Пераклад зроблены паводле выданьня: Kazania, у Homilie Męża Bożego Nieśmiertelney Sławy, у Pamięci Hipacyusza Pocieia Metropolity Kiiowskiego Halickiego, у całey Rusi, Biskupa Włodzimierskiego у Brzeskiego z Listem Melecyusza Patryarchy Alexandryiskiego a Responsem Hypacyusza. Przeze mnie Leona Kiszkę, Protothroniego у Administratora Metropoliey całej Rusi, Biskupa Włodzimierskiego у Brzeskiego z Ruskiego Języka na Polski przetłumaczone: у światu ogłoszone. Roku Pańskiego 1714. Typis Monasterij Supraslensis P.P. Bazilanorum.
Слова пра аўтара жыцьцяпісу [1]
Імя Лявона Кішкі на Беларусі амаль невядомае, хаця зробленае ім дае яму бясспрэчнае права быць упісаным на старонкі беларускае гісторыі буйнымі літарамі. Ён праявіў свае здольнасьці вельмі шырока - у палітыцы і літаратуры, у навуцы i асьвеце. Але заўсёды ягоная дзейнасъцъ была скіраваная на адно - па служэньне Богу: усё, што ён рабіў, рабіў «ad magnam gloriom Dei» - "да найвялікшай славы Божай".
Нарадзіўся Кішкаў 1668 г. у мястэчку Ковелі на Валыні, якая ў той час, як i Беларусь, уваходзіла ў склад фэдэрацыйнай Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў - колішніх Вялікага Княства Літоўскага i Кароны Польскай. Бацька Юры надаў сыну пры съвятым хросьце імя Лукаш - у прыпамінак аднаго з эвангелістаў, самага зь ix вучонага, і, як сказаў бы сам Кішка, які любіў праводзіць падобныя паралелі, напрарочыў сыну свайму вялікую будучыню. Той сапраўды здабыў адметную адукацыю i потым спрычыніўся да паўстаньня шэрагу рэлігійных тэкстаў, выдатных як у сэнсе літаратурным, гэтак i выдавецкім.
Пачаў вучобу Кішка ў 1683 г. у школе айцоў базылянаў у Быцені, дзе ён уступіў у ордэн сьв. Базыля Вялікага й прыняў духоўнае імя Лявон. Прабыўшы там каля 5 гадоў, едзе працягвацъ адукацыю ў Італію, у Рымскую Грэцкую Калегію, дзе вучыцца, паводле розных зьвестак, да 1691 альбо да 1693 г. i атрымлівае ступень доктара тэалёгіі.
Па вяртаньні на радзіму Лявон некалькі гадоў выкладае філязофію i рыторыку ў базылянскай школе ва Ўладзіміры-Валынскім. Шырокія веды i неардынарныя здольнасьці стварылі яму гэтак высокую рэпутацыю, што, нягледзячы на даволі малады ўзрост - 28 гадоў, - ён прызначаецца настаяцелем манастыра сьв. Тройцы ў Вільні i адначасова выконвае абавязкі сакратара ордэну. У 1699 г. Кішка пераводзіцца ў полацкі манастыр сьв. Барыса й Глеба, якім кіруе амаль 10 гадоў. Далей здабывае ўсё вышэйшыя пасады як у ордэне, гэтак i ў грэка-каталіцкай царкоўнай герархіі. У 1703-1713 гг. - ён базылянскі протахітмандрыт, г.зн. генэрал ордэну; з 1708 - архімандрыт у Супрасьлі, адным з найбуйнейшых базылянскіх асяродкаў Беларусі. У 1707 г., пасьля сьмерці архібіскупа Марціна Белазора, Лявон Кішка робіцца адміністратарам полацкай архіепархіі. У 1711 г. Кішка высьвячаецца на біскупа ўладзімірскага i берасьцейскага, a ў 1713 г. - на мітрапаліта кіеўскага i ўсяе Русі. Памёр Лявон Кішка 8 лістапада 1728 г. ва Ўладзіміры.
* * *
Пра заслугі Лявона Кішкі перад радзімаю i царквою можна было б напісаць цэлую манаграфію. Ен вядомы i як мудры палітык, якому ўдалося абараніць перад рэпрэсіямі расейскага самаўладцы Пятра I значнейшыя базылянскія манастыры ў часох Паўночнае вайны; i як рэфарматар царквы, які падрыхтаваў i правёў Сынод 1720 г. у Замосьці; i як таленавіты экапаміст, які змог значна павялічыць фінансавую моц Супрасьльскай архімандрыі, што спрыяла адкрыцьцю новых манастырскіх асяродкаў. Але зараз Лявон Кішка нас цікавіць перш за ўсё як аўтар i выдавец кніг тэалягічнага, літургічнага i гістарычнага характару.
Адным з галоўных дасягненьняў Кішкі ў гэтай галіне было само аднаўленьне Супрасьльскай друкарні, якая на той момант ня дзейнічала ўжо 14 гадоў i якую архімандрыт у кароткі тэрмін ператварыў у буйнейшае на Беларусі выдавецтва вуніяцкай літаратуры. Паводле польской дасьледніцы доктара М.Цубжыньскай-Леанарчык, на працягу 17 гадоў (ад адкрыцьця друкарніў 1711 да сьмерці Кішкіў 1728) у Супрасьлі было надрукавана ня менш як 65 пазыцыяў агульным аб'емам каля 1000 аркушаў.
Літаратурную й навуковую працу Лявон Кішка пачаў, праўдападобна, яшчэ ў часе вучобы ці адразу па яе заканчэньні. Далёка ня ўсё ён апублікаваў. Так, у XIX ст. загінулі ягоныя 9-тамовыя рукапісныя дзёньнікі, зь якіх толькі «Diarium excidis Polocensis Basilianorum» быў апублікаваны А. Сапуновым у "Витебской старине". Невядомы лес іншага лацінамоўнага рукапісу, прысьвечанага жыцьцеапісаньню найбольш славутых дзеячоў базылянскага ордэну ў краіне ад часоў старажытных да сучасных Кішку. Толькі асобныя фрагмэнты гэтае працы былі апублікаваныя перад вайной у часопісе «Analecta ordinis Sancti Basilii Magni", які выдаваўся ў Жоўкве i Львове.
Першай кнігай Лявона Кішкі, якая ўбачыла сьвет, быў збор «Nowy różnych przypadków w pełni doktorów theologii moralnej zjawiony, to jest kazusy ruskiemu duchowieństwu ... spisane», выдадзены ў 1693 г. у Любліне. Гэты твор быў прызначаны ў дапамогу раскіданым na розных парафіях грэкака-таліцкім сьвятарам. У1697 г. у Полацку выйшла яшчэ адна тэалягічная праца Кішкі, але на гэты раз ужо напісаная па-беларуску, - «Аб сакрамантах».
Наступная кніга архімандрыта выйшла ў Супрасьлі; гэта польскамоўнае "Morze łask i szczodrobliwości Boskich w Puszczy Boruńskiejpłynące..." 1712 г. выданьня. У гэтым творы дакладнае апісаньне абразу i адарацыі Маці Божае з Баруноў на Ашмяншчыне. У Супрасьлі двума гадамі пазьней былі выдадзеныя "Kazania, у Homilie... Hipacyusza Pocieia..." перакладзеныя Кішкам зь беларускае мовы на польскую i дапоўненыя складзеным ім жа жыцьцяпісам выбітнага заснавальніка вуніі. Менавіта гэты жыцьцяпіс мы i прапануем увазе чытачоў.
Жыцьцеапісаньне Іпація Пацея аўтарства Лявона Кішкі было падрыхтаваиае для публікацыі пад увагаю шэрагу прычынаў. Па-першае, твор паказвае жыцьцё аднаго з непасрэдных удзельнікаў векапомнае падзеі, што адбылася ў Берасьці 400 гадоў таму, і, больш за тое, аднаго з галоўных яе арганізатараў, постаці, без сумлеву, найбольш значнай у гісторыі хрысьціянства на Беларусі. Па-другое, аўтар твору i сам выбітны дзяяч, які нямала зрабіў для вуніі, хоць i быў потым незаслужана забыты нашчадкамі. Гэтая публікацыя - даніна памяці i спроба вярнуць ягонае імя зь нябыту. Па-трэцяе, публікацыя «Жыцьця Іпація Пацея» сёньня павінна падкрэсьліць пераемнасъць старадаўняе вунійнае традыцыі нягледзячы ані на чужаземную акупацыю, ані шматгадовы канфэсійны прыгнёт. I, нарэшце, гэта плён прагненьня вярнуць беларускай культуры яшчэ адзін помнік нашае духоўнае літаратуры, няхай нават i створаны ў чужой мове.
Заўвагі
"Жыцьцё Мужа Божага, Памяці Несьмяротнае Іпація Пацея, Мітрапаліта ўсяе Русі; Біскупа Ўладзімірскага i Берасьцейскага" друкуецца паводле выданьня "Казані i Гаміліі Мужа Божага, Несьмяротнае Славы i Памяці Іпація Пацея, Мітрапаліта Кіеўскага i Галіцкага i ўсяе Русі; Біскупа Ўладзімірскага i Берасьцейскага, зь лістом Мялеція Патрыярха Александрыйскага i адказам Іпація.
Празь мяне, Лявона Кішку, Прататронія i Адміністратара Мітраполіі ўсяе Русі, Біскупа Ўладзімірскага i Берасьцейскага, з Рускай мовы на Польскую перакладзеныя i сьвету абвешчаныя. Году Гасподняга 1714. Друкам Манастыру Супраскага аа. Базылянаў". У арыгінале жыцьцяпіс займае 36 непагінаваных старонак. У выданьні ён зьмешчаны пасьля панэгірыка «На старажытны кляйнот Ясна Вяльможных Ix Міласьцяў Паноў Пацеяў Празарні» i перад першым тут з твораў Пацея «Казаньнем на Нядзелю пра Фарызэя i Мытніка».
Трэба думаць, «Жыцьцё» было напісанае адмыслова да гэтага выданьня твораў Іпація Пацея, хаця, магчыма, пры яго падрыхтоўцы Кішка выкарыстаў ягоныя папярэднія досьледы гісторыі базылянскага ордэну на беларускіх i ўкраінскіх землях. У цэлым твор напісаны ў рэчышчы ўсходняе жыційнае традыцыі, з пэўнаю міталягізацыяй асобы Пацея i прыўнясеньнем фантастычных элемэнтаў. Але разам з тым можна заўважыць спробы аўтара асадзіць твор у рамкі гістарычнага дасыіедаваньня.
«Жыцьцё» напісана ў польскай мове з моцным уплывам кніжнае лаціны, што відаць з ускладнёнай канструкцыі сказаў, устаўленых у тэкст лацінскіх словазлучэньняў i шматлікіх запазычаньняў з гэтае мовы. Стыль твору высакамоўны i напышлівы, багаты на мэтафары ды мастацкія вобразы.
Пераклад ажыцьцяўляўся з мэтаю найбольш дакладнай перадачы тэксту з усімі ягонымі асаблівасьцямі, таму кожнае слова ці выраз перакладалася максымальна блізка свайму слоўнікаваму значэньню, без прэтэнзіі на мастацкасьць. У выпадку неадназначнасьці, слова перадавалася рознымі, залежна ад кантэксту, адпаведнікамі. Так, напрыклад, слова «Pan» у дачыненьні да Бога перакладалася паводле ўсходняй традыцыі як «Госпад», a ў дачыненьні да чалавека - як «пан»; падобна слова «Maiestat» у дачыненьні да Бога перакладалася як «Веліч», у дачыненьні ж да асобы караля - як «Вялікасьць».
Аўтар жыцьцяпісу разрозьнівае паняцьці «Cerkiew» i «Kościół» паводле прыналежнасьці да ўсходняе ці заходняе традыцыі, але, тым ня менш, тэрміны «biskup», «klasztor» i г.д. ужывае аднолькава ў абодвух выпадках. Але паколькі ў беларускай мове замацаваліся парныя азначэньні апошняга паняцьця («кляштар» - «манастыр»), пераклад гэтых словаў суадносіўся з кантэкставай сытуацыяй. У вогуле, адступленьні ад тэксту арыгіналу ды зьмены ўводзіліся толькі з павагі да патрабаваньняў літаратурнае беларускае мовы; неабходныя для лепшага разуменьня тэксту ўстаўкі словаў ды ўдакладненьні, зробленыя перакладнікам, вылучаліся знакам [].
Асабовыя займеньнікі, з увагі на тое, што ім у тэксьце адпавядае больш разьвітая, чым у беларускай мове, сыстэма канчаткаў дзеясловаў, уводзіліся без вылучэньня. Канец старонкі паводле арыгіналу абазначаўся знакам //. Пунктуацыя ў межах сказаў была дапасаваная да сучасных нормаў, курсіў цытатаў перадаваўся двукосьсямі.
Ад рэдакцыі. Пры падрыхтоўцы перакладу да друку быў часткова дапасаваны да сучасных нормаў правапіс вялікіх літараў. Дзеля зручнасьці чытаньня сказы падзеленыя міжсобку абзацнымі водступамі.
ЖЫЦЬЦЁ МУЖА БОЖАГА НЕСЬМЯРОТНАЕ ПАМЯЦІ ІПАЦІЯ ПАЦЕЯ, МІТРАПАЛІТА ЎСЯЕ РУСІ, БІСКУПА УЛАДЗІМІРСКАГА I БЕРАСЬЦЕЙСКАГА
Іпаці Пацей, апора Еднасьці сьвятое, Рускіх краёў [2] аздоба, Усходняе Царквы сьветач, Апостал Раксаланскага Народу [3], нарадзіўся ў Ражаніцы [4] ад Дастойных Бацькоў, Лявона Пацея [5], Падскарбія i Пісара Найвышэйшага Найясьнейшага Манарха Польскага Жыгімонта [6], i Ганны Лажчанкі [7], Году ад Нараджэньня Ўвасобленага Госпада 1541 пры Хросьце сьвятым Адамам, нібы [пад узьдзеяньням] Прарочага Духу ПраАйцом адроджаных з адшчапенсгва Грэцкага [8] ад Касьцёлу Рымскага Рускага Народу Патомкаў названы.
Дзіцячыя гады ў сумленным выхаваньні, амаль ад немаўленства пры [Ягонай] Каралеўскай Міласьці правёў, бо толькі ён па набыцьці Навук Лацінскіх у Акадэміі Кракаўскай [9] у пабожныя, Хрысьціянскаму сэр//цу належныя ўзброіўся цноты, адразу ж яго Жыгімонт Аўгуст [10], манарх Польскі, апошні Манархіі Літоўскай дзедзіч, на Каралеўскі прыцягнуў бок [11], перш для вызваленых набыцьця Навук [12] да Кракаўскае па сьмерці Бацькі ягонага ў Кракаве у Месяцы Красавіку Году 1550 у Камяніцы Кізьмінкавай e'diametro Касьцёлу Сьвятой Марыі, якая знаходзіцца, у Богу мінулага, аддаўшы Акадэміі [13].
Як мілы быў Адам [Ягонай] Вялікасьці Каралю Польскаму [14], яўны довад, бо [Жыгімонт Аўгуст] яго ажно да скону жыцьця свайго, то бо да году 1572 аддаліць не хацеў; кемлівасьцю ў справах Грамадзянскіх, адвагаю ў Рыцарстве, пабожнасьцю, нарэшце, у Хрысьціянскіх учынках Адама, будучага ўзьяднанай з Касьцёлам Рымскім Русі ПраАйца, у сэрцы [сваім] Каралеўскім закрануты, асаблівую, аднак, пачаў выказваць Адаму пашану пасьля аднаго, які здарыўся, выпадку.
Захварэла была цяжка, бо на сьмяротную немач, Каралева Барбара [15], якой, калі лекары далейшы жыцьця прыемны прадказвалі працяг, выпадкова захапіўшы ў бліжнім Касьцёле Кадзіла дый угледзеўшы час, калі разыйшліся ўсе, заснулай пасьля боляў каралевы, навокала кадзіць i Абрады да Паніхіды належныя Graeco Ritu [16] адпраўляць пачаў; дзеля чаго бы гэта рабіў i зь якога інстын//кту, праз самога запытаны Караля, на ўнутранае нейкае гэтую ўсю справу склаў памкненьне; адчуў Кароль блізкую сьмерць Каралевы Барбары i Прароку праз Духа Сьвятога аб сьмерці натхнёнага, што будзе вялікім Біскупам у Набажэнстве Грэцкім, сваё наўзамен дадаў Прароцтва, а Каралева Барбара, зь перасьцярогі Адама Сьвятымі ўзброеная Сакрамантамі, да шчасьлівай пярэйсьце ўчыніла вечнасьці, сьмерцю сваёю прынесшы Адаму на ўсім двары Каралеўскім, хоць ён яшчэ ў маладым веку [быў], надзвычайную павагу.
Пасьля сьмерці Жыгімонта Аўгуста, Ян Францішак Камэндоні [17], Нунцы Польскі, С[ьвятога] Касьцёлу Рымскага Кардынал, непараўнальнага ў сваіх часох розуму i нячутае дасыдіпнасьці ў Эўропе, хочучы Emporium [18] Вэнэцыянам з Польшчай, праз Чорнае мора, пры сутоцы ракі Днястра, de nova radicev [19] уфундаваць, а таксама ў Татарскіх выправах Басурманскую замірыць моц, наведаць задумай таго месца знаходжаньне, на якім бы пры Порце фартэца на вечныя часы для аздобы i карысыді Дзяржавы Польскай умацавацца магла; i таму пад яе, дзе ёсьць Белаград [20], адважыўся агарадзіць месца, i Электараў Генрыка Караля in Electorali campov [21], вярнуўшыся, Каталіцкія ўзбуджаў сэрцы, каб адной на тым месцы ўзь//ведзенай фартэцаю i Татарскім наездам мяжу паклалі, i вечны выгоднага гандлю з Вэнэцыянамі ўклалі саюз, але гэтая пабожная Вялікага Кардынала ў Народу вольнага грудзях, які места фартэцаў мае ды гандлем, нібы праціўнай стану Рыцарскаму, брыдзіцца справай, месца знайсьці не магла; аднак з таемных Найвышэйшага Госпада меркаваньняў, насуперак думцы згаданага Кардынала, у рэч значна больш высакародную пабожная ператварылася інтэнцыя, бо замест мінучай фартэцы вечную ў сэрцы Адама Пацея, для выкупленьня душ загубленых [22], для набыцьця Нябёсам сэрцаў адшчэпленых, такім чынам Найвышэйшы пачаў фундаваць Манарх.
Дапамог, карацей кажучы, дакляраванае дарогі [прытрымацца] у адшчапенстве на той час [яшчэ] пазасталы Адам Камэндоні Кардыналу, на якой [i сам] атрымаў набытак, што са штодзённай пабожнага біскупа ўзорнасьці, з высокай аб вяршэнстве Касьцёлу Рымскага аб паходжаньні Духу Сьвятога ад Айца i ад Сына Навукі, зьмякчоным у сэрцы [сваім] забіўшыся, над адшчэпленаю чульліва сьлёзаў ручаі праліваў Русьсю, i ўжо ні аб чым іншым, апроч Сьвятога з Заходнім Касьцёлам Усходняе Царквы злучэньня, ня мысьліў, да якога гэтак узьнёслага, але разам з тым i цяжкага выканань//ня Справы найвялікшае [яго] ахапіла ў гэты час натхненьне, калі княгіню Ганну Астражэцкую [23], Дачку Фёдара Князя Астражэцкага, малжонку сваю па народжаных Сынох Яне i Пётры, паводле прароцтва Камэндоні, які да Італійскае ад'язджаючы краіны, што [Пацей] мусіць жонку страціць, Біскупам i Вуніятам зрабіцца, прадказваў, на жалобным убачыў Катафальку, i ў гэты час толькі Жыгімонта Аўгуста Прадказваньне i Камэндоні Кардынала Прароцтва глыбока разважаючы ў сэрцы, што ва ўсе бакі рвалося [24], пасаду Каштэляніі Берасьцейскай, да якой праз Земскія ў Берасьцейскім ваяводстве дайшоў прыступкі, у Рукі здаўшы Манарха Польскага i Швэдзкага Жыгімонта III [25], далікатнае - бо Сэнатарскае Цела - у грубую Статуту Ордэну Базыля Вялікага належную, апрануў сукню, цэнячы яе вышэй [26], чым Сэнатарскія ў Дзяржаве Сармацкай [27] крэслы [28], да дабрахвотнае адмовы ад якіх паклікала яго любоў да Раксаланскага Народу, які празь цяжкую адшчапенства правіну ў пякельныя занураны [быў] бездані.
Памірае затым у Годзе 1590 дня 11 Красавіка Мялеці Храптовіч [29] Бурынскі, Уладзімірскі i Берасьцейскі Біскуп, адкрываючы ня так да пасады, як да цяжкае працы Адаму, а пры ма//наскім Пострыгу Іпаціем названаму [30], Пацею браму, празь якую калі да Анёльскага на выдатных заслугаў, што гінуць, збаўленьня за найвышэйшую абірае мэту, руплівасьці непараўнальнае жарам ахоплены.
Кірылу Тарлецкага Луцкага, Лявонція Ляльчыцкага Пінскага, Дыянісія Зьбіруйскага Холмскага i Гедэона Балабана Львоўскага Біскупаў, таго ж адразу Году дня 24 Чэрвеня да Берасьця склікае Літоўскага [31], i да злучэньня з Касьцёлам Рымскім адлучанае Русі, адшчэпленых [жа] намаўляе Пастыраў; Зацягнулася, праўда, на некалькі Гадоў пажаданае Еднасьці Сьвятое праца, часткова празь нязгодных на зьяднаньне князёў прадоўжанае прытрымліваецца Абрадаў Грэцкіх абяцаньне, часткова, нарэшце, праз выпатрабаваньне правоў старадаўніх пацьверджаньня ад Найясьнейшага Манарха Польскага Жыгімонта III.
Але не спыняў працы Іпаці, [усялякія] сродкі для дасягненьня жаданае мэты [32] рупліва ўжываючы, бо й Капітулу Ўладзімірскую ў гонар пачынаньня свайго дня 12 Лютага Году 1591 праз наданьне Вёскі Анава ўмацаваў, i Сэнатараў Польскіх, a менавіта Канстантына Князя Астроскага, Кіеўскага [33] i Скуміна Наваградзкага Ваяводаў [34] палкімі да аднае аб Веры згоды заклікаў Лістамі, зь якіх першы, ад'яжджаючы на жывіцельныя крыніцы, у пахвалу вялікага Пастыра векапомныя словы ў лісьце сваім, дня 21 Чэрвеня ў вастрозе датаваным, патомным пакінуў часом: «Пільна, такім чынам, Ваш[ую] м[іл]асьць як міласьцівага Пана i Сябра, а да таго ж вялікага заўзятара Веры Хрыстовай прашу, каб Вашая міласьць ахвотна да гэтага прыкласьціся, i ўсякай сілаю за гэта ўзяцца, i там на гэтым Сынодзе з пільнасьцю старацца меў ласку».
I не памыліўся, хоць сам [пазьней] заўпарціўся, Канстантын АН: 1593, бо сьпярша да Львова на дзень 28 месяца Студзеня Гедэона Балабана Львоўскага, Паісіі Красьненскага ў Грэцкім абрадзе [35] Біскупаў Лукаша, Мітрапаліта Белгарадзкага, Нікіфара Тура Пячорскага Кіеўскага, Ілярыёна Князя Масальскага Супраслскага, Генадзя Дэрманскага Афанасія Гары Сьвятое Грэцкае Архімандрытаў [36], потым да Луцку на дзень 27 Жніўня незьлічонае Князёў, Паноў i Шляхты мноства, нарэшце да Берасьця на Ўсеагульны на Русі Сабор пры Міхалу Рагозу Мітрапаліту на той час Кіеўскім [37], у прысутнасьці прысланых ад Манарха Польскага, ex Ritu Romano [38] Пралатаў Станіслава Карнкоўскага Гнезьненскага, Дэмэтра Сулікоўскага Львоўскага Арцыбіскупаў, Бэрнарда Мацеёўскага Луцкага i // Стэфана Гамасьлінскага Холмскага Біскупаў, Духавенства Рускага i Рыцарскага стану выдатнае кола сабраў угаворам i адарваную ад сапраўднае Аўчарні Раксаланскую Царкву шчасьліва з Рымскім злучыў Касьцёлам.
Па адпраўленым Саборы Берасьцейскім, аддаўшы Іпаці маёмасьць Еднасьці сьвятое ў апеку Бэрнарду Мацеёўскаму Луцкаму, Стэфану Гамалінскаму Холмскаму Біскупам i Янушу Князю Заслаўскаму, Ваяводу Падляскаму, як прагны крыніцы Алень да Рыму пабег [39], для адданьня ад Усяе Русі здабытага ў той час Клемэнту VIII Папу Рымскаму Паслушэнства [40], на згад якога такую павагу i любоў, такую пашану i зычлівасьць [41] у дарозе ня толькі ад Біскупаў Нямецкіх ды Італійскіх, але таксама ад саміх Найясьнейшых Цэзара Рымскага ў Вене, Арцыкнязя Флярэнцкага ў Флярэнцыі, Князя Вэнэцыянскага ў Вэнэцыі атрымаў зь нявымоўным Рускага Народу Гонарам; зачапіў [яго] трохі Кардынал Бароніюс напрыканцы Касьцельных падзеяў; у Рыме жа самым, пасьля розных з [нагоды] навярненьня Рускай Царкве ўхваленьняў, дня 23 Сьнежня, sabbatno Quatuor temporumvin [42] у Ватыкане ад Найсьвяцейшага Папы Рымскага Клемэнта // VIII in asistentia Collegij Cardinalitij, et Populli concurrentis [43] да публічнай аўдыенцыі дапушчаны іменем усяе Русі на вечнае прысягнуў паслушэнства, на што красамоўнаю ad stuporem [44] Рыму прамоваю Сыльвіюс Антоніані, Praefectus CubiculiPapalis [45] з выражэцьнем любові Айцоўскай ад [імя] да сьлёзаў расчуленага Клемэнта адказаў, а сам Найвышэйшы Пастыр Іпація Praelati Domestici et Assistentis [46] пасадаю ўшанаваў, каб як ён, гэтак i Нашчадныя Біскупы Ўладзімірскія ў Сакасе [47] ad instar [48] Мітрапаліту бяскроўныя ахвяры адпраўлялі, дазволіў [49], [і,] урэшце, чатыры Ліхтары крышталёвыя зь пятым вялікім крыжам у золата апраўленыя, якія ў нашы ўжо часы ў Вільні Швэды пакрышылі, i лямпу вялікую крышталёвую, а разам з тым крыжык малы з Каменя нязнанага, які, калі хто памерці мусіў, запацяваў, Іпацію падараваў, i зь вялікаю пашанаю да Айчыны вярнуцца, даўшы згоду на Абрад [усходні] Царкоўны дазволіў.
Вярнуўшыся з Рыму ў Польшчу, празь невялікае дбаньне аб цэласнасьці Царквы Божае Міхала Рагозы Мітрапаліта, а таксама праз упартасьць у адшчапенскай памылцы Канстантына Астроскага Князя Ваяводы Кіеўскага, знайшоў Іпаці са смуткам сэрца нязьмерным, на згубу Еднасьці змо//ўленыя душы, бо й Гедэон Балабан, Біскуп Львоўскі, ад боязі, каб у яго не адабралі Львова, Галіча ды Камянца, што з даўніх часоў да Кіеўскай Мітраполіі належалі, адступнікам зрабіўся, люд просты ад злучэньня заразьліваю адпалохваў навукаю, i ад любага з Касьцёлам Рымскім Таварыства Канстантын Князь магутнасьцю i ў Велічы значнай Асобы сваёй аўтарытэтам адрываў, нават калі Міхал Рагоза, усяе Русі Мітрапаліт, у Берасьці паўторны Сабор на ўмацаваньне Сьвятое Еднасьці праводзіў у царкве Сьвятога Мікалая [50], Іншаземец, Патрыярха Цараградзкага Protosyncellus [51] Кірыл, падтрыманы аўтарытэтам Канстантына, у Дзяржаве чужой, у Берасьці Аўтар супраць Аўтару ставячы, асьмельваўся Імем Патрыярха Свайго на фальшывым Саборы Міхала Рагозу Мітрапаліта, cum toto Collegio Episcopali anathematisare [52], i хаця менш дбаў пра Цэнзуру няслушна Рагозу, аднак тым самым даў нагоду для вялікіх i дагэтуль шкодных для Веры i айчыны бунтаў Адшчапенцаў, i калі б па сьмерці Міхала году Ад. Н. Хр. 1606 Рагозы дбайнага Рымская Сталіца Іпація - я перакананы [53] - не ўстанавіла на Русі Мітрапалітам, бяз сумлеву, узьяднаная Русь, у даўняе учыніла бы relapsum [54] адшчапенства; Іпаці ж, над // Раксаланскаю Царквою атрымаўшы Ўладу Мітрапаліта, Аўтарытэтам Найясьнейшага Манарха Жыгімонта III бунтаўніка Протасынкела зь Дзяржавы Польскае выгнаў, а на Ліст Мялеція Патрыярха Александрыйскага дасьціпна адпісуючы, люд просты пры Еднасьці ўтрымаў, i хоць на Сойме Году 1604 i Году 1607 Валынскія, Кіеўскія i Брацлаўскія Паслы, галоўныя Еднасьці Сьвятое ворагі, на яе ж змовіліся скасаваньне, аднак за дбайным Іпація стараньнем ганарлівыя пачынаньні фанабэрыстыя паламалі шыі.
Не перасталі, аднак, Адшчапенцы рупліваму дакучаць Пастыру, бо апроч Наваградзкіх i Горадзенскіх Абываталяў, якіх уціхамірыў несьмяротнае памяці Тодар Скумін Ваявода Наваградзкі, Віленскія году 1606, Мяшчане, падбухтораныя Самуэлем Сянчылам, Архімандрытам, i Баўтрамеем Зашкоўскім, Протапразьбітарам Віленскім, ужо не таемна, але яўна пякельную Іпацію абвесьцілі вайну [55], як царкву Катэдральную Віленскую, гэтак i іншыя манастырскія i сьвецкія Цэрквы зь мітрапольнае вырвалі Юрысдыкцыі; мусіў Іпаці, у выніку гэтага, Самуэля Сянчылу зьняць з Архімандрыі, а на месца ягонае Язэпа Вэляміна Руцкага [56] паставіць, а да Места, каб адступніка выракліся, пры Лісьце Каралеўскім, якая пагра//жала in casu renitentia [57] аддаў анатэме; а каб далейшых Сянчыла не рабіў захадаў, дня 22 Красавіка ў Кракаве ад вялікага Еднасьці Сьвятое Абаронцы Жыгімонта III на схапленьне яго ж справядлівы атрымаў вырак, чым разьюшаныя [былі] Грамадзяне Віленскія, a асабліва тым, што [Пацей] Канстытуцыю Сойму году 1609, якая абумоўлівала, каб тое, што мелі in possesione [58] адступнікі, in posterum [59] трымалі, дбайліва скасаваў, то бо сілаю перапыніў; разгневаныя сьпярша на забойства Язэпа Руцкага, Мяшчанаў Яна Тупеку ды Ісака Канановіча свавольна ўзброілі, але потым адмовіліся ад пачынаньня свайго пасьля скіраванай у Трыбунале Віленскім супраць Іпація Акцыі, нібыта празь яго Царква Віленская АА.Езуітам мусіла быць аддадзеная; Прысуд несправядлівы на выгнаньне зь Вільні Вуніятаў атрымалі, паводле якога калі ўжо для перадачы Віленскага Манастыру, Ян Осьцік Судзьдзя Земскі Віленскі году 1609 пад Манастырскую падыходзіў Браму, ад узброеных Сарака Пакутнікаў Сэбастэнскіх, пад Камандаю Протапатрыярха Базыля на ахову зь Нябёсаў пасланых, спалоханы будучы, шкадаваў, што такую брыдкую, толькі ў прысутнасьці ў Вільні Жыгімонта III, выконваў паводле Прысуду Прыбукальскага функцыю.
Задзіўлены Нябёснаю аховаю, Іпацію нададзенаю, Жыгімонт дня восьмага Ліпеня, каб таму Катэдральную ў Вільні перададзена [было] Царкву, зь іншымі Богу зь людзкаю натураю зьяднанаму пасьвечанымі, паміж якімі называецца Царква Пакрову Сьвятога, дзе цяпер Збор пустуе Кальвінскі, бажніцамі, неадменны выносіць Прысуд, i адразу ж, дня дзявятага Ліпеня, для перадачы i выкананьня Войцеха Сянькоўскага, Стольніка Цехакаўскага, i Яна Kpaеўскага, Прыдворных сваіх накіроўвае; ледзьве што Богу любыя Выканаўцы Сьвятое перадачы Царквы Тройцы Найсьвяцейшае скончылі справу, як тут Ян Тупека, забыўшыся на боязь няўмольнага Бога [60], Іпація, які ішоў пасярод рынку, каб аддаць належную [Ягонай] Вялікасьці Каралеўскай за пабожны Прысуд падзяку, з такой лютай імклівасьцю, на сьмяротнае заданьне падкуплены, у галаву нявіннага ўдарыў Пастыра, што, калі б посах, якім закрыўся Іпаці, імклівасьці бязбожнага Ойцазабойцы ня ўтрымаў, напэўна б, на месцы гэтага жорсткага злачынства [61] адбылося бы ўлюбёнае Богу цэлапаленьне на збаўленьне Душаў адшчапенцкіх, няўчаснаю распаленае любоўю.
Піша пра гэта больш шырока Якуб Суша, Біскуп Холмскі i Бэлскі in Cursus vitae et certamine Martyrii. S Josophat, Cap. 2. Folio 21. [62] у // тых ніжэйпададзеных словах [63]:
Invaluerat per potentiam Magmatum Schismaticorum in Russia, et Lithvania Schisma, ąuod cum varijs in locis, praecipuc Vilnae Unitorum eripuisset Ecclesias, ipsasąue cum facultatibus Cathedras: legibus etiam Regni in Comijs Anno 1609.
Firmaverat: possessa ab utriąue teneretur: пес partes imicem sub grandis pecuniae muleta, sese inąuientarent, Condamatumąue fuisset de Unione, nisi immortali memoria digni Hypatij Pociey Metropolitani labore, igismundi III Poloniae Regnis, eximij Unionis Patroni Gratia, obviatem fuisset, Improtentes irae Schismatici, nefandum moliuntur facinus.
Praesente Regia Maiestate, Senatorum Potentia, пес veriti Leges, Deo vindice post habito, Satellitem ąuendam, perfidiae suae alumnum, Sacris projanisąue inescatum promissis, qui Mitropolitanum trucidet, cubordinant, Abeuntem ad scelus manibus superim positis benedicunt, et votis publicis in Templo effusis proseqvuntur, Consecrari a zelosis hisce orthodoxiale cultoribus eum sicarium, ad victimam ex Metropolitano faciendam dixisses Eodem itaąue Ano Mense Julio, in Urbe Vilnensi, luce et pałam, Fori medio mrum annis gravem, Stirpis senatoriae, et ipsum Senatorem ex Castelano Brestensi, Russiae Archiepiscopum, hinc inde suo Clero Nobilitate Consangvinea crebro familito in via stipatum, latro ille atrocissimus afronte aggreditur; et necadvertentibus romphaeam exacutam, veste occulta//tam, adeo crudeliter in collum stringit, ut oppositae ad ictum sinistrae manus duos digitos cum medio, Scipionem quo nitebatur, annulum, et in eo Saphirum super digito catenam auream de collo duplicato pendentem, collare vestis binae persecuerit.
Miraculo fuit collum illaesum, signo plagae rubro apparente, creditus tamen occisus fuisse cum in terram corruisset.
Siccarius, licet tumultu suborto, evadere potuisset; mox apprehensus, ut testimonio esset egregij Schismaticorum zeli Unit i Cum Pastorem, et Dominum scuem cruenmtumąue Confessorem ad ргохітат Senatoris unius aulam detulissent, Rex miseratione sua, senator es concursu, dolorosa omnes veneratione virum tantum coloere.
In templo vero Sanctae Triadis Unitorum Sosephus Rutsclus Archimandrita et Religiosi, mixto fletu, et gaudio sangvinis ex unione.
Primitias, et desectos Partoris digitos in Altari depositos, Jubilum Te Deum laudamus concinentes, Deo et Petro obtulere.
Tragediae hujus memoria in tabella orgentea, Jconi Deiparae Vinensi oblata, in haec usque tempora superfuerat, cui Epigraphe ab Hupacio additum; Castigans castigavit me Dominus, morti autem non tradidit me.
Гэтулькі [напісаў] Якуб Суша пра [гэтую] сумную падзею, пасьля якой ужо не асьмельваліся Адшчапенцы нападаць на нявіннага Пастыра, цяжкімі, каб ня так старых [вернікаў] з-пад улады Іпація не адбіралі, але й новых [каб] не ставілі Царкве [перашкодаў], пры//гнечаныя Дэкрэтамі.
Засмуціла [аднак] Іпація сэрца ня меншая журба, ruditas [64] нечуваная Cleri etiiam Regularis [65], які i на суворы на Сьвецкі Клер [66] ад Шляхоцкага Стану ўціск, але паблаславіў Госпад памкненьні ягоныя, калі ў часох - [ягонага] чулага Пастырства паклікаў услаўленага [пазьней] на ўсім сьвеце Пакутніка, Язафата Сьвятога [67], якому Іпаці ў Вільні манаства, а потым Ordines Sacros [68] дарадзіў.
Дзякуючы яму слаўны вучонасыцю, пабожнасьцю не апошні, Родам з Грэцкіх Цэзараў паходзячы, Язэп Вэлямін Руцкі, аздобіў Сям'ю Базыля Вялікага [69], якога потым той жа Іпаці праз выдатныя таленты Каад'ютарам [70] яшчэ пры жыцьці сваім зрабіў, ведаючы добра, што яго ў свой час найвялікшы Пастыр Columnan Ecclesiae Athanasium Russiae, Atlantem Unionis [71] называе, той жа на Біскупства Перамыскае ўзвысіў ад даўніх вякоў нечуванае мудрасьці i Багабойнасьці Апанаса Крупецкага саракагадовага праз Адшчапенцаў на працягу [усяго] веку Пастырства свайго Пакутніка, Анёльскімі сьпевамі пасьля сьмерці ўшанаванага пры жалобным пахаваньні, а потым inaudio exemplo [72] Прымаса [73] Маскоўскіх краёў Іпація Патрыярха да Еднасьці навярнуў i да скону жыцьця пасяліў у перададзеным на ўт//рыманьне Папіне.
Іпація праца, Быценскі i Жыровіцкі Манастыры [74], па шырокай слаўныя Ліцьве [75], бо дзякуючы яму праз Рыгора Трызну Маршалка Слонімскага i Яна Мялешку Каштэляна Смаленскага шчодрым фундаваныя наданьнем, зь якіх дагэтуль нібы ex equo Trojano [76] адважныя на гонар Еднасыді Сьвятое выходзяць Гектары.
Адымі, нарэшце, хто хочаш зласьліва славу Іпація, заслугі Пацея, досыць Гонару перад Богам, што ёсьць [ён] пачаткам Сьвятой з Касьцёлам Рымскім Еднасьці, досыць, што празь яго Вера на Русі ўмацаваная, Еднасьць адноўленая, Душы ад Адшчапенства вызваленыя, якія збаўленьнем сваім яму абавязаныя, як i наадварот, Канстантыну i Гедэону асуджаныя ў памылках Раксалане вечнасьцю нешчасьлівай.
Але прыступім да працаў далейшых, i сьвятое, ды бясстрашнае за справу сьмерці Іпація, мужа паводле сэрца Божага; ён па атрыманых ад пабожнага Пана Жыгімонта III для стану Духоўнага засьцярогах i па ўсталяваным пры ўдзеле Рымскае Апостальскае Сталіцы Каад'ютары на Мітраполіі ўсяе Русі Язэпе Вэляміне Руцкім, чуючыся блізкім сьмерці, да ўнутранага зьвярнуўся ўпарадкаваньня, цела пра//цамі змардаванае, вечным постам, хоць i перад тым мяса ня еў, да шчасьлівае рыхтуючы вечнасьці, i памятаючы апостальскія словы: «mortificate membra vestra, quae sunt super Colos. C.3. terram» [77], змораныя чэлясы паклонамі штодзённымі, суворымі практыкаваньнямі, ланцужкамі мучыў, узбройваючы душу супроць шатанскіх, пры сконе душы, ваёўным наездам, на ўспамін працаў сваіх руплівых Упамінаньне i Апостальскіх Галілеяў, творы часткова ўласнаю рукою, часткова праз запрошанага сьпісваючы Сьвятара.
Падаюцца тут некаторыя [78] вернутыя сьвету зь цемры Ўладзімірскае Біблятэкі, а сто дваццаць сэкстэрнаў для перапісаньня дадзеных Празьбітэру Ўладзімірскаму Сьвятаспаскаму, паводле сьведчаньня самаго Іпація, зайздросная зьнішчыла рука.
Робіць упамінаньне Александрыйскі Патрыярх Мялеці ў Лісьце, да Іпація пісаным, пра Спрэчкі ім напісаныя, ad normam [79] Ліста, у якіх дыскутуецца пытаньне пра веру таго, што выражаецца асобы, але й тыя edax rerum omnium absorpsit tempus [80], тыя толькі што пры нязносных цяжкасьцях рабіў Іпаці, seraeposteritati [81] пакінуўшы памятку.
Знаходзіцца in Archivo Ўладзімірскіх справаў Нататнік слаўнага Пастыра гэтага Дыспуту з Лушкоўскім Арыянінам аб Бостве прадвечнага // Сына, але самы Боства Хрыстовага загінуў доказ, а пра яго Нататнік тымі дае знаць словамі: «Калі Айцец Сьвяты Іпаці Лужкоўскага арыяніна праз шэсьць гадзінаў адолець ня мог, назаўтра яму дыспут прызначыў, а тым часам праз ноч усю горача да Збаўцы маліўся, просячы, каб Боства Хрыстовага вораг перакананы быў; паказаўся яму тады ў Велічы сваёй, [Іпацію,] які ў захапленьні быў, Дух Сьвяты i навучыў, як ён павінен бараніць Боства Ўвасобленага Слова, чым усьцешаны Іпаці [быў], выклікаў на пляц Лушкоўскага блюзьнера i адолеўшы яго да сапраўднай у Хрыста навярнуў Веры».
Myci гэта быць значны opus [82], які самога Духа Сьвятога дыктавала натхненьне, але нашае так учыніла нявартасьць, што аб страчаным смуткаваць мусім.
Меў таксама Іпаці паміж іншымі Духа Сьвятога дарамі, Дар Прароцтва беспамылковага; хто б спадзяваўся, каб Мялеці Патрыярх сьпярша Александрыйскі, а потым Царградзкі, Кнігі свае, якімі ўсю ў памылках умацоўваў Грэцыю, вагню бы аддаў? Але піша пра гэта дбайны Еднасьці Сьвятой Абаронца Аляксандар Князь на астрогу Заслаўскі, Ваявода Брацлаўскі да Мялеція Сматрыцкага [83] у Дубне пад датай дня 19 Лютага 1627 у тых словах: «Dominationes ve//strae Ecclesia sua Caput, agnoscunt, Constantinopolitanum Partriarcham nunc Cyryllum Quid ergo ex eo Paternitas vestra Reverendissima didicit? nimirum Libros Patriarchae Alexandrini Meletij ąuibus vestra Paternitas, plurimum equt, esse crematos, quasi id ipse extrema statuisset voluntate» [84]. А тое, што ён гэта зробіць, прарочыў Іпаці ў Лісьце, да Мялеція пісаным, наступныя словы: «Чатыры блюзьнерскія Кнігі міласьцю вашай напісаныя i яшчэ сьвету не перададзеныя, што будуць у вагні бясспрэчна, спадзяюся, бо так клапаціцца, каб у пекле не гарэлі, кажа сумленьне», i ніжэй у тым жа лісьце: «Кнігі свае, каб ня грыз сумленьня рабак, спаліць мусіш»; Той жа Іпаці памянёнаму Патрыярху Александрыйскаму, які пасьміхаўся, што ад ягонае Уладзімірскае Дыяцэзіі адышлі авечкі, ці ж не Прарочым адпісаў Духам? «Авечкі, я [Вас] упэўніваю мяне не пакінуць», бо хоць Луцкай, Перамыскай i Львоўскай епархіямі авалодалі Адшчапенцы: Полацкай - Сматрыцкі, Холмскай - Балабан, самую, нарэшце, Кіеўскую Барэцкі апанаваў Сталіцу; сама, аднак, адзіная Уладзімірская Протатронія, як чыстая Панна дзякуючы нязьлічаным заслугам Іпація Пацея, датрымалася дагэтуль Улюбёнцу Нябёснаму i наступніку Пятра Сьвятога беззаганае Веры.
Даведаюцца, нарэшце, вы//датныя Іпація Нашчадкі, Прадзеда свайго любага Прароцтва, калі па Леанарду бацьку ваяводу Віцебскім i па багабойным стрыю Міхалу Ўладзімірскім Біскупу, Віцебскі адзін, Віленскі другі дый усёй Пагоні Літоўскай з аздобаю Айчыны, з гонарам Веры, трымае пасады вышэйшыя ва ўзнагароду заслугаў, бо штораз вышэйшыя Наступнікам сваім аж да дванаццатага пакаленьня прарочыў у Айчыне Іпаці прыступкі, чакаючы пашаны.
Хваробу i сьмерць Іпація Пацея, Апостала ўзьяднанае Русі, пасьля цяжкіх за цэласнасьць Еднасьці перанесеных цяжкасьцяў апісаў дастаткова шчыры сьведка ягонага адыходу i падаў аўтэнтычнае ad Archivum [85] выдатнага Дому Пацея данясеньне, якую тут слова ў слова, для лепшага аб шчасьлівай сьмерці доваду зьмясьціць [неабходным] здалося.
«У годзе 1613, месяца Чэрвеня, дня 25 Дабрадзей Пан Наш Ягомасьць Айцец Іпаці Пацей расхварэўся ўжо на сьмерць, у Замку Катэдральным ва Ўладзіміры, а дня 18 ліпеня разьвітаўся з гэтым Сьветам няшчасным i адышоў да вечных храмаў i Славы Госпада свайго, Якога сьмерць так дзіўна прыгожая i набожная была, што для памяці сваей я запісаў яе для сябе.
Блаславёны гэты Біскуп [86], як толькі расхварэўся, адразу ж праз тыдзень спавядаўся i Найсьвяцейшы Сакрамант Цела i Крыві//Гасподняй дзякуючы міласьці Збаўцы свайго прыняў, потым трэцяга дня пасьля Сьвятога Прычасьця прыняў Апошняе памазаньне, а па яго прыняцьці зноў праз тыдзень спавядаўся, i найдаражэйшага Цела i Крыві Госпада свайго зь вялікай Пабожнасьцю прыняў.
A калі ўжо надыходзіла гадзіна сьмерці ягоная, якой мы так хутка не спадзяваліся, дня 17 месяца Ліпеня ў сераду смуткаваў увесь дзень ды заснуць ня мог, калі ж надышоў вечар, сядзелі пры ім сын ягоны малодшы пан Пётра з жонкаю сваёю i з жонкаю старэйшага сына ягонага пана Яна, бо сын старэйшы захварэў быў i ў другой палаце ляжаў, там жа ўначы размаўляў з намі зь вялікім разуменьнем, так што ніводнага падабенства сьмерці мы не бачылі, i нібыта a гадзіне трэцяй ночы, змоўкнуўшы, паляжаў трошкі, а потым усьміхнуўся лежачы; калі мы запыталі, з чаго сьмяяўся, сказаў нам: «бачу, - кажа, - на правай старане майго ложку ля ног маіх мніха нейкага, што ўкленчыў», на што мы адказалі, што тое Францішак [87] альбо Дамінік Сьвяты [88] Госпада Бога просіць аб добрым здароўі В[ашае] м[іла]сьці, на што ён сказаў: «О, хутчэй, аб душы збаўленьні, чым аб здароўі!».
Пасьля гэтага прывіду недзе праз паўгадзіны, сказаўшы жанчынам адысьці да каморы [89], казаў сябе падняць з ложка пану Пётру сыну свайму з падлеткам адным; як толькі паднялі, на руках у ix пачаў канаць, а падлетак, спалохаўшыся, крыкнуў да жанчынаў, каб з каморы выйшлі, павядаючы, што Ягоная міласьць канаюць; a калі, выйшаўшы, сынова ягоная старэйшая ўзяла яго пад руку, ён ужо быў сканаў, i душы ў сабе ня меў, i вочы быў заплюшчыў, а бачачы тое, што ўжо сканаў быў, паклалі яго на ложак зь вялікім жалем сваім i з плачам енчачы на ім, чаго ён ужо ня чуў i не прыйшоў у сябе, a пачуўшы крык, плач, да пакою ўбеглі іншыя дзеці нябожчыка, [а] таксама доктар i Айцец Яўхім Марахоўскі, дзе доктар, памацаўшы сэрца i пульсаў, засьведчыў, што ўжо сканаў, i пачаў тых адштурхоўваць, хто над ім плакаў i лямантаваў, i пачаў [ён] нас усіх ганіць, кажучы: «дайце яму спакой, [бо] ужо сканаў i ніякіх пульсаў няма, плачам не дапаможаце; а я, узгадаўшы заклікі ягоныя пабожныя ў хваробе маёй, на якія я, прыйшоўшы да сябе, больш за дзесяць гадоў жыву, дзякуючы ласцы Госпада Бога Усемагутнага ў Тройцы С[ьвятой] Адзінага, сказаў Айцу Марахоўскаму, каб таксама ён гэткім жа заклікам гукнуў памёрлага, да якога адразу ж пачалі клікаць гэтымі словамі: «Ойча Іпаці, слуга Хрыста Госпада, Хрыстос цябе кліча, памятай найдаражэйшае Імя ІСУСА Госпада Збаўцы твайго, які цябе выкупіў найдаражэйшай Крывёю i нявіннаю Пакутаю Цела свайго С[ьвятога]; на тыя словы так, нібы са сну прачнуўся i ўзьняў вочы той, які зь дзве гадзіны памёрлы ляжаў, і, // ударыўшы сябе ў грудзі, прамовіў: «Памятаю», потым яму казалі: «Даручайся Стваральніку свайму, якому ты праз увесь час жыцьця свайго годна служыў», на што ён зь вялікай пакорай сказаў: «Гэта няпраўда, што годна»; убачыўшы доктар, што [ён] прыйшоў у сябе i размаўляе, зьдзіўлены, голасам зычным загукаў: «Цуд, цуд вялікі Госпад Бог паказаў! бо гэты чалавек, які быў сканаў i блізу дзьвюх гадзінаў памёрлы ляжаў, цяпер вось ажыў i гаворыць», паслалі мы тады па ксяндза Габрыэля прэора Дамініканскага Кляштару Ўладзімірскага, чалавека цнатлівага i пабожнага, просячы яго, каб да яго прыйшоў, якога Нябожчык, убачыўшы, прасіў, каб яму чытаў «Beata Maria», а ксёндз, укленчыўшы ля ложку ягонага, чытаў тое, што ён яму казаў, i ён за ксяндзом тое ж паўтараў, але вельмі ціха, ледзьве што чуць было, а затым яго ксёндз спытаў, мовячы: «Ці хацелі б В[аша] м[іла]сьць мне спавядацца? бо ж я сьвятар», а ён на тое адказаў: «i сапраўды ня шкодзіць, ойча, паказацца Госпаду Богу на той дарозе, на якую мяне Госпад мой заклікае», потым мовіў Сьвятар: «ня страшся, В[аша] м[іла]сьць, сьмерці», а ён адказаў: «ня страшуся сьмерці, але страшуся строгага суду Гасподняга»; i тое ўсё казаў бяз страху i без трывогі, аднак вельмі ціха, а потым, сказаўшы нам усім адысьці ад ложку, спавядаўся Сьвятару ў грахох сваіх, а сьвятар, кленчачы ля ложку, слухаў спове//дзь, якую як толькі Нябожчык выканаў, адразу ж усхапіўся хутка сваёй моцаю, нібы здаровы, і, сеўшы на ложку, убачыў нас, што плакалі, i мовіў голасам гучным, як бы ніколі не хварэў: «што гэта? што гэта? чаму плачаце? або мяне ўжо памерлым бачыце?» на што яму сын ягоны старэйшы адказаў, мовячы: «не, Дабрадзею мой, самлеў В[аша] м[іла]сьць быў»; а ён казаў яму: «Самлеў я быў добра»; і, паклаўшыся на ложку, горача Госпаду Богу маліўся, а доктар, тое ўбачыўшы, зноў сказаў: «Цуд вялікі Госпад Бог у тым чалавеку паказаў»; Затым ксёндз Габрыэль прамовіў да Нябожчыка: «Вялебны Ойча i Пастыру наш, ты ўжо выканаў ўсё, што хрысьціяніну добраму i сьвятару Божаму належала; прашу цябе на гэтай прыступцы [жыцьця] апошняй: блаславі мяне, грэшнага сьвятара, багамольца свайго, i пакладзі правіцу Пастырскую на галаву маю», што ён зараз жа з пасьпешнасьцю ўчыніў; потым яго ізноў той жа [сьвятар] перапрашаў ад [імя] дзяцей усіх, мовячы тымі славамі: «Дзеткі таксама В[ашае] м[іл]асьці, жывучы час немалы супольна, не без таго, каб якое зь ix не ўзбудзіла калі-небудзь гневу В[ашае] м[іл]асьці, цяпер усе празь мяне перапрашаюць, В[ашая] м[іл]асьць, адпусьці ім, у чым цябе абразілі, i Блаславі ix як Дабрадзей i Айцец іхны»; i ён затым, сеўшы на ложку, плачлівым голасам пачаў мовіць: «О, Ойча, ня//гневалі мяне ніколі дзеткі мае, i, наадварот, не як дзеткі, але як слугі мне служылі, а я таксама, нягодны сьвятар, уздымаю рукі мае да Неба, - i ўзьнёс рукі ўгару, - i прашу Госпада Бога майго, каб ён сам са шчодрае ласкі сваей Сьвятое вялікае блаславенства на ix праліваць меў ласку i няхай ix стваральнік мой блаславіць».
Гэтыя ўсе словы мовіў плачлівым голасам, але плакаць ня мог, бо ў яго ўжо сьлёзы не цяклі; Потым да яго ішлі паасобку, а ён на кожнага рукі клаў свае, i блаславіў найперш дзяцей сваіх, потым i дзетак іхніх, потым Айцу Яўхіму Марахоўскаму, цяперашняму Біскупу Ўладзімірскаму, даваў Блаславенства сваё, i іншай чэлядзі, хто пры ім на той час быў; калі гэта адправіў, пытаў Нябожчыка Айцец Марахоўскі, мовячы: «Дабрадзею наш, услаўляў нам праз усё жыцьцё Еднасьць з Касьцёлам Рымскім, цяпер на апошняй прыступцы жыцьця свайго, скажы, што аб ёй разумееш i як нам яе завяшчаеш», на гэта ён казаў: «Добрая ёсьць i Сьвятая, якую цяпер слаўлю, i завяшчаю, i ў Ёднасьці сьвятой з Касьцёлам Рымскім паміраю, аднак жа з Тастаманту майго зразумееце», a ў Тастаманце гэтыя словы: «Імя Найсьвяцейшай, ажыўчай i Непадзельнай Тройцы, Айца, // i Сына, i Духа Сьвятога Амэн».
Што ад сьмерці няма нічога пэўнейшага, але час i гадзіны яе ёсьць закрытая, аб тым нам Хрыстос, Сын Божы, Госпад Збаўца Наш, прыпамінае, мовячы: будзьце гатовыя, бо ня ведаеце часу, ані гадзіны. I таму я, Іпаці Пацей, з ласкі Божае Архібіскуп Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі i ўсяе Русі, Біскуп Уладзімірскі i Берасьцейскі, будучы пры добрым здароўі i поўнай памяці i забягаючы ў час будучы, каб мяне сьмерць непадрыхтаванага i незабясьпечанага не пасьцігла, напісаў гэты мой тастамант для лепшае веры.
I найперш тое вызнаю, што, будучы ахрышчаны паводле парадку Ўсходняе Царквы, веру ў Імя Айца, i Сына, i Духа Сьвятога; у Сьвятую ажыўчую i Непадзельную Тройцу ўсе Догматы веры С[ьвятой] Апостальскай Каталіцкай Царквы моцна прымаю i трымаюся без сумлеву пад вяршэнствам i паслушэнствам Найвышэйшага Архісьвятара i Біскупа старога Рыму, насьледуючы ва ўсім паданьне Сьвятому Багалюбных Сьвятых Айцоў i Абрадау Схлзяіых Усходняе Царквы, у згодзе i ў Еднасьці з Касьцёлам С[ьвятым] Рымскім так, як i С.[ьв]С.[ьв] Айцы нашыя ў той жа згодзе i Еднасьці трывалі i Паслушэнства Сталіцы // найвышэйшага Намесьніка Хрыстовага Пятра Сьвятога i наступным па ім аддавалі, што ясна i ў папярэднікаў маіх [90] Мітрапалітаў Кіеўскіх, a менавіта Ісідора, якога ліст на пэргаміне, зь пячаткай завесістай [гэта] сьведчыць; таксама ў другога Мітрапаліта Місаіла, i ў трэцяга Міхаіла Рагозы паказваецца.
А што некаторыя праціўнікі нашыя сьмеюць мовіць i ўдаваць тое, нібыта мы да гэтае Еднасьці С[ьвятое] дзеля выгодаў мінучых прыступіць мусім, у чым, ачышчаючы сумленьне маё перад усімі людзьмі, я вызнаю тое перад Госпадам Богам, якому ўсе таямніцы адкрытыя, што я не на пагарджаньне С[ьвятое] Усходняе Царквы i Начальных яе Патрыярхаў [гэта ўсё] учыніў, але з патрэбы вялікае душы збаўленьня майго i авечак маіх, памятаючы словы ІСУСА Хрыста Госпада i Збаўцы майго, які нас сам да гэтае згоды i любові Братэрскай ведучы, прыпамінае, мовячы: па тым ведаць будуць, што вы Вучні мае, калі згоду i любоў між сабою захаваеце.
Да гэтага, i тое таксама ня менш перад вачыма маючы, што ва ўсе дні аб еднасьці Веры i згодзе мы звыклі сабраньне Сьвятых Божых Царквы Госпада Бога ў Малітвах Царкоўных прасіць; i [каб] выгоду самі ад гэтага злучэньня// шукаць мелі, дык менавіта нібы з Госпада Бога насьмяхаліся б.
I тады з гэтых прычынаў за нагодаю i пачаткам старэйшых да гэтае Еднасьці Сьвятое, як на Сынодзе С[ьвятым] Флярэнційскім [91] было пастаноўлена самім жа Пастырам Усходняе Царквы, добрым i чыстым сэрцам я прыступіў; на якім Сынодзе, што ўсе Айцы Царквы Ўсходняе прызналі звычнае Старшынства Сталіцы Найвышэйшага Апостала Пятра С[ьвятога] i наступным па ім Біскупам Рымскім, між якімі таксама i папярэднік мой, Мітрапаліт Кіеўскі Ісідор [92], тое ж учыніў, таму i мне не належала ў гэтым яго здраджваць i клятвапарушэньне ўчыніць.
Бо ён ня толькі сам за сябе, але i за ўсіх наступных па ім гэтую Еднасьць С[ьвятую] прыняў i Паслушэнства С[ьвятое] Біскупу Рымскаму аддаў, што потым i другі Мітрапаліт Міхаіл пацьвердзіў празь ліст свой, а, аднак жа, усе Абрады i Абрадкі С[ьвятое] Усходняе Царквы паводле паданьня С[ьв.].С[ьв.].
Айцоў цэлымі мы захавалі, i Прывілеем Найсьвяцейшага Архісьвятара Папы Рымскага КЛЕМЭНТА Восьмага на часы вечныя моцна пацьверджаныя, што ўсё, як вышэй памянёна, калі каму не падабалася, прашу не асуджаць, але тое хутчэй на вырашэньне Бо//жае пакінь, перад якога
Веліччу мы ўсе станем, а там усе таемныя рэчы адкрытыя будуць i кожны плату возьме паводле ўчынкаў сваіх; там жа разьбярэмся i даведаемся, які ж бок ў любові да Бога болыы старанны ёсьць».
Толькі тыя словы i вызнаньні [ёсьць] у Тастаманце, на якія гэты блаславёны Біскуп спаслаўся.
А пасьля адказу ягонага на пытаньне Айца Марахоўскага адносна Еднасьці С[ьвятое] адразу на Ютрань да Царквы Саборнай зазванілі, бо таксама ўжо днела; казау тады паклікаць да сябе Айца Протапразьбітара Ўладзімірскага, Спаведніка свайго, які, прыйшоўшы зь іншымі Сьвятарамі, пачаў плакаць i лямантаваць над ім, мовячы: «Пане Дабрадзею i Пастыру наш, чаму ад нас, слугаў сваіх i Багамольцаў, неадпаведна адыходзіш? i што нам за навуку на апошняй прыступцы веку свайго цяпер пакідаеш, як мы бяз цябе, Пана i Пастыра свайго, кіраваць мусім? дай нам раду сваю здаровую Айцоўскую», на што ён, найменш не затрывожыўшыся, прамовіў: «Любоў i згоду з Брацьцямі захавайце, а Госпад Бог сам будзе з вамі i будзе вас бласлаўляць, якую [любоў] калі скасуеце, дазваньня будзеце зьнішчаныя».
Затым сьвятары прасілі, каб ix паблаславіў, а потым укленчылі каля ложку ягонага, а ён на кожнага клаў рукі свае i бласлаўляў ix, a ўстаўшы, Айцец Протапразьбітар мовіў да яго: «Дабрадзею наш, не пакідай нас дарэшты асірацелымі, але напішы за нас Ліст да Памазанца Божага, просячы i аддаючы нас у вабарону i апеку Ягонае К[аралеўскае] М[ілась]ці, i заступіся за нас, каб нас i Сталіцы Тваёй Пастырскай не даваў у рукі Я.К.М-ць у рукі ваўку драпежнаму, які б статку гэтага, які ты сабрау з ласкі Хрыстовай, ня ўмеючы ім кіраваць, не расьсеяў», на што ён мовіў: «Добра, кажу напісаць», i, паклікаўшы да сябе Айца Марахоўскага, загадаў яму ліст пісаць да Я.К.М-ці, словам у слова напярод сам з вуснаў сваіх тое сьведчачы Я.К.М-ці, што за увесь час жыцьця свайго, будучы на пасадах сьвецкіх, найперш пісарам, потым судзьдзёй i кашталянам Берасьцейскім, а на астатак i на духоўных пасадах будучы, то бо Біскупам Уладзімірскім i Берасьцейскім, а потым i Мітрапалітам усяе Русі, на тых усіх пасадах будучы, заўжды шчырасьць, вернасьць у падданстве адносна Памазанцаў Божых, Каралёў Польскіх Паноў сваіх нязьменна захоўваў i цяпер аж да апошняе прыступкі жыцьця адносна Я.К.М-ці нязьменна i стала захаваў, i заўсёды за добрае здароўе i шчасьлівае Панаваньне Я.К.М-ці Госпада Бога прасіць не пераставаў, пры тым, што ўжо бег жыцьця ягонага кончыўся, блаславіў Караля Я.М-ць i Панаваньне ягонае, каб доўга ў Кароне Польскай загад//ваў, i ворагаў сваіх заваёўваў пад ногі свае, i патомства сумленнае Я.К.М-ці каб надоўга ў Польшчы дзеіла i загадвала; нашчадкаў сваіх, якіх адразу ж рэкамэндаваў i ў апеку адцаваў Я.К.М-ці, абяцаючы па нашчадках сваіх такую ж вернасьць у падцанстве, якую i ён захоўваў адносна Вялікасьці Я.К.М-ці; услаўляў пры гэтым Еднасьць са Сьвятым Касьцёлам Рымскім, Мітраполіі i Біскупіі Ўладзімірскай, хваліў таксама i сьвятароў сваіх Уладзімірскіх, славячы ix за тое, што сталасьць i вернасьць у Еднасьці Сьвятой адносна яго, Пастыра свайго, захавалі, прасіў аб тым Я.К.М-ць, каб на гэтую Сталіцу Ўладзімірскую паставіў чалавека годнага, мудрага i Госпада Бога бойнага; які б статку гэтага, што ён сабраў, не расьсеяў, але каб яго яшчэ болей на Славу Божую зьбіраў; аб Мітраполіі не прасіў, бо яшчэ пры жыцьці сваім высьвяціў быў на гэтую Сталіцу сам жа чалавека сумленнага i вялікага ў Боязі Божай, мудрага, вучонага i дастойнага Айца Язэпа Вэляміна Руцкага, цяперашняга Мітрапаліта Кіеўскага, Чалавека вельмі пабожнага i богалюбнага.
Рэкамэндаваў таксама ў тым лісьце Я.К.М-ці Айца Марахоўскага, цяперашняга Біскупа Ўладзімірскага, які ёсьць чалавекам цнатлівым, добрым, вучоным; дастойным i як сіла ў Еднасьці Сьвятой дапаможны яму быў.
На заканчэньне разьвітваўся лістом з Я.К.М-цю, як той, х//то ўжо да Двору Караля вялікшага адыходзіць, празь Веліч Творцы свайго; загадаўшы гэты ліст пісаць, адвярнуўся да Айца Протапразьбітара i прамовіў: «Ойча, дзякуючы ласцы Хрыстовай спавядаўся я сёньня, а таму, прашу, прыйдзіце да мяне з Найсьвяцейшым Сакрамантам Цела i Крыві Збаўцы майго, каб я, узмацніўшыся гэтаю найдаражэйшаю ежаю, быў у бясьпецы на той дарозе, куды мяне Госпад мой паклікаць мае ласку».
Пайшоў адразу Айцец Протапразьбітар з усім духавенствам да царквы, там жа ўзяўшы Найсьвяцейшыя Сакраманты, з працэсіяй урачыста йшлі да Нябожчыка, які, як толькі пачуў званочак, якім перад Найсьвяцейшым Сакрамантам звоняць, казаў сыном сябе адразу падняць, яны ж яго трымалі, што сядзеў на ложку, адзін пад адну руку, другі пад другую, а зь вялікай уцехаю сваёю i ca скрухай сардэчнай біючы сябе ў грудзі. мовіў: «Госпад Бог мой да мяне ідзе, каб мяне ўжо ўзяць да сябе».
A калі сьвятар падышоў да яго з Найсьвяцейшаю Ахвяраю Цела й Крыві Гасподняй i казаў яму прамаўляць малітву звычайную перад Найсьвяцейшым Сакрамантам, зараз яе прамаўляў зь вялікаю ахвотаю i пабожнасьцю сардэчнай, затым прыняў Збаўцу свайго i, прымаючы яго, хацеў плакаць, але ўжо ня мог; па прычасьці жа С[ьвятым], спажыўшы Збаўцу свайго, ударыў сябе ў грудзі, мовячы: «Слава // табе, Хрысьце, Божа мой, што мяне грэшнага й нягоднага слугу твайго, учыніў годным прыняцьця Найсьвяцейшага Сакраманту на адпушчэньне грахоў маіх у вапошняй гадзіне сьмерці маёй, Амэн».
А потым прамовіў да Протапразьбітара i да іншых Празьбітараў: «Маліцеся за мяне, Брацьця, да Госпада Бога, i малітвы звычайныя, паводле парадку Царквы Божай пры канаючым, за Душу маю, што адыходзіць ад вас, адразу адпраўляйце, бо ўжо час мой прыйшоў», а сьвятары, засмучана тую навіну прыняўшы, з пабожнасьцю вялікай i ca сьлязьмі адпраўлялі гэтыя малітвы за Пастыра свайго, бачачы, што ўжо зь ім расстацца мусяць, i ён сам прамаўляў зь імі гэтыя малітвы, i даручаў Душу сваю Богу ў Тройцы С[ьвятой] адзінаму, i штораз цішэй мовіў, нібы заснуць хацеў, а Айцец Протапразьбітар галаву яму падтрымліваў: калі ж малітвы скончылі, ён пачаў ціха канаць, нібы засынаў, i паклалі яго на ложак, як канаючага, а ён, вочы заплюшчыўшы, ляжаў; у той час калі Айцец Марахоўскі прыйшоў з тым лістом, які напісаў да К.Я.М-ці, загукалі ўсе сьвятары над ім з плачам, мовячы: «Памятай пра нас, Ойча, Дабрадзею наш; яшчэ аднае рэчы ты не дарабіў, лісту да К.Я.М-ці не падпісаў», а ён, нібы ада сну ўзьняўшы вочы, руку па пяро праця//гнуў; якому Айцец Марахоўскі падаў пяро ў руку i ліст паклаў, а ён, узяўшы пяро, на паперы паставіўшы, затрымаў руку зь пяром, нічога ня пішучы, ажно яму Айцец Марахоўскі сказаў: «Пішы, Дабрадзею мой Іпаці», i ён адразу напісаў «Іпаці», i зноў затрымаў руку зь пяром на паперы, а Айцец Марахоўскі, прамовіўшы: «Ах, на жаль, яшчэ штосьці хоча пісаць, але ўжо ня можа», хацеў у яго ўзяць пяро з рукі, якога ён не пусьціў, але, вытаргнуўшы з рукі Айца Марахоўскага, напісаў: «Слуга i Багамолец», i адразу пяро выпусьціў з рукі, i сам сканаў, нібыта заснуў, з жалем нас усіх, слугаў i дзетак яго, што мы пазбавіліся Пана Дабрадзея i Айца нашага, але зь вялікаю ўсьцехаю нашаю, што на гэтак пекнае й пабожнае скананьне яго шмат людзей глядзела, i ca зьдзіўленьнем вялікім разважалі ў сабе такое хрысьціянскае скананьне гэтага Пастыра Сьвятога.
Госпадзе ІСУСЕ Хрысьце Божа наш, дай i нам, грэшным, такое скананьне з боязьзю Божай i скрухай сардэчнай i будзь сам пры скананьні нашым з Блаславенаю Маці Тваёю, з Хорамі Анёльскім, Амэн.
I тое прыпомніць мне належыць, што напярэдадні сьмерці з аўторку на сераду пан Петра Птасецкі, зяць Нябожчыка, бачыў сон такі, што 12 Апосталаў кагосьці трынаццатага да сябе прымалі, пра якога ён так сабе падумаў, што тое Дабрадзея нашага Госпад Ісус у Апосталы высьвячаў.
Той жа ночы з серады на чацьвер, у каторую Пан Дабрадзей Айцец наш быў сканаў, пан Андрэй Залескі, судзьдзя земскі Ўладзімірскі, чалавек багалюбны й пабожны, наяве бачыў знак дзіўны ў небе, то бо касьцёл, вельмі сьветлы, адчынены, а на парозе таго касьцёлу сядзеў чалавек, што ледзьве ўбачыўшы, адразу так падумаў, што напэўна Мітрапаліт памёр, а Касьцёл Божы ў небе для яго адчынены.
Мы, таксама грэшныя, маем пэўныя спадзевы ў ласцы Гасподняй, што Дабрадзей i Айцец наш, перад Веліччу Божай стаючы, моліцца П[ану] Богу Ўсемагутнаму, у Тройцы С[ьвятой] Адзінаму, за нас, дзетак сваіх, Слава Богу Айцу, i Сыну, i Сьвятому духу, на ўсе бясконцыя вякі вечныя. Амэн.
Вось аўтэнтычнае аб адыходзе Іпація данясеньне, які, у Царкве Катэдральнай Уладзімірскай пахаваны, дагэтуль прычыненьнем сваім у недаступнай Велічы падтрымоўвае [Царкву. - Ю.Л.] пры ўсіх наездах адшчапенцкіх i падтрымоўваць будзе да сканчэньня сьвету пры Паўсюднага Пастыра Рымскага паслушэнстве вечным, Амэн.
Пераклад з польскае мовы, заўвагі й камэнтары Юрася ЛАЎРЫКА.
Перакладнік выказвае шчырую падзяку Апостальскаму Візытатару для Беларусі а. Сяргею Гаеку за падтрымку, якую ён надаваў у часе падрыхтоўкі гэтага перакладу.
[1] Пры напісаньні прадмовы выкарыстаныя наступныя працы: Codello A. Kiszka Łukasz. - In: Polski słownik biograficzny. Т.Н. - Wrocław etc., 1966. - S. 511-512; Cubrzyńska-Leonarczyk. Oficyna supraska (1695-1803). Dzieje i publikacje unickiej drukarni ojców bazylianów. - Warszawa: Biblioteka Narodowa, 1993. - S.227.
[2] ...Рускіх краёў... - маюцца на ўвазе беларускія i ўкраінскія землі.
[3] ...Раксаланскага народу... - назва аднаго з сармацкіх плямёнаў. Гл. спасылку 21).
[4] Ражанка - адна з родавых рэзыдэнцыяў Пацеяў на Берасьцейшчыне (цяпер на тэрыторыі Польшчы). У XVII ст. маёнтак Ражанка - места зь вёскамі й фальваркамі. (Параўн.: Aftanazy R. Dzieje rezydencij na dawnych kresach Rzeczypospolitej. T. 2. Wojewodstwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. - Wrocław etc., 1992. - S. 130).
[5] Пацей Лявон (Лявон Пацеевіч Тышковіч) (7-1550), бацька Адама (Іпація) Пацея. Прыдворны каралевы Боны ў гадох 1537-1546, пісар вялікі літоўскі ад году 1546.
[6] Жыгімонт I Стары (1467-1548), вялікі князь літоўскі ў гадох 1506-1544 і кароль польскі ў гадох 1506-1548. Сын Казімера Ягайлавіча.
[7] Ганна Лажчанка (даты жыцьця невядомыя), маці Адама (Іпація) Пацея. Дачка войекага берасьцейскага Андрэя Барысавіча Ложкі. Пасьля сьмерці першага мужа Лявона Пацея паўторна выйшла замуж за кашталяна смаленскага Дамініка Паца.
[8] ...з адшчапенства Грэцкага...- маецца на ўвазе царкоўны раскол 1054 году, калі Ўсходняя («грэцкая») Царква дакляравала сваё аддзяленьне ад Царквы Заходняй («лацінскай»).
[9] ...па набыцьці навук лацінскіх у Акадэміі Кракаўскай... - сучасныя дасьледаваньні не пацьвярджаюць факту, што Адам Пацей вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. (Параўн.: Dziegilewski J. Pociej (Potij) Adam. - In: Polski słownik biograficzny. T. ХХИ/1. - Wrocław etc., 1982. - S. 29.)
[10] Жыгімонт II Аўгуст (1520-1572), вялікі князь літоўскі ў гадох 15441572 i кароль польскі ў гадох 1548-1572. Каранаваны ў 1530 г. Сын Жыгімонта I Старога. Апошні спадкаемны прадстаўнік дынастыі Ягайлавічаў.
[11] ...на каралеўскі прыцягнуў бок... - у тэксьце арыгіналу даслоўна «на панскі прыцягнуў бок».
[12] ...для вызваленых набыцьця навук... - тагачасная сыстэма адукацыі складалася зь некалькіх узроўняў. Спачатку, на працягу 2-3 гадоў, вывучалася лаціна, потым навукі сьвецкія, «вызваленыя» і, нарэшце - тэалёгія. Навукі вызваленыя («Artes liberales») складаліся з двух курсаў - «трывіюму» («trivium») i «квадрывіюму» («quadrivium»). У трывіюм уваходзіла граматыка, рыторыка й дыялектыка; у квадрывіюм жа te арытмэтыка, геамэтрыя, астраномія й музыка.
[13] ...аддаўшы Акадэміі. - Тут аўтар альбо карыстае зь ненадзейных крыніцаў, альбо сьвядома фальсыфікуе факты, стараючыся замаўчаць невыгодный для вобразу мітрапаліта зьвесткі пра шматгадовае знаходжаньне яго ў маладым узросьце на двары вядомага прыхільніка кальвінізму Мікалая Радзівіла Чорнага, дзе Адам выхоўваўся пасьля сьмерці бацькі, атрымаў адукацыю i сам перайціоў у кальвінізм. Гэтая інфармацыя магла паставіць пытаньне пра законнасьць біскупскага сьвячэньня Пацея, бо царква не ўхваляла кансэкрацыі на біскупства былых пратэстантаў.
[14] Як мілы быў Адам [Ягонай] Вялікасьці Каралю Польскаму... - у тэксьце арыгіналу даслоўна: «Як мілы быў Адам Вялікасьці Пана Польскага».
[15] Каралева Барбара (1520 ці 1522-1551) - дачка беларускага магната вялікага гетмана літоўскага Юр'я Радзівіла; з 1547 г. жонка Жыгімонта II Аўгуста (патаемна); з 1550 г. - каралева Рэчы Паспалітае. Памёрла ад невядомае хваробы ў маладым узросьце; паводле адной з вэрсіяў была атручана на загад маці Жыгімонта Аўгуста Боны Сфорцы.
[16] у грэцкім абрадзе (лац.).
[17] Ян Францішак Камэндонэ (Gioanni Francesco Commendone) (1524-1584) - кардынал, юрыст, дыплямат, ад 1550 г. - на дыпляматычнай службе папскага двору; ад 1563 - папскі нунцы ў Польшчы.
[18] гандлёвае места, порт (лац.).
[19] з новага кораня», г.зн. на новым грунце (лац.).
[20] Белгарад маецца на ўвазе сёньняшні Белгарад-Днястроўскі (Украіна).
[21] у лягеры электараў, месцы, дзе зьбіраюцца выбаршчыкі (лац.).
[22] ...для выкупленьня душаў згубленых... - у тэксьце арыгіналу даслоўна: «для гандлю душаў згубленых».
[23] Ганна Астражэцкая (?-1592) - дачка валынскага князя Фёдара Галаўні-Астражэцкага; 4.Х1.1561 выйшла замуж за Адама Пацея, мела ад яго шасьцёра дзяцей: сыноў Крыштапа, Яна i Петру ды дачок Ганну, Аляксандру i Кацярыну.
[24] ...глыбока разважаючы ў сэрцы, што ва ўсе бакі рвалася... - у тэксьце арыгіналу даслоўна: «глыбока ў якое хісталася на ўсе бакі разважаючы сэрцу».
[25] Жыгімонт III Ваза (1566-1632), польскі кароль у гадох 1587-1632 i адначасова швэдзкі кароль у гадох 1592-1604. Сын Кацярыны Ягайлаўны, дачкі Жыгімонта I Старога i караля швэдзкага Яна III.
[26] ...цэнячы яе вышэй... - у тэксьце арыгіналу даслоўна: «ацэньваючы яе вышэйшай Цаною».
[27] ...у Дзяржаве Сармацкай... - звычайна пад гэтым акрэсьленьнем разумелася вузка Польшча альбо шырока Рэч Паспалітая. Сарматызм - шляхоцкая ідэалёгія XVII - 1-й пал. XVIII ст., абапёртая на тэзе храністаў XVI ст. Менавіта й Марціна Бельскага, што польскае рыцарства i шляхта, якая ад яго выводзіцца, паходзіць ад старажытных сарматаў - сваяцкага скіфам ваяўнічага народу, адно з плямёнаў якога нібыта прыйшло з прычарнаморскіх стэпаў на Віслу i, заваяваўшы тубыльцаў, зрабілася «шляхоцкім народам». Сарматызм, з аднаго боку, характарызаваўся неабмежаванай асабістай вольнасьцю шляхты, самазахапленьнем, пагардай да чужаземцаў ды іншаверцаў, з другога - арыенталізацыяй звычаяў i эстэтычных густаў.
[28] ...Статуту Ордэну Базыля Вялікага апрануў сукню, цэнячы яе вышэй, чым сэнатарскія ў Дзяржаве Сармацкай крэслы... - як кашталян берасьцейскі Пацей меў права засядаць у Сэнаце; прыняўшы пострыг, ён гэтага права пазбаўляўся, нават нягледзячы на пасаду біскупа ўладзімірскага. Гэты аргумэнт Пацей выкарыстоўваў супраць абвінавачанняў яго ў карысьлівых памкненьнях прыняцьця пострыгу.
[29] Памірае затым у годзе 1590 дня 11 красавіка Мялеці Храптовіч... - паводле іншых зьвестак Мялеці Храптовіч памёр у красавіку 1593 г.
[30] Пацей прыняў пострыг у красавіку 1593 г. ва Ўладзіміры, а 27 траўня таго ж году быў высьвечаны на біскупа мітрапалітам Кіеўскім Міхалам Рагозам.
[31] Яшчэ перад тым, увесну 1590 г., названыя біскупы зьбіраліся ў м.Бэлзе на Галіччыне, дзе таксама абмяркоўвалі пытаньне аб злучэньні цэркваў.
[32] ...для асягненьня жаданае мэты... - у тэксьце арыгіналу даслоўна: «для асягненьня любага канца».
[33] Канстантын (Васіль) Канстантынавіч Астроскі (1527-1608), стараста ўладзіміра-валынскі, маршалак Валынскае зямлі з 1550, ваявода кіеўскі з 1559 г. Сын князя Канстантына Іванавіча Астроскага i слуцкай князёўны Аляксандры з Алелькавічаў. Адзін з найбольш уплывовых магнатаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Гарачы прыхільнік праваслаўя. Меў намер рэфармаваць праваслаўную царкву ў ВКЛ праз збліжэньне з Захадам i каталіцкаю царквою.
[34] Фёдар Скумін-Тышкевіч (7-1618), падскарбі надворны літоўскі з 1576 году; падскарбі земскі i пісар літоўскі з 1586; ваявода наваградзкі з 1590; стараста браслаўскі ў 1581-1610 i горадзенскі - у 1608-1615 гадох.
[35] ...у Грэцкім абрадзе... - у тэксьце арыгіналу даслоўна: «у Грэцыі».
[36] Сынод у Львове адбыўся ў 1595 г.
[37] Міхал Рагоза быў мітрапалітам у 1589-1596 гадох.
[38] з абраду лацінскага (лац.)
[39] Пацей у суправаджэньні Тарлецкага i аршаку духоўных накіраваўся ў Рым 24 верасьня 1595 г.
[40] Клемэнт VIII (1636-1605), папа рымскі ў гадох 1592-1605. Да абраньня на папства насіў імя Іпаліта Альдабрандыні.
[41] ...такую пашану й зычлівасьць... - у тэксьце арыгіналу даслоўна: «такую пашану й людзкасьць».
[42] у Суботу Чатырох храмаў (лац.).
[43] пры ўдзеле Калегіі Кардыналаў i народу сабранага (лац.).
[44] на падзіў (лац.)
[45] Наглядчык Папскае Спальні; высокая ганаровая пасада пры папскім двары (лац.)
[46] Пралата Хатняга i Памочніка; ганаровая пасада (лац.). хш падобна; так, як (лац.)
[47] Сакас - верхняя архірэйская апранаха. Выкарыстоўвалася на найвялікшыя сьвяты тройчы ў год: на Вялікдзень, Нараджэньне Хрыстова, Пяцідзясятніцу. Апранаць сакас мелі права толькі патрыярхі, мітрапаліты i - як надзвычайны гонар - некаторыя архібіскупы. Наданьне права ўжываць сакас біскупу Іпацію i ягоным наступнікам на ўладзімірскай катэдры - адзнака папскага ўшанаваньня заслугаў Пацея.
[48] Падобна, так як (лац.)
[49] Дазвол адпраўляць набажэнствы паводле ўсходняга абраду ў той час быў вялікаю саступкаю з боку Рыму. У рыма-каталіцкім касьцёле тады пераважалі настроі за безумоўнае далучэньне ўсходняе царквы з поўнай ліквідацыяй усіх адметнасьцяў, у т.л. i літургічных.
[50] Сынод быў адкрыты 6 кастрычніка 1596 г.
[51] Протасынкел ( ад грэц. ); высокая, ганаровая пасада на двары патрыярха, другая асоба пасьля патрыярха ў патрыярхаце (лац.)
[52] з усёй Калегіяй Епіскапаў аддаць анатэме (лац.)
[53] ... - я перакананы - даслоўна паводле арыгіналу: «... я кажу...».
[54] паўторны ўпадак (лац.)
[55] Архімандрыт вуніяцкага Віленскага Сьвята-Траецкага манастыра Самуэль Сянчыла, кіруючыся ўласнымі амбіцыямі i прэтэнзіямі на пасаду намесьніка мітрапаліта, якую Іпаці Пацей аддаў Руцкаму, адмовіўся падпарадкоўвацца волі мітрапаліта, a калі быў за гэта пазбаўлены архімандрыцкага сану (кастрычнік 1608), разам з большай часткаю манахаў запісаўся ў віленскае праваслаўнае брацтва ды распачаў антывунійную дзейнасьць.
[56] Язэп Вэлямін Руцкі (1574-1637), выбітны вуніяцкі дзяяч; зь ліпеня 1608 г. - намесьнік мітрапаліта; з 1609 архімандрыт Віленскага Сьвята-Траецкага манастыра; з 1618 - надворны ўладыка Галіцкі; з 1613 г.-мітрапаліт усяе Русі. Рэарганізатар Ордэну Сьвятога Базыля Вялікага.
[57] у выпадку супраціўленьня (лац.)
[58] у валоданьні (лац.)
[59] надалей; у будучым (лац.)
[60] ...няўмольнага Бога... - у тэксьце арыгіналу даслоўна : «непрыступнага Бога».
[61] ...на месцы гэтак жорсткага злачынства... - у тэксьце арыгіналу даслоўна: «на месцы гэтак жорсткага тыранства».
[62] «Cursus vitae et certamine Martyrii. S Josophat», Cap. 2, Folio 21 («Бег жыцьця i змаганьня Пакутніка Сьв. Язафата», разьдз. 2, аркуш 21). Кішка тут спасылаецца на жыцьцяпіс Язафата Кунцэвіча аўтарства Якуба Сушы.
[63] Зрабілася магутнай праз моц Магнатаў Схізматыкаў на Русі й Ліцьве Схізма (Схізма (грэцк.) - раскол. Тут пра царкоўны падзел 1054 г.), бо ў розных месцах, перш за ўсё ў віленскіх Вуніятаў, адабрана Цэрквы, што мелі значнасьць Катэдральных; прывілеямі таксама ў Каралеўскай Прысутнасьці ў Годзе 1609 замацавана маёмасьць абодвума бакамі трыманая, выключаючы часткі [якія] узаемна пад вялікую аплату маёнтку адно ў аднаго i Вядомае, што было неўзабаве пасьля [усталяваньня] Вуніі супраць несьмяротнае памяці годнага Іпація Пацея Мітрапаліта працы, [а таксама] Жыгімонта III Польшчы Караля, выдатнага Вуніі апекуна, міласьці спатканых лютым гневам схізматыкаў, бязбожнае ўчынена злачынства. У прысутнасьці [Ягонае] Каралеўскае Вялікасьці [у месьце] Сэнатарскае Улады, i не настрашаныя Законам Бога, [нават] за заступніка не ўважаючы, Памагатага пэўнага, вераломнасьці сваёй гадавацца, таемнымі i бязбожнымі падступна намоўленага абяцаньнямі, Мітрапаліта забіць падсылаюць; Пасланца [свайго] на злачынства пеклам, вышэй над усім пастаўленым, бласлаўляюць i пракляцьцямі прылюднымі ў Храме разьюшанымі перасьледаванага высьвяціць гэтак палкія праваслаўя заўзятары забойцу на складаньне ахвяры, зь Мітрапаліта ўчыненай, змовіліся. I вось у тым жа Годзе, у Месяцы Ліпені, у Месьце Віленскім, пры сьвятле [дня] i адкрыта, сярод Рыму на мужа ў гадох паважных, Роду Сэнатарскага i сам Сэнатарам з Кашталяніі Берасьцейскай [які раней быў] Русі Архібіскупам, таму менавіта Сваім Духавенствам Дастойным Адзінакроўным частым ушанаваньнем на дарозе аточанага, бандыт той найлюцейшы сьпераду напаў i незаўважна [прынесеным] мечам навостраным, пад вопраткай схава//ным, гэтак бязьлітасна ў шыю [ягоную] пацэліў, што [Пацею] процілеглае ўдару левае рукі [якой той закрыўся] два пальцы зь сярэднім, Сцыпіён якім слаўны быў, адцяў, разам з Сапфірам, што на тым пальцы быў, [а таксама] ланцуг залаты, што з шыі падвойна зьвісаў, [ды] каўнерык другое апраткі расьсёк.
Падзіву годны быў на шыі відзён той чырвоны знак удару, трапнага, але не сьмяротнага, хоць i зваліў на зямлю ён [Пацея]. Забойца, хаця ў часе замяшаньня, што тады ўсчалося, зьбегчы змог, пазьней, аднак, быў схоплены, каб стаць важкім довадам рэўнасьці Схізматыкаў. Вуніяты Пастыра i Пана свайго, i акрываўленага Сувызнаўцу да паблізкага палацу аднаго Сэнатара аднесьлі; Кароль сваёю міласьцю, [а] Сэнатары сабраньнем, пакутным ушанаваньнем мужа гэтак вялікага пачцілі. У храме сапраўдным Сьвятое Тройцы Вуніяцкі Язэп Руцкі Архімандрыт i Манахі плач, перамешаны з радасьцю, [з нагоды] праліцьця крыві ў імя злучэньня, Пярвоціны i адсечаныя Пастыра пальцы, на Алтары складзеныя, [ды] Песьнь радаснуюю «Те Deum Laudamus» («Te Deum laudamus» («Цябе, Бога, славім») - г.зв. «амбрасіянскі гімн», знакамітая рэлігійная песьня, аўтарства якой прыпісвалася Сьв. Амбросію (340-397) Зладжана сьпяваючы, Богу i Пятру прынесьлі. Трагедыі гэтае ва ўспамін на таблічцы срэбнай, што была Абразу Багародзіцы Віленскай ахвяраваная, [i] з тых часоў да сёньня стала захоўваецца, надпіс Іпаціем быў зроблены: «Папраўляючы, сурова пакараў мяне Госпад, але на сьмерць не аддаў мяне».
[64] суворасьць, лютасьць (лац.)
[65] Клеру таксама рэгулярнага; тут: На клер таксама рэгулярны (г.зн. манаскі) (лац.)
[66] Клер рэгулярны - сьвятар, што жыве паводле ордэнскіх статутаў; клер сьвецкі - сьвятар, што жыве ў сьвеце (парафіяльны).
[67] Сьвяты Язафат Кунцэвіч (1580-1623) - пакутнік вуніяцкае царквы; З 1618 г. архібіскуп полацкі, аўтар шэрагу палемічных i тэалягічных працаў. Забіты праваслаўнымі ў 1623 г. у Віцебску.
[68] высьвячэньне на царкоўныя пасады (лац.)
[69] Маецца на ўвазе праца Язэпа Вэляміна Руцкага дзеля стварэньня базылянскага ордэну (Ordo Sancti Basili Magni) на падставе правілаў манастычнага жыцьця аднога са сьвятых айцоў Усходу Базыля Вялікага (330-379).
[70] Каад'ютар (лац. adiutor - памочнік) - у Заходняй царкве духоўная асоба, прызначаная ў дапамогу іншай духоўнай асобе пры няздатнасьці апошняй выконваць свае абавязкі ў выніку старасьці, хваробы ці інш. прычынаў. Тут - намесьнік мітрапаліта.
[71] Апораю Царквы Апанасаў Рускай, Атлянтам Вуніі; маюцца на ўвазе сьв. Апанас Вялікі, адзін з айцоў i доктар Усходняе царквы, i Апанас Крупіцкі, пра якога мова ніжэй (лац.)
[72] нечуваным прыкладам (лац.)
[73] Прымас (лац. primas - адзін зь першых) - у Заходняй царкве ганаровы тытул арцыбіскупа, які старшынствуе на царкоўных сходах пэўнай краіны. Тут гэты тытул ужыты для азначэньня першынства Канстатынопальскага патрыярха сярод іншых герархаў на маскоўскіх землях.
[74] Быценскі манастыр быў заснаваны ў мястэчку Быцень Наваградзкага ваяводзтва (цяпер в.Быцень Івацэвіцкага р-ну Берасьцейскай вобл.) у 1640 годзе фундаваньнем Рыгора Трызны, маршалка слонімскага. Плёнам працы Іпація Пацея ён мог быць, безумоўна, толькі ў пераносным сэнсе.
[75] ...па шырокай слаўныя Ліцьве... Маецца на ўвазе Вялікае Княства Літоўскае.
[76] з каня Траянскага (лац.)
[77] зьмярцьвяйце чэлясы вашыя, што на зямлі; параўнай: Калас. 3,5 (лац.)
[78] Гэты жыцьцяпіс, як ужо ўзгадвалася, быў апублікаваны ў зборніку казаняў ды гаміліяў Пацея.
[79] для ўзору (лац.)
[80] час-зьнішчальнік рэчаў - усіх перамог (лац.)
[81] часам пазьнейшым (лац.)
[82] твор (лац.).
[83] Мялеці Сматрыцкі (1572-1630), выбітны праваслаўны царкоўны дзяяч i асьветнік. З 1620 г. - полацкі праваслаўны архібіскуп. Да 1628 г. павярнуўся на грэка-каталіцызм. Аўтар шэрагу палемічных твораў, напісаных як у падтрымку праваслаўя (да 1628 г.), гэтак i ў падтрымку вуніяцтва.
[84] Улады вашае царквы сваім Начальнікам прызнаюць Канстантынопальскага Патрыярха, [якім ёсьць] цяпер Кірыл. Чаго ж, такім чынам, ад яго, Ойча вялебны, Вы навучыліся? бяз сумлеву. Кнігі патрыярха Александрыйскага Мялеція, якія Вы, Ойча, асабліва прагнулі спаліць [згарэлі], нібы гэтае надзвычайнай было вызначана воляй.
[85] у Архіў (лац.)
[86] Адсюль i да канца цытаты ў польскамоўным тэксьце ўжываеца тэрмін «Episkop».
[87] Францішак з Асызу (Giovanni Bernardone; 1181 ці 1182-1226). Заснавальнік ордэну францішканаў (1-шы ордэн i 3-ці ордэн са статутам для сьвецкіх), а таксама клярысак (2-гі ордэн). Кананізаваны 6.УІІ.1228 папам Рыгорам IX.
[88] Дамінік (Domenigo Guzman; к.1175-1221), сьвяты, заснавальнік ордэну дамініканаў. Кананізаваны 3.VII. 1234 папам Рыгорам IX.
[89] ...сказаўшы жанчынам адысьці да каморы... - у тэксьце арыгіналу даслоўна: «сказаўшы Белагаловым адысьці да каморы».
[90] ...у папярэдніках маіх... - у тэксьце арыгіналу даслоўна: «у Продках маіх».
[91] Флярэнцкі сабор - назва другой часткі XVII усеагульнага сабору, скліканага да Базылеі 1.II. 1431 папам Марцінам V i прадоўжанага ў Фэрары (1437-1439), а потым у Флярэнцыі (1439-1443) i Рыме (1443-1445). Сярод іншых рашэньняў сабору было i заключэньне вуніі паміж рыма-каталіцкім касьцёлам i грэка-бізантыйскаю царквой.
[92] Ісідор (7-1463) - грэк паходжаньнем, мітрапаліт маскоўскі i кіеўскі. Браў удзел у Флярэнцкім саборы, дзе падпісаў вунію з Рымам. У Маскве пасьля вяртаньня быў арыштаваны i мусіў падацца ва ўцёкі. Быў прызначаны папскім легатам i пасьвечаны на кардынала. Памёр у Рыме.