Папярэдняя старонка: Горны Аляксандр

Рэха мінуўшчыны, 2012 


Дадана: 31-03-2013,
Крыніца: Гродна, 2012.

Спампаваць




УДК 93/94
ББК 63.3(0)
Р96

Рэдкалегія:
А. С. Горны, магістр гістарычных навук;
В.І. Кузьміч, старшыня СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы;
А.М. Загідулін, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, намеснік дэкана па навуковай рабоце факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы;
А.І. Мялешка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы;
Г.М. Семянчук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры археалогіі і этнаграфіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Рэцэнзенты:
Сяльверстава С.Я., доктар гістарычных навук, прафесар (ГрДУ імя Я. Купалы);
Міхедзька ВА., кандыдат гістарычных навук, дацэнт (ГДУ імя Ф. Скарыны).
Рэкамендавана Саветам факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Р96
Рэха мінуўшчыны : зб. навук. арт. / рэдкал.: А.С. Горны [і інш.]. - Гродна: ЮрСаПрынт, 2012. - 220 с - 220 с.
ISBN 978-985-90264-28-42
У зборніку прадстаўлены навуковыя артыкулы студэнтаў факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама студэнтаў БДУ, БрДУ імя А.С. Пушкіна, ПалесДУ і Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (Польшча). Асвятляюцца актуальныя праблемы айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, у тым ліку пытанні археалогіі, гістарыяграфіі, гендэрнай гісторыі і гістарычнага краязнаўства. Будзе карысны навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, аспірантам, магістрантам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй.

ISBN 978-985-90264-28-42
УДК 93/94
ББК 63.3(0)
© Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», 2012

Кніга ў PDF

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА ...3

УСЕАГУЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ ...5
Залога А.Г. Польская политическая ссылка в Сибири во второй половине XVIII в ...5
Артющик Т.В. Сюрреалистическая живопись Франции 20-30-х гг. ХХ в. ....9
Лебедевич В.Д. Эмигрантское правительство Чехословакии и СССР в 1939-1943 гг. ..... 17
Янученя Д.С. Деятельность юденрата по учету, регистрации и организации жизни узников Белостокского гетто в 1941 году.............24
Cisek B. Przyczynek do rozważań nad zagadnieniem pogranicza w kontekście Żywiecczyzny ...30
ЛютомскийА.А. Введение военного положения в Польше в 1980 г. ...38

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ ...46
Бабіна П.В. Стасункі інтэлектуалаў у XVI ст.: Андрэй Курбскі і Васіль-Канстанцін Астрожскі ....46
Кітурка В.В. Мемуары Міхаіла Клеафаса Агінскага як крыніца па гісторыі Беларусі ....55
Кайрыс А.А.Дзеянні паўстанцаў у Гродзенскай губерні з сакавіка па ліпень 1863 г. паводле данясенняў і рапартаў мясцовых чыноўнікаў ...60
Карпенкіна Я.В. Беларускія гарады і мястэчкі ХІХ ст. у адлюстраванні яўрэйскай мемуарыстыкі ...65
Сахарчук М.Н. Роль судьи в становлении польской судебной системы в Полесском воеводстве (1919-1939 гг.) …74

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ …162
Urban M., Marek M. O narracji historycznej liberalnego intelektualisty, Jarosława Hrycaka, na temat UPA …82
Ракоўская І.В. Кафедра гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ў 1981-2001 гг.: гістарыяграфія і крыніцы даследавання …. 99
Трахимчик Т.С. Роль личности в истории Средиземноморья Ф. Броделя ...106

АРХЕАЛОГІЯ І КУЛЬТУРНАЯ АНТРАПАЛОГІЯ …113
Грышко В.С.Хрысціянскія элементы ў пахавальнай абраднасці Беларусі ў ХІ-ХІІІ стст.: праблемы інтэрпрэтацы ....113
Lisiecka A. Podziemny Kraków w podziemnym muzeum. Historia dla turystów, czyli jak wykorzystano odkrycia wykopalisk archeologicznych ....128
Сечка В.І. Калоднае пчалярства - народны промысел палешукоў …..137
Кісаметава А.В. Уплыў паганства на своеасаблівасці хрысціянскай веры праваслаўнага накірунку на Палессі.…143
Пашкевіч А.А. Вусная народная творчасць у жыцці палешукоў ….…150

ГІСТАРЫЧНАЕ КРАЯЗНАЎСТВА....156
Адамовіч А.Т. Верасень 1939 г. ва ўспамінах жыхароў Лідчыны ....156
Махнач Е.А. Еврейское кладбище на Занеманском форштадте Гродно ....166
Сямашка І.А. Касцёл Святой Тэрэзы ў Шчучыне: гісторыя і сучаснасць ....175

ГЕНДЭРНАЯ ГІСТОРЫЯ ...181
Панкевич В.В.Сравнительная характеристика Алиеноры Аквитанской и Изабеллы I Кастильской.....181
Коженевская М.Г. Еврейки г. Гродно во второй половине ХІХ-начале ХХ вв. ....188

ПЕРСАНАЛІІ ....194
Бобровник Е.В. Т.Б. Маколей как политический деятель ...194
Горны А.С. Тодар Вернікоўскі як рэдактар беларускай паланафільскай прэсы ў міжваеннай Польшчы: штрыхі да партрэта нацыянальнага дзеяча ....203
Хованский А.В. Ратко Младич - командующий армией Республики Сербской Боснии и Герцеговины ...211

ПРАДМОВА

Паважаныя калегі! У ходзе нашай плённай працы і сумесных намаганняў выйшаў трэці зборнік навуковых студэнцкіх прац «Рэха мінуўшчыны». У адрозненне ад папярэдніх выпускаў, сапраўдны зборнік перайшоў на новы ўзровень - міжнародны, у чым вы ўжо маглі пераканацца. Структуру зборніка мы паспрабавалі захаваць ранейшай, тым самым паказваючы пераемнасць і сувязь з мінулымі выпускамі.
Вашай увазе прадстаўлены артыкулы па ўсеагульнай гісторыі, гісторыі Беларусі, археалогіі і культурнай антрапалогіі, гістарычнаму краязнаўству. Работы даслалі нам студэнты з розных універсітэтаў краіны і Польшчы: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Пушкіна, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.
Знайшлі сваё адлюстраванне раздзелы, звязаныя з гістарыяграфіяй і крыніцазнаўствам, гендэрнай гісторыяй і іншымі праблемамі гістарычнай навукі. Сярод даследчыкаў гэтай сферы нельга абмінуць студэнтку Ракоўскую І.В., якая займаецца вывучэннем крыніцазнаўчай базы па гісторыі кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я.Купалы, і Панкевіч В.В., чыя праца ў нашым выданні прысвечана праблеме гендэрнай гісторыі сярэднявечча.
У чарговы раз атрымлівае пацвярджэнне тэзіс аб шырокім тэматычным размаху гістарычных даследаванняў студэнцкай навуковай эліты і яе зацікаўленасці ў такога роду працы. Дзякуючы нашаму зборніку, Вам стануць даступныя апошнія адкрыцці моладзі ў галіне гістарычнай навукі. Аўтарамі артыкулаў разглядаюцца праблемы, звязаныя з габрэйскім насельніцтвам (Янучэня Д.С., Махнач Я.А., Кажэнеўская М.Г., Карпенкіна Я.В.), асноўнымі тэндэнцыямі развіцця нашых зямель у міжваенны перыяд (Горны А.С., Сахарчук М.Н.), а таксама пытаннямі паўстання 1863 года (Кайрыс А.А.).
Асаблівай увагі заслугоўваюць працы пінскіх калег, чые даследаванні датычацца гісторыі пчалярства, паганства і фальклору на Палессі (Сечка В.І., Кісаметава А.В., Пашкевіч А.А.).
Актуальнай па-ранейшаму застаецца новая і найноўшая гісторыя Польскай дзяржавы, аб чым можна даведацца з даследаванняў Залогі А.Г. і Лютомскага А.А., і гісторыя усходніх і заходніх славян (Хаванскі А.В., Лебядзевіч В.Д.). А вопыт стварэння падземнага музея ў Кракаве, якім падзялілася ў сваім артыкуле студэнтка Ягелонскага ўніверсітэта выклікае захапленне (Lisiecka A.).
Кожны з Вас прыклаў нямала працы, каб артыкулы былі сапраўды навуковымі, а тэмы актуальнымі і адначасова цікавымі нашым чытачам. Мы больш чым ўпэўнены, што Ваша даследчая праца не скончыцца на дадзеным этапе і выданне зборніка будзе працягвацца!
Хочацца, каб нават самыя нязначныя Вашыя адкрыцці сёння, перараслі ў навуковыя працы заўтра! А «Рэха мінуўшчыны» прыкладзе ўсе намаганні для падтрымкі Вас з нашага боку!
Асобныя словы падзякі за дапамогу ў выданні зборніка хацелася б выказаць кіраўніцтву факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я. Купалы, а таксама нашым фундатарам і мецэнатам - У.А. Горнаму (ПУП "Арэгон") і Д.А. Каралёву (ПУП "Аграрыум"). Без Вашай шчырай дапамогі наш зборнік не пабачыў бы свет!

В.І. Кузьміч, старшыня СНТ факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX