Папярэдняя старонка: УНІЯЦКІЯ ПРЫХОДЫ І ХРАМЫ ЛІДЧЫНЫ

Ракавічы 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 18-04-2012,
Крыніца: Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне, Полацк, 2012.

Спампаваць




Ракавічы. Самыя раннія звесткі аб царкве Раства Багародзіцы ўзыходзяць да 1515 г., калі пад храм была адведзена зямля і на ёй збудавалі драўляную царкву. Ішлі дзесяцігоддзі і стагоддзі, храм прыходзіў у нягоднасць. Таму ў 1754 г. мясцовы абшарнік Макрыцкі фундаваў пабудову новай драўлянай царквы. У ёй захоўваўся абраз найсвяцейшай Багародзіцы з надпісам на грэцкай мове, які, паводле падання, з'явіўся на грушы ў садзе Макрыцкага, "дзе і была першачаткова пабудаваная царква", і лічыўся цудадзейнам [1].

1876 г. адзначаны з'яўленнем новага царкоўнага будынка, які, струхлелы, у 1910 г. быў заменены на цагляны.



[1] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 551.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX