Папярэдняя старонка: УНІЯЦКІЯ ПРЫХОДЫ І ХРАМЫ ЛІДЧЫНЫ

Турэйск 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 18-04-2012,
Крыніца: Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне, Полацк, 2012.

Спампаваць




Турэйск. Царква Св. Мікалая, згодна з інфармацыяй крыніц, якія захоўваліся ў ёй яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст., існавала ўжо ў 1630 г. Дакладны час яе заснавання невядомы. Гэта быў драўляны будынак на каменным падмурку, які ў 1820 г. аднавіла абшарніца Янкоўская [1]. Аўтар кнігі "Материалы для географии и статистики…" трошкі памыляецца, бо ў архіўнай справе ад 30 кастрычніка 1834 г. напісана : "Па загаду … Губернатара Гродзенскага аб новай царкве, якая знаходзіцца ў вёсцы Турэйск, на яе пабудову … Лідскага павета памешчыкамі Янкоўскай і Макрэцкім, дадзена 6000 злотых" [2].

Гісторык Ф. В. Пакроўскі пісаў, што "ўзвышаная мясцовасць, на якой пабудавана Турэйская царква, указвае на сляды штучнай планіроўкі, што несумненна вынікае з назіраемых дагэтуль двух равоў, з усходняга і заходняга боку царквы. На цвінтары знаходзіцца шмат камянёў са старымі надпісамі, а на прасторы паміж царквой і сялом часта трапляюцца косці і старадаўняя срэбная і медная манета, некалькі асобнікаў якой павінна захоўвацца ў мясцовага святара" [3].

Будынак сучаснай Турэйскай царквы быў пабудаваны з каменю ў 1875 г.



[1] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 549.

[2] Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна. Ф. 1, воп. 27, спр. 703.

[3] Труды Виленского отделения Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологического съезда. Отдел II. Вильна, 1893. С. 102.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX