Папярэдняя старонка: УНІЯЦКІЯ ПРЫХОДЫ І ХРАМЫ ЛІДЧЫНЫ

Лябеда 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 18-04-2012,
Крыніца: Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне, Полацк, 2012.

Спампаваць




Лябеда. Драўляная царква Св. Мікалая пабудавана ў вёсцы ў сярэдзіне XVIII ст. [1] "Лебедски парох Андрей Костыцевич", пра якога Архіў уніяцкіх мітрапалітаў згадвае пад 1783 г., стаў вядомым нам у сувязі з абвінавачваннем у "неблагоповедении" [2]. Такога роду абвінавачванні (часам узаемныя), як правіла, былі звычайнай помстай нядобразычліўцаў, пакрыўджаных людзей, непрыязных калег. "Дзякуючы" гэтым абвінавачванням, папалі ў аналы гісторыі і сёння нам вядомыя імёны некаторых шараговых святароў - сумленны святар меў не шмат шанцаў у іх трапіць. Аднак абвінавачанні супраць Кастыцэвіча былі сапраўднымі. У 1797 г. інстыгатар [3] Лідскага дэканату Ян Мыслевіч абвінаваціў у амаральных паводзінах і невыкананні сваіх абавязкаў параха царквы ў Лябедзе Андрэя Кастыцэвіча. Большасць абвінавачванняў была даказана, і святара адхілілі ад службы ў царкве і адправілі на шэсць тыдняў у Лаўрышаўскі манастыр. Было вырашана, што калі рэкалекцыі і цвічэнні ў манастыры не перавыхаваюць святара, дык ён будзе адхілены ад сваіх абавязкаў назаўжды [4].


На пачатку ХХ ст. пабудавалі з цэглы новую царкву, якая стаіць у вёсцы і сёння. Яна бачна з шашы Ліда - Гродна.



[1] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 550.

[2] Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 434.

[3] Інстыгатар - духоўны суддзя які адказваў за маральнае аблічча парахаў.

[4] Археографический сборник документов издаваемый при управлении Виленского учебного округа. Вильна, 1902. Т. 13. С. 136-139.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX