Папярэдняя старонка: Рэлігійная гісторыя

Сьвятой памяці. Айцец Язэп Германовіч (1890-1978) 


Аўтар: Сіповіч Чэслаў,
Дадана: 16-12-2020,
Крыніца: Біскуп Чэслаў Сіповіч. Сьвятой памяці. Айцец Язэп Гэрмановіч // Божым Шляхам №150. 1979. С. 25-30.



На другі дзень Калядаў 26 сьнежня 1978 г. заснуў на векі ў Госпадзе а. Язэп Гэрмановіч. Апошнім ягоным прыпынкам быў Дом беларускіх Айцоў Марыяноў y Лёндане - Марыян Гаўз. Пражыў ён безмала 89 гадоў i памёр ня дзеля якойсьці працяглай хваробы, але проста вычэрпаліся сілы i астанавіўся матор - сэрца. Ён сам часта паўтараў: »На старасьць няма лякарства!«

Сьвятой памяці Айцец Язэп Германовіч (1890-1978).

Пра а. Я. Гэрмановіча - Вінцука Адважнага - пісалася ў нашай прэсе не аднойчы (глядзі: Я. Вучань, Вінцук Адважны, Конадні, Нр. 7, 1963, 89-95. - Божым Шляхам, Нр. 82, 1964, 9-12.). Пісаў i ён сам аб сабе. Нажаль толькі распачаў свае аўтобіяграфічныя успаміны, але ня меў сілаў ix прадоўжываць (глядзі: Язэп Гэрмановіч, Учора - сягодня - заўтра, Божым Шляхам, Нр. 137, 1973; Нр. 138, 1973; Нр. 139, 1974; Нр. 140, L974). Зрэшты ягоная кніга »Кітай - Сібір - Масква«, якая выйшла з друку ў 1962 т. ў Мюнхэне, па-мастацку апісывае частку значную ягонага жыцьця. Творчасьцю B. Адважната маем намер заняцца ў далейшым y нашым часапісе. Тут абмяжуемся толькі да біяграфічных дадзеных.

Айцец Язэп Германовіч. Вільня, 1932.

Радзіўся 4 сакавіка 1890 г. з бацькоў Станіслава i Ганны з дому Савіцкай y старадаўнім беларускім горадзе Гальшаны. Хутка аднак ён i ягоная сястра Людвіка асталіся толыкі з маткай сіротамі, бо іхні бацька памёр y 1892 г. Ня гледзячы на вельмі-ж цяжкія жыцьцёвыя абставіны малы Язэпка, як тая расьлінка да сонца, імкнуўся да навукі. I так пачаткувую школу скончыў y Гальшанах маючы 12 гадоў. Далей вучыцца ў Ашмяне. Тут кс. Гуневіч пазнаёміў юнака з »Дудкай« Францішка Багушэвіча. Ад таго часу Язэп Гэрмановіч ёсьць нятолькі сьведамым беларусам, але дзейным змагаром за лепшую долю свайго народу.

Духоўную сэмінарыю скончыў y Вільні ў 1913 г. i там-жа быў рукапаложаны ў сьвятары. Працуе ў віленскай дыяцэзыі ў Далістове, Вялікай Лапеніцы, ў Лужках. У 1924 г. далучаецца да сяброў беларускага кляштару Айцоў Марыянаў y Друі. Працуе ў парахвіі, выхоўвывае моладзь, вучыць лацінскую мову ў гімназіі. Піша розныя творы i артыкулы для »Хрысьціянскай Думкі«. У 1932 г. выяжджае на цяжкую працу сярод расейцаў y Харбін на падмогу Архімандрыту Фабіяну Абрантовічу. У 1936 г. вяртаецца ў Вільню i тут кіруе Домам Студыяў, якога было мэтай прыгатаваць новае пакаленьне беларускіх сьвятароў законьнікаў. Першым прэфэктам або Супэрыёрам таго Дому быў а. Юры Кашыра, жыўцом спалены немцамі ў час апошняй вайны разам з а. Антонім Лешчэвічам y Росіцах. Айца Кашыру замяніў а. Я. Гэрмановіч. Нядоўга аднак мог ён тут аставацца, бо ў 1939 г. ваявода Бацянскі, разагнаўшы друйскіх беларускіх Марыянаў, не дазволіў працаваць а. Язэпу ў Вільні. Ізноў ён тады выехаў y Харбін, на дапамогу гэтым разам айцу Архімандрыту Андрэю Цікоце, бо Архімандрыт Фабіян Абрантовіч, адведваючы Мітрапаліта Шэптыцкага на пачатку другой сусьветнай вайны, трапіў y рукі бальшавіцкага НКВД i яго ў Харбіне заступіў а. Цікота.

У 1948 г. харбінскіх Марыянаў арыштовываюць кітайцы i прадаюць ix савецкім уладам. Свой лёс y савецкіх турмах i лагерах апісаў а. Язэп y ведамай кнізе успамінаў »Кітай - Сібір - Масква« перекладзенай сяньня на мовы літоўскую, італьянскую i польскую. Пасьля сьмерці Сталіна савецкія ўлады дазваляюць айцу Язэпу выехаць y Польшчу але не ў Беларусь (1955 г). У Польшчы пачаў пісаць а. Язэп свае Успаміны. У 1959 г. удалося пасьля доўгіх стараньняў выехаць яму ў Рым, a адтуль адчынілася дарога ў вольны сьвет. Ён змог пабываць y Злучаных Штатах Амэрыкі i лятуцеў яшчэ пра Аўстралію, Нова-Зэляндую i г. д.

Вільня, чэрвень 1936 г.

Апошнімі гадамі свайго жыцьця а. Язэп быў вэгэтар'янцам. Умеў сабе прыгатаўляць мяшаніну розных фруктаў i траваў. Кожнага дня рабіў гімнастычныя цьвічэньні i прагулкі. Працаваў безупынна i шмат маліўся. Часта яго можна было ўбачыць сярод ночы ў капліцы перад Сьвятымі Дарамі. Маліўся ён за ўсіх i асабліва за гаротную нашу Беларусь. Блізу да апошнята дня свайго жыцьця ён цікавіўся сьветам i рознымі падзеямі. З ім можна было гутарыць на кожную тэму. Ён з нічога ня дзівіўся i нічым не абураўся. Ведама стольжі сам бачыў, столькі перажыў! Памёр прьшяўшы апошнія Сьвятыя Тайны. Калі яго цела ляжала яшчэ на ложку, была адпраўленая паніхіда. Усе сябры з Марыян Гаўз былі сумныя, але нейкі глыбокі боскі супакой валадарыў сярод прысутных. Успаміналіся словы сьв. Пісаньня: »Прыйдзі ўлюблёная Хрыста й атрымай карону жыцьця!« Мы ўсе добра ўсьвядамля^лі, што адыйшоў ад нас вялікі чалавек, пабожны сьвятар, таленавіты пісьменьнік, які ператрываў савецкія турмы i лагеры i які ніколі i нідзе не пахіснуўся, калі трэба было сьведчыць аб Богу i Бацькаўшчыне.

Паховіны адбыліся дня 8 студзеня 1979 г. пры удзеле шматліката духавенства i вернікаў. Сьвятую Літургію служыў біскуп Ч. Сіповіч y саслужэньні з мітратам А. Надсонам y капліцы ў Марыян Гаўз, куды была прывезена труна з целам памёршата. Пасьля Евангельля гаварыў казань па-ангельску а. Язэп Сельскі, цяперашні генэрал Марыянаў, які прыехаў з Рыму, a пры канцы Літургіі біскуп Сіповіч.

На могілках адмовіў малітву за душу памёршага таксама а. Янка Пякарскі, сьвятар БАПЦ, які стала жыве ў Сцівэнэдж. Ад імя ЗБВБ прамаўляў ягоны Старшыня Управы сп. Янка Міхалюк. Усе, што прыймалі удзел y паховінах, сабраліся пасьля на абед y залю школы сьв. Кірылы Тураўскага. У той-жа залі была зладжаная прынагодная выстаўка здымак а. Я. Гэрмановіча i артыкулаў, якія ўсьпелі зьявіцца i ггісалі пра ягонае жыцьцё i сьмерць.

Дзіўна яно бывае ў жыцьці: пасьля столькі розных пройдзеных шляхоў айцом Язэпам i архімандрытам Гарошкам абодвы супачылі ў той самай магіле. Тут не спраўдзілася тое, што казаў а. Язэп за жыцьця: з Гарошкам ня зыйдзешся! Ведама, што а. Леў вельмі хутка хадзіў... A цяпер зыйшліся! ... Гэтым самым яны быццам засьведчылі, што былі дзяцьмі той самай Хрыстовай Царквы, сынамі той самай Маці Беларусі, належалі да той самай Кангрэгацьцыі Марыянаў, абодвы былі рэдактарамі »'Божым Шляхам«, a што важнейшае, што абодвы ўлучна да гэраізму ймкнуліся сваім жыцьцём апраўдаць гэты магутны лозунг. He сумніваемся, што абодвы ёсьць нашымі заступнікаміі перад Богам.

*

Усім тым, хто з нагоды сьмерці а. Я Гэрмановіча прыслаў спачуваньні, a некаторыя i ахвяры на розныя мэты: »Б. Шл.«, Бібліятэку i т. п. выказываем шчырую падзяку.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX