Вярнуцца: Баўтовіч Міхась

Забытая вайна ў азёрным краі, частка 2


Аўтар: Баўтовіч Міхась,
Дадана: 18-06-2018,
Крыніца: Баўтовіч Міхась. Забытая вайна ў азёрным краі (Баявыя дзеянні снежань 1919 г.- ліпень 1920 г.) // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зборнік навуковых артыкулаў ІV міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 19-20 красавіка 2018 г.). - Наваполацк : ПДУ, 2018.



У часе восеньскага 1919 г. наступу польскіх войскаў на Літоўска-Беларускім фронце начальнік Польскай дзяржавы Юзаф Пілсудскі сваім загадам ад 31.08.1919 акрэсьліў мэту кампаніі: "Канчатковай абарончай лініяй, якую належыць заняць супраць бальшавікоў, ёсць лінія Дзвіны да Вулы, Вулай да Леплю, адкуль Бярэзінскім каналам да Бярэзіны, уздоўж Бярэзіны да Бабруйску цяпер існуючай лініяй. Далей на ўсход без увагі на варункі ісці ня варта" [1, s. 10]. Трохі пазней кіраўніцтва фронту на чале з генэралам Станіславам Шаптыцкім патлумачыла генэралу Макрэцкаму, камандзіру 8-й пяхотнай дывізіі [2 ; 3 ; 4 ; 5 ; 6], якая падыйшла пад самы Полацк, што дасягнутую "лінію Лепель - Вушачы - прадмесце Полацка належыць трымаць як першую лінію" [1, s. 19]. На гэтай лініі паводле распрацаванага штабам фронту плана абароны мусілі быць праз кожныя 2 км збудаваныя ўмацаваныя пляцоўкі (рэдуты), прызначэннем якіх было распазнанне наступу ворага і стрыманне яго да падыходу дапамогі. Першая лінія на штабных планах займела назву " 1-а". За ёй на адлегласці 4-10 км мусіла пралягаць лінія " 1-b", уздоўж якой павінны быць адрытыя акопы, збудаваная агароджа з калючага дроту, а ў вузлавых кропках таксама збудаваныя рэдуты. Звалася лінія " 1-b" Вушацкай, бо большая частка яе ад воз. Звонь да Дзвіны цягнулася ўздоўж ракі Вушачы. Гэтую лінію належала займаць адводам стаяўшых на лініі " 1-а" палкоў. У выпадку прарыву фронта адводы з лініі " 1-b" мусілі прыйсці на дапамогу абаронцам лініі " 1-а" [1, s. 23]. Галоўная жа лінія абароны " 2" выглядала гэткім чынам: рака Бярэзіна - возера Шо - возера Доўгае - рака Авута - Дзісна. Уздоўж яе належала размясціць франтавыя рэзервы, якія пры патрэбе маглі быць скіраваныя да найбольш небяспечных месцаў фронту, калі праблема непрыяцельскага прарыву стане непасільнай для дывізіяў, што стаяць у першай лініі. З прычыны таго, што польскія вайсковыя часткі канчаткова замацаваліся на першай лініі толькі ў другой палове лістапада 1919 г., калі тэмпература паветра дасягала адзнакі -27 оС, рэалізаваць праект пабудовы не ўяўлялася магчымым. Але былі збудаваныя ўмацаваныя пляцоўкі, пад якія часам забіраліся сялянскія хаты. Вакол рэдутаў былі выкапаныя акопы і нацягненыя драцяныя агароджы. Аднак якасць выкананых узімку працаў была нізкай і зробленым збудаванням не ставала неабходных абарончых уласцівасцяў. Да таго ж на лініі даўжынёй 190 км звычайна стаяла 12-14 батальёнаў, што для ўтрымання лініі не было дастатковым, бо на батальён прыпадаў адцінак блізу 15 км. З практыкі ж эўрапейскай вайны вынікала, што дзеля гарантаванае абароны лініі на батальён мусіў прыпадаць адцінак не даўжэйшы за 3-4 км. Пазней маршал Пілсудскі крытыкаваў выпрацаваную штабам Літоўска-Беларускага фронту канцэпцыю, бо з рэалізацыяй гэтага праекту пры наяўных рэсурсах немагчыма было стварыць дастатковых рэзерваў і правільна размеркаваць іх па глыбіні [7, s. 122]. Верагодна таму кіраўніцтва фронту дадаткова прыняло рашэнне аб вядзенні аддзеламі першай лініі "актыўнай абароны", якая палягала на выкананні рэгулярных выпадаў на абшар, займаны супраціўнікам. Дзеля рэалізацыі прынятае канцэпцыі кіраўніцтва 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі [8 ; 9 ; 10 ; 11 ; 12], што займала лінію ад возера Ворань да Домжарыцкага возера, загадала кіраўніцтву брыгадаў праводзіць прадуманныя выпады ня менш чым раз на тыдзень (загад Nr. 2473/III ад 15.XII.1919). Абраная тактыка дазваляла трымаць супраціўніка ў напружанні і шкодзіць магчымай канцэнтрацыі, аднак не была эфектыўнай супраць вялікіх сілаў, якія канцэнтраваліся на большай адлегласці ад лініі фронту. Пацверджаннем гэтаму стаўся наступ Чырвонай Арміі ў траўні 1920 году.

На пачатак 1920 году польскае кіраўніцтва разам з кіраўніцтвам Латвійскае рэспублікі запланавала супольную вайсковую аперацыю мэтаю якой было вызваленне ад войскаў савецкае Расіі часткі былое Віцебскае губэрні, населенай пераважна латышамі, і якая мусіла ўвайсці ў склад незалежнае Латвіі. На самым паўночным адцінку фронту ўздоўж Дзвіны ад сутокі ракі Вяты да Дынабургу (Даўгаўпілсу) былі сканцэнтраваныя польскія 1-я [13 ; 14 ; 15] і 3-я дывізіі легіёнаў [16 ; 17 ; 18 ; 19]. Ачольваў утвораную групоўку генэрал Эдвард Рыдз-Сміглы. Шчыльнасць польскіх войскаў на гэтым адцінку больш чым у тры разы перавышала шчыльнасць войскаў на лініі ад Домжарыцаў да сутокі Вяты, якую трымалі 1-я Літоўска-Беларуская і 8-я пяхотныя дывізіі. Аперацыя, што займела назву "Зіма" пачалася 3-га студзеня 1920 г. наступам 1-га палка легіёнаў на Дынабург. Далей былі занятыя Вышкі, Краслава, Рушона, Дагда (мал.1). Найбольш жорсткія баі адбываліся 3-га студзеня пад Дынабургам, 6-10-га студзеня пад Вышкамі і 25-га студзеня пад Палішчыным, што на мяжы з Дрысенскім паветам. Леваруч ад польскіх войскаў ішла латвійская Курземская дывізія кіраваная падпалкоўнікам Янісам Пурыньшам. З прычыны нізкіх тэмператураў страты, ня толькі ад раненняў, але і з прычыны абмаражэнняў былі надзвычай вялікімі. У польскім войску за час наступу яны склалі 2920 жаўнераў, у латвійскім - каля 400 [20, s. 120]. Найбольшымі ж паводле ацэнкі польскага боку былі страты савецкага боку, хаця дакладныя дадзеныя адсутнічаюць.

(166KB) Мал. 1. Баявыя дзеянні снежань 1919 г. - красавік 1920 г.

У зімовай кампаніі намагаўся прыняць удзел генэрал Станіслаў Балаховіч са сваім асобным аддзелам войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў 900 жаўнераў. Генэрал планаваў пры падтрымцы польскіх войскаў ісці на Полацк. Аднак перамовы прадстаўніка Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР Кастуся Езавітава з кіраўніцтвам Латвійскай рэспублікі аб пропуску аддзела з Марыенбургу (Алукснэ), што на паўночным усходзе Латвіі, да Дрысы станоўчага выніку не далі, бо латвійскае кіраўніцтва было звязанае з савецкай Расіяй сакрэтнай дамовай аб замірэнні. Польскае ж кіраўніцтва таксама марудзіла з адказам. Генэрал зрабіў заяву, што ў такіх варунках ён мусіць сам прабівацца на Полацк праз тылы савецкіх войскаў. Начальнік штабу латвійскага войска Петэрыс Радзіньш 8-га лютага аддаў сакрэтны загад камандзіру Латгальскае дывізіі Крыш'яну Беркісу, каб той забяспечыў беларускі аддзел усім неабходным на выпадак паходу. Аднак Балаховічу ўсё ж удалося дамовіцца аб забеспячэнні аддзела польскім бокам, аднак пры ўмове перадыслакацыі яго на Ўкраіну [21, s. 151].

Дасягнуўшы мяжы гістарычнае Ліфляндыі польскія войскі не спыніліся і, працягваючы наступ, 4-га лютага занялі Дрысу. Выціснуўшы далей на ўсход 4-ю і 11-ю стралецкія дывізіі РСФСР, яны замацаваліся на лініі: р.Дзвіна - Барсукі - Смулькова - Валькова - Марцінава - Божкі - Гараваткі - Вышнарова - Асвея - Востраў - Мілеўшчына - Прошкі. Але яшчэ да сканчэння наступу латвійскае кіраўніцтва 31-га студзеня падпісала з Масквою сакрэтную дамову аб замірэнні і прызнанні лініяй размежавання гістарычную мяжу Ліфляндыі [22, с. 333-335]. Што для адцінку між Дзвіной і Асвейскім возерам не выглядала актуальным, бо лінію на той час займалі польскія войскі. Неўзабаве паводле польска-латвійскае дамоўленасці польскія часткі на лініі савецкага фронту на правым баку Дзвіны пачалі паступова змяняцца латвійскімі. Паводле дамовы 1-я дывізія легіёнаў павінна была адыйсці да Дынабургу, а частка адцінку на поўнач ад Асвейскага возера, які яна трымала, мусіла перададаць пад латвійскі кантроль. Тут 18-га лютага 1-ы полк легіёнаў быў зменены 3-м Елгаўскім палком Курзэмскае дывізіі. Лінія фронту стабілізавалася і цягам амаль двух месяцаў з абодвух бакоў рабіліся адно рэгулярныя артабстрэлы і выпады. Найбольш моцнымі былі сумесныя выпады 2-га баталёна 8-га палка і 3-га батальёна 9-га палка 19-га сакавіка на Каханавічы і 26-га сакавіка ў бок Валынцоў. Ад 27-га сакавіка 3-я дывізія легіёнаў была адведзеная ў раён Бальбінова-Прыдруйск, а праз месяц пераведзеная на левы бераг Дзвіны ў раён Пліса-Будслаў. Лінію ж фронту ад Прошкаў да Дзвіны занялі 3-і Елгаўскі і 2-і Вэнтспілскі пяхотныя палкі [23, lp. 91]. Не зважаючы на лютаўскую дамову між Латвіяй і РСФСР латвійскія войскі на папярэдне вызначаную лінію не адыйшлі і сітуацыя на гэтым адцінку засталася бяз зменаў. У Дрысе была створаная латвійская гарадская і раённая вайсковая камэндатура, якую ў траўні перавялі далей ад фронта ў Росіцу. Толькі пасля падпісання 11 жніўня новае латвійска-расейскае дамовы і абмену 4-га кастрычніка ратыфікацыйнымі дакумэнтамі Латвія да 12-га кастрычніка адвяла войскі, аднак пакінуўшы за сабой паводле дамовы Прыдруйскую і Пустынскую воласці Дрысенскага павету.

З пачаткам аперацыі "Зіма" актывізавалася дзейнасць і на адцінку ад Вяты да Домжарыцаў. Вайсковае кіраўніцтва выпадамі імкнулася ня толькі з'вязаць савецкія часткі, каб ня даць магчымасці перакінуць іх у раён актыўных баявых дзеянняў, але і намагалася блакаваць транспартныя артэрыі, каб не дазволіць падвозіць рэзервы з глыбіні Расіі. Гэтак яшчэ да пачатку наступу аддзелы 29-га палка 10-й пяхотнай дывізіі [24 ; 25 ; 26] здзяйсняюць 28-га снежня выпад праз Дзвіну дзеля пашкоджання чыгункі Дынабург-Полацк, і яны ж з 1-м палком конных стральцоў 30-га снежня здзяйсняюць выпад на Дрысу. 31-га снежня 21-ы полк 8-й дывізіі робіць выпад праз Дзвіну на Полацк, бярэ ў палон 95 чырвонаармейцаў, але з прычыны падыходу новых савецкіх аддзелаў, адыходзіць ня здолеўшы заняць горада. Цягам усяе зімовае кампаніі 36-ы полк праз замерзлую Дзвіну робіць рэйды ў бок чыгункі: 5-га студзеня - на Лужкі, 11-га - на Рэчыцы, 19-га і 29-га - на Шацілава, 3-га лютага - на Населіцы, 6-га лютага - на Баравуху. Найбольш удалым быў выпад 6-га лютага двух батальёнаў 29-га палка на чале з камадзірам Стэфанам Вальтарам на станцыю Боркавічы. У выніку рэйду быў захоплены штаб брыгады, узятыя ў палон 208 чырвонаармейцаў, а станцыя знішчаная.

На адцінку ад Туроўлі да Домжарыцаў найбольш удалымі былі польскія выпады:

16-га снежня - двух батальёнаў Гарадзенскага палка 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі на чале з камадзірам падпалкоўнікам Рыбіцкім на Камень, дзе разбілі 149-ы савецкі полк;

7-га студзеня - Наваградскага палка, узмоцненага дзвюма ротамі 13-га палка і гарматай 8-га палка палявой артылерыі, на Наваселле, Чарасвяты, Загор'е;

6-га лютага - 2-га батальёна 33-га палка на Кісялі, Павульле, Старасельле;

25-га лютага - 3-га батальёна 13-га палка разам з 3-м батальёнам 33-га палка на Павульле, Прудок, Увалокі;

28-га красавіка - 2-га батальёна Гарадзенскага палка на Валасовічы.

Увогуле ад лістапада 1919 г. да траўня 1920 г. польскія аддзелы, што стаялі ў першай лініі уздоўж Дзвіны, з'дзейснілі 26 вялікіх і некалькі дзесяткаў меншых выпадаў [27, s. 121].

З савецкага боку найбольш удалай была запланаваная на 20 студзеня 1920 г. кіраўніцтвам 17-й стралецкай дывізіі акцыя, у часе якой два батальёны 146-га і 147-га палкоў напалі на Гомель і Гаравыя, дзе забілі 23 жаўнеры і 30 узялі ў палон, а два батальёны 149-га палка напалі на Заазер'е, Ворань, дзе захапілі 1-ю батарэю 1-га палка палявой артылерыі. Зіма для абодвух бакоў не была лёгкай: шмат коняў памерла ад нястачы фуражу, шмат жаўнераў - ад тыфу. Ня менш пакутвала і насельніцтва: шпіталі ў Полацку былі перапоўненыя з прычыны пануючай эпідэміі. [28, с. 91]

З надыходам вясны пачаліся працы па ўмацаванні лініі і ўладкаванні дарог, дзеля хуткае дастаўкі рэзерваў да лініі фронту. Працы выконваліся аддзеламі, якія часова адводзіліся з фронту. Аднак праект абарончай лініі так і ня быў рэалізаваны, бо не ставала ня толькі людзкіх рэсурсаў, але і матэрыялаў. Гэтак калючага дроту было прывезена чыгункай для 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі 5 вагонаў, а для 8-й пяхотнай дывізіі - 13 вагонаў, але генэрал Шаптыцкі канстатаваў, што гэтага дроту не хапіла, каб зрабіць нават адзін рад агароджы [7, s. 124]. 1-й Арміі ўвесну ўдалося адно: стварыць рэзерв арміі, чаго не было ўзімку, бо 29-ы і 30-ы палкі 10-й пяхотнай дывізіі, што стаялі на Авуце, скарыстоўваліся як падмена стаяўшых у першай лініі палкоў. Толькі пасля адвода з правага берага Дзвіны 3-й дывізіі легіёнаў паўстала магчымасць скарыстаць яе ў якасці рэзерву на асноўнай лініі абароны.

Са сканчэннем маразоў абодва варагуючыя бакі пачалі рыхтавацца да веснавой кампаніі. Кіраўніцтва савецкага Заходняга фронту 18 красавіка 1920 г. сваёй сакрэтнай дырэктывай №0808 загадала 56-й дывізіі сканцэнтравацца ў раёне між Сянном і Багушэўскам, 11-й дывізіі - між Сянном і Чашнікамі, 4-й дывізіі - між Сянном і Астроўнам, 15-й кавалерыйскай дывізіі знаходзіцца ў раёне Шуміліна. Аднак 25 красавіка рушыў польска-ўкраінскі наступ на Кіеў. Горад быў заняты 7 траўня. Войскі Заходняга фронту на загад савецкага кіраўніцтва інтэнсіўна пачалі рыхтаваццца да супрацьнаступу на адцінку Полацк - Лепель. Для польскага кіраўніцтва не была сакрэтам канцэнтрацыя савецкіх войскаў, бо яшчэ 26 красавіка польскі галоўны штаб паведамляў для прэсы, што "на поўдзень ад Дзвіны супраціўнік працягвае гуртаваць вялікія сілы" [29, с. 1], аднак яно недаацаніла магутнасці савецкай групоўкі. Камандуючы Заходнім фронтам Міхаіл Тухачэўскі здолеў на невялікім адцінку згуртаваць процьму войска: 164-я брыгада 55-й дывізіі, 6-я, 53-я, 4-я, 11-я, 56-я, 86-я брыгада 29-й дывізіі і другім эшалонам 5-я і 15-я кавалерыйская дывізіі. Агульны лік жаўнераў групоўкі перавышаў 45 тысячаў, у той час як колькасць жаўнераў у польскіх палках, што стаялі супраць іх на лініі была ня большай за 11 тысячаў. Яшчэ на адлегласці 50-60 км ад фронту ў адводзе стаяла 3-я дывізія легіёнаў, што мела 6 тысячаў жаўнераў, і 1-я Кавалярыйская брыгада ў складе 828 вершнікаў. То бок ударная групоўка 15-й Арміі Заходняга фронту была ўчацвёра больш шматлікай за групоўку 1-й польскай Арміі, што займала лінію " 1-а". На кірунках прарыву дыспрапорцыя магла быць большай яшчэ ўдвая.

Савецкі наступ пачаўся ўначы 14 траўня а палове на трэцюю ўдарам 53-й савецкай дывізіі між азёрамі Гомель і Янова на рэдуты Горкі і Гаравыя, якія трымаў 33-і полк (мал. 2). Потым а 4-й гадзіне моцны ўдар на пазыцыі Мінскага палка. Уранку баямі была ўжо ахопленая ўся лінія абароны 1-й Арміі. На поўначы праз Дзвіну ў раёне Пятроўцаў між пазыцыямі 21-га і 36-га палкоў пачала пры падтрымцы Башкірскага артдывізіёну перапраўляцца 164-я брыгада 55-й дывізіі. Ёй дапамагалі пераведзеная з-пад Апочкі 143-я брыгада 48-й Цвярской дывізіі і накіраваная з Віцебска 160-я брыгада 54-й дывізіі, якія імітавалі пераправу Дзвіны ля Вусця Вушацкага і Полацка і гэтым адцягвалі сілы 21-га і 36-га палкоў. А 7-й гадзіне аддзелы Чырвонае Арміі занялі Лепель. Пасля 10-й гадзіны ў розных месцах абарончай лініі польскіх войскаў пачалі ўтварацца разрывы, што прымусіла палкі да адыходу. Зважаючы на складаную сітуацыю а 16-й гадзіне кіраўніцтва 1-й Арміі аддае загад 7-му палку легіёнаў выйсці з Плісы да Кублічаў на дапамогу 13-му пяхотнаму палку. А 20-й гадзіне штаб 1-й Арміі загадвае палкам арганізавана адыйсці і замацавацца на лініі " 1-b", аднак яшчэ да таго а палове на 20-ю гадзіну 13-ы полк ужо быў змушаны пакінуць Вушачы з прычыны пераходу савецкімі аддзеламі аднайменнае ракі ля Лутава. У той самы час аддзелы 5-й і 56-й савецкіх дывізіяў набліжаліся да ракі Бярэзіны, што пагражала выхадам іх на тылы польскіх войскаў. Таму на дапамогу 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі з раёну Будслаў - Параф'янава да рэчкі Чарніцы і мястэчка Бярэзіна былі скіраваныя 8-ы і 9-ы палкі легіёнаў, якія яшчэ заставаліся ў рэзерве 1-й Арміі. 15-га траўня зранку аднавіўся савецкі наступ. Фронт між 8-й і 1-й Літоўска-Беларуская дывізіямі быў прарваны. Савецкія часткі рушылі трактам Звонь - Кублічы, 13-ы полк змушаны быў адыходзіць і лінія фронту палка пачала загінацца да захаду. 7-му палку легіёнаў, які прыбыў да Кублічаў а 10-й гадзіне прыйшлося адразу далучацца да бою, але спроба супольнага з 13-м палком контранаступу на пазыцыі 53-й савецкай дывізіі была няўдалай і адыход працягнуўся. Толькі вялікая залева ўвечары 16-га траўня спыніла бойню і пасля жорсткага бою, у якім 13-ы і 7-ы палкі страцілі да 30% асабістага складу, ім удалося, кінуўшы значную частку вайсковага рыштунку, адарвацца ад супраціўніка і адыйсці на лінію " 2" у раён возера Шо.

(170KB) Мал. 2. Баявыя дзеянні 14.V-28.V.1920 г.

Таго самага дня 15-га траўня на поўдні абарончай лініі ў раёне Асьсё - Пышна менскі полк стрымліваў спробы 56-й дывізіі прарвацца да Бярэзіны. Бой трываў да вечара, пасля чаго полк змушаны быў адыйсці.

На поўначы ж 21-му палку ўдавалася блакаваць на беразе Дзвіны 164-ю брыгаду 55-й дывізіі, але калі савецкія войскі падыйшлі і з усходу, полк завагаўся і 17-га траўня пачаў бязладна адыходзіць. Таму часткі 8-й дывізіі ня здолелі замацавацца на лініі Авуты. Толькі з дапамогай 1-й Кавалярыйскай брыгады [30 ; 31 ; 32] пад началам У. Бяліны-Пражмоўскага, што перайшла з Пагосту да Дзісны, і 23-га палка перакінутага з-пад Дынабургу кіраўніцтву 1-й Арміі ўдалося стабілізаваць сітуацыю на паўночным адцінку. Трэба заўважыць, што часткі Паўночнае групоўкі, у склад якой уваходзілі 164-я брыгада і 48-я дывізія, мінуўшы Дзісну ішлі абярэжна, бо загадам з Масквы забаранялася пераходзіць буйнымі групамі лінію Друя - Слабодка - Дрысвяты, бо там лічылі, што гэта падкантрольны латвійскім войскам раён і ў адпаведнасці з сакрэтнай латвійска-расійскай дамовай ніякіх дзеянняў польскіх войскаў адсюль ня будзе дазволена [33, с. 13]. Выглядае на тое, што латвійскае кіраўніцтва, пераняўшы ад польскага ўраду частку Дрысенскага павету, намагалася ў часе перамоваў атрымаць у дадатак ад Масквы гэтаксама ані этнічна не павязаную, ані гістарычна не прыналежную да Ліфляндыі частку Браслаўскага павету. Латыскія патрулі, перабраўшыся на паўднёвы бераг, з адыходам польскіх войскаў пазначалі ўздоўж Дзвіны, пачынаючы ад Узмёнаў, тэрыторыю на якую прэтэндавалі. [34, s. 139-140] На поўдні ж 8-я дывізія пад ціскам савецкіх дывізіяў працягвала адыход: 17 траўня уйныя аддзелы пакінулі Лужкі, 18 траўня - Глыбокае, 20 траўня - Варапаева.

Яшчэ паўднёвей на лініі ракі Бярэзіны 1-я Літоўска-Беларуская дывізія разам 8-м і 9-м палкамі 3-й дывізіі легіёнаў ад 16-га да 19-га траўня вяла цяжкія баі. Толькі з 20-га траўня пачынаецца адыход у бок Докшыцаў і гэтых вайсковых частак.

Але ж паступова з прычыны аддаленасці ад тылавых частак і агульнае стомленасці савецкі наступ пачынае запавольвацца. На лініі наступу 53-й савецкай дывізіі з'яўляюцца пераведзеныя польскім кіраўніцтвам з літоўскае мяжы 28-ы і 30-ы палкі канеўскіх стральцоў пад началам камандзіра 19-й брыгады 10-й дывізіі палкоўніка Станіслава Малахоўскага, якія 21-га траўня далучаюцца да змагання пад Белькамі. Паўднёвей у Крывічах высаджваецца пераведзеная з-пад Бабруйску 11-я брыгада 6-й дывізіі [35 ; 36]. Яе 12-ы і 20-ы палкі з'дзяйсняюць марш на поўнач і 21-га траўня ўступаюць у бой пад Дунілавічамі з аддзеламі 4-й савецкай дывізіі. З раёну Маладзечна-Ліда да Крывічоў транспартуецца 17-я вялікапольская дывізія [37 ; 38 ; 39 ; 40]. З прычыны таго, што даўжыня лініі актыўнага фронту ад 14-га траўня павялічылася ўдвая, ейныя батальёны паасобку перакідваюцца да найменш абароненых адцінкаў фронту: 1-ы батальён 67-га палка - да р.Бярэзіны пад Ліпск, 3-і батальён 67-га палка - ў бок Крулеўшчыны пад Чачукі, 1-ы батальён 69-га палка - на поўнач да Вялікіх Сітцаў, 3-і батальён 69-га палка - да Загалоўя ля р.Бярэзіны, батальёны 70-га палка ўвогуле падзялілі між сабой 1-я і 4-я Арміі. І хаця савецкія палкі яшчэ цягам тыдня з цяжкімі баямі прасоўваліся наперад, але гэта было больш падобным да інэрцыі. Камандуючы Заходнім фронтам Міхаіл Тухачэўскі дзеля актывізацыі дзеянняў фронту просіць глаўкама Каменева дадаткова накіраваць ў 16-ю і 15-ю арміі тры і два заградатрады адпаведна [41, с. 39]. Але і гэта не дапамагае. Урэшце між Нарачанскім і Богінскім азёрамі перад лініяй нямецкіх акопаў, што засталіся ад 1-е Сусветнае вайны, савецкія часткі спыніліся. Рэсурсы 15-й савецкай арміі былі вычарпаныя. Канчатковая лінія, якую займалі польскія войскі, выглядала гэтак: рака Вята пад Друяй - Пераброддзе - Богінскае возера - рака Дзісна ля Тверачы - рака Камайка - Мажэйкі - возера Мядзел - возера Нарач - Брусы - Сваткі - Яцковічы на чыгунцы Маладзечна-Полацк - Уладыкі - рака Ільля - Плешчаніцы - Карсаковічы на поўнач ад Зэмбіна - рака Бярэзіна.

Польскае вайсковае кіраўніцтва ўважала травеньскі наступ за сур'ёзную праблему, бо магчымы прарыў пагражаў выхадам савецкіх войскаў на літоўскую мяжу, разрывам кантакту з латвійскім войскам, а ў перспектыве стратай Вільні. Галоўны штаб меў намер вярнуць польскія войскі калі не на пазыцыі, займаныя да пачатку савецкага наступу, дык на лінію ракі Авуты абавязкова [42, с. 2]. З гэтаю мэтаю 25-га траўня загадам Пілсудскага ўтвараецца Рэзервовая Армія на чале з генэралам Казімірам Сасанкоўскім. Да лініі фронту перакідваюцца ўсё новыя вайсковыя адзінкі. Ад заходняе польскае мяжы да лініі нямецкіх акопаў пераводзіцца 7-я Рэзервовая брыгада [43 ; 44 ; 45] пад началам маёра Казіміра Зэнктэлера ў складзе 155-га, 159-га і 167-га палкоў. Палкі мелі па чатыры батальёны ў кожным палку і гэткім чынам колькасць асабовага складу брыгады адпавядала дывізіі. 29-га траўня брыгада пачынае змяняць на лініі часткі 8-й дывізіі, якая пераходзіць паўднёвей да возера Нарач. У склад Рэзервовай Арміі ўлучаныя 1-я Кавалярыйская брыгада, 19-я брыгада 10-й дывізіі, 7-я Рэзервовая брыгада, 8-я дывізія, 9-я брыгада 5-й дывізіі [46 ; 47 ; 48], 11-я Карпацкая дывізія [49 ; 50 ; 51] без 49-га палка. Справа ад Рэзервовай Арміі стала 1-я Армія генэрала Густава Жыгадловіча ў складзе 11-й брыгады 6-й дывізіі, 17-й дывізіі, 3-й дывізіі легіёнаў, 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі. Праваруч 1-й Арміі размесцілася групоўка генэрала Леанарда Скерскага да складу якой належалі: 1-ы полк шэваляжэраў [52], 15-я вялікапольская дывізія [53 ; 54 ; 55 ; 56], 8-я брыгада 4-й дывізіі [57 ; 58 ; 59], якая складалася з пяці паасобных батальёнаў 10-га, 14-га і 18-га палкоў, 4-я брыгада 2-й дывізіі легіёнаў [60 ; 61] (мал. 3).

(170KB) Мал. 3. Баявыя дзеянні 28.V-25.VI.1920 г.

Афіцыйна польскі супрацьнаступ быў запланаваны кіраўніцтвам фронту на 2-га чэрвеня. Правае крыло Рэзервовай Арміі і левае крыло групоўкі Скерскага мусілі наступаць інтэнсіўна і, злучыўшыся ў Докшыцах, замкнуць у катле савецкія дывізіі, што дзейнічалі на маладзечанскім кірунку. Як пазней адзначаў Юзаф Пілсудскі рэалізацыя гэтага плану "адцінала ўсе шляхі вяртання галоўных сілаў Тухачэўскага захопленых авантурай аж пад Маладзечнам" [7, s. 85] Аднак план рэалізаваны ня быў, бо, як адзначалі некаторыя даследчыкі, крылы фронту з прычыны няўзгодненасці згортваліся даволі павольна, а размешчаная ў цэнтры 1-я Армія пасоўвалася надзвычай імкліва [62, s. 44 ; 63, s. 118] Але ёсць некалькі фактаў, што не дазваляюць прыняць гэтае меркаванне за слушнае: 1) 1-я Армія і групоўка Скерскага падпарадкоўваліся наўпрост начальніку фронта генэралу Шаптыцкаму і выконвалі ягоныя загады; 2) З нарысаў палкавых дзеянняў відаць, што палкі 1-й Арміі ўжо 28-га траўня рушылі ў наступ і да пачатку агульнага наступу прасунуліся наперад на 10-15 км; 3) Групоўка ж Скерскага да пачатку наступу так і ня здолела сканцэнтравацца, бо палкі 15-й дывізіі прыбывалі з Украіны паступова: 61-ы полк - 29-га траўня; 62-і полк - 30-га траўня; 60-ы полк - 1-га чэрвеня; 59-ы полк - толькі 2-га чэрвеня. Да таго ж з дзеяў Віленскага палка 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі, які займаў пазыцыю злева ад 15-й дывізіі, вядома, што рушыўшы ў наступ полк быў затрыманы 29-га траўня загадам, бо нявызначанай была сітуацыя на адцінку групоўкі Скерскага [64, s. 220]; 4) Калі б задачай было ўзяць у абцугі савецкія палкі 5-й, 56-й і 29-й дывізіяў, дык групоўка Скерскага мусіла быць больш маналітнай і шматлікай, каб мець эфектыўнае ўзаемадзеянне частак і замкнуць пастку, а пры неабходнасці стрымаць удары звонку магчымых савецкіх рэзерваў. Дзеля ахопу савецкіх палкоў групоўка мусіла рухацца на поўнач да мястэчка Бярэзіны, каб адсекчы шлях адыходу савецкім часткам, але ж пайшла на Докшыцы, чым перакрыла рух 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі, якую з гэтае прычыны адвялі з фронта. Да таго ж сам Начальнік Польскае дзяржавы 4-га чэрвеня ў лісце да генэрала Шаптыцкага не спрабуе спыніць 1-ю Армію, каб даць магчымасць захлопнуць пастку, але як аб вырашаным папярэдне разважае, што пасля дойсця да Бярэзінскіх балотаў палкі 1-е арміі мусяць стаць так, каб пры нагодзе аказаць дапамогу або Рэзервовай Арміі, або групоўцы Скерскага [65, s. 171]. З напісанага вышэй вынікае, што задачай фронту не было замкненне ў кола Паўднёвае групоўкі 15-й савецкае Арміі, якая складалася з дывізіяў 5-й, 56-й і 86-й брыгады 29-й дывізіі, а таксама скіраванай ім на дапамогу 6-й дывізіі, але выцісканне іх за Бярэзіну, каб тэрмінова вызваліць рэсурсы для антыбальшавіцкага фронту на Ўкраіне.

На самым паўночным адцінку фронту 1-я Кавалярыйская брыгада з прыдадзеным ёй 3-м батальёнам 29-га палка наступальныя дзеянні распачала 4-га чэрвеня, пасоўвалася паволі, значных баёў ня мела і толькі 8-га чэрвеня пад Юркаўшчынай сутыкнулася з акапаўшыміся часткамі 164-й брыгады і 18-й дывізіі. Камандуючы Заходнім фронтам Тухачэўскі паставіў Паўночнай групоўцы, да якой належалі згаданыя часткі, задачу захаваць перад Дзісной плацдарм для наступнага савецкага наступу. Ягоны загад быў выкананы, часткі 1-й Кавалярыйскай брыгады ня здолелі выйсці за лінію балотаў Ельні і 9-га чэрвеня замацаваліся на лініі Дрыгучы - Саўчонкі - фальварак Геленполь. Пасля двухтыднёвага адпачынку 7-ы і 11-ы ўланскія палкі ад'ехалі на Ўкраіну.

Дыслакаваная на поўдзень ад 1-й Кавалярыйскай брыгады групоўка пад началам камандзіра 10-й дывізіі генэрала Люцыяна Жалігоўскага ў складзе 28-га, 29-га, 30-га палкоў 10-й дывізіі, 21-га палка 8-й дывізіі, 155-га палка Рэзервовай брыгады і 13-га палка віленскіх уланаў [66] распачала контранаступ 31-га траўня з удару па аддзелах 53-й савецкай дывізіі і заняцця Казянаў на Дзісне. Кіраўніцтва Заходняга фронту ўстурбавалася і загадала, скарыстаўшы 18-ю дывізію, вярнуць Казяны, аднак спроба была няўдалай і савецкія часткі пачалі адыходзіць. Тлумачачы галоўкаму савецкіх войскаў Сяргею Каменеву прычыну паразы пад Казянамі Міхаіл Тухачэўскі скардзіўся: "Галоўнай цяжкасцю барацьбы з'яўляецца якасць вялікапольскіх дывізіяў і выдатная арганізацыя папаўнення" [41, с. 51]. Далей групоўка Жалігоўскага рушыла ўздоўж Дзісны праз Азяраву, Агальніцу, Полава. 5-га чэрвеня ёй занятая Шаркоўшчына. Цяжкімі былі баі 6-га і 7-га чэрвеня за Германавічы, дзе разыходзіліся шляхі на Дзісну, Пагост, Лужкі. У гэтых баях найбольшыя страты мелі 30-ы і 21-ы палкі. Пасля заняцця Германавічаў групоўка падзялілася: 30-ы, 23-і і 13-ы ўланскі палкі працягнулі рухацца ў бок Дзісны з цяжкасцю пераадольваючы пад Гастабожам і Ямнамі супраціў 157-га, 158-га, 159-га палкоў 18-й дывізіі i 480-га палка 54-й дывізіі. 9-га чэрвеня палкі выйшлі на лінію Сіцькова - Акунёва - Барсукі. У гэты час кіраўніцтва Заходняга фронту дасылае для 18-й дывізіі 2000 жаўнераў папаўнення [41, с. 53], бо дывізія ў баях уздоўж Дзісны страціла да 70% асабістага складу. З прычыны ўзмацнення 18-й дывізіі спроба 13-га чэрвеня польскіх войскаў прасунуцца далей на ўсход ня мела поспеху. Другая частка групоўкі Жалігоўскага з Германавічаў пайшла на Лужкі, дзе 21-ы полк застаўся прыкрываць правы фланг, а 28-ы, 29-ы і 155-ы рушылі ў бок Язна і 9-га чэрвеня дасягнулі лініі ракі Авуты. Заходні фронт, не зважаючы на адыход ягоных частак, інтэнсіўна рыхтаваўся да чарговага наступу, таму на загад кіраўніцтва да лініі фронту былі скіраваныя 54-я і 16-я савецкія дывізіі. У змяніўшыхся варунках кіраўніцтва Рэзервовае Арміі паспрабавала 18-га чэрвеня між пазыцыяў 18-й і 53-й дывізіяў у раёне Язна пераадолець Авуту і прасунуцца на ўсход. Аднак шчыльнасць савецкіх войскаў была надзвычай высокай і аддзелы 29-га і 155-га палкоў, што прыймалі ўдзел у выпадзе, пасля працяглых баёў мусілі адыйсці. Страты польскага боку ў баях пад Язнам склалі блізу батальёну.

Праваруч групы Жалігоўскага рухалася аператыўная група пад началам камандзіра 5-й дывізіі генэрала Ўладзіслава Енджэеўскага, якая складалася з 159-га і 167-га палкоў Рэзервовае брыгады, 13-га, 33-га і 36-га палкоў 8-й дывізіі генэрала Юзафа Чыкеля, 1-га палка конных стральцоў [67] ды 38-га і 39-га палкоў 5-й дывізіі, што ішлі другім эшалонам. Група пачала актыўныя дзеянні 1-га чэрвеня з боя з галоўнымі сіламі 53-й савецкай дывізіі за Паставы, Русакі. Далей 159-ы і 167-ы палкі рушылі на Варапаева, а тры палкі 8-й дывізіі на Дунілавічы. Тухачэўскі, які напачатку планаваў перакінуць новапрыбылую 12-ю дывізію ў раён Даўгінава, перадумаў і скіраваў яе на дапамогу 53-й дывізіі. За тыдзень да пачатку польскага наступу ў тэлефоннай размове з Каменевым Тухачэўскі казаў, што "8-я дывізія і 1-я Літбелдывізія цалкам разбітыя і 15-я Армія з імі як баявой сілай ня лічыцца" [41, с. 36]. Аднак камандуючы памыліўся, бо менавіта палкі 8-е дывізіі у цяжкіх баях 2-га-4-га чэрвеня разбілі свежую 12-ю дывізію і фронт працягнуў каціцца на ўсход. 5-га чэрвеня 159-ы полк займае Асінгарадок, а 33-і полк разам з 1-м палком конных стральцоў - Глыбокае. Пасля Глыбокага рух групоўкі запаволіўся, бо перад ёй з'явіліся яшчэ і палкі 4-й савецкай дывізіі, што адыйшлі з раёну Будслава. Але наступ не спыніўся. Палкі пад началам Енджыеўскага паслядоўна займаюць Плісу, Чарневічы, Зябкі. 10-га чэрвеня яны выходзяць на лінію Авуты. 8-я дывізія адыходзіць да рэзерву, а ейнае месца займаюць 38-ы і 39-ы палкі 5-й дывізіі. Пачынаюцца пазыцыйныя баі, якія цягнуцца да канца месяца.

Самай паўднёвай часткай Рэзервовае Арміі былі палкі 11-й дывізіі. Наперадзе ішлі 46-ы і 47-ы палкі памежных стральцоў, а 48-ы полк ішоў другім эшалонам, з'яўляючыся рэзервам арміі. Шлях пралягаў праз Мядзел, Груздова, Шырагі. 6-га чэрвеня палкі 11-й Карпацкай дывізіі вялі баі на лініі Леднікі - Шырагі - Каралевічы - Слабада з часткамі 11-й савецкай дывізіі, што адыходзіла з-пад Докшыцаў. Далей, мінуўшы Галубічы, фарсаваўшы рэчку Шошу і пасля цяжкіх баёў 10-га-12-га чэрвеня заняўшы Слабодку, Вострава і Ліпава, выйшлі на лінію возера Псуя - возера Шо - рака Шоша.

Праваруч 11-й дывізіі ўздоўж чыгункі Маладзечна-Полацк пасам шырынёй блізу 20 км рухаліся часткі 11-й брыгады 6-й дывізіі пад началам палкоўніка Ігната Піцка і 17-й дывізіі генэрала Адольфа Кучэўскага, што належалі да 1-й Арміі. Яшчэ да таго як 1-га чэрвеня 12-ы і 20 палкі 11-й брыгады пайшлі ў наступ і занялі Новікі, суседняя 17-я дывізія 29-га траўня ўжо заняла Яцковічы, а 30-га - Крывічы. 3-га чэрвеня ёю было занятае Задубенне, 4-га - Будслаў і Параф'янава, 5-га - Вялікія Сітцы. Выціснуўшы на паўночны ўсход часткі 4-й і 11-й савецкіх дывізіяў згаданыя вайсковыя часткі скончылі баявыя дзеянні і 7-га чэрвеня 17-я дывізія адводзіцца ў рэзерв фронту, а 11-я брыгада з Крывічоў ад'язджае на Ўкраіну.

Падобным быў баявы шлях і 3-й дывізіі легіёнаў, якая пачала наступ 28-га траўня. 1-га чэрвеня яна пераправілася праз Вяллю на адцінку Камена - Аношкі. 2-га чэрвеня 9-ы полк легіёнаў заняў Даўгінава. Далей дывізія рушыла на Докшыцы. 4-га чэрвеня адбыўся значны бой 7-га і 8-га палкоў легіёнаў з часткамі 6-й савецкай дывізіі. Пасля падыходу 5-га чэрвеня да Докшыцаў палкі 3-й дывізіі былі выведзеныя ў рэзерв, а з 10-га чэрвеня пачалі цягніком, як і 11-я брыгада 6-й дывізіі, ад'язджаць на Ўкраіну.

Яшчэ карацейшым па часе атрымаўся наступ 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі, якая распачала актыўныя баявыя дзеянні адначасова з 3-й дывізіяй легіёнаў, але ўжо 29-га траўня палкі правае рукі мусілі чакаць пакуль выйдуць на вызначаную лінію атакі суседнія палкі 15-й дывізіі. 1-га чэрвеня 1-я Літоўска-Беларуская дывізія заняла Крайск і Хадакі. Урэшце 2-га чэрвеня фарсавала Дзвінасу і дапамагла адкінуць стаяўшыя перад фронтам аддзелы 5-й і 56-й савецкіх дывізіяў. Пасля гэтага ад 3-га чэрвеня дывізія была выведзеная ў рэзерв і рухалася другім эшалонам у бок Докшыцаў. Гэткім чынам з 3-га па 5-га чэрвеня цалкам уся 1-я Армія, не ствараючы для Паўднёвае групоўкі 15-й Арміі ніякіх катлоў, была знятая з фронту.

Ішоўшая з правага флангу групоўка генэрала Скерскага была стварэннем стракатым і эфемерным, бо складалася з аддзелаў розных палкоў розных дывізіяў, якія ў розны час прыбывалі на фронт, мелі свае мэты і сканчалі баявыя дзеянні разначасова. "Старажыламі" тут былі 24-ы і 4-ы палкі 2-й дывізіі легіёнаў, што належала да 4-й Арміі і задачай якіх ад восені 1919 г. было трымаць лінію ўздоўж Бярэзіны. Пасля савецкага наступу, каб забяспечыць сувязь з 1-й Літоўска-Беларускай дывізіяй, сюды 24-га траўня прыбывае 1-ы полк шэваляжэраў 1-й Кавалярыйскай брыгады, які да таго ваяваў пад Кіевам. Пра тое, што вайсковых рэсурсаў не ставала, сведчыць перавод з-пад Карасценя на Ўкраіне не асобных палкоў 4-й дывізіі, але батальёнаў: 23-га траўня - 2-га і 3-га батальёнаў 10-га палка; 24-га траўня - 3-га батальёна 14-га палка; 25-га траўня - 1-га і 3-га батальёнаў 18-га палка. Урэшце, як адзначана вышэй, з 29-га траўня да 2-га чэрвеня прыбылі палкі 15-й дывізіі і запоўнілі прагал у польскай абароне. У такіх варунках наладзіць узаімадзеянне было надта складана. Правафлаговыя 4-ы і 24-ы палкі пасля непрацяглых дзеянняў 1-га чэрвеня выйшлі на лінію Бярэзіны і скончылі рух. Батальёны 14-га і 18-га палкоў пасля некалькіх дзён баёў таго ж самага 1-га чэрвеня занялі Прускевічы і былі выведзеныя ў рэзерв. Толькі два батальёны 10-га палка працягвалі рух на поўнач уздоўж Бярэзіны і 5-га чэрвеня дайшлі да раёну Караліно-Ліпск. Прастаяўшы два тыдні на лініі ўздоўж Бярэзіны яны таксама былі выведзеныя ў рэзерв. Далей за ўсіх зайшла на поўнач 15-я дывізія. Рушыла яна з-пад Плешчаніцаў у бок Докшыцаў. 2-га чэрвеня пад Шклянцамі разбіла 6-ю дывізію, накіраваную туды Тухачэўскім дзеля дапамогі Паўднёвай групоўцы. 5-га чэрвеня ейны 60-ы полк заняў Докшыцы, пасля чаго дывізія павярнула на ўсход і пайшла ў бок Дзедзіна. 7-га чэрвеня яна з баямі выходзіць да Бярэзіны. 9-га чэрвеня 60-ы полк фарсуе Бярэзіну і выходзіць на лінію рэчкі Чарніцы. Пачынаюцца пазыцыйныя баі. 13-га-14-га чэрвеня дывізіяй робіцца спроба пераправіцца праз Бярэзіну і стварыць плацдарм на ўсходнім беразе ракі. Дзеля гэтага 59-ы полк, каб адцягнуць увагу савецкіх аддзелаў, на поўдні праз Броды наступае і займае з боем Домжарыцы. Тры батальёны 61-га палка спрабуюць заняць Кадлубішча, але пасля цяжкога бою змушаныя вярнуцца. Аднак была і прыемная для дывізіі падзея, на ейны бок пераходзіць 59-ы арэнбурскі казацкі полк 10-й кавалярыйскай дывізіі на чале з камандзірам палка Бекам Мемдзіевым. 20-га чэрвеня дывізія здае паўночную частку адцінку 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі і займае пазыцыі ўздоўж Бярэзіны ад Убарка да Ўлесся. З 23-га на 24-га чэрвеня выведзеная з рэзерву 21-я савецкая дывізія з дапамой артылерыі 6-й дывізіі робіць спробу прарыву польскай абароны. Яна збівае Наваградскі полк з пазыцыяў на лініі Вялікая Чарніца - Адрубак і адкідвае за Бярэзіну 2-ю брыгаду 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі. Няспыныя баі доўжацца цягам амаль двух дзён. З дапамогай іншых палкоў дывізіі і 61-га палка 15-й дывізіі непрыяцель быў урэшце адкінуты. Паводле польскіх крыніцаў колькасць палеглых з савецкага боку ў часе гэтых баёў склала каля 600 жаўнераў [8, s. 28].

На дасягнутых пазыцыях польскія палкі знаходзіліся да 4-га ліпеня, калі Заходні фронт, атрымаўшы яшчэ некалькі дывізіяў падмацавання з іншых франтоў, рушыў на чале з Тухачэўскім у знакаміты паход на Варшаву.

ЛІТАРАТУРА

1. Zawadzki, B. System obrony w 1920 roku / B. Zawadzki. - Warszawa : Wojskowy Instytut Naukowo-Wydawniczy, 1926.

2. Goch, K. Zarys historji wojennej 13-go pułku piechoty / K. Goch. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

3. Fularski, M. Zarys historji wojennej 21-go warszawskiego pułku piechoty / M. Fularski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

4. Ciapka, J. Zarys historji wojennej 33-go pułku piechoty / J. Ciapka. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

5. Pomarański, S. Zarys historji wojennej 36-go pułku piechoty Legii Akademickiej / S. Pomarański. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1930.

6. Kraszewski, S. Zarys historji wojennej 8-go pułku artylerii polowej / S. Kraszewski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

7. Piłsudski, J. Rok 1920. Z powodu pracy M. Tuchaczewskiego "Pochód za Wisłę" / J. Piłsudski. - Warszawa : Ignis, 1924.

8. Jędrzęjczak, L. Zarys historji wojennej 80-go Pułku Strzelców Nowogródzkich / L. Jędrzęjczak. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1930.

9. Dąbrowski, J. Zarys historji wojennej 81-go Pułku Strzelców Grodzieńskich / J. Dąbrowski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

10. Waligóra, B. Zarys historji wojennej 85-go pułku strzeców wileńskich / B. Waligóra. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

11. Mieczkowski, S. Zarys historji wojennej 86-go mińskiego pułku piechoty / S. Mieczkowski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

12. Piotrowski, B. Zarys historji wojennej 3-go pułku strzelców konnych / B. Piotrowski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1930.

13. Pomarański, S. Zarys historji wojennej 1-go pułku piechoty legionów / S. Pomarański. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1931.

14. Bąbiński, K. Zarys historii wojennej 5-go Pułku Piechoty Legionów / K. Bąbiński. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

15. Skarbek, E. Zarys historji wojennej 6-go pułku piechoty legionów / E. Skarbek. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

16. Markiewicz, F. Zarys historji wojennej 7-go pułku piechoty legionów / F. Markiewicz. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

17. Targowski, M. Zarys historji wojennej 8-go pułku piechoty legionów / M. Targowski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

18. Szatner, Z. Zarys historji wojennej 9-go Pułku Piechoty Legjonów / Z. Szatner. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

19. Witkowski, S. Zarys historji wojennej 23-go Pułku Piechoty / S. Witkowski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

20. Kutrzeba, T. Wspomnienia żołnierskie w dzień święta narodowego Łotwy / T. Kutrzeba // Przegląd Współczesny. - Kraków, 1927. - Т. ХХ, Z. 57. - S. 113-120.

21. Łatyszonek, O. Białoruskie formacje wojskowe: 1917-1923 / O. Łatyszonek. - Białystok : Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 1995.

22. Документы внешней политики СССР : в 24 т. / Министерство иностранных дел СССР ; редкол.: Г.К. Деев [и др.]. - Москва : Государственное издательство политической литературы, 1958. Т. 2 : 1 января 1919 г. - 30 июня 1920 г.

23. Kapenieks, K. Latvijas armijas darbība Drisas apriņķī 1920. gadā / K. Kapenieks // Latvijas Kara muzeja gadagrāmata IX / sast. J. Ciganovs. - Rīga, 2008. - Lpp. 88-106.

24. Zaborowski, W. Zarys historji wojennej 28-go pułku strzelców kaniowskich / W. Zaborowski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

25. Bełdowski, L. Zarys historji wojennej 29-go pułku strzelców kaniowskich / L. Bełdowski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

26. Makowski, T. Zarys historji wojennej 30-go Pułku Strzelców Kaniowskich / T. Makowski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

27. Odziemkowski, J. Leksykon wojny polsko-rosyjskiej 1919-1920 / J. Odziemkowski. - Warszawa : Rytm, 2004.

28. Данилов, И. А. Воспоминания о моей подневольной службе у большевиков / И. А. Данилов // Архив Русской Революции. - Берлин, 1924. - Т. XIV. - С. 39-132.

29. На фронтах. Сообщение польскаго главнаго штаба // Сегодня. - Рига, 1920. - № 95 (29 апреля).

30. Laudyn, W. Zarys historji wojennej 7-go pułku ułanów lubelskich / W. Laudyn. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1931.

31. Soninski, J. Zarys historji wojennej 11-go pułku ułanów legionowych / J. Soninski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

32. Kłopotowski, M. Zarys historji wojennej 18-go pułku ułanów pomorskich / M. Kłopotowski, J. Dobiecki. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

33. Сергеев, Е. Н. От Двины к Висле / Е. Н. Сергеев. - Смоленск : 1923.

34. Jēkabsons Ē. Łotewsko-polska współpraca wojskowa w maju-sierpniu 1920 roku (Latvijas-Polijas militārā sadarbība 1920. gada maijā-augustā) / Ē. Jēkabsons // Księga jubileuszowa Muzeum Wojska 1968-1998 / red. Elżbieta Łagunionek. - Białystok, 1999. S. 139-148.

35. Mucha, F. Zarys historji wojennej 12-go pułku piechoty / F. Mucha. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

36. Wrona, S. Zarys historji wojennej 20-go pułku piechoty Ziemi Krakowskiej / S. Wrona. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

37. Konieczny, S. Zarys historji wojennej 67-go pułku piechoty wielkopolskiej / S. Konieczny. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

38. Plasota, K. Zarys historji wojennej 68-go pułku piechoty / K. Plasota. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

39. Filary, J. Zarys historji wojennej 69-go pułku piechoty / J. Filary. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

40. Englicht, J. Zarys historji wojennej 70-go pułku piechoty wielkopolskiej / J. Englicht. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

41. Директивы командования фронтов Красной Армии (1917-1922 гг.) : в 4 т. / Главное архивное управление при Совете Министров СССР ; редкол.: Н.Н. Азовцев [и др.]. - Москва : Воениздат, 1974. Т. 3 : апрель 1920 г. - 1922 г.

42. Карачевцев, С. Решающий момент на польско-большевитском фронте / С. Карачевцев // Сегодня. - Рига, 1920. - № 114 (23 мая).

43. Przyjemski, T. Zarys historji wojennej 73-go pułku piechoty / T. Przyjemski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

44. Bożejko, P. Zarys historji wojennej 74-go górnośląskiego pułku piechoty / P. Bożejko. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

45. Głut, M. Zarys historji wojennej 75-go pułku piechoty / M. Głut. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

46. Kulczycki, J. Zarys historji wojennej 38-go pułku strzelców lwowskich / J. Kulczycki. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

47. Smotrecki, H. Zarys historji wojennej 39-go pułku strzelców lwowskich / H. Smotrecki. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

48. Jagiełłowicz, W. Zarys historji wojennej 40-go pułku strzelców lwowskich / W. Jagiełłowicz. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

49. Wyzina, J. Zarys historji wojennej 5-go Pułku Strzelców Podhalańskich / J. Wyzina. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

50. Synoś, J. Zarys historji wojennej 6-go pułku strzelców podhalańskich / J. Synoś. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

51. Galicz, K. Zarys historji wojennej 48-go Pułku Piechoty Strzelców Kresowych / K. Galicz. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1928.

52. Karcz, J. Zarys historji wojennej 1-go pułku szwoleżerów Józefa Piłsudskiego / J. Karcz, W. Kryński. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1931.

53. Nowicki, F. Zarys historji wojennej 59-go pułku piechoty wielkopolskiej / F. Nowicki. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

54. Smoleń, B. Zarys historji wojennej 60-go pułku piechoty wielkopolskiej / B. Smoleń. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1930.

55. Rupniewski, W. Zarys historji wojennej 61-go pułku piechoty wielkopolskiej / W. Rupniewski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

56. Radwański, L. Zarys historji wojennej 62-go Pułku Piechoty Wielkopolskiej / L. Radwański. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

57. Kłosowski, F. Zarys historii wojennej 10-go Pułku Piechoty / F. Kłosowski. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

58. Wierzyński, S. Zarys historji wojennej 14-go pułku piechoty / S. Wierzyński. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

59. Roszkiewicz, M. Zarys historii wojennej 18-go Pułku Piechoty / M. Roszkiewicz. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

60. Lewicki, A. Zarys historji wojennej 4-go pułku piechoty legionów / A. Lewicki. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

61. Pałac, J. Zarys historji wojennej 24-go pułku piechoty / J. Pałac. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1930.

62. Łukomski, G. Wojna polsko-bolszewicka 1919-1920 : działania bojowe, kalendarium / G. Łukomski, B. Polak, M. Wrzosek. - Koszalin : Wyższa Szkoła Inżynierska, 1990. T. 2 : (marzec-październik 1920 r.)

63. Wojtaszak, A. Generał broni Stanisław Szeptycki (1867-1950) / A. Wojtaszak. - Szczecin : Uniwersytet Szczeciński, 2000.

64. Waligóra, B. Dzieje 85-go Pułku Strzelców Wileńskich / B. Waligóra. - Warszawa : Wojskowy Instytut Naukowo-Wydawniczy, 1928.

65. Stankiewicz, W. Sześć listów Józefa Piłsudskiego do Stanisława Szeptyckiego z okresu wojny polsko-radzieckiej / W. Stankiewicz // Dzieje Najnowsze. - Wrocław, 1971. - R. 3, Z. 3. - S. 157-173.

66. Aleksandrowicz, S. Zarys historji wojennej 13-go pułku ułanów wileńskich / S. Aleksandrowicz. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1929.

67. Mularczyk, J. Zarys historji wojennej 1-go pułku strzelców konnych / J. Mularczyk. - Warszawa : Wojskowe Biuro Historyczne, 1931.

ДАДАТАК

СПІС ВАЙСКОВЫХ ФАРМАВАННЯЎ, ЯКІЯ ПРЫЙМАЛІ ЎДЗЕЛ У БАЯВЫХ ДЗЕЯННЯХ

(у круглых дужках змешчаныя скароты, якімі вайсковыя адзінкі пазначаныя на схемах).

Польскія вайсковыя адзінкі.

1-я літоўска-беларуская дывізія (1DLB)

І-я літоўска-беларуская брыгада

мінскі полк стральцоў (Мр), віленскі полк стральцоў (Wр).

ІІ-я літоўска-беларуская брыгада

навагрудскі полк стральцоў (Nр), гродзенскі полк стральцоў (Gр).

3-і полк конных стральцоў (3рsk)

1-я дывізія пяхоты легіёнаў (1DP)

I-я брыгада пяхоты

1-ы полк пяхоты легіёнаў (1р), 5-ы полк пяхоты легіёнаў (5р).

IІІ-я брыгада пяхоты

6-ы полк пяхоты легіёнаў (6р), 41-ы сувалкаўскі полк пяхоты. [ваяваў на Ўкраіне]

2-я дывізія пяхоты легіёнаў (2DP)

IV-я брыгада пяхоты

4-ы полк легіёнаў (4р), 24-ы полк пяхоты (24р).

3-я дывізія пяхоты легіёнаў (3DP)

V-я брыгада пяхоты

7-ы полк пяхоты легіёнаў (7р), 8-ы полк пяхоты легіёнаў (8р).

VI-я брыгада пяхоты

9-ы полк пяхоты легіёнаў (9р), 23-і полк пяхоты (23р).

4-я дывізія пяхоты (4DP)

[з 12-ці батальёнаў толькі 5 ваявалі на разгляданым адцінку фронту, астатнія пад Барысавам у складзе 4-й Арміі]

VII-я брыгада пяхоты

10-ы полк пяхоты Цешынскай зямлі (10р), 14-ы полк пяхоты Куяўскай зямлі (14р).

VIII-я брыгада пяхоты

18-ы полк пяхоты Яраслаўскай зямлі (18p), 37-ы Ленчыцкі полк пяхоты (37р). [ваяваў пад Барысавам]

5-я дывізія пяхоты (5DP)

[з 12-ці батальёнаў толькі 7 ваявалі на разгляданым адцінку фронту, астатнія ў раёне Львоў-Вінніца]

IX-я брыгада пяхоты

38-ы полк львоўскіх стральцоў (38р), 39-ы полк львоўскіх стральцоў (39р).

X-я брыгада пяхоты[апрача ІІІ батальёна 40-га палка брыгада ваявала у раёне Львоў-Вінніца]

40-ы полк дзяцей Львова (40р), [тут ваяваў толькі ІІІ бат.] 19-ы полк дапамогі Львова (19р).

6-я дывізія пяхоты (6DP)

XI-я брыгада пяхоты

12-ы полк пяхоты (12р), 20-ы полк пяхоты (20р).

XII-я брыгада пяхоты[ваявала між Бабруйскам і Барысавам супраць 16 Арміі]

16-ы полк пяхоты (16р), 17-ы полк пяхоты (17р).

8-я дывізія пяхоты (8DP)

XV-я брыгада пяхоты

13-ы полк пяхоты (13р), 33-ы полк пяхоты (33р).

XVI-я брыгада пяхоты

21-ы полк пяхоты (21р), 36-ы полк пяхоты (36р).

10-я дывізія пяхоты (10DP)

XIX-я брыгада пяхоты

28-ы полк канеўскіх стральцоў (28р), 30-ы полк канеўскіх стральцоў (29р).

XX-я брыгада пяхоты

29-ы полк канеўскіх стральцоў (30р), 31-ы полк канеўскіх стральцоў. [стаяў пад Вільняй на літоўскай мяжы]

11-я карпацкая дывізія пяхоты (11DP)

XXI-я брыгада пяхоты

46-ы полк памежных стральцоў (46р), 47-ы полк памежных стральцоў (47р).

XXІІ-я брыгада пяхоты

48-ы полк памежных стральцоў (48р), 49-ы полк памежных стральцоў. [ваяваўна Ўкраіне ў складзе 6-й Арміі]

15-я вялікапольская дывізія пяхоты (15DP)

XXIX-я брыгада пяхоты

59-ы полк вялікапольскай пяхоты (59р), 60-ы полк вялікапольскай пяхоты (60р).

XXX-я брыгада пяхоты

61-ы полк вялікапольскай пяхоты (61р), 62-ы полк вялікапольскай пяхоты (62р).

17-я вялікапольская дывізія пяхоты (17DP)

XXXIII-я брыгада пяхоты

67-ы полк вялікапольскай пяхоты (67р), 68-ы полк вялікапольскай пяхоты (68р).

XXXIV-я брыгада пяхоты

69-ы полк вялікапольскай пяхоты (69р), 70-ы полк вялікапольскай пяхоты (70р). [І-ы бат. ваяваў пад Ігуменам]

1-я брыгада кавалерыi (1BJ)

7-ы полк люблінскіх уланаў (7puł), 11-ы полк легіёнаўскіх уланаў (11puł).

18-ы полк паморскіх уланаў (18puł), 1-ы полк шэваляжэраў (1psz). [ваяваў ў складзе групоўкі Скерскага]

VII-я рэзервовая брыгада(7BR)

155-ы вялікапольскі полк пяхоты (155р), 159-ы вялікапольскі полк пяхоты (159р).

167-ы бытамскі полк пяхоты (167р).

1-ы полк конных стральцоў (1psz). [ваяваў ў складзе групоўкі Скерскага]

13-ы полк віленскіх уланаў (13puł). [ваяваў ў складзе групоўкі Енджэеўскага]

Вайсковыя адзінкі Чырвонай Арміі

4-я Смаленская стралецая дывізія (4СД)

10-я стралецая брыгада

28-ы стралецкі полк (28п), 29-ы стралецкі полк (29п), 30-ы стралецкі полк (30п).

11-я стралецкая брыгада

31-ы стралецкі полк (31п), 32-і стралецкі полк (32п), 33-і стралецкі полк (33п).

12-я стралецкая брыгада

34-ы стралецкі полк (34п), 35-ы стралецкі полк (35п), 36-ы стралецкі полк (36п).

5 Пензенскаястралецкая дывізія(5СД)

13- я стралецкая брыгада (13Бр)

37-ы стралецкі полк, 38-ы стралецкі полк, 39-ы стралецкі полк.

14-я стралецкая брыгада (14Бр)

40-ы стралецкі полк, 41-ы стралецкі полк, 42-і стралецкі полк.

15-я стралецкая брыгада (15Бр)

43-і стралецкі полк, 44-ы стралецкі полк, 45-ы стралецкі полк.

6-я стралецкая дывізія (6СД)

16-я стралецкая брыгада

46-ы стралецкі полк, 47-ы стралецкі полк, 48-ы стралецкі полк.

17-я стралецкая брыгада

49-ы стралецкі полк, 50-ы стралецкі полк, 51-ы стралецкі полк.

18-я стралецкая брыгада

52-і стралецкі полк, 53-i стралецкі полк, 54-ы стралецкі полк.

10-я Кубанская кавалярыйская дывізія (10КД)

3-я кавалярыйская брыгада

59-ы кавалярыйскi полк, 60-ы кавалярыйскі полк.

11-я Петраградская стралецкая дывізія (11СД)

31-я стралецкая брыгада

91-ы стралецкі полк, 92-і стралецкі полк, 93-і стралецкі полк.

32-я стралецкая брыгада

94-ы стралецкі полк (94п), 95-ы стралецкі полк (95п), 96-ы стралецкі полк (96п).

33-я стралецкая брыгада

97-ы стралецкі полк, 98-ы стралецкі полк, 99-ы стралецкі полк.

12-я стралецкая дывізія ім. Петрасавета (12СД)

34-я стралецкая брыгада

100-ы стралецкі полк, 101-ы стралецкі полк, 102-i стралецкі полк.

35-я стралецкая брыгада

103-i стралецкі полк, 104-ы стралецкі полк, 105-ы стралецкі полк.

36-я стралецкая брыгада

106-ы стралецкі полк, 107-ы стралецкі полк, 108-ы стралецкі полк.

15-я Кубанская кавалярыйская дывізія (15КД)

1-я кавалярыйская брыгада

85-ы кавалярыйскi полк, 86-ы кавалярыйскi полк.

2-я кавалярыйская брыгада

87-ы кавалярыйскi полк, [не сфармаваны] 88-ы кавалярыйскi полк.

3-я кавалярыйская брыгада.

89-ы кавалярыйскi полк, 90-ы кавалярыйскi полк.

17-я стралецкая дывізія (17СД)

49-я стралецкая брыгада

145-ы стралецкі полк (145п), 146-ы стралецкі полк (146п), 147-ы стралецкі полк (147п).

50-я стралецкая брыгада

148-ы стралецкі полк (148п), 149-ы стралецкі полк (149п), 150-ы стралецкі полк (150п).

51-я стралецкая брыгада

151-ы стралецкі полк (151п), 152-і стралецкі полк (152п), 153-і стралецкі полк (153п).

18-ястралецкая дывізія (18СД)

52-я стралецкая брыгада

154-ы стралецкі полк, 155-ы стралецкі полк, 156-ы стралецкі полк.

53-я стралецкая брыгада

157-ы стралецкі полк, 158-ы стралецкі полк, 159-ы стралецкі полк.

54-я стралецкая брыгада

160-ы стралецкі полк, 161-ы стралецкі полк, 162-і стралецкі полк.

21-я Пермскаястралецкая дывізія (21СД)

61-я стралецкая брыгада

181-ы стралецкі полк, 182-і стралецкі полк, 183 -і стралецкі полк.

62-я стралецкая брыгада

184-ы стралецкі полк, 185-ы стралецкі полк, 186-ы стралецкі полк.

63-я стралецкая брыгада

187-ы стралецкі полк, 188 стралецкі полк, 189 стралецкі полк.

29-я стралецкая дывізія (29СД)

85-я стралецкая брыгада[ваявала на Паўднёва-заходнім фронце]

253-і стралецкі полк, 254-ы стралецкі полк, 255-ы стралецкі полк.

86-я стралецкая брыгада (86Бр)

256-ы стралецкі полк, 257-ы стралецкі полк, 258-ы стралецкі полк.

87-я стралецкая брыгада (87Бр)

259-ы стралецкі полк, 260-ы стралецкі полк, 261-ы стралецкі полк.

48-я стралецкая дывізія (48СД)

142-я стралецкая брыгада

424-ы стралецкі полк, 425-ы стралецкі полк, 426-ы стралецкі полк.

143-я стралецкая брыгада

427-ы стралецкі полк, 428-ы стралецкі полк, 429-ы стралецкі полк.

144-я стралецкая брыгада

430-ы стралецкі полк, 431-ы стралецкі полк, 432-і стралецкі полк.

53-я стралецкая памежная дывізія (53СД)

157-я стралецкая брыгада

469-ы стралецкі полк, 470-ы стралецкі полк, 471-ы стралецкі полк.

158-я стралецкая брыгада

472-i стралецкі полк, 473-і стралецкі полк, 474-ы стралецкі полк.

159-я стралецкая брыгада

475-ы стралецкі полк, 476-ы стралецкі полк, 477-ы стралецкі полк.

54-я стралецкая дывізія(54СД)

160-я стралецкая брыгада

478-ы стралецкі полк, 479-ы стралецкі полк, 480-ы стралецкі полк.

161-я стралецкая брыгада

481-ы стралецкі полк, 482-і стралецкі полк, 483-і стралецкі полк.

162-я стралецкая брыгада

484-ы стралецкі полк, 485-ы стралецкі полк, 486-ы стралецкі полк.

55-я стралецкая дывізія (55СД)

163-я стралецкая брыгада (163Бр)

487-ы стралецкі полк, 488-ы стралецкі полк, 489-ы стралецкі полк.

164-я стралецкая брыгада (164Бр)

490-ы стралецкі полк, 491-ы стралецкі полк, 492-i стралецкі полк.

165-я стралецкая брыгада (165Бр)

493-i стралецкі полк, 494-ы стралецкі полк, 495-ы стралецкі полк.

56-я Маскоўская стралецкая дывізія(56СД)

166-я стралецкая брыгада

496-ы стралецкі полк, 497-ы стралецкі полк, 498-ы стралецкі полк,

167-я стралецкая брыгада

499-ы стралецкі полк, 500-ы стралецкі полк, 501-ы стралецкі полк,

168-я стралецкая брыгада

502-i стралецкі полк, 503-i стралецкі полк, 504-ы стралецкі полк

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX