Папярэдняя старонка: Эпiсталяцыя Сьвятога Язафата

Ліст Язафата Кунцэвіча да Лявона Сапегі ад 21.01.1622 


Дадана: 14-03-2012,
Крыніца: Эпiсталяцыя Сьвятога Язафата. Полацак, 2006.

Спампаваць




Ліст архібіскупа полацкага Язафата Кунцэвіча да канцлера ВКЛ Лявона Сапегі ад 21.01.1622

Яснавяльможны міласьцівы м[ой] пане канцлеру В.К.Л. мой м[іла]сьці[вы] пане і дабрадзею.

Раней на Маскву, потым на навалу турэцкую В[аша] М[іласьць] пан мне казалі зважаць , а цяпер на нейкія пагрозы казацкія, дзеля чаго В[аша] М[іласьць] маеш ласку мяне пераконваць , каб я сурова на схізматыкаў не наступаў, калі вера ёсьць дарам Божым, і, што з гэтае Вуніі аніякае карысьці для Р[эчы] П[аспалі]тае няма, толькі крык на соймах і г.д. Што да казакоў, дык маю між іх трох сваякоў, маіх крэўных, зь якіх адзін Рыгор Астравецкі пазаўчора 8 студзеня [1] прыехаў сюды ў Полацак да мяне ў адведкі. Ён падрабязна аб усім мне паведаміў, што Барэцкі [2] і Сматрыцкі, і іншыя псэўдаўладыкі там па Кіеве шлындаюць, пакінутыя ўсімі тамтэйшымі манахамі, бо манахі зь імі нічога супольнага мець ня хочуць, да манастыроў сваіх іх не пушчаюць і ў сваіх цэрквах службы адпраўляць ім не дазваляюць. Пан Сагайдачны [3] таксама ім дэкляраваў, што быў зь імі пакуль мог, цяпер жа (даслоўна): "Бачучы, што ня добра сталася, не магу вам аніякае рады й дапамогі даць". Тое ж кажа ім і шляхта, Кіеўская Русь. Болей паглядаюць гэтыя казакі на камісію , аб якой абвесьціў ім Я[го] М[іласьць] К[ароль], і якая мае быць скліканай у Кіеве дзеля іхнага ўладкаваньня й разбору. І пасьля аб гэткім злачынстве, аб якім В[ашаці] майму м[іласьціваму] пану паведамлена, ня ведаю, хіба што, копіі лістоў, пісаных да мяне В[ашай] М[іласьцю] маім м[іласьцівым] панам (якія магілёўцы заўсёды прызвычаіліся мець), іх неахвочых падштурхнулі да гэтага, калі ўбачылі, што палітыка на іх зважае . Я схізматыкаў да веры ніколі не прымушаў і не наступаў, хутчэй яны, быўшы цягам трох гадоў паслухмянымі мне, больш за год таму на мяне сурова наступаць пачалі, паразумеўшыся з новаўзьніклым псэўдаўладыкам Сматрыцкім. Цэрквы тры найлепшыя віцябчаны гвалтоўна ў мяне адабралі, і мяне самога ледзьве не забілі ў царкве ў самім віцебскім замку. Хутчэй іх асуджае ўчынак гэткі бязбожны, чым мяне мая сьціпласьць, якую ўжываю больш за абавязак пастырскі, дагаджаючы цяперашнім часам і палітыцы, хаця хутчэй павінен бы быў насьледаваць тых вялікіх сьвятых біскупаў Хрызастома [4], Амброза [5], Станіслава [6] ды іншых, якія зусім не зважалі на цэзараў, каралёў і магнатаў, рабілі тое, што паводле Бога і сумленьня належала іхнай уладзе. Вера ёсьць дарам Божым, але каталіцкая, а не схізматычная і не гаратычная, бо прызнаўшы, што вера адшчапенская ёсьць дарам Божым, мусілі б прызнаць, што кожнае гарэзыі блюзьнерства ёсьць дарам Божым. Навуку Сь[вятога] Паўла, якім мае быць біскуп [7], заўсёды нашу ў памяці, таму і ў сьціпласьці Духа жыву, але ж калі на мяне схізма гвалтоўна наступае, рады ня рады, правам бараніцца мушу. Значыць ім можна ўніятаў тапіць, секчы. Некалькі гадоў таму кіяўляны ўтапілі вялікага чала-века ігумена выдубіцкага айца Антона [8]. Летась казакі ў Шаргарадзе протапапа засеклі за тое, што ўніятам быў [9]. А нам не да твару бараніцца ані бяспраўствам, як яны, ані правам. На соймах крык усчыняюць ня толькі на Вунію, але і на ўсё духавенства абраду рымскага, каб жа і тое прынізіць ды зь дзяржавы выдаліць. Фальшы звыкла на праўду голас узвышаць, што добра відаць на Госпадзе Хрысьце, князю спакою, калі Ён на сьвеце быў, і на слугах Ягоных, нашчадкаў якіх тое самае спатыкае [10]. Ня дзіўна, бо ня можа слуга быць большым за Гаспадара свайго, гэтае ж Госпад казаў. Магілеўцам цэрквы даўно адамкнёныя, няхай у іх Г[оспаду] Богу моляцца, маюць добрых сьвятароў каталікоў, асобнай жа царквы на іхнае блюзьнерства схізматычнае ўладай сваёю выдзяліць не магу, каб жа мне загадаў найвышэйшы пастыр Папа Рымскі альбо легат ягоны, а інакш быў бы вінаваты перад Богам і сумленьнем маім каталіцкім. Што маскаль ваявода калускі піша да п[ана] капітана Сярпейскага, націскаючы, што ў дзяржаве Я[го] К[аралеўскай] М[іла]сьці цэркваў каталіцкіх схізматыкам для службы не перадаюць. Ня дзіўна, што Масква гэтак кажа, яны б узрадваліся, каб і ўсе рымскія цэрквы схізматыкам саступілі. Але ці слушна гэта каталікам рабіць дзеля няпэўнага палітычнага спакою зразумець лёгка. Аддадзеныя былі некалькі дзесяткаў гадоў таму гаратыкам рыжанам (палітыцы дагаджаючы) некалькі галоўных каталіцкіх касьцёлаў і адна нашая царква [11], да чаго прывяло гэта бачым на [ўласныя] вочы. Праз тое, як зграшылі, праз тое ж у нашым часе ад Бога помсту дапусьцілі, таго ж можна чакаць і пасьля іншых адшчапенстваў, калі вынік дасягнуты (што хутчэй за ўсё), праз паблажлівасьць каталіцкую і г.д. і г.д.. Месьцічы мае палачаны ад прызначэньня Сматрыцкага, паразумеўшыся зь вялікім злачынцам, цягам усяго мінулага году сварыліся, зусім ня дбаючы аб зьверхніцтве Бога й памазанца Ягонага, цяпер жа з дойсьцем прыкладу з туркам [12] упалі сэрцы іхныя, і амаль усе хацелі б насамперш замірэньня са мной, толькі некалькі бунтаўнікоў, менавіта Пётра Васілевіч [13], Сьцяпан Апанасовіч і некалькі нязначных падбухторваюць іх і ўмацоўваюць, каб упарта трымаліся. Калі зьвернуцца да В[ашай] М[іласьці], будзь ласкавы не давай ім, В[аша] М[іласьць], веры, але загадай адаслаць іх В[аша] М[іласьць] мой м[іласьцівы] пан як выразных бунтаўнікоў. Справы мае, якія ў судах К[араля] Я[го] М[іласьці] разглядаюцца, міласьцівы дабрадзею, ласцы В[ашае] М[іласьці] й заступніцтву В[ашай] М[о]сьці м[айго] м[іласьцівага] пана й дабрадзея з самім сабой старанна даручаю.

З Полацку 21 студзеня 1622 году.

Пра Ноўгарад Вялікі чытаю ў маскоўскіх хроніках, што каля 1460 году самахоць прыняў падданства Я[го] М[іла]сьці Сь[вятой] памяці караля Казіміра [14], і ўладыка ноўгарадзкі послух склаў мітрапаліту кіеўскаму Рыгору [15], высьвячанаму папам рымскім Піем Другім [16]. Чым быў вельмі абражаны Іван Васільевіч [17], дзед тырана. Зь вялікім войскам прыйшоўшы, усіх наўгародцаў пасекчы загадаў, падаючы за прычыну тое, як у тых самых маскоўскіх летапісах напісана, што яны амаль злацініліся, і з таго часу зноў апанаваў гаспадар маскоўскі Ноўгарад, Пскоў [18] і іншыя воласьці, а не самі тыя гарады адарваліся, і наадварот хацелі заставацца ў Вуніі, але падтрымкі ім зь Літвы й Польшчы не далі. Тое ўказаць гатовы кожнаму на кожным месцы.

В[аша]ці майго м[іласьцівага] пана і заўсёднага дабрадзея

слуга й багамолец Язафат Кунцэвіч архіб[іскуп] полацкі [19].



Jaśniewielmożny Miłościwy M. Panie Kanclerzu W.X.L. Moy Mści Panie y Dobrodzieiu.

Przedtym na Moskwę, potym na nawalność Turecką kazałeś mi W.M. Pan respectować , a teraz na nieiakeś pogróżki Kozackie, dla czego perswadować mi W.M. raczysz, abym surowie na schyzmatyków nie następował, gdyż iest wiara dar Boży, y że z tey uniey żadnego pożytku Rzplitey niemasz, tylko hałas na Seymach et cet . Co się tycze Kozaków, mam między niemi trzech powinnych moich, krewnych, z których ieden na imię Hryhory Ostrowiecki dnia onegdayszego 8 Januarii [20] przyiachał tu ku Połocku do mnie w nawiedziny. Ten mi dał sprawę o wszystkim po dostatku, że Borzecki [21] y Smotrzycki, y insi Pseudowładykowie tam się wałęsaią w Kiowie, będąc od wszystkich Czerńców tamecznych opuszczeni, bo z nimi Czerńcy żadney społeczności mieć nie chcą, do Monasterów ich swoich nie przypuszczaią, y w Cerkwiach swoich nabożeństwa im odprawować nie pozwalaią. Pan Sahaydaczny [22] też się im declarówał, że przy nich stał, póki mógł, teraz prawi: Widząc, że się nie dobrze stało, nie mogę wam żadney rady y pomocy dać. Toż im mówi y szlachta, Kiowska Ruś. Więc poglądaią ciż Kozacy y na Commissia , o którey K.J.M. im oznaymił, że ma być w marcu przyszłym w Kiowie odprawowana dla sporządzenia ich y przebrakowania. A zatym o takiey zbrodni, iako W.Memu M.Panu udano, nie myślą, chybaby copie listów, od W.M.Mego M. Pana do mnie pisanych (które zawsze Mohilewcy zwykli miewać), y niechcących ich pobudzili do tego y wi­dząc, że na nich polityka respectuie . Ja Schyzmatyków do wiary nigdym nie przymuszał, y na nich nie następował, oni raczey będąc w posłuszeństwie moim przez trzy lata na mię surowie przed rokiem następować poczęli, porozumiawszy się ze Smotrzyckim, nowo wznikłym Pseudowładyką. Cerkwie trzy przednieysze gwałtownie mi odięli Witepszczanie, y mnie samego trochę nie zabili w Cerkwi w samym zamku Witepskim. Ich raczey ganić postępek taki niezbożny, nie moia skromność, którey zażywam nad powinność Pasterską, wygadzaiąc teraźnieyszym czasom y polityce, chociażbym raczey powinien był naśladować onych wielkich świętych Episkopów Chryzostoma [23], Ambrożego [24], Stanisława [25] y inszych, którzy nic nie respectowali na Cesarzów, Królów y Panów Wielkich, czynili to, co wedle Boga y sumienia urzędom ich należało. Wiara iest dar Boży, ale Katholicka, lecz nie Schyzmatycka, ani Haeretycka, bo przyznawaiąc wierze odszczepięskiey, że iest darem Bożym, przyznać się będzie musiało, że każdey Herezyey bluźnierstwo iest darem Bożym. Naukę Pawła S., iaki ma być Episkop [26], ustawicznie, w pamięci noszę, y dlatego w skromności Ducha żyię, aż gdy na mnie gwałtownie Schyzma następuie, prawem się bronić rad nierad muszę. Więc im wolno Unitów topić, ścinać. Przed kilka lat utopili nam Kiowianie człowieka wielkiego, Oyca Antoniego [27], Ihumena Widubickiego. Lata przeszłego Kozacy w Szarogrodzie Protopopę ścięli za to, że był Unit [28]. A nam się nie godzie bronić nie lewem, iako oni, ani prawem. Na Seymach hałasy czynią nie tylko na Uniią, ale y na wszystko Duchowieństwo Nabożeństwa Rzymskiego, toć by y te opuścić y z Państwa wyprowadzić. Fałsz na prawdę zawsze zwykł hałasy czynić, co się widzieć daie na Chrystusie Panu Xiążęciu Pokoiu, gdy na świecie był, y na sługach iego, których potomków też toż samo spotyka [29], nie dziw, nie iest bowiem większy sługa od Pana swego, tenże Pan powiedział. Mohilewcom Cerkwie są odemknione dawno, niech się w nich Panu Bogu modlą, maią kapłanów dobrych Katholików, osobney cerkwie na ich bluźnierstwo schyzmatyckie postępować z władzy moiey nie mogę: ażeby mi rozkazał Naywyższy Pasterz Papa Rzymski albo Legat iego, inaczey był bym winien Bogu y sumieniu moiemu Katholickiemu. Że Moskwicin Woiewoda Kałuzski pisze do P. Ka­pitana Serpieyskiego, uciążaiąc, iż w Państwie J.K.Mści cerkwi catholickich nie ustępuią na nabożeństwo Schyzmatykom, y to nie dziw Moskwie mówić, oni by radzi, żeby y wszystkie Rzymskie cerkwie schyzmatykom były ustąpione. Lecz słuszna li to dla niepewnego pokoiu politycznego czynić katholikom, łacno uważyć. Ustąpiono przed kilka dziesiąt lat Ryżanom Heretykom (polityce wygadzaiąc) kilka kościołów głównych katolickich, a iedną cerkwię naszą [30], iako się to powiodło, na oko widziemy. Przez co grzeszono, przez toż od Boga za czasów naszych pomsta dopuszczona, tegoż się spodziewać y po drugich odszczepieńcach, ieśli odniosą skutek z pobłażenia katholickiego (albo raczey) etc. etc. Połoczanie moi mieszczanie od postawienia Smotrzyskiego przez cały ten rok przyszły, z wielkim zbrodniem porozumiawszy się, kłócili, nic nie dbaiąc o zwierzchność Boga y Pomazańca Iego, teraz za doyściem przymierza z Turkiem [31] upadło im serce, niemal wszyscy mieli by się do pokoiu ze mną pierwszego, lecz kilku buntowników, mianowicie Piotr Wasylewicz [32], Stephan Affanasowich y kilku nieznacznych buntuią ich y zmacniaią, aby w uporze stały. Jeśli się do W.M.M. uciekną, nie racz że im W.M. wiary dawać, ale ich tak racz W.M.Moy M.Pan odprawować, iako iawnych buntowników. Sprawy moie, które się u sądów K.I.M. przytoczą, Miłościwy Dobrodzieju, łasce W.M. y patronstwu z samym sobą jako naypilniey zalecam W. Mści Mego M.M. Pana y Dobrodzieia.

Z Połocka 21 Januar Roku 1622.

O Nowogrodzie Wielkim czytam w Kronikach Moskiewskich, że około roku 1460 poddał się był dobrowolnie pod Króla I. Mści S. pamięci Kazimierza [33], y Władyka Nowhorodzki oddał był posłuszeństwo Metropolitowi Kiowskiemu Hrehorowi [34], od Papieża Rzymskiego Piusza Wtórego [35] poświęconemu, czym się bardzo obraziwszy Iwan Wasilewicz [36], dziad Tyranów, z wielką potęgą przyciągnąwszy, wszystkich Nowogrodzian wysiec kazał, daiąc tę przyczynę, iako w tychże Latopisach Moskiewskich opisuie, że się, prawi, byli polatynili, y od tego czasu znowu Moskiewski Hospodar opanował Nowhorod, Pskow [37] y insze włości, a nie sami się oderwali te miasta, y owszem chcieli byli zostawać w uniey, lecz im posiłku z Litwy y Polski nie dodano. Tom ukazać gotów każdemu na każdym placu.


Wści Mego M. Pana y zwykłego Dobrodzieja sługa y

Bogomodlec Iozaphat Kuncewicz Archiep. Połocki [38].



[1] Пэўна тут апіска. Мусіць быць 18 студзеня, бо ліст пісаны 21студзеня.

[2] Праваслаўны мітрапаліт кіеўскі (1620-1631), высьвячаны 19.10.1620 г. у Кіеве ерусалімскім патрыярхам Тэафанам ІІІ з парушэньнем рашэньняў 2-га Канстантынопальскага (артыкул 2) і 4-га Халцэдонскага (артыкул 28) сабораў, бо мітраполія належала да канстантынопальскага патрыярхату.

[3] Казацкі гэтман. Памёр 10.04.1622 г. ад ранаў, атрыманых у часе хоцінскае бойкі.

[4] Ян Залатавусны (347-14.09.407), адзін з айцоў Усходняе царквы, укладальнік Літургіі, патрыярх канстантынопальскі з 26.02.398 г.

[5] Сьв. Амброз (340-397), біскуп мэдыялянскі (старая назва Міляну, Італія) адзін з айцоў Заходняе царквы, абаронца нікейскага сабору.

[6] Біскуп кракаўскі ў 1072-1079 гг., забіты ля алтара польскім каралём Балясла-вам за выкрыцьцё амаральных паводзінаў таго.

[7] 1-ы да Цімафея 1-6

[8] Антон Граковіч, у 1605-1609 гг. дыякан віленскі, з 1618 г. ігумен выдубіцкі, афіцыял мітрапаліта ў Кіеве. Выцягнуты казакамі ноччу 23.02.1618 г. з ложку і ўкінуты ў палонку на Дняпры.

[9] Горад на Ўкраіне 80км на поўдзень ад Вінніцы (былое Брацлаўскае ваяводзтва). Шаргарадзкі дэкан Мацей пасечаны на сьвята Ўсьпеньня (15.08.1621 г.) казацкім аддзелам, які рухаўся пад Хоцін да злучэньня з войскам Рэчы Паспалітай.

[10] Ян 15: 20

[11] Пэўна маецца на ўвазе царква Сьв. Міколы ў Рызе, што належала да полацкай эпархіі. Зачыненая ў 2-й палове XVI ст., начыньне аддадзенае лютаранам.

[12] Перамога пад Хоцінам войска Рэчы Паспалітае на чале зь Янам Каралем Хадкевічам над войскам турэцкага султана Асмана ІІ. Замірэньне падпісана 09.10.1621 г.

[13] Згаданы Пётра Васілевіч быў удзельнікам змовы супраць Я.Кунцэвіча і каралеўскім судом за супрацьпраўную дзейнасьць асуджаны на сьмерць.

[14] Казімір - вялікі князь літоўскі (1440-92), кароль польскі (1447-92). Актыўна падтрымліваў Ноўгарад і Цьвер у іхным змаганьні з Масквой.

[15] Рыгор Баўгарын - мітрапаліт кіеўскі (1458-73), высьвячаны канстантынопальскім патрыярхам Рыгорам Мамасам і зацьверджаны папам Піям ІІ.

[16] Пій ІІ - папа рымскі (1458-64), ініцыятар крыжовага паходу дзеля вызваленьня Канстантынопаля, захопленага туркамі ў 1453 г.

[17] Іван ІІІ Васілевіч (22.01.1440-27.10.1505) - вялікі князь маскоўскі (1462-1505), дзед Івана ІV Васілевіча Жахлівага.

[18] Маюцца на ўвазе падзеі 1471-1478 гг., калі, не атрымаўшы падтрымкі ад ВКЛ, сканала Ноўгарадзкая рэспубліка, захопленая маскоўскімі войскамі Івана ІІІ.

[19] Тэкст ліста пададзены паводле артыкулу: П.И.Жукович. О неизданных сочинениях Иосафата Кунцевича // Известия отделения русского языка и словесности Императорской Академии Наук, 1909, Т.XIV, Кн.3, С-Петербург, 1910, сс.228-231.

[20] Пэўна тут апіска. Мусіць быць 18 студзеня, бо ліст пісаны 21студзеня.

[21] Праваслаўны мітрапаліт кіеўскі (1620-1631), высьвячаны 19.10.1620 г. у Кіеве ерусалімскім патрыярхам Тэафанам ІІІ з парушэньнем рашэньняў 2-га Канстантынопальскага (артыкул 2) і 4-га Халцэдонскага (артыкул 28) сабораў, бо мітраполія належала да канстантынопальскага патрыярхату.

[22] Казацкі гэтман. Памёр 10.04.1622 г. ад ранаў, атрыманых у часе хоцінскае бойкі.

[23] Ян Залатавусны (347-14.09.407), адзін з айцоў Усходняе царквы, укладальнік Літургіі, патрыярх канстантынопальскі з 26.02.398 г.

[24] Сьв. Амброз (340-397), біскуп мэдыялянскі (старая назва Міляну, Італія) адзін з айцоў Заходняе царквы, абаронца нікейскага сабору.

[25] Біскуп кракаўскі ў 1072-1079 гг., забіты ля алтара польскім каралём Балясла-вам за выкрыцьцё амаральных паводзінаў таго.

[26] 1-ы да Цімафея 1-6

[27] Антон Граковіч, у 1605-1609 гг. дыякан віленскі, з 1618 г. ігумен выдубіцкі, афіцыял мітрапаліта ў Кіеве. Выцягнуты казакамі ноччу 23.02.1618 г. з ложку і ўкінуты ў палонку на Дняпры.

[28] Горад на Ўкраіне 80км на поўдзень ад Вінніцы (былое Брацлаўскае ваяводзтва). Шаргарадзкі дэкан Мацей пасечаны на сьвята Ўсьпеньня (15.08.1621 г.) казацкім аддзелам, які рухаўся пад Хоцін да злучэньня з войскам Рэчы Паспалітай.

[29] Ян 15: 20

[30] Пэўна маецца на ўвазе царква Сьв. Міколы ў Рызе, што належала да полацкай эпархіі. Зачыненая ў 2-й палове XVI ст., начыньне аддадзенае лютаранам.

[31] Перамога пад Хоцінам войска Рэчы Паспалітае на чале зь Янам Каралем Хадкевічам над войскам турэцкага султана Асмана ІІ. Замірэньне падпісана 09.10.1621 г.

[32] Згаданы Пётра Васілевіч быў удзельнікам змовы супраць Я.Кунцэвіча і каралеўскім судом за супрацьпраўную дзейнасьць асуджаны на сьмерць.

[33] Казімір - вялікі князь літоўскі (1440-92), кароль польскі (1447-92). Актыўна падтрымліваў Ноўгарад і Цьвер у іхным змаганьні з Масквой.

[34] Рыгор Баўгарын - мітрапаліт кіеўскі (1458-73), высьвячаны канстантынопальскім патрыярхам Рыгорам Мамасам і зацьверджаны папам Піям ІІ.

[35] Пій ІІ - папа рымскі (1458-64), ініцыятар крыжовага паходу дзеля вызваленьня Канстантынопаля, захопленага туркамі ў 1453 г.

[36] Іван ІІІ Васілевіч (22.01.1440-27.10.1505) - вялікі князь маскоўскі (1462-1505), дзед Івана ІV Васілевіча Жахлівага.

[37] Маюцца на ўвазе падзеі 1471-1478 гг., калі, не атрымаўшы падтрымкі ад ВКЛ, сканала Ноўгарадзкая рэспубліка, захопленая маскоўскімі войскамі Івана ІІІ.

[38] Тэкст ліста пададзены паводле артыкулу: П.И.Жукович. О неизданных сочинениях Иосафата Кунцевича // Известия отделения русского языка и словесности Императорской Академии Наук, 1909, Т.XIV, Кн.3, С-Петербург, 1910, сс.228-231.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX