Вярнуцца: Ваенная гісторыя

Тарасаў К. Кароткі спіс войнаў, бітваў, паўстанняў, у якіх удзельнічалі беларусы


Аўтар: Тарасаў Кастусь,
Дадана: 05-06-2014,
Крыніца: Тарасаў Кастусь. Кароткі спіс войнаў, бітваў, паўстанняў, у якіх удзельнічалі беларусы // Спадчына №1-1995. С. 92-101.



«Кароткі спіс войнаў...» ахоплівае тысячагоддзе беларускай гісторыі. Ён адкрываецца спаленнем Полацка ў 980 годзе i спыняецца на вайне ў Афганістане, дзе з 1979 па 1989 год загінула i было паранена шмат беларусаў, прызваных у Савецкую Армію. Спіс акрэслены як «кароткі», бо многія войны i паўстанні пазначаны ў ім адным радком, хоць змяшчаюць мноства ваенных падзеяў. Так, хроніка Другой сусветнай вайны наўрад ці змесціцца ў таўшчэзны том. Вайна, праз якую Расея ў 1654-1667 гадах імкнулася падпарадкаваць беларускія землі, складалася з сотняў буйных i малых бітваў, аблогаў, спалення гарадоў, вынішчэння вёсак. Тое ж тычыцца i Паўночнай вайны, міжусобных i грамадзянскай войнаў.
Часцяком беларусы апыналіся ў варожых арміях i забівалі брат брата; напрыклад, у польскім i савецкім войсках (вайна 1939 года), у французскім i расейскім (вайна 1812 года). Бітвы такіх войнаў з гледзішча беларускай гісторыі патрабуюць асаблівага ці дадатковага тлумачэння.
У «Спісе» не знайшлі адлюстравання ваенныя падзеі легендарных часоў (да 980 года), бо, прыкладам, удзел крывічоў у находах князёў Алега ды Ігара на Канстанцінопаль, хоць i прыняты на веру i адкрывае кожны падручнік усходнеславянскай гісторыі, але нідзе i ніяк не пацверджаны, а таму мае права на існаванне толькі ў сферы паэтычнага апявання даўніны Нашая гістарычная навука пакуль што не займалася дакладным падлікам беларускіх рэкрутаў у расейскім войску ў XIX i XX стагоддзях ды адпаведна не вызначала іхны колькасны ўдзел падчас імперскіх войнаў на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, у Крымскай i руска-японскай войнах. Нідзе, здаецца не публікаваліся i лічбы, якія асвятлілі б колькасць беларускіх салдатаў палеглых падчас узяцця Кёнігсберга ў 1945 годзе, вызвалення Польшчы абароны Сталінграда, на Зяелаўскіх вышынях падчас Берлінскай аперацыі i г. д.
Не варта адшукваць у «Спісе» сведчанні «славы беларускай зброі». Не бывае такой славы ні для кога. Няма «славы мангольскай зброі», ці «шведскай», ці «турэцкай», ці «нямецкай», ці «польскай», ці «славы рускай зброі». Толькі вар'яцкае мысленне дэфінуе «славай зброі» вялікія лічбы забітых i параненых праціўнікаў. З ласкі божай за «баявой славай» заўсёды крочыць няўдача, а для добрых людзей любая вайна - заўжды трагедыя. Калі вайна прайграная - гора ўсім, а калі нават самая справядлівая, святая вайна за волю выйграная, дык усё роўна стогны асірацелых дзяцей, абяздоленых мацярок i жонак ніяк не падобныя да фанфараў славы.

980 - паход наўгародцаў на Полацк. Забойства полацкага князя Рагвалода i ягоных сыноў. Разбурэнне Полацка.

983 - паход кіяўлянаў на яцвягаў (Берасцейшчыну).

988 - захоп кіеўскім князем Уладзімірам Турава.

1015 - 1018 - удзел тураўскага палка князя Святаполка ў міжусобнай вайне з Яраславам Мудрым.

1021 - паход полацкага князя Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад. Бітва з кіеўскім князем Яраславам на рацэ Судамір.

1044 - паход князя Яраслава на Літву (гістарычную). Заснаванне Наваградка на месцы спаленага літоўскага горада Жоўны.

1055 - удзел полацкага палка ў паходзе паўднёварускіх князёў на торкаў.

1065 - паход полацкага князя Усяслава Чарадзея на Пскоў. Бітва з наўгародцамі на рацэ Чарэсе.

1066 - паход полацкага князя Усяслава Чарадзея на Ноўгарад.

3 сакавіка 1067 - бітва паміж полацкім войскам i аб'яднанымі войскамі Яраславічаў на Нямізе.

1069 - бітва полацкага войска Усяслава Чарадзея з наўгародцамі на рацэ Бені.

1078 - бітва палачанаў з аб'яднанымі кіеўскімі i наўгародскімі войскамі Уладзіміра Манамаха.

1085 - бітва палачанаў з войскамі Уладзіміра Манамаха. Разбурэнне Манамахам Менска.

1102 - паход полацкага князя Барыса на яцвягаў. Заснаванне г. Барысава з палонных яцвягаў.

1104 - паход полацкага князя Давыда i групоўкі паўднёварускіх князёў на Менск.

1116 - вайна кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха супроць дрыгавічоў i палачанаў. Разбурэнне Друцка, вывад дручанаў на поўдзень Кіеўшчыны дзеля засялення стэпу.

1119 - перамога войска Уладзіміра Манамаха над менскім войскам. Палон менскага князя Глеба Усяславіча.

1128 - 1129 - паход згуртаваных рускіх войскаў на палачанаў. Захоп i высылка полацкіх князёў з сем'ямі ў Візантыю.

1150, 1159, 1160 - міжусобныя войны палачанаў з менчукамі.

1161 - разгром менчукамі полацкага войска над Гарадцом.

1169 - удзел палачанаў у разбурэнні Кіева, разам з войскам Андрэя Багалюбскага.

1181 - паход на Друцак кааліцыі чарнігаўскіх, полацкіх i літоўскіх князёў.

1195 - барацьба полацкіх князёў са смаленскім князем Давыдам.

1198 - паход полацкіх i літоўскіх дружынаў на Вялікія Лукі.

1201 - паход полацкіх дружынаў на Літву.

1207 - бітва палачанаў з крыжакамі за Кукейнос. Пачатак двухсотгадовага змагання з крыжакамі.

1209 - захоп крыжакамі Герцыка.

1226 - абарона кукейноскім князем Вячкам Юр'ева ад крыжакоў.

1235 - паход наваградцаў i літвы на Мазовію.

1237 - бітва з крыжакамі пад Дарагічынам.

1240 - бітва з татарамі каля вёскі Магільны.

1248 - 1254 - вайна наваградцаў на чале з князем Міндоўгам з войскамі Данілы Галіцкага.

1260 - разгром крыжакоў аб'яднанымі сіламі літвы, наваградцаў, прусаў каля возера Дурбе. Паход князя Міндоўга на Мазовію.

1264 - разгром наваградскім князем Войшалкам князёў Нальшчы i Дзяволтвы.

1274 - 1278 - вайна наваградцаў на чале з Трайдзенем з

аб'яднанымі сіламі рускіх i татарскіх князёў.

1278 - перамога наваградскага князя Трайдзеня над крыжакамі.

1283 - паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Сандамірскую зямлю.

1284 - напад крыжакоў на Горадню.

1286 - заваёва войскам ВКЛ Добжына ў Польшчы.

1298 - перамога войска ВКЛ разам з рыжскім апаўчэннем над лівонскімі рыцарамі на рацэ Трэйдры.

1306 - напад крыжакоў на Горадню.

1307 - вызваленне войскамі Вялікага Княства Літоўскага

Полацка ад крыжакоў.

1311 - параза вялікага князя Віценя ў бітве з крыжакамі

каля Растэнбурга ў Прусіі.

1314 - перамога войска горадзенскага старасты князя Дави­да над крыжакамі пад Наваградкам.

1318 - паход горадзенскага войска на чале з Давидам на

немцаў у Прусію.

1320 - перамога войска ВКЛ над крыжакамі каля Меднікаў.

1323 - удзел палка на чале з Давидам Гарадзенскім у абароне Пскова ад лівонскіх крыжакоў.

1324 - паход войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з

Давидам у Мазовію.

1326 - паход войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Давыдам на Брандэнбург. Здрадніцкае забойства Давыда Гарадзенскага польскім рыцарам.

1328 - напад крыжакоў на Горадню. Паход Гедыміна на лівонскіх рыцараў.

1331 - пераможная бітва войска князя Гедыміна з тэўтонцамі на рацэ Акмені.

1333 - напад крыжакоў на Полацак.

1341 - аблога войскам ВКЛ крыжацкай цвердзі Баербург. Смерць Гедыміна падчас штурму замка.

1342 - паход полацкага, троцкага, віцебскага палкоў на дапамогу Пскову супраць крыжакоў.

1345-1377 - 100 крыжацкіх паходаў i наездаў на Беларусь i Літву.

1345 - паход войска ВКЛ на чале з Альгердам на Лівонію.

1346 - паход вяАікага князя Альгерда на Ноўгарад.

2 лютага 1348 - бітва войска ВКЛ з крыжакамі на рацэ Стрэва.

1358 - заняцце войскам вялікага князя Альгерда Мсціслава.

1359 - далучэнне Бранска да ВКЛ.

1361 - далучэнне да ВКЛ ваеннай сілай Таропца, Ноўгарад-Северскага, Старадуба.

1363 - перамога беларуска-літоўскага войска на чале з кня­зем Альгердам над ардынцамі на Сіняй Вадзе. Пачатак вызвалення Ўкраіны ад татарскага прыгнёту.

1365 - напад крыжакоў на Віленшчыну.

1365 - вызваленне войскамі вялікага князя Альгерда Кіева ад татараў. Паход войска ВКЛ на Прусію.

1367 - паход Кейстута на Мазовію.

1368 - паход вялікага князя Альгерда на Маскву.

1370 - паход князя Кейстута на польскую частку Валыні.

Наезд на Малапольшчу. Абрабаванне тагачаснага рэлігійнага цэнтра Польшчы - Лысагурскага манастыра.

1370 - паход вялікага князя Альгерда на Маскоўскае княства.

1372 - бітва аб'яднаных ліцвінскага i цвярскога войскаў з маскоўскім каля Любуцка.

1373 - 1376 - аблога цвердзі Дынабург войскамі князя Андрэя Полацкага.

1376 - паход князя Кейстута на Малапольшчу. Паход Альгерда на Прусію.

1377 - напад лівонцаў на Друю.

1379 - паход крыжакоў на Берасцейшчыну.

8 верасня 1380 - удзел Полацкага i Друцкага палкоў у бітве з татарамі на Куліковым полі. Паход войска ВКЛ Ягайлы на дапамогу Мамаю. Аблога крыжакамі Полацка.

1381 - захоп войскам ВКЛ прускага горада Астэродэ.

1382 - паход войска ВКЛ на Прусію.

1382 - забойства Ягайлам свайго дзядзькі князя Кейстута ў Крэўскім замку. Пачатак дзесяцігадовай міжусобнай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім.

1386 - выступление полацкага князя Андрэя супроць Ягайлы.

29 красавіка 1386 - бітва войска ВКЛ з смалянамі на рацэ Вохры.

1390 - паход польскага войска на чале з Ягайлам на Горадзенскае княства (вернае Вітаўту).

1390 - аблога Віленскіх замкаў крыжакамі i атрадамі князя Вітаўта.

1391 - паход крыжакоў на Вільню.

1392 - захоп крыжакамі Суража.

1392 - задушэнне князем Вітаўтам мяцяжу князя Свідрыгайлы ў Віцебску.

1393 - напад крыжакоў на Ліду.

1394 - паход крыжакоў на Вільню.

1396 - захоп князем Свідрыгайлам Віцебска i адваёва горада Вялікім князем Вітаўтам.

1397 - паход войска ВКЛ на Крым.

12 жніўня 1399 - бітва войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Вітаўтам з татарамі на рацэ Ворскле. Самая няўдалая для беларусаў бітва сярэднявечча.

1401 - адпадзенне Смаленскага княства ад ВКЛ. Аблога Смаленска войскамі князя Вітаўта.

1401 - узяцце войскамі ВКЛ Дынабурга.

1402 - паход крыжакоў на Вільню i Горадзеншчыну. Узяцце Вітаўтам рыцарскага замка Рытэрсвердэр.

1404 - канчатковае далучэнне Смаленскага княства да ВКЛ.

1405 - паход войска ВКЛ на Пскоўшчыну.

1406 - паход пскоўскага палка на Полацак.

1409 - 1411 - «Вялікая вайна» - вайна Вялікага Княства Літоўскага i Польшчы супроць Тэўтонскага ордэна.

Сакавік 1410 - напад крыжакоў на Ваўкавыск.

15 ліпеня 1410 - Грунвальдская бітва.

1410 - аблога войскамі Польшчы і ВКЛ крыжацкай сталіцы Мальбарка.

1420 - прыход у Чэхію на дапамогу гусітам пяцітысячнага праваслаўнага войска на чале з князем Жыгімонтам ад імя вялікага князя Вітаўта.

1425 - перамога войска ВКЛ над татарамі на Разанскай зямлі.

1426 - паход войска ВКЛ на Пскоў.

1427 - паход войска ВКЛ на Ноўгарад.

1432 - 1436 - грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж вялікімі князямі Свідрыгайлам i Жыгімонтам Кейстутавічам.

1435 - бітва на рацэ Святой паміж войскамі Свідрыгайлы i

Жыгімонта Кейстутавіча.

1440 - захоп князем Мазовіі Баляславам Падляшша.

1443 - вайна ВКЛ з Мазовіяй.

1444 - удзел беларускіх палкоў у бітве пад Варнай з туркамі.

1449 - паход войска ВКЛ пад Калугу.

1491 - перамога войска ВКЛ над татарскім войскам каля Зацлава.

1492 - 1494 - вайна Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскім княствам.

1497 - паход войскаў Польшчы i ВКЛ на Малдавію.

1497 - наезд татараў на Мазыршчыну.

1499 - наезд татараў на Берасцейшчыну. Спаленне Берасця.

1500 - спусташэнне крымскімі татарамі Тураўскай зямлі.

14 ліпеня 1500 - няўдалая для беларусаў бітва з маскоўцамі на Ведрашы (каля Дарагабужа). Палон гетмана К. Астрожскага.

1501 - няўдалая бітва з маскоўцамі пад Мсціславам.

1502 - аблога маскоўскім войскам Смаленска.

1502 - бітва з татарамі на Ушы.

1505 - напад крымскіх татараў на Беларусь, аблога імі Слуцка.

5 жніўня 1506 - пераможная бітва войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Міхалам Глінскім з татарамі пад Клецкам.

1507 - 1508 - вайна з Вялікім княствам Маскоўскім.

1508 - мяцеж М. Глінскага. Міжусобная вайна.

1511 - перамога войскаў ВКЛ над крымскім войскам каля Вішняўца.

1512 - 1522 - вайна з Вялікім княствам Маскоўскім.

1512 - бітва з татарамі каля Ляпушны.

1512 - 1513 - аблога рускімі войскамі Смаленска.

Жнівень, 1514 - узяцце Смаленска рускімі войскамі.

8 верасня 1514 - перамога войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім над рускім войскам каля Воршы.

1517 - напад маскоўскіх войскаў на Беларусь. Баі пад Менскам, Вільняй. Параза маскоўцаў пад Полацкам.

1526 - пераможная бітва войска ВКЛ з крымчакамі. Канец

крымскіх наездаў на Беларусь.

1527 - бітва войска ВКЛ на чале з К. Астрожскім з татарамі

пад Кіевам.

1534 - 1537 - вайна ВКЛ з Вялікім княствам Маскоўскім.

1535 - вызваленне Гомеля i Старадуба беларуска-літоўскім

войскам.

1536 - заняцце Старадуба рускімі войскамі.

1558 - 1583 - Лівонская вайна.

15 лютага 1563 - захоп маскоўскімі войскамі Полацка.

26 студзеня 1564 - пераможная бітва войска ВКЛ з расейцамі над Улай.

1564 - бітвы з рускімі войскамі пад Невелем i Оршай.

1567 - перамога войска ВКЛ над маскоўскім войскам каля Чашнікаў.

1578 - перамога беларуска-шведскага войска на чале з Андрэем Сапегам над маскоўскім войскам каля Вендэна.

30 жніўня 1579 - вызваленне Полацка ад маскоўскіх захопнікаў. Верасень 1579 - вызваленне Полацкай зямлі.

1580 - спаленне Магілева маскоўскім войскам.

1580 - паход войска Стэфана Баторыя на Вялікія Лукі.

1581 - аблога войскамі Рэчы Паспалітай Пскова.

1595 - паход запарожскіх казакоў на чале з атаманам Налівайкам на Беларусь.

Чэрвень 1601 - бітва пад Кукейносам паміж войскам ВКЛ i шведскім войскам.

Жнівень 1601 - абарона войскам ВКЛ Рыгі ад шведаў.

Верасень 1604 - перамога войска ВКЛ над шведскім войскам пад Белым Каменем.

1604 - удзел вайсковых аддзелаў беларускіх магнатаў у паходзе Ілжэдзмітрыя на Маскву.

1605 - перамога войска ВКЛ над шведамі каля Кірхгольма.

1606 - паўстанне гараджанаў Магілева.

1608 - удзел беларускіх аддзелаў у паходзе на Маскву з тушынскім самазванцам.

1609 - 1611 - аблога войскам Рэчы Паспалітай Смаленска.

1610 - другое Магілеўскае паўстанне.

Верасень 1612 - баі войска Яна Карла Хадкевіча з апаўчэннем князя Дзмітрыя Пажарскага каля Масквы.

1617 - 1618 - паход «рускага цара» Уладзіслава Вазы на Маскву.

1621 - перамога войска Рэчы Паспалітай на чале з Янам Карлам Хадкевічам над турэцка-татарскім войскам.

1623 - паўстанне гараджанаў Віцебска.

1625 - 1629 - вайна Рэчы Паспалітай ca Швецыяй.

1632 - 1634 - вайна Рускай дзяржавы з Рэччу Паспалітай за Смаленск.

1633 - аблога рускімі войскамі Смаленска, захоп Асвеі, Друі, Полацка, Прапойска.

Верасень 1633 - акружэнне рускага войска пад Смаленскам.

Люты 1634 - падпісанне капітуляцыі (ваяводам М. Шэйнам) расейскага войска пад Смаленскам.

1648 - 1651 - антыфеадальная вайна на Беларусі.

31 ліпеня 1649 - бітва пад Лоевам войска на чале з Янушам Радзівілам 3 казацкім войскам.

4 жніўня 1650 - узяцце Кіева войскам ВКЛ на чале з князем Янушам Радзівілам.

1654 - 1667 - вайна Расіі з Рэччу Паспалітай за пашырэнне сваёй тэрыторыі.

1654 - захоп рускімі войскамі Оршы, Магілева, Смаленска,

Мсціслава, Шклова, Полацка, Віцебска.

1655 - захоп рускімі войскамі Барысава, Менска, Вільні, Коўна, Горадні, Слоніма, Клецка, Турава.

20 кастрычніка 1655 - перамога войска Паўла Сапегі над рускім войскам пад вёскай Вярховічы на Берасцейшчыне.

Ліпень 1656 - удзел войска ВКЛ у баях за Варшаву супроць шведска-брандэнбургскага войска.

28 чэрвеня 1660 - бітва з рускімі войскамі пад Палонкаю.

4 лістапада 1661 - бітва з рускімі войскамі каля вёскі Кушлікі на Полаччыне, апошняя бітва часоў «патопу».

1661 - паўстанне гараджанаў Магілева. Знішчэнне расейскага гарнізона.

1673 - бітва пад Хоцімам з татарамі i туркамі.

1683 - бітва пад Венай з туркамі.

1690-1700 - міжусобная барацьба груповак Сапегаў i Радзівілаў.

1700 - 1721 - Паўночная вайна. Вайна Расеі са Швецыяй, галоўным тэатрам ваенных дзеянняў якой была тэрыторыя Беларусі.

1700 - міжусобная бітва груповак Сапегаў i Радзівілаў пад Алькенікамі.

1702 - міжусобная вайна групоўкі Сапегаў з канфедэрацыяй шляхты, створанай Радзівіламі. Запрашэнне канфедэ­рацыяй расейскіх войскаў.

1706 - аблога шведамі Горадні.

Люты 1707 - абрабаванне Менска расейскімі палкамі.

1708 - разбурэнне Магілева шведамі.

1709 - спаленне Магілева на загад Пятра I.

1710 - разбурэнне Полацка расейскімі войскамі.

Май 1740 - Быхаўскае сялянскае паўстанне.

1740 - 1744 - сялянскае паўстанне на Крычаўшчыне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы.

1754 - 1756 - сялянскае паўстанне на Каменшчыне.

1772 - I падзел Рэчы Паспалітай. Прылучэнне часткі Беларусі да Расейскай імперыі. Пачатак рэкруцкіх набораў у расейскае войска.

21 верасня 1771 - разгром войска М. Агінскага акупацыйнымі палкамі А. Суворава пад Сталовічамі.

1789 - удзел у бітве з туркамі пад Ракшанамі каля Рымніке.

1790 - удзел ва ўзяцці штурмам турэцкай крэпасці Ізмаіл.

1792 - інтэрвенцыя расейскіх войскаў на Беларусь i Польшчу.

1794 - патрыятычнае паўстанне ў Польшчы, на Беларусі i

Літве на чале з Тадэвушам Касцюшкам.

23 красавіка 1794 - паўстанне ў Вільні. Артылерыйская бамбардзіроўка Вільні батарэяй капітана Тучкова.

7 мая 1794 - бітва паўстанцаў з расейскімі войскамі каля вёскі Паляны (Ашмяншчына).

26 чэрвеня 1794 - бітва атрадаў Я. Ясінскага з расейскімі аддзеламі пад мястэчкам Солы.

2 жніўня 1794 - бітва корпуса К. Серакоўскага з расейцамі пад Слонімам.

4 верасня 1794 - бой атрада С. Грабоўскага з расейскімі войскамі каля Любані.

17 верасня 1794 - бітва aтpaдаў К. Серакоўскага з войскамі А. Суворава пад Берасцем. Параза паўстанцаў.

4 лістапада 1794 - удзел у абароне Варшавы ад расейскага войска, узначаленага А. Суворавым.

1797 - паўстанне сялянаў на Віцебшчыне супроць перадачы ix у прыватнае ўладанне расейскім памешчыкам.

1799 - удзел у італьянскім i швейцарскім паходах А. Суво­рава.

чэрвеня 1800 - бітва пры Марэнга (Італія) з аўстрыйцамі (легіянеры

Дамброўскага ў складзе напалеонаўскага войска).

1802 - прымусовая экспедыцыя легіянераў Дамброўскага на Сан-Дамінга (Гаіці). Вайна з неграмі-паўстанцамі.

1804 - 1813 - удзел у вайне Расеі з Іранам.

1805 - бітва пад Аўстэрліцам з французскімі войскамі (у скла­дзе расейскай арміі).

1805 - удзел у далучэнні да Расеі Бакінскага ханства.

1806 - 1812 - удзел у вайне Расеі з Турцыяй (у складзе расійскага войска).

1807 - удзел у бітве пад Фрыдландам расейска-аўстрыйскай арміі з французскім войскам.

1808 - 1809 - удзел у вайне Расеі а Швецыяй. Далучэнне Фінляндыі да Расеі.

1810 - удзел ва ўзяцці расейскімі войскамі гора да i крэпасці Сухумі.

Верасень 1810 - удзел у разгроме расейскімі войскамі турэцка-іранскай групоўкі пад Ахалкалакі.

Чэрвень 1812 - паход напалеонаўскай Вялікай Арміі на Расейскую імперыю.

Ліпень 1812 - бітва расейскага войска з французамі каля вёскі Астроўня пад Віцебскам; бітва з французамі пад Салтанаўкай i Дашкоўкай на Магілеўшчыне.

12 жніўня 1812 - бітва расейскага корпуса з аўстрыйскім i саксонскім карпусамі пад Кобрынам.

7 верасня 1812 - удзел у Барадзінскай бітве.

Кастрычнік 1812 - бітва з французамі за Полацак.

15 лістапада 1812 - бітва з французамі пад Койданавам.

26 - 28 лістапада 1812 - бітва на рацэ Бярэзіне пад Барысавам.

1813 - удзел беларускіх палкоў у абароне ад расейскай арміі

крэпасці Модлін.

16-18 кастрычніка 1813 - удзел у бітве пад Ляйпцыгам («Бітва народаў»).

18 чэрвеня 1815 - удзел у бітве пад Ватэрлоа.

1826 - 1828 - удзел у вайне Расеі з Іранам.

Верасень 1826 - разгром іранскага войска расейскім каля крэпасці Гянджа.

1828 - 1829 - удзел у вайне Расеі з Турцыяй.

1828 - удзел ва ўзяцці расейскімі войскамі Анапы i Поці.

1829 - удзел у пераходзе расейскай арміі цераз Балканы. Узяцце Адрыанопаля.

1830 - 1831 - паўстанне на Беларусі i Літве.

1839 - удзел у наступленні расейскага войска на Дагестан. Захоп сталіцы імама Шаміля - аўла Ахульга.

1848 - удзел у нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі ў Венг­рыі.

1848 - удзел у паходзе 100-тысячнай расейскай арміі ў Венгрыю для задушэння рэвалюцыі.

1853 - 1855 - удзел у Крымскай вайне. Абарона Севастопаля. Жнівень 1855 - бітва пры Чорнай рэчцы (у складзе расейскіх палкоў).

Красавік 1861 - Іўеўскае сялянскае паўстанне.

1863 - 1864 - паўстанне на Беларусі i Літве пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Красавік 1863 - захоп паўстанцамі Горак.

Травень 1863 - бітва паўстанцаў з царскімі карнікамі пад Мілавідамі.

1864 - узяцце раеейскім войскам Чымкента (у складзе расейскай арміі).

1865 - узяцце расейскімі войскамі Ташкента (у складзе расейскай арміі).

1868 - удзел у бітве расейскіх атрадаў з бухарскім войскам

каля Самарканда.

1871 - удзел у Парыжскай камуне. Абарона Парыжа.

1873 - удзел у наступленні расейскага войска на Хіву.

1877 - 1878 - удзел у вайне Расеі з Турцыяй на Балканах. Абарона Шыпкі, Аладжынская бітва.

1886 - узяцце расейскім войскам туркменскай крэпасці Геакцепе (у складзе расейскай арміі).

Чэрвень 1901 - паўстанне сялянаў у Вішневе.

1904 - 1905 - вайна Расеі з Японіяй.

Студзень 1904 - бой крэйсера «Вараг» i кананеркі «Карэец» з японцамі на рэйдзе порта Чэмульпа.

Красавік 1904 - параза расейскага войска ў бітве з японцамі каля Цюрэнчэна.

Чэрвень 1904 - параза расейскай арміі каля станцыі Вафанчоў. Ліпень 1905 - параза расейскай арміі каля Ляояна.

Люты 1905 - бітва пад Мукдэнам.

Май 1905 - Цусімскі бой. Разгром японцамі расейскага флоту. Чэрвень 1905 - расстрэл царскімі карнікамі сялянаў у вёсцы Кішчыцы (пад Шкловам).

18 кастрычніка 1905 - Курлоўскі расстрэл у Мінску на Прывакзальным пляцы.

18 кастрычніка 1905 - расстрэл царскімі карнікамі дэманстрацыі ў Віцебску.

1914 - 1918 - удзел у Першай сусветнай вайне (у складзе расейскіх арміяў).

Жнівень - верасень - Усходне-Пруская аперацыя расейскай арміі. Жнівень - кастрычнік 1915 - акупацыя германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі да лініі Дзвіна - Паставы - Баранавічы - Пінск.

Чэрвень - ліпень 1916 - «Брусілаўскі прарыў» расейскай арміі. Люты 1917 - Лютаўская дэмакратычная рэвалюцыя.

Кастрычнік 1917 - Бальшавіцкі пераварот.

1918 - 1921 - грамадзянская вайна. Удзел ва ўсіх ваенных аперацыях Чырвонай Арміі i Белага Руху.

1918 - здрадніцкі Брэсцкі мір паміж Савецкай Расеяй i Германіяй. Акупацыя немцамі тэрыторыі БНР.

1919 - савецка-польская вайна. Акупацыя Беларусі польскімі

войскамі. Узброены адпор польскім акупантам.

Сакавік 1919 - антысавецкае паўстанне ў Гомлі.

1920 - Слуцкае ўзброенае паўстанне.

Лістапад 1920 - баявыя дзеянні арміі С. Булак-Балаховіча супроць бальшавікоў.

Сакавік 1921 - Кранштацкае паўстанне.

1921 - 1925 - дзеянні беларускіх партызанаў у Заходняй Беларусі (падуладнай Польшчы).

Люты 1927 - расстрэл польскімі ўладамі сялянскай дэманстрацыі ў мястэчку Косава.

1928 - 1940 - сталінскі тэрор ва Ўсходняй Беларусі (БССР). Сакавік 1932 - Асташынскае сялянскае паўстанне (Наваградчына) супраць польскіх уладаў.

Жнівень 1933 - Кобрынскае ўзброенае сялянскае паўстанне супраць польскіх уладаў.

1936 - удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.

1 верасня 1939 - пачатак Другой сусветнай вайны. Напад Германіі на Польшчу. Беларусы ў складзе Польскага войска.

17 верасня 1939 - уступленне СCCP у Другую сусветную вайну. Бела­русы ў складзе Савецкай Арміі.

1939 - удзел у шэрагах польскага войска ў абароне Варша­вы, у баях з немцамі над Бугам, у баях з Чырвонай Арміяй; удзел у шэрагах Чырвонай Арміі ў Вызваленчым паходзе (уз'яднанне Усходняй Беларусі з Заход­няй).

1939 - 1940 - удзел у захопніцкай вайне СССР супраць Фінляндыі.

1940 - масавыя расстрэЛы грамадзянаў карнікамі НКУС у

Курапатах.

22 чэрвеня 1941 - напад Германіі на СССР. Акупацыя немцамі Беларусі.

Ліпень 1941 - абарона Берасцейскай крэпасці.

Ліпень 1941 - абарона Магілева. Бітва на Буйніцкім полі.

Ліпень 1941 - карная аперацыя немцаў у Белавежскай пушчы.

1941 - 1944 - партызанская вайна з захопнікамі на Беларусі. Жнівень 1941 - карная аперацыя нямецкіх акупантаў «Прыпяцкія балоты».

Верасень 1941 - красавік 1942 - удзел у абароне i бітве пад Масквой.

Чэрвень 1942 - бой партызанаў з карнікамі ў Аляксандраўскім лесе на Уздзеншчыне.

17 ліпеня 1942 - 2 лютага 1942 - удзел у Сталінградскай бітве.

1942 - карныя аперацыі нямецкіх акупантаў на Беларусі: «Хрушч», «Балотная ліхаманка», «Трохкутнік», «Нюрнберг», «Гамбург» i інш.

1943 - «Рэйкавая вайна» супроць нямецкіх акупантаў на Беларусі.

1943 - карныя аперацыі нямецкіх акупантаў на Беларусі «Заяц бяляк», «Котбус», «Фрыц», «Барбара», «Бак­лан», «Веснавое свята» i інш.

5 ліпеня - 23 жніўня 1943 - удзел у Курскай бітве.

Кастрычнік 1943 - бой партызанаў з немцамі каля вёскі Боўкі на Быхаўшчыне.

12 - 13 кастрычніка 1943 - бой каля вёскі Леніна з немцамі (у складзе дывізіі імя Т. Касцюшкі).

1944 - Полацка-Лепельская бітва партызанаў з нямецкімі

карнікамі.

1944 - баі 3 немцамі ў Паўночнай Афрыцы i бітва каля Монтэкассіна ў Італіі ў складзе арміі Андэрса.

Чэрвень - жнівень 1944 - вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў («Беларуская аперацыя»).

Ліпень 1944 - удзел у Віленскай аперацыі.

Студзень - люты 1945 - удзел у Варшаўска-Познанскай аперацыі. Люты - красавік 1945 - удзел ва Усходне-Памеранскай аперацыі. Сакавік - красавік 1945 - удзел у Венскай аперацыі.

Студзень - красавік 1945 - удзел ва Усходне-Прускай аперацыі. Сакавік 1945 - удзел у Балатонскай аперацыі.

Красавік - 8 мая 1945 - Берлінская аперацыя. Удзел у штурме Берліна.

9 жніўня - 2 верасня 1945 - удзел у Маньчжурскай аперацыі падчас вайны з Японіяй.

18 жніўня - 1 верасня 1945 - удзел у Курыльскай аперацыі падчас вайны з Японіяй.

1956 - задушэнне венгерскай рэвалюцыі (у складзе Савецкай Арміі).

1968 - задушэнне «пражскай вясны» (у складзе Савецкай Арміі).

1979 - 1989 - удзел у «афганскай вайне», распачатай урадам СССР супроць Афганістана.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX