Папярэдняя старонка: УНІЯЦКІЯ ПРЫХОДЫ І ХРАМЫ ЛІДЧЫНЫ

Сабакінцы 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 18-04-2012,
Крыніца: Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне, Полацк, 2012.

Спампаваць




Сабакінцы (зараз - вёска Першамайская). Паводле народнага паддання, сваю назву мястэчка атрымала ад размешчанай тут каралеўскай псарні (сабакінцы - псары). Невялікая парослая лесам горка ў некалькіх вярстах ад мястэчка называлася "Каралеўскай дубровай". Падданне гаворыць, што тут, па дарозе на паляванне, спыняўся кароль [1].

У пачатку ХІХ ст. у мястэчку стаяла драўляная Свята-Пакроўская царква, пра час пабудовы якой звестак не захавалася. Аднак звон на царкоўнай званіцы са зробленым на ім лацінкай надпісам датаваўся 1506 годам [2].

У царкве знаходзілася яшчэ адна рэліквія - цудадзейны абраз найсвяцейшай Багародзіцы на халсце, прымацаваным да дошкі. У пачатку XVIII ст. на гэтым абразе з'явілася срэбная дошчачка, ахвяраваная царкве каралём Станіславам Ляшчынскім, з польскамоўным надпісам на ёй: "Najjasniejszy Stanisław Leszczynski król Polski przybywszy do Cudownego Obrazu Matki Najswietszey w Sabakinach pieszo - takowe wotum ofiarował roku 1705" ("Яго Вялікасць, кароль Польскі, прыбыўшы пешшу да цудатворнага абраза Божай Маці у Сабакінах, зрабіў гэтае прынашэнне ў 1705 г." [3]).

Храм з бутавага каменю і цэглы, які сёння стаіць у Сабакінцах, быў пабудаваны ў 1830 г.



[1] Труды Виленского отделения Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологического съезда. Отдел II. Вильна, 1893. С. 109.

[2] Тамсама. С. 110.

[3] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 549.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX