Папярэдняя старонка: Кніга № 560. Кн. перапісаў 3

Тлумачальны слоўнік 


Дадана: 24-06-2011,
Крыніца: Менск 2010.



У слоўнік уключаны словы, разуменне семантыкі якіх можа быць складаным для чытача. Словы прыводзяцца ў сваіх зыходных формах: назоўнікі і прыметнікі - у назоўным склоне адзіночанга ліку; дзеясловы - у інфінітыве. Рэестравае слова падаецца ва ўніфікаванай форме з улікам арфаграфіі напісання ў старабеларускай мове, але сучаснымі літарамі. У дужках пазначаны варыянты напісання слова паводле іншых крыніцаў. Значэнні словаў пераважна раскрываюцца адпаведным лексічным эквівалентам сучаснай беларускай мовы, але часам тлумачэнні робяцца апісальна, калі тлумачацца рэаліі і паняцці, якія ў пазнейшы час выйшлі з ужытку.

Скарачэнні

дзеепр. - дзеепрыслоўе

дзеясл. - дзеяслоў

зл. - злучнік

ліч. - лічэбнік

мн л. - множны лік

наз. - назоўнік

прым. - прыметнік

прыназ. - прыназоўнік

прысл. - прыслоўе

словазл. - словазлучэнне

А зл. І, ды (пры спалучэнні аднародных членаў сказа і сказаў)

Абысмы зл. а ў спалучэнні з формамі аорыста дзеясл. быти Каб

Белинный (беленный, белиний, белиный) прым. Вавёркавы

Берковец наз. Мера вагі, прыблізна роўная 75 кг

Бирати дзеясл., шматкротнае ад брати. Браць, збіраць, нарыхтоўваць ("лубя бирали")

Брамка, бранка наз. Жаночы галаўны ўбор, упрыгожаны перламі.

Братанич наз. Сын брата, пляменнік

Буда наз. 1. Лясное прадпрыемства для перапрацоўкі драўніны; смалакурня; 2. Шалаш, будан

Валахъ (валохъ) наз. Кастрыраваны конь

Вепр ъ наз. 1. Вяпрук; 2. Дзік

Весполокъ ( весполъ) прысл. Разам, супольна, сумесна

Вживати (уживати) дзеясл. Ужываць, выкарыстоўваць

Волочити [ озеро ] дзеясл. Лавіць рыбу невадам або сеткай у возеры (сажалцы)

Волъна (вовна) наз. Воўна

Врадникъ, урадникъ наз. Службовец, чыноўнік

Выбирати дзеясл. Адбіраць, забіраць

Выстинати дзеясл. Пакараць, сцяць, абезгаловіць (сінонім Постинати)

Гонити [ бобры ] дзеясл. Займацца бабровым промыслам

Головъщина наз. 1. Забойства; 2. Штраф за забойства

Госпадаръ, господаръ наз. Гаспадар, валадар, Вялікі князь Літоўскі

Дворецъ наз. Маёнтак, сядзіба

Держава наз. (тут) Дзяржаўнае замельнае ўладанне ў ВКЛ у XV-XVIII ст., якое знаходзілася ў распараджэнні пэўнай асобы

Державца наз. Адміністратар дзяржавы ( державы)

Добровольне прысл. Свабодна, бесперашкодна

Доломанъ (даламанъ) наз. Кароткі мужчынскі плашч з рукавамі

Долъгость наз. Даўжыня

Жадный займ. Ніхто, ніводзін, ніякі

Жаловати дзеясл. Скардзіцца, складаць скаргу на каго-н.

Жупица наз. Камізэлька

Забранье наз. Забраныя, захопленыя тэрыторыі

Загамовати дзеясл. 1. Затрымаць; 2. Спыніць развіццё чаго-н.

Затесати (земли) дзеясл. Зрабіць засечку ( перан. захапіць зямлю)

Зброя суполъ(ь)ная (зупольная) словазлуч. Зброя ў поўным камплекце (гл. ГСБМ, Вып. 12, с. 44)

Ижъ, иже зл. 1. Што; 2. Бо, таму што; 3. Калі

Ино зл. 1. А, і; 2. Але, аднак

Казити дзеясл. Парушаць, псаваць, нішчыць

Калита наз. Кашэль, торбачка для захавання грошай, дакументаў і розных дробных прадметаў

Камъбаръский прым. Выраблены ў горадзе Камбрэ (Cambrai), які гістарычна належаў да Заходняй Фландрыі, а цяпер знаходзіцца на Поўначы Францыі (дэпартамент Нор); традыцыйны цэнтр вырабу карункаў і батысту (тонкай паўпразрыстай тканіны з ільняной ці баваўнянай пражы)

Кгр унтъ наз. Зямля, зямельная ўласнасць, зямельнае ўладанне

Кляча наз. Кабыла

Колтришъ (колтрышъ) наз. Сукно ніжэйшага гатунку

Коновъ, конва, коневъ наз. Збан, бідон

Копа наз. 1. Адзінка лічэння - 60 аднародных прадметаў (штук); 2. Грашовая адзінка ў 60 грошаў

Копецъ, капецъ наз. 1. Межавы знак у выглядзе насыпу са слупом, альбо груды камення; 2. Курган, узгорак

Кроть наз. Раз, разоў

Кубелъ, мн. л. кубълы наз. Скрыня, куфар для захоўвання адзення, тканіны і г. д.

Кунъторъ наз. Комтур (кіраўнік адміністрацыйнай акругі Нямецкага ордэна, у дадзеным выпадку - у Лівоніі)

Лаштъ наз. Адзінка вагі сыпучых рэчываў, роўная прыблізна 2 т. [1]

Лечъ , лечь зл. А, але, ды; i (у пачатку новага сказа)

Локоть, локотъ наз. Мера, якая адпавядае даўжыні рукі ад лакцявога згіну да канца сярэднага пальца, роўная 64,96 см. Найчасцей ужывалася пры вымярэнні тканіны, а таксама ў будаўніцтве

Лотыгола, латыгола наз ., зборнае ад Латыголъ. Латгалы, карэнныя жыхары паўднёва-ўсходняй Латвіі

Лотъва наз. Латышы; назва карэннага балцкага насельніцтва Лівоніі

Лубъ, лубье наз. Луб, кавалак, паласа лубу (кары ліпы, вяза)

Лунск и й (луньский, лунъский, люнский) прым. Зроблены з англійскага (лонданскага) сукна

Маршалок господарский словазл. Маршалак гаспадарскі, ураднік пры двары Вялікага князя

Мед пресный словазл. Натуральны мёд, у адрозненне ад мядовага алкагольнага напою

Межи прыназ. Паміж

Могила наз., тут Насып, курган

Могорича наз. Магарыч - пачастунак, што наладжваецца як узнагарода ў сувязі з выгаднай здзелкай ("могоричу пити")

Московский прым. у значэнні наз. Вялікі князь Маскоўскі, Маскоўская дзяржава

Намедца (наметецъ, наметка) наз. Намітка (галаўны ўбор замужніх жанчынаў з доўгага вузкага кавалка тканіны, які спецыяльным чынам павязваўся на галаве)

Наполовица наз. Палова аркуша паперы (дакумента)

Немцы наз. (тут) Лівонія

Несталость наз. (тут) Нез'яўленне на камісарскую сэсію, у суд

Нижъли зл. Але, аднак

Обесити дзеясл. Павесіць, пакараць смерцю

Однорадка наз. Аднарадка, аднабортны даўгаполы каптан

Одрина (одрына) наз. Адрына, пуня

Озередъ, озеродъ наз. Азярод - прыстасаванне для прасушкі снапоў, сена

Оказыватися дзеясл. Паказвацца, з'яўляцца

Окромъ прыназ. Акрамя, апрача

Окупъ наз. Выкуп

Паметухъ, памятухъ наз. Чалавек, які памятае пра нейкія падзеі; сведка

Панъство наз. Дзяржава

Парпянъ (парпьянъ, пурпуриянъ) наз. Тканіна пурпурнага, цёмна- альбо ярка-чырвонага колеру

Пах оликъ, пахолекъ, пахолокъ наз. 1. Слуга; 2. Жаўнер

Пенези, пенязи наз. мн. Грошы

Пенези готовыи наз. мн. Манеты, грошы ў наяўным выглядзе, у адрозненне ад пенязей як грашовага ліку

Переворотъе наз. Перавалока - месца, дзе што-небудзь перавалаквалі (човен, сеці) [2]

Перенемъшы дзеепр. Пераняўшы

Переплотъ (переплетъ) наз. Азярод; прыстасаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны. Можа выступаць як мерная адзінка

Пешъня наз. Род долата, пешня

Платье (платие, плаце) наз. Агульная назва вырабаў з тканіны; адзенне

Платье белое - Бялізна (нацельнае адзенне)

Плебан наз. Плябан, у Рыма-Каталіцкай Царкве парафіяльны святар

Подчаший наз. Ганаровая прыдворная пасада

Поколькукроть дзеепр. Неаднаразова, шматразова

Полосъмадесятъ ліч. Семдзесят пяць

Полъпета дробавы ліч. Чатыры з паловай

Полътораста ліч. Паўтараста

Полътретядъцать ліч. Дваццаць пяць

Полъть (полоть) наз. Палова мясной тушы, рассечанай удаўжыню; вялікі кавалак мяса

Попелъ наз. Попел; з драўнінага попелу (хлорыстага калію) здабываўся паташ (карбанат калія K 2CO 3) - белы зярністы парашок, рэчыва са шчалачнымі ўласцівасцямі, неабходнае ў тэхналогіі тагачасных шкларобчых, мылаварных і фарбавальных працэсах

Поставъ наз. 1. Кавалак тканіны; 2. Адзінка колькасці тканіны, роўная 50 локцям

Постинати дзеясл. Пасцінаць, пакараць, сцяць, пазасякаць, пазабіваць, абезгаловіць (сінонім Выстинати)

Потъкати дзеясл. Спаткаць, сустрэць каго-н.

Почыняти дзеясл. Чыніць, учыняць, здзейсняць, рабіць

Права (просити) наз. (тут) Суд, судовая справа (патрабаваць судовага разгляду)

Прихожий прым. у знач. наз. 1. Старонні чалавек, які прыйшоў адкуль-н.; 2. Работнік

Пробощ наз. Пробашч, у Рыма-Каталіцкай Царкве ксёндз - кіраўнік парафіі, ніжэйшай царк.-адм.-тэр. адзінкі

Проробка , проробок ъ наз. 1. Прасéка; 2. Частка ляснога масіву, апрацаваная пад ворыва ці сенакос

Простица наз. Прасціна, прасцірадла

Пустовъщина наз. 1. Неапрацаваная зямля; 2. Запушчанае, занядбанае поле альбо лес; 3. Зямля без сталага гаспадара

Рачити дзеясл. 1. Жадаць; 2. Згаджацца

Рикунья наз. Даглядчыца жывёлы

Рогатина наз. Рагаціна, дрэўкавая зброя, від кароткага кап'я з пляскатым шырокім наканечніка [3]

Розбити дзеясл . Абрабаваць, забраць

Росказанье наз. Загад

Руно наз. Адзінка колькасці воўны

Ручница наз. Ручная агняпальная зброя, пішчаль [4]

Само прысл. (тут) Разам, разам з

Самъдругой прысл. Удвух, удваіх, разам з кім-н. другім

Свирепа наз. Конь

Сермяга наз. Верхняе адзенне з грубага даматканага сукна

Смальцованый прым. Ад 'смаль' - 'пах гары' (Насовіч, с. 594)

Солок наз., праўдападобна вытворнае ад Солка - невялікі востраў у рацэ ці возеры; магчыма, паходзіць ад літ. sala 'востраў' (Лаучюте, с. 72; СБГПЗБ, т. 4, с. 519; Яшкін. Слоўнік, с. 621)

Соха наз. 1. Прылада для апрацоўкі зямлі, саха; 2. Адзінка вымярэння колькасці рабочай жывёлы (найперш, валоў); 3. Адзінка падатковага абкладання, якая вымяралася колькасцю рабочай жывёлы

Список наз. (тут) Скарга, заява ў суд з пералікам прэтэнзій да спраўцы

Старина наз. Стары парадак рэчаў, старыя традыцыі

Статокъ наз . 1. Маёмасць; 2. Статак

Стиръта наз . Сцірта, вялікі стог сена, саломы, снапоў збожжа, прызначаны для захавання пад адкрытым небам

Сукня наз. 1. Адзежына; 2. Верхняе мужчынскае адзенне, капта; 3. Верхняе жаночае адзенне, сукенка з рукавамі і каўняром

Суходол наз. 1. Сенажаць на нізкім, але сухім месцы; 2. Роў з крутымі берагамі, які ўтварыўся ад веснавых вод

Сущъ наз. 1. Вязанка, звязак сушаных прадуктаў, напрыклад, рыбы (?). Магчыма, вытворнае ад Сушчавы прым. Худы (СБГПЗБ, т. 5, с. 29); 2. Гатунак рыбы

Тивунъ наз. Службовая асоба ў ВКЛ, якая кіравала гаспадарчымі справамі

Торлопъ (торлепъ) наз. Верхняя жаночая вопратка, футра

Триногъ, тринога наз. Трыножнік, падстаўка ў выглядзе жалезнага абруча на трох ножках, на якой гатуюць ежу на адкрытым агні, а таксама каркас, да якога падвешваюць кацёл над вогнішчам

Хожъля наз. тонкае дрэва, жэрдка

Хоружичъ наз. Сын харужага

Цына (цина, цынъ, ценъ) наз. Волава

Чегнути дзеясл. Цягнуць невад, рыбачыць

Челедъ наз. Слугі, хатнія слугі

Черъленый прым. Пафарбаваны ў чырвоны колер

Чинити дзеясл. Рабіць, дасягаць

Широкость наз. Шырыня

Шкодовати наз. (тут) Падлічваць страты

Ярина наз. 1. Гародніна; 2. Прадукт перапрацоўкі гародніны; 3. Яравыя (пра зерневыя культуры)

Ярица наз. Ярына; расліны, якія даюць ураджай у год пасеву

Лексікаграфічныя крыніцы:

1. Булыка А. М. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мн.: Навука і тэхніка, 1972.

2. Булыка А. М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV - XVIII c т. Мн.: Навука і тэхніка, 1980.

3. Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1-29. Мн.: Беларуская навука, 1982-2009.

4. Горбачевскій Н. Словарь древняго актоваго языка С ѣ веро-Западнаго края i Царства Польскаго. Вильна: Тип. А. И. Зака, 1874.

5. Лаучюте Ю. А. Словарь балтизмов в славянских языках. Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1982.

6. Насовіч І. І. Слоўнік беларускай мовы. Мн.: БелЭн, 1983. (Факсіміле з выдання: Носовичъ И. И. Словаръ б ѣ лорусскаго нар ѣ чія. СПб.: Тип. Имп. АН, 1870).

7. Прыгодзіч М. Р., Ціванова Г. К. Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. Мн.: Бел. выд. тав-ва "Хата", 1997.

8. Скурат К. У. Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз). Мн.: Навука і тэхніка, 1974.

9. Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: У 5 т. Мн.: Навука і тэхніка, 1979-1986.

10. Старабеларускія лексіконы: («Лексисъ съ толкованіемъ словенскіхъ мовъ просто», «Лексис…» Л. Зізанія, «Синонима славеноросская») / Укладанне, рэканструкцыя, сучаснае правапісна-графічнае ўпарадкаванне тэкстаў, прадмова, пасляслоўе і каментарыі Алены А. Яскевіч. Мн.: Універсітэцкае, 1992.

11. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. Мн.: БелЭн, 1996.

12. Яшкін І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. Мн.: Навука і тэхніка, 1971.

13. Яшкін І. Я. С лоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмніаў: Тапаграфія. Гідралогія. Мн.: Беларуская навука, 2005.



[1] Гл. падрабязней: Шостьин Н. А. Очерки истории русской метрологии, XI - начало ХХ в. М., 1990. С. 82; Анішчанка Я. Лашт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Мн., 1997. С. 342.

[2] Яшкін І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы. С. 141.

[3] Гл. падрабязней: Бохан Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV - канца XVI ст. Мн., 2002. С. 136-140, 288, мал. 11; Бохан Ю. Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385-1576. Мн., 2003. С. 38-39.

[4] Гл. падрабязней: Бохан Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV - канца XVI ст. С. 196-203

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX