Вярнуцца: Дзярновіч Алег

Віцебскі ваявода Іван Багданавіч Сапега і прававая рэгуляцыя гандлю з Рыгай падчас дзесяцігадовай вайны 1512–1522 гг.


Аўтар: Дзярновіч Алег,
Дадана: 04-09-2018,
Крыніца: Дзярновіч Алег. Віцебскі ваявода Іван Багданавіч Сапега і прававая рэгуляцыя гандлю з Рыгай падчас дзесяцігадовай вайны 1512–1522 гг. // Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гіс торыі ; уклад. : А. А. Скеп’ян ; рэдкал. А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. – С. 243—254.

Спампаваць




Анатацыя: Маштабныя падзеі канкурэнцыі, супрацьстаяння, гандлю і супрацоўніцтва, якія адбываліся ў рэгіёне Балтыйскага мора ў XVI ст., мелі таксама асабістае вымярэнне і персанальны ўдзел, які прачытваецца ў пісьмовых крыніцах. Адзін з эпізодаў Дзесяцігадовай вайны 1512–1522 г. паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай непасрэдна звязаны з родам Сапегаў і адлюстраваны дакументам зносінаў паміж Віцебскам і Рыжскай гарадской радай. Гэта ліст-пасланне віцебскага ваяводы і гаспадарскага маршалка Івана Багданавіча Сапегі “бурмістрам і радцам Рыжскім” з падзякай за вяртанне з Рыгі віцебскага мешчаніна, які насуперак забаронам прадаваў непрыяцелю “панцыры”. Ліст захоўваўся ў Архіве Рыжскага магістрата і ў XVI–XVII стст. уваходзіў у склад аўтаномнага аддзела Ruthenica, у якім адкладаліся дакументы па зносінах з вялікімі князямі літоўскімі і падуладнымі яму гарадамі (Смаленск, Полацк, Віцебск).

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX