Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Лёс Пятра Шуйскага, учынак Мікалая Радзівіла Рудога і сведчанні Мацея Стрыйкоўскага 


Аўтар: Дзярновіч А.,
Дадана: 21-03-2018,
Крыніца: Дзярновіч, А. За што быў пакараны селянін? Лёс Пятра Шуйскага, учынак Мікалая Радзівіла Рудога і сведчанні Мацея Стрыйкоўскага // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зборнік навуковых артыкулаў / Музей 'Замкавы комплекс Мір', Польскі інстытут ў Мінску; нав. рэд. М. Н. Гальпяровіч. Мір: Замкавы комплекс 'Мір', 2018. С. 66-83.

Спампаваць




Анатацыя:

Бітва пад Улай стала адной з самай значных ва ўсёй Інфлянцкай (Лівонскай) вайны 1558-1583 гг., асабліва яе этапу 1558-1570 гадоў. П адзеі бітвы 1564 г. неаднаразова прыцягвалі ўвагу Мацея Стрыйкоўскага. У сваёй «Хроніцы» гісторык-паэт таксама даў апісанне бітвы , але гэтым разам празаічны . Стрыйкоўскі такім чынам перадаў свае ўражанні ад наведвання месца бітвы: «Я там сам у тым поле Іваньскі бачыў яшчэ стог вялікі, складзены з костак маскоўскіх, калі ехалі па палях з Віцебска [у] год 1573».

Шмат у чым ваенны поспех гетманаў Радзівіла і Хадкевіча быў забяспечаны нечаканасці і імклівасцю атакі гусарыі ВКЛ. У Дапаўненні да "Ніканаўскага летапісу" абставіны пачатку бою абмаляваны наступным чынам - да царскіх ваяводаў выстаўляюцца дакоры, што «шли не по государеву наказу, оплошася, не бережно и не полки, и доспехи свои и всякой служебной нарядъ везли въ санехъ». У сваю чаргу, нечаканы манеўр войск ВКЛ стаў магчымы дзякуючы выдатна пастаўленай разведцы - Радзівіл "...маючы навіны і ад слуг, пераважна шпегаў, ведаў, што ў той час у Полацку і ў Маскве дзеялася ". І вось толькі ў паэме Стрыйкоўскага мы даведваемся, хто быў інфарматарам вялікага гетмана:

Ведаў калі з кім, калі войска ўжо ісці мае,

Меў пры сабе папа, што ў Полацку бываў,

Які Уліса хітрыкі ўжываў .

Як бачым, менавіта праваслаўны святар выкарыстоўваў «хітрыкі Уліса» і быў інфарматарам вялікага гетмана пра падзеі ў занятым маскоўскімі войскамі Полацку.

З іншых крыніц добра вядома, што пасля бітвы загінуў і маскоўскі ваявода Полацка князь Пётр Шуйскі.

Прызнаемся, эпізод з гібеллю Шуйскага можа быць вельмі прыдатнай фактурай, каб выбудаваць патрыятычны сюжэт. Але паэма Стрыйкоўскага дадае нам некаторыя дэталі гэтай трагічнай гісторыі:

Князь Шуйскі Пётр, з Полацка тых войскаў ваявода,

Пабачыўшы, што неспадзявана прыйшла да яго прыгода,

Сам адзін праз лес уцёк, там каня пазбавіўся, потым

Прыйшоў да селяніна ў футры і ў ланцугу залатым,

Прасіў, каб да Полацка адвёз яго жывым,

Абяцаючы яму дар вялікі з сэрца шчырага.

Селянін вёз яго на санях, а ўбачыўшы клейноты,

Сцяў яго з тылу сякерай, не дбаючы пра яго цноты.

Так той гетман маскоўскі слаўны ў той час загінуў,

Які татараў казанскіх падпарадкаваннем быў слаўны,

А над шведамі ў Інфлянтах быў пераможцам заўжды.

Але ўсё ж застаецца пытанне, чаму Мікалай Радзівіч Руды так востра адрэагаваў на выпадак гібелі свайго праціўніка - маскоўскага ваяводы Пятра Шуйскага? Наколькі сам факт марадзёрства меў тут вырашальнае значэнне?

Ідэя дамоўленасці паміж маскоўскім і літвінскім падкаводцамі ніяк не абгрунтоўваецца іншымі крыніцамі. Ды і абставіны бітвы (імклівы і нечаканы яе характар) не пацвярджаюць такой схемы паводзін. Да таго ж прыгадаем, што параненаму Шуйскаму ўсё ж прыйшлося ўцякаць з поля бітвы - ён не здаўся пераможцам, што супярэчыць верагоднасці папярэдняй дамовы.

Паводле аналогіі з Аршанскім трыумфам 1514 г., калі ў палон трапілі 6 "вялікіх ваяводаў" маскоўскага войска на чале з Іванам Чалядніным, Мікалаю Радзівілу Рудомы і Рыгору Хадкевічу і гэтым разам варта было спадзявацца на ганаровы палон маскоўскіх ваяводаў - гэта павялічвала б палітычнае гучанне самой перамогі і яшчэ больш услаўляла трыумфатараў. Палоненыя арыстакраты заўжды ў Сярэднявеччы і раннім Новым часе былі аб'ектамі палітычных і фінансавых перамоў. Учынак беларускага селяніна перакрэсліў падобныя планы.

Але, падобна, існавала яшчэ адна магчымая важная прычына вострай рэакцыі найвышэйшага гетмана ВКЛ - сацыяльна-іерахічная. Князь Шуйскі загінуў не на самом поле бітвы, а пад час уцёкай. Учынак ваяра, які б нанёс смяротны ўдар маскоўскаму ваяводзе непасрэдна ў гарачыні бітвы мог расцэньвацца яе геройскі. А тут мы маем выпадак нападу селінна на маскоўскага арыстакрата. Паводле канонаў барочнага пісьменства рэакцыя Мікалая Радзівіла Рудога паказана вельмі эмацыйна і нават сентыментальна, што літаратурнымі формамі падкрэслівае прыналежнасць і Радзівіла, і Шуйскага да супастаўных (вышэйшых) пластоў сваіх дзяржаваў. Не справа селяніна было ўмешвацца ў гэты іерархічны расклад. Нават жорсткая вайна не да канца здымала сацыяльныя межы.

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX