Папярэдняя старонка: Горный Александр

Рэгіянальныя структуры беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) 


Аўтар: Горны А. С.,
Дадана: 06-04-2021,
Крыніца: Горны А. С. Рэгіянальныя структуры беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) / А. С. Горны // Беларускі гістарычны часопіс. 2021. № 6. С. 14–22.

Спампаваць




У міжваеннай Заходняй Беларусі беларускія нацыянальныя структуры былі важнай часткай паўсядзённага жыцця. Розныя арганізацыі імкнуліся пашырыць арэал сваёй дзейнасці, каб ахапіць як мага большую частку беларускага насельніцтва, якое, са свайго боку, шукала ў гэтых ініцыятывах спробу рэалізацыі уласных нацыянальных ці сацыяльных правоў ва ўмовах польскага дзяржаўнага дыскурсу. Пры гэтым заходнебеларуская правінцыя ў адзначаны перыяд стала сапраўдным "полем эксперыментаў", дзе беларускі рух ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з іншымі нацыянальнымі праектамі спрабаваў забяспечыць сабе моцную базу прыхільнікаў. Рэгіянальныя асаблівасці беларускага руху ў Польшчы 1920—1930-х гг. даюць выдатную магчымасць даследчыкам прааналізаваць узровень нацыянальнай свядомасці тагачасных беларусаў і іх грамадскай актыўнасці, вызначыць лідарскія групы і перыферыю нацыянальнай дзейнасці.

Артыкул ў PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX