Вярнуцца: Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына

Маскавічы (агульная характэрыстыка)


Аўтар: Дучыц Л. У.,
Дадана: 30-05-2013,
Крыніца: Гісторыя і археалогія гарадзішча Маскавічы: зборнік навуковых артыкулаў / Пад рэдакцыяй А.Я. Тараса. - Рыга: выданне Інстытута беларускай гісторыі і культуры, 2013 - 386 с.



Гарадзішча Маскавічы(агульная характарыстыка)

Тэрыторыя сучаснага беларуска-латышска-літоўскага паўзмежжа ў к.1-пач.11тыс. з'яўлялася кантактнай зонай крывічоў і ўсходне-прыбалтыйскіх плямёнаў(латгалаў, селаў, земгалаў, аўкштайтаў і інш.).Пачынаючы з трэцяй чвэрці 1 тыс. сюды, ў асяроддзе мясцовага насельніцтва, як асобнымі групамі, так і міграцыйнымі хвалямі пачалі пранікаць славяне.Аб гэтым сведчаць вынікі раскопак курганных могільнікаў(Опса, Пагошча, Вусце, Рацкі Бор, Ахрэмаўцы і інш.) (7,10-24;10,с.181-190;22,с.211-252).

З цягам часу мірныя сувязі сталі перарастаць у спробы падпарадкавання ўладзе Полацка.Прадстаўнікі полацкай адміністрацыі з'яўляліся ў самых аддаленых паселішчах. У многіх курганах рубяжа 1 і 11 тыс. сярод пахаванняў мясцовага насельніцтва, зробленых па абраду трупаспалення, выяўлены адзінкавыя сінхронныя пахаванні ўзброеных людзей( полацкіх асаднікаў) па абраду трупапалажэння ( Вусце, Рацкі Бор, Заборныя Гумны, курганы на берагах азёр Дрывяты і Богінскае ) (23,с.166-220; 7,с.10-24).

У тую ж эпоху на тэрыторыі Усходняй Літвы пачынаецца кансалідацыя плямёнаў у літоўскую народнасць і там узводзіцца шэраг умацаваных паселішчаў ( Мажулоніс, Кернава,Майшагола і інш.) ( 5,с.31-46;39,с.19).На тэрыторыі Усходняй Латвіі сфарміраваліся княствы Ерсіка і Кокнэсе, якія апынуліся ў вассальнай залежнасці ад Полацка і плацілі даніну-выкуп. Там правілі латгальскія па паходжанню князі і гэтыя землі карысталіся адноснай самастойнасцю. Узніклі ўмацаваныя пункты Асатэ, Дзігная, Аўцінэ, Цэсвайнэ, Цэрдэне і інш. ( 13,с.12-14; 32, с.40-41; 19,с.182-196).

У пач.11тыс. пачынаюцца напады крыжакоў ( 18,с.71-82 ; 26 ;31,с.25-33; 39 ,с.484-485 ).Такія абставіны выклікалі планамернае адначасовае ўзвядзенне Полацкам магутных абарончых пунктаў на сваіх паўночна-заходніх рубяжах (4 ; 28 ).Вынікі археалагічных раскопак засведчылі, што гэта адбывалася ў сярэдзіне 11ст., менавіта ў час найвышэйшага росквіту Полацкага княства.Умацаваны былі гарадзішчы ў Дрысвятах(29,с.299-310 ),Браславе ( 3,с.95-106;37,с.25 ), Маскавічах (7,с.24-35), Рацюнках (8,с.163-182;12,с.266 ), Прудніках ( 34,с.267-274 ).

Полацкае княства рэзка адрознівалася ад усіх раёнаў Русі, як ні спрабавалі кіеўскія князі падпарадкаваць яго.Можа таму і невыпадкова, што ні адзін з названых пунктаў не ўзгаданы ў старажытнарускіх летапісах. Полацкія ж летапісы да нас не дайшлі. Першая згадка пра Браслаў паводле " Хронікі Мацея Стрыйкоўскага " датуецца 1065 годам. Усталявалася думка, што назва горада паходзіць ад імя першага князя адроджанай полацкай дынастыі Брачыслава Ізяславіча ( унука Рагнеды ), які княжыў ў 1003-1044гг. ( 3,с.95-106 ).

Назва паселішча, якое існавала на месцы гарадзішча ў вёсцы Дрысвяты Браслаўскага р-на, хутчэй за ўсё мела падобную назву, звязаную з назвай возера Дрысвяты і аднаіменнай ракой. Упершыню гэта гарадзішча пад назвай "Дрысвяцкі замак" узгадана ў пач. ХV ст. ( 38,с.302-303 ).

Паселішча, якое было на месцы сёняшняга гарадзішча пад назвай Замак каля в. Пруднікі Міёрскага р-на, пісьмовыя крыніцы ХV1 ст. называюць "фартэцыя Вята" ( 34 , с.267 ).

Гарадзішча Маскавічы пад назвай Маскаўцы ( ад назвы вёскі на поўнач ад гары) было ўведзена ў навуковы зварот Л. В.Аляксеевым у 1955г. ( 2 ). У 1972г. помнік абследваў М.М. Чарняўскі і занатаваў, што " пры Польшчы нейкія асобы беспаспяхова хацелі адкупіць гарадзішча ў гаспадара хутара і правесці раскопкі " ( 33 , с.14 ). Сярод мясцовага насельніцтва выкарыстоўваюцца дзве назвы- Маскавічы і Маскаўцы. У " Слоўніку назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці " складзеным Я.Н.Рапановічам і надрукаваным у 1977г. пададзена назва Маскаўцы ( 25, с.255), а ў нарматыўным даведніку " Назвы населеных пунктаў рэспублікі Беларусь.Віцебская вобласць " пад рэдакцыяй В.П.Лемцюговай, які выйшаў у 2009г. фігуруе назва Маскавічы ( 20,с.126 ).

У пачатку вывучэння археалагічнага помніка высветлілася , што гэта гарадзішча яшчэ ў канцы Х1Х ст . узгадаў Ф.В.Пакроўскі пад назвай " Рацішскае гарадзішча" ( 24, с.3,25) па назве вёскі Рацішы , якая існавала на поўдзень ад гары ( 30 ) і ад якой зараз засталося толькі некалькі хутароў пад назвай Рацюны.Пра мясцовую назву гарадзішча Замак Ф.В.Пакроўскі не сказаў.Гэта і з'явілася прычынай прывязкі Л.В.Аляксеевым помніка археалогіі да вёскі Маскавічы.Але , Ф.В. Пакроўскі заўважыў, што на полі каля Рацішскага гарадзішча былі курганы "валатоўкі ", якія разворваліся ( 24,с. 25,28 ). У выніку ў " Археалагічнай карце Беларусі " , складзенай Г.В.Штыхавым (1971год) з'явілася два гарадзішчы- Маскаўцы са спасылкай на Л.В.Аляксеева і Рацішкі (Рацюны) са спасылкай на Ф.В.Пакроўскага ( 36,с.33-34 ).

Падобная сітуацыя атрымалася і з суседнім гарадзішчам Рацюнкі. Ф.В. Пакроўскі ў " Археалагічнай карце Ковенскай губерніі" назваў яго " Мізерскі Замак" ( 24,с.25). Пад такой жа назвай помнік узгадаў у 1955г. Л.В.Аляксееў ( 2 ), а затым у 1971г. Г.В.Штыхаў ( 36,с.34 ).На сёняшні дзень ад вёскі Мізары застаўся толькі адзін хутар ( 20 ,с.126), а побач існуе вёска Рацюнкі (Рацішкі) на ўскраіне якой і знаходзіцца гарадзішча.Гэта гарадзішча ў 1976г. уведзена ў навуку Л.У. Дучыц пад назвай Рацюнкі ( 8 ,с. 163-182).

Такім чынам, паводле " Спісу населеных пунктаў Ковенскай губерніі"(1896г. ) у канцы Х1Хст. былі вёскі Рацішы і Рацішкі. Сёння яны афіцыйна маюць назвы Рацюны і Рацюнкі , але мясцовыя старажылы завуць іх традыцыйна- Рацішы і Рацішкі. У Рацішах знаходзіцца вялікі замак ( маскавіцкае гарадзішча), а ў Рацішках малы замак ( рацюнкаўскае гарадзішча ). Напрамкі адлегласць паміж гарадзішчамі крыху больш за 1км.

І , несумненна, што ў пачатку 11 тыс. яны мелі паміж сабой шчыльныя стасункі. Назвы Рацішы і Рацішкі маглі ўтварыцца ад старажытнарускіх імёнаў Рацьшын ці Раціша ( 15, с.86-87 ;27, с.12 ).Магчыма ўтварэнне назваў ад слова "раць ".Вядома, што ў час войнаў Полацк патрабаваў ад усіх залежных зямель дапамогі ратнымі сіламі (37, с.29 ).

На карце , дзе паказана Русь ў 1054г., у гістарычным атласе, складзеным Н.І. Паўлішчавым, паміж Браславым і Маскавічамі адзначаны пункт Рубеж ( 21). Якімі крыніцамі карыстаўся аўтар, нам невядома . Зараз на гэтым месцы знаходзіцца вёска Рубеж, але пакуль што слядоў умацаванага паселішча Х1ст. там не выяўлена .Не выключана , што назва магла тычыцца маскавіцкага гарадзішча.

З сярэдзіны Х1ст. пасля ўзвядзення ўмацаванняў усе названыя пункты ( Браслаў, Дрысвяты, Маскавічы, Пруднікі, Рацюнкі ) сталі хутка расці.Спачатку яны засяляліся полацкімі асаднікамі і дружынай і выхадцамі з дальніх зямель. К Х11ст. гэта ўжо былі гарадкі, якія выконвалі не толькі ваенна-палітычную функцыю, але станавіліся гандлёвымі і рэлігійнымі цэнтрамі.Сюды ўжо сцякалася і насельніцтва з наваколля.

З усіх памежных пунктаў гарадзішча Маскавічы вартае асаблівай увагі. Культурны слой тут прадстаўлены ў асноўным пачаткам 11тыс.

Маскавіцкае гарадзішча знаходзіцца ў 0,3 км на поўдзень ад вёскі Маскавічы Браслаўскага р-на. З паўночнага і ўсходняга бакоў балоцістая нізіна , з паўднёвага- павольны схіл , а з заходняга- рэзкі абрыў да возера Дзерба ( затокі воз. Неспіш ). Пляцоўка плошчай 1 га. З 1976 па 1988гг. ( з перапынкамі ў 1984 і 1986гг.) даследаванні праводзіла Л.У.Дучыц, у 2002-2004гг. С.Д.Дзярновіч. Л.У.Дучыц на пляцоўцы і схілах гарадзішча ўскрыла плошчу больш за 2,5 тыс. кв.м. Магутнасць культурнага пласта ( цёмна-карычневага , месцамі чорнага колераў с пясчана-вугальнымі праслойкамі ) вагаецца ад 0,2 да 0,6м , а на заходняй тэрасе месцамі дасягае 1,2м. На пляцоўцы гарадзішча ў выніку ворыва культурны слой перамешаны да мацерыка і ў некранутым стане захаваўся толькі ў запаўненні мацерыковых ям .

Дэшыфроўка аэрафотаздымка ( залёт 1975г. ), зробленая ў Інстытуце археалогіі АН СССР ( Масква ) выявіла шчыльную драўляную забудову на самім гарадзішчы і ўздоўж берагавой лініі.Рэшткі дрэва не захаваліся , але , мяркуючы па профілям раскопаў, адбіткам абгарэлых бярвенняў і характару мацерыка, можна гаварыць, што жытлы былі наземныя зрубныя памерамі каля 4 х 4 м і 5 х 5 м. Пад ніжнімі вугламі адкапаны вялікія камяні.Шматлікія кавалкі глінянай абмазкі сведчаць , што пабудовы ўзводзіліся з круглых і з абцясаных бярвенняў. Падлогі рабілі глінабітныя і з дошак, пад якімі выяўлены супясчаныя падсыпкі і гліняныя падмазкі.Печы былі невялікія глінабітныя. Выяўлена шмат ям розных форм і памераў. Некаторыя з іх маглі быць пад падлогай.Сценкі многіх ям абмазаны глінай.

Пры прарэзцы тэрасы з боку возера ўдалося прасачыць, што абарончыя канструкцыі ўяўлялі сабой сістэму клецяў, якія былі ўзведзены пасля нівеліроўкі ўзгорка пяском і глінай. Яшчэ ў часы ранняга жалезнага веку на гары існавала невялікае паселішча.

У прыбрэжнай частцы ў раскопе каля падэшвы гарадзішча выяўлены культурны пласт тоўшчай 0,2-0,3м , прасочаны рэшткі абгарэлых бярвенняў кута пабудовы і выбрукоўка. Знойдзены рэчы сінхронныя рэчам на пляцоўцы гарадзішча. Гідраархеалагічныя даследаванні паказалі, што частка ўжо спаленага паселішча з цягам часу апынулася пад вадой ( гл. Артыкул па падводных работах ) .

На гарадзішчы выяўлены разнастайныя рэчы побыту ( крэсівы, замкі , ключы ) і прылады працы ( нажы , сярпы, косы, наральнікі ) Х1-пач. Х1Vст. Асновай гаспадаркі былі земляробства і звязаная з ім жывёлагадоўля. Аб занятках земляробствам сведчаць знаходкі сярпоў, сашнікоў, наматыжнікаў, каменных жорнаў з жалезнымі ўстаўкамі ( порхліцамі ). Вялікую ролю адыгрывала паляванне і рыбалоўства. Важнымі галінамі вытворчасці былі апрацоўка дрэва, скуры, ткацтва і пляценне. Развіваліся рамёствы- жалезаробчае, касцярэзнае, ганчарнае, ювелірнае. Усе яны былі разлічаны ў асноўным на патрэбы жыхароў паселішча і наваколля. З ганчарнай майстэрні выходзіў разнастайны па памерах і формах посуд. На больш чым сотні донцаў ад посуду аднолькавыя клеймы , якія нагадваюць знак Рурыкавічаў.

Маскавіцкае пасяленне было ўключана ў шырокія гандлёвыя сувязі. Заходняя Дзвіна з яе шматлікімі прытокамі, у прыватнасці Друйкай, азёры і волакі садзейнічалі ўключэнню ў гандаль паміж Заходняй Еўропай і Усходам. Праз Зах. Дзвіну можна было трапіць у Днепр і раку Вялікую. Паблізу праходзіў сухапутны шлях з Літвы ў Пскоў і Ноўгарад. Мяркуючы па знаходках ( каля трох соцен фрагментаў шкляных бранзалетаў, каля двухсот шыферных праселак, гірках - разнавагах , вялікай жалезнай гіры і інш. ) можна гаварыць , што паселішча выконвала ролю абменнага пункту.

Шматлікія знаходкі зброі, рыштунку каня і вершніка сведчаць аб існаванні моцнага ваеннага гарнізона, які ў сацыяльным плане быў неаднародны. Аб пражыванні ў гарадку людзей знатных і багатых гавораць сярэбраныя і пазалочаныя ўпрыгажэнні ( пярсцёнкі , скроневыя кольцы, гузікі ), візантыйскія шкляныя бранзалеты, крыжы-энкалпіёны з пазалотай, выемчатай эмаллю і чэрню.

У этнічным плане насельніцтва ўяўляла сабой вялікі кангламерат.Мяркуючы па этнавызначальных жаночых упрыгажэннях ( скроневых кольцах, падвесках, фібулах, бранзалетах і інш. ) можна гаварыць аб пражыванні тут у Х1-Х111 стст. крывічоў, латгалаў, земгалаў, ліваў, аўкштайтаў, выхадцаў з вяціцкіх і наўгародскіх зямель.Шэраг упрыгажэнняў , у тым ліку раўнаплечая фібула, а таксама абломкі костак жывёл з нанесенымі на іх рунічнымі знакамі , сведчаць аб прысутнасці скандынаваў ці іх славянізіраваных нашчадкаў.Скандынаўскае пісьмо маглі прынесці воіны-наёмнікі, купцы, або скандынавы, якія ўдзельнічалі ў паходах крыжакоў.

На многіх костках ёсць схематычныя малюнкі, дзе паказаны воіны ў кальчугах і шлемах, з мячамі і шчытамі, людзі ў лодках і групы людзей.На некалькіх малюнках фігуруе вялікі крыж. Усе гэтыя сюжэты адлюстроўваюць пэўныя падзеі з гісторыі маскавіцкага паселішча.

Па многіх прыкметах ( невялікая плошча, адсутнасць значнага пасада, наяўнасць умацаванняў і ваеннага гарнізона, сведчанні шырокага гандлю, рамяство, разлічанае ў асноўным на мясцовыя патрэбы, наяўнасць каштоўных рэчаў , вялікая роля сельскай гаспадаркі і промыслаў ) гарадзішча Маскавічы можна адносіць да невялікага пасялення гарадскога тыпу, росквіт якога прыпадаў на канец Х1-Х111стст.

У Х11 -пач.Х111стст. пісьмовыя крыніцы паведамляюць аб паходах літоўцаў на полацкія землі ( 1183 , 1203 , 1216 , 1225 гг.) ( 5,с. 31-46 ) У 1212г.полацкі князь Уладзімір, каб процістаяць літоўцам , вымушаны быў заключыць пагадненне з крыжакамі. Ужо ў 1216 г. палачане разам з літоўцамі збіраліся ў паход на Рыгу, але з-за раптоўнай смерці князя Уладзіміра паход не адбыўся. З цягам часу падуладныя Полацку княствы Ерсіка і Кокнэсе трапілі пад уладу крыжакоў. У такіх умовах полацкае баярства пайшло на збліжэнне з літоўцамі і хутка ў Полацку ўжо княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл , які прыняў праваслаўе. У складзе ВКЛ Полацкая зямля захоўвала аўтаномію. Дагавор 1338г. паміж Полацкам і Ордэнам прадугледжваў недатыкальнасць полацкіх зямель і урэгуляванне гандлёвых адносінаў ( 26, с. ). Але, нягледзячы на гэта на працягу ўсяго Х1Vст. Крыжакі часта ўрываліся ў Полацкую зямлю пад прыкрыццём ідэі пашырэння каталіцызму ( 31, с.25-33 ). У адзін з такіх нападаў магло быць разрабавана і спалена маскавіцкае паселішча. Гэта магло адбыцца і падчас іншых падзей, у тым ліку ўнутраных супярэчлівасцяў. Пасля такіх жа падзей жыццё спынілася і на паселішчы , якое існавала на месцы сёняшняга гарадзішча Рацюнкі. Пасля пагібелі ўмацаваных пунктаў людзі там больш не сяліліся .

Літаратура

1. Александров, Д.Н. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в Х11-ХV 1 веках / Д.Н. Александров, Д.М.Володихин ; Москва: Аванта , 1994.-134 с.

2. Алексеев, Л.В. Отчет о полевых археологических исследованиях Полоцко-Прибалтийского отряда Прибалтийской комплексной экспедиции АН СССР в 1955г. / Л.В. Алексеев //Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі ДНУ " Інстытут гісторыі НАН Беларусі ".-№ 9.

3. Алексеев , Л.В. Раскопки древнего Браслава / Л.В.Алексеев // Краткие сообщения Института археологии.-Москва,1960.- Вып.81.-с.95-106.

4. Алексеев, Л.В. Полоцкая земля ( Очерки истории Северной Белоруссии ) / Л.В. Алексеев.- Москва : Наука,1966.-295с.

5. Волкайте-Куликаускене , Р.К. К вопросу об образовании литовской народности по данным археологии /Р.К.Волкайте-Куликаускене //Советская этнография.-1979.-№ 3.-с.31-46.

6. Дернович , С.Д. Скандинавские древности эпохи викингов в Беларуси ./ С.Д.Дернович.-Минск : Беларуская наука , 2006.-86с.

7. Дучыц , Л.У. Браслаўскае Паазер'е ў 1Х-Х1Vстст. ( Гісторыка-археалагічны нарыс) . / Л.У.Дучыц ; пад рэд. Г.В.Штыхава.-Мінск : Навука і тэхніка,1991.-120с.

8. Дучиц, Л.В. Городище Ратюнки / Л.В.Дучиц , А.Г. Митрофанов // Гістарычна-археалагічны зборнік / Інстытут гісторыі НАН Беларусі.-Мінск,1994.-Вып. 5 : -С.163-182.

9. Дучыц, Л.У. Курганны могільнік каля в. Укля Браслаўскага р-на / Л.У.Дучыц // Гістарычна-археалагічны зборнік / Інстытут гісторыі НАН Беларусі.-Мінск , 1996.-Вып.8 :-С.111-120.

10. Дучыц , Л. Раскопкі курганоў ва ўрочышчы " Рацкі Бор " каля г. Браслава Віцебскай вобласці / Л.Дучыц , В. Шадыра // Гістарычна-археалагічны зборнік / Інстытут гісторыі НАН Беларусі.- Мінск ,2004.-Вып 19 :-С.181-190.

11. Егорейченко , А.А. Железный век Браславского Поозерья / А.А.Егорейченко //Браслаўскія чытанні: Матэрыялы 111 навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 200 угодкам паўстання 1794г. 11-12 красавіка 1994г. Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Браслаў, 1994.-.20-22.

12. Егорейченко , А. Городище Ратюнки / А. Егорейченко // Гістарычна-археалагічны зборнік / Інстытут гісторыі НАН Беларусі.-Мінск, 2003.-Вып. 18:-С. 266.

13. Калнынь, В. Очерки истории государства и права Латвии в Х1-Х1Хвв. / В.Калнынь.-Рига : Звайгзне , 1980.- 223с.

14. Ласкавы , Г.В. Узбраенне воінаў Х11-Х111стст. з феадальных замкаў паўночнага захаду Полацкай зямлі ( па матэрыялах раскопак гарадзішчаў Пруднікі і Маскавічы ) / Г.В.Ласкавы // Старонкі гісторыі Беларусі / Інстытут гісторыі ; Мінск, Навука і тэхніка. 1991.-С. 47-57.

15. Медынцева , А.А. Начало письменности на Руси по археологическим данным . / А.А.Медынцева // 1Х Международный съезд славистов: История, культура, этнография и фольклор славянских народов.-Киев, 1983.-С.86-97.

16. Мельникова , Е.А.Скандинавские рунические надписи ( Новые находки и интерпретации.Тексты, перевод, комментарий ) / Е.А.Мельникова.-Москва: Восточная литература,2001.-496с.

17. Митрофанов, А.Г. Памятники V-Х1вв.Белоруско-латышского пограничья / А.Г.Митрофанов // Проблема этногенеза и этнической истории балтов. Вильнюс : Институт истории. 1981.-С.30-33.

18. Назарова , Е.Л. Регион Западной Двины в эпоху смены политического влияния . Конец Х11 в. Е.Л. Назарова.// Контактные зоны в истории Восточной Европы . Москва : 1995.-С. 71-82.

19. Назарова , Е.Л. Русско-латгальские контакты в Х11-Х111вв. в свете генеалогии князей Ерсики и Кокнесе / Е.Л.Назарова // Древнейшие государства Восточной Европы. Материалы и исследования 1992-1993гг. Москва : Наука, 1995. С.182-196.

20. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік пад агульнай рэдакцыяй В.П.Лемцюговай. Мінск : Тэхналогія ,2009.-668с.

21. Павлищев , Н.И.Исторический атлас / Н.И.Павлищев.-Варшава : 1845 ( 11издание , Вильно : 1873 ).

22. Плавинский, Н. Курганный могильник Погоща : результаты раскопок 2005-2006 года / Н. Плавинский //Lietuvos archeologija/-Vilnius , 2008.-Т.34 : С.211-252.

23. Покровский , Ф.В. Курганы на границе современной Литвы и Бел--оруссии . / Ф.В.Покровский // Труды 1Х Археологического съезда в Вильно в 1893 г. Москва, 1895.- С. 166-220.

24. Покровский , Ф.В. Археологическая карта Ковенской губернии / Ф.В. Покровский. Вильно. 1899.

25. Рапановіч , Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Я.Н. Рапановіч.Мінск: Навука і тэхніка. 1977.-504с.

26. Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края.Т.2. Рига : 1879.- 592с.

27. Свердлов , М.Б. Генезис и структура феодального общества в Древней Руси. / М.Б.Свердлов. Ленинград : Наука. Ленинградское отделение. 1983.-238с.

28. Семенчук, Г.Н. Формирование и развитие территории Полоцкой земли в 1Х - первой половине Х111в.: автореферат дис. канд. истор. наук : 07.00.06 / Г.Н. Семенчук ; АН Беларуси Ин-т истории.- Минск, 1993.-24с.

29. Семенчук, Г.Н. Раннесредневековый археологический комплекс Дрисвяты ./ Г.Н.Семенчук //Lietuvos archeologija.-Vilnius, 2001.-Т. 21 : С.299-310.

30. Список населенных мест Ковенской губернии. Ковно, 1896.

31. Ткаченко, Н.Г. Папство как вдохновитель усиления и расширения агрессивной деятельности Тевтонского Ордена. / Н.Г.Ткаченко , А.Н. Массан // Вестник Московского университета. Серия 8 . История.- 1984.- № 6.-С.25-33.

32. Фроянов, И.Я. Данники на Руси Х-Х111 в. / И.Я.Фроянов // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. 1965.- Москва ; Изд. Московского университета.-1970.-С.33-41.

33. Чарняўскі , М.М. Справаздача аб археалагічных даследаваннях нёманскага неалітычнага атрада за 1972 год ./ М.М.Чарняўскі //Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі ДНУ " Інстытут гісторыі НАН Беларусі ".- № 410.

34. Шадыро , В.И. Городище и селище Прудники / В.И.Шадыро //Lietuvos archeologija/-Vilnius ,2001.-Т. 21 : С. 267-274.

35. Шадыра , В.І. Беларускае Падзвінне ( 1 тыс. н.э.) / В.І.Шадыра.- Мінск : Інстытут гісторыі , 2006.-150с.

36. Штыхов, Г.В. Археологическая карта Белоруссии. Вып. 11. Минск. Наука и техника.-1971.-276с.

37. Штыхов , Г.В. Города Полоцкой земли ./ Г.В.Штыхов.-Минск : Наука и техника.-1978.-159с.

38. Шыдлоўскі , К., Семянчук Г. Дрысвяты / К. Шыдлоўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мінск, 1996.-Т.3.-С.302-303.

39. Liv-Est und Curlandische Urkundenbuch. Band 9. Riga : 1855.

40. Ochmanski , J. Litewska granica na wschodzie od epoki plemiennej do XV1 wieku. Uniwersytet im. A. Mickiewicza w Poznaniu. Ser. Historia ; Nr. 96. Wyd-wo Naukowe Uniwersytetu im. A. Mickiewicza, Poznan. 1981.-82s, map.

Резюме Л.В. Дучиц

Городище Масковичи ( общая характеристика)

Городище находится в 0,3 км на юг от деревни Масковичи Браславского района Витебской области Республики Беларусь. В научную литературу под таким названием его ввёл Л.В. Алексеев в 1955 году, но в конце Х1Х века под названием Ратишского городища его упоминал Ф.В.Покровский . В 1972г. памятник обследовал М.М. Чернявский, в 1976-1988гг. раскопки проводила Л.В.Дучиц , в 2002 -2004гг. - С.Д. Дернович.

Дучиц Л.В. вскрыла площадь более 2,5 тыс. кв. м. Мощность культурного слоя 0,2-0,6м и до 1,2м на западной террасе. Дэшифровка аэрофотоснимка выявила тесную деревянную застройку. Остатки дерева не сохранились , но профили раскопов и характер материка свидетельствуют о том , что жилища были наземные срубные с глинобитными и дощатыми полами , а печи небольшие глинобитные. Прорезка склона городища показала , что укрепления были возведены в середине Х1 века, как и на соседних городищах.

Выявлены разнообразные предметы быта, орудия труда, оружие,украшения и др. вещи. Основой хозяйства были земледелие и животноводство. Большое место занимали охота и рыболовство, а также обработка дерева, кости , кожи, ткачество. Зафиксированы следы железоделательного, гончарного , костерезного и ювелирного ремёсел. Поселение было включено в широкие торговые связи и выполняло роль обменного пункта. Многочисленные находки оружия, снаряжения коня и всадника свидетельствует о существовании большого военного гарнизона. О проживании в городке людей богатых и знатных говорят серебряные и позолоченные украшения , кресты-энколпионы . Судя по этноопределяющим украшениям население представляло большой этнический конгломерат ( кривичи , латгалы, земгалы, ливы , аукштайты , прибалтийские финны, скандинавы и др.). Обнаружено более ста обломков костей животных с нанесёнными на них руническими знаками ( среди них есть и кириллические) и разнообразными , в том числе и сюжетными рисунками. Руническое письмо могли принести воины-наёмники, купцы , или скандинавы, которые участвовали в походах крестоносцев.

В конце Х111- нач. Х1Vвв. поселение , существовавшее на месте масковичского городища , погибло в результате разорения и пожара. Жизнь здесь больше не возобнавлялась.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX