Папярэдняя старонка: УНІЯЦКІЯ ПРЫХОДЫ І ХРАМЫ ЛІДЧЫНЫ

Пасляслоўе 


Дадана: 20-04-2012,



Згодна з "Ведомостью о греко-унияцких церквах и монастырях Бресткой епархии" за 1827 г., у Лідскім павеце дзейнічала 18 уніяцкіх цэркваў і адзін манастыр (Голдаўскі), якія разам мелі 22 496 прыхаджан. Лідская царква Св. Міхаіла (верагодна - Ольжаўская капліца, якая выконвала ролю царквы ў Лідзе) аб'ядноўвала ў 1837 г. 306 прыхаджан [1]. Паводле статыстыкі 1838 г., Ганчарскую царкву наведвалі 1230 вернікаў-уніятаў, да Глыбоцкай было прыпісана 1872 чалавекі, да Голдаўскай - 1047, Дзікушскай - 614, Дакудаўскай - 922, Жыжмянскай - 725, Лябёдскай - 812, Зблянскай - 1135, Маламажэйкаўскай (Мураванкаўскай) - 497, Мытлянскай - 272, Арлянскай - 1400, Астрынскай - 3327, Ракавіцкай - 630, Сабакінскай - 1379, Турэйскай - 947, Баброўскай - 417, Дэмбраўскай - 853 [2]. Згодна з хронікай касцёла вёскі Ішчална, у 1801 г. прыход грэка-каталіцкай капліцы ў Вялікім Мажэйкаве налічваў 1300 чалавек [3].

Да нашага часу на Лідчыне захаваліся і дзейнічаюць як праваслаўныя былыя ўніяцкія цэрквы: Голдаўская (пабудавана ў 1795 г.), Баброўская (год пабудовы - 1810 г.), Ганчарская (пабудавана ў 1774 г.). Матэрыялізаваным ўвасабленнем ідэй Фларэнційскай уніі 1439 г. на беларускіх землях стала архітэктура знакамітай Маламажэйкаўскай гатычнай царквы абарончага тыпу, якая ў XVII-XIХ ст. працяглы час дзейнічала таксама як уніяцкі храм.



[1] Radwan, M. Carat wobec koscioła greckokatolickiego w zaborze rosyjskim 1796-1839. Roma - Lublin, 2001. S. 232.

[2] Палуцкая С. В. З гісторыі ўніяцтва на Лідчыне // Наш радавод. Ліда, 1993. С. 67.

[3] Круцікаў У., Лаўрэш Л. Гісторыя парафіі ў Ішчалне // Наша Слова. 2005. 15 чэрвеня.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX