Папярэдняя старонка: Баўтовіч Міхась

Вянок акафiстаў 


Дадана: 01-04-2017,
Крыніца: Полацак: грэка-каталiцкая грамада, 1999.



Да 2000-х угодкаў хрысьціянства

ББК 86.37В 99УДК 293

Укладаньне Мiхася Баўтовiча

Выданьне зьдзейсьненае паводле замовы полацкага гiстарычнага клюбу «Вытокi»

Асаблiвая падзяка за фундаваньне праекту арганiзацыi OSI, Paris

В99 Вянок акафiстаў: пер. з стараслав. i польск. \ Укладаньне М.Баўтовiча - Полацак: грэка-каталiцкая грамада, 1999. 264с.

У збор гiмнаграфiчнае спадчыны ўключаныя творы Ф.Скарыны, С.Полацкага i творы, прысьвечаныя выдатным духоўным асобам Полацкае зямлi Сьвятым Еўфрасiньнi i Язафату. Разьлiчана на шырокае кола асобаў, зацiкаўленых беларускай гiсторыяй i духоўнасьцяй.

ISBN 985-6448-06-9 © Укладаньне, пераклад iпрадмова «Вытокi», 1998




УСТУП

АКАФIСТ ДА ЖЫЦЬЦЯНОСНАЙ МАГIЛЫ ГАСПОДНЯЙ СЬПЯВАЕЦЦА У НЯДЗЕЛЮ Й УСЕ ДНI ТЫДНЮ

АКАФIСТ ДА СЬВЯТОГА АРХАНЁЛА МIХАЙЛЫ ДЫ УСIХ СЛУГАУ НЯБЕСНЫХ СЬПЯВАЕЦЦА У ПАНЯДЗЕЛАК

МАЛIТВА ПАБОЖНАЯ ДА СЬВЯТОГА АНЁЛА АХОУНIКА СВАЙГО

АКАФIСТ ДА СЬВЯТОГА Й УСЯСЛАУНАГА ПРАРОКА ЯНА, ПАПЯРЭДНIКА Й ХРЫСЬЦIЦЕЛЯ ГАСПОДНЯГА

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

АКАФIСТ ДА НАЙСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗIЦЫ ЗАУЖДЫ ДЗЕВЫ МАРЫI

МАЛIТВА ПАБОЖНАЯ ДА НАЙСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗIЦЫ МАРЫI ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

АКАФIСТ ДА СЬВЯТЫХ ВЯРХОУНЫХ АПОСТАЛАУ ПЁТРЫ Й ПАУЛЫ ДЫ УСIХ АПОСТАЛАЎ

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

АКАФIСТ ДА ВЯЛIКАГА ЦУДАДЗЕЯ МIКОЛЫ АРХIРЭЯ МIРАУ ЛIКIЙСКIХ

МАЛIТВА ДА СЬВЯТОГА МIКОЛЫ

АКАФІСТДА ШАНОУНАГА Й ЖЫЦЬЦЯДАЙНАГА КРЫЖА ГАСПОДНЯГА СЬПЯВАЕЦЦА У ПЯТНІЦУ

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

АКАФIСТ ДА НАЙСАЛОДКАГА IМЯ ГОСПАДА НАШАГА IСУСА ХРЫСТА СЬПЯВАЕЦЦА У СУБОТУ Й ВА УСЕ ДНI

МАЛIТВА

АКАФIСТ ДА ПРАВЯЛЕБНАЕ МАЦI НАШАЙ ЕУФРАСIНЬНI ПОЛАЦКАЙ

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

АКАФIСТ ДА СЬВЯТОГА ПАКУТНIКА ЯЗАФАТА

МАЛIТВА

МАЛIТВА АБ СЬВ. ЯЗАФАЦЕ

АКАФIСТ ДА НАЙСЬВЯТОЙ ДЗЕВЫ

МАЛIТВА ДА НАЙСЬВЯТОЙ ДЗЕВЫ

МАЛIТВА ДА НАЙСЬВЯТОЙ ДЗЕВЫ

АКАФIСТ ДА ГОСПАДА НАШАГА IСУСА ХРЫСТА

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

ЗАУВАГI

ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОУНIЧАК

КНIГАПIС

ЗЬМЕСТ


УСТУП

Укладаючы зборнiчак, якi вы любы чытачу, трымаеце ў рукох, перакладчык меў за мэту ўвесьцi ў духоўнае жыцьцё гiмнаграфiчную спадчыну Полацкай зямлi ў роднай мове сьв.Еўфрасiньнi, Францiшка Скарыны й Сымона Пятроўскага-Сiтняновiча (Полацкага), каб пажыва была й для розуму, бо паводле словаў апостала Паўлы: «Калi малюся ў незразумелай мове, дык хаця дух мой i молiцца, але розум застаецца бяз плёну» (1-ы да карынцянаў 14:14). Зьмешчаныя акафiсты цi то абавязаныя сваiм зьяўленьнем такiм вялiкiм асьветнiкам, як Скарына ды Полацкi, цi то прысьвечаныя велiчным духоўным постацям Полаччыны, якiмi ёсьць сьв.Еўфрасiньня й сьв. Язафат.

Вянок акафiстаў.

Напачатку азнаёмiмся з стылёвымi асаблiваcьцямi акафiсту, паспрабуйма наблiзiцца да вытокаў жанру, высьвятлiць аўтарства першага твору. Акафiст, як адзiн з жанраў хрысьцiянскае гiмнаграфii мае свае каранi ў бiзантыцкай культуры VI-VIIстст. Па-грэцку назва гучыць як «'imnos akafistos», што значыць «хваласьпеў, якi трэба сьпяваць стоячы». Традыцыя вядзецца ад таго часу, калi жыхары Канстантынопалю ў падзяку Багародзiцы за абарону места ад барбараў праз усю ноч, стоячы, пяялi хваласьпеў, якi завецца цяпер акафiстам да Багародзiцы. Сьпяваецца акафiст звычаем у пятую суботу Вялiкага Посту, якая з гэтае прычыны мае назву акафiставай, а сынаксар на гэты дзень мянуе яго «песьняй несядальнаю». Акафiст да Багародзiцы лёг у падмурак цэлага жанру. Пачынаецца твор зь першага кандаку, якi мае ўласную назву «кандак сьвята Дабравешчаньня» i сьпяваецца асобна 25-га сакавiка. Пасьля яго зьмешчаныя яшчэ дванаццаць iкасаў i дванаццаць кандакоў. Звычайна па сканчэньнi прамаўляецца пасьляакафiставая малiтва. Кандак (kоntakion) перакладаецца з мовы грэцкае як «скрутак» пэўна ад першаснае формы захоўваньня хрысьцiянскiх хваласьпеваў i зьяўляецца кароткiм урыўкам з жыцьця сьвятога, да якога з мольбамi зьвяртаюцца вернiкi, цi выкладам тэалягiчных дагматаў. Замыкае кандак традыцыйна воклiч «Алiлуя!» Iкас (oykos) - большая за кандак складовая частка, назва якой перакладаецца як «дом», што на думку дасьледнiкаў адбылося ў вынiку лiтаральнага перакладу з сырскае мовы слова «beth», якое мае два сэнсы «дом» i «страфа». Першая частка iкасу сэнсоўна зьяўляецца працягам таго, пра што распавядаецца ў кандаку. Нiжэй зьмешчаныя дванаццаць хайрэтызмаў (ад грэцкага «chayre»- радуйся, воклiча, якiм пачынаецца кожны радок), злучаных рыфмаю ў пары, апошнi хайрэтызам - рэфрэн, аднолькавы для ўсiх iкасаў. Рэфрэн гэты працiнае твор, зьнiтоўваючы яго ў вадно цэлае. Ёсьць ён апрача iкасаў i ў першым кандаку, якi мае яшчэ адну назву «каптур». Лiчба дванаццаць, а менавiта столькi ў акафiсьце iкасаў i кандакоў без улiку «каптуру», на мове лiчбавога сымбалiзму азначае завершаную поўнасьць i Валадарства Божае на зямлi, бо ўтвараецца памнажэньнем трох (Сьв. Тройца) на чатыры (стыхii). Прыгадайма тутака колькасьць радоў Iзрайлевых, апосталаў Хрыстовых, брамаў Ерусалiму Нябеснага (Адкрыцьцё 21: 12-21). Такiм чынам спалучэньне колькасьцi iкасаў з колькасьцяй хайрэтызмаў у iх дае дасканаласьць, памножаную на саму сябе й разам з альфабэтным грэцкiм гранавершам ад Альфы да Амэгi мусiць засьведчыць, што Госпад наш Iсус Хрыстос ёсьць найвышняю дасканаласьцяй. Ён «...Альфа й Амэга, пачатак i канец, першы й апошнi…» (Адкрыцьцё 22: 13) - вось сымбалiчны й зьмястоўны сэнс усяго твору. Падзяляецца акафiст умоўна на дзьве часткi: гiстарычную, дзе зьмешчанае апiсаньне падзеяў, зьвязаных з прыйсьцем Хрыста ў гэты сьвет, i дагматычна-маральную, у якой тлумачыцца глыбiнны сэнс таго, пра што напiсана ў першай палове твору. Парныя хайрэтызмы, як пазначана вышэй ахопленыя рыфмаю тыпу гомэатэлеўту, што ўтвараецца праз пастаноўку ў канцы радкоў словаў з аднолькавымi канчаткамi i надае акафiсту яшчэ большую прыгажосьць i вытанчанасьць. Хаця перакладчыкi яго на лацiнскую й славянскую мовы на жаль ня здолелi захаваць гэтае адметнасьцi, але менавiта адсюль бярэ пачатак эўрапейская танiчная паэзiя. Таму з гледзiшча формы й зьместу акафiст да Багародзiцы ўяўляе ўнiкальны ў сваёй дасканаласьцi твор, нездарма ж грэцкая традыцыя называе Акафiстам толькi гэты твор (яго й мы будзем далей гэтак менаваць). Усе пазьнейшыя творы гэтага жанру завуцца iкасамi. Вялiкi знаўца Ўсходняе Царквы князь Максымiльлян Саксонскi пiсаў: «Акафiставы гiмн належыць да найслаўнейшых паэтычных твораў усяго грэцкага сьвету». Уплыў Акафiсту на лацiнскую культуру можна бачыць i сёньня ў лiтанiях, што перанялi форму iкасаў.

Час напiсаньня Акафiсту дакладна не вядомы, але прамежак часу можна вызначыць, калi прыняць да ўвагi, што тэалягiчна - дагматычны зьмест Акафiсту стаўся мажлiвым толькi пасьля трэцьцяга Сусьветнага Сабору ў Эфэсе, якi адбыўся ў 431г. й прызнаў сьв.Марыю за Багародзiцу. Верхняя мяжа акрэсьленая тым, што напрыканцы VIIIст. Акафiст быў ужо перакладзены на лацiнскую мову бенэдыктынамi ў манастыры сьв.Гала(†645г.) (Сэнт-Галэн, сучасная Швайцарыя) i ў якасьцi галоўных ворагаў хрысьцiянскае веры аўтар твору называе агняхвалаў-зарастрыйцаў, а не сарацынаў(арабаў) носьбiтаў iсламу. Такi стан захоўваўся да 651г., калi абрынулася ў друз сасанiдзкая дзяржава, i нават менш таго, да 630-640гг., часу ўдалых заваёваў Абу Бэкра й Амара. Да таго ж «каптур» Акафiсту згадвае пра выбаўленьне ад чужынцаў, якiя непасрэдна пагражалi Канстантынопалю. У вызначаных храналягiчных рамках гэткiя варункi склалiся ўлетку 626г., калi сталiца была ледзь уратаваная ад войскаў обраў i пэрсаў. Паводле старой сынаксарнае заўвагi Акафiст першы раз сьпявалi 7 жнiўня 626 году. Такiм чынам ў 626 годзе быў напiсаны «каптур», якi пачынаецца словамi «Te 'Ipermacho Stratego…» (Абраная Ваявода Ўсепераможная...), i быў урачыста прасьпяваны Акафiст, але з гэтага не вынiкае, што тады ж быў напiсаны сам твор. Ёсьць падставы думаць, што напiсаны ён раней, а 7 жнiўня 626г. ня дата напiсаньня Акафiсту, але мяжа, што акрэсьляе час, i пазьней за якую твор ня мог зьявiцца.

Вызначыць аўтара гэтага дзiвоснага твору ня менш складана чым час напiсаньня. Зь вядомых гiстарычных асобаў найчасьцей згадваюць Рамана Мiласьпеўца (Melodos) й Гэорга Пiсыду.

Раман Мiласьпевец(†555г.) нарадзiўся ў сырыйскiм месьце Эмэсе, быў дыяканам у Бэйруце. На пачатку VIIст. зьявiўся ў Канстантынопалi. Знакамiтым стаўся праз стварэньне кандакоў, якiх напiсаў блiзу тысячы. Захавалася ж зь iх толькi 85. Вернiкам вядомыя ягоныя кандакi на Раство: «Дзева сёньня Над'iснага нараджае...» i на Вялiкдзень: «Хаця й у магiлу зыйшоў...». Азначаныя кандакi на самой справе ёсьць толькi зачынамi значна большых твораў, што мелi такую самую назву. Гэтыя Раманавы кандакi складаюцца з 18-24 строфаў (iкасаў), аб'яднаных аднолькаваю мэтрычнаю будоваю й скразным рэфрэнам. Зачын твору цi «каптур» меншы памерам за iкасы й мае iншую структуру, але з тым самым рэфрэнам. Першыя лiтары «каптуру» i iкасаў звычайна ўтвараюць гранаверш: «Твор цiхмянага Рамана» цi iншы падобны выраз. Мэтрыка кандакоў сылабiчная з даволi пасьлядоўным улiкам тонiкi. Такiм чынам Акафiст i кандакi Рамана Мiласьпеўца маюць у будове шмат агульных рысаў: колькасьць строфаў, скразны рэфрэн у iкасах, мэтрыку, гранаверш. Розьнiцца ж Акафiст большай унутранай вытанчанасьцяй i наяўнасьцяй меншых строфаў (кандакоў) i хайрэтызмаў.

Гэорг Пiсыда - дыякан i хартафiлак канстантынопальскай катэдральнае цэрквы сьв.Сафii (610-638гг.). У сваiх творах апяяў перамогi iмпэратара Гэракла I. Шырока вядомы ягоны твор «Вайна з обрамi», у якiм апiсаныя падзеi 626 году й аблога Канстантынопалю обрамi ды пэрсамi. Таксама Пiсыду належыць «Шасьцiдзён цi пра стварэньне сьвету». Гэты вялiкi паэтычны твор(1894 радкi) разам з «Шасьцiдзёнам» Базыля Вялiкага быў у тыя часы надзвычай папулярны. Пiсаў свае творы Пiсыда 11-радковым iзасылабiчным вершам. Як вiдаць паэмы Пiсыды зьвязаныя з Акафiстам храналягiчна, але не стылёва. Таму з двух паэтаў Раман Мiласьпевец ёсьць больш верагодным аўтарам. Зусiм мажлiва, што напiсаны твор iншаю асобай, якая засвоiла й цудоўна перапрацавала творчыя знаходкi Рамана.

Але ўжо надыходзiла iншая эпоха - час панаваньня новага гiмнаграфiчнага стылю званага канонам, закладальнiкам якога стаўся сьв.Сапрон (†638г.) патрыярх Ерусалiмскi. У творчасьцi ж сьв.Андрэя Крыцкага (660-740гг.), аўтара дзiвоснага Вялiкага Канону, гэты стыль дасягнуў сваёй вышынi. Зь цягам часу склалася традыцыя, паводле якой акафiсты зьмяшчалiся ў сярэдзiне аднайменных канонаў пасьля шостай песьнi(iрмасу).

Спачатку акафiст, як гiмнаграфiчны жанар, разьвiваўся ў межах бiзантыцкае культуры з захаваньнем нормаў, закладзеных першым творам. Крынiцамi для напiсаньня станавiлiся ня толькi Стары й Новы Запаветы цi псальмы, але й апакрыфiчныя творы. З пашырэньнем культуры акафiсту паўстала неабходнасьць у перакладах на iншыя мовы. Пры выкананьнi перакладу перавага аддавалася сэнсу, як з кананiчнымi тэкстамi, таму гранаверш i рыфмаваньне хайрэтызмаў былi страчаныя, што вiдаць у лацiнскiм i славянскiм перакладах Акафiсту. Пачала вагацца колькасьць хайрэтызмаў нават у межах аднаго твору. Даволi часта зьнiкаў трынаццаты кандак. Характэрны для хайрэтызмаў воклiч: «Радуйся» зьмяняўся на iншыя звароты: «Iсусе», «Госпадзе», «Слава» i г.д.

«Малая падарожная кнiжка» Ф.Скарыны зьмяшчае восем акафiстаў. Уклад выкананы паводле бiзантыцкага ладу штодзённых малiтваў (гл. «Малiтвы на ўвесь тыдзень» Кiрылы Тураўскага), пры якiм нядзеля прысьвячаецца Ўваскрошаньню Хрыстову; панядзелак - Анёлам; аўторак - Яну Папярэднiку; серада - Багародзiцы; чацьвер - апосталам i сьв.Мiколу бiскупу Мiраў Лiкiйскiх, якога вернiкi Ўсходняе Царквы лiчаць роўным апосталам; пятнiца - пакутам i крыжовай сьмерцi Госпада нашага Iсуса Хрыста; субота - усiм сьвятым. Скарына з замiлаваньнем ставiўся да традыцыяў, на карысьць чаго сьведчыць ня толькi лад укладаньня акафiстаў, але й падыход да iхняга перакладу й апрацоўкi. У адносiнах да структуры мэтад ягоны можна характарызаваць, як рэстаўрацыйны. Дзеля дасягненьня пасьлядоўнага папарнага рыфмаваньня хайрэтызмаў Скарына зьмяняў адны словы на блiзказначнiкi, другiя перастаўляў у межах хайрэтызму, зьмяняў лад хайрэтызмаў. Падобна на тое, што наш першадрукар быў знаёмы ня толькi з грэцкiм тэкстам Акафiсту але й зь iншаю гiмнаграфiчнай паэзiяй V-VII стст., у прыватнасьцi Рамана Мiласьпеўца. На карысьць гэтага сьведчыць наяўнасьць гранавершаў падобных да Раманавых у акафiстах, створаных самiм Скарынам, хаця гэта можна патлумачыць й пауднёва-славянскiмi ўплывамi, знаёмствам з творчасьцяй Пахома Лагапета i Рыгора Цамблака, якi ў1415-1420гг. быў мiтрапалiтам Кiеўскiм. Перапiсвальнiкам жа пазьнейшага часу гранаверш невядомы, у гэтым можна ўпэўнiцца, паглядзеўшы на яго разбурэньне ў вынiку пазьнейшых перапiсваньняў з праўкай тэксту. У пасьляакафiставых малiтвах Скарына выкарыстоўвае гомэатэлеўты, як тое рабiлi Прокал Канстантынопальскi(Vст.) i Раман Мiласьпевец.

Пры разглядзе акафiсты, зьмешчаныя ў «Малой падарожнай кнiжцы» можна ўмоўна падзялiць на чатыры групы. Першая будоваю цалкам супадае з кананiчнаю, гэта ўласна Акафiст да Багародзiцы. Другая: у будове маюцца адхiленьнi: у кандаку першым замест рэфрэну зьмешчаны воклiч «Алiлуя». Iхнiя адпаведнiкi былi вядомыя раней. Гэта акафiсты да сьв.Мiколы й Арханёла Мiхайлы. Трэцьцяя: ня маюць трынаццатага кандака i iхнiя адпаведнiкi ня знойдзены. Гэта акафiсты да магiлы й крыжа. Чацьвертая: ня маюць трынаццатага кандака й рэфрэну ў кандаку першым. Гэта акафiсты да Пётры й Паўлы, Яна Хрысьцiцеля, iмя Iсусава.

Зьмешчаны Скарынам пераклад Акафiсту да Багародзiцы амаль цалкам адпавядае кананiчнаму [6]. Пераклад, а менавiта гэта рабiў Скарына, бо пiсаў пасьля канону да Багародзiцы: «...перакладзены з грэцкае мовы на рускую...», ён разумеў як выверку i праўку тэксту. У скарынавым варыянце ёсьць адхiленьнi, якiя могуць дапамагчы знайсьцi той рукапiс, што паслужыў укладальнiку. Вызначальнымi ёсьць: згадка ў кандаку шостым пра прароцтва Балямава й ужываньне ў кандаку дзесятым слова «авечка» замест «чалавек». Параўнаць скарынаў варыянт з кананiчным можна па выданьнi а.А.Надсона[8]. Але ня выключана, што Скарына меў перад вачыма рукапiс славянскага перакладу Акафiсту й канону, бо скарынаў пераклад канону супадае з кананiчным, а ў тэксьце Акафiсту ёсьць памылкi, якiя маглi зьявiцца ў выпадку карыстаньня не якасным славянскiм рукапiсам: «света» замест «совета»(iкас 2), «пленице» - «плетения»(iкас 9), «псальмы» - «песка»(кандак 11). Праўда гэтыя памылкi маглi зьявiцца й пры наборы. Галоўная ж адметнасьць скарынавага варыянту рыфмаваньне хайрэтызмаў. Сьпяваецца Акафiст на Дабравешчаньне, як пiсана вышэй, ды ўсе Багародзiчныя сьвяты.

Другiм акафiстам, якi добра супадае з кананiчным варыянтам ёсьць акафiст да сьв.Мiколы. У некаторых крынiцах гэты акафiст прыпiсваецца кiеўскаму мiтрапалiту Ахрэму II (1090-1096) i прысьвечаны перанясеньню мошчаў сьвятога да Бары(Iталiя) ў 1087г. Параўнаньнi паказалi, што адрозьненьнi памiж варыянтамi большыя чым у выпадку Акафiсту (карэляцыя недзе 80% пры 95% для Акафiсту). Гэта дае падставу для думкi, што i ў дадзеным выпадку маем таксама справу зь перакладам. Тады аўтарства Ахрэма II сумнеўна. Сьпяваецца акафiст 6 сьнежня (дзень памяцi сьвятога) й 9 траўня (дзень перанясеньня мошчаў у Бары).

Акафiст да Арханёла Мiхайлы, зьмешчаны ў кнiжцы Скарыны, будовай амаль ня розьнiцца з кананiчным. Пры параўнаньнi выяўлена, што кандакi й першыя часткi iкасаў добра супадаюць з кананiчным варыянтам (карэляцыя недзе 60-70%), хайрэтызмы ж цалкам не падобныя. Хайрэтызмы кананiчнага акафiсту вызначаюцца большай шматслоўнасьцяй i меншай колькасьцяй iх у iкасе(7). Сьпяваецца акафiст як пiсана вышэй а таксама на Дзiва Мiхайлы (6 верасьня) ды Сабор Арханёла Мiхайлы (8 лiстапада).

Казаць нешта пэўнае пра акафiсты да Магiлы Гасподняй i жыцьцядайнага Крыжа Гасподняга немагчыма з-за нястачы матар'ялу. Абодва акафiсты ў адрозьненьнi ад традыцыйнай будовы ня маюць трынаццатага кандака. Акафiст да Магiлы мае акрамя таго ў складзе iкасаў толькi 6 хайрэтызмаў. Параўнальны аналiз не выявiў агульнага памiж скарынаўскiм акафiстам да Крыжа Гасподняга й традыцыйным. Калi традыцыйны акафiст грунтуецца на Сьвятым Пiсьме, дык крынiцамi для скарынаўскага сталiся ня толькi Стары й Новы Запаветы, але й паданьне пра знойдзеньне крыжа сьв.Аленай i зьяўленьне яго iмпэратару Канстантыну. Сьпяваюцца акафiсты як пазначана ў Скарыны, а акафiст да Крыжа Гасподняга яшчэ й на Крыжаўзьдзьвiжаньне (14 верасьня).

Акафiст да Пётры й Паўлы з гранавершам вядомы з XVст. i прыпiсваецца канстантынопальскаму патрыярху Iсыдару (1347-1349гг.). Наяўнасьць ў славянскiм тэксьце альфабэтнага гранаверша заслуга невядомага перакладчыка, якi зьмясьцiў гранаверш паводле кiрылiчнага альфабэту, адкiнуўшы лiтары, што стаяць у iм пасьля амэгi. Пэўна ў Скарыны й маем той самы акафiст, бо вершы, што папярэднiчаюць уласна акафiсту, гранавершам не ахопленыя. Сьпяваецца ён як пазначана й на сьвята Пётры й Паўлы (29 чэрвеня).

Аўтарства акафiста да Яна Папярэднiка прыпiсваюць таму ж канстантынопальскаму патрыярху Iсыдару, але гэта тычыцца кананiчнага твору. Акафiст жа, што зьмешчаны Скарынам, зусiм не падобны да кананiчнага. Ён мае значныя адхiленьнi ў будове: адсутнасьць 13-га кандака, рэфрэна ў 1-м кандаку. Наяўнасьць гранавершу «ПИСАЛ ДОКТОР СКОРИНИЧ ФРАНЦИСКУС», якiм ахоплены ня толькi сам акафiст але й папярэднiя трапары й стыхiры, што звычайна чытаюцца перад канонам, дае падставы для думкi пра аўтарства самаго Скарыны. Акафiст сьпяваецца як пазначана й таксама на сьвяты Займеньня (23 верасьня), Раства (24 чэрвеня) й Адсячэньня галавы (29 жнiўня) Яна Хрысьцiцеля, на першае з другiм (24 лютага) ды трэцьцяе (25 траўня) знойдзеньне галавы ягонай, таксама на Сабор Яна Хрысьцiцеля (7 студзеня).

З усiх акафiстаў «Малой падарожнай кнiжкi» найбольш нязвыклым ёсьць акафiст да iмя Iсусава, якi акрамя адхiленьняў у будове (адсутнасьць 13-га кандака й рэфрэну ў 1-м кандаку) вылучаецца тым, што ня мае скразнога рэфрэну.Ягонае месца займае трынаццаты хайрэтызам, уласьцiвы толькi канкрэтнаму iкасу. Але апошнiя хайрэтызмы iкасаў падобныя адзiн да аднаго. У вынiку сувязь структуровых частак твору замест трывалага зьнiтаваньня набывае форму гнуткае повязi. Акафiст да Госпада Iсуса, што вядомы перапicвальнiкам з XVст., паслужыў Скарыну зыходным матар'ялам. Параўнальны аналiз выявiў, што кандакi й уводныя часткi iкасаў скарынаўскага й кананiчнага акафiстаў зусiм розныя, але хайрэтызмы маюць шмат агульнага. Супадзеньнi ў тэкстах хайрэтызмаў вагаюцца ад 40% у iкасе 12 да 80-90% у iкасах 4 i 6. Такiм чынам ствараючы новы акафiст Скарына пазычыў агулам блiзу 60% хайрэтызмаў з старога акафiсту, апрацаваўшы й паставiўшы iх на новыя месцы. Упэўняе нас у тым, што гэта твор cкарынаў i гранаверш «ДЕЛАЛ ДОКТОР СКОРИНИЧ ФРАНЦИСКУС», якiм ахоплены нятолькi сам акафiст але й папярэднiя вершы.

Параўнаньне вершаў, зьмешчаных перад Акафiстам да Багародзiцы ў «Малой падарожнай кнiжцы» з кананiчнымi з службы Багародзiцы [5,стар.408-409] дае падставы сьцьвярджаць, што яны не зьяўляюцца творамi Скарыны. ВЕРШы 1-3 ёсьць стыхiрамi на «Госпадзе клiчу…» (тон 6); СЛАВА - СЛАВА, I ЦЯПЕР на «Госпадзе клiчу…» (тон 2); I ЦЯПЕР - СЛАВА, I ЦЯПЕР стыхiраў на стыхоўнi (тон 2) [5, стар.411]. У акафiсьце да Пётры й Паўлы ВЕРШ 1 падобны да трапара сьвятым (тон 2) на сьвята 29 чэрвеня [5,стар.756]. Верш I ЦЯПЕР у акафiсьце да сьв.Мiколы ёсьць трапаром (тон 2) з службы да сьвятога [5,стар.497]. Верш пад тытулам СЛАВА ў акафiсьце да Крыжа Гасподняга мае такi самы тытул i зьмест, што й у каноне да Сьвятога Крыжа (песьня 1, тон 4) Рыгора Сынайца, а ВЕРШы 2 i 3 падобныя да ЗАПЕВУ з таго самага твору [5,стар. 513-514]. Вершы ВЕРШ 1-3, СЛАВА у акафiсьце да iмя Iсусава вельмi падобныя да стыхiраў на «Хвалiце…» (тон 4) з кананiчнага акафiсту да Госпада нашага Iсуса Хрыста [5,стар.404-405]. Не зважаючы на тое, што гэтыя вершы ахопленыя разам з усiм акафiстам адным скарынаўскiм гранавершам, мусiм прыняць да ўвагi згадку ў зьмесьце «Малой падарожнае кнiжкi», што гэтыя стыхiры Госпаду Iсусу ёсьць творамi манаха Студыцкага манастыру Тэактыста(IXст.). Як вiдаць з вышэй напiсанага ўносак самога Скарыны ў айчынную гiмнаграфiчную спадчыну вымагае далейшых пошукаў.

Паводле сьведчаньня а.Льва Гарошкi акафiст да сьв.Еўфрасiньнi напiсаны ў 1900г. ераманахам Мiкадымам [Л.Гарошка. Сьв.Еўфрасiньня - Прадслава, патронка Беларусi, Парыж, 1949, стар.57]. Але ў 12-м iкасе твору аўтар распавядае пра знаходжаньне мошчаў у Полацку, што сталася толькi ў 1910г. Пэўна гэтую дату й трэба лiчыць за час напiсаньня акафiсту. Аўтар жа твору ераманах Мiкадым у наступным годзе быў прызначаны бiскупам полацкiм i кiраваў эпархiяй да 1917г. Структурных парушэньняў няма, акрамя меншае колькасьцi хайрэтызмаў (11), што ня ёсьць прынцыповым для стваральнiкаў новых акафiстаў. Узносiцца хваласьпеў у дзень памяцi сьвятой (23 траўня).

Акафiст да сьв.Язафата быў напiсаны напрыканцы XIXст. а.Аляксандрам Дзiкiм. Выпраўлены ў 1901г. а.Сыдарам Дольнiцкiм твор убачыў сьвет у Жоўкве з друкарнi аа.базылянаў, адкуль пазьней у 1906г. выйшлi кнiжкi А.Пашкевiчанкi(Цёткi).У будове розьнiцца толькi колькасьцяй хайрэтызмаў у iкасах (3). Але значна раней iснаваў iншы акафiст. Згодна паведамленьня iгумена вiцебскага базылянскага манастыру а.Яна Альшэўскага пра забойства iмпэратарам Пятром I 11 лiпеня 1705г. базылянаў у полацкай катэдральнай царкве сьв.Сафii, перад прыходам цара манахi сьпявалi лiтанiю да блаславёнага Язафата. На думку аа.М.М.Салаўя й А.Г. Вялiкага [4] маецца на ўвазе акафiст, якi ў 1763г. быў выдадзены з паралельным перакладам на лацiну й песьняй у гонар Язафата. Твор гэты пакуль што ня знойдзены. Акафiст сьпяваецца ў дзень памяцi сьвятога (12 лiстапада).

Сымон Полацкi ў справе гарманiзацыi Акафiсту пайшоў шмат далей за Скарыну. Скарына рабiў толькi аздабленьне твору хаця й добра ведаў сылабiку, аб чым сьведчыць уступ да кнiгi Ёва:

Богу въ Троици единому ко чти и ко славе

Матери Его Пречистой Марии к похвале

Всем небесным силам и святым Его к веселiю

Людем посполитым к доброму научению.

Сымон Полацкi ж увесь Акафiст выклаў адзiнаццацicкладовым сылабiчным вершам, тым самым разбурыўшы былую структуру й стварыўшы новую. Захаванымi засталiся падзел на кандакi й iкасы, наяўнасьць рэфрэну ў iкасах i першым кандаку, але нутраная будова зьмененая. Кандакi й iкасы ўжо структурова ня розьняцца, хайрэтызмы ў межах iкасу не выдзяляюцца, а зьяўляюцца звычайнымi двухрадкоўямi. Памер хайрэтызму тут не абмяжоўваецца адным радком. Бывае, што ён пашыраны на ўсе двухрадкоўе, цi пачынаецца зь сярэдзiны аднаго радка й сканчаецца на сярэдзiне другога. Стылёвыя зьмены вымагалi зьмены зьместу, таму зразумела, што акафiст да Найсьвятой Дзевы розьнiцца з Акафiстам i сэнсам. Параўнаньне пераконвае ў тым, што для твора Сымона Полацкага крынiцаю стаўся кананiчны пераклад Акафicту (адсутнасьць згадкi пра Баляма й пасьлядоўнасьць хайрэтызмаў). Напiсаны акафiст да Найсьвятой Дзевы, як вынiкае з тэксту, у 1648г. калi Сымон Полацкi навучаўся ў кiеўскай Магiлянскай калегii. Пазьней недзе ў 1651г. ён ад'ехаў да Вiльнi.

Тое, што напicана вышэй пра падыход Сымона Полацкага ў справе рыфмаваньня акафicту да Найсьвятой Дзевы, ёсьць справядлiвым пры разглядзе акафicту да Госпада нашага Iсуса Хрыста. Час напiсаньня твору недзе 1648-51гг., бо стылёва абодва акафicты вельмi падобныя. Узорам для яго паслужыў хутчэй за ўсе акафicт кананiчны, на карысьць чаго сьведчыць урывак пра дзяўчыну хананэйскую ў адзінаццатым кандаку.Удакладнiць крынiцу для акафicтаў С.Полацкага пэўна дапаможа зьмест пасьляакафicтавых малiтваў. Цяжка адказаць зь якою мэтай пiсаў вучань Магiлянскае калегii гэтыя творы. Пераклад на польскую мову пэўна абумоўлены значнаю палянiзацыяй грамадзкага жыцьця ўсходнiх земляў тагачаснае Рэчы Паспалiтае. Славянская мова была ўжо незразумелая, а беларуская, як дзяржаўная, паступова свае пазыцыi трацiла. У гэткiх варунках адукаваная частка грамадзтва, без увагi на канфэсыйную прыналежнасьць, арыентавалася на мову польскую. Яшчэ раней з гэтае ж прычыны ў 1635г. праваслаўны мiтрапалiт кiеўскi Сыльвэстар Косаў пераклаў i выдаў у польскай мове «Пацярык пячэрскi». Нiжэй дзеля параўнаньня падыходаў Ф.Скарыны й С.Полацкага да апрацоўкi Акафicту зьмешчаныя пераклады пятага iкасу.

Кананiчны:

Видеша отроцы халдейстiи, на руку Девичу создавшаго руками человеки, и Владыку разумевающе Его, аще и рабiй прият зрак, потщашася дарми послужити Ему и возопити Благословенней:

Радуйся, звезды незаходимыя Мати

Радуйся, заре таинственнаго дне

Радуйся, Троицы таинники просвещающая

Радуйся, мучителя бесчеловечнаго

изметающая от начальства

Радуйся, Господа человеколюбца

показавшая Христа

Радуйся, варварскаго избавляющая служенiя

Радуйся, тименiя изимающая делъ

Радуйся, огня поклоненiе оугасившая

Радуйся, пламене страстей изменяющая

Радуйся, верныхъ наставнице целомудрiя

Радуйся, всехъ родовъ веселие

Радуйся, Невесто неневестная

Францiшка Скарыны:

Видеша отроци халдейстиi, на руку Девичю создавшего рукама человеки, и Владыку разумевающе Его быти, аще и рабиi приат зракъ, подщашеся дарми угодити Ему, и возопиша ко Благословенной:

Радуйся, Мати звезды незаходимое

Радуйся, свете зори утренее

Радуйся, прельсти пещъ оугасивши

Радуйся, о Троици человеки просветивши

Радуйся, врага немилостива от власти изметающи

Радуйся, Господа человеколюбца

Христа показующи

Радуiся, иже отводиши от служебъ поганских

Радуйся, иже избавляеши от делъ скверных

Радуйся, огню поклонение оуставльши

Радуйся, пламени страшного силу изменивши

Радуiся, верным наставнице и целомудрие

Радуйся, всехъ народов веселие

Радуiся, Невесто неневестная

Сымона Полацкага:

Gdy obaczяli chałdeяscy królowie

Na ręka Panny prawdziwi wieЯczkowie

Tworcę człowieka, Panem Go uznali

Lub niewolnikié stał, ofiarowali

Dary Mu godne z usługami swemi

Spiewaiąc wdzięcznie głosy rozlicznemi

Bądz pozdrowiona, gwiazdy nieschodzącey

Matko, światłoscią świat oświecaiącey

Bądz pozdrowiona, jutßenko ognista

Dnia taiemnego, Dziewico PЯeczysta

Bądz pozdrowiona, piec ugaßaiąca

Kłamstwa a skrytość Troycy ziawiaiąca

Bądz pozdrowiona, żeś kaceßa złego

Wygnała Panno z dziedzictwa twoiego

Bądz pozdrowiona, człekolubiwego

Rodząca Panno Syna iedynego

Bądz pozdrowiona, niewole poganskiey

Nas zbawiaiąca pßez moc ręki Panskiey

Z sprosnych uczynkow wßytkich oczysciłaś

Pokłon ogniowi Panno ugasiłas

Bądz pozdrowiona, płomienie gaßąca

Affectow ciała я żądze nißcząca

Bądz pozdrowiona, mistßynio czystości

Wiernэ narodom pЯyiemna radości

Bądz pozdrowiona, Matko pßy panienstwie

Panną zrodziłaś Boga w człowieczenstwie

Лiтургiчная мова паўсюдна розьнiцца з пабытовай. Гэта сталася вынiкам захаваньня ў царкоўным ужытку традыцыяў маўленьня. Укладальнiк iдучы за гэтай традыцыяй мусiў адыйсьцi ад пэўных нормаў лiтаратурнае мовы й вярнуцца да элемэнтаў, якiя сёньня ўжываюцца ня часта:

1.Назоўнiкi жаноцкага роду з асновай на сiпячыя зь мяккiм знакам у творным склоне маюць канчатак -яй. Узоры такога ўжываньня спатыкайма ў гiмне «Магутны Божа» Н.Арсеньневай: «Над Беларусяй цiхой i ветлай...», у «Матачцы Божай» Ф.Абрантовiча: «...мiласьцяй чыстаю нас запалi... «, у перакладзе Новага Запавету А.Луцкевiчам: «...напоўнiлiся зайздрасьцяй... «(Дз.Апост.5:17).

2. Пашырана ўжываньне клiчнага склону, якi мае трывалыя пазыцыi ў славянскай мове й часткова захаваўся ў беларускай: браце, дружа, хлопча, чалавеча. Як вiдаць з прыкладу ўжываецца ён падчас звароту да пэўнае асобы. У беларускай мове назоўнiкi ў клiчным склоне найбольш розьняцца для мужчынскага роду. Утварэньне клiчнага склону для словаў з асновай на -б;-д;-з;-л;-м;-н;-п;-с;-т;-у адбываецца даданьнем канчатку -е (хлебе, народзе, слупе, мосьце, покрыве). Для словаў на -ж;-р;-ч;-ш маем канчатак -у (мужу, пастару, мечу). Пры -г;-к;-х;-ц маем канчатак -а (Божа, дзiвача, мнiша, мудрэ-ча). Калi аснова слова сканчаецца на -ь цi -й дык у клiчным склоне маем канчатак -ю (кармiцелю, коню, краю). Апроч пазначанага вышэй у тэксьце ёсьць пэўныя неадпаведнасьцi нормам напiсаньня i-й; у-ў. Гэта тлумачыцца неабходнасьцяй забясьпечыць пры сьпеве павольныя пераходы. У тэорыi вершаскладу такiя зьмены завуцца выкарыстаньнем дыярэзы (зьмены ў на у, й на i) й сынярэзы (зьмены у на ў, i на й).

Укладальнiк цешыцца надзеяй, што дадзены зборнiчак дапаможа чытачам ня толькi азнаёмiцца з айчыннай гiмнаграфiчнаю спадчынай, але й як пяем у часе лiтургii айца нашага сьв.Яна Залатавуснага «...убачыць праўдзiвае сьвятло, прыняць Духа Нябеснага, знайсьцi веру праўдзiвую...»

Укладальнiк

АКАФIСТ ДА ЖЫЦЬЦЯНОСНАЙ МАГIЛЫ ГАСПОДНЯЙ СЬПЯВАЕЦЦА У НЯДЗЕЛЮ Й УСЕ ДНI ТЫДНЮ

ВЕРШ 1

вышынi на зямлю прызволiў зыйсьцi Сын i Слова Божае й, мiж люду пражыўшы, самахоць укрыжаваньне й сьмерць прыняў, i ў магiлу несьмяротны нiбы памерлы паклаўся, i як Бог праз тры днi ўваскрос. Таму ўсе вернiкi як Уладару й Богу пяем: «Алiлуя!»

АКАФIСТ ДА ЖЫЦЬЦЯНОСНАЙ МАГIЛЫ ГАСПОДНЯЙ СЬПЯВАЕЦЦА У НЯДЗЕЛЮ Й УСЕ ДНI ТЫДНЮ.

ВЕРШ 2

Уваскрошаньне Тваё, Хрысьце, услаўляем i да жыцьцяноснае магiлы Тваёй сьхiляемся, пра яе ж прарок Iсая, кажучы, клiча: «У тыя днi род Ясеяў паўстане як знак для люду, на яго спадзяюцца народы, i будзе ў павазе магiла Ягоная [1]». Таму й мы песьню радасьцi ахвяруем, да яе пяючы: «Радуйся, магiла жыцьцяносная, зь цябе бо Хрыстос уваскрос!»

ВЕРШ 3

Пра ўваскрошаньне Хрыстова Анёлы ў нябёсах пяюць i зь яго цешацца, празь яго бо напоўнiлiся хоры нябесныя. Дзеля гэтага каля жыцьцяноснае магiлы Тваёй з радасьцяй Анёл распавёў мiраношам пра сапраўднае Тваё, Збаўча, уваскрошаньне, кажучы: «Мо Iсуса Назарэйскага шукаеце ўкрыжаванага, няма Яго тутака, бо паўстаў, вось жа мейсца дзе паклалi Яго [2]». тыя, пакланiўшыся магiле Тваёй сьвятой, апавесьцiлi апосталаў i пяялi: «Алiлуя!»

СЛАВА

Уваскрошаньнем Сваiм, Хрысьце, пекла паланiў, шатанскую дужасьць скрышыў, да Бога Айца тых, што адвеку сядзелi ў цемры, на неба прывёў, грабежнiку рай адчынiў, суцешыў засмучаных вучняў Сваiх, зямлю, раней заклятую, лежучы ў магiле, ачысьцiў, веру хрысьцiянскую ўмацаваў i жыцьцё вечнае падараваў нам, якiя пяем: «Алiлуя!»

I ЦЯПЕР

Хрыстос сапраўды ўваскрос, усе на зямлi ў гэта верым i навучаем, бо мноства нябожчыкаў у гадзiну паўстаньня Твайго з магiлы ўваскросла й да Ерусалiму прыйшло [3]. Таму й мы, насеньне Божае, на сусьветнае ўваскрошаньне спадзяемся й Цябе, Судзьдзю, што мае прыйсьцi з уладаю судзiць жывых i памерлых, чакаем, i да Цябе молiмся: «Дзеля жыцьцяноснае магiлы Тваёй i ўсяслаўнага ўваскрошаньня Твайго зьлiтуйся над намi у дзень судовы!»

КАНДАК 1

бранаму ваяводу, якi ўваскрос з памерлых, Табе, спрадвечны Ўладару Хрысьце, пераможную песьню пяем, бо паўстаў усемагутна з магiлы. Мы ж, уратаваныя ад сьмерцi вечнае, пачэсьнейшай магiле Тваёй ахвяруем песьню радасьцi, пяючы: «Радуйся, магiла жыцьцяносная, зь цябе бо Хрыстос уваскрос!»

IКАС 1

Старшыня Анёлаў, зыйшоўшы зь нябёсаў, адкiнуў магiльны камень пад час Твайго, Хрысьце Божа, уваскрошаньня й мiраношам пра паўстаньне Тваё дабравесьцiў, кажучы: «Iдучы абвясьцiце вучням, што з памерлых паўстаў [4]». Яны ж узрадвалiся, Збаўча, Твайму ўваскрошаньню й песьню славы пяялi да сьвятое магiлы, кажучы:

Радуйся, пачэсная магiла, у табе бо Хрыстос

ляжаў i праз тры днi ўваскрос

Радуйся, найхвальнейшы ложку, на табе бо

Iсус спаў нiбы леў i ўсемагутна паўстаў

Радуйся, зь цябе бо Спадар наш, нiбы жанiх

выйшаўшы, пекла паланiў

Радуйся, зь цябе бо Бог наш, як Уладар з

пасаду ўстаўшы, шатана скруцiў

Радуйся, бо праз уваскрошаньне Ягонае

бацькi нашыя, раней

памерлыя, уваскрослi

Радуйся, бо праз паўстаньне Ягонае тыя,

што даўно памерлi,

да Еруcалiму прыйшлi

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 2

Калi Марыя Магдалена i другая Марыя да магiлы прыйшлi, каб намасьцiць цела Тваё, Хрысьце Божа, дык Анёла знайшлi, што сядзеў на камянi ды да iх прамаўляў: «Не пужайцеся вы, бо ведаю, што шука еце ўкрыжаванага Iсуса Назарэйскага, Яго няма тутака, Ён паўстаў, як казаў вам [5]». Калi ж паведамiлi вучням пра паўстаньне Тваё, тады ўсе як Творцу й Уладару ўзьнесьлi анёльскi сьпеў: «Алiлуя!»

IКАС 2

Вiхор думак унутрох мелi, Хрысьце, вучнi Твае, бо ня ведалi, што водля пiсаньняў належыць Табе, Богу ўсiх, з памерлых уваскроснуць, таму й не далi веры мiраношам, што дабравесьцiлi пра паўстаньне Тваё. Але Пётра пайшоў да магiлы Тваёй i, сьхiлiўшыся, угледзiў, што ляжыць толькi зрэб'е й хустка з галавы Боскай Тваёй [6]. Пасьля зь iншымi вучнямi, якiя паверылi, гэтым усьцешаныя, песьню славы пяялi да магiлы Тваёй, кажучы:

Радуйся, сьветланосная магiла Госпадава,

празь цябе дазнаўся Пётра пра

Хрыстова ўваскрошаньне

Радуйся, найславутае жытло Божае, бо ў

табе ўчынiлася сусьветнае збаўленьне

Радуйся, праз Сьвятога бо, што ў табе

ляжаў, уся зямля асьвяцiлася

Радуйся, бо праз Стварыцеля, што ў табе

адпачыў, стварэньне ўсе аднавiлася

Радуйся, бо з Усходу й з Захаду да цябе

прыходзяць i Хрыста ўслаўляюць

Радуйся, бо на Поўднi й на Поўначы Ягонае

ўваскрошаньне зь цябе выхваляюць

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 3

Вартаўнiкi мiтусьлiвыя ля магiлы Тваёй, Хрысьце, чулi землятрус вялiзны й Анёла-ахоўнiка, што дабравесьцiў пра Тваё ўваскрошаньне. Таму ад упуду затрэсьлiся й нiбы мерцьвякi сталiся, зьбеглi да места й архiрэям ды старшыням паведамiлi пра ўсе, што тады адбылося [7]. Тыя ж у бяспраўстве сваiм змысьлiлi праўду схаваць пра Тваё ўваскрошаньне, але ня здолелi, бо ўсе навучылiся да ўваскрослага Бога пяяць: «Алiлуя!»

IКАС 3

Калi ж за тое раней Язэп Арымахвэйскi, Твой вучань таемны праз страх перад юдэямi, выпрасiў цела Тваё, Хрысьце, у Пiлата, да Яго ж i Мiкадым прыйшоў, несучы сумесь мiра з альясам, i, намасьцiўшы несьмяротнае цела Тваё ды ў халсьцiну з духмянасьцямi загарнуўшы, у магiлу паклалi новую [8]. У ёй нiкога зь людзей ня клалi раней акрамя Цябе, адзiнага Бога, каб асьвяцiў рэчаiснасьць зямную. Пазьней яны, зьведаўшы пра славутае ўваскрошаньне, песьню пашаны пяялi да магiлы Тваёй, кажучы:

Радуйся, найсьвятая судзiна, у табе бо

таямнiца збаўленьня ўчынiлася

Радуйся, найсьветлы хораме, бо зь цябе

ўваскрошаньне да ўсiх краёў зьявiлася

Радуйся, царква, ложак i пахавальня

Ўладару Нябеснаму

Радуйся, ганьба, плач i скаголеньне

ты натоўпу жыдоўскаму

Радуйся, зь цябе Хрыстос выйшаўшы, палон

паланiў i да Бога Айца людзтва прывёў

Радуйся, зь цябе паўстаўшы, Iсус шатана

скруцiў i ўсю моц ягоную зьнiшчыў

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 4

Калi ж прыйшлi мiраношы да вучняў Тваiх, Хрысьце Божа, дабравесьцячы iм пра Тваё ўваскрошаньне, тады радасьцяй тыя напоўнiлiся й да Галiлеi рушылi, як Ты iм загадаў, i ўбачылi Цябе, сапраўднага Бога, не прывiдам, але маючым цела [9]. Таму, як перад Богам сьхiлiўшыся, клiкалi: «Алiлуя!»

IКАС 4

Учынак дзiвосны Твайго ўваскрошаньня, Хрысьце, юдэi зразумець спрабавалi, як, кляйна не пашкодзiўшы, выйшаў з магiлы [10]. Да таго ж, прароцтваў ня ведаючы, ачарнялi Тваё праз тры днi ўваскрошаньне. Мы ж, таямнiцай вялiкаю зьдзiўленыя, песьню славы ахвяруем да магiлы Тваёй, пяючы:

Радуйся, бо мела ў сабе найсьвятое цела й

Боства, што ўвесь стварыла сусьвет

Радуйся, бо пакладзены ў цябе чалавекам,

як Бог у славе ўваскрос

Радуйся, празь цябе бо брама пякельная

зьведала моцнае разбурэньне

Радуйся, празь цябе бо Адам з сьвятымi

айцамi знайшлi ўратаваньне

Радуйся, бо зямлю, што была спаганеная

братазабойствам i крывёй Абэля [11]

Радуйся, у табе лежучы, Хрыстос

праз тры днi ачысьцiў яе

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 5

Праз восем дзён з часу паўстаньня Свайго, Хрысьце, прыйшоў да вучняў Тваiх скрозь дзьверы замкнёныя, дарунак Духа Пацяшыцеля даючы iм. Тады да вучня Хамы й прамовiў: «Падыйдзi ды даткнiся». Той жа, дакрануўшыся, пазнаў Цябе, Бога iснага, а ня здань [12]. Дзеля гэтага да Цябе, уваскрослага Бога, зь iншымi вучнямi клiкалi: «Алiлуя!»

IКАС 5

Бачма разважаньнi мудрагелiстыя старшыняў юдэйскiх з скамянелымi сэрцамi, бо не хацелi верыць, Збаўча, у сапраўднае Тваё ўваскрошаньне й не разумелi прароцкiх пiсаньняў, што належыць Табе, Богу ўсiх, з памерлых уваскроснуць. Мы ж, непамыльную маючы веру, песьню пашаны ахвяруем, да магiлы Тваёй пяючы:

Радуйся, бо Анёл ад цябе камень

адкацiў i мiраношам абвесьцiў

пра Хрыстова ўваскрошаньне

Радуйся, бо пра Бога, якi зь

цябе паўстаў, па ўсёй зямлi

вестка распаўсюдзiлася

Радуйся, найдаражэйшы куфэрку,

бо зь цябе Ўладар славы выйшаўшы,

кляйна не пашкодзiў

Радуйся, багацейшы палацу, зь цябе

Божы Сын выйшаўшы, неразумных

вартаўнiчых Пiлатавых спудзiў

Радуйся, бо Хрысту, зь цябе ўваскросламу,

усе нябесныя моцна ўзрадвалiся

Радуйся, ад Несьмяротнага, якi

зь цябе паўстаў, людзi ўсе

несьмяротнасьцi навучылiся

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 6

Калi пасьля ўваскрошаньня Свайго, Хрысьце, зьявiўся да вучняў Сваiх на моры Тыберыядзкiм, тады ж загадаў правабоч чоўна нерат закiнуць, i тамака Твой вучань улюбёны Цябе, Бога, падчас ловаў пазнаў, таму й мовiў да Пётры: «Гэта ёсьць Госпад». Выйшаўшы адтуль на зямлю, убачылi вогнiшча ды рыбу, што ляжала на iм, ды хлеб [13], i, у ламаньнi хлеба пазнаўшы Цябе, як уваскросламу Богу, засьпявалi: «Алiлуя!»

IКАС 6

Зарана было калi жанкi, што прыйшлi да магiлы Тваёй, Хрысьце Збаўча, жаданага цела не знайшоўшы, не здагадалiся пра Тваё, Iсусе, паўстаньне.

Тутака ж убачылi Анёла, што стаяў ды да iх прамаўляў: «Што жывога шукаеце спрамiж памерлых, няма Яго тутака але паўстаў [14]». З гэтага, даведаўшыся пра Тваё ўваскрошаньне, песьню славы пяялi да шаноўнай магiлы Тваёй, кажучы:

Радуйся, у табе Хрыстос пасялiўшыся,

усю падземную моц напалохаў

Радуйся, празь цябе затрымцела пекла й

памерлых аддало, якiх трымала адвеку

Радуйся, бо жыцьцядайным паўстаньнем

зь цябе стварэньне ўсе ажывiлася

Радуйся, празь цябе бо апостал Хама: «Госпад

мой i Бог мой» - вымаўляць навучыўся [15]

Радуйся, бо вялiзны скарб Язэпу

Арымахвэйскаму ты прыдбала

Радуйся, бо найсьвяцейшае цела Збавiцеля

нашага ў сабе тры днi трымала

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 7

У часе пакутаў Тваiх, Госпадзе, не сьцярпела сонца шаленства бяспраўных юдэяў, схавала сьвятло сваё й царкоўная заслона разьдзерлася. Каля найсьвяцейшай магiлы, дзе быў Ты пакладзены, зямля трэслася, хочучы праглынуць тых злачынцаў [16]. Але Ты, Чалавекалюбча, малiўся за грэшнiкаў i ўваскрос, як Бог, з славаю ды Адама ўсiм роднага ўзьняў з Сабою. Таму клiчам супольна да Цябе, Уладара: «Алiлуя!»

IКАС 7

Пасьля ўваскрошаньня, Хрысьце, зьявiўся да вучняў Сваiх, Лукаша ды Кляопы, калi яны йшлi да Эмаўса. Далучыўся да iх на шляху, i Табе паведамiлi пра ўсе, што ў Ерусалiме здарылася. Ты ж, Божа, адкрыў iм прароцтвы ўсе папярэднiя, што былi пра Цябе. Пасьля празь iх i пазнаны быў у ламаньнi хлеба. Адтуль яны з радасьцяй вялiкаю да Ерусалiму ўзьвярнулiся, дабравесьцячы вучням пра Тваё ўваскрошаньне [17], i ўсе тыя, супольна сьхiлiўшыся перад магiлай Тваёй, пяялi, кажучы:

Радуйся, шаноўная магiла, што прыняла

хлеб нябесны, якi ўсiм пажыву дае

Радуйся, што зьмесьцiла Ўладара вечнага,

якi ўсiх жыцьцём надзяляе

Радуйся, праз паўсталага зь цябе

Хрыста, неба й зямля былi

весткай добрай напоўненыя

Радуйся, празь цябе архiрэй ды ўсе зборы

жыдоўскiя былi пасаромленыя

Радуйся, празь цябе бо апостальскi зьвяз

радасьцяй вялiкай напоўнiўся

Радуйся, i празь цябе парушальнiкi

запавету ў ачарненьнi ўваскрошаньня

Хрыстовага супынiлiся

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 8

Прамоўцамi баганоснымi пра паўстаньне Тваё па сланыя былi сьвятыя апосталы па ўсёй зямлi [18]. Яны ж хрысьцiлi ў iмя Айца й Сына, i Сьвятога Духа ды навучалi пра Цябе сапраўднага Бога. Таму навучылi вернiкаў усiх Табе,Творцу й Уладару, сьпяваць анёльскi сьпеў: «Алiлуя!»

IКАС 8

Пасьля паўстаньня Твайго, Хрысьце, з памерлых прыйшла Марыя Магдалена яшчэ ў прыцемках да магiлы ды ўбачыла, што камень ад магiлы адкочаны. З гэтае прычыны, шпарка йдучы, вучням паведамiла: «Вось узялi Госпада з магiлы». Адтуль жа Пётра, як больш прагны ў веры, зь Янам да магiлы пайшлi ды, увайшоўшы ў магiлу, убачылi, што ляжаць тканiны адны й, зразумеўшы пра Тваё ўваскрошаньне, Збаўча [19], песьню пашаны да найсьветлай магiлы Тваёй засьпявалi, кажучы:

Радуйся, магiла, праз Хрыста, што

ў табе быў замкнёны тым, хто ў

апраметнай, зазьзяла збаўленьне

Радуйся, праз камень, якi быў ад

цябе адкочаны, тыя, што мелi

каменныя сэрцы навучылiся

апяваць Хрыстова ўваскрошаньне

Радуйся, у табе бо паснула пiльнае вока,

целам тры днi адпачыўшы

Радуйся, зь цябе бо выйшаў Госпад наш Iсус

Хрыстос, неўмiрушчасьць нам паказаўшы

Радуйся, бо тых, што сном вечным здавён

паснулi, паўстаўшы зь цябе, абудзiў

Радуйся, таму што сонца найсьветлае, што

зазьзяла зь цябе, асьвяцiла ўвесь сьвет

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 9

Кожнае стварэньне духоўнае й цялеснае вялiкай Тваёй мiласэрнасьцi, Хрысьце, зьдзiвiлася. Ведаючы Цябе недасяжным Богам, убачылi закатаваным бяспраўнымi юдэямi, укрыжаванным i пахаваным, i ў славе ўваскрослым. Таму Табе, Творцу й Уладару, радасна сьпяваем усе: «Алiлуя!»

IКАС 9

Уваскрошаньнем Сваiм новае дзiва нам паказаў, бо на магiле кляйна не пашкодзiўшы, як i зь Дзевы падчас нараджэньня Свайго, выйшаў. Дзеля гэтага, зьдзiўляючыся, шануем пакуты Твае й пахаваньне ўслаўляем, ды перад Тваiм праз тры днi ўваскрошаньнем зь верай сьхiляемся й песьню ўдзячнасьцi ахвяруем паважнай магiле Тваёй, кажучы:

Радуйся, найсьветлая магiла, бо

Хрыстос зь цябе ўваскросшы,

увесь сьвет аднавiў

Радуйся, бо камень, якi быў ад

цябе адкочаны, вечную браму

пякельную i кайданы раструшчыў

Радуйся, бо ад Хрыста, што ў цябе быў

пакладзены, затрымцела ўся апраметная

Радуйся, бо зь цябе для ўсiх хрысьцiянаў

зазьзяла збаўленьне сапраўднае й вечнае

Радуйся, бо нябожчыкаў, якiх

пекла раней прыняло, тады

жывымi аддаць было змушана

Радуйся, сьвятла Боскага ўмяшчальня,

жыцьцё вечнае ў сабе тры днi хавала

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 10

Зямля спужалася ды сьцiхла, убачыўшы Цябе, свайго Творцу, у маленькай магiле. Пекла ж спалохалася й, адчыняючы браму вечную, запыталася: «Хто ёсьць Уладаром славы?» Анёлы адказвалi, прамаўляючы: «Госпад дужы ў змаганьнi, Госпад моцы - вось Ўладар славы [20]!» Памерлыя яшчэ паланёныя, бачучы Тваё, Збаўча, аблiчча яскравае, пяялi з радасьцяй: «Алiлуя!»

IКАС 10

Марыя Магдалена, з прычыны вялiкае веры ў Хрыста, вельмi рана прыйшла да магiлы Тваёй, Збаўча, таму й сталася годнай вiдзежы анёльскае й чуцьця голасу ягонага, якi казаў: «Няма тутака, але паўстаў». Потым Сам перад ёю зьявiўся, як Бог, i надумаў паслаць з добрай весткай да вучняў Сваiх [21]. Тыя ж, радасьцяй напоўненыя, да славутай магiлы Тваёй засьпявалi:

Радуйся, празь цябе бо пекла

зьняволенае казала: «Лепш было

б нам Сына Марыiнага не прыймаць

Радуйся, бо Той, якi зь цябе паўстаў,

бяздоньне паланiў, хочучы

Ерусалiм нябесны напоўнiць

Радуйся, у табе бо збылося прароцтва Якубава

пра народжаньне цара зь Юдавага роду [22]

Радуйся, бо ў табе Хрыстос заснуў й «нiбы

леў адпачыў i хто ад сну яго абудзiў [23]

Радуйся, ты сама Сына Божага нiбы

ягнятка, што пасьвiўся, прыняла усяго

Радуйся, i Ён самаўладна i ўсемагутна

паўстаў, як Бог, трэцьцяга дню

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 11

Калi прыйшоў Збаўца да вучняў Сваiх супакой iм даючы, таксама i ўладаю надзялiў грахi адпушчаць й хрысьцiць у iмя Айца й Сына, i Духа Сьвятога, ды абвяшчаць пра Сваё з памерлых ўваскрошаньне. Яны ж, пайшоўшы, навучылi народы пяяць да Бога ўваскрослага: «Алiлуя!»

IКАС 11

Пасьля ўваскрошаньня Свайго з памерлых, Хрысьце, зьявiўся да вучняў Тваiх. Тады ж да Сымона-Пётры казаў: «Сымоне Ёнаў цi кахаеш мяне?» Ён жа паказаў прыязнасьць сяброўскую, таму Ты прызначыў яго для царквы Сваёй першага пасаду уладаром [24]. Там жа ўсе, бачучы Цябе ўваскрослага, песьню славы да магiлы прамовiлi:

Радуйся, магiла найсалодкая, празь

цябе бо прайшоўшы, Хрыстос да

нябёсаў нам шлях утварыў

Радуйся, бо за грахi нашыя пакуты прыняў i,

ў табе лежучы, браму вечную адчынiў

Радуйся, бо ў табе крыж, пакуты,

сьмерць i ўваскрошаньне адзначылiся

Радуйся, бо ў табе нараджэньне,

жыцьцё, навучаньне i ўшэсьце

Хрыстовае ўславiлiся

Радуйся, крынiца найвялiкшых дзiвосаў

ды Боскiх таямнiцаў уразуменьне

Радуйся, невычэрпны калодзежу ласкi Хрыстовай,

што нашыя змывае бяспраўствы

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

КАНДАК 12

Боскi Твой за намi дагляд услаўляючы, пакуты ўшаноўваем ды славутаму Твайму ўваскрошаньню пакланяемся, i ад зямлi да нябеснага Бацькi ўсяхвальнае ўшэсьце Тваё выслаўляем. Найсьвятога Духа Твайго не адыймi ад нас, каб усе мы засьпявалi Табе, Творцу й Уладару: «Алiлуя!»

IКАС 12

Калi на гару Алiўную ўзыйшоў да Айца зыркасьцi, тады найсьветлая хмарка ўзьняла Цябе ўсемагутна навiдавоку у вучняў Тваiх. I казалi Анёлы Твае да апосталаў: « Мужы галiлейскiя, чаго стаiцё, пазiраючы ў неба, вось як бачылi ўшэсьце Ягонае, гэтак прыйдзе ў целе яшчэ [25]». Яны з радасьцяй, узьвярнуўшыся да Ерусалiму, песьню славы пяялi да магiлы Тваёй, кажучы:

Радуйся, палацу, у табе бо пастар пастараў

заснуў ды узыйшоў на нябёсы са славаю

Радуйся, зь цябе зазьзяла сьвятло

неабдымнае ды ўсю асьвяцiла зямлю

Радуйся, ты Цару тых, што царуюць,

ды Госпаду тых, што гаспадаруюць,

адпачывальняй была

Радуйся, ты Ўладара, якi ўсiм стварэньнем

валодае, у сабе зьмесьцiла

Радуйся, люстэрка, напамiн хуткаплыннасьцi

й канец жыцьця нашага

Радуйся, надзея непамыльная на

ўваскрошаньне з памерлых

ды жыцьцё вечнае

Радуйся, жыцьцяносная магiла,

зь цябе бо Хрыстос уваскрос

Скончаны акафiст нядзельны дзеля пашаны жыцьцяноснае магiлы Гасподняй i люду простаму дзеля набажэнства працай i рупнасьцяй дохтара Францыска Скарыны з славутага места Полацкага.

АКАФIСТ ДА СЬВЯТОГА АРХАНЁЛА МIХАЙЛЫ ДЫ УСIХ СЛУГАУ НЯБЕСНЫХ СЬПЯВАЕЦЦА У ПАНЯДЗЕЛАК

ВЕРШ 1

Выхваляем вас, найсьвятыя Анёлы - слугачы жыцьцяпачатнае Тройцы, ахоўнiкi душаў нашых, заўсёды бо стаiцё перад страшэнным пасадам Боскiм. Малiцеся за нас, хай дасьць нам на зямлi супакой ды пасьля сьмерцi Валадарства Нябеснае.

ВЕРШ 2

Найславуты Арханёле Мiхайла з усiмi нябеснымi войскамi, якi перамог незьлiчоныя шатанскiя тысячы, прыйдзi на дапамогу людзям веры Хрыстовай i пакарай паганцаў бязьлiтасных, каб да вас засьпявалi супольна песьню пераможную: «Алiлуя!»

ВЕРШ 3

Вартаўнiчыя сусьвету: валадарстваў, гарадоў i люду, умацуйце ўладароў хрысьцiянскiх, захавайце гарады верных, памажыце нам грэшным. Пра вас бо казалася: «Анёлам Сваiм загадаў пра нас, каб захавалi нас на ўсiх нашых шляхох [26]». Таму й адважылiся сьпевы гэтыя вам ахвяроўваць.

СЛАВА

Анёлы, Арханёлы, пачаткi, моцы, пасады, улады, панаваньнi, хэрувiмы й сэрафiмы, чуў вас прарок калi гукалi ў нябёсах: «Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Бог Саваоф [27]». Хай жа мы, што на зямлi iснуем, праз малiтвы вашыя грахоў усiх пазбавiмся ды ўславiм непадзельную ды жыцьцяпачатную Тройцу.

I ЦЯПЕР

Найсьвяты добры Анёле, ахоўнiча душы маёй i цела, што Богам прызначаны, да цябе найбольш малюся: «Цела маё ўдзень i ўночы ў чысьцiнi захавай, нябачных ворагаў Божай моцаю адганi й пасьля сьмерцi грэшную маю душу ў Валадарства Божае прывядзi.»

КАНДАК 1

Арханёлу Мiхайлу ды ўсiм слугам нябесным песьнi ўзносiм, бо яны нас ад смутку заўжды выбаўляюць, таму й ухваляем цябе, з ваяроў найгалоўны, з усiмi сьвятымi духамi, што Госпаду Ўсеўладарнаму паслугоўваюць. Вы, што перад сьвятыняй Ягонаю стаiцё ад усялякага лiха нас выбаўце, каб разам з вамi засьпяваць: «Алiлуя!»

IКАС 1

Анёле найгалоўны, ты, мiж агнёвых слугаў, Мiхайла начальнiча. Зьзяючы Боскiм сьвятлом асьвятляеш усiх, што з замiлаваньнем пяюць табе гэтак:

Радуйся, зорка сьветланосная сьвету

Радуйся, сьвечка зырчэйшая запавету

Радуйся, пагiбельных дэманаў панiжэньне

Радуйся, людзей, што зграшылi, ўзьвядзеньне

Радуйся, сьвятло таямнiчае задумаў Боскiх

Радуйся, заранка дзiвосная для вачэй чалавечых

Радуйся, бо накiроўваеш нас да збаўленьня

Радуйся, бо сэрцы прыводзiш да суцяшэньня

Радуйся, вернiкам радасьцяў падаўча

Радуйся, нас з праклёну выводча

Радуйся, празь цябе бо розум сьвятлее

Радуйся, празь цябе бо смутак зьнiкае

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 2

Бачучы прыгажосьць тваю найсьветлую, Арханёле Божы, усе людзi зьдзiўляюцца, бо выгляд найславуты твой незразумелы для нас i дзiвосны. Перад бясьцелым Боствам заўсёды стаiш, клiчучы: «Алiлуя !»

IКАС 2

Абдаруй нас розумам Боскiм, Мiхайла, начальнiча ды першы мiж слугаў, каб вусны нашыя брыдкiя здолелi iмя твае апяваць i каб да цябе малельныя вершы ўзносiлi, кажучы:

Радуйся, вiдзежы страшэннае княжа

Радуйся, паўнюткi вялiкага зьзяньня

Радуйся, Боскiх запаветаў праслаўленьне

Радуйся, слынных Хрыстовых

мудрасьцяў абвяшчэньне

Радуйся, бо розумам безьлiч людзей абдараеш

Радуйся, бо дзiвосным здароўем вернiкаў надзяляеш

Радуйся, Анёлаў славуты ваявода

Радуйся, найцяжкое дэманаў гора

Радуйся, зырчэйшы за сьвятло сонечнае

Радуйся, сполаша Боскага вогнiшча

Радуйся, тужлiвым радасьць i суцяшэньне

Радуйся, невiдушчым хада i прасьвятленьне

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 3

Моц зь нябёсаў пашлi, Арханёле Мiхайла, тым, што апяваюць выгляд страшэннага аблiчча твайго сьвятланоснага, як неба зыркага i агнёвага, iм бязьвернiкаў апякаеш, верным жа асьвятляеш сэрцы, каб да Бога засьпявалi: «Алiлуя!»

IКАС 3

Мае ў асобе тваёй увесь сьвет вялiкага заступнiка й дзiвоснага ў змаганьнях памагатага. Таму як вернага апекуна й абаронцу хуткага, найсьвяты Мiхайла, шануем цябе й на ўспамiн твой дарункi прыносiм гэткiя, кажучы:

Радуйся, аўтару прыказаньняў мудрых

Радуйся, вястуне зыходжаньняў Божых

Радуйся, зьнiшчальнiча ворагаў Хрыстовае веры

Радуйся, згубча спакусьнiкаў нашае натуры

Радуйся, бо да Госпада молiсься за нас

Радуйся, катавальнiкаў адганяеш ад нас

Радуйся, бо праведнiкам думкi асьвятляеш

Радуйся, бо грахоўныя прагнаньнi аддаляеш

Радуйся, хворым заступнiча хуткi

Радуйся, Хрыстоў пэрле дарагi

Радуйся, бо табой сусьвет асьвятляецца

Радуйся, бо табою мана праганяецца

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 4

Ад забурэньняў ўсялякiх, анёльскi княжа Мiхайла, збаў нас, якiя з замiлаваньнем i радасьцяй ушаноўваюць цябе, як вялiкага ад бяды абаронцу ды ў часiну сьмерцi ад злых духаў ахоўнiка ўсiм, якiя да Бога клiчуць: «Алiлуя!»

IКАС 4

Нiбы сонца зьзяеш пасярод Боскiх Анёлаў, найдзiвосны Мiхайла, начальнiча нябеснага дворышча. Да цябе пасьля Бога зьвяртаемся: «Ачысьцi, выслаў i асьвяцi ўсiх, якiя гэтак пяюць да цябе:

Радуйся, сьвяцiла сьвятла незаходнага

Радуйся, пасадзе агню духоўнага

Радуйся, тужлiвых душаў суцяшэньне

Радуйся, людзкое працы захаваньне

Радуйся, асырыйцаў дзiўным чынам забiў [28]

Радуйся, юдэяў найслаўна наўчыў

Радуйся, слупе агнёвы - Анёлаў весялосьць

Радуйся, садзе Богам саджоны -

людзтву прыгажосьць

Радуйся, зорка за ўсе зоркi зырчэйшая

Радуйся, сьвечнiча за золата ўсялякае чысьцейшы

Радуйся, лекару хваробаў розных

Радуйся, розумам надзяляеш неразумных

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 5

Захацеўшы ўратаваць ад маны чалавецтва, Арханёле й начальнiча слугаў нябесных, памножыў у сьвеце крынiцу цудаў найсьветлых ды ўзбагацiў Боскiм розумам ўсiх, што пяюць: «Алiлуя!»

IКАС 5

Убачылi сыны чалавечыя палымяную тваю прыгажосьць, што стварэньне ўсе асьвятляе, мiж князёў першы Мiхайла, ды парупiлiся песьнямi ўшанаваць цябе й усклiкнуць да цябе гэтак:

Радуйся, сьветлы Хрыстоў зьверхнiча

Радуйся, шчодры й хуткi падавальнiча

Радуйся, нямоглым лекару найцудоўны

Радуйся, д'яблаў згубча найстрашнейшы

Радуйся, царквы Хрыстовай хараство невымоўнае

Радуйся, мiласьцi Iсусавай мейсца найчысьцюткае

Радуйся, шматслаўная дужасьць дзiвосаў

Радуйся, шматжаданы дарунку радасьцяў

Радуйся, чыстае духоўнае багацьце

Радуйся, сьветлая цнотаў умяшчальня

Радуйся, славутых пакутнiкаў умацавальнiча

Радуйся, паважных сьвятароў асьветнiча

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 6

Калi ўгледзеў Маной славутую тваю прыгажосьць, дык тугою напоўнiўся. Палюдзку занудзiўшыся й спужаўшыся, надта зьдзiвiўся, бо не разумеў як, бяcьцелым застаўшыся, мiж людзей iснуеш. Пачуўшы ж ад цябе пра займеньне Самсонава [29], усклiкнуў: «Алiлуя!»

IКАС 6

«Разьвяжы рэмень на назе сваёй» - прамовiў Мiхайла, ваявода войскаў Гасподнiх, да Iсуса Навава на Ерыхонскiм полi. Той спужаўся й зьдзiвiўся надзвычай ды павалiўся ў ногi табе [30], услаўляючы цябе й гэтак табе пяючы:

Радуйся, зброя магутная ўладароў пачцiвых

Радуйся, сэрца адважнае ваяроў паслухмяных

Радуйся, прававерным перамога пэўная

Радуйся, тым, што выхваляюць цябе вусны чыстыя

Радуйся, прарокаў слаўнае ўшанаваньне

Радуйся, посьнiкаў салодкае ўстрыманьне

Радуйся, цнатлiвасьцяў слупе непераможны

Радуйся, царквы сьвечнiча незгасальны

Радуйся, зьбяднелым i згаладнелым багацьце

Радуйся, тым людзям, што заблукалi, выводча

Радуйся, каменю сьветлы й вартоўны

Радуйся, пэрле дарагi й найкаштоўны

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 7

Вялiкага мае ў асобе тваёй сьвет абаронцу й заступнiка, i магутны слуп, як паказана было Данiлу прароку [31], Мiхайла - першы княжа анёльскi. Ты бо ахоўваеш валадарствы зямныя й караеш уладароў несправядлiвых. Таму мы ўведаўшы гэта, да Бога з радасьцяй клiчам: «Алiлуя!»

IКАС 7

Новыя цуды нам празь цябе на зямлi паказаў Творца й Уладар усiх цудаў, Архэрувiме Мiхайла, бо д'яблаўскiя войскi ўсе расьцярушваеш ды ў горы нам спамагаеш, за тое табе гэткi сьпеў ахвяруем, клiчучы:

Радуйся, радасьцяў Боскiх падаўча

Радуйся, праклёну, якi зьняволiў згубча

Радуйся, сьвятым асьвета й ухваленьне

Радуйся, прававерным слодыч i прамаўленьне

Радуйся, ружа барвовая паху таемнага

Радуйся, мiра духмянае водару Хрыстовага

Радуйся, бо умацоўваеш дабрадушша мудрасьцяй

Радуйся, бо асьвятляеш пабожнасьць сьветласьцяй

Радуйся, людзям агароджа й ахоўнiча

Радуйся, верным лесьвiца й узводнiча

Радуйся, празь цябе бо аднаўляюцца зямныя людзi

Радуйся, бо з табой пакланяюцца нябесныя духi

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 8

Дзiвосны твой выгляд бачыў Абакум, калi нес яго iмклiвы Анёле Божы зь Юдэi да Бабiлёну, каб ён даў ежу Данiлу, якi ў рове з iльвамi сядзеў [32]. Той жа, найвялiкшы твой цуд бачучы, да Бога ўсклiкнуў зь вернымi: «Алiлуя!»

IКАС 8

Увесь ты ў змаганьнях дужы, найясны ахоўнiча i ваявода Мiхайла, слава ўладароў i ўлада. Праз тваё бо заступнiцтва верныя перамагаюць войскi варожыя й да цябе ў суладзьдзi клiчуць:

Радуйся, вернiкаў Божы вянчальнiча

Радуйся, грахоў страшэнны зьнiшчальнiча

Радуйся, чыстая ўладарная судзiна

Радуйся, Боскага раю агароджа

Радуйся, да Хрыста сьпяваньне сьветлае

Радуйся, мейсца вечнага жыцьця,

для чыстых дасягальнае

Радуйся, бо ўзрошчваеш плод чыстасьцi

Радуйся, вытачаеш бо струмень мудрасьцi

Радуйся, саджальнiча садоў несьмяротных

Радуйся, садаўнiчы парасткаў негнiючых

Радуйся, бо табой у печы спагашана полымя

Радуйся, i табой мужы ўратаваныя [33]

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 9

Кожная iстота людзкая зьдзiўляецца ад страшэннага цуду твайго, бо абынач зьнiшчыў сто тысячаў ды восемдзесят тысячаў, ды яшчэ пяць тысячаў мужоў, што супрацiў Богу чынiлi [34], найдужэйшы ваявода Мiхайла. Тыя ж, што выбавiлiся з палону варожага, гукалi да Бога: «Алiлуя!»

IКАС 9

Убачыў цар i прарок Давыд цябе, Анёле Божы найстрашны, на гумнiшчы эбусэйца Арэўны, як стаяў ты са зброяй ў рукох, зжахаўся дзiвоснага твайго выгляду [35]. Люд жа, што сьмерцi пазбавiўся, да цябе гэтак клiкаў:

Радуйся, лекару сапраўдны душаў i целаў

Радуйся, першы начальнiча усiх Анёлаў

Радуйся, прадвызначэньняў Божых захавальнiча

Радуйся, сьмерцi нашых першапродкаў

разбуральнiча

Радуйся, бо розумам на прышласьць надзяляеш

Радуйся, бо жыцьцёвыя хваробы выдаляеш

Радуйся, агароджа й нязломкасьць пабожным

Радуйся, абаронча й трываласьць прававерным

Радуйся, прыемнае слуханьне сьлiчных сьпеваў

Радуйся, суцяшэньне салодкае добрых душаў

Радуйся, бо асьвятляеш вочы сардэчныя

Радуйся, бо азмрочваеш задумы зласьлiвыя

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 10

Захавай сьвяты ад ўсялякай нястачы тых, што прыходзяць пад найсьветлы твой покрыў i сьветланосную тваю перамогу сьвяткуюць. Бо ты Божых Анёлаў зьверхнiк, Мiхайла, i здольны спамагаць ва ўмацаваньнi тым, што зь любасьцяй да Бога пяюць: «Алiлуя!»

IКАС 10

Мур абарончы люду, старэйшы пасланча Мiхайла, i вежа ў змаганьнях трывалая. Праз тваё бо заступнiцтва моцнае перамагаюцца войскi варожыя. Мы ж, уратаваўшыся, да цябе гэтак клiчам:

Радуйся, людзтва моцны прадстойнiча

Радуйся, ворагаў дзiвосны выганяльнiча

Радуйся, супрацiўнiкаў ганарлiвасьць перамагаеш

Радуйся, прызначэньнi таемныя абвяшчаеш

Радуйся, лiлея ясная водару Боскага

Радуйся, кветка незьвядальная паху таемнага

Радуйся, бо струменi цудаў вытачаеш

Радуйся, тых, што просяць, ласкай абдараеш

Радуйся, усiх законьнiкаў настаўнiча

Радуйся, пасаду Божага прыслужнiча

Радуйся, кульгавым цьвёрдасьць й хаджэньне

Радуйся, невiдушчым сьвятлыня i праваджэньне

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 11

Сьпевы ўсе людзкiя перамагаюцца, найсьветлы паслугачу Гасподнi, Мiхайла, мноствам цудаў тваiх. Калi малiтвы штодзённыя табе ахвяруем, дык робiм замала годнага ў параўнаньнi з тым, што даеш усiм, хто Богу пяе: «Алiлуя!»

IКАС 11

Сьветланосны Божы зьверхнiча Мiхайла, страшэнных агнёвых слугаў першы начальнiча, паланiцай асьвяцi сэрцы нашыя, бо зь любасьцяй табе ахвяруем малiтоўныя сьпевы гэткiя:

Радуйся, жабракоў i ўдавiцаў заступнiча

Радуйся, мноству зьнямоглых настаўнiча

Радуйся, тужлiвым радасьць i суцяшэньне

Радуйся, вандроўнiкам найлепшае адпачываньне

Радуйся, слаўнае лячэньне праўднiкам

Радуйся, вялiкае упрыгожаньне вернiкам

Радуйся, бо хворым лекар знайшоўся

Радуйся, тым, што на моры, стырнiк зьявiўся

Радуйся, бо дзьверы адчыняеш

да ежы несьмяротнае

Радуйся, бо падаеш дарунак жыцьця вечнага

Радуйся, нiва расьлiнам квiтнеючым

Радуйся, карэню парасткам незьвядальным

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК 12

Боскую ласку зь нябёсаў пашлi тваiм хваласьпеўцам, сьвяты Арханёле Мiхайла, бо нiбы агнёвы слуп вернiкаў асьвятляеш, апякаеш жа тых, якiя ў сьвятой Царкве тваёй не пяюць: «Алiлуя!»

IКАС 12

Пяючы табе, асьвятляюцца людзi сьвятлом тваiм, бо як Боскi сьлiчны ўладарны рай, найсьвяты Мiхайла, прыемна пахнеш i асьвятляеш тых, што да цябе гэтак клiчуць:

Радуйся, сьветлая палацаў вышыня

Радуйся, чыстая пастараў пекната

Радуйся, пярлiна дарагая й каштоўная

Радуйся, крынiца багацьцяў шчодрая

Радуйся, Анёламi й людзьмi дзiва вельмi ўпадабанае

Радуйся, прарокам i пакутнiкам iмя найслаўнейшае

Радуйся, бо з кайданаў вязьняў вызваляеш

Радуйся, бо ворагаў вернiкаў перамагаеш

Радуйся, бо баронiш людзей Хрыстовых

Радуйся, бо ўмацоўваеш уладароў праваслаўных

Радуйся, целаў нашых слынны ахоўнiча

Радуйся, душаў нашых на неба узводнiча

Радуйся, ваявода Мiхайла з усiмi нябеснымi моцамi

КАНДАК

О найсалодкае сьвятло, Арханёле Мiхайла, усеабдымная нябёсаў прыгажосьць. Усiх нашых ворагаў бачных i нябачных адганяльнiча, цяперашняе ахвяраваньне прымi i ад усялякага гора нас выбаў, ды ўсiх ворагаў духоўных i цялесных Богам дадзенай табе моцай адганi, ды зь вечнага полымя выхапi ўсiх, што пяюць: «Алiлуя!»

МАЛIТВА ПАБОЖНАЯ ДА СЬВЯТОГА АНЁЛА АХОУНIКА СВАЙГО

Усемагутны спрадвечны Божа, якi стварыў Анёлаў Сваiх, духаў i слугаў Сваiх,што агнём апякаюць, ды прызначыў iм у вышынях мейсца, каб заўжды бачылi аблiчча Тваё. Сам Дух захацеў духамi ўхваленым быць, сама Любасьць захацеў ад iх любасьць зьведаць. Але шатан непакорлiвы не хацеў павагу аддаць свайму Стварыцелю, ганарлiвасьцяй ахоплены з сваiмi хаўрусьнiкамi пажадаў пасаду паўночнага. Тады яго бачыў Хрысьце, нiбы маланку, што зь неба упала.

Потым стварыў жывёлаў зь целам бяз розуму на зямлi, у моры й у паветры, каб вядомая была найвялiкшая мудрасьць i невымоўная дабрыня Твая. Напрыканцы ж зрабiў чалавека, каб заняў той мейсца шатана ўпалага, на Свой выгляд i падабенства, падобным душой да Анёлаў i да жывёлаў целам. Гэтым паменшыў трохi яго ў зраўнаньнi з Анёламi. Славай i пашанаю каранаваў яго. Усiх рыбаў ды птушак скарыў пад уладу ягоную [36], да таго ж Анёлам сваiм загадаў пра яго, каб заўсёды ахоўвалi яго, як жа й сам казаў да Майсея слугi Свайго: «Вось Я высылаю Анёла Майго ўперад цябе, ён жа й пойдзе наперадзе й захавае цябе на шляху, ды вывядзе цябе ў мейсца, якое прыгатаваў Я табе. Захавай гэта й паслухайся рады ягонай, не пагарджай iм, бо не адпусьцiць, калi зграшыш, i iмя Маё ў iм [37]». Госпадзе Ўладару й Стварыцелю стварэньня ўсяго, за тыя найвялiкшыя й невымоўныя шчадроты Твае, што учынiў дзеля роду людзкога, нашыя нягодныя малiтвы прымi й, як Сам загадаў нам у пачцiвасьцi мець Анёла свайго, спамажы найвялiкшаю ласкай Сваёй, кабы анi словам, анi ўчынкам, анi думкаю не супрацiвiлiся найсьвяцейшае волi Тваёй i вартаўнiчага нашых душаў i целаў, ды адпусьцi нам грахi нашыя й дай жаль нам сардэчны за бяспраўствы нашыя. Шмат бо цешацца Анёлы сьвятыя Твае з адзiнага грэшнiка, якi каецца.Цябе ж, Анёле, сьвяты ахоўнiча мой, прашу: «Прыймi ад мяне малiтву

гэтую й захавай мяне, i накiруй мяне, i па-

праў мяне ва ўсiх учынках маiх, ты бо

заўсёды бачыш аблiчча Божае й

вартуеш душу маю й цела.

Яго прасi, каб увёў мяне

ў Валадарства Сваё

з табой разам на

вякi вякоў.

Амiн.

Скончаны акафiст дзеля пашаны Бога ў Тройцы Аднога й сьвятога начальнiка ваяроў Мiхайлы з усiмi нябеснымi моцамi працай i рупнасьцяй у лякарскiх навуках дохтара Францыска Скарыны з славутага места Полацкага.

АКАФIСТ ДА СЬВЯТОГА Й УСЯСЛАУНАГА ПРАРОКА ЯНА, ПАПЯРЭДНIКА Й ХРЫСЬЦIЦЕЛЯ ГАСПОДНЯГА

СЬПЯВАЕЦЦА У АУТОРАК

ВЕРШ 1

Больш за ўсiх прарокаў шануем слаўную памяць тваю, Богам пахвалёны Яне, Гасподнi Папярэднiча. Яны навуку Хрыстовую абвяшчалi, ты ж паказаў на Яго пальцам, кажучы: «Вось Ягнё Божае, што грэх сьвету бярэ [38]». Яго малi даць нам вялiкую ласку Ягоную.

ВЕРШ 2

Зачацьцем сваiм бацьку зьдзiвiў, у чэраве матчыным Стварыцеля свайго пазнаў, i у часе прыйсьця Яго, як Уладара сусьветнага, радасьць кланяючыся паказаў. Таму й стаўся годным ад сьвятла незаходнага сьветласьць прыняць i ва ўлоньнi асьвечаным быць. Дзеля гэтага ахвяруем табе песьню радасьцi, сьвяты Яне Папярэднiча.

ВЕРШ 3

Сам ты, найпаважны Яне, ад Анёла iмя прыняў, нараджэньнем сваiм шмат люду узрадваў, у маленстве адзiны сын вялiкага сьвятара служэньне Богу абраў, таму й годна Iм быў ухвалены, што «не паўстаў мiж народжаных ад жанчыны большы за Яна Хрысьцiцеля [39]». Яго малi даць на зямлi супакой i пасьля сьмерцi Валадарства Нябеснае.

СЛАВА

Анёльскае жыцьцё паказаў усiм нам, найсьвяты Хрысьцiцелю Гасподнi, i пра Тройцу жыцьцяпачатную выразна прамаўляў. Голас Бога Айца чуў зь нябёсаў, якi сьведчыў i да Сына казаў: «Ты Сын Мой улюбёны, Табе спагадаю [40]». Бога Сына, хрысьцячы й рукамi кранаючы, паказаў, Бога Духа Сьвятога бачыў у выглядзе галуба, якi зыйшоў на Яго. Таму ўсе верныя навучылiся пяяць Богу ў Тройцы Адному.

I ЦЯПЕР

Злосны Гэрад не хацеў пакiнуць чужаложнiцы, жонкi брата свайго. За тое табой упiканы быў, найсалодкi настаўнiча Яне. Загадаў у вязьнiцы цябе зачынiць, голаў сьцяць, ды непачцiвая танцорка ў мiсе прынесла яе на ганебны банкет [41]. Мы ж, бачучы нiбы сьвятло зыркае жыцьцё тваё й адцён бязьвiннае галавы тваёй, пяем табе, кажучы: «Радуйся сьвяты Папярэднiча й Хрысьцiцелю Гасподнi.»

КАНДАК 1

одны сьведка Хрыстоў, пра цябе бо эвангялiсты кажа: «Быў чалавек пасланы ад Бога, iмя яму Ян. Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб абвясьцiць пра Сьвятло, каб усе веру празь яго атрымалi3)». Таму й мы, Хрыстовыя вернiкi паводле сьведчаньня твайго, пяем Яму ўсе: «Алiлуя!»

IКАС 1

Пра найцудоўнае займеньне тваё, Яне, зьдзiўляючыся, чытаем, бо зьявiўся да бацькi твайго Анёл Гасподнi, стаўшы правабоч алтара кадзiльнага. I той зьбянтэжыўся, яго ўбачыўшы, i ахапiў яго страх. Кажа Анёл да яго: «Ня бойся, Захару, бо пачута малiтва твая, i жонка твая Лiзавета сына народзiць табе й дасi iмя яму Ян. I будзе табе радасьць i весялосьць, ды шмат хто з нараджэньня ягонага ўсьцешыцца [42]». Таму й мы, узрадаваныя табой узносiм, пяючы, песьню радасьцi:

Радуйся, радасьцяў люду падаўча

Радуйся, тугi цяжкое выгнаўча

Радуйся, чалавеча, што Богам да

верных высланы быў

Радуйся, пра Сьвятло бо сапраўднае сьведчыў

Радуйся, сыне сьвятара стану вялiкага

Радуйся, плодзе бацькi справядлiвага

Радуйся, голасе, якi клiча ў пустэльнi

Радуйся, бо загадаў падрыхтаваць

шлях Гасподнi

Радуйся, пра займеньне твае Анёл абвясьцiў

Радуйся, калi па чарзе ў хораме бацька кадзiў

Радуйся, Анёле, якога Госпад паслаў

Радуйся, бо перад аблiччам

Ягоным шлях спраставаў

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 2

Краi ўсёй зямлi сьвяткуюць тваё, Яне, сьвятое займеньне, ва ўлоньнi бо матчыным асьвечаны быў. Да прарока Ярэмы, якi пра цябе казаў, найперш было слова Гасподняе: «Перш чым стварыў цябе ў нутробе, ведаў цябе, i да выйсьця твайго з улоньня цябе асьвяцiў [43]».Дзеля гэтага й мы, сьвяткуючы тваю перамогу i цябе выхваляючы, да Госпада Бога пяем: «Алiлуя!»

IКАС 2

Тым часам Багародзiца Марыя, пачуўшы ад Анёла вестку добрую пра займеньне тваё, сьвяты Яне, пайшла настойлiва да места Юдава ды, увайшоўшы ў дом Захара, Лiзавету пацалавала. I сталася, ледзьве адчула Лiзавета пацалунак Марыiн, дык узрадвалася немаўлятка ў ейнай нутробе [44]. Таму й мы песьню радасную табе пяем:

Радуйся, у матчыным улоньнi асьвечаны

Радуйся, у нутробе Сьвятым Духам напоўнены

Радуйся, ад Анёла бо Янам названы

Радуйся, тым жа iмям бацькамi паклiканы

Радуйся, бо Стварыцеля свайго ў

матчыным улоньнi пазнаў

Радуйся, i пад час прыйсьця Таго

Яго з радасьцяй ушанаваў

Радуйся, бо прыняў сьвятлыню ад Сонца

Радуйся, сваяча Госпада нашага Iсуса

Радуйся, бо мацi твая Лiзавета

Сьвятым Духам напоўнiлася

Радуйся, бо спазнала блаславёную

мiж жанчынаў Багародзiцу

Радуйся, бо ад цябе бацькi твае ўсьцешылiся

Радуйся, i мноства з займеньня твайго

ў гадох iхнiх зьдзiвiлася

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 3

Захар ад Анёла пачуўшы пра займеньне тваё, Яне, з годнасьцяй казаў: «Па чым зразумею гэта, бо стары я ўжо ды й жонка мая састарэлая». У адказ да яго Анёл мовiў: «Мяне клiчуць Гаўрылам, бо стаю перад Богам, i пасланы табе дабравесьцiць пра гэта [45]». Тое пачуўшы, Захар засьпяваў сэрцам ўсiм: «Алiлуя!»

IКАС 3

Зразумець люд хацеў таямнiцу, калi ўбачылi, Яне, бацьку твайго, як той адыходзiў нямым ад алтару кадзiльнага, не разумелi, што ўбачыў праяву [46]. Зьведаўшы ж пасьля гэтага пра тваё нараджэньне радаснае, мноства люду усьцешылася й табе песьню радасьцi ахвяравала, кажучы:

Радуйся, хлапчанё рахманае й найсуцешлiвае

Радуйся, дзiцё ласкамi ўсiмi напоўненае

Радуйся, бо нараджэньне сваё

дзівоснае нам паказаў

Радуйся, мноства бо люду гэтым узрадваў

Радуйся, бо рука Гасподняя была з табою заўсёды

Радуйся, бо пры нараджэньнi тваiм

вялiкiя былi прароцтвы

Радуйся, бо бацьку маўленьне свайму узьвярнуў

Радуйся, бо ганьбы няплоднасьцi мацi пазбавiў

Радуйся, бо пры народзiнах тваiх

Прачыстая Дзева была

Радуйся, бо табе слугавала тая,

што ўсiх Творцу насiла

Радуйся, бо твой бацька Захар

Сьвятым Духам напоўнiўся

Радуйся, бо праракуючы й пяючы,

Хрыста ўзьвялiчваў

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 4

Лiзавета ж, адчуўшы скаканьне тваё, сьвяты Яне, у нутробе сваёй, напоўнiлася Духам Сьвятым i голасна клiкала да Багародзiцы й казала: «Блаславёная ты мiж жанчынаў i блаславёны плод улоньня твайго. I адкуль гэта мне, што прыйшла мацi Госпада майго да мяне. Бо вось як дайшоў голас вiтаньня твайго да вушэй маiх, дык падскочыла немаўлятка радасна ва ўлоньнi маiм [47]». Таму й мы да Госпада Бога клiчам радасна: «Алiлуя!»

IКАС 4

Калi па нараджэньнi тваiм, найпаважны Яне, расчынiлiся вусны й язык Захара, бацькi твайго, напоў нiўся ён Духам Сьвятым i праракаваў, кажучы: «Блаславёны Госпад Бог Iзрайлеў, што адведаў i ўчынiў выбаўленьне люду Свайму [48]!» Радуйся бо ўсё выканаў. Таму й мы песьню радасьцi пяем табе, кажучы:

Радуйся, з маленства свайго на

шляху Госпаду слугаваў

Радуйся, дзеля Бога ўсе пожадзi сьвецкiя адрынаў

Радуйся, ты вiна ды п'янкiх напояў не каштаваў

Радуйся, адзеньнем зь вярблюжае

поўсьцi сябе пакрываў

Радуйся, безьлiч люду да Госпада Бога прывёў

Радуйся, народы розныя жыцьцём сваiм асьвяцiў

Радуйся, ты дзiкi мёд i конiкаў спажываў

Радуйся, ты люд, што прыходiў, у Ярдане хрысьцiў

Радуйся, бо фарысэяў i садуцэяў сьмела дакараў

Радуйся, бо каяньне за грахi ўчыняць загадаў

Радуйся, ты споведзь грахоў усталяваў

Радуйся, тым, хто пакаецца,

Валадарства Нябеснае абяцаў

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 5

Юдэi, пасланыя зь Ерусалiму, пыталiся ў цябе кажучы: «Хто ты?» I распавёў ты iм, мудрэйшы Яне, што: «Я не Хрыстос, але голас, якi клiча ў пустэльнi, спрастуйце шлях Госпаду. Я хрышчу вас вадою, памiж вас жа стаiць Той, каго вы ня ведаеце. Ён iдзе пасьля мяне, але быў да мяне [49]». Мы ж, праз сьвед чаньне тваё Хрыста пазнаўшы, пяем: «Алiлуя!»

IКАС 5

Казаў Госпад Iсус Хрыстос пра цябе, абраны Яне, што не паўстане большы за цябе мiж сынамi, якiя жанкамi народжаныя [50]. Ды як жа мы нягодныя можам годна цябе, Богам пахвалёнага, выхваляць. Але ж, радасьцяй захопленыя, выгукаем поклiч радасны да цябе, пяючы:

Радуйся, за Ноя праўдзiвага перад

Богам справядлiўшы

Радуйся, за Абрама вернага словам

Гасподнiм вярнейшы

Радуйся, за Iсака, што йдзе на

ахвяру, паслухмяншы

Радуйся, за Якуба ў нашчадках

духоўных пладнейшы

Радуйся, за Лэвiя ў родзе сваiм найгаднейшы

Радуйся, за Язэпа чысьцiнёй цела прыгажэйшы

Радуйся, за Ёва ў маленстве сваiм цярплiўшы

Радуйся, за Майсея ў Законе Божым разумнейшы

Радуйся, за Арона ў справе

сьвятарскай сьвяцейшы

Радуйся, за Элiзара ў руплiвасьцi

Божай сьмялейшы

Радуйся, за Iсуса Навава ў змаганьнях

духоўных мацнейшы

Радуйся, за Халепа ў агляданьнi зямлi

абяцанай слаўнейшы

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 6

Калi ж ад фарысэяў пасланцы ў цябе запыталiся: «Што хрысьцiш, калi ты анi Iсус Хрыстос, анi Iльля, анi прарок [51]?» Ты ж, сьвяты Яне, адказаў iм, кажучы: «Я хрышчу вас вадой дзеля каяньня, за мной жа йдзе за мяне дужэйшы. Яму я ня годны панесьцi абутку. Ён ахрысьцiць вас Духам Сьвятым [52]». Таму й мы, ахрышчаныя, пяем: «Алiлуя!»

IКАС 6

Невымоўную ўстрыманасьць жыцьця твайго, годны Яне, бачучы, зьдзiўляемся, бо Анёлам, што ў целе зь людзьмi жыў на зямлi, разумеем цябе. Таму ж i, ўслаўляючы памяць тваю, пяем табе песьню радасьцi, кажучы:

Радуйся, вялiкi настаўнiча уратаваньня

Радуйся, бо грэшных прыводзiш да пакаяньня

Радуйся, слыннае ўшанаваньне цудаў Хрыстовых

Радуйся, даеш ты здароўе душам нямоглым

Радуйся, бо грахi ў рацэ Ярданскай змываеш

Радуйся, бо каяньне славутае абвяшчаеш

Радуйся, на Ягнятка Божага пальцам паказаў

Радуйся, таго, хто грэх сьвету прыймае, адзначыў

Радуйся, бо хрышчэньнем сьвет увесь аднавiў

Радуйся, праз гэтае розум наш асьвяцiў

Радуйся, усю дужасьць чартоўскую бо скрышыў

Радуйся, да Валадарства

Нябеснага шлях паказаў

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 7

Што ад веку нечувана было, Сын Божы да Ярдану прыйшоў у цябе, Яне, хрысьцiцца. Ты ж запярэчыў Яму, кажучы: «Я павiнен хрысьцiцца ад Цябе, а Ты йдзеш да мяне». У адказ жа табе Iсус мовiў: «Пакiнь як цяпер, гэтак бо належыць выканаць нам усю праўду [53]». Mы ж да Бога, што хрысьцiцца, пяем радасна: «Алiлуя!»

IКАС 7

Чалавекам i Богам зьявiўся, Хрысьце, на Ярдане Яну, якi рукамi да сьвятога цела Твайго дакранаўся й голас Бога Айца, што сьведчыў зь нябёсаў, пачуў: «Гэта Сын Мой улюбёны, Яму спагадаю [54]». Дзеля гэтага й мы з радасьцяй клiчам:

Радуйся, хрысьцiцелю Госпада нашага Iсуса

Радуйся, Хрысту, якога хрысьцiў, аддаў павагу

Радуйся, хрышчэньнем ўвесь сьвет аднавiў

Радуйся, бо свайго хрэсьнiка ўславiў

Радуйся, бо вадою ярданскай хрысьцiў

Радуйся, усiх, што прыйшлi разам зь Iм, ахрысьцiў

Радуйся, ад цябе хрысьцiцца Iсус

да Ярдану прыйшоў

Радуйся, на Яго ахрышчанага

Сьвяты Дух зыйшоў

Радуйся, хрысьцячы бо Хрыста,

голас зь неба пачуў

Радуйся, да яго Бог Айцец у

часе хросту сьведчыў

Радуйся, бо хрышчэньне дзеля

пазбаўленьня грахоў абвяшчаў

Радуйся, бо ахрышчаным браму райскую адчыняў

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 8

Фарысэяў i садуцэяў, што йшлi да хрышчэньня, убачыў, шаноўны Яне, да iх жа й прамовiў: «Выпладкi гадзючыя, хто наўчыў вас уцякаць ад наступнага гневу. Учынiце ж плод годны каяньня [55]». Таму й мы, у грахох каючыся, пяем: «Алiлуя!»

IКАС 8

Розуму анёльскага дай тым, што ўслаўляюць памяць тваю, найсьвяты Яне, бо большы ты за прарока й пра цябе напiсана: «Вось Я высылаю Анёла Свайго перад аблiччам тваiм, якi падрыхтуе шлях твой перад табою [56]». Таму й мы пяем табе гэтак:

Радуйся, сьмялейшы думкаю за Гедэона цудоўнага

Радуйся, духам дужэйшы за Самсона магутнага

Радуйся, цiхмянейшы сэрцам за

Самуйлу шаноўнага

Радуйся, больш расчульваеш сьпевамi

за Давыда цярплiвага

Радуйся, багацейшы розумам за

Саламона мудрага

Радуйся, у манастве дасканальшы

за Iльлю руплiвага

Радуйся, зычлiвасьцяй прыямнейшы

за Гальяша шчодрага

Радуйся, празарлiўшы ў прароцтвах

за Iсаю багаслаўлiвага

Радуйся, большы цярплiвасьцяй

за Ярэму плаклiвага

Радуйся, вышэйшы зрокам за

Езэкiйля богавiдушчага

Радуйся, пранiклiўшы розумам за Данiлу жадлiвага

Радуйся, сьвяцейшы душой за Баруха паслухмянага

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 9

Анёльскаму жыцьцю твайму, Яне, зьдзiўляючыся гадзiны й малiтвы прыносiм, бо прарокi ўсе й Запавет да цябе прамаўлялi пра Iсуса Хрыста, Госпада нашага, сьведчучы. Яму ж верныя пяем: «Алiлуя!»

IКАС 9

Няўмеем годна цябе выслаўляць, варты пашаны, Божы Папярэднiча й Хрысьцiцелю Яне. Толькi, каханьнем ахопленыя, асьмельваемся да цябе пяяць гэтак:

Радуйся, бо анёльскае жыцьцё нам паказваеш

Радуйся, бо хваробу ад кожнага адганяеш

Радуйся, позiрку цiхмянасьцi

Радуйся, люстэрка цярплiвасьцi

Радуйся, сьвяцiла нязгаснае

Радуйся, сонца праўдзiвае

Радуйся, наўчыцелю Божых прыказаньняў

Радуйся, папраўча для мноства народаў

Радуйся, настаўнiча праўдзiвага разуменьня

Радуйся, падаўча таемнага веданьня

Радуйся, жыцьцёвую славу адкiнуў

Радуйся, жыцьцё пустэльнае выбраў

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 10

Цара Гэрада чвэрцьўладарнага сьмела дакараў, сьвяты Яне, дзеля жонкi Пiлiпа, брата ягонага, бо яе не павiнен ён мець. I той загадаў цябе зачынiць у вязьнiцы [57], i ты, седзячы ў ёй, да Бога пяяў: «Алiлуя!»

IКАС 10

Калi ж прыходзiў на Ярдан да цябе люд хрысьцiцца. I пыталiся, кажучы: «Што ж нам рабiць?» I ты навуку карысную для душаў iхнiх даваў [58]. Таму i клiкалi да цябе, пяючы:

Радуйся, выкрывальнiча найсалодкi

Радуйся, настаўнiча дасканалы

Радуйся, бо мiласьцiну загадаў падаваць

Радуйся, i зьбяднелым ежай ды

вопраткай дапамагаць

Радуйся, да мытнiкаў пачаў прамаўляць

Радуйся, толькi дазволенае iм казаў забiраць

Радуйся, ваярам даваў навуку добрую

Радуйся, каб задаволеныя былi сваёй заплатаю

Радуйся, i загадаў iм ня крыўдзiць нiкога

Радуйся, да таго ж адному не

ачарняць другога

Радуйся, бо Збаўцу нам паказаў

Радуйся, i перад Iм з пашанаю голаў сьхiляў

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 11

Пачуў ты, Яне Хрысьцiцелю, у вязьнiцы седзячы пра ўчынкi Хрыстовыя, ды паслаў двух вучняў сваiх запытацца ў Яго: «Цi Ты Той, якi мае прыйсьцi, цi чакаць нам другога?» I прамовiў Хрыстос iм у адказ: «Iдзiце абвясьцiце Яну, што пачулi й убачылi [59]». Мы ж, зьведаўшы тое, пяем: «Алiлуя!»

IКАС 11

Калi адыйшлi твае вучнi, пачаў Iсус люду казаць пра цябе, Яне шаноўны: «Што хадзiлi ў пустэльню глядзець, цi прарока, дабравешчу ж вам, што ён большым ёсьць за прарока [60]». Таму мы нягодныя, пяючы, цябе выхваляем:

Радуйся, за Асыю прарока чысьцейшы

Радуйся, за Ёйля сьвятога слаўнейшы

Радуйся, за Амоса пастара цярплiўшы

Радуйся, за Аўдзея слугу Божага гаднейшы

Радуйся, за Ёну галуба паслухмяншы

Радуйся, за Мiхея марастэйскага сьвяцейшы

Радуйся, за Навума суцяшальнiка прыемнейшы

Радуйся, за Абакума ваяра дужага мацнейшы

Радуйся, за Сапрона ахоўнiка празарнейшы

Радуйся, за Агея вясёлага прыгажэйшы

Радуйся, за Захара памятлiвага паўнейшы

Радуйся, за Малаха анёла ясьнейшы

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

КАНДАК 12

Галаву найсьвятую тваю, Яне, адцялi каты на загад Гэрадаў i, прынесшы ў мiсе, дзяўчыне яе аддалi, а дзяўчына аддала мацi сваёй. Вучнi ж твае, пачуўшы, прыйшлi ды, забраўшы цела тваё й паклаўшы ў магiлу, горка плачучы, да Госпада Бога закрычэлi: «Алiлуя!»

IКАС 12

Усе людзi, пачуўшы пра анёльскае на зямлi, Яне, жыцьцё тваё, Бога ў Тройцы Аднога выхваляюць i да цябе, iснага ў нябёсах, сьпеў радасны ўзносяць, пяючы:

Радуйся, наўчыцелю нябеснага жыцьця

Радуйся, сьведка Хрыстовага ў целе прыйсьця

Радуйся, прароча, большы за iншых прарокаў

Радуйся, пасьля Бога слаўнейшы з апосталаў

Радуйся, пустэльнiча, бо сьвецкай

пашанай i багацьцем пагрэбаваў

Радуйся, посьнiча, што з маленства

Богу слугаваў

Радуйся, дзевы душой i целам

Радуйся, пакутнiча найдужы розумам

Радуйся, спаведнiча найцiхмяны

Радуйся, чарнеча найцудоўны

Радуйся, душы маёй пацяшэньне

Радуйся, розуму майго навучаньне

Радуйся, сьвяты Папярэднiча

й Хрысьцiцелю Гасподнi

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

Госпадзе Iсусе Хрысьце Божа наш, што нарадзiўся ад Прачыстае Дзевы дзеля нашага збаўленьня й абрэзаў плоць Сваю дзеля Старога Запавету спаўненьня, памужнелым жа да Ярдану прыйшоў, каб ад Яна хрысьцiцца, таямнiцу Тройцы жыцьцяпачатнае нам паказаў, i нараджэньне новае ў жыцьцё вечнае праз ваду й Духа Сьвятога заснаваў. Да Цябе молiмся: «Дзеля славутага Богазьяўленьня Свайго й найпачэснага Хрысьцiцеля Твайго адпусьцi грахi нашыя». Ты ж, сьвяты Яне Папярэднiча Божы, прымi ад нягодных гэты радасны сьпеў i малi Ўладара Нябеснага, бо Яго ж у Ярдане хрысьцiў i пра Яго сьведчыў выразна, хай дасьць нам на зямлi супакой, грахоў ачышчэньне, нямоглым здароўе, сумным пацеху, безнадзейным надзею, змагарам за веру Хрыстовую

перамогу, паланенiкам вызваленьне, згале-

лым адзеньне, сiротам сiлкаваньне, тым,

што на моры, цiшу, падарожнiкам пры-

тулак, пакрыўджаным спамажэньне

й усiм хрысьцiянам збаўленьне, а

пасьля сьмерцi Ўладарства

Нябеснае, як Адзiны

Чалавекалюбча

й Божа

наш.

Скончаны акафiст дзеля пашаны

Бога ў Тройцы Аднога й сьвятога ўсяслаўнага прарока Божага Папярэднiка й Хрысьцiцеля Гасподняга Яна працай i рупнасьцяй у лякарскiх навуках дохтара Францыска Скарыны з славутага места Полацкага.

АКАФIСТ ДА НАЙСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗIЦЫ ЗАУЖДЫ ДЗЕВЫ МАРЫI

СЬПЯВАЕЦЦА У СЕРАДУ

ВЕРШ 1

Прадвызначэньне спрадвечнае адкрываючы табе, Дзева, стануў Гаўрыла, пацяшаючы й кажучы:

Радуйся, зямелька несяваная

Радуйся, цярнiна незгаральная

Прадвызначэньне спрадвечнае адкрываючы табе, Дзева, стануў Гаўрыла, пацяшаючы й кажучы ....

Радуйся, глыбiня непразрыстая

Радуйся, мосьце, што на нябёсы ўзводзiць,

i лесьвiца, якую Якуб бачыў

Радуйся, судзiна з маннаю Боскаю

Радуйся, разьвязаньне праклёну

Радуйся, Адамава паклiканьне Госпад з табою

ВЕРШ 2

Да старэйшага з Анёлаў, што нiбы чалавек зьявiўся, Дзева чыстая мовiла: «I як прамаўляеш вышэйшае за розум чалавечы? Са мной, кажаш, Бог будзе й заселiцца ва ўлоньне маё. I як жа буду, кажы мне, умяшчальняю ёмiстай i мейсцам асьвечаньня Таго, хто на хэрувiмах ўзыходзiць. Ты не прывабiш мяне маною, бо не спазнала каханьня й шлюбам ня злучаная, як жа нараджу у дзявоцтве?»

ВЕРШ 3

«Калi Бог захоча, зьмяняецца iснасьцi лад» - кажа бясьцелы - «i недасяжнае для розуму людзкога ўчы няе, дай веры праўдзiвым словам маiм, Найсьвяцейшая й Беззаганная.» Яна ж усклiкнула: «Хай будзе цяпер мне паводле словаў тваiх [61], i нараджу Бясьцелага, што ад мяне цела займее, каб вярнуў чалавека, як адзiны здольны, да першаснага стану праз Сваё зыходжаньне».

СЛАВА

Што ад веку нечувана было, адкрываецца сёньня, i Сын Божы, Сын жа дзявочы зьяўляецца, каб, горшае прыняўшы, падаць нам лепшага. Спакусiўся раней Адам, Богам пажадаўшы быць, i ня стаў. Чалавекам становiцца Бог, каб Богам Адама зрабiць. Хай цешыцца стварэньне, хай радуецца iснасьць, бо Арханёл спужаны перад Дзяўчынай стаiць i «Радуйся!» клiча, што смутку супрацiўна. Таму за мiласэрнасьць спагады, учалавечаны Божа наш, хвала Табе.

I ЦЯПЕР

Дабравесьцiць узрадаваны сёньня Гаўрыла, кажучы: «Радуйся, Дзева незаручаная й беззаганная, не зьдзiўляйся майму незямному выгляду, не жахайся мяне, бо я Арханёл. Зьмей спакусiў Эву раней, цяпер жа я абвяшчаю табе вестку радасную, застанесься бо непарушнаю i народзiш, Прачыстая, Госпада.

КАНДАК 1

Ябраная ваявода ўсепераможная, за выбаўленьне ад злосьнiкаў слугаў тваiх песьню ўдзячнасьцi складаем табе, Багародзiца. Ты ж, маючы ўладу непераможную, ад усялякага лiха нас вызвалi, каб засьпяваць табе: «Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая!»

IКАС 1

Старшыня Анёлаў зь нябёсаў пасланы быў, каб мовiць Дзяўчыне: «Радуйся [62]!» I ў адначасьсе зь бясьцелым сваiм голасам, бачучы ўцелаўленьне Тваё, Госпадзе, спужаўся й, стоячы, да яе казаў гэтак:

Радуйся, празь цябе бо радасьць зазьзяе

Радуйся, празь цябе бо праклён зьнiкае

Радуйся, Адама з упадку паднясеньне

Радуйся, ад сьлёзаў Эвы пазбаўленьне

Радуйся, вышыня недасягальная

для думак чалавечых

Радуйся, глыбiня непразрыстая

для вачэй анёльскiх

Радуйся, бо пасадам Уладара сталася

Радуйся, зорка, празь якую Сонца зьявiлася

Радуйся, Таго бо носiш, хто ўсе носiць

Радуйся, Боскага ўцелаўленьня улоньне

Радуйся, празь цябе бо стварэньне аднаўляеца

Радуйся, празь цябе бо Творцу пакланяемся

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 2

З погляду на сваю чысьцiню, сьвятая сьмела да Гаўрылы кажа: «Славуты твой голас для маёй душы непрыймальны, бо раство ад беззаганнага займеньня прадказваеш, клiчучы: «Алiлуя!»

IКАС 2

Розумам ня здолеўшы зразумець, Дзева заклiкала да слугi Божага: «Як з чыстага ўлоньня можа сын нарадзiцца, кажы мне [63]?» Ён са страхам прамовiў да яе, гэтак клiчучы:

Радуйся, таямнiца сьвятла невымоўнага

Радуйся, манна раю Боскага

Радуйся, пачатку дзiвосаў Хрыстовых

Радуйся, зьверхнiца прыказаньняў Ягоных

Радуйся, лесьвiца нябесная, па якой Бог зыходзiць

Радуйся, мосьце, якi люд зь зямлi

да неба праводзiць

Радуйся, Анёлам дзiва шматгалоснае

Радуйся, дэманам гора шматсьлёзнае

Радуйся, бо нарадзiла Слова невымоўным чынам

Радуйся, бо як тое сталася нiкога не наўчыла

Радуйся, вышэй за разуменьне мудрых

Радуйся, бо асьвятляеш розумы верных

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 3

Моц Усявышняга тады ахiнула да займеньня ня ўмелую [64], й дабрадатная тая нутроба сталася плённаю нiваю для ўсiх, хто хоча жаць плады збаўленьня, у адначасьсе пяючы: «Алiлуя!»

IКАС 3

Маючы Бога ва ўлоньнi Сваiм пайшла Дзева да Лiзаветы, немаўлятка якой адразу пачула прывiтаньне й узрадавалася, ды скокамi нiбы песьнямi клiкала да Багародзiцы [65]:

Радуйся, парастку хмызу незьвядальнага

Радуйся, набытку плоду несьмяротнага

Радуйся, Земляроба чалавекалюбнага займеўшая

Радуйся, Садаўнiчага жыцьця нашага нарадзiўшая

Радуйся, нiва, што мноства дабротаў узрошчвае

Радуйся, столе, што ачышчэньняў багата мае

Радуйся, бо ты рай буйна расквечваеш

Радуйся, бо прытулак для душаў рыхтуеш

Радуйся, кадзiла малiтвы прыемнае

Радуйся, сьвету ўсяму кiраўнiцтва

Радуйся, Божая да сьмяротных зычлiвасьць

Радуйся, сьмяротных да Бога адважнасьць

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 4

Цнатлiвы Язэп зьбянтэжыўся, калi ўбачыў цябе незаручанай i, маючы ўнутрох вiхор думак сумлеўных, разважаў пра зганьбаваньне тваё, Беззаганная. Зьведаўшы пра займеньне табой ад Духа Сьвятога [66], вымавiў: «Алiлуя!»

IКАС 4

Пачулi пастухi Анёлаў, што апявалi Хрыстова прыйсьце у целе, ды прыйшлi да Яго, як да Пастара, а ўбачылi беззаганным Ягняткам, што раней ва ўлоньнi матчыным пасьвiлася [67], i яны запяялi, кажучы:

Радуйся, мацi Ягняцi й Пастара

Радуйся, духоўных авечак дворышча

Радуйся, зьвяроў нябачных пакуты

Радуйся, расчыненьне райскае брамы

Радуйся, бо нябесныя зь зямнымi

ў супольнасьцi цешацца

Радуйся, бо зямное ўсё зь вернымi

ў суладзьдзi радуецца

Радуйся, немаўклiвыя вусны апосталаў

Радуйся, дужасьць непераможная мучанiкаў

Радуйся, падмурку трывалае веры

Радуйся, пазнаньне сьветлае ласкi

Радуйся, празь цябе бо пекла спустошылася

Радуйся, празь цябе бо ў славу мы апранулiся

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 5

Багаправодную зорку ўбачыўшы, чараўнiкi за ейным зьзяньнем пайшлi. Нiбы паходню яе навiдавоку трымаючы, шукалi магутнага Ўладара й, дасягнуўшы Недасягальнага, усьцешылiся [68], да Яго клiчучы: «Алiлуя!»

IКАС 5

Убачылi сыны халдэйскiя на рукох дзявочых Таго, хто ўсе людзтва стварыў рукою Сваёй. Зразумелi, што Ён Уладар, хаця й прыняў выгляд слугi, ды парупiлiся дарункамi дагадзiць Яму [69] й заклiкалi да Блаславёнай:

Радуйся, мацi незаходнае Зоркi

Радуйся, сьвятло ранiшняга золку

Радуйся, спакусаў вогнiшча спагасiла

Радуйся, пра Тройцу людзей навучыла

Радуйся, ворага бязьлiтаснага

ўлады пазбавiла

Радуйся, Госпада Хрыста

чалавекалюбнага паказала

Радуйся, бо пазбаўляеш нас службаў паганскiх

Радуйся, бо ратуеш нас ад учынкаў нячыстых

Радуйся, пакланеньне агню адмянiла

Радуйся, жахлiвага полымя моц зьмянiла

Радуйся, настаўнiца ў цнотах для вернiкаў

Радуйся, весялосьць усiх народаў

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 6

Казальнiкамi баганоснымi ўзьвярнулiся былыя чараўнiкi да Бабiлёну, выканаўшы пра Цябе праз Баляма прароцтва [70], i абвяшчалi пра Цябе Хрыста ўсiм. Пакiнулi хлусьлiвага Гэрада, якi ня ўмеў сьпяваць: «Алiлуя!»

IКАС 6

Зазьзяўшы сапраўдным сьвятлом над Эгiптам, разагнаў хлусьнi цемрадзь [71]. Балваны iхнiя, Збавiцелю, павалiлiся, не ўтрымаўшыся перад Тваёй магутнасьцяй. Тыя, што ад iх выбавiлiся, заклiкалi да Багародзiцы:

Радуйся, роду людзкога паправа

Радуйся, дэманаў брыдкiх пагуба

Радуйся, бо ўладу граху зьнiстожыла

Радуйся, бо падман балвахвальства выкрыла

Радуйся, мора, што фараона духоўнага патапiла

Радуйся, скала, якая тых, што прагнуць

жыцьця, наталiла

Радуйся, слупе агнёвы, што накiроўвае

iсных у цемрадзi

Радуйся, покрыве сьвету, шырэйшы за воблакi

Радуйся, манны нябеснай заменьнiца

Радуйся, ежы сьвятое падацелька

Радуйся, абяцаная люду зямлiца

Радуйся, малака й мёду крынiца

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 7

Сымону, якi хацеў сьвет гэты зманлiвы пакiнуць, даўся на рукi, як немаўлятка, i спазнаў ён у Табе дасканалага Бога [72]. Таму, зьдзiўлены Тваёй невымоўнаю мудрасьцяй, клiкаў: «Алiлуя!»

IКАС 7

Новае паказаўшы стварэньне, прыйшоў Творца да нас, што Iм былi створаныя. Ад беззаганнага займеньня выйшаў з улоньня й захаваў яго, як было, непарушаным, каб, гэты цуд бачучы, уславiлi яе, пяючы:

Радуйся, кветка несьмяротнасьцi

Радуйся, венча ўстрыманасьцi

Радуйся, зыркi вобразе ўваскрошаньня

Радуйся, узору жыцьця анёльскага

Радуйся, дрэва плоднае, што падсiлкоўвае верных

Радуйся, галiна з густою лiстотаю,

што прыкрывае ад сьпёкi

Радуйся, у сабе Праваднiка

для зблудзiлых насiла

Радуйся, для палонных Збавiцеля нарадзiла

Радуйся, Судзьдзi справядлiвага упрашэньне

Радуйся, чысьленых грахоў выбачэньне

Радуйся, згалелым сьмеласьцi адзеньне

Радуйся, каханьне, што больш за ўсякае жаданьне

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 8

Дзiвоснае нараджэньне ўбачыўшы, ад сьвету аддалiмся ды на нябёсы думкаю перанясемся. Дзеля таго Бог Найвышэйшы на зямлi пакорлiвым чалавекам зьявiўся, бо хацеў узьняць на вышынi тых, што Яму пяюць: «Алiлуя!»

IКАС 8

Неакрэсьленае Слова цалкам было на зямлi, вышы няў зусiм не пакiнуўшы, бо тое было зыходжаньнем Боскiм праз нараджэньне ад Дзевы богапрыймальнае, а ня простаю зьменаю мейсца. Таму й, пачуўшы гэтае, запяем:

Радуйся, незьмяшчальнага Бога зьмесьцiшча

Радуйся, таямнiцы сьвятое сховiшча

Радуйся, бязьверным праўдзiвая вестка

Радуйся, вернiкам несумненная слава

Радуйся, калясьнiца найчыстая Таго,

хто сядзiць на хэрувiмах

Радуйся, найславутае жытло Таго,

хто iснуе на сэрафiмах

Радуйся, бо супрацьлегласьцi ў вадным сабрала

Радуйся, бо раство й дзявоцтва зьяднала

Радуйся, празь цябе разбурылася

ўлада бяспраўства

Радуйся, празь цябе выйшлi на

шлях да збаўленьня

Радуйся, крынiца дарункаў Хрыстовых

Радуйся, спадзяваньне абяцаньняў адвечных

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 9

Кожная iстота анёльская зьдзiвiлася вялiкаму Твайму ўчалавечаньня ўчынку, бо недасяжнага Бога ўбачылi чалавекам, што для ўсiх датыкальны. Ён мiж нас знаходзiцца й чуе ад усiх: «Алiлуя!»

IКАС 9

Павучальнiкаў шматслоўных бачым бязмоўнымi, нiбы рыбаў, ад цябе Багародзiца, бо не ўразумеюць, як растлумачыць, што нарадзiць здолела i засталася дзяўчынаю. Мы ж, зьдзiўленыя гэтаю таямнiцай, зь вераю пяем:

Радуйся, мудрасьцi Божай прыймальнiца

Радуйся, Ягоных задумаў скарбнiца

Радуйся, паказала мудрацоў неразумнымi

Радуйся, зрабiла красамоўцаў бязмоўнымi

Радуйся, бо ўчынiла глупцамi зацятых выведнiкаў

Радуйся, бо iмпэту пазбавiла

пустых распавядальнiкаў

Радуйся, разадрала павуцiньне хiтрыкаў атэнскiх

Радуйся, рыбалоўцам напоўнiла мярэжы

Радуйся, бо з глыбiнi невуцтва нас выцягваеш

Радуйся, бо мноству людзей розумы асьвятляеш

Радуйся, караблю тым, што шукаюць уратаваньня

Радуйся, прыстанку ад жыцьцёвага плаваньня

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 10

Уратаваць пажадаўшы сьвет, Аздоба ўсяго сюды згодна Сваiх абяцаньняў прыйшоў. Пастарам будучы добрым, дзеля нас зьявiўся падобным да нас авечак, каб падобнае падобным паклiкаўшы, як Богу пачуць ад усiх: «Алiлуя!»

IКАС 10

Ты мур абарончы, Багародзiца Дзева, дзяўчынам i ўсiм, хто да цябе зьвяртаецца. Таму што зямлi й нябёсаў Творца зрабiў цябе гэткаю, Найчысьцейшая, усялiўшыся ва ўлоньне тваё, ды навучыў нас усiх гукаць да цябе:

Радуйся, апiрышча дзявоцкай чысьцiнi

Радуйся, падацелька Боскай дабрынi

Радуйся, брама нашага збаўленьня

Радуйся, пачынальнiца духоўнага збудаваньня

Радуйся, ты бо ў граху народжаных адрадзiла

Радуйся, ты бо неразумных розумам надзялiла

Радуйся, згубцу душаў улады пазбавiла

Радуйся, чысьцiнi Сейбiта нарадзiла

Радуйся, палацу беззаганнага займеньня

Радуйся, вернiкаў з Госпадам злучэньне

Радуйся, узгадавальнiца дзяўчынаў добрая

Радуйся, ахоўнiца душаў сапраудная

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 11

Сьпеваў розных не стае тым, якiя iмкнуцца асягнуць мноства дабротаў Тваiх. Калi ўзносiм да Цябе, Сьвяты Ўладару, безьлiч псальмоў i песьняў, дык замала ўчыняем вартага таго, што даў уciм, хто клiча Табе: «Алiлуя!»

IКАС 11

Зiхатлiваю зоркай, што зьявiлася да iсных у цемрадзi, бачым Дзеву сьвятую, бо, духоўнае полымя распаляючы, накiроўваеш да разуменьня Боскага. Асьвятляеш зыркiм зьзяньнем сваiм розумы ўсiм, хто гэткiмi найменьнямi цябе ўшаноўвае:

Радуйся, промню сонца разумовага

Радуйся, зьзяньне сьвятла незаходнага

Радуйся, маланка, што душы асьвятляе

Радуйся, громе, што ворагаў пужае

Радуйся, бо сьветлай сьветласьцяй зазьзяла

Радуйся, бо збаўленьне сапраўднае нам дала

Радуйся, бо шматводную рэчку вытачаеш

Радуйся, бо брыдоту грэху адыймаеш

Радуйся, купеля, дзе сумленьне адмываюць

Радуйся, чара, якою радасьць чарпаюць

Радуйся, водару Хрыстовай духмянасьцi

Радуйся, жыцьцё поўнае таемнае радасьцi

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК 12

Пажадаўшы вызваленьне даць ад даўгоў спрадвечных, выбачальнiк усiх даўгоў людзкiх Госпад самахоць прыйшоў да адступнiкаў ад ласкi Ягонае й разадраўшы сьпiс запазычанасьцi, як Бог пачуў ад усiх: «Алiлуя!»

IКАС 12

Апяваючы нараджэньне табою Збавiцеля, цябе ўсе услаўляем, Багародзiца, як адухоўлены хорам Божы, у тваё бо ўлоньне ўсялiўся Госпад, якi ўсё трымае Сваёю рукой. Ён асьвяцiў ды ўславiў цябе, i навучыў сьпяваць табе ўсiх:

Радуйся, Бога Слова найчыстае селiшча

Радуйся, жыцьця невычэрпнага сховiшча

Радуйся, вялiкшая за сьвятое сьвятых

Радуйся, кiвоце, якi Збаўцу насiў

Радуйся, хвалебны венча ўладароў справядлiвых

Радуйся, паважная пахвала сьвятароў пабожных

Радуйся, царкве сьцяна незбуральная

Радуйся, валадарству моц непахiсная

Радуйся, бо празь цябе зьдзяйсьняюцца перамогi

Радуйся, i празь цябе ворагi сьхiляюць галовы

Радуйся, цела майго лякарка

Радуйся, душы маёй заступнiца

Радуйся, Нявеста - Дзева чыстая

КАНДАК БАГАРОДЗIЦЫ

Усяхвальная мацi, што нарадзiла за ўсiх сьвятых Сьвяцейшае Слова, цяперашнiя мольбы прыняўшы, ад усялякага смутку нас выбаў i будучых пакутаў пазбаў тых, што пяюць табе: «Алiлуя!»

МАЛIТВА ПАБОЖНАЯ ДА НАЙСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗIЦЫ МАРЫI ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

Радуйся, найсьвятая Марыя,

жыцьцяпачатнае Тройцы паслужнiца

Радуйся, лiлея духмяная,

улюбёнка Стварыцеля Бога Айца

Радуйся, найчыстая Дзева,

мацi Госпада нашага Iсуса Хрыста

Радуйся, найчульлiвая галубка,

жаданьне Пацяшыцеля Сьвятога Духа

Радуйся, найгаднейшая Спадарыня,

весялосьць хораў анёльскiх

Радуйся, найзмрачнейшая вежа й

пакуты збораў чартоўскiх

Радуйся, дачка найпрыгажэйшая й

разьвязаньне грахоў Адамавых

Радуйся, наймоцная вера й

зьнiстожаньне праклёнаў Эвiных

Радуйся, слаўная Ўладарка,

усiх патрыярхаў прагнаньне

Радуйся, найпраўдзiвая Багародзiца,

сыноў Iзрайлевых памнажэньне

Радуйся, усяхвальная слава ды

абяцаньне усiх прарокаў

Радуйся, мудрэйшая кiраўнiца й

навучаньне Хрыстовых апосталаў

Радуйся, найсьветлая хвала й

ласка чатыром эвангялiстам

Радуйся, найвялiкая моц i

сьмеласьць сьвятым пакутнiкам

Радуйся, найпрыемная цiша i

ўстрыманасьць вызнаўцам паважным

Радуйся, высачэзны муру й

трываньне багалюбным манахам

Радуйся, найясная зорка й

аздоба чыстым дзяўчынам

Радуйся, зацiшку ў час буры й

заступнiцтва ўдовам i сiрацiнам

Радуйся, суцяшэньне жывым i памерлым

Будзь разам са мной у кожнай патрэбе маёй дзеля тваёй найвялiкшае радасьцi, якую мела пры займеньнi Слова Божага. Пачуй жа нягодную просьбу маю й спамажы мне ў кожным смутку маiм. У рукi твае аддаю самога сябе:

Душу маю зьберажы,

цела маё аздаравi,

розум мой асьвяцi,

учынкi мае выправi,

думкi мае да Бога зьвярнi,

сэрца маё ў дабрынi узмацнi,

памяць маю прыказаньням Ягоным наўчы,

вочы мае да нябёсаў ўздымi,

сумленьне маё ад грэху ачысьцi,

пожадзi цялесныя аддалi,

спакусы д'яблаўскiя адганi,

ад ганьбы сьвецкай абаранi,

ад гора раптоўнага засланi,

голаду, мечу й няволi зьведаць не дапусьцi,

суму, нудзе й уцiску ня дай прыйсьцi,

з полымя вечнага выхапi,

радасны гэты сьпеў прымi ад мяне,

радасьцяй абдаруй духоўнай мяне,

радасьцяў вечных зрабi годным мяне.

Радуйся ўзрадаваная Марыя

Госпад з табой

на вякi вякоў.

Амiн.

Скончаны акафiст да найсьвяцейшае Багародзiцы заўжды Дзевы Марыi працай i рупнасьцяй дохтара Францыска Скарыны зь места Полацкага.

АКАФIСТ ДА СЬВЯТЫХ ВЯРХОУНЫХ АПОСТАЛАУ ПЁТРЫ Й ПАУЛЫ ДЫ УСIХ АПОСТАЛАЎ

СЬПЯВАЕЦЦА Ў ЧАЦЬВЕР

ВЕРШ 1

Зьвяртаемся да вас пасьля Бога першыя апосталы Пётра ды Паўла, людзтва ўсяго вялiкiя наўчыцелi, Хрыста Ўладара прасiце, каб даў супакой усяму сусьвету ды душам нашым вялiкую ласку.

ВЕРШ 2

Хрыстоў ключнiча верны, першы апостале Пётра, пастару пастараў, люстэрка для тых, што каюцца, улюбенча Iсусаў, каменю Царквы Божай, пакутнiча дужы, прасi Хрыста Бога, каб выбачыў грахi нашыя.

ВЕРШ 3

Сьвятлом зь нябёсаў паклiканы апостале Паўла, наскрозь духоўны, наскрозь анёльскi, цалкам у трэцьцiм небе навучаны, першы вялiкi наўчыцелю веры Хрыстовай грэкаў, рымлянаў, барбараў ды ўсяго людзтва, малiся за нас Госпаду старанна, каб уратаваў душы нашыя.

СЛАВА

Усе дванаццаць сьвятых Хрыстовых апосталаў: Пётра й Паўла, Андрэю й Якубе, Яне, Пiлiпе, Бутрыме, Мацею, Хама, Якубе Алфэяў, Сымоне, Юда, нiбы дванаццаць найвялiкшых сонцаў увесь сусьвет асьвятляеце агнём ласкi Хрыстовай. Яго малiце спаслаць на нас вялiкую мiласьць.

I ЦЯПЕР

Разам семдзесят вучняў Iсусавых, нiбы семдзесят дрэваў фiнiкавых, што прыносяць нам салодкi плён навукi збаўленьня, малiцеся шмат за нас, каб пачуў вашыя малiтвы Хрыстос, якi выбраў вас ад усяго чалавецтва. Хай увядзе нас на зьяднаньне з вамi ў Валадарстве Сваiм на вякi. Амiн.

КАНДАК 1 да сьв.Пётры

- пастар добры - казаў Госпад Iсус - жыцьцё Сваё кладу за авечак Маiх. Калi кахаеш мяне Пётра больш за iх, пасьвi авечак Маiх, пасьвi ягнятак Маiх [73]». Падвойны запавет абраньня ад Начальнiка пастараў прыняў славуты апостале Пётра. Ягоную выканаў волю, пакутаў ня спудзiўся, спотырч за статак пацярпеў, клiчучы: «Алiлуя!»

IКАС 1 да сьв.Пётры

Шчасны ты Сымоне, сыне Ёнаў, бо чуў прамову Хрыстову, найславуты Пётра апостале. Як жа мы, дзеткi абедзьвюх часьцiнаў статку Ягонага, здолеем годна ўславiць ушанаванага Богам. Але, найбольш вераю ды абавязкам любовi ахопленыя, да цябе гэтак клiчам:

Радуйся, апостале Пётра,

вечны падмурак Царквы Хрыстовай

Радуйся, моцнае й непахiснае

апiрышча веры Iсусавай

Радуйся, першы архiрэю

зьяднанага сабору апостальскага

Радуйся, найласкавы брамнiча

Валадарства Нябеснага

Радуйся, бо пакiнуў сьвецкую мiтусьню

i руплiўцам жыцьця духоўнага стаўся

Радуйся, бо для тых, што ў грахох шчыра

каюцца, мiласэрны лекар знайшоўся

Радуйся, бо зямны невад адклаў ды

вечным сусьвет увесь злавiў

Радуйся, за нашыя незьлiчоныя перад Богам

правiны выбачэньня Ягонага выпрасiў

Радуйцеся, Боская двойня, Пётра ды Паўла,

першага пасаду апосталы

Радуйцеся, Хрыстова калясьнiца духоўная

й пра нашае збаўленьне руплiўцы

Радуйцеся, вiдавочцы Бога

дванаццаць апосталаў, пасланыя

дзеля асьветы сьвету

Радуйцеся, дванаццаць патрыярхаў,

прызначаныя дзеля памнажэньня

абранага люду

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 2 да сьв.Паулы

Вельмi зьдзiвiўся Саўла, пачуўшы згары голас Iсусаў, якi казаў: «Што Мяне гонiш зь нявернымi ў разьюшанасьцi. Адгэтуль i зараз паверыш ў Мяне, бо апануе цябе сьмеласьць супрацьлеглая. Казальнiкам цябе абраў пра ўчынкi Мае да ўладароў, людзтва ды сыноў Iзрайлевых [74]». Гэта прыняўшы, Богам паклiканы апостале Паўла ўсклiкнуў: «Алiлуя!»

IКАС 2 да сьв.Паулы

Голас зь нябёсаў пачуў, але бачыць Таго, хто казаў ня мог, насуперак небу гнаў Недасяжнага, i з стараннасьцяй прыняў справядлiвую страту зроку, i за руку да купелi прыведзены, дасягнуў хрышчэньня Боскага, i праз занурэньне ў яе стаўся вiдушчым [75]. Дзеля гэтага да цябе клiчам:

Радуйся, паклiканы Богам апостале,

пасланы прамаўляць да ўсiх плямёнаў

Радуйся, шчыры тлумачу веры ў Бога

мноству народаў

Радуйся, сузiральнiча Сьвятла Боскага,

што асьвяцiла цябе ля Дамаску

Радуйся, вялiкi наўчыцелю пра Сьвятой

жыцьцяпачатнае Тройцы таямнiцу

Радуйся, цьвёрды выкрывальнiча тых,

што ня верылi ў Сына Божага

Радуйся, для сусьвету сонца

шматпрамянёвае жыцьця цнатлiвага

Радуйся, мноства куткоў зямных

сваiмi пiсаньнямi асьвяцiў

Радуйся, душам тых, што пакаюцца

Валадарства Нябеснага абяцаў

Радуйцеся, Пётра ды Паўла, вы нiбы

дзьве ракi, што з жыцьцядайнай

крынiцы - Хрыста плынеце

Радуйцеся, бо нас, што ад сьпёкi

грахоўнае ссохлi, наталяеце

Радуйцеся, дванаццаць апосталаў, якiх

Ён паслаў дзеля выкрыцьця грахоў

Радуйцеся, нiбы дванаццаць вятроў,

што раскiдалi паганскiх балваноў

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 3 да сьв.Пётры

З жахам i зьдзiўленьнем апостале Пётра глядзеў на халсьцiну, што вышняю моцай над iм утрымоўвалася, у ёй жа прыпавесьць ласкавасьцi Божай да люду ў выглядзе жывёлаў, да таго ж нечысьцiнёю адзначаных, каб не адкiдаў усiх плямёнаў, што веру абралi ў Iсуса Хрыста. Пасьля тройчы Бог загадаў закалоць тых i зьесьцi [76]. Хутка Пётра зразумеў таямнiцу i ўсклiкнуў: «Алiлуя!»

IКАС 3 да сьв.Пётры

«Паводле закону зусiм ня гожа мне есьцi нячыстага» - адказаў найпаважны апостале Пётра, але Провiд Боскi хутка зыйшоў да цябе i казаў: «Што ачысьцiў Бог, тое не лiчы за благое [77].» Iнакш кажучы, Ён прыйшоў, каб паклiкаць ня праўднiкаў але грэшнiкаў да пакаяньня. Таму й мы да цябе клiчам:

Радуйся, Пётра апостале, ласкава

нам адчыняеш у Валадарства дзьверы

Радуйся, хуткi памагаты ўсiм хрысьцiянам,

што патрапiлi ў беды

Радуйся, бо ня лiчачы колькасьцi грахоў

малое пакаяньне ўчыняць загадваеш

Радуйся, дужы заступнiча, бо тым, хто да цябе

зьвяртаецца, усе хваробы вылечваеш

Радуйся, бо праз малiтву сваю

мноства з памерлых уваскрасiў

Радуйся, бяззбройны адважнiча, бо словамi

нiбы стрэламi бязьверных паранiў

Радуйся, бо найвялiкшаю вераю, што да Iсуса

маеш, мур ахоўны для нямоглых збудаваў

Радуйся, бо цэзара Нэрона й варажбiта

Сымона, быццам iльва й зьмея, перамог

Радуйцеся, Пётра й Паўла, вы нiбы

два залатыя хэрувiмы,

кiвот Хрыстовы вартуеце

Радуйцеся, бо сваiмi крыламi малiтоўнiцу

й сьвятое сьвятых ахiнаеце

Радуйцеся, любыя Богу дванаццаць

апосталаў, пасланыя дзеля

абвяшчэньня цудаў Хрыстовых

Радуйцеся, дванаццаць камянёў

каштоўных, што зьзялi

на грудзях Аронавых [78]

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 4 да сьв.Паулы

Да жыхароў Дамаску пачаў абвяшчаць навуку веры ў Iсуса Хрыста, iх жа зьдзiвiў, паклiканы Богам апостале Паўла. Казалi, што гнаў ты раней тых, якiя верылi ў iмя Хрыстова, за тым i сюды прыйшоў, каб, скруцiўшы iх, на пакуты аддаць. Цяпер жа вось i сам навярнуўся, падлягаеш за тое забойству. Iх жа жорсткiх сэрцам, найшчасны, пакiнуў у соннасьцi й невiдушчасьцi бязьверства. Зыйшоўшы ад iх за дапамогай каша й вяроўкi [79] ўсклiкнуў: «Алiлуя!»

IКАС 4 да сьв.Паулы

Зь вялiкай стараннасьцяй хадзiў ды навучаў адыйсьцi ад службаў Запавету Старога ды абразаньня, прысьпяшаць жа да купелi хрышчэньня Боскага [80]. Ня толькi габрэям ад роду, але i ўсiм плямёнам наймiлейшы наўчыцель зьявiўся. Дзеля гэтага ўслаўляем цябе:

Радуйся, Паўла, Богам пасланы

апостале, каб грэшным

абвясьцiць патрэбу пакаяньня

Радуйся, дуда мiлагучная, што на ўвесь

сьвет прагукала навуку збаўленьня

Радуйся, вястуне пабожнасьцi

й грэху выкрывальнiча

Радуйся, тых, што да веры Хрыстовай

прыходзяць, ласкавы вiтальнiча

Радуйся, абраны куфэрку, поўны

багацьця духоўных наўчаньняў

Радуйся, караблю, што носiць

цяжар разнастайных каяньняў

Радуйся, хворым лекару бескарысьлiвы

й тужлiвым хуткi пацяшыцелю

Радуйся, тым, што зблудзiлi, праважаты

да шляху праўдзiвага й

няўмелым мудры наўчыцелю

Радуйцеся, кветкi дзьве незьвядальныя,

Пётра ды Паўла, бо нясеце

вы сьвету пахi духмянасьцi

Радуйцеся, аздараўляеце бо сваiм водарам

ад усялякае несправядлiвасьцi

Радуйцеся, абраныя Богам дванаццаць

апосталаў, пасланыя дзеля

навучаньня пра Валадарства Божае

Радуйцеся, нiбыта дванаццаць знакаў нябесных,

што асьвяцiлi блуканьнi зямныя

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 5 да сьв.Пётры

Зямной абцяжараны працаю, бо з рыбных ловаў кармiў сваiх дзетак, паклiканы быў найгаднейшы апостале Пётра. Паверыў ў Хрыста, якi багата ўсiх падсiлкоўвае. Ён жа зь пяцёх хлябоў накармiў да сыцьця столькi тысячаў, i дванаццаць кашоў засталося [81]. Зь iншымi вучнямi, несучы тых хлябоў рэшткi й змораны iхнiм цяжарам, у зьдзiўленьнi гукаў: «Алiлуя!»

IКАС 5 да сьв.Пётры

Схоплены быў праз архiрэяў ды старшыняў юдэй скiх i ў вязьнiцы зачынены разам з вучнем улюбёным Хрыстовым Янам, i паранены. I пасьля загадана яму не вымаўляць iмя Госпада Iсуса, не вучыць веры ў Яго. Зараз жа, найшчасны Пётра апостале, непахiснаю верай перад зборам узброiўся, нiбы камянямi з прасткi, прароцкiмi словамi абвясьцiў iм пра Госпада Iсуса. Узрадаваны ад хораму адыйшоў, зьнявагi ды раны дзеля Хрыста несучы [82]. Таму й мы ўзносiм да цябе песьню радасную, кажучы:

Радуйся, Пётра апостале, бо iлжывыя

развагi фарысэяў ды садуцэяў

нiбы павуцiньне, разадраў

Радуйся, бо хаду кульгавым а зрок

невiдушчым Божай моцаю даў

Радуйся, бо чысьленых цудаў творца

пасьля Хрыста зьявiўся

Радуйся, бо ад слугаў найвышнiх

першага пасаду пасол знайшоўся

Радуйся, рыбалоўча добры, бо злавiў

ўвесь сусьвет сваiмi мярэжамi

Радуйся, бо тым, што патанаюць у

жыцьцёвых прагнаньнях, хуткi

памагаты сьвятымi малiтвамi

Радуйся, умiлаваны куфэрку й

Духа Сьвятога чыстае селiшча

Радуйся, раса нябесная, бо астуджаеш

сьпякоту грахоўную кожнаму,

хто да цябе зьвяртаецца

Радуйцеся, два люстэркi найясныя,

Пётра ды Паўла, што нябеснае

жыцьцё нам паказваюць

Радуйцеся, дзьве студнi чысьцюткiя,

што бяспраўствы нашыя абмываюць

Радуйцеся, абраныя Богам дванаццаць

апосталаў, пасланыя ўсяму сьвету

паведамiць пра пакуты Хрыстовыя

Радуйцеся, нiбы дванаццаць залатых дудаў,

што абвесьцiлi прыказаньнi Iсусавыя

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 6 да сьв.Паулы

Паходжаньнем фарысэй з роду Бэн'ямiнавага, годны пашаны апостале Паўла. Шчыра ты распавёў пра ранейшы свой гнеў на тых, што ў Хрыста верылi [83]. Бачым, як шмат гнаў Царкву Божую й бурыў яе, гэтак цяпер яна, славай аздобленая ды мёдацечнымi тваймi вучнямi трывала змацаваная, клiча да Бога: «Алiлуя!»

IКАС 6 да cьв.Паулы

«Хто нас адлучыць ад Божай любовi: гора цi ўцiск, цi перасьлед [84]» - безьлiч да таго падобнага прамовiў Богам паклiканы казальнiча на зямлi, апостале Паўла, бо ўсiх, што ў Хрыста верылi, старанна да ласкi Ягонай прыводзiў, каб самахоць усе бядоты дзеля Бога стрывалi. Таму ўзносiм табе песьню радасную, клiчучы:

Радуйся, дасканалы руплiўча пра

праўду законную, Саўлам менаваны

Радуйся, вялiкi цярплiўча ў iмя

Хрыстовае, Паўлам празваны

Радуйся, найясны сьвечнiча ўсiм, хто

iснуе ў цемры неразуменьня

Радуйся, жэрдка даўжэзная ўсiм, хто

патанае ў багне бяспраўства

Радуйся, тым, што вераць у Iсуса Хрыста,

ты вестуном радасьцi стаўся

Радуйся, i тым, што гiбеюць ў грахох,

рукi мiласэрны падаўца знайшоўся

Радуйся, бо для ранаў духоўных зь

цялеснымi ты лекару спрактыкаваны

Радуйся, бо ва ўсiх цяжкасьцях i

засмучэньнях пацяшыцелю ўмелы

Радуйцеся, Пётра ды Паўла,

галоўнага пасаду апосталы,

што расьсяваюць слова Iсусава

Радуйцеся, вы нiбы два сталы, што даюць

нам хлеб жыцьця - цела Хрыстова

Радуйцеся, пасланыя Богам дванаццаць

апосталаў, каб пра збаўленьне

абвясьцiць усяму сьвету

Радуйцеся, нiбы дванаццаць караблёў вялiкiх,

што прывозяць Хрыстову добрую вестку

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 7 да сьв.Пётры

У горад Лiду прыйшоўшы, усiх жыхароў ягоных зьдзiвiў, бо Энэя, якi восем гадоў быў да ложку прыкуты, iмям Iсуса Хрыста паставiў на ногi. У горадзе Ёпii, куды быў запрошаны, шчасны апостале Пётра, памерлую Табiту зноўку малiтваю да жыцьця ўзьвярнуў. У Цэзарыю ж паклiканы, Карнэля з усiмi, хто ў доме ягоным быў, праз хрышчэньне Боскае асьвяцiў [85], i ўсе зараз жа аднадушна загукалi: «Алiлуя!»

IКАС 7 да сьв.Пётры

Сутнасьць натуры срэбралюбнай выкрыў i асудзiў. Праз чараваньне сабраў шмат золата найлiхога Сымон варажбiт сквапны, iм жа ацанiць прагнуў кошт ласкаў Духа Сьвятога. Яму ж шчасны апостале Пётра адкрыў, што загiне апасьля з гэтым срэбрам [86]. Мы ж, пазбавiўшыся гэткага, клiчам да цябе:

Радуйся, улюбенча Iсусаў апостале Пётра,

дзеля Яго пакiнуў ўсё сьвецкае

Радуйся, Божы намесьнiча, i Яго ж

дзеля закахаўся ў духоўнае

Радуйся, пазалачоны куфэрку, поўны

найвялiкшых таямнiцаў Хрыстовых

Радуйся, лекару, бо празь лячэньне

духоўнае аздараўляеш нас грэшных

Радуйся, бо Ананя срэбралюбную выкрыў

натуру ды сьмерцяй раптоўнай яго пагубiў

Радуйся, бо Самхвiру, ягоную жонку,

з злачынствам згодную, на

сьмерць гэткую ж асудзiў [87]

Радуйся, бо ў сьвятых царкоўных служэньнях

грэх жаданьня ўзнагароды адкiдаў

Радуйся, бо ў жыцьцё безмаёмаснае дзеля

Хрыста закахацца ўсiм запавядаў

Радуйцеся, найлюбыя апосталы, Пётра

ды Паўла, казальнiкi Божае веры

Радуйцеся, нiбыта крынiцы дзьве найсалодкiя,

што наталяюць грэшныя душы

Радуйцеся, умацаваныя Богам дванаццаць

апосталаў, пасланыя абвяшчаць

пра ўваскрошаньне Iсусава

Радуйцеся, нiбы дванаццаць ваяроў, што

перамаглi незьлiчонае войска люцыправа

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 8 да сьв.Паулы

Трэцьцяга неба дасягнуў дзеля духоўнай праўдзiвасьцi й цялеснае дзеля чысьцiнi. Невымоўнымi дарункамi Божымi ўзбагацiўшыся, зыйшоў адтуль, найшчасны апостале Паўла [88]. Iмi ж напоўнiў праз багацьце наўчаньняў нас, зьбядлых без разуменьня Боскага. Дзеля гэтага клiчам супольна да Хрыста ўсе верныя: «Алiлуя!»

IКАС 8 да cьв.Паулы

Памнажэньне ранаў кiямi i ўкаменаваньне частае цела тваё cьцярпела з радасьцяй дзеля салодкага Iсуса [89], Богам паклiканы апостале Паўла. Таму й навучаў усiх, хто верыць ў Хрыста, самахоць дзеля Яго розныя пакуты cьцярпець. Дзеля iх жа да цябе клiчам:

Радуйся, Паўла апостале, бо ты раны займеў

на целе сваiм дзеля Госпада з радасьцяй

Радуйся, дыямэнце цьвёрды духам i думкаю,

бо сьцярпеў ўсё з трываласьцяй

Радуйся, бо сынам Iзрайлевым, уладарам

ды людзтву непахiсную веру паказаў

Радуйся, бо перад фiлязофамi ды закону

наўчыцелямi неаспрэчны знаўца паўстаў

Радуйся, Божы улюбенча, апостале

Паўла, духоўнае сонца асьветы

Радуйся, бо навучаньнямi нiбы промнямi

выводзiш тых, што сядзелi

ў цемры бязь веры

Радуйся, бо сам ты мноства лiстоў для душы

карысных да народаў i габрэяў напiсаў

Радуйся, бо сам ты безьлiч паганцаў да веры

праўдзiвай у Iсуса Хрыста навярнуў

Радуйцеся, апосталы Пётра ды Паўла, бо да

народаў усiх Божае слова абвесьцiлi

Радуйцеся, нiбы дзьве вяселкi, што

цiшу пасьля залеўнага

гневу Божага адзначылi [90]

Радуйцеся, Богам аздобленыя дванаццаць

апосталаў, якiх Ён паслаў казаць

пра хрост дзеля адпушчэньня грахоў

Радуйцеся, нiбы дванаццаць кiёў, што

скрышылi ўсю дужасьць дэманаў

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 9 да сьв.Пётры

Кiраваньне агульнае заснаваў, каб былi празь яго ў лучнасьцi душы й сэрцы тых, што прыйшлi да Хрыстовае веры, найшчасны апостале Пётра. Таму й слугачом для агульных патрэбаў паставiў Сьцяпана старога з шасьцьма дыяканамi, сам жа аддаўся малiтве ды словам наўчаньня [91] да тых, што вераць i клiчуць аднадушна: «Алiлуя!»

IКАС 9 да сьв.Пётры

Клопатам за Хрыста палкасьць навастрыўшы, Малху адрэзаў вуха, як непрыхiльнае да слуханьня пiсаньняў пра Хрыста прароцкiх. I з прычыны гэтае гняўлiвасьцi, найшчасны апостале Пётра, ушчуваны быў Настаўнiкам сваiм, бо чуў як Iсус казаў: «Кожны, хто выцягне нож на блiжняга, ад нажа й загiне [92]. Ня гожа асобе духоўнай зброяй вызначацца, але самахоць супрацiўнае цярпець», як i Cам цярпеў. Дзеля гэтага пяем табе:

Радуйся, найлюбы вучню Настаўнiка

свайго, Пётра славуты апостале

Радуйся, якi выбачаць загадаў тым,

хто семдзесят па сем разоў

зграшыў, а ня толькi сем [93]

Радуйся, шчыра абяцаў iсьцi ў вязьнiцу

й на сьмерць за Настаўнiкам сваiм

Радуйся, калi ў садзе cхапiлi юдэi

Iсуса, дык ты зброяй Яго баранiў

Радуйся, замiлаваны пайшоў за

Хрыстом да хаты Каяфавай,

якi ў тыя часы за архiрэя быў

Радуйся, бо Хрыстос прадказаў, што ты тройчы

адмовiшся перш, чым певень запяе

Радуйся, бо халаднечай змучаны, ад прысягi

Настаўнiку свайму тройчы адмовiўся

Радуйся, бо хутка пасьля Божай ласкай

сагрэты, горка плакаў ды каяўся

Радуйцеся, найсьвятыя апосталы Пётра

ды Паўла, нiбы два вока Гасподнiх,

што ўвесь сусьвет даглядаюць

Радуйцеся, найвялiкшыя творцы цудаў,

нiбы два камянi каштоўныя, што

на плячох Аронавых зьзяюць

Радуйцеся, абласканыя Богам дванаццаць

апосталаў, пасланыя хрысьцiць сьвет

дзеля пазбаўленьня ад грэху

Радуйцеся, бо ўсiх хрысьцiце ў iмя Айца й

Сына, i Сьвятога Духа вадою й духам

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 10 да сьв.Паулы

Сьведчаньне прыводзiў вялiкае зь пiсаньняў пра Хрыста прароцкiх перад ваяроў начальнiкамi, судзьдзём Фэстам ды царом Агрыпам, Богам паклiканы апостале Паўла. Ды адзiн жа зь iх мовiў зьняважлiва, што «ад безьлiчы прачытаных кнiжак ты звар'яцеў», а другi хлусьлiва адказваў: «Ледзьве не абраў веры ў Iсуса Хрыста [94]». Гэтак прамовiў ды ня ўсклiкнуў зь вернымi: «Алiлуя!»

IКАС 10 да сьв.Паулы

Пра Тройцу жыцьцяпачатную прамаўляў найабранейшы куфэрку вялiкiх таямнiцаў Божых, апостале Паўла, перад усiмi народамi, судзьдзямi i ўладарамi, i збаўленьне ўсiм абяцаў, хто ў Хрыста захоча паверыць. Дзеля гэтага мы й клiчам:

Радуйся, казальнiча шматразважны

Хрыстовае веры

Радуйся, не спужаўся подступаў жыдоўскiх,

што забiць цябе безь вiны хацелi

Радуйся, бо адкiнуў пустыя абразы Фэста,

праз сваю бязьвернасьць невiдушчага

Радуйся, што да цэзара патрабаваў выслаць

сябе, як грамадзянiна рымскага

Радуйся, бо цару Агрыпу ды ўсiм пра

вiдзежу нябесную праўдзiва паведамiў

Радуйся, непрыхаваны ягоны падман у

Хрыста паверыць яскрава выкрыў

Радуйся, нелянны працаўнiча, бо

спамагаеш у пакаяньнi тым, што

зьгiнаюцца пад цяжарам грахоў

Радуйся, вынаходлiвы будаўнiча веры

Iсусавай сярод жыхароў далёкiх краёў

Радуйцеся, два галубы, Пётра ды Паўла, што

ў вышынях вышэй за нябёсы лётаюць

Радуйцеся, два стырны, што духам створаную

Царкву Хрыстовую накiроўваюць

Радуйцеся, любыя Богу дванаццаць апосталаў,

пасланыя сьвету абвясьцiць пра

Хрыстова уваскрашэньне

Радуйцеся, нiбы дванаццаць хмызоў

вiнаградных даяцё вiно, якое

грэшным нясе суцяшэньне

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 11 да сьв.Пётры

Вось ужо Гэрад разьюшаны на сьвятых апосталаў Госпада нашага Iсуса Хрыста, зьведаўшы як дагадзiць юдэям багаборлiвым, забiў Якуба брата Яна Завядзевiча. На цябе ж, пашаны варты апостале Пётра, рукi усклаў ды ў кайданы закаваў. У вязьнiцы, з усiх бакоў вартай абстаўленай, загадаў сьцерагчы пакуль не мiне пасха жыдоўская, бо загубiць цябе, шчасны, хацеў. Але iншымi былi мейсца й час пакутаў тваiх, таму прыйшоў па цябе Анёл Гасподнi, кажучы, каб падрыхтаваўся да падарожжа й, правёўшы цябе скрозь запоры трывалыя, сам зьнiк раптоўна [95]. Ты ж, уратаваўшыся й зразумеўшы, што гэта Бог учынiў, ўсклiкнуў: «Алiлуя!»

IКАС 11 да сьв.Пётры

На гару Таборскую за сваiм Настаўнiкам сьледам ўзышоў, сьвяцейшы апостале Пётра. На ёй жа стаўся сьведкам перамяненьня Ягонага й, нязвыклую зьмену аблiчча ўбачыўшы, раптам спудзiўся ды з абодвума сынамi Завядзеевымi на зямлю павалiўся. Там жа Айцоў голас зь нябёсаў пачуў, што сьведчыў пра Яго i казаў: «Гэта Сын Мой ўлюбёны ва ўсiм Яго слухайцеся [96]». Пра Яго ж i мы голасна табе пяем:

Радуйся, апостале Пётра, варты веры

зьвястуне Хрыстовага перамяненьня

Радуйся, праўдзiвы слухачу Бога Айца

голасу з вышыняў i сьведчаньня

Радуйся, бо да прарокаў Iльлi ды

Майсея, якiя зьявiлiся тамака,

сяброўства шчырае выказаў

Радуйся, дзеля свайго Настаўнiка

тры буданы збудаваць пажадаў

Радуйся, бо ты ў Рым прыйшоў i Сымона

варажбiта хлусьлiвага на загубу аддаў

Радуйся, у iм вялiкiя пакуты сьцярпеў i на

крыжы вянок цэзарскi спотырч прыняў [97]

Радуйся, гонару Рыму вялiкага, крывёю

сьвятою сваёй ты яго пасьвяцiў

Радуйся, зьверхнiча Рыму славутага,

пастара статку Хрыстовага

пасьля сябе ў iм пакiнуў

Радуйцеся, Пётра ды Паўла, нiбы два

браты - блiзьнюкi, што адной мацi

Царквою Хрыстовай народжаныя былi

Радуйцеся, верныя закаханыя, бо ў адзiн

дзень дзеля Хрыста жыцьцё аддалi

Радуйцеся, услаўленыя Богам дванаццаць

апосталаў, пасланыя абвясьцiць

пра Хрыстова на неба ўзыходжаньне

Радуйцеся, нiбы дванаццаць вежаў, для

Божага гораду Зямлi з

усiх бакоў умацаваньне

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

КАНДАК 12 да сьв.Паулы

Роўнаму з хэрувiмамi пры ўзьняцьцi да трэцьцяга неба, пяем табе, найшчасны апостале Паўла. Там жа ты абдараваны тымi невымоўнымi багацьцямi Божымi, зь iмi ўсю зямлю абыходзячы, навучаў верыць ва ўкрыжаванага Хрыста, Сына Божага, ды Яму несупынна пяяць: «Алiлуя!»

IКАС 12 да сьв.Паулы

Богам абраны куфэрку сьвяты й беззаганнае селiшча Духа Сьвятога, наймудры апостале Паўла. Ты Хрыстом паклiканы, Iм жа й пасланы, каб прамаўляць пра Яго, якi ў целе зьявiўся i хто верыць ў Яго, уратуецца. Гэтак мноства народаў да Яго навярнуўшы, да Рыму прыйшоў, дзе дзеля Ягонага iмя захацеў сканаць па-пакутнiцку [98]. Таму да цябе й клiчам:

Радуйся, Паўла апостале, салодкi

казальнiча пра веру ў Хрыста

Радуйся, нястомны падарожнiча, абыйшоў

мноства краёў з навукай Iсуса

Радуйся, вялiкi пакутнiча, бо сьцярпеў

дзеля Бога шмат катаваньняў

Радуйся, чысты й дзевы душою i целам,

бо трымаўся заўжды добрых звычаяў

Радуйся, маеш замiлаваньне вялiкае

да iмя Iсусава, перад якiм

ўсе народы сьхiляюцца

Радуйся, бо ў лiстох тваiх iмя Ягонае

пяцьсот разоў адзначаецца

Радуйся, ты цэзара рымскага Нэрона

застыдаў, а жонку ягоную да

веры Хрыстовай навярнуў [99]

Радуйся, ты ў найслаўнейшым

Рыме разам з намесьнiкам

Iсусавым пакуты прыняў

Радуйцеся, Пётра ды Паўла, гонар хрысьцiянаў

i ў журбох суцяшеньне вялiкае

Радуйцеся, нiбы два крылы, што нясуць

нас ад гэтага гаротнага жыцьця

ў Валадарства Нябеснае

Радуйцеся, поруч з Богам стаiцё

дванаццаць апосталаў, якiх

Ён паслаў абвясьцiць нам

таямнiцы судоў Хрыстовых

Радуйцеся, бо вы на дванаццаць

пасадаў пасядзiце, каб судзiць

дванаццаць радоў Iзрайлевых

Радуйцеся, два вялiкiя сьвечнiкi,

Хрыстом для ўсяго сьвету

пастаўленыя, Пётра ды Паўла

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

Двайняты Боскiя, першага пасаду апосталы, Пётра ды Паўла, духоўныя супольна ўхваленыя ўсе разам дванаццаць апосталаў, найсапраўдныя Бога вiдавочцы, прыймiце ад нас цяперашняю мiзэрную песьню радасьцi, бо годна вас ухвалiць ня ў нашай моцы, на тое здольныя толькi Анёлы. Тыя дзеля аздобы вас вечна выслаўляюць, мы ж ад стараннасьцi зь вялiкай верай у Хрыста адважылiся:

Узгадайце пра бядотнае жыцьцё нашае, й

страшэнныя прагнаньнi цела наталiце,

спакусы д'яблаўскiя адганiце,

i Судзьдзю справядлiвага ўпрасiце,

i вечнай радасьцi дасягнуць памажыце,

дзе царуе з вамi Бог Айцец i Сын, i

Сьвяты Дух на вякi вякоў. Амiн.

Скончаны акафiст дзеля пашаны Бога ў Тройцы Аднога й дзеля славы сьвятых вярхоўных апосталаў Пётры ды Паўлы, ды iншых супольна працай ды рупнасьцяй вучонага мужа Францыска, Скарынавага сына, з славутага места Полацкага.

АКАФIСТ ДА ВЯЛIКАГА ЦУДАДЗЕЯ МIКОЛЫ АРХIРЭЯ МIРАУ ЛIКIЙСКIХ

ВЕРШ 1

Табе належыць цешыцца ў нябёсах з хорам анёльскiм, найшчасьнейшы войча Мiкола. Нам жа нягодным варта ўзносiць, пяяць ды прамаўляць найвялiкшую хвалу табе, бо непамыльную маем надзею - цябе, якi няспынна за нас Бога молiць. Таму да цябе й клiчам: «Радуйся, ўсiм абарона!»

ВЕРШ 2

Прызначыў цябе Госпад Бог, найсьвяты войча Мiкола, вялiкiм цудадзеем у паветры, на зямлi й на моры, таму й у бяздоньнi пякельным д'яблы ведаюць дужасьць тваю. Мы ж, што жывем на зямлi, заўжды маем цябе, хуткага памагатага ў горы, таму й пяем: «Радуйся, ўсiм дапамога!»

ВЕРШ 3

У маленстве асьвечаны быў, тады ж спазнаў Творцу свайго й верным да скону застаўся Яму, дабраслаўны наш войча Мiкола [100]. Таму абраў Ён цябе годным пастарам статку Свайго, якi пiльна дагледзiць яго й прывядзе ў Валадарства Нябеснае. Пра тое ж няспынна заўсёды мы клiчам: «Малi Хрыста Бога, хай нашыя душы ўратуе, бо адзiн Ён чалавекалюбны».

СЛАВА

Чульлiвыя малiтвы нашыя перад табой вылiваем, славуты войча Мiкола, архiрэю Мiраў Лiкiйскiх. Як узбагацiў дзеля шлюбу ты трох дзяўчынаў [101], узбагацi ж i нас у добрых звычаях, i як выбавiў трох мужоў ад сьмерцi ганебнае [102], гэтак вызвалi й нас праз сьвятыя малiтвы свае ад усялякага лiха й засмучэньня, i папрасi Хрыста даць нам жыцьцё вечнае.

I ЦЯПЕР

Законам вернасьцi, узорам пакорлiвасьцi, настаўнiкам устрыманасьцi даў цябе Госпад статку свайму, каб ты праўду казаў. Таму, прыдбаўшы вышыняў пакорлiвасьцяй, беднасьцяй багацьця, наш войча Мiкола, малi Хрыста Бога, няхай уратуе дзеля цябе душы нашыя.

КАНДАК 1

Прагны да Хрыста ўгоднiча Боскi, дзiвосаў невычэрпнае мора. Ухваляем цябе зь любасьцяй, Мiкола, ты бо, маючы адважнасьць да Госпада, ад усялякiх нягодаў нас вызвалi, каб запяяць нам супольна: «Алiлуя!»

IКАС 1

З аблiччам анёльскiм але зямною натураю паказаў усяго стварэньня Творца цябе, найшчасны Мiкола, бо прадбачучы высакародную дабрыню душы тваёй, асьвяцiў i ўславiў яе, ды наўчыў нас усiх да цябе пяяць гэтак:

Радуйся, бо ад улоньня ачышчаны

Радуйся, бо да скону прасьветлены

Радуйся, абяцанага незьвядальны садзе

Радуйся, райская духмяная лiлея

Радуйся, хмызе дабрадайны

вiнагродзьдзя Хрыстовага

Радуйся, дрэва цудацечнае раю Iсусавага

Радуйся, бо нараджэньнем сваiм бацькоў зьдзiвiў

Радуйся, бо моц духоўную пасьля

раства адразу зьявiў

Радуйся, духмянасьць мiра Хрыстовага

Радуйся, кветка садзеньня Боскага

Радуйся, бо табой праганяецца засмучэньне

Радуйся, бо зыходзiць празь цябе пацяшэньне

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 2

Бачучы мiра твайго вылiцьцё, ад Бога мудры [103], прасьвятляемся душой i думкаю ды па iншаму разумеем тваю мiрацечнасьць, бо дзiвосамi нiбы вадзiцаю наталяеш тых, якiя клiчуць праўдзiва: «Алiлуя!»

IКАС 2

Быў у Нiкеi з правялебнымi айцамi, памагаты ў вызнаньнi веры сьвятой, бо распавёў пра Сына роўнага Айцу, праўдзiвага й супасаднага. Арыя ж выкрыў [104], а верных наўчыў пяяць да сябе:

Радуйся, пабожнасьцi вялiкае апiрышча

Радуйся, агароджа Богам абраная

Радуйся, праваслаўным трывалая падвалiна

Радуйся, для верных паважная

падтрымка й пашана

Радуйся, бо Арыя апантанага з сабору прагнаў

Радуйся, пра Сына Айцу

супахвальнага прамаўляў

Радуйся, войча, славутых айцоў пекната

Радуйся, да ўсiх нямудрых вялiкая дабрыня

Радуйся, словы палымяныя бо выдыхаў

Радуйся, добра статак свой бо навучаў

Радуйся, бо празь цябе вера ўмацоўваецца

Радуйся, бо празь цябе ўлада маны памяншаецца

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 3

Кожную сьлёзку высушваеш на тварах людзей, што цяжка пакутуюць, баганосны войча Мiкола, бо зьявiўся згаладнелым кармiцель, тым, што мiж вiру марскога, абраны стырнiк, хворым аздараўленьне ды дапамогу ўсялякую чынiш усiм, хто пяе: «Алiлуя!»

IКАС 3

Сапраўды належыць, войча Мiкола, зь нябёсаў пяяць табе песьнi, а ня люду, што жыве на зямлi, бо хто зь iх здольны пра велiч сьвятасьцi тваёй распавесьцi. Але ж, каханьнем тваiм пераможаныя, да цябе гэтак клiчам:

Радуйся, узору для ягняткаў i пастараў

Радуйся, ачышчэньне сьвятое звычаяў

Радуйся, цнотаў вялiкiх ўмяшчальня

Радуйся, сьвятыняў чыстая схоўня

Радуйся, сьвечнiча ўсiмi шанаваны й улюбёны

Радуйся, золку золатапраменны й беззаганны

Радуйся, бо анёльскае жыцьцё паказваеш

Радуйся, бо хваробы людзкiя вылечваеш

Радуйся, позiрку й законе пакорлiвасьцi

Радуйся, паважнае зьмесьцiшча духоўнасьцi

Радуйся, празь цябе ўсялякай

радасьцяй насалоджваемся

Радуйся, празь цябе тугi

ўсялякае пазбаўляемся

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 4

Неўразуменьня вiр блытае розум i думкi мае, як годна, шчасны Мiкола, уславiць цуды твае. Нiхто таго ня здолее, нават калi шмат языкоў мець будзе й выказацца захоча. Але, уражанныя тваiм каханьнем, асьмельваемся засьпяваць: «Алiлуя!»

IКАС 4

Пагалоска йдзе, ад Бога мудры Мiкола, i ў блiзкiх краёх i ў далёкiх пра велiч дзiвосаў тваiх. Па паветры нiбы на лёгкiх Боскiх крылах у адначасьсе тых, што трапiлi ў бяду, дасягаеш i чуеш як яны, уратаваўшыся, пяюць да цябе:

Радуйся, ад журбы пазбаўленьне

Радуйся, ласкаў падаваньне

Радуйся, адганяльнiча лiха нечаканага

Радуйся, падаўча дабра слаўнага

Радуйся, тых, што бядуюць, хуткi суцяшальнiча

Радуйся, тых, якiя крыўдзяць

шпаркi выкрывальнiча

Радуйся, крынiца цудаў, падараваная Богам

Радуйся, вучню старанны законаў Хрыстовых

Радуйся, тым, што ўпалi, моцная дапамога

Радуйся, тым, што стаяць, cправядлiвая абарона

Радуйся, бо празь цябе ўсялякi падман

выкрываецца

Радуйся, бо празь цябе кожны бяды пазбаўляецца

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 5

Хуткая сьмерць ужо чакала тых, што па моры плавалi, калi б не зьявiўся ты, ухвалёны войча Мiкола. Дэманы бессаромна ўжо лёталi ды карабель патапiць зьбiралiся. Ты iм гэта забаранiў i адагнаў усiх [105], верных жа навучыў Госпаду Богу сьпяваць: «Алiлуя!»

IКАС 5

Каб сапраўды паказаць слова эвангельнага зьдзяйсьненьне, шчасны войча Мiкола, адному старому сярод ночы тры купы золата даў, каб самога яго разам зь дзеткамi ад падзежы выбавiць [106]. Дзеля таго да цябе й клiчам:

Радуйся, ласкаў найвялiкшая скарбнiца

Радуйся, людзкiх задумаў сховiшча

Радуйся, падаўча Боскае мiласьцi

Радуйся, памагаты ў нашай зьбяднеласьцi

Радуйся, страва жабракам, што

да цябе зьвяртаюцца

Радуйся, незьядомы хлебе таму,

хто ежы пазбаўлены

Радуйся, тым, што ў галечы жывуць,

багацьце добрае

Радуйся, убогiх узьняцьце хуткае

Радуйся, тужлiвым дапамога шпаркая

Радуйся, засмучаным вестка прыемная

Радуйся, тром дзяўчынам жанiхоў давацелю

Радуйся, сьвету ўсяго пацяшыцелю

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 6

Увесь сьвет, шчасны Мiкола, выхваляе цябе як хуткага ад бяды абаронцу. Шматкроць бо ў адначасьсе спамагаеш i тым, што па зямлi вандруюць, i тым што, на моры плаваюць, разам ад злога захоўваючы тых, што клiчуць да Бога: «Алiлуя!»

IКАС 6

Прыйшоў паратунак несучы ваяводам, што сьмерць несправядлiвую прыняць мусiлi й цябе, найласкавы Мiкола, да сябе клiкалi. Царову душу хутка спудзiў у сьне й той непашкоджанымi ўсiх адпусьцiў [107]. Дзеля гэтага табе пяем:

Радуйся, вершнiча крыласты ад роду

Радуйся, птушка iмклiвага лёту

Радуйся, ад несправядлiвага забойства ўратаваў

Радуйся, ад ачарненьня лiсьлiвага захаваў

Радуйся, тым, што клiчуць ва ўцiску цябе,

дапамагаеш

Радуйся, несправядлiвых задумы бо разбураеш

Радуйся, разадраў нiбы павуцiньне ману

Радуйся, сапраўдную узьнёс хвалу

Радуйся, несправядлiвых путаў разьвязаньне

Радуйся, тром памерлым да жыцьця вяртаньне

Радуйся, збаўленыя былi празь цябе ад мяча

Радуйся, i атрымалi асалоду

празь цябе ад сьвятла

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 7

Мiрам сапраўды духмяным ты таемна зьявiўся, адганяючы смурод гаратычны. Люд мiрскi пасьвiў i зямлю ўсю напоўнiў сваiм водарам добрым. Ад нас тыя самыя пахi грахоўныя аддалi, каб запяялi да Госпада Бога з радасьцяй: «Алiлуя!»

IКАС 7

Як новага Ноя, кiраўнiка карабля збаўчага, разумеем цябе, войча Мiкола. Увесь вiхор злыдняў разганяеш загадам сваiм i Боскую цiшу прыводзiш. Таму й пяем табе гэтак:

Радуйся, прыстанiшча зацiшное й бязбурнае

Радуйся, тым, што патанаюць,

уратаваньне пэўнае

Радуйся, тым, што да праўды плывуць,

караблю iмклiвы

Радуйся, бо суцяшаеш ты хваляваньнi марскiя

Радуйся, вывядзеньне тым, што ў гураган трапiлi

Радуйся, сугрэве тым, што замерзьлi

Радуйся, зьзяньне, што разганяе

смугу змроку журботнага

Радуйся, праважаты ў зямельцы чужой

падарожнiку кожнаму

Радуйся, стырнiча тым, што сярод

бяздоньня марскога плаваюць

Радуйся, катвiга й падтрымка тым, што патанаюць

Радуйся, паходня, што ўсе канцы зямлi асьвятляе

Радуйся, заранка, што без супынку зьзяе

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 8

Цуд Боскi зьяўляецца тым, што прыходзяць да цябе, шчасны Мiкола, ад адзiнага бо малога позiрку на царкву сьвятую тваю ад усялякай хваробы вылечваемся, калi толькi пасьля Бога й на цябе спадзяемся, клiчучы зь вераю: «Алiлуя!»

IКАС 8

Сапраўды ўсiм ты ёсьць у кожнай справе памочнiча, баганосны войча Мiкола, бо зьяднаў у сабе якасьцi ратавальнiка, кармiцеля й лекара хуткага ўсяму людзтву, тым вымагаеш усiх з пашанаю да цябе гэтак клiкаць:

Радуйся, крынiца гаючасьцяў Боскiх

Радуйся, прытулку для цяжка хворых

Радуйся, раса Богам вытачаная тым,

што пакутуюць ад грахоўнае сьпёкi

Радуйся, сьвятло незаходнае тым,

што зблудзiлi пасярод ночы

Радуйся, тых, хто ў патрэбе, удосталь надзяляеш

Радуйся, таму, хто просiць, багацьце памнажаеш

Радуйся, бо шматлiкiя просьбы апярэджваеш

Радуйся, бо хаду добрую старым аднаўляеш

Радуйся, празь цябе бо жывем

у добрых звычаях

Радуйся, празь цябе бо

пагарджаем зайдрасьцяй

Радуйся, распусты выкрывальнiча вялiкi

Радуйся, паслугачы Божых таямнiцаў

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 9

Вылеч хваробы заступнiча мой вялiкi, Мiкола, распусьцiўшы дабрадзейныя лекi, што насалоджваюць душы й весялосьць даюць сэрцам усiх, хто да тваёй царквы з павагай прыходзiць i да Бога клiча: «Алiлуя!»

IКАС 9

Чараваньнi мудрагелiстыя, што ўчынялi нячыстыя, празь цябе ж былi пасаромленыя, наймудрэйшы войча Мiкола, бо гаратыка Арыя ды Савела спакусьнiка перамог красамоўствам, нас жа ўмацаваў у прававернасьцi, дзеля таго пяем да цябе:

Радуйся, муру, што баронiць цноты

Радуйся, мечу, што адцiнае заганы

Радуйся, наўчыцелю Божых прыказаньняў

Радуйся, зьнiшчальнiча гаратычных навучаньняў

Радуйся, лесьвiца, Богам дадзеная,

па якой ад грахоў узьнiмаюцца

Радуйся, покрыве залачоны, якiм

мноства люду пакрываецца

Радуйся, бо неразумных навучыў

сваiмi прамовамi

Радуйся, бо грубым прыклад даў

сваiмi паводзiнамi

Радуйся, зорка сьветлая Божых загадаў

Радуйся, сьвiтанку нязгасны Ягоных запаветаў

Радуйся, празь цябе бо далучаемся да славы

Радуйся, празь цябе бо ўзьнiмаем нашыя галовы

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 10

Духу цела сваё цалкам падпарадкаваў, наш войча Мiкола, праз змаганьне маўклiвае, бо спасьцiжэньню Бога перад дзеяньнем перавагу аддаў. Гэтым розум зьнясiльваў, бо колькi мог з Богам i Анёламi размаўляў i цяпер да Яго клiчаш: «Алiлуя!»

IКАС 10

Лад жыцьця кожнага выпраўляецца праз ухваленьне, найшчасны, цудаў тваiх. Гэтак сама й нас убогiх разнастайна й шматкроць ад галечы, ад вязьнiцы, ад хваробы вызваляеш. Дзеля гэтага клiчам да цябе з замiлаваньнем:

Радуйся, ад убоства бо нас выбаўляеш

Радуйся, мовай добраю нас надзяляеш

Радуйся, падаўча, сьвятару й кармiцелю

Радуйся, улюбенча, суцяшальнiча й наўчыцелю

Радуйся, ты быльлё лекавае ўсiм,

хто з пашанаю цябе клiча

Радуйся, ты напою несьмяротнасьцi ўсiм,

хто жыцьця хоча

Радуйся, бо з кайданаў i

зьняволеньня вызваляеш

Радуйся, бо галечу й хваробу ад нас адганяеш

Радуйся, ахоўнiча ад лiха найслаўнейшы

Радуйся, абаронча ад гора найвялiкшы

Радуйся, бо мноства людзей

праклёну пазбавiў

Радуйся, безьлiч бо люду у сьмерцi вырваў

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 11

Больш за iншых апяяў Тройцу, найшчасны душою ды целам Мiкола. Праз мноства выпрабаваньняў каноны праўдзiвае веры высьветлiў, учынкамi ж больш чым словамi ўпэўняючы нас i клiчучы: «Алiлуя!»

IКАС 11

Сьветланосным нязгасным промнем, якi Богам абраны для тых, што ў змроку жыцьця iснуюць, бачым цябе, войча Мiкола, бо з спрадвечным Сьвятлом размаўляў i незаходным сьвятлом надзяляеш багата тых, што клiчуць:

Радуйся, сьвятло сонца найсьветлага

Радуйся, крынiца сьвятла бясконцага

Радуйся, громе, што пужае ворагаў

Радуйся, маланка, што выпальвае гэрасi

Радуйся, наўчыцелю думкам праўдзiвым

Радуйся, падаўча разуменьня таямнiцаў

Радуйся, другi Ароне, слуга Божы Мiкола

Радуйся, ты сьветнiча найясьнейшы Левiя

Радуйся, мiрскi хмызе вiнагродзьдзя,

што дабро расьсявае

Радуйся, усясьветнае дрэва

зь лiстотаю ласкавай

Радуйся, празь цябе бо гэрасяў

пачаткi зьнiстажаем

Радуйся, празь цябе перад Сьвятой

Тройцай галовы сьхiляем

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК 12

З радасьцяй сьвяткуем па звычаю дзень памяцi тваёй, найслаўны войча Мiкола. Да царквы Божай прыходзячы ды славутыя ўчынкi твае, якiх нiбы марскога пяску цi мноства зорнага, зьлiчыць ня здолеўшы, няпэўнасьцяй ахопленыя, клiчам да Бога: «Алiлуя!»

IКАС 12

Пяючы, песьнямi выхваляем, найсьвяты войча Мiкола, учынкi твае. Калi ж песьнi цi псальмы ад душы ўсяе ахвяруем дык замала ўчыняем вартага мiласьцi цудаў тваiх. Дзеля гэтага да цябе клiчам:

Радуйся, пацяшэньне тым, што табе сьпяваюць

Радуйся, асалода тым, што цябе выслаўляюць

Радуйся, тым, што прыходзяць

да цябе, абарона моцная

Радуйся, тым, што клiчуць цябе, дапамога хуткая

Радуйся, тым, што моляцца, аддаеш шчодра

Радуйся, тых, што ўночы чуваюць,

надзяляеш справядлiва

Радуйся, бо ўзбагачаеш i ў пазыку даеш

Радуйся, бо прыймаеш i ў шмат разоў болей аддаеш

Радуйся, лекару, суцяшальнiча i агароджа

Радуйся, багацьце, стырнiча й люстра

Радуйся, сьвятаблiвая весялосьць сэрца майго

Радуйся, найсьвятое здароўе цела майго

Радуйся, Мiкола - усiм абарона

КАНДАК

Найасьвячоны войча, суцяшэньне ўсiх тужлiвых душаў, цяперашняе маё ахвяраваньне прымi, ад апраметнай, Мiкола, выбавiцца дапамажы праз сьвятое тваё хадайнiцтва перад Госпадам, каб усклiкнуць да Бога супольна з табой у Валадарстве Ягоным: «Алiлуя!»

МАЛIТВА ДА СЬВЯТОГА МIКОЛЫ

Божа ў Тройцы Адзiны,

Уладару беспачатны,

Госпадзе бясконцы,

валодаеш кожным стварэньнем бачным i нябачным, пасядаеш на хэрувiмах, апяваюць Цябе сэрафiмы, услаўляюць усе нябесныя хоры. Табе паслугуюць вышнiя слугi, Цябе баяцца падземныя дэманы, Цябе жахаецца ўсе жывое. Ты самы ласкавы, самы бязгрэшны, самы мiласьцiвы. Дзеля вялiкай Сваёй дабрынi рукамi стварыў чалавека паводле выгляду Свайго й падабенства, каб вечна знаходзiўся ля Цябе, дагаджаў Табе, пакланяўся Табе як cвайму

Стварыцелю,

Наўчыцелю й

Кармiцелю,

але д'ябал, верхавод усялякае ганарлiвасьцi,

усялякай несправядлiвасьцi,

усялякае зайздрасьцi,

падмануў нашага продка Адама, супрацiў чынячы Тваёй дабрынi, каб не прыйшоў ён на мейсца славы ягонай ды не захаваў запавету Твайго,

забыўшыся на ласкi Творцы свайго,

паслухаўся бяздумства жаноцкага,

плод забароненага дрэва пакаштаваў,

загаду Твайго не захаваў,

найвышнi пасад угнявiў.

Пажадаў Богам стаць,

дабро й зло пазнаць,

i сябе з Творцам сваiм зраўнаваць.

Ты ж не зусiм усердзiўся, Госпадзе, але выгнаў з раю й зямлю ўрабляць загадаў яму, сьмерцяй памерцi асудзiў яго, але ня вечнаю, i каб ня бачыў сам i ўсе, хто народзiцца ад яго, аблiчча Твайго. Але каб не папоўнiлi шэрагаў шатана зрынутага, ды здолелi пазнаць Цябе, Бога ў Тройцы Аднога, дзеля гэтага пажадаў ад вечнасьцi Сваё Слова паслаць i за грахi нашыя пакуты прыняць. Перад такiм вось Гаспадаром

належала быць патрыярхам,

прыйсьцi прарокам,

праславiцца ўладарам.

Пасьля сябе пакiнуў славутых апосталаў

трывалых пакутнiкаў,

чульлiвых пастараў.

Ад якiх жа абраў, пакахаў i прасьвятлiў найшчаснага айца Мiколу. Праз малiтвы ягоныя дай нам

грахоў адпушчэньне,

сумным пацяшэньне,

вязьням вызваленьне.

Нямогласьцi цела вылечы,

розум наш дабрынi навучы,

ад спакусаў нас выбавi,

душы нашыя прасьвятлi,

зь вечнага полымя выхапi,

да нябесных радасьцяў павярнi,

дзе ўладаруеш з усiмi анёльскiмi моцамi, з сьвятымi й сьвяцiцелькамi Бог Айцец i Сын, i Сьвяты Дух. На вякi вякоў. Амiн.

Скончаны акафiст дзеля пашаны Бога ў Тройцы Аднога й вялiкага цудадзея Мiколы, архiрэя Мiраў Лiкiйскiх дзеля пахвалы працай ды рупнасьцяй у лякарскiх навуках дохтара Францыска, Скарынава сына, з славутага места Полацкага.

АКАФІСТДА ШАНОУНАГА Й ЖЫЦЬЦЯДАЙНАГА КРЫЖА ГАСПОДНЯГА СЬПЯВАЕЦЦА У ПЯТНІЦУ

ВЕРШ 1

Крыжу шаноўны, асьвечаны крывёю нашага Збавiцеля, у гонар твой сьпевы гэтыя ахвяруем, ты бо ёсьць адзнакаю невымоўнае ласкi Божай, якую мае Ён да роду людзкога, бо на табе пажадаў накiраваць нас да збаўленьня.

ВЕРШ 2

Крыжу найсьвяты апосталам пашанота, ярэям слава, пакутнiкам перамога, правялебным ўстрыманасьць, беззаганым трываласьць, ўдовам суцяшэньне, дзеткам узгадавальнiча, аздоба старым i для ўсiх хрысьцiянаў ворагаў выганяльнiча.

ВЕРШ 3

Крыжу найпаважны - чатырохканцовая дужасьць, Анёлам радасьць, дэманам лямант. Празь цябе рай адчынiўся, i празь цябе пекла разбурылася, нямоглым здароўе, нябожчыкам уваскрошаньне, упалым узьвядзеньне, тым, што зграшылi, выправiцелю ды ўсiм нам да Валадарства Божага праважаты.

СЛАВА

Крыжу, ты нам трываласьць i моц, будзь жа за абаронцу дужага, тарчу й ахоўнiка, перамогу й спадзяваньне, покрыў i узьвядзеньне, сьцяг i харугву вайсковую супраць усiх ворагаў бачных i нябачных, каб мы, выбавiўшыся ад iх, запяялi да Бога: «Алiлуя!»

I ЦЯПЕР

Крыжу найкаштоўны, уладарам пабожнасьць, князям славутасьць, ваярам адважнасьць, мужам узбраеньне, заступнiцтва жонам, дай цьвёрдасьць i ачышчэньне, перамогу й дапамогу ўсiм, да цябе хто зьвяртаецца й праўдзiва царуе, ты бо зброя нашая: лук, меч, дзiда, булава i сьцяг пераможны.

КАНДАК 1

браны ваявода, жыцьцядайны Хрысьце, дзеля перамогi ворагаў нашых зброю нам паказаў, найвялiкшы крыж Свой, з сьвятла зроблены й чысты, празь яго ж ад злыдняў выбавiўшыся, песьню ўдзячнасьцi пяем да сьвятога крыжа Твайго, кажучы: «Радуйся сьвяты крыжу, крывёй Госпада нашага Iсуса Хрыста акраплёны!»

IКАС 1

Анёлы пад началам спрадвечных слугаў крыжападобна вакол пасаду Ўладара славы стаяць, апяваючы, крыжу, тваю найвялiкшую моц i выхваляючы гэтак цябе:

Радуйся, крыжу, на табе Хрыстос укрыжаваўся

Радуйся, да цябе Госпад Бог цьвiкамi прыбiўся

Радуйся, празь цябе Iсус парваў ланцугi каваныя

Радуйся, празь цябе бо разбурыў вароты вечныя

Радуйся, харугва Уладара Нябеснага

Радуйся, бо перамог ворага лютага

Радуйся, адзнака пакутаў Госпада

Радуйся, гонару пасаду Ўладарнага

Радуйся, дрэва жыцьця вечнага

Радуйся, парастку саду райскага

Радуйся, дэманаў выганяльнiча

Радуйся, грэшных аздараўляльнiча

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 2

Бачылi выяву тваю на версе Гальготы гары [108] ўсе людзi малыя й вялiкiя, крыжу найсьвяты. Мы ж таксама ўсе гледзячы на знак твой, што рукою сьвятарскай узносiцца, перад Госпадам Богам сьхiляемся пяючы: «Алiлуя!»

IКАС 2

Розум нам дай, Сыне Божы, каб надзеленыя крыжападобнаю мудрасьцяй здолелi ўразумець крыжа дужасьць. Насамперш калi ўшанаваць захочам ягоныя ўчынкi праўдзiвыя, дык ня здолеем зьдзейсьнiць тое нячыстымi вуснамi, захопленыя ж вераю, клiчам:

Радуйся, крыжу, дрэва жыцьця,

што пасярод раю узьнеслася

Радуйся, бо й на табе нашае

збаўленьне ўчынiлася

Радуйся, як праз плод старавечны

выгнаныя былi нашы прабацькi

Радуйся, гэтак на табе адпушчаны нашыя грахi

Радуйся, як праз дрэва былi асуджаныя на сьмерць

Радуйся, гэтак празь цябе сталiся годнымi ажыць

Радуйся, ключу, што зямны рай дзеля нас адчыняе

Радуйся, хэрувiмская зброя агнёвая,

што дэманаў адганяе

Радуйся, дрэва, што Ноя з жывёламi насiла

Радуйся, дрэва, што Хрыста з ранамi трымала

Радуйся, галiнка зялёная, якую на

карабель прынесла галубка [109]

Радуйся, знача, што пазбаўляе моцы

нашага зьнiшчальнiка

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 3

Дужасьць крыжа Твайго, Хрысьце, зь нябёсаў пашлi нам, каб уславiлi найвелiчны i страшэнны ягоны цуд, бо гэтаю найславутаю зброяй ворагаў перамагаем i самi сябе ахiнаем, i асьвячаем, клiчучы да цябе: «Алiлуя!»

IКАС 3

Маюць цябе, жыцьцяпачатны крыжу, усе хрысьцiяны за вялiкага заступнiка й дзiвоснага ў горы памагатага, дзеля гэтага на твой успамiн дарункi прыносiм, клiчучы:

Радуйся, крыжу, на табе бо Хрыстос

сем словаў прамовiў [110]

Радуйся, i празь цябе д'яблаўскiя войскi зьнiстожыў

Радуйся, бо на табе за ворагаў Бога Айца прасiў

Радуйся, i табой браму райскую

перад грабежнiкам адчынiў [111]

Радуйся, бо на табе Бог грахi нашыя прыцьвiчыў

Радуйся, i табой браму пякельную разбурыў

Радуйся, бо на табе Мацi Сваю вучню перадаў [112]

Радуйся, i празь цябе кожнае з прароцтваў выканаў

Радуйся, на табе бо да Бога:

«Гэлоi, гэлоi» - ўсклiкаў [113]

Радуйся, i празь цябе тых, што

ў цемры сядзелi ўзрадаваў

Радуйся, бо на табе нашага збаўленьня жадаў

Радуйся, i Духа Свайго Богу Айцу ў рукi аддаў

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 4

Ад любой вайны i няволi захавай нас, Хрысьце, праз дужасьць сьвятога й жыцьцятворнага Твайго крыжа, бо iм i мы нiбы вялiкай паходняю асьвячаемся й ягонае ўрачыстае ўздзьвiжаньне сьвяткуем, клiчучы: «Алiлуя!»

IКАС 4

Больш за сонца зьзяеш сьвятланосны й найзырчэйшы сьцяжа Хрыстовы, крыжу. Памажы й праслаў усiх, што да цябе прыходзяць i ўслаўляюць iмя тваё гэтак:

Радуйся, крыжу, ахвяра Абрамава

Радуйся, дрэва цяжару Iсакавага

Радуйся, лесьвiца вiдзяжу Якубавага

Радуйся, посаша роду Левiевага

Радуйся, узору цярпеньня Ёва

Радуйся, непякучы хмызе церня Майсея

Радуйся, кветка дубца Арановага

Радуйся, прылада каморнiцкая Iсуса Навава

Радуйся, раса воўны Гэдэонавай

Радуйся, найвялiкшая дужасьць Самсонава

Радуйся, пругкая прастка Давыдава

Радуйся, славутая мудрасьць Саламонава

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 5

Захацеўшы ўратаваць людзтва ад сьмерцi вечнае, Хрыстос самахоць прыняў на крыжы сьмерць паважную. Яго ж на зямлi нам пакiнуў у адзнаку каханьня Свайго найвялiкшага. Дзеля гэтага клiчам да цябе ўсе: «Алiлуя!»

IКАС 5

Бачылi сыны чалавечыя, як рукамi сьвятарскiмi ўздымаецца крыж Твой паважны, Хрысьце. Тыя iм бласлаўлялi людзей, што iмкнулiся песьнямi дагадзiць i заклiкаць да яго гэтак:

Радуйся, крыжу, усiм хрысьцiянам

паказваеш Хрыстовую славу

Радуйся, празь цябе бо сьвет для нас

укрыжаваўся i мы для сьвету

Радуйся, бо на табе Госпад Бог раны цярпеў

Радуйся, i тым нямогласьцi нашыя аздаравiў

Радуйся, на табе сьмерцю дачасна

памерцi захацеў

Радуйся, i нас ад сьмерцi вечнае высвабадзiў

Радуйся, на табе бо Боскасьць уславiлася

Радуйся, i празь цябе злыднi разьбеглiся

Радуйся, бо цябе нес Хрыстос на плячох Сваiх

Радуйся, i запавядаў нам несьцi наш крыж

Радуйся, бо ты слава Ўладара Нябеснага

Радуйся, бо ты спадзяваньне кожнага грэшнага

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 6

Славу крыжа Свайго, Хрысьце, супрацiўнiкам ўсiм паказаў, вышыню ягоную ад зямлi да нябёсаў i найвялiкшую шырыню ад усходу да захаду. Супрацiўнiкi ж, убачыўшы блiшчастую крыжовую дужасьць, спужалiся й пабеглi, абяцаўшы нiколi ня процiдзейнiчаць прыказаньням Хрыстовым. Мы, пра тое зьведаўшы, упэўнена пяем: «Алiлуя!»

IКАС 6

Збаў нас нягодных, што да Цябе зьвяртаюцца, Хрысьце, ад уцiску д'яблавага праз крыжовую дужасьць i дай нам крыж Свой сьвяты - зброю непераможную супраць духаў нячыстых, каб ухвалiлi яго, пяючы:

Радуйся, крыжу, табой бо Якуб патрыярха адзначыў

Радуйся, калi сыноў Язэпавых

знакам крыжа блаславiў [114]

Радуйся, тваiм знакам мора Майсей падзялiў

Радуйся, i фараона моцай тваёй патапiў [115]

Радуйся, бо наўскрыж Майсей рукi ўздымаў

Радуйся, калi Iсус Наваў амалiкейцаў забiваў [116]

Радуйся, бо табой з камяня Майсей ваду здабыў

Радуйся, i безьлiч люду й жывёлаў напаiў [117]

Радуйся, бо на табе Майсей вужа

павесiў медзянага

Радуйся, i табою аздаравiў кожнага

зьмеямi пакусанага [118]

Радуйся, з знакам тваiм Iсус Наваў Ярдан перайшоў

Радуйся, i табой Ерыхонскага места

муры зруйнаваў [119]

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 7

Вялiкага знайшоў у табе сьвет ў змаганьнях памагатага й зь нябёсаў Богам дадзеную для роду хрысьцiянскага зброю непераможную, крыжу ўсяслаўны, найпаважнейшы за ўсе моцы зямныя й нябесныя. Праз гэта, зьдзiвiўшыся ад вялiкiх дзiвосаў тваiх, людзi клiчуць да Бога з радасьцяй: «Алiлуя!»

IКАС 7

Новую ласку паказаў нам Уладар, самахоць укрыжаваўшыся на табе, найсьвяты крыжу. Тое ад веку нечувана было, бо сам абраў сьмерць, каб нас ажывiць. Таму й пяем да цябе гэтак:

Радуйся, крыжу, памяць вечная патрыярхам

Радуйся, ўзору справядлiвасьцi судзьдзям

Радуйся, перамога над ворагамi

вялiкая для ўладароў

Радуйся, жаданьне найсалодкае Божых прарокаў

Радуйся, слава й аздоба сьвятым апосталам

Радуйся, вестка добрая Хрыстовым эвангялiстам

Радуйся, мудрасьць вялiкая тэалёгам

Радуйся, вечны посаша добрым пастарам

Радуйся, моц i цярплiвасьць

непераможных пакутнiкаў

Радуйся, устрыманасьць i пабожнасьць

чыстых законьнiкаў

Радуйся, муру i агароджа найслаўнейшых манахаў

Радуйся, адзнака Божае лiтасьцi да ўсiх грэшнiкаў

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 8

Праяву дзiвосную цэзар Канстантын угледзiў апоўднi, бо зьявiўся ў паветры слуп крыжападобны i быў надпiс на iм: «Празь яго ворагаў сваiх пераможаш». Ён жа спалохаўся й стаўся маўклiвым пакуль не былi пераможаныя ягоныя супрацiўнiкi крыжоваю моцай [120]. Потым, радасьцяй напоўнены, пачаў да Бога пяяць: «Алiлуя!»

IКАС 8

Ты хваробаў вялiкi лекар i ад гора славуты ахоўнiк, крыжу ўсемагутны, бо тваёй моцаю верныя перамагаюць падкопы варожыя й хваробы лютыя адганяюць. Праз гэта цябе выхваляем гэтак:

Радуйся, крыжу, бо невiдушчым зрок добры даеш

Радуйся, кульгавых лёгкаю хадой надзяляеш

Радуйся, вiдавочнае ачышчэньне струплявым

Радуйся, хуткае ўчуцьце глухiм

Радуйся, пэўная адхлань на агнявiцу хворым

Радуйся, аздараўленьне моцнае звар'яцелым

Радуйся, бо нямым ты маўленьне лёгкае

Радуйся, спаралiжаваным

умацаваньне трывалае

Радуйся, месячнiкам слаўнае выбаўленьне

Радуйся, крывацечным вялiкае супыненьне

Радуйся, неразумных у мудрасьцi навучаньне

Радуйся, усiх хваробаў людзкiх вылячэньне

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 9

Потым адпусьцiў цэзар Канстантын сваю мацi Алену да Ерусалiму дзеля адшуканьня крыжа паважнага, i калi ўбачыў архiрэй Макар цэзарыню, дык сустрэў яе з радасьцяй. I адразу загадаў шукаць дрэва сьвятое старанна ды, знайшоўшы жаданае, узрадваўся [121], пяючы: «Алiлуя!»

IКАС 9

Словы царовыя дайшлi да слыху ваяроў ягоных, i распавёў аб вiдзежы крыжа жыцьцядайнага [122], й тыя, уведаўшы найвялiкшую дужасьць крыжовую, паверылi й, жагнаючыся, гэтак пяялi:

Радуйся, крыжу, за сьвятло сонечнае сьвятлейшы

Радуйся, ворагам за любую зброю страшнейшы

Радуйся, пыхлiвых парадаў нiшчыцелю

Радуйся, рахманым ласкаў падацелю

Радуйся, ўзору цярплiвасьцi тым,

што за Хрыста ваююць

Радуйся, адзнака ласкавасьцi тым,

што над галавою дах маюць

Радуйся, юнакам навучаньне мудрасьцi

Радуйся, старым павага цярплiвасьцi

Радуйся, грэшнiкам чыстае пакаяньне

Радуйся, посьнiкам вялiкае устрыманьне

Радуйся, сьвятлыня тым, што ў цемры

сядзяць, найзырчэйшая

Радуйся, радасьць для тужлiвых найвялiкшая

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 10

Збаў нас, Хрысьце, ад нястачы ўсялякай праз моц паважнага крыжа Твайго, празь яго бо пажадаў уратаваць род людзкi. Таму сьвяткуем i мы дзень сьвятога крыжа Твайго й перад iм cьхiляемся, пяючы Госпаду Богу з радасьцяй: «Алiлуя!»

IКАС 10

Людзям мур ад спакусаў трывалы й сьцяг непераможны ў змаганьнях, крыжу найпаважны, бо знакам тваiм разганяем незьлiчоныя войскi шатанскiя й бачных ворагаў перамагаем, таму й пяем табе гэтак:

Радуйся, крыжу, хрысьцiянаў

славутае выхваленьне

Радуйся, грэшнiкам, што ўпалi паднясеньне

Радуйся, юдэям ганьба цяжкая

Радуйся, паганцам невiдушчасьць дзiвосная

Радуйся, пакраса Царквы Хрыстовай

Радуйся, знача веры праўдзiвай Iсусавай

Радуйся, злосьцi людзкой выкрывальнiча

Радуйся, страшэнны дэманаў адганяльнiча

Радуйся, сусьвету незбурымае ўмацаваньне

Радуйся, сьвятым асьвета i ўшанаваньне

Радуйся, усiм вернiкам радасьць

у дзень судовы

Радуйся, згубча нячысьцiкаў найжахлiвы

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 11

Пашана ўсялякая ад роду людзкога перамагаецца, крыжу ўсяслаўны, вялiкай i невымоўнаю моцай тваёй. Калi ж апяваць пачынаем дзiвосы твае, дык замала ўчыняем вартага у зраўнаньнi з дарункамi, якiмi Госпад празь цябе абдарае ўсiх, што пяюць: «Алiлуя!»

IКАС 11

Тым, якiя крыжу, Уладару, Твайму пакланяюцца й сьвятую выяву ягоную выслаўляюць, i да Цябе, Бога, якi цярпеў на крыжы, сьхiляюцца, сэрцы асьвятлi, каб да яго прамаўлялi, з пашанаю кажучы:

Радуйся, крыжу, на табе быў надпiс

зроблены пра нашага Збавiцеля

Радуйся, што адзначыў славу грэшных Выкупiцеля

Радуйся, бо на табе па-грэцку, лацiнску й габрэйску

Радуйся, былi словы «Iсус Назарэйскi, Уладар юдэйскi1)

Радуйся, на табе жоўць з воцатам Хрыстос спажыў2)

Радуйся, на табе перад грабежнiкам

браму райскую адчынiў

Радуйся, на табе бо празь лютых

жыдоў быў зьняважаны [123]

Радуйся, на табе Ягоны бок

найсьвяты быў праколаты [124]

Радуйся, на табе бо з боку кроў i ваду вылiў1)

Радуйся, зрокам сотнiка

невiдушчага на табе надзялiў2)

Радуйся, на табе Стары Запавет выканаў

Радуйся, на табе Дабравесьце Новае заснаваў

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

КАНДАК 12

Лiтасьць Сваю Боскую дай нам, Хрысьце Божа, найсьвятога крыжа Твайго хваласьпеўцам, бо нiбы паходняю найзырчэйшаю асьвятляеш iм ўсiх, што ў сьвятой царкве Тваёй клiчуць: «Алiлуя!»

IКАС 12

Мы, верныя, песьнямi услаўляючы, Хрысьце, сьвяты крыж Твой, цешымся й, ахiнаючы сябе iм, прасьвятляемся, бо гэта iм i мiласэрнасьцяй найвялiкшай Тваёй уратаваў ад сьмерцi вечнае род людзкi, таму i клiчам:

Радуйся, крыжу, дрэва, што

нараджае нам плод жыцьцёвы

Радуйся, тым, што згубiлi надзею,

даеш падарунак пачэсны

Радуйся, бо адганяеш спакусы цялесныя

Радуйся, бо ўмацоўваеш сiлы духоўныя

Радуйся, цябе вусны кожныя бласлаўляюць

Радуйся, i празь цябе Хрыста Госпада узьвялiчваюць

Радуйся, iмя найдаражэйшае для ўсiх хрысьцiянаў

Радуйся, слава найвялiкшая сьвятых цэркваў

Радуйся, тым, што прыходзяць, заступнiцтва хуткае

Радуйся, усiх ворагаў выгнаньне пэўнае

Радуйся, найсьвяты ахоўнiча цела майго

Радуйся, славутая пашана розуму майго

Радуйся, сьвяты крыжу, крывёй Госпада

нашага Iсуса Хрыста акраплёны

пакуты Госпада нашага Iсуса

Хрыста, якiя апiсаў сь-

вяты эвангялiст Ян

(чытай Ян: 18, 19)

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

Збавiцелю наш, Госпадзе Iсусе Хрысьце, бачу, як Ты вiсiш на крыжы ад любасьцi найвялiкшае, што маеш да роду людзкога, галаву маеш нахiленую, бо хочаш

малiтвы ўсiх нас выслухаць

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ.

сэрца маеш расчыненае, бо хочаш

ласку Сваю усiм даць

рукi маеш раськiнутыя, бо хочаш

усiх да сябе прыгарнуць

ногi маеш прыбiтыя, бо хочаш

заўсёды з грэшнымi быць

Цяпер малюся дзеля найгарчэйшае сьмерцi

Тваёй i дзеля сьвятога крыжа Твайго:

пачуй i прымi мольбы мае

i дай мне ласку Сваю,

i прыгарнi да Сябе,

i будзь ля мяне

у часiну страшэннае й горкае сьмерцi маёй.

Амiн.

Скончаны акафiст да сьвятога крыжа Гасподняга працай ды рупнасьцяй дохтара Францыска Скарыны зь места Полацкага.

АКАФIСТ ДА НАЙСАЛОДКАГА IМЯ ГОСПАДА НАШАГА IСУСА ХРЫСТА СЬПЯВАЕЦЦА У СУБОТУ Й ВА УСЕ ДНI

ВЕРШ 1

Выслаўляем Цябе, Iсусе Збаўча наш, цудоўнае iмя Тваё нягоднымi вуснамi ўспамiнаючы, бо больш велiчнае яно за любое iмя. Перад iмям Iсусавым кожны род сьхiлiцца: i нябесны, й зямны, i апраметны, i кожны язык вызнае, што Госпад Iсус у славе Бога Айца [125]. Таму ўсе верныя пяем да Цябе: «Алiлуя!»

ВЕРШ 2

Найвялiкшае iмя Тваё, Iсусе, на нябёсах Анёлы ўшаноўваюць, бо пасядаеш Ты праваруч Бога Айца, з асалодаю людзi на зямлi ўспамiнаюць, бо Ты ўратаваў нас ад вечнае сьмерцi. Жахлiва ў бяздоньнi натоўпу д'яблаўскаму, бо скрышыў Ты моц усю iхнюю. Мы ж, якiя ад тых пазбавiлiся, да Цябе, Iсусе, пяем: «Алiлуя!»

ВЕРШ 3

Гожа нам ўсiм хрысьцiянам радавацца ад Твайго iмя, найсалодшы Iсусе. Пра Яго ж Анёл, дабравесьцячы, да Прачыстае Дзевы казаў: «Ня пужайся Марыя, бо знайшла ласку у Бога. Вось займееш ва ўлоньнi ды Сына народзiш, i iмя дасi Яму Iсус [126]». Таму ж i мы ўсе верныя пяем: «Алiлуя!»

СЛАВА

Абакум, праракуючы пра iмя Тваё, Iсусе Сыне Божы, гэтак казаў: «Я ж Госпаду ўзрадуюся i ўсьцешуся ад Бога Iсуса майго, Госпад Бог - дужасьць мая [127]». Таму й мы, услаўляючы найсьвятое iмя Тваё, пяем: «Алiлуя!»

I ЦЯПЕР

Лекару душы й цела, Iсусе найдаражэйшы, аздаравi нямогласьцi цялесныя, вылеч хваробы духоўныя, выбаў ад пакуты агнёвае, дай адпачынак вечны ўсiм, хто выхваляе найсьвятое iмя Тваё i пяе: «Алiлуя!»

КАНДАК 1

Дай нам Iсусе, Сыне Божы, розум i расчынi вусны нашыя, каб здолелi абвясьцiць хвалу iмю Твайму, як даў слых i маўленьне глухому й гугняваму, кажучы: «Эффэта», што значыць «расчынiся». I адразу адчынiлiся вушы ягоныя i разьвязалiся путы ягонага языка [128], i мовiў праўдзiва: «Алiлуя!»

IКАС 1

Вочы нашыя сардэчныя прасьвятлi, Iсусе, сьвятлом Боскага зьзяньня Твайго, як прасьвятлiў Тымеевага сына Бартымея невiдушчага, якi да Цябе клiкаў:

«Сыне Давыдаў, Iсусе, зьлiтуйся нада мной [129]». Таму й мы да Цябе клiчам:

Iсусе, Божа спрадвечны

Iсусе, Цару ўсемагутны

Iсусе, Ўладару доўгацярплiвы

Iсусе, Збаўча надзвычай мiласьцiвы

Iсусе, прасьвятлi вочы мае, каб

сьмяротным сном не заснуў

Iсусе, расчынi вусны мае, каб

ухваляць цябе здолеў

Iсусе, мае ўсе бяспраўствы ачысьцi

Iсусе, мае ўсе грахi адпусьцi

Iсусе, мая надзея, не пакiдай мяне

Iсусе, мой Стварыцелю, не загубi мяне

Iсусе, мне беднаму дапамажы

Iсусе, мяне, якi каецца, прымi

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча, расчынi вусны мае

КАНДАК 2

Да Цябе, Iсусе, зьвяртаемся выбаў нас, аздаравi нямогласьцi нашыя, што ўчынiў у зямлi Гэнiсарэцкай. У ёй жа прынесьлi да Цябе ўсiх хворых ды прасiлi Цябе, каб толькi iм даў дакрануцца да крыса адзеньня Твайго. I як толькi да яго дакранулiся, былi ўратаваныя [130] й да Цябе Бога клiкалi: «Алiлуя!»

IКАС 2

Цешчу Пятрову, на агнявiцу хворую, праз ускладаньне рукi Сваёй, Сыне Божы Iсусе, аздаравiў [131].

Да Цябе молiмся, вылеч нас ад жарсьцяў агню цялеснага ды любасьць у нас запалi да Сябе, каб закахалiся ў Цябе, пяючы:

Iсусе, слодыч сардэчная

Iсусе, сьвятлыня духоўная

Iсусе, надзея цьвёрдая

Iсусе, памяць вечная

Iсусе, слава мая, што ўзьнiмае голаў маю

Iсусе, хвала мая, што ўмацоўвае дужасьць маю

Iсусе, асьвяцi душу маю вечнай сьвятлынёй

Iсусе, ачысьцi маё сэрца ласкаю Сваёй

Iсусе, Божа праўдзiвы ад Бога праўдзiвага

Iсусе, зь людзей, што прыходзяць

у сьвет, асьвятляеш кожнага

Iсусе, не адштурхні мяне ад аблiчча Твайго

Iсусе, не адыймi ў мяне Духа Сьвятога Свайго

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча, пачуй малiтву маю

КАНДАК 3

Ачысьцi, Iсусе, струплявасьць душы маёй i грахi адпусьцi мае, як ачысьцiў, зыйшоўшы з гары, струплявага, якi кланяўся Табе i казаў: «Госпадзе, калi хочаш, можаш ачысьцiць мяне». Ты ж, Збаўча, працягнуў руку й даткнуўся яго, кажучы: «Хачу ачысьцiць». I той адразу ачысьцiўся [132] i засьпяваў: «Алiлуя!»

IКАС 3

Таго, што меў сухую руку, аздаравiў, Iсусе, ў суботу, кажучы: «Наколькi лепшы чалавек за авечку, таму i ў суботу належыць дабро рабiць [133]». Таксама й мы, Цару - Ўладару, перад Табой сьхiляемся, Збаўча, клiчучы: «Аздаравi рукi нашыя ад лiхога набытку, каб засьпявалi, Тваё iмя выслаўляючы:

Iсусе, моц непераможная

Iсусе, мiласэрнасьць бясконцая

Iсусе, прыгажосьць найвялiкшая

Iсусе, любасьць невыказная

Iсусе, Сыне Бога жывога

Iсусе, народжаны з улоньня найчыстага

Iсусе, будзь лiтасьцiвы да мяне грэшнага

Iсусе, пачуй у бяспраўстве займетага

Iсусе, навучы мяне й буду навучаны

Iсусе, асьвяцi мяне й буду асьвечаны

Iсусе, блаславi мяне й буду блаславёны

Iсусе, уратуй мяне й буду уратаваны

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча,

ачысьцi грэшную душу маю

КАНДАК 4

Нараду ўчынiлi фарысэi ды сыйшлiся да Цябе, Iсусе, загубiць жадаючы. Ты ж, Збаўча, думкi iхнiя зразумеўшы, адыйшоў адтуль i за Табою пайшла грамада вялiкая, i аздаравiў усiх [134]. Мы таксама да Цябе клiчам: «Iсусе, вылеч хваробы ўсе нашыя духоўныя й цялесныя, каб аздароўленыя запяялi да Цябе, Бога нашага: «Алiлуя!»

IКАС 4

Нейкi начальнiк, прыйшоўшы, кланяўся Табе, Iсусе, кажучы: «Дачка мая памiрае цяпер, але прыйдзi, пакладзi на яе Сваю руку, i яна ажыве [135]». I мы, Цару Iсусе, сьхiляемся перад Табой, ажывi нас празь мiласэрнасьць Сваю, каб узьвялiчвалi Цябе, пяючы:

Iсусе, духаў нябесных Стварыцелю

Iсусе, зямных жыхароў Выкупiцелю

Iсусе, насельнiкаў пекла Перамагальнiча

Iсусе, стварэньня ўсяго Аздабляльнiча

Iсусе, найсаладзейшы, душы маёй суцяшэньне

Iсусе, найдаражэйшы, розуму майго асьвятленьне

Iсусе, найдобры, весялосьць сэрца майго

Iсусе, найдужэйшы, здароўе цела майго

Iсусе, зжалься нада мной i ўратуй мяне

Iсусе, вечным сьвятлом асьвяцi мяне

Iсусе, ад пакутаў ўсялякiх выбаў мяне

Iсусе, ў Валадарства Нябеснае увядзi мяне

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча,

выбач бяспраўную душу маю

КАНДАК 5

О, найшчодры Iсусе, што насыцiў пяцьма хлябамi мужоў пяць тысячаў ды ўзялi рэшты дванаццаць кашоў, паўнюткiх кавалкаў [136]. Молiмся Табе, Збаўча, насыць нас згаладнелых хлебам нябесным, найсьвяцейшым Словам Сваiм, каб засьпявалi да Цябе, Бога: «Алiлуя!»

IКАС 5

Мноства вучняў Тваiх, Iсусе, з усяе моцы i з радасьцяй выслаўлялi iмя найсьвятое Тваё за цуды, што бачылi, кажучы: «Блаславёны Цар, што йдзе у iмя Гасподняе, супакой у нябёсах i слава ў вышынях1).» Мы ж, бачучы найвялiкшыя й невымоўныя ўчынкi Твае, пяем, Збаўча, Цябе выслаўляючы:

Iсусе, Ўладару славуты

Iсусе, Ягнё бяззаганнае

Iсусе, Пастару дзiвосны

Iсусе, Кармiцелю шчодры

Iсусе, Ахоўнiча ў маленстве маiм

Iсусе, Узгадавальнiча ў юнацтве маiм

Iсусе, пашана ў старасьцi маёй

Iсусе, надзея ў час сьмерцi маёй

Iсусе, Стварыцелю ўсяго стварэньня

Iсусе, Выкупiцелю хрысьцiянскага пакаленьня

Iсусе, ня ўзгадвай нашыя правiны

Iсусе, даруй нашыя бяспраўствы

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча,

уратуй безнадзейную душу маю

КАНДАК 6

I было як уваходзiў, Iсусе, у горад Наiн, i калi ўжо да брамы наблiзiўся, вось вынесьлi сына адзiнага мацi сваёй, а тая ўдовай была. Ты ж, Збаўча, убачыўшы, зжалiўся над ёй ды прамовiў: «Ня плач». Падыйшоўшы, даткнуўся мараў, тыя, што несьлi, спынiлiся, i прамовiў: «Хлопча, табе кажу ўстань». I сеў памерлы, i пачаў казаць, i аддаў яго мацi ягонай [137]. Мы ж, Iсусе Божа, сьмерцю грахоўнай памерлыя, да Цябе молiмся, выбаў нашыя душы ад вечнае сьмерцi, каб запяялi: «Алiлуя!»

IКАС 6

У нейкага сотнiка цяжка слуга захварэў i той, пачуўшы, Iсусе, пра Цябе ў Капэрнаўме, паслаў старэйшыну юдэйскага Цябе прасiць, каб прыйшоў уратаваць слугу ягонага. I потым паслаў да Цябе другога, кажучы: «Госпадзе, ня рушся, бо ня варты я, каб Ты пад мой дах увайшоў, але слова прамоў i стане здаровым чалавек мой [138].» Мы ж, нявартыя, да Цябе молiмся: «Прамоў слова Тваё i ўратаваныя будуць нашыя душы, i здолеем годна апяваць сьвятое iмя Тваё, кажучы:

Iсусе, сьвятло нябеснае, большае за ўсе сьвятлынi

Iсусе, Збаўча сапраўдны, вышэйшы за ўсе жаданьнi

Ісусе, Ўладару славуты, якi перамагае ўсе крэпасьцi

Iсусе, Божа адвечны, якi трывае у любасьцi

Iсусе, хлебе жыцьцёвы, насыць мяне згаладнелага

Iсусе, крынiца паўнюткая, мяне наталi асьмяглага

Iсусе, згалелым адзеньне, мяне апранi сьмяротнага

Iсусе, вандроўнiкам покрыве, мяне прымi нягоднага

Iсусе, Падаўча просьбiтам, дай плач за грахi мае

Iсусе, набытку шукальнiкам, здабудзь сэрца маё

Iсусе, Адчыняльнiча, тым, хто

стукаецца, расчынi вусны мае

Iсусе, Выкупiцелю грэшнiкаў,

ачысьцi бяспраўствы мае

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча, узбагацi жыцьцё маё

КАНДАК 7

Што адвеку было нечувана, Бог Iсус на зямлю пры йшоў ды мiж люду Незьмяшчальны пажыў, цяжкасьцi й хваробы тым самым прыняў, i праз раны Ягоныя сталiся збаўленымi. Нiбы авечка перад пастрыгачамi зьнямеў, i нiбы ягнятка на ахвяру быў ведзены, i як Бог з памерлых ўваскрос i, жыцьцё вечнае нам падараваўшы, на нябёсы узьнесься. Таму й пяем Яму ўсе верныя: «Алiлуя!»

IКАС 7

Род людзкi зьдзiўляецца, Iсусе, з Твайго без насеньня уцелаўленьня. Нiбы сонца скрозь шкло, гэтак дзявоцкае ўлоньне пад час нараджэньня прайшоў, i як здань скрозь паветра праходзiць, гэтак, кляйна не пашкодзiўшы, праз тры днi з магiлы паўстаў, i праз дзьверы зачыненыя ў целе прыйшоў да апосталаў. Дзеля гэтага ўсе, зьдзiвiўшыся, пяем да Цябе:

Iсусе, Слова Божае й Стварыцелю ўсяго сусьвету

Iсусе, сьвятло неспасьцiгальнае

й папраўча Адамава ўпадку

Iсусе, Сыне Марыiн i Збавiцелю роду людзкога

Iсусе, вечная мудрасьць i

Разбуральнiча ўладаньня пякельнага

Iсусе, зрабi мяне годным долi ўратаваных Тваiх

Iсусе, ня згадвай пра мноства правiнаў маiх

Iсусе, не аддалi ад мяне

шчодрасьцяў найвялiкшых Тваiх

Iсусе, запiшы мяне ў кнiгi сьвятых Тваiх

Iсусе, Збаўча мой, выбаў мяне

Iсусе, Цару мой, баранi мяне

Iсусе, Ўладару мой, даруй мне

Iсусе, лекару мой, вылеч мяне

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча, не адштурхні мяне

КАНДАК 8

Пiлiп, Твой апостал, Iсусе, прасiў Цябе, кажучы: «Госпадзе, пакажы нам Айца й даволi нам». Ты ж, Збаўча, адказваў, мовячы: «Гэтулькi часу Я з вамi й не пазналi Мяне. Пiлiпе, хто бачыць Мяне, бачыць й Айца. I як кажаш ты: «Пакажы нам Айца», цi ж ня верыш, што Я ў Айцу й Айцец ува Мне [139]?» Таму й мы, зьдзiўленыя, да жыцьцяпачатнае Тройцы пяем: «Алiлуя!»

IКАС 8

Сьвятую руку Сваю працягнуў, Iсусе, да Пётры, якi патанаў, i казаў да яго: «Малаверны, навошта засумняваўся?» I калi ўвайшоў Ты у човен, вятрыска суняўся. Тыя, што ў чоўне былi, падыйшлi й Табе пакланiлiся, кажучы: «Сапраўды Ты Сын Божы [140]». Мы ж, Уладару, да Цябе клiчам: «Працягнi да нас руку найсьвятую Тваю ды з багны грахоўнай нас выхапi, i суцiш ветраныя нашыя думкi, каб выхвалялi Цябе, пяючы:

Iсусе найсьвяты, Анёлам зьдзiўленьне

Iсусе звышмоцны, першабацькам выбаўленьне

Iсусе найсалодкi, патрыярхам ўзьвялiчваньне

Iсусе найшчодры, царам умацаваньне

Iсусе наймiлейшы, прарокам жадлiвасьць

Iсусе найславуты, апосталам радасьць

Iсусе найдобры, пакутнiкам цьвёрдасьць

Iсусе найцiхмяны, манахам салодкасьць

Iсусе адвечны, посьнiкам устрыманьне

Iсусе найчысты, дзевым ўмацаваньне

Iсусе найдзiвосны, усiм вернiкам радаваньне

Iсусе мiласэрны, усiм грэшным уратаваньне

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча, зжалься нада мной

КАНДАК 9

Анёлы, Арханёлы, пачаткi, моцы, улады, панаваньнi, шасьцiкрылыя й шматвокiя хэрувiмы й сэрафiмы несупынна iмя Тваё, Iсусе, на нябёсах выслаўляюць, клiчучы: «Сьвяты, сьвяты, сьвяты Госпад Iсус Хрыстос у славе Бога Айца». Мы ж, грэшнiкi, на зямлi нячыстымi вуснамi пяем: «Алiлуя!»

IКАС 9

Нявартыя, Iсусе, малiтвы ўзносiм: «Прымi нас, якiя каюцца, як прыняў Ты мытнiка ды фарысэя, ды распусьнiцу, што вымыла ногi Твае сваiмi сьлязьмi ды выцерла iх валасамi сваiмi, каб, выбавiўшыся ад грахоў, засьпявалi Табе:

Iсусе, Цару тых, што царуюць

Iсусе, Ўладару тых, што ўладаруюць

Iсусе, Госпадзе тых, што гаспадаруюць

Iсусе, Судзьдзя жывых i памерлых

Iсусе, адганi ад нас цямноты духоўныя

Iсусе, асьвятлi думкi сардэчныя

Iсусе, жаданьнi ачысьць разумовыя

Iсусе, ўздымi вочы цялесныя

Iсусе, закаханы ва ўсiх грэшнiкаў

Iсусе, Умацавальнiча усiх праўднiкаў

Iсусе, усiх народаў Збавiцелю

Iсусе, хрысьцiянаў усiх Пацяшыцелю

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча, зiрнi на мяне

КАНДАК 10

Цару адвечны, Iсусе, сапраўдны душы Пацяшыцелю, ачысьцi нас ад благоцьця ўсялякага, як ачысьцiў дзесяць мужоў струплявых. Яны сталi здалёк i ўзьнесьлi голас свой, кажучы: «Iсусе, Настаўнiча, зжалься над намi!» I, убачыўшы iх, Збаўча, прамовiў: «Iдзiце ды сьвятарам пакажыцеся». I было, калi йшлi яны дык ачысьцiлiся [141] й пяялi: «Алiлуя!»

IКАС 10

Iсусе Збаўча, убачыўшы Закхэя на сiкаморы, да яго прамовiў: «Закхэю, падбай каб зьлезьцi, сёньня бо ў даму тваiм мне належыць быць». I, мытнiкаву душу срэбралюбную аздаравiўшы, Ўладару, усiм паведамiў: «Сёньня збаўленьне будзе для гэтага дому [142]». Таму й мы няспынна клiчам: «Увайдзi ў дом сэрца майго ды збаўленьне ўчынi, прагу срэбралюбства адганi, каб апяялi iмя Тваё:

Iсусе, скарбнiца нетлая

Iсусе, багацьце невычэрпнае

Iсусе, стварэньне усё наталяеш

Iсусе, Валадарства Нябеснае падаеш

Iсусе, удовам заступнiча

Iсусе, сiрацiнам ахоўнiча

Iсусе, тым, што па моры плывуць, Стырнiча

Iсусе, безмаёмасным усiм Кармiцелю

Iсусе, Ўладару нябёсаў,

дай мне за грахi плаканьне

Iсусе, Ўладару зямлi, дай мне сардэчнае каяньне

Iсусе, Ўладару бяздоньня,

стрываньне дай мне ў дабрынi

Iсусе, Ўладару славы, аблiчча Сваё мне пакажы

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча, цяпер памажы мне

КАНДАК 11

Слова Божае, Iсусе Збаўча наш. Праз Слова неба й зямля створаныя, праз Слова нашая душа ажыўлена, праз Слова Лазара чацьвертага дню ўваскрасiў Хрыстос, кажучы: «Войча, услаўляю Цябе, што пачуў Мяне. Я ж ведаю, што заўжды Мяне слухаеш, але казаў дзеля люду, якi навокал стаiць, каб ведалi, што Мяне Ты паслаў.» I, гэтак мовiўшы, гучна паклiкаў: «Лазару, вонкi выходзь!» I выйшаў памерлы [143]. Таму й мы молiмся да Цябе: «Вывядзi нас з сьмерцi вечнае, каб вечна сьпявалi Табе: «Алiлуя!»

IКАС 11

Да Цябе зьвяртаемся, Хрысьце Iсусе, што самахоць дзеля нас на крыжы цярпеў i праз сьмерць Сваю сьмерць нашую зьнiшчыў, праз ўваскрошаньне жыцьцё нетлае нам падараваў, i узьнясеньнем да нябёсаў шлях паказаў. Таму ж i пяем, выслаўляючы iмя Тваё праўдзiвае:

Iсусе, Ўладару моцны i несьмяротны

Iсусе, Ты вельмi добры, вельмi мiласэрны

Iсусе, Госпадзе сьвяты i найшчодры

Iсусе, Ты вельмi славуты i найдужэйшы

Iсусе, створаны я Тваёю рукой

Iсусе, нягодную маю малiтву пачуй

Iсусе, дай мне правiцу сьвятую Тваю

Iсусе, вазьмi да Сябе грэшную душу маю

Iсусе, прымi мяне, як прыняў на крыжы грабежнiка

Iсусе, пашкадуй мяне, як пашкадаваў

выразнага грэшнiка

Iсусе, лекару душы i цела,

аздаравi мяне цяжка хворага

Iсусе, Збаўча мой, памажы мне,

калi адыйду зь сьвету гэтага

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча, выбачай мне

КАНДАК 12

Пачуй, Iсусе, гукi плачу майго, лямант мой да Цябе няхай дойдзе. Узгадай, Збаўча, пра справу рук Тваiх й не загубi мяне дзеля бяспраўстваў маiх. Цару мой i Божа мой, хутчэй зжалься нада мной, як зжалiўся над Пётрам, якi Цябе выракся. Шмат разоў адварочваўся я ад Цябе празь нячыстыя ўчынкi свае. I як Паўлу прыняў, якi гнаў Цябе, гэтак мяне прымi, Сьвятло, нявартага. I як паклiкаў Мацея з мытнiкаў i зрабiў эвангялiстам яго, гэтак дазволь мне, Iсусе, уславiць iмя найсьвятое Тваё i сьпяваць Табе праз усё жыцьцё й пасьля сьмерцi зь iмi на вякi: «Алiлуя!»

IКАС 12

Стварыцелю мой, о Iсусе, веру з Хамой, што Госпад мой i Бог мой. Веру, што сядзiш на нябёсах праваруч Айца. Веру, што прыйдзеш адтуль судзiць жывых i памерлых. Малюся Табе, Збаўча, зрабi мяне годным стаць поруч з Тваiмi абранцамi ды пачуць голас Твой, якi кажа: «Увайдзiце блаславёныя ў дом Бацькi Майго», каб апяваць iмя Тваё:

Iсусе, Ўладару адвечны

Iсусе, бальзаме салодкi

Iсусе, кветка найдухмяная

Iсусе, пярлiна найлюбая

Iсусе, якi нам зьявiў сьвятло Свайго аблiчча

Iсусе, якi нам шлях паказаў да нашага збаўленьня

Iсусе, што выбавiў нас ад лiха ўсялякага

Iсусе, што вырваў нас з полымя вечнага

Iсусе, сэрца майго радаваньне

Iсусе, душы маёй збаўленьне

Iсусе, здароўе цела майго

Iсусе, увядзi мяне ў Валадарства Сваё

Iсусе, вялiкi Чалавекалюбча,

хай услаўлю iмя Тваё

на вякi вякоў. Амiн.

МАЛIТВА

Уладару Госпадзе Iсусе Хрысьце, Цару, Стварыцелю й Божа наш, сьвятое iмя Тваё выгукаем i да Цябе, Iсусе, Сына Прачыстае Дзевы Марыi, молiмся:

Iсусе, Бога Айца адзiнае й адвечнае Слова

Iсусе, супольнасьць i любасьць Духа Сьвятога

Iсусе, Стварыцелю анёльскiх iстотаў

Iсусе, Збавiцелю людзкога роду

Iсусе, Выганяльнiча рознае нечысьцi

Iсусе, мяне пашкадуй паводле

вялiкай Тваёй мiласэрнасьцi

Iсусе, ачысьцi бяспраўствы мае

паводле мноства дабротаў Тваiх

Iсусе, мае ўсе грахi адпусьцi

Iсусе, прымi мольбы гэтыя ад мяне:

О найсалодкi Iсусе,

О найлюбы Iсусе,

О найцiхмяны Iсусе,

Цябе ўслаўляем з Айцом i Найсьвятым Духам

на вякi вякоў. Амiн.

Скончаны акафiст дзеля пашаны Бога ў Тройцы Аднога й найсалодкага iмя Iсусавага дзеля пахвалы працай ды рупнасьцяй дохтара Скарыны Францыска з Полацку.

АКАФIСТ ДА ПРАВЯЛЕБНАЕ МАЦI НАШАЙ ЕУФРАСIНЬНI ПОЛАЦКАЙ

КАНДАК 1

Абраную нявесту Хрыстовую сёньня песьнямi верныя уславiм Еўфрасiньню, бо князёўна гэтая, бацькоўскi дом пакiнуўшы ды ў манастве ладна пажыўшы, мноства люду да збаўленьня накiравала. У Ерусалiме целам спачыла, да Ерусалiму нябеснага духам АКАФIСТ ДА ПРАВЯЛЕБНАЕ МАЦI НАШАЙ ЕУФРАСIНЬНI ПОЛАЦКАЙ. перасялiлася ды тамака заўжды за нас молiцца. Да яе ж гэтак усклiкнем: «Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая!»

IКАС 1

Па-анёльску жывучы, правялебная посьнiцкiм жыцьцём Хрысту дагадзiла й пасьля сьмерцi сталася годнай саўдзельнiцай нябесных радасьцяў. Таму зь нябесных вышыняў зiрнi на нас, што гэтак цябе узьвялiчваюць:

Радуйся, гонару крывiцкае зямлi

Радуйся, галiнка славутая ад роду

роўнага апосталам Ўладзiмера

Радуйся, дзiцятка бацькоў

знакамiтых, Богам абранае

Радуйся, галубка беззаганная

Радуйся, правiчка чыстая

Радуйся, манашкам суцяшэньне

Радуйся, да Ерусалiму нябеснага праважатая

Радуйся, зорка пабожнасьцi

Радуйся, тым, што зьвяртаюцца да цябе, заступнiца

Радуйся, хваробаў лякарка нябачная

Радуйся, хадайнiца за нас шчырая

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 2

Праява была радасная, калi пасьля нараджэньня твайго, прынесьлi цябе, найславутая, бацькi твае ў хорам Гасподнi. Там жа ў купелi хрышчальнай ад першароднага грэху праз занурэньне адмылася ды праз мазаньне мiрам сьвятым цябе, як маладую галiнку, сьвятар да Хрыста прышчапiў, каб сьпявала Яму ўсьцяж з абранцамi Ягонымi: «Алiлуя!»

IКАС 2

Праз розум, з вышыняў асьветлены, ды ад чыстага сэрца, з маладосьцi, Прадслава, сябе даручыла Хрысту. Часьцяком да хораму прыходзячы, у сьвяцёлцы доўга заўжды працавала. За тое табе дагаджаем:

Радуйся, Хрыстова заручонка

ад купелi хрышчальнае

Радуйся, мiрам дабрадатным адзначаная

Радуйся, Духа Сьвятога зьмесьцiшча чыстае

Радуйся, Iм у справе збаўленьня навучаная

Радуйся, ў дабрынi з вышыняў умацаваная

Радуйся, бо розум прасьвяцiла малiтваю

Радуйся, здабыла бо звычкi ў добрым трывалыя

Радуйся, з маладосьцi бо зьведала

шляхi пабожнасьцi

Радуйся, ухiлiлася бо ад шляху загубнага

Радуйся, працавiтая дзеўчына

Радуйся, маладых крывiцкiх дзеваў прыгажосьць

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 3

Моцай Ўсявышняга умацаваная, упадабала правялебная, навуку кнiжную ды пра тое старалася, мудрасьцi ж кнiжнае дасягнуўшы, больш за iншыя Боскiя кнiгi абрала, што мудрасьцi могуць даць дзеля збаўленьня чалавека кожнага. З стараннасьцяй iх чытала, салодка пяючы да Госпада: «Алiлуя!»

IКАС 3

Сёньня мае твой манастыр мноства маладых дзяўчынаў, што дзеля кнiжнай навукi тут месьцяцца. Дзеля гэтага старанна молiм цябе, усяслаўная: «Зiрнi на iх ды надзялi мудрасьцяй дзеля збаўленьня, каб цябе ўзьвялiчвалi:

Радуйся, бо знайшла ты ключ мудрасьцi

Радуйся, бо навуку кнiжную

спасьцiгла яшчэ ў маладосьцi

Радуйся, бо тым дзьверы

адамкнула уразуменьня Боскага

Радуйся, бо шанавала Сьвятое Пiсаньне

Радуйся, празь яго ж бо даведалася

пра iснага сьвету стварэньне

Радуйся, замiлаваная ад невымоўнага

Хрыстовага зыходжаньня да

ўпалага роду нашага

Радуйся, закахалася бо ў Госпада, якi нас ўпадабаў

Радуйся, дзеля Яго аднога бо працаваць пажадала

Радуйся, пасьля да хораму славы

Ягонае перасялiлася

Радуйся, правiчка, маладым дзяўчынам

у навучаньнi нябачная памагатая

Радуйся, сьвечнiча ведаў й пабожнасьцi

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 4

Буры жыцьцёвых навалаў i бедаў унiкнуўшы, правялебная, больш за паважны шлюб жыцьцё дзевае ўпадабала, ды ад знакамiтых жанiхоў ухiлiлася, дзеўчына, каб дзеля аднога Нябеснага Жанiха - Хрыста працаваць, пяючы да Яго: «Алiлуя!»

IКАС 4

Чула, правялебная, як апостал казаў: «Прамаўляю да бясшлюбных i удоваў: добра для iх калi застануцца як я, калi ж не, няхай шлюбам паберуцца. Бязжоны бо турбуецца як дагадзiць Госпаду [144]», i пра тое старалася. Таму цябе ўзьвялiчваем:

Радуйся, правiчка чыстая

Радуйся, абрала бо шлях жыцьця манаскага

Радуйся, што жэраб'е дзявоцтва

прыняць i зьмесьцiць здолела

праз ласку Божую

Радуйся, бо ўнiкла хваляваньня жыцьцёвага

Радуйся, бо знайшла зацiшны прыстанак

Радуйся, пасьлядоўнiца Марыi Лазаравай [145]

Радуйся, у хораме бо нiбы ля нагi

Хрыстовае станула

Радуйся, бо да збору пакутнiцаў i

правялебных жанок далучылася

Радуйся, бо ўзгардзiла прыгажосьцяй

сьвету сьмяротнага

Радуйся, зь невымоўнымi радасьцямi

сёньня ў сьвеце нябесным супольнiца

Радуйся, узору жыцьця праўднага

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 5

Баючыся толькi Бога, не спужалася, Еўфрасiньня, цяжкасьцяў жыцьця манаскага. Бацькоўскi дом пакiнуўшы, да манастыру прыйшла ды апрануць сябе на ўзор анёльскi iгуменьню чульлiва прасiла, каб, не заблытаўшыся ў путах жыцьцёвых, стацца годнаю ўсьцяж пяяць да Хрыста: «Алiлуя!»

IКАС 5

Лекара нябеснага малiла, усепаважная, каб смутак бацькоўскi, што тваiм адыходам учынены, на радасьць перамянiўся. Пакiнула ж iх, правялебная, каб Хрысту слугаваць ды за тых, што жыцьцё табе далi, малiцца. Таму годна цябе выхваляем:

Радуйся, абраньнiца Божая

Радуйся, бо дом бацькоўскi таемна пакiнула

Радуйся, бо пасялiлася ў манастыры

княгiнi Раманавай

Радуйся, бо паклала руку

на плуг духоўнага ратайства

Радуйся, бо шлюбны адклала вянок

Радуйся, бо пакраўцом рахманасьцi голаў пакрыла

Радуйся, бо адзеньню ўбоства перад

шлюбнымi шатамi перавагу аддала

Радуйся, з прыймом пасаку, нiбы

мечам, словам Божым узброiлася

Радуйся, крыж Хрыстовы, нiбы веры сьцяг, прыняла

Радуйся, не асаромiў бо Госпад

цябе ў тваiм спадзяваньнi

Радуйся, бо бацькi, што прыйшлi пабачыць

цябе, усьцешылiся ад табой напiса-

нага ды узьвярнулiся радасныя

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 6

Апостала Паўлы, якi казаў: «Усяляк змагайся, каб ад усяго устрымацца [146]», паслухаўшыся, у пасьце ды ўстрыманасьцi безупынна жыла ў манастыры, правялебная. Пустаслоўства ж пазьбягала й, празь песьнi псальмоўскiя навучаючыся, малiлася, i, у добрым жаданьнi мацуючыся, сьпявала ўсьцяж: «Алiлуя!»

IКАС 6

Ласка зазьзяла ва ўчынках жыцьця твайго, Еўфрасiньня шаноўная. Празь нейкi бо час да места Полацкага перасялiлася ды, каля хораму Сьвятое Сафii ў кялейцы маленькай працуючы, кнiгi Боскiя перапiсвала [147] й гэтак вечны твой горад навукай карыснаю наталiла, чуючы ад усiх гэткае:

Радуйся, пацяшэньне полацкае

Радуйся, дзяўчынам зьзяньне

Радуйся, зорка пабожнасьцi

Радуйся, цiхмянасьцi паўнюткая

Радуйся, пакорлiвасьцяй умацаваная

Радуйся, бо ўсе беды моўчкi стрывала

Радуйся, каля хораму бо жыла, як ў

даўнiну Багародзiца

Радуйся, мудрая князёўна й манашка паважная

Радуйся, кветка посьнiцтва

Радуйся, сьвятло рахманасьцi

Радуйся, спадзяваньня сапраўднага вызнавальнiца

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 7

Хочучы ўратаваць празь цябе ў манастве мноства жанок ды дзяўчынаў, Уладар Хрыстос гэткай вiдзежы зрабiў цябе годнаю, правялебная. Сасьнiла тады, Еўфрасiньня, сябе перанесенай у Сяльцо да цэркаўкi Спасавай i Анёла, якi да цябе казаў: «Належыць быць табе тутака [148]». Ты зараз жа, як прачнулася, засьпявала радасна: «Алiлуя!»

IКАС 7

Новае дзiва сталася, бо да бiскупа Iльлi той самы Анёл зьявiўся ды загадаў яму аддаць тое Сяльцо табе дзеля паселiшча ды цэркаўку дзеля малiтвы, што бiскуп i ўчынiў неадкладна [149]. Тое ўспамiнаючы, гэтак цябе узьвялiчваем:

Радуйся, бо жыла па-анёльску

Радуйся, бо Анёла Гасподняга ўбачыла

Радуйся, размовы салодкае зь iм удзельнiца

Радуйся, што й да бiскупа за цябе

хадайнiк зьявiўся

Радуйся, Анёлам бо на шляхох тваiх захаваная

Радуйся, крылаў ягоных покрывам ахiнутая

Радуйся, не зачапiлася бо нагою

сваёй за камень ганарлiвасьцi

Радуйся, праз тое сталася годнаю

бачыць аблiчча анёльскае

Радуйся, што зьявiўся да цябе той,

хто бачыць нашага Айца Нябеснага

Радуйся, бо не ўгнявiла ахоўнiка

нiчым пустым цi грахоўным

Радуйся, за тое сталася годнаю весткi радаснае

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 8

Вандроўнiк, жыльлё ўгледзеўшы, цешыцца й, дайшоўшы, спачынак прыймае. I ты, правялебная, радасьцяй напоўнiлася, каля цэркаўкi, што ў Сяльцы, пасялiлася з адною манашкай [150] i тутака заклала падмурак сядзiбы сваёй, адкуль да Бога й сёньня ўзносiцца песьня вялiкая, што ўзмоцнена на вышынях сьпяваецца: «Алiлуя!»

IКАС 8

Усё Госпад ведае й няма таямнiцы, якая б Яму не адкрылася. Знаўца ж ўсяго чалавеку кожнаму волю дае, каб абраў кожны шлях свой жыцьцёвы, i як той пражыве па скананьню ягонаму памерлага судзiць. Тое памятаючы, гэтак цябе выхваляем:

Радуйся, бо добры цяжар Хрыстовы падняла

Радуйся, бо на заклiк анёльскi

прыйшла да мейсца пустэльнага

Радуйся, бо прынесла з сабою адны толькi кнiгi

Радуйся, бо была ў вадной толькi вопратцы

Радуйся, бо з трыма боханамi

хлеба маленькiмi ўсялiлася

Радуйся, пакiнула бо ўсё iншае

Радуйся, пакраса пустэльнi

Радуйся, сваякi бо на учынак той блаславiлi цябе

Радуйся, празь бiскупа Iльлю суцешаная

Радуйся, бо ў хуткiм часе да цябе

мноства манашак сыйшлося

Радуйся, бо й манастыр славуты

тутака быў збудаваны

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 9

Усялiтасьцiвага Збаўцы хорам у манастыры збудавала i абразамi сьвятымi аздобiла, правялебная, праз спрыяньне табе ласкавасцi Божай. Дойлiда да будаўнiцтва нечы голас будзiў, на сканчэньне ж хораму дзiўным чынам мноства цаглiнаў знайшлося [151]. Тое назiраючы, з замiлаваньнем сьпявала ты: «Алiлуя!»

IКАС 9

Красамоўнiцай мудраю была, правялебная, бо памятала словы Хрыстовыя: «Хто зьдзейсьнiць адно з прыказаньняў гэтых малых i навучыць людзей гэтаму, той вялiкiм будзе названы ў Валадарстве Нябесным [152]», i, навучаючы сёстраў сваiх, насамперш гэта рабiла. Таму цябе узьвялiчваем:

Радуйся, манашкам за закон манаскага жыцьця

Радуйся, бо моладзь зьберагала

ў чысьцiнi й цнатлiвасьцi

Радуйся, бо праўдзiва старых шанавала

Радуйся, тужлiвым у цярпеньнi памагатая

Радуйся, была бо ўсiм за ўзор

цiхмянасьцi ды пекнае хады

Радуйся, абмаўленьня ды шматслоўства

выкрывальнiца

Радуйся, прыймальня дарунку вiдушчасьцi сэрцаў

Радуйся, пытальнiкам мудрая дарадчыца

Радуйся, бо чынiш згоду спрамiж тых, што сварацца

Радуйся, аздобленая цнотамi багата

Радуйся, вялiкая крывiцкая дзева

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 10

Дзеля збаўленьня й пацяшэньня Эфэскага абразу Ўладаркi нашае Багародзiцы папрасiла з Царгароду, правялебная, да места Полацкага [153]. Манастыр другi збудаваўшы, абразом тым яго упрыгожыла, сястру ж ды дзьвюх дачок братавых, Кiпрыяну i Вольгу, шлюбам манаскiм злучыла з Хрыстом [154] ды ў манастырох сваiх мноства люду да збаўленьня накiравала, пяючы: «Алiлуя!»

IКАС 10

Мурам трывалым ад спакусаў сталася пакорлiвасьць твая, бо ты ўсе прыказаньнi выконвала, нiбы служкай нягоднаю паставiла сябе, правялебная, рахманасьцяй ды цiхмянасьцяй звычаяў больш за пярлiны цi золата аздобiла сваю душу. Таму гэтак цябе ўзьвялiчваем:

Радуйся, прыслужнiца чыстая Дзевы Прачыстае

Радуйся, бо ўзрадвала Полацак

цудоўным абразом Мацi Божае

Радуйся, бо вялiкi скарб для зямлi

Полацкай гэтак набыла

Радуйся, да манастыру Мацi Божай

мноства дзеўчынаў прывяла

Радуйся, што блiзкiх табе

да збаўчага шляху прывабiла

Радуйся, мудрая да збаўленьня праважатая

Радуйся, што два манастыры нiбы паходнi запалiла

Радуйся, бо зямлю Полацкую iмi асьвяцiла

Радуйся, саджальнiца дрэва манаскага жыцьця

Радуйся, бо за цiхмянасьцяй схавала

вышыню ўчынкаў сваiх

Радуйся, апякунка беларускае зямлi

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 11

Песьнямi цябе выхваляючы, цярпеньню твайму зьдзiўляемся, правялебная. Усялякiя бо цяжкасьцi й засмучэньнi стрываўшы, пасьля да Сьвятое зямлi ў падарожжа выправiлася, дзе, згодна жаданьня твайго, цябе да скананьня Госпад прывёў [155]. Там жа ў гадох ўжо паважных да Яго перасялiлася, справу добрую зьдзейсьнiўшы, зь песьняю: «Алiлуя!»

IКАС 11

Зыркi промню зямлi беларускай! Хаця целам пакiнула нас, правялебная, аднак духам заўсёды мiж нас застаесься. У хораме, табой збудаваным, молячыся й да крыжа, што зроблены з ласкi тваёй, сьхiляючыся, молiм цябе: «Прыймi ад нас сьпевы гэткiя:

Радуйся, зьзяньне старажытнай Крыўi

Радуйся, ейны ж сёньня гонару вялiкi

Радуйся, да Сьвятой зямлi

з поўначы падарожнiца славутая

Радуйся, бо сталася годнаю

пакланiцца магiле Хрыстовай

Радуйся, бо лямпаду запалiла тутака

ад беларускае зямлi

Радуйся, бо каля Хрыстовай магiлы

да Хрыста адыйшла

Радуйся, каля яе ж пакiнула

крыж свайго зямнога жыцьця

Радуйся, Сьвятымi Таямнiцамi

ў часе скону справоджаная

Радуйся, на нябёсах сьвятымi

ўгоднiкамi радасна сустрэтая

Радуйся, бо вянком славы праз

Жанiха Нябеснага адзначаная

Радуйся, мудрая дзева, што слаўна

ўвайшла ў палац Жанiха Нябеснага

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 12

Ласкаў ўдзельнiца, старанна молiм цябе, Еўфрасiньня ўсепаважная: «Вылi шчырую тваю малiтву да Ўсявышняга за любы табе народ беларускi ды за ўсю нашую зямлю праваслаўную, каб праз мудрасьць уладаў ды чысьцiню людзкога жыцьця, як дачка абраная, стала мiж народаў зямля нашая, i каб дзеткi ейныя ўвайшлi ў нябеснае селiшча, да Бога пяючы: «Алiлуя!»

IКАС 12

Апяваючы цябе, як заступнiцу нашую шчырую, манашкам i дзевам манастыру твайго покрыў i ўмацаваньне, радуемся за цябе, правялебная, i, чаго прасiла ў мольбах сваiх прыймаючы, зь любасьцяй гэтак годна цябе ўзьвялiчваем:

Радуйся, што цела тваё, да Бацькоўшчыны

перанесенае, квiтнее нетласьцяй

Радуйся, ўсепаважная, ўнучка роўнага

апосталам Уладзiмера

Радуйся, суразмоўнiца роўнай апосталам

Вольгi i ўсяго, Богам асьвеча-

нага, хору праўдзiвых жанок

Радуйся, бо ўсялiлася ў хорам сьвятых

Радуйся, нябачная за нас хадайнiца

Радуйся, хворым лекаваньне дзiвоснае

Радуйся, засмучаным пацяшэньне сапраўднае

Радуйся, радасьць тужлiвым

Радуйся, тым, што клiчуць цябе, апiрышча

Радуйся, перад Хрыстом

заступнiца за нас шчырая

Радуйся, тым, што зь верай шануюць

цябе, да збаўленьня

дзiвосная праважатая

Радуйся, Еўфрасiньня, шаноўная нявеста Хрыстовая

КАНДАК 13

О ўсепаважная наша мацi Еўфрасiньня шаноўная! Малi за нас Госпада i Прачыстую Мацi Ягоную, хай умацуе нашыя сiлы нямоглыя й да збаўленьня накiруе, моладзь у чысьцiнi захавае, дзевых ў трываньнi ўмацуе, сужонкаў жа ў любасьцi ды супакоi удасканалiць, вылечыць хворых, асьвецiць азмрочаных, памерлых прабачыць ды ўсiх да палацу Свайго накiруе, дзе ўсьцяж Анёлы сьпяваюць песьню ўхвальную:

«Алiлуя!»

(Тройчы)

I зноўку iкас 1 i кандак 1

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

О правялебная й заўждыпамятная ўсепаважная мацi Еўфрасiньня, анёл у целе, Богам абраная судзiна Сьвятога Духа, царквы Хрыстовай гонару i аздабленьне, законьнiкам слава й умацаваньне, Бацькоўшчыне, манастыру твайму ды ўсёй краiне падмога, покрыве й абаронча. Ты нiбы дрэва, пасаджанае ля вытокаў вады [156], пладамi цнотаў тваiх ды дабрадайнымi дарункамi Духа Сьвятога аздобленая, настаўнiца словам i ўчынкамi, абраная, беззаганная й добрая, пачуй нас, што моляць цябе й клiчуць iмя тваё, бо маеш сьмеласьць да Госпада. Папрасi нам у жыцьцi спрыяньня, атачы сэрцы нашыя верай, надзеяй ды любасьцяй, i страхам Божым. Дай нам падмогу ў цяжкасьцях i засмучэньнях нашых, i як за жыцьцём сваiм апекавалася манастыром тваiм i манаствам, гэтак i цяпер клапацiся пра нас ды спрыяй нам ва ўсiм, i ахiнi манастыр твой супакоем ды ад ворагаў бачных й нябачных абаранi, каб спасьпяваў ды квiтнеў у цнатлiвасьцях. Вызвалi нас ад ўсялякай нястачы й уцiску, ад хваробаў цяжкiх ды ад нечаканае сьмерцi й прывядзi нас да праўдзiвага каяньня на зыходзе жыцьця гэтага. Папрасi нам у Госпада Бога канца жыцьця спакойнага, бязбольнага, неганебнага, з атрыманьнем Сьвятых Таямнiцаў, правядзi нас праз мытнi паветраныя, каб не пацягнулi нас каты жахлiвыя за грахi нашыя, але каб праз дапамогу тваю й заступнiцтва здолелi бясьпечна прайсьцi выпрабаваньне паветранае ды ласку атрымаць, i без асуджэньня стаць перад страшэнным пасадам, i на страшным судзе стацца годнымi стануць праваруч Судзьдзi Праўдзiвага й атрымаць у спадчыну долю праўднiкаў. Дык, спадарыня шаноўная мацi, Еўфрасiньня правялебная, памажы нам праз мольбы свае, абаранi нас i захавай ад ўсялякiх падкопаў варожых, каб

прайшлi праз жыцьцё гэтае без спатыканьня

ды збаўленьня праз мольбы твае атрымалi

ад Хрыста Госпада, Яго ж i станемся

годнымi апяваць i выслаўляць

зь беспачатным Айцом

i Сьвятым Духам

на вякi вякоў.

Амiн.

АКАФIСТ ДА СЬВЯТОГА ПАКУТНIКА ЯЗАФАТА

КАНДАК 1

Узорам абраным чалавекалюбства Хрыстовага паказаў сябе, пастару добры Язафаце, бо нястомна змагаўся за выратаваньне статку Ягонага. Нават катаваньнi крывавыя дзеля Зьяднаньня сьцярпеў ад братоў, што разлад ўпадабалi. I за авечак душу паклаўшы сваю, АКАФIСТ ДА СЬВЯТОГА ПАКУТНIКА ЯЗАФАТА. ты ўвайшоў у Сьвятое Сьвятых. Таму й мы, непераможную мужнасьць тваю ўслаўляючы, да цябе клiчам: «Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце, непахiсны слупе Зьяднаньня!»

IКАС 1

Калi маленькiм цябе прывялi бацькi твае ў хорам Гасподнi, ўбачыў ты Iсуса на крыжы ды запытаўся: «Што азначае выява гэтая?» Калi ж мацi твая навучала цябе, што гэта выява Сына Божага, якi зь неба зыйшоў i даў прыбiць Сябе да крыжовага дрэва дзеля збаўленьня нашага, дык выйшла iскрынка з боку Ўкрыжаванага ды ўвайшла ў твае грудзi, ад яе сэрца тваё запалала каханьнем да Госпада. Мы ж, ўбачыўшы гэты цуд, што на табе выявiўся, цябе, паклiканага з маленства да службы й насьледваньня ў цярпеньнях Збавiцелю, гэтак з подзiвам услаўляем:

Радуйся, хлопча, больш за ўсiх бо

аддаўся ўлюбёнаму Богу

Радуйся, ад пялюшак сабе атрымаў, як

блiзьнюк, пабожнасьць ад Госпада

Радуйся, судзiна абраная, ў якую з грудзей

матчыных алей ласкавасьцi вылiўся

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 2

На табе задумы Свае на пачатку жыцьця твайго паказаў Усявышнi, якi апякуецца кожнаю найдрабнюткаю рэччу, не забыўся Ён на гаротную царкву беларускую, але паставiў цябе на чале змаганьня за выратаваньне ейнае. Нас жа наўчыў з тае ласкi, што Табою нам дадзена, сьпяваць песьню ўдзячнасьцi: «Алiлуя!»

IКАС 2

Зразумеўшы невымоўны розум Провiду Боскага й шукаючы як выканаць прыказаньнi Ягоныя ж, ты пайшоў за заклiкам з вышыняў, вабнасьцямi сьвецкiмi пагрэбаваў ды закахаўся ў цiхое жыльлё манаскае. Iдучы шляхам послуху, ты выконваў волю Боскую ды зазьзяў дабрачынствам, але найбольш цiхмянасьцяй ды цнатлiвасьцяй, i, быўшы спакушаным невымоўнымi д'яблаўскiмi подступамi, не скарыўся анi. Але моцай, табе Богам дадзенай, перамог ты вабы нячыстага. Iгуменам манастыру стаўшы, ты правёў у iм збаўленчыя пераўтварэньнi, аднавiўшы былыя законы манаскiя [157]. Дзеля гэтага й мы, тваё дабрачыннае й дзейнае жыцьцё услаўляючы, усклiкаем:

Радуйся, цудоўнае правiла манаскага жыцьця

Радуйся, бо пастамi строгiмi ды чуваньнем

безупынным жаданьнi цела ўтаймаваў

Радуйся, бо сваiмi малiтвамi

д'яблаўскую хiтрасьць перамог

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 3

Верную заручонку знайшоў у душы тваёй Божы Жанiх, што захавала тую вернасьць ў незьлiчоных ды нязьмерных спакусах. Ёю ж мы зьдзiўленыя, Заручэнцу Хрысту песьню шлюбную ды радасную пяем: «Алiлуя!»

IКАС 3

У глыбокай пакорлiвасьцi, сваю нямогласьць уведаўшы, пазьбягаў ты бiскупскай годнасьцi, да чаго клiкаў цябе твой найвышнi Настаўнiк, аднак з погляду на неабходнасьць послуху ты змагаўся з сабою i Бога прасiў, каб зьмянiў прыказаньнi Свае да цябе. Падпарадкаваўшыся ж непарушнаму рашэньню свайго гэрарха, ты спадзяваўся на Госпада ды голаў сьхiлiў перад найсьвятою воляй Ягонай. З болем сардэчным пакiнуў ты кельлю, якую ўпадабаў усёй душою ды выйшаў на шырокае поле працы ў Хрыстовым вiнаграднiку [158]. Таму й мы, уражаныя тваёй нiзкаю пра сябе думкай, хаця й вялiкiмi ты зазьзяў дабрачынствамi, усклiкаем:

Радуйся, мудрэча, якi добра зразумеў

мiзэрнасьць людзкае натуры

Радуйся, бо вылячэньня нямогласьцяў

сваiх ад Бога чакаў

Радуйся, бо шукаў выкананьня волi не

сваёй але Таго, хто цябе паслаў

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 4

Цябе, якi ўзыходзiш на бiскупскi пасад ў неспрыяльных варунках для царквы беларускай, поўнага надзеi на сваю пасьпяховую дзейнасьць разам з жыхарамi полацкiмi з радасьцяй вiтаем, пяючы Богу, якi архiрэйскi вянок усклаў на цябе: «Алiлуя!»

IКАС 4

З стараннаю дбайнасьцяй ды нястомнаю працай распачаў ты выпраўленьне жаласнага стану царквы беларускай, выводзячы яе зь хiсткасьцi, у якой яна апынулася ў вынiку звады. Далучыўшы да гэтага сваю вялiкую рахманасьць у стасунках з адшчапенцамi, ты ў кожнага, зь кiм меў зносiны, займеў да сябе павагу й любасьць. У безьлiчы справаў табе даручонай эпархii ты старанна выконваў ўсе абавязкi духоўныя, як прыймаў ад раскаяных споведзь i навучаў слову Божаму. Хаця й быў вельмi зьнясiлены цяжкаю працай, не пакiдаў моцна лупцавацца, просячы ў Госпада пры кожным удары, каб ў добрым стане захаваў Ён Зьяднаньне [159]. Мы, пазiраючы на плён працы тваёй: частыя наверненьнi да Паўсюднай Царквы й захаваньне законаў супраць ейных прыгнятальнiкаў, цябе ўзьвялiчваем:

Радуйся, хмызе вiнаградны, што, ўзрастаючы

на нiве Хрыстом заснаванай Царквы,

прыносiць багаты плён i збаўчае

вiно дзеля статку свайго вытачае

Радуйся, пабойня, што скалы

адшчапенства раструшчвае

Радуйся, жалейка нябесная, што чароўнай

мэлёдыяй заблуканых дзетак

вабiць у абдымкi матчыны

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 5

Нiбы сонца зазьзяў ты ў Iзрайлевым доме, дужы ў прамовах i ўчынках, паставiў ды аздобiў Кiвот Новага Запавету й навучыў статак свой праўдзiвымi вуснамi Бога праваслаўна ўзьвялiчваць: «Алiлуя!»

IКАС 5

Перад вачыма меў мэту, якую Збавiцель даў апосталам ды вучням Сваiм: «Шукайце найперш Валадарства Божага й праўды Ягонай [160]». Не аглядаўся ты на абставiны палiтычныя, але браў да ўвагi дабро Царквы й Зьяднаньня. Вельмi разумны адказ даў каралеўскаму намесьнiку, якi цябе дакараў, што праз пашырэньне Зьяднаньня ты выклiкаеш забурэньне спакою дзяржавы. Калi ж ён табе дзеля перайманьня прывёў рахманасьць Залатавуснага ды цябе пера конваў, каб адклаў строгае захаваньне законаў супраць адшчапенцаў, кажучы, што гэткiм чынам адыйшоў ты ад рахманасьцi сьвятых, аднак жа ты нагадаў яму ўчынак сьвятога Амброза, што загадаў цэзару Хвядосу забаранiць збудаваньне гаратычных бажнiцаў у Мэдыяляне, ды Залатавуснага, якi загадаў цэзару Аркадзю выгнаць iншаверцаў з Цар-гароду. Гэтак дадаў ты розуму таму, якi цябе навучаў [161], нас жа ўзьняў, каб праўдзiва клiкалi да цябе:

Радуйся, рэчы духоўныя ад гвалту

дачасных вольнымi й

непашкоджанымi захаваў

Радуйся, бо лагоднасьць да блiжняга з

строгасьцяй захаваньня права-

вернасьцi дзiўным чынам злучыў

Радуйся, бо ў кiраваньнi царкоўным ня

розумам людзкiм, але натхненьнем

Духа Сьвятога кiраваўся

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 6

Людзi разважаюць па-людзку, Боскага не разумеючы, задумы ж свае самалюбныя намагаюцца выканаць, жадаючы падпарадкаваць сьвету Царкву. Цябе ж навучыла змагацца за еднасьць, чыстасьць ды вольнасьць Царквы сама несьмяротная Праўда. Таксама й мы, пустыя развагi адкiнуўшы, з табою кланяемся ды пяем: «Алiлуя!»

IКАС 6

Пачуўшы словы навучаньня Хрыстовага, што «добры пастар сваю душу за авечак кладзе [162]», ты не спужаўся пакутаў, што незьяднаныя падрыхтавалi табе, але адказаў свайму сябру, якi цябе ўтрымлiваў ад урачыстага ў Вiцебск ўваходжаньня: «Нiшто, нават небясьпека сьмерцi, не прымусiць мяне адыйсьцi ад абавязку апекавацца дабром свайго статку. Нiчога бо гэтак ня прагне душа мая, як пралiць сваю кроў за Зьяднаньне [163]». З гэткаю самай рашучасьцяй казань ты прамаўляў да адступнiкаў ў Вiцебску за шэсьць дзён да забойства твайго, ужо прадбачучы блiзкiя свае пакуты, гэтым i зьдзiвiў усiх нас, якiя да цябе клiчуць:

Радуйся, пастару верны, бо не пакiнуў

табе даручонага статку перад

ваўчынаю зграяй, што шнырыла

дзеля тваёй i ягонай загубы

Радуйся, ружа найпрыгажэйшая i духмяная,

што зьзяе ў абдымках цярнiны

Радуйся, золата сапраўднае, вартоўнасьць

якога вызначаецца ў вагнi спакусаў

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 7

Насiў ты, усепаважны, архiрэйскi крыж на грудзёх сваiх не дзеля пыхi ды марнасьцi, але на заўсёдны напамiн, што маеш панесьцi самаахвярнасьцi крыж за сваiм Госпадам, якому праз усё тваё жыцьцё заставаўся ты верным. Не ад людзей было паклiканьне тваё, але ад Бога, якога супольна з табой выслаўляем: «Алiлуя!»

IКАС 7

Пажадаўшы прынесьцi Госпаду ахвяру духоўную, ты рыхтаваўся iсьцi у хорам Божы, але пакуль дайшоў да сьвятога стала Богу прынес у ахвяру сваё жыцьцё, бо вось ворагi тыя, якiм цемра зямная засьцiла вочы душэўныя, выцягнулi цябе ў сенцы палацу ды пачалi наносiць удары сьмяротныя. Ты ж не ўзьвярнуўся назад, але ў супакоi аддаў сябе на раны й пакуты, бо прыняць iх ты палка жадаў [164]. Дзеля гэтага да цябе клiчам:

Радуйся, новы Давыдзе, бо тысячай

Галiяфаў пагрэбаваў

Радуйся, ваяру Хрыстовы, што баранiўся

з шаломам надзеi ды тарчаю веры

Радуйся, абранча, што ня спудзiўся

сьмерцi, да яе ж рыхтаваўся

праз жыцьцё дагоднае Богу

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 8

Узгадаўшы псальмiстага, якi кажа: «Калi ж i пайду я мiж ценяў сьмяротных, не спужаюся зла, бо са мною ёсьць Ты [165]», спадзяваньне ўсё усклаў, багалюбча, на Госпада, ведаючы, што верны Бог i магутны. За мiзэрны пыл уважаў сваiх ворагаў перад вачыма Таго, перад кiм трымцяць усе войскi нябесныя, апяваючы няспынна дужасьць Ягоную: «Алiлуя!»

IКАС 8

Верныя слугi твае, поўныя да цябе любасьцi, пачалi баранiць цябе ад натоўпу разьюшанага ды прыймаць замест цябе ўдары цяжкiя. Ты ж насьледуючы Хрыста супакойваў апантаных ласкавымi словамi, самаго сябе ведучы на загубу й кажучы: «Чаго хочаце ад слугаў маiх, калi што маеце супраць мяне, дык вось перад вамi стаю [166]», тым скрышыў варожую сьмеласьць, нас жа навучыў да цябе клiкаць:

Радуйся, маланка, якая спужала натоўп нягоднiкаў

Радуйся, цiша з вышыняў, што

жарсьцяў вiхуры разганяе

Радуйся, гаючая масьць, што выдаляе

атруту з ранаў, ад д'ябла атрыманых

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 9

Хэрувiмы ды сэрафiмы, блiзкую тваю перамогу бачучы, з радасьцяй чакалi, калi ўвойдзеш ты у нябесны рай. Трымалi ўжо гатовы вянок, якi адразу хацелi ўскласьцi на тваю галаву. Зь iмi й мы цешымся ды спадзяемся ў Валадарстве Нябесным убачыць, як ты клiчаш да Бога: «Алiлуя!»

IКАС 9

Нарэшце прыйшло да сканчэньня змаганьне тваё, у якiм ты, неадольны змагару, паказаў сябе пераможцам. З спамажэньнем Божым ты аддаў сябе ворагам, якiя кiнулiся да цябе ў аднадушшы. Спачатку ж яны на хвiлiну ад ласкавасьцi тваiх словаў суцiшылiся, аднак пасьля гэтага кiямi ды зброяю цябе зьбiвалi бязьвiннага, урэшце рассекшы сякераю сьвятую тваю галаву, душу тваю шчасную аддзялiлi ад цела. Яго ж пасьля гэтага зьневажалi аплёўваньнем ды аплявухамi, з барады валасы выдзiраючы, да таго ж з тае сваёй лютасьцi прывязалi да шыi цяжкi камень, ды ўкiнулi яго ў вiр на Дзьвiне, каб нават не засталося сьлядоў на ўспамiн пра цябе [167]. Таму й мы, пакуты твае ўслаўляючы, да цябе клiчам:

Радуйся, найхаробры ваяру, якi цярпеў

на полi змаганьня, нават да самага

скону ня даў вырваць ворагам з

рук тваiх сьцягу Хрыстовага

Радуйся, ягнё найчысьцюткае й нязлоснае,

бо сябе дзеля Бога на ахвяру аддаў

Радуйся, пячатка, што змацавала

запавет Зьяднаньня крывёю

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 10

Жыхары Вiцебску, ўбачыўшы змрок, што ахiнуў места, жахнулiся [168]. Анёлы цябе, якi целам спачыў ды пакiнуў абсягi зямныя, з радасьцяй сустракалi, калi йшоў да нябеснага Заснавальнiка чыну, каб прыняць вянок незьвядальнай пакутнiцкай славы. Мы, кланяючыся струмяням тваёй сьвятое крывi, клiчам да Бога, якi ў табе уславiўся: «Алiлуя!»

IКАС 10

Сталiся зьнiшчанымi задумы няўдзячных дзетак тваiх, Язафаце, што хацелi цела тваё схаваць ад людзкiх вачэй, бо Бог згадаў пра мноства пакутаў, якiх яно нацярпелася дзеля Яго, ды ўславiў яго дзiвосамi. Хаця ж i было яно ў рэчку ўкiнутае, аднак жа пашчасьцiла верным дзiцяткам тваiм адшукаць яго праз сьвятлынi праяву, што зь нябёсаў лiнула. I было тваё цела сьвятое вылячэньнем нядужым, узьверненьнем зроку невiдушчым, уваскрошаньнем памерлым, вызваленьнем апантаным, паратункам тым, што патанаюць [169]. Перад iмi й мы сьхiляючыся, да цябе клiчам:

Радуйся, хораме, што аздоблены цнотамi,

стаўся прыемным селiшчам Духа Сьвятога

Радуйся, непарушная вежа, аб якую ўдары

разьбiлiся, што былi ськiраваныя

на разбурэньне Зьяднаньня

Радуйся, ранаў душэўных i цельных

магутнае вылячэньне

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 11

Няхай змоўкнуць бязбожныя людзi, гледзячы на дзiвосы, якiмi Госпад угоднiка ўславiў Свайго, ды няхай зразумеюць Божае пасланiцтва ягонае й Боскае паходжаньне каталiцкай Царквы ды iлжывасьць разьяднанае з Рымам. Бо паслаў невiдушчасьць Бог Сваiм справядлiвым судом на iхнiя вочы, як калiсьцi на фараона [170]. Мы ж прасьветленыя, як абраны народ, поўныя радасьцi клiчам: «Дзiвосны Бог мiж сьвятых Сваiх, Бог Iзрайлеў. Алiлуя [171]

IКАС 11

Катаваны ды змучаны доўгiмi сумленьня згрызотамi перасьледнiк твой новы Саўла, адчуваючы сябе вiнным ў сьмерцi тваёй, хаця й намагаўся прыдбаць супакой для душы сваёй розным чынам, ды ня здолеў дасягнуць гэтага. Урэшце праз ласку Божую з Саўлы на Паўлу зьмянiўшыся, ськiнуў вопратку адшчапенства, прыстаў да Хрыстовага статку ды патугамi рупнымi на карысьць Зьяднаньня, пiсаньнямi ды ўчынкамi мноства люду прывёў да Паўсюднай Царквы [172]. Мы ж, убачыўшы ў гэтым цудоўным вяртаньнi галоўнага супрацiўнiка плён пакутаў тваiх i агледзеўшы ахвяру багатую, што сабралi твае спадкаемцы i пасьлядоўнiкi, услаўляем Госпада, цябе ж выхваляем гэтак:

Радуйся, зярнятка эвангельнае,

што памершы, плён у сто

разоў большы прыносiць

Радуйся, сьвечка, што сваiм полымям

вочы невiдушчыя прасьвятляе

Радуйся, пелiкане, што птушанятаў

гадуе сваёю крывёй, якая з

грудзей выцякае ягоных

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 12

Прыйдзiце ўсе насельнiкi зямлi, пазiраючы на таямнiцу Провiду Боскага. Ён бо зьдзяйсьненьне прадвызначэньняў Сваiх ва ўчынках слугi Свайго ўтрымоўвае ды празь ягоную сьмерць ад сьмерцi ды згубы вечнае душы людзкiя выбаўляе. Таму, кланяючыся Госпаду ды Духам асьвечаныя, засьпявайма песьню Яму: «Алiлуя!»

IКАС 12

Апяваючы твае народзiны, пачатак новага жыцьця вечнага, цябе зь любасьцяй выхваляем, пакутнiча Госпадаў, увайшоў бо ў нябесны сад, дзе з руплiвымi слугачамi Божымi пасялiўся, не пакiдаеш апекавацца Царквою Хрыстоваю ды з гарачымi мольбамi, Заснавальнiку чына свайму раны паказваючы, заступаесься перад Iм за скарб найкаштоўны сэрца свайго. Падсiлкоўваеш ды навучаеш пастараў сьвятое Царквы ды даглядаеш, каб кветка Зьяднаньня не зьвяла. Таму ўзгадай i пра нас, авечак статку Хрыстовага, якiя да цябе клiчуць:

Радуйся, праваслаўя пакроўча ў вышынях

вытканы, якiм Паўсюдная Царква

заўжды пакрываецца

Радуйся, рошчына, якая трывала злучае

ў вадно камянi, што складаюць

будынак Хрыстовы

Радуйся, цудадзейны посаша, што адшчапенства

воды падзяляе ды ўладкоўвае шлях

дзеля ўвойсьця Iзрайля новага

ў землi, згары абяцаныя

Радуйся, сьвяты пакутнiча Язафаце,

непахiсны слупе Зьяднаньня

КАНДАК 13

О найшчасны пакутнiча войча Язафаце, што зямлю залiў барваю сваёй сьвятое крывi. Прымi цяпер гэтыя нашыя мольбы мiзэрныя ды захавай землякоў сваiх ад вераду ўпадабаньня нязгоды. Бога малi за разьяднаных зьяднаньне. Каб, зьяднаўшыся ўсе у нябесных дварох, засьпявалi на вякi: «Алiлуя!»

I яшчэ чытаецца iкас 1: «Калi маленькiм...»

ды кандак 1: «Узорам абраным...»

МАЛIТВА

Да ўсiх добры й мiласэрны Госпадзе Божа наш, у трох асобах iстота непадзельна зьяднаная, што злучыў нашую зямную натуру з Боскаю, дзеля збаўленьня сусьвету, цяпер вось мы, дзеткi Царквы сьвятой каталiцкай, авечкi статку Твайго, злучанага пад ўладай вярхоўнага Пастара, Хрыстова намесьнiка, якому Ты перадаў ключы ад Свайго Валадарства, чульлiва просiм Цябе: «Праз малiтвы сьвятога Твайго пакутнiка Язафата, якога паставiў змагаром ды дбайным абаронцам Зьяднаньня, дай каб збылося прадказанае Табою прароцтва: «I будзе адзiн статак ды адзiн пастар [173]». Але, Госпадзе Ўладару! Табе ведамы разьяднаньня раны цяжкiя, бо яны разьдзiраюць путы любовi, на якой Твой закон ўвесь трымаецца. Таму зьнiстож братэрскiя звадкi, i як Сам ў вадным тройчызьзяйны Госпад, будзь ласкавы Ўладару, хай раськiданыя па розных навуках людзi, зьбяруцца ў вадно, i Табе, Богу ў трох асобах адному, хай паклоняцца на вякi

вякоў. Амiн.

МАЛIТВА АБ СЬВ. ЯЗАФАЦЕ

Усёмоцны вечны Божэ, каторы сьвятога Язафата бiскупа, прыбiраючы пальмай мучанiцтва Царквы Каталiцкае, выбраў за новаго да Цябе прычынца, просiм, каб мы праз яго заслугi i прычыны ад усiх няшчасьцяў увольняныя, Твайму Iменьню стараньней служылi. Праз Госпада нашаго Iсуса Хрыста, каторы з Табой i з Духам Сьвятым жыве i пануе на векi вечныя. Амэн.

АКАФIСТ ДА НАЙСЬВЯТОЙ ДЗЕВЫ

Акафiст да Найсьвятой Дзевы вершамi перакладзены ў 1648 годзе С.Пятроўскiм-Сiтняновiчам

КАНДАК 1

Ваявода узбройная i магутная,

Ты наша абарона, Дзева Прачыстая.

Табой мы зь бяздоньня лiхога выбаўленыя,

Акафiст да Найсьвятой Дзевы вершамi перакладзены ў 1648 годзе С.Пятроўскiм-Сiтняновiчам.

Моцнаю тваёй правiцаю вызваленыя.

Табе засьведчыўшы ўдзячнасьцi знакi

Багародзiца дзеля большай аздобы,

Служкамi тваймi на вякi мы станем,

За цябе пэўнейшай абароны ня маем.

Поклiч перамогi, пераможныя песьнi

Ахвяруем ўсе дзеля твайго выхваленьня.

Ты ж моц, Дзева, вялiкую маеш

Непераможнаю ўладаю кiруеш.

Ад смуткаў усялякiх зрабi нас вольнымi

Каб цябе сьпевамi услаўлялi гэткiмi:

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

IКАС 1

Ад Госпада, якi ўсiм кiруе сьветам,

Анёл, што стаiць перад страшэнным пасадам

Ягоным, зь нябёсаў да Багародзiцы

Стаўся паслом, каб мовiць «Радуйся» да Дзевiцы,

Якi, зьдзяйсьняючы тое пасланства сваё,

Ўбачыў увойсьце, Божа, у Дзеву Тваё

Дзеля ўзяцьця цела, спужаўся i ў зьдзiўленьнi

Голасам анёльскiм казаў гэтак Дзеве:

Прывiтаньне табе, Уладарка яснасьцi,

Дзеля якой промень бляснуў радасьцi

Прывiтаньне табе, ад якой праклён гiне,

Ласкаў вялiкiх струмень да люду плыне

Прывiтаньне табе, Адама ўзьвядзеньне,

Эвiнага горкага плачу супыненьне.

Прывiтаньне табе, выша над нябёсамi

Недасягальная людзкiмi думкамi

Радуйся й бывай Дзева прывiтаная

Глыбiня, вокам анёльскiм нязьмераная.

Прывiтаньне табе, бо ты пасадам Богу

Для люду ж усяго ёсьць вiнiчнаю гронкай

Прывiтаньне табе, бо дужага носiш

Госпада ва ўлоньнi, якi усё носiць.

Прывiтаньне табе, зорка апераджальная,

Зыркага за сабой Сонца праважатая.

Прывiтаньне табе, Боскага ўцелаўленьня

Улоньне найгоднае, аднова стварэньня.

Прывiтаньне табе, Ўладарка над ўладарамi,

Празь якую перад Творцам галовы сьхiляем.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 2

Бачучы Дзева, што чыстасьць захавала,

Да Арханёла гэтак прамаўляла:

Сваёй мовы словамi лад увесь мяшаеш,

У тое цяжка верыцца, што ты абвяшчаеш.

Чалавеку без насеньня бо не нарадзiцца,

Як жа з тваймi словамi можна пагадзiцца.

Анёл жа выгукнуў: «Алiлуя», мовячы,

Услаўляў Дзяўчыну, з страхам прад ёй стоячы.

IКАС 2

Калi розум вышнi ўразумець пажадала,

Да слугi з падзякаю голасна казала:

Як жа можна чыстаю нарадзiць кажы мне.

Цябе вiтаю, таемнае гэта прызначэньне,

Прывiтаньне табе, маўчаньне тых,

што мольбы складаюць

Ды зь вераю сардэчнаю да цябе сьпяваюць:

Прывiтаньне табе, дзiвосаў Хрыстовых

Пачатак i зьверхнiца законаў Iсусавых.

Лесьвiца ў неба, бывай прывiтаная,

Па якой Бог зыйшоў, Дзева ўшанаваная.

Прывiтаньне табе, мосьце, каторы праводзiць

Ад зямлi да неба люд, якi Цябе славiць.

Найслаўнае дзiва збору анёльскаму,

Жорсткiя пакуты двару пякельнаму.

Прывiтаньне табе, найсьвятое яснасьцi

Мацi i падаўча найдзiвоснай мудрасьцi.

Прывiтаньне табе, мудрых бо перавышаеш

I верным слугам думкi асьвятляеш.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 3

Моц Усявышняга ў момант той засьцiла,

Калi Дзева чыстая з Анёлам гаварыла,

Тую, што ня зьведала да займеньня мужняга

Пачатку, панесла ад натхненьня Боскага.

Селiшча ўдзячнае нутро яе шчодрае

Сталася тады надзвычай дабраплоднае

Тым, хто хоча жаць збаўленьня залатыя каласы,

Калi ўдзячна ўзносяць iхнiя «Алiлуя» галасы.

IКАС 3

Калi Богу Дзева нутро прыгатавала

Ды ва ўлоньне чыстае Яго ўжо прыняла,

Прыйшла да Лiзаветы, й яе там прывiтала

Дзiцятка, што з мацi Бога спазнала.

У нутробе чыстай радасьць выяўляла

Скаканьнем, нiбы песьнi гэткiя сьпявала:

Прывiтаньне табе, о Багародзiца,

Пекная галiнка незьвядальнай мацiцы.

Прывiтаньне табе, плоду бо прыемнага

Набыцьцё, Дзева найгодная, вечнага.

Прывiтаньне табе, Творцу бо зрабiла,

На мiласьць да люду Госпада сьхiлiла.

Ты Садаўнiчага жыцьця спавiла,

Ты шчадроты буйна узрасьцiла.

Прывiтаньне табе, столе ачышчэньня,

Што носiць багацьцi вартыя зьдзiўленьня.

Прывiтаньне табе, бо добра рай сiлкуеш,

Жабракоў кормiш, душам порт гатуеш.

Прывiтаньне табе, прыемнае кадзiла,

Якое ачышчае народы ўсе зямныя.

Божая да люду грэшнага ласкавасьць,

Сьмяротных да Бога з надзеяю сьмеласьць.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 4

Штодня вiхор таемных думак маючы,

Замаркоцiўся Язэп стары, паглядаючы

На цябе, Дзева, што спалукi не спазнала

I схаваны плод у чэраве насiла.

Заўжды яго таемная думка засмучала,

Што ў сваiм улоньнi цяжкi плод трымала.

Толькi зразумеўшы, што ад Сьвятога Духа

Тваё займеньне, казаў ад ўсяго сэрца:

Ўладару, «Алiлуя» хай будзе Табе,

Якога Дзяўчына у ясьлёх спаўе.

IКАС 4

Пастухi пачуўшы, Анёлы як сьпявалi

Голасна, уцелаўленьне Бога абвяшчалi,

Ад статку даручанага, якога вартавалi,

Пакiнуўшы яго, да аборы пасьпяшалi.

Як да пастара падыйшлi да Бога,

Якому за ложак сена ахапак.

I тамака Яго нiбы ягнятка цiхага

Бачуць, ва ўлоньнi тваiм упасьвенага.

Прачыстая Дзева, шчыра прывiталi,

Гэткiмi словамi да цябе гукалi:

Прывiтаньне табе, бо ты Ягнятка сьцiплага

Мацi й гэтаксама Пастара чульлiвага.

Прывiтаньне табе, палацу беззаганны,

Што для духоўных авечак збудаваны.

Прывiтаньне табе, духаў злых мучэньне

I дзьвярэй жаданых райскiх адчыненьне.

Прывiтаньне табе, бо зь небам зямлiца

I зь зямлёю неба з удзячнасьцяй клiчуць.

Прывiтаньне табе, бо вусны не змаўкаюць

Вучняў, што збаўленьня навуку расьсяваюць.

Прывiтаньне табе, тым, што ва ўцiску жывуць,

Сьмеласьцяй стала, тым, што крыж цяжкi нясуць.

Прывiтаньне табе, моцная падтрымка

I непарушны веры падмуровак.

Прывiтаньне табе, ласкi ўразуменьне,

Сьветлай дабрынi Боскай выяўленьне.

Прывiтаньне табе, пекла спусташэньне,

Празь цябе ў хвалу адзелася стварэньне.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 5

Богам вядзёную заранку убачылi

Вешчуны, за ёю сьледам пакрочылi.

Тую нiбы сьвечку перад вачыма маючы,

Да аборы йшлi, там Ўладара шукаючы.

Падыйшоўшы тамака да Недасягальнага,

Дарункамi прывiталi як свайго Госпада.

Яму «Алiлуя», кажучы, ўсклiкалi,

Вiншуючы за тое, што Яго спаткалi.

IКАС 5

Ўбачылi калi халдэйскiя каралi

На рукох дзявочых, сапраўдныя вешчуны,

Творцу чалавека, Бога ў Iм спазналi,

Якi стаў нявольнiкам, ды ахвяравалi

Яму свае паслугi з дарункамi годнымi,

З удзячнасьцяй пяючы галасамi рознымi:

Мацi зоркi незаходнай, табе прывiтаньне

Той, якая сусьвет асьвятляе зьзяньнем.

Прывiтаньне табе, ранiца агнiстая

Таемнага дню, Дзяўчына Прачыстая.

Прывiтаньне табе, агонь бо спагасiла

Падману i пра таямнiцу Тройцы прасьвяцiла.

Прывiтаньне табе, бо злоснага ката

Выгнала, Дзева, з твайго уладаньня.

Прывiтаньне табе, чалавекалюбнага

Нарадзiла, Дзева, Сына адзiнага.

Прывiтаньне табе, зь няволi паганскай

Нас уратавала праз моц рукi Боскай.

Ад учынкаў брыдкiх ты усiх адмыла,

Агню пакланеньне, Дзева, спагасiла.

Прывiтаньне табе, агонь бо спагашаеш

Пожадзяў цялесных i жарсьцi вынiшчаеш.

Прывiтаньне табе, наўчыцелька ў чыстасьцi,

Верным народам прыемныя радасьцi.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 6

Боскiмi праўдзiвымi апавядальнiкамi

Вешчуны, стаўшы да сьвету казальнiкамi,

Да Бабiлёнскiх узьвярнулiся краёў

I выканалi, Божа, прароцтва Тваё.

Абвясьцiўшы Цябе Ўладаром сьвету гэтага,

I як хлусьлiвага цара Гэрада

Пакiнулi за тое, што Цябе не вызнаваў

I ўдзячна «Алiлуя» Табе не сьпяваў.

IКАС 6

Калi ж сьвятло праўды асьвяцiла

Эгiпет, хлусьнi цемрадзь адступiла.

Стоды перад моцай Тваёю упалi

Тыя, каго ўратаваў ад iх, засьпявалi:

Прывiтаньне табе, бо люд выпраўляеш,

Д'яблаўскiя моцы, Дзеўчына, зьнiшчаеш

Ты ж ашуканства моц выкаранiла

I балвахвальства здрадай абвясьцiла.

Духоўнага з войскам злосьцi фараона

Ты патапiла у марскiх глыбiнях.

Каменю, што жывой вадой наталяе,

Слупе агнёвы, што ноч асьвятляе.

Прывiтаньне табе, покрыве досыць шырокi,

Што годна аздоблены й большы за воблакi

Над слодыч манны пажыва ўдзячнейшая,

За плады сьвету ўсяго прыямнейшая.

Дзева, асалоды сьвятое служыцелька

I абяцаная ўсiм верным зямелька.

Прывiтаньне табе, зь якой малака й мёду

Плынуць струмянi дзеля сiлкаваньня народу.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 7

Калi стары Сымон ад сьвету аблыжнага

Хацеў перанесьцiся да краю вышняга,

Зьявiўся да яго дзiцяткам малым,

Але зразумеў ён, што быў дасканалым

Богам. I таму ад гэткае невыказнае

Мудрасьцi Боскай нi з чым не зраўнанае,

Шчасьцем напоўнены i зьдзiўлены надзвычай

Мовiў «Алiлуя» ад радасьцi вялiкай.

IКАС 7

Выгляд новы паказаў нам, калi зьявiўся

Стварэньню Свайму Бог, як ў целе нарадзiўся,

Бо без насеньня вынiкнуў з нутробы

Ды непарушнымi захаваў вароты

Дзявоцтва, каб мы, дзiва тое спасьцiгаючы,

Услаўлялi Дзеву Прачыстую, сьпяваючы:

Радуйся, красанька беззаганнасьцi,

Радуйся, вяночку цнатлiвай ўстрыманасьцi.

Радуйся, нам ўваскрошаньня карцiны

Асьвятляеш бяз воднае плямы Дзяўчына.

Радуйся, зорка, што промнямi зьзяе,

Жыцьцё анёльскае люду выяўляе.

Прывiтаньне табе, дрэва, што прыносiць

Плады прыемныя ды верных усiх кормiць.

Прывiтаньне табе, дрэва ценю добрага,

Дзе адхланьне маюць змучаныя сьпёкаю.

Радуйся, ад якой Правадыр нарадзiўся,

Да нас, што зблудзiлi праважаты зьявiўся.

Прывiтаньне табе, што ў палон забраным

Выкупленьне прынесла праз плод адданы.

Радуйся, Дзева, бо справядлiвага

Ты упрашэньне Судзьдзi адзiнага.

Прывiтаньне табе, грахоў адпушчэньне,

Радуйся, згалелым сьмеласьцi адзеньне.

Крынiца каханьня, што перамогу мае

Над жарсьцяю кожнай, што цела прыгнятае.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 8

Нараджэньня спосаб новы пабачыўшы,

Адхiнаймася ад сьвету, ў неба перакiнуўшы

Думкi, бо дзеля таго высокi ўцелясьнiўся

Бог, чалавекам ў краёх зямных зьявiўся,

У край нябесны хочучы, дзе вечна жывуць,

Увесьцi тых, што «Алiлуя» прыемна пяюць.

IКАС 8

Бог Слова, быўшы на зямных нiзiнах,

З Айцом таксама быў i на вышынях.

Зь мейсца гэта не было Божае сыйдзеньне,

Той зыход на зямлю ня стаў разлучэньнем

Праз народзiны ад той, што займець змагла

Бога у сваiм улоньнi ды пачуць ад нас:

Прывiтаньне табе, хораме сапраўднага

Бога, сьветам усiм неагарнутага.

Прывiтаньне табе, найсьвятыя таемнасьцi

Дзьверы вартыя павагi, ўшанаваньне чыстасьцi.

Вернае, Прачыстая, бязьверных выслуханьне,

Табе прывiтаньне, верных услаўленьне.

Возе сьвяты Таго, хто над хэрувiмамi

Уладаруе, i над сэрафiмамi

Селiшча годнае. Ты ў вадно сабрала

Рэчы супрацiўныя, Дзева дасканалая.

Прывiтаньне табе, бо кветку спалучыла

Дзявоцтва з раством, як чыстай нарадзiла.

Прывiтаньне табе, якая грахi змыла

I райскiя дзьверы сьвету адчынiла.

Прывiтаньне табе, ад Айцоўскiх парогаў

Ключу й спадзяваньне адвечных дабротаў.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 9

Кожная iстота зь нябесных насельнiкаў

Уцелаўленьня Твайго сярод выгнаньнiкаў

Надзвычай высокай зьдзiвiлася справе,

Таму што Недасяжнага Бога у славе

Бачыць чалавекам для ўсiх дасягальным,

Якi на зямлi знаходзiцца з намi.

Перад Якiм галовы ўсе долу сьхiляюць

I ўдзячна «Алiлуя» да Яго ўсклiкаюць.

IКАС 9

Языкi шчодрыя ў красамоўстве багатыя

I майстры мовы мудрай прамоўнiцкай,

Бы рыбы водныя бяз голасу нямеюць,

Бо, Дзева, пра Цябе прамовiць ня ўмеюць.

Як жа засталася дзяўчынай, нарадзiўшы

I чыстае, мацi, кветкi не згубiўшы.

Мы ж дзiвуючыся зь вялiкай таемнасьцi,

Пяем да тваёй беззаганнай чыстасьцi:

Прывiтаньне табе, мудрасьцi сховiшча,

Поўная Боскага Провiду скарбнiца.

Ты фiлязофаў глупства паказала

I хiтрамоўным змоўкнуць загадала.

Прывiтаньне табе, празь якую зглупелi

Выведнiкi лютыя й байкары зьгiбелi.

Прывiтаньне табе, якая разблытала

Сьпляценьнi атэнскiя й ад грахоў ачысьцiла.

Прывiтаньне табе, бо ты напаўняеш

Сеткi рыбалоўцаў, змрочных асьвятляеш.

Прывiтаньне табе, бо думкi прасьвятляеш

Розумам, i зь бедаў ўсiх нас выбаўляеш.

Прывiтаньне табе, для ўсiх без сумненьня,

Хто хоча духоўнага, караблю, збаўленьня.

Прывiтаньне табе, тым, што ў сьвеце плаваюць,

Прыстанак шчасны, й ратунак тым, што патанаюць.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 10

Ўсiх аздоба Бог дзеля выкупленьня

Сам прыйшоў да нас, каб даць выбаўленьне.

Бог - пастар дзеля нас чалавекам стаўся,

Каб праз падобнага падобны ўратаваўся

Чалавек, якi «Алiлуя» пяе

У Ягоны гонар покуль духу стае.

IКАС 10

Сьцяна дзяўчынам ты, Багародзiца,

I ўсiм, хто цябе выхваляе, Дзевiца.

Неба i зямлi Стварыцель гэтак цябе

Зладзiў, у тваiм улоньнi зьмесьцiўшы Сябе,

I ўсiх да цябе наўчыў клiкаць сьпеўна:

Слупе дзявоцтва, радуйся прыемна.

Дзьверы збаўленьня, пачатку разумовага

Будынку, Дзева, ратуй нас ад злоснага.

Прывiтаньне табе, ласкi выяўленьне

Боскае i ў сораме займетых аднаўленьне.

Прывiтаньне табе, якая абкрадзеных

Розумам наўчыла, праз д'ябла падманутых.

Ад псавальнiка думак выбавiла

Люд i чысьцiнi Сейбiта радзiла.

Радуйся, ложку на нявесту зьмены,

Акрамя насеньня, без дакору Дзева.

Прывiтаньне табе, бо зьядноўваеш верных

З Госпадам, пястуеш дзяўчын маладзенькiх.

Прывiтаньне табе, сьвятых адпачываньня

Сьвяцёлка й просты шлях да ўратаваньня.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 11

Нiякiя на сьвеце ня роўныя сьпевы,

Якiя мы ўзносiм дзеля Твайго ўслаўленьня,

Бо гаснуць перад мноствам невыказных

Шчодрасьцяў Табой на нас вылiваных.

Хоць штодня ў песьнях цябе выслаўляем

Сьвяты Ўладару, i псальмы складаем

У лiчбе роўныя марскому пяску,

Ды ня бачым вартага нiчога таму,

Што даў тым, якiя iмя Тваё ўслаўляюць

Ды «Алiлуя», Госпадзе, да Цябе сьпяваюць.

IКАС 11

Ясную паходняй, што у цемры зьзяе,

Дзеву, якая агнём сьвятым палае

Бачым, бо, агонь духоўны запалiўшы,

Асьвяцiла розум, якiм Бога пазнаўшы,

Яе ж як Мацi Божую шануем

I годна прывiтаньнем гэтакiм частуем:

Прывiтаньне табе, промню разумовага

Сонца - Iсуса, зь цябе вынiклага.

Прывiтаньне табе, прыемная сьветласьць,

Незаходная на вякi зыркасьць.

Прывiтаньне табе, схаваная таямнiца,

Асьвятляльнiца душаў нашых, блiскавiца.

Прывiтаньне табе, громе найжахлiвы,

Для ворагаў нашых надзвычай вусьцiшны.

Прывiтаньне табе, сьвятло асьвячэньня,

Што зьзяе й змрочныя праганяе ценi.

Радуйся, бо хуткаю рэчку вытачаеш,

Узор жывы купелi нам усiм зьяўляеш.

Прывiтаньне табе, грахоў ачышчэньне,

Боская купальня, што мые сумленьне.

Прывiтаньне, чара, што радасьць чарпае,

I духмянасьць, што пах найпрыемны мае.

Прывiтаньне табе, жыцьцё весялосьцi

Таемнае, Дзева,бясцэнная каштоўнасьць.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 12

Прабачыць захацеўшы нашы даўгi, Госпад,

Якi адпускае ўсе правiны слугам,

Прыйшоў на зямлю да стварэньня Свайго,

Што праз грэх адпала ад ласкi Яго.

Рукапiс падраўшы, ўжо прыхiлiў вуха,

Калi «Алiлуя» сьпявалi, ўдзячна слухаў.

IКАС 12

Раство тваё ўслаўляючы, цябе выхваляем.

Як палац духоўны Божы паважаем.

Багародзiца, бо Бог Усеўладарны

Ў тваё нутро ўвайшоўшы, што ня мела плямы,

Асьвяцiў, уславiў i навучыў песьнi

Ўсiх сьпяваць табе дзеля услаўленьня:

Прывiтаньне табе, селiшча абранае

Божага Слова, мейсца ўпадабанае.

Сьвяцейшая за сьвятых, цалкам асьвячоная,

Радуйся, скрыня духам залачоная.

Прывiтаньне табе, жыцьця скарбнiца

Невычэрпная ды пекная Дзевiца.

Карона паважная ўладароў пабожных,

Радуйся, гонару сьвятароў набожных.

Прывiтаньне табе, бо цьвёрда трымаеш

Цяжар Царквы, слупе, што не расьхiстаеш.

Сьцяна Ўладарства, сёньня бывай прывiтаная,

Моцай анiякай зусiм не папсаваная.

Цешся, празь якую перамогу маюць

Верныя, а ворагi ад цябе ўпадаюць.

Прывiтаньне табе, цела вылячэньне,

Прывiтаньне табе, маёй душы збаўленьне.

Прывiтаньне табе, мацi у дзявоцтве,

Дзеваю народжаны Бог ў людзкiм аблiччы.

КАНДАК 13

За ўсiх больш годная песьняў, мацi мiлая,

Якая Найсьвяцейшае Слова нарадзiла,

Цяперашняе гэтае ахвяры прынашэньне

Ад нас дзеля твайго прыняўшы ўпрашэньня,

Нас ад прыгнёту рукой тваёй дужай

Вызвалi ўсiх, Дзева, i ад прышлай мукi,

Тых, Уладарка, што верна сьпяваюць

Табе «Алiлуя» ды з нутрох палаюць.

Гэты кандак тройчы казаць

потым iкас i кандак першы

МАЛIТВА ДА НАЙСЬВЯТОЙ ДЗЕВЫ

Дабротаў ўсiх падацелька, сьвятая Дзявiца,

Ўладарка магутная, о Багародзiца,

Прызволь прыняць ад нас мiзэрныя ахвяры,

Ты, якой належаць ад нягодных дары,

Ад ўсiх пакаленьняў, Дзева, услаўленая,

Вышэй за нябесных iстотаў узьнесеная.

Празь цябе бо Госпад моцаў iснуе мiж намi

I празь цябе Сына мы Божага пазналi.

Празь цябе мы Цела сталiся годнымi

I найдаражэйшай Крывi Боскае вартымi.

За тое, спадарыня, ты блаславёная

Мiж радоў людзкiх, Богам узвышаная.

Сьвяцейшаю стала за ўсiх хэрувiмаў,

Гаднейшаю, Дзева, i за сэрафiмаў.

Годная ўсiх песьняў, Найвышняга мацi,

Прасiць цябе хочам: «Малi свайго Сына,

Каб нас тваiх грэшных слугаў захаваў

Ад радаў падступных, ад ўцiску ратаваў,

I каб абярог цалкам ад лiхога

Учынку, спакусаў, д'ябла праклятога.

Баранi аж да канца, каб не асуджаныя

Мы былi на судзе й вечна караныя.

Наадварот падмогай тваёй абароненыя,

Хвалу Богу, якiм мы ўсе створаныя,

У Тройцы адному ўдзячна прамаўлялi,

За дарункi шчодрыя вечна выхвалялi»

Амiн.

Пад тваю ахову ўсе мы прыбягаем,

Паратунку, Дзева, ад цябе жадаем.

Мольбаў нашых, калi ласка, не адкiнь ў патрэбе,

Ты, што вечна з сваiм Сынам ўладаруеш ў небе.

Але нас ад усялякай выбаў недалужнасьцi,

Спадарыня, на векi нязьменнае чыстасьцi.

Амiн.

Прымi, Уладарка, мольбы засмучаных

Слугаў тваiх, вызвалi бедамi прыгнечаных.

МАЛIТВА ДА НАЙСЬВЯТОЙ ДЗЕВЫ

Беззаганная, бяз ганьбы Дзевiца,

Ўладарка нябёсаў, Багародзiца.

Бездакорная мацi Найвышняга

Ўладара й Творцы сьвету разьлеглага.

Для сьвету ўсяго радасьцяў прычына,

Якая нарадзiла Госпада вышыняў

Iсуса Хрыста - грэшнiкаў Збавiцеля,

Жыхароў зямных крывёй Выкупiцеля.

Я з скрушоным сэрцам клiчу да цябе:

Прызволь прыняць мольбы мае да сябе

У вушы прачыстыя i сьпевы прашу,

Ў адзнаку удзячнасьцi якiя прынашу.

Позiркам ласкавасьцi мяне не абмiнi,

Ты, што ўсiм валодаеш, спадарыня з вышынi.

Бо няма такога тваёй хто б, абароны

Калiсьцi шукаўшы, стаўся зьнеслаўлёным,

Цi хто адыйшоў, ў смутку цябе выклiкаючы,

Без выслуханьня ды без тваёй помачы,

Бо слухаюцца ўсе стыхii цябе,

Неба i зямля пяюць хвалу табе,

Мора i паветра паслухмяныя табе,

Хаця зьмяняць змушаныя звычкi свае.

Дрыжучы, пужаюцца твайго злыя духi,

О Дзева наймагутная, iмя найсьвятога.

Бо мы цябе ведаем,як мацi Ўсемагутнага,

Нiхто й нiколi пад тваiм не загiнуў покрывам,

Калi не адмовiўся абразу твайму

Паклоны аддаваць намаляванаму,

Перад якiм усе нябесныя моцы

Сьхiляюць каленi i ўдзень i ўночы.

Верныя народы цябе выхваляюць,

Старыя й малыя з пашанай прыпадаюць.

Ня ведаем бо апроч твайго Сына

З Айцом i Духам сапраўднага Бога.

Ў вадным з трох асобаў Бостве трывае,

Адную павагу i славу прыймае.

Пасьля Бога першай цябе вызнаем

Матачкай сапраўднага Бога ведаем.

Усе цябе шануем з палкаю любасьцяй,

Прызволь прасiць Бога са сваёй лагоднасьцяй,

Каб мiласэрнасьць учынiў над намi,

Зьмiлуйся, Дзева, над слугамi тваiмi.

Прызволь заступiцца, бо можаш у свайго

Атрымаць для мяне ласку, Сына аднаго.

Бо стаў нягодным праз грахi мае брыдкiя,

Сьхiлi да люду ласкi Ягоныя.

Пэўны, што сьхiлiш да звыклае мiласьцi

Гаспадара сьвету, каб адведаць лiтасьцi,

Таму пад покрыва тваё прыбягаю,

Хай жа дапамогi ласкавай зазнаю,

Бо ня маю iншага прытулку у Бога

Апроч цябе, Дзева, што сама i робiш.

Ня маю сапраўды на небе й на зямлi

Нiчога больш шаноўнага, Ўладарка, за цябе

Пасьля Бога Госпада, таму надзею маю

Цалкам ускладаю на ласкавасьць тваю.

Праз тое гледзячы на твой абраз сьвяты,

Цябе нiбы бачу, каханьнем ўвесь ахоплены.

Прыпадаю з скрухай, услаўляючы цябе

З Сынам, якi на каленях ляжыць у цябе,

Госпадам Iсусам, i гэтую малiтву сваю

Прынашу, ад страху дрыжучы празь нягоднасьць маю.

Да цябе гукаю, мацi Ўсемагутнага

Ўладара, ратуй мяне чалавека ўбогага,

Над мной старадаўнiм ўчынi лiтасьць тваю,

Пашлi дапамогу, якой места сваё,

Ваявода моцная, калiсь ратавала,

Палкасьць драпежнiка жорсткага стрымала.

Зьнiшчыла пыху правадыра татарскага,

Злоснага кагана, слугача д'яблаўскага,

Калi ягонае войска вялiкае пабiла,

Пянiстыя воды на моры ўзбурыла.

Калi ж не спынiлiся ў сваiм супрацiве

Дзiвоснай тваёй кары зьведалi, Дзева.

Тады дождж агнёвы з каменьнем спусьцiла,

У вiры марскiм караблi тапiла.

Таму й цяпер таксама нам за мацi будзеш

Ўладара i з Сынам у небе пануеш.

Ратуй мяне, якi аховы тваёй просiць,

Ворагаў нябачных здужай усе войскi.

На мяне шатанскiя сотнi нападаюць,

Душы убогай места вынiшчаюць.

Ўжо душу маю стрэламi бяспраўства

Зранiлi, мечмi зычлiвасьць пасеклi,

Дзiдамi грахоў нажаль я прыбiты,

У глыбiнi бяздоньня правiнаў закрыты.

Ледзьве для думак сiл жыцьцёвых маю,

Ўжо маёй памяцi, ўжо сэрца не хапае.

Закамянеласьцямi завалiлi сэрца,

Ледзьве сябе адчуваю зьняволiлi гэтак.

Нават не магу сябе вызвалiць адтуль

Пашлi, ваявода, паратунку свайго,

Стань, прашу чульлiва, мне на дапамогу,

Вырвi, каб ня зьгiнуў, з шатанскае моцы,

Вызвалi з прорвы маiх грахоў глыбокай,

Збаў мяне ад пашчы пякельнай, шырокай,

Адбудуй душы маёй места зруйнаванае,

Ад цьвёрдага грунту зусiм адарванае.

Ўладаром пастаў у iм розум дасканалы,

Ўсiх думак Ўладарка дзеля тваёй славы.

Няхай не здабытым, не прыступным будзе

I з табой стаiць, каб бачылi людзi.

Душу маю бедную уратуй жа, Дзева,

Як тваё калiсьцi ўратавала места,

Якое спадзяваньне на цябе ўскладала.

Зрабi гэтак, Дзева, каб цябе выхваляла

Хрысьцiянства вернае пад тваёй аховай

Дзеля застыданьня варожага боку.

Хай тваёй ганарымся сьвятой дапамогай,

Хай злыднi сорам зьведаюць, убачыўшы гэта.

Хай жа хрысьцiянскае iмя заўжды слыне,

Разам з тваiм iмям на векi не загiне.

Тады тваю вялiкую падмогу ўспамiнаючы,

Абарону страшную ласкава услаўляючы,

Твайму ваяводзтву перамогi сьпевы,

Як трафэй складаем дзеля тваёй славы.

Падзякi з малiтвамi табе прыносiм,

Прызволь данесьцi Богу, убогiя просiм,

Сыну твайму, i малi з сьвятымi

Жыхарамi раю, войскамi нябеснымi,

Каб у дзень судовы не забыў свайго

Веры i надзеi слугi нягоднага.

Цяпер мяне ў смутку прызволь супакоiць

I злыя цялесныя жарсьцi заспакоiць.

Хваробы духоўныя i таксама пожадзi,

Ад сваёй вялiкай насамперш ласкавасьцi,

Калi ласка, выкаранi, каб жыцьця майго

Змог прайсьцi дарогаю без упадку ў зло

I змог стацца годным вячыстай кароны

Пад тваёй хвалебнай i моцнай абаронай.

За што я табе й Сыну твайму

Сьпяваць буду вечна Ўсемагутнаму.

Амiн.

АКАФIСТ ДА ГОСПАДА НАШАГА IСУСА ХРЫСТА

КАНДАК 1

аявода моцны, якi зваяваў

Бездань, i ад сьмерцi вечнай ўратаваў,

Прынашу сьпеў гэткi я, Тваё стварэньне,

Уладару сьвету, дзеля Твайго ўслаўленьня.

Ты ж у мiласэрнасьцi, Божа, невычэрпны,

Вызвалi мой розум ад бедаў маркотны.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

IКАС 1

Анёлаў Творца, Госпад усiх моцаў

Адчынi мой розум ды дашлi падмогу.

Няхай хвалу сьпявае iмю Твайму

Язык удзячна, мой Iсусе, сьвятому.

Як калiсьцi слых ды язык зьнямелы

Вылячыў глухому, а той сьпяваў потым:

Iсусе, Анёлаў вялiкае зьдзiўленьне,

Iсусе мой дужы, продкаў выбаўленьне.

Iсусе найсалодкi, патрыярхаў пашана,

Ўладароў славутых мужнасьць i слава.

Iсусе, прамоваў прароцкiх выкананьне,

Iсусе, дзiўнае цярплiўцам ўмацаваньне.

Iсусе найчысьцейшы, законьнiкам радасьць,

Найпрыямнейшая сьвятарам салодкасьць.

Iсусе найласкавы, устрыманасьць посьнiкам,

Iсусе, каханьне чысьцiнi захавальнiкам.

Iсусе найсалодкi, радасьць правялебным,

Войча ласкавы людзям справядлiвым.

Iсусе спрадвечны, грэшным ўратаваньне,

Ўчынi ж нада мною, Божа, зьмiлаваньне.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 2

Убачыўшы ўдаву, што чульлiва плакала,

Калi да магiлы сыночка праводзiла,

Тады зьлiтаваўшыся, ўваскрасiў памерлага [174].

Зжалься нада мной, ад грахоў зьмярцьвелага,

Ўваскрасi душу маю, што Табе, Iсусе,

Прамаўляе «Алiлуя» ўдзячна ў кожным часе

IКАС 2

Пiлiп уразумець высокi розум хочучы,

«Госпадзе Айца нам пакажы» - упрошваў, кажучы.

На што Ты, Iсусе, так адпавядаў:

«Даўно ўжо са мной, але не спазнаў,

Што Айцец ува Мне, Я ў Айцу iснуем.

О неразумны [175]!» Таму усклiкаем:

Iсусе спрадвечны, Цару справядлiвы,

Iсусе ўсемагутны, дужы i зычлiвы.

Iсусе, Ўладару цярплiвы, Iсусе найдобры,

Iсусе мой ахоўнiча, Iсусе Госпад шчодры.

Iсусе, ад бяспраўстваў ачысьцi маiх,

Змыць прызволь мае брыдкiя грахi.

Маё спадзяваньне, з-пад Твайго крыла

Не адкiнь мяне, чалавека журботнага.

Творца мой, Iсусе, ня страць душы маёй,

Не згубi мяне, Пастару, авечкi Сваёй.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 3

Апрануў моцай зь вышынi нябеснай

Тваiх апосталаў, што разам сядзелi

У Ерусалiме [176], апранi мяне згалелага

Ад ўсiх учынкаў добрых жыцьця пабожнага.

Дай Твайго Духа цеплыню з вышыняў,

Каб Табе закаханы сьпяваў: «Алiлуя».

IКАС 3

Мiласэрнасьцi Сваёй маючы багацьце,

Мытнiка прыняў грэшнага, Iсусе.

Паклiкаў няверных, Божа, паклiч i мяне

Да iх падобнага, i гэтыя сьпевы мае

Прымi, мой Iсусе, як алей каштоўны

У Свае вушы, прашу я, чалавек гаротны:

Iсусе мой, моц непераможная,

Iсусе, ласкавасьць бясконцая.

Найпрыгажэйшая, мой Iсусе, пекнасьць,

Невымоўнейшая, мой Iсусе, любасьць.

О, Iсусе Сыне Бога спрадвечнага,

Калi ласка, пашкадуй чалавека грэшнага.

Пачуй мяне, Iсусе, займетага ў аблудзе,

Народжанаму ў бяспраўстве падай ачышчэньне.

Iсусе, навучы мяне сьвятой праўдзе Тваёй,

Iсусе, асьвячэньнем ратуй ад цемры маёй.

I ачысьць, Iсусе, маю душу брудную,

Iсусе, навярнi мяне на дарогу праўдную.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 4

У буру няпэўнасьцi думкамi прыведзены,

Пётра патанаў i ўгледзеў напужаны

Цябе, па роўнядзi марской iшоўшага,

Пазнаў Цябе Бога ў целе сапраўднага,

I Тваю падтрымку ў тым жа часе зьведаў [177],

Ўдзячна «Алiлуя» да Цябе усклiкнуў.

IКАС 4

Пачуў невiдушчы, Госпадзе, як Ты праходзiў

Дарогаю, i да Цябе голасна прамовiў:

«Прасьвятлi, Сыне Давыдаў, вочы сьцямнелыя».

Выслухаў яго Ты i сьвятло прыемнае

Узьвярнуў яму [178], дай жа прасьвятленьне

Нутраным маiм вачам, за маё сьпяваньне:

Iсусе мой, рэчаў нябесных Стварыцелю,

Зямных народаў, Iсусе, Збавiцелю.

Табой аздоблена, Iсусе, ўсе стварэньне,

Iсусе, насельнiкам падземным разбурэньне.

Душы маёй пацеха i думак сьветласьць,

Iсусе каханы, сардэчная радасьць.

Iсусе найсалодкi, здароўе майго цела,

Збавiцелю мой, сам ратуй мяне грэшнага.

Iсусе - сьвятлыня, дай i мне асьвячэньне,

Iсусе мой, ўчынi ад мукаў выбаўленьне

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 5

Крывёю з боку вылiтай нас выкупiў

I ад праклёну, Iсусе, законнага выбавiў

Зь нерату загубы нас цяпер выбаў,

Якi князь апраметнай закiнуў.

Ад жарсьцяў i спакусаў, якiя апякаюць,

Збаў тых, што «Алiлуя» да Цябе сьпяваюць.

IКАС 5

Калi маладзёны юдэйскiя пазналi

Ў людзкiм аблiччы Бога, тады засьпявалi

«Гасана» Яму, пальму ахвяруючы,

Богам i Творцам сваiм Яго мянуючы [179].

Мы ж песьнi прыемныя у замiлаваньнi

Табе прыносiм дзеля Твайго ўшанаваньня:

Iсусе салодкi, Iсусе, Бог праўдзiвы,

Сыне Давыдаў, Iсусе мой зычлiвы.

Хрысьце мой Iсусе, Цару найслаўнейшы,

Iсусе, Пастару мой найцудаўнейшы.

Баранку, Iсусе, зусiм беззаганны,

У маiм маленстве ахоўнiча каханы.

Iсусе страва прыемная ў юнацкасьцi,

Iсусе, шанаваньне Ты у маёй старасьцi.

Iсусе мiласэрны, у час сьмерцi спадзяваньне,

Сапраўднае пасьля сьмерцi маёй iснаваньне.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 6

Прароцкiх словаў, Iсусе, выканаўца

Жыў на зямлi, Божа Ўсемагутны,

I людзкiх хваробаў, Iсусе, нацярпеўся,

Калi ў чалавецкасьць нашу апрануўся.

Таму аздаравiўшыся праз раны Твае,

Сьпяваць ўдзячна «Алiлуя» сьмеем Табе.

IКАС 6

Зазьзяла для сьвету праўды сьвятло,

Д'яблаўская хiтрая зьгiнула мана.

Дужасьцi Тваёй стоды не стрывалi,

На брыдкiя каркi з месцаў сваiх ўпалi.

А мы атрымаўшы, Божа, ўратаваньне,

Ахвяруем шчыра гэткае сьпяваньне:

Iсусе мой - праўда, што хвальш адганяе.

Iсусе - сьвятлыня, што зырчэй за сонца зьзяе.

Iсусе - Уладару, дужых перамагаеш.

Iсусе, Божа мой, у любасьцi трываеш.

Iсусе - хлебе, насыць згаладнелага.

Крынiца жыцьця, наталi асьмяглага.

Iсусе - удзячнае радасьцi вопратка,

Прызволь мяне апрануць чалавека хворага.

Iсусе - пакрыцьцё прыемнай весялосьцi,

Прызволь накрыць мае струпехлыя косьцi.

Дай за грахi плач тым, здавён што Цябе просяць,

Знайдзi мяне, знаходка тым, што Цябе шукаюць.

Адчыняеш тым, Iсусе, што стукаюцца да Цябе,

Сэрцы зьбяднелыя нам грэшнiкам адчынi.

Каханьне i адкупнiча грэшнiкаў усiх,

Ачысьць мяне, Iсусе, ад бяспраўстваў маiх.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 7

Хочучы адкрыць сакрэт спрадвеку утоены,

Быў нiбыта авечка прыведзены

Дзеля ахвяры i як паслухмянага

Вялi ягнятка стрыгчы безгалосага.

I паўстаў з памерлых, як Бог сапраўдны,

I ўзыйшоў на нябёсы, як мiласэрны,

Ды з Сабою нас узьняў, якiя упалi,

Але «Алiлуя» да Цябе сьпявалi.

IКАС 7

Выгляд дзiвосны паказаў, зьявiўшыся,

Творца, калi, зь Дзевы чыстай нарадзiўшыся,

Жыў, i пячатак на магiле непарушнымi

Пакiнуў, вучняў за дзьвярыма замкнёнымi

У целе адведаў. Таму мы сьпяваем,

Цуды твае, Хрысьце, ў песьнях услаўляем:

Слова мой Iсусе, думкай не зразуметае,

Мудрасьцяй нiводнай нiколi не абнятае.

Недасягальная сiла i мудрасьць,

Неспасьцiгальная, Божа мой, iснасьць.

Iсусе найсалодкi, ўладарства незьлiчонае,

Iсусе дарагi, каралеўства непераможнае.

Iсусе - гаспадараньне, што канца ня мае,

Iсусе - улада, што вечна трывае.

Моц найвышэйшую, о мой Стварыцелю,

Падаруй мне, збаў мяне, Iсусе Збавiцелю.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 8

Бачучы дзiва, Бога зь Дзевы ўцелаўлёнага,

Ўсе аддаляймася ад сьвету зманлiвага.

Думкаю да Боскiх рэчаў павяртайма,

Сэрцам за Богам ў неба пасьпяшайма.

На зямлю Бог зыйшоў, каб тых, што пяюць

«Алiлуя», ўвесьцi ў места, дзе абранцы жывуць.

IКАС 8

На зямлi быў цалкам Той, хто канца ня мае,

I ў нябёсах з Айцом Богам разам пасядае.

Калi з уласнай волi цярпеў дзеля нас раны,

Сьмерцю сьмерць перамог, Iсусе каханы.

Праз паўстаньне зь мёртвых жыцьцё тым, хто сьпявае,

Падараваў, Iсусе, надзея тых, хто памiрае.

Iсусе, асалода сэрца скрушлiвага

I умацаваньне цела збалелага.

Iсусе, душэўная прыемная сьветласьць,

Iсусе, думак маiх кемлiвая хуткасьць.

Надзея пэўная, радасьць сумленьня,

Вечная памяць, промню асьвячэньня.

Iсусе найсалодкi, слава найузнёслая,

Праўда, злоснай маной непераможаная.

Iсусе - Пастару, авечкi не згубi Сваёй,

Не адкiдай мяне, жаданьне душы маёй.

Збавiцелю мой, ратуй ад засмучэньня

Мяне, упалага, ды зь мейсцаў загубленьня.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 9

Ўсе анёльскiя iстоты, не перастаючы,

Iмя Тваё выхваляюць, на нябёсах пяючы:

«Сьвяты, сьвяты, сьвяты Госпад моцны»

Iсусе, анёльскi сьпеў найпрыемны.

Мы ж на зямлi да Цябе, Iсусе,

«Алiлуя» чула пяем ў кожным часе.

IКАС 9

Языкi найшчодрыя багатыя ў прамовах

I лепшыя з прамоўцаў шматразмоўных,

Нiбы рыбы водныя бяз голасу нямеюць,

Пра Цябе бо распавесьцi, Госпадзе,ня ўмеюць.

Як жа ў сваiм Бостве нязьменным застаўся

I таксама дасканалым чалавекам стаўся.

Мы ж, дзiвуючыся з гэтай таямнiцы,

Ўдзячнасьцi словы сьпяваць Табе гатовы:

Спрадвечны Iсусе, Божа ўсiх, што iснуюць,

Iсусе - Цэзару цароў, што царуюць.

Iсусе - Ўладару сам над ўладарамi,

Над жывымi судзьдзя i над нябожчыкамi.

Iсусе, недарэмная няўпэўненым надзея,

Iсусе тым, што плачуць, вяселая пацеха.

Мяне не асудзi, Iсусе, з-за бяспраўнасьцi маёй,

Але мяне ачысьцi паводле ласкi Тваёй.

Адганi ж ад мяне нуду занядбаную,

Думкi мае асьвяцi ад грэху сьцямнелыя.

Дай мне, мой Iсусе, пра сьмерць памятаньне,

Сьхiлi Свае вушы на маё гуканьне

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 10

Даць хочучы збаўленьне Свайму стварэньню,

О Ўсходзе усходаў, да змрочнага зацьменьня

Захаду, да нашай прыйшоў iснасьцi,

Зьявiўся пакорлiвым на зямной нiзкасьцi.

Таму iмя Тваё вышэй за ўсе узвышанана

Iншыя iмёны, усiмi ж узьвялiчана

Радамi нябеснымi, вусны зямныя

Сьпяваюць прыемныя сьпевы «Алiлуя».

IКАС 10

Цару спрадвечны, Iсусе, Бог сапраўдны

Ачысьцi ад грахоў мяне, Iсусе мiласэрны.

Як струплявых струпляў пазбавiў

I Закхэя мытнiка збавiў,

Каб Цябе мы, Божа, вечна выхвалялi

З скрухаю сардэчнаю, клiчучы, сьпявалi:

Iсусе, скарбнiца, бяз псоты што трывае.

Iсусе, багацьце, што роўнi ня мае.

Iсусе, пажыва нiколi несканчальная,

Пiцьцё салодкае i невычарпальнае.

Iсусе, ласкавае адзеньне згалелым,

Iсусе найсалодкi, заступнiцтва ўдовам.

Шчыце засмучоным, працаўнiкам падмога,

Тым, што плывуць, порце, праводнiк ў дарозе.

Iсусе, бурлiвых хваляў суцяшэньне,

Уздымi мяне, Iсусе, ўпалае стварэньне.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 11

Сьпеў Табе ў скрушлiвым сэрцы прынашу,

Як хананэйская [180] нявеста прашу:

Iсусе, зьмiлуйся, бо маю нестрыманае

Цела, не дачка, але яно надта шалёнае

Праз палкасьцi i жадлiвасьцi,

Узрушэньнi злыя й прыхiльнасьцi.

Дай, мой Iсусе, хвораму здароўя

Мне, якi сьпявае Табе «Алiлуя».

IКАС 11

Паходнi сьвятло, якое асьвятляе

Тых, што у змроку розуму пустога.

Калiсь Паўла перасьледваў, але з волi Боскай

У сваёй галаве займеў пэўны досьвед

I асьвячэньня голас прыняў у свае вушы,

Што кемлiвасьцi даў, сумленьне узрушыў.

Будзь ласкавы, асьвяцi зрок мой сьцемнелы,

Мае вусны каб Табе сьпявалi нястомна:

Iсусе Ўсемагутны, Цару найдужэйшы,

Iсусе ласкавы, Божа наймацнейшы.

О несьмяротны Iсусе Хрысьце Божа,

Творча мой Iсусе, прыймi маю просьбу.

Настаўнiча мой найлагоднейшы,

Пастару авечкам наймiласэрнейшы.

Iсусе мой Ўладару, за ўсiх больш мiласьцiвы

I усiм Збавiцелю найлiтасьцiвы,

Розум асьвяцi жарсьцямi азмрочаны,

Вылеч маё цела грахамi зьнявечанае.

Iсусе, захавай мяне ад думак непачцiвых,

Ачысьцi маё сэрца ад пожадзяў нячыстых.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 12

Будзь ласкавы, ласку даць, якой сьвету правiны

Касуеш i прымi, Iсусе, плач мой чульлiвы,

Як прыняў раней Пётру заплаканага,

Што выракся Цябе. Паклiч мяне лянiвага,

Як калiсьцi Паўлу й прыхiлi Твае вушы,

Бо «Алiлуя» ўсклiкаюць мае вусны.

IКАС 12

Пяючы, Тваё уцелаўленьне хвалiм,

Усе Табе, Iсусе, з Хамою верым,

Што Госпад i Бог з Айцом Сваiм пасядаеш

У славе i судзiць сусьвет увесь маеш.

Дай жа з авечкамi стаць у той час просiм

Нам, якiя сьпевы, Iсусе мой, прыносiм.

Зьмiлуйся, Iсусе, Цару Ўсемагутны,

Суцеш мяне, квеце, водарам прыемным.

Цяплынёй пяшчотнай сагрэй мяне,Iсусе,

Покрыва прыемнае, пакрый мае косьцi.

Пярлiна каштоўная i адзеньне сьветлае,

Асьвяцi ды упрыгож цела мае брыдкае.

Прасвятлi мяне, Iсусе, каменю дарагi,

Сонца сапраўднае нашы парогi асьвяцi.

Iсусе, сьвятлыня сьвятая, блясьнi на мяне,

Ад хваробаў цела i душы выбавi мяне.

Вырвi мяне з-пад улады ворагаў вечных,

Ад пакутаў, Iсусе, вызвалi бясконцых.

О, мой Iсусе Сыне Бога праўдзiвага,

Мяне збаў, чалавека, праз грэх тужлiвага.

КАНДАК 13

Iсусе найсалодкi i найшчадрэйшы,

Прымi мольбы гэтыя найласкавейшы,

Як два шэляга ад ўдавы убогай [181].

Баранi Тваю маёмасьць ад кары строгай,

Ад супрацiўнiкаў ды ад уварваньня

Чужацкiх плямёнаў i ад памiраньня,

Ад хваробаў, голаду i ўсялякiх смуткаў,

Сьмяротнае раны, будучых пакутаў.

Дзе б мы не знаходзiлiся баранi заўсёды

Тых, якiя усклiкаюць ўдзячна «Алiлуя».

Потым iкас i кандак першы.

МАЛIТВА ПАСЬЛЯ АКАФIСТУ

Госпадзе Iсусе, якi слугаў Сваiх

Разумееш i якому бачны ўсе учынкi мае,

Ведама натуры нашае нямогласьць

I злоснага ворага лютая дужасьць

Прызволь захаваць ад кожнай яго злосьцi,

Дужасьць яго вялiкая, я ж залежны

Ад жарсьцяў i праз пожадзi моц слабая мая,

Хай мяне падтрымае моцная Твая рука.

Бачна Табе немач маёй слабой сутнасьцi,

Бо насiў патрэбы гэткай недалужнасьцi.

Ад думак забурэньня баранi i дай, Iсусе,

Каб быў годным слугаваць Табе ў кожным часе.

Хай пожадзяў пагрэбую манлiваю слодычу,

Каб перад аблiччам Тваiм здолеў стаць бяз сораму

Анi не спужаны, каханы мой Iсусе,

Нада мною зжалься, збаў мяне, Госпадзе дужы.

Амiн.

Soli Deo Gloria

ЗАУВАГI

Акафiст да магiлы...

стар.35: * - Падзеi зьвязаныя з зыходам Хрыста ў пекла апiсаныя ў апакрыфiчных творах «Эвангельле ад Мiкадыма» i «Апакалiпсiс Пётры».

** - Нумарат псальмоў у спасылках пазначаны паводле старажытнагабрэйскае традыцыi.

Акафiст да Арханёла Miхайлы...

стар.41: Сэрафiмы, хэрувiмы, пасады, панаваньнi, моцы, улады, пачаткi, арханёлы, анёлы паводле хрысьцiянскае клясыфiкацыi ёсьць чынамi анёльскiмi, якiх агулам 9. Галоўнымi мiж iх ёсьць сем анёлаў, iмёны трох згадваюцца ў Бiблii: Мiхайла - змагар за веру (Адкрыцьцё 12:7; Данiла 10:13; Юда 9); Гаўрыла - вястун прыказаньняў Боскiх (Данiла 8:16; Лукаш 1:19); Рахвал - аздараўляльнiк (Тавiт 12:15). Iмёны чатырох iншых не пазначаныя але зьвесткi пра iх ёсьць: Урыл - зьзяньне агню Боскага, асьветнiк (III Эздры 4:5); Сэляфiл - молiцца за люд i сьхiляе да малiтвы (Быцьцё 21:17); Егудыл - славiць Бога, умацоўвае працаўнiкоў дзеля славы Божай (Выхад 33:32-34); Барахiл - раздаўца блаславенстваў Боскiх (Быцьцё 18:1-8).

стар.50: Эбус - старажытная даюдэйская назва Ерусалiму, паходзiць ад назвы этнiчнае групы, што жыла тут.

Акафiст да сьв. Яна...

стар.71: Маецца на ўвазе тэтрарх Гэрад Антыпа. У вынiку падзелу царства Юдэйскага сыны Гэрада Вялiкага атрымалi ў валоданьне: Гэрад Архэлай - Юдэю; Гэрад Антыпа - Галiлею; Гэрад Пiлiп - Трахiнiцкi край i Лiсанi Малодшы - Абiлену.

Акафiст да Багародзiцы...

стар.85: Паводле Сьв.Паданьня чараўнiкi прынесьлi Хрысту: халдэйскi цар Мэльхiёр - лiван (ладан), як Богу; пэрс Баўтазар - золата, як Цару вякоў; эфiёп Гаспар - сьмiрну, як чалавеку.

стар.86: Сьведчаньнi пра паваленых стодаў (балваноў) пазычаныя з апокрыфаў «Гiсторыя народзiнаў Марыi й дзяцiнства Збавiцеля» цi «Эвангельле дзяцiнства Збавiцеля».

стар.89: Маецца на ўвазе знаходжаньне Дзевы Марыi на Ахонскай гары. Паводле Сьв.Паданьня Багародзiца на караблi накiравалася да Кiпру, каб адведаць Лазара чатырохдзённага, якi быў там бiскупам. Ля самае выспы карабель трапiў у буру й яго вынесла да Ахону (паўвыспа на паўночным усходзе Грэцыi, 70 км на ўсход ад Салуня). На Ахоне было мноства капiшчаў i хорам Апалёна, дзе чынiлiся гаданьнi й варажба. На крык стодаў: «Людзi, падманутыя Апалёнам, бяжыце з гары й iдзiце да руму, каб стрэнуць Марыю, Мацi вялiкага Бога Iсуса» - зьбеглася мноства люду. Багародзiца распавяла iм пра таямнiцу ўцелаўленьня Госпада, пра навуку Эвангельля. Тут жа ўсе вырашылi ахрысьцiцца. Напрыканцы Мацi Божая прамовiла: «Хай месца гэтае будзе наканаваньнем маiм» i, сеўшы на карабель, пасьпяхова даплыла да Лазара.

Акафiст да сьв. Пётры й Паўлы...

стар.117: Паводле сьведчаньняў забойства сьвятых Пётры й Паўлы адбылося цi ў адзiн дзень 29 чэрвеня 67г. цi сьв.Паўлу забiлi роўна праз год 29 чэрвеня 68г. У гэты дзень царква адзначае дзень памяцi сьвятых.

Акафiст да сьв. Мiколы...

стар.122: Нарадзiўся сьв.Мiкола ў Патары (Лiкiя ў Малой Азыi) каля 270г. Быў у 284-305гг. бiскупам Мiраў Лiкiйскiх. Спачыў 6 сьнежня 341г. Царква адзначае два сьвяты: дзень памяцi - 6 сьнежня, i дзень перанясеньня ягоных мошчаў у Бары(Iталiя), якое адбылося 9 траўня 1087г.

стар.124: * - Горад у Бiтынii (Малая Азыя, цяпер Iзнiк), ад Канстантынопалю блiзу 100км. Тут у 325г. адбыўся Першы Сусьветны Сабор, якi прыняў у першай рэдакцыi сымбаль веры, асудзiў арыянства, як «бязбожную гэрась», вызначыў час сьвяткаваньня Вялiкдня, прыняў 20 законаў, што ўнармавалi жыцьцё хрысьцiянскiх грамадаў.

** - Ары, першасьвятар Александрыйскi. Лiчыў, што Iсус Хрыстос ня тоесны Богу Айцу, iстота створаная й нявечная. Пасьля асуджэньня на Першым Сусьветным Саборы жыў у выгнаньнi, дзе й памёр у 386г.

стар.131: Савэл, гаратык III-га ст., сьцьвярджаў, перакручваючы праваслаўную навуку пра Сьв.Тройцу, што Бог мае адно аблiчча: як Айцец Ён прысутнiчае на нябёсах, як Сын - на зямлi, як Сьвяты Дух - у стварэньнях.

Акафiст да крыжа...

стар.147: Арыгiнальны лацiнскi надпiс гэткi: «In hoc signo vinces». Праява была ў 312г., калi на просьбу рымлянаў Канстантын змагаўся з iмпэратарам Максэнцыям, якi жорстка перасьледваў хрысьцiянаў. Максэнцы пад час уцёкаў патануў у Тыбры. Яшчэ двойчы зьяўляўся крыж у небе, перад бойкай Канстантына зь бiзантыйцамi й перад бойкай з скiфамi на Дунаi. Абодва разы войскi Канстантына перамагалi ворагаў.

стар.148: Знойдзеньне Сьвятога Крыжа адбылося недзе каля 330г. Пасьля сьв.Алена й бiскуп Макар ачысьцiлi ад стодаў паганскiх мейсца, разбурылi хорам Вэнэры, якi збудаваў iмпэратар Андрыян у 119г. i пабудавалi хорам Уваскрошаньня, якi абыймаў i месца ўкрыжаваньня й месца пахаваньня Хрыста. Хорам быў асьвечаны 13 верасьня 335г. Царква адзначае сьвята Крыжаўзьдзьвiжаньня 14 верасьня. Сьв.Алена спачыла ў Ерусалiме, пазьней цела ейнае было перавезенае да Рыму.

Акафiст да iмя Iсусава...

стар.158: У кананiчным перакладзе гэты сказ гучыць так: «Я ж Госпаду ўзрадуюся й усьцешуся аб Бога збаўленьня майго, Госпад Бог - дужасьць мая». Скарына пакiнуў габрэйскае слова Iсус, што азначае збаўленьне, тым самым падкрэсьлiўшы хрысталягiчнасьць вытрымкi з Абакума.

стар.167: Гэтак сьпяваюць вернiкi на лiтургii сьв.Яна Залатавуснага перад прычасьцем.

Акафiст да сьв. Еўфрасiньнi...

Перакладчык, узяўшы на сябе сьмеласьць, зьмянiў асобныя словы з увагi на гiстарычную дакладнасць. Такiм чынам прыведзены акафiст ёсьць варыянтам, а не даслоўным перакладам.

стар.175: Азначаны выраз пры даслоўным перакладзе выглядае iнакш: «Радуйся, гонару расейскае зямлi». Але на той час гэтая зямля не была расейскаю, яна звалася крывiцкай, полацкай.

стар.176: Азначаны выраз пры даслоўным перакладзе выглядае iнакш: «Радуйся, маладых расейскiх дзеваў прыгажосьць».

стар.181: Калi Дзеве Марыi споўнiлася тры гады бацькi ейныя Якiм i Ганна аддалi яе дзеля служэньня Богу да Ерусалiмскага хораму, дзе яна жыла да 17 гадоў. Уводзiны Багародзiцы ў хорам Царква сьвяткуе 21 лiстапада.

стар.184: Азначаны выраз пры даслоўным перакладзе выглядае iнакш: «Радуйся, вялiкая расейская дзева».

стар.185: Выгляд азначаных выразаў пры даслоўным перакладзе: * - «Радуйся, бо скарб вялiкi для зямлi расейскай гэтак набыла»;

** - «Радуйся, апякунка расейскае зямлi».

*** - Спачыла сьв.Еўфрасiньня ў Ерусалiме 23 траўня 1073г. Царква сьвяткуе гэты дзень памяцi.

стар.186: Выгляд азначаных выразаў пры даслоўным перакладзе: * - «Зыркi промню расейскае зямлi!»

** - «Радуйся, старажытнай Расеi зьзяньне»

*** - «Радуйся, бо лямпаду тутака запалiла ад зямлi расейскае».

стар.187: Азначаны ўрывак пры даслоўным перакладзе выглядае iнакш: «Вылi шчырую тваю малiтву да Ўсявышняга за роднасны дом цара расейскага й за ўсю нашу зямлю праваслаўную, каб праз мудрасьць царскую ды...». Урывак гiстарычна не дакладны, бо цары дынастыi Раманавых не былi з паходжаньня Рурыкавiчамi, да якiх з пэўным дапушчэньнем можна залiчыць сьв.Еўфрасiньню.

стар. 189: Сутнасьць навукi пра паветраныя мытнi выкладзена ў прамове «Адыход душы» сьв.Кiрылы Александрыйскага (†444г.). Анёлы пасьля сьмерцi чалавека нясуць ягоную душу да неба, але на шляху сустракаюць загароды паводле розных грахоў, дзе ёсьць мытнiкi й каты. Калi добрыя ўчынкi пераважаюць злыя, дык дэманы прапускаюць душу далей. На ўсiм шляху iснуюць дваццаць мытняў ад брыдкаслоўя(першая) да гэрасяў(дваццатая). Маляўнiчая карцiна праходжаньня паветраных мытняў зьмешчана ў жыцьцi сьв.Базыля Новага (Житiя святыхъ святителя Димитрия Ростовского, Москва, 1903, Кн.7, стар.501-552), дзе апiсана праходжаньне мытняў душою шчаснае Хвядоры, якая была чалядкаю сьв.Базыля.

Акафiст да сьв. Язафата...

стар.193: Паводле паведамленьня а.Генадзя Хмяльнiцкага, iгумена полацкага й спаведнiка сьв.Язафата, на першым беатыфiкацыйным працэсе (20.03-01.04.1628г.) сьвяты нарадзiўся ва Ўладзiмеры на Валынi ў 1580г.

стар.194: * - Азначаны выраз пры даслоўным перакладзе выглядае iнакш: «... не забыўся Ён на гаротную царкву рускую...» Перакладчык асьмелiўся зрабiць удакладненьне, бо слова рускi было шматзначным ды зь цягам часу набыло iншага сэнсу. Берасьцейская ж Унiя прынята ўсёй Беларусяй i толькi часткова Ўкраiнай (Валынь).

** - Манаства сьв.Язафат прыняў у 1604г., у 1609г. быў высьвячаны на сьвятара. Фактычна абавязкi iгумена вiленскага Траецкага манастыру сьв.Язафат выконваў з 1610г., але афiцыйна займаў гэтую пасаду ў 1614-1617гг. Рэформа базылянскага закону паводле праекта сьв. Язафата й мiтрапалiта Язэпа Вэльлямiна Руцкага была прынятая 20-26 лiпеня 1617г. у Наваградку на агульнай капiтуле(зьезьдзе).

стар.195: Афiцыйна пра прызначэньне сьв.Язафата вiкарым (намесьнiкам) архiбiскупа полацкага Гедэона мiтрапалiт Руцкi паведамiў у Наваградку 26 лiпеня 1617г., прызначыў жа яго 12 лiстапада 1617г. Зацьвярджальны прывiлей караля Жыгiмонта III на пасаду архiбiскупа полацкага атрымаў сьв.Язафат 31 сакавiка 1618г. пасьля спачыну архiбiскупа Гедэона.

стар.196: Выгляд азначаных выразаў пры даслоўным перакладзе: * - «Цябе, што ўзыходзiш на бiскупскi пасад у неспрыяльных варунках для царквы рускай...»

** - «...ты распачаў выпраўленьне жаласнага стану царквы рускае...»

стар.198: * - Лiставаньне памiж канцлерам ВКЛ з 1589г. Лявонам Сапегам(1557-1633) доўжылася недзе ад сьнежня 1621г. да красавiка 1622г. (прынамсi па тых лiстох, што захавалiся). Дасьледчыкам вядомыя два лiсты Сапегi (сьнежань 1621г., 17 сакавiка 1622г.) й два сьв. Язафата (21 студзеня 1622г., 22 красавiка 1622г.). Згаданы зьмест апошняга лiста сьв.Язафата.

** - Сьв.Амброз Мэдыялянскi(Мiлян) нарадзiўся ў Трыры(Iталiя) у 340г. Высьвячаны на бiскупа 7 сьнежня

374г. Перакананы прыхiльнiк рашэньняў Першага Сусьветнага Сабору ў Нiкеi. Спачыў 4 красавiка 397г. Царква адзначае дзень ягонай памяцi 7 сьнежня.

*** -Сьв.Ян Залатавусны нарадзiўся ў Антыёхii (Малая Азыя) ў 347г. Патрыярх канстантынопальскi ў 398-404гг. Аўтар найдзiвоснай Лiтургii й больш за 800 казаньняў. Спачыў у 407г. Памяць ягоную Царква сьвяткуе двойчы 13 лiстапада й 30 студзеня разам з Базылем Вялiкiм i Рыгорам Багасловам.

стар.199: Сьв.Язафат з спадарожнiкамi прыехалi да Вiцебску яшчэ 26 кастрычнiка 1623г. на сьвята вялiкага пакутнiка Зьмiтра Салунскага.

стар.200: Забойства сьв.Язафата было ўчынена нядзельным ранкам 12 лiстапада 1623г.

стар.203: Цела сьв.Язафата было адшукана й выцягнута з Дзьвiны 17 лiстапада 1623г.

стар.204: Маецца на ўвазе Мялет Сматрыцкi(1577-1633) на той час супрацiўнiк сьв.Язафата. Незаконна высьвячаны патрыярхам ерусалiмскiм Тэафанам 16.10.1620г. на архiбiскупства полацкае. Быў падбухторшчыкам да забойства сьв.Язафата. Пасьля вiцебскай трагедыi ад'ехаў на Ўсход, але не знайшоў там спакою «толькi заняпад ды разбэшчанасьць у цэрквах». Узьвярнуўшыся ў 1627г., прыняў Зьяднаньне й да самага скону 27.12.1633г. быў архiмандрытам Дэрманскага манастыру(Валынь).

стар.207: Азначаная малiтва пазычана з выданьня «Bog z nami. Biełaruski madliteыnik» (Wilnia, 1915, стар.234-236) з захаваньнем стылю. Невялiчкiя зьмены тлумачацца неабходнасьцяй адаптацыi для Ўсходняй Царквы: урыўкi «...Касьцёлу Каталiцкага...» i «Праз Пана нашага Езуса Хрыстуса...» зьмененыя на «...Царквы Каталiцкае...» i «Праз Госпада нашага Iсуса Хрыста...» адпаведна.

Акафiст да Iсуса Хрыста...

стар.240: Адбылося гэта ў Эгiпце паводле прароцтва Ярэмы (Ярэма 10:2-11). Крынiцаю для азначанага ўрыуку паслужыў адзiн з апакрыфiчных твораў цi «Гiсторыя народзiнаў Марыi й дзяцiнства Збавiцеля» цi «Эвангельле дзяцiнства Збавiцеля».

стар.248: Богу Адзiнаму Слава (лац.)

ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОУНIЧАК

Аблуда - памылковае ўяўленьне.

Аблыжны - зманлiвы, падступны.

Абмаўленьне - ачарненьне кагосьцi.

Абора - будынiна на скацiну.

Абранец - абраны дзеля нейкай пэўнае мэты, тут улюбенец.

Абынач - на працягу аднае ночы.

Асьмяглы - той, хто пакутуе ад смагi.

Беззаганны - якi ня мае ў сабе анiякае заганы, хiбы

(беспахiбны).

Вазок - калясьнiца.

Вартоўнасьць - вялiкая каштоўнасьць.

Вiдзежа - вобраз, тое што бачыцца.

Выведнiк - шпег.

Вынiкнуць - зьявiцца аднекуль вонкi.

Выява - матэрыяльнае ўвасабленьне духоўнага.

Габрэйская мова - мова юдэйскага народу.

Грабежнiк - рабаўнiк.

Гранаверш - верш, першыя лiтары радкоў якога складаюць слова цi выраз.

Гугнявы - той, хто невыразна прамаўляе.

Дзевы - чысты, несапсуты.

Дойлiд - архiтэктар.

Досьвед - дасьведчанасьць у нейкай справе, разуменьне чагосьцi.

Жагнацца - ахiнаць сябе знакам крыжа.

Жадлiвасьць - прагнае жаданьне (сэнс станоўчы).

Жарсьць - цялесная палкасьць, нестрыманасьць.

Заводца - пачынальнiк, завадатар.

Займеньне - зачацьце.

Заменьнiца - якая замяняе нешта цi кагосьцi.

Запавядаць - складаць запавет нашчадкам.

Звада - спрэчкi, разлад.

Згрызоты - душэўныя пакуты ад усьведамленьня ўласнае вiны.

Злыдзень - нячысты дух.

Зрэб'е - грубая халсьцiна ў якую загортвалi памерлых.

Зыркасьць - сьвятло вялiкай iнтэнсыўнасьцi.

Зьверхнiк - той, хто ўзначальвае нейкую людзкую супольнасьць.

Зьвяз - кола асобаў, аб'яднаных пэўнай мэтай, задачай.

Казальнiк - той, хто прамаўляе казань.

Казань - прамова духоўнага зьместу.

Каморнiцтва - вымярэньне на зямлi.

Катвiга - прылада для ўтрымлiваньня карабля пад час стаяньня на вольнай вадзе.

Кляйно - пячатка.

Кляйнод - пярлiна, каштоўнасьць.

Краска - лугавая кветка.

Мары - насiлкi, прызначаныя для пераносу памерлага.

Мацiца - матчын хмыз вiнаградны.

Месячнiк - хворы на самнамбулiзам.

Мiраношы - жанчыны, што несьлi мiра.

Мытнiк - чалавек, якi прызначаны зьбiраць падаткi.

Мярэжа - адмена нерату.

Невiдомы - нябачны.

Невiдушчы - пазбаўлены зроку.

Недалужны - слабы, хваравiты, зь фiзычнаю заганай.

Немаўлятка - дзiцятка да году.

Нетлы - несьмяротны, нязьменны зь цягам часу.

Пабойня - кавадла.

Паважны - якi карыстаецца павагаю.

Пажыва - ежа (тут духоўная).

Пакраса - упрыгожаньне, аздоба.

Паланiца - заранка, зьзяньне неба перад узыходам сонца.

Пасак - вяроўчына, каб падпярэзвацца.

Пастрыгач - той, хто пастрыгае.

Патугi - намаганьнi.

Паходня - вялiкi сьвечнiк, каганец.

Пекната - прыгажосьць, вытанчанасьць.

Перасьледнiк - той, хто гонiць, перасьледуе.

Песьцiць - гадаваць з ласкавасьцяй.

Подзiў - стан зьдзiўленьня.

Подступ - дзеяньне з схаваным злым намерам.

Пожадзь - прагнае жаданьне (адмоўнага сэнсу).

Праваруч - з правага боку.

Правiны - парушэньнi Боскiх прыказаньняў.

Правiца - правая рука.

Правiчка - якая жыве ў чыстасьцi й цнатлiвасьцi.

Правялебны - той, хто праз усё жыцьцё выконвае законы Боскiя й старанна навучае iншых.

Прадстойнiк - той, хто стаiць наперадзе.

Прастка - прылада для кiданьня камянёў у выглядзе рамяня з пашыранай сярэдняю часткай.

Праўднiк - той, жыцьцё якога вольнае ад грэху.

Праява - цудоўная, дзiвосная зьява.

Провiд - прадвызначэньне Боскае.

Просьбiт - той, хто зьвяртаецца зь нейкаю просьбай.

Прызволiць - пажадаць, зрабiць ласку.

Прыпавесьць - аповесьць з схаваным сэнсам.

Прыцьвiчыць - прыбiць цьвiкамi.

Прычынца - хадайнiк, заступнiк.

Прышласьць - будучыня.

Пэрал - пярлiна.

Пялюшка - прасьцiна, ў якую загортваюць малых дзетак.

Разьлеглы - якi мае вялiкую працягласьць у прасторы.

Ратайства - земляробства.

Рум - месца на беразе, дзе складуецца тавар да адгрузкi.

Сiкамора - фiгавае дрэва.

Слынуць - быць у славе.

Спасьпяваць - мець посьпехi ў нейкай справе.

Спотырч - унiз галавой.

Сталец - пасад.

Стасункi - адносiны.

Стод - вырабленая зь нейкага рэчыва выява бажка, якой паганцы прыпiсваюць Боскую моц.

Студня - калодзеж.

Стырнiк - асоба, у абавязкi якой уваходзiць кiраваць стырном, дзеля зьмены напрамку руху карабля.

Судзiна - ёмiстасьць, прызначаная каб захоўваць вадкае рэчыва.

Сужонкi - мужчына й жанчына, пабраныя шлюбам.

Сузiральнiк - той, хто назiрае нейкую зьяву, падзею.

Сьвятаблiвасьць - правялебнасьць.

Сьвятнiк - крынiца сьвятла.

Сьлiчны - прыгожы.

Тарча - пляскатая адмена шчыту.

Узводнiк - той, хто ўзводзiць на вышэйшае месца.

Укаменаваньне - зьбiцьцё камянямi.

Уцялесьнiцца - прыняць цела.

Хваласьпеўца - той, хто сьпявае хвалебныя песьнi.

Цноты - добрыя ўчынкi, паводзiны.

Чуваньне - ня спаньне ў ночы.

Чысьленыя - шматлiкiя.

КНIГАПIС

1. Библия. Книги Священного писания Ветхого и Нового Завета, 4-е издание, Брюссель, 1989.

2. Житiя святыхъ святителя Димитрия Ростовского, Москва, 1903, Кн.1-12 (сентябрь-август).

3. Кнiга жыцiй i хаджэньняў, Мiнск, 1994.

4. М.М.Соловий, А.Г.Великий. Святый Йосафат Кунцевич. Його життя i доба, Торонто, 1967.

5. Iерейскiй молитвословъ, Римъ, 1950.

6. Акафистник. Брюссель, 1981.

7. Ф.Скорина. Малая подорожная кнiжка, Вильня, 1522.

8. Акафiст найсьвяцейшай Багародзiцы, Лёндан, 1992.

9. Акафiстъ преподобней матери нашей Евфросинiи Полотской, Полоцк, 1990.

10. Акафiстъ Св.Священномученику Iосафату, Жовква, 1901.

11. Сьпiс Цэнтральнага дзяржаўнага архiву старажытных актаў (Масква), ф.381, N1800, арк.53-67, 122-132.

ЗЬМЕСТ

Уступ … 3

ФРАНЦЫСК СКАРЫНА

(Пераклады з славянскае мовы беларускай рэдакцыi)

Акафiст да жыцьцяноснай магiлы Гасподняй … 21

Акафiст да сьвятога Арханёла Мiхайлы ды ўсiх слугаў нябесных … 39

Малiтва набожная да сьвятога Анёла ахоўнiка свайго … 53

Акафiст да сьвятога й ўсяслаўнага прарока Яна, Папярэднiка й Хрысьцiцеля Гасподняга … 57

Малiтва пасьля акафiсту … 74

Акафiст да сьвятой Багародзiцы заўжды Дзевы Марыi … 77

Малiтва набожная да найсьвятой Багародзiцы Марыi пасьля акафiсту … 92

Акафiст да сьвятых вярхоўных апосталаў Пётры й Паўлы ды ўсiх апосталаў … 95

Малiтва пасьля акафiсту … 118

Акафiст да вялiкага цудадзея Мiколы архiрэя Мiраў Лiкiйскiх … 119

Малiтва да сьвятога Мiколы … 135

Акафiст да сьвятога й жыцьцядайнага крыжа Гасподняга … 137

Малiтва пасьля акафiсту … 153

Акафiст да найсалодкага iмя Госпада нашага Iсуса Хрыста … 155 Малiтва … 171

Акафiст да правялебнае мацi нашай Еўфрасiньнi Полацкай (пераклад з славянскае мовы) … 173

Малiтва (пераклад з славянскае мовы) … 188

Акафiст да сьвятога пакутнiка Язафата (пераклад з славянскае мовы) … 191

Малiтва (пераклад з славянскае мовы) … 206 Малiтва … 207

CЫМОН ПОЛАЦКІ

(Пераклады з польскае мовы)

Акафiст да Найсьвятой Дзевы … 209

Малiтва да Найсьвятой Дзевы … 226

Малiтва да Найсьвятой Дзевы … 227

Акафiст да Госпада нашага Iсуса Хрыста … 233

Малiтва пасьля акафiсту. … 247

Заўвагi … 249

Тлумачальны слоўнiчак … 257

Кнiгапiс … 261


Рэлiгiйнае выданьне

ВЯНОК АКАФIСТАЎ

Выдавецтва «САФIЯ» пры полацкай грэка-каталiцкай грамадзе



[1] Iсая 11:10.

[2] Марка 16:6.

[3] Мацей 27:52-53.

[4] Мацей 28:7; Марка 16:7.

[5] Мацей 28:1-6.

[6] Лукаш 24:10-12.

[7] Мацей 28:2-4,11-13.

[8] Ян 19:38-41.

[9] Лукаш 24:10-12.

[10] Мацей 28:11-14.

[11] Быцьцё 4:8-11;

[12] Ян 20:26-29.

[13] Ян 21:6-13.

[14] Лукаш 24:1-6.

[15] Ян 20:27-29.

[16] Мацей 27:45-51.

[17] Лукаш 24:13-35.

[18] Мацей 28:19.

[19] Ян 20:1-6.

[20] Псальм 24:8-10.

[21] Мацей 28:1-10.

[22] Быцьцё 49:10.

[23] Быцьцё 49:9.

[24] Ян 21:15.

[25] Дзеяньнi апосталаў 1:9-12.

[26] Псальм 91:11.

[27] Iсая 6:2-3.

[28] Кронiкi II 32:21-22 сус Сырахаў 48:24.

[29] Судзьдзi 13:1-25.

[30] Ісус Наваў 5:13-15

[31] Данiла 10:4-21.

[32] Данiла 14:28-39.

[33] Данiла 3:8-49.

[34] IV Царства 19:35.

[35] II Царства 24:16-25.

[36] Псальм 8:6-9; да Габрэяў 2:7-8

[37] Выхад 23:20-21.

[38] Ян 1:29.

[39] Мацей 11:11.

[40] Лукаш 3:21-22.

[41] Мацей 14:3-14.

[42] Лукаш 1:11-14.

[43] Ярэма 1:5.

[44] Лукаш 1:36-41.

[45] Лукаш 1:18-19.

[46] Лукаш 1:21-22.

[47] Лукаш 1:41-44.

[48] Лукаш 1:64,67-68.

[49] Ян 1:19-23,26,27.

[50] Лукаш 7:28.

[51] Ян 1:24-25.

[52] Мацей 3:11.

[53] Мацей 3:13-15.

[54] Мацей 3:17.

[55] Мацей 3:7-8.

[56] Мацей 11:9-10; Лукаш 7:26-27.

[57] Лукаш 3:19-20

[58] Лукаш 3:10-14.

[59] Мацей 11:2-4.

[60] Мацей 11:7-9.

[61] Лукаш 1:38.

[62] Лукаш 1:28.

[63] Лукаш 1:34.

[64] Лукаш 1:35.

[65] Лукаш 1:39-41.

[66] Мацей 1:18-20.

[67] Лукаш 2:8-16.

[68] Мацей 2:9-10.

[69] Мацей 2:11.

[70] Мацей 2:12; Лiчбы 24:7;17.

[71] Мацей 2:13-15.

[72] Лукаш 2:25-28.

[73] Ян 10:11; Ян 21:15-17.

[74] Дзеяньнi Апосталаў 9:4-5;15.

[75] Дзеяньнi Апосталаў 9:3-8;17-18.

[76] Дзеяньнi Апосталаў 10:11-13;16..

[77] Дзеяньнi Апосталаў 10:14;15

[78] Выхад 28:15-21.

[79] Дзеяньнi Апосталаў 9:20-25.

[80] Да Рымлянаў 2:24-29; Да Галятаў 5:1-6.

[81] Мацей 4:18-20; 14:15-21.

[82] Дзеяньнi Апосталаў 4:1-24.

[83] Да Пiлiпянаў 3:5-6; Дзеяньнi Апосталаў 22:1-5.

[84] Да Рымлянаў 8:35-39.

[85] Дзеяньнi Апосталаў 9:32-42; 10:1-48.

[86] Дзеяньнi Апосталаў 8:9-25;

[87] Дзеяньнi Апосталаў 5:1-10.

[88] 2-i да Карынцянаў 12:1-4.

[89] Дзеяньнi Апосталаў 14:19-20; 16:22..

[90] Быцьцё 9:12-16.

[91] Дзеяньнi Апосталаў 6:1-6.

[92] Ян 18:10; Мацей 26:51-52.

[93] Мацей 18:21-22.

[94] Дзеяньнi Апосталаў 26:1-28.

[95] Дзеяньнi Апосталаў 12:1-11.

[96] Мацей 17:1-6.

[97] Житiя святыхъ святителя Димитрия Ростовского, кн.10, стар.645-651.

[98] Тамсама, стар.652-675.

[99] Тамсама, стар.676-677.

[100] Житiя святыхъ святителя Димитрия Ростовского, Кн.4, стар.175.

[101] Тамсама, стар.177-180.

[102] Тамсама, стар.190-191.

[103] Тамсама, стар.197.

[104] Тамсама, стар.187-188.

[105] Тамсама, стар.195-196.

[106] Тамсама, стар.177-178.

[107] Тамсама, стар.191-195.

[108] Ян 19:17-18.

[109] Быцьцё 8:10-11.

[110] Лукаш 23:43-45.

[111] Лукаш 23:43-45.

[112] Ян 19:26-27.

[113] Марка 15:34.

[114] Быцьцё 48:13-20;.

[115] Выхад 14:1-30.

[116] Выхад 17:8-13.

[117] Выхад 17:1-6.

[118] Лiчбы 21:4-9.

[119] Iсус Наваў 3:7-17; 5:6-20..

[120] Житiя святыхъ святителя Димитрия Ростовского, Кн.1, стар.289-290.

[121] Тамсама, стар.291-292.

[122] Тамсама, стар.289.

[123] Лукаш 23:35-47.

[124] Ян 19:28-34.

[125] да Пiлiпянаў 2:10-11.

[126] Лукаш 1:30-31.

[127] Абакум 3:18-19.

[128] Марка 7:32-35.

[129] Марка 10:46-52.

[130] Мацей 14:34-36.

[131] Мацей 8:14-15.

[132] Мацей 8:1-3.

[133] Мацей 12:9-13.

[134] Мацей 12:14-15.

[135] Мацей 9:18.

[136] Мацей 14:16-21.

[137] Лукаш 7:11-15.

[138] Лукаш 7:1-7.

[139] Ян 14:8-10.

[140] Мацей 14:31-32.

[141] Лукаш 17:12-14.

[142] Лукаш 19:1-9.

[143] Ян 11:41-44.

[144] 1-ы да Карынцянаў 7:8-21-32.

[145] Лукаш 10:38-42.

[146] 1-ы да Карынцянаў 9:25.

[147] Кнiга жыцiй i хаджэньняў, стар.46.

[148] Тамсама, стар.46.

[149] Тамсама, стар.47.

[150] Тамсама, стар.48.

[151] Тамсама, стар.50.

[152] Мацей 5:19.

[153] Кнiга жыцiй i хаджэньняў, стар.52.

[154] Тамсама, стар.53.

[155] Тамсама, стар.54-56.

[156] Псальм 1:3.

[157] М.М.Соловий, А.Г.Великий. Святий Йосафат Кунцевич. Його життя i доба., стар.168-172.

[158] Тамсама, стар.181.

[159] Тамсама, стар.190-216.

[160] Мацей 6:33.

[161] М.М.Соловий, А.Г.Великий. Святий Йосафат Кунцевич. Його життя i доба., стар.267-280.

[162] Ян 10:11.

[163] М.М.Соловий,А.Г.Великий. Святий Йосафат Кунцевич. Його життя i доба., стар.267-280.

[164] Тамсама, стар.295-298.

[165] Псальм 23:4.

[166] М.М.Соловий, А.Г.Великий. Святий Йосафат Кунцевич. Його життя i доба., стар.298.

[167] Тамсама, стар.298-300.

[168] Тамсама, стар.304.

[169] Тамсама, стар.307, 329-341.

[170] Выхад 7:3-5.

[171] Пракiмэн 5-й нядзелi Вялiкага Посту.

[172] М.М.Соловий, А.Г.Великий. Святий Йосафат Кунцевич. Його життя i доба., стар.333-334.

[173] Ян 10:16.

[174] Лукаш 7:11-15.

[175] Ян 14:8-10.

[176] Дзеяньнi Апосталаў 2:1-4.

[177] Мацей 14:34-36.

[178] Лукаш 18:35-43.

[179] Ян 12:12-13.

[180] Мацей 15:22-28.

[181] Марка 12:41-44; Лукаш 21:1-4.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX