Папярэдняя старонка: Прэзентацыі кнігі

Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі) 


Дадана: 01-06-2012,
Крыніца: pawet.net.



У Гродне прэзентуюць кнігу па гісторыі Грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне

Твой стыль: 28 траўня 2012 | Піша Кася Крот
Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). 30 мая ў Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Карскага адбудзецца прэзентацыя навукова-папулярнага выдання “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне”.
Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Аўтар – вядомы лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш – разглядае гісторыю ўсіх грэка-каталіцкіх прыходаў, якія існавалі ў рэгіёне да 1839 года.
У сваёй кнізе краязнаўца знаёміць чытача з унікальнымі фактамі лакальнай гісторыі, прыводзіць невяомыя шырокаму колу дакументы і сведчанні.
Царкоўна-рэлігійныя працэсы, якія адбываліся на Лідчыне, разглядаюцца ў кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў.
Кніга паказвае выспяванне ідэі царкоўнай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім, стварэнне і дзейнасць уніяцкіх прыходаў і базыльянскіх манастыроў у Лідскім вавеце ў 17-18 стст., рэфармаванне і ліквідацыю Уніяцкай Царквы на Лідчыне.
Асобны раздзел прысвечаны адраджэнню Грэка-каталіцкай Царквы ў рэгіёне ў 1930-ыя і 90-ыя гады.
Ва ўступным слове да выдання доктар гістарычных навук Святлана Марозава зазначыла:
“Кніга, якую вы трымаеце ў руках, нібы папярэджвае людзей – вернікаў і атэістаў, святароў і прыхаджан: ведайце, пра ўсе вашыя добрыя і дрэнныя ўчынкі даведаюцца нашчадкі, як і мы даведваемся пра справы і намеры сваіх далёкіх і нядаўніх папярэднікаў, дзякуючы закаханым у гісторыю даследчыкам мясцовай даўніны, з кагорты якіх паходзіць Леанід Лаўрэш”.
Прэзентацыя адбудзецца 30 мая ў зале паседжанняў Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Карскага (Новы замак).
Пачатак у 17.00.
Твой стыль

У Гродне прэзентавалі кнігу пра Уніяцкую Царкву на Лідчыне

Твой стыль: 31 траўня 2012 | Піша Андрэй Мялешка
Аўтар кнігі - вядомы лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш пра сваю кнігу кажа так: «Тут апісаны ўсе уніяцкія парафіі Лідчыны. Для працы над кнігай прыйшлося і ў архіве папрацаваць і з літаратурай. Вельмі істотна, што кніга мае такога рэдактара, як прафесар Марозава, лепшы спецыяліст па Вуніі ў Беларусі».
Працу рэдактара сп. Лаўрэш адзначыў асабліва: «Гэта як алмаз – пакуль яго не аграніць добры майстар – ён будзе простым крысталам, а як пройдзе агранку, стане каштоўнасцю іншага ўзроўню».
Кніга «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне» – першы сістэматызаваны матэрыял пра Унію на Лідчыне, расповяд пра сям’ю мітрапаліта Сямашкі, у якой вельмі дрэнна ставіліся да ліквідацыі Уніі. Упершыню грунтоўна паказана ліквідацыя Уніі на Лідчыне.
Падчас прэзентацыі, якая праходзіла ў Гродне 30-га траўня, прафесар Святлана Марозава прадставіла, апроч гэтай кнігі, кнігі іншых навукоўцаў з ўсяго свету, прысвечаныя тэме Уніі.
У сваю чаргу, маладыя навукоўцы распавялі прысутным, што новага яны знайшлі ў кнізе лідскага аўтара. Прысутныя, у тым ліку душпастыр гродзенскіх грэка-католікаў а. Андрэй Крот, вельмі хвалілі «лідскае» выданне і выказвалі пажаданні на тое, што аўтар будзе працягваць займацца гэтай тэмай.
Твой стыль

Прэзентацыя кнігі Леаніда Лаўрэша ў Гародні

30 траўня ў зале паседжанняў Гарадзенскай абласной бібліятэкі імя Я. Карскага (Новы замак) адбылася прэзентацыя кнігі "Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне". Аўтар – вядомы лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш.
Прысутнічалі студэнты IV курса факультэта гісторыі і сацыялогіі, якія праходзяць спецыялізацыю "Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа" (канец Х – пачатак ХХ ст.)", а таксама магістранты і аспіранты работнікі абласной бібліятэкі, краязнаўцы Гародні, прадстаўнікі Гарадзенскай грэка-каталіцкай грамады імя св. Язафата на чале з айцом Андрэем і прадстаўнікі прэсы.
Вёў паседжанне дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я. Купалы, кандыдат гістарычных навук Загідулін А.М. Адкрыла прэзентацыю намеснік дырэктара Гарадзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага Ігнатовіч М.Э. Выступілі Загідулін А.М., Лаўрэш Л.Л., доктар гістарычных навук, прафесар С.В. Марозава, айцец А. Крот. Выступоўцы адзначалі, што "Леанід Лаўрэш - вядомы на Гарадзеншчыне краязнавец, улюбёны ў гісторыю свайго краю. Сваімі даследаваннямі Лідчыны ён уносіць важныя штрыхі ў нашы веды пра гісторыю заходняга рэгіёна Беларусі, вяртае з небыцця незаслужана забытыя імёны ўраджэнцаў Гарадзеншчыны - вучоных, дзеячаў навукі і культуры, прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі і духавенства, удзельнікаў грамадскіх рухаў і сацыяльных выбухаў. Пяру Лаўрэша належаць тры кнігі і cем дзесяткаў артыкулаў. Усе яны грунтуюццы выключна на матэрыяле гістарычных крыніц. Кафедру гісторыі Беларусі звязве з лідскім краязнаўцам даўняе сяброўства і супрацоўніцтва. Леанід Лаўрэш - удзельнік шэрагу нашых навуковых канферэнцый і аўтар навуковых зборнікаў. Ён з'яўляецца заснавальнікам і адміністратарам сайта Pawet - першага ў Беларусі гістарычнага сайта. Гэты сайт назапасіў багацейшыя інфармацыйныя рэсурсы па гісторыі Лідчыны, Гарадзеншчыны, Беларусі і ўжо больш за дзесяцігоддзе служыць гістарычнай навуцы, краязнаўству, адукацыі і асвеце. Штодня гэтымі рэсурсамі карыстаюцца звыш адной тысячы ўнікальных наведвальнікаў.
Шэраг прац краязнаўца прадстаўлены на выставе, якую падрыхтавала бібліятэка.
Пры абмеркаванні кнігі выступілі студэнты ўніверсітэта Вераніка Кузьміч, Павел Токць, Ірына Ракоўская, гарадзенскія краязнаўцы і проста прысутныя.
Наш кар.
НАША СЛОВА № 23 (1070) 6 чэрвеня 2012 г.

Прэзентацыя кнігі пра ўніяцтва на Лідчыне

У Гарадзенскай абласной бібліятэцы iмя Я.Карскага 30 траўня 2012 году адбылася прэзентацыя кнігі лідзкага краязнаўцы Леаніда Лаўрэша “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне”. У сваёй кнізе краязнаўца знаёміць чытача з унікальнымі фактамі лакальнай гісторыі, прыводзіць невядомыя шырокаму колу цікавыя дакументы і сьведчаньні сучасьнікаў.
На прэзентацыю ў Горадні новай кнігі па гісторыі Уніі сабраліся студэнты факультэту гісторыі і сацыялогіі, якія цяпер праходзяць сьпецыялізацыю “Хрысьціянства ў гістарычным лёсе беларускага народу”, а таксама магістранты і асьпіранты Гарадзенскага ўніверсітэту, вернікі мясцовай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай на чале з сваім душпастырам і гісторыкам айцом Андрэем Кратом, работнікі абласной бібліятэкі, прадстаўнікі прэсы.
На пачатку прэзентацыі яе вядоўца — дацэнт катэдры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я. Купалы, кандадат гістарычных навук А. Загідулін — распавёў пра тое, як універсітэцкія гісторыкі адкрылі для сябе цікавага лідзкага краязнаўцу Леаніда Лаўрэша. Па прафесіі ён — інжынер. Але сёньня ён ужо добра вядомы на Гарадзеншчыне краязнаўца, улюбёны ў гісторыю свайго краю. Леанід Лаўрэш зьяўляецца таксама заснавальнікам і адміністратарам гістарычнага сайта Pawet, дзе назапашана сёньня шмат цікавых матэрыялаў па гісторыі Лідчыны, Гарадзеншчыны, Беларусі. Гэты сайт ужо больш за дзесяцігоддзе служыць гістарычнай навуцы, краязнаўству, адукацыі і асьвеце. (Там жа можна пазнаёміцца і спампаваць кнігу Л. Лаўрэша “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне”). Сваімі дасьледаваньнямі гісторыі Лідчыны Леанід Лаўрэш уносіць важныя штрыхі ў веды пра гісторыю заходняга рэгіёну Беларусі, вяртае з небыцьця незаслужана забытыя імёны ураджэнцаў Гарадзеншчыны — дзеячаў навукі і культуры, прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі і духавенства, удзельнікаў грамадзкіх рухаў. Плён яго краязнаўчай працы — тры кнігі і cем дзясяткаў артыкулаў. З шэрагам прац краязнаўцы ўдзельнікі імпрэзы змаглі пазнаёміцца на выставе, якую падрыхтавала абласная бібліятэка імя Я.Карскага.
Катэдру гісторыі Беларусі Гарадзенскага ўніверсітэту зьвязве з лідзкім краязнаўцам даўняе сяброўства і супрацоўніцтва. Леанід Лаўрэш – удзельнік многіх навуковых канферэнцыяў і аўтар навуковых зборнікаў. Катэдры гісторыі Беларусі ён падарыў сваю багатую электронную бібліятэку рарытэтных выданьняў ХІХ – першай паловы ХХ ст., часта дапамагае выкладчыкам і студэнтам у пошуку на прасторах інтэрнэту патрэбнай ім гістарычнай літратуры.
Пра новую кнігу Леаніда Лаўрэша “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне” ды пра іншыя кніжныя навінкі па ўніяцкай тэматыцы распавяла прысутным доктар гістарычных навук Сьвятлана Марозава. Сьпецыяліст па канфесійнай гісторыі Беларусі XVI – XIX стст. прафесар Сьвятлана Марозава зьяўляецца навуковым рэдактарам гэтай кнігі і аўтарам прадмовы да яе.
Прафесар Сьвятлана Марозава адзначыла, што аўтар у сваёй працы на шматлікіх фактах раскрывае царкоўна-рэлігійныя працэсы, якія адбываліся на Лідчыне ў кантэксьце аналагічных ўсходнееўрапейскіх працэсаў. У кнізе спачатку падаюцца малавядомыя сюжэты і факты аб распаўсюджваньні хрысьціянства ў краі. Далей паказана высьпяваньне ідэі царкоўнай уніі у Вялікім Княстве Літоўскім, стварэньне і дзейнасьць у Лідзкім павеце ў XVIІ – XVIII стст. уніяцкіх парафіяў і базыльянскіх манастыроў. Кнігу ўможна назаваць нават своеасаблівым даведнікам пра ўніяцкія храмы і парарфіі Лідчыны. Вялікую ўвагу аўтар удзяліў таксама апісаньню працэсаў рэфармаваньня Ўніяцкай Царквы і яе ліквідацыі на Лідчыне ў 1830-ыя гады і ў наступны перыяд. Завяршае працу разьдзел пра спробы аднаўленьня дзейнасьці грэка-каталіцкай Царквы на Лідчыне ў ХХ ст., успаміны пра заснаваньне грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата ў Лідзе ў 1990-ыя.
Побач са штодзённасьцю і мікрагісторыяй у кнізе прысутнічае і “вялікая” гісторыя: ў людзкіх дзеях, гістарычных постацях, гісторыка-культурных рэліквіях. Д-р Сьвятлана Марозава падкрэсьліла, што аўтар не абыходзіць ўвагай некаторыя дыскусійныя пытаньні далёкай мінуўшчыны, якія ня страцілі сваёй актуальнасьці і сёньня: пра час заснаваньня Маламажэйкаўскай царквы-крэпасьці, пра адносіны сьвятара з Дзікушак — бацькі Ёсіфа Сямашкі — да сынавай палітыкі ліквідацыі Ўніяцкай Царквы і інш.
Кніга напісана на аснове багатага фактычнага матэрыялу, адшуканага Леанідам Лаўрэшам, як правіла, з недаступных шырокаму колу чытачоў крыніц і літаратуры ХІХ–ХХ стст. Большасьць гэтых выданьняў сёньня зьяўляюцца бібліяграфічнай рэдкасьцю і таму вельмі каштоўна, што многія цікавыя дакументы зьмешчаны асобна ў дадатку.
Кніга Леаніда Лаўрэша “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне” (на 128 старонках) была выдадзена ў 2012 годзе ў Полацку мясцовай грэка-каталіцкай парафіяй. Прадстаўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы гісторык айцец Андрэй Крот з Горадні на прэзентацыі распавёў прысутным пра жыцьцё і сучасны стан гэтай Царквы ў Беларусі.
Сваімі ўражаньнямі ад кнігі падзялілся таксама і чытачы, якія пасьпелі ўжо пазнаёміцца з працай лідзкага краязнаўцы.
Раней дзьве прэзентацыі кнігі “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне” з посьпехам прайшлі ў 16 траўня 2012 году ў Лідзе. Першая сустрэча адбылася ў канферэнц-зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Залу запоўнілі ў асноўным навучэнцы Лідзкага каледжу, у якіх гэтая імпрэза выклікала нечакана для арганізатараў вельмі вялікую зацікаўленасьць. Другая сустрэча прайшла ў Лідзкім гістарычна-мастацкім музеі. Там сабраліся сябры літаратурнага аб’яднаньня “Суквецьце” пры “Лідзкай газеце”, мясцовыя краязнаўцы, грэка-католікі і работнікі музею. Перад лідчанамі, акрамя аўтара кнігі, выступілі доктар гістарычных навук Сьвятлана Марозава, царкоўны гісторык а. Андрэй Крот і душпастыр лідзкай грэка-каталіцкай парафіі а. Андрэй Буйніч.
Сьвятлана Марозава
Ігар Бараноўскі
carkva-gazeta.org 5.06.2012

Як была заключана ўнія ў Лідзе.
Пабачыла свет кніга аб грэка-каталіцкай царкве

У абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага адбылася прэзентацыя кнігі краязнаўцы Лявона Лаўрэша «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне». Гэта першае ў Беларусі выданне, што прысвечана жыццю асобнай грэка-каталіцкай парафіі. Большая частка кнігі знаёмiць з гісторыяй ўніяцкай царквы на Лідчыне XVI–XIX ст., iдзе гаворка аб архітэктурна-гістарычных асаблiвасцях сакральных пабудоў. Узгадаў даследчык і аб лідскім шляху рэфарматара і скасавальніка уніяцкай царквы мітрапаліта Iосiфа Сямашкi. Напрыканцы краязнавец расказвае аб адраджэнні ў 1994 годзе грэка-каталіцкай царквы ў Лідзе і яе стане на сучасным этапе. Парафія налічвае каля 100 прыхаджан.
06.06.2012 АЛЕКСЕЙ ОСТРОВСКИЙ
Вечерний Гродно
vgr.by/home/history/9115-news-unia-lida





Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі). Прэзентацыя кнігі 30.05.2012 (фотаздымкі).
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX