Вярнуцца: Рэлігійная гісторыя

Глябовіч Адам. Касцел у няволі


Аўтар: Глябовіч Адам,
Дадана: 27-09-2013,
Крыніца: Глябовіч Адам. Касцел у няволі // Спадчына №1-1994. С. 24-35.; №2-1994. С. 19-28.



РЫМА-КАТАЛІЦКІ КАСЦЕЛ НА БЕЛАРУСІ ПАСЛЯ II СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Adam Hlebowicz. Kościół w niewoli.- Warszawa, Wydawnictwo GŁOS, 1991.

Ілюстрацыі рэдакцыйныя. У якасці подпісаў - інфармацыя А. Глябовіча, якую ён змясціў у раздзеле «Рыма-каталіцкія парафіі ў Беларусі (стан на красавік 1991)». У тых выпадках, калі назвы i даты заснавання касцёлаў не поўнасцю супадаюць з тымі, што прынятыя ў нас, у дужках даюцца ўдакладненні з Энцыклапедыі літаратуры i мастацтва Беларусі.
Публікацыя i пераклад Вячеслава РАКІЦКАГА.

[...] З перадваеннага, легальнага каталіцкага Касцёла на Віцебшчыне, Міншчыне i Магілеўшчыне ў 1945 г. нічога не ўцалела. Атэістычная савецкая дзяржава арыштамі, ссылкамі, экзекуцыямі на працягу 20 гадоў знішчыла (89KB) Свір, касцёл св. Мікалая, заснаваны ў 1452 г., сучасны пабудаваны ў 1653 г., зачынвны ў 1961 г., ператвораны у філію прамысловага прадпрыемства, вернуты ў 1990 г. каля 100 парафій - адміністратыўных адзінак Касцёла. У 1936 г. яшчэ працавалі 20 касцёлаў, якія абслугоўвалі 8 святароў. Праз тры гады i гэтыя святыні зачынілі ці сталі выкарыстоўваць у савецкіх мэтах; ксяндзы або памерлі, або трапілі пад арышт, толькі асобныя ў выключных выпадках засталіся на волі, але ўжо не займаліся (47KB) Лужкі, касцёл св. Архангела Міхаіла, пабудаваны у 1756 г., эачынены у 40-х гг., вернуты у 1988 г. (Лужкоўскі Міхайлаўскі касцёл, пабудаваны ў 1744-1756 гг., перабудаваны у 1843 г.). Відзы, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Маркіі, заснаваны ў 1381 г., сучасны пабудаваны ў 1914 г., зачынены ў 1948 г., ператвораны ў склад лёну, вернуты ў 1989 г. (Відзаўскі Траецкі касцёл). душпастырскай дзейнасцю. Прыход у 1941 г. на гэтыя тэрыторыі немцаў выклікаў частковую адбудову парафіяльнай структуры. Ксяндзы з памежных парафій Віленскай арцыбіскупскай епархіі спачатку стыхійна, на просьбы каталікоў з-за другога боку мяжы, прыязджалі дзеля правядзення набажэнстваў. Ксёндз Нікадым Маслоўскі з Баброўшчыйы так пісаў 26 жніўня 1941 г. да арцыбіскупа Ялбжыкоўскага:

«22 ліпеня быў у Селішчы, 7 ліпеня ў Лепелі i зноў 30 ліпеня збіраюся наведаць Селішча. На святой імшы ў час хросту людзі жаласна плачуць. Не толькі каталікі, але i праваслаўныя просяць нас, каб мы ахрысцілі іхных дзяцей». Вядома, што ў гэты час ахвотна выязджалі за мяжу ксяндзы Сладзінскі, Вячорак, Халкоўскі, Матусевіч, Кавальчук, Сякерка, Грабоўскі, Літвінскі, Макрэцкі, Гельмер. Крыху пазней, 20 верасня 1941 г., віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі атрымаў з Апостальскай Сталіцы прызначэнне на апостальскага адміністратара земляў Магілеўскай арцыбіскупскай епархіі i Менскай епарxii. На сталую працу выехала больш за дзесяць святароў, у тым ліку i беларусаў, між імі - Станіслаў Глякоўскі, Дыянізі Малец, Казімір Рыбалтоўскі, а таксама палякі - Генрык Глябовіч, Антон Святаполк-Мірскі, Вітальд Раруха. Доўга яны не папрацавалі, часам толькі некалькі месяцаў, бо пасля даносаў гэтыя духоўныя асобы былі расстраляныя. Прычым, незалежна ад нацыянальнасці, знішчаліся i беларусы, i палякі; так шмат праваслаўных пераходзіла на каталіцызм, што пытанне пра нацыянальную прыналежнасць было другасным. Некаторым духоўным удалося папрацаваць даўжэй. Да прыкладу, літоўскі ксёндз Зянонас Ігнатавічус прыехаў у Менск у снежні 1941 г. як святар літоўскіх вайсковых аддзелаў, што супрацоўнічалі з немцамі. Пасяліўшыся пры так званым «чырвоным касцёле» ды выкарыстоўваючы правы вайсковага святара, які часта змяняў месца знаходжання, наведаў парафіяльныя абшчыны ў Лагойску, Барысаве, Слуцку. Койданаве i іншых мясцовасцях. Пры гэтым ён аказваў духоўныя паслугі ўсім, без увагі на нацыянальную прыналежнасць. Кс. Ігнатавічус пратрымаўся ў Мінску да вясны 1944 г. У Бабруйску, пасля двухразовага знаходжання ў лагерах у 30-я гг., у 1941 г. пачаў працаваць ксёндз Францішак Выляжынскі, але ён, пажылы чалавек, ужо быў моцна хворы. Езуіту айцу Вацлаву Сянкову падчас амаль усёй акупацыі ўдавалася даязджаць са сваёй парафіі ў Батурыне да Гайны, што знаходзілася ўжо за мяжой, а таксама да ейных ваколіцаў. Да лета 1943 г. адносна вольна ездзіў па ўсёй Беларусі кс. Вінцэнт Гадлеўскі, вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху, ды потым быў арыштаваны i расстраляны. Акрамя згаданых ксяндзоў, час ад часу з'яўляліся святары вугорскіх i славацкіх вайсковых фармаванняў, якія змагаліся на баку немцаў, але іхны побыт, як правіла, абмяжоўваўся некалькімі днямі. Па вяртанні вясной i летам 1944 г. савецкіх войскаў на гэтыя землі распачаўся новы перыяд у гісторыі каталіцкага Касцёла на Беларусі.

Гады 1944-1945

Каталіцкі касцёл усходніх рубяжоў II Рэчы Паспалітай ужо перажыў адну савецкую акупацыю. Але тады, у 1939-1941 гг., здавалася, што сітуацыя зменіцца. Спраўдзілася гэта ў той ступені, што змяніўся акупант. Новы прыход Чырвонай Арміі ў 1944 г., пастановы Ялцінскай канферэнцыі засведчылі, што на гэты раз сітуацыя не была часовая, хоць шмат каталікоў, найперш палякаў, не бачылі ў тым вялікай небяспекі. [...]

Першыя месяцы савецкай улады былі для Касцёла не найгоршыя. Гэта можна растлумачыць тым, што яшчэ ішла вайна i ў тыле фронту панаваў пэўны арганізацыйны хаос. Bocь як успамінае той час парафіяльны ксёндз Юзаф Вельгат з Задзеўя, што каля Паставаў:

«У першыя тыдні пасля прыходу на тэрыторыю Польшчы Чырвоная Армія ставілася да людзей i да Касцёла ніштавата. Паважаліся асноўныя патрэбы Касцёла, што можа засведчыць наступны выпадак. Адзін хлопец, Ежы Нявельскі, быў мабілізаваны ў войска. Сустрэў я яго на вуліцы, а ён жагнаецца i гаворыць: «Забіраюць мяне на вайну, загіну, больш мы не пабачымся». А я ў адказ: «Пачакай, ідзі ca мной, дам табе даведку, што працуеш у касцёле». Напісаў, што ён вартаўнік у нас. На гэтай падставе быў вызвалены ад войска: па сённяшні дзень жыве ў Зялёнай Гуры».

Ксяндзы зноў выкарысталі перыяд спакою, каб выехаць за колішнюю рыжскую мяжу з духоўнымі паслугамі. 29 чэрвеня 1944 г. прыехаў у Менск ксёндз Віктар Шутовіч, беларус. Хутка да яго далучыўся ксёндз Антон Барысевіч, які распачаў працу ў так званым «чырвоным касцёле» святых Сымона i Алены. Адразу пасля прыезду, невядома, ці па ўласнай ініцыятыве, ці пад уплывам нейкага ціску, ён арганізаваў апытанне сярод вернікаў, на якой мове трэба маліцца ў касцёле. Вырашальная большасць адказала, што па-польску. З Ваўкавыска ў Слуцак пераехаў ксёндз Мечыслаў Малыніч-Маліцкі. У верасні 1944 г. на Магілеўшчыну выехаў ксёндз Баляслаў Сперскі, які ў Воршы i Магілеве працаваў да траўня наступнага года. Пасля некалькіх месяцаў працы, калі савецкія органы бяспекі заняліся сітуацыяй унутры СССР, яны былі арыштаваныя i высланыя ў лагеры. У другой палове 1945 г. i ў 1946 г. спарадычна з'яўляліся на гэтых землях ксяндзы, як, напрыклад, святар Магілеўскай арцыбіскупскай епархіі, ксёндз Адам Пучкар-Хмялеўскі. Ен вяртаўся з лагераў, дзе правёў шмат гадоў, i ехаў праз Менск у Польшчу. Але такія візіты былі кароткія i беззваротныя.

З восені 1944 г. НКУС распачаў сістэматычныя рэпрэсіі ў дачыненні да ксяндзоў i веруючых каталікоў. Сярод духавенства, акрамя арыштаваных ва ўсходняй частцы рэспублікі, у ліку першых трапілі ў турмы святары, звязаныя з узброеным польскім рухам супраціўлення. Частка з ix - сталыя капеланы аддзелаў Арміі Краёвай, разам з партызанамі была схопленая немцамі; іншыя ж сумяшчалі функцыі парафіяльных ксяндзоў або вікарыяў з душпастырскімі паслугамі ў партызанскіх аддзелах. Яшчэ падставамі для арышту ў гэты час былі: неадбыты да канца прысуд з часоў першай савецкай акупацыі (маецца на ўвазе прынцып - савецкая ўлада нічога не забывае), што напаткала, да прыкладу, ксяндза Казіміра Свёнтака з Пружанаў, які першы раз быў арыштаваны ў красавіку 1941 г. i ўратаваўся дзякуючы выбуху нямецка-савецкай вайны, другі раз у снежні 1944 г.; або адкрытая антысавецкая пазіцыя святара, які не хаваў сваіх поглядаў у пропаведзях ці проста ў размовах з людзьмі. Такую непрымірымую пазіцыю заняў генеральны вікары Пінскай епархіі, ксёндз Ян Васілеўскі. Яго часта выклікалі на допыты ў НКУС, дзе ён адважна i адкрыта выказваў погляды, не хаваў свайго аўтарства кнігі «У кіпцюрах Антыхрыста», з абурэннем адмаўляўся ад супрацоўніцтва з органамі рэпрэсій. 22 жніўня 1945 г. яго арыштавалі, праз няпоўныя два гады прысудзілі 10 гадоў вольнага пасялення. Там неўзабаве і памёр з голаду й галечы. Яшчэ трэба дадаць, што шмат жыхароў усходніх земляў ІІ Рэчы Паспалітай верыла тады ў вяртанне на гэтыя землі польскай дзяржаўнасці. Як успамінае ксёндз Альбін Горба, калі знаходзіўся ў турме ў Горадні ў 1945-1946 гг., то настрой у камерах «быў цудоўны, бо i так хутка выйдзем, а тут будзе Польшча».

Гады 1946-1948

У выніку таго, што ў 1944 г. да СССР перайшлі значныя абшары ўсходняй часткі II Рэчы Паспалітай Польскай, у верасні таго года была заключаная дамова паміж урадам Польскага Камітэта Нацыянальнага Вызвалення i ўрадамі заходніх савецкіх рэспублік аб пераездзе польскага насельніцтва, а таксама літоўскага, беларускага i ўкраінскага ў вызначаныя нанава межы гэтых дзяржаваў. У 1945-1947 гг. выехала з Заходняй Беларусі 274 163 асобы польскай нацыянальнасці. З ix 304 духоўныя - парафіяльныя святары, манахі. З упэўненасцю можна сцвердзіць, што менавіта з Беларусі, у параўнанні з Літвой ці Ўкраінай, выехала найменш палякаў або каталікоў, а таксама найменш святароў. Напэўна, гэта вынікала з існавання кампактных пасяленняў польскага насельніцтва як вясковага, так і гарадскога, найперш у такіх мясцовасцях, як Горадмя i наваколле, лідская зямля, Ашмяншчына, раёны Браслава i Глыбокага. У 1947 г. з самой Віленскай арцыбіскупскай епархіі працавала на Беларусі 190 ксяндзоў, 4 з Ломжынскай, каля 20 з Пінскай, некалькі з іншых епархій, а таксама манахі. Вырашалі выехаць пераважна прыезджыя людзі, якія паходзілі з цэнтральнай Польшчы, ваенныя бежанцы. [...]

Доўгі час насельніцтва, найперш на Горадзеншчыне i Віленшчыне, не думала пра выезд. У лясах дзейнічалі польскія партызаны, у вёсках i мястэчках з'яўляліся ўлёткі з заклікамі не пакідаць уласнае зямлі. Але ўціскі i рэпрэсіі не спыняліся, наадварот, пастаянна ўзмацняліся. У невялікай вёсцы Шаўры каля Радуні за тое, што партызаны сабралі збожжа з палёў, арыштавалі 28 з 30 гаспадароў вёскі. Лясныя аддзелы часта траплялі ў аблогу, а затым ix або знішчалі, або высылалі ў Сібір. Маладым людзям цяжэй стала ўсцерагчыся ад абавязковай вайсковай службы ў Чырвонай Арміі. Духавенства, якое выконвала накіроўваючую ролю ў польскім грамадстве, падбухторвалі выязджаць, прыдзіраліся i ўсё часцей арыштоўвалі, выдумляючы розныя прычыны. I чым бліжэй было да канца рэпатрыяцыі, тым больш ціснулі на выезд ксяндзоў савецкія спецслужбы. Некаторыя святары, даведаўшыся пра арышт, спрабавалі схавацца. Ксёндз Юзаф Кавальчык, святар з Мікалаева, папярэджаны, што НКУС ужо чакае яго ў парафіялыіым доме, уцёк у Варняны, дзе яму зрабілі фальшывыя дакументы. Спрабаваў нелегалам перакрочыць мяжу, але яго затрымалі, арыштавалі i выслалі ў лагер. Быў папярэджаны i святар з Пеліканаў, ксёндз Станіслаў Багаткевіч.

«Трое сутак я хаваўся ў сажані дроў, складзенай, каб высахлі i ўзімку мець добрае паліва. У ёй я мог сядзець i назіраць, што робіцца навокал. Пасля таго як супрацоўнікі бяспекі пакінулі мясцовасць, мяне ў жаночым строі перавялі ў бліжшую вёсачку Рымшаны, у шляхетную i самаахвярную сям'ю Ракеляў. Тыя падрыхтавалі ў гумне, у сцірце сена, дастаткова выгаднае сховішча, бо можна было ляжаць i ўстаць, каб выпрастаць косці, дый святла было дастаткова, каб можна было чытаць i пісаць. Апрача таго, у гумне быў зроблены прымітыўны аўтар, так што можна было служыць святую імшу. Я мог нават часам выходзіць, калі ў вёсцы не было ніякіх падазроных асобаў. Кантакт з сям'ёй быў сталы, i пра ўсё, што рабілася на свеце i ў нашай мясцовасці, я кожны тыдзень меў інфармацыю. У такіх умовах дажыў да позняй восені. А калі пачалі дакучаць халады, а гаспадар меў вельмі малую хату, знайшлі мне месца больш выгаднае, у вёсцы Рудзі, у вельмі патрыятычнай сям'i Мілянкевіча. [...] У яго было добра абсталяванае сховішча над падлогай, апроч кухні i спальні мелася зала, якую ён аддаў уцекачу. У нядзелю нават прыходзіла ягоная радня, каб паўдзельнічаць у святой імшы, а таксама даць інфармацыю, што i адкуль можа пагражаць. У такіх умовах пражыў больш за год. Гэты час шмат даў мне для пазнання душы i сэрца нашага люду. Меў ён аўтэнтычную веру i патрэбу карыстацца ёю. Дзеля веры, Касцёла i святара ахвотна рызыкаваў, каб толькі абараніць гэтыя скарбы».

Мы павінны ўразумець, што ўсім асобам, якія дапамагалі хавацца ксяндзу, пагражала шматгадовая ссылка на Далёкі Усход. Амаль два гады хаваўся ксёндз Багаткевіч i ўсё ж трапіў у лапы НКУС. Але вядомыя выпадкі, калі ксяндзоў хавалі па некалькі гадоў, калі яны, перачакаўшы найгоршае, маглі пакідаць свае сховішчы. Такую апеку, ахову, утрыманне далі сваім духовным парафіяне Граўжышак, якія хавалі ксяндза Віктара Пецюкевіча, ці з Гудагаю - перад арыштам хавалі ксяндза Адама Вайцяхоўскага.

У 1947 г., калі закончыліся выезды ў Польшчу, савецкія ўлады распачалі сістэматычныя акцыі па знішчэнні структураў каталіцкага Касцёла, ліквідацыі святыняў, дэпартацыі асобаў, якія, на іхную думку, занадта адкрыта вызнавалі веру. У гэты перыяд многіх людзей схілялі да змены нацыянальнасці. Усё часцей улада маніфеставала сваю сілу. Пасля фэсту ў Ашмянах, 23 красавіка 1948 г., калі ксяндзы раз'ехаліся па парафіях, НКУС акружыў дом святара і пасля вобыску арыштаваў мясцовага дэкана, ксяндза Валяр'яна Галяка. Не дапамаглі просьбы тутэйшага лекара, які глядзеў за здароўем 67-гадовага ксяндза. Хворы на запаленне мачавога пузыра, пасля 3-тыднёвага побыту ў турме ў Маладзечне, дзе дапытвалі і білі, ксёндз Галяк памёр.

З моманту арышту і да вынясення прысуду вязні знаходзіліся ў гарадскіх турмах, у Горадні, Берасці, Пінску, Маладзечне, Менску, Полацку і іншых гарадах. У камерах, асабліва тады, калі сярод вязняў быў ксёндз, стараліся праводзіць розныя формы рэлігійнага жыцця - малітвы ранішнія i вячэрнія, адпраўленне ружанца ці крыжовай дарогі. Здараліся таксама гавенні, напрыклад, мясной 1947 г. у горадзенскай турме ў апошні тыдзень Вялікага Посту ксёндз Вацлаў Нуркоўскі казаў па дзве прамовы на дзень на працягу трох дзён. За гэты час большасць вязняў адбыла споведзь.

Некаторыя з ксяндзоў, арыштаваныя ў 1944-1945 гг., яшчэ паспелі на рэпатрыяцыйным транспарце прыехаць з далёкай Расеі ў Польшчу ў 1948 г. Так, з красавіка па верасень прыбылі 5 ксяндзоў Віленскай арцыбіскупскай епархіі - Вінцэнт Барсук, Альбін Горба, Петра Січак, Ян Рамейка i Гедымін Пілецкі.

Сярод шматлікіх абмежаванняў рэлігійнага жыцця, якія ўводзіла савецкае права, была i забарона існавання дзейнасці манаскіх ордэнаў, мужчынскіх i жаночых. Некаторыя з гэтых аб'яднанняў выехалі ў Польшчу. Іншыя, аднолькава i манашкі, i манахі, вырашылі застацца ды працаваць у новых умовах. Яны ахапілі парафіі, што пакінулі былыя служкі. Вядомыя выпадкі такой працы сярод босых кармелітаў, францішканцаў, езуітаў, салезіянаў, аблятаў, марыянаў, піяраў, місіянераў. Большасць тых святароў прыехала з вялікіх гарадоў, найперш з Вільні. Манашкі захавалі свае аб'яднанні толькі ў такіх гарадах, як Гародня або Пінск, дапамагалі таксама ксяндзам у кіраванні парафіямі.

У гэты перыяд адбыліся дзве змены на пасадах генеральных вікарыяў. Пасля смерці ксяндза Іпаліта Баярунца вікарыем Лідскай акругі стаў святар касцёла Ліда на Слабодцы ксёндз Казімір Баневіч. Замест ксяндза Васілеўскага, які быў арыштаваны, сасланы, а затым памёр, у Пінскай епархіі, што на тэрыторыі СССР, стаў ксёндз Ян Барысюк, а калі i апошняга арыштавалі i саслалі, тады гэтую пасаду ў 1947 г. заняў ксёндз Вацлаў Пянткоўскі, святар у Берасці, а з лютага 1948 г. у Нядзведзіцы.

Гады 1949-1953

У перыяд 1945-1951 гг. савецкія ўлады арыштавалі на Беларусі каля 70-80 % ад усіх святароў, што складае блізу 170-180 асобаў. З гадамі абвінавачанні духавенства станавіліся ўсё больш абсурднымі, яны не мелі аніякай сувязі з рэчаіснасцю...

Найчасцей рабілі ix вінаватымі ў антысавецкай прапагандзе, у сувязях з падпольнымі «белапольскімі» арганізацыямі, выдачы за мяжой дзяржаўных таямніцаў (у гэтым выпадку гаворка ішла пра кантакты з Касцёлам у Польшчы i падначаленне Ватыкану), а калі не хапала нейкіх падставаў на затрыманне, абвінавачвалі ў захоўванні антысавецкай літаратуры, якой магла быць любая знойдзеная падчас вобыскаў польская перадваенная кніга. Так, у першыя гады найчасцейшым быў прысуд пазбаўлення волi на 10 гадоў i ссылкі ў лагеры працы, а пачынаючы з 1947 г., звычайным прысудам было 25 гадоў. Да гэтага дадавалася канфіскацыя маёмасці i пазбаўленне грамадзянскіх правоў, як правіла, на 5 гадоў. Вось як апісвае адзін з падобных працэсаў ксёндз Станіслаў Рыжка:

(89KB) Мінск, касцёл Узвіжання св. Крыжа (так званая Кальварыя), зачынены ў 30-х гг., ператвораны ў варштат, вернуты ў 1981 г. (Менскі кальварыйскі касцёл, пастаўлены ў 1839 г.). Германавічы, касцёл Божага Ператварэння, пабудаваны ў 1787 г., зачынены пасля вайны, вернуты ў 1988 г.

«Прачыталі прысуд. Потым пачалі задаваць пытанні, найбольш старшыня. Сярод іншых, чаму хваліў старую Польшчу. І зноў доказамі служылі кнігі i брашуры, якіх я ўвогуле не чытаў. Працэс адбываўся спакойна. (47KB) image002.jpg Дазволілі мне гаварыць па-польску. Калі Багдановіч абвінаваціў мяне як ворага савецкай улады, пракурор, не ведаю чаму, задаў мне пытанне: як я цяпер - супроць савецкай улады ці за яе?

Падумалася: я тут выступаю афіцыйна, значыць, абавязаны казаць праўду. «Супраць», - адказаў. У зале стала ціха. Старшыня яшчэ штосьці хацеў сказаць, але не знайшоў голасу. «Хопіць», - заявіў і запатрабаваў прымяніць уставу 1947 г., якая дазваляла зьмяніць пакарание смерцю на 25 гадоў папраўчых лагераў. Асудзілі мяне згодна з гэтай уставай з пазбаўленням правоў на 5 гадоў разам з канфіскацыяй маёмасці».

Астатнія, вядомыя мне, арышты святароў на тэрыторыі БССР адносяццца да 1951 г. Тады памер прысудаў паменшыўся да 10 гадоў пазбаўлення волі. Хто з нямногіх духоўных пазбег арышту? З сабраных мною матэрыялаў не вынікае, што гэта нейкая асаблівая група святароў. Здаецца, у некаторых выпадках была меншая агрэсіўнасць i стараннасць мясцовай улады, якая дзейнасць ксяндзоў трактавала як факт добрай волі ў дачыненні да СССР (напрыклад, укрывание i дапамогу савецкім партызанам у часе вайны, хоць тая дапамога рабілася чалавеку, а не носьбіту нейкай ідэалогіі). Разам ca святарамі, манаскімі братамі i сёстрамі арыштоўвалі тысячы, дзесяткі тысячаў.

а можа нават сотні тысячаў вернікаў, што таксама выпраўляліся ў Сібір. На жаль, да гэтых часоў мы не маем нават прыблізных звестак па гэтым пытанні.

У сувязі з голадам, холадам, хваробамі, знясіленнем 12 святароў памерлі ў лагерах, а 2 адразу ж пасля вызвалення з ix.

Адначасова з выездам часткі духавенства ў Польшчу, з арыштамі ўлады зачынялі пакінутыя ксяндзамі святыні. Частку з ix паступова нішчылі, іншыя прысталёўвалі да свецкіх мэтаў, часцей пад склады, а таксама музеі, шпіталі, варштаты, клубы. Прыкладам, у Відзах каля Браслава пасля арышту святара касцёл зачынілі i абсталявалі ў ім спартыўную залу, дзе гулялі ў мячык, бавіліся пад музыку ў святы. Праз колькі гадоў змянілі прызначэнне памяшкання - зрабілі склад на лён. Унутр заязджалі трактары i машыны, урэшце паламалі сходы, ушчэнт знішчылі падлогу, разбілі калоны. Каб не пакінуць вернікаў адных ды запабегчы закрыцця касцёлаў, ксяндзы, якія пакуль што не былі арыштаваныя, ездзілі па навакольных парафіях, спрабуючы падтрымаць тутэйшае рэлігійнае жыццё. Зноў згадвае ксёндз Рыжка:

«Нягледзячы на забароны ехаць куды б там нi было, у 1946- 1948 гг., часам з дазволу, часам без, бываў там, куды мяне запрашалі. Але вусны дазвол, прыкладам, у Ганцавічах, не шмат значыў. Паехаў туды з дазволам у нядзелю, ды мясцовы сакратар раёна забараніў мне адпраўляць святую імшу. Не дапамагла i спасылка на «райкам». Нічога не дабілася дэлегацыя каталікоў. «Няма пісьмовага дазволу, таму нельга, - заключыў. [...] На другі дзень я збіраўся ў Асову, але зноў не атрымаў дазволу, не змог туды паехаць. Ездзіў таксама ў Лагішын, часам з дазволу часам без - апошні раз быў там на свята Пятра i Паўла ў 1948 г. [...] Адзін раз наведаў у Бездзежы, ездзіў у Лунінец - звычайна з дазволам, бо быў у парадку касцельны камітэт. [...]

Рэпрэсіўная акцыя нарастала: па-чарзе забіралі касцёлы i замянялі ix на склады збожжа або клубы. Зрабілі так у Давыд-Гарадку, Лунінцы, Ганцавічах, Дарагічыне, Бездзежы, Янове, Целяханах, Лахве, Мікашэвічах. Калі ж мясцовыя каталікі пачалі рабіць захады, каб зарэгістраваць свае касцёлы, Багдановіч (упаўнаважаны па справах рэлігіі ў Пінску. - А. Г.) ставіў празмерныя ўмовы, каб да гэтага не дайшло. Апроч таго, некалькі разоў я быў у Мікашэвічах i адзін раз - без дазволу - у Альпені. Падчас маёй адсутнасці ў Пінску занялі касцёльчык святога Караля, выламалі ломам дзверы ў рызніцу, перанеслі туды рэчы з касцёла, а яго запоўнілі мукой».

Гады 1954-1959

Смерць Сталіна ў сакавіку 1953 г., падзенне Берыі пачалі ў СССР працэс адыходу ад самых моцнадзейных метадаў пераследу людзей. Неўзабаве першыя вязні вярнуліся з лагераў, сярод ix i каталіцкія ксяндзы. Яны імкнуліся вярнуцца ў свае парафіі і зноўку пачаць душпастырскую дзейнасць. Інакш на гэта глядзелі мясцовыя ўлады: звычайна не ўхвалялі такіх вяртанняў, бо баяліся папулярнасці асобных ксяндзоў, тым больш што яна падмацоўвалася спазнанымі пакутамі. Таму кожны ксёндз павінен быў атрымаць прапіску i дазвол на духоўную дзейнасць, так званую «справку», а гэта ўсё залежала ад савецкай адміністрацыі. Яна ж звычайна не выдавала адпаведных дазволаў. Асобныя вызваленыя святары рабілі спробы распачаць духоўную працу ў іншых савецкіх рэспубліках, прыкладам, ксяндзы Ян Мяноўскі і Казімір Радзішэўскі на Украіне, але i там чыноўнікі без сімпатый глядзелі на мясцовы клер, а таму не хацелі мець «дадатковых клопатаў».

Пасля амністыі ад 22 жніўня 1955 г. Вярхоўны Савет выдаў дэкрат аб перадачы польскім уладам «усіх польскіх грамадзянаў», якія знаходзіліся на тэрыторыі СССР. Выязная акцыя была хаатычная i дрэнна арганізаваная, улады планавалі выезд найперш тых палякаў, з якімі мог быць нейкі клопат. Да такіх залічалі i духавенства. Тадышнія перыпетыі з уладай апісвае ксёндз Багаткевіч:

«Тады, калі я звярнуўся ў селъсавет, каб прапісалі мяне ў Пеліканах, а было гэта ў ліпені 1956 г., пачалі нагрувашчвацца разнастайныя цяжкасці. Адно ведамства адсылае да другога, тое да іншага, i так, утваралася зачараванае кола. Міліцыя не прапісвае, бо не маю працы, а таксама ўмоваў для жыцця а ведамства па рэлігійных справах не выдае працоўнай кніжкі, бо я не маю прапіскі. Парафіяне, аднак, настойліва i аднадушна стукаліся ва ўсе ведамствы, ад найніжэйшых да найвышэйшых у Маскве - да I сакратара Булганіна. Падавалі калектыўную заяву з трыма тысячамі подпісаў з просьбаю адчыніць касцёл i зарагістраваць іхнага былога святара. А атрымлівалі наступны адказ ад абласных i маскоўскіх начальнікаў: калі ў вас ёсць касцёл i ксяндзы, дык мы не супраць - адчыняйце i маліцеся ўволю. А калі прасілі даць пісьмовае распараджэнне мясцовым уладам, то мелі ў адказ: яны i так уладзяць. Kaлі ж гэтае рашэнне паведамілі сваім уладам - тыя так адказалі: дык хай яны прыедуць i адчыняць, а нам касцёл не патрэбны. Маё становішча станавілася небяспечным. Без прапіскі, нелегальна жыву, а значыць істотна нарушаю дзяржаўны закон, а за гэта пагражае цяжкае пакаранне. Але ў такіх умовах я дацягнуў аж да жніўня 1958 г. [...] Ведаючы, што працую нелегальна, парафіяне. вышуквалі пэўныя памяшканні, па ўсёй мясцовасці расстаўлялі вартаўнікоў, распавядалі сваім суседзям, дзе i калі, у якім укрыцці з'яўлюся, i там збіраліся, каб скарыстаць з Божых ласкаў».

У ліпені 1958 г. КДБ у другі раз арыштаваў ксяндза Багаткевіча i паставіў яму ўмову: альбо вяртанне ў лагеры ў Сібіры, альбо выезд у Польшчу. Такім спосабам больш за дзесяць ксяндзоў змусілі выехаць. іншыя, знясіленыя псіхічна i фізічна, адразу ж пасля вызвалення з лагераў прымалі рашэнне ехаць.

Не заўсёды, аднак, канчалася арыштамі або пагрозамі. Ксёндз Юзаф Гарадзенскі з Пінскай епархіі пасля вызвалення вярнуўся ў сваю родную парафію ў Кобрыне. Атрымаў «справку». Даязджаў да іншых пакінутых касцёлаў. У вачах уладаў выглядаў занадта старанным, а таму на пачатку 1958 г. яго зноў арыштавалі. Пасля следства ў Берасці як рэцыдывіст атрымаў прысуд - 5 гадоў лагераў. Год правёў у Явасе ў Мардоўскай АССР, а затым, дзякуючы намаганням родных, быў перавезены ў польскую турму ў Лейчыцы, адкуль праз некалькі дзён i быў вызвалёны. Падобныя лёсы напаткалі двух езуітаў, айцоў Вацлава Язевіча i Антона Жомбака, якія па дарозе назад таксама трапілі ў Ленчыцкую турму.

Усяго ў 1955-1959 гг. выехала каля 30 святароў з Беларусі або тых, хто тут працаваў раней. Для каталіцкага касцёла на гэтых землях страта была вялікая, непапраўная. Пасля ліквідацыі духоўных семінарыяў у Вільні i ў Пінску ў БССР не было ніводнай вышэйшай вучэльні, дзе рыхтаваліся б будучыя святары. Шмат пажылых ксяндзоў пасля 1945 г. памерла, іншыя загінулі ў ссылцы, нарэшце, значная група выехала ў Польшчу. Нават пасля 1959 г. былі выпадкі, калі святары выязджалі за заходнюю мяжу СССР. Напрыклад, ксяндза Пятра Васюцёнка змусілі выехаць у 1962 г., пасля таго як зачынілі касцёл у Кабыльніку. Але гэта рэдкія выпадкі. Апрача духоўных, у Польшчу выехала некалькі дзесяткаў тысячаў палякаў, пераважна каталікоў.

Перыяд «адлігі», частковай лібералізацыі законаў на тэрыторыі СССР прынёс, бясспрэчна, інтэнсіфікацыю рэлігійнага жыцця. Так, ксёндз Ян Мяноўскі ў Рагожніцы ў Пальмавую Нядзелю 1955 г. выспавядаў 413 чалавек. Улады не адразу здолелі на ўсё рэагаваць па-свойму. У тым самым 1955 г. ксяндзы з Горадзенскага й Ваўкавыскага дэканатаў пастанавілі святкаваць Каляды. Праз пэўны час улады зарыентаваліся, што шмат моладзі пачало хадзіць у касцёлы ды забаранілі калядаванні.

Калі ў парафіях не было ксяндзоў ці яны знаходзіліся на Далёкай Поўначы i Усходзе, тады часта лёсы парафій бралі ў свае рукі парафіяне. Пераважна гэта былі колішнія касцельныя вартаўнікі, арганісты i інш. - людзі, штодня звязаныя з касцёлам. Такія каталікі, як Антон Ашкяловіч з Гярвятаў або Ігнат Грэшчык з Рагожніцы клапаціліся пра прыезд святароў з бліжэйшых парафій, калі ж не было такой магчымасці, то самі праводзілі набажэнствы. Святары, якія вярталіся з лагераў, звычайна абслугоўвалі некалькі, а часам больш за дзесяць парафій. Так, ксёндз Мяноўскі, акрамя сталай працы ў Рагожніцы, ездзіў таксама ў Крамяніцу, Струбніцу, Пескі, Масты, Зэльвенскую Калонію, Міжрэчча й Дзярэчын. Пазней улады пачалі забараняць працу ў суседніх парафіях, а затым i ўвогуле зачынялі касцёлы.

У памянёны перыяд адбыліся чарговыя змены на пасадах генеральных вікарыяў Віленскай арцыбіскупскай епархіі. Пасля смерці ў 1954 г. горадзенскага дэкана, ксяндза Антоніма Курыловіча, ягонае месца заняў Эміліян Войтах, святар фарнага касцёла езуітаў у Горадні. Калі ж ён вырашыў у 1958 г. выехаць у Польшчу, генеральным вікарыем на Горадзеншчыне стаў ксёндз Міхал Арановіч, святар касцёла бернардзінцаў. Свае функцыі ён выконваў да 1991 г. У Лідзе, пасля арышту ў 1951 г. ксяндза Казіміра Баневіча, а затым ягонага выезду ў Польшчу ў 1957 г., як вынікае з сабраных да гэтага моманту дакументаў, не быў вызначаны ягоны наступнік на гэтай пасадзе. У Глыбокім пасля смерці ў 1951 г. ксяндза Антона Зянкевіча генеральным вікарыем стаў святар з Новага Пагоста, ксёндз Юзаф Інгялевіч. З таго часу функцыянавалі толькі два генеральныя вікарыяты ў той частцы Віленскай арцыбіскупскай епархіі, што знаходзілася на тэрыторыі БССР.

Гады 1960-1969

Гады кіравання Мікіты Хрушчова як I сакратара Камуністычнай партыі Савецкага Саюза не прынеслі палёгкі для рэлігіі. Наадварот. Менавіта пры Хрушчову лічба адчыненых для культу святыняў розных вызнанняў у СССР упала з 22 да 7 тысячаў. Змяніўся i спосаб рэпрэсавання веры. Цяпер ужо не выносілі прысудаў на шматгадовыя высылкі ў лагеры, але - як у выпадку з каталіцкім касцёлам - існавалі іншыя метады: напады ў прэсе на некаторых асобаў, найчасцей ксяндзоў, якія занадта «рупліва» вызнавалі сваю рэлігію; пазбаўленне духавенства дазволу на душпастырскую працу (гэтак менаваныя «справки» ад 3 месяцаў аж да 5 гадоў); абкладанне касцёла вельмі высокімі падаткамі; увядзенне ў склад касцельных камітэтаў - «дваццатак», у залежнасці ад колькасці асобаў, якія там засядалі; безліч бюракратычных патрабаванняў да правядзення ксяндзамі сакрамэнтаў; нарэшце, ужо вядомая акцыя адбірання i закрыцця святыняў. Дзяржава дала вялікую ўладу над касцёлам кіраўнікам па справах рэлігіі, пачынаючы ад рэспубліканскага ўпаўнаважанага, што засядаў у Менску, да абласных. Адпаведна іхным перакананням, а таксама неабмежаванай уладзе, людзі i духавенства іранічна называлі ix «чырвонымі біскупамі». Вось як апісвае свае кантакты з абласным упаўнаважаным з Берасця ксёндз Рыжко. Было гэта ў 1962 г.: «1 лютага пробашча выклікалі ў Берасце. Упаўнаважаны Стральчонак кінуў яму нейкія невыразна напісаныя выклады адносна рэлігійных справаў у раёне, з чаго вынікала, што нібыта ён, Стральчонак, дазволіў дзецям у Лагішыне наведваць касцёл. Затым пачаў распавядаць пробашчу пра сітуацыю ў Конга, пра зняволенне заступніка прэм'ера Гізэнгі. I падае надрукаваны ліст, адрасаваны ў ААН, дзе пробашч (напісана прозвішча i імя), як каталіцкі ксёндз, ад свайго імя i парафіі просіць кіраўніцтва ААН садзейнічаць вызваленню з турмы Гізэнгі. Прачытаўшы, пробашч звяртае ўвагу, што гэта палітычны акт. На што Стральчонак адказвае, што палітычныя акты, якія падтрымліваюць мэты савецкіх уладаў, не толькі не шкодзяць, але й узмацняюць пазіцыі апошніх. Аднак пробашч адмаўляецца падпісаць просьбу ў ААН. Стральчонку гэта не спадабалася, ды, паказаўшы сваё незадавальненне, ужо больш спакойна запытаўся, калі ў Лагішыне адбываецца працэсія ў касцёле i а якой гадзіне пачынаюцца набажэнствы ў нядзелю.

4 лютага ў касцёл з'явіліся незнаёмыя, якія асабліва пільна назіралі за маладымі хлопцамі, што бралі ўдзел у працэсіі. Двух з ix, як праходзілі каля паста міліцыі, затрымалі, пачалі пытацца пра год нараджэння і месца працы. Маладзейшы, Павел Гузарэвіч, назваў 1949 г. 9 лютага пробашчу i старшыні касцельнага камітэта ўручылі позву з раёна, загадваючы прыехаць у Менск. [...] Пробашча выклікалі першым. Быў там i заступнік упаўнаважанага - Ярашэвіч. Нападалі на нядзельнае набажэнства 4 лютага. Аказваецца, што шмат чаго не падабаецца ўладам у лагішынскім касцёле. Падчас набажэнства выйшла 6 мужчынаў са свечкамі пакланіцца Найсвяцейшаму Сакрамэнту. Але, палічыўшы i іншых, што стаялі ля аўтара, набралі аж 12 міністрантаў. Дзе ваша сціпласць! - крычыць Лабус. А непаўналетнюю моладзь чаму ўцягваеце ў працэсіюі і звоніце, хоць гэта перашкаджае мясцовым установам. [...] За невыкананне савецкіх прадпісанняў на 3 месяцы забаранілі пробашчу весці службу ў Лагішыне. Яму не дазвалялася хрысціць, хаваць, даваць шлюб, адпраўляць святыя імшы для людзей».

(65KB) Парафіянава, касцёл Імені Марыі, заснаваны ў 1630 г., сучасны пабудаваны ў 1903 г., зачынены каля 1960 г., вернуты ў 1990 г.

Праз «справки», дадзеныя на пэўныя тэрміны, прайшлі амаль што ўсе ксяндзы. Ксёндз Станіслаў Лазар, пробашч у Берасці, быў пазбаўлены працы з 1959 па 1964 г. Ксёндз Станіслаў Шаплевіч у Макееўшчыне не меў яе з 1944 г., аж да сваёй смерці ў 1975 г. Гэтыя капланы падчас свайго прымусовага перапынку ў душпастырскай дзейнасці вымушаныя былі часцей за ўсё займацца цяжкаю фізічнаю працай. Была i іншая кара для такіх задужа руплівых капланаў - перавод ix з аднае парафіі ў другую. Так, езуіт айцец Юзаф Марсангер пасля 23 гадоў службы ў парафіі Краснае за прыцягванне i зарганізаванне моладзі пры касцёле на распараджэнне ўладаў у 1968 г. быў пераведзены ў парафію Солы каля Смаргоні. За жыццём клеру ўвесь час сачылі. Пра гэта чытаем у лісце ксяндза Станіслава Рыжка да брата, ксяндза Зыгмунда Рыжка (24 лістапада 1966 г.):

«Вярнуўшыся дамоў, знайшоў на стале тры лісты - адзін ад Цябе, другі ад кс. Ясінскага з Даманава, а трэці - з Вялічкі. Чытаю Твой ліст, дзе пішаш, што высылаеш мне фотаздымак з Ясем - міністрантам на працэсіі. Але ж гэтага здымка ў Тваім лісце не было, тады я падумаў: напэўна, на адвароце здымка пішаш, перавярнуў - птушачка, а дзе фота. Вырашыў, што Ты забыў пакласці, а можа па дарозе вылецела. Бяру другі ліст - там два здымкі. Кс. Ясінскі нічога пра ix не піша. На адным - фрагмент урачыстасцяў у Дарагічыне, на другім, меншым (перш я падумаў, што таксама нешта з тых урачыстасцяў), гляджу, а там хтосьці з міністрантаў, падобны да Яся, яшчэ ксёндз i працэсія. Якім чынам фота з Твайго ліста пераскочыла ў ліст кс. Ясінскага?»

Найперш улады імкнуліся не дапускаць дзяцей i моладзь у святыні. Паводле планаў Хрушчова, рэлігійнае пытанне павінна было знікнуць з абшараў СССР ужо да 1980 г. А таму асобам, якім не споўнілася 18 гадоў, нельга было наведваць набажэнствы. Толькі дасягнуўшы сталага веку, могуць самыя выбіраць, хадзіць у касцёл ці не. У такой сітуацыі вялікую ролю мела сям'я, ад якой залежала, як сфармуюцца характар i погляды дзіцяці. Істотную ролю ў вырашэнні гэтай праблемы сыграла найстарэйшае пакаленне, найперш жанчыны, якія памяталі добрыя часы вольнага наведвання святыняў, ведалі шмат малітваў i рэлігійных песняў, выхавання ў цесных дачыненнях з рэлігіяй. Хоць i не было біскупаў, удавалася тайком праводзіць сакрамэнты бежмавання. Рабілі ix капланы, на тое прызначаныя. Так, на Палессі пад кіраўніцтвам генеральнага вікарыя Пінскай епархіі ксяндза Вацлава Пянткоўскага, пробашча ў Нядзведзіцы, 19 жніўня 1962 г. цырымонія бежмавання адбывалася цэлых 5 гадзінаў. Адначасна, нягледзячы на паспяховую атэістычную працу ўладаў, сістэматычна рос лік святых камуніяў, што адбываліся праз цэлы год. Вось звесткі 3 той самай парафіі Нядзведзіца:

год 1960 - 6120

1961 - 6584

1962 - 7509

1963 - 8850

1964 - 10315

1965 - 11245

1966 - 12992

1967 - 13664

год 1968 - 15 808

1969 - 17572

1970 - 16802

1971 - 18860

1972 - 19801

1973 - 20015

1974 - 20510

1975 - 20852

Прыведзеныя звесткі сведчаць i пра рост рэлігійнасці замкнёнай групы асобаў, i пра ейнае колькаснае пашырэнне. Мяркую, што абедзве з'явы былі адначасныя.

(79KB) Камаі, касцёл св, Яна Хрысціцеля, існуе з 1606 г., зачынены, вернуты каля 1985 г. Удзела, касцёл Нявіннага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (францішканскі), заснаваны ў 1642 г., пабудаваны ў 1777-1837 гг., зачынены ў 1949 г., ператвораны ў калгасны склад, вернуты ў 1988 г.

Дбала духавенства i пра падтрымку свайго духоўнага i інтэлектуальнага ўзроўню. Развіццю першага спрыялі індывідуальныя гавенні. Другой мэце дапамагалі кніжкі, якія атрымлівалі з Польшчы. Часовыя выезды ў Польшчу, што сталі магчымыя ў 60-х гг., дазволілі ксяндзам непасрэдна сутыкнуцца са зменамі, якія адбыліся апошнім часам у Касцёле ў цэлым. Параўнальна рэдка маглі капланы кантактаваць між сабою, бо мелі вялікі аб'ём працы ў сябе дый адлегласці паміж парафіямі ў большасці выпадкаў былі значныя. Вядома, што i дзяржаўныя прадпісанні (60KB) Бярозаўка (Вашкевічы), касцёл св. Іахіма i св. Ганны, існуе з 1763 г., зачынены ў 1950 г., вернуты ў 1990 г. Трабы, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, заснаваны ў 1410 г., сучасны паўстаў у 1905 г., зачынены на пачатку 60-х гг., вернуты каля 1986 г. абмяжоўвалі падобныя кантакты. Часта сумнай прычынай для спатканняў клеру былі пахавальныя ўрачыстасці аднаго з ix. На жаль, такіх жалобаў станавілася ўсё больш, а новых рук для капланскай працы не прыбывала. У 60-х гг. памерлі апошнія ксяндзы, якія працавалі ва ўсходняй частцы БССР. Вызваленыя з лагераў, ксяндзы Віктар Шутовіч i Мячаслаў Малыніч-Маліцкі працавалі там без дазволу ўладаў. Пераходзілі з вёскі ў вёску, з мястэчка ў мястэчка, начавалі ў сваіх вернікаў, употай адпраўлялі святыя сакрамэнты. Ксёндз Шутовіч памёр у 1960 г. у Барысаве, ксёндз Малыніч-Маліцкі - у 1969 г. у Слуцку. У Віленскай арцыбіскупскай епархіі ў памянёны перыяд працавала каля 90 епархіяльных ксяндзоў i манахаў, з ix 30, або 1/3 частка, у гэтыя гады памерлі. Толькі два новыя капланы распачалі працу - айцец Францішак Шчапанак, брат з ордэну капуцынаў, якога пасвяцілі на ксяндза ў Польшчы ў 1968 г., i ксёндз Чэслаў Вільчынскі, пасвечаны ў Рызе ў 1967 г. У Ломжынскай епархіі з трох ксяндзоў, што працавалі, у 1961 г. памёр ксёндз Уладзіслаў Красоўскі. [...]

У 60-х гг. акрэслілася колькасць адчыненых для культу святыняў. Да прыкладу, у Ваўкавыскім дэканаце Віленскай арцыбіскупскай епархіі з 22 працаваўшых тут да вайны парафіяў у разгляданы перыяд несупынна працавалі 4 парафіі: у Ваўкавыску, Крамяніцы, Poci i Мсцібаве. У Рагозніцу i Поразава ксяндзы наязджалі. 2 парафіі гэтага дэканату аказаліся ў межах ПНР, адна згарэла ў вайну, астатнія 13 у 1945-1960 гг. зачынілі або замянілі на свецкія памяшканні. Так, касцёл у Песках ператварылі ў склад на збожжа.

Не да канца акрэсленая, а таму нараджае ў апошні час шмат контрверсіяў колькасць вернікаў. У 1958 г. праваслаўны мітрапаліт Піцірым у размове з Вальтэрам Колежам сцвярджаў, што трэцяя частка насельніцтва Беларусі, каля 2,5 млн. асобаў, гэта каталікі. Дадаў яшчэ, што ў дзвюх з сямі абласцей, г. зн. у Горадзенскай i Маладзечанскай, лік паслядоўнікаў каталіцызму перавышае паслядоўнікаў праваслаўя. Значка меншую лічбу каталікоў даў у 1956 г. беларускі ўніяцкі каплан айцец Леў Гарошка - 800 тысячаў вернікаў. Яшчэ менш названа беларускім гісторыкам Ежы Туронкам у канцы 50-х гг.- 600. Адначасна праведзены ў 1959 г. афіцыйны перапіс насельніцтва паказаў, што ў Беларусі 593 тысячы палякаў. У наступным перапісе ў 1970 г. 403 тысячы грамадзянаў вызначылі сваю прыналежнасць да польскай нацыянальнасці. Простае параўнанне сведчыць пра пэўныя недакладнасці. Хіба гэта магчыма, каб за 11 гадоў папуляцыя нацыянальнай меншасці так рэзка ўпала, тым больш што за гэты час не было ніякіх катаклізмаў ці перасяленняў. Безумоўна, быў i натуральны прырост насельніцтва сярод польскай меншасці ў Беларусі, таму прыведзеныя лічбы перапісаў, у першую чаргу 1970 г., трэба прызнаць недакладнымі. З другога боку, неверагоднымі падаюцца i звесткі праваслаўнага мітрапаліта, хоць тут цяжка адшукаць матыў непраўдзівасці. Калі так істотна разбягаюцца лічбы, то, натуральна, найлепш прыняць сярэднюю, вызначаную айцом Гарошкам. I калі палякаў (яны ў сваёй бальшыні каталікі ужо ў 1959 г. было не менш як 600 тысячаў, а залалохванні па вайне прыводзілі да таго, што польская мова Ў касцёле i гучала, дык да лічбы 600 тысячаў яшчэ належыць дадаць і пэўную колькасць беларусаў-каталікоў. Вось тады i атрымаем лічбу, набліжаную да ацэнкі Гарошкі. [...]

Гады 1970-1979

[...] У 1970 г. у Беларусі працавалі 64 ксяндзы, з ix: у Пінскай епархіі - 13, у Ломжынскай - 2 i ў Віленскай арцыбіскупскай епархіі - 49. Сярэдні век капланаў дасягнуў 63,4 гадоў.

(67KB) Граўжышкі, касцёл св. Пятра i Паўла, існуе з XVI ст., зачынены каля 1960 г., вернуты ў 1988 г. (Граўжышскі Георгіеўскі касцёл, пабудаваны ў канцы XVIII-пач. XIX ст.).

У СССР пасля II сусветнай вайны ўлады дазволілі функцыянаваць толькі дзвюм духоўным семінарыям, у Коўне i Рызе. У 60-х гг. капланы, якія працавалі ў Беларусі, разумеючы, што пры такой дзяржаўнай палітыцы ў дачыненні да каталіцкага Касцёла ён можа загінуць, нават без адкрытых забаронаў, пачалі патаемна арганізоўваць вакол сябе моладзь. Да такіх капланаў належаў ксёндз Пётра Барташэвіч, пробашч у Жалудку, што ля Шчучына. Адзін з ягоных выхаванцаў - Антон Ханько, з 1949, які, адслужыўшы ў савецкай арміі, у 1970 г. вырашыў паступаць у Рыжскую семінарыю. Кіраўніцтва ўстановы згадзілася прыняць яго, але патрэбен быў дазвол ад упаўнаважанага па справах рэлігіі ў ГораднІ. Атрымаць дазвол не ўдалося нават за пяць гадоў. Падобы вынік мелі i заявы іншых кандыдатаў у ксяндзы. Нарэшце, у 1975 г., пасля Хельсінкскай нарады, дакументы якой парафаваў i СССР, насталі змены ў гэтым пытанні. Пачынаючы з 1975 г., ужо можам гаварыць пра аднаўленне кадраў, структураў, узроўню рэлігійнага жыцця каталіцкага касцёла ў Беларусі. Варта дадаць, што ў 1970-1975 гг. ксёндз Барташэвіч сам рыхтаваў Ханько ў капланства. Аналагічныя справы рабілі i іншыя ксяндзы. Рэкардыстам сярод ix стаў ксёндз Вацлаў Пянткоўскі, які падрыхтаваў у капланстве 10 клерыкаў.

Малы пакой кс. Пянткоўскага пераабсталявалі ў аўдыторыю, а ягоны пісьмовы стол стаў прафесарскай катэдрай. Маладыя мужчыны, якія вучацца або працуюць, адчуваючы ў сабе прызванне, прыязджалі сюды ў вольныя суботы, нядзелі, на канікулах i падчас адпачынкаў. [...] Ноччу слухалі лекцыі, раніцай ішлі ў касцёл i бралі ўдзел у св. імшы. Пані Зофія запарвала гарбату, пякла бліны, гатавала баршчы i крупнікі, бо гэтых канспірацыйных студэнтаў тэалогіі трэба было i накарміць, i напаіць. Так да духоўнага стану пад кіраўніцтвам кс. Вацлава падышлі дзесяць будучых капланаў. Па наяўных i пазычаных кнігах, выкарыстоўваючы ўласныя веды, ён выкладаў гісторыю Касцёла, тэалогію, кананічнае права, літургію i этыку, філасофію i ўсе тыя прадметы, якія звычайна вывучаюцца ў духоўнай семінарыі. Вучыў таксама іграць, карыстаючыся старой фісгармоніяй, што стаяла ў куце пакоя.

Пасля з'язджаліся запрошаныя ксяндзы i экзаменавалі слухачоў. У розных парафіях яны праходзілі нешта накшталт практыкі. Павінна было адбыцца шмат вандровак, каб давесці да пасвячэння гэткім чынам падрыхтаваных да душпастырскай працы ксяндзоў. Патрабавалася дакументальна пацвердзіць, што кандыдат на духоўны стан быў хрышчаны, бежмаваны i што прайшоў курс адукацыі. Іншым разам даводзілася прасіць у адпаведнага ўпаўнаважанага менскіх уладаў дазволу на працяг вучобы ў духоўнай семінарыі ў Рызе і, нарэшце, - на атрыманне парафіі.

(59KB) Дуды, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, існуе з 1608 г., зачынены ў 1981 г., ператвораны ў свіран, вернуты каля 1985 г. Празарокі, касцёл Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі, заснаваны ў 1698 г., сучасны пабудаваны ў 1906 г., зачынены каля 1949 г., вернуты ў 1988 г.

Калі-нікалі па капланскае пасвячэнне ездзілі ў Польшчу, дзе ва ўмовах канспірацыі адбывалася такая цырымонія. Такім чынам у Кельцах быў пасвечаны будучы баранавіцкі пробашч ксёндз Антон Гэй. Пасля атрымання адукацыі і манаскай фармацыі ў салезіянаў быў пасвечаны ў Польшчы ў 1978 г. ксёндз Юэаф Занеўскі, у наступных гадах пробашч у Гярвятах i Жупранах.

Старэйшыя ксяндзы нярэдка пасылалі петыцыі да ўладаў па справах новых капланаў. У 1970 г. 26 ксяндзоў з Беларусі накіравалі такі ліст на адрас найвышэйшых уладаў у Маскве. Аднак адказ, які прыйшоў на імя пробашча ў Астраўцы, ксяндза Інгялевіча (ягоны подпіс стаяў першы ў той пэтыцыі), быў негатыўны. Здаралася таксама, што на пераканаўчыя просьбы вернікаў улады рэагавалі станоўча - згаджаліся на прыезд i сталую працу каплана з іншай савецкай рэспублікі. Так было ў Горадні ў 1976 г., калі пасля смерці францішканца айца Аркадзя Вальтося для душпастырскага абслугоўвання каля 60 тысячаў каталікоў у горадзе застаўся толькі адзін каплан, 69-гадовы ксёндз Міхал Арановіч. Другім ксяндзом, пакліканым з Латвіі, стаў 48-гадовы ксёндз Юзаф Трубовіч.

У 70-х гг. памерла яшчэ 20 ксяндзоў, замена знайшлася толькі некалькім. Такім чынам, у найгоршы перыяд агульная колькасць капланаў у Беларусі была крыху больш за сорак асобаў. Парафіяльныя камітэты ў мясцовасцях, дзе памерлі ксяндзы, рабілі ўсё магчымае, каб знайсці ім замену, нават на Беларусі.

(85KB) Опса, касцёл св. Яна Хрысціцеля, пабудаваны ў 1768 г., зачынены, вернуты ў 1989 г. Гнезна, касцёл св. Міхала Архангела, заснаваны ў 1524 г., адрэстаўраваны ў 1844 г., зачынены каля 1962 г., вернуты ў 1990 г. (Гнезнаўскі касцёл, пабудаваны пасля 1524 г., рэстаўраваны ў 1840 i 1930 гг.).

Вось фрагмент з ліста ксяндза Рыжка да брата ад 25 красавіка 1979 года:

«24 красавіка прыехаў да мяне заступнік старшыні касцельнага камітэту з Гярвятаў. Гэта населены пункт непадалёку ад Вільні, на ўсход пад Смаргонню. У мінулым годзе памёр іхны 80-гадовы пробашч. Прыехаў з лістом упаўнаважанага па справах рэлігіі, з запэўніваннем, што атрымаю права выконваць касцельныя абрады ў парафіі Гярвяты (12 тысячаў парафіянаў). Бальшыня палякаў, але значная частка літоўцаў. Ксёндз Хадыка ўвёў звычай, што адна нядзеля была польскай, другая - літоўскай. Цяпер жа ўсе набажэнствы адпраўляюцца па-польску, бо старшынствуе полька. Паблізу дзейнічаюць 4 касцёлы, але без ксяндзоў. Найменш у тры час ад часу трэба даязджаць. Натуральна, я адмовіўся, інакш не мог. А растлумачыў тым, што ўжо стары, маю дрэнную памяць, а таму i мовы не можа быць, што змагу навучыцца па-літоўску.

Смерць пробашча з Гярвятаў азначала тое, што каля 30 тысячаў каталікоў літоўскай нацыянальнасці, што пражывалі па вайне ў БССР, засталіся без апошняга ксяндза, які ведаў іхную мову. Раней, хіба ў 50-х гг., быў зачынены касцёл у Пелясе каля Радуні, дзе таксама пражывала група літоўцаў. Парафіяльны камітэт з Гярвятаў, акрамя ксяндза Рыжка, спрабаваў таксама здабыць ксяндза ў Літве, але ўлады былі супраць. Нарэшце ў 1979 г. Гярвяты атрымалі пробашча, салезіяніна ксяндза Юза фа Занеўскага, а з 1982 г. пробашчам стаў кс. Казімір Гваздовіч, які пераехаў з Літвы.

(93KB) Пелішча, касцёл, зачынены каля 1960 г., вернуты Ў 1988 г. Нарач (Кабыльнік), касцёл св. Андрэя, пабудаваны ў 1434 г., зачынены ў 1962 г., вернуты ў 1989 г. (Нарачанскі Андрэеўскі касцёл, помнік архітэктуры пач. XX ст.).

Паколькі не хапала духавенства, адзін ксёндз вымушаны быў абслугоўваць часам больш за дзесяць парафіяў. Прыкладам, ксёндз Пётра Гупін з Рубяжэвічаў служыў на 26 навакольных душпастырскіх пляцоўках. Вернікі таксама ездзілі за некалькі дзесяткаў кіламетраў у бліжэйшы касцёл. Адначасна ўлады працягвалі зачыняць касцёлы i пераабсталёўваць ix пад свецкія памяшканні. У 1972 г. касцёл у Ашмянах стаў нейкай фабрыкай, у Крэве - шпіталем, а ў Воранаве - знішчаны бульдозерамі. Калі ў Дудах у 1981 г. улады пастанавілі з касцёла зрабіць свіран, вернікі ўвайшлі ўсярэдзіну i началі бесперапынна маліцца аж датуль, пакуль рашэнне не адмянілі. У другой палове 70-х гг. пачаліся больш смелыя акцыі вернікаў у абарону сваіх ксяндзоў, касцёлаў і капліцаў. У Гярвятах 2067 асобаў падпісалі петыцыю да ўладаў розных узроўняў, пачынаючы з I сакратара камуністычнай партыі Леаніда Брэжнева. Яны прасілі дазволіць мець новага каплана. У Пелясе ў 1977 г. 300 чалавек паслалі ліст у маскоўскі Савет па Справах рэлігіі з просьбаю вярнуць ім касцёл. Падобныя акцыі яшчэ больш узмацняюцца ў 1980-х гг. У 1979 г. Беларусь мела 88 дзеючых касцёлаў ca сталым ці наязджаным душпастырствам. 24 святыні былі нібыта адчыненыя, але ніводзін з ксяндзоў не меў права адпраўляць там святую імшу, а таму вернікі самыя без святара збіраліся на набажэнствы. «На аўтары запальваюць свечкі, засцілаецца літургійнае накрывала, ставяць келіх, служэбнік i хтосьці з прысутных чытае малітвы. Сабраныя спяваюць песні i асобныя часткі св. імшы» («Іn the Soviet Republics», «Chronicie of the Całholic Church in Lithuania», no. 55, New York, 1983.1.

Гэтыя красамоўныя прыклады жыцця з верай сведчаць, аднак, пра невысокі інтэлектуальны ўзровень каталіцкага касцёла на Беларусі тых гадоў. Нярэдка ксяндзы былі вымушаныя праводзіць зборную споведзь - так шмат было жадаючых i адначасна так мала было часу. Практыкавалі каталіцызм найчасцей людзі з пачатковай або сярэдняй адукацыяй, звычайна жыхары невялікіх мястэчкаў i вёсак. Да гэтага прывёў асаблівы націск уладаў на атэізацыю дзяцей i моладзі. Ужо ў пачатковых школах дзейнічалі атэістычныя гурткі, настаўнікі нярэдка сачылі за дзецьмі, якія наведвалі касцёл, выкрывалі ix. Толькі ў адной Мінскай вобласці ў 1976- 1977 гг. было арганізавана 358 атэістычных семінараў, у якіх удзельнічала 7400 чалавек. У цэлым па рэспубліцы ў 1974-75 навучальным годзе 19 100 слухачоў на універсітэцкім узроўні вывучалі методыку атэістычнай прапаганды. (Mirski J., «Wrażenia z ZSSR 1970-1973, «Kultura», nr. 11, Paryż, 1973.).

Тым не менш у некаторых парафіях, нягледзячы на ўціск з боку ўладаў, праца з дзецьмі i моладдзю адбывалася. У 1976 г. у Браславе ксёндз Чэслаў Вільчынскі прыняў да першай камуніі 179 дзяцей. У тым самым годзе ў Божым Целе ў Астраўцы ў працэсіі, якая адбывалася на чале з мясцовым пробашчам ксяндзом Алоізам Тамковічам, удзельнічала каля тысячы дзяцей i моладзі.

Вялікую ролю ў навучанні дзяцей рэлігіі, падрыхтоўцы ix да першай св. камуніі ў нелегальных умовах адыгрывалі жаночыя манаскія таварыствы. У 1972 г. манашкі ў Беларусі ад рукі перапісалі 15 тысячаў катэхізмаў. У наступныя гады яны ўжо карысталіся пішучымі машынкамі. Пачынаючы з 1975 г., дапамагалі клеру ў рэлігійным адраджэнні каталіцкіх сем'яў - рыхтавалі лекцыі для бацькоў, мацярок, моладзі i дзяцей. Каб выжыць, манашкі мусілі зарабляць грошы іншай працай, як правіла, санітаркамі ў шпіталях. З 1975 г. яны маглі ўжо працаваць у дзіцячых дамах, інтэрнатах, а таксама ў пачатковых школах. Жылі разам, пасля працы разам маліліся i адбывалі іншыя формы манаскага жыцця. КДБ i міліцыя арыентаваліся ў іхным статусе, але нярэдка праводзілі i вобыскі. Сёстраў паасобна выклікалі на допыты, запалохвалі. Пасля вайны ў Горадні засталіся 4 сястры Найсвяцейшае Сям'і з Назарэта (назарацянкі) на чале з сястрой Канстанцыяй Драздоўскай. У 1948 г. улады запатрабавалі, каб яны пакінулі кляштар брыгітак. Тады ксёндз Курыловіч прапанаваў ім пасяліцца пры бернардзінскім касцёле. З часам старэйшыя сёстры паўміралі: у 1956 г.- сястра Тэкля Тарчонская, у 1968 - сястра Флявія Звярэвіч, а ў 1970 г. шматгадовая кіраўнічка горадзенскіх назарацянак сястра Канстанцыя Драздоўская. Тым часам, аднак, з'явілася новае манаскае пакаленне, іхнаю начальніцай сталася сястра Стэла, якая ўступіла ў манаства ў 1965 г. Пазней, калі зменшыўся ўціск з боку ўладаў, сёстры, нават навічкі, маглі паехаць у Польшчу на колькідзённае гавенне, дзеля паглыблення сваёй духоўнай адукацыі ці прыняцця манаскага сану. Безумоўна, цікавы факт завязвання партнёрскіх кантактаў паміж назарацянкамі з Горадні i іхнымі праваслаўнымі каляжанкамі з Жыровічаў.

Аналагічна i ксяндзы мелі шэраг сяброўскіх кантактаў з мясцовым праваслаўным духавенствам, нярэдка здараліся выпадкі ўзаемнага наведвання ці ўдзелу ў пахавальных цырымоніях памерлых святароў як каталіцкіх, так i праваслаўных.

Пасля ІІ Ватыканскага Сабора ў мясцовыя касцёлы пачалі ўводзіцца нацыянальныя мовы заміж лаціны. У Беларусі, паколькі тут пераважная бальшыня як капланаў, так i вернікаў былі палякамі, пачалі ўводзіць у літургію польскую мову. Генеральны вікарый Пінскай епархіі ксёндз Вацлаў Пянткоўскі загадаў увесці змены ў св. імшу ўжо ў 1970 г. Ксяндзы мусілі найперш навучыць сваіх парафіянаў правільным адказам, а таму распачалі працу па перапісванні, звычайна ад рукі, кніжачак з такімі адказамі. Паступова ўводзіліся i іншыя навацыі тыпу адпраўлення імшы тварам да вернікаў. З усёй Беларусі толькі адзін ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, пробашч у Вішневе каля Валожына, пачаў праводзіць набажэнствы на беларускай мове. Трэба прызнаць, што бальшыня вернікаў, якія лічаць сябе палякамі, акрамя старэйшага пакалення, у 1970-х гг. у будзённым жыцці не карысталася польскай мовай. У касцёлах жа, калі адышла лаціна, хацелі маліцца па-польску. Тлумачыцца гэта іхным жаданнем адрознівацца ад асяроддзя, якое часцей размаўляла па-расейску ці па-беларуску, ад праваслаўных вернікаў, у цэрквах якіх набажэнствы i літургіі вяліся на царкоўнаславянскай мове. Праблема мовы ў касцёле з'явіцца з большай вастрынёй пад канец 80-х гг. [...]

У памянёны перыяд, як i раней, здараліся таксама рэпрэсіі ў дачыненні да клеру, але ўжо не так часта i зацята.

На пачатку 70-х гг. адбыліся напады на некалькі касцёлаў з прафанаваннем Найсвяцейшага Сакрамэнту, пры гэтым усе выпадкі былі вельмі падобныя. Іншая прыдзірка да ксяндзоў - адбіранне на мяжы кніг, што везлі яны з Польшчы ды якія ўлады лічылі антысавецкімі. У цэлым трэба сцвердзіць, што пад канец 70-х гг. стаўленне да рэлігіі пачало мяняцца, гэта, бясспрэчна, было звязана з нарастаючым палітычным, гаспадарчым i грамадскім крызісам у СССР. [...]

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX