Папярэдняя старонка: Эпiсталяцыя Сьвятога Язафата

Ліст Язафата Кунцэвіча Лявона Сапегі ад 22.04.1622 


Дадана: 14-03-2012,
Крыніца: Эпiсталяцыя Сьвятога Язафата. Полацак, 2006.

Спампаваць




Ліст архібіскупа полацкага Язафата Кунцэвіча да канцлера ВКЛ Лявона Сапегі ад 22.04.1622

Яснавяльможны м [ іла ] сьці [ вы ] пане канцлеру , мой надзвычай м [ іла ] сьцівы пане і заўсёдны дабрадзею !

Ліст альбо хутчэй пераконваньне перададзены мне ад В[ашай] М[іласьці] м[айго] м[іласьцівага] пана: якое, як я з большага зразумеў, так шырока напісанае з падачы розных асобаў пра мяне, сьвятароў маіх, і справу гэтай хвалебнае сь[вятой] царкоўнай Вуніі (што разам зь Вераю сьвятой каталіцкай рымскай у гэты край шэсьцьсот зь нечым гадоў таму завітала, і дваццаць зь нечым гадоў таму адноўленая). З павагаю гэта прыняўшы, апраўдацца мне перад В[ашай] М[іласьцю] м[аім] м[іласьцівым] панам на памылковае абвінавачаньне належыць. Спачатку, што да асобы маёй, Богам маім сьведчу, які сэрца і справы мае бачыць, што ніводным дрэнным прыладам жыцьця, ніякім вострым учынкам не адпіхваў ад сябе палачанаў і іншых парафіянаў маіх, пагатоў ня выявіцца нават найменшае адзнакі суровасьці маёй, якой бы зачэпку даў да распаленьня душаў бунтоўных, што шкодзяць Рэчы Паспалітай; і наадварот уладу й послух мой пастырскі з Божай воляй і воляй Я[го] К[аралеўскай] М[іла]сьці ды дабром Рэчы Паспалітай стасаваць і суадносіць заўжды намагаўся й намагаюся. Сьведкамі мне шмат асобаў ня толькі каталіцкіх, але і гаратыкоў, добрых насельнікаў дыяцэзіі маёй, што ёсьць гэтак, а не інакш. На схізматыкаў спасылацца не магу, бо тыя ад паўстаньня праклятага Сматрыцкага, праўдай с[ьвятой] пагрэбаваўшы, нас, якія намагаемся памнажаць яе, лічаць і паказваюць як надта злых людзей. Тое ж самае і пра маіх паслухмяных мне сьвятароў разумець трэба: тым злыя і няўмелыя, што мяне слухаюць, калі б былі паводле жаданьня схізматыкаў, дык былі б добрымі і вучонымі. Калі ж некаторыя неадукаваныя, тых схізма нарадзіла, а ня Вунія. Няхай жа тады на схізму скардзяцца, а не на мяне. Каб я некалі каго гвалтам да Вуніі прымушаў, гэткае ніколі не выявіцца. Правы мае царкоўныя звычайная мая біскупская прысяга прымушае мяне (калі на мяне гвалтоўна наступаюць) правам бараніць. І аднак жа раблю гэта сьціпла й разважліва, не адступаючы ад прыкладу Сьв. Амброза і Сьв. Хрызастома, якія з пратэстам або безь яго) змагаліся аднак моцна за праўду Божую. Амброз з цэзарам Фядосам за тое, што цэрквы альбо бажніцы гаратыкам у каталіцкім горадзе Мэдыяляне мець дазваляў [1]. А Хры-застом з цэзарыняй Эўдакіяй за адабраны вінаграднік ўдавы [2], з цэзарам царгарадзкім Аркадзем, каб адшчапенцаў да адзінства царкоўнага прывёў, альбо загадаў выгнаць іх з гораду, што цэзар адразу ж зрабіў [3]. Каб сьвятыя ў часе сваіх жыцьцяў на сьвеце бачылі такую вялікую абразу Божую, якую я цяпер бачу ў Полацку, што просты люд неадукаваны, мноства дзетак бяз хросту, мноства дарослых бяз споведзі і ўжываньня Сьв. Прычасьця да пекла пасылалі й пасылаюць. Было шмат такіх, што на прамілы Бог прасілі сьвятара перад сьмерцю, бунтаўнікі лаялі іх за тое й вартавалі аж да сьмерці, каб бяз споведзі паміралі. Больш рабілі б, чым я. Каб мы былі пад уладаю ў часы Нэрона, Дыяклецыяна і г.д., тое ж самае рабілі б, што на той час верныя Божыя рабілі. Але ж жывем пад гаспадаром багабойлівым, палкім каталіком (якому дай Божа безьліч гадоў шчасьлівага панаваньня), таму нашыя здароўе й вольнасьць абароненыя правам агульным, гэтак сама як і іншых грамадзянаў гэтае айчыны. Чаму ж ня можам ужываць праўных дабротаў (асабліва калі інакш быць ня можа) дзеля абароны здароўя й вольнасьцяў нашых, якіх іншыя ўжываюць? У трыбуналах, земскіх і замкавых судах, ратушах больш пратэстаў схізматыкаў на нас ня ў чым перад імі не вінаватых, але ж іх за гэта не асуджаюць, і наадварот, лёс ім так спрыяе, што іхным падманным лямантам паўсюдна вераць. А нас, сьвятую старажытную Вунію, бяз позвы, без суду й права, нават без прычыны выразным абвінавачаньнем прыціснуць і выціснуць намагаюцца, кажучы, што ўсе ўнутраныя, хатнія нязгоды, соймавыя скандалы ад нас і Вуніі зыходзяць, чаго даказаць ня могуць. Сьціпласьць нашая вядомая ўсім. Схізма ж сваволіць, ня маючы правоў старажытных, якіх мы маем, скандаламі захапіць іх хочуць, а тым больш, што ім патураюць. Ведаю ад вартых веры асобаў, што казакі пасьля сканчэньня экспэдыцыі на туркаў, ня думалі падтрымліваць схізмы. Але псэўдаўладыкі іхныя, асабліва Сматрыцкі, бачучы значнаю павагу з боку некаторых Іх Мосьцяў п[аноў] сэнатараў, падбухторыў іх (быўшы ў іх пісарам), каб яны пэтыцыю адносна схізмы Я[го] К[аралеўскай] М[іласьці] падавалі, нібы тым хутчэй дамаганьне іхнае выніку дасягне. Ня знойдзецца тады ў іх аніякае прычыны, каб злавацца на нас, толькі тая, што мы ў чоўне Хрыстовым, пад кіраўніцтвам найвышэйшага стырнавога, намесьніка Хрыстовага. Без нападаў ніколі гэты човен ня быў і быць ня можа, з намі й бяз нас. Калі ж каму здаецца, што гэтыя забурэньні, з-за нейкіх нашых выбрыкаў шумяць, хай жа нас кажа паклікаць, законам пераканаць, потым зь Ёнам з гэтага чоўну выкінуць. Бо і тыя маракі, [што плылі] да Тарсу не адразу Ёну з чоўну выкінулі, але праз жэраб'е дазналіся, што тыя хваляваньні марскія з-за яго былі [4]. Схізматыкі і б'юцца, і плачуць, а на нас з крыкам і лямантам усю віну ўскладаюць. Некаторыя каталікі таксама з-за крыку іхнага нас прыціскаць дапамагаюць. Ці не супярэчыць гэта любові да бліжняга, што Хрыстом запавешчана? Добрым ёсьць спакой грамадзкі, але ж такі, пра які Госпад Хрыстос казаў: "Спакой мой пакідаю вам" [5], але не такі, пра які Ён усклікае: "Я прыйшоў прынесьці не спакой (гэткі палітычны) на зямлю, але меч" [6] і г.д . Што за сяброўства сьвятла зь цемраю? Якая згода Хрыста з Вэліялам [7], каталікоў з схізматыкамі альбо гаратыкамі, цэркваў каталіцкіх з блюзьнерствам схізматычным. Што гэта за спакой будзе, учынены з зьнявагаю Боскай: калі прывілеі Боскія, дадзеныя Сьв. Пятру і наступнікам ягоным на сталіцы біскупскія і на цэрквы ўсяго сьвету парушаць, тыя з падпарадкаваньня найвышэйшаму пастыру (Хрыстом закладзенага) выводзіць, а схізматыкам іх перадаваць будзем? Клікаць будзе з-за гэтага бяспраўства Сьв. Пётра і ўсе нашчадкі ягоныя, біскупы рымскія, да Бога аб помсьце. Ня будуць маўчаць тыя Ўладзімеравічы, Яраславічы, Ягайлавічы, Скіргайлавічы [8] ды іншыя фундатары мітраполіі і біскупстваў, калі намер іхны парушаны будзе, бо яны, быўшы добрымі каталікамі, пэўна не для схізматыкаў, але для каталіцкіх біскупаў гэтыя сталіцы абраду рускага надалі і ўфундавалі. Маем жа арыгіналы некаторых іхных фундушаў. Было і так, што адзін з тых самых фундатараў, Сьвідрыгайла, такога самага псэўдамітрапаліта-схізматыка (якім сёньня ёсьць Барэцкі) Гарасіма, схапіўшы ў Віцебску, загадаў спаліць яго, засьведчыўшы тым свой гнеў на схізму [9]. Абвінавачваць будуць і тыя, якія быўшы ў мінулыя й цяперашнія часы ў cьв. Веры каталіцкай таго самага абраду, пакаяўшыся гэты сьвет пакінулі і загадалі целы свае пахаваць ля цэркваў каталіцкіх або ўніяцкіх, каб засьведчыць тым, што яны ў гэтай cьв. Веры аж да канца жыцьця свайго непахісна трывалі. Ці ж няма тут такога за што Госпад Бог можа ўгневацца? І хочам гэткі спакой, які зладжаны з угневаньнем Ягоным, блаславіць? Больш за тое і айчына наша якую можа сабе гарантаваць бясьпеку, калі больш за ўсялякую праўду казакам і псэўдаўладыкам дазваляюць тое, чаго яны дамагаюцца: каб бяспраўна занялі нашыя біскупскія пасады, каб падпарадкоўваліся пастуху царгарадзкаму, а затым каб з такой магутнай варожай дзяржаваю сувязь мелі? Тое як бясьпечна будзе айчыне і самой палітыцы лёгка заўважыць. Расчыніцца брама зь дзяржавы турэцкай у дзяржавы Я[го] К[аралеўскай] М[іласьці] гаспадара нашага міласьцівага для ўсіх шпегаў і здраднікаў. Воль-на будзе патрыярхам, мітрапалітам, уладыкам, грэкам, ды і самому башы, па-манаску апрануўшыся і экзархам назваўшыся, з тысячай альбо некалькімі [тысячамі] янычараў прыехаць і пад выглядам адведаньня духоўных шпегаваць, здрады плянаваць і г.д. Забараніць ім гэтага нельга, бо казакі будуць гневацца. На прыклады няма чаго спасылацца, бо нядаўна зьведалі лёгкую адмену таго. Уяўлялі гэта добра пабожныя каралі польскія Казімір і Аляксандар [10], як толькі турак захапіў Царгарад [11], не хацелі мець іншага мітрапаліта, толькі ад папы залежнага. І на самой справе быў такі мітрапаліт Рыгор, якога папа сьв. Пій на мітраполію высьвяціў [12], такім самым быў пасьля яго Місаіл Чарэйскі [13], пасьля Макар [14], Язэп Солтан [15]. Толькі царэўна маскоўская Алена [16], ужо быўшы ўдавой, выпрасіла ў сьв. памяці караля Жыгімонта Старога [17] дазволу паслаць да Царгараду па высьвячэньне на мітрапаліта прапанаванага ёю Ёну [18], ад таго часу аж да аднаўленьня Адзінства праз нашых старэйшых, такі звычай трываў. Але ж той па-божны кароль і ягоны сын Аўгуст [19] пільна сачылі за духоўнымі й сьвецкімі схізматыкамі, самі судзілі духоўных старэйшых, а ніводнаму прыхадню грэку судзіць і адведваць іх не дазвалялі, схізматыкам нават нельга было новай царквы збудаваць і старой паправіць, толькі на падставе асаблівых каралеўскіх прывілеяў, якія да гэтага часу ў руках маем. Разумеў гэта і сам гаспадар маскоўскі, што гэткая сувязь ягонага духавенства з Царгарадам не карысная для дзяржавы ягонай, і з гэтае прычыны трыццаць зь нечым гадоў таму пагрозамі і просьбамі прымусіў патрыярха Ярэму, каб яму патрыярха на Маскве паставіў, які б ужо на ўсе наступныя часы мог быць стаўлены на Маскве, без высланьня да Царгараду, таму так і робіцца [20]. І да гэтага часу пасьля няшча-снае канфэдэрацыі [21] схізматыкаў і гаратыкоў тыя між сабой сталі братацца, і сваёй волі цуглі патроху адпускаючы, неспакой у айчыне распальваць пачалі і цяпер яго павялічваюць, у чым прыхадні-грэкі ім дапамагалі, і яшчэ больш дапамагчы могуць, калі Рэч Паспалітая ня зьверне ўвагу. Узгадай тое В[аша] М[іласьць] м[ой] м[іласьцівы] пан, што той манах Нічыпар-грэк [22] яшчэ перад аднаўленьнем Адзінства нарабіў у Валахіі [23] і тутака ў дзяржаве Я[го] К[аралеўскае] М[іласьці] сваволіў прыехаўшы, якія канфэдэрацыі гаратыкоў з схізматыкамі зводзіў, якія зьезды заўсёды адбываліся ў Астрогу, у Луцку [24], у Берасьці пад началам ягоным ды іншых паноў, што лічылі яго за прарока, у тым самым яму дапамагалі і іншыя грэкі, якія ад часу канфэдэрацыі займелі сюды вольны ўезд і выезд. Але ж Яг[о] М[іласьць] кароль, перасьцерагаючыся, загадаў разаслаць унівэрсалы [25], каб іх не пускаць у дзяржавы Я[го] К[аралеўскае] М[іласьці]: і дагэтуль маем гэтыя ўнівэрсалы. Тады з тае праклятае іхнае кузьні і Налівайка [26], паўстаўшы з натоўпам сваім, такой вялікае шкоды нарабіў Рэчы Паспалітай, тое В[аша] М[іласьць] м[ой] п[ан] і ўсе мы добра памятаем. Дайшло да таго, што гаратыкі, сьпісаўшыся з схізматыкамі, прысягнулі адным другіх бараніць. Выслалі гаратыкі (з пэўнымі ўмовамі ) да таго самага патрыярха царгарадзкага Ярэмы [27], з адданьнем послуху, хочучы гэтым прывесьці Русь да шчыльнейшае сувязі з сабою. Але ўсё гэта пэўна ж было не дзеля дабра Рэчы Паспалітае, хаця яшчэ Адзінства не было ані адноўленым, ані абвешчаным. Вунія, абвешчаная пазьней у 1596 г., усё гэта прадухіліла. Вунія супакоіла гэтую праклятую канфэдэрацыю і прыгнёт налівайкаўскі. Блаславіў Бог пачатак ейны, бо хутка, як нашыя старэйшыя з Рыму з гэтай Вуніяй узьвярнуліся, усё супакоілася. Казакі ж Вуніі, як справы Божай, спужаўшыся, з сваім Налівайкам пачалі да татарскіх ордаў адыходзіць, дзе, перш чым перабраліся пад Лубнамі [28], ад нашых дзівосную паразу атрымалі. Налівайку жыўцом узялі, пасьля і таго Нічыпара, аўтара ўсіх забурэньняў схапілі, і абодвух паводле заслугаў іхных пакаралі. Блаславіў і працяг гэтае cьв. Вуніі, бо праз колькі гадоў пасьля аднаўленьня яе, з падбухтораньня (як на той час праўдзівая пагалоска ішла) міністра схізматычнага Сьцяпана Зізанія [29], Міхал [30] у Валахіі паўстаў супраць айчыны, але хутка марна загінуў. Таксама шмат паўстала схізматычных і гаратычных магнатаў (добра вядомых і знаёмых В[ашай] М[іласьці] м[айму] м[іласьціваму] пану) cупраць гэтае Боскае справы, якую ўчыніў Бог за часы іхныя, але нічога не даказаўшы, былі пацягнутыя да суду Божага. Хацелі натоўпам ракашовым [31] спакусіць іншых да зацісканьня гэтае пабожнае справы, але ўсё ж такі гэтая іхная задума з ганьбаю для ўсіх іх скончылася. Упэўнены, што той самы Ўсемагутны Бог i да канца гэтай сьвятой справе будзе спрыяць, і ўсялякую перашкоду ня толькі казацкую, але і д'яблаўскую разбурыць і без ніякае шкоды пераможа, і наадварот з памнажэньнем для яе ласкаў духоўных. Калі ж, на ўсё гэта не зьвяртаючы ўвагі, паслугу казацкую (дзейнасьць якой нядаўна мінула, ня ім але сьвятой Веры і пабожнасьці, і шчасьцю Я[го] М[іла]сьці караля гаспадара нашага міласьцівага маем слушна прыпісаць) вышэй за cьвятую Вунію паставіць, і паводле іхнае волі (насуперак волі Боскай) зашмат зрабіць, баяцца [трэба], каб Бог сваім справядлівым судом не пакараў мілае айчыны праз тых самых казакоў, як калісьці праз філістынцаў [32] люд Божы, які ім патураў і волю даваў. І цяперашняга цяжару й навалы ад турка, ці ж не сваволя казацкая наклікала на Рэч Паспалітую? Акрамя таго ўваскрэснуць можа тая першая да пачатку Вуніі канфэдэрацыя схізмы з рознымі сэктамі, а пасьля сьцерагчыся [трэба], каб ня сталася тое ў айчыне нашай, што дзеецца ў Сылезіі ды іншых [краях]. Гэтым сваволя казакоў не будзе зьвязанай, але разьвяжыцца, якія апасьля, не беручы да ўвагі Бога, памазанца Ягонага й сумленьне сваё, больш будуць важыць, чым важыў Налівайка. Паглядзі на гэта В[аша] М[іласьць] м[ой] м[іласьцівы] пан: яшчэ ня маючы той свабоды, адабралі, з манахамі змовіўшыся, з падданства каралеўскага, яшчэ да аднаўленьня Адзінства, чатыры галоўныя манастыры ў Кіеве: канкрэтна манастыры Сьв. Міхайлы Залатаверхага, Сьв. Міколы Пустынскага, Сьв. Кірылы і Межыгорскі манастыр, і прысабечылі іх воўчым правам, нададзеным тамтэйшым пячэрскім архімандрытам [33]. Цяпер нядаўна прывезьлі сабе з Грэцыі псэўдапатрыярха без паведамленьня й дазволу Я[го] М[іласьці] Караля і усёй Рэчы Паспалітай. Прымушаючы яго ставіць сабе ўладыкаў, па-за справядлівасьцю, пры жывых, упрывілеяваных ад Я[го] К[аралеўскае] М[іласьці], адбіраючы яўна й выразна права апякунства ў Я[га]мосьці караля. А чаго потым ня зробяць, калі даведаюцца, што дамаганьням іхным ва ўсім дагаджаюць. Гэтаксама галасоў тых, што просты люд кажа: "Хочам пад туркамі жыць", скасаваньнем Адзінства ня толькі не заглушыш, але памножыш. Паводле прыроды сваёй схізьме да спадобы братацца лепш з гаратыкамі й туркамі, чым з каталікамі. Цэзар царгарадзкі Эмануэль Комнен [34], ад пачатку схізмы, учыніўшы хаўрус з туркамі, войска францускае каталіцкае, што хацела дапамагчы яму ў здабыцьці Сьвятой Зямлі, зьмяшаўшы муку з вапнаю, атруціў, і зь якімі змовіўся супраць лаціньнікаў, хочучы іх зьнішчыць, зашкодзіць ім, каб моцай сваёй не здабылі Палестыны [35], што на той час пад туркам была, пра што пішучы, грэк Мікіта Ханіят [36] вельмі крыўдуе на таго Эмануэля. Што ж дзіўнага, што і той натоўп схізматычны большую прыязнасьць выказвае туркам, чым гаспадару пабожнаму каталіцкаму Я[го] М[іласьці] каралю. Пакараньнем бы тады гэтых мужыкоў ад такіх галасоў адпудзіць, а ня нейкай вольнасьцю. Калі ж маскалі ў лістах сваіх, пісаных да Іх Мосьцяў п[аноў] радаў Кароннай і В.К.Літоўскага закідаюць нам адказнасьць, што мы іх прывялі й прымусілі да парушэньня прысягі Ягамосьці каралю, гаспадару нашаму міласьціваму, вельмі нязносна нам крыўдзяць. Ніколі найменшае адзнакі гэтага ня выявіцца. Хутчэй за гэта трэба схізматыкаў кляйміць, а ня нас. Магілеўцам за прыкладам Плютарха пасьля атрыманьня ад Я[го] К[аралеўскай] М[іласьці] дэкрэту амаль паўгады таму дазволіў у цэрквах служыць службы свае, жадаючы іх людзкасьцю да дабра прывесьці, але калі ўбачыў, што гэткім учынкам сваім больш іхны супраціў пашыраю, адабраў іх і аддаў сьвятарам, каталікам добрым, няхай жа ў іх моляцца пры тых сьвятарах, яны не запячатаныя, а адмыкаюцца дзеля службы Божае, хай толькі хочуць быць пабожнымі. Дазваляць жа ім у тых цэрквах абражаць Бога сумленьне мне не дазваляе. Калі захочуць іх у мяне гвалтоўна, бяспраўна адабраць, бараніць не перастану, да страшнага Суда Божага зьвяртацца мушу. Усё гэта як слуга Божы нягодны і верны сын айчыны маёй, В[ашай] М[іласьці] м[айму] м[іласьціваму] пану выклаўшы, старанна ўвагі прашу, молячы каб В[аша] М[іласьць] м[ой] м[іласьцівы] пан прызволіў па-старому быць мне міласьцівым панам і апекуном, даўняй звыклае ласцы якога я шчыра аддаюся.


З Полацку 22 красавіка 1622 году .


В[ашаці] майго міласьцівага пана і дабрадзея слуга

й багамолец Язафат Кунцэвіч, архібіскуп полацкі і г.д [37].



Jaśnie Wielmożny Mści Panie Kanclerzu, Moy wielce Mściwy Panie y zwykły Dobrodzieiu!

List albo raczey Exhortatią oddano mi od Wm. M.M. Pana; która iakom zrozumiał po większey części z wdania ludzi różnych tak iest szyroce napisana o mnie, Świeszczennikach moich, y tey sprawie chwalebney Uniey S. Cerkiewney (wespół z Wiarą Świętą Katholicką Rzymską, w te kraie przed sześciąset lat y coś zawitałey, a przed dwudziestą y kilka lat odnowioney); z uszanowaniem tedy one przyiawszy, iustifikować mi się na opaczne udanie Wm.M.M. Panu godzi. Wprzód co się tycze osoby moiey, Bogiem moim świadczę, który na serce y sprawy moie patrzy, żem żadnym nieprzykładem żywota, ani iakim ostrym postępkiem nie odrażał od siebie Połoczan, y inszych Parafian moich, pogotowiu naymnieyszy się znak surowości moiey nie ukaże, którym by się przykład dał do zaiątrzenia animuszów ludzi wichrowatych, Rzeczypospolitey szkodzących; y owszem, władzę y powolność moią Pasterską z wolą Bożą, z wolą J.K.Mści y dobrem Rzeczypospolitey znosić y stosować zawsze usiłowałem y usiłuię. Wyświadczą mi wiele Person nie tylko Katholickich, ale y Haeretyckich, dobrych Obywatelów Dioecesiey moiey, że tak iest, a nie inaczey. Na Schizmatyków referować się nie mogę: bo ci za powstaniem przeklętego Smotrzyckiego, prawdę S. sobie ohydziwszy, nas którzy iey pomnożenia usiłuiemy, za arcy złych ludzi maią y udaią. Toż się y o moich Świeszczennikach posłuszeństwa mego rozumieć ma: tym źli zaś y nieumieiętni, że mię słuchaią; kiedy by byli po woli Schizmatyków, ciżby byli dobrzy y uczeni. A ieżeli niektórzy są, grubi, tych Schyzma narodziła, a nie Unia. Niechże tedy na Schyzmę narzekaia, a nie na mię. Do Uniey żebym kiedy kogo gwałtem przymuszał, to się nigdy nie pokaże. Praw moich Cerkiewnych zwykła moia przysięga Episkopska Prawem bronić (gdy na nie gwałtownie następuią) przymusza mię. Y to iednak skromnie y uważnie czynię, nie odstępuiąc przykładu S. Ambrozyusza y S. Chryzostoma, którzy (lubo z Protestacyą albo nie) czynili iednak potężnie o prawdę Bożą. Ambrozyusz z Cesarzem Theodozyuszem, iż Cerkwie abo Bożnice Haeretykom w mieście Catholickim Mediolanie mieć pozwalał [38]. A Chryzostom z Cesarzową Eudoxyą o odięcie Winnice wdowie [39], z Cesarzem Carogrodzkim Arkadiuszem, aby odszczepieńce do iedności cerkiewney przywiódł, albo ie z Miasta wypędzić kazał, iakoż to Cesarz zaraz uczynił [40]. By ciż Święci na tak wielką krzywdę Bożą za żywotów swych tu na świecie patrzali, na iaką ia tu teraz patrzę w Połocku, że chłopstwo grube, tak wiele dziatek bez krztu, tak wiele dorosłych bez Spowiedzi y używania Sakramentu S. do piekła posłali y posyłaią. Było ich wiele, co na żywy Bóg potrzebowali kapłana przy śmierci, buntownicy gromili ich z tego y strzegli aż do śmierci, aby bez Spowiedzi zdychali, więcey by oto czynili, niżeli ia. Przed Urzędem byśmy, za czasów Nerona, Dioclesiana etc tożby czynili, co na on czas wierni Boży czynili. Ale że mieszkamy pod Panem świątobliwym, Catholikiem gorącym (któremu day Boże w niezmierzone lata szczęśliwe Panowanie), ogrodzone iest zdrowie y wolność nasza Prawem pospolitym, tak iako wszystkich inszych Obywatelów Oyczyzny tey. Dla czegóż nie mamy zażywać prawnych Dobrodzieystw (zwłaszcza gdy inaczey bydź nie może) ku obronie zdrowia y wolności naszych, iako insi zażywaią? Więcey iest Protestacyi Schizmatyckich po Trybunałach, Ziemstwach, Grodach, Ratu­szach na nas im ni w czym nie winnych; przecie im tego nie ganią, y owszem, tak im fortuna służy, że ich omylnym hałasom wszędzie wierzaią. A nas, Unią Świętą Starożytną bez Pozwu, bez Sądu y Prawa na samo bez dowodu szczyre oskarżenie opprimować y rugować usiłuią, powiadaiąc, że wszystkie wnętrzne niezgody domo­we, hałasy Seymowe, z nas y Uniey pochodzą; czego dowieść nie mogą. Skromność nasza wiadoma iest wszystkim. Schyzma to broi; nie maiąc praw starożytnych iakie my mamy, hałasami ie wystraszyć chcą, a tym bardziey, że im pobłażaią. Wiem od Person wiary god­nych, że Kozacy po skończoney expediciey z Turkiem nie myślili popierać Schizmy. Lecz Pseudo Władyko­wie ich, zwłaszcza Smotrzycki, widząc znaczny respekt na niektórych Ich Mości P.P. Senatorów, pobudza ich (będąc Pisarzem u nich), aby tę Petitią , względem Schizmy J.K.M. podawali, iakoby tym prędzey Ambitia ich do skutku przyszła. Nie znaydzie się tedy żadna przyczyna na nas do zaiątrzenia ich, tylko ta, żeśmy są w łódce Chrystusowey, pod Sprawowaniem Naywyższego Żeglarza, Namiestnika Chrystusowego. Bez szturmu nigdy ta łódka nie była y bydź nie może, przy nas, y bez nas. Ieśli się komu zda, że te nawałności dla iakich excessów naszych szumią, niechże nas każą pozwać, prawem przekonać, potym z Jonaszem z tey łód­ki wyrzucą. By oni żeglarze do Tarsu nie wpród Jonasza z łódki wyrzucili, aż tego losami doszli, że one nawałności morskie dla niego samego były [41]. Schyzmatycy y biią y płaczą, a na nas z krzykiem, wrzaskiem wszystkie winy kładą. Katholicy też niektórzy dla samych wrzasków ich, nas tłumić pomagaią. A nie iest że to przeciw miłości bliźnich od Chrystusa przykazaney? Dobry iest pokoy pospolity, wszakże taki, o którym Chrystus Pan powiedział: Pokoy móy zostawuię wam [42], a nie taki, na który on woła: nie przyszedłem kłaść pokoiu (takiego politycznego) na ziemię, ale miecz [43] etc . Co za towarzystwo światłości z ciemnościami? Iaka zgoda Chrystusowi z Belialem [44], Catholikom ze Schyzmatykami albo Haeretykami, Cerkwiom Katholickim z bluźnierstwem Schizmatyckim? Co za pokoy będzie, gdy z obrazą Boską uczyniony bywa: gdy Przywileia Boskie Piotrowi Ś. y następcom iego na Stolice Episkopskie y na Cerkwie wszystkiego świata dane, łamać, one z Iurisdictiey Naywyższego Pasterza (od Chrystusa postanowioney) odeymować, a Schizmatykom ie przywłaszczać będą? Wołać będzie Piotr Ś. y wszyscy Po­tomkowie iego, Episkopowie Rzymscy, na takie bezpra­wia, o pomstę do Boga. Nie będą milczeć oni Włodzimierzowie, Jarosławowie, Jagiełłowie, Skirhayłowie [45], y insi Fundatorowie Metropoliey y Władyctw, że Intentia ich zgwałcona będzie: bo oni będąc dobremi Katholikami, nie dla Schizmatyków pewnie, ale dla Katholickich Episkopów stolice te Nabożeństwa Ruskiego nadali y ufundowali. Mamy wszak niektórych Ich sa­me oryginały funduszów. Jest y to, że ieden z tychże Fundatorów, Świdrygayło, takiegoż Pseudo Metropo­litę Schyzmatyka (iaki na ten czas iest Borecki) na Imię Harasima, ułapiwszy go w Witepsku, kazał go spalić, oświadczaiąc gniew swóy na Schyzmę [46]. Instygować będą y ci, którzy w tymże Nabożeństwie, będąc przeszłych y terażnieyszych czasów w Wierze Ś. Katholickiey, y w pokucie z tego świata zszedłszy, ciała swoie kazali położyć przy Cerkwiach Catholickich albo Unickich, na oświadczenie tego, że oni w teyże Wierzę Ś. aż do końca Żywota swego statecznie trwali. A niemaż się tu za co Pan Bóg gniewać? y maż takiemu pokoiowi, który się z zagniewaniem iego kleci, błogosławić? Więc y Oyczyzna nasza ta, iakie sobie bespieczeństwo obiecywać ma, gdy nad wszelką Sprawiedliwość Kozakom y Pseudo Władykom to pozwalaią, czego się oni domagaią: to iest, żeby Stolice nasze bezprawnie osiedli, żeby Pastuchowi Garogrodzkiemu podlegali, a zatem żeby z Państwem tak potężnym nieprzyiacielskim związek mieli? Co iako bezpieczne będzie Oyczyźnie, y sama Polityka łacno uważy. Otworzą się wrota wszystkim Szpiegom y Zdraycom z Państwa Tureckiego do Państw J.K.M. Pana naszego Mi­łościwego: wolno będzie Patryarsze, Metropolicie, Władyce, Grekowi, ba, y samemu Baszy po czerniecku się ubrawszy, y Exarchą się nazwawszy, z tysiącem albo z kilką Janczarów przyiechać, y pod praetextem wizytacyi duchownych szpiegować, zdrady knować etc . Zabronić im tego nie lzą, bo Kozacy bedą się gniewać! Na przymierzę nie masz się na co spuszczać, wszakeśmy świe­żo doznali łatwey odmiany iego. Uważali to dobrze oni Świątobliwi Królowie Polscy Kazimierz y Alexander [47], że skoro opanował Turek Carogród [48], nie chcieli mieć Metropolity inakszego, tylko żeby Papieżowi podlegał. Iakoż był taki Metropolita, Hrehory, którego Pius Ś. Papież na Metropolią święcił [49]; takiż był po nim Mizael Czereyski [50], potym Makary [51], Joseph Sołtan [52], aż Helena [53] Królowa Moskiewska, wdową iuż będąc, wymogła to była u św. pamięci Króla Zygmunta Starego [54], że iey pozwolił słać po Sacrę do Carogrodu Metropolicie od niey praesentowanemu Ionie [55]: od tamtego czasu aż do odnowienia Jedności przez Starszych naszych, ten zwyczay trwał. Wszakże ten Król Świątobliwy y syn iego August [56] na pilnym oku mieli Schyzmatyków Duchow­nych y Świeckich, sami Duchownych sądzili Starszych, a żadnemu Grekowi przychodniowi sądzić y wizytować ich nie dopuszczali, nawet Cerkwie nowey budować y starey poprawiać nie wolno było Schyzmatykom, aż za osobliwymi przywileiami Królewskimi, któ­re y do tych czasów w ręku mamy. Znał to y sam Hos­podar Moskiewski, że ten związek Duchowieństwa iego z Carogrodem nie iest pożyteczny Państwu iego, y dlatego przed trzydziestą y kilka lat, groźbą y prośbą wymógł na Patriarsze Jeremiaszu, że mu Patryarchę na Moskwie uczynił, który by iuż, na wszystkie potomne czasy, bez poselstwa do Carogrodu mógł być stawiony na Moskwie, iakoż się y tak dzieie [57]. Aż do tego czasu, po Confederatiey [58] nieszczęsney Schizmatyckiey y Haeretyckiey z sobą się bratać, y swey woli cugle pomału puszczaiąc, niepokoy w tey Oyczy­źnie wzniecać poczęli, y teraz go pomnażaią, do czego y Grekowie przychodniowie im pomagali, y teraz po­magaią, y ieszcze więcey pomagać mogą, ieśli się Rzeczpospolita nie obaczy. Wspomni ieno W.M.M.M. Pan, co on Nicephor Czerniec Greczyn [59] ieszcze przed odnowieniem Jedności zrobił był we Wołoszech [60], co y tu w Państwie J.K.M. broił przyiechawszy, do iakich confoederatij Heretyków y Schyzmatyków zwodził, iakie ziazdy zawsze bywały w Ostrogu, w Łucku [61], w Brześciu za powodem tego y drugich Panów, którzy za Proroka go mieli, tegoż mu pomagali y drudzy Grekowie, którzy od Confederatiey wolny tu przyiazd y wyiazd mieć poczęli, aż Król J.M. postrzegłszy się, kazał rozsyłać Uniwersały [62], aby ich nie puszczano do Państw J.K.M.: mamy te Uniwersały y do tych czasów. Z tey tedy kuźnie ich przeklętey y Nalewayko [63] powstawszy z gromadą swoią, iak wielką szkodę uczynił Rzeczypospolitey, iest to przy dobrey pamięci W.M.M.P. y nas wszystkich. Przyszło do tego, że Haeretycy z Schizmatykami się spisawszy, przysięgą się obowiązali ieden przy drugim stać. Wysłali Haeretycy (z pewnymi condytiami ) do tegoż Patryarchy Carogrodzkiego Jeremiasza [64], y z oddaniem posłuszeństwa, chcąc tym Ruś do ściśleyszego związku z sobą przywieść. Ale to wszystko było pewnie nie ku dobru Rzeczypospolitey, lubo to ieszcze y iedność nie odnowiona była, ani obwołana. Unia tedy na potym, to iest Roku 1596 obwołana, temu wszystkiemu zabiegła: Unia uspokoiła tę Confederatią przeklętą y Tyraństwo Naleway-kowskie. Pobłogosławił Bóg początkom iey, bo skoro nasi Starsi z Rzymu się z tą Unią wrócili, wszystko się uspokoiło. Kozacy się Uniey iako dzieła Bożego ustraszywszy, z Nalewaykiem swoim do Ord Tatarskich uchodzili, gdzie nim się przeprawili pod Łubniami [65], od naszych cudownie są na głowę porażeni, Nalewayka żywcem wzięto, potem y onego Nicephora, Autora wszystkich Seditiy ułapiono, y obydwóch według zasług skarano. Pobłogosławił y postępkom tey Uniey Ś., w kilka lat bowiem po od­nowieniu iey, za pobudką (iako na on czas pewne gło­sy były) Stephana Zyzania Ministra Schizmatyckiego [66], Michał [67] w Wołoszech powstał był przeciwko Oyczyznie, lecz prędko marnie zginął. Powstało też było nie mało Po­tentatów Schyzmatyckich y Haeretyckich (W.M.M.M. Panu dobrze znaiomych y wiadomych) przeciwko tego Dzieła Bożego sprawie, które Bóg uczynił za dni ich, ale nic nie dokazawszy, porwani są do Sądu Bożego. Chcieli się gromadą Rokoszową [68] insi kusić o potłumienie tey sprawy Świątobliwey, przecie ten zamysł ich z hańbą się ich skończył. Pewniśmy, że tenże Bóg mocny y do końca temu Dziełu Swemu pobłogosławi, y wszelką przeszkodę nie tylko Kozacką, ale y diabelską zniesie y zwalczy bez żadney szkody, y owszem z przymnożeniem uciech iey duchownych. Ieśli by też tego wszyst­kiego nie uważano, a kozacką posługę (którey dzielność nie dawno przeszłą nie im, ale Wierze Świętey y Nabożności y szczęściu Króla Jmci Pana Naszego Miłoś­ciwego ma się słusznie przypisać) nad Unią Świętą przełożono, y onych woli (mimo woli Bożey) zadosyć uczy­niono będzie, obawiać się, aby tenże Bóg Sprawiedliwym Sądem swoim nie skarał tey Oyczyzny miłey, a to przez tychże Kozaków, iako niegdy lud Boży przez Philistyńczyków [69], że im pobłażył był y ufolgował. Y teraznieyszego ciężaru y nawałności od Tur­ka, aza nie swawola Kozacka nabawiła Rzeczpospo­litą? Nadto wskrzesić się znowu mogą one pierwsze przed Unią zaczęte Confederatie Schyzmy z Sektami różny­mi, a zatem obawiać się, żeby toż nie działo się w Oyczyznie naszey, co się dzieie w Śląsku, y indziey. Kozacka też swawola tym się nie zwiąże, ale rozwiąże, którzy napotem, nie maiąc względu na Boga, Poma­zańca iego, y sumienie swoie, większych się rzeczy wa­żyć będą niżeli się ważył Nalewayko. Patrz ieno W.M.M.M. Pan: ieszcze nie maiąc takiey wolności odięli cztyry Monastery główne z Czerńcami się zmówiwszy, ieszcze przed odnowieniem Jedności, w Kijowie, z podania Królewskiego, mianowicie Monastyr Michała Ś. Złotowierchego, Ś. Nikoły Pustyńskiego, y Świętego Kiryła, y Mieżyhorski Monastyr, y przywłaszczyli ie wilczym prawem podawane Archimandryty tamecznego Pieczerskiego [70]. Teraz świeżo Pseudo Patryarchę sobie z Graeciey przyprowadzili, nad wiadomość y pozwolenie Króla Jmci y wszystkiey Rzeczypospolitey Władyków nad wszelką słuszność mimo żywych od J.K.M. uprzywileiowanych, każą mu sobie stawić, odeymuiąc iawnie y znacznie Ius Patronatus Królowi Jmości. A czegóż potem nie uczynią, gdy doznaią, że affektaciey ich we wszystkim dogadzaią. Głosów też onych, co mówi grubiaństwo, wolemi pod Turkami żyć, zniesieniem Iedności nie tyl­ko nie zatłumią, ale po-mnożą. Z natury to Schizma ma, iż woli się bratać z Haeretykami y z Turkami, niżeli z Katholikami. Cesarz Carogrodzki Emmanuel Comnenus [71]z począt­ku Schyzmy uczyniwszy przymierze z Turkami woyska Katholickie Francuskie, które mu chciały dopomóc do odzyskania Ziemi Świętey, mąkę mieszaiąc z wapnem potruł, y z którymi się był zgoła zmówił na Łacinniki, chcąc ie wyniszczyć, zayrząc im, żeby iaką potęgą swoią nie odzyskali Palestyny [72], na on czas pod Turkiem, o czym pisząc Niceta Choniata [73]Graeczyn, wielce się skarży na tego Emmanuela. Co za dziw, że y ów motłoch Schyzmatycki z większą się przyiaźnią ozywa Turkom, niżeli Panu Świątobliwemu Katholickiemu Królowi Jmci. Karnością by tedy to Chłopstwo od takich głosów odstraszyć, a nie wolnością iaką; Moskwicinowie, ieśli to kładą na nas przez listy swoie pisane do Ich Mościów P.P. Rad Koronnych y W. X. Litewskiego, abyśmy ich mieli do odstąpienia przysięgi Królowi Jego Mości Panu naszemu Miłościwemu przywieść y przymusić, wielką a nieznośną krzywdę nam czynią. Nigdy się to na nas naymnieyszym znakiem nie pokaże. Schyzmatykom by raczey miano zadawać, a nie nam. Mohilewcom przykładem Plutarcha po odierżeniu Dekretu od J.K.M. niemal puł roku dopuściłem był w Cerkwiach nabożeństwo swoie odprawować, chcąc ich ludzkością tą ku dobremu przywieść, ale gdym obaczył, że się tym postępkiem moim barziey ich upór korzeni, odebrałem ie y podałem Świaszczennikom, Catholikom dobrym: niechże się w nich modlą przy tych Świaszczennikach, nie są zapieczętowane, bywaią y odmykane podczas Nabożeństwa, niech tylko chcą być nabożnemi. Pozwalać zaś im na bluźnienie Boga tych Cerkwi sumnienie mi nie dopuszcza. Zechcąli mi ich gwałtownie bezprawnie odbierać, bronić nie przemogę, do Sądu Straszliwego Bożego appelować muszę. To wszystko iako sługa Boży niegodny, y syn Oyczyzny moiey wierny, W.M.M.M. Panu przełożywszy, pilno uważeniu zalecam; prosząc, abyś W.M.M.M. Pan po staremu mnie Miłościwym Panem y Patronem bydź raczył, którego się ia oney zdawna zwykłey łasce iako naypilniey oddaię.


Z Połocka 22 Aprilis Anno 1622.


W. Mego Miłościwego Pana y Dobrodzieia Sługa y

Bogomodlca Josaphat Kuncewicz, Archiepiskop Połocki etc [74].



[1] Фядос І Вялікі, рымскі імпэратар (346-395). Тут згадана пра змаганьне Амброза супраць імпэратарскага указу 386 г. аб спрыяньні арыянам і спробы імпэратрыцы Юстыны аддаць тым некалькі цэркваў з катэдральнай царквой у Міляне.

[2] Аркадзь Флаві - першы імпэратар Бізантыйскае імпэрыі (395-408), сын Фядоса І Вялікага. Тут згадана пра змаганьне Яна Залатавуснага за вяртаньне ўдаве і дзеткам памерлага ўрадоўца Феагноста вінаградніка, няпраўна адабранага імпэратрыцай Эўдакіяй.

[3] Тут згадана пра патрабаваньне Яна, каб арыянаў выдалілі з Канстантынопалю.

[4] Ёна 1: 1-15. Падзеі мелі месца ў часе плаваньня зь Ёпіі (Палестына) да Тарсу (сучасная Гішпанія).

[5] Ян 14: 27

[6] Мацей 10: 34

[7] 2-гі да карынцянаў 6: 14-16 (Вэліял - адно зь імёнаў д'ябла).

[8] Нашчадкі кіеўскіх князёў Уладзімера Вялікага (980-1015), Яраслава Мудрага (1019-1054), вялікага князя літоўскага Ягайлы (1377-1392), князя полацкага й вялікакняскага намесьніка Скіргайлы (1354-1394).

[9] Сьвідрыгайла (1370-1452) - вялікі князь літоўскі (1430-1432), вялікі князь рускі (1432-1436). У часе змаганьня за вялікакняскі пасад з Жыгімонтам Кейстутавічам спаліў 28.07.1435 г. у Віцебску па падазрэньні ў здрадзе мітрапаліта кіеўскага Гарасіма (1432-1435), высьвячанага канстантынопальскім патрыярхам Язэпам.

[10] Аляксандар - вялікі князь літоўскі (1492-1506), кароль польскі (1501-1506).

[11] Царгарад (Канстантынопаль) быў захоплены турэцкім войскам 29.05.1453 г.

[12] Рыгор Баўгарын - мітрапаліт кіеўскі (1458-73), высьвячаны канстантынопальскім патрыярхам Рыгорам Мамасам і зацьверджаны папам Піям ІІ.

[13] Місаіл Пяструцкі (Чарэйскі) - мітрапаліт кіеўскі (1475-80). Пасьля яго яшчэ былі Сымон ІІІ (1481-1488) і Ёна І Глезна (1489-1494).

[14] Макар - архімандрыт віленскага Траецкага манастыру, у 1495-1497 гг. ачольваў кіеўскую мітраполію.

[15] Язэп ІІ Солтан - біскуп смаленскі, потым мітрапаліт кіеўскі (1508-22). Тут аўтар зблытаў яго зь біскупам смаленскім і мітрапалітам кіеўскім (1498-1501) Язэпам І Баўгарыновічам, які кіраваў мітраполіяй да Ёны ІІ.

[16] Алена (1476-1513) - дачка маскоўскага князя Івана ІІІ, жонка князя Аляксандра.

[17] Жыгімонт І Стары - вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506-1548), брат князя Аляксандра.

[18] Ёна ІІ - мінскі архімандрыт, мітрапаліт кіеўскі (1503-1507), высьвячаны канстантынопальскім патрыярхам Пахомам у 1504 г., то бок Флярэнтыйскае паразуменьне было замененае візантыйскай юрыздыкцыяй. На той час яшчэ ўладарыў вялікі князь Аляксандар.

[19] Жыгімонт ІІ Аўгуст - вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1548-1572).

[20] Ярэма ІІ - патрыярх канстантынопальскі, наведаў Масковію і ВКЛ у 1589 г. У часе ягонага візыту маскоўскі мітрапаліт Ёў (1586-1589) быў высьвячаны на першага патрыярха маскоўскага (1589-1605).

[21] Было некалькі праваслаўна-пратэстанцкіх канфэдэрацыяў: варшаўская (1573 г.), люблінская (1595 г.), віленская (1599 г.). Найбольш вядомая апошняя на чале якой стаялі князі Канстантын Астроскі і Крыштап Радзівіл.

[22] Нічыпар Кантакузэн - ад 1592 г. протасінкел (намесьнік) канстантынопаль-скага патрыярха Ярэмы ІІ. У год сьмерці патрыярха (1595) зьявіўся ў Малдавіі, спрабаваў паставіць пад свой кантроль малдаўскую мітраполію. За падазроную палітычную дзейнасьць увязьнены малдаўскім гаспадаром Ярэмам Мавілам, дзядзькам будучага праваслаўнага кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы, але зьбег. Пазьней знайшоў прытулак у Луцку ў князя Канстантына Астроскага. Бяспраўна ачоліў 08.10.1596 г. берасьцейскі праваслаўна-пратэстанцкі антысабор.

[23] Валахія - княства ў паўднёвай частцы сучаснае Румыніі, аднак тут маецца на ўвазе не Валаскае, але Малдаўскае княства.

[24] Астрог, Луцк - гарады на поўначы Ўкраіны, дзе значнай была маёмасьць князёў Астроскіх.

[25] Маецца на ўвазе ўнівэрсал Жыгімонта ІІІ Вазы ад 28.07.1595 г.

[26] Налівайка Севярын - бунтаўнік, кіраўнік 3000-га казацкага рэйду па Беларусі ў лістападзе 1595 - лютым 1596 г., у часе якога былі абрабаваныя, спаленыя, разбураныя Петрыкаў, Слуцак, Магілеў, Давыд-Гарадок, Тураў, Пінск. Пакараны сьмерцю ў Варшаве 21.04.1597 г.

[27] Пэўна маюцца на ўвазе кантакты Вюртэнбэрскіх навукоўцаў з канстантыно-пальскім патрыярхам Ярэмам І [13, с. 341].

[28] Казацкія аддзелы Налівайкі былі разьбітыя 17.07.1596 г. каронным войскам пад началам гэтмана С.Жалкеўскага на р.Саланіцы пад Лубнамі, што ў 200 км на паўднёвы ўсход ад Кіеву.

[29] Настаўнік львоўскае (1586-1592) і віленскае (1593-1599) брацкіх школаў, выдаў "Катэхізіс" (1595). За выкладзеныя ў ім пратэстанцкія погляды адлучаны ад царквы ў студзені 1595 г. на царкоўным саборы ў Наваградку, які ачольваў мітрапаліт Міхал Рагоза. Але, карыстаючыся падтрымкай віленскага ваяводы, кальвініста Крыштапа Радзівіла, працягваў выкладаць.

[30] Міхай Сьмелы (Mihai Viteazul) (1558-1601). У 1595-1601 гг. быў гаспадаром Валахіі. Спрабаваў у 1600-1601 гг. злучыць пад сваёй уладаю княствы Валаскае, Малдаўскае і Трансыльванскае, што выклікала канфлікты зь іншымі краінамі. У кастрычніку 1600 г. каронны гетман Ян Замойскі зьдзейсьніў на яго паход. Пацярпеўшы ў 1601 г. вайсковую паразу, Міхай быў забіты ўласнымі баярамі.

[31] Маецца на ўвазе рокаш (паўстаньне шляхты супраць караля) 1606-1607 гг., на чале якога стаялі кальвіністы: падчашы ВКЛ Ян Радзівіл і ваявода кракаўскі Мікалай Забжыдоўскі. Войска ракашанаў было разьбітае 06.08.1607 г. каралеўскім войскам ля Гузава (Польшча).

[32] Філістынцы - народ, які жыў у Палестыне (гл. 1-я Параліпамэнан 10: 2-14 ды 1-я Царства 31: 1-7).

[33] Маецца на ўвазе нададзенае ў 1588 г. Ярэмам ІІ манастырам права стаўрапігіі, незалежнасьці ад мясцовае гэрархіі і падпарадкаваньне толькі патрыярху.

[34] Эмануэль І з дынастыі Комненаў - уладар Бізантыйскай імпэрыі ў 1143-1180 гг.

[35] Згаданыя падзеі мелі месца ў часе 2-га крыжовага паходу 1147-1148 гг. У выніку падступных дзеяньняў імпэратара Эмануэля і ягонае адміністрацыі шмат ваяроў Хрыстовых загінула ад голаду, смагі, хваробаў, што пацягнула за сабой недавер, канфрантацыю. Вынікам недаверу стаў захоп у 1204 г. Канстантынопаля крыжовым войскам у часе 4-га крыжовага паходу.

[36] Мікіта Ханіят (сяр. ХІІ ст. - 1213) - бізантыйскі пісьменьнік, аўтар "Хронікі", прысьвечанай падзеям 1118-1206 гг. (часам 2-га - 4-га крыжовых паходаў).

[37] Тэкст ліста ўпершыню надрукаваны мітрапалітам кіеўскім і архібіскупам полацкім Кіпрыянам Жахоўскім разам з апісаньнем хады калёквіюму між прадстаўнікамі ўніяцкай і праваслаўнай цэркваў [39, сс. 91-95], што адбываўся ў Любліне ў студзені 1680 г. з пакліканьня караля Яна ІІІ Сабескага. Пазьней тэкст паўтораны ў працах айца Паўла Шыманскага [35, сс. 36-50] і гісторыка Міхаіла Каяловіча [13, сс. 334-344].

[38] Фядос І Вялікі, рымскі імпэратар (346-395). Тут згадана пра змаганьне Амброза супраць імпэратарскага указу 386 г. аб спрыяньні арыянам і спробы імпэратрыцы Юстыны аддаць тым некалькі цэркваў з катэдральнай царквой у Міляне.

[39] Аркадзь Флаві - першы імпэратар Бізантыйскае імпэрыі (395-408), сын Фядоса І Вялікага. Тут згадана пра змаганьне Яна Залатавуснага за вяртаньне ўдаве і дзеткам памерлага ўрадоўца Феагноста вінаградніка, няпраўна адабранага імпэратрыцай Эўдакіяй.

[40] Тут згадана пра патрабаваньне Яна, каб арыянаў выдалілі з Канстантынопалю.

[41] Ёна 1: 1-15. Падзеі мелі месца ў часе плаваньня зь Ёпіі (Палестына) да Тарсу (сучасная Гішпанія).

[42] Ян 14: 27

[43] Мацей 10: 34

[44] 2-гі да карынцянаў 6: 14-16 (Вэліял - адно зь імёнаў д'ябла).

[45] Нашчадкі кіеўскіх князёў Уладзімера Вялікага (980-1015), Яраслава Мудрага (1019-1054), вялікага князя літоўскага Ягайлы (1377-1392), князя полацкага й вялікакняскага намесьніка Скіргайлы (1354-1394).

[46] Сьвідрыгайла (1370-1452) - вялікі князь літоўскі (1430-1432), вялікі князь рускі (1432-1436). У часе змаганьня за вялікакняскі пасад з Жыгімонтам Кейстутавічам спаліў 28.07.1435 г. у Віцебску па падазрэньні ў здрадзе мітрапаліта кіеўскага Гарасіма (1432-1435), высьвячанага канстантынопальскім патрыярхам Язэпам.

[47] Аляксандар - вялікі князь літоўскі (1492-1506), кароль польскі (1501-1506).

[48] Царгарад (Канстантынопаль) быў захоплены турэцкім войскам 29.05.1453 г.

[49] Рыгор Баўгарын - мітрапаліт кіеўскі (1458-73), высьвячаны канстантынопальскім патрыярхам Рыгорам Мамасам і зацьверджаны папам Піям ІІ.

[50] Місаіл Пяструцкі (Чарэйскі) - мітрапаліт кіеўскі (1475-80). Пасьля яго яшчэ былі Сымон ІІІ (1481-1488) і Ёна І Глезна (1489-1494).

[51] Макар - архімандрыт віленскага Траецкага манастыру, у 1495-1497 гг. ачольваў кіеўскую мітраполію.

[52] Язэп ІІ Солтан - біскуп смаленскі, потым мітрапаліт кіеўскі (1508-22). Тут аўтар зблытаў яго зь біскупам смаленскім і мітрапалітам кіеўскім (1498-1501) Язэпам І Баўгарыновічам, які кіраваў мітраполіяй да Ёны ІІ.

[53] Алена (1476-1513) - дачка маскоўскага князя Івана ІІІ, жонка князя Аляксандра.

[54] Жыгімонт І Стары - вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506-1548), брат князя Аляксандра.

[55] Ёна ІІ - мінскі архімандрыт, мітрапаліт кіеўскі (1503-1507), высьвячаны кан-стантынопальскім патрыярхам Пахомам у 1504 г., то бок Флярэнтыйскае паразуменьне было замененае візантыйскай юрыздыкцыяй. На той час яшчэ ўладарыў вялікі князь Аляксандар.

[56] Жыгімонт ІІ Аўгуст - вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1548-1572).

[57] Ярэма ІІ - патрыярх канстантынопальскі, наведаў Масковію і ВКЛ у 1589 г. У часе ягонага візыту маскоўскі мітрапаліт Ёў (1586-1589) быў высьвячаны на першага патрыярха маскоўскага (1589-1605).

[58] Было некалькі праваслаўна-пратэстанцкіх канфэдэрацыяў: варшаўская (1573 г.), люблінская (1595 г.), віленская (1599 г.). Найбольш вядомая апошняя на чале якой стаялі князі Канстантын Астроскі і Крыштап Радзівіл.

[59] Нічыпар Кантакузэн - ад 1592 г. протасінкел (намесьнік) канстантынопаль-скага патрыярха Ярэмы ІІ. У год сьмерці патрыярха (1595) зьявіўся ў Малдавіі, спрабаваў паставіць пад свой кантроль малдаўскую мітраполію. За падазроную палітычную дзейнасьць увязьнены малдаўскім гаспадаром Ярэмам Мавілам, дзядзькам будучага праваслаўнага кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы, але зьбег. Пазьней знайшоў прытулак у Луцку ў князя Канстантына Астроскага. Бяспраўна ачоліў 08.10.1596 г. берасьцейскі праваслаўна-пратэстанцкі антысабор.

[60] Валахія - княства ў паўднёвай частцы сучаснае Румыніі, аднак тут маецца на ўвазе не Валаскае, але Малдаўскае княства.

[61] Астрог, Луцк - гарады на поўначы Ўкраіны, дзе значнай была маёмасьць князёў Астроскіх.

[62] Маецца на ўвазе ўнівэрсал Жыгімонта ІІІ Вазы ад 28.07.1595 г.

[63] Налівайка Севярын - бунтаўнік, кіраўнік 3000-га казацкага рэйду па Беларусі ў лістападзе 1595 - лютым 1596 г., у часе якога былі абрабаваныя, спаленыя, разбураныя Петрыкаў, Слуцак, Магілеў, Давыд-Гарадок, Тураў, Пінск. Пакараны сьмерцю ў Варшаве 21.04.1597 г.

[64] Пэўна маюцца на ўвазе кантакты Вюртэнбэрскіх навукоўцаў з канстантыно-пальскім патрыярхам Ярэмам І [13, с. 341].

[65] Казацкія аддзелы Налівайкі былі разьбітыя 17.07.1596 г. каронным войскам пад началам гэтмана С.Жалкеўскага на р.Саланіцы пад Лубнамі, што ў 200 км на паўднёвы ўсход ад Кіеву.

[66] Настаўнік львоўскае (1586-1592) і віленскае (1593-1599) брацкіх школаў, выдаў "Катэхізіс" (1595). За выкладзеныя ў ім пратэстанцкія погляды адлучаны ад царквы ў студзені 1595 г. на царкоўным саборы ў Наваградку, які ачольваў мітрапаліт Міхал Рагоза. Але, карыстаючыся падтрымкай віленскага ваяводы, кальвініста Крыштапа Радзівіла, працягваў выкладаць.

[67] Міхай Сьмелы (Mihai Viteazul) (1558-1601). У 1595-1601 гг. быў гаспадаром Валахіі. Спрабаваў у 1600-1601 гг. злучыць пад сваёй уладаю княствы Валаскае, Малдаўскае і Трансыльванскае, што выклікала канфлікты зь іншымі краінамі. У кастрычніку 1600 г. каронны гетман Ян Замойскі зьдзейсьніў на яго паход. Пацярпеўшы ў 1601 г. вайсковую паразу, Міхай быў забіты ўласнымі баярамі.

[68] Маецца на ўвазе рокаш (паўстаньне шляхты супраць караля) 1606-1607 гг., на чале якога стаялі кальвіністы: падчашы ВКЛ Ян Радзівіл і ваявода кракаўскі Мікалай Забжыдоўскі. Войска ракашанаў было разьбітае 06.08.1607 г. каралеўскім войскам ля Гузава (Польшча).

[69] Філістынцы - народ, які жыў у Палестыне (гл. 1-я Параліпамэнан 10: 2-14 ды 1-я Царства 31: 1-7).

[70] Маецца на ўвазе нададзенае ў 1588 г. Ярэмам ІІ манастырам права стаўрапігіі, незалежнасьці ад мясцовае гэрархіі і падпарадкаваньне толькі патрыярху.

[71] Эмануэль І з дынастыі Комненаў - уладар Бізантыйскай імпэрыі ў 1143-1180 гг.

[72] Згаданыя падзеі мелі месца ў часе 2-га крыжовага паходу 1147-1148 гг. У выніку падступных дзеяньняў імпэратара Эмануэля і ягонае адміністрацыі шмат ваяроў Хрыстовых загінула ад голаду, смагі, хваробаў, што пацягнула за сабой недавер, канфрантацыю. Вынікам недаверу стаў захоп у 1204 г. Канстантынопаля крыжовым войскам у часе 4-га крыжовага паходу.

[73] Мікіта Ханіят (сяр. ХІІ ст. - 1213) - бізантыйскі пісьменьнік, аўтар "Хронікі", прысьвечанай падзеям 1118-1206 гг. (часам 2-га - 4-га крыжовых паходаў).

[74] Тэкст ліста ўпершыню надрукаваны мітрапалітам кіеўскім і архібіскупам полацкім Кіпрыянам Жахоўскім разам з апісаньнем хады калёквіюму між прадстаўнікамі ўніяцкай і праваслаўнай цэркваў [39, сс. 91-95], што адбываўся ў Любліне ў студзені 1680 г. з пакліканьня караля Яна ІІІ Сабескага. Пазьней тэкст паўтораны ў працах айца Паўла Шыманскага [35, сс. 36-50] і гісторыка Міхаіла Каяловіча [13, сс. 334-344].

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX