Вярнуцца: Metriciana T. 2.

Звесткі аб аўтарах Author Details


Дадана: 26-06-2011,
Крыніца: Менск 2003.



Lina ANUŽYTĖ - літоўскі гісторык і метрыкант, працуе ў Інстытуце гісторыі Літвы. Сфера навуковых інтарэсаў - спадчына паводле тэстаментаў у ВКЛ у XV-XVII ст. Апублікавала разам з Альгірдасам Балюлісам Кнігі Метрыкі ВКЛ № 3, 531, 532 (Vilnius, 1998, 2001, 2001).

Каардынаты для кантакту: Lietuvos istorijos institutas, Kražių g. 5, 2001 Vilnius, Lietuva. Тэл.: (370-5) 262-68-48.


Герман БРЭГЕР /Herman BREHER - беларускі гісторык і архівіст. Нарадзіўся ў 1962 г. Працуе ў Нацыянальным Гістарычным Архіве Беларусі. Галоўная сфера інтарэсаў - гісторыя паселішчаў і шляхты Ашмянскага павета. Апублікаваў кнігу " Хацюхова: Гісторыя невялікага паселішча" (Мінск, 2001).

Каардынаты для кантакту: Нацыянальны Гістарычны Архіў Беларусі, вул. Крапоткіна, 55, Мінск 220002. Тэл. (375-17) 268-66-91.


Алесь ГРУША / Aleś HRUŠA - беларускі гісторык і метрыкант; кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся ў 1973 г. Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Сферы навуковых інтарэсаў - Метрыка ВКЛ; органы ўлады ВКЛ XV-XVI ст. Апублікаваў Кнігу № 44 Метрыкі ВКЛ (Мінск, 2001). Аўтар-укладальнік " Метадычных рэкамендацый па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (ХІІІ-XVIIIстст., перыяд Вялікага княства Літоўскага)" (Мінск, 2003).

Каардынаты для кантакту: Інстытут гісторыі НАНБ, вул. Акадэмічная 1, Мінск 220072 Беларусь. Тэл. (375-17) 284-14-09. E-mail: osin@history.minsk.by


Artūras DUBONIS - літоўскі гісторык і метрыкант; доктар гуманітарных навук. Нарадзіўся ў 1962 г. Працуе ў Інстытуце гісторыі Літвы (Вільня). Сферы навуковых інтарэсаў - гісторыя Літвы і літоўскага грамадства XIII - перш. пал. XVI ст., даследаванне і выданне крыніцаў гэтага перыяду. Апублікаваў Кнігi Метрыкі ВКЛ № 11, 15 (Vilnius, 1997, 2002). Аўтар манаграфіі " Lietuvos didžiojo kunigaikščio leičiai: iš Lietuvos ankstyvujų valstybinių struktūrų praeities" ("Лейці" вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структураў літоўскага грамадства") (Vilnius, 1998).

Каардынаты для кантакту: Lietuvos istorijos institutas, Kražių g. 5, 2001 Vilnius Lietuva. Tel.: (370-5) 262-68-48. E-mail: dubonis@delfi.lt


Алег ДЗЯРНОВІЧ /AlehDZIARNOVIČ - гісторык і выдавец. Нарадзіўся ў 1966 г. Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Аўтар працаў па гісторыі, гісторыі культуры, археалогіі Сярэднявечча і Новага часу. Рэдагуе перыёдыкі "ATHENAEUM:CommentariiHistoriaeetCulturae" і "ШУФЛЯДА: Часопіс Найноўшае Гісторыі". Апублікаваў манаграфію "…innostraLivonia". Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй у канцыXV- першай паловеXVIcт.: Сістэматызацыя і актавы аналіз (Мінск, 2003).

Каардынаты для кантакту: P. O. Box 71, Minsk 220123 Belarus. E-mail: anh@belsonet.net


Алег ЛІЦКЕВІЧ / AlehLICKIEVIČ - беларускі журналіст і літаратар. Нарадзіўся ў 1973 г. Скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1996). Сферы асаблівых інтарэсаў: старажытная беларуская паэзія, стварэнне ў Інтэрнэце базы дадзеных па беларускіх гістарычных матэрыялах. Стваральнік сайта « История Беларуси IX-XVIII веков. Первоисточники» ( http://starbel.narod.ru).

Е- mail: litz@tut.by


Валеры МЯНЖЫНСКІ /Valery MIANŽYNSKI - беларускі гісторык-метрыкант; кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся ў 1954 г. Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў - Метрыка ВКЛ; апублікаваў Кнігу № 28 Метрыкі ВКЛ (Менск, 2000; з удзелам Уладзіміра Свяжынскага) і Кнігу № 43 (Мінск, 2003). Аўтар многіх публікацыяў па Метрыцы ВКЛ.

Каардынаты для кантакту: Інстытут гісторыі НАНБ, вул. Акадэмічная 1, Мінск 220072 Беларусь. Тэл. (375-17) 284-14-09. E-mail: osin@history.minsk.by


Уладзімір СВЯЖЫНСКІ /Uładzimir SVIAŽYNSKI - беларускі лінгвіст і гісторык; кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1945 г. Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў - дыяхранічная сацыялінгвістыка, а таксама мемуарыстыка ВКЛ XVI-XVIII ст. Найважнейшыя працы: "Гістарычныя запіскі" Ф. Еўлашоўскага (Мінск, 1990); Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т. 1-22 (Мінск, 1982-2002; у сааўтарстве); Мова беларускай пісьменнасціXIV-XVIIIстст. (Мінск, 1988; у сааўтарстве); Мова выданняў Францыска Скарыны (Мінск, 1990; у сааўтарстве); удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання Кнігі № 28 Метрыкі ВКЛ (Мінск, 2000).

Каардынаты для кантакту: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная 1, Мінск 220072 Беларусь. Тэл. (375-17) 284-14-09.


Міхаіл Ф. СПІРЫДОНАЎ /Michaił F. SPIRYDONAŬ - беларускі гісторык; кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся ў 1937. Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Галоўная сфера навуковых інтарэсаў, па якой мае шматлікія публікацыі - гістарычная геаграфія і картаграфія Беларусі XV-XVI ст. Аўтар кніг « Закрепощение крестьянства Беларуси (ХV-ХVI вв.)» (Минск, 1993), « Заславль в XVI в.» (Минск, 1998). Апублікаваў карту «Беларусь у другой палове XVI ст. 1 : 1.500.000» ( Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002). Курыраваў падрыхтоўкай раздзела "Гісторыя" ў " Нацыянальным атласе Беларусі" (Мінск, 2002).

Каардынаты для кантакту: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная 1, Мінск 220072 Беларусь. Тэл. (375-17) 239-67-79.


Анна Л. ХОРОШКЕВИЧ - расійскі гісторык; доктар гістарычных навук. Нарадзілася ў 1931 г. Працуе ў Інстытуце славяназнаўства РАН. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў - гісторыя міжнародных адносінаў у рэгіёне Усходняй Еўропы XIV-XVII ст., крыніцазнаўства і археаграфія, Метрыка ВКЛ. Разам з С. Каштанавым падрыхтавала " Методические рекомендации по изданию и описанию Литовской Метрики" (Вильнюс, 1985). Апублікавала « Полоцкие грамоты XIII - начала XVI вв.» (Вып. I-VІ. Москва, 1977-1989). Сярод найважнейшых публікацый кнігі: « Русское государство в системе международных отношений конца XV - начала XVI в.», « Русское государство в системе международных отношений середины XVI в.» (Москва, 1980, 2003), « Русь и Крым: От союза к противостоянию. КонецXV- начало XVI вв.» (Москва, 2001). Удзельнічала ў падрыхтоўцы да выдання твораў Сігізмунда Герберштэйна (Москва, 1988) і Міхалона Літвіна (Москва, 1994).

Каардынаты для кантакту: Институт славяноведения РАН, Москва 119991, Ленинский проспект, 32-а.


АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ВЫВУЧЭННЯ І ВЫДАННЯ МЕТРЫКІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

11-12 лістапада 2003 г. Інстытут гісторыі НАН Беларусі арганізаваў Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Актуальныя пытанні вывучэння і выдання Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага".

На Канферэнцыі былі абмеркаваныя наступныя тэмы:

· найноўшыя вынікі даследавання Метрыкі ВКЛ;

· археаграфічная практыка выданняў Метрыкі ВКЛ у розных краінах;

· магчымае узгадненне паміж археографамі агульных эдыцыйных прынцыпаў выдання Метрыкі ВКЛ;

· усталяванне сістэмы і традыцыі ўзаемаінфармавання па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX