Папярэдняя старонка: УНІЯЦКІЯ ПРЫХОДЫ І ХРАМЫ ЛІДЧЫНЫ

Дакудава 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 18-04-2012,
Крыніца: Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне, Полацк, 2012.

Спампаваць




Дакудава. Тут з'явілася адна з першых на Лідчыне ўніяцкіх парафій. Царкву пабудаваў на пачатку XVII ст. маршалак ВКЛ Юры Радзівіл. Гэта дазволіла частцы жыхароў Дакудава выйсці з кальвінісцкага прыхода, створанага яго дзедам.

У Архіве ўніяцкіх мітрапалітаў адклаўся кампрамат на дакудаўскага параха Георгія Вяржбіцкага, які на працягу трох дзён 15-17 чэрвеня 1758 г. павянчаў незаконны шлюб (муж і жонка былі паміж сабой у другой ступені сваяцтва) і пабіўся з гусеўскім парахам Васілём Лыткоўскім [1].

У 1774 г. замест старой была пабудавана з дрэва новая прыхадская царква Раства Багародзіцы [2]. Царква, якая зараз ёсць у Дакудаве, была ўзведзена ў 1866 г. з бутавага каменю недалёка ад месца ранейшага храма.



[1] Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 193.

[2] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 550.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX