Папярэдняя старонка: УНІЯЦКІЯ ПРЫХОДЫ І ХРАМЫ ЛІДЧЫНЫ

Вашкевічы 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 18-04-2012,
Крыніца: Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне, Полацк, 2012.

Спампаваць




Вашкевічы [1]. Захаваліся фрагментарныя звесткі гістарычных крыніц аб мясцовым духавенстве, напрыклад, запіс 1783 г. аб пераводзе лідскага дэкана, параха вашкевіцкага Фамы Вашчэловіча ў царкву мястэчка Вялікая Бераставіца [2]. У спісе парафій, складзеным у 1827 г., Вашкевічы чамусьці адсутнічаюць. Але ў 1833 г. ў мітраполіі разглядалася пытанне аб кандыдатуры на пасаду святара пры царкве сяла Вашкевічы [3].



[1] Зараз - гэта вёска Агароднікі Ганчарскага сельскага савета.

[2] Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 434.

[3] Там же. С. 863.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX