Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Сіповіч Ч. Тры папы 


Аўтар: Сіповіч Ч.,
Дадана: 25-09-2015,
Крыніца: Біскуп Ч. Сіповіч. Тры папы // Спадчына №3-1996. С. 254-263.



Якоіе здарэньне ў 1978 годзе найбольш усхвалявала сьвет? Хіба ўсе згодзяцца, калі мы адкажам: сьмерць i выбары Папаў. У кароткім одступе часу двох ix памёрла: Павал VI i Ян Павал I; таксама два былі выбраныя: Ян Павал І i Ян Павал II i то выбраныя насуперак прадбачваньням i здагадкам розных экспэртау i журналістаў.

Сьмерць i выбары Папаў нядаўныя здарэньні, якіх мы былі сьведкаміі але яны ўжо перайшлі ў гісторыю. Сучасныя камунікацыйныя сродкі ўдаступнілі мільёнам людзей або быць прысутнымі ў Рыме або абсзрваваць тыя падзеі здалёк праз тэлевізары. Тут мы затрымаемся на асобах Папаў, якія адыйшлі ў вечнасьць i пастараемся пазнаёміцца з новым, якому провід Божы вызначыў бьіць першым i найвышэйшым Пастырам Каталіцкай Царквы.

Павал VI (1897-1978)

Ян Хрысьціцель Монтіні - пазьней ён-жа Папа Павал VI - радзіўся ў вёсцы Кончэссіё непадалёк гораду Брэшыя дня 26 верасьня 1897г. Ягоны бацька, Юры Монтіні, быў па прафзсіі праўнікам i журналістам. Ягоная маці Юдыта з дому Альгізі была жанчынай руплівай i рэлігійнай. Бацькі будучага Папы належалі да сярэдняга класа італійскага жыхарства i былі грамадзка вырабленымі i дзейнымі.

Хлапец Янка Монтіні быў кволага здароўя, таму наважыўшы астацца сьвятаром, ня мог жыць у сэмінарыіі ў Брэшыя, а прыгатаўляўся як экстэрніст. 20 траўня 1920г. быў высьвячаны на сьвятара. Пасьля пасылаюць яго на далейшыя студыі ў Рым, дзе i скончыў багаслоўскі курс у Папскім Унівэрсытэце Грэгорыянум, а дыплямацыю i замежныя мовы ў Папскай Царкоўнай Акадэміі.

Апошняе спатканьне Біскупа Ч. Сіповіча з Паўлам VI. 19.Х.1977, V Зьезд Беларускіх Каталіцкіх Сьвятароў.

У 1923г. малады сьвятар Монтіні як атташэ знаходзіцца пры Апостальскай Нунцыятуры ў Варшаве. Тады ён, між іншым, спаткаўся з Магілёўскім Мітрапалітам Роппам, аб чым сам успамінаў на аўдыенцыі ўдзеленай пішучаму гэтыя радкі. У Польшчы, аднак, прышлося яму аставацца нядоўга. Вярнуўшыся ў Рым, працуе ў сакратар'яце стану, а таксама выпаўняе абавязкі капэляна i царкоўнага кіраўніка сярод студэнтаў Італійскай Каталіцкай фздэрацыі (1925-1933). Калі Кардынал Пачэльлі быў сакратаром стану, а пазьней Папам, Монтіні працаваў як ягоны падуладны, таксама ў цяжкія часы другой сусьветнай вайны; усяго разам праз 24 гады.

У 1954г. Ян Хрысьціцель Монтіні атрымаў біскупскія сьвячэньні i быў назначаны Мілянскім архіепіскупам, а ў сьнежні 1958г. Папа Ян XXIII надзяліў яго годнасьцю кардынала. Па сьмбрці Яна XXIII яго наступнікам на пасад Апостала Пятра быў выбраны ў 1963г. Мілянскі кардынал i прыняў імя Паўлы VI.

Без сумніву, лепш прыгатаванага чалавека на рымскі пасад ад кардынала Монтіні цяжка знайсьці. Супрацоўніцтва праз доўгія гады з такімі выдатнымі людзьмі як кардыналы Гаспарры, Магліонэ, Пачэльлі было нагодай пазнаць тэарэтычна i практычна царкоўныя i сьветавога маштабу справы.

На плечы Паўла VI лягло такое заданьне, як заканчзньне ІІ-га Ватыканскага Сабору, а яшчз важнейшае i цяжзйшае тправядзеньне ў жыцьцё ягоных пастановаў.

Літургічныя i юрыдычныя зьмены ў лацінскай Царкве, увядзеньне жывых моваў, новых малітваў i абрадаў так моцна скалыхнула дагэтуль здысцыплінаваную Царкву, што не адзін з вернікаў, а нават i з пасярод герархаў, пачалі стаўляць пытаньне: ці не задалёка мы пайшлі?! Мекаторыя датарнаваньні Царквы да жыцьця - кліч Яна XXIII i апошняга Сабору - "зразумелі" гэтак, быццам Царква можа абыйсьціся без "цяжкіх" догмаў, без тайнаў, пастоў, без ніякага аўторытэту ў навучаньні й кіраваньні; без ахвяры й крыжа... Знайшліся такія традыцыяналісты, як Лефэбр, для якога Царква, гэта скасьцянелЫ нейкі музэй, дзе пераховываюцца даўнія вопраткі i абрады. А ўсё, што новае, а пры тым i ўвесь Ватыканскі Сабор, гэта праступства i герэзія. З такімі i ім падобнымі Папа Павал цярпліва, з любоўю, але не пагаджаўся. Тое самае можна-б сказаць i пра шкодных для Божай справы прагрэсістаў.

Павал VI, абараняючы сутныя прынцыпы хрысьціянства, быу адначасова найбольш мадзрным з дасюлешніх Папаў.

Ягоныя паездкі ў Істамбул, Ерузаліму, Афрыку, Індыю, у Злучаныя Штаты Амэрыкі (Аб'еднаныя Нацыі); ягоны экумэнізм, абапёрты на Хрыстовай праўдзе i на Хрыстовым запавеце, каб усе былі адно; ягоныя натугі i малітвы, каб захаваць супакой у сьвеце; наканец, ягоная пакора i гэраічная любоў бліжняга - ставяць яго ў рады найвыдатнейшых Папаў.

Павал VI быў прыхільнікам г. зв. дэтанту з камуністычнымі дзяржавамі. Гэта ён рабіў сьведама, каб аблягчыць паложаньне Царквы паза зялезнай заслонам, каб утрымаць там каталіцкую герархію. Гісторыя пазьней скажа сваё слова, ці й тут Павал VI асягнуў жаданую мэту - дабро Хрыстовай Царквы. У добрай, аднак, яго волі сумніву быць ня можа.

Астаецца пытаньне: а што зрабіў Павал VI для нас, беларусау?

Ён добра ведаў, якое паложаньне Царквы ў нашай бацькаўшчыне, а таксама i тое, што робіцца на чужыне. Ён выклікаў у Рым сьвятара беларуса, прыняў яго паайцоўску, багаславіў на далейшую працу. Ён жадаў назначыць для Беларусі біскупа беларуса, якій бы мог свабодна працаваць i арганізаваць царкоўнае рэлігійнае жыцьцё. Не дазволілі, аднак, на гэта тыя сьвецкія ўлады, якім залежыць перадусім, каб на Беларусі надалей трываў рэлігійны балаган i каб пашыралася бязбожжа.

Павал VI таксама цікавіўся беларускай эміграцыяй. Ён надалей жадаў, каб існавалі беларускія ватыканскія радыяперадачы; ён дапамог пралату П.Татарыновічу матэрыяльна ў выдаваньні ягоных беларускіх друкаў i часапісу "Зьніч".

Папа Павал VI вітаў як бацька Зъезды Беларускіх Каталіцкіх Сьвятароў. Незабыўныя ягоныя словы, высказаныя да нас, беларусаў, у прысутнасьці тысячы пільгрымаў іншых нацыянальнасьцяў:

"Гэтая аўдыенцыя ёсьць хвілінай спатканьня, хвілінай еднасьці i духовай супольнасьці.

Першых тут вітаем групу Сьвятароў Беларусі - ужо само названьне ix тут нас усхвалёўвывае - (на залі доўгія апладысменты) - якія, аднак, не знаходзяцца ў сваей уласнай краіне, але праводзяць душпастырскую працу ва ўсім сьвеце сярод эміграцыі, выгнаньнікі са сваей Бацькаўшчыны.

Ваша Баціікаушчына ёсьць ў нашым сэрцы. НА ПРАЦЯГУ ГЭТАГА ТЫ ДНЯ МЫ ГУТАРЫЛІ ПРА ЕЙНЫ ЛЁС, ПРА ВАШ КРАЙ I РОБІМ УСЁ МАГЧЫМАЕ, КАБ ДАПАМАГЧЫ, КАБ ПАДТРЫМАЦЬ ТОЕ, ШТО ДАГЭТУЛЬ АСТАЛОСЯ Ў НАШАЙ БАЦЬКАЎШЧЫНЕ ВЕРНАГА, КАТАЛІЦКАГА, ДОБРАГА.

Данясеце да яе жыхароў, каб ведалі, што молімся за ix i што злучаныя з імі, ды нятолькі з імі, але з усімі расцярушанымі ў сьвеце, якіх аб'еднывае імя Беларусі".

Вось аўтэнтычныя словы да беларусаў Папы Паўла VI, высказаныя публічна дня 19 кастрычніка 1977г., гэта значыць, некалькі месяцаў перад сваей сьмерцю.

За часаў Папы Паўла VI праблемы й патрэбы Беларускай Царквы разглядаліся так у Ватыкане, як i ў Крэмлю. Спадзяёмся, што пры цяперашнім Папе Яне Пауле ІІ-ім яны будуць памысна для беларусаў закончаныя.

Павал VІ памёр 6 жніўня 1978г. у сваей летняй вільлі Кастэль Гандольфо. Пасьля трох дзён ягонае цела было перавезена ў Ватыкан. Па дарозе дамавіна з целам Папы была ўнесена ў Лятэранскую базыліку - маючую тытул маці цэркваў - дзе тамтэйшае духавенства адправіла мольбы за душу памёршага. Ад 9-12 жніўня яно знаходзілася ў базыліцы сьв. Пятра, а шматлікія вернікі пераходзілі ля яго з ціхай малітвай на вуснах i нярздка са сьлязьмі ў вачох, бо-ж памёр айцец хрысьціян. 12 жніўня адбыўся пахарон на плошчы сьв. Пятра, скромны, урачысты. Труна ляжала на дыване, які пакрываў каменьні. Гэтак была ўшанавана воля сьвятога Айца.

Ян Павал I (26. VIII-28. IX-1978)

25 жніўня 1978г. распачалася конклявэ. 111 кардыналаў увайшлі ў ватыканскія пакоі й замкнуліся ад сьвету. Аб выбары Папы меў закамунікаваць старавечным манерам комін сыкстынскай капліцы, выпускаючы белы дым, як той стары дзед, пыхкаючы люльку. На той белы дым прышлося чакаць нядоуга, бо ужо вечарам наступнага дня памысна быу выбраны Папа. А галасы кардынальскай Калегіі згодна выбралі кардынала Альбіна Лючыяні, патрыярха Вэнэцыі. Радасную вестку падау на увесь сьвет кардынал Пэрыкль Фэлічы, якога звонкі голас добра памятуем з часу апошняга Сабору, якога ён быу генэральным сакратаром.

Габэмус Папам!

І так распачаліся адна за другой неспадзеўкі. Дагэтуль мала ведамы кардынал Лючыяні, а выбраны вельмі хутка! Далей - ІМЯ Папы! Першы раз у гісторыі двайное. Як сам выбраны пасьля выясьніў, выбраушы імёны Яна i Паула, ён жадау ісьці сьледам абодвых праславутых Папау: Яна XXIII, каторы таксама быу патрыярхам Вэнэцыі, i Паула VI.

Найвялікшым, аднак, сюрпрызам для цэлага сьвету была нечаканая сьмерць Яна Паула I, якая як той пярун з яснага неба закончыла ягоны 33-дзённы пантыфікат 28 верасьня 1978г. каля гадзіны 11 вечарам. Папскі капэлян а. Ян Магі, не дачакаушыся Папы у капліцы раніцай у звыклай яму часе, асьмеліўся заглянуць у спальню. Над ложкам гарэла електрычная лямпа, у руках кніга "Сьледам за Хрыстом", а Папа ляжаў, заснуўшы на векі! Прыкліканы доктар сьцьвердзіў сьмерць з прычыны вострага інфаркту сэрца.

Папа Ян Павал I аказаўся той яркай зоркай на небасхіле, якую паміма яе кароткай зьявы, усе заўважылі. Быў ён просты, поўны ўнутранай радасьці Пастыр. Радзіўся ён у беднай сям'i ў мястэчку лаўночнай Італіі Канале д'Агордо. Бацька Альбіна быў сацыяліст.

Часта яго не бывала дома, бо выяжджау на заработанную працу у суседнюю Швайцарыю або у Нямеччыну. Не перашкаджаў, аднак, сыну пайсьці у сэмінарыю. I так Альбін Лючыяні здабываў асьвету у Фэльтрэ, у сзмінарыі у Бэльлюно i наканец на тым самым Рымскім унівзрсытэце, што i ягоны папярэднік Монтіні, Грэгорыянум. Вярнуўшыся у сваю дыяцэзію, быў душпастырам, прафэсарам у сзмінарыі. Апрацаваў катахізм, які дачакаўся аж шэсьць выданьняў. У 1958г. Папа Ян XXIII высьвяціў яго на біскупа. Павал VI перавёў у Вэнэцыю.

Пры ўсіх сваіх занятках кардынал патрыярха Лючыяні знаходзіў час пісаць артыкулы ці расказы ў італьянскія рэлігійныя часапісы. Між іншым, ён астаўся ведамым з лістоў пісаных да розных гістарычных асоб, як Марак Твэйн, Дыкенс, Чэстэртон, а нават Ісус Хрыстос. Гэтыя лісты пасьля былі надрукаваныя ў кніжцы "Ільлюстрыссімі" або "Слаўныя".

За кароткі час Папа пакінуў у спадчыне некалькі прыгожых прамоваў, пару назначэньняў у рымскай курыі і... незабыўны ўсьмех.

Адзін з казнадзеяў у час Літургіі за супакой душы Папы Яна Паўла I у Рыме сказаў: 'Тэтага Папу, з якога ўсе каталікі былі гордыя, якога так хутка прыняў i палюбіў увесь сьвет, ці-ж мы не падглядалі звонку на працягу 33 дзён, з цікавасьцю чакаючы, што ён будзе рабіць? А ці-ж ня трэба было нам далучыцца да яго ўнутранна, каб прынамсі часткова дапамагчы яму несьці той цяжар праблемаў i трывогаў, перш чымся яны яго скрышылі? А тым цяжарам была Царква, якой ён меў кіраваць. Ад хвіліны свайго выбару яна толькі адзіная сталася предметам ягоных дум, ягонай любві i ягонага жыцьця. Ён жыў, ён існаваў толькі для яе. ...Ён памёр адзінокі. Ці-ж можа быць сумніў, што ён аддаў сваё жыцьцё за Царкву, як той добры пастыр з Евангельля". (L'Osservatore Romano, 12.X.78).

Ян Павал ІІ.

Раптоўная сьмерць Папы Яна Паўла I была моцным устросам для ўсіх, а ў першую чаргу, для Каталіцкай Царквы. Як самаход без матору, або дзяржава без ураду, так Царква без Галавы ёсьць моцна спараліжованай. Годзе сказаць, што ў час сэдэ вакантэ ўсе папскія ватыканскія дыкастэрыі ня могуць нічога важнейшага пастанаўляць ці рашаць. Таксама нкто ня можа назначаць новых біскупаў або забіраць голас у сусьветнай вагі справах ад імя Апостальскага Пасаду. Зрэшты, i матэрыяльныя выдаткі ў сувязі з паховінамі й выбарамі Папы ёсьць значныя. Калі яно здараецца, так як гэтым разам, што на працягу двох месяцаў памёрла аж двох Папаў, устрос адчуўся нятолькі на ўзгорках Ватыкану. Тымбольш завастрылася людзкая цікавасьць: а хто-ж будзе наступны?

Журналісты, не ўгадаўшы, што Альбін Лючыяні будзе выбраны Папам, гэтым разам былі асьцеражнейшымі. Але адзываліся галасы за выдатнейшымі кардыналамі італійцамі, а англамоўная прэса ўспамінала імя лёнданскага ўвэстмінстэрскага архіепіскапа кардынала Васіля Гюма. Бачна, што гэтым разам i выбарчая калегія кардыналаў ня хутка дайшла да згоды, каб 2/3 плюс адзін голас укінуць у чашу на таго самага кандыдата. Белы дым з коміна сыкстынскай капліцы паказаўся толькі пасьля восьмага галасаваньня.

Але-ж! Ані прысутныя на плошчы сьв. Пятра, ані тыя, што сачылі радыя i тэлевізію, не маглі паверыць сваім вачам i вушам, калі пачулі ізноў голас кардынала Фэлічы, які аб'яўляў, што маемо Папу, а ім ёсьць Кароль Вайтыла, архіепіскап мітрапаліт кракаўскі!

На працягу ўсёй 2000-ай гісторыі Царквы 264-ы наступнік Апостала Пятра быў выбраны першы славянін, першы паляк! Пачуцьцё радасьці, як той прыбой вагромністай марской хвалі, што залівае бераг I ўсе прыбярэжныя валуны, заліло сэрцы палякаў незалежна ад таго, дзе-б яны ні знаходзіліся. I гэта зусім зразумела. Стаўся цуд над Тыбрам i яго значэньня цяжка пераацаніць. Італійцы i ўся сусьветная прэса прыняла гэтае здарэньне з задавальненьнем. Аб савецкай гаварыць не прыходзіцца...

Чым-жа Айцы кардыналы кіраваліся ў выбарах, парушаючы даўжэзную традыцыю, што Папа выбіраецца з паміж дастойнікаў італьянскіх? А калі не італьянец, дык чаму-ж з паза зялезнай заслоны?

Перад усім трэба тут сказаць, што для каталікоў, якой-бы нацыянальнасьці Папа ня быў, ён ёсьць Галава Царквы, наступнік Апостала Пятра на рымскім пасадзе. Да яго тарнуюцца словы Хрыста, некалі сказаныя да Пятра: "I я табе кажу, што ты ёсьць Пётр (Скала), i на гэтай скале збудую маю Царкву i брамы пекла не перамогуць яе" (Мат. 16, 18).

Апрача дагматычнага рэлігійнага элемэнту, у выбарах Папы мелі i маюць важную ролю іншыя матывы ці прычыны, якія можам называць другараднымі, але-ж не абыякавымі для хрысьціянскага сьвету. Сама асоба на такое становішча павінна быць адпаведнай i належна прыгатаванай.

Кароль Вайтыла радзіўся у Вадавіцах, непадалёк ад славацкай мяжы у кракаускай дыяцэзыі 18 трауня 1920г. Ня маючы 10 гадоу, страціў матку, а ў час апошняй вайны згінуў яго бацька ў вайсковьім рангу падафіцэра. Будучы ў сярэдняй школе, мусіў цяжка працаваць, каб дапамагаць сваей сям'і. У вайну працаваў у копиях каменя, у хэмічнай фабрыцы, студыюючы адначасова тэалёгію перш тайна, а пасьля ў кракаўскай сэмінарыі. 1 лістапада 1948г. быў рукапаложаны ў сьвятары. У гадох 1946 - 1948 прадаўжае студыі ў Рыме ў дамініканскім унівэрсытэце "Анджэлікум". Тут у праф. Гаррыгу-Лягранжа абараняе дакторскую тэзу "Праблема веры ў творах сьв. Яна ад Крыжа". У тым самым часе ягонымі сябрамі студыяў былі сяньняшнія кардыналы дамініканцы: Павал Філіп i Марыё-Людовік Чяппі, якія прыймалі ўдзел у конклявэ. Далей мы бачым сьвятара Вайтылу на парахвіі, прафэсарам у Любліне, занятым з акадэміцкай моладзьдзю. 4 ліпня 1958г. высьвячаюць пралата Вайтылу на біскупа, i ён ёсьць біскупам аўгзіліярным Архіепіскапа Базяка, а пасьля ягонай сьмерці ў 1964г. заступае ягонае месца. 26 чэрвеня 1967г. Папа Павал VI надае яму годнасьць кардынала.

Біскуп Вайтыла быў вельмі дзейным на ІІ-м Ватыканскім Саборы, асабліва, калі парушаліся такія справы, як свабода рзлігіі, праблемы моладзі, сужэнства. Помню, як у час генэральнай сэсіі дня 25 верасьня 1964г., кракаўскі біскуп, гаворачы аб свабодзе, прыгожа тлумачыў евангельскія словы: "Праўда вас высвабадзіць". Тады ён, між іншым, сказаў: каб зьніклі царкоўныя падзелы, трэба пазнаць праўду. Атэісты ймкнуцца асвабадзіць чалавека ад Бога.

Біскупу Вайтылу была даручана рэдакцыя часткі Канстытуцыі 'Таўдіум эт Спас", якая разглядае ўмовы i лятуценьні сучаснага чалавека. У кніжцы "Любоў i адказнасьць" глыбей парушыў тайну сужэнства i прыгатаваньня да яго.

Папа Павал VI цаніў кракаўскага Архіпастыра. У сакавіку 1976г. даручыў яму кіраваньне 8-мі днёвымі рэкалекцыямі, у якіх сам i ягоныя супрацоўнікі бралі ўдзел.

З гэтага кароткага жыцьцяпісу цяперашняга Папы Яна Паўла ІІ бачым, як Бог прыгатаўляў яго да вельмі адказнага становішча.

Будучы з натуры здольным, ён моцна працаваў над сабой i каб здабыць веду. Ён прысвоіў некалькі чужэх моваў, любіў горы i спорт.

Вельмі важным у яго выбары было i тое, што ён знае камунізм i то нятолькі ў тэорыі. З выбарам Папы Яна Паўла ii славянскі сьвет выходзіць ca сваіх межаў. Як ня дзіва, але выбраны ён быў у кастрычніку, у дзень сьв. Ядвігі. Каб-жа ад гэтага кастрычніка ды пачалася новая эпоха, якая зьмяніла-б характар сацыялістычна-бязбожны, камуністамі прапагаванай сусьветнай рзвалюцыі! У адкрытым нядаўным пасланьні да польскага народу Папа выказаў асаблівую падзяку кардыналу Вышынскаму I філядзльфійскаму Кролю. Без сумніву, абодвы гэтыя дастойнікі нятолькі зьвязаныя кроўю i прыязьню, але кожны з ix, розным спосабам, мелі таксама ўплыў на вынік апошняй конклявэ.

Чаго мы беларусы можам спадзявацца ад новага Папы паляка?

Ён для нас з'яўляецца Папам, Лицом, як i для ўсіх іншых. Разумеіцца, як ніхто ня зьменіць цячэньня Віслы ці ІНёмана, таксама ніхто не пераменіць той існасьці, што нашымі суседзямі ёсьць палякі i наша гісторыя зазубляецца і пераплятаецца з іхняй. У мінулым мы мелі шмат горкіх дасьведчаньняў з боку палякаў, і што мы сёньня ня маем на Беларусі дастаткова свайго собскага духавенства, нясуць за гэта адказнасьць у вялікай меры польская перадваенная адміністрацыя і іхняя герархія. Беларуская мова была недапусканая ў сьвятыні, а нямногія беларускія сьвятары ня мелі змогі працаваць сярод свайго народу. Мы спадзяёмся, што калі Бог пасылае Полыичы асаблівыя дары, то i палякі будуць мець адвагу прызнацца да крыўдаў, якія нам спрычынілі, i тады між намі i імі заўладае запраўдная братэрская любоў.

Пасьля апошняй вайны група беларускіх сьвятароў начала душпастырскую працу сярод сваіх суродзічаў на чужыне. Мы заўсёды мелі ласкавую дапамогу з боку Папаў Піуса Xii, Яна xxiii i Паўла VI. Мы маемо надзею, што i новы Папа, сын суседняга нам народу, які знайшоўся ў падобнай сытуацыі, як i наш народ, будзе апекавацца нам! І паводле магчымасьцяў нам дапаможа на бацькаўшчыне i на чужыне.

Мы молімся за Папу Яна Паўла ІІ i шчыра жадаем, каб Бог захаваў яго на многія годы!

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX