Вярнуцца: Ваенная гісторыя

Мазырэц Ц. Узнагароды Беларусі


Аўтар: Мазырэц Ціт,
Дадана: 05-03-2013,
Крыніца: Мазырэц Ціт. Узнагароды Беларусі // Спадчына №5-1992. С. 38-41; №1-1993. С. 53-56.



Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, вяртанне да герба Пагоня i бел-чырвона-белага сцяга як гістарычных атрыбутаў нашае дзяржаўнасці - гэта толькі першы крок да адраджэння нацыянальных каштоўнасцяў. (125KB) Мазырэц Ц. Узнагароды Беларусі.Незалежнасць вымагае i стварэння ці аднаўлення іншых атрыбутаў дзяржаўнасці, у тым ліку ўласнай сістэмы ўзнагароджання грамадзян, якія вылучыліся дзейнасцю на карысць Беларусі.

Каб сістэма не была штучнай, неабходна руплівае вывучэнне створанага ў гэтай галіне на працягу гісторыі. З-за браку матэрыялу мы не будзем сягаць на вялікую гістарычную глыбіню, але адзначым, што ў літаратуры сустракаюцца згадкі пра Ордэн Чорнага Арла Менскага Капітула, які існаваў у XVIII ст. Магчыма, пазней мы даведаемся i пра іншыя тагачасныя ўзнагароды.

Больш вядомыя «знакі гонару i пашаны», створаныя носьбітамі беларускае свядомасці ў XX ст. Па нашых звестках, такіх узнагародаў было створана прынамсі дзесяць. На іхняе ўзнікненне i заняпад уплывала гістарычная сітуацыя, у якой аказвалася наша Бацькаўшчына. Некаторыя з узнагародаў упрыгожвалі фрэнчы, кіцелі, цывільную вопратку адзначаных асобаў, іншыя ордэны i медалі засталіся ў стадыі праектаў. Сёння шмат што залежыць ад нашае волі: ці даць ім назаўжды знікнуць у сховах гісторыі, ці адрадзіць, ці пераняць задумы.

Адраджэнне i перайманне магчымае як з пэўнай мастацкай рэдакцыяй, так i без яе. Бясспрэчна, некаторыя з ранейшых узнагародаў страцілі актуальнасць, іншыя, наадварот, набываюць новыя акцэнты i якасці, і з-пад паціны часу праглядае бляск гонару i славы.

Спадзяемся, што прыведзеныя звесткі (на жаль, далека не поўныяі падштурхнуць да пошукаў i будуць карыснымі дзеля распрацоўкі сістэмы дзяржаўных узнагародаў незалежнае i вольнае Рэспублікі Беларусь.

1. Жалезны [!] «Крыж за Бацькаўшчыну». Зацверджаны ў 1918 г. Узнагароджваліся асобы - барацьбіты за Беларускую Народную Рэспубліку. На жаль, рэдакцыя не мае выявы гэтага крыжа.

2. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцягу БССР - зацверджаны 25 ліпеня 1924 г., скасаваны 24 красавіка 1933 г. Выконваўся з металу, пакрытага эмаллю. На адваротным баку парадкавы нумар.

3. Ордэн «Жалезны Крыж Заслугі» (часоў другой сусветнай вайны, 1944 г.?). Меў тры ступені, прывешваўся на стужцы (колеры не высветлены]. На адваротным баку чатырохрадковы надпіс: НА СЛУЖБЕ БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ.

4. Медаль Партызана. Зацверджаны 1 верасня 1949 г., першыя ўзнагароджаныя з 5 жніўня 1951 г. Мае дзве ступені, выконваецца адпаведна з золата i срэбра. Стужка - чырвона-зямельна-зялёная. На стужцы медаля I ступені дзве скрыжаваныя стрэльбы. На відавым баку ў коле дзве скрыжаваныя стрэльбы, над імі літары БНР. На адваротным баку парадкавы нумар.

5. Медаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне». Юбілейная ўзнагарода, зацверджана 10-14 кастрычніка 1976 г. Прывешваецца на стужцы жоўтага [!] колеру. Выконваецца з бронзы. На відавым баку ў малым коле на шчыце падвойны крыж. Ля падножжа шчыта літары В/У, унізе IN EXILE (Belorussian Yeterans in Ехіlе - Беларускія вэтэраны ў выгнаньні). Малое кола абкружана вялікім, у якім размешчаны дзве скрыжаваныя лаўровыя галінкі, уверсе тры пяцікутныя зоркі. На адваротным баку надпіс у пяць радкоў: БЕЛАРУСКІЯ ВЭТЭРАНЫ

НА НА ЧУЖЫНЕ Б.Ц.Р.

6. Медаль «Крыж Заслугі Б.К.А.». Зацверджаны 10-14 кастрычніка 1976 г. Выконваецца з бронзы. У цэнтры крыжа Пагоня, на крыжы літары Б[еларуская] К[раёвая] А[барона]. Унізе дата - 1944. На адваротным баку літары: Б[еларуская] Ц[энтральная] Р[ада]. Мацуецца на зялёнай [!] стужцы.

7. Ордэн «Пагоня - Жыве Беларусь!» Зацверджаны 10-14 кастрычніка 1976 г. Выконваецца з срэбра. Прывешваецца на стужцы нацыянальных колераў. На відавым баку выява герба Пагоня; унізе дзве скрыжаваныя лаўровыя галінкі, уверсе тэкст: «Жыве Беларусь», на адваротным баку ў двух радках літары Б[еларуская] Ц[энтральная] Р[ада] i дата 27.6.1944.

8. Ордэн Пагоні. Зацверджаны 1 верасня 1949 г., першыя ўзнагароджаныя - 5 жніўня 1951 г. Мае пяць класаў (стуленяў). Выконваецца з золата ці срэбра, прывешваецца на стужцы нацыянальных колераў. У цэнтры выява Пагоні, на шырокіх прамянях крыжа літары БНР, на цэнтральным верхнім промні пазначаная ступень. На адваротным баку - парадкавы нумар.

9. Крыж Жалезнага Рыцара. Зацверджаны 1 верасня 1949 г., першыя ўзнагароджаныя - 5 жніўня 1951 г. Мае пяць ступеняў, выконваецца з золата, срэбра ці бронзы. Прывешваецца на стужцы чырвонага (цёмнага) i зямельнага (бурага) колераў. Шаблі на стужцы з таго ж металу, што i на ордэне. На трох горных прамянях літары БНР. На адваротным баку - парадкавы нумар.

10. Медаль Ф. Скарыны. Зацверджаны 20 красавіка 1989 г. Выконваецца з металу. На відавым баку рэльефная профільная выява Францішка Скарыны i адпаведны надпіс у ніжняй частцы кола. На адваротным баку асабісты герб першадрукара. Прывешваецца на зялёнай стужцы з жоўтым арнаментам у цэнтры i беражком па краях.


Зьяўленьне гэтае сьціплае публікацыі было б немагчымае без добразычлівае дапамогі ш. сп-ра Гая Пікарды (Лёндан), Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры й мастацтва Польшчы, Музэя Войска Польскага, Беларускага фонду культуры, за што аўтар выказвае ім шчырую падзяку.

Працягваючы пошукі й пашырыўшы іхныя храналягічныя межы, дасьледнік можа выявіць факты, якія значка паглыбляюць гісторыю ганаровых адзнак на Беларусі.

(70KB) УЗНАГАРОДЫ БЕЛАРУСІ.Шырокавядомы ордэн VIRTUTI MILITARI (Вайсковай мужнасьці - лац.) сёньня належыць да польскае сыстэмы ўзнагародаў, але ж i мы маем роўныя падставы залічаць яго да здабыткаў беларускае культуры. Ордэн VIRTUTI MILITARI быў зацьверджаны Ў 1792 г., г. зн. у часе існаваньня Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. На авэрсе крыжа быў выяўлены польскі Арол, на рэвэрсе - беларуская (літоўская) Пагоня. У такім спалучэньні яны існавалі з 1792 па 1810 г. Калі Польшча стала незалежнаю, амаль адразу ж быў адноўлены i ордэн (1919 г.), але толькі з польскім Арлом. Мяркуем, што сёньня, калі Беларусь аднавіла незалежнасьць i спрадвечны герб, прысьпеў i час вяртаньня ордэна VIRTUTI MILITARI - з выяваю Пагоні на авэрсе. Гэтак адбудзецца натуральнае разьмежаваньне двух сымбаляў на ўзнагародах дзьвюх незалежных дзяржаваў.

На ілюстрацыі - крыж VIRTUTI MILITARI 1792 г. зь літарамі SAPR (Станіслаў Аўгуст Панятоўскі Rex - кароль).

Цікавым помнікам, гісторыя якога пачынаецца ў гады першае сусьветнае вайны, ёсьць ордэн Дабрахвотнай арміі генэрала Станіслава Булак-Балаховіча.

Арганізацыя Кавалераў КРЫЖА ЗМАГАНЬНЯ была створана на Рыскім фронце 5 лістапада 1917 г., пасьля камуністычнага перавароту ў Петраградзе. Баявы шлях арміі С. Булак-Балаховіча распачаўся з барацьбы за незалежнасьць Эстоніі (1918-1919), пазьней былі вайсковыя кампаніі ў Латвіі ды Ліцьве, Польшчы ды на Ўкраіне, урэшце, баі з бальшавікамі на Беларусі. У Статуце Кавалераў Ордэна быў пастулят: «Непачынай змаганьня з ворагам, пакуль ня зьнішчыў зло ў сабе». Дэвіз ордэна вядомы 3 часоў паўстаньня Каліноўскага - «За нашу й вашу вольнасьць». Кавалеры ордэна забавязваліся шанаваць свабоду таго народу, на зямлі якога знаходзіліся.

Узнагароджаньні адбываліся 3 1918 г. да пачатку 30-х гг., калі быў скасаваны Капітул Ордэна i забаронена яго нашэньне.

Па нашых меркаваньнях, ён меў некалькі (тры або пяць) ступеняў, узнагароджаньне мусіла адбывацца з адначасовым уручэньнем Крыжа адпаведнай ступені й Зоркі ордэна.

1. Крыж, заліты белаю эмальлю, разьмешчаны на васьміраговай прамянёвай зорцы (срэбра, золата?). Астатнія характарыстыкі - як у № 6, але без аголеных мячоў.

2. Крыж, заліты белаю эмальлю, разьмешчаны на васьміраговай прамянёвай зорцы (срэбра, золата?). Астатнія характарыстыкі - як у № 6.

3. Крыж (фракавы?) выконваўся 3 срэбра 3 заліўкаю белай эмальлю. У цэнтры крыжа акруглы шыльд, упрыгожаны лаўровым вянком 3 выяваю чэрапа («мёртвае галавы»), пад якім скрыжаваныя меч i паходня. Памеры 18х18 мм. Музэй Войска Польскага.

4. Крыж. Матэрыял, колеры й выявы тыя самыя, але памеры крыжа 37,5X37,5 мм. Прывешваўся на чорнай стужцы з залатымі (жоўтымі) палосамі ўздоўж краёў. Музэй Войска Польскага.

5. Крыж такі самы, але поле шыльду заліта чорнай эмальлю. Прывешваўся праз колца да чорнай стужкі з залатымі беражкамі. Музэй Войска Польскага.

6. Крыж срэбны 3 заліўкаю белаю эмальлю. У сэрцы - кола з акруглым шыльдам, абкружашом лаўровым вянком i залітым чорнаю эмальлю. У сярэдзіне выява «мёртвае галавы», пад якою скрыжаваныя меч i паходня. Вакол вянка надпіс: ZA NASZA I WASZA WOLNOŚĆ. За колам зь вянком разьмешчаны два скрыжаваныя аголеныя мячы лёзамі ўгару. Колеры стужкі й памеры нявысьветленыя.

Напрыканцы зазначым, што дзеля браку іканаграфічнага матэрыялу пакінуты па-за ўвагай знакі ўшанаваньня, якія існавалі або праектаваліся ў XVII-XVIII стст. Сярод ix - Ордэн Бязгрэшнага Пачацьця Панны Марыі, статут якога распрацаваў у 1634 г.

Ян Фрэдэрык Сапега, Ордэн Яніны (1684), «Дамовы» шлюбны ордэн Радзівілаў (1725) i шэраг іншых.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX