднаго). Своеасаблівай інтэрпаляцыяй можна назваць выпадак прастаўлення двукроп'я пасля лічэбніка, напісанага словам (гл. кустод на арк. 23 v. «шε тдεсятъ:», альбо напісанне «:дεсεть» на тым жа аркушы). Двукроп'е часам нават прастаўлялася перад лічэбнікамі, напісанымі словамі - уплыў агульнага правіла напісання лічэбнікаў літарамі. Колькасныя лічэбнікі, якія напісаны ў крыніцы словамі, перадаюцца словамі.

Геаграфічныя элементы тытула пішуцца з вялікай літары, бо весь тытул носіць строга афіцыйны характар [80].

Пропускі тэксту і неразборлівае напісанне тэксту пазначаецца і агаворваецца ў падрадковых заўвагах. Праўкі графікі літараў, калі яны не змяняюць значэнне знака, не абумоўліваюцца. Вялікія літары (у два-тры разы большыя за звычайныя) пададзены тоўстым шрыфтам.

Канец радка пазначаны адной вертыкальнай рыскай " |", канец аркуша кнігі-копіі пазначаецца дзвюма вертыкальнымі рыскамі " ||". Нумар аркуша абазначаецца ў самім тэксце ў квадратных дужках тоўстым курсіўным шрыфтам, а таксама выносіцца на палі ўжо без дужак. Пайсці на такі крок прымусіла спецыфіка тэкста - суцэльнага апісальнага, які не падзяляецца на асобныя дакументы. Дубляванне нумарацыі выразна падае структуру тэкста і спрашчае пошук той ці іншай пазіцыі паводле паказальнікаў. Калі пры нумары аркуша друкуецца літара " v.", то гэта азначае адварот архіўнага аркуша (verso лац. = адварот). У самім тэксце адварот аркуша пазначаны літарамі " об." ("оборот").

Таксама ў тэксце крыніцы публікатар кнігі размясціў свае кароткія каментарыі, якія дапамагаюць арентавацца ў зместавай структуры тэксту. Як ужо адзначалася, першая частка Кнігі № 560 (акт дэмаркацыі 1542 г.) не падзяляецца на асобныя дакументы, таму публікатар вырашыў не разрываць тэкст аўтарскімі загалоўкамі, але размясціў з боку тлумачальныя каментарыі, утвораныя паводле геаграфічна-тэрытарыяльных блокаў, якія можна вылучыць у тэксце: [Дрысвяцкая мяжа],[Браслаўская мяжа],[Асвейская мяжа],[Уладанні паноў смолвенскіх],[Дрысвяцкі павет],[Браслаўскі павет],[Друйскія ўладанні Сапегі],[Асвейская воласць],[Скаргі жыхароў Майшаголскага павету],[Скаргі жыхароў Дрысвяцкага павету],[Скаргі жыхароў Браслаўскага павету],[Скаргі жыхароў Друйскай воласці],[Скаргі жыхароў Браслаўскай воласці],[Скаргі мяшчан браслаўскіх],[Скарга князя Юрыя Масальскага],[Скаргі жыхароў Друйскай воласці]. Гэтыя каментарыі, якія ўсё ж выконваюць пэўную функцыю загалоўкаў, пададзены тлустым, нахіленым шрыфтам і заключаны ў квадратныя дужкі. Гэтыя каментарыі на радках змешчыны ў права [81].

Адметнасць тэксту Кнігі № 560 - не так частае выкарыстанне кустодаў (ці рэкламантаў), гэта значыць апошняга падрадковага слова, часам некалькі словаў ці часткі слова, напісанага ў правым ніжнім куце аркуша (рэкламант - адпаведна першае слова наступнага аркуша пасля кустода). У той час, як у кнігах Метрыкі ВКЛ XVI ст. ужыванне кустодаў ці рэкламантай з'яўляецца даволі пашыраным прыёмам справаводства. Кустоды і рэкламанты важна адзначаць, каб паказаць, дзе іх імкнуліся прастаўляць служачыя канцылярыі, а дзе не лічылі патрэбным. Пры публікацыі Кнігі № 560 словы кустодаў (рэкламантаў) не дублююцца, але іх наяўнасць агаворваецца ў падрадковых заўвагах.

У тэксце пакінуты ўсе апіскі перапісчыка. Увогуле, такіх апісак няшмат. У падрадковых заўвагах даецца слушная, на думку публікатара, версія напісання. Таксама ў заўвагах адзначаюцца пашкоджанні тэксту, выпраўленні, памаркі. Асобна адзначаецца, калі праўкі зробленыя іншым чарнілам.

Асабістыя імёны і тапанімічныя назвы назвы захаваны ў той форме, ў якой яны фігуруюць у рукапісе. У кнізе сустракаецца рознае напісанне тых жа самых словаў - іх напісанне пакінута паводле рукапісу і ў заўвагах не агаворваецца.

5. Кніга № 560 Метрыкі ВКЛ як гістарычна-геаграфічная крыніца

Кніга Метрыкі ВКЛ № 560 уяўляе сабой храналагічна і тэматычна кампактны зборнік дакументаў, якія тычацца праблемы памежных узаемадачыненняў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй, галоўны акт кнігі - тэкст дэмаркацыі 1542 г. (з устаўкай фрагмента тэкста пра дэмаркацыю 1541 г., якая была праведзеная толькі ў пачатковай сваёй стадыі), а таксама запіс скаргаў памежных жыхароў ВКЛ на дзеянні адміністрацыі і жыхароў памежжа Лівоніі.

Улік памежных праблемаў дазваляе зразумець адзін з галоўных вузлоў супярэчнасцяў паміж гэтымі дзяржавамі ў першай палове XVI ст. Мяжа праходзіла ад Балтыйскага мора і цягнулася да Пскоўскай зямлі, падзяляючы Жмудзь з Курляндыяй, "Завілейскую Літву" з Земгаліяй, праходзіла па лініі старажытнай полацкай мяжы з Латгаліяй. Менавіта ўсталяваная ў другой палове XV-XVI ст. мяжа ў галоўным адпавядае сённяшней лініі тэрытарыяльна-дзяржаўнага размежавання. Пры зменлівасці ў ХХ ст. межаў Беларусі, яе межы з Латвійскай Рэспублікаю шмат у чым паўтараюць тую лінію, якую яшчэ тады супольна акрэслілі камісары Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі (іншыя выпадкі будуць абумоўленыя асобна). Такая сітуацыя досыць рэдкая для палітычнай карты Еўропы. Мяжа з боку літоўскіх зямель, а асабліва Жамойці, да другой паловы XV ст. была рухомаю - адбывалася пранікненне жамойцкага насельніцтва на тэрыторыю куршаў, падуладных Лівоніі. Апроч таго, адбывалася гаспадарчая каланізацыя - аграрнае і прамысловае засваенне зямель на памежжы. Працэдуры размежавання ВКЛ і Лівоніяй другой паловы XV-XVI стст. як раз і вырашылі памежныя спрэчкі паміж дзяржавамі. Абрыс усталяванай тады мяжы датрываў да 20-х гадоў ХХ ст., калі ўжо Літоўская і Латвійская Рэспублікі правялі ўзаемаабмен участкамі тэрыторыяў.

Кніга № 560 дае даволі падрабязнае апісанне працэдуры дэмаркацыі мяжы. Памежныя камісары (тут - члены камісіі, створанай часова дзеля вырашэння пэўнай адміністрацыйнай задачы) абедзвюх дзяржаў у загадзя прызначаны праз пасольствы дзень сустракаліся ў традыцыйным пункце пачатку ўсіх дэмаркацый XV-XVI ст. - каля возера Курцум (Курчмы паводле крыніцы). Менавіта там усталёўваліся знакі пачатку дэмаркацый: "…зүполъною радою и wдъностайнымъ үмысломъ үчинили знакъ и початокъ тыхъ границъ надъ wзεромъ Күръчмы, үсыпали стороны Кнӕзъства Вεликого Литовъского нεмалый копεцъ wколо дүба, а стороны Лифлӕнтъского, напротивъко томү копъцү такεжъ үсыпаный копεцъ нεмалый" [арк. 6]. Традыцыйны пара правядзення дэмаркацый - зіма, а дакладней, студзень. Трэба меркаваць, што зімовыя маразы дазвалялі праехаць па балатах і шматлікіх азёрах і рачулках краю, дзе адбывалася дэмаркацыя. Камісары мусілі мець інструкцыі сваіх уладароў: "…үзӕвъши Бога на помочъ и свεтүю справεдливость, и такъ тεж чынεчы к воли и росказанью Его милосъти Господара нашомү милостивомү, Королю Его милости" [арк. 6 v.]. Непаўната такіх інструкцый ("науки") магла стварыць перашкоды ў працэсе дэмаркацыі, ці, прынамсі, быць падставаю дзеля часовага спынення працэдуры. Менавіта гэтак адбылося ў 1542 г. з ініцыятывы лівонскіх камісараў, якія "повεдили, ижъ в томъ зүполънои наүки wтъ пана своεго нε маεмъ, абы намъ допүстить мεли искати и писати, малεвати границъ Радивиловыхъ, и взӕли то собε до навүки пана своεго пεвъный рокъ до сεрεды. А скоро бы имъ была принεсεна навүка wтъ пана Мистра их, тогожъ часү мεли намъ дати знати. А коли тотъ дεнь пришолъ, то εсть сεрεда, wны жадъноε наүки wтъ пана своεго намъ нε повεдили и възεли то собε εщо напεвъны и wстаточъный рокъ до сүботы подъ добрымъ а рицεрскимъ словомъ, ижъ мεли дати знати намъ волю пана своεго. А коли тотъ дεнь пришолъ, то εстъ сүбота, такεжъ, ӕкъ и пεръвεй, жадноε наүки wтъ пана своεго, котораӕ бы мεла дана быти, нε повεдили, только үказовали намъ листъ пана Мистра ихъ Лифълӕнтъского, который былъ писанъ до Его милости Госъподара нашого милосътивого Королӕ Его милосъти Жикгимонъта, и повεдили намъ, иж мы того чинити нε можεмъ, а ни хочεмъ. А бысъ мы васъ пүститъ мεли, гдε подъданыε Госъподара Королӕ Его милосъти повεдүть, было бы то шкодою панъствү Лифълӕнтъскомү" [арк. 7-7 v.].

Пасля вырашэння пачатковай стадыі, пасланнікі пераходзілі да складання супольнага дакумента, у якім, праўдападобна, апісвалася лінія раней усталяванай мяжы ("ӕко которымъ wбычаεмъ мεли быхъмо искати границъ Радивиловыхъ" [арк. 6 v.]). Далей адбывалася цікавая працэдура, звязаная з атрыманнем кожнай памежнай камісіяй свайго экзэмпляра акта, ідэнтычнага другому: "…wни с нами үчынили таковоε постановεньε, и листомъ своимъ намъ wписалисӕ, который листъ наполой розрεзали, и намъ wднү наполовицү дали, а дрүгүю собε зоставили, коториε в одно слово было написано. Нашыхъ листεхъ пεршихъ арътыкүлъ стоить, гдε подъданыε Его милосъти Госъподора нашого милостивого, Королӕ Его Милосъти, насъ повεдүть, маεмъ их наслεдовати" [арк. 6 v.]. Далей з камісараў ВКЛ і Лівоніі ствараліся дзве групы, якія мусілі скіроўвацца ад Курчума на ўсход (да граніц маскоўскіх) і на захад (да Салёнага - Балтыйскага мора). У кожную з гэтых груп уваходзіла аднолькавая колькасць камісараў кожнай з дзяржаў: "А затымъ түтъ сталосӕ мεжи нами розъдεлεнε: ӕ, Иванъ Глεбовичъ Корсакъ, а Ӕнъ Кмита - стороны Вεликого Кнӕзъства Литовъского, Ӕнъ Бокорытъ, а Лавърεнътиүсъ Шинъхεль - cтороны панъства и зεмли Лифълӕнтъскоε, посланы кү границамъ московъскимъ на горү. А на дрүгүю сторонү кү Солономү морү, то εстъ на долъ, εхали Ѡлεхно Крывεц, а Миколай Трεтӕкъ, а стороны зεмъли Лифълӕнтъскоε Филипъ Фүнъдεръбрүкгъ, а Ӕнъ Вεркгεль" [арк. 7].

Маркерамі мяжы былі як прыродныя, так і створаныя рукамі аб'екты - насыпаныя капцы, знакі на дрэвах, борці, выкапаныя ямы, «закладныя магілы». Можна вылучыць наступныя тыпы штучных (створаных людзьмі) маркераў мяжы:

n знакі на дрэвах (сасна, ліпа), пнях (варыянт - «в… сосьнε εсть знакъ, камεнь пүшεчъный»);

n капец («копъцы сыпаны», горка), (звычайна парныя - з боку ВКЛ і Лівоніі, а нават і трайныя - з боку Пскоўская зямлі);

n борць («в… копъцы стоить пεнь со сновы й, в которо й сосънε бо рть была… Какъ жε в томъ пни и тεпε р знаки сuть»; «пεнь сосъновый, в которой сосънε боръть»);

n яма, паглыбленне ў зямлі («выкопанаӕ ӕма»; «закладъная могила»);

n камень у рацэ.

Табліца 5

Тыпы маркераў мяжы

Тып маркера

Колькасць прыгадак у Кнізе № 560

Заўвагі

1.

Знакі на дрэвах, пнях

17

Прыгадваюцца "частыя знакі"

2.

Капец, горка

14

Звычайна група капцоў

3.

Борць

2

4.

Яма

2

5.

Камень у рацэ

1

Знак на камяні

Часам па інтэрпрэтацыі таго ці іншага знака маглі ўзнікаць дыскусіі. Таму асабліва важнымі тут былі паказанні сведкаў. Вось як гэта выглядела ў Дрысвяцкім павеце: «Какъ жо на тыи знали старыи пана Радивиловы границы, врадъникъ Дрысвεцъкий панъ Сεмεнъ Мацъковичъ ставилъ пεрεдъ нами свεтъковъ людεй старихъ, вεри годъныхъ [варыянт: «…ставили пεрεдъ нами свεтъковъ добрыхъ, людεй старыхъ, вεры годъныхъ»]… Тыε вси свεтъки свεтъчыли тымъ ωбычаεмъ, мы памεтаεмъ, коли панъ Радивилъ εзъдилъ и граничилъ з нεмъцы за Его милости Короля Казимира. В тотъ часъ ωтъцовε наши εзъдили с паномъ Радивиломъ, и насъ в тотъ часъ, дεтεй своих, зъ собою брали. И тотъ εзъдъ памεтаεмъ, и границу пана Радивилову…» [арк. 14-14 v.]. У выпадку, калі сведкі па стану здароўя не маглі непасрэдна прыбыць на мяжу, то іх «на возехъ вывозили до насъ [памежных камісараў], которие не могли ходить, предъ старостою асветъчыли тымъ ωбычаемъ, в одно слово поведаючы…» (выдзелена намі - А. Дз.) [арк. 10 v.].

Крыніца падае крытэрыі, паводле якіх адбіраліся такія сведкі: «…ставили пεрεдъ нами свεтъковъ добрыхъ, людεй старыхъ, вεры годъныхъ» [арк. 10 v.]. Гэтых сведкаў «на возехъ вывозили до насъ [да памежных камісараў - А. Дз.], которие не могли ходить, предъ старостою асветъчыли тымъ ωбычаемъ, в одно слово поведаючы…». Яшчэ цікавая дэталь - пры дэмаркацыях на мяжу наўмысна бралі дзяцей, каб яны ў будучым маглі выступаць у якасці памежных сведкаў. Прынамсі, так было падчас Радзівілавай дэмаркацыі 1473 г., і ў 1542 г. гэтыя ўжо дарослыя людзі, сведчылі на мяжы: «…мы памεтаεмъ, коли панъ Радивилъ ε здилъ и граничилъ з нεмъцы за Его м(и)л(о)сти Королӕ Казимира. В тотъ часъ ωтъцовε наши ε здили с паномъ Радивиломъ, и насъ в тотъ часъ, дεтε й свои х, зъ собою брали. И тотъ ε здъ памεтаεмъ, и границү пана Радивиловү".

Тэрміналагічна сведкі («люди старие, вεри годъные») выразна аддзелены ад афіцыйных публічных сведкаў («вижей»), функцыі якіх прапісаныя ў Статуце 1529 г. Пазначэнне сведкаў пры дэмаркацыі сугучнае з назваю пабочных сведкаў у Статуце - «людей добрих, вери годъныхъ». Менавіта пабочныя, а не афіцыйныя сведкі з'яўляюцца ў працэдуры дэмаркацыі галоўнымі, у адрозненні ад крымінальных ці грамадзянскіх справах, дзе Статут 1529 г. узаконіў наяўнасць пры віжах пабочных сведкаў, якія былі як бы «грамадскім дадаткам» да афіцыйных (неаспрэчных) сведкаў [82]. Звязана гэта з тым, што сведкі - мясцовыя жыхары, з'яўляліся рэальнымі носьбітамі тапаграфічнай інфармацыі. Гэтыя сведкі рэпрэзэнтавалі традыцыю вуснага права, пра што гаворыць спасылка на звычай: «…асвεтъчыли тымъ ωбычаεмъ» [арк. 10 v.].

Спецыфіка зямельных спрэчак пад час дэмаркацый палягае на тым, што такія спрэчкі аказваюцца ў праблемным полі дзвюх прававых рэалій - зямельнага права і дагаварных адносін з іншай дзяржавай. Памежныя жыхары ВКЛ у такіх выпадках былі гатовыя прыносіць прысягу: «А на томъ на всεмъ мы вси готови εсмо присεгънути и зъ дεтьми нашыми, ижъ то εсть правъдивая граница пана Радивилова, и инъшых многихъ людεй пры тыхъ свεтъкохъ ставили, коториε то слыхали ωтъ ωтъцовъ своихъ, и при тыхъ свεтъкохъ такъ жε присегънути хочыть» [арк. 14 v.]. Такім чынам, самі сведкі імкнуліся быць прыведзеныя да прысягі. Працэдура прысягі пры зямельных спрэчках прадугледжана ў Статуце ВКЛ 1529 г. у Артыкуле 1 Раздзелу 8 [VIII, 1] «О права земленые, о границах и о межах, о копах» [83]. Адначасова Артыкул 2 гэтага ж Раздзелу дазваляў вызваляць ад прысягі: "Чии будуть светки годнейшие, тые мають светчити без присяги". Але ў выпадку ўзнікненя спрэчнай сітуацыі "зямельны" Раздзел Статуту прадугледжваў менавіта працэдуру прысягі: "А естли с обудву сторон знаков не было, тогды чие светки годнейшие будуть, того мать ку доводу и присязе допустити" [VIII, 3]. Прысяга разглядалася як від доказу і яе значнасць была вельмі вялікай. У выніку правядзення пачатковых (уступных) працэдур суд прымаў рашэнне пра мэтазгоднасць і адэкватнасць прысягі. У памежнай справе з гэтымі працэдурамі сувымерны працэс рэвізіі маркераў і ўстанаўлення іх верагоднасці, апытанне сведкаў пра маркеры мяжы, збор скаргаў. Кніга Метрыкі № 560 фіксуе такую падачу скаргаў. Вялікакняскія камісары ў гэтым выпадку выступалі таксама як суддзі, а складзеная скарга ў гаспадарскай Канцылярыі ўносілася ў Метрыку ВКЛ як "запис" і гэтым самым набывала значэнне прававога факту. Пры рэвізіі памежных уладанняў камісары аперавалі таксама такім прававым і статутным паняццем як "достаточъны доводъ" [гл. арк. 7 v.], што пазначала абгрунтаваныя, верагодныя доказы ў судовай справе. На падставе гэтых дадзеных у судовым працэсе вызначалася наяўнасць або адсутнасць фактаў, якія абгрунтоўвалі патрабаванні і пярэчанні бакоў, а таксама сам факт казусу. У судовых працэдурах факты па справе высвятляліся з дапамогай паказанняў сведак, пісьмовых і рэчавых доказаў, прысягаў і інш. Паводле права ВКЛ найбольш пераканаўчымі ўважаліся пісьмовыя доказы і паказанні сведак. У працэдуры дэмаркацыі як раз пісьмовыя доказы (матэрыялы ранейшых дэлімітацый і дэмаркацый) і паказанні сведак, ды рэвізія сітуацыі на месцы з'яўляліся найгалоўнейшымі «довадамі» ў спрэчках па пытаннях устанаўлення верагодных маркераў і спрэчках вакол нерухомай і рухомай маёмасці на памежных тэрыторыях.

Такім чынам, у працэсе дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы гаспадарскія камісары выкарыстоўвалі перадсудовыя працэсуальныя нормы Статуту ВКЛ 1529 г., якія тычыліся апытання пабочных сведкаў («свεтъковъ добрыхъ, вεры годъныхъ»), працэдур прынясення прысягі ды падачы скаргаў [84]. Сведкі, апроч таго, апытваліся ў адпаведнасці са звычаёвым правам («обычай»).

Скаргі, якія маюць стандартны актавы пратакол, утрымліваюць пераважна стандартызаваную інфармацыю пра парабаваную маёмасць. Гэта той тып першаснай скаргі ("першая скарга"), якую Ян Адамус адрозніваў ад скаргі, што непасрэдна падрыхтоўвала будучы судовы працэс [85]. Ці можна цалкам давераць зместу гэтых скарг? Калі так, то гэта азначае, што ў памежнай з Лівоніяй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ўтрымлівалася вельмі вялікая колькасць свойскай рагатай жывёлы, каней і інш. У скаргах зямян маглі фігураваць статкі па 30 коней (як у Аўрама Шуркавіча) і 20 кароў (як у Томаса Буцевіча). І заўжды называюцца толькі лічбы, якія дзеляцца на дзясяткі ці пяцёркі без рэшты (10, 15, 20, 30, 40 і г. д.). Ці магла гэтая інфармацыя быць свядома перабольшанай жыхарамі памежжа ВКЛ? Найбольш карэктнымі выглядаюць звесткі пра «папісных» каней. Так, у Дрысвяцкай воласці ў Паўла Борткавіча «взӕли конεй два пописъныхъ», у Войтка Міштартавіча «побрали… конεй, взяли пописъныхъ два, коториε стояли по пεти копъ грошεй» [86]. Гэта верагодная інфармацыя, бо Першы Статут ВКЛ у раздзеле другім "О обороне земской" вызначаў, як можна меркаваць, мінімальны кошт вайсковага папіснога каня: "...пахолка на добром кони, штобы конь стоял за чотыри копы грошей" [87]. Тое, што прыгаданыя коні адносяцца да Попісу войска, сведчыць і працяг пераліку маёмасці Войтка Міштартавіча: «…панъцεры два, сεдла чотыры, мεчы чотыры, ωстроги пӕтεри». У іншых скаргах (напрыклад, Грышкі Шэмбеля) мы бачым, што зямяне ацэньвалі сваіх коней «по дεсεти копъ грошεй», г. зн. удвая болей, чым баявыя папісныя коні. Гэта ўскосны факт магчымага завышэння маштабу стратаў.

Таксама пра завышанасць маштабу маёмасных стратаў ускосна можа сведчыць яшчэ адзін дакумент - Шляхецкія рэестры ад 15 і 18 ліпеня 1514 г., складзеныя пад кіраўніцтвам гетмана польнага Юрыя Радзівіла [88]. У рэестрах паведаляецца пра выдаткоўванне сродкаў для каней. З тэксту вынікае, што 1 баявы конь ацэньваўся ў 3 злотых, напрыклад, "Станислав Довкгирдович на 10 конех, дано ему 30 злотых" і г. д.

Мы не ведаем рэакцыі лівонскіх службоўцаў на гэтыя прэтэнзіі. Гаспадарскія камісары ахайна зафіксавалі ўсе скаргі. Але да прысягі, паводле зместу Кнігі № 560, не быў прыведзены ніводны са скаржнікаў. Магчыма, тут мы маем справу з прыўнясеннем ў канцэпцыю фармальных доказаў (з іх падзелам на дасканалыя і недасканалыя), элементаў новай практыкі свабоднай ацэнкі паказанняў на грунце іх лагічнага разгляду. Незалежная ацэнка паказанняў і доказаў былі тут неабходныя [89].

Адначасова мы бачым прыклад вырашэння спрэчных міждзяржаўных праблем палітычным і прававым шляхам, выпрацоўцы адпаведных працэдураў. Асобная роля ў падобнай працэдуры разгляду спрэчных спраў адводзілася сведкам. Усе гэтыя працэсы маюць адлюстраванне на старонках Кнігі Метрыкі ВКЛ № 560.

Апроч таго, Кніга № 560 з'яўляецца цікавай крыніцай па гістарычнай геаграфіі і тапаніміцы рэгіёна. Найперш гэта тычыцца вялікага пласта гідраніміі, а таксама назваў разнастайных формаў рэльефа (араніміі). Кажучы, напрыклад, пра тэрыторыю Латвіі, тапанімісты адзначаюць, што пры аднастайным характары мясцовасці, край мае багатую аранімію [90]. У тэкстце крыніцы пададзена больш багатая тапаніміка, чым захавалася сёння. Гэтая тапаніміка калі не вартая ўзнаўленню, то, прынамся, дае важны матэрыял для гісторыка-геаграфічных і лінгвістычных даследаванняў. Дакументы Кнігі № 560 даюць і пэўную экалагічную інфармацыю, ілюструючы ўздзеянне чалавека на прыроду, асабліва на водныя аб'екты (рэкі, вазёры, балаты). Складальнікі Кнігі называюць Браслаўшчыну зямлёй "частыхъ ωзεръ".

Неацэннымі з'яўляюцца звесткі Кнігі № 560 пра лінію мяжы паміж ВКЛ і Лівоніяй ды яе зменлівасць. І гэта тычыцца не толькі дэмаркацыі 1542 г., якой непасрэдна прысвечаная кніга, але таксама дэмаркацыі 1473 г., калі была ўсталяваная так званая "Радзівілава граніца".

Сама Радзівілава граніца лакалізуецца даволі дакладна (да прыкладу: "до Радивиловы границы до Ѡстро г(о) рогу Рыча wзера"; "до Радивиловы границы до wзера Плюса"; "до Радивиловы границы до wзера Пересвеча"…) і апісваецца ад воз. Курчмы, далей праз гару Сонечную, р. Акмена, воз. Акмена, воз. Акчорына, р. Акчорына, воз. Рычы (пачынаючы ад Вострага Вугла), воз. Бяляны (Белае), воз. Плюсы, воз. Перасвет, месца ўпадзення р. Кабылы ў Дзвіну (камень Кабылы), р. Водзьга Вялікая і Малая. Адносна "Вітаўтавай граніцы" ў Кнізе № 560 паведамляецца толькі яе ўчастак на р. Рыбаньке ў месцы сыходу межаў ВКЛ, Лівоніі і Пскоўскай зямлі.

У параўнання са станам справаў у 1473 г., вынікае, што ў 1542 г. лівонцы прасунуліся на поўдзень - увесь час інфармуецца пра адлегласць ад лініі, па якой ехалі гаспадарскія камісары, да Радзівілавай граніцы. І менавіта на гэтай тэрыторыі зафіксаваная лівонская гаспадарчая прысутнасць. Тут мы маем справу з аграрнай каланізацыяй - засваеннем зямельнай маёмасці і стварэннем на ёй уласных службаў (сістэмы павіннасцяў).

Матэрыялы Кніга № 560 сведчаць пра частае супадзенне ў першай палове XVI ст., да адміністрацыйна-тэрытарыльна-судовай рэформы, такіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных паняццяў як "павет" і "воласць". Да прыкладу, Дрысвяцкі рэгіён у адным і тым жа кантэксце выступае то як воласць, то як павет. Але ўсё ж іерархічны падзел паняццяў выяўляецца. Так, напрыклад, пра Друйскую воласць вельмі канкрэтна ўказваецца, што яна знаходзіцца ў межах Браслаўскага павету (арк. 26). Таксама і Браслаўскі павет разглядаецца як у шырокім сэнсе, так і ў вузкім - у гэтым выпадку часам вылучаецца Браслаўская воласць (арк. 27). Але трэба прызнаць - складаная праблема адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу ВКЛ у першай палове XVI ст. не можа быць вырашаная толькі на матэрыялах Кнігі № 560. Затое Кніга № 560 з'яўляецца вельмі важнай крыніцай для разумення адміністратыўнай структуры і тэрытарыяльнага падзелу так званай Завілейскай Літвы.



[1] Пташицкий С. Л. Описаніе книгъ и актовъ Литовской Метрики. СПб., 1887. С. 161, IV.A.3.

[2]Российский государственный архив древних актов: Путеводитель: В 4 т. Т. 4 / Составитель Ю. М. Эскин. М., 1999. С. 62-62.

[3] Grimsted P. K. Układ i zawartość Metryki Litewskiej // Archeion. 1986, T. LXXX. S. 155-156.

[4]ЛМ-5, арк. 292-294; публ.: Dogiel, Limites, р. 207-211; Dogiel, CD-5, Nr. 82, p. 142-143; LM-5, № 125, s. 235-238.

[5]ЛМ-525, арк. 56 v. - 62 v.; публ.: Dogiel, CD-5, Nr. 90, s. 110-115; ЛМ-525, арк. 84-96, 155-167 v., 238-240 v., публ.: Dogiel, Limites, р. 211-219; Dogiel, CD-5, Nr. 113, p. 192-195.

[6]ЛМ-223, арк. 203-206; публ.: Dogiel, Limites, р. 219-225.

[7] Падрабязнае апісанне глядзі ў § 2 Прадмовы "Знешнія прыкметы рукапісу".

[8]Urzędnicy centralni, nr. 183, S. 49, 220; S...cki. Dostojnicy litewscy. Roźbiór krytyczny i uzupełnienie dzieła J. Wolffa "Senatorowie" // Ateneum. 1886, t. 1. S. 159.

[9] Banionis E. Lietuvos Metrikos knygos: sąvoka, terminas, definicija // Lietuvos istorijos metraštis 1988. Vilnius, 1989. P. 137; Галенчанка Г., Спiрыдонаў М. Метрыка Вялiкага Княства Лiтоўскага // ЭнцыклапедыягiсторыiБеларусi. Т. 5. Мн., 1999. С. 123.

[10]Расійская Нацыянальная Бібліятэка(Санкт-Пецярбург). Аддзел рукапісаў, «Собрание Дубровского», № 124, арк. 102. Публікацыя: Голенченко Г. Я. Реестр книг Метрики Великого княжества Литовского 1623 г. // Исследования по истории Литовской Метрики: Сборник научных трудов. [Ч. 2]. М., 1989. С. 349, 364. Гл. таксама апісанні: Korzeniowski J. Zapiski z rękopisów Cesarskiej Biblioteki Publicznej w Petersbergu i innych bibliotek petersburskich // Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce. T. 11. Kraków, 1910. S. 366; Голенченко Г. Я. Неизвестный реестр Метрики Великого княжества Литовского в собрании П. П. Дубровского // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография (Сборник статей). Мн, 1981. C. 27-41; Grimsted P. K., Sułkowska-Kurasiowa I. The "Lithuanian Metrica"... Р. 13-14, А-29, А-97.

[11] Sułkowska-Kurasiowa I. Archiwum dokumentowe Wielkiego Księstwa Litewskiego // Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie: Przewodnik po zespołach. Warszawa, 1975. S. 87 (Archiwa dawnej Rzeczypospolitej, t. 1); Baliulis A. Iš Lietuvos Metrikos knygų ir dokumentų leidimo istorijos // Lietuvos archyvai. 1996, Nr. 7. P. 47; Дубоніс А. Праблемы Літоўскай Метрыкі: погляд з Вільнюса // Metriciana:Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Т. ІІ, 2003. С. 18.

[12] Гл.: Grimsted P. K., Sułkowska-Kurasiowa I. The"LithuanianMetrica"... Р. 15, А-30, А-62.

[13] Ptaszycki S. Sumarjusz i inwentarze Metryki Litewskiej // Archeion. T. VIII, 1930. S. 38-40.

[14] AGAD, SumML 2, folio 151. Апісанні: Ptaszycki S. Sumarjusz i inwentarze Metryki Litewskiej. S. 38-40; Jakubowski J. Wiadomości o świeżo odzyskanym z Rosji sumarjuszu Metryki Litewskiej z lat 1747-1751 // Ateneum Wileńskie. T. VIII, 1933. S. 215-216; Grimsted P. K., Sułkowska-Kurasiowa I. The "Lithuanian Metrica"... Р. 15, А-21, А-62.

[15] AGAD, Archiwum Publiczne Potockich, Nr. 18, karta 143. Апісанні: Semkowicz W. Przewodnik po zbiorze rękopisów wilanowskich / Red. Piotr Bańkowski. Warszawa: PWN, 1961. S. 44-46; Ptaszycki S. Sumarjusz i inwentarze Metryki Litewskiej. S. 34-37; Grimsted P. К., Sułkowska-Kurasiowa I. The "Lithuanian Metrica"... Р. 15, А-24, А-62.

[16] Гл. падрабязней: Sułkowska-Kurasiowa I. Metryka Litewska - charakterystyka i dzieje // Archeion. T. 65, 1977. S. 91.

[17] Гл.: Grimsted P. K., Sułkowska-Kurasiowa I. The "Lithuanian Metrica"... Р. А-62.

[18] Wolff, Senatorowie i dygnitarze, s. 282; PSB ХХІІ, s. 554-561; Urzędnicy centralni, Nr. 978, s. 131, 223.

[19] Абставіны гэтай гісторыі гл.: Mienicki R. Archiwa Wielkiego Księstwa Litewskiego // Pamiętniki VI powszechnego zjazdu historyków polskich w Wilnie 17-20 wrzesnia 1935 r. T. 1: Referaty. Lwów, 1935. S. 406; Baliulis A. Iš Lietuvos Metrikos knygų ir dokumentų leidimo istorijos… P. 48-49; Kiaupa Z. The Lithuanian Metrica and Lithuanian Nobility at the end of the Eighteenth century // Lithuanian Historical Studies. No 1, 1996. P. 82-83; [Прамова У. Пічэты] Першая Ўсебеларуская канфэрэнцыя архівістаў і архіўных працаўнікоў: З пратаколу пасяджэньняў (публікацыя Міхася Шумейкі) // Спадчына. 1998, № 6. С. 38; Дубоніс А. Праблемы Літоўскай Метрыкі… C. 19-20.

[20]LietuvosMetrika - LithuanianMetrica - Литовская Метрика.Kn.5 (1427-1506):Užrašymųknyga5 / Parengė Egidijus Banionis . Vilnius, 1993. Р. 7.

[21]Российский государственный архив древних актов: Путеводитель. Т. 4. С. 453.

[22] Банионис Э. Введение // LM-5. Р. 7.

[23] Подробный перечень, составленный в 1817 году статским советником В. Г. Анастасевичем из реестра, по которому сданы были в 1798 году в ведение Сената дела Метрик Коронных и Великого княжества Литовского // Книга Посольская Метрики ВКЛ 1545-1572 гг. Т. 1. Приложение ІІІ, с. 327-418.

[24]Министерство юстиции за сто лет: 1802-1902. Исторический очерк. СПб., 1902 (рэпрынт: М., 2002). С. 75-84, 388.

[25] Пра дзейнасць і вынікі працы Пташыцкага гл. падрабязней: Bachulska H. Bibliografia prac Stanisława Ptaszyckiego // Archeion. 1934, T. 12.

[26] Пташицкий С. Л. Описаніе книгъ и актовъ Литовской Метрики. СПб., 1887. С. 161.

[27] Шохин Л. И. Московский архив министерства юстиции и русская историческая наука: архивисты и историки во второй половине XIX - начале XX века. М., 1999. С. 275-276.

[28] У расійскай правапіснай традыцыі слова Метрыка пішацца з малой літары.

[29] Банионис Э. Введение // LM-5. Р. 8.

[30]LietuvosMetrika.KnygaNr.225 (1528-1547): 6-ojiTeismųbylųknyga (XVI a. pabaigos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. XI.

[31] Варонін В. А. Звесткі пра Барысаў камень з першай паловы XVI ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 15. Мн., 2000. С. 126-127.

[32] Дзярновіч А. І. "…innostraLivonia". Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй у канцыXV- першай паловеXVIcт.: Сістэматызацыя і актавы аналіз. Т. І. Мн., 2003. С. 209-210.

[33] Дзярновіч А. Выкарыстанне працэдурных нормаў І-га Статута Вялікага Княства Літоўскага пад час дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы ВКЛ з Лівоніяй (паводле матэрыялаў Кнігі Метрыкі ВКЛ № 560) // Pirmasis Lietuvos Statutas ir epocha: straipsnių rinkinys / Vilniaus universitetas [sudarė Irena Valikonytė ir Lirija Steponavičienė]. Vilnius, 2005. P. 243-248.

[34]Метрыка-43, с. 7.

[35]Метрыка-43, с. 8.

[36]Метрыка-523, с. 8.

[37] Гл. прыклад: Метрыка-43, с. 7, 38, іл. 9.

[38] Лічбы размешчаны вертыкальна.

[39] Поўны тэкст мусіў выглядаць наступным чынам: REGNANTE

SIGISMUND.

AUGUST.

[40]Метрыка-523, с. 9.

[41] Тут паняцце аркуша паперы іншае, чым архіўны аркуш кнігі.

[42] Laucevičius E. PopieriusLietuvojeXV-XVIII a.Atlasas. Vilnius, 1967. P. 346, № 2482; Laucevičius E. PopieriusLietuvojeXV-XVIII a. Vilnius, 1967. Р. 209.

[43] Мацюк О. Я. Філіграні архівних документів УкраïниXVIII-XXст. Киïв, 1992. № 134, с. 91, 330, 331.

[44] Laucevičius E. PopieriusLietuvojeXV-XVIII a.Atlasas. P. 228, № 1653-1669.

[45] Siniarska-Czaplicka J. Filigrany papierni położonych na obszarze Rzeczypospolitej Polskiej od początku XVI do połowy XVIII wieku. Wrocław, Warszawa, Kraków, 1959. Tabl. CXCIV, Nr. 1060-1064. Аўтарка мяркуе, што папера з падобнымі філігранямі выраблялася на Люблінскім папяровым млыне (S. 19).

[46] Каманін І., Вітвіцька О. Водяні знаки на папері украïнських документівXVIіXVIIст. (1566-1651). Киïв, 1923. № 275-279.

[47]Метрыка-43, іл. 5, с. 34; Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кніга 44: Кніга запісаў 44(1559-1566) / Падрыхтаваў А. І. Груша. Мн., 2001. Фота 2, с. 143 (пазначаны як почырк ІІ); Метрыка-523, фота 2, с. 174 (пазначаны як почырк І).

[48] Звестак пра Адама Пашкевіча даволі мала, яны адсутнічаюць у выдомай працы пра прадстаўнікоў цэнтральнай адміністрацыі ВКЛ ( Urzędnicycentralni) . Крыху інфармацыі гл.: Метрыка-44, с. XV, спас. 8.

[49]Метрыка-43, с. 14; Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 46 (1562-1565). Кніга запісаў 46 (Копія канцаXVIст.) / Падрыхтаваў В. С. Мянжынскі. Мн., 2006. С. 22.

[50]Метрыка-44, с. XIV-XV; Метрыка-523, с. 11.

[51] Неразборліва (5-6 літар).

[52] Неразборліва (8-10 літар).

[53] Пра такую канфігурацыі ( ε) тагачаснага друкарскага варыянту літары піша Аляксандр Булыка: Арфаграфія // Булыка А. М., Жураўскі А. І., Свяжынскі У. М. Мова выданняў Францыска Скарыны. Мн., 1990. С. 11. Гл. таксама Біблію Скарыны: Біблія: Факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, выдадзенай Ф. Скарынаю ў 1517-1519гг. У 3-х т. Мн., 1990-1991.

[54] Яскевіч А. Ад Складальніка // Старабеларускія лексіконы: («Лексисъ съ толкованіемъ словенскіхъ мовъ просто», «Лексис…» Л. Зізанія, «Синонима славеноросская») / Укладанне, рэканструкцыя, сучаснае правапісна-графічнае ўпарадкаванне тэкстаў, прадмова, пасляслоўе і каментарыі Алены А. Яскевіч. Мн., 1992. С. 4.

[55] Павленко Н. А. История письма / 2-е изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1987. С. 203.

[56] Куль-Сяльверстава С. Я. Беларуская палеаграфія. Гродна, 1996. С. 31.

[57] Булыка А. М. У [літара] // Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1994. С. 572.

[58] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Свяжынскі У. М. Мова выданняў Францыска Скарыны. С. 16.

[59] Янкоўскі Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мн.: Вышэйшая школа, 1989. С. 51; Свяжынскі У. Праблема ідэнтыфікацыі афіцыйнай мовы Вялікага Княства Літоўскага // Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том І. Мн., 2001.

[60] Беларускі варыянт назваў літараў даецца паводле: Булыка А. М. Кірыліца // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 260.

[61] Гукавае значэнне старажытных кірылічных літараў даецца паводле: Каўрус А. А., Круталевіч М. М. Стараславянская мова. Мн., 2005. С. 19-20.

[62]Методические рекомендации по изданию и описанию Литовской Метрики / Сост. А. Л. Хорошкевич, С. М. Каштанов. Вильнюс, 1985.

[63] Instrukcja wydawnicza dla średniowiecznych zródeł historycznych // Archiwum Komisji Historycznej Polskiej Akademii Umiejętności. Ser. 2, t. 2, 1930. S. 1-40; Glinka J. Instrukcja wydawnicza dla źródeł dziejowych. Warszawa, 1949; Instrukcja wydawnicza dla zródeł historycznych od XVI do połowy XIX wieku / Pod red. K. Lepszego. Wrocław, 1953; Zasady wydawania tekstów staropolskich. Projekt. Wrocław, 1955; Wolff A. Projekt instrukcji wydawniczej dla pisanych źródeł historycznych do połowy XVI wieku // Studia źródłoznawcze. T. I. Warszawa-Poznań, 1957. S. 155-181.

[64]Передачатекстів документів і пам'яток: Методичні рекомендації за матеріаламинауково-методічноїнарады(квітень 1990 р.) / Підг. У. Єдлінська та В. Страшко. Київ, 1990; Страшко В. Правила передачі текстукириличнихдокументівXVI-XVIIIст. дипломатичниміпопулярним методами та рекомендації для застосуванняцих правил у виданнях науковогоінауково-популярного типів (Проект). Київ, 1992; Каштанов С. М. Актовая археография. М., 1998; Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (ХІІІ-XVIIIстст., перыяд Вялікага княства Літоўскага) / Аўт.-склад. А. І. Груша. Мн., 2003.

[65] Хорошкевич А. Л. Первые рекомендации по публикации рукописных кирилличных документов ВКЛ белорусского автора // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 4. Мн., 2003. С. 308-310; Латушкін А. М., Яцкевіч З. Л. Малапрыстасаваныя для практычнага выкарыстання рэкамендацыі // Тамсама, с. 310-318; Груша А. "Малапрыстасаваныя" рэкамендацыі ці малападрыхтаваныя рэцэнзенты? // Беларускі гістарычны агляд. Т. 10, сш. 1-2, снежань 2003. С. 201-227.

[66] Гл. поўны спіс выданняў Метрыкі ВКЛ за адзначаны перыяд: A. Dz. Кнігі Метрыкі ВКЛ, апублікаваныя ў 1987-2004 гадах // Metriciana:Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Т. ІІІ, 2004. С. 281-291. Значную цікавасць з пункту гледжання выдання кніг Метрыкі ВКЛ як помнікаў уяўляюць публікацыі Судовых кніг, якія ажыццяўляе Віленскі Ўніверсітэт.

[67]Правила лингвистического издания памятников древнерусской письменности. М., 1961.

[68]Руська (Волинська) Метрика. Книга за 1652-1673рр. / Пiдготував до друку Петро Кулаковський. Острог - Варшава - Москва, 1999 (Monumenta Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia. Fontes XV-XVII saec. Vol. V). Паводле агульнай нумарацыі Метрыкі ВКЛ гэта Кніга № 220.

[69]Литовська Метрика. Книга 561. Ревізіï украïнськіх замків 1545 року / Підготував Володимир Кравченко; НТШ в Америцi; НТШ в Украïні; НАНУ, Інститут украïнськоï археографіï та джерелознавства ім. М. С. Грушевського. Киïв, 2005. (Архівні джерела, т. 7).

[70]Передача текстів документів і пам'яток: Методичні рекомендації за матеріаламинауково-методічноїнарады (квітень 1990р.) / Підг. У. Єдлінська та В. Старшко. Київ, 1990.

[71] Старшко В. Правила передачі текстукириличнихдокументівXVI-XVIIIст. дипломатичниміпопулярним методами та рекомендації для застосуванняцих правил у виданнях науковогоінауково-популярного типів (Проект). Київ: Інститут Української Археографії, 1992. С. 6, п. 1.1.

[72] Старшко В. Правила передачі… С. 6, 7, п. 1.2, 1.6.

[73] Старшко В. Правила передачі… С. 6, п. 2.2.

[74]Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга28 (1522-1552гг.). Кніга запісаў 28 / Падрыхтоўка тэкстаў да друку і навук. апарат: В. Мянжынскі, У. Свяжынскі. Мн.: Athenæum, 2000.

[75] Мянжынскі В. Уводзіны // Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28. С. 7.

[76]Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. Кн. Публічных спраў 1 / Падрыхтавалі А. І. Груша, М. Ф. Спірыдонаў, М. А. Вайтовіч; НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. Мінск: Беларуская навука, 2003.

[77] Булыка А. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старажытнай беларускай мовы. Мн., 1970. С. 54; Янкоўскі Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. С. 56.

[78] Черных П. Я. Историческая грамматика русского языка. М., 1962. С. 103; Истрин В. А. 1100 лет славянской азбуки / 2-е изд. М.: Наука, 1988. С. 166.

[79] Разгорнутую аргументацыю аўтара на гэты конт гл.: Дзярновіч А. Да партрэту літары « й» у Метрыцы ВКЛ // Актуальныя пытанні вывучэння і выдання Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Матэрыялы міжнароднай навук.-практ. канфер. (Мінск, 11-12 лістапада 2003 г.). Мн., 2005. С. 22-35.

[80] С. Каштанаў прапаноўвае геаграфічныя элементы тытула пісаць з вялікай літары, калі яны знаходзяцца пасля вызначэння ранга (сана) носьбіта ўлады, бо ўвесь тытул носіць строга афіцыйны характар, гл.: Каштанов, с. 54.

[81] У адрозненні ад 1-га выдання Кнігі № 560, дзе каментарыі ўдалося размясціць на палях.

[82] Эвалюцыю інстытуту афіцыйных сведкаў аналізаваў Уладзімір Палішчук: Поліщук В. В. Офіційні свідки в структкрі Луцького замкового уряду до реформ 1564-1566 років (службове підпорядкування і правові послугі). Автореферат дис. … канд. іст. наук: 07.00.01 / НАН Украïни, Iнститут украïнознавства імені I. Крип'якевича, Iнститут народознавства. Киïв, 2003. С. 10-11. Пра віжэй гл.: Zakrzewski A. Wiż w prawie Litewskim XVI w. // Czasopismo Prawno-Historyczne. 1985, T. XXXVII, Z. 2. S. 153-165.

[83]Pirmasis Lietuvos Statutas =ПервыйЛитовскийСатут: Tekstai senąja baltarusių, lotynų ir senąja lenkų kalbomis. Vilnius: Mintis, 1983.

[84] Гл. таксама: Дзярновіч А. Выкарыстанне працэдурных нормаў І-га Статута Вялікага Княства Літоўскага пад час дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы ВКЛ з Лівоніяй (паводле матэрыялаў Кнігі Метрыкі ВКЛ № 560) // Pirmasis Lietuvos Statutas ir epocha: straipsnių rinkinys / Vilniaus universitetas [sudarė Irena Valikonytė ir Lirija Steponavičienė]. Vilnius, 2005. P. 243-248.

[85] Adamus J. O wstępnych aktach procesu litewskiego (do II Statutu) // Ateneum Wileńskie. R. XII. Wilno, 1937. S. 211.

[86] Між іншым, гэтыя звесткі адсутнічаюць у Попісе 1528 г. (як ўвогуле па Дрысвяцкаму павету і Смольвенскай воласці), таму яны дапаўняюць карціну мабілізацыйных рэсурсаў ВКЛ і сведчаць, што Попіс 1528 г. ахапіў не ўсіх ваеннабавязаных баяраў. Гл.: Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн.523. Кн. Публічных спраў 1 / Падрыхтавалі А. І. Груша, М. Ф. Спірыдонаў, М. А. Вайтовіч. Мн., 2003.

[87]PirmasisLietuvosStatutas= Первый Литовский Сатут: Tekstai senąja baltarusių, lotynų ir senąja lenkų kalbomis / S. Lazutka, I. Valikonytė, E. Gudavičius. Vilnius, 1983. Р. 90.

[88]Радзивилловские акты из собрания Российской национальной библиотеки. Первая половинаXVIв. / Сост. М. М. Кром. Москва; Варшава, 2002. С. 28-34. (Памятники истории Восточной Европы. Источники XV-XVII вв. Т. VI).

[89] Падрабязней пра канцэпцыю фармальных доказаў у праве ВКЛ гл.: Юхо И. А. Основные черты судоустройства и судопроизводства по Статуту Великого княжества Литовского 1529 года // 1529metųPirmasisLietuvosStatutas= Первый Литовский Сатут. Vilnius, 1982. P. 52; Юхо, Язэп. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991. С. 124-128.

[90] Жучкевич В. А. Общая топонимика / 3 изд. Мн., 1980. С. 223.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX