Вярнуцца: Дзярновіч Алег

"Остзейскае пытанне" : палеміка паміж расійскай і нямецкай публіцыстыкамі


Аўтар: Дзярновіч А. І.,
Дадана: 25-01-2019,
Крыніца: Дзярновіч А. І. "Остзейскае пытанне" : палеміка паміж расійскай і нямецкай публіцыстыкамі адносна гістарычнага лёсу Балтыйскіх правінцый у другой палове ХІХ ст. // Актуальные проблемы истории и культуры. Сб. науч. ст. Вып. I : Европа: актуальные проблемы этнокультуры. Минск: Беларуская навука, 2018. С. 29—38.

Спампаваць




Анатацыя:

«Остзейскае пытанне», як праблема ўзаемаадносін мясцовага (латышскага і эстонскага) насельніцтва Остзейскага губерняў Расійскай імперыі з нямецкім прывілеяваным насельніцтвам (дваранствам і верхнімі слаямі гараджанаў) і царскай адміністрацыі (рэгіянальнай і цэнтральнай), абвастрыўся пад уплывам Паўстання 1863 г. у Беларусі, Літве і Польшчы. У прыбалтыйскіх губернях адбывалася рэалізацыя “Вялікіх рэформаў” і адначасовы рост нацыянальнай самасвядомасці карэнных народаў. Усе гэтыя працэсы выклікалі ажыўленую дыскусію ў публіцыстыцы і гістарыяграфіі рэгіёну. «Ахоўніцкая» стратэгія нямецкай гісторыка-прававой школы не змагла цалкам забяспечыць нязменнасць прывілеяванага становішча нямецкага насельніцтва (“остзейскага ладу”). Пры гэтым уласна нямецкая гістарыяграфія Остзейскага краю дасягнула высокага прафесійнага ўзроўню. Латвійская гістарычная публіцыстыка гэтага перыяду мела прарасійскія тэндэнцыі. Расійская жа публіцыстыка і гістарыяграфія не змаглі выпрацаваць адэкватнай мадэлі апісання рэгіёну, які падававаўся непарушна расійскім. У канчатковым жа выніку, паразу пацярпела і расійская палітыка ў гэтым рэгіёне.

Статья в PDF

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX