Папярэдняя старонка: УНІЯЦКІЯ ПРЫХОДЫ І ХРАМЫ ЛІДЧЫНЫ

Мыто 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 18-04-2012,
Крыніца: Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне, Полацк, 2012.

Спампаваць




Мыто. Мытлянская Пакроўская драўляная царква была спалена ў 1658 г. падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. У дакументах Трыбунала Вялікага княства Літоўскага - вышэйшай судовай установы дзяржавы - ёсць дзве справы аб забойстве ў 1671 г. святара Мытлянскай царквы Багдана Варатынскага: "наезд на цвинтару и постреленье през пана Яна Шостака небощика отца Воротинского, … иж пан Шостак едучи с места Лида за его милостью паном судьёй земским Лидским … через Мыто без данья жадное причины небощика … на цвинтару при церкви … в руку правую подстрелил, с которого подстреленья тот небощик … с сего света сшол … пан Шостак … подстрелил, а пан Бокгатко помочником был …" [1].

У рапарце ад 1800 г. адзначана, што святара царквы ў Мыто Тамаша Славуту варта часова адхіліць ад богаслужэння з-за "дэфекту калтуна" на які ён захварэў [2].

Яшчэ ў канцы XIX ст. у Мытлянскай царкве захоўваўся старажытны абраз візантыйскага стылю памерам 5x3 вяршкі [3] з выявай Божай Маці, званы ў народзе "Калыхаўскі", або "Калышэўскі". Назву вернікі тлумачылі з'яўленнем абраза з ракі Дзітва. Паводле мясцовага падання, ікона, плывучы па рацэ, калыхалася [4].

У 1866 г. на месцы старой і абвятшалай драўлянай царквы ў Мыце пабудавалі новую з бутавага каменю і цэглы.



[1] Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 15: Декреты Главного Литовского трибунала. Вильна, 1888. С. 283, 313.

[2] Лісейчыкаў Дзяніс. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839. Мінск, 2011. С. 102.

[3] Вяршок - старажытная мера даўжыні, роўная 4,44 см.

[4] Труды Виленского отделения Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологического съезда. Отдел II. Вильна, 1893. С. 96.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX