Папярэдняя старонка: УНІЯЦКІЯ ПРЫХОДЫ І ХРАМЫ ЛІДЧЫНЫ

Ганчары 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 18-04-2012,
Крыніца: Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне, Полацк, 2012.

Спампаваць




Ганчары. Свята-Пакроўская царква ў Ганчарах была пабудавана ў 1774 г. падскарбіем Вялікага княства Літоўскага Іосіфам Салагубам [1]. У ХІХ ст. каля царквы ўзвялі званiцу.

Візітацыя 1792 г. адзначае, што парах Ганчарскай царквы Марцін Старынскі меў дарагі і ганаровы стол з шуфлядамі, прычым кожная шуфляда мела па мініяцюрнаму замку [2].

У XIX ст. ад мясцовых жыхароў было запісана паданне, што ў дзвюх вярстах ад сучаснай царквы, пры безназоўным раўчуку стаяла старая царква, і ў ёй знаходзіўся цудатворны абраз, нібыта вывезены ў Маскву. Сяляне паказвалі таксама і іншае месца, дзе стаяла царква - недалёка ад урочышча "Царкоўшчына" і сенажаці "Папоўшчына" [3].

Свята-Пакроўская царква ў Ганчарах дзейнічае да нашага часу і знаходзiцца ў добрым стане. Праведзены яе касметычны рамонт.

Царква абвешчана помнiкам архiтэктуры народнага драўлянага дойлідства. Яна стала правобразам для Свята-Елісееўскай царквы ў вёсцы Мінойты, пабудаванай ў 1997 г.



[1] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 550.

[2] Лісейчыкаў Дзяніс. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839. Мінск, 2011. С. 88.

[3] Труды Виленского отделения Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологического съезда. Отдел II. Вильна, 1893. С. 97.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX