Папярэдняя старонка: Эканамічная гісторыя

Беларусь на Першай усерасійскай сельскагаспадарчай i саматужнай выставе 1923 г. 


Аўтар: Бяспалая Марыя,
Дадана: 02-10-2016,
Крыніца: Бяспалая Марыя. Беларусь на Першай усерасійскай сельскагаспадарчай i саматужнай выставе 1923 г. // Спадчына 1997. №1. С. 101-109.



Ідэя аб арганізацыі Першай Усерасійскай сельскагас­падарчай i саматужнай выставы была ухваленая у лютым 1923 г. на IX з'ездзе Саветаў. Як вядома, да Першай сусветнай вайны ладзіліся ўсерасійскія саматужныя выставы, у прыватнасці, у 1913 г. у Вільні адбылася Першая краевая выстава дробнага промыслу i народнага мастацтва (гл. часопіс "Спадчына", 1995 г., №4). У савецкі час да ідэі аб выставе далучылася ідэалогія. Паводле ейных правілаў трэба было абавязкова паказаць неіснуючыя дасягненні савецкіх рэспублік. Адступацца ад гэтых правілаў нельга, хаця многія разумелі нясвоечасовасць выставы, немагчымасць праўдзіва адлюстраваць гаспадарчы стан, напрыклад, нашай рэспублікі была відавочная. Намеснік наркама земляробства, член Выставачнага камітэту Беларусі А.Хатэнка пісаў:

"Калі б у краіне існавала мноства тавараў, калі б вытворчасць патрабавала збыту, калі б існавала колішняе аматарства ў сельскай гаспадарцы, тады б знайшліся асобы, якія б былі зацікаўлены паказаць сваю вытворчасць хаця б дзеля рэкламы, як гэта рабілася ў старых умовах. Выставы тады з'яўляліся самым тайным i самым надзейным сродкам рэкламы, таму раней на ix ехал i з вялікаю ахвотаю... Прапагандаваная выстава не рэкламная, а асветніцка-паказальная i справаздачная. На ёй патрэбна паказаць сапраўдны стан нашай гаспадаркі, не маскіруючы яе ўнікумамі". Заўважым, наколькі трапна i выразна наказаны характар даваенных выставаў i планаванай, ix якаснае адрозненне. Канешне, да гэтай слушнай думкі ніхто не прыслухаўся, ды i сам аўтар рабіў усё магчымае, каб як мага лепш паказаць дасягненні Беларусі.

Першая Усерасійская сельскагаспадарчая i саматужная выстава будавалася на спалучэнні двух прьшцьшаў: з аднаго боку, трэба было паказаць матэрыяльныя рэсурсы рэспублікі i дасягненні сельскай гаспадаркі, з другога - культуру i побыт сялянскага жыцця.

Безумоўна, кіраўніцтва Беларусі надавала вялікае палітычнае і прапагандысцкае значэнне ўдзелу ў выставе, хаця перад рэспублікай стаялі больш важныя i складаныя заданы. Асабліва гэта тычылася вёскі, дзе ў гэты час праводзіліся землепадзел, землеўладкаванне, збіраўся чарговы падатак. Веска мусіла даць асноўную колькасць экспанатаў. Стаўленне сялянства да выставы было ў бальшыні адмоўнае, i гэта не дзіўна. Сяляне не маглі ўцяміць, куды i навошта трэба аддаць лепшае са сваёй маёмасці, таму экспанаты збіраліся вельмі марудна. Не дапамагала агітацыя ў прэсе, лістоўкі пад загалоўкам ''Што трэ­ба ведаць беларусу пра Усерасійскую сельскагаспадарчую выставу", агітацыйныя тыднёвікі. Праўда, мясцовым работнікам падабалася спісваць гэтыя абставіны на забітасць насельніцтва з тае, мабыць, прычыны, што сяляне да ўсялякіх аглядаў яго жывёлы i гаспадаркі ставіліся недаверліва, думаючы, што гэта робіцца дзеля большага абкладання падаткамі. Вяскоўцы скаціну заганялі ў лес, лепшыя экземпляры хавалі. Але ніхто не звяртаў увагі на нартрой сялянства, якое непрыхільна ставілася да ўлады, з-за яе, у бальшыні выпадкаў, антысялянскай палітыкі.

З 15 па 22 чэрвеня па рэспубліцы праводзіліся прапагандысцкія мерапрыемствы, прысвечаныя вьіставе. У афіцыйных дакументах указвалася, што ўсе вёскі i гарады Беларусі, усе земляробы i рабочыя павінны азнаёміцца з яе задачамі. Усе партыйныя i грамадскія арганізацыі, прафсаюзы, работнікі асветы, аграномы, ляснічыя павінны "кінуць свае сілы ў вёску, каб прызваць сялянаў да шырокага ўдзелу ў выставе". "Папяровыя" заклікі не далі жаданых вынікаў, i агітацыйныя мера­прыемствы доўжыліся яшчэ тыдзень. У рэшце рэшт, улады мусілі аб'явіць аб падатковых ільготах для гаспадароў, якія пагадзіліся ўдзельнічаць у выставе. Абяцалася памяншэнне падаткаў ад 5 да 75 пудоў, у залежнасці ад значнасці экспанатаў,

Ва ўсе паветы накіраваліся спецыяльныя ўпаўнаважаныя. На месцах ствараліся выставачныя бюро, але яны ня мелі сродкаў, таму праца па зборы экспанатаў пачалася на энтузіязме i вельмі пасіўна. Варта зацеміць, што гэтыя падзеі адбываліся ў гарачыя летнія месяцы. Напрыклад, кіраўніцтва Мар'інагорскага сельгастэхнікума лічыла, што стан іхнай гаспадаркі паказвае не дасягненні, а, наадварот, моцны ўпадак. Бо спынілася разбурэнне старога i толькі вызначыўся кірунак у бок умацавання новага, а таму момант для выставы абраны няўдалы.

Але некаторыя бюро прымалі рашучыя пастановы ў адрас, на ix думку, не зусім актыўных выканаўцаў, нават пагражалі прыцягваць да адказнасці па арт. 107 i 108 Крымінальнага кодэксу. Напрыклад, у Ігуменскім павеце абмежаваліся толькі гэтым, а у Барысаве ў дадатак абяцалі нікога не пасылаць у Маскву на экскурсію. Складвалася ўражанне аб адсутнасці на месцах зацікаўленасці ў выставе, мабыць, людзі разумелі нейкую дваістасць сітуацыі, калі няма чаго паказваць, а трэба. Даходзіла да смешнага. Напрыклад, Менскі павятовы аддзел народнай асветы паведамляў, што мае для выставы порткі ў дзесяць разоў зменшаныя i мадэль сахі. Кіраўнікі Высткамбела ў сакавіку 1923 г, на чале з камісарам земляробства І. Славінскім таксама не маглі вызначыцца, якія ж дасягненні трэба па­казваць. То прапаноўвалася паказаць гідратэхнічныя пабудовы, што планаваліся на адным з балотаў непадалёку ад Менска, то даць звесткі пра зямлю, якая знаходзіцца ў сялянаў, але Цэнтральнае статыстычнае бюро адказала, што ў ix такіх звестак няма. Камусьці прыйшла думка зрабіць апісанне эвалюцыі сельскай гаспадаркі над уплывам агранамічнай працы на працягу некалькіх гадоў. Але, зноў жа, агранамічны аддзел паведаміў, што ў Беларусі няма аграномаў, якія б працавалі тут доўга.

Шмат размоваў вялося аб наказе на выставе тыповай сялянскай сядзібы. На прапанову А.Смоліча была абраная гаспадарка Я.Стэфановіча з в. Крупіца Менскага навету, але гаспадар не пагадзіўся з перспектывай разбурэння сваіх пабудоваў i нават адмовіўся паехаць у Маскву са сваей сям'ёй у якасці "жывой карцінкі" да макету сялянскай хаты.

У выніку на выставу былі прадстаўленыя працы Балотнай i Банцараўскай станцыяў, раздзелы паляводства, агранамічнай дапамогі i жывёлагадоўлі.

Было зразумела, што без экспанатаў па этнаграфіі i побыту выстава можа не адбыцца, бо няма чаго паказваць. Высткамбел усклаў галоўную адказнасць за ix збор на Інстытут беларускай культуры, які прыцягнуў да гэтай працы вясковае настаўніцтва. Але, нягледзячы на заклікі i ўгаворы, значных вынікаў не было. Напрыклад, з Сёмкавагарадзецкай воласці паведамлялася, што насельніцтва ў лепшым выпадку паказвала рэчы дзеля апісання, не даючы ix у рукі, таму што гарантыі вяртання з боку агітатараў не было. Настаўнікі абышлі ўсе вёскі, але вынікі былі тыя ж. Некаторыя школьныя работнікі з Ігуменскага i Барысаўскага паветаў закладвалі ўласныя рэчы, трацілі свае грошы, каб атрымаць што-небудзь для выставы. Толькі ў ліпені, незадоўга да адкрыцця, Высткамбел выдзеліў на этнаграфічныя экспанаты для Мазыра 20 тыс. руб., астатнім паветам па 300 пудоў збожжа. Акрамя таго, былі выдадзеныя пасведчанні на вызваленне ад падаткаў на 500 пудоў жыта.

Дзякуючы гэтым мерам i самаадданасці настаўніцтва, усё ж удалося сабраць цікавыя экспанаты: каля 70 беларускіх паясоў, 40 вышывак, 10 музычных інструментаў, мадэлі дзвюх тыповых сялібаў, каля 50 вырабаў з бяросты i лазы, шмат відаў лячэння з народнымі загаворамі. Група сялянак са Случчыны прапанавала паказаць цыкл апрацоўкі лёну i рэчы, якія можна атрымаць у выніку гэтага працэсу. Ініцыятарам такога паказу стала Ганна Таўрына, якая, "жадаючы садзейнічаць поспеху выставы i паказаць працу сялянкі-беларускі, пераадолела вялікія цяжкасці, скептыцызм, недавер i стварыла калектыў з 10-ці жанчын". Сваю работу яны паказвалі на павятовай выставе. Ідэя спадабалася, i ў Маскву адабралі больш за 70 відаў тканін i хатніх рэчаў. Пагадзіліся жанчыны i паехаць у сталіцу, каб паказаць сваё ўменне. Але хтосьці з кіраўнікоў перадумаў, i жанчын на выставу не запрасілі, а рэчы дзесьці згубіліся. Г.Таўрына неаднаразова звярталася ў НКЗ i Высткамбел, апошняе пісьмо датаванае лістападам, каб вярнулі рэчы i хаця б некалькі жанчын уключылі ў склад экскурсантаў. Было дазволена накіраваць у Маскву толькі трох жанчын з групы, а пра зварот рэчаў нават i гаворкі не было.

На выставе планаваліся ў асобным выставачным тэатры паказ п'есаў, гульняў, іншых нумароў культурнай праграмы, каб бліжэй пазнаёміцца з мастацтвам i побытам асобных народнасцяў. Вызначэнне культурнай праграмы беларускай дэлегацыі ішло даволі складана. Аднаму з кіраўнікоў Рэспублікі падалося неабходным паслаць у Маскву сляпога лірніка, але потым перадумалі, i ў Слуцк пайшла тэлеграма: "Прыміце ў тэрміновым парадку ўсе захады да пошуку ў павеце лірніка i дамоўцеся з ім аб умовах яго паездкі на адзін месяц у Маскву. Пажадана, каб лірнік быў не сляпец-жабрак, а стары селянін i каб, акрамя святарных песнапенняў, мог паказаць у сваіх песнях карціны з мінулага Беларусі. На Случчьше ў в. Мусічы знайшлі лірніка - К.К.Караленку, у рэпертуары якога было больш за 20 песняў, сярод ix "Беларуская марсельеза", "Захацела бабуленька разам узбагацеці", "Маці Боска" i інш. У Барысаў ды Ігумен былі адпраўленыя тэлеграмы падобнага зместу, але патрабаваліся дудары, апранутыя ў беларускія строі, якія выконвалі б народныя танцы i песні. З в. Нетаўка Ігуменскага павету у Маскву паехаў В.Р.Знак, а з Барысаускага - Хатчанка. За выступленні народным музыкам абяцалі па пуду жыта i 75 капеек золатам у дзень. Самабытнае мастацтва лірніка i дудароў мусіла стацца своеасаблівай ілюстрацыяй экспазіцыі этнаграфіі i побыту.

Паводле загаду старшыні СНК Беларусі А.Р.Чарвякова доўга шукалі батлейкавы тэатр. Урэшце батлейка была знойдзеная, i камісія Высткамбела ў складзе Смоліча, Азбукіна, Каранеўскага зрабіла яе агляд. Батлейшчыкі Іонаў i Медыцкі паказалі адно дзейства. Уладальніца батлейкі прадала такі рарытэт за грамафон i 60 пласцінак з куплетамі. Батлейка была прадстаўленая ў раздзеле побыту, як прыклад выміраючага беларускага народнага тэатра.

Культуру i мастацтва Беларусі прадстаўляла трупа з 23 артыстаў дзяржаўнага тэатра, сярод ix: Ф.П.Ждановіч, Р.Ю.Грыгоніс, Л.І.Ржэцкая, Р.П.Злотнікаў i іншыя, а таксама хор пад кіраўніцтвам Тэраўскага, аркестр ў складзе васьмі музыкантаў i балет з дванаццаці артыстаў. Праграма ўключала музычныя драмы "Мапіэка", "На Купалле", п'есу "Пінская шляхта", вечар беларускай народнай песні. Але жаданне найлепш паказаць беларускае мастацтва, ва ўсялякім разе ня горш за суседзяў, не мела матэрыяльнай падтрымкі. У Высткамбела не хапала сродкаў, каб адправіць у Маскву вялікую дэлегацыю дзеячоў бела­рускай культуры. Толькі з дапамогаю А.Р.Чарвякова i У .М.Ігнатоўскага пытанне вырашылася станоўча. Праўда, справа трохі палягчалася тым, што ў сталіцы дзейнічаў шэраг беларускіх культурных установаў - оперна-драматычная студыя, клуб, навуковае таварыства, навучаліся беларускія студэнты. Усе яны хацелі браць удзел у культурнай праграме.

Шмат праблемаў узнікла i з будаўніцтвам беларускага павільёну. У конкурсе перамог праект інжыыера І.Кірыка i мастака К.Ціханава. Аднак праблема заключалася не толькі ў адсутнасці дастатковых сродкаў, але i ў тым, што месца пад павільён было на балоце. Нават адкрыццё павільёну аказалася пад пагрозай, таму што ніяк не маглі падсыпаць пяску. У рэшце рэшт, прадстаўнік Беларусі пры Цэнтрвыстаўкаме заявіў, што калі гэта не будзе зроблена да 15 жніўня, то Беларусь адмаўляецца ўзняць свой сцяг 19 жніўня i ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях. Мабыць, пагроза падзейнічала...

19 жніўня 1923 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы ў прысутнасці высокіх гасцей, дыпламатычнага корпусу, прадстаўнікоў шматлікіх замежных фірмаў. Дарэчы, у выставе бралі ўдзел каля сотні германскіх фірмаў, амерыканскія, аўстрыйскія, чэшскія, персідскія, кітайскія, японскія, прыбалтыйскія кампаніі. Паводле сведчання наведвальнікаў, самы прыгожы быў італьянскі павільён.

Аб адкрыцці беларускага павільёну ў прэсе было змешчана шмат рэпартажаў. Вось адзін з ix у газеце "Савецкая Беларусь" за 24 жніўня: "Ганак прыгожы, квяцісты рознакаляроваю тканінаю прыбраны, а каля ганку прыгожым паўколам сабралася беларуская моладзь. Квітнеюць вопраткі. Скончыліся спевы. Выйшаў дзед-беларус, дуду ўзяў, загаварыла дуда. Яшчэ адзін да яго падсеў на ганак - на ліры зайграў." Тагачасная прэса i шматлікія наведвальнікі адзначалі афармленне беларускага павільёну, дзе вельмі ўдала наказаны менавіта побыт бела­рускага народу. Але хваліцца дасйгненнямі ў эканоміцы падставаў не было, таму аўтары экспазіцыі зрабілі, ці не ініуітыўна, правільны націск на своеасаблівасць прыродных умоваў, этнафафіі i культуры Беларусі. Экспазіцьы карысталася вялікай папулярнасцю, толькі ў верасні яе наведалі 134 экскурсіі. Шматлікіх наведвальнікаў нагэтулькі ўзрушыла сустрэча з Радзімаю, што ў кнізе водгукаў з'явіліся вершы, пажаданні. Напрыклад, У.Дубоўка, які ў гэты час працаваў сакратаром, а потым намеснікам паўнамоцнага прадстаўніка Наркамата асветы БССР у РСФСР, пісаў: "Беларусы паказалі на выстаўцы толькі частку, нават нязначную, таго, што яна мае, i гэта дае шмат i шмат цікавага i каштоўнага. Будзем спадзявацца, што ў наступныя разы мы зоймем сваімі экспанатамі належнае нам месца." Адзін з наведвальнікаў, на жаль, подпіс неразборлівы, пакінуў пранікнёныя вершаваныя радкі:

Ты бедна и вместе с тем богата,

О Беларусь, славянское души печаль,-

Уютна скромная твоя святая хата.

Грустна твоя родная пастораль...

Твой павильон поэзией богат.

Твой павильон - твой дружеский набат.

Ударь в сердца убожеством прелестным

Своею простотой, своим добром чудесным.

О Беларусь, о край почти родной.

Цвети й не пропади средь юдоли земной.

Аднак там, дзе канчаліся эмоцыі, наведвальнікі заўважалі, што экспазіцыя бессістэмная, наказана мала i нядобра, патрабавалі экскурсаводаў, беларускай літаратуры. Падобныя крытычныя заўвагі выклікалі адпаведную рэакцыю, i на выставу экскурсаводамі былі накіраваныя прадстаўнікі Інбелкульту - Мялешка i Філіповіч, а таксама запрасілі студэнтаў-беларусаў. Наконт літаратуры ў адказе выдавецтва "Савецкая Беларусь" за подпісам дырэктара Івана Луцэвіча (Янкі Купалы) паведамлялася пра кніжкі, якія можна прапанаваць наведвальнікам павільёну.

У адной з газетных вытрымак вельмі трапна адзначалася, што ніякія гаспадарчыя дасягненні савецкай улады не прыцягвалі гэткай увагі публікі i замежных гасцей, як беларускі хор, які заўсёды выступаў у нацыянальным адзенні, тэатр i ба­лет. Хацелася б звярнуць увагу, што культурная праграма беларускай дэлегацыі стала першым выхадам беларускага мастацтва за межы Рэспублікі. Нават кал i гэта i было зроблена з прапагандысцкіх мэтаў, то значнасць падзеі такая акалічнасць не зменшыла.

21 жніўня Ў Крамлёўскім клубе адбыўся канцэрт усіх дэлегацыяў. Беларусь прадстаўляў хор пад кіраўніцтвам Тэраўскага i балет. Хор выканаў "Беларускую марсельезу", цыкл вясельных песняў, які надта спадабаўся слухачам, а выкананне "Лявоніхі" i "Юрачкі" пад цымбалы выклікала шмат воплескаў. Беларускія музычныя інструменты вельмі зацікавілі спецыялістаў. Была створаная камісія пад кіраўніцтвам прафесара Любімава, якая начала абследаванне вартасці беларускіх цымбалаў, наконт ix прыстасавання да выканання самых складаных музьічных твораў, дыферэнцыяцыі ix на 4 разрады - кантрабас, бас, альт i прыма, з рэгуляваннем сілы гуку як у раялі.

2 верасня адбыўся вялікі беларускі вечар з удзелам хору, аркестра старасвецкіх музычных інструментаў, спявачкі Ірмы Яўнзэм, балетнай групы. Пра гэты вечар была змешчаная грунтоўная рэцэнзія ў газеце "Известия" за 7 верасня, у якой вельмі трапна наказана сутнасць адраджэння беларускай культуры: "Адраджэнне беларускага народу ў галіне культуры карыстаецца, галоўным чынам, сваёй новай літаратурай i тэатрам. Адраджэнне ідзе ад мужыцкага, сялянскага народу i яго інтэлігенцыі, якая выйшла з сялянаў i зноў вярнулася да свайго мужыцкага народу."

Нягледзячы на неаднаразовыя прапановы беларускага прадстаўніцтва аб поўным выкарыстанні нашых культурных сілаў, нічога канкрэтнага дасягнуць не ўдалося. Таму беларускія артысты працавалі ў рабочых раёнах Масквы, пераважна бясплатна. 13 верасня трупа збіралася ад'ехаць у Менск, аднак не хапала сродкаў. Цэнтрвыстаўкам не мог вярнуць 3 418 рублёў золатам, якія зэканомілі артысты на абедах (сталоўка была вельмі далека ад месца рэпетыцыяў). Не спадзеючыся атрымаць грошы, прасілі адправіць хаця 6 135 пудоў дэкарацыяў. Наогул, фінансавая сітуацыя была вельмі цяжкая. Як сведчаць дакументы, "тварылася штосьці страшнае з утрыманнем экскурсантаў і, асабліва, нацыянальнай тэатральнай трупы".

Перад выставаю ставілася яшчэ адна, ці не самая важная задача,- прапаганды дасягненняў рабоча-сялянскай улады. Аб выставе шмат пісалася ў прэсе, канешне, ва ўзнёслых танах, арганізоўваліся экскурсіі. Была спушчана спецыяльная разнарадка на колькасць экскурсантаў, ад Беларусі, напрыклад, планавалася паслаць 1 500-2 000 чалавек, пажадана, каб большасць была з сялянаў. Па валасцях адбываліся з'езды старшыняў сельскіх саветаў, камітэтаў сялянскай узаемадапамогі, школьных работнікаў i членаў кааператываў па абмеркаванні кандыдатураў на паездку ў Маскву. Але жадаючых было няшмат, таму што жнівеньскім днём селяніну было немагчыма некуды з'язджаць. Ды мясцовыя ўлады не вельмі засмучаліся гэткай акалічнасцю i ахвотна ехалі самі. Таму ў першай экскурсіі сялянаў было каля 20 %, у другой - каля 30 % i толькі ў трэцяй, якая выпраўлялася ў канцы верасня, - ужо 75 %. На экскурсіі выдаткоўваліся грошы, але ix, безумоўна, не хапала, i ў канцы выставы рэкамендавалася браць з сабою бялізну i запас харчоў на 7-8 дзён. Акрамя гэтага, трэба было апранацца ў беларускае нацыянальнае адзенне.

Першая экскурсія выязджала ў Маскву вельмі ўрачыста. У Менску быў арганізаваны мітынг-спектакль, з традыцыйнымі дакладамі на выставачную тэматыку. У сталіцы з экскурсантаў складаліся дэлегацыі на прыём да М.І.Калініна, пісаліся пісьмы У.І.Леніну з пажаданнямі добрага здароўя. А вось паглядзець як мага больш не паспявалі, бо трох экскурсійных дзён не хапала.

Пасля завяршэння выставы падводзіліся вынікі, i лепшым выдаваліся прэміі, а менавіта: плугі, косы, мануфактура, сепаратары, розная дробязь. Наколькі можна зразумець з дакументаў, бальшыня ўдзельнікаў беларускага павільёну атрымала прэміі. Безумоўна, удзел Беларусі ў I Усерасійскай выставе - гэта невялічкі эпізод нашай гісторыі. У 1923 т. перад Рэспублікай i асабліва перад вёскай стаялі больш важныя задачы. Аналіз падрыхтоўчай работы дазваляе зрабіць выснову, што ідэя выставы не стала добраахвотнай, ініцыятыўнай працай аднадумцаў, яна была навязана зверху, прычым у вельмі неспрыяльны момант i ў цяжкіх эканамічных абставінах. Непасрэдныя вытворцы не былі зацікаўленыя ў выставе, таму што яшчэ не акрыялі пасля вайны. Мясцовыя ўлады спяшаліся выканаць указанні i прадстаўлялі не самыя лепшыя экземпляры. Мабыць, усё ж не варта было траціць столькі сродкаў, узятых з тых жа сялянаў у выглядзе розных падаткаў, на арганізацыю своеасаблівай калекцыі не самых лепшых дасягненняў. I хаця кіраўнікі краіны лічылі сябе матэрыялістамі, але многія справы, у тым ліку i выстава, паказалі яго адарванасць ад рзаліяў жыцця i нежаданне прыслухоўвацца да псіхалагічнага настрою грамадства.

Што ж сталася з экспанатамі, сабранымі па Беларусі з вялікімі цяжкасцямі? Ці была наша спадчына вернутая на Радзіму, сказаць цяжка. Был i розныя прапановы наконт далейшага лесу экспанатаў. Напрыклад, намеснік наркама асветы прапаноўваў перадаць частку экспанатаў у кабінеты ўніверсітэта народаў Захаду, Румянцаўскаму музею i нават установам, якія маюць намер прэтэндаваць на экспанаты. Але на паседжанні 26 лістапада 1923 г. СНК Рэспублікі пастанавіў стварыць пры Дзяржаўным музеі сельскагаспадарчы аддзел, дзе павінны знаходзіцца выставачныя экспанаты гэтага накірунку. Экспанаты этнаграфічнага i побытавага характару таксама мусілі перадавацца музею. Гэта тычылася толькі падараваных рэчаў, а ўзятыя ў часовае карыстанне, павінны вяртацца ўладальнікам. Аднак цяжка сказаць, ці было выканана гэтае рашэнне. Кал i меркаваць па выпадку з рэчамі групы жанчын на чале з Г.Таўрынай, то наўрад ці ўсе экспанаты вярнуліся на Радзіму.

На шчасце, амаль у кожнай, нават самай безнадзейнай справе, можна знайсці штосьці добрае. Такім станоўчым момантам выставы стала культурная праграма нашай дэлегацыі. Яна пазнаёміла шмат людзей, прадстаўнікоў розных народаў свету з Беларуссю, яе народнымі традыцыямі, мовай, наказала, што беларуская культура мае права заняць сваё месца ў сусветнай культуры.

Выступление прадстаўнікоў беларускага мастацтва i куль­туры на выставе храналагічна супала з пачаткам працэсу беларусізацыі i стала яскравым доказам самабытнасці беларускага этнасу, ЯГО мовы i культуры, своеасаблівым абгрунтаваннем права беларусаў на самастойнае існаванне i развіццё.

У артыкуле выкарыстаныя дакументы з Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX