Вярнуцца: Дзярновіч Алег

Метадалагічныя праблемы даследавання нямецкай каланізацыі рэгіёна Паўднёва-Усходняй Балтыі


Аўтар: Дзярновіч Алег,
Дадана: 06-02-2018,
Крыніца: Дзярновіч А. І. Метадалагічныя праблемы даследавання нямецкай каланізацыі рэгіёна Паўднёва-Усходняй Балтыі. // Метадалагічныя праблемы даследавання гісторыі Беларусі : праблемы, дасягненні, перспектывы : зборнік навуковых артыкулаў / НАНБ, Ін-т гісторыі ; уклад.: В. В. Яноўская. Мінск : Беларуская навука, 2018. С. 45—58.

Спампаваць




Summary: This article analyzes the historiography of the Crusades in the Holy Land and in the Baltic region. A distinction of positions: 1) “Traditionalist” School of Historiography, which recognized the status of the Crusades only posture to the Holy Land; 2) “Pluralistic” School of Historiography, which draw attention to the role of the Papacy, giving Crusaders status preaching crusade in order to recruit participants. Teutonic Order saw its mission in the North East of Europe in the sacred categories. Opponents and enemies of the Order, including Christian, are not recognized for the German penetration of such status. What was considered the Order's officers and knights as a confrontation with the Gentiles, Catholics and schismatics unreliable, from Poland and the Grand Duchy of Lithuanian was perceived as opposition to the Order's attack. In modern terms, we can talk about the expansion of the Teutonic Order in the Eastern Baltic region.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны аналізу гістарыяграфіі Крыжовых паходаў, як у Святой Зямлі, так і ў Балтыйскім рэгіёне. Праводзіцца размежаванне пазіцый: 1) “традыцыяналісцкай” школы гістарыяграфіі, якая прызнавала статус Крыжовых паходаў толькі за выправамі ў Святую Зямлю; 2) “плюралістычнай” школы гістарыяграфіі, якая звяртаюць увагу на ролю папства, наданні статусу крыжаносцаў, казанні пра Крыжовы паход з мэтаю вярбоўкі яго ўдзельнікаў. Нямецкі ордэн разглядаў сваю місію на Паўночным Усходзе Еўропы ў сакральных катэгорыях. Супернікі і ворагі Ордэна, у тым ліку хрысціянскія, не прызнавалі за нямецкім пранікненнем такога статусу. Тое, што разглядалася ордэнскімі службоўцамі і рыцарамі як супрацьстаянне з паганцамі, непраўдзівымі католікамі і схізматыкамі, з боку Польшчы і ВКЛ ўспрымалася як супрацьдзеянне Ордэнскаму наступу. У сучасных тэрмінах мы можам казаць пра экспансію Нямецкага ордэна ва Усходне-Балтыйскім рэгіёне.

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX