Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Сьвятагор Вячаслаў. Праваслаўная царква на Беларусі 


Аўтар: Сьвятагор Вячаслаў,
Дадана: 08-10-2016,
Крыніца: Сьвятагор Вячаслаў. Праваслаўная царква на Беларусі // Спадчына №2-1997. С. 119-125.



Аўтарам гэтага нарыса, апублікаванага пад псэўданімам Сьвятагор, зьяўляецца вядомы царкоўны i грамадзкі дзяяч Заходняй Беларусі Вячаслаў Багдановіч (1878-1941?).
"Беларускі Сьцяг", 1922, №1 (красавік-травень), Коўна.


Гістарычнае прошлае праваслаўнай царквы на Беларусі цесна зьвязана з палітычным палажэньнем Беларускага Народу. У часе поўнай незалежнасьці Беларусі полацкі біскуп казаваў сваім сынам Вялікага Князя Полацкага, нават тады, калi гэты "сын" быў нехрысьціянінам, як гэта мы бачым у грамаце біскупа Якава да Рыжанаў, дзе ён сынам сваім тытулуе Вялікага Князя Літоўскага i Полацкага - Вітэня.

З утратай дзержаўнай самаістасьці Беларусі траціць сваё значэньне i кіраўнік беларускага хрысьціянства, траціць значэньне, урэшце, i сама царква. За вялікіх князёў полацкі праваслаўны біскуп быў адзінай галавой i прэдстаўніком усяго хрысьціянства на Беларусі. Пры Вітаўце гэтае галоўнае прэдстаўніцтва хрысьціянства ў дзержаве было перанесена на віленскага каталіцкага біскупа. Галава праваслаўнай царквы ўжо т ацец вялікага князя, а схізматык, ды нават паганін, бо толькі ў XVI сталецьці Рым выясьніў, што "хрышчэньне па праваслаўнаму абраду важнае i што русіны не пагане".

Занепад павагі праваслаўнай царквы ішоў у пары з занепадам дзержаўным i нацыанальным Беларусі.

Ад Вітаўта (1430) i да пачатку XVII ст. Беларусь змагалася пад сьцягам праваслаўнай царквы за свае нацыанальныя правы. Змаганьне праваслаўя i каталіцтва ў Беларусі XV i XVI ст. было не выключна рэлігійнае, а нацыанальна рэлігійнае. Пэрыод ад 1430 i да 1619 году можна назваць пэрыодам збліжэньня царквы i народу. У гэтым пэрыодзе на тэрыторыі Беларусі важыліся фізычныя i культурньы сілы змагаючыхся, на жыцьцё i сьмерць двох культур - усходнай i заходнай, i двох нацый - беларускай i польскай. Час збліжэньня царквы з нацыяй даў разьцьвет беларускага рэнэсансу ў мастацтве i асабліва літэратуры, а такжа разьцьвет рэлігійна-нацыанальнай сьвядомасьці. Літэратура, закідаючы амярцьвелую царкоўна-славяншчыну, чэрпала з багатай крыніцы народнай мовы свой славар i формы, кіруючыся "да лепшага выразуменьня люду паспалітага".

Па чыей старане ў выніку барацьбы сталася-бы перамога нельга было правідзець, каб аб'еднаньне царквы i нацыі трывала далей. Нажаль, у самым зараньню благі лёс разьеднаў царкву з народам.

Першы ўдар быў нанесен ca стараны сваіх-жа, - з абозу, у разгары змаганьня, - падаўшагася назад, у рэакцыю. Такім рэакцыйным крокам былі начынаньня i пазьнейшая дзейнасьць Князя Канстантына Астрожскага, выдаўшага сваю знаменітую біблію, замест у жывой, народнай мове, - у мове адумершай, стараславянскай. Біблія Астрожскага - гэта рэакцыя, паварот назад.

Другі, i рашучы, удар быў зададзен нашым, тагочасным найвыдатнейшым вучоным, Зызаніем Сматрыцкім, выданьнем яго граматыкі (Вільня, 1619).

Граматыка Сматрыцкага рашуча адкінула народную мову як неразпрацаваную - сьвядома i ўсецэла абаперлася на кніжнай, царкоўнай стараславяншчыне.

Нацыя, адрэзаная ад дзержаўнага кіраўніцтва, дабіла сябе, адрэзаючыся школай i навукай ад народных жывучых i гаючых крыніц. Мёртвай мовай можна было маліцца, можна было для яе ўкладаць граматыкі, але ня можна было разьвіваць літэратуры. I літэратура беларуская, закаваная ў мёртвыя формы, начала хутка заміраць.

Царкоўна-славяншчына, ня маючы за сабой такіх куль­турных засабаў, як тагочасная лаціна, павінна была ўступіць мейсца апошняй.

Разбрат царквы з народнай беларускай мовай дорага абыйшоўся як беларускаму народу, так i самой праваслаўнай царкве. Літэратурная творчасьць спынілася; пачалі закрывацца, буйна было разьцьвіўшыя ў папярэднім пэрыодзе, беларускія друкарні.

У 1621 гаду зачынілася, насьледніца традыцый Ф.Скарыны, Мамонічаўская друкарня ў Вільні.

Ад 1627 году віленская Сьв. Троіцкая друкарня, праславіўшаяся палемічнымі беларускімі друкамі, пачынае выдаваць кнігі па-польску.

За гэтымі друкарнямі пазакрываліся іншыя - адны раней, Вячаслаў Багдановіч. другія - пазьней. У другой палове семнадцатага i восемнад­цатым сталецьцях з беларускіх друкарань ужо ня выйшла ніводнай сьвецкай кнігі. Уся друкарская праца агранічалася адзіна перадрукам славянскіх літургічных кніг, выключна для царкоўнага ўжытку.

Умысловая праца замерла.

Блуднік, на які пайшла царква, давёў, урэшце, яе да лёгічнага абсурду: да поўнага адарваньня ад народу. З двох мала зразумелых моў - царкоўна-славянскай нежывой i польскай - чужой - яна спынілася на жывой пануючай, г. зн. польскай мове. Праглядаючы сьпісы кніг, выдаваных найбольш яра бароўшыміся за праваслаўную справу ў Літоўскай дзержаве, праваслаўных манастырскіх друкарань, мы бачым, што пад канец XVI ст. гэтыя апошнія пачынаюць выдаваць цэлы шэраг праваслаўных, царкоўных i духоўных кніг па-польску.

Капітуляцыя перад ворагам, аднак, ані не памагла праваслаўнай царкве, наадварот, зьбітая з правільнага шляху, адлучаная ад народу, зьняважаная і прасьледаваная ворагам, яна што раз больш траціла грунт i значэньне.

Падзел Польшчы, далучэньне Беларусі да праваслаўнай Расіі ўратавала беларускае праваслаўе ад заняпаду. Расійская дзержаўнасьць не шкадавала ўсіх, маючыхся ў яе распараджэньні, засабаў, каб адбудаваць быўшую славу i значэньне праваслаўя на Беларусі. Аднак, падпіраючы i шыручы царкву, Расія не адбудовывала яе на крэпкіх старых фундамантах, не апірала на народнай мове i правечных мейсцовых традыцыях; а наадварот: нішчучы з каранём старое, мейсцовае, векамі злажыўшаеся i зросшаеся з Беларускім Народам, насаджала праваслаўе па духу i характару чужое, велікаруска-маскоўскае. Царква ў руках расійскага самадзержаўя была аружжам дэнацыаналізацыі i панаваньня над Беларускім Народам.

У гэтым апошнім тоўпіцца вялікая небясьпека для беларускага адраджэньня са стараны праваслаўя: яно - сталетняй служэбнай роляй у сыстэме расійскай дзержаўнасьці ды русыфікатарскай работай - адрэзана ад беларускіх каранёў i праз гэта ня моцнае i небясьпечнае з нацыанальнага боку. Мы сваімі вачамі бачылі, як у 1905 гаду дзесяткі тысяч цёмных, быўшых раней уніятамі, беларускіх селян, толькі дзеля сьляпой опозыцыйнасьці да "казённай" веры, пераходзілі ў каталіцтва. У чым-жа казённасьць праваслаўя? У мове чужой, наноснай, не народнай, у былой блізасьці духавенства са сьвецкай адміністрацыяй. Цяпер над польскай акупацыяй, за гэтых неколькі гадоў, перайшло другія дзесяткі, а можа i сотні тысяч беларусаў праваслаўных, у каталіцтва.

Нашы каталіцкія прозэліты, па сваей цемнаце, тожсамячы рэлігію з нацыанальнасьцю, на другі-ж дзень, пасьля прыняцьця каталіцтва, становяцца, як, зазвычай усе прозэліты, самымі заўзятымі ворагамі ня толькі ранейшай сваей веры, але i сваей нацыянальнасьці, становяцца - палякамі. Яны гэтым затрымліваюць i муцяць адраджэнчы беларускі рух.

Кіруючыся нацыанальна-адраджэнчымі мэтамі, беларускі рух павінен вельмі ўважліва ставіцца да рэлігійнага пытаньня наагул, а да праваслаўя, як рэлігіі большасьці,- у асаблівасьці. Наш рэлігійны дуалізм сам па сабе ёсьць вялікае зло; а тоя, што каталіцызм у нас польскі, а праваслаўе вялікаруска-маскоўскае, зьяўляецца ўжо прост нацыанальнай трагедзіяй, аб якую могуць разьбіцца многія нашыя пачынаньня i надзеі. Ад 1380 году, даты прыняцьця каталіцтва пануючай у нас дынастыяй, Беларусь сталася арэнай змаганьня двох рэлігій, двох хрысьціянскіх абрадаў, а народ беларускі стаўся аб'ектам гэтага змаганьня. Пачынаецца ужо шостая сотня гадоў напружанай барадзьбы, i яна далека ешчэ не закончана. Наадварот, можна з пэўнасьцю сказаць, што мы ізноў стаім на перадодні новай, можа самай рашучай, схваткі двох сьветавых рэлігій, i дзеля таго, што схватка гэта, як i ў гістарычнай мінуўшчьше, адбудзецца на нашай зямлі i за наш народ, нам, адраджэнцам, праступна было бы ня мець свайго, выразна акрэсьлянага погляду i ясна вырашанага адношэньня да кождай з баюючых старой.

У гэтым нарысе мы робім спробу характэрызаваць праваслаўя i формуляваць наш да яго стасунак як да рэлігіі большасьці.

Вышэй мы зазначылі галоўныя чатыры фазы з гісторыі праваслаўя на Беларусі. Мы адмецілі, што галоўнай прычынай упадку праваслаўя на Беларусі ад XVII ст. было яго разьеднаньне з нацыанальнай стыхіяй, але мы не адмецілі аднэй рэчы, а менавіта, што ў істоце сваей праваслаўе ніколі не было воража бел ару екай нацыанальнасьці. Яго адклон ад бел ару екай мовы дыктаваны быў тагочасным разуменьнем гістарычнага моманту, найвыдатнейшымі барцамі за тую-ж самую справу. Нават у часе найбольшай расійскай рэакцыі русыфікатарская дзейнасьць праваслаўя на Беларусі дыктавана была не спэцыальнай варожасьцю царквы да Беларускага Народу, а расійскім імпэрыалізмам i характэрнай Маскве нетолерантнасьцю. Нацярпеўшыся ў папярэдні польскі пэрыод зьдзекаў i крыўд, праваслаўнае духавенства пайшло на служэньне братняй аднавернай Маскве ідэйна. Трэйцяя старана -Беларускі Народ іграў ролю адзіна об'екта, сам ён быў тады нагэтулькі задушан, што ня мог сказаць свайго ўласнага слова. Мейсцовае праваслаўнае духавенства само было даўно ўжо адарвана ад народу. У часе прылучэньня Беларусі да Расіі нашы праваслаўныя вярхі, бачучы векавечнага свайго ворага - Польшчу - разпластаным, ня мелі часу i змогі навязываць з народнай стыхіяй старых зьвязкоў: усё-ж роўна Народ Беларускі памёр! Тыя, як ім здавалася, рэшткі ў ім жыцьця трэба выкарыстаць на аб'еднаньня з братняй праваслаўнай Масковіяй, каб i ён, народ, пасьля доўгіх мук i паняверкі, мог зажыць шчасьлівейшым жьщьцём, Пагляд, што й казаць памылковы, недальназоркі. Але ізноў - такі віна тут быўшых пакаленьняў, а не самой царкоўнай арганізацыі як такой.

У цяперашні момант, пасьля сьветавой вайны, праваслаўная царква на Беларусі, асабліва тэй часьці Беларусі, што пад польскай акупацыяй, перажывае цяжкі крызыс. Пазбаўляная патужнай апекі колішняга расійскага ўраду, прасьледаваная i граб­леная палякамі, атакаваная з усіх старой каталіцтвам, яна ня мае сіл i змогі бараніць сябе.

Праваслаўе беларускае разплачываецца цяпер за расійскі імпэрьялізм i памылковую палітыку апошняга. Аднак з гэтай яе часовай слабасьці праваслаўная беларуская царква можа выйсьці адроджанай i двакрот узмацаванай пры адным варунку: калі яна здоляе, праз усе наваленыя гісторыяй паміж ею i на роднай беларускай масай завалы, падыйсьці ў сутыч да народу i долю сваю цесна зьвязаць з народнай доляй. Об'ектыўна кажучы, для нашага праваслаўнага духавенства, узгадаванага Ў русыфікатарскай старой школе, заданьне ня лёгкае.

Каб дасьцігнуць аб 'еднаньня з народам i свайго уласнага адраджэнъня, праваслаўнаму духавенству трэба прайсьці праз горан беларускага адраджэнъня.

Пакуль што праваслаўная царква ў нас, паміж сваіх пастыраў, мае многа людзей шчыра адданых сваей справе, але мала ёсьць людзей належна ацэняючых перажываны гістарычны момант i асабліва адраджэнчы момант у жыцьці Беларускагл Народу i ролю яго ў разьвіцьці гістарычных падзей у будучьше.

Аднак, беручы пад увагу, што праваслаўе органічна зьвязана 3 Беларускім Народам, што ў істоце сваей ня воража яму І, урэшце, што нацыанальны i рэлігійны вораг адзін i той-жа, а найважнейшае, што праваслаўнае духавенства рэкрутуецца з тых-жа народных беларускіх мае, справа збліжэньня белару­скага адраджэнчага руху i беларускага праваслаўя ў будучым немінуча.

Адраджэнвня беларускае, ставячы свае вымогі беларускай царкве нацыанальна адраджэнчага характару, не павінна ісьці супроць немінучай канечнасьці, а наадварот, дзеля эканоміі сіл, павінна быць добрым правадніком адраджэнчых ідэй у царкву.

Праваслаўя на Беларусі павінна быць беларускім.

Побач з беларусізазацыей праваслаўнай царквы паўстае пытаньне аб царкоўным кіраўніцтве. Украіна цяпер змагаецца за аўтокефальнасьць украінскай царквы, г.зн. за поўную яе незалежнасьць i самаістасьць. Трэба шчыра сказаць, што для нас гэта справа i гэта форма вырашэньня царкоўнага кіраўніцтва, пры цяперашнім падзеле Беларусі i гаспадараньню акупантаў, стварыла-бы толькі новыя замешкі, без ніякіх рэальных карысьцей для справы. Дзеля гэтага нашы вымаганьня да Патрыярхату ўсяе Русі павінны агранічацца жаданьнем адбудаваньня даўней істнаваўшай аўтаноміі Беларускай праваслаўнай царквы, якая-бы абнімала ўсе этнографічна-беларускія землі, каб на абшары этнографічна беларускім чужая народу вялікаруска-маскоўская мова была поўнасьцю (акром літургіі) заступлена ў царкоўным ужытку мовай беларускай. Каб біскупскія катэдры былі абсаджаны ўраджэнцамі Беларусі, валадаючымі беларускай мовай, а такжа, каб было пастаўлена за абавязак беламу духавенству, дзеля збліжэньня яго з народам, знаньня i ўжываньня беларускай мовы ў царкоўным i штодзенным жыцьці.

А найважнейшым, пякучым i ня церпячым адвалокі вымаганьнем ад Патрыярхату ўсяе Русі ёсць, каб беларускія землі, апынуўшыяся над польскай акупацыяй, былі незвалочна выдзелены ў асобную царкоўна-адміністратыўную адзінку i ў сваім вярхоўным упраўленьні падлегалі-бы не Варшаўскаму Экзарху, а Беларускаму Мітрапаліту.

Навіна, уведзеная ў пачатках бяіучага году саборам "польскіх праваслаўных біскупоў" у Варшаве, каб біскупы Віленскі, Горадзенскі, Новагрудзкі, Берасьцейскі i Пінскі ў царкоўным упраўленьні залежалі ад Варшаўскага Экзарха, павінна быць Сьвяцейшым Патрыярхам адменяна. Гэтага вымагае дабро са­мой праваслаўнай беларускай царквы i нацыанальныя інтэрасы Беларускага Народу.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX