Вярнуцца: Кніга № 560. Кн. перапісаў 3

Тлумачальны слоўнік


Дадана: 24-06-2011,
Крыніца: Менск 2010.



У слоўнік уключаны словы, разуменне семантыкі якіх можа быць складаным для чытача. Словы прыводзяцца ў сваіх зыходных формах: назоўнікі і прыметнікі - у назоўным склоне адзіночанга ліку; дзеясловы - у інфінітыве. Рэестравае слова падаецца ва ўніфікаванай форме з улікам арфаграфіі напісання ў старабеларускай мове, але сучаснымі літарамі. У дужках пазначаны варыянты напісання слова паводле іншых крыніцаў. Значэнні словаў пераважна раскрываюцца адпаведным лексічным эквівалентам сучаснай беларускай мовы, але часам тлумачэнні робяцца апісальна, калі тлумачацца рэаліі і паняцці, якія ў пазнейшы час выйшлі з ужытку.

Скарачэнні

дзеепр. - дзеепрыслоўе

дзеясл. - дзеяслоў

зл. - злучнік

ліч. - лічэбнік

мн л. - множны лік

наз. - назоўнік

прым. - прыметнік

прыназ. - прыназоўнік

прысл. - прыслоўе

словазл. - словазлучэнне

Азл. І, ды (пры спалучэнні аднародных членаў сказа і сказаў)

Абысмызл. а ў спалучэнні з формамі аорыста дзеясл. быти Каб

Белинный (беленный, белиний, белиный)прым. Вавёркавы

Берковецназ. Мера вагі, прыблізна роўная 75 кг

Биратидзеясл., шматкротнаеад брати. Браць, збіраць, нарыхтоўваць ("лубя бирали")

Брамка, бранканаз. Жаночы галаўны ўбор, упрыгожаны перламі.

Братаничназ. Сын брата, пляменнік

Буданаз. 1. Лясное прадпрыемства для перапрацоўкі драўніны; смалакурня; 2. Шалаш, будан

Валахъ (валохъ)наз. Кастрыраваны конь

Вепръназ. 1. Вяпрук; 2. Дзік

Весполокъ(весполъ)прысл. Разам, супольна, сумесна

Вживати (уживати)дзеясл. Ужываць, выкарыстоўваць

Волочити[озеро]дзеясл. Лавіць рыбу невадам або сеткай у возеры (сажалцы)

Волъна (вовна)наз. Воўна

Врадникъ, урадникъназ. Службовец, чыноўнік

Выбиратидзеясл. Адбіраць, забіраць

Выстинатидзеясл. Пакараць, сцяць, абезгаловіць (сінонім Постинати)

Гонити[бобры]дзеясл. Займацца бабровым промыслам

Головъщинаназ. 1. Забойства; 2. Штраф за забойства

Госпадаръ, господаръназ. Гаспадар, валадар, Вялікі князь Літоўскі

Дворецъназ. Маёнтак, сядзіба

Державаназ. (тут) Дзяржаўнае замельнае ўладанне ў ВКЛ у XV-XVIII ст., якое знаходзілася ў распараджэнні пэўнай асобы

Державцаназ. Адміністратар дзяржавы ( державы)

Добровольнепрысл. Свабодна, бесперашкодна

Доломанъ (даламанъ)наз. Кароткі мужчынскі плашч з рукавамі

Долъгостьназ. Даўжыня

Жадныйзайм. Ніхто, ніводзін, ніякі

Жаловатидзеясл. Скардзіцца, складаць скаргу на каго-н.

Жупицаназ. Камізэлька

Забраньеназ. Забраныя, захопленыя тэрыторыі

Загамоватидзеясл. 1. Затрымаць; 2. Спыніць развіццё чаго-н.

Затесати (земли) дзеясл. Зрабіць засечку ( перан. захапіць зямлю)

Зброя суполъ(ь)ная(зупольная)словазлуч. Зброя ў поўным камплекце (гл. ГСБМ, Вып. 12, с. 44)

Ижъ, ижезл. 1. Што; 2. Бо, таму што; 3. Калі

Инозл. 1. А, і; 2. Але, аднак

Казитидзеясл. Парушаць, псаваць, нішчыць

Калитаназ. Кашэль, торбачка для захавання грошай, дакументаў і розных дробных прадметаў

Камъбаръскийпрым. Выраблены ў горадзе Камбрэ (Cambrai), які гістарычна належаў да Заходняй Фландрыі, а цяпер знаходзіцца на Поўначы Францыі (дэпартамент Нор); традыцыйны цэнтр вырабу карункаў і батысту (тонкай паўпразрыстай тканіны з ільняной ці баваўнянай пражы)

Кгрунтъназ. Зямля, зямельная ўласнасць, зямельнае ўладанне

Клячаназ. Кабыла

Колтришъ (колтрышъ)наз. Сукно ніжэйшага гатунку

Коновъ, конва, коневъназ. Збан, бідон

Копаназ. 1. Адзінка лічэння - 60 аднародных прадметаў (штук); 2. Грашовая адзінка ў 60 грошаў

Копецъ, капецъназ. 1. Межавы знак у выглядзе насыпу са слупом, альбо груды камення; 2. Курган, узгорак

Кротьназ. Раз, разоў

Кубелъ, мн. л.кубълы наз. Скрыня, куфар для захоўвання адзення, тканіны і г. д.

Кунъторъназ. Комтур (кіраўнік адміністрацыйнай акругі Нямецкага ордэна, у дадзеным выпадку - у Лівоніі)

Лаштъназ. Адзінка вагі сыпучых рэчываў, роўная прыблізна 2 т. [1]

Лечъ, лечьзл. А, але, ды; i (у пачатку новага сказа)

Локоть, локотъназ. Мера, якая адпавядае даўжыні рукі ад лакцявога згіну да канца сярэднага пальца, роўная 64,96 см. Найчасцей ужывалася пры вымярэнні тканіны, а таксама ў будаўніцтве

Лотыгола, латыголаназ., зборнае адЛатыголъ. Латгалы, карэнныя жыхары паўднёва-ўсходняй Латвіі

Лотъваназ. Латышы; назва карэннага балцкага насельніцтва Лівоніі

Лубъ, лубьеназ. Луб, кавалак, паласа лубу (кары ліпы, вяза)

Лунский(луньский, лунъский, люнский)прым. Зроблены з англійскага (лонданскага) сукна

Маршалок господарскийсловазл. Маршалак гаспадарскі, ураднік пры двары Вялікага князя

Мед пресныйсловазл. Натуральны мёд, у адрозненне ад мядовага алкагольнага напою

Межипрыназ. Паміж

Могиланаз., тут Насып, курган

Могоричаназ. Магарыч - пачастунак, што наладжваецца як узнагарода ў сувязі з выгаднай здзелкай ("могоричу пити")

Московскийпрым. у значэнні наз. Вялікі князь Маскоўскі, Маскоўская дзяржава

Намедца(наметецъ, наметка)наз. Намітка (галаўны ўбор замужніх жанчынаў з доўгага вузкага кавалка тканіны, які спецыяльным чынам павязваўся на галаве)

Наполовицаназ. Палова аркуша паперы (дакумента)

Немцыназ. (тут) Лівонія

Несталостьназ. (тут) Нез'яўленне на камісарскую сэсію, у суд

Нижълизл. Але, аднак

Обеситидзеясл. Павесіць, пакараць смерцю

Однорадканаз. Аднарадка, аднабортны даўгаполы каптан

Одрина (одрына)наз. Адрына, пуня

Озередъ, озеродъназ. Азярод - прыстасаванне для прасушкі снапоў, сена

Оказыватисядзеясл. Паказвацца, з'яўляцца

Окромъпрыназ. Акрамя, апрача

Окупъназ. Выкуп

Паметухъ, памятухъназ. Чалавек, які памятае пра нейкія падзеі; сведка

Панъствоназ. Дзяржава

Парпянъ (парпьянъ, пурпуриянъ)наз. Тканіна пурпурнага, цёмна- альбо ярка-чырвонага колеру

Пахоликъ, пахолекъ, пахолокъназ. 1. Слуга; 2. Жаўнер

Пенези, пенязиназ. мн. Грошы

Пенези готовыиназ. мн. Манеты, грошы ў наяўным выглядзе, у адрозненне ад пенязей як грашовага ліку

Переворотъеназ. Перавалока - месца, дзе што-небудзь перавалаквалі (човен, сеці) [2]

Перенемъшыдзеепр. Пераняўшы

Переплотъ (переплетъ)наз. Азярод; прыстасаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны. Можа выступаць як мерная адзінка

Пешъняназ. Род долата, пешня

Платье (платие, плаце)наз. Агульная назва вырабаў з тканіны; адзенне

Платье белое - Бялізна (нацельнае адзенне)

Плебанназ. Плябан, у Рыма-Каталіцкай Царкве парафіяльны святар

Подчашийназ. Ганаровая прыдворная пасада

Поколькукротьдзеепр. Неаднаразова, шматразова

Полосъмадесятъліч. Семдзесят пяць

Полъпетадробавы ліч. Чатыры з паловай

Полъторасталіч. Паўтараста

Полътретядъцатьліч. Дваццаць пяць

Полъть (полоть) наз. Палова мясной тушы, рассечанай удаўжыню; вялікі кавалак мяса

Попелъназ. Попел; з драўнінага попелу (хлорыстага калію) здабываўся паташ (карбанат калія K 2CO 3) - белы зярністы парашок, рэчыва са шчалачнымі ўласцівасцямі, неабходнае ў тэхналогіі тагачасных шкларобчых, мылаварных і фарбавальных працэсах

Поставъназ. 1. Кавалак тканіны; 2. Адзінка колькасці тканіны, роўная 50 локцям

Постинатидзеясл. Пасцінаць, пакараць, сцяць, пазасякаць, пазабіваць, абезгаловіць (сінонім Выстинати)

Потъкатидзеясл. Спаткаць, сустрэць каго-н.

Почынятидзеясл. Чыніць, учыняць, здзейсняць, рабіць

Права(просити)наз. (тут) Суд, судовая справа (патрабаваць судовага разгляду)

Прихожийпрым. у знач. наз. 1. Старонні чалавек, які прыйшоў адкуль-н.; 2. Работнік

Пробощназ. Пробашч, у Рыма-Каталіцкай Царкве ксёндз - кіраўнік парафіі, ніжэйшай царк.-адм.-тэр. адзінкі

Проробка, проробокъназ. 1. Прасéка; 2. Частка ляснога масіву, апрацаваная пад ворыва ці сенакос

Простицаназ. Прасціна, прасцірадла

Пустовъщинаназ. 1. Неапрацаваная зямля; 2. Запушчанае, занядбанае поле альбо лес; 3. Зямля без сталага гаспадара

Рачитидзеясл. 1. Жадаць; 2. Згаджацца

Рикуньяназ. Даглядчыца жывёлы

Рогатинаназ. Рагаціна, дрэўкавая зброя, від кароткага кап'я з пляскатым шырокім наканечніка [3]

Розбитидзеясл. Абрабаваць, забраць

Росказаньеназ. Загад

Руноназ. Адзінка колькасці воўны

Ручницаназ. Ручная агняпальная зброя, пішчаль [4]

Самопрысл. (тут) Разам, разам з

Самъдругойпрысл. Удвух, удваіх, разам з кім-н. другім

Свирепаназ. Конь

Сермяганаз. Верхняе адзенне з грубага даматканага сукна

Смальцованыйпрым. Ад 'смаль' - 'пах гары' (Насовіч, с. 594)

Солокназ., праўдападобна вытворнае ад Солка - невялікі востраў у рацэ ці возеры; магчыма, паходзіць ад літ. sala 'востраў' (Лаучюте, с. 72; СБГПЗБ, т. 4, с. 519; Яшкін. Слоўнік, с. 621)

Соханаз. 1. Прылада для апрацоўкі зямлі, саха; 2. Адзінка вымярэння колькасці рабочай жывёлы (найперш, валоў); 3. Адзінка падатковага абкладання, якая вымяралася колькасцю рабочай жывёлы

Списокназ. (тут) Скарга, заява ў суд з пералікам прэтэнзій да спраўцы

Старинаназ. Стары парадак рэчаў, старыя традыцыі

Статокъназ. 1. Маёмасць; 2. Статак

Стирътаназ. Сцірта, вялікі стог сена, саломы, снапоў збожжа, прызначаны для захавання пад адкрытым небам

Сукняназ. 1. Адзежына; 2. Верхняе мужчынскае адзенне, капта; 3. Верхняе жаночае адзенне, сукенка з рукавамі і каўняром

Суходолназ. 1. Сенажаць на нізкім, але сухім месцы; 2. Роў з крутымі берагамі, які ўтварыўся ад веснавых вод

Сущъназ. 1. Вязанка, звязак сушаных прадуктаў, напрыклад, рыбы (?). Магчыма, вытворнае ад Сушчавы прым. Худы (СБГПЗБ, т. 5, с. 29); 2. Гатунак рыбы

Тивунъназ. Службовая асоба ў ВКЛ, якая кіравала гаспадарчымі справамі

Торлопъ (торлепъ)наз. Верхняя жаночая вопратка, футра

Триногъ, триноганаз. Трыножнік, падстаўка ў выглядзе жалезнага абруча на трох ножках, на якой гатуюць ежу на адкрытым агні, а таксама каркас, да якога падвешваюць кацёл над вогнішчам

Хожъляназ. тонкае дрэва, жэрдка

Хоружичъназ. Сын харужага

Цына (цина, цынъ, ценъ)наз. Волава

Чегнутидзеясл. Цягнуць невад, рыбачыць

Челедъназ. Слугі, хатнія слугі

Черъленыйпрым. Пафарбаваны ў чырвоны колер

Чинитидзеясл. Рабіць, дасягаць

Широкостьназ. Шырыня

Шкодоватиназ. (тут) Падлічваць страты

Яринаназ. 1. Гародніна; 2. Прадукт перапрацоўкі гародніны; 3. Яравыя (пра зерневыя культуры)

Ярицаназ. Ярына; расліны, якія даюць ураджай у год пасеву

Лексікаграфічныя крыніцы:

1. Булыка А. М. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мн.: Навука і тэхніка, 1972.

2. Булыка А. М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мовеXIV-XVIII cт. Мн.: Навука і тэхніка, 1980.

3. Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1-29. Мн.: Беларуская навука, 1982-2009.

4. Горбачевскій Н. Словарь древняго актоваго языка Сѣверо-Западнаго краяiЦарства Польскаго. Вильна: Тип. А. И. Зака, 1874.

5. Лаучюте Ю. А. Словарь балтизмов в славянских языках. Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1982.

6. Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. Мн.: БелЭн, 1983. (Факсіміле з выдання: Носовичъ И. И. Словаръ бѣлорусскаго нарѣчія. СПб.: Тип. Имп. АН, 1870).

7. Прыгодзіч М. Р., Ціванова Г. К. Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. Мн.: Бел. выд. тав-ва "Хата", 1997.

8. Скурат К. У. Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз). Мн.: Навука і тэхніка, 1974.

9. Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: У 5 т. Мн.: Навука і тэхніка, 1979-1986.

10. Старабеларускія лексіконы: («Лексисъ съ толкованіемъ словенскіхъ мовъ просто», «Лексис…» Л. Зізанія, «Синонима славеноросская») / Укладанне, рэканструкцыя, сучаснае правапісна-графічнае ўпарадкаванне тэкстаў, прадмова, пасляслоўе і каментарыі Алены А. Яскевіч. Мн.: Універсітэцкае, 1992.

11. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. Мн.: БелЭн, 1996.

12. Яшкін І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. Мн.: Навука і тэхніка, 1971.

13. Яшкін І. Я. С лоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмніаў: Тапаграфія. Гідралогія. Мн.: Беларуская навука, 2005.



[1] Гл. падрабязней: Шостьин Н. А. Очерки истории русской метрологии,XI- начало ХХ в. М., 1990. С. 82; Анішчанка Я. Лашт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Мн., 1997. С. 342.

[2] Яшкін І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы. С. 141.

[3] Гл. падрабязней: Бохан Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловыXIV -канцаXVIст. Мн., 2002. С. 136-140, 288, мал. 11; Бохан Ю. Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385-1576. Мн., 2003. С. 38-39.

[4] Гл. падрабязней: Бохан Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловыXIV -канцаXVIст. С. 196-203

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX