Папярэдняя старонка: Metriciana T. 2.

Гісторыя Метрыкі 


Дадана: 26-06-2011,
Крыніца: Менск 2003.



Артурас ДУБОНІС. ПРАБЛЕМЫ ЛІТОЎСКАЙ МЕТРЫКІ: ПОГЛЯД З ВІЛЬНЮСА


Abstract: Artūras DUBONIS. Prablemy Litoŭskaj Metryki: pohlad z Vilniusa [Problems of the Lithuanian Metrica: a View from Vilnius] // METRICIANA: Daśledavańni i materyjały Metryki Vialikaha Kniastva Litoŭskaha. Vol. II (ATHENAEUM: Commentarii Historiae et Culturae. VIII, 2003). P. 16-32.


Літоўскай Метрыкай (далей ЛМ) называюцца кнігі, створаныя з копіяў дакументаў, выдадзеных з канцылярыі Вялікага князя Літоўскага і трапіўшых у яе рознымі шляхамі. У іх багацце прывілеяў тэрыторыям дзяржавы (землям, княствам і пад.), асобам, гарадам, саслоўям, розных актаў, рашэнняў суда правіцеля і іншых (заміж іх - кнігі Віленскага гродскага суда), матэрыялы дыпламатычнай дзейнасці (ад Швецыі да Турцыі, ад Ватыкана да Расіі і татараў), дакументы фінансавай дзейнасці, інвентароў маёмасці гаспадара і шляхты, кніг дапаможнага справаводства і так далей. ЛМ за стагоддзі сфармавалася як важнейшы, падставовы архіў даўнейшай Літоўскай дзяржавы (Вялікага Княства Літоўскага, ВКЛ). Даўнейшыя дакументы ЛМ сягаюць у 1385-1387 гг. (пачатак палітычнага стратэгічнага саюзу з Польшчай і хрышчэнне Літвы), пазнейшыя - у канец XVIII ст., пакуль драпежныя суседзі, Расія, Прусія і Аўстрыя, не знішчылі ў 1772-1795 гг. аб'яднаную Рэч Паспалітую Польшчы і Літвы. Як гістарычная крыніца яна найпаслядоўней і найшырэй адлюстроўвае мінулае тагачасных Літвы і Беларусі, вузей - Украіны і Польшчы. У ёй багацце дадзеных па гісторыі Расіі, Прусіі, Латвіі, Эстоніі.

Утварэнне кніг ЛМ. Сцвярджаецца, што першыя кнігі ЛМ узніклі за праўлення Вялікага князя Казіміра ў 1440-1492 гг. Да таго часу, у часы гаспадарання Вітаўта (1392-1430), у канцылярыі ВКЛ яшчэ не было правіла рабіць копіі ўсіх атрымліваемых і выдаваемых гаспадаром прывілеяў, іншых дакументаў, са сшыткаў якіх пазней сфармаваліся б канцылярскія кнігі (Метрыкі) 1. Усё ж маецца намёк, што дакументы, што паступалі Вялікаму князю Літоўскаму, ужо маглі быць капіяванымі ў кнігі копіяў у пачатку 4 дзесяцігоддзя XV ст. 2 Прыблізна 1480-1486 гг. датуюцца першыя называемыя канцылярскімі кнігамі сшыткі копіяў выдаваемых Вялікім князем Літоўскім і яму паступаючых, г. зн. дзяржаўных дакументаў (даўнейшыя створаны з дакументаў знешняй палітыкі) 3. У тыя самыя гады фармуюцца кнігі з дакументаў Канцылярыі гаспадара або іх рэестраў, і іншых загадаў, указаў, судовых выракаў гаспадара, неабходных дзеля кіравання краінай і яе гаспадаркай, якія храналагічна сягаюць у сярэдзіну XV ст.

Нагляд за ЛМ і месцы захоўвання. Неабходныя ў справаводстве кнігі Метрыкі былі ў распараджэнні канцлера (пасля Люблінскай уніі 1569 г. яшчэ ўводзіцца пасада падканцлера; ён павінен быў весці кнігі так званай Малой канцылярыі) і пісараў канцылярыі. Захаваннем непатрэбных кніг і важнейшых дзяржаўных прывілеяў апекаваўся канцлер з падскарбіем краю 4. На падставе толькі аднаго намёку сцвярджаецца, што да пачатку XVI ст. архіў ВКЛ захоўваўся ў Троках (гэта магло быць традыцыяй, уведзенай Вялікім князем Вітаўтам). У пачатку XVI ст. ЛМ ужо ў скарбе краю, у двары гаспадара ў Вільні 5. Ахова Метрыкі ды іншых важных дзяржаўных дакументаў павінна была не на шмат адрознівацца ад практыкі, якая склалася ў Кароне Польскай. Захоўваемыя ў Кракаўскім каралеўскім двары прывілеі каралеўства, іншыя важныя дакументы і паднішчыліся вільгаццю, бо захоўваліся ў неправетрываемых памяшканнях, куды службовыя асобы заходзілі тры разы на стагоддзе 6. У канцы XVI ст. было заўважана, што мноства кніг ЛМ у Вільні абшарпалася, таму канцлер Леў Сапега ў 1594-1607 гг. арганізаваў іх перапісванне, а Сейм Рэчы Паспалітай Абойга Народаў - у 1607-1621 гг. зверку перапісаных кніг з даўнімі 7. Пасля гэтага старыя ЛМ пакідаюцца ў скарбе, а новыя, перапісаныя, перадаюцца ў распараджэнне канцлера. Імкнучыся спрасціць доступ зацікаўленым да дадзеных архіва ВКЛ і яго самога лепш засцерагчы ад пажараў ці спусташэння, Сейм і Кароль у 1607 г. вырашылі захоўваць ЛМ у дамах віленскіх мяшчан. Да першай палавіны XVIII ст. перапісаныя і іншыя новыя кнігі Метрыкі пабывалі ў некалькіх зручнейшых і прэстыжнейшых дамах віленчукоў на Ратушнай плошчы, вуліцах Замкавай, Шкляроў і Нямецкай 8. У 1747-1751 гг. Літоўская Метрыка перавозіцца ў Каралеўскі архіў у Варшаве 9. Хаця і датуль дакументы ВКЛ аказваліся ў архіве гаспадара Рэчы Паспалітай Абойга Народаў. Ян Станіслаў Сапега 3.IV.1635 перадаў у архіў гаспадара ў Варшаве матэрыялы нябожчыка бацькі, канцлера Льва Сапегі, пра адносіны з Маскоўскай дзяржавай - дакументы і дагаворы. Пасля гэтага ў 1664 г. яны адбылі ў Каралеўскі архіў у Кракаве 10. У Варшаве перавезеныя ЛМ, разам з Польскай Метрыкай, стварылі Таемны (асобны, ведамасны) архіў Караля Рэчы Паспалітай Абойга Народаў 11.

ЛМ у Варшаве. Вяртанне ў Вільню. Зігмантас Кяўпа раскрыў незадаволенасць літоўскай шляхты ўскладненнем карыстання ЛМ. На сейміках шляхцічы з 1786 г. (сярод першых - сеймікі Трок і Упіты) патрабавалі вярнуць яе ў Вільню або Гародню 12. Альгірдас Балюліс шырока апісаў, як у 1792 г. Метрыка зноў вяртаецца ў Вільню. 23 верасня 1792 г. вялікі канцлер і маршалак прарасійскай Тарговіцкай канфедэрацыі Аляксандр Сапега, яго намеснік Юзаф Забела і хавальнік вялікай пячаткі і сакратар канфедэрацыі Ян Зажыцкі абвясцілі грамату, паводле якой са студзеня 1793 г. у Вільні былі адноўленыя асэсарскія суды. Метрыканту Літоўскай Метрыкі Рыгору Качаноўскаму было ўказана на працягу 8 тыдняў з даты выдання дакумента перавезці Літоўскую Метрыку з Варшавы ў Вільню і размясціць яе ў былым езуіцкім манастыры пры касцёле Св. Казіміра. За невыкананне ўказання прыгразілі адабраць пасаду метрыканта. Выдаткі на перавозку па ўказанню маршалка Канфедэрацыі павінен быў пакрыць скарб ВКЛ. Такім чынам, у пачатку снежня 1792 г. хаця б частка Літоўскай Метрыкі павінна ўжо была быць у Вільні. Гэтае пацвярджаецца паведамленнем князя Н. В. Рапніна імператрыцы Кацярыне ІІ ад 14.ХІІ.1794, што большую частку Літоўскай Метрыкі метрыкант Качаноўскі праз некалькі год перавёз у Вільню 13. Пасля паўстання 1794 г. ды захопу сталіцы ВКЛ расійскімі войскамі, у рукапіснай кнізе выдаткаў горада Вільні ад 11 жніўня 1794 г. фіксуецца, што пасля ліквідацыі дзяржавы і падзелу яе паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, Польская і Літоўская Метрыкі як ваенны трафей былі перавезены ў Санкт-Пецярбург: з касы Віленскага магістрата было выдадзена 157 злотых і 20 грошаў. Адзначаныя выдаткі былі зробленыя 9-18 студзеня 1795 г. Гэта плата сталяру за выраб 20 скрынак і кавалю за акаванне гэтых скрынак, за цвікі і акоўку, за рамонт дзвярэй метрыканта. Паводле акта перадачы Сенат Расійскай імперыі прыняў: 834 кнігі, 14 кардонных скрынак спраў і 16 скруткаў асобных дакументаў 14.

Кнігі канцылярыі літоўскага гаспадара не ў комплексе ЛМ. Даволі часта здаралася, што дзяржаўныя чыноўнікі не перадавалі ў канцылярыю ВКЛ ці скарб ужо закончаных кніг Метрыкі, важных прывілеяў, іншых дакументаў. Цяпер вучоныя ведаюць дастаткова добра кнігі XV-XVIII стст і асобныя дакументы, якія павінны належаць да ЛМ, з іх амаль усе знаходзяцца ў сховішчах Польшчы, хаця маюцца і ў Літве 15. У гэтых адносінах вылучаецца род Радзівілаў. З іх выходзілі канцлеры, іншыя высокія афіцыйныя асобы, якія ўжо з канца XV ст. у сваіх дварах захоўвалі найважнейшыя дзяржаўныя прывілеі, не спяшаліся перадаваць на захаванне ў канцылярыю гаспадара кнігі Метрыкі, што вялі яны самі 16. Канцлер Леў Сапега ў лісце ў 1594 г. інфармаваў Мікалая Крыштофа Радзівіла пра выяўленыя кнігі канцылярыі ВКЛ, сшыткі няўпісаных у іх дакументаў. За непарадак папракаў ранейшых канцлераў ВКЛ. Асабліва шмат кніг і важных дзяржаўных прывілеяў не хапала, паводле Л. Сапегі, з часоў канцлерства Мікалаяў Радзівілаў Чорнага і Рудога (1550-1565 і 1566-1579). Пры гэтым ён прасіў вярнуць яму канцылярскія кнігі і дзяржаўныя прывілеі 17. Арыгіналы дзяржаўных дакументаў, асобныя кнігі копій дакументаў Радзівілы накоплівалі ў Нясвіжы. Прывілей гаспадара Мікалаю Радзівілу Чорнаму і будучым нясвіжскім князям на прадастаўленне права захоўваць важнейшыя дзяржаўныя прывілеі і дакументы датаваны 3.ХІ.1551. Хаця гэта фальсіфікат І-й палавіны XVIII ст., але яго рэальны статус быў узаконены, калі на працягу 1655-1661 гг. у час вайны з Расіяй важнейшыя дзяржаўныя прывілеі былі схаваныя ад маскавітаў - перапраўлены з Вільні на захаванне ў Нясвіж 18. Між тым даўнія кнігі ЛМ з-за тых падзей згубленыя. Перапісаныя былі схаваныя ў Прусіі і пазней вернутыя 19.

ЛМ у Сенаце Расійскай імперыі. Калі пасля анексіі дзяржавы ў 1795 г. усе кнігі Метрыкі і дакументы апынуліся ў Санкт-Пецярбургу, тут іх, разам з Польскай Метрыкай, да траўня 1798 г. прывяла ў парадак спецыяльная камісія Сената імперыі і Калегіі замежных спраў. Да ЛМ была далучана частка Польскай Метрыкі (Кароннай Метрыкі), фонд быў падзелены на дзве няроўныя часткі. Дакументы і кнігі дыпламатычныя, замежных спраў былі перададзеныя Калегіі замежных спраў і ў 1828 г. перавезеныя ў Галоўны архіў Міністэрства замежных спраў у Маскве (Московский главный архив Министерства иностранных дел). Усё астатняе было змешчана ў 1-м аддзеле ІІІ-га дэпартамента Сената Расійскай імперыі, дзе ў 1835-1838 гг. пераразмеркаваныя па дванаццаці раздзелах паводле відаў кніг і дакументаў. У Сенаце кнігі ЛМ выкарыстоўваліся для практычных патрэб жыхароў анексаваных тэрыторый Польшчы, Літвы і Беларусі: для праверкі законнасці патрабаванняў юрыдычных асобаў з новых губерніяў да казны імперыі. Нямала кніг, сшыткаў дакументаў і асобных адзінак з Польскай Метрыкі і тое-сёе з ЛМ у 1799 г. было перададзена Прусіі, якая валодала часткай тэрыторый Польшчы і Літвы (Занямонне). Пасля Цільзіцкага міру 1808 г. гэтая матэрыялы былі перавезены ў Варшаву і тут знаходзяцца дагэтуль 20. У той час у Санкт-Пецярбургскай Імператарскай публічнай бібліятэцы (цяп. Расійская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбургу) "Дэпо манускрыптаў" узначальваў вядомы расійскі калекцыянер Пётр Дуброўскі (1754-1812 ?). Ён у 1806-1808 гг. з архіва ВКЛ і Кароны выбраў важныя гістарычныя дакументы, прывілеі, акты, напр., васальныя прысягі Вітаўта (1388-1389), мірны дагавор Ягайлы і вялікага магістра Нямецкага ордэна ў Рацёнжы (22.V.1404), дагавор аб перамір'і Скіргайлы і магістра Лівоніі (1.VII.1387), 50 папскіх булаў, 314 лівонскіх і 36 літоўскіх актаў, усе акты казацкіх спраў, дакументы на польскай мове 21. Таму цяпер фонд Дуброўскага гэтай бібліятэкі і некаторыя іншыя маюць шмат важнай літуанікі і палонікі: рукапіс статута Літоўскага трыбунала 1581 г., фрагмент Попісу войска ВКЛ 1528 г., дакументы гарадоў Вільні, Менска, дакументаў па гісторыі уніі Літвы і Польшчы і іншых 22. Дарэчы, частка дакументаў у гэты фонд патрапіла з архіва Радзівілаў.

ЛМ, архіў даўняй Літоўскай дзяржавы, быў па-варварску спустошаны, часткі яго раскіданы па некалькіх гарадах і сховішчах Расійскай імперыі. Расія ператварылася ў імперыю гістарычных архіваў і застаецца ёю.

ЛМ у Маскве. З ІІ-й паловы XIX ст практычнае значэнне ЛМ, што захоўваецца ў Санкт-Пецярбургу, змяншаецца, але расце і мацнее навуковае. Частка дыпламатычных кніг ВКЛ была ў Маскве з 1828 г. Дырэктар архіва Міністэрства юстыцыі М. В. Калачоў ужо ў канцы 70-х гадоў XIX ст. прапанаваў аб'яднаць асобныя часткі ЛМ у адзін комплекс 23. Калі былі скасаваныя дэпартаменты Сената імперыі, у 1887 г. Метрыка з Санкт-Пецярбурга была перапраўленая ў Маскву, у архіў Міністэрства юстыцыі (Московский архив Министерства юстиции): 1048 кнігі, 393 акты, 50 генеалагічных табліц і 19 картаў. На працягу 1888-1898 гг. у Варшаўскі галоўны архіў старажытных актаў перадаецца некалькі дзесяткаў кніг Польскай Метрыкі, адлучыўшы іх ад ЛМ, а асобныя акты - Дзяржаўнаму сховішчу даўніх хартый, рукапісаў і пячатак, якое цяпер знаходзіцца ў Крамлёўскай зброевай палаце (Оружейная палата) 24. У бібліятэцы Расійскага генеральнага штаба па невядомых прычынах апынулася 16-ць кніг ЛМ 25. Кіруючыся пунктам 4 артыкула ХІ Рыжскага дагавору (1921 г.) паміж Расіяй і Польшчай з 1923 г. 419 кнігі фонду ЛМ былі перададзеныя Варшаве 26. Яны стваралі амаль палавіну фонда, бо цяпер у Маскве знаходзіцца больш за шэсцьсот адзінак захоўвання ЛМ. Хаця большасць вывезеных у Варшаву кніг належала да Кароннай Метрыкі, аднак між іх трапляюцца некалькі спраў пра ВКЛ. Нарэшце ў выніку праведзеных пасля бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расіі пераўтварэнняў архіваў аказалася, што захоўваемыя ў архівах Міністэрстваў юстыцыі і замежных спраў кнігі ЛМ дасюль знаходзіцца ў цяперашнім Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве (Российский государственный архив древних актов).

Правы Літоўскай Рэспублікі на ЛМ. Палітызацыя праблемы. Урад адноўленай Літоўскай дзяржавы па мірнаму дагавору з Савецкай Расіяй у ліпені месяцы 1920 г. атрымаў назад некаторыя вывезеныя культурныя каштоўнасці, зборы дакументаў па гісторыі краю, але ЛМ між іх не было, хаця ўрад і стараўся яе вярнуць. У час перагавораў навуковымі контраргументамі праф. Уладзімір Пічэта і праф. Сяргей Шамбінага (пры ўдзеле праф. Мацвея Любаўскага) даказалі, што Метрыка не можа дастацца Літоўскай Рэспубліцы, бо: а) літоўскага матэрыялу ў ёй толькі 10 %, b) Масква - даўні цэнтр даследавання і выдання ЛМ, c) у Літве не было б каму з ёю працаваць. Гэта расійскі вучоны сказаў літоўскай дэлегацыі 27. Як успамінае эксперт Паўлюс Галаўне, яму, замаладому, не хапіла ведаў і вопыту абараніць справу вяртання ЛМ. Паводле яго строгай думкі, урад Літвы не аказаў дэлегацыі неабходнай палітычнай падтрымкі і не вылучыў больш вопытных экспертаў 28. Па прапанове члена літоўскай дэлегацыі на перагаворах С. Гольдберга літоўскіх ўдзельнікаў перагавораў падтрымалі яўрэйскія гісторыкі і грамадскія дзеячы (праф. Шымонас Дубновас, праф. Юлюс Бруцкус і Бянзёнас Катцас) 29. Пасля пасяджэння дэлегацый Літвы і Савецкай Расіі 18 жніўня 1921 г. адносна вяртання культурных каштоўнасцей Паўлюс Галаўне заслухаў неафіцыйную думку экспертаў расійскай дэлегацыі праф. Любаўскага і праф. Пічэты. Абодва ў адзін голас заявілі, што Літоўская Метрыка, архіў Вільнюскага ўніверсітэта і іншае былі б вернутыя, калі б у той час Літоўская Рэспубліка авалодала сваёй сталіцай. Яны не хацелі, каб каштоўнасці трапілі палякам. "…Пазней ці раней Метрыка будзе ў Вільнюсе. Інакш не можа быць, мы верым у гэта", - сказалі абодва гісторыкі 30. За перагаворамі літоўскай і бальшавіцкай дэлегацый 1921 г. назіралі маскоўскія чэкісты 31. Пазней, у 1924 г., на Першай Беларускай архіўнай канферэнцыі праф. Пічэта рэзюмаваў, што матыў савецкага ўраду не аддаць літоўцам ЛМ быў той, што ім не належыць акупаваны Польшчай Віленскі край, і наадварот, з-за праблемы прыналежнасці Вільнюса саветы не гатовы вярнуць некаторыя культурныя каштоўнасці палякам (яны прэтэндавалі і на ЛМ). На той канферэнцыі беларусы запатрабавалі не аддаваць ЛМ палякам, перадаць архіў ВКЛ у БССР 32. Урад Літвы падрыхтаваўся і вельмі ясна запатрабаваў вярнуць Метрыку на працягу перагавораў 1925-1926 гг. па дагавору з СССР аб ненападзенні 33. У дні перагавораў савецкі бок не адмаўляўся гэта зрабіць, нават дапусціў праф. Ігнаса Ёнінаса ў архіў, каб праверыць кнігі Метрыкі паводле спісу, але між сабой ужо было вырашана гэтае пытанне зацягваць і ЛМ Літве не аддаць 34. Цвёрдая пазіцыя літоўскай дэлегацыі прымусіла савецкі бок звярнуцца нават да абароны. Народны камісарыят замежных спраў СССР абавязаў адпаведныя структуры Беларускай ССР запатрабаваць звароту Метрыкі ў Мінск. Першы з'езд археолагаў і археографаў гэтай рэспублікі (17-18 кастрычніка 1926 г.) прыняў рэзалюцыю аб перадачы ЛМ беларускаму народу 35. Бальшавікі не бачылі палітычнай неабходнасці вяртаць Літве культурныя каштоўнасці 36. Як гэта выглядала ў 1930-я гады ў СССР, засталіся цікавыя назіранні праф. Канстанцінаса Яблонскіса: пасля 1933 г. стала немагчыма весці перагаворы з СССР наконт вяртання ЛМ і іншых вывезеных каштоўнасцей 37. На яго думку, гэта было вынікам устаноўкі камуністычнага ўраду на дасягненне васальнай залежнасці Літвы, а пазней інкарпарацыі. Прарочая дальнабачнасць - так і атрымалася. Пазней савецкай Літве больш не спатрэбілася дзяліцца "з братнімі народамі" багаццем агульнанароднага архіва.

З друку суседніх дзяржаў можна даведацца, што за цяперашнімі спробамі Літвы атрымаць даўні літоўскі архіў і некаторыя іншыя каштоўнасці ўважліва назіраюць 38.

ЛМ як аб'ект навуковага даследавання. Даследаванне ЛМ, асабліва пошук у ёй гістарычных дакументаў, пачатыя да 1795 г. ў Варшаве, працягнуліся ў Пецярбургу 39. Спачатку вучоныя неверагодна цяжка атрымлівалі магчымасць пакарыстацца матэрыялам вядомага фонду. У пачатку ХІХ ст. гэта рабілася таемна, часта карыстаючыся знаёмствамі з парадкаваўшымі архіў спецыялістамі. Вядомаму расійскаму асветніку графу Мікалаю Румянцаву ў 1820-1822 гг. удалося перапісаць аж тры тамы розных дакументаў (цяпер яны і іншы матэрыял, забраныя ў 1921-1927 гг. з музея Румянцава, знаходзяцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве - былой імя Леніна) 40. З 1836 г. царскі ўрад ужо дазваляў па пісьмовай просьбе чытаць ЛМ, але пад наглядам чыноўніка. Гэтым правам да 1887 г. у Санкт-Пецярбургу скарысталася каля трох дзесяткаў цікаўных 41. У Маскве Метрыка стала адным з найбольш чытаемых архіўных фондаў 42. Пры гэтым, у ХІХ ст. і ў пачатку ХХ ст. ужо выпускаюцца перыядычныя зборы гістарычных крыніц "Літоўскай Русі" у Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Варшаве, Вільні. У іх надрукавана нямала актаў з ЛМ. Па дадзеных акадэміка Уладзіміра Пашуты - больш за 1200 дакументаў 43.

Сімонас Даўкантас і ЛМ. Пры гэтай, з адной з найважнейшых літоўскіх гістарычных крыніц аж 13 год у Санкт-Пецярбургу працаваў Сімонас Даўкантас, адзін з пачынальнікаў літоўскага нацыянальнага руху. У 1837-1850 гг. ён служыў у Сенаце Расійскай імперыі памочнікам метрыканта. Царская адміністрацыя кіравалася дадзенымі ЛМ, устанаўліваючы шляхецтва былых грамадзян ВКЛ, правы землеўладання, рэвізуючы правы Каталіцкай царквы, пацвярджаючы прывілеі гарадоў і падобнае. Між тым знаўцаў гісторыі Польшчы і Літвы, валодаючых польскай і лацінскай мовамі спецыялістаў царскай адміністрацыі, пазней кіраўніцтву архіваў вельмі не хапала 44. Памочнік С. Даўкантас шукаў у ЛМ патрэбныя дакументы. З. Кяўпа раскрыў яго, першага літоўца-даследчыка ЛМ, намеры 45. На сённяшні дзень вядома 1000 аркушаў выпісак С. Даўкантаса з ЛМ. Працуючы ў Сенаце, літоўскі гісторык забяспечыў матэрыялам Тэадора Нарбута, паслаўшы яму пару збораў дакументаў, большую частку якіх складалі выпіскі з ЛМ. Разам з тым ён дапоўніў падрыхтаваны Юрыем Плятэрам збор жамойцкіх прывілеяў, падрыхтаваў яго да друку, прысвяціўшы апошняму. Аднак збор не быў выдадзены. Разам з тым С. Даўкантас накопліваў прывілеі літоўскіх гарадоў - склаў пачак матэрыялу з 243 актаў 162 гарадам і мястэчкам. С. Даўкантас даў матэрыял з ЛМ біскупу Мацеюсу Валанчусу, які пісаў гісторыю Жамойцкага біскупства, а за С. Станявічуса дакументы гэтай самай крыніцы з гісторыі гарадоў атрымаў Міхал Балінскі, працуючы над прысвечаным Літве томам шматтамовай гісторыі даўняй Польшчы. Хутчэй за ўсё матэрыялам, які меўся ў літоўскага гісторыка, карыстаўся Антон Мухлінскі, даследчык гісторыі літоўскіх татараў. Пасля С. Даўкантаса ніводзін літовец непасрэдна карыстацца ЛМ больш не мог. Пры гэтым у 1839 г. ён (С. Даўкантас) склаў службовы вопіс ЛМ 46.

Вывучэнне ЛМ у Літве. Пасля савецкай акупацыі і анексіі ў 1940 г., у гады "Хрушчоўскай адлігі", калі павольна ажывала літоўская гістарычная навука, праф. Яблонскіс адзін з першых пачаў чытаць Метрыку ў Маскве. Яго клопатам былі зроблены мікрафільмы больш чым сотні кніг (яны знаходзяцца ў бібліятэцы Інстытута гісторыі Літвы, у Вільнюсе). Пазней негатывы мікрафільмаў усіх кніг (!) стараннямі Домаса Буцянаса і Сігітаса Ягялявічуса ў 1967-1983 гг. набыў Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў 47. Пытанне выдання комплексу рукапісных кніг ЛМ было зноў узнята ў Маскве намаганнямі акадэміка Пашуты і падтрымана ў 1978-1980 гг. 48 Гэты комплекс, будучы выдадзеным, павінен быў стаць аднаўленнем і лагічным працягам прац археографаў Расійскай імперыі. У снежні 1980 г. паміж Акадэміямі навук Польшчы і СССР падпісваецца пагадненне разам пачаць выданне кніг Метрыкі (па дзве кнігі за 1981-1985 гг) 49. Праз некалькі год да гэтай праграмы далучыўся Інстытут гісторыі Акадэміі навук Літвы. Створана была міжнародная сумесная рэдакцыйная калегія. Гэты план заахвоціў некаторых літоўскіх гісторыкаў частку свайго працоўнага часу прысвяціць даследаванням ЛМ.

Эгідзіюс Банёніс (1948-1993) удзяліў гэтаму ўсю сваю ўвагу. Ён дасюль застаецца найбольш інтэнсіўна даследаваўшым ЛМ. Па яго ініцыятыве ў 1988 і ў 1991 гг. у Вільнюсе адбыліся дзве навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя праблемам Метрыкі. Акрамя літоўцаў, у іх удзельнічалі беларускія, украінскія, расійскія спецыялісты. Пры гэтым Э. Банёніс апублікаваў некалькі артыкулаў па актуальных праблемах ЛМ, такіх як паняцце, тэрмін, дэфініцыя, пра генезіс яе кніг у XV ст., пра ўтварэнне Пасольскіх кніг у 1480-1486 гг. 50 Асабліва актуальная і каштоўная яго прынцыповая палеміка з амерыканскім вучоным, знаўцам і даследчыцай праф. Патрыцыяй Кенэдзі Грымстэд з-за сутнасці 389 фонду. Кіруючыся высновамі польскіх архівістаў, яна сцвярджае, што ЛМ і фонд з такой назвай не існуе. Ёсць толькі гібрыдная калекцыя (збор), "які называецца Літоўскай Метрыкай" і які зусім не адпавядае патрабаванням архіўнага фонду. Выкарыстоўваемы тэрмін "Літоўская Метрыка" - гэта толькі тэхнічны тэрмін, які літаральна не ўсведамляецца. Блытацца пачалі са Станіслава Пташыцкага, які ў 1887 г. апісаў 389 фонд і даў яму памылковую назву. А расійскія архівісты далей ускладняюць архіўныя справы, называючы гэтую калекцыю фондам, імем ЛМ 51. Праф. Кенэдзі Грымстэд можна папракнуць, што яна, кажучы пра польскі і літоўскі дзяржаўныя архівы, не бачыць асобнага Вялікага Княства Літоўскага і архіва яго гаспадара, Польшча застаецца адзіным спадкаемцам спадчыны Рэчы Паспалітай Абойга Народаў. Даследчыца падрабязна разглядае, як трыумфавала справядлівасць і Каронная Метрыка і частка ЛМ былі вернутыя ў 1924 г. у Польшчу, месца паходжання крыніцы. Рэшткі гэтага архіву, г. зн. ЛМ, цяпер у Маскве. У іх багацце матэрыялу з Літвы, Беларусі, Украіны, гісторыі іх суседзяў. Правоў Літвы на свой гістарычны архіў амерыканскі вучоны не прызнае. Намаганні нашага ўраду і вучоных вярнуць гэтыя правы яна без агаворак назвала "імперскімі прэтэнзіямі" 52. Э. Банёніс крытыкаваў П. Кенэдзі Грымстэд за звужэнне паняцця фонду ЛМ ад дэфініцыі да гістарычнага тэрміну асобнага віду. Пры такіх умовах Метрыкай павінна была б называцца малая частка гэтага фонду, толькі Кнігі запісаў, а іншыя, напрыклад, Судовых спраў, Валынскія, Публічных спраў апынуліся па-за ёй. Э. Банёніс адмаўляе Метрыку як успрыняцце тэрміну, ён паказаў шырэйшае разуменне яго як дэфініцыі - гэта ўсе вывезеныя ў канцы XVIII ст. Метрыкі і дакументы канцылярыі гаспадара, што неўзабаве склала ахіўны фонд.

Разгортванне даследаванняў і выдання ЛМ. Агульная ініцыятыва Акадэміяў навук СССР і Польшчы выдаваць кнігі 389 фонду сарвалася. СССР не выдаў ніводнай кнігі, пры гэтым знік як дзяржава. У Польшчы выдадзеныя дзве кнігі 53. Кшыштаф Пяткевіч (Універсітэт імя Адама Міцкевіча, Познань) падрыхтаваў і ўручыў выдавецтву ў Літве 9-ую кнігу запісаў. У гэты час цэнтр выдання і даследаванняў ЛМ перамяшчаецца ў Вільнюс 54. У Літве выдадзена 17 кніг ЛМ 55. Кнігі ЛМ рыхтуюцца да публікацыі ў Інстытуце гісторыі Літвы (ІГЛ). У Вільнюсе (у 1988, 1991, 1996 гг.) арганізваныя тры міжнародныя навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя праблемам ЛМ. Матэрыял дзвюх з іх апублікаваны 56. З 1996 г. ІГЛ перыядычна выдае прысвечаны праблемам выдання і даследаванняў Літоўскай Метрыкі навукова-інфармацыйны бюлетэнь на літоўскай і расійскай мовах Lietuvos Metrikos Naujienos / Новости Литовской Метрики. Выданне ЛМ зрушылася і ў Беларусі 57.

Праграму даследаванняў і выдання ЛМ мы можам назваць адным з самых амбіцыйных навуковых праектаў у рэгіёне Усходняй і Сярэдняй Еўропы.

Тэкст атрыманы Рэдакцыяй 10 ліпеня 2002 г.

Пераклад з літоўскай Уладзіміра Свяжынскага



Artūras DUBONIS. LIETUVOS METRIKOS problemos: žvilgsnis iš Vilniaus

Santrauka

Lietuvos didžiajam kunigaikščiui ateinantys dokumentai jau galėjo būti kopijuojami į nuorašų knygas XV a. 4 dešimtm. pradžioje. Maždaug 1480-1486 m. datuojami pirmieji LDK kanceliarijos knygomis vadinami Lietuvos didžiojo kunigaikščio išduodamų ir jam ateinančių dokumentų nuorašų sąsiuviniai arba knygos.

Raštvedyboje naudojamos metrikų knygos buvo kanclerio ir kanceliarijos raštininkų žinioje. Nenaudojamų knygų ir svarbiausių valstybės privilegijų saugumu rūpinosi kancleris su krašto iždininku. Pagal Vytauto įvestą tradiciją iki XVI a. pradžios LDK archyvas buvo saugomas Trakuose. XVI a. pradžioje LM jau krašto ižde, valdovų rūmuose Vilniujе. XVI a. pabaigoje buvo pastebėta, jog daugelis LM knygų Vilniuje nutriušo, todėl kancleris Leonas Sapiega 1594-1607 m. organizavo jų perrašymą. Iki XVIII a. I-os pusės perrašytosios ir kitos naujosios metrikų knygos pabuvojo vilniečių namuose. 1747-1751 m. Lietuvos Metrika perkeliama į karaliaus archyvą Varšuvoje. 1794 12 14 kunigaikštis N. V. Repninas fiksavo, kad didesnę Lietuvos Metrikos dalį metrikantas Kačanovskis buvo atgabenęs į Vilnių. Рo valstybės likvidavimo ir pasidalijimo, Lenkijos ir Lietuvos Metrikos, kaip karo grobis, buvo išgabentos į Sankt Peterburgą.

Dažnai valstybės pareigūnai į LDK kanceliariją ar iždą neperduodavo jau užbaigtų Metrikos knygų, svarbių privilegijų, kitų dokumentų. Radvilų giminės nariai savo rūmuose laikydavo svarbiausias valstybės privilegijas.Ypač daug knygų ir svarbių valstybės privilegijų L. Sapiega pritrūko iš Mikalojaus Radvilos Juodojo ir Rudojo kancleriavimo laikų (1550-1565 ir 1566-1579 m.). Dauguma tokių knygų yra Lenkijos archyvuose ir bibliotekose.

Diplomatiniai, užsienio reikalų dokumentai bei knygos, buvo perduoti užsienio reikalų kolegijai ir 1828 m. pervežami į Vyriausiąjį užsienio reikalų archyvą Maskvoje. Visa kita sudedama Rusijos imperijos senato III-jo departamento 1-me skyriuje. Nemažai knygų, dokumentų sąsiuvinių ir paskirų vienetų iš Lenkijos Metrikos ir kai kas iš LM 1799 m. perduodama Prūsijai. Po Tilžės taikos 1808 m. tai pervežama į Varšuvą ir čia yra iki šiol. Dalis LDK diplomatijos knygų buvo Maskvoje nuo 1828 m. Teisingumo (Justicijos) ministerijos archyvo direktorius N. V. Kalačiovas XIX a. 8-to dešimtm. pabaigoje jau siūlė atskiras LM dalis sujungti į vieną kompleksą. Panaikinus Imperijos senato departamentus, 1887 m. Metrika iš Sankt Peterburgo atgabenama į Maskvą, Teisingumo (Justicijos) ministerijos archyvą. Beveik visi pavieniai LM dokumentai perduodami Maskvos vyriausiajam užsienių reikalų ministerijos archyvui, tiksliau - jo žinioje buvusiai Valstybinei senovės chartijų, rankraščių ir antspaudų saugyklai, t. y., dab. Kremliaus ginklų rūmams. Rusijos generalinio štabo bibliotekoje dėl neaiškių priežasčių atsidūrė 16-ka LM knygų. Remiantis Rygos sutarties (1921 m.) tarp Rusijos ir Lenkijos nuo 1923 m. 419 LM fondo knygų perduota Varšuvon. 1954 m. prie pagrindinio masyvo prijungiamos LDK diplomatijos knygos, ir viskas, kaip fondas 389, iki šiol yra dabartinės Rusijos valstybiniame senųjų aktų archyve Maskvoje. Per derybas 1921 m. bolševikų derybininkai įrodinėjo, kad Metrika negali atitekti Lietuvos Respublikai, be to tarybinės vyriausybės motyvas neatiduoti LM lietuviams buvo ir tas, kad jiems nepriklausė Lenkijos okupuotas Vilniaus kraštas. Baltarusijos Pirmasis archeologų ir archeografų suvažiavimas (1926 m. spalio 17-18 d.) priėmė rezoliuciją dėl LM perdavimo Baltarusijos liaudžiai.

LM tyrinėjimas, ypač istorinių dokumentų paieškos joje, pradėtos prieš 1795 m. Varšuvoje, pratęsiamos Peterburge. Simonas Daukantas, vienas iš lietuvių nacionalinio judėjimo pradininkų, dirbdamas Senate, parūpino medžiagos iš LM Teodorui Narbutui ir kitiems mokslininkams..

Prof. Jablonskio rūpesčiu buvo padaryti daugiau nei šimto knygų mikrofilmai (jie yra Lietuvos istorijos instituto bibliotekoje, Vilniuje). 1980 m. gruodį tarp Lenkijos ir SSRS Mokslų akademijų pasirašomas susitarimas drauge pradėti Metrikos knygų leidimą (po dvi knygas per 1981-1985 m). Bet bendra SSRS ir Lenkijos mokslų akademijų iniciatyva leisti 389 fondo knygas sužlugo.

Egidijus Banionis (1948-1993) LM tyrimui tam skyrė visą savo dėmesį. Jis iki šiol lieka intensyviausiai LM tyrinėjusiu lietuviu. Jis griežtai kritikavo JAV mokslininkę prof. Kennedy Grimsted, kuri nemato nenori matyti atskiro Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės ir jos valdovo archyvo. Lenkijoje išleistos dvi knygos. Lietuvoje išleista 17-ka LM knygų. Nuo 1996 m. LM leidyba pajudėjo Baltarusijoje.



1 A. D u b o n i s, Raštininkas, Lietuvos Didžiosios Kunigaikštijos kultūra: tyrinėjimai ir vaizdai, Vilnius, 2001, p. 576.

2 I. S u ł k o w s k a - K u r a s i o w a, Metryka Litewska - charakterystyka i dzieje, Archeion, Nr. 65, 1977, s. 92. Цытуецца ўказанне ВкЛ Свідрыгайлы ўпісаць у кнігі гаспадара нейкае рашэнне камісараў ад 21 траўня 1431 г.

3 Э. Б а н и о н и с, К вопросу о генезисе книг Литовской Метрики (последняя четверть ХУ в.), Lietuvos Metrika: 1988 metų tyrinėjimai, Vilnius, 1992, p. 20, 23-25.

4 Akta unji Polski z Litwą 1385-1791, wyd. S. Kutrzeba i W. Semkowicz, Kraków, 1932, s. XVII. Прывілеі краю захоўваліся ў скарбе, але ў асобным памяшканні, якое было ў кампетэнцыі канцлера, гл. И. Я к у б о в с к и й, Земские привилеи Великого Княжества Литовского, Журнал министерства народного просвещения, 1903, ч. 346 (март), с. 241; J. J a k u b o w s k i, Archiwum państwowe W. X. Litewskiego i jego losy, Archeion / Czasopismo naukowe poświęcone sprawom archiwalnym, t. 9, 1931, s. 3-5.

5 Усе аўтары, згадваючы ЛМ у Троках, спасылаюцца на С. Пташыцкага, гл., Описание книг и актов Литовской Метрики, сост. С. Л. Пташицкий, СПб., 1887, с. 4-5. Э. Банёніс заклікае гэтую праблему праверыць і ўдакладніць, гл. E. B a n i o n i s, [Прадмова да пятай кнігі ЛМ], Lietuvos Metrika (1427-1506), knyga Nr. 5, parengė E. Banionis, Vilnius, 1993, p. 35.

6 [І. Даніловіч, Прадмова], Книга посольская Метрики Великого Княжества Литовского, содержащая в себе дипломатические сношения Литвы в государствование короля Сигисмунда Августа с 1545 по 1572 год / Издание по поручению Московского общества истории и древностей российских князем М. Оболенским и проф. И. Даниловичем, т. 1, Москва, 1843, с. IV.

7 E. B a n i o n i s, Lietuvos Metrikos knygos: sąvoka, terminas, definicija, Lietuvos istorijos metraštis 1988, Vilnius, 1989, p. 137; Г. Г а л е н ч а н к а, М. С п i р ы д о н а ў, Метрыка Вялiкага Княства Лiтоўскага, Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi, т. 5, Мiнск, 1999, с. 123.

8 A. B a l i u l i s, Iš Lietuvos Metrikos knygų ir dokumentų leidimo istorijos, Lietuvos archyvai, 1996, Nr. 7, p. 45-47; A. R a g a u s k a s, Nauji duomenys apie Vilniaus miestiečius, kurių namuose XVII a. saugota Lietuvos Metrika, Lietuvos Metrikos naujienos, Nr. 4, Vilnius, 2000, p. 24-27.

9 I. S u ł k o w s k a - K u r a s i o w a, Archiwum dokumentowe Wielkiego Księstwa Litewskiego, Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie / Przewodnik po zespołach, Warszawa, 1975, s. 87 (Archiwa dawnej Rzeczypospolitej, t. 1); P. Kennedy G r i m s t e d, The "Lithuanian Metrica" in Moscow and Warsaw: reconstructing the Archives of Grand Duchy of Lithuania, Cambridge (Mass.), 1984, p. 14; A. B a l i u l i s, Iš Lietuvos Metrikos knygų ir dokumentų leidimo istorijos, p. 47.

10 [І. Даніловіч, Прадмова], Книга посольская Метрики Великого Княжества Литовского, с. XV.

11 Книга посольская Метрики Великого Княжества Литовского, с. 323.

12 Z. K i a u p a, The Lithuanian Metrica and Lithuanian Nobility at the end of the Eighteenth century, Lithuanian Historical Studies, No 1, 1996, p. 81-83.

13 Сборник императорского русского исторического общества, т. 16, Санкт-Петербург, 1875, с. 73. Гэты факт указаў Альгірдас Балюліс.

14 Літоўская Метрыка ў Санкт-Пецярбург перавозілася з Варшавы і з Вільні (манастыра Св. Казіміра), гл., R. M i e n i c k i, Archiwa Wielkiego Księstwa Litewskiego, Pamiętniki VI powszechnego zjazdu historyków polskich w Wilnie 17-20 wrzesnia 1935 r., t. 1 / Referaty, Lwуw, 1935, s. 406. A. B a l i u l i s, Iš Lietuvos Metrikos knygų ir dokumentų leidimo istorijos, p. 48-49; Z. K i a u p a, The Lithuanian Metrica and Lithuanian Nobility at the end of the Eighteenth century, p. 82-83. Пра гэта, можа ад польскіх удзельнікаў перагавораў, ведаў праф. У. Пічэта, член дэлегацыі СССР на перагаворах аб вяртанні культурных каштоўнасцей з Літвой (1921 г.) і Польшчай (1923 г.), ужо ў 1924 г., гл., З пратаколу пасяджэньня (публікацыя Міхася Шумейкі), Спадчына, 1998, № 6, с. 28.

15 Большасць старанна зрэгістраваныя, гл., P. Kennedy G r i m s t e d, The "Lithuanian Metrica" in Moscow and Warsaw: reconstructing the Archives of Grand Duchy of Lithuania, p. A-10-19. Знойдзены новыя, гл., H. L u l e w i c z, Nieznana księga Metryki Litewskiej w zbiorach Archiwum Sanguszków w Krakowie, Lietuvos Metrika: 1991-1996 metų tyrinėjimai, Vilnius, 1998, p. 93-101; асобнік ЛМ у Літве, гл., A. D u b o n i s, Lietuvos Metrikos knyga Vilniuje, Lietuvos istorijos metraštis 2000, Vilnius, 2001, p. 425-428.

16 Akta unji Polski z Litwą 1385-1791, s. XVII-XVIII. У 15-й кнізе ЛМ ўпісаны ўказ гаспадара ад 29.VIII.1528 удаве Эльжбеце Мікалаевай Станіслававай Янавічавай Кезгайлавай, каб яна адшукала за дванаццаць тыдняў у маёнтках мужа ў Метрыках канцылярыі копію прывілея "на свой вдовий столец"; некаторыя кнігі ЛМ у той час былі ў распараджэнні жонкі у 1520 г. памерлага віленскага ваяводы, канцлера Мікалая ІІ Радзівіла Эльжбеты, гл., Lietuvos valstybės istorijos archyvas, F. 389, Lietuvos Metrika, mf. (г. з. Кніга запісаў) Nr. 15, l. 60v-61; J. J a k u b o w s k i, Archiwum państwowe W. X. Litewskiego i jego losy, s. 2-3.

17 Г. Я. Г о л е н ч е н к о, Неизвестный реестр Метрики Великого Княжества Литовского в собрании П. П. Дубровского, Книга в Белоруссии: книговедение, источники, библиография, Минск, 1981, с. 30.

18 Akta unji Polski z Litwą 1385-1791, s. XVIII-XXIII.

19 J. J a k u b o w s k i, Archiwum państwowe W. X. Litewskiego i jego losy, s. 5.

20 E. B a n i o n i s, [Прадмова да пятай кнігі ЛМ], р. 29-30.

21 М. И. А в т о к р а т о в а, А. С. С в е т е н к о, К вопросу об истории формирования и архивного освоения фонда ЛМ, Исследования по истории Литовской Метрики, ч. 1, Москва, 1989, с. 110-111; [І. Даніловіч, Прадмова], p. XIX, 461-467; I. D a n i ł o w i c z, Skarbiec diplomat ów papieskich, cesarskich, kr ólewskich, książęcych; uchwał narodowych, postanowień różnych władz i urzędów posługujących do krytycznego wyjaśnienia dziejów Litwy, Rusi Litewskiej i ościennych im krajów, t. 1, Vilnius, 1860, Nr. 503, 504, 516, 545, 546, 550, 552, 554, 555, 561, 566, 567, 611, 791.

22 Т. Н. К о п р е е в а, Обзор польских рукописей Государственной Публичной Библиотеки (Собрание П. П. Дубровского), Труды Государственной Публичной Библиотеки имени М. Е. Салтыкова-Щедрина, т. V (8), 1958, с. 137-165; М. М. К р о м, Радзивилловские акты в фондах Российской национальной библиотеки: перспективы изучения и публикации, Lietuvos Metrika: 1991-1996 metų tyrinėjimai, Vilnius, 1998, p. 229-234.

23 Л. И. Ш о х и н, Московский архив Министерства юстиции и русская историческая наука: архивисты и историки во второй половине XIX - начале XX века, Москва, 1999, с. 273.

24 М. И. А в т о к р а т о в а, А. С. С в е т е н к о, К вопросу об истории формирования и архивного освоения фонда ЛМ, с. 112-113. Складзены ў год перавозу вопіс выдачы ЛМ (і Кароннай Метрыкі) стаў асновай вопісу С. Пташыцкага (1887). Параўнай, E. B a n i o n i s, [Прадмова да пятай кнігі ЛМ], p. 30. Усе асобныя акты са Зброевай палаты ў 1923 г. былі перададзеныя Польшчы. Таксама Л. И. Ш о х и н, Московский архив министерства юстиции и русская историческая наука: архивисты и историки во второй половине XIX - начале XX века, с. 125, 274-275.

25 Інфармацыя праф. Ю. Бруцкуса з 1921 г., гл., P. G a l a u n ė, Lietuvos kultūros turtų likimas, Mūsų žinynas: karo mokslo ir istorijos žurnalas, t. 4, 1923, p. 99. Гэта інвентары ЛМ 1747-1750 гг., яны былі перададзеныя ў Польшчу ў 1930 г., гл., I. S u ł k o w s k a - K u r a s i o w a, Metryka Litewska - charakterystyka i dzieje, s. 95.

26 E. B a n i o n i s, [Прадмова да пятай кнігі ЛМ], p. 32.

27 P. G a l a u n ė, Lietuvos kultūros turtų likimas, Mūsų žinynas: karo mokslo ir istorijos žurnalas, p. 88-89, 95-96.

28 P. G a l a u n ė, Lietuvos kultūros turtų likimas, p. 91-92. Юрысконсульты Міністэрства замежных спраў Літвы С. Бяляцкінас, В. Боевас і Ю. Забельскіс 1.VII.1921 канкрэтным і правамоцным юрыдычным дакументам абгрунтавалі права Літвы на ЛМ, гл., P. G a l a u n ė, Lietuvos kultūros turtų likimas, p. 92-94.

29 P. G a l a u n ė, Lietuvos kultūros turtų likimas, p. 97-104.

30 P. G a l a u n ė, Lietuvos kultūros turtų likimas, p. 107.

31 P. G a l a u n ė, Lietuvos kultūros turtų likimas, p. 86.

32 М. Ш у м е й к а, Цяжкі шлях вяртання: намаганні беларускага нацыянальнага актыву дзеля звароту ў Беларусь архіўнай спадчыны ў 1920-я гг., Спадчына, 1998, № 6, с. 13, 15-16.

33 A. K a s p a r a v i č i u s, Lietuvos Metrikos negrąžinimo istorija: intarpai Lietuvos ir SSRS diplomatiniř santykiř mozaikai, Naujasis židinys - Aidai, Nr. 3, 1996 m. kovas, p. 116.

34 A. K a s p a r a v i č i u s, Lietuvos Metrikos negrąžinimo istorija, р. 116-118.

35 A. K a s p a r a v i č i u s, Lietuvos Metrikos negrąžinimo istorija, р. 119. І цяпер беларускія гісторыкі не ведаюць, як імі маніпулявалі з Масквы, параўнай, М. Ш у м е й к а, Цяжкі шлях вяртання: Намаганні беларускага нацыянальнага актыву дзеля звароту ў Беларусь архіўнай спадчыны ў 1920-я гг., с. 18-21.

36 A. K a s p a r a v i č i u s, Lietuvos Metrikos negrąžinimo istorija: intarpai Lietuvos ir SSRS diplomatinių santykių mozaikai, p. 124.

37 K. J a b l o n s k i s, Informacinis pranešimas apie Lietuvos istorinius archyvus SSSR, Proskyna, Nr. 3, 1990, p. 167-168.

38 М. Ш у м е й к а, Вяртанне "Лiтоўскай Метрыки": мiфы цi рэальнасць?, Беларуская мiнуўшчына: гiсторыка-публiцыстычны, iлюстраваны часопiс, № 2, 1996, с. 55-57; S. J e g e l e v i č i u s, "Lietuvos imperinės pretenzijos", arba kam tarnauja prof. Patricijos Kennedy Grimsted rašiniai, Lietuvos aidas, Nr. 164, 1993 08 26, p. 9.

39 А. К а т и л ю с, Первые публикации документов ЛМ, Литовская Метрика: тезисы докладов межреспубликанской научной конференции, Вильнюс, 1988, с. 54-55.

40 Ю. А н х и м ю к, Литовская Метрика и Румянцевский кружок, Lietuvos Metrika: 1988 metų tyrinėjimai, Vilnius, 1992, p. 112.

41 С. П т а ш и ц к и й, Описание книг и актов Литовской Метрики, с. 65-74.

42 Л. И. Ш о х и н, Московский архив министерства юстиции и русская историческая наука: архивисты и историки во второй половине XIX - начале XX века, с. 275-276.

43 В. П а ш у т о, Издание Литовской Метрики - ответственная задача советских и польских историков, Исследования по истории Литовской Метрики, ч. 1, с. 8.

44 Л. И. Ш о х и н, Московский архив министерства юстиции и русская историческая наука: архивисты и историки во второй половине XIX - начале XX века, с. 273-274, 276.

45 Z. K i a u p a, Lietuvos Metrikos medžiaga Simono Daukanto palikime, Mokslas ir gyvenimas, Nr. 11, 1989, p. 26-27; З. К я у п а, Труды Симонаса Даукантаса по Литовской Метрике, Lietuvos Metrika: 1988 metų tyrinėjimai, p. 130-141; Z. K i a u p a, Simono Daukanto parengti Lietuvos Metrikos medžiagos rinkiniai, Lietuvių atgimimo istorijos studijos, t. 5, Vilnius, 1993, p. 104-117.

46 P. Kennedy G r i m s t e d, The "Lithuanian Metrica" in Moscow and Warsaw: reconstructing the Archives of Grand Duchy of Lithuania, p. A-33.

47 S. J e g e l e v i č i u s, Lietuvos Metrika: kada ir kaip į Lietuvą pateko jos mikrofilmai, Naujasis židinys-Aidai, 1999, Nr. 4, p. 174-185.

48 А. Л. Х о р о ш к е в и ч, Последние публикаторские начинания В. Т. Пашуто и их судьба, Восточная Европа в исторической ретроспективе: к 80-летию В. Т. Пашуто, Москва, 1999, с. 295.

49 А. Л. Х о р о ш к е в и ч, К истории издания и изучения Литовской Метрики, Acta Baltico-Slavica, 1973, t. 8, p. 69-94; В. Т. П а ш у т о, А. Л. Х о р о ш к е в и ч, Совместная публикация советских и польских историков, Вопросы истории, 1981, № 2, с. 158-160; М. Б ы ч к о в а, Литовская Метрика - совместное издание советских и польских историков, История СССР, 1981, № 4, с. 214-215; T. W a s i l e w s k i, Polsko-radzieckie prace nad wydaniem Metryki Litewskiej, Kwartalnik historyczny, 1981, Nr. 4, s. 1169-1171.

50 E. B a n i o n i s, Lietuvos Metrikos knygos: sąvoka, terminas, definicija, p. 135-148; Э. Б а н ё н и с, К вопросу о генезисе Посольских книг (1480-1486), Исследования по истории Литовской Метрики, ч. 1, с. 64-84; Э. Б а н и о н и с, К вопросу о генезисе книг Литовской Метрики (последняя четверть ХУ в), Lietuvos Metrika: 1988 metų tyrinėjimai, p. 8-45.

51 P. K e n n e d y Grimsted, The "Lithuanian Metrica" in Moscow and Warsaw: reconstructing the Archives of Grand Duchy of Lithuania, p. 6-7, 23-24, 30-31; П. Кеннеди Г р и м с т е д, Происхождение документов или их отношение к истории России (СССР), Отечественные архивы, № 1, 1993, с. 21-22. Такой жа думкі, што Літоўская Метрыка - калекцыя, прытрымліваецца Г. Л. Харашкевіч, гл., А. Л. Х о р о ш к е в и ч, Последние публикаторские начинания…, с. 295; А. Л. Х о р о ш к е в и ч, Литовская Метрика, состав и пути формирования, Исследования по истории Литовской Метрики, ч. 1, с. 24.

52 S. J e g e l e v i č i u s, "Lietuvos imperinės pretenzijos" arba kam tarnauja prof. Patricijos Kennedy Grimsted rašiniai, p. 9.

53 Metryka Litewska: księga sigillat 1709-1719, oprac. A. Rachuba, Warszawa, 1987; Metryka Litewska: księga wpisów Nr. 131 (1656-1662), oprac. A. Rachuba, Warszawa, 2001. У гэтай серыі выйшлі тры кнігі, якія не належаць да комплекса ЛМ. Metryka Litewska: rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego / województwo wileńskie 1690 r., oprac. A. Rachuba, Warszawa, 1989; Metryka Litewska: rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego / województwo brzeskie litewskie 1667-1690 r., oprac. A. Rachuba. Warszawa, 2000; Metryka Litewska: rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego / województwo trockie 1690 r., oprac. H. Lulewicz, Warszawa, 2000. Шырэй гл., З. К я у п а, Публикации описей подымного Великого Княжества Литовского, Новости Литовской Метрики, № 4, Вильнюс, 2000, с. 17.

54 А. Дубоніс, Найважнейшыя працы даследчыкаў Лiтвы па Лiтоўскай Метрыцы: бiблiяграфiя, Metriciana, т. 1, Мінск, 2001, с. 152-156.

55 Lietuvos Metrika: knyga Nr. 1 (1380-1584) / užrašymų knyga 1. Литовская Метрика: книга записей 1, parengė A. Baliulis ir R. Firkovičius. Vilnius, 1998; Lietuvos Metrika: knyga Nr. 3 (1440-1498) / užrašymų knyga 3. Литовская Метрика: книга записей 3, parengė L. Anužytė ir A. Baliulis. Vilnius, 1998; Lietuvos Metrika (1427-1506): knyga Nr. 5 / užrašymų knyga 5 . Литовская Метрика: книга записей 5, parengė E. Banionis. Vilnius, 1993; Lietuvos Metrika: knyga Nr. 8 (1499-1514) / užrašymų knyga 8. Литовская Метрика: книга записей 8, parengė A. Baliulis, R. Firkovičius, D. Antanavičius. Vilnius, 1995; Lietuvos Metrika: knyga Nr. 10 (1440-1523) / užrašymų knyga 10. Литовская Метрика: книга записей 10, parengė E. Banionis ir A. Baliulis. Vilnius, 1997; Lietuvos Metrika: knyga Nr. 11 (1518-1523) / įrašų knyga 11. Литовская Метрика: книга записей 11, parengė A. Dubonis. Vilnius, 1997; Lietuvos Metrika: knyga Nr. 12 (1522-1529) / užrašymų knyga 12. Литовская Метрика: книга записей 12, parengė D. Antanavičius ir A. Baliulis. Vilnius, 2001; Lietuvos Metrika: knyga Nr. 25 (1387-1546) / užrašymų knyga 25. Литовская Метрика: книга записей 25, parengė D. Antanavičius ir A. Baliulis. Vilnius, 1998; Lietuvos Metrika: knyga Nr. 51 (1566-1574) / užrašymų knyga 25. Литовская Метрика: книга записей 51, parengė A. Baliulis, A. Ragauskas ir R. Ragauskienė. Vilnius, 2000; Lietuvos Metrika (1522-1530): 4-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). Литовская Метрика: книга судных дел 4, parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1997; Lietuvos Metrika (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (kopija - XVI a. pabaiga). Литовская Метрика: книга судных дел 6, parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995; Lietuvos Metrika (1533-1535): 8-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). Литовская Метрика: книга судных дел 8, parengė I. Valikonytė, S. Lazutka ir kt. Vilnius, 1999; Lietuvos Metrika (1542): 11-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). Литовская Метрика: книга судных дел 11, parengė I. Valikonytė, S. Viskantaitė ir kt. Vilnius, 2001; Lietuvos Metrika: knyga Nr. 530 (1566-1572) / viešųjų reikalų knyga 8. Литовская Метрика: книга публичных дел 8, parengė D. Baronas ir L. Jovaiša. Vilnius, 1999; Lietuvos Metrika : knyga Nr. 531 (1567-1569) / viešųjų reikalų knyga 9. Литовская Метрика: книга публичных дел 9, parengė L. Anužytė ir A. Baliulis. Vilnius, 2001; Lietuvos Metrika: knyga Nr. 532 (1569-1571) / viešųjų reikalų knyga 10. Литовская Метрика: книга публичных дел 10, parengė L. Anužytė ir A. Baliulis. Vilnius, 2001; Lietuvos Metrika: knyga Nr. 564 (1553-1567) / viešųjų reikalų knyga 7. Литовская Метрика: книга публичных дел 7, parengė A. Baliulis. Vilnius, 1996.

56 Lietuvos Metrika / Литовская Метрика / Lithuanian Metrica: 1988 metų tyrinėjimai, Vilnius, 1992; Lietuvos Metrika / Lithuanian Metrica: 1991-1996 metų tyrinėjimai [Investigations in 1991-1996], Vilnius, 1998.

57 Метрыка Вялiкага Княства Літоўскага: Кнiга 28 (1522-1552) / Кнiга запiсаў 28 (копiя канца XVI ст.). Metrika of the Grand Duchy of Lithuania (1522-1552) / Book of inscriptions, да друку падрыхтавалi В. Мянжынскi, У. Свяжынскi. Менск: "Athenaeum", 2000. ( Athenaeum: Comentarii Historiae et Culturae, калекцыя "Помнікі", т. 1); Метрыка Вялiкага Княства Літоўскага: Кнiга 44 / Кнiга запiсаў 44 (1559-1566), падр. А. I. Груша. Мiнск, 2001. Выйшаў у свет зборнік навуковых артыкулаў: Metriciana: даследаваннi i матэрыялы Метрыкі Вялiкага Княства Лiтоўскага, т. 1, Мiнск, 2001, 186, [2] с. (Athenaeum: commentarii historiae et culturae, vol. IV).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX