Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Што ўзнікла спачатку - вялікі князь ці Вялікае Княства 


Аўтар: Дзярновіч Алег,
Дадана: 26-02-2013,
Крыніца: Дзярновіч А. І. Фрэскі гісторыі: Артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Мінск: Рэспубліканскі Інстытут Вышэйшай Школы, 2011. 246 с. С. 24-63.



Рэгаліі Літвы: Што ўзнікла спачатку - вялікі князь ці Вялікае Княства?

Тытулатура манарха мае, несумнеўна, сімвалічнае значэнне. Гэта свайго роду публічная маніфестацыя статусу і, у пэўным сэнсе, сведчанне знешнепалітычнай і культурнай арыентацыі. Паўнавартасны тытул патрабуе абавязковай легітымацыі, павінен атрымаць прававое афармленне, альбо, прынамсі, афіцыйнае прызнанне як з боку падданых, так і на міжнароднай арэне. У адваротным выпадку, выкарыстанне тэрмінаў, аналагічных тытулаванню, будзе не тытулам, а ганаровым азначэннем [1]. Ад разнастайных ганаровых эпітэтаў і параўнаўчых азначэнняў тытул адрознівае таксама строгае афармленне і ўстойлівасць фармулёвак.

Такім чынам, уласна тытул валодае некалькімі важнымі характарыстыкамі, неабходнымі для паўнаты яго прававых функцый. Перш за ўсё, тытул мае быць атрыбутыўным - гэта значыць, валадар, які меў пэўны тытул, карыстаўся ім да канца жыцця ці пакуль не быў выгнаны. Другая рыса - гэта дзяржаўна-палітычная канкрэтызацыя , калі тытул прывязваецца не да персоны, а да канкрэтнага уладання, дзяржання, "стала"-трону. І, што вельмі важна, тытул павінен быць легітымным , то бок прызнавацца іншымі ўладарамі і манархамі.

У Вялікім Княстве Літоўскам праблема паходжання тытула манарха не ёсць такой адназначнай, як падаецца, бо ўсталяванне гэтага тытула мела сваю тэмпаральнасць (расцягнутасць у часе) ды зменлівасць. Пры аналізе фактычнага матэрыялу ад пачатку трэба засігналізаваць, што звесткі пра тытулатуру можна падзяліць на тры катэгорыі: 1) тытул, які фігуруе ў дакументах канцылярыі манарха, гэта значыць у дакументах, якія зыходзяць ад імя манарха; 2) тытул, які выкарыстоўваецца ў замежных пасланнях да манарха ВКЛ; 3) тытул у пазнейшых крыніцах.

Перапляценне гэтых катэгорый стварае часам стракаты малюнак, напоўнены дробнымі дэталямі. І тут важна не памыліцца ў ацэнцы розных рэаліяў - не быць вельмі даверлівым да фрагментарных і выпадковых сведчанняў крыніц, не "вычытаць" сэнсы, якіх тытул не нёс. Але адначасова трэба ўмець не ўпусціць з поля зроку з'яўленне новай тэндэнцыі. Не будзе апраўданым пісаць пра эвалюцыю тытулатуры, сыходзячы з гістарыяграфічных парадыгм. Хутчэй сама гісторыя тытула можа адлюстроўваць гістарычныя працэсы.

Калі Літва была каралеўствам

Міндоўг быў "першым і апошнім літоўскім каралём", як у другой палове XVIII ст. яго называлі ў Silva rerum - cямейных дзённіках шляхецкіх сядзіб [2]. Першую ж прыгадку Міндоўга мы знойдзем ў Галіцка-Валынскім летапісе ў пераліку "князёў літоўскіх": «Бяху же имена литовскихъ князей: се старшии, Живиньбуд, Довьят, Довьспрунк, Іл. 10. 'Мяндогус альбо Міндаг - першы і апошні літоўскі кароль'. Рысунак з 'Гісторыі вялікіх князёў літоўскіх', перапісанай у другой палове XVIII ст. у адну з 'Silva rerum' - cямейных дзённіках шляхецкіх сядзіб (Kultura Wielkiego Księstwa Litewskiego. Analizy і obrazy. Kraków, 2006. S. 835). брат его Миндог, брат Довьялов Виликаиль» [3]. Безумоўна, тут адлюстравана "руская" (у сэнсе -усходнеславянская) тытулатура.

Ужо пасля хросту паводле лацінскага абраду (у канцы 1250 г. або пачатку 1251 г.) Міндоўг у 1253 г. каранаваўся на караля. Менавіта як "Божай літасцю кароль Літвы" ("Dei gracia rex Letthowie (Lettowie / Littowie)") імянуецца Міндоўг у дакументах, якія сыходзілі з яго канцылярыі на працягу 1253-1261 гг. [4] (як варыянт - "rex Litwinorum") [5]. У адным выпадку Міндоўг характэрна названы першым каралём Літвы - "primus rex Lettowie" [6].

Іл. 11. Рэгістар лістоў папы Інацэнта IV ад 17 ліпеня 1251 г. да караля Міндоўга (Mindowe) і біскупаў лівонскіх і Кульмскаму ў справе прыняцця Літвы (Luthawie, Lithawie) пад юрысдыкцыю Апостальскага пасаду і прызначэння біскупа. Archivia Segreto Vaticano, Reg. Vat. 22, f. 113, ep. 4 (R). Публ.: Bumblauskas A. Senosios Lietuvos istorija 1009 - 1795. Vilnius, 2005; Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях = Mindowe, rex Lithowiae, in litteris et testimonies / Укладаньне, пераклад на беларускую мову, камэнтары А. Жлуткі. Мн., 2005. Дак. ІІ.4, ІІ.5.

Тут трэба разумець, хто мог складаць падобныя акты. Праблему канцылярыі Міндоўга паставіў яшчэ Марцэлі Косман, які сфармуляваў наступныя пытанні: 1) Ці была ўтворана канцылярыя пры двары Міндоўга? 2) Калі не - то хто ствараў дакументы ад імя Міндоўга? [7] Але любы адказ на гэтыя пытанні прадугледжвае, што пры Міндоўге маглі знаходзіцца каталіцкія манахі, знаёмыя з фармулярам заходнееўрапейскіх актаў.

У сваю чаргу Рымскія папы Інакенцій IV і Аляксандр IV звярталіся да Міндоўга, як да "найяснейшага караля Літвы" ("illustri rege Lithowie / illustri rege Lethovie / illustri rege Lectovie") [8], і падобнай жа выявай звалі яго ў лістах да біскупаў і саноўнікам [9]. Што характэрна, Рымскі папа называе Міндоўга каралём і звяртаецца да яго так яшчэ да афіцыйнага каранавання, але пасля хросту ў 1251 г. [10]

Сімвалы каралеўскай улады Міндоўга, як сведчыць пячатка на акце 1255 г. даравання Селоніі Нямецкаму ордэну [11], мае выразна гатычныя рысы: абруч з чатырма навершамі ў выглядзе ліліепадобных выступаў, пасагавае жазло з разьбянымі тронкамі і ліліепадобным навершам, дзяржаўны яблык [12]. Адносна аўтэнтычнасці гэтага акта, як і некаторых іншых, што былі выдадзеныя ад імя Міндоўга, яшчэ ад ХІХ ст. узнікалі сумненні [13]. Але польскі гісторык Караль Малечыньскі ў 1936 г. на падставе палеаграфічнага і дыпламатычнага аналізу, а таксама на супастаўленні прававых і гістарычных рэалій, давёў аўтэнтычнасць названага акта, выдадзенага паводле жадання Ордэна і са згоды і волі караля Літвы [14].

У нямецка-балтыйскіх хроніках, а менавіта ў Лівонскай Рыфмаванай хроніцы , створанай у канцы ХІІІ ст., Міндоўг быў вядомы, як "багаты літоўскі кароль" (der Littowen kunic rîch Myndowen [15]; rîchen kunic Myndowen [16]), "вярхоўны кароль" (hôeste konic) ці проста "кароль" (konic Myndowen [17]; kunige Myndowen [18]). Але цікава, што бацька Міндоўга (Даўгерд ?) таксама названы "вялікім каралём" (vater was ein kunic grôz) [19]. Вызначэнне гэтае, паводле аўтара Хронікі, прагучала падчас перамоваў жамойцкіх нобіляў з Міндоўгам, калі тыя дамагаліся ад апошняга адступлення ад хрысціянства і ад саюзу з Ордэнам. Менавіта ў час гэтых перамоў жамойты апелявалі да славы бацькі Міндоўга, таму акрэсленне "вялікі кароль" найхутчэй выступае тут як эмацыйна афарбаваная характарыстыка велічы і славы, а не як тытул.

Іл. 12. Рэканструкцыя выявы маестатнай пячаткі Міндоўга. Паводле матэрыялаў Алеся Жлуткі выканаў Віталь Катовіч. Акт дарэння Нямецкаму ордэну Селоніі, кастрычнік 1255 г. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях. Дак. І.4.

У Галіцка-Валынскім летапісе Міндоўг ужо ў перыяд пасля каранацыі называўся вялікім князем: "...великый князь литовьскый Миньдовг, самодржець во всей земли Литовской" [20]. Пры гэты вярхоўны статус Міндоўга ўсяляк падкрэсліваецца: «бысть княжящю ему в земле Литовской…, и нача княжити одинъ в всей земли Литовьской» [21]. Важная дэталь - аўтар (аўтары) Галіцка-Валынскага летапісу ні разу не называюць Міндоўга каралём, хоць сам каралеўскі тытул быў ім вядомы.

Як каралі выступаюць на старонках летапісу не толькі ўладары Венгрыі ці Польшчы, але і галіцка-валынскі «Данило король» [22]. Такім чынам, адносна Міндоўга тытул "вялікі князь" выступае толькі ва ўсходнеславянскіх крыніцах і пазначае годнасць вярхоўнага ўладара, якому ў заходніх крыніцах мог бы адпавядаць тытул "кароль".

Інфармацыя пра каранацыю Міндоўга патрапіла і ў не так даўно знойдзеную амерыканскім даследчыкам М. Л. Колкерам у бібліятэцы англіканскага універсітэта Trinity College у Дубліне (Ірландыя) геаграфічнага трактату "Апісанне земляў" ("Incipiunt descriptions terrarium"), час стварэння якога датуецца рознымі даследчыкамі ад 1255 да 1260-х гадоў. Аўтар трактату піша пра сваю прысутнасць на каранацыі, што выглядае зусім сенсацыйна: "Таксама на ўсход ад яе [Жамойці (Samoita) - А. Дз.] ляжыць сумежная з Руссю (Ruscie) зямля Летавія (Lectauie), першы кароль якой Міндоўг (Mendogus) быў хрышчаны і пры каранацыі прыняў сваё каралеўства ад рымскага прастолу пры маёй там бытнасці. І гэта ж пакінуў ён і сваім нашчадкам, калі б толькі належным чынам дбалі пра справу такога роду" ("Hec habet etiam ad orientem conterminam Ruscie terram Lectauie. Cuius rex primus Mendogus baptizantus est et in coronacione sua me ibidem existente regnum sum a sede Romana recipiens hoc idem reliquid suis posteris faciendum dummodo eandem ad huiusmodi factum curam adibeant diligentem") [23].

Але ж унутры- ды знешнепалітычныя калізіі не дазволілі Міндоўгу працягнуць сваю дынастыю, а адыход ад хрысціянства перапыніў таксама прызнанне яго каралеўскага тытулу для нашчадкаў. Міндоўг стаўся "забытым каралём". Гедымінавічы, якія замацаваліся на пасадзе ВКЛ на мяжы ХІІІ-XIV стст., пачалі ствараць уласную генеалагічную легенду пра паходжанне сваёй дынастыі. І ў гэтай легендзе не знайшлося месца для ранейшых уладароў.

Згадку пра Міндоўга мы сустракаем яшчэ ў 1322 г. у пасланні Гедыміна да папы Яна ХХІІ, дзе гаворыцца пра тое, што "наш папярэднік кароль Міндоўг з усім сваім каралеўствам быў навернуты ў Хрысціянскую веру" ("predecessor noster rex Myndowe cum toto suo regno ad fidem Christi fuit conversus") [24]. Увогуле ж гэты ліст меў антыордэнскую скіраванасць і справа хрысціянізацыі Літвы звязвалася ў ім з Рыжскім арцыбіскупствам. Сучасны літоўскі даследчык Рымвідас Пятраўскас мяркуе, што ўся рыторыка, скіраваная супраць Нямецкага ордэна, узятая з паслання Рыжскага арцыбіскупа Фрыдэрыка, які ў той час знаходзіўся з Ордэнам у канфлікце. Таму ўзнікае пытанне: ці магло імя Міндоўга патрапіць у тэкст паслання Гедыміна з лівонскай гістарыяграфічнай традыцыі? [25]

Наступны раз імя Міндоўга ў дакументах прыгадваецца толькі ў 1413 г. - падчас спрэчкі Ягайлы і Вітаўта з Нямецкім ордэнам з-за межаў Жамойці. Тады выявілася і розніца ў прававой традыцыі ўдзельнікаў перамоў. Уладары Вялікага Княства Літоўскага абгрунтоўвалі свае правы, запрашаючы ў сведкі "старых людзей". Нямецкія ж саноўнікі прапанавалі для азнаямлення акты Міндоўга аб перадачы Жамойці Ордэну. Гэта быў своеасаблівы канфлікт паміж вуснай і пісьмовай традыцыямі. Адказы ж прадстаўнікоў ВКЛ былі досыць няўцямнымі - сапраўды, не выпадала ігнараваць прад'яўленыя пацвярджальныя папскія булы. Але што адказалі ліцвіны: маўляй, яшчэ дакладна невядома, ці ўвогуле існаваў такі кароль Міндоўг (!). А калі і існаваў, то ягоныя прывілеі для Вялікага Княства не ёсць важнымі, бо зараз пануе дынастыя, продкі якой і былі сапраўднымі ўладарамі Літоўскай зямлі. А Міндоўг, падобна што, быў усяго толькі дробным князем ("unus de princibibus minoribus"), які з дапамогаю Ордэна спрабаваў замацаваць сваю ўладу ў Літве [26].

Тое, што менавіта Ордэн быў зацікаўлены ў захаванні імя Міндоўга, сведчыць гісторыя з фальшаванымі і падробленымі крыжакамі актамі караля пра дараванне Ордэну Селоніі (селы засялялі тэрыторыі на Поўдні Латвіі і на Паўночным-Усходзе Літвы). На пячатках з трасумптаў (юрыдычна завераных копіяў) ад 1392 г. і 1393 г. маюцца легенды " MYNDOWE DEI GRA REX LETTOWIE" і "MYNDOUWE DEI GRA REX LITOWIE" адпаведна [27]. І менавіта прускія храністы ХVІ ст. захавалі імя Міндоўга для гістарычнай памяці - пра караля Літвы пісалі Сымон Грунаў [28], а таксама Лукаш Давід [29], які карыстаўся іншымі шматлікімі хронікамі [30].

Што ж засталося ў гістарычнай свядомасці эліт Вялікага Княства Літоўскага пра яе першага караля? Няўжо гэтая свядомасць спынілася толькі на інструментальным ўзроўні? Каралеўскую ж велічнасць Міндоўга ўжо ў другой палове XVI ст. ва ўсходнеславянскіх, польскіх і нямецкіх крыніцах адкрыў Мацей Стрыйкоўскі [31].

Чарговы этап: "герцагі літоўскія"

Наступную сістэматычную фіксацыю тытула ўладара Літвы мы знаходзім ўжо за часамі Гедыміна. Літва ўступіла ў культурны кантакт з ужо выбудаванай заходнееўрапейскай палітычнай сістэмай, дзе існавала строгая іерархіяй тытулаў. Таму для ўлады маладой дзяржавы было важным адэкватнае прачытанне ўласнага тытула замежнымі манархамі. Запазычанні тут былі непазбежнымі.

У актах, якія зыходзяць ад яго Гедыміна, ён вельмі часта называецца "каралём Літвы і Русі (літоўцаў і русінаў)": "Letphinorum Ruthenorumque rex" (1323) [32]; "Lethowinorum Ruthenorumque rex" (1325) [33]. Але ў тытуле сустракаецца таксама тэрмін "князь" ("dux"): "rex sive dux eidem Litwanie - prefatus dux" [34]; "Letphanorum Ruthenorumque rex, princes et dux Semigallie" [35]. Трэба нагадаць, што пісарамі ў канцылярыі Гедыміна служылі лацінскія манахі францысканскага і дамініканскага Ордэнаў, якія і карысталіся заходнееўрапейскімі адпаведнікамі для пазначэння манарха.

Да Гедыміна ж таксама звярталіся як да "караля літоўцаў і русінаў": "Іllustri principi domino Gedemynde Dei gratia Lethwinorum Ruthenorumque regi" (Пасланне Рыжскай гарадской рады, 1322 г.) [36]. У нямецкамоўнай карэспандэнцыі Гедымін вызначаецца па "скарочанай формуле" - "кароль літоўцаў": "konig van Lettouen" (1323) [37]. Падобнае жа сустракаецца і ў лацінамоўных замежных крыніцах: "Regis Letwinorum" (1324) [38]. Усё ж трэба памятаць, што з ужывання сярэднявечнага лацінскага тэрміну "rex" цяжка вывесці нейкую сістэму, бо тэрмінам "regnum" у той час пазначалі ўсялякае суверэннае дзяржаўнае ўтварэнне.

Пасля Гедыміна згадванне "каралеўскага" тытула яшчэ сустракаецца ў крыніцах. Альгерд быў "каралём Літвы" ("rex Littovie") [39], "вялікім каралём" ("magnus rex") [40], але таксама і "найвялікшым князем Літвы" ("suppremus princeps Luthwanorum" [41], "Helgerdi supreme principis Lithwanorum" [42]). У двух апошніх прыкладах варта зразумець, чым ёсць азначэнне "suppremus" - суперлатывам ці элатывам. Суперлатыўная форма паказвае, што існуе градацыя, параўнанне. Элатыў паводле марфалогіі таксама ёсць суперлатыўнай формай, але па сэнсу ў ёй няма градацыі, гэта - абсалютнае значэнне. Напэўна, ужыванні ва ўказаных прыкладах азначэння suppremus варта разглядаць, як суперлатыў і можа быць вытлумачанае вядучым становішчам Альгерда ў так званай дыярхіі Альгерд - Кейстут [43], калі існавала, можа не дуалістычная сістэма ўлады, але прысутнічаў падзел уладных кампетэнцый у дзяржаве.

Калі ж 12 ліпеня 1372 г. заключалася перамірная дамова паміж Альгердам і вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам, то ролі ўладароў былі ў дакуменце вельмі выразна акрэсленыя: "князь великий Олгерд, своимъ брат(о)мъ, со княз(е)мъ с Кестутьемъ" [44]. У "рускіх" граматах Альгерд стала называецца "великім князем" [45]. Літва таго часу ўяўляла сабой юрыдычна-дзяржаўную цэльнасць, на чале якой стаяў Альгерд, які і тытулуецца ў лацінамоўным дакументах "suppremus princeps" [46], а ў "рускіх" - "вялікі князь".

Даволі цікавым у разуменні сэнсавага напаўнення тытула літоўскага гаспадара можа стаць азнаямленне з грэкамоўнымі дакументамі Альгерда. Рэч у тым, што ў 1371 г. Альгерд меў пісьмовыя зносіны з Канстанцінопальскім патырярхам Філафеем у справе аднаўлення кафедры Літоўскага мітрапаліта. Ліставанне гэтае вялося ў грэцкай мове і ў грамаце Альгерд называе сябе «базілеўсам / васілеўсам» («βασιλεύζ») [47], так, як называліся і візантыйскія імператары. Ва ўсходне- і паўднёва-славянскай традыцыі гэты тытул перакладаюць як "цар". У больш даўняй традыцыі адпаведнікам вялікага князя мог быць тэрмін "архонт" - у дамове Русі з Візанытяй 911 г. (тэкст захаваўся ў ПВЛ) Алег названы менавіта "архонтам" [48].

Ліст жа 1371 г. адрасуецца ад імя Альгерада як "базілеўса Літвы" - "Άπό τόν βασιλέατω̃ν Λητβω̃ν τόν ΄΄ Αλγεδον". Сам жа патрыярх (у лісце да мітрапаліта Маскоўскага Алексія) называў Альгерда тытулам, які з'яўляецца адпаведнікам тытулу «вялікі князь» («μεγαζ ριγαζ») [49]. Уяўляецца ўсё ж пераацэнкай укладаць у выкарыстанне канцылярыстамі Альгедам тэрміну "васілеўс" маніфестацыю прэтэнзій літоўскага князя на ўладу ва ўсёй Русі Іл. 13. Пешая пячатка Кейстута 1379 г. 'S[igilum] KYNSTVTTE DVX + DE + TRACKEN'. Piekosiński, Franciszek. Pieczęcie Polskie Wieków średnich doby Piastoeskiej (Uzupelnienie). Kraków, 1936. S. 36, Fig. 522 (odbitka: Wiadomości numizmatyczno-archeoloficzne. T. XVI, R. 1934, s. 71-86; T. XVII, R. 1935, s. 55-78). [50]. Верагодна, складальнікам гэтага паслання быў праваслаўны падданы Альгерда, якія ведаў грэцкую мову, хутчэй за ўсё - манах. Вельмі верагодна, што гэты канцылярыст і пераклаў ужываныя адносна Альгерда тытулы "rex Littovie", "magnus rex", "suppremus princes Luthwanorum" "князь великий" як «βασιλεύζ» ("васілеўс"). Тут мелася на ўвазе адлюстраванне вярхоўнага ўладнага статусу Іл. 14. Фамільнае дрэва дынастыі Гедымінавічаў-Ягелонаў. Ludovicus Decius. De Jegellonum familia. Liber II. 1521. Бібліятэка Віленскага ўніверсітэта. Альгерда. Хоць, безумоўна, жаданне падвысіць свой статус у вачах патрыярха тут прысутнічала [51].

Брат жа Альгерда Кейстут называецца як "rex precipuus" [52], але таксама "князем" [53], "dux Lythwanorum, dominus Trocensis, Grothensis etc." [54]

Тытул "кароль літоўцаў" у ранні перыяд (да Крэўскай уніі / акту 1385 г.) суадносіўся з тытулам "літоўскі князь" як сінонім, асабліва ў заходніх крыніцах. Але як раз у заходніх катэгорыях манаршай улады тэрмін "кароль літоўцаў" не змог утрымацца і менавіта "князь" стаў тым тытулам, які замацаваўся за манархам ВКЛ. Але і гэты тытул перажываў трансфармацыі і доўгі час існаваў у сваёй незавершанай форме. Аналізуючы розныя варыянты тытула, варта адзначыць, што азначэнні "heres" (спадчыннік) і "dominus" (гаспадар, уладар) заўсёды адносіцца да Русі, але не да Літвы.

Сітуацыя ўскладняецца розніцай значэнняў слова князь / герцаг у розных еўрапейскіх мовах. Калі польская і ўсходнеславянская тэрміналогія ведаюць толькі аднаго "księcia" і "князя", то ў лацінскай мове існуе два тэрміна - "princeрs" і "dux"; таксама і ў нямецкай мове - "Fürst" і "Herzog". Этымалогія тытула "герцаг" выводзіцца ад верхнянямецкага "herizogo", што літаральна азначае «той, хто вядзе за сабой войска». Такім чынам, першапачаткова, герцаг - вайсковы правадыр. Развіццё феадальна-іерархічных адносін прывяло да ўсталявання спадчыннай улады герцагаў, якія займалі другую пасля караля ступень у сістэме васальна-ленных адносін. У раздробленай жа Германіі герцаг (Herzog) cтаў самастойным тэрытарыяльным князем. Вядома, у розных краінах эвалюцыя тытула мела розныя сцэнары, але агульную тэндэнцыю можна ўсё ж прасачыць, асабліва на нямецкім прыкладзе, які аказваў найбольшую, пасля Кароны Польскай, уплыў на развіццё іерархічных структур у Вялікім Княстве Літоўскім (дадамо, што сама Польшча адчувала несумненны ўплыў нямецкай практыкі). Герцаг, як нямецкі "Herzog" і лацінскі "dux", эвалюцыянаваў ад вайсковага правадыра да тэрытарыяльнага ўладара. Тытул "Fürst" і "princeрs", які таксама мог быць эквівалентам "князя", пазначае ў большай ступені палітычна-ўладарны, ганаровы, а таксама дынастычны аспект улады, чым тэрытарыяльна-ўладныя функцыі герцагаў, як "Herzog" і "dux". Выбаршчыкі імператара ў Святой Рымскай імперыі германскай нацыі, найбольш важныя духоўныя і свецкія ўладары, былі менавіта "курфюрстамі" (Kurfürst) - князямі курыі. І тут трэба засігналізаваць, што ўладары Літвы XIV ст. выступаюць у нямецка- і лацінамоўных крыніцах менавіта як "Herzog" і "dux": "Kenstutte herczoge zcu Tracken" [55], "Skirgalo dux" [56], "herczok Witowt von Traken" [57].

Варта таксама адзначыць, што пасля падпісання Крэўскага акту 1385 г. у нямецкамоўных крыніцах знікае тэрмін "Konig" адносна вялікага князя літоўскага, калі ён не быў польскім каралём.

Апісанне абрадаў "узвядзенне" літоўскіх князёў, што можа адпавядаць ранняму этапу пазней сфармаванага цырыманіялу - каранавання, таксама адносяцца да падзеяў XIV ст. [58], як гэта зроблена ў дачыненні да легендарных князёў Алігіміна і Тробуса (1302 г.) у "Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай" (1520-я гады): «А потом Гермонт, князь литовский великий, умер, зоставивши по собе двох сынов, Алигимина и Трабуса. А гды умер Гермонт, з[ъ]ехалися панове ж[ъ]мьйтские и литовские до Кернова, а там з Алигимином и Трабусом, сынами его, оплакавши смерти Гермонтовой, везли тело его на жеглище, яко посвященное… Там же его обычаем звыклым в шатах княжих з шаблею… з великою жалостю спалили, а потом, вершнувшися до Кернова, зараз Алигимина, старшого сына его, на князство Литовское, а Трабуса на Жомойтское князство поднесли, убравши их в шаты княжие и шапки, отдаючи им обом мечь голый и посох отцевский в руки. Посох для того, абы в дому подданных судили справедливее, а мечем границ Великого князства Литовского и Жомойтского боронили, чуйне и сполне братерскою милостию розмножаючи» [59]. Такім чынам, мы бачым, што атрыбутамі ўлады князя былі меч ("шабля") і посах, а найперш - "княжая шапка".

Які князь вялікшы?

Яшчэ ў 1379 г. у нямецкамоўных пасланнях, якія сыходзілі ад імя Ягайлы, ён выступае "вышэйшым князем / герцагам Літвы" ("Jagel obirster Herczoge der Littouwin") [60], альбо, як у 1380 г., "вышэйшым каралём Літвы" ("Jagel obirster Herczoge der Littouwin") [61]. У 1382 г. ён ужо фігуруе як "літасцю Божай вялікі кароль Літвы" ("Jagal von Gotis gnaden groser koning zcu Littawen") [62]. Падобная варыятыўнасць азначэнняў на працягу гэтых чатырох гадоў можа сведчыць за тое, што сам афіцыйны тытул яшчэ не ўсталяваўся. Ягайла яшчэ да каталіцкага хросту зваўся "królem" [63], "magnus rex" [64], "magnus dux [65]", а таксама "obirster kung" ("найвышэйшы кароль") і "obirster herczog" ("найвышэйшы князь") [66]. Усё гэта сведчыць, што ў дачыненні да ВКЛ апісальны тэрмін "rex" быў сінонімам тытула "князь".

У лацінскіх актах перад хростам Ягайлы сустракаецца азначэнне "magnus dux" (у тым ліку, у Крэўскім акце) [67]. У далейшым, у актах ад 18 лютага і 1 сакавіка 1386 г. Ягайла завецца "найвялікшы князь" ("supremus dux") [68]. Гэтыя даты і тытулы сімптаматычныя, бо тое быў ужо перыяд пасля падпісання 14 жніўня 14385 г. Крэўскага акта пра злучэння Літвы з Каронай Польскай у "адно цела". Ад сярэдзіны 1386 г., усталёўваецца тэрмін "princeрs", а "dux" знікае з тытулатуры Ягайлы. Па хросце Ягайлы ў 1386 г. ў дачыненні да яго ўжо не ўжываецца тытул "вялікі князь" (за рэдкім выключэннем). Затое пачынае выкарыстоўвацца лацінская суперлатыўная форма (найвышэйшая граматычная ступень) "найвялікшы" ("supremus") - відавочна, таксама дзеля адрознення ад іншых літоўскіх князёў. "Рrinceрs" (лацінскае "валадар"), што таксама перакладаюць як "князь", ёсць нечым большым, чым "dux" ("князь"), але ж меншым, чым "rex" ("кароль"). Функцыяй "princeрs" было адрозненне Ягайлы ад падлеглых яму літоўскіх князёў, якія зваліся "dux", а таксама "magnus dux". Паводле Яна Адамуса, з'яўленне тытулу "princeрs" магло выконваць ролю "кампенсацыі" за спыненне ўжывання тэрміну "кароль" у дачыненні да ўладара дзяржавы [69]. Але, як ужо адзначалася, пераход ад "dux" да "princes" таксама цалкам адпавядала еўрапейскай тэндэнцыі эвалюцыі значэння гэтых тытулаў.

Змены ў тытулатуры Вітаўта вельмі добра ілюструюць эвалюцыю тытулу літоўскага гаспадара, тым больш, што гэта кладзецца на сетку палітычных падзей. Яшчэ ў 1384 г. Вітаўт выступае толькі як "князь Трокаў" ("herczoge czu Tracken") [70], а ў 1386 г. як "князь Літоўскі і ўладар Гарадзенскі" ("dux Litwaniae ac dominus Hrodensis") [71]. Усё ж палітычны кантэкст прымушаў Вітаўта больш сціпла акрэсліваць свае паўнамоцтва, як у 1387 г. ён фігуруе як "князь Берасцейскі і Гарадзенскі" ("duc Brestensisi at Hrodensisi") [72]. У 1388 г. Вітаўт зноў выступае як "князь Берасцейскі і спадчыннік [дзедзіч - А. Дз.] Гарадзенскі" , але ўжо таксама "іншых зямель Літвы і Русі" ("Allexander alias Withowdus dei gracia dux Brzestensis at heres Hrodensis necnon aliarum terrarium Lythuaniae et Russie") [73], альбо "Божай літасцю князь Літоўскі, а таксама спадчыннік (дзедзіч) Гарадзенскі, Берасцейскі, Драгічынскі, Луцкі, Уладзімірскі і іншых зямель" ("Dei gratia dux Lithuaniae ac haeres Grodnensis, Brestensis, Drohiciensis, Luceoriensis, Wlodimiriensisat et aliarum terrarum") [74]. Тытул князя Гарадзенскага і Берасцейскага фігуруе ў Вітаўта і надалей - у 1389 г. [75] А ў 1390 г. у пасланнях да Нямецкага ордэну Вітаўт выступае як князь Луцкі і Гарадзенскі [76], а таксама, як князь літоўскі [77]. У 1392 [78] і 1393 гг. [79] тытул князя літоўскага і ўладара Луцкага (+ Троцкага) маглі камбінавацца разам.

Але ёсць адзін супольны дакумент Ягайлы і Вітаўта, датаваны 1386 г., дзе апошні выступае як "magnus dux" [80]. Вакол гэтага дакумента ў свой час у польскай гістарыяграфіі разгарнулася дыскусія. Акт вядомы не ў арыгінале, а толькі ў пазнейшых копіях і А. Лявіцкі адмаўляў яму ў аўтэнтычнасці, бо "ў 1386 г. пра вялікае княства Вітаўта яшчэ нікому не снілася" [81]. Ян Адамус, у сваю чаргу, звяртаў увагу на тое, што гэты дакумент вядомы нам у двух спісах, і ў абодвух Вітаўт выступае, як "вялікі князь" [82]. Відавочна, што ў гэтым выпадку мы маем справу з неафіцыйным тытулам.

За часамі Вітаўта эпізадычна вялікім князем крыніцы называюць таксама Скіргайлу [83], хоць так сябе ён не тытулаваў [84]. Звычайна ж Скіргайла фігуруе ў дакументах як "Божай літасцю князь Літоўскі і дзедзіч Троцкі і Полацкі" ("dei gracia dux Lithwanie et dominus Trocensis ac Polocensis") [85].

Змены ў і палітыцы, і ў лацінскай тытулатуры адбыліся пасля Востраўскага пагаднення 5 жніўня 1392 г., паводле якога Вітаўт разарваў саюз з Нямецкім ордэнам і афіцыйна стаў пажыццёвым намеснікам Ягайлы ў Літве. Цяпер Вітаўт рэгулярна завецца як "князь Літоўскі" ("Dei gratia dux Lithuaniae, Dominus et Haeres Trocensis, Lucensis") [86]. Адразу пасля Востраўскага пагаднення ў сваім лісце да ваяводаў, намеснікаў і цівуноў "po wszey moyey dzerzawye" ў справе хросту літвы і русінаў, якія пажадаюць гэтага, Вітаўт зноў імянуе сябе вялікім князем [87]. Безумоўна, гэта дакумент унутранага ўжытку. Але, і гэта важна адзначыць, у кірылічных прывілеях Вітаўт рэгулярна выступае як «великий князь» у 1393 [88], 1396 [89] і 1399 гг. [90]

Затое ў паручыцельстве перад Ягайлам за князя Андрэя Полацкага ў 1394 г. Вітаўт выступае ў аднолькавым статусе са Скіргайлам, як князь літоўскі: "Nos Witowdus dei gracia, Skirgello eadem gracia duces Litwanie" [91]. Але калі ў 1395 г. і ў 1396 г. Вітаўт падпісвае замірэнне з Ордэнам, ён тытулуе сябе "Божай літасцю вялікі князь літоўскі" ("Wir Witovt von gotes gnaden grosfurste zu Littowen etc." [92]; "Wir Alexander, andirs Wytowt, von Gots ganden grosfurste zu Littawen etc." [93]), як і ў зносінах з Дэрпцкім біскупам ("Alexander alias Witoldus dei gratia magnus dux Lithuaniae Trocensis et Luceoriensis") [94].

Досыць нечаканым выглядае ўжыванне ў акце 1395 г. у тытуле Вітаўта азначэння "princes supremus Lytuanie etc." [95], яўна спісанага з тытулатуры Ягайлы. Гэты дакумент не вядомы нам паводле арыгіналу, але, магчыма, у ім выявіліся памкненні Вітаўта і яго атачэння да падвышэння ролі князя. Таксама ў лацінскіх дакументах, датаваных, у прыватнасці, каля 1398 г., у дачыненні да Вітаўта сустракаецца тытул "Dei gratia Dux magnus Lithuanorum" [96] (гэты акт вядомы толькі ў пазнейшых копіях). Але ў сумесным акце Ягайлы і Вітаўта, складзеным у Лідзе 20 мая 1397 г., які захаваўся ў перагаменным арыгінале, рэальная дынастычнае і палітычнае лідэрства пазначана вельмі выразна - Вітаўт тут менавіта "толькі" "князь Літоўскі": "Wladislaus Dei gracia rex Polonie Lithuanieque princes supremus et heres Russie etc. et Allexander alias Witowdus eadem gracia dux Lithuanie dominusque Trocensis etc." [97]

Табліца 1. Прыклады варыянтаў тытулатуры Вітаўта на працягу 1384-1399 гг.

Год

Тытул

Дакумент

1384

Wigand von Gotis gnaden herczoge czu Tracken

Вітаўт аддае сябе пад апеку Ордэна

1386

Allexander alias Wytold dei gratia dux Litwaniae ac dominus Hrodensis

Вітаўт скіроўваецца ў Літву з дазволу польскай каралевы і польскіх саноўнікаў

1386

magnus dux Vytolth Lithuanie

Сумесны акт з Ягайлам, прывілей (аўтэнтычнасць дыскусійная)

1387

Alexander alias Witoldus dei gracia duc Brestensisi at Hrodensisi etc.

Вітаўт ад імя караля Ягайлы дае гарантыі Бенядзікту, ваяводзе Галіцкаму

1388

Allexander alias Withowdus dei gracia dux Brzestensis at heres Hrodensis necnon aliarum terrarium Lythuaniae et Russie

Прывілей Вітаўта віленскаму касцёлу

1388

Dei gratia dux Lithuaniae ac haeres Grodnensis, Brestensis, Drohiciensis, Luceoriensis, Wlodimiriensisat et aliarum terrarum

Прывілей Вітаўта яўрэям Бярэсця

1389

Allexander alias Wytowt dei gracia duc Hrodensisi Brestensis etc.

Вітаўт заключае прымірэнне з Скіргайлам

1390

Wir Wythout von gotis gnadin herczog czu Luczik und czi Garthin / Wir Witawt von gots gnaden hercog zcu Lutzik und zcu Garten

Лісты да Ордэна

1390

Wir Witowd von gotis gnaden herczog czu Littouwe

Ліст да Ордэна

1392

Witowdus dei gratia duz Lithuaniae dominus Trocensisi Luczensisi etc.

Востраўскае пагадненне. Вітаўт прызнае вярхоўную ўладу Ягайлы

1392

Wytold von Gottes genaden herzog zu Lithauen hern zu Luck und andern lande

Ліст Вітаўта ў справах прымірэння са Скіргайлам

1392

Ot xyadza wyelkyego Wytuwtha

Ліст Вітаўта да ваяводаў, намеснікаў і цівуноў "па ўсёй маёй дзяржаве"

1393

Allexander alias Witowdus, Dei gratia Dux Lithuaniae, Dominu et Heres Trocensis, Lucensis

Наданні Вітаўта дамініканам маёмасці ў Луцкім павеце

1393

Мы великии князь Витовт

Ліст Вітаўта ў справах зямельных спрэчак

1394

Witowdus dei gracia dux Litwaniae

Паручыцельства перад Ягайлам за князя Андрэя Полацкага

1395

Wir Witovt von gotes gnaden grosfurste zu Littowen etc.

Вітаўт пацвярджае замірэнне з Ордэнам

1395

Nos Allexander alias Vitovdus dei gracia princeps supremus Lytuanie etc.

Прывілей Вітаўта

1396

Wir Alexander, andirs Wytowt, von Gots ganden grosfurste zu Littawen etc.

Вітаўт заключае замірэнне з Ордэнам

1396

Мы великий князь Витовт

Прывілей Вітаўта

1396

Alexander alias Witoldus dei gratia magnus dux Lithuaniae Trocensis et Luceoriensis

Дамова Вітаўта з Дорпатам

1396

Alexander alio nominee Witholdus Dei gratia dux Lithwanie castellianus Trocensis ac Lucensis etc.

Вітаўт дазваляе купцам вольна перамяшчацца па краю [98]

1397

Allexander alias Witowdus eadem gracia dux Lithuanie dominusque Trocensis etc.

Сумесны прывілей Ягайлы і Вітаўта

[1398]

Vitoldus, Dei gratia Dux magnus Lithuanorum

Прывілей Вітаўта

1399

Мы великии князь Витовт

Прывілеі Вітаўта

Увогуле ж, Вітаўт вёў палітыку "здзейсненых фактаў", загадзя пракламуючы рэчы, да якіх трэба было імкнуцца. Вялікім князём Вітаўт стаў тытулаваць сябе ў знешніх зносінах (у нямецкамоўных дакументах) у 1395 г. Ад 1396 г. гэты тытул фігуруе ўжо ў лацінскіх лістах Вітаўта. Пры гэтым, яшчэ раней, у 1392 г., у кірылічнай дакументацыі Вітаўт пачаў сябе рэгулярна называў вялікім князем [99]. Але ж у афіцыйных зносінах з Польшчай да 1411 г. Вітаўт пазбягаў тытулаваць сябе вялікім князем [100].

Сістэматычна ж звацца "вялікім князем" Вітаўт пачынае ад 1401 г. - пасля так званай Віленска-Радамскай уніі. 18 студзеня 1401 г. на Іл. 15. Маестатная пячатка Вітаўта 1407 г. Siegel des mittelalters von Polen, Lithauen, Schlesien, Pommern und Preussen ein Beitrag zur Förderung diplomatischen, genealogischer, numismatischer und kunstgeschichtlicher Studien über ursprünglich slavische Theile der preussischen Monarchie mit XXV Kupfertafeln / Hrsg. Friedrich August Vossberg. Berlin: Stargardt J. A., 1854. Tafel 22. Віленскім з'ездзе кароль Ягайла урачыста надаў Вітаўту Літву пажыццёва. Там жа, на Радзе Вітаўт быў абвешчаны вялікім князем. Гісторыкі адзначаюць, што пад час гэтай працэдуры адбылася інстытуалізацыя літоўская Рада - у адносінах да Польшчы яна ўпершыню выступіла як асобны дзяржаўны орган [101]. На сваім з'ездзе ў Радаме 11 сакавіка 1401 г. польскія сенатары пацвердзілі акт, выдадзены ў Вільні. Ян Адамус адзначае, што ад 1398 і 1401 гг. Вітаўт выступае ўжо як самастойны князь [102]. Але і пасля 1401 г. Вітаўт, па-сутнасці, не стаў суверэнням уладаром - ён адмовіўся ад сваёй вотчыны на карысць Польшчы, пагадзіўся з тым, што літоўскія ўладанні пасля ягонай смерці адыйдуць да Кароны. Намеснікі ж найважнейшых земляў зноў склалі прысягі на вернасць Ягайле. Фактычна, Вітаўт з намесніка пераўтварыўся ў рэгента.

Летапісец XVI ст. даволі падрабязна апісаў цырымонію "ўзвядзення" Вітаўта ў 1401 г.: "...при бытности Ягейла кроля и кролевой и всего сенату полского на столицу Великого князства Литовского, Витолт на мейстат был проважен в костеле святаго Станислава в замку Виленском и там подвышшоный Витолт от Андрея Возилока, бискупа виленского, и был убранный в шапку княжую и шаты к таму належачие, там же ему меч голый и посох маршалок литовский великий и печеть княжую отдавал ведлуг звычаю, также и Анна княжна его з ним была поднесена як княгиня литовская. По том триумфъ кротофили, церемониям тым служачие и належитые, кроль и Панове литовские отправовали, будучи все рады покою, который при Витолте сподевалися…» [103] У адрозненні ад паганскага рытуалу, апісанага для пачатку XIV ст., цырымонія "паднясення" Вітаўта была хрысціянскай. Апроч таго, да кляйнотаў - атрыбутаў улады ("шапкі княжай", мяча і посаху) дадавалася пячатка.

Вялікакняская карона (мітра) адрознівалася па форме ад каралеўскай і мела сваім прататыпам спалучэнне металічнага абруча і шаўковага нагалоўніка (шапкі) са сферычным верхам пурпурнага альбо сіняга колеру. Шапка аздаблялася аколкам, нярэдка футравым [104].

Усё ж у актах Вітаўта час ад часу працягвае з'яўляецца тытул "supremus dux". Зразумела, гэты акты тычацца надання прывілеяў унутры дзяржавы (каля 1405 г., 1407) [105]. Як варыяцыя гэтага тытула мог выступаць у 1407 г. "dux maior" [106]. Але найбольш пашыраным тытулам Вітаўта ў першае дзесяцігоддзе XV ст. заставаўся "magnus dux" [107]. Ягайла ж застаецца суверэнам дзяржавы - "princeps", а тэрмін "dux" знікае з яго тытулатуры. Гэтыя праўна-палітычныя адносіны паміж Ягайлам і Вітаўтам, як адзначае Станіслаў Заянчкоўскі, найдакладней падмацоўваюцца далейшай дзяржаўнай практыкай [108]. Супрэмацыя Ягайлы падкрэслівалася і ў Гарадзельскім акце.

У 1930 г. Ян Адамус прапанаваў сваю схему развіцця тытула Вітаўта. Паводле гісторыка, ад 1401 г. Вітаўт становіцца "вялікім князем". Вырашальным жа ў эвалюцыі тытула лічыцца 1411 г., калі Ягайла прызнае за Вітаўтам тытул "magnus dux" [109]. Як мы бачылі вышэй, дакументы могуць даць нам куды багацейшую карціну, чым любая гістарыяграфічная схема. Але сапраўды можна казаць пра тэндэнцыі ў частаце ўжывання таго ці іншага тытулу. Сам жа Адамус задаецца пытаннем: ці меў тытул Вітаўта "magnus dux" 1411 г. прававое значэнне адносна вярхоўнай улады?

Але і паходжанне самага двухчастковага тэрміну "вялікі князь" адносна манарха Літвы выклікае дыскусіі ў гістарыяграфіі. Ян Адамус выказваў меркаванне, што двухчастковы тытул "вялікі князь", "найвышэйшы князь" паўстаў напэўна з мэтай адрознівання "seniorеs duces" ад іншых князёў (службовых). І толькі ў працягу сваёй думкі Адамус робіць наступнае ўдакладненне: "…а таксама пад уплывам распаўсюджанага рускага тытула вялікі князь". У такім разе тытул "вялікі князь" не быў выключным тэрмінам уладара дзяржавы, а таксама выкарыстанне гэтага тытулу падлеглымі Ягайле князямі не было маніфестацыяй імкнення да заняцця становішча, роўнага з Ягайлам.

Калі ж узнік рускі тытул "вялікі князь"?

Існуе меркаванне, што ва ўсходнеславянскай традыцыі тытул "вялікі князь" першапачаткова адносіўся да Кіеўскага князя, якому, хоць бы намінальна, падпарадкоўваліся ўсе рускія князі. У сувязі з гэтай тэзай варта зазначыць дзве праблемы - адкуль паходзіць сам тытул "князь" і ці так рэлевантны суадносіны тытулаў "вялікі князь" і "Кіеўскі князь" у ранні перыяд, у ІХ-ХІ стст.?

Сёння можна лічыць устаноўленым, што найстаражытнейшая з вядомых нам саманазваў уладароў славянскіх племянных утварэнняў на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы было "князь" [110]. Але адкуль паходзіць гэты "князь", якога выводзяць з праславянскага *kъnędzь [111]? Нямецкі лінгвіст Макс Фасмер выводзіць стараславянскае кънѧsь з праславянскага *kъnędzь, як запазычанне з прагерманскага *kuningaz альбо гоцкага *kuniggs, утворанага ад kuni - род [112]. Такім чынам, гэты тэрмін у славянскіх мовах быў запазычаны. Расійскі філолаг Уладзімір Колесаў так каментую гэтую сітуацыю прыўнясення новай семантыкі: "князь... з самага пачатку, як слова прышлае, было словам высокім па стылю..., носьбіт вярхоўнай улады называўся звычайна чужым словам. Пад час запазычання ўзнікала нейкая адхілёнасць і ад народнай мовы, і ад яе паняццяў; было патрэбнае нешта асвячонае і малазразумелае, што прыйшло з боку, здалёк і таму, можа быць, асабліва аўтарытэтнае" [113].

Але ж гісторыя прыняцця ўладарамі Русі тытулу "князь" рэканструюецца не без цяжкасцяў. Аўтэнтычныя рускія крыніцы, якія фіксуюць тытулатуру "князь" з'яўляюцца не раней ХІ-ХІІ вв. [114] Існуе таксама дыскусія, ці быў Кіеўскі князь ад пачатку вялікім? Яшчэ ад вядомых расійскіх гісторыкаў ХІХ ст. Васіля Ключэўскага [115] і Сяргея Салаўёва [116] ідзе гістарыяграфічная традыцыя, падтрыманая ў далейшым Сяргеем Платонавым [117], Барысам Грэкавым [118], Барысам Рыбаковым [119], а ў нашыя дні Аляксеем Талочкам [120] і Ігарам Фраянавым [121]. Паводле поглядаў названых гісторыкаў, тытул вялікага князя кіеўскага ўзнік у перыяд падпарадкавання Кіеву племянных княжанняў і далейшага ўзвышэння старэйшага з Рурыкавічаў, які сядзеў у Кіеве. Праўда, Уладзімір Маўродзін пазбягаў непасрэдна называць Кіеўскіх князёў вялікімі, прыводзячы гэтае акрэсленне, пераважна, у цытатах [122]. Таксама менавіта тэрмін "кіеўскі князь" выкарыстоўваў Міхайла Грушэўскі [123].

У гэтай сувязі сучасны расійскі даследчык Антон Горскі звяртае ўвагу на тое, што тытул "вялікі князь" пачаў распаўсюджвацца з канца ХІІ ст. і ў гэтым "палітычная думка, такім чынам, адлюстроўвала змены ў палітычнай структуры праз больш чым паўстагоддзя пасля іх з'яўлення" [124]. А Міхаіл Свярдлоў адзначае адсутнасць "сталага тытулу вялікі князь на Русі ў канцы Х - першай палове ХІІ ст." [125]

Больш таго, сфармавалася выразная гістарыяграфічная пазіцыя, да прыхільнікаў якой належаць расійскія гісторыкі права Міхаіл Уладзімірскі-Буданаў і Міхаіл Дз'яканаў, а таксама гісторыкі Апалон Кузьмін і Сяргей Каштанаў, Гэтыя даследчыкі адстойваюць меркаванне пра тое, што выраз "вялікі князь" у кіеўскі перыяд зусім яшчэ не быў тытулам, а толькі ганаровым вызначэннем, якое выкарыстоўвалася ў высокіх літаратурных кантэкстах [126]. Валянцін Янін адзначае таксама, што нават у канцы ХІ - пачатку ХІІ стст. матэрыялы сфрагістыкі не дазваляюць разрозніваць тытулы кіеўскіх і не кіеўскіх князёў [127].

Польскі гісторык Анджэй Попе, які спецыяльна займаўся даследаваннем эвалюцыю тытула [128], адзначае, што на працягу ІХ-ХІІ стст. прыметнік "вялікі" ў тытуле не было яго неад'емнаю часткаю, а выступала, хутчэй, у значэнне "галоўны, вярхоўны, слаўны, знакаміты, старэйшы, даўні". Першым жа, хто ў 90-я гады ХІІ ст. стаў мэтанакіравана выкарыстоўваць тытул "вялікі князь", быў зусім не кіеўскі ўладар, а Ўладзімірска-Суздальскі князь Усевалад Юр'евіч Вялікае гняздо (1154-1212). І ўжо па гэтаму шляху пайшлі кіеўскія сеньёры - Рурык Расціслававіч, які трымаў Кіеў ад 1194 г., падладжваецца, хоць і непаслядоўна, пад прэцэдэнт, створаны Ўсеваладам. Праўдападобна і Галіцка-Валынскі князь Раман Мсціслававіч (+ 1205) у апошнія гады свайго ўладарання выкарыстоўвае гэты тытул. Услед за імі пайшлі іншыя князі Русі - у тым ліку Чарнігаўскія і Разанскія.

Анджэй Попе адзначае, што на з'яўленне вялікакняскага тытула ў пэўнай меры магла паўплываць візантыйская дыпламатыя. Перад абліччам ўзмацнення на Русі цэнтрабежных тэндэнцый імператар і патрыярх былі зацікаўленыя ў падтрымцы Кіеўскага князя як вярхоўнага ўладара Русі ды бачылі ў ім апірышча еднасці Рускай царквы. Менавіта таму ў візантыйскіх актах Кіеўскі князь называўся "вялікім архонтам усяе Русі". Адсюль заставаўся толькі крок, каб прэдыкат "вялікі" пераўтварыўся ў сталы атрыбут тытула князя Русі [129]. Але праз збег абставінаў гэты тытул замацаваўся не за намінальна прызнаным найвышэйшым князем Русі - Кіеўскім, а яго "прыўлашчылі" князі Паўночна-Ўсходняй Русі, якая на той момант імкліва развівалася палітычна і гаспадарча.

Такім чынам, тытул "вялікі князь" у Кіеўскі перыяд не існаваў - былі проста князі. У позніх летапісных зборах і іншых наратыўных помніках, як адзначае Аляксандр Філюшкін, некаторым з іх быў прыпісаны вялікакняскі тытул, бо ў той час ён ужо не толькі пашырыўся на Русі, але і стаў важным элементам генеалагічных легенд [130].

У другой палове тытул "князь", які ўсё больш уніфікаваўся, перастаў адпавядаць палітычным рэаліям ды задавольваць амбіцыі асобных княскіх родаў. Распад Рурыкавічаў на асобныя галіны (Юр'евічаў, Расціславічаў і г. д.) ды вылучэнне асобных княстваў прывялі да дэвальвацыі звычайнага княскага тытулу. Паўстала патрэба ў афармленні іерархічна больш складанай тытулатуры, што і выявілася ў афармленні словазлучэння "вялікі князь".

Як мяркуюць даследчыкі (Анджэй Попе і Аляксандр Філюшкін) [131], працэс жа трансфармацыі ганаровага азначэння "вялікі князь" у тытул меў на Русі на працягу ХІІ-ХІІІ стст. шматвектарны характар . Гэты працэс распачаўся практычна адначасова ў некалькіх землях. Але ж знешнепалітычныя падзеі, што распачаліся з другой трэці ХІІІ ст. (мангольскі напад, захоп Паўночна-Ўсходняй Русі ды ваенны і гаспадарчы пагром Паўднёвай Русі, а таксама пачатак канстытуявання будучага Вялікага Княства Літоўскага), змянілі эвалюцыйны характар дзяржаўна-іерархічнага канструявання. У гэтых умовах у шэрагу зямель спробы ўтварэння вялікіх княжанняў згаслі, у іншых, наадварот, названыя знешнія фактары стымулявалі афармленне статуснай тытулатуры вялікіх князёў.

Пры гэтым трэба памятаць, што "вялікі" зусім не ёсць тут адпаведнікам "старшы", "найстарэйшы", як меркаваў Сяргей Салаўёў і да чаго схіляўся Міхаіл Уладзімірскі-Буданаў [132]. З гісторыі мы маем багата прыкладаў, калі вялікакняскі тытул атрымлівалі князі, якія не былі старэйшымі ў родзе [133]. Этымалагічна ж паходжанне слова "вялікі" лінгвісты звязваюць з такімі словамі, як "воля" і "вялець" [134]. У старарускай мове азначэнне "вялікі" прачытвалася, як "знакаміты" і "магутны", ды выкарыстоўвалася пры апісанні выдатных уладароў мінулага і сучаснасці [135]. Таму не выпадкова менавіта гэтае азначэнне стала часткаю тытулатуры самых значных князёў.

Дзе месца "рускай" традыцыі?

Статус тытулу "вялікі князь" ў Паўднёвай і Ўсходняй Русі радыкальна змяніўся пасля ўсталявання мангольскага кантролю. З сярэдзіны ХІІІ ст. вялікія князі падпарадкоўваліся хану Залатой Арды і атрымлівалі ад яго паводле ярлыка права на збор даніны ад іншых князёў. Вялікімі князямі ў гэты перыяд былі Уладзімірскі ці Уладзімірска-Маскоўскія [136] (гэты тытул з санкцыі Арды атрымліваў адзін з удзельных князёў Паўночна-Ўсходняй Русі), Цвярскія [137], Разанскі [138], Смаленскі [139].

І толькі вялікі князь літоўскі, які меў уладу і над рускімі землямі, знаходзіўся па-за васальнай залежнасці ад Арды. Але і ён мусіў сплачваць Ардзе даніну са сваіх рускіх (украінскіх) уладанняў. З пачатку XIV ст. Уладзімірскія князі дадалі да свайго тытулу "усяе Русі". З сярэдзіны ж XIV ст. з'явіліся новыя вялікія княжанні - Суздальскае і Цвярское, а сам Уладзімір заставаўся намінальным старэйшым пасадам ды стаў уласнасцю Маскоўскіх князёў. У вынікі наступальнай палітыкі Масквы, падтрыманай Ардой, у Паўночна-Ўсходняй Русі тытул вялікага князя у выніку застаўся толькі за маскоўскімі ўладарамі.

Што тычыцца Літвы, то сучасны літоўскі гісторык Эдвардас Гудавичюс сярод тытулаў манархаў пералічвае рангі - найвышэйшы (supremus, oberste), вялікі (magnus, grosse), - і адзначае, што апошні быў патрэбны ў адносінах з Руссю ("вялікі князь") [140]. Такім чынам, пастулюецца пэўны інструменталізм паняццяў у тым сэнсе, што тытул "вялікі князь" быў неабходны для вядзення кірылічнай дакументацыі, але не з'яўляўся першакрыніцай для з'яўлення лацінскага адпаведніка "magnus dux". Гэтая тэза Гудавічуса, падобна што, выключае з генеалогі ўзнікнення дзяржаўнай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім "русінскую" традыцыю.

Вялікія княжанні на "рускіх" землях былі таксама падставаю для ўнутры- і знешнепалітчных акцый уладароў Літвы. У гэтай сувязі звяртае на сябе ўвагу не зусім зразумелая, як адзначаюць гісторыі [141], спроба Альгерда ўтварыць у складзе сваіх уладанняў асобнае Вялікае княства Чарнігаўскае. Гэта падзеі 1372 гг., калі Чарнігаў і ягоны князь Раман Міхайлавіч аказваюцца ў фокусе адносін ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай. У дагаворнай грамаце Дзмітрыя Данскога з Альгердам вялікі князь Раман прыгадваецца паміж вялікімі князьямі Разанскімі і Пронскімі [142]. Распавядаючы ўжо пра смерць Рамана Міхайлавіча ў 1401 г. Цвярскі летапіс XVI ст. называе яго вялікім князем Чарнігаўскім [143]. Але далейшага развіцця гэты працэс не атрымаў, бо ў рамках ВКЛ Чарнігаў страціў свой аўтаномны статус і яго вялікае княжанне перастала быць актуальным [144]. Тытул вялікіх князёў Чарнігаўскіх, відавочна, быў чыста намінальным. Але ў гісторыі з яго выкарыстаннем мы бачым, прынамсі, інструментальныя падыходы Альгерда ў дачыненні да гэтага тытулу.

Першыя літоўскія пячаткі і манеты

Але і з першых дзён свайго існавання Літоўская дзяржава на сімвалічна-рэпрэзэнтатыўным узроўні апелявала да русінскай традыцыі. Цікавым тут можа быць прыклад з пячаткай Міндоўга. Маецца на ўвазе свінцовая пячатка-пломба дыяметрам 15-16 мм, знойдзеная ў Ноўгарадзе. На адным з бакоў знаходзіцца надпіс ў тры радкі, які прачытваецца як [M]Ъ/NГДО/ВЪ. Безумоўна, застаюцца магчымасці для іншай інтэрпрэтацыі гэтай знаходкі, але Іл. 16. Прыклады першых літоўскіх манет: a) Дэнарый з кап'ём і легендай 'ПЕЧАТ'. Вітаўт, 1392-1396; b) Дэнарый з 'Пагоняй' і падвойным крыжам, (з кругавой кірылічнай легендай '+ПоКНЯЗЬ ЯГА' на аверсе). Ягайла, 1387-1392; c) Кіеўскі дэнарый Уладзіміра Альгердавіча (1367-1395). Біты, магчыма, каля 1390-1392 гг. На аверсе ў цэнтры змешчана літара 'К' у атачэнні легенды 'ВОЛОДИМИР'. На рэверсе - крыж з расшчэпленай асновай на шчыце, увянчаным крыжам, вакол сем кропак. Мікалай Ліхачоў лічыў вельмі верагодным аднясенне яе менавіта да ўладара Літвы [145]. Увогуле, літоўскія князі выкарыстоўвалі пячаткі двух тыпаў: заходнееўрапейскага ўзору з лацінскімі надпісамі, а таксама з надпісамі па-руску [146]. Польскі даследчык Багдан Барвінскі з лёгкім здзіўленнем адзначаў, што Кейстут "апроч лацінскай пячаткі выкарыстоўваў... аналагічную рускую пячатку". І далей: "Факт гэты для беднай літоўскай сфрагістыкі з даягелонавых часоў вельмі важны" [147]. Мова ідзе пра пячатку на трактаце 1366 г. паміж Альгердам і Кейстутам, з аднаго боку, і Казімірам Вялікім, з іншага. На пячатцы Альгерда маецца выява "Пагоні", а пячатка Кейстута ўтрымлівае выяву тарчы і мяча ў руцэ, а таксама надпіс «СЕ ПЕЧАТЬ КИИ…». Надпіс, паводле аналогіі з лацінскай пячаткай Кейстута 1379 г., можа быць рэканструяваны, як «Се печать Киистутия князя Троцкого». Барвінскі асаблівы акцэнт рабіў на пячатцы Кейстута, бо менавіта гэты князь лічыцца абаронцам паганства Літвы, і, у такім выпадку, ён мусіў быў знаходзіцца ў апазіцыі да "русінскасці". Падобна, што карэляцыя паміж гэтымі дзвюма з'явамі - язычніцтва і русінскасць, - ва ўмовах функцыянавання дзяржаўнага арганізму была больш складаная, чым проста канкурэнцыя. Таксама "рускую" пячатку меў Вайдыла [148].

Напэўна, не менш, а можа і больш красамоўным можа быць прыклад з першымі літоўскімі манетамі. Срэбныя дэнарыі ("пенязі") былі эмітаваныя, у апошняй чвэрці XIV - першай палове XV cт. Характэрнай асаблівасцю аднаго з чатырох тыпаў гэтых манет ёсць выявы наканечніка дзіды і крыжа, а таксама кірылічны надпіс «ПЕЧАТ», што азначае "пячатка" - атрыбут вялікага князя. Літары надпісу размешчаны ў коле і, як правіла, паводле руху гадзіннікавай стрэлкі. Толькі на асобных экземплярах надпіс чытаецца ў адваротны бок.

Меркаванні даследчыкаў пра месца і час біцця дэнарыяў разыходзяцца [149]. Але ж большасць спецыялістаў лічыць іх першымі літоўскімі манетамі. Застаюцца пытанні па князях, якія распачалі гэтую эмісію. У гістарыяграфіі называліся імёны Альгерда [150] ды Кейстута [151]. На падставе спадарожнага археалагічнага і нумізматычнага матэрыялу, верхняя мяжа эмісіі манет з надпісам «ПЕЧАТ» вызначаецца канцом першага дзесяцігоддзя XV ст. Такім чынам, біць гэтыя манеты маглі Альгерд, Кейстут, Ягайла, Вітаўт. Але наяўнасць выявы крыжа сведчыць, што першыя літоўскія дэнарыі маглі біць не язычнікі, але хрысціянскія князі [152]. У такім выпадку, Альгерд і Кейстут адпадаюць. Да таго ж, у выпадку біцця іх Альгердам, мы мусілі б мець знаходкі на тэрыторыі Русі ВКЛ, а такія адсутнічаюць. Зыходзячы з арэалу знаходак манет з надпісам «ПЕЧАТ», можна меркаваць, што цэнтрам іх біцця было Коўна. Таму існуе версія, што гэтыя манеты з'явіліся паводле распараджэння Вітаўта пасля 1387 г [153]. Валянцін Рабцэвіч меркаваў, што, верагодна, эмісію распачаў у 1387 г. Ягайла [154].

Эмісія дэнарыяў істотна не паўплывала на грашовае абарачэнне ў Літве. Вядомы, пераважна, адзінкавыя яго знаходкі, якія паходзяць з магільнікаў (жальнікаў) на сучасным беларуска-літоўскім памежжы. Выпадкі скарбаў ведьмі рэдкія (найбольш значны - Шанчайскі скарб з Коўна). Гэтыя маленькія, але вельмі высокай пробы - 937, каля 1 г. манеты выконвалі інфармацыйна-рэпрэзэнтатыўную функцыю - яны абвяшчалі, што існуе Літоўская дзяржава. Але за прататып для літоўскіх дэнарыяў былі ўзятыя першыя рускія манеты з надпісам «ПЕЧАТЬ» [155].

Увогуле ж, як цяпер уяўляецца, зараджэнне біцця манеты ў ВКЛ адбывалася, насамрэч, пад уплывам суседніх дзяржаў - у найбольшай ступені развітых манетных сістэм Залатой Арды і Лівоніі. Першыя эмісіі, верагодна, былі ажыццёўлены на ўсходзе дзржавы яшчэ да Крэўскай уніі. А правам манетнай рэгаліі валодалі не толькі галава дзяржавы, але і іншыя паводле іерархічнай значнасці фігуры. Гісторыя біцця паменты ў ВКЛ канца XIV ст., па сутнасці, гэта фактычна сукупнасць удзельнага біцця манет найбольш значнымі княствамі [156]. У апошняй чвэрці XIV - першым дзесяцігоддзі XV стст. Грашовыя эмісіі ажыццяўляліся на Северскіх землях, на Кіеўшчыне, Валыні, Падоллі, Смаленшчыне [157], Віленшчыне.

Вялікія князі Полацкія

Але ёсць яшчэ адзін сюжэт, які непасрэдна тычыцца тэрыторыі ВКЛ і адлюстроўваю тытулатурную традыцыю ў ім на рэгіянальным узроўні. Мова ідзе пра ўжыванне тытулу вялікага князя Полацкага - такія азначэнні зафіксаваныя ў актавым матэрыяле канца XIV ст., а таксама ў дакументальных крыніцах XVI ст. ( Полацкіх рэвізіях 1552, 1580 і 1588 гг.) [158]. Таму тут трэба падзяляць уласна сведчанні XIV ст. ад пазнейшай гістарычнай традыцыі. У Вялікім Княстве Літоўскім тытулам вялікі князь карысталіся таксама князь Уладзімірскі і Луцкі Любарт-Дзімітры Гедымінавіч [159] і ягоны сын Фёдар Любартавіч [160], а таксама князь Ноўгарад-Северскі Карыбут-Дзімітры Альгердавіч [161].

Першы ж, хто выступіў у крыніцах з тытулам вялікага князя Полацкага, гэта Іл. 17. Вітаўт Вялікі. Партрэт другой паловы XVII ст., знаходзіўся ў Берасцейскім кляштары аўгустынаў. Андрэй Альгердавіч . Вялікім князем старэйшы сын Альгерда тытулуецца ў актах, якія сыходзілі ад ягонага імя, а сама формула выглядае наступным чынам: "вялікі князь Андрэй Альгердавіч Полацкі" [162]. Князь Андрэй працяглы час быў Полацкім князем (1348-1377 /1378 і 1381 /1382-1387) і найбольш вядомы ў гістарыяграфіі як Андрэй Полацкі. Увогуле ж ён меў даволі мітуслівую палітычную біяграфію. Таксама як вялікая княгіня тытулавалася жонка князя Андрэя. Што вельмі важна - на пячатцы (ПЕЧ[А]ТЫ КНѦГИNИ ВЕЛИКО[И] АNЬДРЕ[ЕВОИ]), але ў самім лісце да Рыжскай Гарадской Рады яна названая проста "княгіняй Андрэевай" [163]. Існуе важны для нас лацінамоўны дакумент, які паказвае, як тытул вялікага князя Полацкага "канвертаваўся" у заходнееўрапейскую тэрміналогію - Андрэй названы "Полацкім каралём" ("rex in Ploskovia") [164]. Сам гэты дакумент ёсць леннай граматай князя Андрэя Лівонскаму магістру Робіну фон Эльтцу на Полацкую зямлю і, праўдападобна, быў складзены ў канцылярыі магістра. Вядома, "каралеўства" Андрэя - гэта толькі апісальны тытул, а не афіцыйны. Не толькі ў лацінскім акце, але таксама ў летапіснанні Паўночна-Ўсходняй Русі замацавалася традыцыя тытулавання Андрэя вялікім князем, а летапісы ( Наўгародскі Першы летапіс Малодшага спісу і Пскоўскія летапісы, Ніканаўскі альбо Патрыяршы летапіс ) захавалі гэтую практыку і ў XV-XVI стст. [165] Ганна Харашкевіч раскладае падобную тытулатуру на дзве складовыя часткі - "аб'ектыўную" частку тытула, якая ўказвае на геаграфічную сферу ўлады князя, і "суб'ектыўную", у дадзеным выпадку прыназоўнік "вялікі" [166].

Мяркуецца, што другі князь Полацкі - Ануфрый , які фігуруе ў крыніцах, як "вялікі" [167], у рэчаіснасці ёсць таксама Андрэем, імя якога было зменена перапісчыкам у канцы XV - пачатку XVI стст. [168]

Вялікім князем Полацкім таксама заваецца Міхаіл [169]. Ідэнтыфікацыя гэтага князя спараджае праблемы. Яшчэ Васіль Данілевіч ставіў пад сумнеў існаванне такога князя [170]. Сёння ж даследчыкі схіляюцца да думкі, што такім князем быў сын Андрэя Полацкага Міхаіл Андрэевіч [171], які загінуў у бітве пад Разанню ў 1385 г. [172] У выпадку з гэтым князем роля гістарычнай традыцыі асабліва паказальная - вялікі князем яго называюць крыніцы дакументальна-рэгістрацыйнага характару (рэвізіі) ВКЛ другой паловы XVI ст., між тым як летапісы Паўночна-Ўсходняй Русі XV ст. ведаюць яго проста як князя ды ўнука Альгерда.

Яшчэ адным вялікім князем Полацкім у матэрыялах XVI ст. тытулуеца Сямён [173]. Адносна персоны гэтага князя існуе дзве версіі. Гэта мог быць альбо Лынгвень - Сямён Альгердавіч, альбо яшчэ адзін сын Андрэя Полацкага Сямён Андрэевіч. І хоць "Маскоўскі летапісны збор" канца XV ст. называе яго вялікім князем [174], але пэўна сцвярджаць, што Сямён Альгердавіч тытулаваўся вялікім князем складана, бо ён кіраваў Полацкам на правах намесніка [175] (не да канца зразумела, ці мог ён быць удзельным князем) [176] і падпарадкоўваўся вярхоўнай уладзе Вітаўта (таксама, магчыма, і Скіргайлы). Вітаўт так і заяўляе, што "наш слуга" ("unsern dyner") Лунгвень быў не ўпаўнаважаны заключаць ад імя Літвы дамовы з Рыгай і Ордэнам у Лівоніі [177]. Атрымліваецца, "вялікім князем Сямёнам" мог быць Сямён Андрэевіч. Наўпроставых указанняў на гэта няма, але ягоны сын Іван, які ў 1409 г. быў намеснікам Полацкім, у пасланні Лівонскага магістра і Рады горада Рыгі называецца "вялікім князем", дакладней, "вялікім герцагам" ("groten hertigen Johanne"), што можа быць адсылкаю на тое, што і ягоны бацька меў падобны тытул [178].

З'яўленне тытулу "вялікі князь Полацкі" мае свой шырэйшы гістарычны кантэкст, які звязаны з праблемай трансляцыі вярхоўнай улады ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім. Пасля смерці ў 1377 г. Альгерда вялікім князем паводле жадання бацькі стаў адзін з яго малодшых сыноў Ягайла. Сваю нязгоду з падобным рашэннем выказаў полацкі князь Андрэй. Ягайла і Кейстут здзейснілі паход на Полацк і вымусілі Андрэя пакінуць горад ды ўцякаць у Пскоў і, далей, у Маскву. Датуюцца гэтыя падзеі зімой 1377-1378 гг. [179] Прыняцце Андрэем тытула "вялікі князь" адносяць да гэтага перыяду [180]. бо Андрэй, хоць і быў старэйшым сынам Альгерда, не мог тытулавацца вялікім князем пры жыцці бацькі [181].

Тое, што тытул "вялікі князь Полацкі" ўплятаўся ў палітычную інтрыгу, сведчыць пра сур'ёзныя змены, якія адбываліся ў канцы XIV ст., калі дамінуючай у жыцці супольнасцяў Усходняй Еўропы стала праблема інтэграцыі ў больш буйныя дзяржаўныя ўтварэнні. Свае прэтэнзіі ў барацьбе за гегемонію князі падмацоўвалі і падвышэннем уласнага тытулу. Не выпадкова ў другой палове XIV ст. на ўсходнеславянскіх землях зафіксавана найбольшая колькасць князёў, якія тытулавалі сябе "вялікімі". Як адзначае Васіль Варонін, Полацкае княства стала Вялікім дзякуючы амбіцыйным планам князя Андрэя Альгердавіча. Перыяд такога тытулавання, з перапынкамі, уклаўся ў дзесяцігоддзе 1377-1378 гг. Адметнасць сітуацыі заключалася ў тым, што ўзняцця статуса полацкага княства адбывалася напярэдадні яго канчатковага скасавання [182]. Уцягненне ж ва ўнутры- і знешнепалітычную барацьбу Вялікага Княства Літоўскага гэтага фантома, Вялікага Княства Полацкага, актуалізоўвала праблему тытулатуры ва ўсёй дзяржаве.

"Дзень народзінаў" Вялікага Княства Літоўскага

Тым часам, у другой палове XIV ст. сама назва ўсёй дзяржавы таксама перажывала значныя змены. Яшчэ і пасля Крэва (1385 г.) у крыніцах як назоў дзяржавы фігуруюць такія азначэнні, як: terra Letouie et Russie; terra Lithuaniae; terra Litwanorum; in partibus Litwanie; land czu Littawn; unsere lande аlze Littawen, Ruessen und anderswo wo si gelegen sind; terrae Litwania et Russia; Lettowerland, Rutzenland і г. п. І тут трэба зрабіць важнае ўдакладненне - усё гэта апісальныя назвы, але не афіцыйны тытул дзяржавы! [183] Толькі ў 1419 г. у дакуменце Ягайла і Вітаўта сустракаецца назва "ducatus Lythwanie" [184]. А тытул "Magnus Ducatus" фіксуецца ў наданнях ад 2 студзеня 1430 г. ("in terris nostris ducatus magni Lithuanie") [185] і далей пачынае выкарыстоўвацца рэгулярна.

Парадак усталявання і ўжывання тытулу "вялікі князь" выглядае наступным чынам: найперш тытул Ягайлы (1386 г.), потым тытул Вітаўта (1411 г.), у далейшым тытул дзяржавы (1430 г.). У звязі з гэтым звязаная гіпотэза Адамуса, што тытул дзяржавы быў утвораны ад тытулу вялікага князя Вітаўта. У такім разе Вітаўт не атрымаў тытула Ягайлы, а таксама не стварыў свайго тытула ад назвы дзяржавы. Атрымліваецца, што тытул дзяржавы, у такім разе, быў утвораны ад утвораны ад тытулу Вітаўта.

У 1411 г. тытул "magnus dux" выконваў функцыю адрознення Вітаўта ад іншых князёў дзяржавы і не быў яшчэ тытулам манарха. Толькі з 1430 г. тытул "magnus dux" становіцца канчаткова адпаведным з назваю дзяржавы менавіта праз утварэнне такой назвы - Вялікае Княства Літоўскае. Досыць частка выкарыстоўвалася яшчэ формула "Magnus Ducatus Lithuania et Rusie". Пакуль каля 1450 г. не наступіла стабілізацыя назвы і найбольш пашыранай стала менавіта "Magnus Ducatus Lithuania". Звязанае гэта было, як уяўляецца, з прыўнясеннем новай прававой аднароднасці ў статус вялікага князя літоўскага і самога Вялікага Княства Літоўскага.

Спроба заключэння

Пералічваючы розныя варыяцыі тытулатуры ўладароў дзяржавы, што стане нам вядомай, як Вялікае Княства Літоўскае, а таксама выяўляючы тэндэнцыі ў замацаванні таго ці іншага тытулу, варта помніць пра складанасць гістарычных малюнкаў і ўмоўнасць гістарыяграфічных схем. Каб не заблытацца ў дэталях, неабходна размяжоўваць тытул, як: 1) пазначэнне ўладнай ролі той ці іншай асобы ў дзяржаве ("апісальны тытул") [186]; 2) намінальны тытул, які выяўляе палітычную праграму ("тытул-праграма"); 3) афіцыйна-прававы тытул ("афіцыйны тытул").

Да самага пачатку XV ст. тытул манарха Літвы не набыў завершанасці. На гэтым шляху маецца такі яскравы эпізод, як афіцыйнае валоданне Міндоўгам каралеўскім тытулам. У далейшым, пасля ўнутраных закалотаў і адступлення Міндоўга ад хрысціянства, каралеўскі тытул выкарыстоўваўся адносна ўладароў Літвы як апісальны. Бо прававая і сакральная дактрына прызнавала каралеўскую годнасць толькі за тымі ўладарамі Еўропы, якія атрымалі карону са згоды папы ці імператара. Пра апісальны, а не іерархічны характар тытулу "князь" у Літве другой паловы ХІІІ - першай чвэрці XIV стст. сведчыць пазначэнне ў заходніх крыніцах уладароў гэтай дзяржавы як "кароль": "rex" i "konig".

Надалей манархі Літвы менаваліся князямі ці вялікімі князямі, але таксама ў апісальным, а не афіцыйна-прававым сэсне - таму і сустракаюцца такія разнастайныя варыятыўныя формы тытулаў. Прытым ў заходнееўрапейскай традыцыі літоўскі князь ужо адпавядаў герцагу (dux). Такое "паніжэнне" статусу ўладара Літвы ў вачох яго заходнееўрапейскіх контрагентаў ды храністаў было своеасаблівай "платай" за далейшую палітычную інтэграцыю, ці, скажам мякчэй, за ўцягванне Літвы ў еўрапейскія зносіны.

Таксама можна сцвярджаць, што ўсталяванне тытулатуры манархаў Літвы адбывалася пад уплывам "русінскай" традыцыі, пра што сведчыць і выкарыстання літоўскімі князямі кірылічнай пісьменнасці на такіх сімвалах улады і суверэнітэту, як пячаткі і манеты. І вось тут паўстае сур'ёзнае пытанне - у якіх суадносінах уплыву знаходзіліся гэтыя два чыннікі, "лацінскі" і "рускі", у справе ўсталявання афіцыйнага тытулу манарха Літвы. Праблема гэтая заблытаная, перш за ўся з-за "несіметрычнасці" корпусу крыніц - лацінскія звесткі ХІІІ - першай паловы XIV стcт. прадстаўленыя ў большасці актавымі крыніцамі, у той час як "рускія" (кірылічныя) паведамленні ўтрымліваюцца пераважна ў наратыўных крыніцах (летапісах). Тым не менш, можна сцвярджаць, што на практыку тытулавання манархаў Літвы адначасова ўплывалі абедзве традыцыі.

Праблема тытулатуры абвастрылася, калі Ягайла, пасля Крэўскага пагаднення 1385 г., стаў яшчэ і польскім каралём. Таму ў яго тытуле такім рэгулярным азначэннем стала суперлатыўнае supremus - найвялікшы (князь).

Але канчатковае ўсталяванне, канстытуяванне тытула як валадара, так і дзяржавы, адбылася дзякуючы Вітаўту - яго амбіцыі, няспраўджаныя спадзяванні, талент палітыка, а таксама рэаліі абмежаваных дынастычных правоў, прывялі да ўсталявання стабільнага тытулу манарха Літвы - вялікага князя. У гэтым акце тытулавання як раз і зліліся абедзве культурныя практыкі - лацінская і "руская". Сама дзяржава таксама, нарэшце, займела сваю формулу назвы - Вялікае Княства Літоўскае (варыянт: Літоўскае і Рускае). Гэта афіцыйная назва дзяржавы была ўтворана ад тытула манарха. Адбылося гэта досыць позна - сама ранняя фіксацыя назвы Вялікае Княства Літоўскае датуецца 1430 г.

Але ў гэтым важным статусна-прававым акце была закладзена і вялікая праблема далейшай эмансіпацыі Вялікага Княства Літоўскага. Нарэшце, пры Вітаўце ранейшыя апісальныя назвы атрымалі сваё іерархічнае афармленне. Але гэты працэс прыпаў на пачатак паўставанне Ягелонскай сістэмы дзяржаў, дзе галоўным партнёрам сталася Карона Польская. І калі раней "вялікі князь" мог апісальна трактавацца ды перакладацца і як "rex" ці "König", то цяпер вялікі князь заняў пэўна вызначанае месца ў строгай іерерхічнай лесвіцы манархаў Еўропы. У пэўным сэнсе, такі меншы статус суверэна, у параўнанні з каралём, быў платаю за больш позняе ўваходжання Вялікага Княства Літоўскага ў лацінскую Еўропу.



[1] Филюшкин А. И. Титулы русских государей . М., СПб.: Альянс-Архео, 2006. С. 4.

[2] Гл. ілюстрацыю: Kultura Wielkiego Księstwa Litewskiego. Analizy і obrazy . Kraków, 2006. S. 835.

[3] Галицько-Волинський л ітопис . Дослідження. Текст. Коментар / За рэд. чл.-кар. НАН Украïни М. Ф. Котляра. К., 2002. С. 84.

[4] Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях = Mindowe , rex Lithowiae , in litteris et testimonies / Укладаньне, пераклад на беларускую мову, камэнтары А. Жлуткі. Мн., 2005. № 1-10а, с. 23-43.

[5] Міндаў, кароль Літовіі ... № 10b, c. 43.

[6] Міндаў, кароль Літовіі ... № 4, c. 29.

[7] Kosman М. Kancelaria wielkiego księcia Witolda // Studia źródłoznawcze . 1969. T. XIV. S. 95-97.

[8] Міндаў, кароль Літовіі ... № 2, c. 53; № 10, с. 65; № 16, с. 75; № 18, с. 77.

[9] Міндаў, кароль Літовіі ... № 1, c. 51; № 4, с. 55; № 5, с. 57; № 6, с. 58; № 7, с. 60; № 8, с. 62; № 9, с. 63; № 11, с. 66; № 12, с. 68; № 13, с. 70; № 14, с. 72; № 19, с. 79; № 20, с. 81.

[10] Міндаў, кароль Літовіі ... № 1, c. 51; № 2, c. 53; № 4, с. 55; № 5, с. 57; № 6, с. 58.

[11] Міндаў, кароль Літовіі ... № І.4, с. 28-30. Рэканструкцыя пячаткі вынесена нават на вокладку гэтай кніжкі.

[12] Барвенава Г. А. Генезіс і тыпалогія каранацыйнага плашча і іншых знакаў вышэйшай улады ў Вялікім княстве Літоўскім // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 9. Мн., 2010. С. 387.

[13] Preussische Chronik von Lukas David… mit Beifügung historischer und etymologischer Anmerkungen / Hrsg. von Ernst Hennig. Bd. VII. Königsberg, 1815. S. 138; Latkowski J. Mendog, król Litewski . Kraków, 1892. S. 137 (436)-141 (440); Kętrzyński W. O dokumentach Mendoga, króla litewskiego // Rozprawy Akademii Umiejętności . Wydział Historyczno-Filozoficzny. Kraków, 1907. Ser. II. T. XXV (50). S. 202-203.

[14] Maleczyński K. W sprawie autentyczności dokumentów Mendoga z lat 1253-1261 // Ateneum Wileńskie . Wilno, 1936. R.11. S. 44.

[15] Livländische Reimchronik . Atska ņ u Hronika / Valža Bisenieka atdzejojums no vidusaugšvācu valodas, Ēvalda Mugurēviča priekšvārds, Ēvalda Mugurēviča, Kaspara Kļaviņa komentāri. Rīga, 1998. P. 94, v. 2450-2451.

[16] Livländische Reimchronik . P. 118, v. 3561.

[17] Livländische Reimchronik . P. 101, v. 2761; p. 113, v. 3327; p. 116, v. 3455, 3460, 3470; p. 130, v. 4093; p. 179, v. 6335.

[18] Livländische Reimchronik . P. 118, v. 3545; p. 138, v. 4450.

[19] Livländische Reimchronik . P. 180, v. 6383.

[20] Галицько -Волинський літопис . С. 126.

[21] Галицько-Волинський літопис . С. 126-127.

[22] Галицько-Волинський літопис . С. 116.

[23] Чамярыцкі В., Жлутка А. Першая згадка пра Белую Русь - ХІІІ ст.! // Адраджэнне. Гістарычны альманах . Вып. 1. Мн., 1995. С. 148; Чекин Л. С. "Описание земель", анонимный географический трактат второй половины XIII в. // Средние века . Вып. 56. Москва: Наука, 1993. С. 214, 218.

[24] Chartularium Lithuaniae res gestas magni ducis Gedeminne illustrans = Gedimino laiškai / Tekstus, vertimus bei komentarus parengė S. C. Rowell. Vilnius, 2003. P. 38, № 14.

[25] Петраускас Р. Забытый король: Миндовг в политическо-историческом сознании литовской элиты в конце XIV - начале XVI // Литва эпохи Миндаугаса и ее соседи: исторические и культурные связи и параллели . М., 2003. С. 41.

[26] Lites ac res gestas inter Polonos Ordinemque Cruciferorum . Ed. 2. V. 2. Posnaniae, 1892. P. 297-298.

[27] Gumowski M. Pieczęcie książąt litewskich // Ateneum Wilenskie . Wilno, 1930. R. VII. Zeszyt 3-4. S. 706-707; Гумоўскі М. Маестатавая пячатка Міндоўга // Герольд Litherland . Горадня, 2003. № 1-2 (9-10). Год 3. С. 24.

[28] Simon Grunau's Preussische Chronik / Hrsg. von M. Perlbach. Bd. 1. Leipzig, 1875. S. 276-279.

[29] Lucas David's Preussische Chronik , mit Beifügung historischer und etymologischer Anmerkungen / Herausg. von E. Hennig. Bd. 7. Königsberg, 1815. S. 131-145.

[30] Лихачёв Н. П. Материалы для истории Византийской и русской сфрагистики // Труды музея палеографии . Л.: Изд-во АН СССР, 1930. Ч. 2. С. 247; Ліхачоў М. Пячатка-пломба Міндоўга // Герольд Litherland . Горадня, 2003. № 1-2 (9-10). Год 3. С. 25.

[31] Stryjkowski M. Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi . T. 1. Warszawa, 1846. S. 252; Petrauskas R. Užmirštas karalius: Mindaugas LDK visuomenės savimonėje XIV a. - pabaigoje - XVI a. // Mindaugas karalius / Sudarė Vytautas Ališauskas. Vilnius, 2008. P. 62.

[32] Chartularium Lithuaniae Nr. 16, p. 46.

[33] Chartularium Lithuaniae ... Nr. 60, p. 218.

[34] Codex diplomaticus Prussicus : Urkunden-Sammlung zur ältern Geschichte Preussens aus dem Königl. Geheimen Archiv zu Königsberg, nebst Regesten / Hrsg. von J. Voigt. Bd. 2. Königsberg, 1836. Nr. 114, S. 152-153.

[35] Kodeks dyplomatyczny Litwy / Wyd. E. Raczyński. Wrocław, 1845. S. 27-31

[36] Chartularium Lithuaniae ... Nr. 15, p. 42.

[37] Chartularium Lithuaniae ... Nr. 24, p. 72; Kodeks dyplomatyczny Litwy . S. 39-40.

[38] Chartularium Lithuaniae ... Nr. 51, p. 162.

[39] Codex diplomaticus Prussicus . Bd. 4. Königsberg, 1853. Nr. 33, S. 39.

[40] Prochaska A. Przyczynki krytyczne do dziejów unji // Rozprawy Wydziału hist.-filoz. Akad. Umiej . Kraków, 1896. T. 33. S. 60.

[41] Kodeks dyplomatyczny Księstwa Mazowieckiego , obejmujący bulle papieżów, przywileje królów polskich i książąt mazowieckich, tudzież nadania tak korporacyj jako i osób prywatnych / Przyg. J. T. Lubomirski. Warszawa, 1863. Nr. 80, s. 73-74.

[42] Bibliotece Czartoryskich (Kraków). Teki Naruszewicza. IV. 307. Nr. 1.

[43] Сама праблема дыярхіі ў Вялікім Княстве Літоўскім застаецца дыскусійнай, гл.: Гудавичюс Э. По поводу так называемой «диархии» в Великом княжестве Литовском // Feodālismus Baltijas regiōna: Zinātnisko rakstu krājums . Riga, 1985. P. 35-44.

[44] Кучкин В. А. Договорные грамоты московских князей XIV в.: внешнеполитические договоры . М.: Древлехранилище, 2003. С. 338.

[45] Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV - XVI вв . / Подг. Л. В. Черепнин. М.-Л.: Изд-во АН СССР, 1950. № 6, с. 21-22 (1371 г.); Акты , относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1: 1340-1506. СПб.: Тип. II Отд. С. Е. И. В. Канцелярии, 1846. (далей - АЗР-1 ). № 1, с. 1-2 (пасля 1340 г.);

[46] Zajączkowski S. Witold wielki książe litewski. 1430-1930 // Ateneum Wileńskie . 1930. R. VII. Z. 3-4. S. 460.

[47] Григорович В. Протоколы константинопольского патриарха XIV-го столетия // Журнал Министерства Народного Просвещения . 1847, Ч. 54, Отд. ІІ. С. 148.

[48] Петрухин В. Я. Русь и Хазария: к оценке исторических взаимосвязей // Хазары / Khazars . Иерусалим: Гешарим; Москва: Мосты культуры, 2005. С. 78.

[49] Голубев О. Е. Великий князь литовский Ольгерд: князь или царь? // Studia historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы . Вып. 1. Мн., 2008. С. 28.

[50] Голубев О. Е. Великий князь литовский Ольгерд. С. 31.

[51] Варонін В. Вялікія князі полацкія (канец XIV ст.) // Полацк: карані нашага радавода . Полацкая зямля як сацыякультурная прастора ўзнікнення і развіцця беларускага этнасу і нацыянальнай дзяржаўнасці: Міжнар.навук.канф., 5-6 верас. 1995 г. Полацк, 1996. С. 47.

[52] Codex diplomaticus Prussicus . Bd. 4. Nr. 2, S. 2.

[53] Акты , относящиеся к истории Западной России. № 1, с. 1-2;

[54] Kodeks dyplomatyczny Księstwa Mazowieckiego . Nr. 80, s. 73-74.

[55] Kodeks dyplomatyczny Litwy . S. 53-55.

[56] Kodeks dyplomatyczny Litwy . S. 61 (Крэўскі акт).

[57] Codex diplomaticus Prussicus . Bd. 4. Nr. 20, S. 22.

[58] Бычкова М. Е. Магия власти. Обряды возведения на престол. Царские регалии . М.: Территория, 2009. С. 23.

[59] ПСРЛ. Т. 32. С. 31.

[60] Kodeks dyplomatyczny Litwy . S. 53-55; Codex diplomaticus Prussicus . Bd. 3. Königsberg, 1848. Nr 134, S. 180.

[61] Liv-, Est- und Curländisches Urkundenbuch / Hrsgb. von F. G. v. Bunge. Reval, 1857. Bd. 3. Nr. 1153, S. 362-363.

[62] Liv-, Est- und Curländisches Urkundenbuch . Bd. 3. Nr. 1184, S. 393-394.

[63] Kodeks dyplomatyczny Litwy . S. 64-68.

[64] Kodeks dyplomatyczny Litwy . S. 61.

[65] Kodeks dyplomatyczny Litwy . S. 69.

[66] Kodeks dyplomatyczny Litwy . S. 53, 55.

[67] 1385 m . rugpjūčio 14 d. Krėvos aktas [Lietuvos užsieni politicos dokumentai. XIII-XVIII a. Turynėjimai] / Sudarė Jūratė Kiaupienė. Vilnius, 2002. P. 17.

[68] Codex epistolaris saeculi decimi quinti / Ed. A. Lewicki. T. II. Cracovia, 1891. Nr. 7, p. 8; Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae 1376-1430 / Coll. A. Prochaska. Cracoviae, 1882. Nr. 24, p. 8.

[69] Adamus, Jan. O tytule panującego i państwa litewskiego parę spostrzeżeń // Kwartalnik Historyczny . Rok XLIV, 1930. T. 1, zeszyt 3. S. 323.

[70] Codex epistolaris Vitoldi … Nr. 13, p. 3-4.

[71] Codex epistolaris saeculi decimi quinti . [T. 1:] 1384-1492: Ex antiquis libris formularum, corpore Naruszeviciano, autographis archivistique plurimis collectus opera Augusti Sokołowski, Josephi Szujski. Pars 1: Ab anno 1384 ad annum 1444. Cracovia, 1891. Nr. 5, p. 6; Akta unji Polski z Litwą 1385-1791 / Wydali St. Kutrzeba i Wł. Semkowicz. Kraków, 1892. Nr. 11, p. 8-9.

[72] Codex epistolaris Vitoldi … Nr. 35, p. 13-14.

[73] Kodex dyplomatyczna katedry i diecezji Wileńskiej / Wydali J. Fijałek i Wł. Semkowicz. Kraków, 1948. Nr. 14, p. 27-28; Codex epistolaris Vitoldi … Nr. 44, p. 15; Vitoldiana . Codex privilegiorum Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae 1386-1430 / Zebrał i wydał Jerzy Ochmański. Warszawa; Poznań, 1986. Nr 9, s. 15-16.

[74] Vitoldiana. Nr 203, s. 172.

[75] Codex epistolaris Vitoldi … Nr. 53, p. 18.

[76] Codex epistolaris Vitoldi … Nr. 63, 64, p. 20.

[77] Codex epistolaris Vitoldi … Nr. 70, p. 25.

[78] Akta unji Polski z Litwą . Nr. 29, s. 26-27; Bibliotece Czartoryskich (Kraków). Perg. Nr. 236 (арыгінал); Codex epistolaris saeculi decimi quinti . [T. 1]. Nr. 20, p. 17-18 (спіс).

[79] Vitoldiana. Nr 10, s. 16-17.

[80] Codex epistolaris saeculi decimi quinti . Nr. 8, p. 8; Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie / Pod. kerow. Z. L. Radzimińskiego. T. І: 1366-1506. Lwów: Drukarnia Instytutu Stawropigiańskiego, 1887. Nr. 8, s. 6.

[81] Lewicki A. Kiedy Witold został wielkim księciem Litwy? // Kwartalnik Historyczny . 1894. T. VIII. S. 429, заўвага 2.

[82] Adamus J. O tytule panującego... S. 327.

[83] Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków .. Nr. 4, s. 3-4 (1386); Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России , собранные и изданные Археографической комиссиею. Т. 1. СПб.: В типографии Эдуарда Праца, 1863. № 2, с. 2 (да 1390 г.).

[84] Lewicki A. Kiedy Witold został wielkim księciem Litwy? S. 427.

[85] Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae . Nr. 33, 47, p. 11, 16 (1387, 1388).

[86] Vitoldiana. Nr 10, s. 16.

[87] Kodex dyplomatyczna katedry i diecezji Wileńskiej . Nr. 23, s. 39.

[88] Vitoldiana. Nr 11, s. 17.

[89] Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae . Nr. 127, p. 41.

[90] Vitoldiana. Nr. 16, s. 22; Nr. 17, s. 23.

[91] Akta unji Polski z Litwą . Nr. 35, s. 32; Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae . Nr. 109, p. 35-36.

[92] Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae . Nr. 117, p. 39-40.

[93] Liv-, Est- und Curländisches Urkundenbuch / Hrsgb. von F. G. v. Bunge. Reval, 1859. Bd. 4. Nr. 1422, S. 130-131.

[94] Kodex dyplomatyczna katedry i diecezji Wileńskiej . Nr. 26, s. 42 (дакумент вядомы паводле пазнейшага запісу ў Метрыцы ВКЛ).

[95] Kodex dyplomatyczna katedry i diecezji Wileńskiej . Nr. 25, s. 41; Vitoldiana. Nr 13, s. 19.

[96] Vitoldiana. Nr 15, s. 22.

[97] Vitoldiana. Nr 14, s. 20.

[98] Bibliotece Czartoryskich (Kraków). Teki Naruszewicza. IV. 237. Nr. 89-92б зфпю 105-108.

[99] Skurvydaitė L. Lietuvos valdovo Vytauto titulatūra: Kada Vytautas ima tituluotis Didžiuoju kunigaikščiu // Lietuvos istorijos studijos . 8, 2000. P. 17.

[100] Skurvydaitė L. Lietuvos valdovo titulas ir valdžia XIV a. - pab. XV a. viduryje // Lietuvos istorijos studijos . 7, 1999. P. 20.

[101] Prochaska A. Dzieje Witolda wielkiego księcia Litwy . Kraków, 2008. S. 93-94.

[102] Adamus J. Państwo litewskie w latach 1386-1389 . Wilno, 1935. S. 15-79.

[103] ПСРЛ. Т. 32. С. 69.

[104] Барвенава Г. А. Генезіс і тыпалогія каранацыйнага плашча... С. 388.

[105] Vitoldiana. Nr 18, s. 24; Nr 70, s. 70.

[106] Vitoldiana. Nr 19, s. 25.

[107] Vitoldiana. Nr 20, s. 26; Nr 21, s. 27.

[108] Zajączkowski S. Witold wielki książe litewski. S. 459.

[109] Adamus J. O tytule panującego... S. 328.

[110] Владимирский-Буданов М. Ф. Обзор истории русского права . М.: ИД «Территория будущего», 2005. С. 56-57; Мавродин В. В. Образование Древнерусского государства . Л.: Изд-во ЛГУ, 1945. С. 158; Фроянов И. Я. Начала русской истории: Избранное . М.: ИД «Парад», 2001. С. 489-491.

[111] Этимологический словарь славянских языков: Праславянский лексический фонд . М., 1987. Вып. 13. С. 200-201.

[112] Фасмер М. Этимологический словарь русского языка : В 4 т. Т. 2 (Е-Муж) / Пер. с нем. О. Н. Трубачева. 3-е изд. СПб.: Терра - Азбука, 1996. С. 266.

[113] Колесов В. В. Древняя Русь: Наследие в слове. Мир человека . СПб: СПбГУ, 2000. С. 282-283.

[114] Филюшкин А. И. Титулы русских государей . С. 15.

[115] Ключевский В. О. Русская история . Полный курс лекций в 3-х книгах. М.: Мысль, 1993. Кн. 1. С. 123, 141.

[116] Соловьев С. М. Сочинения . В 18 кн. М.: Мысль, 1988. Кн. I. С. 333; М., 1996. Кн. ХIХ. Дополнительная. C. 12, 23.

[117] Платонов С. Ф. Лекции по русской истории . СПб.: Кристалл, 1998. С. 73.

[118] Греков Б. Д. Киевская Русь . М.: Госполитиздат, 1953. С. 307.

[119] Рыбаков Б. А. Киевская Русь и русские княжества XII - XIII вв. М., 1993. С. 287.

[120] Толочко А. П. Князь в Древней Руси: Власть, собственность, идеология . Киев, 1992. С. 129-133.

[121] Фроянов И. Я. Начала русской истории… С. 504-505.

[122] Мавродин В. В. Образование Древнерусского государства . Л., 1945. С. 229.

[123] Грушевский М. Очерк истории Киевской земли от смерти Ярослава до конца XIV ст. Киев: Тип. Имп. Ун-та Св. Владимира, 1891. С. 58.

[124] Горский А. А. Об эволюции титулатуры верховного правителя в Древней Руси (домонгольский период) // Римско-константинопольское наследие на Руси: идея власти и политическая практика . М., 1995. С. 100.

[125] Свердлов М. Б. Домонгольская Русь. Князь и княжеская власть на Руси VI -первой трети XIII вв. СПб., 2003. С. 152.

[126] Владимирский-Буданов М. Ф. Обзор истории русского права . С. 181; Дьяконов М. А. Очерки общественного и государственного строя Древней Руси . СПб.: Наука, 2005. С. 121; Кузьмин А. Г. Начальные этапы древнерусского летописания. М.: Изд-во МГУ, 1977. С. 83; Каштанов С. М. Из истории русского средневекового источника: Акты X - XVI вв . М.: Наука, 1996. С. 40-43.

[127] Янин В. Л. Актовые печатки Древней Руси X - XV вв . М.: Наука, 1970. Т. 1. С. 21-22.

[128] Poppe A. O tytule wielkoksiążęcym na Rusi // Przegląd Historyczny . T. LXXV, 1984, zesz. 3. S. 423-439.

[129] Poppe A. O tytule wielkoksiążęcym na Rusi. S. 434-435.

[130] Филюшкин А. И. Титулы русских государей . С. 27.

[131] Poppe A. O tytule wielkoksiążęcym na Rusi... S. 430-433; Филюшкин А. И. Титулы русских государей . С. 31-32.

[132] Соловьев С. М. Сочинения . Кн. ХIХ. C. 23; Владимирский-Буданов М. Ф. Обзор истории русского права . С. 56-57, 93.

[133] Филюшкин А. И. Титулы русских государей . С. 29.

[134] Фасмер М. Этимологический словарь русского языка . СПб.: Азбука-Терра, 1996. Т. 1. С. 289.

[135] Словарь древнерусского языка ( IX - XIV вв.) / Гл. ред. Р. И. Аванесов. М.: Русский язык, 1988. Т. 1. С. 384-387.

[136] Экземплярский А. В. Великие и удельные князья Северной Руси в татарский период, с 1238 по 1505 гг. Т. I: Великие князья Владимирские и Владимирско-Московские. СПб.: Типография Императорской Академии наук, 1889. С. 6-7, 70.

[137] АЗР-1 . № 33, с. 46 (1427 г.); Духовные и договорные грамоты ... № 15, С. 41-43 (каля 1396 г.); Экземплярский А. В. Великие и удельные князья Северной Руси в татарский период, с 1238 по 1505 гг. Т. IІ: Владетельные князья владимирских и московских уделов и великие и удельные владетельные князья Суздальско-Нижегородские, Тверские и Рязанские. СПб.: Типография Императорской Академии наук, 1891. С. 450; Кучкин В. А. Договорные грамоты московских князей XIV в. С. 339, 345 (1375, 1399 гг.).

[138] Духовные и договорные грамоты ... № 6, С. 22 ([1371 г.]); № 8, С. 28 ([1375 г.]); № 10, С. 29-30 ([1382 г.]); Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków… Nr. XVII, s. 16 (1393 г.); Экземплярский А. В. Великие и удельные князья ... Т. IІ. С. 568; Кучкин В. А. Договорные грамоты московских князей XIV в. С. 343 (1381 г.).

[139] Liv-, Est- und Curländisches Urkundenbuch / Ed. F. G. Bunge. Bd. 2: 1301-1367. Reval, 1855. Nr. 796, S. 332-333 (1340 г.); Духовные и договорные грамоты ... № 6, С. 21-23 ([1371 г.]); Кучкин В. А. Договорные грамоты московских князей XIV в. С. 338 (1372 г.); Archiwum książąt Lubartowicz ó w Sanguszk ó w ... Nr. ІV, s. 3-4 (1386 г.).

[140] Gudavičius, Edvardas. Władca // Kultura Wielkiego Ksi ę stwa Litewskiego . S. 835-836.

[141] Филюшкин А. И. Титулы русских государей . С. 35-36.

[142] [1371 г. июля 31 - октября 26]. Перемирная грамота послов великого князя литовского Ольгерда Гедиминовича с великим князем Дмитрием Ивановичем // Духовные и договорные грамоты .. . № 6, с. 22 (датуецца 1371 г.); Кучкин В. А. Договорные грамоты московских князей XIV в. С. 338 (Уладзімір Кучкін датуе 1372 г., перыядам паміж 12 і 31 ліпенем, гл. абгрунтаванне: с. 144-153); Зотов Р. В. О черниговских князьях по Любецкому синодику и о Черниговском княжестве в татарское время . СПб.: Археографическая комиссия, 1892. С. 211-212.

[143] ПСРЛ. Т. 15, слп. 471; Зотов Р. В. О черниговских князьях … С. 219.

[144] Любавский М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. Исторические очерки . М.: Унив. тип., 1892. С. 43-45; Флоря Б. Н. Борьба московских князей за смоленские и черниговские земли во второй половине XIV в. // Проблемы исторической географии России. Вып. 1. М., 1982. С. 71-72; Горский А. А. Русские земли в XIII-XIV вв. Пути политического развития . М.: ИРИ РАН, 1996. С. 32-34.

[145] Ліхачоў, М. Пячатка-пломба Міндоўга // Герольд Litherland . Горадня, 2003. № 1-2 (9-10). Год 3. С. 25-27.

[146] Лихачев Н. П. Материалы для истории византийской и русской сфрагистики. С. 237.

[147] Barwiński B. Nieznana pieczęć ruska księcia Kiejstuta z roku 1366 // Wiadomości numizmatyczno-archeologiczne . 1909, № 11. (Kraków). S. 207.

[148] Barwiński B. Pieczęć ruska Wojdyły z r. 1380: (Przyczynek do sfragistyki litewskiej) // Wiadomości numizmatyczno-archeologiczne . 1910, № 9.

[149] Даркевич В. П., Соболева Н. А. О датировке литовских монет с надписью «ПЕЧАТЬ» // Советская археология . 1973, № 1. С. 83-95; Kiersnowski R. Najdawniejsze monety litewskie // Wiadomosci Numizmatyczne . 1984, Z. 3-4 (109-110). S. 129-175; Бектинеев Ш. И. Денежное обращение Великого княжества Литовского в Х II - XV вв . Мн., 1994. С. 12-13.

[150] Tautavičius A. Papildomi duomenys apie naujus sidabro lydinių ir XIV a. II puses - XV a. pradžios lietuvos monetu radinius Lietuvos TSR teritorijoje // Труды АН Литовской ССР . Серия А, І (18), 1965. С. 67-84.

[151] Ильин А А. Классификация русских удельных монет. Монеты Великого княжества Литовского . Л., 1940. С. 15.

[152] Федоров Г. Б. Классификация литовских слитков и монет // Краткие сообщения Института истории материальной культуры . ХІХ, 1949. С. 115.

[153] Даркевич В. П., Соболева Н. А. О датировке литовских монет… С. 92-93.

[154] Рябцевич В. Н. Нумизматика Беларуси . Мн., 1995. С. 146-149, 358, 407, Табл. 24.

[155] Сярод найранейшых разанскіх манет вылучаецца група з надпісам «печать князя» (Ильин А А. Классификация русских удельных монет … С. 24).

[156] Борейша Ю., Иванаускас Э. «Мстиславские монеты»: монеты заговора Михаила Олельковича 1481 г . Мн.: Тесей, 2009. С. 3.

[157] Борейша Ю., Иванаускас Э. Смоленские монеты Витовта и Романа Михайловича. Каунас - Минск, 2008. С. 22.

[158] Гэтую праблему аналізаваў Васіль Варонін: Вялікія князі полацкія (канец XIV ст.) // Полацк: карані нашага радавода . Полацкая зямля як сацыякультурная прастора ўзнікнення і развіцця беларускага этнасу і нацыянальнай дзяржаўнасці. Міжнародная навуковая канферэнцыя, 5-6 верасня 1995 г. / Рэд. А. Мальдзіс. Полацк: Полацкі Дзяржаўны Універсітэт, 1996. С. 44-50.

[159] Дополнения к Актам историческим, относящимся к России. Собраны в иностранных архивах и библиотеках и изданные Археографическою комиссиею. СПб., 1848. С. 128-129; Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków… Nr. I, s. 1 (1366 г.).

[160] Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków… Nr. VIII, s. 8 (каля 1386 г.).

[161] АЗР-1 . № 5, с. 22 (да 1386 г.).

[162] Полоцкие грамоты XIII - начала XVI вв . / Сост. А. Л. Хорошкевич.[Вып. І]. Москва: Институт истории СССР АН СССР, 1977 (далей: ПГ -І). № 6-7, с. 43-45 (1350-1378, 1381-1387).

[163] ПГ -І. № 11, с. 54-55 (вясна 1387 - восень 1389).

[164] ПГ -І. № 8, с. 45-47 (9.10.1385).

[165] Новгородская первая летопись старшего и младшего извода / Переиздание с предисловием Б. М. Клосса (М.-Л., 1950). М., 2000. С. 395; Псковские летописи / Подготовил к печати А. Насонов. Вып. 2. М., 1945. С. 107 (зрэшты, Андрэй тытулуецца ў гэтым летапісу і проста князем, гл. с. 106). П олное собрание русских летописей . Т. 11. VIII. Летописный сборник, именуемый Патриаршею или Никоновскою летописью / Под ред. С. Ф. Платонова. СПб: Типография И. Н. Скороходова, 1897. С. 174.

[166] ПГ -3. С. 135.

[167] ПГ -І. № 5, с. 42 (да 1350 г. ці 1377-1381 г.); Описание Полоцких владычных, монастырских и церковных земель ревизорами 1580 года / К изданию приготовил И. И. Лаппо. Издание Имп. Общ. Истории и Древностей Росс. при Моск. Ун-те. Москва: Тип. Штаба Моск. Воен. Округа, 1907. С. 8; Полоцкая ревизия 1552 г. / К изд. подготовил И. И. Лаппо. Москва: Универ. тип-фия, 1905. С. 170.

[168] Леонтович Ф. И. Очерки истории литовско-русского права . CПб.: Тип. В. С. Балашева и Ко, 1894. C. 117; Данилевич В. Е. Очерки истории Полоцкой земли до конца XIV столетия . Киев: Типография Императорского Университета Св. Владимира, 1896. С. 200; Полоцкие грамоты XIII - начала XVI вв . / Сост. А. Л. Хорошкевич.Вып. ІІІ. Москва: Институт истории СССР АН СССР, 1980. С. 133-139; Варонін В. Вялікія князі полацкія... С. 45.

[169] Описание Полоцких владычных, монастырских и церковных земель ... С. 10; Полоцкая ревизия 1552 г. С. 173; Говорский К. А. Документы, служащие материалом для истории белорусской церкви // Вестник Юго-Западной и Западной России . Т. 2, кн. 4. Киев, 1862. С. 14.

[170] Данилевич В. Е. Очерки истории Полоцкой земли ... С. 250-251.

[171] Варонін В. Вялікія князі полацкія... С. 45-46.

[172] Продолжение летописи по Воскресенскому списку / Под ред. А. Ф. Бычкова // Полное собрание русских летописей (далей - ПСРЛ ). Т. 8. СПб. Типография Эдуарда Праца, 1859. С. 49; Летописный сборник, именуемый Патриаршею или Никоновскою летописью // ПСРЛ . Т. 11. М.: Языки русской культуры, 2000. С. 86; Рогожский летописец // ПСРЛ . Т. 15. М.: Языки русской культуры, 2000. Слуп. 150; Московский летописный свод конца XV века / Под ред. М. Н. Тихомирова // ПСРЛ . Т. 25. М.: Языки славянской культуры, 2004. С. 212.

[173] Описание Полоцких владычных, монастырских и церковных земель ... С. 4; Полоцкая ревизия 1552 г. С. 174; Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при управлении Виленского учебного округа. Т. 1. Вильно: Печатня губернского правления, 1857. № 59, с. 174 (1588 г.).

[174] ПСРЛ. Т.25: Московский летописный свод конца XV века / Под ред. М. Н. Тихомирова. М.-Л., 1949. С. 218.

[175] У 1396 г. намесніка Полацкім быў Мантыгірд, а ў 1392 г. дамову з Рыгай заключаў князь Сямён (ПГ-І. № 17, с. 64-65).

[176] Maciejowska, Wanda. Dzieje ziemi Połockiej w czasach Witolda (1385-1430) // Ateneum Wileńskie . R. 8, 1931/1932. S. 48-49, przep. 15.

[177] ПГ-І. № 19, с. 67-69 (23.01.[1397]).

[178] LECUB. Bd. 6. Nr. 2979, S. 360 (11.09.1409); ПГ-3. С. 201.

[179] Псковские летописи . Вып. 2. С. 105-106. Датаванне падзей зімой 1378-1379 гг. выглядае менш абгрунтаваным ( Новгородская первая летопись старшего и младшего извода . С. 375). Данилевич В. Е. Очерки истории Полоцкой земли… С. 163.

[180] ПГ-3. С. 145.

[181] Варонін В. Вялікія князі полацкія... С. 47.

[182] Варонін В. Вялікія князі полацкія... С. 49.

[183] Adamus J. O tytule panującego... S. 330.

[184] Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae 1376-1430 / Collectus opera Antonii Prochaska. Cracoviae, 1882. Nr. 845, p. 459.

[185] Codex epistolaris saeculi decimi quinti / Ed. A. Lewicki. Cracovia, 1894. T. IIІ. Dodatek. Nr. 5, s. 503.

[186] Эдвардас Гудавічус называе падобныя тытулы "побытавым тытулаваннем" (Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года . М.: Фонд им. Сытина - BALTRUS, 2005. C. 97).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX