Папярэдняя старонка: Калубовіч Аўген

На крыжовай дарозе 


Аўтар: Калубовіч Аўген,
Дадана: 10-06-2016,
Крыніца: Клыўленд, 1986.




НА КРЫЖОВАЙ ДАРОЗЕ


Успаміны

АЎГЕН КАЛУБОВІЧ

Клыўленд-1986



Прысьвячаю маім сябрам-альтруістым,
усім беларусам, якія прайшлі праз
жорны савецкіх турмаў, ссылак, канцэнтрацыйных лягероў,
і асабліва ПАМЯЦІ ТЫХ,
каму не пашчасьціла жывымі стуль выйсьці.

АД АЎТАРА

Я ўсё жыцьцё адчуваў, што ня споўніў аднаго свайго абавязку: расказаць пра масавую гібель беларусаў у савецкіх турмах і канцэнтрацыйных лягерох. Колькі разоў браўся за пяро яшчэ дома, у Менску. Укладаў пляны, рабіў чарнавыя накіды. Ды далей гэтага не пайшоў. Мо ня толькі таму, што пісаць было сьмяртэльна небясьпечна, хаваючыся, а перахоўваць напісанае цяжка. Галоўна - ад сьведамасьці, што друкаваць усёадно няма дзе.
Сваіх нататак аднак я ня зьнішчаў, вывез іх на эміграцыю. Яны цяпер мне дужа дапамаглі, асабліва даты, імёны. Нажаль, частка тых нататак, зробленых на сьвежую памяць па вызваленьні зь лягеру, а таксама ўсе асабістыя турэмныя й лягерныя дакуманты й лісты, у пачатку 2-ой сусьветнай вайны згарэлі ў вагні. Разам зь імі загінулі для ўспамінаў некаторыя імёны й дэталі.
З таго часу мінула шмат бурлівых год. Але многія сцэны зь перажытага й бачанага стаяць перада мною й сёньня так сьвежа й ярка, як-бы гэта было толькі ўчора.
Упяршыню ўспаміны друкаваліся ў эміграцыйным часапісе "Беларуская Думка". Цяпер пры выданьні іх афсэтным друкам кніжкаю аўтару бескарысьліва дапамагалі Сп. Сп. Ю. Наумчык і К. Калоша - дадатковым наборам некаторых тэкстаў, Ю. Каляда - выкананьнем картаў канцэнтрацыйных лягероў, В. Радзюк і С. Карніловіч - у падрыхтове балонак матрыцаў. Усім ім аўтар выказвае глыбокую ўдзячнасьць.
1976 год, Клыўлэнд, ЗША

"І жаўнеры завялі Яго на панадворак, званы Прэторыя, і склікалі ўсю роту... I білі Яго па галаве трысьцінай, і плявалі на Яго... I, калі насьмяяліся... павялі Яго, каб укрыжаваць... на Галготу, што значыць Лобнае месца". Эвангельле Сьв. Марка, XV: 16,19-20, 22.
Дарога гэтая йшла да самае Сібіры. У 1930 г. здавалася, што па ёй гналі ўсю Беларусь, каб там, на тэй Сібірскай галгоце, зь ёю й пакончыць. Гналі ня рымскія жаўнеры із дзідамі й мячамі, а маскоўскія із стрэльбамі й сабакамі. Гналі й гналі... Удзень і ўначы, у сьцюжу й у сьпёку. Праз перасыльныя пункты й турмы. Із кожнага сяла й места.
Асабіста для мяне яна пачалася ад Бабчына.

БАБЧЫН

Бабчын, Бабчын!..
Колькі ты будзіш у маёй душы хвалюючых успамінаў -
шчасьлівых, трывожных, трагічна-сумных…але аднолькава
дарагіх і жаданых!


Мой непаўторны Бабчын! Як далёкі ты адсюль і…як блізкі! Чым большая адлегласць і час аддзяляюць мяне ад цябе, тым бліжэйшым ты робішся у маім сэрцы. Прызнаюся табе, як на духу: я нічога не забыў, я ўсё памятаю... Тут я знайшоў сваю дарогу ў жыцьцё. (Няхай яна была зь нялёгкім крыжом. Я не дакараю цябе за гэта.) Тут я спаткаў першых на ўсё жыцьцё сяброў. (Дарма, што гэтае "усё" - найбольш у марах, бо дарога тая хутка й разлучыла нас на ўсё жыцьцё.) Тут я пазнаў і першае сваё каханьне. (Дзе ты цяпер, незабытная? Які лёс напаткаў цябе?..)
Я не сумняваюся: у кожнага із Вас ёсьць свой Бабчын, авеяны цёплымі ўспамінамі, рамантыкай чыстых пачуцьцяў.
Мой Бабчын - звычайнае беларускае сяло на Палесьсі. I калі моцна зашчыміць на сэрцы ад тугі па ўсім згубленым родным, я бяру карту Гомельшчыны, раскладаю яе на стале і ў тайных думках раблю чарговае падарожжа ў Бабчын. Вось Гомель. Адсюль цягніком я еду на Рэчыцу-Васілевічы-Хойнікі. (Хоць цягнік тут ідзе ўначы, я ня сплю. Я стаю пры вакне зачарованы: лес і лес, і нідзе няма яму канца!)
Ад Хойнікаў лепей ісьці на пяхоту: тут ужо недалёка, і тут я ведаю кожны куст і камень. Я выходжу на стары гасьцінец, па якому некалі, яшчэ за літоўскіх часоў, ішлі абозы на Чарнобыльскія кірмашы. Першым на гасьцінцы мяне спатыкае Стралічаў - бровар і саўгас пры сяле. (Гэта мілае для мяне месца працы бацькі, але цяпер яго тут ужо напэўна няма.) I я йду далей, перасякаю край сяла, уздоўж саду кіруюся на Губарэвічы. А там, шнуўшы могільнік і гасьцінцам узышўшыся ка вяршыню ўзгорка, спыняюся. Перада мною: панарама Бабчына.
Я так і думаў: амаль нічога не зьмянілася. На захадзе, за крайнімі хатамі сяла, тая-ж зялёная шчаціна лесу, што цягнецца аж да Прыпяці. Зь іншых трох бакоў - вянок сёлаў (хоць і ня ўсе яны адсюдь відаць)- Варацец, Чахі, Рудакоў, Мокіш. А у цэнтры вянка - Бабчын!
Сваё любаваньне я пачынаю зь левага боку панарамы. Правей Рудакова - пасада былой дзевяцігодкі з пэдагагічным ухілам, пазьней рэарганізаванай у тэхнікум. У вагромністым садзе, абнесеным тынам і гонкімі таполямі, із цэлага комплексу будынкаў вылучаецца двух-павярховы мур. (Божа мой! Колькі пад ягоным дахам засталося жывых, трапяткіх часьцінак ад нашых сэрцаў! Часьцінак, якія так вабяць нас да сябе праз усё жыцьцё.) Пры гасьцініцу, на перасеку з дарогаю із Рудакова ў лес, стаіць той-жа млын-вятрак. А за ім - стрэхі й вярхі садоў сяла. Як і кожнага старога на паўдні Беларусі - вялікага, зь дзьвюма вуліцамі й царквою на скрыжаваньні іхным.
А вось там, на правым баку панарамы, я пазнаю страху хаты, дзе была мая студэнцкая кватэра. Хата яшчэ стаіць. На водшыбе ад сяла, прытуліўшыся да лесу. Толькі... цяпер мне здаецца, быццам страха як-бы крыху згорбілася й апусьцілася бліжэй да зямлі, а салома на ёй парадзела. Тады ўсё гэта было роўнае, сьвежае, маладое.

АРЫШТ

20-га травеня 1930 г.
Ноч. Ня сьпіцца. Трывожныя думкі не даюць супакою.
У Бабчыне "калектывізацыя" ў поўным разгары. Ідуць масавыя арышты й вывазы сялян - г. зв. "раскулачваньне", "ліквідацыя кулацтва як клясы". Болей-меней у кожным 10-ым двары канфіскуецца ўся маёмасьць, а іхных уласьнікаў цэлымі сем'ямі, зь дзецьмі й старымі, гоняць на тую крыжовую дарогу. Рэшту прымусам заганяюць у калгас, "абагульняюць" зямлю, коні, хамуты... Няшчадна сыплюцца пагрозы, лаянка... I зноў арышты "падкулачнікаў", "кулацкіх падпявалаў" - усіх, хто "дабраахвотна" ня хоча йсьці ў калгас. Ніхто ня ведае, каго заўтра абвесьцяць "кулаком" ці "падкулачнікам". Усе адбіліся ад працы. Усюды сьлёзы, роспач, уцёкі з дому... Не сяло, а раздражнены вулей.
Неспакойна й па іншых сёлах. То ў адным, то ў другім успыхваюць бунты. Калгасы раскідаюцца, сяляне разьбіраюць сваю "абагуленую" маёмасьць. Але із раённага цэнтру сюды зараз-жа наяжджаюць "ўпаўнаважаныя" Райкому партыі, Райвыканкому, ГПУ, міліцыя й наводзяць тут... "бальшавіцкі парадак".
На знак пратэсту супраць гвалту й зьдзеку сяляне рэжуць худобу, паляць свае гумны. Ледзь ня кожнае начы відаць пажар. Растуць паўстанчыя настроі. У Хойніках і суседніх раённых цэнтрах узмоцнена міліцыя. Надзейным камуністым і камсамольцам раздаюць зброю. Па сёлах скрозь уведзеныя начныя патрулі... Як можна заснуць і спаць спакойна?
Нармальныя заняткі ў нас зрываюцца. Будынак займаецца пад бясконцыя сялянскія сходы. Клясы пусьцеюць: разам із "раскулачваньнем" і вывазам бацькоў, зьнікаюць студэнты. Навука ня лезе ў галаву.
Праўда, нашая кляса - выключэньне. Нядаўна ў розных школах раёну мы адбылі месячную пэдагагічную практыку. I, хоць на рукі яшчэ не атрымалі ніякіх атэстатаў, ведаем, што Пэдагагічная Рада прыняла пастанову аб на-шым выпуску. Нам ужо марыцца быць народным настаўнікам. Як прыгожа гучаць гэтыя два простыя й адначасна такія прывабныя словы ў нашых юначых ідэалістычных уявах! Колькі адкрыецца новых мажлівасьцяў служыць народу! Але... адна дэталь у гэтым бегу думак і мараў непакоіць: у сувязі із распаўсюджаньнем антысавецкіх адозваў і лёзунгаў, на прошлым тыдні з розных клясаў скрадзена шмат сшыткоў- канспэктаў, а ў тым мой і маіх сяброў. Відаць, дзесь будуць супастаўляць пачаркі, хоць адозвы тыя (я добра пра гэта ведаю), калі не друкаваныя на пішучай машынцы, то, як і лёзунгі, адрукі пісаныя друкаваным шрыфтам. Паўгода таму за іх ужо былі арыштаваныя рудакоўскі настаўнік Кулакоўскі й тры студэнты ў Бабчыне - браты Новікі й А. Жэбут. Арышт іхны адозваў і лёзунгаў ня спыніў. Таму можна чакаць новых арыштаў... Хто будзе наступны?
Ад усіх гэтых думак доўга ня спалася. Але, урэшце, сон змарыў.
Прачнуўся я ад грукату ў дзьверы. Падскочыў да аднаго, другога вакна - пры кожным жаўнер з войскаў ГПУ. У хаце ўжо ўсё на нагах. Гаспадар ідзе адмыкаць дзьверы.
Сьледам за ім на парозе зьяўляецца двох афіцэраў. У левай руцэ кожны зь іх трымае электрычны ліхтарык, у правай - рэвольвэр.
- Ваша прозьвішча? - зьвярнуўся да мяне адзін зь іх.
- Калубовіч.
- Запаліць сьвятло! - загадаў ён гаспадару.
Яны агледзелі мой ложак, куфар, перарылі й ператрэсьлі ўсе іншыя мае й гаспадарскія рэчы, зазірнулі ў комін печкі, за абразы, абсьвяцілі ліхтарыкамі падлогу (Ці няма пад ёю патаемнага схову?), схадзілі ў кладоўку, хлявы, злазілі на гарышча. Із усяго бачанага адклалі для сябе на стол усе мае сшыткі, асабістыя лісты, паперы, фота, калекцыю гістарычных дакумантаў ХVІІІ-ХІХ ст. cт., сабраных студэнцкім краязнаўчым гуртком, у якім я быў старшынёю.
Улажыўшы кароткі пратакол вобыску, яны не заявілі мне. што я арыштаваны. Ордэр на арышт і вобыск мне ня быў нат паказаны. Сказана толькі, што мяне... затрымаюць для выясьненьня некаторых пытаньняў. Я не павінен нічога із сабою браць, бо сёньня-ж вярнуся дадому.
Мы выйшлі із хаты. Была глыбокая ноч. Цёмная, зладзейская. За хлявамі ў лесе шумеў вецер. Дзесьці на сяле працяжна вылі сабакі. Здалёк ледзь улоўна даносіліся паасобныя людзкія галасы. 3 боку Варатца ў небе калыхалася зарава ад пажару.
Мэтраў праз 100, на рудакоўскай дарозе, стаяла аўта. Мяне "абшукалі" й з жаўнерамі пасадзілі ззаду. Афіцэры (як я пазьней даведаўся - памочнік начальніка ІСО [1] Гомельскага акруговага опэрсэктару ГПУ Высоцкі й начальнік Хойніцкага раённага ГПУ) селі сьпераду, і аўта рушыла на вятрак.
Калі мы із хмызьняка выляцелі ў вадкрытае поле, я заўважыў агні ў хатах В. Рудчанкі й А. Сталовіча. (Хаты іхныя таксама стаялі пры лесе, уздоўж дарогі на Мокіш.) Агні сьвяціліся й у Бокнах інтэрнату... А гэта што каля ветрака? Няўжо цяжаровае аўта?.. Э! Ды там--жа ў кузаве хтось сядзіць... Хто там ? І колькі іх?.. Яны сядзяць нізка, і як я ні напружваю свае вочы, у цемені начы нікога не магу пазнаць, адны сілуэты галоў ды колькі жаўнерскіх сілуэтаў пры сьцяне ветрака.
Мы мінулі Губарэвічы, Стралічаў. У Хойніках завярнулі ў парк, да былога панскага палацу. Цяпер тут Райвыканком, міліцыя, а ў падвале пад імі - раённае ГПУ й турма.

ШТО ГЭТА?.. I АДКУЛЬ ІДЗЕ?..

Выкліканы па тэлефону карнач [2] - павёў мяне ў камэру. Паўцёмны з аднэй лямпачкай пад стольлю калідор зь дзьвярамі налева й направа. Такая-ж паўцёмная невялікая камэра.
Пустая, халодная. Першае ўражаньне - каменная труна. (Што- б тут магло быць у пана? Ці гэ-та ўжо сацыялістычная разбудова?)
Калі крокі карнача ад камэры аддаліся й зусім замерлі, я адчуў, што трапіў у якісь новы, няведамы дагэтуль, бязьлюдны сьвет. Адзіная жывая істота ў ім - я. Усё, што было перад тым - казка, якая засталася ў памяці. I наварот у тую казку назад замкнёны, мажліва, назаўсёды.
Я скрануўся ад здранцьвеньня, зрабіў два-тры крокі ад дзьвярэй. Проста перада мною - нары, зацярушаныя леташняй, ужо добра зьбітай і пацёртай людзкімі целамі саломай. Над варамі - невялічкі квадрат вакна зь іржавымі кратамі.
Я сеў на край нараў, і мяне заатакавалі неадчэпныя пытаньні: што гэта? хто яшчэ арыштаваны? адкуль усё йдзе? як быць на допыце?.. Пытаньні патрабуюць неадкладнага адказу, бо мяне кожную хвіліну могуць выклікаць. А адказу на іх няма, хоць я ўжо й думаў пра іх дарогаю сюды.
Галаву расьпірае й ад іншых думак. Бацька. Галя. Рэакцыя арыштаў у навакольлі... Не, ня час. Як перад вырашальным экзамінам, я мушу мабілізаваць усе свае сілы, каб як найхутчэй знансьці адказы на паўсталыя пытаньні.
Першае зь іх: што гэта?.. Я не сумняваюся, што "затрымалі" мяне не для таго, каб "сёньня-ж" адпусьціць дадому. Гэтаму пярэчаць усе акалічнасьці арышту, а словам гэтых ягамосьцяў із шпаламі на каўнерыках, ніводнаму слову іх, я ня веру. Але з чым зьвязаны арышт? 3 адозвамі й лёзунгамі? Ці чымсь большым? I з чым менавіта?
Хто яшчэ арыштаваны ?.. Калі толькі ў Бабчыне, можна амаль з пэўнасьцю думаць, што В. Рудчанка, А. Сталовіч і хтось у інтэрнаце. За гэта прамаўляюць агні ў вокнах. А галасы на сяле? Сілуэты галоў у аўце каля ветрака? Відаць, арыштаваных можа быць болей.
Адкуль усё гэта йдзе? Дзе пачатак яму?.. Ніяк не магу знайсьці канца ніткі, каб пачаць разматваць клубок.
А на дварэ ўжо днее. I ў камэры крыху пасьвятлела. Ці гэта мне толькі так здаецца? Мо гэта мае вочы лепей прытарнаваліся да цемені камэры? Як-бы там ні было, я заўважыў на сьценах якіясь знакі. Наблізіўшыся да іх, я ўбачыў, што гэта напісы, ды не алавіком (алавіка, як і паперы, у камэру не дазваляюць), а чымсь вострым, бы цьвіком або кавалачкам шкла. А вунь той буйнымі парыжэлымі літарамі - праўдападобна, пальцам і сваёй крывёю.
(Ужо пазьней, калі я бачыў і чытаў іх у іншых камэрах, я падумаў: як шкада, што гэтае насьценнае пісьменства ніхто не рэгіструе. Колькі ў ім адбіта думак і пачуцьцяў шматлікіх насельнікаў савецкіх турмаў! Які быў-бы багаты матар'ял для гісторыка! Улады добра пра гэта ведаюць, таму загадваюць сыстэматычна сьціраць ці замазваць іх. I яны гінуць, разам із сваімі аўтарамі.
Гэта - кароткія разьвітаньні з жыцьцём і блізкімі, духоўныя тэстамэнты, арыгінальныя малітвы, філязофскія абагульненьні, розныя практычныя парады... а найболей дакумэнтальных зацемак - імёнаў і прозьвішчаў вязьняў, часта з датаю й месцам арьппту, прысудам, датаю расстрэлу ці вызначэньня на этап.
У мірыядах гэтых напісаў нямала й вершаў, зь якіх толькі рэдкія шчасьлівым выпадкам могуць выбіцца "на волю" - як апошні, разьвітальны, верш М. Чарота "Прысяга", выдрапаны ім перад расстрэлам на сьцяне сьмяротнай камэры нутраной турмы Менскага НКВД, або верш майго пазьнейшага сябры, паэты й драматурга Тодара Лебяды, на сьцяне 95-ай камэры той-жа турмы, які хочацца тут прывесьці:
Мне лёсам вызначаны
Гэтакі прымус.
Аб шчасьці сёньня
Можна сьніць і марыць.
За тое толькі,
Што я Беларус,
Мне гэтакая кара.
Я кару вашую
З пагардаю прыняў,
Бо я - сын верны
Маці-Беларусі.
I я сьвятога
Гордага імя
Не адра-ку-ся!."
Цяпер мая ўвага затрьшалася на трох напісах. Над самымі дзьвярамі я прачытаў а.маль эвангельскае: "Ня журыся, хто сюды ўваходзіць, і ня цешся, хто выходзіць". Збоку ад дзьвярэй - "Памятай: галоўнае - не сьпяшайся!" (да чаго хтось дадаў: "Павер мне, што ты маеш досыць часу".) На іншай сьцяне я знайшоў ужо знаёмае Вам імя: "Жэбут Адам, лістапад 1929 г."
Мажліва, што гэтыя напісы далі пачатак майму далейшаму роздуму ў пошуках патрэбных адказаў.
Жэбут?.. - задумаўся я. Мо якая сувязь із тымі лістападаўскімі арыштамі? Не павінна-б. Хутчэй - незалежна ад іх, але ізноў за адозвы й лёзунгі, дзеля чаго й сшыткі скрадзеныя.
Гэта было-б у лепшым выпадку... А што, калі былі высачаныя апошнія спатканьні ў Брагіне, куды мы студэнцкім драматычным гуртком выяжджалі ставіць "Ганку" У. Галубка? Але ў гэтым выпадку мусілі-б быць арышты ў Брагіне й хіба яшчэ дзе, пра што тымчасам Нічога няведама. А мо якая сувязь..? а што, калі..? - зьяўляліся ўсё новыя й новыя прыпушчэньні. Аднак, якія дадзеныя я маю, каб так ці гэтак думаць?
Відаць, найлепшае-ткі покульшто - насьценная парада "не сьпяшайся!" Трэба разгледзецца, хто яшчэ арыштаваны, што скажуць на першым допыце. У кожным разе для пачатку я маю адказ: "не!"

ПЕРШЫ ДОПЫТ

Дзесь а 8-ай гадзіне раніцы турэмны наглядчык прынёс мне кавалак хлеба, гляк халоднай вады й сказаў:
- Гэта - усё, на цэлы дзень.
Ні есьці, ні піць не хацелася. Уся мая істота была занятая іншымі, больш важнымі ў тым мамэнце думкамі. I, калі я шукаў на нарах месца для свайго дзённага рацыёну, мне нават і ў голаў ня прыйшло, якое галоднае харчаваньне рыхтуе мне турма.
Блізка перад поўднем дзьверы адчыніліся ізноў, і той- жа наглядчык павёў мяне наверх.
"На допыт", - падумаў я.
У дзяжурным пакоі міліцыі двох жаўнераў ГПУ загадалі мне разуцца й падняць рукі ўгору. Адзін зь іх аглядаў мой абутак, а другі (ужо паўторна) абшукваў кішэні, абмацваў усе рубцы, швы, складкі вопраткі, цопаў мядзьвежымі лапамі па яшчэ нястрыжанай галаве. Урэшце, загадалі абуцца і "сьледовать" зь імі.
- Взять руки назад! - пачуў я каманду.
На дварэ нас чакала знаёмае аўта. Праз колькі хвілінаў ня было сумніву: бакавымі вуліцамі мы едзем у кірунку чыгуначнай станцыі.
На пустым пэроне нас спаткалі тры адзінокія пасажырскія вагоны. Пры дзьвярах кожнага зь іх - жаўнер із стрэльбаю.
У раскошным пакоі салён-вагону, куды мяне ўвялі, сядзелі: начальнік Гомельскага акруговага опэрсэктару ГПУ Каравін - пры стале, Высоцкі й начальнікі ГПУ Хойніцкага, Брагінскага й Лоеўскага раёнаў - на мяккіх скураных кушэтках пры сьценах.
Каравін паказаў мне на крэсла насупраць сябе. Праз стол я бачыў буйны суровы твар, пабіты воспаю; на ім - прагныя й халодныя вочы. А ніжэй - кішэні й рамяні на чымсь зялёным, грувасткім. На чырвоных латках ніжэй падбародка - ромбы.
Спакойным басам ён зьвярнуўся да мяне:
- Раскажэце нам пра вашу антысавецкую арганізацыю й яе дзейнасьць.
- Якую арганізацыю? - перапытаў я.
- "Не запирайтесь!" ГПУ ўсё ведама.
- А тады пашто-ж пытаецеся ў мяне?
- Нам трэба пачуць гэта ад вас.
Я маўчу.
Шчакаўшы з хвіліну, Каравін пераходзіць да пагрозаў: - Я павінен папярэдзіць вас, што, калі вы "чистосердечно" ўва ўсім "признаетесь" і ўсё нам раскажаце, мы возьмем гэта на ўвагу й "смягчим вашу участь". Калі-ж вы гэта ня зробіце, для вас будзе горш. Пашкадуеце потым, ды будзе запозна. Вы-ж... яшчэ зусім малады.
Я зноў маўчу. (Цяпер ужо відна, што справа больш сур'ёзная, чымся адозвы й лёзунгі. Але тымбалей я не павінен сьпяшацца.)
Мяне вывелі ў вадну із спальняў салён-вагону, пакінулі аднаго, каб я "серьёзно подумал" і "начал рассказывать". Тут яшчэ болей, мяне ўразіла раскоша аксамітных сьценаў і столі, мяккіх карпэтаў падлогі, шырокіх скураных кушэтак... Усё проста крычала: якія царскія выгоды для "слугаў народу" ў параў наньні з убогай дашчана-цьвярдой і цеснай няўтульнасьцю для "гаспадароў краю" . Гадзіны праз дзьве-тры мяне прывялі назад. I дзеля таго, што я "не загаварыў", Каравін спыніў допыт:
- Ну, добра, - сказаў ён. - Пра ўсё гэта мы яшчэ пагаворым. Будзем мець час... Ведаеце, у чым вы абвінавачваецеся ?
- Не, ня ведаю. Ён адгарнуў лёгкую шэра-сіняватую вокладку, якая ляжала перад ім на стале, і паволі пачаў чытаць: "...в принадлежности к белорусской антисоветской националистической организации Альтруистов, которая ставила своей целью подготовку контрреволюционного восстания для свержения советской власти и отторжения Советской Белоруссии от СССР". Ад сябе дадаў:
- Нам ведама, што вы - кіраўнік гэтай арганізацыі, якая дзеіла на тэрыторыі Хойніцкага, Брагінскага, Лоеўскага й некаторых іншых раёнаў, дзе гэтымі днямі пераведзеныя арышты вашых саўдзельнікаў.
Каравін паклаў з майго боку стала два экзэмпляры прачытанага ім машынапіснага тэксту й прапанаваў мне падпісаць іх унізе, пад словамі "Обвинительный акт мне об'явлен". Кожны экзэмпляр абвінаваўчага акту я перачытаў і ў патрэбным месцы падпісаўся.

ПА ДАРОЗЕ Ў ГОМЕЛЬ

Пасьля допыту мяне павялі ў суседні вагон, Лоеўскага "незнаёмых", пра якіх я толькі чуў (ці нат і ня чуў), назвалі А. Лантас і А. Сталовіч. Гэта былі (чые ймёны я дагэтуль памятаю): із Хойніцкага раёну - Аўген Сталовіч, Васіль Рудчанка, Адам Зелянкоўскі, Мікола Новік, браты Васіль і Апанас Курыленкі, Павел Дашук (усе з Бабчына), Янка Кузьменка (Паселічы), Васіль Лантас (старэйшы брат Аўгена - Хойнікі), Алесь Грыгаровіч і Яворскі (Барысаўшчына), Сьцяпан Кузьменка, Валянтын Турчын і Міхал Крыленка (Стралічаў), Пятро Дзянісенка (Рудікоў); із Брагінскага раёну - у пераважнай бальшыні студэнты каапэратыўнага тэхнікуму із Аўгенам Лантасам, рэшта - із Крыўча, Вуглы й некаторых іншых; найлепш запомніліся - партызанскі кіраўнік у 1919-20 гт. на, абшары Брагінскага, Лоеўскага й Камарынскага раёнаў Язэп Валасенка з сынамі (адзін зь якіх - студэнт Брагінскага тэхнікуму, а другі - Кіеўскага ўнівэрсытэту) і былы эсэр Канчар; із Лоеўскага раёну - Лявон Балой, сакратар раённага суда, перабежчык із Заходняй Беларусі.

У далейшых гутарках мы зноў вярнуліся да пытаньня - адкуль ідуць арышты? дзе шчыліна ў нашай кансьпірацыі? Пісьмовай дакумэнтацыі мы амаль не вялі. Нутраную сувязь мелі вылучна жывую й вусную. Высачылі нас пры распаўсюджванні адозваў і лёзунгаў, якія мы клеілі на тэлеграфныя слупы па дарогах, на сьцены й дзьверы "сельпо", клюбаў і розных установаў, клалі ў сялянскія вазы на рынках і кірмашох? Не, не падобна на гэта. Хутчэй за ўсё шчыліна дзесь у іншым месцы.
- Ці не здаецца вам, - зьвярнуўся я да сяброў, - што ў нашым асяродзьдзі можа быць зраднік або падасланы правакатар?
- Зусім ня выключана, - згадзіліся яны.
- Але выявіць яго, калі гэта наагул мажліва, ня будзе так лёгка.
Цягнік ішоў усю ноч. Плаўнае калыханьне вагону, манатонны гул колаў, бяссонная папярэдняя ноч перамагалі ўзбуджанасьць і хілілі да сну.
Раніцою 22-га травеня цягнік прыйшоў у Гомель. На ўзбоччы пэрону нас вывелі із вагону, пастроілі пачацьвёра ў калёну, абступілі жаўнерамі. Начальнік канвою выйшаў уперад і "прачытаў" сваю "малітву" (якую мы пачулі ўпяршыню, а пазьней чулі яе на ўсіх этапах, штодня ў лягерах пры вывадзе на працу й з працы, дзеля чаго й завучылі напамяць):
- Внимание, колонна! По пути следования не растягиваться. Не разговаривать и не подавать никаких знаков. Не оглядываться назад и не смотреть по сторонам. Шаг вправо, шаг влево будет считаться попыткой к побегу и без предупреждения будет применено оружие...
На слове "оружие" шчоўкнула колькі дзясяткаў затвораў. (Гэта канваіры, прыпадняўшы ўгору рулі стрэльбаў, заганялі ў іх із абоймаў патроны.)
- Шааа-гом ааарш! - закончыў "малітву" "начканвою".
I менш люднымі вуліцамі нас пагналі ў ГПУ.

У ГОМЕЛЬСКІМ ГПУ

Праз паўгадзіны мы спыніліся перад жалезнай брамай, і жаўнеры ўвялі нас на панадворак ГПУ. Тут мы былі разьбітыя на тры групы:дзьве зь іх павялі ў падвал; трэцюю, у якой быў я, зьмясьцілі ў "караульное помещение". (Падвал быў так перапоўнены, што для ўсіх нас там не хапала месца.) Наша правізарычная камэра (для 8 асобаў)- гэта бакавы пакоік пры ўваходзе ў галоўны будынак ГПУ з панадворка, 2 1/2 на 3 1/3 мэтры, із закратаваным вакном. Уздоўж аднае сьцяны былі зложаныя ў нары 5 зусім голых драўляных тапчаноў. Пры дзьвярах з маленькім вакенцам і кратамі дзень і ноч стаяў вартавы. Тут мы й прасядзелі ўсё сваё сьледзтва.
Рэальна мы ня ўзьнялі зброі супраць савецкае ўлады. Усё нашае "злачынства" - жаданьне змагацца за свабоду беларускага вароду. Гвалт і тэрор, якія мы бачылі вакол, штурхалі нас на гэта, натхнялі.
Мы гуртаваліся, тварылі арганізацыю, пашыралі яе. Праз адозвы й лёзунгі распаўсюджвалі свае ідэі, фармуляваныя на тайных зборках. Пачалі зьбіраць зброю.
У вадозвах і лёзунгах мы выказвалі нашу ацэнку палітычнай сытуацыі Беларусі, заклікалі не падтрымліваць савецкае ўлады, супраціўляцца ейным мерапрыемствам, наагул, будзілі вызвольныя думкі й пачуцьці. Лёзунгі нашыя гучалі так:
Беларусь стогне пад бізуном Масквы.
Калгасы - шлях да новага, камуністыгнага прыгону,
Савецкая ўлада для селяніна - гэта Кохлас і Салаўкі.
Сорам і ганьба тым, хто дапамагае "раскулачваць" і гвалтам заганяць у калгас.
Савецкая ўлада - не народная, не беларуская.
Што ты зрабіў у вабарону свабоды ад гвалтаў савецкае ўлады?
Далоў дыктатуру Палютбюро! Свабода Беларусі!
Мо мы рабілі памылкі. Мо ў нашых (у бальшыні - юначых) уявах над халоднай разважлівасыцо рэалізму пераважаў гарачы ідэйны рамантызм і ўсёўладнае пачуцьцё альтруізму. Ведама: моладзь заўсёды хутчэй запальваецпа. Таму ў гісторыі. рэвалюцыйнага руху пераважная бальшыня ўсіх нелегальных арганізацыяў і паўставала сярод студэнцтва й моладзі.
Аднак для свае ініцыятывы мы бачылі й рэальныя падставы.
Беларускі народ, асабліва сялянства, якому савецкая ўлада й Камуністычная партыя ў 1929 г. абвесьцілі бязьлітасную вайну, быў даведзены да роспачы, што выклікала ў БССР паўстанчую сытуацыю, паўсюдныя сялянскія бунты. Яны ўзьнімаліся на нашых вачох, а, паводля афіцыйнае статыстыкі, толькі за першыя чатыры месяцы 1930 г. у БССР было "519 кулацкіх выступленьняў" [3]. Гэта былі ня "кулацкія", а агульнасялянскія стыхійвыя акты самаабароны ад партыйна-ўрадавага тэрору.
Мы ведалі, што такая-ж сытуацыя на блізкай да нас Украіне; не сумняваліся, што й у іншых рэспубліках СССР. (Ужо будучы ў канцэнтрацыйных лягерох ад саміх удзельнікаў паўстаньняў, спаміж якіх мелі блізкіх сяброў, даведаліся, што ў некаторых нацыянальных рэспубліках СССР нат былі паўстаньні. Ужо перад тым, у жнівені 1924 году, было ўсеагульнае ўзброенае паўстаньне ў Грузіі пад кіраўніцтвам падпольнага аб'яднанага камітэту грузінскіх сацыял- дэмакратаў і нацыянал-дэмакратаў. Мэта паўстаньня - аднавіць незалежнасьць Грузіі. Падаўленьнем паўстаньня кіраваў Сталін, які прывёў з сабою ў Грузію шмат савецкага войска. Усе актыўныя ўдзельнікі паўстаньня былі расстраляныя. У 1928 годзе - паўстаньне ў Якуціі. У 1929 - у Бурата-Мангольскай АССР, найбольш жорстка здушанае із тысячамі расстраляных буратаў. У студзені 1930 году пад кіраўніцтвам Шыта Істамулава паўстала ўся Чэчня. Супраць яе было кінута колькі дывізіяў Чырвонай арміі на чале із камандуючым Паўночна-Каўказкай вайсковай акругай камандармам Бяловым, каторы пасьля двухмесячных баёў і абману паўстанцаў савецкім урадам змог толькі ў красавіку паўстаньне здушыць. У 1931 годзе ў Вішлаг на паўночным Урале, дзе мы тады адбывалі сваю кару, навезьлі шмат паўстанцаў-казахаў. Паўстаньне ў Казахскай АССР у 1930-31 гадох было, відаць, найбольшае: на падаўленьне яго былі кінутыя пяхота й коньніца рэгулярных аддзелаў Чырвонай арміі, а ў некаторых выпадках, як сьведчылі самі паўстанцы, былі ўжытыя танкі й самалёты. Меншыя, лякальныя паўстаньні былі ў Асеціі, у туркестанскіх рэспубліках, на Кубані і ў іншых раёнах.
Савецкая дзяржаўная бюракратыя ў тым часе ня было яшчэ такая моцная- Тады яна яшчэ ня мела такога магутнага паліцыйнага апарату падаўленьня, які стварыла пазьней. Камуністычная партыя была невялікая й насельніцтва не кантралявала, як цяпер, разросшыся ў калясальную дзяржаўную жандармэрыю, аблытаўшую сваёй павуцінай усе каморкі грамады. Тады яшчэ заставалася месца для кансьпірацыі ад вачэй і вушэй дзяржаўных установаў, для кансьпірацыйнай дзейнасьці, і дырэктыва Леніна "Хороший коммунист - хороший чекист" (т. 30, стр. 450) была яшчэ толькі на паперы.
Із сёньняшняй пэрспэктывы можна нават цызердзіць, што ніколі ў часе ад заканчэньня грамадзянскай вайны ў 1918- 20 гг. і да сёньня ў СССР ня было такой сытуацыі, як тады, што паняволеныя народы рэальна маглі ўзьняцца на ўсеагульнае паўстаньне супраць маскоўска-бальшавіцкай дыктатуры. СССР у тым часе быў парахавой бочкаю. Здавалася, чыркні запалку, і бочка ўзарвецца; усё ўспыхне, як сухая салона.
Але, каб мець шанс для перамогі, патрэбныя былі дзьве ўмовы. Для гэтага патрэбна была моцная нацыянална- рэвалюцыйная арганізацыя, падрыхтова, зброя, а таксама падтрымка з боку вонкавага сьвету-Надзеі на вонкавы сьвет, як хутка выявілася, былі памылкаю. Ён ня толькі не сьпяшаўся падтрымаць імкненьні паняволеных народаў; наадварот, у мамэнце, калі парахавая бочка пачала ўзрывацца, калі СССР трапіў у вялікія эканамічныя цяжкасьці, увогуле, ледзь--ледзь стаяў на сваіх гліняных нагах і з дапамогаю вонкавага сьвету мог разваліцца, - звонку валадаром ягоным прыйшла падтрымка. Хай сабе галоўна маральная, але гэта была падтрымка. Якое было нашае рашчараваньне, калі ўжо ў лягерох мы даведаліся, што якраз у гэтым крытычным для СССР намэнце ўрад прэзыдэнта ЗША Ф. Рузвэльта працягнуў ім сваю руку - прызнаў СССР і ўстанавіў зь ім дьшляматычныя й гандлёвыя зносіны.
А арганізацыі паўставалі. Мы верылі, што ў БССР мы не адзінокія, што, апрача нас, ёсьць іншыя тайныя арганізацыі нашага ці падобнага тыпу, а нат большыя й выдатнейшыя за нашу, пра якія мы тымчасам ня ведаем, як і яны ня ведаюць пра нас. 3 публічнага працэсу лістападаўцаў у Менску было ведама пра арганізацыю настаўніка Юр'я Лістапада ў Слуцку ў 1924-26 гг. Пазь-пераважна ў Менскай турме й па дарозе У канцэнтрацыйны лягер, мы даведаліся пра некаторыя іншыя, выкрытыя й ліквідаваныя ГПУ, арганізацыі - пра тайны гурток студэнтаў Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску ў 1927 г. на чале із студэнтам гістарычнага факультэту Міхасём Адзярыхаю, пра гурток студэнта таго-ж унівэрсытэту Астраносава ў 1929 г. Па камэрах хадзілі чуткі, што на Мсьціслаўшчыне ГПУ выкрыла анты-савецкую арганізацыю, заснаваную настаўнікам Гукам.
У 1930 г. у беларускім пяхотным палку ў Слуцку ГПУ выкрыла вайсковую арганізацыю. Полк гэты (у вадрозьненьне ад кадравых войск Чырвонай арміі) належыў да г. зв. беларускіх тэрытарыяльных вайсковых фармавань- няў, што засталіся яшчэ ад часоў грамадзянскае вайны й першых гадоў БССР. Падобна іншым такім аддзелам, ягоныя жаўнеры й афіцэры - беларусы. На чале арганізацыі стаяў ротны камандзер П. Люцко, які паходзіў із с. Працавічы Слуцкага раёну. Па сканчэньні Аб'яднанай беларускай вайсковай школы ймя ЦВК БССР у Менску ён быў прызначаны на камандзера роты ў гэты полк, рэзыдаваны ў ягоным родным Слуцку й Случчыне. У найбольшы разгар прымусовае калектывізацыі й масавых арыштаў і вывозаў сялян у Сібір ён, разам із сваімі вайсковымі сябрамі, уплянаваў узьняць сваю роту ў Слуцку на паўстаньне, спадзяючыся, што да іх далучацца іншыя роты палка й сяляве. Змову аднак хтось зрадзіў. Калі пра гэта стала ведама, П. Люцко й ягоны бліжэйшы сябра, старшына зь ягонае роты, добра ўзброіўшыся, вырашылі перанесьці ў Заходнюю Беларусь. Блізка мяжы іх насьцігла пагоня пагранічнікаў і аддзелу ГПУ. У перастрэлцы П. Люцко быў забіты, а старшына, цяжка паранены, схоплены й пасьля допытаў расстраляны. Лёс рэшты арыштаваных змоўнікаў невядомы. (Хутка пасьля таго як ненадзейныя былі расфармаваныя й тыя беларускія тэрытарыяльныя вайсковыя аддзелы: усе яны былі ўлучаныя ў кадравыя войскі.)
Бязумоўна, арганізацыяў было значна болей, чымся сёньня мы пра іх ведаем. I неабавязкава, што ўсе яны былі выкрытыя ГПУ. Адны зь іх ГПУ выкрывала й ліквідоўвала, другія паўставалі. Мы былі толькі часткаю гэтага працэсу.
На пачатку сьледзтва (яшчэ па дарозе ў Гомель) мы ўмовіліся казаць: не! Якія-б мэтады допытаў ня ўжываліся, наш адказ павінен быць: не! Няхай яны самі даводзяць нам.
I каля двох тыдняў так і было. ГПУ чакала, што мы "загаворым", а мы маўчалі. Тады ГПУ зьмяніла тактыку: пачало даваць нам факты, усё болей і болей. З гэтага было відаць, што яно мае ў нашым асяродзьдзі інфарматара. Хто ён? Падасланы правакатар ці хтось заламаўся, спалохаўшыся мажлівых кансэкзэпцыяў? Із годных паводзінаў сяброў у ГПУ брудны цень вя падаў на нікога. Але сумніву вя было: між намі ёсьць правакатар ці зраднік.
Гэтая акалічнасьць змусіла нас таксама зьмяніць сваю тактыку. Ня было ніякага сэнсу далей адмаўляцца, і нан давялося адказ "не!" замяніць на "так", пацьвердзіць, што арганізацыя была й не запярэчваць фактаў, добра ведамых ГПУ.
Допыты цягнуліся да пачатку ліпеня - штодня, удзень і ўначы. Мы ведалі, на што йшлі, калі тварылі арганізацыю, і што можа нас чакаць у выпадку няўдачы. Таму перад сьледчымі шыі ня гнулі, сваіх учынкаў не шкадавалі. Так трынаўся нават хворы на сэрца найстарэйшы сярод нас і з дасьведчаньнем у рэвалюцыйнай працы з царскіх часоў - Апанас Курыленка. Яшчэ ў 1905 г., будучы чыгуначнікам у Пецярбургу, ён уступіў у РСДРП. Вярнуўшыся дадому, зарганізаваў у Бабчыне сялянскую групу Палескага камітэту РСДРП, кіраваў забастоўкамі падзёншчыкаў у маёнтках. Пазьней рашчараваўся ў сацыялістычным руху, парваў зь ім, а ў часе арышту быў псаломшчыкам Бабчынскай праваслаўнай царквы. Усім гэтым нашая справа адрозьнівалася ад тысячаў іншых - ад абсалютнай бальшыні, калі не 90% - дзе абвінавачваліся людзі ня толькі ні ў чын не вінаватыя, але зусім нізашто.
8-га ліпеня групамі нас зьвялі ў прасторны пакой на 2-ім паверсе й рассадзілі на крэслах. На даўгім стале, які стаяў перад намі, мы бачылі колькі стосаў (пэўна, нашых, усіх 47) худзейшых і грубейшых "папак" з пэрсанальнымі справамі. Зараз-жа адчыніліся дзьверы, і праз іх усунулася вялічэзная туша заступніка Каравіна - Візагэр. За ім паказаўся Высоцкі. Яны селі пры стале, і Высоцкі з прынесенай ім машынапіснай кнігі пачаў чытаць абвінаваўчае заключэньне.
Чытаў доўга. Спярша -агульную частку, а потым пра кожнага з нас упаасобку. Нам інкрымінаваліся "злачынствы", прадугледжаныя 72 і 76 артыкуламі Крымінальнага Кодэксу БССР (арт. 72 абвінавачваў за антысавецкую агітацыю й прапаганду, 76 - за ўдзел у антысавецкай арганізацыі).
Уражала й абурала слова "крымінальны", якое ў дачыненьні да нас у розных склонах паўтаралася ў мове "заключения". (У юрыдычнай тэрміналёгіі СССР няма выразаў "палітычнае злачынства", "палітычны вязень". Тут усё - толькі "крымінальнае" і судзіцца адзіным карным кодэксам - "крымінальным".) Урэшце, Высоцкі скончыў чытаць.
- Вопросы есть? - зьвярнуўся ён да нас.
- Калі будзе суд? - запытаўся Я. Кузьменка.
- Суд?.. - быў заскочаны Высоцкі
- Еще неизвестно. - Зрабіў кіслую міну, павярнуў галаву да Візагара й нявыразна дадаў:
- Это вовсе необязательно. Приговор может быть и без суда.
Тады паадным нас выклікалі да стала падпісацца на адумысловым аркушы паперы із кароткім тэкстам "Обвинительное заключение мне об'явлено". На рукі нам нічога ня далі й нат прачытаць самім ні гэтага агульнага "заключения", ні закончаных персанальных спраў. Ужо пазьней, у турме, мы бачылі, як кожны крыміналісты загадзя перад судом атрымліваў на рукі ў камэру поўны машынапісны тэст абвінавачаньня, каб мець лешпыя мажлівасьці падрыхтавацца да абароны, узяць сабе адваката, радзіцца зь ім. Але такі прывілей мелі вылучна крыміналістыя. Нас каэраў, права гэтага пазбавілі. Ды мы й суда, відаць, ня будзем мець. Нам і адвакат неналежыцца.Усё будзе зроблена завочна: мы ня будзем бачыць сваіх судзьдзяў, а судзьдзі - нас.

ПЕРАВОД У ТУРМУ

Па абедзе таго самага дня ўсю нашу камэру вывелі на панадворак, пастроілі й звычайным канвойным маршам пагналі ў турму.
Ад зыркасьці й празрыстасьці сьвятла калола ў вачох. П'яныя ад асалоды сьвежага паветра, шырыні прастору й неба, райскага выгляду садоў, ішлі мы зноў бакавымі, амаль пустымі вуліцамі, пакуль ня выйшлі на галоўную - Савецкую вуліцу ў самым ейным канцы. Тут каля апошняга двара, перад полем лётнішча, спыніліся.
Старшы канвою падыйшоў да дзьвярэй брамы, пацягнуў за ручку з дратамі. Пачуўся прарэзьлівы звон, у дзьвярах адчынілася фортка, за кратані якой зьявіўся твар прыбранніка. Па кароткіх перамовах паміж імі брама была адамкнутая, і нас увялі на турэмны двор.
Нашаму зроку ўпоўні адкрыліся белыя двухпавярховыя муры з двума радані чорных за-кратаваных ваконных дзірак. Вакол турмы й ейнага двара - высокі, такі-ж белы, мур, а на ім (насупраць двара й сьцяны з адзіночнымі, "сьмяротнымі" камэрамі) - вежа із жаўнерам вонкавай варты, з стрэльбаю й тэлефонам.
Нас правялі праз вонкавыя дзьверы турмы. Наглядчык ніжняга калідору із зьвязкаю вялікіх і цяжкіх ключоў на жалезвым абручы адамкнуў дзьверы камэры №8 і ўпусьціу нас у сярэдзіну. Ужо на турэмным двары, а яшчэ мацней у калідоры ў нос ударыла вострым пахам карболкі із уборных, а ў камэры да гэтага далучыўся кіслы й затхлы смурод ад парашы. Цяпер, улетку, яшчэ й задуха ад гарачыні.
Камэра №8 нічым асаблівым не адрозьнівалася ад іншых. Паўцёмная (з адным вакном), невялікая, з голымі нарамі й мноствам клапоў і блох. Тут мы засталі 6 сваіх сяброў, ад якіх даведаліся, што ўсіх нашых, разам зь імі, прыгналі сюды за гадзіну перад намі н разьмясьцілі ў двух іншых камэрах.
Як і ў ПТУ, у турме нам было забаронена мець мэталёвыя й шкляныя рэчы - нож, брытву, нажніцы, іголку, цьвік, шклявку... таксама - вяроўку, шпагат... Не дазвалялі ні лістоў ні спатканьняў, ні перадачаў. Ніразу мы ня мелі ні лазьні, ні дэзынфэкцыі вопраткі ні камэры, ні мыцьця бялізны. Адно турэмны цырульнік (самы ведамы ў турме чалавек - Невядомскі) агаліў нашыя галовы.
На сьцяне пры дзьвярах, на самым пачэсным месцы - над парашаю, у рамцы пад шклом віселі правілы турэмнага рэжыму. Амаль кожны артыкул у іх пачынаўся словамі "Воспрещается", "Возбраняется", "Не допускается", "Преследуется", "Карается" й г.д. Дазваляецца толькі адно: "беспрекословное и точное исполнение всех распоряжений" турэмнай адміністрацыі.
У турме сядзелі дзьве катэгорыі вязьняў: засуджаныя судом на невялікі (менш за 2 гады) тэрмін крыміналістыя (яны працавалі ў розных майстэрнях турмы; удзень дзьверы іхных камэраў адамкнутыя, і яны могуць пераходзіць із камэры ў камэру; кожны зь іх мае пасьцель - коўдру й набітыя саломаю матрас і падушку) і падсьледчыя, якія чакаюць на суд (ці прысуд) або засуджаныя на тэрміны вышэй 2-ух год, якія чакаюць на этап - за рэдкімі выключэньнямі палітычныя (яны ня маюць ніякае пасьцелі, і камэры іхныя 24 гадзіны ў суткі пад занком). Першых у турме няшмат, і ў камэрах іхных вальней; другіх - ад 60 да 75% усіх вязьняў, і камэры іхныя набітыя бітком, не зважаючы на тое, што па прысудзе іх хутка адпраўляюць на этап.

АРЫШТЫ, АРЫШТЫ...

Апрача шасьцёх сваіх, у камэры №8 мы засталі яшчэ аднаго вязьня, незнаёмага. Ён паведаміў нам, што перад нашым пераводам сюды гэта была "блатная" камэра. Відаць, каб звольніць яе для нас, раніцаю яе ўсю "расфармавалі", параскідаўшы па іншых камэрах. Толькі яму яшчэ не знайшлі месца, і ён да наступнае раніцы быў з намі.
Высокі. Худы. Босы. На ім абдзёртая вопратка зь ненатуральна кароткімі рукавамі й калошамі. Выглядаў на дзядзьку сярэдняга веку зь інтэлігэнтным і пачуцьцёвым абліч-чам, аброслым рыжаватай шэрсьцю. Гэта быў айцец Аляксандар Табанькоў із Рэчыцкага раёну. Калі мы раззнаёміліся, ён расказаў нам сваю гісторыю.
На пачатку 1930 г. у БССР ішла акцыя масавага зачыненьня цэркваў. Тады была зачыненая й ягоная царква, а сам ён, падобна іншым сьвятарам, арыштаваны й прывезены ў Гомель. Сьпярша сядзеў у Ільлінскай царкве, бітком набітай амаль вылучна сялянамі Вялікая царква, ад сьцяны да сьцяны, аўтар, даўгі прытвор із зашклёнай з трох бакоў вэрандай, а часам і пад адкрытым небам цьвінтар, абнесены каменна-жалезнай агарожай - усё было запоўнена арыштаванымі.
Аднойчы, хаваючыся ад канваіраў (яны пілнавалі іх звонку царквы), на просьбу сялянаў, ён адслужыў для іх тайны малебен. Наступнае раніцы быў пераведзены ў камэру №8 турмы. Тут над ім доўга зьдзекваліся блатныя- парашу зь нячыстотамі ставілі на нары й патрабавалі, каб я каля яе служыў для іх літургію. За адмову - штурхалі, насьміхаліся, блюзьнерылі. Адзін зь іх ускакваў на маю сьпіну й крычаў: "А ну, баця, пакажы нам, як Хрыстос ва асьле ўяжджаў у Ерусалім". Ён тузаў няне, біў, а ўся блатная брація рагатала: 'То-го-го! І-га-га!"
Уначы, калі ён спаў, хтось із іх закладаў яму паміж пальцаў ног паперкі й падпальваў іх. Агонь прыпякаў пальцы, ступні ног; ён прачынаўся, торгаў імі. Гэта звалася ў іх "посадить на велосипед".
Вы, пэўна, зьдзівіліся, што я босы и на мяе кашуля й парткі такога малога разьмеру-Блатныя гулялі ў карты на мае чаравікі й вопратку. Хто зь іх праігрываў, адбіраў усё гэта у мяне, каб аддаць выйграўшаму. А мне наўзамен далі гэтае рызьзё.
Канчар запытаўся:
- Скажэце, калі ласка, колькі дагэтуль зачынена ў БССР праваслаўных цэркваў?
а. Аляксандар адказаў не адразу:
- Дакладных лікаў я ня маю. Але так, як я бачу, думаю, што блізу ўсе7. Таксама й ма настыры.
- А колькі? Вы не маглі-б назваць лічбы?
- У Менскай Кансісторыі лічылася ўсіх болей за 1.600 парафіяў.
- А колькі, паводля Вас, арыштавана сьвятароў?
- Сьвятароў, як вы, натаўна, самі ведаеце, арыштоўвалі разам із закрыцьцём цэркваў. Іх было болей, чымся цэркваў, і рэдка каго зь іх памілавалі. У кожным разе, я думаю, арыштавалі іх дагэтуль ня меней за 1.500. А наш япіскап Мазырскі, Ян (Пашын), царства яму нябеснае (а. Аляксандар перахрысьціўся), забраны быў яшчэ ў 1927 г, сасланы на Салаўкі, дзе ён у тым-жа годзе й аддаў сваю пакутніцкую душу Богу.
Наглядчык нашага калідору адчыніў дзьверы камэры, і мы ўбачылі юнака із скрынкаю кніг. Турэмны бібліятэкар рабіў свой абход камэраў. Ня ведаўшы, што камэру №8 "расфармавалі", ён хацеў ізноў прапанаваць блатным кнігі. а. Аляксандру кнігі былі забароненыя, а нам ён адказаў: - Я яшчэ ня ведаю, ці кнігі вам дазволеныя. Ня маю "указаний" ад "памнача".
Калі дзьверы зачыніліся, а. Аляксандар заўважыў, што у былой турэмнай царкве цяпер клюб зь бібліятэкаю. Там новы "душпастыр", "памнач" Соркін, праводзіць з крыміналістымі "политзанятия". Яму дапамагае бібліятэкар, пра якога а. Аляксандар чуў яшчэ дома, перад сваім арыштам. Бібліятэкар тады жыў у Рэчыцы й быў сакратаром камсамолу. Пасьля таго, як адна (цяжарная) кансамолка скончыла самагубствам, кінуўшыся ў Дняпро, выкрылася, што сакратар сваіх камсамолак гвалціў, за што й быў засуджаны на год турмы.
Праз дзень да нас у камэру прывялі селяніна. У руках ён трымаў торбу з "гумном". Як і а. Аляксандра, яго прывялі зь ільлінскае царквы. За што ён сядзіць, селявін ня ведае: дагэтуль яго ні разу ня выклікалі на допьгг. Арыштаваны ён быў у сваім сяле Малая Церабееўка Лоеўскага раёну. У ягоным сяле ніводзін гаспадар не пайшоў у калгас. За гэта із 32 двароў 30 было "раскулачана", а ў тым і ён. Усе сем'і "раскулачаных" вывезеныя на ссылку ў Котлас, а мужчынаў у бальшыні пасадзілі ў раённую турму. Неўзабаве, разам зь іншымі, іх прывялі на Лоеўскую прыстань, загналі ў сярэдзіну баржы, наладаванай бульбаю. Так, седзячы ці лежачы на бульбе, буксірам па р. Сож іх падвезьлі пад самую царкву, разьмешчаную на беразе ракі. Які лёс іхных сем'яў, ім нічога вя ведама.
Селянін быў гасьцінны й пачаў частаваць нас астачамі сала, абгорнутага ў газэту. Таму, што гэта была першая газэта ад дня нашага арышту, яе мы выпрасілі ў яго і пачалі дасьледаваць. Ні загалоўка газэты, ні даты на ёй мы не знайшлі (яны былі адарваныя) . Паводля друкарскіх асаблівасьцяў, яна нагадвала "Зьвязду". Большую частку кавалка газэты займаў артыкул ці прамова на якімсьці зьезьдзе. (Тады мы ня ведалі, што ў часе 30. V. - 12. VI. у Менску адбыўся ХШ зьезд КП(б)Б-) Із прачытанага нас найбольш зацікавіла крытыка дзейнасьці былога наркома земляробства БССР. Прышчэпава. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён, "кулацкі ідэоляг", із 790.000 сялянскіх гаспадарак у БССР каля 20% перавёў на хутары. Дзейнасьць гэтая тут кваліфікавалася "контррэвалюцыйнай", "шкодніцкай", з чаго мы зрабілі прыпушчэньне, што папулярны сярод беларускага сялянства нарком мог быць ужо за кратамі.
Масавыя арышты сялянаў, перапоўненыя імі турмы, колькасьць "раскулачаных" у Малой Церабееўцы нас моцна ўразілі. Зьявілася ідэя паспрабаваць вылічыць, колькі-ж прыблізна сялян у БССР ужо "раскулачана", саслана на ссылку ў Сібір, пасаджана ў турму ці канцэнтрацыйныя лагеры.
Урадавай статыстыкі "раскулачаных" ня было" [4]. Дзеля таго мы пачалі разважаць так. У Хойніцкім, Брагінскім, Лоеўскім і суседніх раёнах беларускага Палесься - усюды, дзе мы бачылі на свае вочы - у кожным сяле "раскулачвалі" кожны 5-15-ты двор, ці ў сярэднім ня меней за 10% двароў [5]. Мы ўзялі таксама на ўвагу й 20% хутароў, якія шмат дзе "раскулачваліся" ўсе пагалоўна, бо хутар, паводля камуністычных паняцьцяў - гэта-ж і ёсьць "кулацкая" гаспадарка. А колькі ў БССР было Малых Церабеевак, дзе "раскулачвалі" амаль усё сяло? [6]
Канкрэтна мы ведалі, што із Хойніцкага раёну на Котлас увосень 1929 г. і раньняй вясною 1930 г. адыйшлі 2 эшалёны "раскулачаных". У кожным эшалёне 30 таварных вагонаў, а ў вагон із рэчамі ўціскалі па 40 асобаў-1.200 у вадвым эшалёне, 2.400 у двух. (Характэрная дэталь: у другім эшалёне былі бацькі загадчыка Хойніцкага раённага аддзелу народнай асьветы Караткевіча, які ня змог выратавадь іх ад ссылкі. Ён прыехаў на станцыю Хойнікі разьвітацца з бацькамі. I, калі выскачыў з вагону, у якім яны сядзелі, зламаў нагу, пасьля чаго быў яшчэ звольнены й з працы за... "сувязь з кулакамі".)
Калі такія-ж эшалёны йшлі із усіх 101 раёнаў БССР (учым ніхто не сумняваўся), лічба "раскулачаных" да раньняе вясны 1930 г. мусіла станавіць болей за 240.000. А акцыя "раскулачваньня" была толькі ў самым разгары.
Цяпер з газэтнае публікацыі мы даведаліся, што ў БССР перад пачаткам калектывізацыі мелася 790.000 двароў. 10% "раскулачаных", зь іх 79.000 двароў. Мы памножылі іх на 5 (у сялянскай сям'і ў сярэднім было ня меней 5 асобаў), гэта дала нам лічбу 395.000.
Абагульняючы свае вылічэньні, мы прыйшлі да выснаву, што 400.000 асобаў "раскулачаных" у БССР к таму часу - мінімальная лічба [7]. Яна сьведчыла аб тым, што ў хвалі масавых арыштаў 1929-30 гг. найбольш пацярпелі сялян не. Выглядала нават, што гэта была вайна бальшавікоў супраць сялянства, каб зламаць яму хрыбет, тэрорам спаралізаваць супраціў ды прымусам загнаць у калгасны прыгон. Для асягненьня такое мэты ўжываліся любыя сродкі гвалту й беззаконьня.
Царскіх турмаў не хапала. У камэры напіхалі людзей у шмат разоў болей, чым дазваяла царская норма. А новых, сацыялістычных, турмаў заллянавана было малавата. У самой сталіцы БССР, Менску, дадаткова да царскае турмы, у цэнтры места, пры вуліцы Урыцкага, да пачатку арыштаў 1929-30 гг. за вялізарным гмахам ГПУ із турэмнымі падваламі пабудавана новая, г. зв. "нутраная" турма ці "амэрыканка", спраектаваная на ўзор турмы "самай капіталістычнай краіны ў сьвеце" - амэрыканскай. Дзеля таго-ж, што маштабы арыштаў далёка апярэджвалі турэмнае будауніцтва, памылкі сацыялістычнага плянаваньня даводзілася выпраўляць "на хаду", прыстасоўваючы пад турмы (фактычна без аніякага прыстасаваньня) кожную "мажлівую" "жылплошчу" - цэрквы, манастыры, чыгуначныя склады й г. д.
Было па "адбоі", і мы спрабавалі заснуць.
Ад уражаньняў апошніх дзён з памяці ўсплылі літаратурныя сцэны царскіх часоў, як у Сібір гналі на катаргу. Мо й тых "партыяў" "калоднікаў" было нямала. Я заплюшчыў вочы, і мне здалося, што вось я бачу, як яны йдуць, скутыя ланцугамі, уздымаюць дарожны пыл... А цяпер? Цяпер па крыжовай дарозе йдуць ня "партыі". Што такое "партыя"? Гэта-ж усяго адзін вагон! Цяпер ідуць цэлыя эшалёны вагонаў. Эшалён за эшалёнам. Густым ланцугом ад самае Беларусі да Сібіры.
Ня ведаю, як доўга я думаў і драмаў, калі пачуў побач сябе валтузьню й галасы. Мае сябры ўжо зачалі вайну з клапамі. Блохі й клапы не давалі нам супакою - ні ўдзень, ні ўначы. Асабліва яны атакавалі нас, калі мы клаліся спаць. Жалілі, бы пчолы. I мы мусілі зь імі ваяваць. Вытрасаць із свае вопраткі, лазіць па нарах і пад нарамі, выпорваць іх із шчылінаў, біць, паліць залалкамі...
Мы так былі заняліся клапамі, што амаль не заўважылі, як адчыніліся дзьверы камэры, і парог пераступіў новы незнаёмец. Яго прывялі да нас пасьля таго, як яму абвесьцілі, што ён "памілаваны".
Гэта быў не чалавек, а здань - так ён быў зьнішчаны фізычна й духова! Глыбака запалымі вачыма на нас глядзеў худы зьняможаны твар. Рукі ягоныя дрыжалі. Ад хваляваньня ён ня мог вымавіць ні свайго ймя, ні прозьвішча. Толькі назаўтра раніцою ён растлумачыў нам, што быў засуджаны на кару сьмерці й каля месяца ў вадзіночцы №22 чакаў расстрэлу.
- Учора, калі мяне вялі із камэры ў канцылярыю, я думаў, што вядуць на расстрэл. Ішоў спакойна. Зжыўся ўжо з думкаю сьмерці. А там вычыталі, што я памілаваны. I мяне пачало трэсьці.
Паходзіў бядак з Камарынскага раёну. Не хацеў ісьці ў калгас, уплянаваў уцёкі ў За-ходнюю Беларусь. На мяжы яго затрымалі пагранічнікі, прывезьлі ў Мазыр, а стуль у Гомель. Засуджаны быў (бяз суда) як... "польскі шпіён".
Яшчэ й таго дня ён не супакоіўся да канца. Калі прынесьлі абед, у яго ўсё яшчэ дрыжэлі рукі, і ён, як ні спрабаваў, ня мог есьці лыжкаю. Адлажыў яе на бок. Аберуч узяў міску й пачаў піць зь яе баланду. Міска білася аб ягоныя зубы.
Па абедзе яго й дзядзьку з Малой Церабееўкі выклікалі на этап.
Мы засталіся самі.
Рабіць ня было чаго. Чытаць не маглі: нам не давалі, ні газэт, ні часапісаў, ні кніг. Я прапанаваў:
- Давайце ўкладзем новую Канстытуцыю БССР, бо дзеючая не адказвае рэальнасьці.
Канстытуцыйнай камісіі не выбіралі. Вырашылі ўкладаць усёй камэрай. Укладаць вусна, як твор вуснай народнай творчасьці, бо-ж алавіка й паперы ў камэру нам таксама не дазваляюць.
Некаторыя формулы для канстытуцыі ўжо былі ведамыя "на волі", і іх трэба было толькі дастасаваць да нашае мэты. Дні два-тры мы спрачаліся, дыскутавалі, пакуль канчальна не адрэдагавалі тэксту. Падаю яго тут так, як ён захаваўся ў маёй памяці.
КАНСТЫТУЦЫЯ БССР
усенародна прынятая камэрай № 8 Гомельскай турмы 15.VП.1930 г.
Разьдзел I. Назоў дзяржавы
1. Дзяржава мае назоў БССР, ці поўнасьцю - Будуйце Самі Сваё Рабства.
Разьдзел ІІ. Грамадзянства БССР
2. Ганаровае права мець грамадзянства БССР належыць двум катэгорыям ейных жыхароў:
а) тым, хто ўжо арыштаваны; і
б) тым, хто будзе арыштаваны.
3. Грамадзянства БССР прыслугоўваецца таксама й тым, хто, хоць і ня мае гонару належыць да менаваных двух катэгорыяў, а нават і да сталых жыхароў БССР, але хто над імі (жыхарамі) гераічна й цьвёрдакаменна стаіць.
Разьдзел III. Свабоды й правы грамадзяніна БССР
4. Шчасьлівым грамадзянам БССР даюцца такія свабоды й правы, якія толькі можа выпрацаваць самае свабоднае, самае прагрэсіўнае грамадзтва й да якіх (свабодаў і правоў) яшчэ ня здольныя былі дадумацца нідзе ўва ўсім сьвеце.
5. У поўнай адпаведнасьці із сказаным грамадзянам БССР дэкляруюцца наступныя свабоды: а) ня думай (за цябе думае дарагая Масква);
б) калі ўжо падумаў - нікому пра гэта не кажы; в) калі сказаў - ня сьмей пісаць і публікаваць;
г) калі-ж апублікаваў - зараз-жа адмоўся й асудзі; д) а на ўсялякі выпадак падрыхтуй торбу сухароў.
6. Да гэтых свабодаў грамадзянам БССР дзяржава ўрачыста гарантуе:
а) права на працу - у вынайдзеных Леніным і Сталіным для росквіту сацыялістычнага грамадзтва канцэнтрацыйных лягерох;
б) права на адпачынак - у спэцыяльна абсталяваных для таго дамох адпачынку, якія капіталістычная прапаганда называе турмамі; і
в) права на сьмерць - ад кулі ў патыліцу ці ад галоднай і катаржнай працы.
Разьдзел IV. Органы вярхоўнай улады БССР
7. Вярхоўным органам улады БССР, які накіроўвае ўсё жыцьцё незалежнай ад беларускага народу рэспублікі, зьяўляецца ОГПУ, ці поўнасьцю - О, Госпадзі, Памяні Усопшых!
Не пасьпелі мы належна адсьвяткаваць прыняцьця канстытуцыі, як таго-ж 15-га ліпеня ў камэру №8 зьявіўся невядомы нам перад тым афіцэр ГПУ. З аркуша паперы ён прачытаў уголас машынапісны тэкст із двух сказаў і прапанаваў нам падпісацца пад ім. У тэксьце паведамлялася, што справа нашая із ОГПУ пры СНК БССР перададзеная ў ОГПУ пры СНК СССР, у чыім веданьні адгэтуль мы й знаходзімся. Разам з тым, нумарацыя артыкулаў нашага абвінавачаньня - 72 і 76 КК БССР - аўтаматычна замененая на нумарацыю артыкулаў КК РСФСР - 58, пп. 10,11. Так на сканчэньні сьледзтва скончылася й сувэрэннасьць БССР: судзіць і караць нас БССР перадала ўжо іншай дзяржаве.

"АДЗІНОЧКА" №22

Наступнай раніцы зусім нечакана для ўсіх нас мяне ізноў выклікалі на допыт.
У габінэце Высоцкага, апрача яго самога, на бакавой канапе сядзела яінчэ двох: у элегантным цывільным гарнітуры, паўлежачы - Візагэр; у другім я пазнаў начальніка ГПУ Брагінскага раёну. Галава ягоная была забінтаваная.
Высоцкі расклаў перада мною на стале рукапісныя адозвы, нібы распаўсюджваныя цяпер у Брагінскім і Хойніцкім раёнах. Паводля зьместу, адозвы запраўды падобныя на нашы. Апрача таго, унізе пад імі, як і на нашых, стаялі ініцыялы БАА, што ў нас у скароце азначала: Беларуская Арганізацыя Альтруістых. Высоцкі сказаў, што адозвы гэтыя толькішто прывёз начальнік Брагінскага ГПУ, на якога колькі дзён таму назад быў зроблены напад із зброяй.
- Гэта актыўнасьць ня вашых рук? -зьвярнуўся ён да мяне. - Хто распаўсюджвае гэтыя адозвы?
- Мы-ж тут, у турме. I нат без права ліставаньня.
Як мы можам ведаць пра гэта? - адказаў я.
- Як? А сябры вашыя? Хто яшчэ належыў да вашае арганізацыі?
- Я нікога болей ня ведаю.
- Падумайце!
- Я не патрабую думаць: я нікога болей ня ведаю.
- Скажэце, што ня хочаце гаварыць. Пашкадуеце аб гэтым, - прыгразіў ён.
Назад мяне не вярнулі ў камэру №8. 3 канцылярыі турмы дзяжурны павёў мяне на 2-гі паверх. Наглядчык 2-га паверху адамкнуў нам дзьверы-краты, упусьціў нас на свой калідор і зноў замкнуў дзьверы. Мы павярнулі налева. Блізка перад вакном калідору, справа, спыніліся. Дзяжурны па турме пастукаў у дзьверы.
Забразгала, зарыпела, і на іншы, невялікі калідор павольна адчынілася двое дзьвярэй. Першыя, ад вялікага калідору - грубыя, драўляныя, абітыя жалезам, зь цяжкім вісячым замком. Другія - краты з тоўстых жалезных прэнтаў на жалезнай раме, із засовам у сьцяну й двума замкамі, вісячым на засове й нутраным на дзьвярах.
Мы ўвайшлі на калідор "адзіночак". Пакуль наглядчык замыкаў дзьверы свайго калідору, я пасьпеў заўважыць трое дзьвярэй на адзін, левы, бок. На іх віднеліся нумарныя шыльдачкі - 21, 22 і 23. Тады наглядчык адамкнуў такія-ж самыя падвойныя дзьверы ў "вадзіночку" №22 і ўпусьціў мяне ў сярэдзіну. У драўляных дзьвярах, як і ў вагульных камэрах - круглы "ваўчок" для назіраньня за вязьнем з калідору; а ў дзьвярах-кратах - невялічкія дзьверцы з нутраным замком, які адмыкаецца толькі тады, калі праз гэтыя дзьверцы ў камэру падаецца ежа.
У "вадзіночцы" няма нараў і наагул ніякае мэблі. Сюды не даюць і пасьцелі: сядзець і спаць можна адно на голай падлозе. Шырыня яе крышачку большая, калі легчы й выпрастаць ногі; даўжыня - прыблізна патройная ад шырыні. У двух кутох ад калідору - параша й "бачок" з вадою для піцьця. На паўночнай сьцяне - вакно; яно ўпіраецца ў вежу з вартавым вонкавай аховы. Хоць пад стольлю, у драцяной сетцы, круглыя суткі й сьвеціць электрычная лямпачка, тут заўсёды паўзмрок.
Хутка зноў забразгалі ключы, зарыпелі дзьверы - адны, другія. Наглядчык перадаў чмне прынесеныя із камэры №8 мае "рэчы".
Застаўшыся зусім адным, я сеў на падлогу, абапёрся сьпіною аб сьценку, задумаўся. Я чуў пра "адзіночкі" турмы, пра вывады зь іх на расстрэл. I хоць я ведаў, што ня ўсіх расстрэльваюць, хто ў іх сядзіць; аднак усіх, каго расстрэльваюць, трымаюць тут. Таму камэры гэтыя так ізаляваныя, ня толькі ад "волі", але й ад рэшты турмы. Адзін іхны назоў - "адзіночка", "сьмяротная камэра", "камэра для сьмяротнікаў" - калі не палохае, то насьцярожвае.
Цікава: якраз у гэтай "адзіночцы" сядзеў і "памілаваны", якога потым перавялі ў камэру №8. Як гэта я не распытаў яго болей пра маю новую камэру? Але рабіць гэтага ня было калі: яго зараз-жа й забралі ад нас на этап, мы нат імя й прозьвішча ягонага яксьлед не распыталі. Не сядзіцца. Я ўстаў і пачаў хадзіць. Мая дарога ад вакна да дзьвярэй - усяго колькі крокаў. I я йду то ў вадзін, то ў другі бок. У вочы кідаюцца насьценвыя напісы. Іх тут болей, чымся ў вагульных камэрах. Пад адвым я знайшоў знаёмае прозьвішча:
"Тут сядзелі Дудзян... [8] з Рэчыцкага раёну. Чакаем расстрэлу".
(Капітана Дудзяна А. Сталовіч угледзеў праз вакенца дзьвярэй з нашае камэры ў ГПУ: яго з падвалу вялі на допыт. Гэта было ў той дзень, калі нас толькі прывезьлі ў Гомель. Сталовіч цьвердзіў, што добра бачыў сіні бок ягонага твару, апалены у часе Гомельскага паўстаньня 1919 г. Напіс пацьвярджае, што Сталовіч не памыліўся.)
Пасьля "адбою" ня мог заснуць. Новы допыт па сканчэньні сьледзтва, адозвы, стрэлы ў начальніка Брагінскага ГПУ, перавод у "вадзіночку" непакоілі. Што ўсё гэта можа прынесьці?
Усю ноч былі чуваць крокі наглядчыка па калідоры. Калі-нікалі ён спыніцца то перад аднымі, то перад другімі дзьвярамі, падыме бляшаную засланку "ваўчка", прыкладзе да яго вока, паглядзіць у камэру. Тады закрые "ваўчок" і зноў ходзіць.
Турма сьпіць. Вакол цішыня. Тым большая, чым далей за поўнач. Цішыню парушаюць толькі крокі наглядчыка. А вось... слабы, аддалены, дзіцячы плач. Што за ліха? Скуль гэта? Не магу паверыць сваім вушам: малое дзіця ў турме? Ды гэта-ж немажліва! Але плач зноў паўтарыўся. I на гэты раз надоўга. Я так і не заснуў да раніцы. Спаць не давалі цяжкія думы, дзіцячы плач, чаканьне расстрэлу. Аднак ноч прайшла шчасьліва: на расстрэл нікога не забралі. Тут я прасядзеў 84 суткі.
Марудна пацягнуліся даўгія, дужа даўгія й аднастайныя дні, падобныя адзін на другі, як дзьве кроплі вады. Праўда, перарываныя жахлівымі сцэнамі, аб чым і будзе мова наперадзе. Паза гэтым - нязьменная "шарманка": пад'ём, ранішняя "апраўка", "пайка" хлеба, "кіпяток", праходка, абедзенная "баланда", зноў "кіпяток", вячэрняя "апраўка", "адбой".
Наглядчыкам гутарыць з намі забаронена. Таму за дзень тут можна пачуць усяго колькі лічаных, адных і тых- жа слоў:
- Выхадзі на "апраўку"!
- Хлеб!
- "Кіпяток"!
- Падрыхтавацца на праходку!
- Суп!
- "Паверка"!
Ды яшчэ колькі прынагодных слоў у дадатак да стэрэатыпных адказаў - "нет" або "да". I ты сядзіш, прыслухоўваешся й ловіш кожны гук, шорах ці рэдкае слова, што даходзяць да тваіх вушэй. Спрабуеш разгадаць іхны патаемны сэнс. Гэта адзіныя нітачкі, якія зьвязваюць цябе з пазакамэрным жыцьцём - турэмным, а праз яго й з цэлым сьветам. Зрокавых сувязяў ніякіх: ты запёрты ў чатыры вузкія сьцены.
Дзеля справядлівасьці трэба дадаць, што й спасярод наглядчыкаў (звычайна - маўклівых, бяздушных, строгіх, як Паўлаў) часам спатыкаюцца людзі, чулыя й сардэчныя. Такім на калідоры "адзіночак" быў Пятро Крэшчыхін із суседняга сяла Прудок. Ён, хоць і зрэдку, можа адчыніць драўляныя дзьверы камэры, з хвіліну пасігаяць і праз дзьверы-краты перакінуцца словам.
У першую-ж раніцу, зьмяніўшы начнога наглядчыка, ён паведаміў мне, што ўчора сюды, у "вадзіночку" №23, із 8- ай камэры перавялі маіх сяброў Я. Кузьменку й А. Сталовіча. Назваў шэраг асобаў, якія апошнім часам сядзелі ў маёй "адзіночцы".
- ...Перад "памілаваным"- трох із Рэчыцкага раёну. Адзін зь іх, старэйшы, меў апалены бок твару. У іх знайшлі зброю й амуніцыю. Усіх расстралялі. Пасьля "памілаванага" колькі дзён сядзеў аграном із Чачэрскага раёну. Ен абвінавачваўся ў "шкодніцтве": у калгасах раёну было шмат выпадкаў "падзёжу жывёлы" ад хваробаў. Яго таксама расстралялі...
Я запытаўся:
- Ці няма ў турме дзяцей? Уначы я чуў дзіцячы плач.
- Так, ёсьць, - пацьвердзіў ён. - На 1-ым паверсе, пад "адзіночкамі" - жаночыя камэры. Спасярод жанчынаў адна, настаўніца, была цяжарная. У камэры яна нарадзіла сына. Цяпер і сядзяць разам, маці й сын.

РАССТРЭЛЫ

У вадрозьненьне ад агульных камэраў турмы, дзе ўначы сьпяць, у "вадзіночках" уначы ніхто ня сьпіць. Уначы адсюль бяруць абвесьціць прысуд сьмерці й на расстрэл. Блізу ніхто ня ведае: дзеля чаго яго із "адзіночкі" клікаюць? хто ва чарзе "да клясыкаў марксызму"? Па 12-ай начы, калі ў турме запануе магільная цішыня, тут прыслухоўваюцца: ці ня рыпіць турэмная брама ад вуліцы? (яе адчыняюць для цяжаровага аўта з брэзэнтавым пакрыцьцём) ці ня чуваць грукату матору? (гэта на турэмны двор можа ўяжджаць аўта па чарговую ахвяру) ці ня чуваць крокі тых, што йдуць па кагось на расстрэл, сьпярша там, унізе турмы, тады - наверсе, і, урэшце - на нашым калідоры? Вязьні "адзіночак" прыслухоўваюцца да кожнага груку й шораху - чутка, насьцярожана. У бальшыні выпадкаў прыслухоўваюцца надарма: па іх яшчэ ня йдуць.
Яны чакаюць мо цэлы месяц і болей. Адны - прысуду, другія - адказу на апэляцыю ці просьбу аб "памілаваньні". Тут усе чакаюць адказу - жыць ці ня жыць. Ужо дзесь па 4-ай гадзіне начы можна паспрабаваць задрамаць: да наступнае начы небясьпека, праўдападобна, мінула. Ды вось бяда: мы ня ведаем часу, у нас няма гадзіньніка. I нашая 4-ая гадзіна часта бывае перад расьсьветам.
Усе гукі на нашым калідоры мы ведаем, як табліцу множаньня: яны зьвязаныя з рэжымам дня. Кожны іншы гук, ня зьвязаны з гэтай "шарманкай", насьцярожвае. Гэта можа быць: кагось новага вядуць у "вадзіночку", кагось могуць забраць. Куды? На допыт? У вагульную камэру?.. Ці на расстрэл?
Праз колькі ночаў ад таго, як мяне сюды перавялі (у "вадзіночках" суткі лічыліся не па днёх, а па начох), дзесь па 12-ай начы раптам пачуўся гул матору. Ну вось і прыехалі!.. Па каго-ж? Толькі крыміналістых бралі на расстрэл пасьля прысуду, апэляцыі, заявы аб "памілаваньні". Палітычныя, каго засуджалі на сьмерць завочна, у турме не сядзяць. Іх адразу забіраюць з камэры, вядуць у турэмную канцылярыю, там абвяшчаюць сьмяротны прысуд і вязуць на расстрэл... Па каго-ж зараз прыдуць? Хто на чарзе?
- А, пярун-бы цябе спаліў! - Гэта самалёт над намі праляцеў і пайшоў на пасадку. Паміж турмою й с. Прудок (адкуль П. Крэшчыхін) - лётнішча. Якое нешчасьлівае суседзтва!
Іншае начы я пачуў крокі колькіх пар ног. Ідуць!.. Чую: адмыкаюцца дзьверы на наш калідор. Спыняюцца ля мае камэры. Адчыняюцца адны, другія дзьверы. У камэру ўваходзіць дзяжурны па турме, зь якім чатырох наглядчыкаў.
- Выхадзі на калідор!
Сэрца эдаё забілася мацней. Няўжо канец?
- З рэчамі ці бяз рэчаў? - пытаю.
(Калі "з рэчамі" - могуць перавесьці ў іншую адзіночку ці агульную камэру, забраць назад у ГПУ ці кудысь на этап. "Бяз рэчаў" - дрэнь справа: так звычайна выводзяць ва расстрэл. Зноў-жа: ноч і столькі наглядчыкаў!)
- Бяз рэчаў, - адказвае дзяжурны.
Босы выходжу на калідор. Мяне ставяць тварам да сьценкі. Загадваюць падняць рукі ўгару. ІІадыходзяць двох наглядчыкаў і пачынаюць асабісты вобыск - выварачваюць кішэні, абмацваюць швы й складкі вопраткі, патрабуюць адчыніць рот, падняць язык, аглядаюць вушы. Іншыя тым часам правяраюць вакно й куты камэры, парашу, "бачок" з вадою, мой абутак. Тады бяруць куфэрак, вытрасаюць зь яго ўсё на падлогу й уважліва перабіраюць. Нічога забароненага й падозранага не знайшлі.
- Давай назад у камэру!
Слава Богу! Гэта быў толькі вобыск. Час-ад-часу яны рабіліся й пазьней ува ўсіх "адзіночках", каб перашкодзіць... падрыхтове да ўцёкаў. На расстрэл з адзіночак забіраюць часта.
Калі забіраюць зь іншае "адзіночкі", я чую, як іх вядуць па калідору, чую крыкі ці толькі крокі ботаў.
Аднойчы позна ўначы на калідоры пачуўся цяжкі тупат ног, бразганьне ключоў і замкоў каля "адзіночкі" №21. Чую: зь яе кагось выводзяць. - Бывайце, братцы! - выгукнуў ён на ўвесь наш калідор.
Глухі ўдар чымсь тупым, відаць, па галаве. Грукат падаючага цела. Павалаклі. Праз хвіліну зноў цішыня, жудасная, зрадніцкая.
Пазьней аб расстрэляных часам можна было штось пачуць ад П. Крэшчыхіна, найчасьцей аднак - ніякіх дакладнейшых інфармацыяў.
Найбольш мяне ўзрушыў расстрэл Корзунаў.
Калі іх прывялі ў маю "адзіночку", было ўжо далёка за поўнач. Па шыбах вакна сьцёбаё буйны дождж. Яны былі мокрыя, зь іх Цякло: бацька й сын, з-пад Васілевічаў. Абодва малыя ростам, худыя. Бацьку - гадоў 40, сыну - 16.
Іх прывялі ад сьледчага ГПУ, які крычаў на іх: "Вашае сяло ня йдзе ў калгас, бо ты ня йдзеш. Мы расстраляем цябе й сына, тады ўсё сяло пойдзе... Нам нужно сломать сопротивление. И мы ни перед чем не остановимся".
Гэта быў іхны першы й апошні "допыт".
Корзун - ня "кулак", і яго нат не "раскулачылі". Зь ягонага апавяданьяя выглядала, што ён - проста разумны й паважаны на сяле гаспадар, які адмовіўся йсьці ў калгас. У дзень арышту яго зноў выклікалі ў сельсавет, дзе за сталом, апрача старшыні сельсавету й сакратара, сядзелі ўпаўнаважаны Райкому партыі й афіцэр ГПУ.
Упаўнаважаны паказаў яму на стале два сьпісы: у вадзін запісвалі тых, хто (пад пагрозамі!) згаджаўся йсьці ў калгас, у другі - хто адмаўляўся.
- Ты задерживаешь нам всю музыку. На цябе глядзяць іншыя.
Корзун пацьвердзіў сваю адмову.
З-за стала выскачыў афіцэр ГПУ, схапіў свой рэвольвэр і пачаў махаць ім перад носам Корзуна:
- З табою ў нас размова будзе кароткая.
Падпішыся тут, у гэтым сьпісе, што ня хочаш ісьці ў калгас. Але памятай: будзеш варочаць карчы ў Сібіры!
Наступнага дня, псыхічна прыбітыя, яны нічога ня елі, ня пілі. Сядзелі на падлозе й думалі свае думы. Бацька часам шавяліў вуснамі, быццам паціху маліўся.
Уначы, калі ў турме настала трывожная цішыня, на калідорах пачуўся такі тупат ног, што можна было падумаць - па бруку йдзе цэлая рота жаўнераў. Яшчэ міг, і дзьверы нашыя загрымелі пяруновым звонам.
У камэру ўвайшоў дзяжурны па турме Паўлаў і афіцэр ГПУ. Пры дзьвярах стаяла чатырох наглядчыкаў.
У руках Паўлава паперы, каго трэба браць на расстрэл.
- Твоя фамилия?
- Твоя?
- А твоя?
- Выходи на коридор! - загадаў Паўлаў Корзунам.
- За што-ж гэта? Скажэце, людцы, за што?..- залемантаваў бацька. Падскочыў да сына, абняў яго. Тады ўзьняў пакутніцкі твар на Паўлава:
- Мо... я адзін пайду?..
- Не рассуждать! Давай выходи!
Разгубіўшыся, ён яшчэ кінуўся шукаць па камэры сваю шапку, якая была на ягонай галаве й ужо ня была яму патрэбнай.
- Давай выходи! Быстро! - штурхнуў яго Паўлаў у бок дзьвярэй.
Корзун рашуча павярнуўся да яго й сказаў:
- Ну... то вядзеце! Пайшлі, сынку!
На калідоры сьмяротнікам звычайна скручваюць назад рукі, у рот (каб ня крычалі) укладваюць гумовую пробку - "кляп". Скрыгат і віск дзьвярэй, бразгат ключоў і замкоў, грукат ботаў заглушылі ўсё. Да маіх вушэй дайшоў толькі тупат васьмі пар ног. Я прыклаў вуха да "ваўчка": тупат усё аддаляўся й аддаляўся, пакуль зусім ня зьнік. Дзьве пары ног рабілі ў ім свае апошнія крокі.

ВАР'ЯТ

Я ня ведаю: ці таму, што ў "вадзіночцы" я застаўся адзін, а "жылплошчы" у турме бракавала; ці ГПУ было зацікаўленае у тым, каб мяне хтось "пазабаўляў"; ці зь якіхсь іншых меркаваньняў, - праз ноч пасьля таго, як Корзунаў забралі на расстрэл, да мяне ў камэру прывялі вар'ята.
Голеная галава. Зусім босы. У белай сподняй бялізьне. Наагул, увесь белы, як прывід.
Вар'ят паўтараў адзін і той-жа сказ: "Што вы, сволачы, робіце?" Гэты сказ ён шаптаў, гаварыў, крычаў, але толькі адзін гэты сказ і болей нічога. Мажліва, сьведамасьць ягоная спынілася на гэтым сказе, дзесь запісаным у мазгу, як кожны запіс на патэфоннай кружэлцы.
Вось ён прысеў у куце камэры й пачаў гутарыць сам з сабою - упаўголаса ці шэптам. Так, нібы разважае ці кагось пераконвае. Што ён гаворыць, я не магу разабраць: да мяне ягоныя словы не даходзяць. Урэшце, ён павышае голас і ўжо пачынае на кагось крычаць, махаць рукамі, і тады я чую ўсё той-жа сказ:
- Што вы, сволачы, робіце?
Але садзіўся ён рэдка. Пераважна быў у руху. У дзеяньні.
Вось падыходзіць да дзьвярэй кратаў, кладзе на іх свае цяжкія й дужыя рукі, з усяе сілы трасе. Краты зьвіняць, а ён зь ярасьцю раздражненага льва крычыць на поўны голас:
- Што вы, сволачы, робіце?
Дзіўна: турэмныя наглядчыкі не зварачваюць на яго увагі.
Або вось падыходзіць да парашы, за ручкі падымае яе высака ў паветра, носіць па камэры й ужо шэптам да кагось гаворыць:
- Што вы, сволачы, робіце?
Я змарыўся сачыць за ягонымі рухамі, саступаць яму з дарогі. Гэта-ж вар'ят! Ён не кантралюе сваіх учынкаў і не адказвае за іх. А ну-ж трэсьне парашаю па галаве. Фізычна ён шмат дужэйшы за мяне: вышэйшы, шырэйшы ў плячах.
На другія суткі небарака доўга плакаў. Тады палез на краты вакна, разьбіў шкло й да вартавога, які стаяў на вежы сьцяны, закрычаў:
-Што вы, сволачы. робіце?
Вартавы выстраліў. Вар'ят зваліўся на падлогу, сьцякаў крывёю і з стогнам ціха паўтараў свой сказ:
- Што вы, сволачы, робіце?..
З камэры яго хутка забралі.
Увечары П. Крэшчыхін паведаміў мне, што вар'ят памёр. Ён ужо ня першы раз у турме, і яны яго добра ведаюць. Гэта былы "герой грамадзянскай вайны". П. Крэшчыхін назваў ягонае прозьвішча.

ЗНАЁМСТВА ЗЬ СІМАНОЎСКІМ

... Ачнуўся я на насілках у якімсь калідоры. Нахіліўшыся нада мною, у заплямленым белым халаце стаяў лекар. Адна ягоная рука на маёй руцэ (ён, відаць, правяраў пульс), а ў другой я заўважыў бутэлечку, зь якое йшоў пах нашатырнага сьпірытусу.
Моцна білася сэрца. Стукала ў скронях. На лбу, у месьце, дзе я адчуваў лёгкую боль, я намацаў гузак і засохлую кроў.
Не магу зразумець: дзе я? чаму на насілках? як трапіў сюды?..
Я паспрабаваў падняцца з насілак. Зь цяжкасьцямі, памалу ўстаў, але йсьці не магу - хістаюся, як п'яны, цямнее ў ваччу.
Назад, у турму, мяне прывезьлі аўтам. Тут даведаўся, што мяне ня было трое сутак.
Калі я апрытомнеў, я пачаў прыгадваць, сьпярша паасобныя дэталі, а потым зьвязваць іх у храналягічную цэласьць, каб адтварыць, што здарылася.
Усё пачалося позна ўначы. У камэру па мяне прыйшлі дзяжурны начальнік з 2-ма наглядчыкамі. Яны загадалі "немедленно" "следовать" зь імі. Куды - не сказалі. А сам я ня ведаў, што й думаць. Сьледзтва нашае закончана. Мы чакаем на прысуд... Куды-ж яны мяне цядуць?
У канцылярыі турмы нас чакала 2-ох жаўнераў ГПУ із стрэльбамі. Дзяжурны начальнік пад расьпіску здаў мяне ім. Неўзабаве яны падвялі мяне да дзьвярэй габінэту начальніка ІСО ГПУ Сіманоўскага.
У раскошна абстаўленым пакоі за сталом я ўбачыў фігуру, каторая хутчэй нагадвала не чалавека, а драпежную птушку. Пад смалістымі матлахамі галавы нос - дзюбаю. На ёй пэнснэ ў залатой аправе, за шкелцамі якога бегаюць колкія вочы.
Гэта й быў Сіманоўскі.
Напачатку ён прыкінуўся дужа ветлівым. Зьвярнуўся да мяне па імені й па бацьку. Запрасіў сесьці. Выбачыўся, што патурбаваў так позна. Пацікавіўся:
- Как себя чувствуете?
Выхапіў зь кішэні срэбраны партсігар, працягнуў яго праз стол у мой бок і прапанаваў:
- Курыте?
- Может быть хотите поменять камеру?
Затым пачаў тлумачыць прычыну майго выкліку:
- Я "видите ли" даўжэйшы час ня быў у Гомелі.
Адпачываў на курорце. Вярнуўшыся, перагледзеў пратаколы сьледзтва вашае справы й абвінаваўчае заключэньне. Пры чытаньні іх у мяне ўзьніклі некаторыя пытаньні, выявіліся акалічнасьці, ня выясьненыя да канца.
Таму, хоць вашая справа й закончаная, я хацеў-бы пазнаёміцца з вамі й паставіць вам колькі дадатковых пытаньняў.
Ён зрабіў паўзу, адкінуўся на сьпінку крэсла й запытаўся:
- Ці не маглі-б вы сказаць нам: хто яшчэ вашыя "сообщники" й "единомышленники" ?
Узяў са стала якіясь паперкі, перакінуў іх у сваіх руках і дадаў:
- Міськевіч [9] ?.. Сухан [10]?.. Храмянкоў [11]?..
Назавеце - хто ?
- Ці ведалі вы капітана Дудзяна?
- З кім вашая арганізацыя была зьвязаная ў сваёй контррэвалюцыйнай дзейнасьці? Ці была ў вас якаясь сувязь і з кім у Менску? Ці мелі вы сувязь із Сьпілкаю Вызваленьня Украіны? Із замяжою?
Адказы былі: не! і не! Нікога болей і ніякіх сувязяў ні з кім.
Мажліва, я быў недастаткова карэктны й стрыманы ў сваіх адказах на ягоныя пытаньні. Мае адказы часта былі ў форме пытаньняў, ня прывычных для ягоных вушэй. У сваім мяккім крэсьле Сіманоўскі пачаў ёрзацца, падскакваць. Вочы ягоныя загарэліся гнезам. Ён стукнуў кулаком па сталу й закрычаў:
- Всю эту контрреволюционную сволачь мы сметем с лица земли. На их костях мы построим новое, коммунистическое, общество... Ідэалізаваная вамі беларуская культура ў мінулым - гэтыя вашыя... як іх? Скарыны, Бугашэвічы, Багданоўскія - усё гэта "блеф", царкоўныя й буржуазныя ідэолягі, ворагі дыктатуры пралетарыяту пралетарскай культуры...
Афіцыянтка прынесла яму шклянку какао й бутэрброд з маслам і каўбасою. Ён адпіў пару глыткоў какао й працягваў:
- Контррэвалюцыйная Беларуская Рада?
Антысавецкія мяцяжы? Я добра ўсё гэта памятаю. Я стары чэкісты, і я сам прымаў удзел у разгроме стрэкапытаўскага мяцяжа ў Гомелі. Гэту "сволачь" я сам расстрэльваў сваімі рукамі.
Пасьля такой доўгай тырады ён зноў пачаў атакаваць мяне пытаньнямі:
- Хто распаўсюджвае вашыя адозвы ў Хойніцкім і Брагінскім раёнах? Хто страляў у начальніка Брагінскага ГПУ?
- На гэтыя пытаньні я ўжо адказваў. Як я магу ведаць пра гэта, калі я ў вас пад языком? Як я магу...
Сіманоўскі ня даў мне дагаварыць да канца. Рэзкім рухам схапіў са стала якісь канвэрт і пачаў трэсьці ім перад маім тварам.
- А гэта вы можаце?..
Із жахам я пазнаў, што гэта мой ліст. Такой нечаканасьцю быў ашаломлены. Праўда, гэта ліст да бацькі, а не да кагось іншага, на каго я мог-бы кінуць цень падозраньня. У лісьце нічога цікавага для ГПУ ня было. Будучы пазбаўлены права ліставаньня, ліст гэты я тайна даручыў укінуць у паштовую скрынку дробнаму крыміналісту - Штэйну, які канчаў свой тэрмін зьняволеньня й часта на колькі гадзінаў меў прапускі "на волю". На нашым калідоры ён мыў падлогу.
Цяпер я зразумеў, што Штэйн - правакатар. Мой ліст, заміж паштовае скрынкі, ён перадаў адміністрацыі турмы, а тая - у ГПУ.
Я быў так абураны сабою, што гатовы быў праваліцца тут скрозь падлогу. Як я мог зрабіць такую памылку? Як мог паверыць? I каму? А Сіманоўскі, далей наступаючы на мяне пагрозамі, крычаў:
- Хто яшчэ? Хто?..
Я згубіў кантролю над сабою. Нэрвы мае ня вытрымалі. Адно імгненьне я бачыў толькі чарнільніцу й твар Сіманоўскага. Чорт рвануў маёй рукою да чарнільніцы. Але Сіманоўскі, разгадаўшы мой намер, коршунам сарваўся із свайго седала й ударыў па маёй руцэ. Тады націснуў гузік на стале й загадаў ускочыўшаму ў габінэт жаўнеру: - Забярэце яго ў карцэр! Далей я амаль нічога не магу прыгадаць. Памятаю толькі першыя колькі хвілінаў. Як жаўнер правёў мяне ў якісь цёмны калідорчык падвалу, адчыніў якіясь дзьверы й штурхнуў у сьпіну. Я грукнуўся аб блізкую сьценку й паляцеў на каменную падлогу. Усхапіўся, каб устаць, але ілбом стукнуўся аб столь і асунуўся на калены. У поўнай цемені нічога ня мог разгледзець. Абмацаўшы рукамі катушок, я пераканаўся, што стаяць у ім нельга - такая тут нізкая столь. Легчы нельга таксама - даўжыня катушка шмат карацейшая за мой рост. Тут можна адно сядзець.
Мне здалося, што дыхаць стала цяжэй. Эге, падумаў я, дык у гэты каменны мяшок няма доступу паветра? А вось... што гэта? Я намацаў у сьцяне якуюсь трубу. Падсунуў да яе нос, дыхаць стала крыху лягчэй. Ці не праз гэтую трубу еюды адкульсьці падаецца паветра? А калі трубу закрыць? Доступ паветра спыніцца?
Доўга разважаць мне не давялося. Я адчуў, што пачынаю задыхацца й згубіў прытомнасьць.
Дзіўны карцэр. I за што мяне ім пакаралі? За нелегальна пасланы ліст? За дзёрзкія паводзіны на допыце?
А мо гэта былі толькі прычэпкі, а галоўная прычына - адмоўныя адказы на ўсе тыя "што яшчэ?.." і "зь кім зьвязаныя ?"
(Пазьней я даведаўся, што названыя Сіманоўскім на допыце асобы - Міськевіч, Сухан і Храмянкоў - былі выкліканыя ў ГПУ, алс пасьля пераслуханьня адпушчаныя. У нашай справе ніхто болей ня быў арыштаваны.)

У ПАЛОНЕ ДУМАК I ПАЧУЦЬЦЯЎ

Кожнаму вязьню дакучаюць неспакойныя й настырлівыя думкі. Яны неадчэпна ўламваюцца, бы ў дзьверы, у ягоную душу; атакуюць яго: змушаюць напружана працаваць мозг, абвастраюць пачуцьці... моцна турбуюць. А калі ты адзін у камэры, і табе няма з кім перакінуцца словам, яны асабліва даймаюць.
Думкі, думкі, думкі...
Першая зь іх сёньня павяла мяне да Сіманоўскага. Чаго ён дамагаецца ад мяне? Хоча, каб я сам на талерцы паднёс яму маю галаву? I няўжо прыдзецца пакласьці яе пад сякеру?.. Ну, што-ж: на сьвеце нічога ня бывае без канца, і ў гэтым законе я не выключэньне. Хоць ня хочацца верыць, што гэтак можа стацца, пакутлівай была думка: ці апраўданая твая ахвяра? а мо яна нікому не патрэбная?
Такую думку я гнаў ад сябе прэч. Сумніву ня можа быць. Ні арышт, ні сьледзтва, ні турма не пахіснулі мае веры ў тое, што мы рабілі перад арыштам - у справядлівасьць нашых ідэяў і дзеяньняў, у патрэбу змаганьня. Мы - не зладзеі, не забойцы. I не асабістыя інтарэсы й карысьці прывялі нас сюды. Нас прывялі сюды высокія альтруістычныя пачуцьці, перакананьні й дзеі, сьвятыя ідэалы свабоды. Калі-ж змаганьне за свабоду свайго народу й краю - "крыміналізм", то быць такім "крыміналістым" - гонар.
Ні мае сябры, ні я не зрабілі ніякага злачынства. Хутчэй, наадварот: было-б злачынствам, калі-б мы, склаўшы рукі, нічога не рабілі; або, заплюшчыўшы вочы, стараліся ня бачыць таго, што вакол нас робіцца. А што нас будуць судзіць, то гэта ані ня сьведчыць супраць нас: некалі "гэрэтыкаў" таксама судзілі, аднак гінучы самі на вогнішчах, яны зруйнавалі й інквізыцыю. Джардана Бруно згарэў, але... "зямля ўсё-ж такі круціцца". Трэба спадзявацца, што й сёньняшняя інквізыцыя Масквы не схаваецца ад зроку гісторыі. Гісторыя яе асудзіць, ня нас.
Ды сёньня - калі, здавалася, што ўжо ўся Беларусь сядзіць па гэтых камэрах ці рушыцца па этапах крыжовае дарогі на Сібір - сёньня сорамна быдь "на волі". Сорамна хадзіць па вуліцы не пад канвоем. Была нат якаясь гордасьць, што ты ня там, а тут, за кратамі, разам з усімі. (Такое адчуваньне яшчэ болей умацоўвалася ўва мне, калі пазьней я трапіў у Менскую турму й канцэнтрацыйны лягер. Там яшчэ болей мне здалося, што "на волі" ўжо мала хто й застаўся.)
А ўвогуле: дзе сёньня мяжа паміж свабодай і няволяй? Дзе крытэрый, каб адрозьніць вольнага чалавека ад нявольніка? Гэтая мяжа - ня турма. Сёньня ў турме можна быць больш вольным, чымся "на волі". Мяжа паміж свабодай і няволяй у першую чаргу ў нас саміх, у нашых перакананьнях і паводзінах. Крытэрый тут: вольныя мы ці рабы самі перад сабою? ці ня рабская ў нас душа, гатовая ня бачыць або мірыцца зь любым гвалтам? ці ня схільная дзеля асабістых карысьцяў (бяз розьніцы - сьведама ці нясьведама) урастаць у рабства? А ад гэнага апошняга недалёка, каб і самому стацца памочнікам панявольніка. Наагул, там, дзе канчаецца нашая непрымірымасьць да нявольніцтва, канчаецца й нашая свабода. Вольны чалавек можа сказаць і "так" і "не". Раб - толькі "так"; і пакуль не адважыцца гаварыць "не", будзе званіць ланцугамі нявольніка. Таму наш лёзунг: няхай жыве гэтае "не!" - рашучае й дзейснае!
... Я ўстаў, прайшоўся па камэры, яшчэ раз перачытаў насьценныя напісы. Два зь іх запомніліся мне на ўсё жыцьцё:
"Лепей загінуць на нагах, чымся жыць на каленах"
"История - ряд жертвоприношений".
Што гэта? - думаў я. Філязофія з гледзішча "адзіночкі"? Пагляд на жыцьцё із магільнае ямы? Не, відаць, ня зусім так. Гэта адзін із рэальных аспэктаў пагляду на жыцьцё й гісторыю.
Хто-ж вы, што пакінулі мне свае залатыя думкі? Які ваш лёс, мае дарагія сябры па камэры й баландзе?
Пад уражаньнем прачытаных напісаў мне й самому захацелася пакінуць на сьцяне свой сьлед. Што напісаць і як? На першае пытаньне я доўга ня думаў. I яно нават ня прыйшло да мяне, яно было са мною. Цяжэй было разьвязаць другую праблему - як і чым напісаць. Абшарыўшы камэру, я, урэшце, знайшоў маленькі кавалачак іржавае бляхі на парашы, які можна было паспрабаваць неяк адламаць. Я да крыві парэзаў пальцы, але праз паўгадзіны трымаў у руцэ прыладу пісьма. Тады выбраў сабе месца на сьцяне й паволі, зь перапынкамі, хаваючыся ад вачэй наглядчыка праз "ваўчок", вострым кончыкам выдрапаў: "Свабода не даецца, яе трэба адваяваць". Пасьля вячэрняе "паверки", галодны і змораны ад бязупынных думак, я зноў усеўся на падлогу пры сьцяне. Хацелася забыцца на ўсе нягоды турэмнага жыцьця, ня думаць аб тым, што чакае цябе заўтра.
Адзіны прытулак, куды я мог ад усяго гэтага ўцячы - успаміны. Замкнуцца ў іх, ад-пачыць душою - я ўсё часьцей і часьцей дазваляў сабе такую раскошу.
Успаміны бралі мяне ў свой па лон. Гэта былі шчасьлівыя хвіліны памарыць прошлым. У камэры тады заставалася толькі маё цела, душа з асалодаю блукала па свабодзе.
Успаміны цягнуць мяне да вакна. Пабітыя вар'ятам шыбы зашклёныя. Праз краты і бруднае шкло на даступным мне кавалачку неба я бачу колькі зорак. Маё вакно выходзіць на поўнач: у яго ніколі ня сьвеціць ні сонца, ні месяц Ужо каторы раз я стаю ля яго, гляджу на неба і на тыя самыя зоркі. Дзьверы мае камэры на замку. Ліставаньня я пазбаўлены. Зоркі адзіныя лучаць мяне з навакольным сьветам. Яны глядзяць у маё вакно й гэтак-жа - у вакно Галі ў Бабчыне. Галя, мая Галя! Што яна робіць цяпер? Пра што думае? I ці спаткаемся калі ізноў?..

ГАЛАДОЎКА

Ішоў другі месяц ад заканчэньня нашага сьледзтва, а абмежаваньні сьледчага рэжыму з нас ня здымаюць. Нам далей не дазваляюць ні спатканьняў із сваякамі, ні ліставаньня зь імі. Не даюць у камэру ні газэт, ні кніг із турэмнай бібліятэкі.
Нас ня водзяць у турэмную лазьню, ня стрыгуць і ня голяць. Нам ня мыюць ні бялізны, ні верхняга адзеньня, дзеля чаго, апрача клапоў і блох, на нас напалі яшчэ й вошы.
I пры ўсім тым нас далей мораць голадам - трымаюць вылучна на галодным "пайку", не дазваляючы ні перадачаў ад сваякоў, ні карыстаньня турэмным "ларьком".
"Паёк" гэты - той самы, што і ў ГПУ. Раніцою - "пайка" чорнага хлеба, "гарбушка" (як правіла, толькі "по блату") ці "мякіш", рэдка калі без "давеска" на драўляным цьвічку. 400 грам на цэлы дзень. Хлеб на палову з бульбы і з дамешкаю аўсянай і шчэ якойсь пацярухі. Гліністы, клейкі, сыры; здаецца, сьцісьні яго - пацячэ вада. "Пайку" мы дзелім на дзьве часткі - на сьнеданьне і вячэру да "чаю" ("кружкі" звычайнага кіпеню бяз цукру). Сьнеданьне і вячэра - кавалачак гэтага хлеба і вада. Абед --ужо бяз хлеба, але зь "дьвюх страваў": на першае - чарпак "баланды", на другое -лапатка "кашы". "Баланда" - гэта юшка з азнакамі рэдкіх грэцкіх ці аўсяных круп, згатаваная на конскіх касьцях. Часам у ёй можа трапіцца костка зь неадсталым ад яе дробным кавалачкам чырвонага мяса, а на паверхні заўсёды плаваюць бурбалкі і пена ад каніны. Калі "баланду" разносяць па камэрах, на ўсю турму, па ўсіх калідорах, пах гэтае канячае зупы. I так дзень-у-дзень, усё лета - бязь зьмены. Увосені, заміж "баланды", іншы раз даюць "бурду" із адкідаў капусты пры шаткаваньні - з груба парэзаных верхніх лістоў галоўкі і качаноў. "Каша" - рэдзенькае, бяз нічога і зусім нішчымнае, варыва з тых самых грэцкіх ці аўсяных круп.
Ад такога "харчаваньня" ты не памрэш, але заўсёды будзеш галодны.
У гэткіх акалічнасьцях у нас зьявілася ідэя пачаць змаганьне за лепшыя ўмовы. Сьпярша ў "вадзіночкі", а тады і ў іншыя камэры мы папрасілі паперы і алавікоў для афіцыйнае заявы. Нелегальнай турэмнай поштаю (маленькімі пісулькамі, скручанымі ў трубачкі, незаўважна для наглядчыка ўкінутымі праз "ваўчок" у камэру да сваіх па дарозе на "апраўку" ці праходку) мы ўмовіліся 16-га жнівеня падаць заявы з патрабаваньнямі зьняць з нас незаконныя абмежаваньні сьледчага рэжыму. Адказу чакаем тыдзень.
Калі нашыя вымогі ня будуць задаволеныя, раніцою 24-га абвяшчаем "сухую" галадоўку. Усе хворыя, асабліва на сэрца і страўнік, удзелу ў галадоўцы могуць ня браць.
Галадоўка ў нашых абставінах была адзіным мажлівым сродкам пратэсту. Мы разумелі таксама, што яна будзе мець і палітычны характар, бо гэта быў-бы пратэст ня толькі дзеля таго, каб палепшыць умовы для саміх сябе, але й наагул супраць такога рэжыму й практыкі ў дачыненьні да ўсіх вязьняў.
16-га, на вячэрняй паверцы, пасьля стандартнага пытаньня дзяжурнага начальніка турмы "Жалоб нет?", мы падалі свае пісьмовыя заявы. 23-га атрымалі на іх вусны адказ: у савецкай турме ня можа быць ні пратэсту, ні галадоўкі.
Раніцою 24-га жнівеня із 5-ці камэраў (2-ух "адзіночак" і 3-ох агульных) пасьля разносу хлеба 47 "паек" вярнулася назад на кухню. Нябывалая навіна хутка абляцела ўсе камэры. Гэта была сэнсацыя на ўсю турму: 47 вязьняў абвесьцілі галадоўку - у савецкай турме ды яшчэ й групавую. Ніхто перад тым такога тут ня чуў.
Дзеля таго, што галадоўка была "сухая", на ранішняй "апраўцы" "бачкі" з вадою мы выставілі на калідор. Нашая пастава была цьвёрдая: ні есьці і ня піць.
Адразу пасьля таго Кузьменку і Сталовіча із "адзіночкі" №23 перавялі да мяне. Але хлеб, "чай", "баланду" і "кашу" да нас і далей прыносілі рэгулярна, так, быццам ніякае галадоўкі няма. Мы аднак рашуча нічога ня прымалі.
Сохла ў роце. Язык рабіўся шурпатым, колкім, і, як і вусны, трэскаўся й крыху крыватачыў. Першыя 3 дні пакутавалі ад нясьцерпнага шчымлівага голаду, у сярэдзіне штось пякло. Кружылася галава. Мы пераважна ляжалі. Мала гаварылі.
На 4-ты дзень востры боль голаду зьнік, і есьці ўжо не хацелася. Было толькі адно адчуваньне - млявая слабасць. У гэты дзень і пачаліся спробы спыніць галадоўку. Наўперад на перамовы да нас пайшоў паннач турмы Соркін. Ён патрабаваў "прекратить голодовку", кваліфікуючы яе антысавецкай дэманстрацыяй. На наступны дзень зьявіўся акруговы пракурор, а на 6-ты - Высоцкі. Гэны, апошні, задаволіў усе нашыя патрабаваньні, загадаўшы зьняць з нас абмежаваньні сьледчага рэжыму. Так мы зусім неспадзявана выйгралі змаганьне і 30-га жвівеня галадоўку спынілі.
... Калі ў камэру прынесьлі газэты, зь іх мы даведаліся, што ў прэсе ідзе шалёная лаянка супраць Я. Лёсіка, В. Ластоўскага, А. Цьвікевіча, С. Некрашэвіча, А. Баліцкага і іншых "беларускіх нацдэмаў". Іх абвінавачваюць у "нацыянальнай контррэвалюцыі", антысавецкай дзейнасьці і ўсялякага роду шкодніцтве. Ня было сумніву, што пачаліся масавыя арышты нацыянальнай беларускай эліты.

ШАЎЦОЎ I ЛЕЙКІН

Мы не адыйшлі яшчэ як сьлед ад галадоўкі. Тыдзень былі на шпітальнай дыеце. Калі-ж дыета скончылася, Кузьменку й Сталовіча забралі назад у "вадзіночку" №23, а да мяне ў канцы дня прывялі новага вязьня.
Дзяцюк гадоў 30-ці. Ніжэйшы за мяне, але шырокі ў плячах, каранасты. Назваўся: Іван Шаўцоў.
Перад тым сядзеў у ваднэй із камэраў на 2-ім паверсе. Да мяне яго прывялі із салі суда, які сёньня засудзіў яго на кару сьмерці.
- За што? - пацікавіўся я.
Заміж адказу, ён сунуў руку ў нутраную кішэню марынаркі, выцягнуў адтуль акуратна зложаныя 5-6 аркушаў машынашснай копіі й працягнуў іх мне.
Я пачаў чытаць. Гэта было абвінаваўчае заключэнне сьледчых органаў, якое ён атрымаў перад судом. Напісана коратка, але злачыны, вылічаныя ў ім, жахлівыя. Рабункі із зброяй у руках. Падпалы. А найбольш - забойствы. Мой новы "сябра" па камэры - бандыт. I ня звычайны бандыт, а кіраўнік шайкі бандытаў із 16 асобаў, якая даўжэйшы час тэрарызавала колькі раёнаў, блізкіх да Гомеля, найбольш - Веткаўскі і Церахоўскі.
- Гэта ўсё праўда? - запытаўся я.
- Праўда, - пацьвердзіў ён.
- А дзе-ж твае сябры?
- Тут, на 2-ім паверсе.
Ён назваў № камэры й дадаў, што яны таксама засуджаныя сёньня на розныя тэрміны канцэнтрацыйных лягероў.
- Будзеш падаваць апэляцыю ці просьбу аб памілаваньні ?
- Не, ня буду. Нічога не дапаможа. Жывым адсюль я ўжо ня выйду.
Аднак дні праз два-тры, калі першыя пачуцьці ад суда й прысуду астылі, Шаўцоў зьмяніў сваю думку і вырашыў... уцякаць.
- Няма для мяне іншага выйсьця. Толькі ўцякаць.
Як найхутчэй, бо я маю мала часу. Усяго да зацьверджаньня прысуду.
I не адкладаючы ні на дзень, ён пачаў строіць пляны й рыхтавацца да ўцёкаў. Мне ягоная задума здалася фантастычнай. Як можна з гэтае камэры ўцячы?
А ён ужо таго-ж вечара, у часе "апраўкі", праходзячы па калідору 2-га паверху да ўборнай і назад здолеў праз "ваўчок" дастаць із камэры сваіх сяброў агрызак алавіка й кавалачак паперы. У камэры ўсю ноч із ніжніх складак сваіх штаноў выцягваў ніткі, складваў іх па колькі разам і зьвязваў у мацнейшы шнур.
Назаўтра, пасьля вячэрняе"паверкі,"калі на дварэ добра сьцямнела, праз прыадчыненую ім загадзя фортку ў нашым вакне, з асьцярогаю, "на вачох" жаўнера на вежы, ён спусьціў свой шнур, на канцы якога прывязаў пісульку, а для большай ейнай вагі - і алавічок. Калі, паводля ягонага разьліку, канец шнура з пісулькаю дайшоў да вакна жаночай камэры ніжняга паверху турмы, ён колькі разоў пастукаў кулаком па падлозе, даючы гэтым стукам сыгнал для жанчынаў.
Шчакаўшы хвілінаў з 10 і ў гэтым часе яшчэ колькі разоў паўтарыўшы свае стукі ў падлогу, ён пацягнуў свой шнур назад. Шнур вярнуўся з алавічком, але бяз пісулькі. Значыць, пісулька заўважаная і зьнятая.
У ёй Шаўцоў прасіў жанчынаў дастаць для яго пачак махоркі і ў турэмнай сьлясарні - маленькі адломак "нажоўкі". Праз тры дні, позна ўвечары, ён зноў спусьціць да іх свой шнур і пастукае ў падлогу. А яны да шнура павінны прывязаць прошаныя ім рэчы.
Было ведама, што жанчыы із усіх жаночых камэраў працавалі ў турэмнай пральні, мылі бялізну для турмы й турэмнага шпіталю. Кожны дзень іх выпускалі на турэмны двор, дзе, апрача пральні, былі розныя майстэрні, а ў тым і сьлясарня.
Просьба Шаўцова мела шмат рызыкоўных мамэнтаў: хтось із жанчынаў, каб купіць сабе якуюсь палёгку, мог выдаць яго і іншых жанчыаў; такая-ж небясьпека можа спаткаць іх і ў сьлясарні; па дарозе з працы ў камэру (калі жанчынаў абшукоўваюць) "нажоўку" й махорку ў іх могуць знайсьці й канфіскаваць, і г.д. Але іншай дарогі да ўцёкаў Шаўцоў прыдумаць ня мог, і ён ішоў на ўсе гэтыя рызыкі ня столькі для сябе, колькі для жанчынаў, якіх у вьпадку зрады маглі пакараць. Жанчыны выканалі просьбу Шаўцова, хоць і ня ведалі, хто ён і за што сядзіць. Праз тры дні Шаўцоў дастаў і "нажоўку", і махорку. Тады хуценька зьняў з нагі чаравік, з дапамогаю "нажоўкі" зрабіў у падэшве яго шчыліву, засунуў туды "нажоўку" й нацягнуў чаравік назад на нагу. Наступна ўзяў кубак вады, усыпаў туды паўпачка махоркі й выпіў. Праз паўгадзіны яго пачала трэсьці гарачка. Ён стукаў у дзьверы й патрабаваў ад наглядчыка выклікаць турэмнага лекара.
Лекар зьявіўся. Зьмераў у яго тэмпэратуру. Знайшоў 40° (паводля Цэльсія). Даў якуюсь таблетку й сказаў, што раніцою прыйдзе яшчэ раз праверыць.
Раніцою Шаўцоў у свой "чай" усыпаў другую палову махоркі. Тэрмомэтар лекара ізноў паказаў 40°.
- Падрыхтуйцеся да шпіталю, - сказаў ён
Шаўцову і зьнік.
Шаўцоў адвёў мяне далей ад дзьвярэй і прыцішаным голасам, амаль урачыста абвесьціў:
- Калі мяне хутка назад сюды не прывядуць, можаш быць пэўным, што я на свабодзе.
Праз колькі хвілінаў прыйшло двох санітараў. Яны ўлажылі "хворага" на насілкі й панесьлі ў турэмны шшталь.
Дні ішлі, а Шаўцова няма. Заміж яго, парог мае камэры пераступіў старац 72-х год. У добрым гарнітуры, з гальштукам. Чырвонаваты твар з прыемнай усьмешкаю. Арліныя вочы за простымі акулярамі.
Наблізіўшыся да мяне, ён выцягнуў сваю руку для прывітаньня й адрэкамэндаваўся:
- Лейкин, Леон Яковлевич.
Старац аказаўся чалавекам гаваркім і бывалым. У першыя-ж дні ён паведаў мне сваю багатую й павучальную біяграфію. У канцы XIX ст. далучыўся да тайных марксысцкіх гурткоў. У РСДРП належыў да фракцыі меншавікоў. Быў сябрам Абрамовіча, Дана, Мартава. Пасьля няўдачы рэвалюцыі 1905 г. эміграваў у ЗША, сьпярша - у НюЁрк, пазьней - у Сан Францыска, дзе ўзначальваў лякальную групу РСДРП. Калі ў 1917 г. у Расеі перамагла лютаўская рэвалюцыя, з цэлай групай эмігрантаў з Расеі - сяброў розных сацыялістычных партыяў - разам з Бухарыным (які ў Ню Ёрку рэдагаваў эмігранцкую газэту "Новый Мірь"), параплавам праз Японію і Ўладзівасток прыехаў у Маскву. Там у гарадзкім штабе рэвалюцыі, каторым кіраваў Бухарын, браў актыўны ўдзел у разрухах, прывёўшых да перамогі савецкай улады.
Як праціўнік ленінізму й сталінізму тэй-жа савецкай уладаю ўжо тры разы быў арыштаваны. Першы раз - у пачатку 1920-ых гг., разам з Мартавым. Быў сасланы ў узьбецкае места Каканд на мяжы з Кітаем і Афганістанам (скуль Мартаў уцёк на Захад). Цяпер арыштаваны трэці раз.
Пры мне на допыты ў ГПУ яго вадзілі адзін раз. Ён ахвотна даваў сьледчаму пакааньні аб сваім удзеле ў раньніх марксысцкіх гуртках і ў РСДРП, але толькі да часу разгону бальшавікамі Ўставадаўчага Сходу ў Петраградзе. Ад далейшых паказаньняў, як ён мне расказваў, катэгарычна адмовіўся.
- Дайце мне гварантыю недатыкальнасьці асобы, - заявіў ён сьледчаму, - і я бу-ду працягваць мае паказаньні.
У нас было шмат часу, і Лейкін навучыў мяне турэмнай азбуцы перастукваньня праз сьценку. Азбукай гэтай шырака карысталіся палітычныя вязьні ў царскіх турмах. У сацыялістычных турмах яна забаронена.
Азбука ўложана на "общепонятном языке". Мо яна ўжо забытая, але камусь мо шчэ можа прыдасца, падамо яе тут.
Месца літары ў радзе
Наўперад - самую табліцу літараў, зь якіх пры перастукваньні складаюцца словы й сказы. Яе трэба ведаць напамяць або мець пры сабе пад рукою.
З табліцы відаць, што літары Азбукі разьмешчаныя ў 6-ці радкох: па 5 літараў у першых пяці й 3 літары - у шостым.
Літары выстукваюцца па сьцяне: у былой "праклятай" царскай турме - адкрыта, кончыкам алавіка; у "шчасьлівай" сацыялістычнай - хаваючыся ад наглядчыка, костачкай сагнутага пальца (калі бедная костачка забаліць, яе можна замяніць такой-жа костачкай ва наступным пальцы, і г.д.)
Пры выстукваньні кожнае літары трэба разрозьніваць стук раду ад стукаў месца літатары ў радзе. Стукі раду - першыя й разьдзельныя, стукі месца - другія й частыя. I ў першым і ў другім выпадку трэба стукаць столькі разоў, колькі паказвае лічба раду і лічба месца літары ў радзе.
Азбуку мы перакінулі ў "вадзіночку" №23 і зь ейнай дапамогаю абменьваліся навінамі з Кузьменкам і Сталовічам, асабліва тады, калі на дзяжурстве быў Крэшчыхін.
Аднаго вечара ў "вадзіночку" нечакана прывялі Шаўцова. Пасьля двутыднёвага росшуку яго арыштавалі ў вагоне цягніка, якім ён у зваротнай дарозе з Каўказу пад'яжджаў да Гомеля.
Шаўцоў расказваў, што ў турэмным шпіталі яго паклалі ў пакой, у якім у няпрытомнасьці ляжаў праўдзівы хворы. У першую ноч "нажоўкаю" ў кратах вакна ён перапілаваў колькі тонкіх прэнтаў. Высачыўшы праз вакно, што вартавы, які хадзіў вакол шпіталю, завярнуў за вугол на другі бок, ён адагнуў адшлаваныя прэнты, зрабіў сабе ў вакне дзірку. Тады выскачыў праз яе на шпітальны двор, сігануў праз калючы дрот агарожы й быў на свабодзе.

ПРЫСУД

Лейкін у камэры любіў чытаць лекцыі з гісторыі сацыялістычнага руху ў Расеі й замежамі. Аўдыторыя ягоная бьіла невялікая: Шаўцоў і я. Прычын, Шаўцоў, хоць лекцыі і слухаў, казаў. што яму гісторыя гэтая ўжо ня прыдасца, бо яго напэўна расстраляюць, і ён з "клясыкамі марксызму" спаткаецца аса-біста. Я іншы раз спрачаўся, зачынаў дыскусію.
- Якая вашая пазыцыя ў нацыянальным пытаньні?
- Мы - сацыялістыя, - адказваў Лейкін. - У першую чаргу ў нас пытаньні сацыяльнай перабудовы грамады. Наша мэта: пабудова сацыялізму. Нацыянальнае пытань не ў нас другараднае. Аднак, наўсуперак леяінізму зь ягонай канцэпцыяй "дыктатуры пралетарыяту", мьі за парлямэнтарны спосаб будовы сацыялізму; г.зн., што мы ня толькі сацыялістыя, але й дэмакраты. Дзеля гэтага нацыянальнае пытаньне ў шматнацыянальнай дзяржаве, паводля нас, павінна быць разьвязанае згодна із воляю кожнага народу.
Аднойчы ў часе нашае дыскусіі (гэта было 4-га кастрычніка) мяне выклікалі ў канылярыю турмы. Там я спаткаў усіх маіх сяброў. парассаджваных па лаўках. За сталом сядзелі Высоцкі і Соркін.
Высоцкі адчытаў нам прысуд, вынесены бяз суда, завочна, як тысячам і мільёнам іншых, Тронкай ГПУ пры СНК СССР у Маскве.
Тройка засудзіла нас на 3 і 2 гады канцэнтрацыйных лягероў асобнага прызначэньня ГПУ. Асабіста я атрымаў 3 гады. В. Лантасу й Л. Балою далі 3 гады ссылкі, першаму - у Валагду, другому - у Архангельск. Некалькі асобаў дзеля розных матываў было звольнена з-пад арышту: ім залічылі час зьняволеньня пад сьледзтвам із дадатковай караю 2 год турмы ўмоўна. (Апанасу Курыленку былі ўзятыя на ўвагу ягоныя заслугі перад сацыял-дэмакратычным рухам, калі ён у 1905-1906 гт. бьіў актыўным сябрам чыгуначнай арганізацыі РСДРП у Петраградзе й кіраўніком Бабчынскай групы Палескага камітэту РСДРП. Былым эсэрам, Язэпу Валасенку й Канчару - іхная рэвалюцынная й партызанкая дзейнасьць у 1918-20 гг.).
Прысуд выклікаў у нас зьдзіўленьне й як-бы рашчараваньне. Чаму так мала? - здавалася нам. Сам я чакаў болыпае кары й псыхічна быў падрыхтаваны нат да расстрэлу.
Майму недаўменьню ня было канца. На якую-ж халеру вы трымаеце мяне ў "вадзіночцы" ? - бушавала ў млне ў сярэдзіне. Што за лёгіка? - думаў я. Нізашто - расстрэл. А за рэальную антысавецкую дзейнасьць - 3 гады канцлягероў. Ці ня доказ гэта таго, што расстрэлы тыя - не вымярэньне кары за рэальныя злачыны, а ўрадавы тэрор для запалохваньня. Расстраляць 10, каб 100 іншых дрыжэлі ад страху перад уладаю. Корзуну-ж сьледчы так і сказаў: "Калі мы цябе расстраляем, усе твае аднасяльчане на другі дзень пабягуць у калгас. Зразумеў? Ня пойдуць, а бягом пабягуць, каб не спазьніцца".
Рашчараваны й нат із пачуцьцём якогась сораму ішоў я назад у сваю камэру. Калі абвесьціў там наш прысуд. Ленкін зачаў супакойваць мяне:
- Дык гэта-ж лепей, што так. Цешыцца трэба, а не шкадаваць. Урэшце, гэта цяпер стандартная кара за пункты 10 і 11 58-га ар-тыкулу. I кара не такая ўжо й малая. Я сам ніколі ня меў болей 2 год ссылкі. А 1 год канцлягероў прыраўноўваецца да 3 год ссылкі. Не забывайцеся, што лягер ГПУ горшы за царскую катаргу.
Я толькішто атрымаў ужо другую перадачу з_дому. Палову яе праз Крэшчыхіна я перадаў Кузьменку й Сталовічу ў "вадзіночку" №23. Рэшту мы ўрачыста паставілі на сярэдзіне падлогі і самі паселі наўкола яе.
Мы пачалі наш "каралеўскі банкет". Я раздаваў усім аднолькавыя кавалкі каўбасы і сыру, добрыя акрайцы хатняга хлеба. Калі я наліў па кубку малака, прынесьлі абедзенную "баланду". Мы горда ад яе адмовіліся.
Наш банкет ужо набліжаўся да канца. як Лейкін трэснуў далоньню рукі па плячы Шаўцова й запытаўся:
- Слухай, Іван! У тваім абвінаваўчым заключэньні кажацца, што ты ня любіш жыдоў і на тваім рахунку ёсьць колькі забойстваў іх. Ці гэта ўсё праўда?
- Праўда.
- Ну, а калі-б мы з табою цяпер спаткаліся дзе- небудзь на дарозе ў цёмным лесе, ты забіў-бы мяне?
- Што вы, што вы, Лявон Якаўлевіч! Ніколі! Вы - выключэньне. Аднэй рукою ён абняў Лейкіна за плячо й працягваў:
- Барані, Божа! Цяпер вы - мой сябра па камэры. Калі-б хто іншы адважыўся сарваць з вашае галавы хоць адзін волас, я забіў-бы яго насьмерць. У калідоры пачуліся крокі. Дзьверы адчыніліся, і мне было загадана зьбірацца на этап. Назаўтра. 8-га кастрычніка, я пакінуў Гомельскую турму і ў "вадзіночцы" N222 - Лейкіна з Шаўцовым.

У МЕНСКАЙ ТУРМЕ

Нашу партыю із Гомеля, усіх разам да 300 вязьняў, на станцыі Менск выгрузілі на "запасных лініях" і, далёка абмінуўшы пасажырскі вагзал, пагналі да турмы.
Была перадранішняя цемень. Пуста на вуліцах. Канваіры пакрыквалі на нас, падганялі йсьці хутчэй, нацкоўваючы сабак на адстаючых, быццам зладзеі, украўшы статак быдла, сьпяшаліся схавацца ад людзкога вока.
Ісьці было недалёка. Калі мы па вуліцы Валадарскага набліжаліся да турмы, пачало сьвітаць.
Праз уваходны калідор, выразаны ў двух-павярховым будынку турэмнай канцылярыіі нас увялі на прасторны двор. Вакол двара высіўся масыўны мур, па якому, як па кітайскаму муру, свабодна хадзіў із стрэльбаю ў руках жаўнер. У глыбі двара стаяў пануры замак у 4-ры паверхі, "аздоблены" 4-ма круг-лымі вежамі па кутох з "адзіночкамі" для засуджаных на сьмерць.
За царскіх часоў гэта была "губэрнская турма". У ёй зь Менскае губэрні Расейскай імпэрыі сядзела ня мала выдатных беларусаў. У 1863--65 гг. - паўстанцы Кастуся Каліноўскага, якія біліся за вызваленьне Беларусі з-пад расейскае няволі. Гэта тут 5-га жнівеня 1863 г., калі аднаго зь іх, Янку Жмачынскага, царскія "апрычнікі" вялі на расстрэл, з вакна свае камэры Каміла Марцінкевіч кінула пад ногі героя букет кветак. Тут у 1864-65 гг. за ўдзел у паўстаньні бацька Камілы, "беларускі дудар" Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, каратаючы даўгія дні і ночы, абдумваў сюжэт і кампазыцыю найлепшага свайго твору - "Пінская шляхта". У 1905-06 і 1910-11 гг. сын паўстанца Караля Кастравіцкага, Карусь Каганец, адзін із заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, двойчы адбываў тут судовую кару за прапаганду ідэі аўтаноміі Беларусі. Тут ён маляваў свае плякаты, пісаў гістарычную драму "Сын Даніла", працаваў над беларускім правапісам і граматыкай. У 1907 г., перад ссылкаю "на вечнае пасяленьне" ў Сібір, тут чакаў свайго суда й этапу паэта Алесь Гарун. За ўдзел у варганізацыі Беларускага Настаўніцкага Саюзу, каторы ставіў сабе за мэту дамагацца навучаньня ў школах Беларусі ў беларускай мове, у 1908-11 гг. у сьценах гэтай турмы сядзеў Якуб Колас. Адсюль нелегальнай дарогаю ён высылаў у "Нашу Ніву" свае вершы, якія ў 1910 г. (калі паэта быў яшчэ "арыштантам") увайшлі ў ягоны першы паэтычны зборнік "Песьні Жальбы". Тут-жа ён пачаў і паэму "Новая Зямля". Цяпер гэта сталічная турма БССР. Яна так перапоўнена, што для нашае партыі ў ёй няма месца. Нас бліжэй падвялі да ейнага гмаху. Адапхнулі ўбок ад дарогі. Загадалі спыніцца. На гэтым месцы мы й прасядзелі на сваіх "рэчах" цэлы дзень.
Павяваў асеньні ветрык. Спрабаваў пырскаць дожджык.
Толькі на зьмярканьні, мокрых, нас упусьцілі ў сярэдзіну. Адну групу часова загналі ў былую турэмную царкву, іншыя - разьмясьцілі па калідорах.
Я трапіў у царкву - невялікую салю на 4-ым паверсе, дзе ўсё царкоўнае з прыходам да ўлады бальшавікоў было разбурана, паздымана й выкінута. Адзінае, што ад царквы тут засталося - узвышаная падлога з-пад алтара. Калі нас туды прывялі, усе месцы ўжо былі занятыя. Аднак асобаў 100 у яе ўціснулі яшчэ й нас. Некаторыя, пераважна з "кулакоў", пры ўваходзе скідалі шапкі й хрысьціліся.
Дні праз 2-3 з царквы й калідораў нас параскідалі па этапных (перасыльных) камэрах. Мая камэра - №12 на 1-ым (надцокальным) паверсе. (У цокальным сядзелі дробныя крыміналістыя, засуджаныя да 2-ух год).
Як і царква, камэра №12 ня мае нараў. У ёй перад намі было да 200 вязьняў. Цяпер, разам з намі, каля 300. Набіта людзей, бы селядцоў у бочку. Тут мажліва было, пацясьніўшы іншых, адно пакласьці свае "рэчы" на падлогу й самому стаць побач; уначы, шчыльна прыціснуўшыся адзін да аднаго й да "рэчаў" - так-сяк сесьці. Але ня легчы: выцягнуць ног ужо няма куды. Таму спалі па чарзе або драмалі седзячы ці стоячы. Калі-ж хто мае якую справу да "парашы", дабрацца да яе ня так проста: ён мусіць урбаваць усіх, хто на ягонай дарозе - праціскацца праз стаячых, асьцярожна пераступаць тых, што сядзяць, часам стаць на чыюсь нагу руку. А ў паветры (калі гэта наагул назваць паветрам) віюцца густыя хмары ад махоркі й тытуню ўсіх гатункаў з да даткам усялякага іншага смуроду.
У нялёгкай акцыі ўсяленьня нас сюды мяне адбілі ад маіх сяброў. Уладзіўшыся неяк на новай кватэры (камфорт, як бачыце, невялікі: "жылплошчы" калавата), я пачынаю знаёміцца з суседзямі й аглядацца, што тут за "публіка".
Найбліжэйшымі маімі суседзямі аказаліся мянчане: настаяцель катэдральнага сабору пратаярэй Д. Паўскі й студэнт Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту М. Доўнар. Яны й пазнаёмілі мяне з "публікай" камэры.
Крыміналістых, відаць, тут мала, бо пра іх нічога ня чуваць. %75 - сяляне: "кулакі", "падкулачнікі", "кулацкія падпявалы". Другая большая група - беларуская інтэлігэнцыя, найбольш - настаўнікі, аграномы, студэнты. Із Гомельскай партыі тут інжынэр I. Штаненка, былы дырэктар Гомельскага чыгуначнага фабзавуча,. мае сябры А. Лантас, Я. Кузьменка, А. Сталовіч і В. Турчын.
- А вось там, бачыце тую групу ў куце? - паказваў пальцам прат. Паўскі. - Гэта "золатавалютчыкі".
У ёй вылучна жыды, якія мелі золата й хавалі яго ад дзяржавы, не здаючы ў магазын "Торгсіна". Ім удаецца трымацца разам, сваёй невялікай групай. У цэнтры яе выдзяляецца Шэрэшэўскі, былы фабрыкант, уласьнік Горадзенскай і Віцебскай тытунёвых фабрыкаў. Яго арыштавалі ў Віцебску й канфіскавалі золата нібы на 5.000.000 рублёў.
Прат. Паўскі і Доўнар прывялі мяне ў сваю кампанію, і мы пазнаёміліся бліжэй.
Гутарыць тут было ня так дрэнна. Дзеля таго, што мы стаялі, хочаш ты ці ня хочаш, вусны нашыя й вушы былі заўсёды побач. Ніхто старонні перашкаджаць ня мог: у фортцы вакна працаваў вентылятар, дыхаць ён нам не дапамагаў (паветра было - хоць сякеру павесь!), але затое як ён гудзеў і трашчаў, заглушаючы пчаліны гуд людзкіх галасоў! Чуць гутарку, разабраць слова у такіх умовах мажліва толькі зблізку. Ргіvасу - 100%-ае!
Прат. ІІаўскі бедаваў, што завяршаецца разгром і поўная ліквідацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы. Галава Царквы, мітрапаліт Мэлхісэдэк, яшчэ ў 1925 г. быў выкліканы ў Маскву, там арыштаваны й пасаджаны ў турму. Ад яго вымагалі адмовіцца ад аўтакефаліі й падпарадкавацца Расейскай Царкве. Таму. што ён вымогі гэтыя адкінуў, яго вывезьлі ў ссылку ў Краснаярскі край, дзе ён і дагэтуль. Пасьля Сабору 1927 г. заступаўшыя мітрапаліта япіскап Мазырскі Ян (Пашын), а наступна япіскап Слуцкі Мікола
(Шамяціла) таксама былі арыштаваныя адзін па адным. Япіскап Ян у тым-жа годзе й памёр на Салаўках, а Мікола вось ужо 3 гады ў турме. Цяпер масава зачыняюць цэрквы, арыштоўваюць сьвятароў.
Разам зь ім, у Менску арыштаваны прат. М. Навіцкі, які сядзіць дзесь тут у іншай камэры. Абодва яны актыўныя ўдзельнікі абвешчаньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, падпісаўшыя Саборнае Пасланьне 1927 г.
- У Менску не арыштаваныя яшчэ япіскап Філарэт (Раменскі), які па арышце япіскапаў Яна й Міколы заступае мітрапаліта Мэлхісэдэка, сакратар Кансісторыі пратапрасьвітар Васіль Ачапоўскі й пратаярэі А. Пігулеўскі, А. Кіркевіч, С. Кульчыцкі. Але.... што-ж... бяз цэркваў, без сьвятароў... I невядома, як надоўга?.." [12].
Міхась Доўнар ад знаёмства са мною ў камэры №12 і да майго звальненьня зь лягеру быў адным із бліжэйшых маіх сяброў. Ён старэйшы за мяне гадоў на 10. Паходзіць з-пад Койданава. У 1920 г. браў удзел у Койданаўскім паўстаньні.
Калі ў 1921 г. Менскае ЧК расстраляла кіраўніка паўстаньня Паўлюка Калечыца, іхная сям'я зь меркаваньняў асабістае бясьпекі вырашыла зысьці з роднае хаты. Яны пераехалі на Камароўку ў Менск, дзе Міхась хутка пайшоў працаваць на дрэваапрацоўчы камбінат. Будучы рабочым, вучыўся на вячэрнім рабфаку, па сканчэньні якога паступіў ува Унівэрсытэт. Ён быў арыштаваны й маскоўскай Тройкай засуджаны на 5 год канцэнтрацыйных лягероў. Засуджаны за ўдзел у паўстаньні: зьмена месцажыхарства не ўратавала яго.
Міхась расказаў нам, як загінуў П. Калечыц. Па здушэньні паўстаньня ён перайшоў савецка-польскую лінію фронту й затрымаўся ў Стоўпцах. Аднаго дня ўзімку 1920-21 г., як і звычайна, ён ішоў сваёй дарогаю праз рынак. Неспадзявана на яго накінулася колькі асобаў. Яны закрылі яму рот, скруцілі рукі і ўкінулі ў сані. Праз колькі гадзінаў, перасекшы лінію фронту, ён быў перададзены ў рукі Менскага ЧК.
У вадзін із першых дзён нашага знаёмства, па дарозе із праходкі па турэмнаму двару ў камэру, Міхась пазнаёміў мяне зь іншым студэнтам Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту, А. Насеньнікам. Яму ўдалося потым "перабрацца" да нас.
Антон Насеньнік, як і наш Аўген Лантяс - пачынаючы паэта й драматург. Ён не належыць да ніякае лтаратурнае арганізацыі, але піша вершы, а п'еса ягоная "Дэзэртыр у яме" незадоўга перад арыштам была прынятая да друку ў час. "Маладняк".
Новыя ўражаньні й знаёмствы ў Менскай турме (як і пазьнейшыя спатканьні й спасьцярогі ў лягерох) прыводзяць мяне да думкі, што ў хвалі масавых арыштаў 1929-30 гг. нанбольшы тэрор скіраваны супраць 3-ох катэгорыяў насельніцтва БССР: 1) супраць сялянства, падобна як і паўсюдна ў СССР, з тым аднак адрозьненьнем, што сяляне Беларусі, Украіны, Каўказу й сярэдняй Азіі, дзе быў большы супраціў калектывізацыі, чымся ў РСФСР, нясуць і большыя ахвяры; 2) сьвятароў усіх веравызнаньняў, як і скрозь па СССР, але з тэй розьніцай, што ў БССР пры гэтым працягваецца й завяршаецца ліквідацыя аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы; і 3) супраць нацыянальна- творчае беларускае інтэлігэнцыі, эліты нацыі - навукоўцаў (галоўна такіх гуманітарных навук, як гісторыя і геаграфія Беларусі, беларуская мова й літаратура), супраць пісьменьнікаў, дзеячоў нацыянальнага мастацтва, а таксама настаўнікаў, аграномаў і найбольш здольнае й нацыянальна-актыўнае часткі студэнтаў вышэйшых і сярэдніх пэдагагічных школаў. Такі-ж пагром нацыянальнай эліты ідзе ўва ўсіх нерасейскіх рэспубліках СССР. У РСФСР яго няма. (Я ніколі й нідзе не спатыкаў і ня чуў ня толькі ў 1929--30 гг., але і ў наступных хвалях масавых арыштаў - 1933-34, 1936-38 гг. і аж дагэтуль - каб хто-небудзь з расейцаў быў арыштаваны й засуджаны й сядзеў у турме ці ў канцэнтрацыйным лягеры за расейскі нацыяналізм, хоць ён у вадмену ад абароннага, патрыятычнага нацыяналізму нерасейскіх народаў - наступальны, агрэсіўны шавінізм каляніяльнага характару.)
У гэтай апошняй катэгорыі, апрача прасьледу рэальных нацыянальна-вызвольных арганізацыяў, пад рознымі шыльдамі й фікцыйнымі абвінавачанымі па шмат якіх справах на ўсёй прасторы БССР засуджваюцца як паадзіночныя асобы, так і цэлыя групы, найбольшая зь якіх - "Саюз Вызваленьня Беларусі".
Спарадычныя выпадкі гэтага працэсу пачаліся ўжо ў сярэдзіне 1920-ых гт. У 1925 г.
Менскім ГПУ быў расстраляны Павел Жаўрыд» былы старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Слуцку ў 1918-20 гг., сябра Рады Случчыны ў часе Слуцкага паўстаньня 1920 г. у 1927 годзе арыштаваны й высланы ў Салавецкія канцэнтрацыйныя лягеры былы сябра БСГ, а па расколе ейным
У 1918 годзе - сябра ЦК Беларускай партыі эсэраў, сябра Рады БНР і Рады Старэйшых у ёй Мікола Пашкевіч, настаўнік і журналісты, разам із братам сваім Янкам, студэнтам БДУ, сябрам згадванага намі гуртка М. Адзярыхі. У 1926-27 гг. із Нямеччыны, Чэха-Славаччыны, Летувы й Заходняй Беларусі ў БССР падступна былі зманеныя некаторыя дзеячы БНР, беларускай навукі, літаратуры й мастацтва. Двое зь іх, з Прагі Чэскае - відныя лідэры Беларускай Сацыялістычнай Грамады й партыі, беларускіх эсэраў Палута Бадунова, б. віцэ-старшыня Прэзыдыюму Рады БНР і народны сакратар апекі 1-га Ураду БНР, і Язэп Мамонька, сакратар Прэзыдыюму Рады - бясьсьледна зьніклі, ледзь пасьпеўшы ў Менску зысьці зь цягніка. Драматург і выдатны тэатральны дзеяч Францішак Аляхновіч па прыезьдзе зь Вільні ў Менск зьезьдзіў у Віцебск на адчыненьне 2-га Беларускага Дзяржаўнага Тэатру, а па звароце стуль арыштаваны й сасланы на 10 год на Салаўкі.
Ад канца 1927 г. пачалася адкрытая акцыя супраць усялякай нацыянальна-беларускай актыўнасьці, каторая адгэтуль стала таўравацца "беларускім нацыяналізмам" ці "нацы-янал-дэмакратызмам". Сыгнал да гэтага далі пастановы зьездаў КП(б)Б: ХІ-га (лістапад 1927 г.), які заявіў, што "дробна- буржуазны нацыяналізм і нацыянал-дэмакратызм на Бе- ларусі... зрабіўся контррэвалюцыйвым зьявішчам, накіраваным супраць дыктатуры пралетарыяту"; і ХІІ-га (1929 г.). які "прызнаў зусім правільнай і цалкам ухваліў рашучую лінію ЦК па барацьбе з ухіламі ў нацпалітыцы і прапанаваў і надалей весьці самую рашучую барацьбу з усялякім праяўленьнем нацыянал-дэмакратызму..." На аснове гэтых пастановаў і пастановы ХVІ-ай канфэрэнцыі РКП(б) (1929 г.) увосені 1929 г. у БССР пачалася "гэнэральная чыстка" ўва ўсіх установах ад "чужых элемэнтаў". Я яшчэ быў у Бабчыне, калі газэты з дня на дзень прыносілі ўсё новыя й новыя сэнсацыі. 31-га жнівеня звольнены із ставовішча наркома асьветы БССР А. Баліцкі, 14- га верасьня - із становішча наркома земляробства 3. Прышчэпаў, 17-га верасьня - із становішча дырэктара Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва й ад рэдактарства час. "Полымя" Цішка Гартны, 16-га кастрычніка - із становішча віцэ-прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук С. Некрашэвіч і становішча неадменнага сакратара Акадэміі В. Ластоўскі. Міхась Чарот звольнены ад рэдактарства газ. "Савецкая Беларусь" і г.д.
Адначасна з "чысткаю" пачаліся й арышты: першым быў арыштаваны Алесь Дудар (То-дар Глыбоцкі) - паэта, празаік і літаратурны крытык "Полымя", адзін із заснавальнікаў літаратурных арганізацыяў "Маладняк" (1923.) і "Полымя" (1927 г.). Прычынаю арышту было колькі адважных зь ягонага боку выступаў супраць русыфікатарскіх і вялікадзяржаўніцкіх тэндэнцыяў маскоўскай палітыкі ў БССР - падпісаньне (разам з В. Ластоўскім, А. Цьвікевічам, Алесем Адамовічам, М. Зарэцкім, А. Вольным і А. Александровічам) г. зв. "Ліста сямёх" (газ. "Зьвязда", 1927 г.), запачаткаваўшага І-ую тэатральную дыскусію ў в абарону нацыянальнага беларускага рэпэртуару ў беларускіх тэатрах, заміж абавязку паказаў расейскіх перакладных п'ес; за яшчэ больш вострыя артыкулы "Калі запяюць верацёны", "Пра нашу крытыку" й "Даволі анэкдотаў" (газ. "Савецкая Беларусь", 1928 г.) у часе 2-ой тэатральнай дыскусіі; за "Ліст трох" ("Савецкая Беларусь", 1928 г.), падпісаны ім, разам з М. Зарэцкім і А. Александровічам, тады студэнтамі, якія дэманстрацыйна пакінулі Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт і публічна запратэставалі супраць насьмешак над беларускімі пісьменньнікамі ў студэнцкай камсамольскай прэсе Унівэрсытэту; і мо найболей за ягоныя "контррэвалюцыйныя" творы - апавяданьне "Вецер з усходу" (час. "Полымя", 1928 г., №4) і верш "Пасеклі наш край" (1929 г.)г які нелегальна ў рукапісных сьпісках шырыўся па БССР.
Спэцыяльная пастанова Бюро ЦК КП(б)Б пра тэатральную дыскусію (17. ХП. 1928 г.) кваліфікавала тыя публікацыі "буржуазна--нацыяналістычнымі", а "Ліст трох" у іншай пастанове назвала антысавецкім выступам супраць нацыянальнай палітыкі партыі ў Беларусі. Алесь Дудар быў высланы із БССР у Смаленск із забаронаю друкавацца.
У канцы 1929 г. для правядзеньня карных акцыяў супраць беларускага сялянства, царквы й інтэлігэнцыі Масква прызначыла ў Менску новага начальніка ГПУ БССР - М. Рапаорта.

"САЮЗ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ БЕЛАРУСІ"

Да вашае галадоўкі мы ня мелі газэт. Таму із спазьненьнем даведаліся пра масавыя арышты сярод нацыянальнай беларускай эліты. Калі газэты да нас, нарэшце, дайшлі, інфармацыяў у іх мы знайшлі мала. Хлусьня. Лаянка. Пагрозы. I заўсёды колькі адных і тых-жа розьвішчаў найбольш ведамых у БССР асабістасьцяў. У камэры №12 мы даведаліся болей. У першую чаргу - ад Доўнара й Насеньніка. Сярод арыштававых было шмат прафэсараў іхнага Унівэрсытэту. Апрача таго, у часе сьледзтва, як і тыя арыштаваныя, яны сядзелі ў тэй самай "нутраной турме" ГПУ ("Амэрыканцы").
Арышты па справе "Саюсу Вызваленьня Беларусі" пачаліся ў лютым 1930 г., калі быў арыштаваны "контррэвалюцыйны паэта" Нічыпар Чарнушэвіч, аўтар кніжкі вершаў "Дзіва" (1927 г.). Дасягнуўшы да найбольшае меры ў ліпені месяцы, яны працягваліся да канца году. Хваля арыштаў ішла па галоўных цэнтрах і асяродках беларускае навукі, асьветы й мастацтва ў Менску (Беларуская Акадэмія Навук, Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт, пісьменьніцкія арганізацыі "Полымя", "Узвышша" й БелАПП [13], Народны Камісарыят Асьветы, Беларускі Дзяржаўны Музэй, Архіў, І-шы Беларускі Дзяржаўны Тэатар), у Горках (Беларуская Сельска-Гаспадарчая Акадэмія), Віцебску (Вэтэрынарны Інстытут), Магілёве (Цэнтральны Дзяржаўны Гістарычны Архіў БССР) і г. д. Усе арыштаваныя паза Менскам прывезеныя ў Менск.
Колькі ўсіх арыштавана, ніхто дакладна ня ведаў. Агульна называлася лічба - да 200 асобаў. Таксама й хто канкрэтна арыштаваны, часам былі памылкі: прафэсары Унівэрсытэту А. Вазьнясенскі (1921-30 гг.) і А. Ясінскі (1922-30 гг.) то арыштаваныя, то не. Пазьней выясьнілася, што ім, як і ў 1926 г. праф. М. Доўнар-Запольскаму, проста прапанавалі, каб яны самі пакінулі БССР. Іх не пасадзілі за краты мо дзеля таго, што першы зь іх, апрача дасьледаваньня паэтыкі М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і інш. дасьледаваў і расейскую літаратуру; а другі, дасьледчык паходжаньня беларускага народу й аграрнай гісторыі Беларусі, быў сябрам ня толькі Беларускай, але й Чэскай Акадэміі Навук. Аднойчы па камэрах турмы прайшла пагалоска, нібы арыштаваныя Я. Купала й Я. Колас. Аднак гэта не пацьвердзілася.
Хто-ж арыштаваны?
Арыштаваныя былі:

БЫЛЫЯ ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНЫЯ ДЗЕЯЧЫ БНР

Др. Іван Серада. Старшыня 1-га Усебеларускага Кангрэсу ў Менску ў 1917 годзе, Першы прэзыдэнт Рады БНР (31.ХП.1917 - 14.V.1918 гг.), прэм'ер Ураду БНР (верасень- лістапад 1918 году). У часе арышту - дацэнт Беларускай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горках, куды выехаў зь Менску ў 1929 годзе. Акад. Язэп Лёсік, дзядзька Я. Коласа. Адзін із лідэраў БСГ [14] пасьля расколу яе ўлетку 1918 году - Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі. За нацыянальна-рэвалюцыйную дзейнасьць у 1905 годзе быў першы раз арыштаваны, а ў 1911 годзе сасланы ў Сібір, скуль вярнуўся ў Беларусь у 1917 годзе. Рэдактар БНРаўскіх газэт "Вольная Беларусь" (1917-18 гг.) і "Беларусь" (1920 год). Старшыня Выканаўчага Камітзту Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацыяў і партыяў (ліпень-кастрычнік 1917 год) і Вялікай Беларускай Рады (кастрычнік-сьнежань 1917 год), якая скліка- ла 1-шы Усебеларускі Кангрэс. Прэзыдэнт Рады БНР (14.V.1918 - 13.ХП.1919 г.). У БССР - сябра Інбелкульту [15] й рэдактар ягонага навукова-літаратурнага органу "Адраджэньне", 1922 г. (сканфіскаванага цэнзураю й закрытага на №1). Дырэктар Інстытуту навуковай мовы БелАН [16], выкладчык БДУ [17] (1921-30 гг.). Па ягоных падручніках граматыкі й правапісу беларускай мове вучылася ўся БССР.
Акад. Вацлаў Ластоўскі. Адзін із заснавальнікаў у 1902 г. БСГ, ад 1919 г. - сябра ЦК
Беларускай партыі эсэраў. Прэм'ер Ураду БНР у кан. 1919 - пач. 1923 гг. Былы сябра рэдкалегіі "Наша Ніва", рэдактар газэты "Гоман" (Вільня, 1916-17гг.), адзін із рэдактараў-выдаўцоў часапісу "Крывіч" (выдаваўся ў 1923-27 гг. у Коўні). У 1927 г. пераехаў із Летувы ў БССР. Дырэктар Беларускага Дзяржаўнага Музэю ў Менску, загадчык Катэдры этнаграфіі й неадменны сакратар БелАН.
Беларускі гісторык, этнограф, лексікограф, літаратуравед і пісьменьнік. Аўтар "Кароткай гісторыі Беларусі" (1910 г., Вільня), першай хрэстаматыі старажытнага беларускага пісьменства (1918 г., Вільня), "Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі" (1926 г., Коўня), колькіх беларускіх слоўнікаў і шматлікіх іншых прац з гісторыі Беларусі й этнаграфіі.
Праф. Аляксандар Цьвікевіч. У травені 1917 году, разам із А. Гаруном (які толькішто вярнуўся із Сібірскай ссылкі), беларускім гісторыкам Ф. Туруком і Я. Васілевічам, заснаваў у Маскве й па іншых уцякацкіх асяродках Расеі Беларускую Народную Грамаду. На 1-ым Усебеларускім Кангрэсе - Сябра ЦК Беларускай партыі сацыялістых-фэдэралістых. Старшыня Надзвычаннай дыпляматычнай місіі БНР у Кіеве ў 1918 г. Міністар юстыцыі й замежных спраў Ураду БНР (1918-23 гг.), прэм'ер экзыльнага Ўраду БНР (1923-25 гг.). У 1926 г. вярнуўся з эміграцыі ў БССР. Навуковы сакратар Інбелкульту (1926-27 гг.), сябра БелАН (1929-30 гг.), выкладчык БДУ. Гісторык, аўтар кніг "Беларусь" (1919 г., Бэрлін), "Беларускае адраджэньне і Полынча" (1921 г., Бэрлін), "Западно-русизм. Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX вв." (1929 г., Менск) і іншых публікацыяў.
Акад. Аркадзь Смоліч. Адзін із кіраўнікоў БСГ і рэдактар ейнага прэсавага органу "Грамада" (1917 г., Менск). Сябра БНК [18] у Менску ў 1917 г. Міністар асьветы й земляробства ў першых габінэтах Ураду БНР. Заступнік старшыні Інбелкульту (1925-27 Іт.) і загадчык Катэдры геаграфіі ў ім. Праф. БДУ. Аўтар (з праф. М. Азбукіным) першае геаграфіі Беларусі й прац з гісторыі Беларусі.
Адвакат Лявон Заяц. Сябра БНК у Менску ў 1917 г. Дзяржаўны сакратар 1-га габінэту Ўраду БНР, міністар трох іншых габінэтаў. Прадстаўнік Ураду "БНР ў Нямеччьгае. У 1926 г. (разам з А. Цьвікевічам і У. Пракулевічам) вярнуўся з эміграцыі ў БССР.
Адвакат Уладзімер Пракулевіч. Сябра ЦК Беларускай партыі эсэраў. Старшыня Рады
Случчыны й кіраўнік антысавецкага Слуцкага паўстаньня ў 1920 г. Дзяржаўны сакратар экзыльнага ўраду БНР (1923-25 гт.).
Др. Павел Трамповіч. Сябра Надзвычайнай дыпляматычнан місіі БНР у Кіеве ў сакавіку 1918 г. Пасол БНР да Ўсевялікага Войска Данскога (1918г.). Сябра Інбелкульту (заступнік старшыні Рады Аддзелу прыроды й гаспадаркі, кіраўнік досьледаў курортных мясцовасьцяў у БССР Камісіі вывучэньня вытворчых сілаў БССР). Навуковы супрацоўнік БелАН і выкладчык БДУ.
Інжынэр-эканамісты Аляксандар Галавінскі. Пасол БНР да Ўкраінскай Народнай Рэспублікі (1918г.). Старшыня Беларускага Нацыянальнага Згуртаваньня ў Летуве. У 1927 г. з В. Ластоўскім вярнуўся з эміграцыі ў БССР. Сябра Інбелкульту й навуковы супрацоўнік БелАН.
Акад. Сьцяпан Некрашэвіч. Відны сябра Беларускай партыі эсараў. Консул БНР у Адэсе (1918-19 гг.). Заснавальнік і першы старшьшя Інбелкульту (1922-25 гг.), кіраўнік Аддзелу гуманітарных навук і загадчык Катэдры жывое беларускае мовы ў ім (1926-28 гг.). Віцэ-прэзыдэнт БелАН (1929г.). Аўтар першых беларускіх падручнікаў у БССР ("Лемантар", літаратурныя чытанкі "Роднае слова", чч. 1 і 2), мовазнаўчых прац і (разам з М. Байковым) двух слоўнікаў беларускае мовы.
Праф. Янка Краскоўскі. Сябра БНК, Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацыяў і партыяў і Вялікай Беларускай Рады ў Менску. Сябра БНК у Вільні 1921-22 гг.). Выкладчык Віленскай Беларускай Гімназіі (1920-22 гг.). Дырэктар Беларускае Гімназіі ў Дзьвінску (Латвія, 1922-24 гг.). У БССР прыехаў з Прагі. Навуковы супрацоўнік БелАН, аўтар нарысаў і артыкулаў з гісторыі Беларусі.
Язэп Васілевіч. Сябра ЦК Беларускан Народнай Грамады, сябра Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацыяў і партыяў і Вялікай Беларускай Рады ў 1917 годзе. Дырэктар Белпэдтэхнікума [19] ў Менску .(1920-24 гг.), дырэктар Віцебскага філіялу Беларускага Дзяржаўнага Музэю (ад 1924 г.).
Язэп Сушынскі. Адзін із ініцыятараў і актыўных удзельнікаў(разам із Б. Тарашкевічам, А. Грыневічам, Р. Зямкевічам і інш.) беларускага студэнцкага руху ў Пецярбургу ў 1912-15 гадох. Старшыня Бюро Беларускай Народнай Партыі Сацыялістых у 1917-18 гадох. Сябра Цэнтральнай Рады беларускіх арганізацыяў і партыяў і Вялікай Беларускай Рады ў 1917 годзе. Выкладчык хіміі ў Менскім Белпэдтэхнікуме.
Радкевіч, былы камандзер 1-га Менскага Беларускага палка БНР, зарганізаванага ў канцы лютага 1918 г. У часе арышту - дырэктар 1-га Беларускага Дзяржаўнага Тэатру ў Менску.
Выдатны актор і рэжысэр 1-га Беларускага Дзяржаўвага Тэатру ў Менску Флёрыян Ждановіч. Адзін із заснавальнікаў беларускага прафэсыйнага тэатру (1907-13 гг.), старшыня "Першага Таварыства беларускае драмы і камэдыі" (1917-20 гг.). 19-25-га лютага 1918 г. для ўтрыманьня парадку ў сталіцы БНР, разам з камэндантам Менска палк. К. Езавітавым, зарганізаваў Беларускую Нацыянальную Гвардыю й быў ейным начальнікам.

ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНЫЯ ДЗЕЯЧЫ БССР (НАЦЫЯНАЛ-КАМУНІСТЫЯ)

Язэп Дыла. Адзін із кіраўнікоў БСГ. Сябра ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) у 1918-19 гг. і адзін із інцыятараў і творцаў БССР. Нарком працы 1- га Ўраду БССР у 1919 г. Сябра ЦВК БССР (1921-24 гг.). Старшыня праўленьня Беларускага цэнтральнага саюзу спажывецкіх таварыстваў (1921-23 гг.), старшыня Дзяржпляну БССР (1923-24 гт.). Дырэктар Інстытуту мастацтвазнаўства Інбелкульту, заступнік загадчыка Белдзяржкіно (1928-29 гг.). Гісторык і пісьменьнік-драматург (Назар Бываеўскі).
Антон Баліцкі. Старшыня Беларускай Нацыянальнай Рады ў Адэсе ў 1918-19 гг. Заступнік наркома асьветы БССР у 1921-1926 гг. і нарком у 1926-1929 гг. Сябра ЦВК БССР. Арыштаваны ў Гомелі, куды па звальненьні яго із становішча наркома ён быў прызначаны на загадчыка Акруговага аддзелу народнае асьветы.
Зьмітро Прышчэпаў. Былы настаўнік і эсэр. Кіраўнік антысавецкага паўстаньня ў Сеньненскім пав. Віцебскай губ. у жнівені 1918 г. Нарком земляробства БССР у 1924-1929 гг. Сябра ЦВК БССР і ЦК КП(б)Б.
Алесь Адамовіч. Старшыня Акруговага Выканаўчага Камітэту Калінінскай (Клімавіцкай) акругі ў 1924-26 гг. Загадчык Аддзелу друку ЦК КП(б)Б. Перад арыштам - заступнік наркома земляробства БССР.
Др. Янка Цьвікевіч, брат Аляксандра. Беларускі журналісты. Старшьшя Беларускага Чырвонага Крыжу. Сябра Інбелкульту.
Пятро Ілічонак. Дыплямат, прадстаўнік БССР у савецкай амбасадзе ў Польшчы.

ПІСЬМЕНЬНІКІ

Апрача названых ужо Н. Чарнушэвіча (б. кіраўніка разьвязанай літаратурнай арганізацыі "Пробліск"), В. Ластоўскага (які не належыў да ніякіх літаратурных арганізацыяў) сяброў "ІІолымя" Назара Бываеўскага (Я. Дылы) і А. Дудара (Дайлідовіча), другі раз арыштаванага ў Смаленску й прывезенага ў менскую "Амэрыканку", - былыя "нашаніўцы", паэта Алесь Гурло ("Полымя") і празаік Максім Гарэцкі, аўтар аднаго із ранейшых расейска-беларускіх слоўнікаў (у сааўтарстве з братам Гаўрылам - 1918 г., Смаленск), папулярнага падручніка 'Тісторьгі беларускае літэратуры" (1920 г., Вільня) і іншых гісторыка-літаратурных працаў і літаратурных хрэстаматыяў (у 1923 г. ён пераехаў із Летувы ў БССР і не належыў да ніякіх літаратурных арганізацыяў); паэты "Узвышша" Язэп Пушу (Плашчынскі), Уладзімер Дубоўка (арыштаваны ў Маскве, дзе ён стала жыў) і Ўладзімер Жылка (у 1926 г. вярнуўся з эміграцыі, з Прагі Чэскае); паэта й драматург "Полымя" Міхайла Грамыка; сябра нбелкульту, дац. гэалёгіі БДУ, аўтар падручнікаў "Пачатковая геаграфія" (1923 г.), "Крышталяграфія" (1926 г.) і "Мінэралёгія" (1926 г.); драматургі Васіль Шашалевіч ("Узвышша") і Алесь Ляжневіч ("Полымя"): празавікі БелАППу Сымон Хурсік і Алесь Гародня (Функ).

НАВУКОЎЦЫ

Гісторыі Беларусі - Акад. Уладзімер Пічэта, былы лектар Беларускага Народнага Ўнівэрсытэту (1918г.) і старшыня Беларускага Навукова-Культурнага Таварыства (1920 г.) у Маскве. Выкладчык БДУ (1921-30 гг.). Прымаў актыўны ўдзел у варганізацыі БДУ і ягоны першы рэктар (1921-29 гг.). Ведамы гісторык Беларусі, аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў (і "Гісторыі Беларусі", 1924 г.), першы "заслужаны прафэсар БССР" (1926 г.).
Праф. Зьмітро Даўгяла. Гісторьж, крыніца-знаўца, архэограф, палеограф, літаратуравед і першы беларускі гэральдазнаўца. Былы сябра Маскоўскай і старшыня Віленскай Архэаграфічных камісіяў (дач. XX ст.), сакратар Архэаграфічнай камісіі Інбелкульту й БелАН. Выкладчык БДУ. Аўтар шматлікіх навуковых працаў з кан. XIX ст. і публікатар беларускіх гістарычных дакумантаў у пач. 1900-ых і ў 1920-ых гг. (Працы ягоныя друкаваліся й па ягоным арышце: замежамі - "Літоўская Мэтрыка", Рыга, 1933 г.; у БССР - "Гісторыя Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах", т. I, ГХ-ХУШ ст.ст., 1936 г., уложаная перад арыштам разам з акад. В. Шчарбаковым і дац. К. Кернажыцкім).
Праф. П. Харламповіч, архэоляг і нумізмат. Навуковы супрацоўнік Беларускага Дзяржаўнага Музэю ў Менску, выкладчык БДУ. Першы беларускі дасьледчык манэтных скарбаў Беларусі, заснавальнік сучаснай беларускай нумізматыкі. Аўтар працаў "Манэтныя скарбы, знойдзеныя у Беларусі, у зборах Беларускага дзяржаўнага Музэю" (1927г.) і інш.
Дац. Міхал Мялешка, гісторык і архэограф. Заступнік загадчыка Цэнтраархіву БССР. Сябра Інбелкульту, выкладчык БДУ.
Архэоляг Сяргей Дубінскі. Сябра Інбелкульту, навуковы супрацоўнік Беларускага Дзяржаўнага Музэю ў Менску. Дасьледчык курганоў ХІ-ХІІІ ст.ст. на Меншчыне, Магілёўшчыне й Віцебшчыне.
Дац. Андрэй Бурдзейка, заступнік дырэктара Беларускага Дзяржаўнага Музэю ў Менску, выкладчык БДУ. Аўтар працаў із сацыяльна--эканамічнае гісторыі Беларусі.
Дац. Тодар Забела, навуковы супрацоўнік Цэнтральнага Гістарычнага Архіву БССР у Магілёве. Дасьледчык аграрнай гісторыі Беларусі эпохі фэадалізму.
Мікола Ўлашчык, малады архэоляг і гісторык, навуковы супрацоўнік Гістарычнага Архіву ў Менску.
Беларускага мовазнаўства -
Акад. Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Сучасьнік В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага й Ф. Багушэвіча. Выкладчык лацінскае й грэцкае моваў у Пецярбурскай Каталіцкай Духоўнай Акадэміі. Галава беларускае калёніі ў Пецярбургу ў кан. XIX ст. - 1916 г. У 1889 г. улажыў рукапісную хрэстаматыю беларускае літаратуры. Ініцыятар і галоўны кіраўнік Беларускага Выдавецкага Таварыства "Загляне сонца і ў наша ваконца" ў Пецярбургу ў 1906-14 гг. Старшыня Камісіі па складаньню слоўніка жывое беларускае мовы ў Інбелкульце й БелАН.
Дац. Язэп Воўк-Левановіч. Сябра Інбелкульту й навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы й літаратуры БелАН. Выкладчык БДУ. Узначальваў укладаньне гістарычнага слоўніка беларускае мовы. Аўтар дасьледаваньня мовы выданьняў Ф. Скарыны, "Лекцыяў па гісторыі беларускае мовы. Уступ і Фанэтыка" (1927 г.) і іншых працаў.
Дац. Анатоль Багдановіч. Сябра Інбелкульту й навуковы супрацоўнік Інстытуту мовы й літаратуры БелАН (1927-29 гг.). Выкладчык беларускае мовы БДУ. Аўтар падручніка "Беларуская мова" (1927 г.). Дац. Платоя Жарскі, выкладчык беларускае мовы ў БДУ.
Дац. Мікола Байкоў, мовазнаўца й літаратуравед. Вучоны сакратар Слоўнікавай камісіі Інбелкульту (1922-28 гг.) і Інстытуту мовы й літаратуры БелАН (1929-30 гг.). Дасьледчык чужаземных словаў у беларускай мове. Улажыў, разам з М. Гарэцкім, С. Некрашэвічам і А. Бараноўскім, 4 беларускія слоўнікі (1924-28 гт.). Як літаратурны крытык "Полымя" (Мікола Крывіч) дасьледаваў творчасьць Я. Коласа, Я. Купалы, выдаў кніжку літаратурна-крытычных артыкулаў "На літаратурныя тэмы" (1929г.).
Беларускае літаратураведы -
Дац. Уладыслаў Дзяржынскі (Чаржынскі), літаратуравед і лексікограф. Першы навуковы сакратар Інбелкульту. Літаратурны крытык час. "Полымя". Разам з М. Гарэцкім і П. Караваем улажыў школьны падручнік "Выпісы з беларускае літаратуры" (1925 г.). Аўтар слоўніка гісторыка-грамадазнаўчых тэрмінаў.
Др. Павел Каравай (Каравайчык) (Любецкі). Выкладчык БДУ, літаратурвы крытык і фальклярысты. Адам Бабарэка, літаратурны крытык і рэдактар "Узвышша", асыстэнт Катэдры гісторыі беларускае літаратуры БДУ (1928-30 гг.). Аўтар кніжкі "Апавяданьні" (1925 г.). Літаратурныя крытыкі "Узвышша" Антон Адановіч і Фэлікс Купцэвіч.
Беларускае этнаграфіі й фальклярыстыкі -
Дац. Альгэрд Шлюбскі. Сябра Інбелкульту, навуковы супрацоўнік БелАН. Этнограф, фальклярысты й бібліёграф. Аўтар шэрагу навуковых публікацыяў, галоўныя зь якіх "Матэрыялы да вывучэньня фальклёру і мовы Віцебшчыны", чч. 1 і 2 (1927 і 1928 гг.), "Матэрыялы да беларускае бібліяграфіі, ч. IV, Этнаграфія" (1927г.), замяжою, у Летуве - "Доля кнігасховаў і архіваў зямель крыўскіх і был. Вялікага князства Літоўскага" (1925 г., Коўня).
Дац. Мікола Касьпяровіч, інспэктар Наркамасьветы БССР, Слуцкага й Віцебскага акруговых аддзелаў асьветы (1921-25 гг.), навуковы сакратар і фактычны кіраўнік ЦБ Краязнаўства пры Інбелкульце й БелАН (1926-30гг.). Этнограф, гісторык беларускага мастацтва й лексікограф; аўтар кніг "Беларуская архітэктура" (1925 г., Віцебск), "Краязнаўства" (1929 г., Менск), "Беларуска-расейскі слоўнічак" (1925г., Віцебск), "Віцебскі краёвы слоунік" (1927 г., Віцебск) і іншых прац. Публікатар невядомых твораў К. Каганца.
Беларускага мастацтвазнаўства -
Дац. Мікола Шчакаціхін. Сябра Інбелкульту, навуковы супрацоўнік БелАН (1925-30 гг.). Выкладчык БДУ (1923-30 гт.). Аўтар шматлікіх публікацыяў з гісторыі беларускага мастацтва. Галоўныя: "Васіль Вашчанка - магілёўскі гравёр кан. XVII - пач. XVIII ст. ст." (1925г.), "Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Ф. Скарыны" (3б. "400-лецьце беларускага друку", 1926 г.) і "Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва", т. I, ХІ-ХVI cт. ст., 1928 г.
Геаграфіі Беларусі -
Праф. Мікола Азбукін. Сябра Інбелкульту й навуковы супрацоўнік БелАН. Адзін із арганізатараў краязнаўства ў БССР і сябра ЦБ краязнаўства. Выкладчык БДУ. Аўтар (разам з А. Смолічам) першае геаграфіі Беларусі й іншых кніг і публікацыяў.
Акад. Гаўрыла Гарэцкі, брат Максіма. Загадчык Катэдры эканамічнай геаграфіі Беларускай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горках (1925-27 гг.), дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага Інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БОСР (1927-30 гг). Публікаваў дасьледваньні з эканамічнай геаграфіі Беларусі, сельскай і лясной гаспадаркі; выдаў кнігі "Народны прыбытак Беларусі" (1926 г.) і "Межы Заходняй Беларусі ў Польшчы" (1928 г.). Публікаваў дасьледваньні з эканамічнай геаграфіі Беларусі, сельскай і лясной гаспадаркі; выдаў кнігі "Народны прыбытак Беларусі", (1926 г.) і "Межы Заходняй Беларусі ў Польшчы" (1928 г.).
Сельска-гаспадарчых навукаў -
Вучоныя аграномы БелАН, Беларускай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горках і Беларускага навукова-дасьледчага Інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР:
Праф. Алесь Скандракоў, сябра Прэзыдыюму Краязнаўчай сэкцыі Інбелкульту й ЦБ Краязнаўства;
Дац. Кісьлякоў, сябра Рады Аддзелу прыроды й гаспадаркі Беларусі ў Інбелкульце;
Дац. Мікола Ярашчук;
Дац. М. Кіркевіч.
Першыя тры - блізкія супрацоўнікі З. Прышчэпава.
Праф. Аляксей Макарэўскі, загадчык Катэдры паталёгіі й тэрапіі нутраных хваробаў у жывёл Віцебскага Вэтэрынарнага Інстытуту. Аўтар кніг "Кароста ў жывёл і шушак" (1929 г., Менск), "Запаленьне лёгкіх у рагатай жывёлы" (1930 г., Менск), "Сухоты свойскае жывёлы" (ІЭЗОг., Менск). Былы актыўны сябра партыі "Народная Воля" ў XIX ст.
Інжынэр Часлаў Родзевіч. Сябра Прэзыдыюму Сельска-гаспадарчай сэкцыі Інбелкульту (разам з З. Прышчэпавым і А. Смолічам). Былы артысты беларускага тэатру I. Буйніцкага (1907-13 гг.), сябра "Першага Таварыства беларускае драмы і камэдыі" (1917 год, Менск), арганізатар "Таварыства прыхільнікаў беларускага мастацтва" ў Петраградзе (1918 г.).
фізыкі -
Дац. Адам Міцкевіч, выкладчык БДУ.

ПРАЦАЎНІКІ АСЬВЕТЫ

У дадатак да згадваных А. Баліцкага, М. Касьпяровіча, Я. Васілевіча й Я. Сушынскага - Янка Белькевіч, былы інспэктар Наркамасьветы БССР, дырэктар Мсьціслаўскага Белпэдтэхнікуму, сябра Правапіснае камісіі Інбелкульту й БелАН (1927-30 гг.). Аўтар "Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны", самага поўнага краёвага слоўніка беларускай мовы (выдадзенага толькі па сьмерці аўтара, у 1970 годзе).
А. Аніхоўскі, інспэктар Наркамасьветы БССР. Янка Арабей, дырэктар Аршанскага рабфаку [20].
Настаўнікі Яўхім Кіпель, Лявон Апацёнак, Пятро Зарэмба й іншыя.
Таксама - лекары, стрыечныя браты Язэп і Кастусь Бараноўскія.
Сьпіс гэты ня поўны. Мы ведалі, што арыштаваных было болей. (У двух выпадках прынагода будзе названа яшчэ колькі асобаў.) А ўвогуле здавалася, што арыштам няма канца. БССР у гэтым годзе нагадвала царства турэмных ключоў. Турмы, камэры, дзьверы. і... ключы, ключы... Звон гэтых ключоў у руках тысячаў наглядчыкаў заглушаў усе іншыя гукі "рэспублікі"-камэры расейскай "турмы народаў". У Гомелі я думаў, што ў такі час сорамна быць "на волі". Але тады я ня ведаў, што так думалі і ў Менску. Улетку, калі арышты тут дашшгі да найвышэйшае ступені, той, хто заставаўся яшчэ "на волі", чуўся няёмка.
- Нібы нейкі зраднік, - сказаў аднойчы пра сябе беларускі гісторык, праф. БДУ В. Дружчыц. - Хоць ты пайдзі і сам сядзь з усімі [21].
А Мікола Манчыц, студэнт БДУ (які з патрыятычных меркаваньняў у 1925-27 гг. быў перарваў сваю навуку, каб папрацаваць ак-руговым школьнын інспэктарам у далучанай да БССР новай, Клімавіцкай, акрузе), так і зрабіў. Вярнуўшыся ў Менск з вакацыяў, ён знайшоў сваю кватэру апячатанай. Калі ад суседзяў даведаўся, што ў ён быў вобыск і што амаль усе ягоныя блізкія сябры (А. Аніхоўскі, У. Потас, П. Бабарэка і інш.); арьшгга-вавыя, ён сам пайшоў у ГПУ і згаласіўся.
Там яго прынялі не адразу. Прапанавалі пачакаць. Пакуль ён чакаў, надыйшлі зь пе-радачані жонкі арыштаваных. На іхныя ад-гаворы ён спакойна заявіў:
- Нічога не баюся, бо ніякае віны за сабою ня чую. Нікуды не хачу бегчы, нікуды хавацца. Хачу быць разам з усімі [22].
Усіх іх, "беларускіх буржуазных нацыяналістых", "нацдэмаў", абвінавачвалі ў тым, што яны быццам-бы (падобна "Спілцы Вызваленьня Украіны", працэс якой незадоўга перад тым закончыўся ў Харкаве) стварылі "контррэвалюцыйную антысавецкую арганізацыю" "Саюз Вызваленьня Беларусі", каторая паставіла сабе за мэту адарваць БССР ад СССР і далучыць яе да Польшчы. На люты 1931 г. быў уніцыянаваны публічны працэс, для падрыхтоўкі якога з Масквы ў Менск быў камандыраваны афіцэр ГПУ Аргаў.
Найперш спаміж арыштаваных ГПУ шукала "фігуру лідэра", які-б на працэсе мог выступіць у ролі "кіраўніка" "арганізацыі", што ў запраўднасьці азначала-б у ролі правакатара ня толькі ў дачыненьні да арыштаваных сяброў, але й наагул да ўсяе беларускае інтэлігэнцыі. Прапазыцыі былі зробленыя А. Цьвікевічу, Я. Лёсіку, С. Некрашэвічу й 3. Прышчэпаву. Усе яны адзін за другім не без драматычных сцэнаў прапазыцыю адкінулі. Тады прапазыцыі былі робленыя не арыштаваным - Янку Купале й прэзыдэнту БелАЦ праф. У. Ігнатоўскаму, пра што мы даведаліся ўжо будучы ў лягеры.
"Лідэра" аднак не знайшлі. Эвідэнцыі для абвінавачаньня ня мелі. Працэс ня клеіўся і, урэшце, быў зусім адклікавы. Праўда, за гэта была заплачана вялікая цана: спроба самагубства С. Некрашэвіча (ён выкінуўся ўнутры "Амэрыканкі" з другога паверху - не забіўся, але паламаў сабе ногі), спроба самагубства Я. Купалы (ён зрабіў сабе гаракіры - магла быць сьмерць, але яго адратавалі) і самагубства У. Іганатоўскага (4. П. 1931 г. ён застрэліўся).
Пазьней сталася ведамым, што ў канцы красавіка 1931 г. адных із іх ГПУ ўсё-ж такі засудзіла на розныя тэрміны канцэнтрацыйных лягероў (А. Баліцкі, 3. Прышчэпаў, Алесь Адамовіч, Г. Гарэцкі, Ф. Ждановіч, П. Ілічонак, Я. Арабей), другіх звольніла з-пад арышту (А. Гурло, М. Байкоў, В. Шашалевіч, Ф. Купцэвіч, С. Дубінскі, Б. Эпімах-Шыпіла, П. Жарскі), а бальшыню - у адміністрацыйным парадку вывезла із БССР на 5 год ссылкі ў раёны Волгі й поўначы РСФСР.
У турме і ў лягерох пра "Саюз Вызваленьня Беларусі" пераважала думка, што такое арганізацыі (ды яшчэ з такой кампрамітуючай яе ідэйна-палітычнай пазыцыяй) ня было, што гэта фікцыя ГПУ для апраўданьня рэпрэсіяў супраць нацыянальнай беларускай інтэлігэнцыі. Але, разам з тым, ня верылася і галоўна не хацелася верыць, што ў гэтым асяродзьдзі нацыянальнай беларускай эліты ня было ніякага арганізаванага дзеяньня. Штосьці, у якойсь форме мусіла быць, бо не магло ня быць. Гэта дрэнна сьведчыла-б пра арыштаваных: згадзіліся на БССР? пайшлі на службу маскоўскага рэжыму? Неверагодна. Ідэя зьняцьця з крыжа Беларусі, нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня яе ня была для іх разьменнымі срэбранікамі, а адзіным найвышэйшым сэнсам іхнага жыцьця. Нажаль, ніводзін із лідэраў гэтае групы не знайшоўся на свабодзе, каб даць аўтарытэтны адказ на пытаньне. Усе яны ў 1936-38 гг. загінулі.

ЭТАП

Кожны дзень у нашу камэру ўпіхаюць усё новых і новых вязьняў. Зь іншых камэраў і іншых турмаў. Калі ўжо напхана было сталькі, што й павярнуцца ня было як - гэта была прыкмета хуткага этапу.
Доўга чакаць на яго не давялося. 26-га кастрьгчніка раніцою праз адчыненыя дзьверы нам прачыталі сьпіс, хто з нашае камэры павінен падрыхтавацца на этап. А неўзабаве із усіх перасыльных камэраў, з "рэчамі", нас выклікаюць на калідор, скуль пасьля розных строяў, "пераклічак" і лічэньняў выводзяць на турэмны двор, групамі вядуць у лазьню й на "пражарку" вопраткі ў "вашабойцы". Па звароце на турэмны двор нас прымае канвой.
Пачынаюцца новыя "пераклічкі", строі, пералічэньні, бясконцае пераганяньне зь месца на месца, з "рэчамі", бяз "рэчаў" - цэлы дзень. I пры тым скрозь адна й тая-ж каманда: - Становись!.. Разберись!.. Подтянись!.. Наўперад канвой бярэцца за рэвізію "рэчаў". Якія там "рэчы" ў вязьня!. Але і зь іх у нас адбіраюць (калі ў каго знойдуць): усё мэталёвае й шкляное (апрача "кружки") - нажы, брытвы, іголкі, шклянкі... і нат лыжкі (гэта ўсё - "холодное оружие", каторае можа быць ужыта пры спробе ўцёкаў, а "ложку в лагере вам дадут!"); усе пісьмовыя прылады й прыналежнасьці - алавікі, паперу, канвэрты, паштовыя значкі й г.д. (каб у дарозе "никто не смел писать никаких писем"); кніжкі, часапісы, газэты ("зачем их везти в лагерь? в лагере для интересующихся почитать есть ленинские утолки"). Сухары разламваюцца. Мяккія прадукты - хлеб, сала, масла, сыр і інш. - кожны кавалак праколваецца шылам (ці не схавана тут штось із недазволенага?.. а ну-ж кулямёт!).
Пасьля рэвізіі "рэчаў" - асабісты вобыск. Правяраюцца кішэні. Абмацваецца зьверху данізу ўся вопратка. Зноў-жа.
- Снимите обувь! Откройте рот! Подымите язык!..
Знойдзеныя пры гэтым грошы канфіскуюцца (у лягеры вязьню трымаць іх "не положено", а канфіскаваныя - у лягеры быццам-бы будуць упісаныя на нашыя рахўнкі). Наступна, пры стале, на якім горы канвэртаў з пэрсанальнымі дадзенымі (асобны канвэрт на кожнага вязьня), у нас пытаюць:
- Фамилия?
- Имя и отчество?
- Год рождения?
- Статья?
- Срок заключения?
Ува ўсёй гэтай мітусьні й штурханіне наш гурток з 12- ае камэры -мае сябры-альтруіс-тыя (Я. Кузьменка, А. Сталовіч, А. Лантас, В. Турчын) і інж. I. Штаненка, якім з часам пашчасьціла "перабрацца" да нас, М. Доўнар, А. Насеньнік і я - кожны раз разьбіваецца. Але ў кожны наступны строй нам удаецца ізноў сабрацца разам, стаць побач. Гэта вельмі важна, каб мець шанс трапіць у вадзін вагон і купэ. Толькі бедны айцец Паўскі, ня выкліканы на наш этап, надален застаўся ў турме.
К вечару прыймо этапу было закончана. Цэлая агромністая партыя была падзелена на часткі, каб часткамі гнаць на "пагрузку" ў вагоны. Усіх разам для канвою нас было-б зашмат.
Ужо добра сьцямнела, калі мы, гатовыя, стаялі перад выхадам з турэмнага двара. Начальнік канвою чытае нам сваю "малітву":
- ... Шаг влево, шаг вправо... без предупреждения будет применено оружие... Адчыняецца цяжкая жалезная брама, і наша стракатая, абшарпаная калёна, з "рэчамі" ў руках ці абвешаная імі сьпераду й ззаду праз плячо, акружаная з усіх бакоў канвоем і сабакамі, вываліваецца на вуліцу сталіцы. Там да турмы ціснуўся натоўп праважаючых, каму якойсь дарогаю стала ведама пра этап. Пешая й конная міліцыя адсоўвае іх далей ад турэмнай брамы. У натоўпе (як я даведаўся пазьней) ад самае раніцы стаяў і мой бацька.
Аднак ні ён мяне, ні я яго ня бачылі.
На чыгуначнай станцыі нас падвялі да эшалёну "сталыпінскіх" вагонаў, які стаяў на "за-пасных лініях".
"Сталыпінскі" вагон - гэта маленькая турма на колах. У ім, як і ў звычайным пасажырскім вагоне - калідор і купэ, якія тут завуцца "клеткамі". Ад калідору "клеткі" аддзеленыя не дашчанай сьцяною, а, як у зьвярынцы, суцэльнымі, праз увесь вагон, кратамі з грубага дроту. У кожную "клетку" - краты- дзьверы, з "клеткі" навонкі - невялічкае закратаванае вакенца. У дзьвярах ёсьць другія, маленькія, дзьверцы, праз якія ў "клетку" падаецца ежа й вада. На дзьвярах і дзьверцах - замкі. Лаўкі 2-га паверху "клеткі" шчыльна сходзяцца, і, каб лезьці на іх і на "багажныя" лаўкі 3-га паверху, пры дзьвярах у іх выразана дзірка. Вагон мае 8 "клетак" для вязьняў і адно адкрытае купэ для канваіраў.
"Сталыпінскімі" яны завуцца таму, што ўпяршыню для транспартацыі вязьняў былі ўжытыя пры царскім прэм'ер- міністру Сталы-Ігіне. Савецкаму ўраду яны дасталіся ў спадчыну. Розьніца тут паміж "издевательским" царскім часам і "заботливым" савецкім адна: Сталыпін садзіў у "клетку" па 6 вязьняў, а Сталін - па 16 і болей.
Такіх "сталыпінаў" для нас стаяла 12. 2 зь іх былі для жанчынаў. Ззаду дадаткова чырванелі 3 таварныя вагоны: санітарны, прадуктовы й карцэр. Звачыць, калі памножыць 16 асобаў на 8 "клетак", а тады на 12 вагонаў - усіх нас у эшалёне будзе болей за 1.500 вязьняў.
Нам было загадана заходзіць у вагон і па16 асобаў у "клетку". 10 асобаў - на 1-шы паверх (па 5-ёх на кожную лаўку), 4 - на 2-гі й 2 - на 3-ці. "Рэчы" браць з сабою або класьці пад лаўкі й на праход 1-га паверху.
Калі мы ўлезьлі ў сваю "клетку", было так цесна, што мы доўга не маглі ў ёй разьмясьціцца. Апрача таго, мусілі пакутаваць ад стамляючай цела аднастайнасьці пазыцыі. На 1- ым паверсе можна толькі сядзець (легчы няма месца, а стаць не дазваляюць нізкія лаўкі 2-га паверху). На 2-ім і 3-ім паверхах можна толькі ляжаць. Сярэднія двох на 2-ім паверсе могуць і сесьці, але ці яны сядуць, ці лягуць, ногі іхныя праз дзірку будуць боўтацца перад чыімсь носам на 1-ым паверсе. Нідзе няма месца стаць, выпрастаўшыся.
Пасьля турмы і стомы дня ўсім хацелася хутчэй адпачыць і адаспацца, аднак гэта было немажлівым: на 16 месцаў у "клетцы" - "ляжачых" усяго 6. Таму спаць лазілі наверх па чарзе.
Праверыўшы, каб у кожнай "клетцы" было ня меней 16 вязьняў, нам выдалі на двое сутак "довольствине" - па селядцу й кіляграму хлеба.
Ужо, відаць, па 12-ай начы. Сьлепа сьвеціць скупое сьвятло. На нашым баку кратаў і замкоў паволі сьціхае людзкая гамана. На другім - канваіры ўсё яшчэ чымсьці занятыя каля свайго купэ. Адзін зь іх, дзяжурны, пахаджае па калідору, час- ад-часу робіць тыя ці іншыя ўвагі ў "клетку". Самастойна ад яго пятляе "учёный пёс", тыцкае мордаю па кратах, важна спаглядаючы на давераную яму "скацінку". Нарэшце, уздрыгнуўся цягнік, цяжка наладавакы. Зарыпелі колы, тармазы. Здаецца, паехалі...
Я сяджу на лаўцы 1-га паверху. На думку мне прыходзяць В. Лантас і Л. Балой. Мы толькі выяжджаем, а яны ўжо дзесь на месцы ссылкі, у Валагдзе й Архангельску. Яшчэ ў Гомельскай турме, за дзень перад нашым этапам на Менск, ад Балоя я атрымаў ліст із штэмпелем Бутырскай турмы ў Маскве. Апошні сказ ягонага ліста мяне ўразіў: "Мужайцеся!" Дзіўна, здалося мне. Як гэта турэмная цэнзура прапусьціла такі сказ?.. Вочы мае зьліпаюцца, і я памаленьку драмлю.
Наш эшалён пасоўваецца павольна. Ідзе вылучна ўначы, а на дзень яго заганяюць дзесь на 10-ыя калеі якойсь станцыі, усунуўшы паміж таварных саставаў. Рэгулярна праз колькі гадзінаў дзяжурны канваір абходзіць вагон і пералічае агульную колькасьць вязьняў у кожнай "клетцы". На астаноўках цягніка звонку вагона да нас даносіцца тупат і шорганьне ног, крыкі, стук малаткоў. Мы ведаем: гэта канваіры вонкавай аховы абходзяць эшалён і драўлянымі малаткамі абстукваюць сьцены, лазяць пад вагоны й на дах, шукаюць, ці няма дзе дзіркі, зробленай вязьняні для ўцёкаў.
Сьвітала, калі мы прыехалі на таварную станцыю Ворша. Тут, відаць, будзем дняваць. Наш эшалён памалу сунецца паўз даўгі састаў таварных вагонаў, каля якіх бегаюць канваіры й міліцыя. А ўздоўж саставу, на зямлі, сядзіць з вузламі вялізная чарада жанчынаў, бабулек, старых мужчынаў і дзяцей, ахутаных коўдрамі, мяшкамі й чым хто мог. Гэта рыхтуецца "пагрузка" "кулакоў" на ссылку. Пазьней - у Маскве, у якімсь сьляпым куце ня ведаем якога вакзалу, побач нас стаяў такі-ж, як і наш, эшалён казалі, з Харкава; а ў Вятцы - эшалён "кулакоў" з Мазыра.
Мы пачынаем "запаўняць анкеты". Так на жартоўнай мове палітычных вязьняў звалася знаёмства з новымі сябрамі. Часу на гэта ў нас было досыць, а пра сыстэму "сэксоцтва" (так разьвітую ГПУ й НКВД пазьней) у тым часе яшчэ нічога ня было чуваць.
3 8-мю із 16-ці ў нашай "клетцы" чытач ужо знаёмы. Гэта наш гурток з 12-ае камэры. Нам удалося ўсім трапіць у вадну "клетку".
З 8-мю іншымі сябрамі мы спаткаліся тут упяршыню. Гэта былі:
Малады, гадоў 30-ці, настаўнік із Случчыны Мяцельскі.
Разам зь ім, па аднэй і тэй-жа палітычнай справе, была група моладзі. У нашай "клетцы" з гэтае групы было двох юнакоў па 16 год, Шмаль і Заблоцкі.
"Польскі шпіён" - таксама случчак, студэнт Менскага Белпэдтэхнікуму Жукоўскі. Гэта ён расказаў нам гісторыю пра вайсковую арганізацыю П. Люцко.
Спакойны й стрыманы камандзер роты Чырвонай арміі, бабруйчанін Царык.
Старэйшы дзядзька, селянін із Койданаўскага раёну. Прозьвішча ягонага ў маіх нататках я не знайшоў. Аднак добра памятаю, за што ён арыштаваны: чытаў у царкве Апостала.
Янка Петрыкаў із Брагінскага раёну. Цяпер яму 17 год. Летась, раньняй восеньню 1929 г., сям'ю ягонага бацькі "раскулачылі". Самога бацьку забралі ў турму, і яны ня ведаюць - расстралялі яго ці вывезьлі куды ў канцэнтрацыйны лягер. Рэшту сям'і - маці, малодшую сястру, яго, дзеда й бабу - выслалі ў Котлас. Там іхны эшалён выладавалі й пагналі ў перасыльны лягер, раскінуты за местам, недалёка ад р. Паўночная Дзьвіна. Гэта кавалак поля, абгароджаны калючым дротам. Падлога ў ім - голая зямля, дах - адкрытае неба. Будынак - толькі для адміністрацыі. Тут было да 20.000 і болей "кулакоў". Амаль штодня адных сюды прыганялі, другіх - выганялі на далейшы этап, трэціх, памерлых, выносілі за дрот у ямы.
Праз колькі дзён партыю, у якую трапіла сям'я Петрыкава, заладавалі ў трум баржы і Паўночнай Дзьвіной павезьлі далей на поўнач. У перапоўненым труме, бяз уборных і параш, мужчыны, жанчыны, старыя, бацькі й дзеці - усе разам. А над намі, на доку, вар-тавыя з карабінамі. Ніякае абслугі, ніякіх харчовых пайкоў.
Так ехалі да раённага цэнтру Верхняя Тойма. Адтуль пехатою іх пагналі на ўсход, у тайгу. Частку рэчаў везьлі ззаду на конях, другую - яны самі несьлі на сабе. Ні дарог, ні населеных пунктаў. Адно - лес і балоты. Калі пераправіліся на другі бок ракі Пінегі, ім абвесьцілі, што яны болей не грамадзяне, а "спецпереселенцы" і павінны будаваць тут для сябе "спецпоселок". Для рэгістрацыі й уліку іх была створана камэндатура з камэндантам і міліцыянэрамі.
Так у глухой тайзе (да бліжэйшага населенага пункту трэба йсьці колькі дзён) яны змушаныя былі пачынаць новае жыцьцё. Бяз жыльлёвых будынкаў, бяз інструмэнтаў працы, бяз хлеба й іншых прадуктаў харчаваньня, бяз... амаль бяз нічога, як у каменным веку. У дадатак: без дакумантаў, без усялякіх правоў, а ў тым і бяз Іграва руху. Нікуды адсюль ня мелі права ні йсьці, ні ехаць. Жыць толькі тут, сярод зьвяроў і камароў, або выміраць.
Удзень працаздольныя павінны былі йсьці на працу - пілаваць лес, траляваць яго да р. Пінегі, вязаць плыты - а вечарамі амаль голымі рукамі, бяз рыдлёўкі й сакеры, будаваць сабе зямлянкі. Харчаваліся галоўна ягадамі й рыбаю.
Хутка надыйшла суровая зіма. Да голаду далучыўся люты холад. Пачаліся павальныя хваробы й мор. А яны... без лекароў, бяз лекаў, бяз шпіталю. Да вясны бальшыня зь іх вымерла, дзеці блізу пагалоўна. Зь ягонае сям'і - маці й сястра.
Тады дзед ягоны сказаў яму: "Мы тут усе загінем ад голаду, холаду й хваробаў. Але мы хоць троху пажылі. А ты?.. Спрабуй, унучак, свайго шчасьця. А ну-ж удасца табе вырвац- ца із гэтага пекла. Кіруйся да цёткі. Яна прыме цябе".
I Янка ўцёк. Ішоў і ехаў, хаваючыся, галодны - як дзе мог. Яму пашчасьціла: ён дацягнуўся да свае цёткі ў суседняе ад іхнага сяло, куды яна выйшла замуж. Колькі тыдняў пажыў там спакойна. Тады пачаліся гутаркі: "кулацкі сынок" уцёк із ссылкі. Цётцы парадзілі, каб пляменьнік публічна адрокся ад свайго бацькі "кулака".
- Я плакаў, не хацеў гэтага рабіць, - казаў нам Янка, - але зрабіў. Мяне пакінулі ў спакою. Ды не надоўга. Хтось напісаў у газэту, што маё адрачэньне ад бацькі - гэта "манэўр клясавага ворага". I мяне арыштавалі зноў.
Апошні незнаёмец у нашай "клетцы" - перабежчык із Заходняй Беларусі, Вярбіцкі. Малады хлапец, але дужа худы - адна скура й косьці. Ня меў бядак ні ад каго перадачаў, жыў на адным турэмным пайку.
Дома, будучы парабкам у якімсь двары каля Радашковічаў, наслухаўся радыё зь Менску, паверыў, што "там будуецца Беларускі Дом", і людзі жывуць шчасьліва. I вось у 1928 г. ён нелегальна перайшоў у Савецкую Беларусь. На мяжы савецкія пагранічнікі яго затрымалі й перавезьлі ў Менскае ГПУ. Там, праверыўшы, праз нейкі час яго звольнілі і накіравалі на працу ў саўгас. У саўгасе яму не спадабалася, і ён пачаў прасіць дазволу вярнуцца назад, у Заходнюю Беларусь. Такога дазволу яму ніхто ня даў. Таму ён вырашыў уцякаць без дазволу. На мяжы яго затрымалі ізноў, пасадзілі ў Менскую "Амэрыканку". I ўжо цяпер як "польскі шпіён" едзе з намі ў канцэнтрацыйны лягер.
Усю дарогу ён не даваў нам супакою сваім бедаваньнем:
- Божачка мой! Які я дурань!.. Які ідыёт!.. Паверыў радыо. Бацькі адгаворвалі, а я пайшоў. Яны цяпер думаюць, што я мо й праўда шчасьлівы. А я, балда, гіну тут... Найбольшыя пакуты на этапе - нястача вады й недаступнасьць уборнай.
Вады даецца толькі 3 "кружки" на суткі, а зьедзены селядзец жадае плаваць. Дзеля таго ў вагоне амаль ня спыняюцца мольбы:
- Канваір, вады!
- Вады!.. Вады!.. - нясецца із усіх "клетак".
I цьвёрды адказ канваіра:
- Ты получил свое. Больше не получишь. Яшчэ горшая пакута з уборнаю. "На оправку" водзяць усяго 2 разы: па чарзе - "клетка" за "клеткаю", пааднаму. Прычым, дзьверы ў уборную адчыненыя (каб вязень ня мог выс-качыць праз вакно), а перад дзьвярыма стаіць канваір і кожнага падганяе:
- Быстро! Быстро!.. Росселся как! Другие ведь ждут. Паза чаргою ня пускаюць нікога, нават хворага на расстройства органаў страваваньня. Прасі, не прасі - хоць ты лопні. I ў вагоне 24 гадзіны стогны й літаньні:
- Канваір, пусьці "на апраўку"!
- "На апраўку"...
- Жывот...
I спакойны голас канваіра:
- Пойдешь в свое время.
- Канваір, даражэнькі, пусьці-ж...
- Жди своей очереди. Не сдохнешь!
- Не магу трымацца болей...
- Катай в сапог!
I так усю дарогу.
У які лягер нас вязуць, нам не абвесьцілі. а канвой трымае гэта ў сакрэце. Пэўным ёсьць адно, што вязуць, згодна прысуду, у якісь лягер "особого назначення ГПУ". ІПто гэта за лягер, ніхто із нас ня ведае. Наагул-жа было чуваць, што ў гэтым часе ў царстве ссылак і лягероў - на гэтай вялічэзнай Галгофе народаў СССР - ГПУ, на дырэктыву ЦК партыі, із шалёнай хуткасьцю разбудоўвае ненажэрныя людабойні, займаючы імі агромністы абшар ад Мурманску й Карэліі і да Уладзівастоку й Японскага мора.
Мы ўжо мінулі Маскву, Вятку, Перм. Тут нас болей не хаваюць, вязуць адкрыта - і ўначы, і ўдзень. Праз краты й абледзянелае вакенца мы бачым аднастайны, пануры краявід: лес і сьнег, сьнег і лес. Толькі зрэдку прамільгне чыгуначная станцыя зь невялічкім селішчам пры ёй.
... Турма - за намі. А што - перад намі ?
Ці выжывем? Ці вернемся назад?.. Няма сумніву: многіх із нас цягнік вязе назаўсёды, без звароту ў Беларусь, а то й зусім без звароту "на волю". Каму із нас які лёс, пакажа будучыня.

ВІШАРСКІЯ ЛЯГЕРЫ

Пасьля Пермі наш цягнік мінуў Чусавой, Кізел, яшчэ колькі невялікіх местаў і раніцою 1-га лістапада спыніўся ў полі за кілямэтр перад станцыяй Усольле Пермскай чыгункі.
Не прайшло й паўгадзіны, як нам загадалі выходзіць з вагонаў.
Адзін па адным саскакваем з прыступак проста ў сьнег. У руках сьціскаем свае "рэчы" - розныя торбы, вузлы, скрыначкі, абдзёртыя па этапах і камэрах куфэркі, часта з паабрыванымі ручкамі й абы-чым паперавязваныя. Стаяць на нагах амаль ня можам: ад язды ў "клетках" і слабасьці кружыцца галава. Мы хістаемся, бы п'яныя. Тупаем па сьнезе, разьмінаем зацёкшыя ногі й сьпіны.
Круціць сьнежная завея. Рве вецер.
- По пятеркам разберись! - чуецца каманда начальніка канвою.
Нам чытаюць сьпіс, хто із нас застаецца тут, у Усольлі, а хто едзе далей. Затым нас пасоўваюць убок, бліжэй да станцыі, дзе мы бачым, побач нашага, другі, такі-ж, як і наш, эшалён, як пазьней выявілася, з Воршы (з Аршанскай перасыльной турмы). Эшалён той прыйшоў сюды ўчора ўвечары, а "разгружаюць" яго разам з нашым сёньня, дзелячы таксама, як і наш, паміж Усольлем і неназваным іншым лягерам.
Усіх тых, каго павязуць кудысь далей, "пагрузілі" ў вагоны Аршанскага эшалёну, а нас дзьвюма асобнымі групамі злучылі ў вадну калёну й пагналі ў лягер, скуль за намі быў прысланы дадатковы "нарад" канвою.
Месім нагамі сьнег. Цягнем на сабе свае "рэчы". Пад рукі вядзем слабых і хворых... А вецер і сьнежная замяць зьбіваюць з ног.
Калі-б хто збоку наглядаў гэтую даўгую працэсію (нас было ўсіх разам каля 2.000 вязьняў), бачыў-бы, як зь неба зьвісае густая сетка грубых, кручаных ветрам сьнежных вяровак, а праз яе ў павольнай хадзе прарываюцца абвітыя- аблепленыя тыні белымі вяроўкамі нястройныя рады дзіўных постацяў. На адных із іх з-пад сьнежнага покрыва можна распазнаць польты, кажухі, курткі; на другіх - толькі кашулі зь перакінутымі праз сыгіну "коцамі" ці іншымі шматамі. На нагах - у каго боты, чаравікі; а ў каго камашы й лёгкія сандалі. На галовах - дзе якаясь шапка, пераважна летняя; дзе ануча ў ролі хусткі; а дзе камяк сьнегу, прыліплы да каротка абстрыжаных валасоў. Блізу ні ў каго рукавіцаў.
Сьнег падае й падае, а фантастычная працэсія жывых "сьнежных бабаў", падганяная канвоем і сабакамі, рушыцца ў кірунку лягеру.
Вось мы ўжо падыходзім да яго. Маладыя, густа параскіданыя хвойкі расступіліся, і нашым вачам адкрыўся вялізны мураваны будынак у форме літары "п". Вакол яго яшчэ няма калючага дроту, адно цясьнейшы ланцуг лягернай аховы. З трох бакоў будынка - хваёвы лес, з чацьвертага, уваходнага - пляц, у цэнтры каторага ледзь відаць засыпаны сьнегам даўгі просты стол, зьбіты з дошак.
Галаву калёны завярнулі, правялі ўздоўж стала, спынілі. Тады рэшту калёны дзялілі на часткі й ставілі іх адну за аднэй перад сталом. А за сталом, як за прылаўкам крамы, стаялі лягерныя ''прыёмшчыкі" "жывога" тавару": камэндант Усольскага "лагпункту" Строганаў - круглатвары, тлусты нашчадак тутэйшых расейскіх магнатаў-соляпрамыслоўцаў; камэндант гэтага будынка Савельлеў - рыжавусы з густым рабаціньнем на чырвоным твары канакрад-рэцэдывісты з-над Волгі; памочнік ягоны ў шапцы-"будзёнаўцы" й з даўгім кантовым дрынам у руцэ, за вочы званы мянушкаю Арап; начальнік УРЧ [23] Новікаў, нашы будучыя ротныя камандзеры, яшчэ колькі дробных урадоўцаў і асобна ўбаку аддзел лягернага канвою. Огроганаў, Новікаў, Савельлеў і Арап перакінутыя сюды із Салаўкоў, дзе яны набылі прафэсію лягерных адміністратараў.
Этапны канвой нас здае, а лягернае начальства прымае; сьпярша - "аршанцаў", а потым - нас, "мянчанаў".
На стол ускочыў якісь пісар УРЧ. Яму пачалі падаваць пачкі канвэртаў, і ён зь іх грамавым голасам выгукваў прозьвішчы. Кожны выкліканы падбягае з "рэчамі" да стала, называе сваё ймя і ймя па бацьку, год народзінаў, артыкул абвінавачаньня й тэрмін засуду. Канвэрт ягоны з пэрсанальнымі дадзенымі кідаецца ў скрынку, а сам ён сьпяшаецца ў строй на другі бок стала. Калі хто дзе зазяваецца ці рушыцца недастаткова таропка, дастае ад Арапа дрынам па сьпіне.
Такая працэдура цягнецца болей за дзьве гадзіны. Пасьля таго нас "разьбіваюць" на роты.
Сьнежная завея ня сьціхае. Мы пазамярзалі да немажлівага. Бровы, вусы, бароды абледзянелі. Ногі, рукі - як чужыя. Некалькі чалавек упала, іх занесьлі ў будынак. А нас усё яшчэ ня пускаюць туды. Строганаў узьлез на стол і абвесьціў, што будзе вучыць нас спатыкаць начальніка аддзяленьня лягеру, які хутка мае сюды прыехаць. Мы павінны навучыцца на прывітаньне начальніка дружна адказаць "Здра". I гэты "отпрыск" былых царскіх апрычнікаў, паводля завучаных ім салавецкіх рэцэптаў, пачаў вучыць нас гэтаму "Здра".
- Здорово, преступная "братня"! Цішыня. Адно колькі выпадковых галасоў сарвалася з вуснаў.
- Ах, так?! Я научу вас (такую ды раз-гэтакую вашу маць...) Как миленьких, научу... или катлеты сделаю из вас! Ротные, займите ваши места. I ён пачаў нанова:
- Здорово, "контрыки"!
Дужа слабое "Здра".
- Не слышу!
Крышку мацнейшае.
- Громче!
Яшчэ трохі мацнейшае.
- Дружнее!
- Здра!
- Еще раз!
- Здра!
- Веселее!
- Здра!..
Строганаў ужо сам ахрып, а ўсё вучыць і вучыць нас. А мы, акачанелыя ад марозу й сьнегу, із апошніх сілаў стараемся крычаць гэтае праклятае "Здра", каб хутчэй толькі скончыўся зьдзек.
Ды вось паказаўся й чаканы вазок із запрэжаным у яго сівым стаеньнікам. У перадку - фурман.
Стоганаў скамандаваў:
- Для приветствия начальника отделения... смирно! Куляй сарваўся з стала й бягом кінуўся насустрач вазку. Стаў перад ім на зважай і павайсковаму адрапартаваў, што этап прыняты.
Начальнік аддзяленьня, Стукаў, стары чэкісты із Сьвярдлоўска й былы салаўчанін, у даўгім чорным скураным плашчы, з ромбамі на пятліцах і маўзерам на баку, стаў на сядзеньне вазка й гаркнуў:
- Здорово, рабочие роты!
- Здра! - адказалі мы.
Ён выйшаў з вазка й пад эскортам Строганава, Савельлева, Новікава й ротных пайшоў аглядаць сярэдзіну будынка, змусіўшы нас ізноў чакаць на сябе. Калі прыйшоў назад, яму падставілі табурэт узьлезьці на стол; і ён зьвярнуўся да нас з "прывітальнай" прамоваю:
- Вы сюда не в гости к тетце приехали...И зарубите себе на носу: здесь вы имеете только одно право - беспрекословно и безоговорочно исполнять все приказания и распоряжения лагернаво начальства... И еще запомните: за невыполнение норм работы и за побеги из лагеря - круговая порука. Будете отвечать все за одново и один за всех... А каждаво беглеца и таво, кто не захочет здесь исправиться, ждет заслуженное наказание. Как говорит наша русская пословица - горбатаво могила исправит. Да какая там черта могила - яма собачья... Понятно?..
- Панятна, - паўтарылі слабыя галасы.
Пасьля "прывітаньня" нас ротамі павялі ў сярэдзіну будынка. Нашу роту вядуць на 2-гі паверх. Ідзем даўжэзнымі калідорамі, зь якіх дзьверы ў вялікія салі й меншыя пакоі. Салі яшчэ не перагароджаныя на пакоі, дзьверы ў іх не паўстаўляныя, сьцены скрозь цагляныя, не паштукатураныя - на ўсім ляжыць адбітак незакончанасьці.
Дзеля таго, што ўжо вечарэе, з рэдкіх электрычных лямпачак, што зьвісаюць із столі, падае слабое сьвятло. Востры смурод ад карболкі пасьля дэзынфэкцыі будынка дзярэ горла.
Уваходзім у прызначаную нам салю. Па-сярэдзіне яе - праход, у каторым стаяць дзьве невялікія бляшаныя печкі- "буржуйкі" з трубамі ў вокны. На два бакі ад праходу - 2-ухпавярховыя нары.
Нам даюць гадзіну часу "разабрацца" на нарах. Займаем на сырых негабляваных дошках вузкія месцы. Як і ў турме - без аніякае пасьцельнае бялізны. Халаднавата: печкі болей дымяць, чымся грэюць, ад вакон дзьме. Цесна: ан нарах для ўсіх не хапае месца; тыя, што йшлі ззаду, свае "рэчы" кладуць у праходзе й пад нарамі. Перад "адбоем" нас будуць яшчэ цясьней сьціскаць, каб уціснуць на нары ўсіх.
Пачуўся рэзкі чыгунны звон... На дварэ, блізка ад уваходу ў будынак, стаіць слуп. На ім за дрот падвешаны кавалак рэйкі, па якой 4 разы на дзень б'юць малатком - на "пад'ём", на пачатак і канец "вячэрняй паверкі" й на "адбой". Цяпер гэта сыгнал на пачатак "вячэрняй паверкі".
Выскакваем на калідор, дзе кожная рота выстрайваецца асобна. Зьяўляецца Арап. Ротны камандуе: - Для сдачи рапорта, 3-ья рота, смирно! Падыходзіць да Арапа, здае яму вусны й пісьмовы рапарт аб колькасным складзе роты. Із вуснага мы даведваемся, што з нашае роты сёньня двох вязьняў памерла, а трох із адмарожанымі нагамі й рукамі накіраваныя ў лягерны лазарэт.
Калі Арап адыйшоў, ротны даў нам некаторыя інфармацыі. Ён сказаў, што наш лягерны пункт завецца "Больничный Городок". Пазьней мы будзем тут валіць лес, рашчышчаць поле для вуліцаў і будаваць места Беразьнікі. Бальнічны Гарадок - першы будынак будучага места й завецца так таму, што ў ім будзе шпіталь. Цяпер ён - карантынны пункт 2-га аддзяленьня Вішарскіх лягероў асобнага прызначэньня ГПУ (у скароце - ВЛОН ОГПУ ці Вішлагу). У карантыне мы прабудзем 4 тыдні, пасьля чаго УРЧ разьмяркуе нас па "лагпунктах" і "камандыроўках" 2-га аддзяленьня. Самы блізкі ад нас "лагпункт" - Усольскі. Да яго каля двох кілямэтраў. Пры ім і Упраўленьне 2-га аддзяленьня на чале із Сгукавым. Закончыў ротны інфармацыю паведамленьнем, што заўтра мы будзем мець "санобработку" й "медосмотр".
Да "адбою" мы даведаліся, што другую частку нашых эшалёнаў (менскага й аршанскага) накіравалі ў Краснавішарск - "лагпункт" 1-га аддзяленьня Вішлагу. Ад станцыі Усольле паўз р. Каму яны будуць ехаць цягніком яшчэ кілямэтраў 30, да м. Салікамск. Там канец Пермскай чыгункі, і адтуль іх пагоняць пехатою кілямэтраў 120 у тайгу. Паўночней Салікамску, з усходняга боку ў Каму ўпадае ейны прыток - р. Вішара, імем якой і названы наш лягер. На беразе гэтай ракі к. 1925 г. было заснавана Вішарскае аддзяленьне Салавецкіх канцэнтрацыйных лягероў. У 1929 г. ператворанае ў самастойны лягер. Там вязьні пабудавалі м. Краснавішарск, дзе, апрача "лагпункту", месьціцца Упраўленьне 1-га аддзяленьня й галоўнае Упраўленьне ўсіх Вішарскіх лягероў.
Із нашае "клеткі" ў Краснавішарск павезьлі-пагналі Сталовіча, Мяцельскага, Штаненку, Жукоўскага й Вярбіцкага. Цяпер мы ўжо ведаем, куды нас прывезьлі. Гэта раён на мяжы Паўночнага й Сярэдняга Уралу, зямля комі-пермякоў і комі-зыранаў, улучаная ў РСФСР. Пасуседзтву жывуць удмурты, татары, башкіры, мансі й іншыя фугра-фінскія й цюрскія народы. У местах - шмат расейцаў і ссыльных. Клімат тут жорсткі: доўгая (6 месяцаў) зіма зь вялікімі марозамі (да 40° С і ніжэй) і сьнежнымі завеямі.
У гэтыя мясьціны Паўночнага Уралу - у Перм, Чусавой, Салікамск, Чэрдынь і інш.
- у 1863-65 гг. было саслана шмат паўстанцаў К. Каліноўскага. Спаміж іх, у Салікамск - згадваную намі дачку В. Дуніна-Марцінкевіча, Камілу. Толькі ў 1880 г. яна вярнулася із ссылкі ў Беларусь і хутка пасьля таго,у тым-жа годзе, памерла. Праз паўгода сюды прывязуць: у Краснаўфімск - А. Цьвікевіча, на другі бок Уральскага хрыбта, у Шадрынск - Язэпа Пушчу.

"САНОБРАБОТКА" Й "МЕДОСМОТР"

А 5-ай гадзіне перадраньня нас разбудзіў звон "пад'ёму". Першае, пра што мы даведаліся, мы - блізу ўсе нямыя. Ад учарайшае прастуды й карболкі ахрыплі й згубілі голас. На ўсе нашы ранішнія зборы, улучна зь сьнеданьнем, нам дадзена адна гадзіна часу. Таму трэба сьпяшацца.
Кіруемся сьпярша ў уборную. Яна, хоць і халодная, зьбітая з дошак на дварэ, ды дарога да яе, нарэшце, вольная. Але на 2.000 вязьняў уборная толькі адна, і перад ёю чарга. Пасьля ўборнай трэба йсьці памыцца. Нам кажуць: умывальняў у Бальнічным Гарадку няма. I мы з бруднымі рукамі й нямытымі тварамі ідзем на сьнеданьне.
Індывідуальна ні сьнеданьня, ні абеду, як гэта было ў турме, тут не даюць. На гэта быццам-бы няма ні посуду, ні часу. 3 посуду ёсьць толькі "бачкі" - мэталёвыя місы, якія нармальна ўжываюцца для мыцьця ног. Адзін такі "бачок" на 10 асобаў. Кожны мусіць запісацца ў якісь 10-так, пазьней - сталы (у рабочай брыгадзе, звычайна з 30 вязьняў - іх 3).
"Бачкоў" мала. I калі на кухні яны ўжо разабраныя, адзін: зь 10-тка за "бачком" мусіць стаць у чаргу каля Іб-тка каторы ўжо сьнедае. Тады, схапіўшы зводьнены "бачок" у вадну руку, а сыгіс 10-тка ў другую хутчэй ляцець у іншую чаргу - на 1-шы паверх, на кухню. Прычым, "бачок" ні перад намі, ні пасьля нас ня мыецца; мыць яго няма дзе й на такую раскошу (жартам казалі - "буржуазный предрассудок") зноў-жа брак часу: пакуль мы :будзем есьці, над нашым каркам на "бачок" будзе чакаць хтось знаступнага 10-тка.
На кухні кухар ці ягоны памочнік апусьціць свой чарпак на даўгім кію ў кацёл і выверне яго ў падстаўлены "бачок". Дзеля таго аднак, што пры кухні сталоўкі няма, "бачок" хутчэй трэба несьці назад у ротную са-лю, у якой таксама няма ні сталоў, ні лавак і ніякае іншае мэблі. "Бачок" ставіцца на край нараў, дзе увесь 10-к зь нецярплівасьцю й хваляваньнем чакае на яго.
У "бачку" - "рыбная баланда". Зь яе яшчэ йдзе пара. Ад "чаю" яна адрозьніваецца тым, што "чай" - чыстая вадзіца, а "баланда" - мутная. Праўда, у "баландзе" могуць быць рыбныя косьці, часам - хвост ці 1-2 галавы, а на паверхні абавязкава плаваюць вочы.
Тут новая праблема: есьці "баланду" няма чым. Лыжкі ў нас паадбіраў этапны канвой, запэўніўшы, што нам іх у лягеры дадуць. Засталіся яны рэдка ў каго, калі былі драўляныя. Таму чэрпаць "баланду" з "бачка" мы ў пасьпеху падрыхтаваліся чым толькі хто мог - выпрашанымі ў кагось драўлянымі лыжкамі, кубкамі, бляшанкамі ад кансэрваў, адбітым ад бутэлькі дном і іншымі чарапкамі.
Мы адразу абступілі "бачок" з усіх бакоў і з здабытымі інструмэнтамі рынуліся ў атаку - хто стоячы, хто седзячы, а хто лежачы, Як сьвіньні, із супольнага й бруднага карыта хапаем адзін перад адным навыперадкі гарачую юшку, абліваемся ёю, апальваемся, давімся касьцямі... Хутчэй, хутчэй. Часу для гутарак цяпер няма. Народжаная ў лягеры 11-ая "запаведзь" вучыць: не зявай!
Чарпака гэтых сьвіных памыяў для 10 асобаў ды яшчэ бяз хлеба (хлеб дадуць толькі ўвечары) занадта мала. Дзеля таго ў першыя дні, пакуль на карантыне панаваў хаос, некаторыя із найбольш галодных адважваліся запісацца на "баланду" ў два ці нат і тры 10-ткі й сьнедаць па два й тры разы. Але было боязна: а ну-ж правераць сьпісы, тады прапаў за 2-3 лішнія лыжкі гэтае сьмярдзючае поліўкі. I былі выпадкі, што рызыкантаў выкрывалі, валаклі ў камэнданцкі пакой і моцна білі.
А 5.30 раніцы абвешчана "санобработка". 3 Усольскага "лагпункту" прыйшлі цырульнікі, і ў каго нястрыжаная галава або хто мае бараду й вусы, павінны йсьці на калідор 1-га паверху ў чаргу. (Зь нястрыжанымі галовамі былі рэдкія адзінкі, 3 бародамі й вусамі было болей, галоўна сьвятары й старэйшыя "кулакі".)
З тых, хто ўжо пасьнедаў і не патрабаваў ісьці да цырульніка, пачалі фармаваць групы па 50 асобаў. Кожнаму з групы выдаюць абруч зь дзьвюма біркамі - маленькімі фанэрнымі дошчачкамі зь дзіркай, праз якую прывязаны хвосьцік шпагату. На абедзьвюх бірках напісаны адзін і той-жа №. Да абруча з аднэй біркай трэба прывязаць усю сваю вопратку (апрача тае, што апранута) і тут-жа кінуць у кучу для адпраўкі на дэзынфэкцыю. Другую бірку пакінуць сабе як квіток на атрыманьне вопраткі з дэзынфэкцыі. Пасьля таго групе прыдаецца канвой, і яе строем гоняць у лазьню Усольскага "лагпункту". Групу за групаю, паротна - праз кожныя 10 хвілінаў.
Крочым рэдкім маладым хвойнікам па слаба пратоптанай на глыбокім сьнезе сьцежцы. Ля брамы лягернай "вахты" "дзяжком" пералічае нас, запісвае ў свой "табель" і ўпускае за дрот на тэрьггорыю "лагпункту".
Перад лазьняю спыняемся й чакаем: там яшчэ мыецца папярэдняя група. Калі яна выйшла, нас уводзяць у перадлазьнік. У ім цесна, халодна, падлога мокрая. На мыцьцё нам даюць 10 хвілінаў. Абутак загадваюць паставіць на падлогу пры сьцяне, а верхнюю вопратку зьвязаць у вузлы й здаць на пражарку ў "вашабойку".
У самой лазьні "баншчык" выдае кожнаму "цукерку" (маленькі кавалачак мыла) і адну шайку гарачай вады. Халоднай бяры колькі хочаш, але перад кранам чарга, а час абмежаваны. Хутчэй намыльваемся, размазваем на целе гразь. I яшчэ не пасьпелі змыць яе, як краны з вадою выключаныя, вады няма. Нам камандуюць выхадзіць - на вуліцы ўжо чакае наступная група.
Выходзім назад у перадлазьнік, шукаем свой абутак і верхнюю вопратку. Вузлы нашыя выкідаюць праз вакенца на падлогу. Бяда, калі ў каго зьніклі боты, штаны ці паліто. Тузаніна. Крыкі. А нас выганяюць ужо на вуліцу. Мокрыя (ніякіх рушнікоў тут няма), амаль на хаду апранаемся, выскакваем на мароз. Усю дарогу да Бальнічнага Гарадка дрыжым ад холаду, ляскаем зубамі.
Ад 9-ай гадзіны раніцы часткамі пачалі прывозіць назад із "санобработки" нашу вопратку. Яе звальваюць у кучу на калідоры 1-га паверху. Пры кучы стаіць дзяжурны санітар, які спраўджвае №№ бірак - прывязанай да абруча з прынесенай уласьнікам вопраткі.
Адшукаць абруч із сваёй вопраткай - справа нялёгкая. Куча вялізная. Да яе не даступіцца: вакол - натоўп і валтузьня. Самыя вузлы пераблытаныя, напалову паразьвязваныя, паасобныя рэчы зусім адарваныя ад абручоў, на некаторых абручох няма бірак... Поўнае бязладзьдзе.
А калі хто знаходзіць свой абруч з вузлом, толькі дзівіцца: вузел ягоны так старанна "обработанный" і "продезинфецированный", што лепшых рэчаў у ім няма. Зь некаторых абручоў зьнята ўсё, а да іх абы-як прычэпленыя якіясь пару латаных анучаў Асабіста ў мяне зьніклі дажджавы плашч, штаны й дзьве верхнія кашулі.
Усеагульнае абурэньне. Лаянка. Пагпозы скаргаў вышэйшаму начальству. Ды ўсё надарма: пакрадзёных рэчаў ужо ніхто болей ніколі не пабачыў.
Пасьля гэтага нам абвесьцілі, што "санобработка" нас поўнасьцю закончана. Цяпер мы мусім ісьці на "медосмотр", дзе нам будзе ўстаноўлена катэгорыя працаздольнасьці. На калідор
2-га паверху з пакояў ротных і "хлебарэзак" вынесьлі сталы, лаўкі й табурэты. Пры сталох селі сябры Мэдычнае камісіі - лекары зь лягернага лазарэту. Усе яны - вязьні, у бальшыні добрыя людзі, якія стараліся кожнаму хвораму дапамагчы, але мелі для гэтага абмежаваныя мэдычныя сродкі й былі зьвязаныя па руках і нагах рознымі інструкцыямі Санітарнага ўпраўленьня ГУЛагу.
Да Бальнічнага Гарадка пад'ехаў вазок. Зь яго выйшаў досыць шчуплы чалавек сярэдняга веку - у шапцы - "будзёнаўцы", валёнках і шынялю з пісталетам на рамяні. Гэта быў Залкінд, начальнік Санчасьці 2-га аддзяленьня ВЛОН ОГПУ. Як старшыня Мэдычнай камісіі ён пайшоў на 2-гі паверх, дзе на ягоны прыезд чакалі.
На "медосмотр" нас вядуць ротамі. Распранаемся. Стаім голыя ў лінію перад сталамі. Па чарзе, якая рушыцца вельмі хутка, падыходзім да камісіі. Сьпярша ў сьпісе запаўняюцца пэрсанальныя дадзеныя. Тады - самы "осмотр". Толькі ў рэдкіх выпадках камісія затрымліваецца, калі перад ёю стаіць відавочны калека, напаўсьляпы ці глыбокі старац. Паза імі "осмотр" вельмі просты. Залкінд, часта нават і не глядзіць на падыйшоўшага, пытаецца:
- Руки, ноги есть?
- Есьць, - адказвае падыйшоўшы.
- 1-ая категория.
- Гражданін начальнік, у мяне...
- Можете идти. Следующий!
Наступна нас вядуць на 1-шы паверх, да "Вещевого склада". Тут мы павінны атрымаць лягерную ўніформу. У лягеры забаронена насіць сваю вопратку, якую па атрыманьні лягернае трэба зараз-жа здаць на "храненне" ў лягерны склад, каб пры вызвальненьні з--пад арышту, як нам тлумачаць, было ў чым ехаць дадому.
Перад складам мы стаім у чарзе, мераем і атрымліваем бушлат і шапку-вушанку аднаго із трох колераў - шэрага (як жаўнерскі шынель), чорнага ці хакі; падобныя да жаўнерскіх кашулю й штаны, грубыя чаравікі з анучамі да іх і "варежки". Усё гэта ўпісваецца ў іменную "Арматурную карточку", выдаваную кожнаму на рукі. Пры гэтым (як мы агледзеліся пазьней) робяцца злоўжываньні: нам выдаюць ужо ношаныя рэчы, а ў "Арматурную карточку" іх упісваюць як новыя. Новыя-ж рэчы працаўнікі складу потым "по блату" абменьваюць на старыя ротнаму, кухару, урадоўцам УРЧ і іншым з адміністрацыі (паводля лягернае прыказкі "Свой - своему"), каб гэтым купіць і сабе прывілей ад іх.
Апрануўшы казённую вопратку, мы ўпакоўваем сваю ўласную для здачы яе ў лягерны склад. Ужо цяпер у нас ня было надзеі атрымаць яе калі-небудзь назад. Але што-ж ты зробіш: загад ёсьць загад, ня выканаць яго мы ня можам. Ды й пасьля "санобработки" ўжо й ня было чаго здаваць, хіба што тое, што было яшчэ на нас. Да свайго пакуначка мы прывязваем бірку, на каторай самі пішам сваё ймя й прозьвішча. Ніякага квітка на здадзеныя рэчы нам не выдаюць.
А 5-7-ай гадзіне вечара нам далі першы ў лягеры абед: у вадзін "бачок" - чарпак тэй-жа "рыбнай баланды", у другі - лапатку кашы. Па абедзе я з маімі сябрамі выправіліся да камэнданта Бальнічнага Гарадка із скаргаю аб пакражы нашых рэчаў пры "санобработке". Ідзем калідорам, ледзь валочым ногі. Ня толькі рэчы нашыя, самі за дзень былі ўжо так "обработанные", што нашы і фізычныя, і псыхічныя сілы былі на вычарпаньні. Аднак мы яшчэ неяк трымалися. Сотні іншых, пераважна старэйшых, патрабавалі неадкладнай мэдычнай дапамогі. Вось мы цягнемся ўздоўж даўгой чаргі, што стаіць перад пакоем "лекпома". Найбольш тут, відаць, з прастудаю. Яны на ўсе лады кашляюць, харкаюць, хрыпяць. Да "адбою" "лекпом" прыме зь іх толькі нязначную частку.
Зусім нечакана ў чарзе пазнаем айца Аляксандра Табанькова й Шэрэшэўскага. Шэптам яны тлумачаць нам, што прыехалі сюды ў нашым-жа эшалёне й абодва ў суседняй да нас, 4-ай, роце.
Набліжаемся да дзьвярэй камэнданцкага пакою. Чуем адтуль сьпеў. Запявала (пазнаем голас Савельлева) высокім пісклявым тэнарам зацягвае:
Царь Николай захотел воевать, а хор колькіх галасоў падхоплівае -
Э-э-х, ты...
Мы зьбянтэжыліся. Спыніліся перад дзьвярыма й ня ведаем, што рабіць - заходзіць ці вяртацца назад. Песьня працягваецца:
Барышня,барьшня, што и сказать,
Эх, ты...
Пакуль мы нараджаліся, А. Лантас пасьпяшыўся й пастукаў у дзьверы.
- Вваливай! - пачулі мы з пакою.
Адступаць ужо было позна, і мы "ввалились". Бачым, у камэнданта банкет, на якім сядзіць Арап і іншыя ягоныя лягерныя сябры-"белоручки" із "социально-близких". Яны, праўдападобна, "спустили" дзесь "налево" пакрадзеную вопратку, накупілі сабе паза ля-герам адэкалёну й закусак і цяпер банкятуюць - п'юць ("адэкалёняцца", паводля лягернае тэрміналёгіі).
На стале й пад сталом стаяць і ляжаць поўныя ці парожнія бутэлькі й бутэлечкі. На расьсьцеленай газэце - селядцы, каўбаса, хлеб.
Сьпевы спыніліся, і мы выказалі камэнданту сваю скаргу.
- Это что? Бунт против советской власти? - пытаецца ён у нас п'яным языком.
- Вам не нравится советская власть? А знаете ли вы, что за это до вашего срока заключения вы можете достать новый срок? - усё павышаючы голас пагражае нам камэндант.
- Никаких жалоб! - стукнуў ён кулаком па сталу. - Понятно?..
Тады ўстаў і ўжо скамандаваў: - А ну давай, сматывай отсюда свои удочки, пока мы не составим рапорта!

ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ПРАЦЫ

Паднялі нас чыгунным звонам а 5-ай гадзіне ночы. Некаторыя 10-ткі яшчэ ня ўправіліся "праглынуць" сваё сьнеданьне, як пачалася "разнорядка". У роту із сьпісамі рабочых брыгад увайшоў "нарядчик" УРЧ. Ён ускочыў на прынесеную яму табурэтку й пачаў чытаць сьпісы брыгад. Кожная брыгада складаецца з 30 вязьняў і мусіць зараз-жа станавіцца на паказанае ёй месца. Із роты ў роту з дрынам у руцэ ходзіць Арап. Калі хто з выкліканых, будучы заняты сьнеданьнем, не дачуў свайго прозьвішча ці хто спазьніўся вярнуцца з уборнай і ня ведае, да якой брыгады ён належыць,
- Арап сьпярша "аддрынуе" небараку па сьпіне, а тады ў нарадчыка папытаецца, дзе ягоная брыгада.
Пазьней УРЧ створыць з нас на якісь час больш-менш сталыя брыгады, і штодзенныя зьдзекі разнарадак скончацца. Але цяпер, пакуль мы тут, на карантыне, кожнага дня з нас фармуюць новыя брыгады - нібы дзеля таго, каб мы не маглі хутчэй зьблізіцца, а між сабою й змовіцца на ўцёкі зь лягеру.
Усіх вязьняў, каму ўчора мэдычная камісія прызнала 1- ую, 2-ую й 3-юю катэгорыі пра-цаздольнасьці, гоняць на г. зв. "общие работы". Асабліва гэта тычыцца "каэраў" - тых, хто засуджаны па 58-му артыкулу карнага кодэксу РСФСР. Паводля інструкцыі ГУЛагу, усе яны мусяць працаваць фізычна. Ці ты малады, ці стары, здаровы ці хворы - гінь, але для цябе толькі "общие работы". Праўда, колькім асобам із нашага эшалёну якімсь цудам ўдалося выкруціцца ад іх: так фабрыканта- мільянэра Шэрэшэўскага Залкінд забраў у аптэку Санчасьці.
Брыгада за брыгадаю нас выводзяць з будынка "на развод". З аднаго боку ад дзьвярэй на падворку бачым даволі вялікую групу брыгадзіраў, з другога - яшчэ большую каманду "архангелов-хранителей" і з "свечкамі" на плячах. Стаім на марозе, чакаем свае чаргі. Ад групы брыгадзіраў аддзяліўся якісь, асабень з падбітым вокам і, праходзячы паўз нас, нізкім пракураным голасам працадзіў скрозь зубы:
- Тут вам всем - "труба"!
Сьледам за ім ля нашае брыгады зьявіліся брыгадзір і трох "архангелов" зь дзяжкомам Бальнічнага Гарадка. Нас пастроілі ў калёну, пералічылі й пасьля "малітвы" старшага "архангела" пагналі на працу.
Наперадзе крочыць брыгадзір, ззаду - старшы канвою, па бакох - два іншыя із "свечками" ў руках. Хутка выходзім на большую дарогу ў вадкрытым полі. Дарога тут добра вытаптаная нагамі вязьняў, бо яна злучае Усольскі лагпункт з будаўніцтвам Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату, куды нас вядуць. Паварочваць галаву назад нам забаронена, але наперадзе, перад намі, як толькі можа сягаць наш зрок на дасьвецьці, відаць жывы ланцуг калёнаў. Ланцуг гэты хістаецца й выкручваецца па няроўнай зьвілістай дарозе.
Вакол сінеюць глыбокія сьнягі. Трашчыць пад нагамі мароз. Ад ледзянога ветру коцяцца сьлёзы з вачэй.
Мы мінаем станцыю з колькімі дамкамі й бярозкамі. Крочым яшчэ з кілямэтр і спыняемся.
У карантынным часе мы ня маем сталае працы, і нас кідаюць зь месца на месца. Сёньня паставілі на земляную працу - капаць катлаван. Атрымалі інструмэнты, капаем. "Архангелы" з трох бакоў занялі свае пазыцыі.
Гадзіны праз дзьве адкульсьці ўзяўся незнаёмы дзядзька й пачаў на нас крычаць:
- Каково хрена вы здесь ковыряетесь? Где ваш бригадир?
Брыгадзір высоўваецца яму насустрач:
- Чево орешь? Зачем суешь сюда свою харю?
- Я здесь десятник! И ты не прикидывайсь казанской сиротой. Кто тебя здесь поставил?..
- Да брось пузыриться. Ты что думаеш, у меня зайчики в голове?
Дыялёг упрыгожваецца больш важкімі й квяцістымі сродкамі мовы з матам. Завяршаецца тым, што нам загадваюць засыпаць назад усё тое, што мы выкапалі, пасьля чаго брыгаду пераводзяць капаць на іншае месца. На схіле дня, калі мы ўжо добра напрацаваліся й зь нецярплівасьцю чакалі, калі, нарэшце, нас павядуць у лягер, - нас пагналі ў вадваротным ад лягеру кірунку. Набліжаемся да прыстані ля ракі Кама. За складзкімі будынкамі бачым даўжэзны мост праз раку, на другім беразе да якой туліцца невялічкае места Усольле.
Нас ставяць ладаваць із складу на прычаленую да берагу барку якіясь, пудоў па 4-5, бочкі, быццам, з алеем. Насіць іх трэба па трапу зьверху ўніз.
Бярэм бочку ўдвох, адзін - сьпераду, другі - ззаду. Нязручна, ліха на яе: пальцы рук у адняга высьлізгваюцца з-пад бочкі. Спрабуем завярнуцца, каб стаць бокам і йсьці разам. Таксама нязручна: адна нага ніжэй другая - вышэй; ды й трапы вузкаватыя - можна аступіцца й зьляцець зь іх на зямлю ці ў ваду. Як мы ні бярэм бочку й як ні становімся, трымаць і несьці яе амаль немажліва. Галодныя, мы ўжо вычарпалі свае сілы на першай працы. А тут яшчэ й пальцы на руках мерзнуць, не дапамагаюпь і "варежки". Круцімся з гэтымі ідыёцкімі бочкамі, бясконца спыняемся, мяняем рукі й пазыцыю, ледзь ступаючы па тарапу. Каля самае-ж баркі пальцы рук зусім ня слухаюцца, раіпчапляюцца, і бочка вось- вось сарвецца й паляціць у Каму. Ня праца - адна пакута!
Выбіліся із апошніх сіл. А нам загадваюць ісьці на трэцюю працу. Мы заяўляем брыгадзіру, што ўжо ня здольныя болей працаваць.
- А кто же будет за вас работать? Пушкин? Или я? - і вядзе нас да адкрытых чыгуначных вагонаў-пляцформ із цюкамі сена. Мы мусім адчапляць кожную пляцформу ад іншых вагонаў, цэлай брыгадай пхаць яе па рэйках да складаў прыстані, а тады выладоўваць сена ў склад. Працуем ужо ў цемры. Ня рухаемся - сланяемся, бы цені. Старэйшыя й слабыя так-сяк яшчэ брыдуць, трымаючыся за пляцформу й не папіхаюць яе, самі за яе трымаюцца, каб неяк рухацца), а ўжо насіць цюкі ня могуць.
Ад стомы баліць крыж. Рукі вісяць, як мёртвыя, і не падымаюцца. Ногі адзервянелі й ня гнуцца ў каленах. Наагул чуемся так зьнясіленымі, што ня ведаем, ці дойдзем да лягеру.
Брыгадзір пайшоў у кантору прараба "здаваць" нашу працу - выпаўняць "рабочий рапорт" (колькі й чаго мы зрабілі за дзень), а нас канвой выстраіў у калёну, пералічыў і пагнаў у лягер.
Цягнемся, ледзь перастаўляючы ногі. Некаторыя падаюць. Калёна расстрайваецца, расьцягваецца, старшы канвою камандуе:
- Передние, короче шаг! Задние, подтянись!
Праз колькі хвілінаў - ізноў тое самае. Аднак нам пашчасьціла: канвой аказаўся людзкім. Ён бачыў, што мы ня можам ісьці, зьлітаваўся над намі й дазволіў два разы адпачываць. На ўзбоччы дарогі мы садзімся ці кладземся на сьнег на 2-3 хвіліны. На сьнезе й бяз руху яшчэ болей мерзьнем, качанеем, але лепшага выбару ў нас няма. Тады ўстаем і йдзем далей. Тых, хто сам ня можа ўзьняцца на ногі - падымаем. Божа мой! Як мы ўдзячныя нашым "архангелам"!
Так цягнемся памалу й марым: хутчэй-бы даплесьціся да лягеру, пагрэцца гарачай "баландой", дастаць сваю "пайку" хлеба, заваліцца на голыя нары й заснуць каралеўскім сном. Неадчэпна сьвідруе й другая думка, чорная: гэта толькі адзін дзень працы, а як-жа выцягнуць тут усе гады? Ды што - гады. Як будзем працаваць заўтра? Як выцягнем заўтрашні дзень? Калі так будзе штодня, як сёньня, мы ня толькі да канца сваіх тэрмінаў не дацягнем, мы ўсе тут за паўгода выцягнем ногі. Запраўды, будзе нам "труба"!

СЬВЯТКАВАНЬНЕ 13-цігодзьдзя КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

Дзень 7-га лістапада ў Бальнічным Гарадку абвешчаны сьвяточным. На працу пагналі толькі тыя брыгады, дзе была неадкладная праца.
Пасьля несьвяточнай "баланды" я вырашыў адведаць маіх сяброў. Хоць мы (параскіданыя па розных ротах і паверхах) былі недалёка адзін ад аднаго, аднак усе дні працы ня бачыліся. Так за дзень стамляліся. што нам было не да спатканьняў.
Найперш іду ў суседнюю на нашым паверсе, 4-ую, роту. Там з маіх сяброў В. Турчын і айцец Аляксандар Табанькоў. Знайшоў іх на сваім месцы. Айцец Аляксандар спаў, і мы яго не турбавалі. Сьвятара й ужо немаладога чалавека, яго ганяюць на працу ў капальні калійнае солі.
Сядзім на ніжніх нарах, гутарым. Да нас даносяцца ледзь чутныя сьпевы.
- Гэта эвангелістыя сьпяваюць свае набожныя песьні-малітвы, - тлумачыць мне Турчын. - Яны з нашага Хойніцкага раёну. Іх тут цэлая група. На працу йсьці адмовіліся. Заявілі, што "на антыхрыста працаваць ня будуць". Ім не даюць ні "баланды", ні хлеба. Але яны паціху сьпяваюць і сьпяваюць. "Уркі" гарланяць на іх, каб змоўклі. Пагражаюць расправач. Сёньня кідалі ў іх нажы. Калі сьпевы спыніліся, мы падыйшлі да іх і, як блізкія землякі, прывіталіся. Яны займалі самы далёкі кут салі на верхніх нарах. Іх відаць там да 20 асобаў. На разьвітаньне я запытаўся:
- А дзе-ж вашыя сем'і?
- А Бог Сьвяты іх ведае, - адказаў адзін з групы. - З дому яны былі забраныя разам з намі. У Хойніках нас разлучылі. Куды іх, бедных, вывезьлі, мы ня ведаем. Падвечар ударылі ў рэйку. Усе вязьні, што ня былі на працы, мусілі выходзіць на калідор. Хто спаў - будзілі, сьцягвалі з нараў. Тады строем вялі на 1-шы паверх. Хоць калідор тут шырокі й даўгі, стаяць дужа цесна. У цэнтры калідору, паміж вакон, на кагось чакаў столік з табурэткамі. Ззаду, на сьцяне, крывавай плямаю зіяў чырвоны сьцяг.
Праз колькі хвілінаў зьяўляюцца камэндант Савельлеў, памочнік ягоны Арап, "воспитатель" з КВЧ Гатоўчык і начальнік Опэрчасьці. Яны рассаджваюцца пры стале, а мы далей стаім у страі.
Праграма сьвяткаваньня, як і заўсёды ў такіх выпадках, складаецца з 2-ух частак - урачыстай і мастацкай. У 1-ай частцы з "дакладам" на тэму дня выступіў Гатоўчык. Завучанымі казённымі сказамі крыміналісты тлумачыць нам, што савецкая ўлада, "кровью завоеванная" ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, "на своих штыках" прынесла "настоящую" сва-боду й справядлівасьць. "Как родная мать", яна дала ўсім нам, "злостным преступникам", магчымасьць "исправиться" й стаць "чэстными" людзьмі. А што мы мелі за царскіх часоў? Беззаконьне й свавольства ўлады.
У мастацкай частцы праграмы быў толькі адзін нумар - выступ начальніка Опэрчасьці. Ён падняўся з-за стала й урачыста абвесьціў, што для тых, хто яшчэ ня ведае, за што савецкая ўлада яго пакарала й на які тэрмін, ён зараз адчытае два сьпісы. У 1-ым сьпісе будуць названыя тыя, хто атрымаў 5 год канцэнтрацыйных лягероў, у 2-ім - 3 гады. Артыкул абвінавачаньня для ўсіх - адзін і той-жа: 58-мы КК РСФСР, ці контррэвалюцыя.
- Понятно? - запытаўся ён.
- Панятна, - адказаў строй.
Я зьдзівіўся, што сьпісы так даўгія. У іх былі ўпісаныя г. зв. "бястэрміньнікі", каторых прывезьлі ў лягер бяз сьледзтва, бяз суда й бяз прысуду. I яны ня ведалі: за што іх арыштавалі? і на які тэрмін засудзілі? Пераважна гэта былі "раскулачаныя" сяляне, але сюды належала й група эвангелістых.
Калі "опэр" скончыў чытаць свае сьпісы, запытаўся, каго ён із "бястэрміньнікаў" не назваў. Паднялося колькі дзясяткаў рук. Ён забавязаў камэнданта улажыць іхны сьпіс і перадаць яму. (Пазьней я спатыкаўі такіх, што бяз прысуду былі ў лягеры даўжэйшы час, а некаторыя й паміралі, не даведаўшыся - за што? і на колькі засуджаныя?)
Сьвяткаваньне Кастрычніка закончылася тым, што "опэр" загадаў усім "бястэрміньнікам", каторых ён назваў у сваіх сьпісах, застацца на калідоры. Яны павінны стаць у чаргу, пааднаму падыходзіць да яго, каб расьпісацца, што прысуд ім абвешчаны. А рэшту нас распусьцілі.

УЦЁКІ

Сёньня я працую на будаўніцтве ЦЭЦ. Брыгада муляроў кладзе сьцены вялізнага будынка, мы носім для іх цэглу. Насіць трэба "казой" на 3-ці паверх па трапу. На "казу" нас змушаюць класьці ня меней за 20 цаглін. У пачатку трапу із сьпісам брыгады стаіць "табельщик". Ён запісвае, колькі хто прынёс. Калі вы спрабуеце пакласьці на "казу" меней, "табельщик" ня пускае вас на трап, а "казу" з цэглаю выварочвае ў сьнег.
"Каза" муляе нашы худыя плечы. Праз колькі гадзінаў працы яны ад "казы" пухнуць, гараць. Ногі млеюць. Але мы памалу носім.
Раптам (дзесь папаўдні) раздаецца прарэзь-лівы сьвісток старшага канвою. Нам загадва-юць спыніць працу й пастроіцца. Стаім. Нас лічаць: 29. Пералічаюць: зноў 29. Аднагэ ня-ма. Каго-ж? Правяраюць па сыіісу: Янкі Пст-рыкава.
Абвяшчаецца трывога. Па тэлефону зь ля-геру выклікаюць "опэра" й дадаткова двох канваіраў. Брыгаду здымаюць з працы й пад узмоцненым канвоем гоняць у лягер.
Ідзем зь непакем у сэрцы. Хвалюемся: ня ведаем, што нас чакае. Раззлаваны канвой груба падганяе йсьці хутчэй, амаль подбегям. Падыходзім да Бальнічнага Гарадка. Ба-чым у баку ад уваходных дзьвярэй - Стукаў, начальнік Опэрчасьці, Строганаў, Савельлеў, Арап, наш ротны. Спывдемся. Выраўніваем строй.
Раздаецца каманда "смнрно". Уперад, блі-жэй да нас, выходзіць Стукаў.
- Будете так стоять на морозе до тех пор, пока беглец не будет пойман. Я прнказываю конвою стрелять... еслн кто нз вас пошевелнт-ся. Позамерзаете, как свшіые хвосты!.. Вам же русскнм языком было сказано: однн за всех н все за однаво. Илн вы не поннмаете русскаво языка?
Мы маўчым. Адзін Сохіеў Сусламбэк (каго тыдзень таму назад із групаю асецінскіх паў-станцаў прывезьлі ў лягер) за ўсіх нас адказаў:
- Моя очын корошо понымайт. Колькі мы стаялі на марозе, мы ня ведалі. Мажліва, гадзін 2-3, пасьля чаго нам дазволі-лі йсьці ў роту. Аднак абеду й "пайкі" хлеба нас пазбавілі.
Прайшло тры дні. Гутаркі пра ўцёкі Петрыкава ў Бальнічным Гарадку паволі заціхлі.
Бальшыня камэнтатараў не сумнявалася: кялі яго не схапілі ў першыя два дні, яму пашанцавала ўцячы. Тымбалей, што гэта ўжо другія ягоныя ўцёкі, і ён мае ў гэтым дасьведчаньне. На чацьверты дзень гутаркі ня толькі што спыніліся, але пра Петрыкава наагул ужо пачалі забываць. У лягеры кожны мае столькі штодзённых клопатаў і турбот, што агульныя падзеі ў гэтым моры хутка тонуць. Таму, калі на зьмярканьні ўдарылі ў рэйку й роты вывелі з будынка на пляц, мьі ня ведалі, што за прычына.
Стаім на холадзе, чакаем. Асобна ад нас аддзел канваіраў.
Вось паказаўся знаёмы вазок зь белым канём. За вазком... быццам штось валачэцца. Камэндант Савельлеў даў каманду нам, а сам з рапартам выскачыў напярэймы вазку.
Вазок уразаецца ў цэнтар пляцу й спыняецца. Калі фурман завярнуў яго на бок і адчапіў вяроўку, усе роты (хоць і ня было каманды "вольно") ахнулі: за вяроўку былі прычэпленыя санкі, на якіх ляжыць труп чалавека.
Вочы нашы прыкаваныя да санак. Хто-ж гэта там?.. Няўжо Петрыкаў? Ды здалёк нельга разгледзець.
Стукаў стаў на сядзеньне вазка й прамовіў:
- Видите этот труп? Это беглец Петриков возвратился в лагерь... Так будет и с каждым из вас, кто посмеет бежать из лагеря... Понятно?
- Панятна, - паўтарылі роты.
Для большага постраху нас труп Петрыкава пакінулі на пляцы, і дарога да яго была вольная. Тагож вечару я пайшоў да нешчасьліўца, каб разьвітацца зь ім. Над трупам застаў колькі асобаў, спаміж якіх і айца Аляксандра. Высокі й шчэ больш худы. На твары ягоным ледзьве варушыліся вусны: ён, мабыць, маліўся.
Цяпер зблізку добра відаць, што труп да санак прывязаны ланцугом. Ногі босыя, зьвісаюць у сьнег. Вопратка падраная й акрываўленая. Твар так зьнявечаны, што не пазнаць: суцэльнае крывяное месіва з чырвоных і цёмных кавалкаў скуры й мяса. Адно вока выбіта. Чэрап праламаны.
Усё гэта знакі пабояў і зьдзекаў. Невядома толькі: ці сьпярша ён быў застрэлены й ужо мёртвым так "размаляваны"; ці быў яшчэ жывы, паранены й парваны зацкаванымі сабакамі, а дабівалі яго жывога.
Што-ж, наш дарагі Янка! Тое, што сталася, ніхто ня можа зьмяніць, перайначыць. Твая крыжовая дарога скончана. Як і сястры твае, і маці.
Тры дні йшлі брыгады на працу паўз труп Петрыкава, чыё адно нявыбітае вока ўсё так-жа нярухома глядзела ў неба.

ЗА КАЛЮЧЫ ДРОТ

Праз чатыры тыдні УРЧ разьмеркавала нас па "лагпунктах" і "камандыроўках" 2-га аддзяленьня Вішлагу. Адных накіравала ў Салікамск, другіх - у Чусавой, трэціх - у Кізел на каменяломні (там, у кар'еры, пры падрыве дынамітан скалы В. Турчыну зламала нагу), чацьвертых - у лясныя "камандыроўкі" (куды трапіў А. Насеньнік, пра якога пазьней да нас дайшлі чуткі, што аднойчы на лесапавале яго забіла сьпілаванае дрэва).
Некаторыя лясныя "камандыроўкі" былі "штрафнымі": у іх ссылалі часова ці настала за якуюсь лягерную правіну. У вадну з такіх "камандыровак" саслалі й групу эвангелістых. За адмову ад працы з Бальнічнага Гарадка іх хутка перавялі ў ізалятар Усольскага "лагпункту", а, калі не дапамог і ізалятар (на працу йсьці яны адмовіліся катэгарычна), тады іх выслалі ў лес на "штрафную" "камандыроўку". Стуль яны назад не вярнуліся. У лягеры ўважалася, што ўсе яны там загінулі - або галоднай сьмерцю, або былі расстраляныя.
Большую палову аднак перавялі ў Усольскі "лагпункт". Сюды, апрача мяне, прыгналі Я. Кузьменку, А. Лантаса, М. Доўнара, айца Аляксандра, Шмаля, Заблоцкага, Сохіева Сусламбэка.
"Лагпункт" выглядае на вайсковае селішча. Ад уваходнае брамы з "вахтаю" праз яго йдзе шырокая вуліца. Налева й направа ад яе - баракі, баракі... На адзін бок у два рады й на другі. Толькі... вакол селішча - слупы, калючы дрот, асьветлены ўвечары й уначы моцнымі рэфлектарамі. Па кутох і лініях калючае агароджы - вартавыя вежы, а на іх - "попкі" із стрэльбамі ці кулямётамі. Паміж калючым дротам і баракамі
- 50 мэтраў "забароненая зона". Калі хто зойдзе на гэтую зону (сьведама ці вясьведама), зь вежы будзе застрэлены без папярэджаньня. Калючы дрот ня любіць, каб да яго тут набліжаліся.
Калючы дрот...
Адкуль ён тут? Хто яго, абрыдлага, вынвйшаў? Калі?
Для якое мэты?
Бяру Беларускую Савецкую Энцыкляпэдыю (БелСЭ), том 5, на літару "к". Шукаю артыкул "Калючы дрот". Няма. Што- ж гэта: такі важны й патрэбны вынахад і ў энцыкляпэдыі прапушчаны. Беларускі пісьменьнік Калюга Лукаш, які якраз і загінуў "за калючым дротам", ёсьць (бб. 282-283 - хоць пра ягоную загібель тут ні слова), але "Калючага дроту" няма. А мо ёсьць артыкул пра "Дрот" і там згадка пра "калючы дрот"? Бяру том 4, на літару "д". Не, няма й тут. Ніякага "дроту" няма. Ёсьць... якіясь"Дронты" (даўно вымерлыя птушкі, што некалі жылі на якіхсьці Маскарэнскіх абтоках - б. 275). Ёсьць "Дроцік" (бб. 275-276) - невялікае кап'ё, якім карысталіся старажытныя грэкі, рымляне й скіфы. А "Дроту" няма. Раз няма "калючага дроту", не павінна быць і ніякага. "Понятно"?.. Ды й навошта савецкаму беларусу пісаць пра калючы дрот? Ён і без энцыкляпэдыі пра яго ведае.
А вось... у капіталістычных энцыкляпэдыях (агульных і вынахадаў) ёсьць і пра "дрот" і пра "калючы дрот". Аказваецца, патэнт на вынахад калючага дроту быў выдадзены ў 1867 г. у ЗША ілінойскаму фармэру Люсьену Сьміцу, а шасьцю гадамі пазьней Джозэф Глідэн із штату Ню Гамшпайр вынайшаў машыну для прадукцыі калючага дроту, паклаўшы пачатак гатай індустрыі. Калючы дрот прадукаваўся для зусім сьціплых гаспадарчых патрэбаў: для агароджы фармэрскіх сядзібаў і пашаў свойскае жывёлы.
Бедныя вынаходнікі! Яны памерлі й ня ведалі, што вынахад іхны так далёка пойдзе ў сьвет. Ім і ў голаў ня прыходзіла вар'яцкая думка, што калючы дрот некалі так спатрэбіцца для. будаўніцтва камунізму ў "ваднэй шостай сьвету", дзе ўжо цяпер толькі на поўначы РСФСР ім абкручаныя тысячы кілямэтраў для загароды... чалавечае "скотинки".
Усіх баракаў за калючым дротам - 36. 31 зь іх - жылыя, 5 - адміністрацыйна-гаспадарчых (Опэрчасьць, КВЧ, кухня з прадуктовым складам, лазьня, амбуляторыя, склад- вопраткі й абутку). Дадаткова - дзьве ўборныя й ізалятар. Паза дротам, справа перад уваходнай брамай - барак УРЧ. Далей ад "лагпункту", у іншых месцах - асобныя баракі для ВОХР, "Сангородка" й офісы начальніка аддзяленьня й ягонага заступніка. Зусім ізаляваная ад "лагпункту" й жаночая рота. З жанчынамі-вязьнямі ніякіх кантактаў: іх нат нідзе ня відаць, адно ў ізаляваным ад "лагпункту" Сангарадку.
Разьмер жылога барака прыблізна 75x10 мэтраў. У ім пасярэдзіне на ўсю даўжыню - праход, у якім стаяць дзьве "буржуйкі" й тры сталы з лаўкамі. На абодва бакі ад праходу - двухпавярховыя нары. Па канцох бараку, пры ўваходзе ў яго, адбіта шэсьць пакойчыкаў: адзін - для ротнага й ягонай канцылярыі, другі (звычайна - побач пакойчыка ротнага) - для ротнай "капцёркі" й "хлебарэзкі"; насупраць іх, праз калідор - умывальня; на другім канцы бараку - два пакойчыкі для колькіх вышэйшых урадоўцаў з адміністрацыйна-гаспадарчага ці інжынэрна-тэхнічнага пэрсаналу й самы большы - "Ленинский уголок" КВЧ.
Кожны барак - рота, у каторай тут прыблізна 400 вязьняў. Усіх ротаў (із жаночаю) - 32. Адна зь іх (І5-ая) завецца "молодежной": у яе сабраныя вязьні ў веку 15-17 год. (Пазьней яе расфармуюць, параскідаўшы па іншых ротах). Агульны лік вяаьняў на "лагпункце" - болей-меней 13,000. Колькасьць гэтая бязупынна мяняецца ў сувязі із прыбыцьцём новых этапаў і адпраўкаю партыяў з "лагпункту" на іншыя "камандыроўкі" аддзяленьня.
Тут мы спаткалі шмат беларусаў, прывезеных сюды перад намі, некаторых - яшчэ ў 1929 годзе.
Пра бытавыя ўмовы ў бараку могуць сьведчыць такія дэталі. Сьціснутасьць: калі адкінуць пакойчыкі, даўжыня нараў будзе каля 60 мэтраў, і на іх мусяць мясьціцца 100, часам болей асобаў. Адсутнасьць пасьцельнай бялізны: нікому ў роце не выдаецца ні матраца, ні падушкі, ні коўдры, ні прасьціны; спаць трэба, не распранаючыся, на голых дошках, пад галаву класьці свае "рэчы", а накрывацца бушлатам. У вопратцы кожнага - вошы, у шчылінах нараў - клапы. Ёьць умывальня з халоднай вадою, але няма ні мыла, ні рушніка. Паветра - едкі дымок ад "буржуек" зь вільготным кіслым смуродам ад мокрых анучаў і абутку, усюдьі разьвешаных ці раскладзеных для прасушкі.
Як і ў Бальнічным Гарадку, на Ўсольскім "лагпуякце" няма ні сталоўкі пры кухні (ежу трэба несьці ў барак), ні індывідуальнага харчаваньня (тая-ж самая сыстэма "бачкоў", "чарпакоў" і "лапатак" на 10-так Дзеля таго, што лыжак нам ня выдалі й тут, мы мусім набываць іх самі, галоўна ў "уркаў", выменьваючы за "пайку" хлеба ці за якуюсь іншую рэч.
Харчаваньне складаецца з "пайкі" хлеба й "прыварка". Вага "пайкі" залежыць ад % выкананьня дзённае нормы працы: за 100% нормы выдаецца 600 грамаў хлеба, за вышэй 100% - 800, за ніжэй - 400. За хлебам па звароце з працы трэба станавіцца ў чаргу каля ротнай "хлебарэзкі". Хлеб, як і ў турме, з рознымі дамешкамі да мукі й з прыпёкам да 50% - ліпкі, вадзяністы. "Прыварак" - агульны для ўсіх, без падзелу на "катлы" ў залежнасьці ад выкананьня нормы. Два разы ў дзень (на сьнеданьне й абед) - "чар-"баланды" на 10-так аднае й тае- ж, рыбнае, дзень-у-дзень бяз зьмены. Прычым, калі колькі брыгадаў спозьніцца з працы (ці часта й бяз гэтага), а ў катле "баланды" мала. - тады бухнуць туды пару вядзёр вады, пабоўтаюць чарпаком із тым, што там засталося на дне, ды раздаюць далей. "Людзі - ня сьвіньні, усё зьядуць", - кажа лягерная- прыказка. Дадаткова на абед даюць "лапатку" кабы ў другі "бачок" на 10-так. Яе так мала, пгго ўсю кашу зьеў-бы кожяы адзін з 10-тка. Каша - рэдзенькая радмазьня з "пшонкі", аўсянкі ці магары, палітай зьверху чайнай лыжачкай якогась горкага алею чорнага колеру.
Паводля ГУЛагаўскіх номараў галодны паёк лягерніка крышку лепшы. Але гэта толькі на паперы, бо пакуль ён, і без таго мізэрны, дойдзе да лягернага катла й "бачка" 10-тка яго абкрадзе цэлая зграя адміністрацыі, пачынаючы ад начальніка "лагпункту" ці "ка-мандыроўкі"... і да ротнага капцёра.
Вязьні ў лягеры падзяляюцца на дзьве клясы - "уркаў" і "фраераў" (паводля неафіцыйнае лягернае тэрміналёгіі).
Першыя - крыміналістыя й "бытавікі": забойцы, рабаўнікі, зладзеі, жулікі, гвалтаўнікі, "растратчыкі" й г. д. Іх ня болей 5% ад агульнае колькасьці. Усе яны мелі суд і ведаюць свае вырокі. Гэта кляса "белоручек", лягернага "дворянства". Зь яе як "социально-близкой" да савецкай улады рэкрутуецца адміністрацыйны й гаспадарчы апарат - кіраўніцтва й абслуга лягеру.
Другія - "каэры". Каля 2/3 зь іх - "раскулачаныя" сяляне. Рэшта: "буржуазныя нацыяналістыя" нерасейскіх народаў; паўстанцы казахі, узьбекі, таджыкі, туркмены, асеціны; уяўныя "шкоднікі", "шпіёны" й г.д. усіх народаў СССР. Наагул, рэальная ці толькі патэнцыяльная апазыцыя да камуністычнай партыі й савецкай улады. Паводля прафэсіі й занятку - сьвятары, настаўнікі, навукоўцы, аграномы, пісьменьнікі, працаўнікі мастацтва, інжынэры, лекары, студэнты й іншыя. Бальшыня - беларусы, украінцы, народы сярэдняй Азіі й Кауказу. Гэтых тут 95%. Ніхто зь іх ня меў ніякага (нават савецкага) суда, але адны мелі хоць якоесь сьледзтва, ведаюць свой артыкул абвінавачаньня (пагалоўна - ленінскі [24] 58 КК РСФСР), ін абвешчаны вырок, завочна вынесены ў Маскве, а другія ня мелі й гэтага. Усе яны - кляса лягернае "рабсилы" для "общей работы".
Кляса "уркаў" у лягеры ўпрывілеяваная: яна мае ня толькі лёгкую працу, але й лепшыя жыльлёвыя ўмовы, лейшую вопратку й абутак, індывідуальнае харчаваньне ў васабісты кацялок зь лепшымі ("по блату") порцыямі; некаторыя зь іх маюць сталыя ці часовыя прапускі для бесканвойнага выхаду зь лягеру.
Прамежнае палажэньне таміж "уркамі" й "фраерамі" займае інжынэрна-тэхнічны й мэдычны пэрсанал - інжынэры, тэхнікі, эканамістыя, бухгальтары, лекары, фэльчары й некаторыя іншыя фахоўцы з "каэраў". Іх мусяць браць на працу паводля фаху, бо ня могуць знайсьці адпаведных кандыдатаў спасярод "уркаў". Гэтая група вязьняў, хоць і ў меншай ступені, таксама ўпрывілеяваная.
Пэрсанальны склад кіраўніцтва 2-га аддзяленьня Вішлагу (і адначасна Усольскага "лаг-пункту", як ужо часткава агадвана намі, наступны: начальнік аддзяленьня - Стукаў (дадамо тут толькі ў дужках, што цяжка падабраць на гэтае становішча кандыдата з больш адпаведным прозьвішчам!); заступнік ягоны - Валашоў ("гэрой грамадзянскай вайны", хадзіў па лягеру заўсёды з ордэнам баявога чырвонага сьцягу на грудзёх); начальнік ВОХР - Наскоў, начальнік УРЧ - Федарэнчык, які заступіў толькішто звольненага зь лягеру Новікава; начальнік КВЧ - Гатоўчык (таксама толькішто кагось замяніў); начальнік Санчасьці - Залкінд і інш.
Камэнданту "лагпункту" (Строганову) падпарадкаваны ротныя, кожны зь якіх мае двух узводных, капцёра й днявальнага. Аднойчы нашым ротным быў палкоўнік Цюдькін. (Так-сама ўмела падабранае прозьвішча! Маленькі, жывы, дужа рухавы. Казалі, перад арыштам займаў пасаду "начальніка особых поручений" у Будзённага).
Найвышэйшы кіраўнік усіх Вішарскіх канцэнтрацыйных лягероў (УВЛОН ОГПУ) - Рэйнгольд Берзін. Прыяжджаў із Краснавішарска на інспэкцыю нашага "лагпункту" колькі разоў. Адваго разу бачыў яго.
На ўсялякі выпадак зноў гартаю БелСЭ. О, дзіва! Згадваецца 10 разоў у розных (2,3,4, 9,12) тамах, а ва балонцы 302, т. 2, пра яго ёсьць асобны артыкул з партрэтам. Углядаюся ў партрэт: так, гэта ён, начальнік Вішарскіх лягероў "особого назначения" ГПУ. Як-жа ён мог траіпіць у беларускую энцыкляпэдыю ? За якія заслугі перад беларускім народам?
Ды вось вельмі проста: паміма таго, што так часта згадваецца тут, нідзе ня сказана, што ад саменькае рэвалюцыі 1917 г. і да канца свае жыцьцёвае кар'еры ён займаў адказныя пазыцыі ў карных "брыгадах ВЧК -ГПУ -НКВД. Будучы сябрам расейскай камуністычнай партыі ад 1905 г., у 1917-27 г. ён, зрусыфікаваны латыш - быццам-бы "савецкі ваенны дзеяч" [25] У сьнежані 1917 г. ўрад РСФСР прызначае яго камандзерам "атрадаў чырвонагвардзейцаў, рэвалюц(ыйных) салдат і матросаў", накіраваных у Беларусь "на дапамогу мясцовым Саветам у барацьбе з контррэвалюцыяй" [26]. "З пачатку ням(ецкай) інтэрвэнцыі галоўнакамандуючы Зах(одняга) рэвалюц(ыйнага) фронту (таксама - АК) па барацьбе з контррэвалюцыяй" [27]. Як ведама, заданьнем гэтых вайсковых фармацыяў было душыць у Беларусі нацыянальна-вызвольны рух і ўсялякі супраціў навязаньню й замацаваньню тут савецкай улады; у першую чаргу - падаўляць антысавецкія паўстаньні, расстрэльваць паўстанцаў. "Пазьней (камандаваў) 2-й рэвалюц(ыйнай) арміяй у барацьбе супраць Цэнтр(альнай) рады на Ўкраіне" [28]. У 1924 годзе, як расказвалі ў лягеры Ігаўстанцы-таджыкі, кіраваў "ліквідацыяй" паўстаньня "басмачоў" у" Туркестане. А "з 1927 г. на гасп(адарчай) рабоце [29]: гэта калі ён загадваў... слыннымі людабойнямі - Вішарскім аддзяленьнем Салавецкіх канцэнтрацынных лягероў (1927-29 гг.), Вішарскімі (1929-32 гг.) і Калымскімі (1932-37 гг.) лягерамі, дзе крывавымі рукамі гэтага "ваеннага" й "гаспадарчага" "дзеяча", на наказы Масквы, вынішчаліся ў "брацкай" сям'і іншых "шчасьлівых" народаў СССР новыя тысячы й тысячы беларусаў, украінцаў і туркестанцаў.

ЛЯГЕРНАЯ МОВА

На пачатку мусім сьцьвердзіць, што ленінска-сталінская нацыянальная палітыка ў лягеры не абавязвае: ува ўсіх лягерох афіцыйнай, урадавай моваю ёсьць "великий и могучий русский язык", дарма што ў лягерох пераважаюць нерасейскія народы, некаторыя зь якіх (таджыкі, туркмены, узьбекі, казахі й іншыя) блізу пагалоўна парасейску не гавораць і расейскае мовы не разумеюць. У кожным выпадку лягернага жыцьця (у канцылярыі, на працы, на прыёме ў лекпона й г. д.) зь імі паразумяваюцца праз перакладчыка.
Аднак чытач ужо, відаць, заўважыў, што лягерная расейская мова (тут наецца на ўвазе галоўна мова лягернага "дворянства") адрозьніваецца ад тае, якая была яму ведама на другім баку калючага дроту. У лягеры свая лексыка, стылістыка й сынтаксыс. Прынагодна мы ўжо прыводзілі прыклады. Калі яны былі ў беларускім тэксьце, мы бралі іх у двукось-се, як і розныя іншыя небеларускія тэрміны й выразы.
У мове розных лягероў і ў розным часе ёсьць шмат агульнага: гэта сьведчыць аб тым, што на ўсіх этапах разьвіцьця сацыялістычных лягероў фармавалася адва агульналягерная мова, хоць у ёй і маюцца некаторыя тэрытарыяльныя й сацыяльна-групавыя, дыялектныя адрозьненьні. Апошняе будзе зразумелым, калі ўзяць на ўвагу, што тэрыторыя канцэнтрацыйных лягероў у СССР шмат большая за тэрыторыю ўсёй "гнилой" капіталістычнай Эўропы разам узятай; а клясы ў лягерох ня толькі што не адмерлі, як прадбачваў Уладзімер Ільліч, але, наадварот, абвастрыліся із фэадальнай палярызацыяй.
Прабацькаўшчынай лягернае мовы ўважаюцца Салаўкі. Стуль, паводля сьведчаньня салаўчан, пачаткі ейныя перайшлі ў іншыя лягеры, разам із перакінутыні туды вязьнямі й прапаўнікамі лягернай адміністрацыі.
За маіх часоў лягерная мова была яшчэ маладая, у пачатковай стадыі фармаваньня - усё ад таго-ж Вялікага Кастрычніка. Але ўжо й тады мела ў сабе шмат устойлівых спэцыфічных асаблівасьцяў; і ня было сумніву, што пройдуць гады, а праз іх мільёны лягернікаў, і яна канчальна сфармуецца. Таму ў нас тут пра яе толькі кароткія й няпоўныя ўвагі.

ЛЕКСЫКА

Да ўжо прыведзеных намі слоў папярэдне дадамо тлумачальны слоўнічак некаторых іншых паняцьцяў (абяцаючы пазьней пабольшыць іх):
Блат. Сувязь, якая выкарыстоўваецца для асабістае выгады. Лягерная прыказка вучыць "Блат -махлярам і зладзеям сват і брат". Бяз "блату" ў лягеры цяжка выжыць кожнаму. Ды й "на волі" ў СССР ён пашыраны. I тут пра яго ёсьць прыказка: "Блат выше Совнаркома".
Вкалывать. Працаваць
Доходяга. Фізычна вычарпаны непасільнай працаю, голадам і холадам лягернік, які на яшчэ больш галодным пайку ў бараку дахадзягаў безнадзейна даходзіць да апошніх дзён свайго існаваньня.
Дрын. Кій у руках лягернага гайдука. Ад назоўніка "дрын" утвораны дзеяслоў "дрыновать" - біць вязьня дрынам.
Зэк. (Афіцыйна на пісьме - "з/к"). Этымалягічна - скарот із слова "заключенный" (пабеларуску - вязень). "Зэк" - ніякага "роду": ён - не "гражданин", не "товарищ" і, наагул - не чалавек. Гэта зусім новая, да Кастрычніцкай рэвалюцыі невядомая ў натуральнай гісторыі двуногая (і двурукая!) чалавекападобная істота, прызначаная дарма будаваць камунізм.
Опер. Працаўнік Опэрчасьці, лягернага ГПУ. Знаёмства зь ім вядзе або ў лягерны ізалятар, або яшчэ лепей - да новае справы й тэрміну.
Туфта. Ашуканства. Пераважна - пераўвялічэньне ў выкананьні дзённае нормы працы. Найлепшая якасьць брыгадзіра абдурыць дзясятніка. Калі брыгадзір ня здольны "зарядить туфту" - пагібель для цэлае брыгаяы, '"На волі" "туфта" завецца "очковтирательством". Злыя языкі кажуць, што на "блате" й на "туфте" трымаецца ўся гаспадарчая сыстэма СССР. I яшчэ невядома: ці яны паўсталі ў лягеры й стуль перайшлі "на волю", ці, наадварот, "з волі" перайшлі ў лягер. Канчальна ўстановяць гзта будучыя дасьледчыкі лягернае мовы.
Филон. Гультай, Филонить - гультаяваць.
Фраер. Лягернік, які не належыць да "уркаў"
ПАЭТЫЧНАЯ СТЫЛІСТЫКА
Для ўзбагачэньня й расфарбоўкі стылю мовы ўжываюцца вобразныя "паэтычныя" сродкі - "увесистые", "сочистые" слоўцы, стылістычныя фігуры й словазлучэньні, яны надаюць лягернай мове сьвежасьць, яркасьць, адчувальнасьць.
Эпітэты
У вадрозьненьне ад звычанных слоў-лексэмаў эпітэты маюць азначальную фарбу.
Прыкладам: заміж бясколернага "канвоир" - "архангел" ці "попка"; заміж "опер" - "лягавый"; заміж "начальник лагеря" - "фараон".
Гамонімы
Гамонімы выконваюць тую-ж самую стылістычную функцыю, але яны, супадаючы ў вымове й на пісьме із словамі з старымі, ведамымі значаньнямі, надаюць ім зусім новае, часта нечаканае значаньне.
"Дышло". Першапачатна - шост сьпераду воза для парнай запрэжкі. Цяпер тут "дышло" - закон. ЁСЬЦЬ і прымаўка пра закон-"дышло": "куды павярнуў, туды й выйшла". (Гэты гамонім на Матушцы-Русі быццам-бы ведамы быў аддаўна, а ў лягерную мову толькі адаптаваны).
"Молитва". Загад начальніка канвою перад маршам канвойнай калёны.
"Органы". ГПУ.
"Параша". Чутка. Найбольш "парашаў" у лягеры было пра якіясь праекты амністыі. Але гэта былі толькі "парашы".
"Рабсила". Тэрмін-скарот. пішацца ў лягерных дакумантах аднолькава, а чытацца можа розна: для ЦК Камуністычнай партыі СССР і ГПУ - "рабская сила", для камуністычных партыяў Захаду - "рабочая сила".
"Размаляваць". Беларусізм: зьнявечыць твар вязьня пры допыце ці спробе ўцёкаў зь лягеру.
"Тройка". Да Кастрычніцкай рэвалюцыі -трое коней, з цуглямі, запрэжаных у сані ці брычку, "с бубенцами" пад дугою. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі гэта трох чалавек- "невидимок" (кажуць: адзін - ад ЦК партыі, другі - ад ГПУ, трэці - ад пракуратуры), якіх без "бубенцов" запрагаюць у якісь таямнічы пакойчык у Маскве, дзе яны, не закілзаныя ніякімі цуглямі, завочна выносяць "каэрам" прысуды, прысуды, прысуды... Ганонім із новым значаньнем на пісьме бярэцца ў двукосьсе.
Сынонімы
Наадварот, розныя словы на адно й тое-ж звачаньне даюць мажлівасьць выбіраць зь іх тое, якое ў кожным выпадку лепей вам падыходзіць.
Крыміналісты: урка, уркаган, блатной (ці блатняк), шпана, ширмач (карманщик), белоручка, свой в доску (і свой с присыпкою), социально близкий.
Пагібель: труба, амба.
Памерці: загнуться, накрыться.
Расстрэл: ВМН вышка, шлёпка.
Твар: ряжка, харя, храпа.
Вось прыклад сынонімащ у сказе:
Ноч. Мы сьпім. Нас будзяць. Працираем вочы: бачым, прыгналі папаўненьне - невялікую партыю каўказцаў. Каб знайсьці ім месца на нарах, нас трэба пацясьніць. На розных бакох нашае салі ротны камандуе:
- А ну давай, на ребро!
- А ну давай, сократись!
Сынонімы на ребро й сократись азначаюць "легчы на бок", заняць на нарах вузейшае месца. Пэрыфраза
Яшчэ большыя мажлівасьці дае пэрыфраза, якая цэлым словазлучэньнем вобразна характарызуе патрэбны вам прадмет ці дзеяньне:
Без пересадки до классиков марксизма - памерці ці быць расстраляным.
Египетские пирамиды - "гиганты пятилетки", якія будуюць "зэкі".
Навесить фонари - набіць сінякі пад вачамі.
Посчитать ребра - моцна пабіць.
Пустить на колбасу - пазабіваць.
Списать в расход - расстраляць.
Найбольш пераканальна шрыфраза гучыць у сказе:
- Да я из тебя мокрое место сделаю... Понятно? Мокрое
место сделаю - зн. заб'ю насьмерць.
Прыдатак
Без яго сказ як-бы незакончаны. Вуха "зэка" адразу чуе, што ў сказе чагось бракуе. Больш ветлівае ці больш "паэтычнае" формы выказваньня.
Усіх прыдаткаў зь іхнымі камбінацыямі за маіх часоў было тры. Гэта:
1) Слова а ну (ці а ну-ка) на пачатку сказу. Будучы выклічнікам, ну, як мы ведаем із школьнае граматыкі, выказвае "заахвочаньне" да дзеяньня, а -ка пры ім - узмацняльная часьціца.
- А ну, замолчать!..
- А ну, ко мне - пулей!..
2) Слова давай - таксама на пачатку сказу:
- Давай, выходи!
- Давай, стройся!
- Давай, в барак!
Часьцей за ўсё ўжываецца камбінацыя з гэтых двух прыдаткаў:
- А ну давай, вкалывать!
- А ну давай, быстрее!..
Падамо жывы прыклад:
На другім паверсе нараў у сваім куце моляцца знаёмыя нам эвангелістыя. У іншым куце на ніжніх нарак "уркі" рэжуцца ў карты. Раптам адзін зь іх зрываецца зь месца, падскаквае да эвангелістых і крычыць:
- Эй, вы там - небесная канцелярыя!.. А ну давай, заткнись!..
3) Аднак самым разьвітым тыпам усялякіх камбінацыяў трэба ўсё-ж прызнаць прыдатак з "матамі". "Маты" бываюць:
а) аднапавярховыя, двухпавярховыя, трохпавярховыя й шматпавярховыя; б) з "Богом" ці бяз "Бога". Загнуць у колькі паверхаў такі прыдатак - асаблівае майстэрства ў мове лягернага "дворянства". Прыкладаў прывесьці, нажаль, не хапае адвагі.
СЫНТАКС
Просты сказ
Гэта сынтаксычная форма, зусім дастатковая для лягернага ўжытку. У мове лягернай адміністрацыі ёю амаль выключна й паслугоўваюцца. Прычым, у сказе пажадана мець якнайменей слоў.
- А ну, встать!..
- А ну давай прекратить разговоры! (Яшчэ лепей: Раз-го-вор-чики!)
Характэрным тут ёсьць дадаваць пасьля простага сказу другі аднаслоўны сказ-прыдатак "Понятно?",
- А ну давай, не рассуждать!.. Понятно?
Сказы апавядальныя, пытальныя й клічныя
З тае-ж граматыкі мы ведаем, што сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя й клічныя.
У гутарках паміж "зэкамі" й адміністрацыяй лягеру апавядальнымі сказамі звычайна карыстаюцца тыя, што належаць да "рабсилы". Мы не даем іхных прыкладаў, бо сказы гэтыя амаль нічым ня розьняцца ад такіх-жа сказаў "на волі". Хіба што: пры вымове апавядальнага сказу "на волі" голас на ўсіх словах роўны, спакойны й толькі ў канцы сказу паніжаецца. У лягеры ён паніжаецца ад першага й да апошняга слова.
Пытальнымі й клічнымі сказамі карыстаецца пераважна адміністрацыя лягеру й, наагул, "уркі". Пры гэтым дзейнік і выказьнік у іх заўсёды (без выключэньняў!) у 2-ой асобе адзіночнага ліку (на "ты"), а інтанацыя голасу ў шмат разоў больш павышаная, чымся ў падобных сказах "на волі". Вось прыклады пытальных сказаў:
-Куда прешь?
-Ты что - хошь достать в ряжку?
Клічныя сказы выражаюць пачуцьці ці загад:
- Да брось ты Лазаря разыгрывать!
-А ну, проваливай отсюда!..
На «сольскім "лагпункце" ў нас быў знаёмы - былы ўласьнік Пецярбурскага выдавецтва "СЬятель". Аднойчь: ён скардзіўся нам, што да Кастрычніцкай рэвалюцыи яго клікалі "Господинь Высоцкій!", пасьля рэвалюцыі - Изикиль Викторович!" а ў лягеры -
- Эй! Высоцкий!..
Каб глыбей зразумець ягоную крыўду, мы павінны тут дадаць, што там, дзе ў нас пастаўлена шматкроп'е (як і ў многіх іншых прыкладах). у запраўднасьці ставяцца прыдаткі-"маты", з "Богом" ці бяз "Бога" і ў любую колькасьць паверхаў.
Дыяляг
Але нідзе так ярка не выяўляюцца тыповыя рысы стылю лягернае мовы, як у дыялягу. Уявеце сабе: стаіць, выцягнуўшыся "в струнку", вядомы прафэсар перад нікчэмным "уркам" і нясьмела зварочваецца:
- Гражданин старший помошник младшего начальника! Разрешите обратиться!
- А ты кто такой? Небось сново какой-нибудь задрипаной профессоришка. Ну, каково хрена тебе нужно от меня? Давай говори! Да быстро, пока по затылку не достал!..
А вось звычайны дыяляг "на розводе":
"Нарядчик" паказвае афіцэру ВОХРа на вязьня:
- Какой то там писатель или еще почище - «батя», мать ево... перемать... в Бога... и в рот... болтается перед вахтою...
Кульгаючы, зь кійком, да іх наблізіўся гэты "болтающийся":
- Гражданин нарядчик, разрешите обратиться!
- Сколько еще там вас, филонов... этаких да разэтаких... обратиться да обратиться! Чиво тебе?
- Да вот, сами видите, больной. На работу не могу идти.
- Увольнительную от лекпома имеешь?
- Да нога то распухла ночью, а лекпом еше не принимает.
- Врешь! Валяй на работу! Вечером к лекпому пойдешь.
Адсутнасьць усіх названых тут (і яшчэ болей - неназваных!) лексэмаў, стылістычных фігураў і сынтаксычных асаблівасьцяў у мове лягернага начальніка (ад вышэйшага да ніжэйшага) прамаўляе толькі пра ягоную прафэсыйную недасьведчанасьць .

ДАВАЯ, ДАВАЙ!..

Вязьняў Вішарскіх канцэнграцыйных лягероў гавяюць на розныя працы, але галоўнае іхнае заданьне - будова двух "гигантов" 1-ай пяцігодкі, Краснавішарскага папярова-цэлюлознага камбінату й Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату. Дадаткова: будова двух местаў пры іх - Краснавішарска й Беразьнікоў. Папярова-цэлюлозны камбінат і Краснавішарск будуюць вязьні 1-га аддзяленьня Вішарскіх лягероў. 2-ое аддзяленьне (а фактычна Усольскі "лагпункт") будуе Беразьнікоўскі хэмічны канбіяат і Беразьнікі.
Каля станцыі Усольле паміж чыгуначным палатном і ракою Кама колькі квадратных кілямэтраў займалі спрадвечныя дзірваны, балоты й лес. Гэтае месца, паміж двума транспартнымі шляхамі - чыгуначным і водным - было выбрава пад будову камбінату. Лес трэба былр зваліць, балоты й нізіны засыпаць зямлёю, усю паверхню зраўнаць. Праца пачалася ад восені 1929 году. Лес пілавалі ручнымі піламі. Зянлю капалі рыдлёўкамі. Вазілі яе тачкамі, насілі насілкамі й нат мяшкамі. Час быў абмежаваны плянам. Каб укласьціся ў яго, вязьняў падганялі:
- Давай, давай!..
Калі нас сюды прывезьлі, на ўжо зраўнаным груньце мы пачалі капаць катлаваны для фундамэнтаў і будаваць гнахі камбінату. I тут абмежаваны час, і тут падганяюць:
- Дявай, давай!..
На другім (усходнім) баку чыгуначнага палатна перад нашым этапам стаяў густы хваёвы лес. У ін нашымі папярэднікамі збудаваньі толькі адзін будынак - вялізная камяніца Бальнічнага Гарадка. Тут мы маем валіць дрэвы, рашчышчаць месца пад вуліцы й плошчы, будаваць мураваныя пераважна двух - і трохпавярховыя, дамы новага места Беразьнікі. Калі камбінат будзе пабудаваны, для працаўнікоў ягоных патрэбныя будуць кватэры. Таму й тут пакрыкваюць:
- Давай, давай!..
У раёне Усольля-Салікамока пад зямлёю залягаюць агромністыя паклады калійных соляў. Каб пераапрацоўваць іх, мы будуем хэ-мічны камбінат. Хоць ён яшчэ толькі будуец-ца, капальні ўжо адкрытыя, і вязьні нашага "лагпункту" капаюць у іх соль. I тут, пад зянлёю, таксама гоняць у карак:
- Давай, давай!..
На Усольскім "лагпункце" УРЧ сфармавала з нас сталыя брыгады. Паза выпадкамі, калі хтось у брыгадзе памёр ці кудысь выбыў, а яго замянілі іншым, брыгада была больш-менш сталая. Як правіла, у ёй 30 вязьняў - тры дзясяткі для кухоннага катла.
У брыгадзе, да каторай належу я - каля 20-ёх беларусаў; за выключэньнем Юрэвіча, усе з нашага этапу. Настаўнік Юрэвіч - з Аршанскага этапу. Увесну 1930 году "раскулачылі" сям'ю ягонае сястры. Перад вывазам яе на поўнач ён паехаў разьвітацца зь ёю й забраў да сябе 5- цігадовую пляменьніцу. Пашкадаваў малую, хацеў выратаваць яе ад нямінучае гібелі ў ссылцы. Ды хутка "кулацкае дзіця" ў яго адабралі, а самога "за сувязь з кулакамі" звольнілі з працы й арыштавалі. Маскоўская "тройка" абвінаваціла яго ў "антысавецкай агітацыі" і, паводля п. 10, арт. 58 КК РФСР, засудзіла на 3 гады канцэнтрацынных лягероў,
Зь небеларусаў - гэта "буржуазныя нацыяналістьія":
Украінскі настаўнік Анатоль Кахоўскі. Ня думаю, што ён перад лягерам дзесь друкаваўся й ведамы на Украіне. Але цікавы паэта-гумарысты, які для ўжытку ў вузкім коле сяброў піша вершы, пераважна на розныя выпадкі зь лягернага жыцьця. Засуджаны быў як "пятлюравец", хоць пятлюраўцам ніколі ня быў. У 1918 годзе зусім выпадкова з С. Пятлюрам кароткі час сядзеў у ваднэй камэры Кіеўскай турмы. Пазьней меў неасьцярожнасьць пахваліцца гэтым. Хтось данёс у ГПУ. Гэтага было досыць для арышту.
Двох каўказцаў - чэркес Тліпіеў Алі й азэрбайджанец Джамалбэкаў Ізмаілбэк. Апошні (сацыял-дэмакрат з царскіх часоў і сябра С. Арджанікідзе) перад арыштам займаў становішча сакратара Саўнаркому Азэрбайджанскай ССР.
Казанскі татарын, бухгальтар з прафэсіі, Мустаф'еў.
Зь іншых лепей запомніліся - Стары немец Карл, зь нямецкага сяла ў Нараўлянскім раёне, ВССР. Усё ягонае сяло адмовілася йсьці ў калгас, і іх усіх паразганялі.
Малады ўральскі казак з Кургана, Валянтын Кучын, які, як і А. Кахоўскі й наш А. Лантас - паэта.
Брыгадзіраў мы мелі колькі. Сьпярша кароткі час - "урку", каторы бясконца пакрыкваў "Давай, давай!", але нормы працы ў яго мы выканаць не маглі. Яго зьнялі й замянілі другім "уркам". Гэны таксама доўга ня быў - пракраўся: у часе працы яго злавілі "на гарачым учынку', прадаваў вольным крадзеныя ў лягеры рэчы. Цяпер трэцім ужо даўжэйшы час маем былога "кулака" з-пад Менску, Дразда. Ён кожнага з нас, незалежна ад веку, заве "сынок", а мы яго - "бацька".
Сям'ю "бацькі" "раскулачылі" ўвосені 1929 у Менску, разам зь іншымі "раскулачанымі", заладавалі ў таварны эшалён і праз Маскву павезьлі на поўнач. У Маскве яго й шмат іншых мужчынаў з эшалёну зьнялі, із сем'ямі разлучылі, пагналі ў Бутырскую турму, а стуль - у Вішлаг. Куды вывезьлі сям'ю, ён ня ведае, хоць і перакананы, што ў Котлас. А куды далей із Котласу й ці разам уся сям'я, ці ўсе здаровыя й жывыя - таксама ня ведае. Ня мае ні іхнага адрысу, ні лістоў ад іх. Гэтак-жа, як і сям'я ягоная нічога ня ведае пра яго.
Напачатку "бацька" працаваў на "общих работах". А калі ўжо працаваць быў няздольны - стары, хваравіты, спрацаваны - яго маглі яшчэ выкарыстаць або ў інваліднай роце (была такая на "лагпункце"), або на брыгадзірстве. Брыгадзіраў якраз не хапала, і іх прызначалі ня толькі з "уркаў", але й зь іншых, ужо бывалых лягернікаў, гаспадарліва- кемлівых людзей. Плян-жа будаўніцтва выконваць трэба было!
Брыгадзір ён добры. Стала рупіцца дастаць для брыгады выгаднейшую працу. Умее "за-рядить туфту" - гідаць дзясятніку працу так, каб было болей, чымся зроблена: із 50- 75% зрабіць усе 100. Хоць і далёка не заўсёды гэта яму ўдаецца, мы бачым, як ён стараецца, каб непасільны воз нашае працы, разьлічаны не на чалавека (нават дужага, здаровага й сытага), а на каня ці вала, быў памажлівасьці лягчэйшы. I як былы зарадны селянін-гаспадар, ён лепей ад іншых ведае, як гэта зрабіць.
Ён ня лаецца, ня курыць і казаў, што ня п'е. У хвіліны найбольшага суму па сям'і, па родным краі, калі дужа цяжка на сэрцы, любіць паціху, пра сябе, напяваць песьню. Нязьменна - адну й тую-ж ("Чаму-ж мне ня пець?") і нязьменна - толкі першыя ейныя звароткі.
Наша брыгада працуе на аб'ектах газгэнэратара, газгольдэра, ЦЭЦ, заводащ азотнай і аміячнай кіслаты, места Беразьнікі. Мы капаем катлаваны, катаем тачкі; выладоўваем з вагонаў цэглу, цэмэнт, дрэва; мяшаем рыдлёўкаю цэмэнтную рошчыну й "окарёнками" разносім яе да арматуршчыкаў; цягаем на кожны паверх дошкі, брусы, цэглу; лес пілуем й пні выкарчоўваем на будове новага места... Усё гэта робім блізу голымі рукамі, без ані-якае тэхнікі, быццам у дагістарычным часе. Нам выдаюць адно рыдлёўку, пілу, "казу" й некаторыя іншыя прымітыўныя інструмэнты. Аднак гэта ня будова эгіпэцкімі рабамі піраміды Хэопса ў XXVIII стагодзьдзі перад Народзінамі Хрыста. Гэта 48 стагодзьдзяў пазьней маскоўскія рабы тэй-жа "тэхнікай" будуюць адну із камуністычных пірамід 1-ай пяцігодкі.
ІІІансаў выжыць тут мала. Невялікія шансы маюць маладыя, здаровыя. Усе старэйшыя із слабым здароўем ці зь вялікім тэрмінам - ніхто зь іх адсюль ня выйдзе. Іхная дарога, калі ня сёньня, то заўтра - у яму за лягерам.
Але тымчасам неяк працуем, нібы аўтаматы з ябкручанай спружынаю. 6 дзён у тыдзень па 10 гадзінаў у дзень. Сюды не ўваходзяць 2 гадзіны дарогі ў два бакі. Іншым разам самі дзівімся, адкуль бяруцца яшчэ сілы пры сталым голадзе й фізычным вычарпаньні. Як на крыжовай дарозе - гнемся пад цяжарам свайго крыжа, падаем; адны палымаюцца й ідуць далей, доугія ня маюць сілаў падымацца й гінуць.

НА КАТЛАВАНЕ

Праглынуўшы "баланду", мы пакідаем барак і займаем чаргу каля лягернай брамы. ІІерадраньне яшчэ ў вабдымках начы. Буйныя яркія зоры на цёмным небе дрыжаць ад холаду. Калючы вецер ірве полы бушлатаў, прабіваецца да цела. Каб ня мерзнуць, мы памалу варушымся, пастукваем абцасам па абцасу ды час-ад-часу пасоўваемся наперад.
"Развод" ужо пачаўся: праз адчыненую браму калёны брыгадаў выходзяць на працу. Калі чарга дайшла да нас, "бацька" называе "дежкому" сваё прозьвішча й колькасьць вязьняў у брыгадзе. Той прапускае нас у браму, пералічае й запісвае ў свой "табель". За брамаю брыгаду прымае канвой. Гадзіна часу дарогі, і мы на месцы працы пры будове газгэнэратара. Найперш нас вядуць да складу інструмэнтаў. Перад складам гарыць невялікае вогнішча, каля якога, як і заўсёды, з прыветлівай усьмешкаю сядзіць і грэецца наладая вольнанаёмная дзяўчына-ко-мі - загадчыца складу. Яна хутка падымаецца, адмыкае склад і выдае нам нашы інс-трумэнты - "канцелярские принадлежности".
Першы раз гэтыя інструмэнты нам выдаваў дзясятнік аб'екту. У мінулым - адзін з тых, хто ў Кастрычніцкую рэвалюцыю крычаў "Далой грамотных!"; а цяпер тут - як "социально-близкий" не далюблівае "каэраў" і "гнилую" інтэлігэнцыю. Ён рашчыніў дзьверы складу й ні то жартам, ні то з насьмешкаю абвесьціў: "Здесь ваши канцелярские принадлежности". Тады пальцам паказаў на рыдлёўку й назваў: "Это ручка для писания". Пасьля "ручки" кожны з нас атрымаў "перья" (па два жалезныя кліны), "чернильницу" (вядро - адно на колькі асобаў), "карандаш" (лом)... і, урэшце, "автомобиль" (тачку) "для служебного пользования". Калі мы "канцелярскне принадлежности" паўкладалі ў свае "автомобили" й намерыліся "ад'яжджаць", ён дакінуў: "А бумагу, на которой вы будете расписываться, вам выдаст бригадир".
Як і тады, першы раз, рушымся із усім гэтым набылжам да свайго катлавану. Тут кожнаму "бацка" выдае "бумагу" - асобную дзялянку паверхні зямлі. Брыгада расьцягваецца па лініі катлавану й пачынае "канцелярскими принадлежностями" "расписываться". Дзённая норма пры капаньні зямлі - ад 2-ух да 6-ці кубамэтраў. Колькасьць кубамэтраў залежыць ад пары году, характару грунту, глыбіні катлавану й адлегласьці для адвозкі зямлі тачкаю. На нашым катлаване цяпер, узімку, норма - 2 кубамэтры. Гэта ўважаецца горш, чымся 6 кубамэтраў мяккага грунту ўлетку. Таму ня так-та й лёгка тут "расписываться".
Зямля мёрзлая. У дадатак - перамяшаная з каменьнем і дрэвам, умёрзлымі ў грунт. Рыдлёўка ў яе ня лезе. Ёю можна адно зьбіраць адбітую ці адкрышаную іншымі інструмэнтамі зямлю н кідаць у тачку. Калаць зямлю трэба чымсь іншым.
Бяру жалезны клін і кувалду. Станаўлюся на калены й прыстаўляю клін да зямлі. Левай рукою прытрымліваю яго, а правай зьлёгку б'ю кувалдаю Калі клін пасьля колькіх удараў крышачку ўгрызься ў зямлю й без мае дапамогі трымаецца, я ўстаю і з усяе сілы б'ю па ім, каб ён далей лез у зямлю. А ён, нягоднік, ад моцнага ўдару кувалды нібы ад гумы, падскаквае ўгару й валіцца на бок. Я зноў станаўлюся на калены й спрабую ўсё нанова. Пасьля колькіх такіх спробаў Іклін адламвае якісь кавалачак зямлі. Кліны, трэба заўважыць - тупыя, і іх ня востраць. Часам завостраны іхны канец крышыцца, ламаецца ці гнецца. Тады працаваць зь ім амаль немажліва.
Бяру кірку. З усяго размаху б'ю ейнай дзюбаю па зямлі. Яшчэ якіясь крошкі адбіваюцца. Але біць трэба моцна... Ды вось у ёй адламалася ручка. Мушу йсьці да "бацькі", прасіць яго замяніць зламаную кірку на цэлую.
Аднак толькі такімі мэтадамі за дзень працы я ня выберу й аднаго кубамэтру зямлі. 3 нашай тэхнікай патрэбныя больш эфэктыўныя мэтады й спосабы. I мы ўжо іх ведаем.
Мы раскладаем па лініі катлававу колькі вогнішчаў. Над імі падвешваем вёдры з вадою і грэем яе да кіпеню. У вагонь кладзем ламы, распальваем іх дачырвана. Тады кожны на сваёй дзялянцы распалены лом забівае кувалдаю ў зямлю, а ў выпаленыя ім дзіркі льле кіпень. Ад такое апэрацыі ў гэтым месцы зямля трохі адтайвае, і мы зноў б'ем тут клінамі й кіркамі. За дзень паўта раем гэтак шмат разоў.
Бяда калі натрапіш на большы камень. Выбіць яго клінам, ломам ці кіркаю нельга. Трэба калупаць і адколваць зямлю вакол яго, а ўжо потым з дапамогаю сяброў неяк цэлы выцягнуць і адкаціць на бок.
Так працуем ад 7-ае гадзіны раніцы да 5-ае вечара. I хоць працуем без перапынку; стараемся, як толькі можам; выбіваемся із апошніх сілаў, каб дастаць поўную, "неабрэзаную" "пайку" хлеба, - нормы рыканаць ня можам. Ні я, ні хто іншы. Выканаць - немажліва! А тымбалей сёньня, калі здарыўся трагічны выпадак, які моцна ўсіх нас усхваляваў.
Блізка канца працы Юрэвіч тачкаю адвозіў ад катлавану зямлю. Не ад'ехаў і колькіх мэтраў, як, разам з тачкаю, паляцеў у сьнег. Мы зьдзівіліся, што ён не падымаецца. Да яго падбег "бацька", а за ім - старшы канваір. Было падобна, што Юрэвіч ляжаў мёртвы. Але канваір пачаў правяраць, ці ня прыкінуўся ён мёртвым, каб пазьней уцячы зь лягеру. Прыставіў да твару Юрэвіча штых і скамандаваў:
- А ну, притворщик! Давай, подымайся!
"Притворщик" не падымаецца.
Канваір штурхнуў яго колькі разоў нагою.
"Притворщик" ляжыць нярухома.
Толькі тады канваір кінуўся да тэлефону.
Мы ўжо зьбіраліся йсьці здаваць інструмэнты, як да катлавану падкаціў вазок. Зь яго выйшаў начальнік Санчасьці Залкінд. Падыйшоў да цела Юрэвіча, паторгаў яго наском валёнка, пастаяў. Потым нахіліўся над целам, чыркнуў запалку й паднёс яе да мёртвых ва; чэй. Зрэнкі ў іх рушыліся. Ён сьцьвердзіу сьмерць ад сардэчнага ўдару й ад'ехаў.
Транспарту забраць адсюль цела нябожчыка няма. Брыгада сама павінна даставіць яго ў лягер. Таму ў складзе інструмэнтаў мы выпрасілі дошку і вяроўку. Дошку расьпілавалі на два роўныя кавалкі, злажылі іх побач, злучылі папярэчкамі. Да папярэчак прымацавалі канец вяроўкі.
На зьбітыя дошкі мы перанесьлі цела Юрэвіча. Самі пастроіліся ў два рады, і кожны аднэй рукою ўзяўся за вяроўку. Раздалася каманда канвою, і мы пацягнулі нябожчыка ў лягер.

ВЫХАДНЫ ДЗЕНЬ

Агульнага выхаднога дня для ўсіх вязьняў у лягеры няма. Усе 7 дзён тыдня тут працоўныя, але кожная брыгада мае ў тыдні адзін дзень, вольны ад працы на будаўніцтве: адны брыгады - у панядзелак, другія - аўторак... а некаторыя і ў нядзелю.
Выхадны дзень афіцыйна ўважаецца за дзень адпачынку. У запраўднасьці-ж адпачынку нам не даюць. Уставаць мы мусім разам з усімі а 5-ай гадзіне начы. Ня толькі таму, што гоман, крыкі, рух тых, што йдуць на працу, нас будзяць; яшчэ й дзеля таго, каб не праспаць сьнеданьня.
Пасьля сьнеданьня, як працуючыя брыгады пакінуць барак, мы кладземся на нары крыху паляжаць - адпачыць ці паспаць. Аж тут раздаецца каманда ўзводнага:
- А ну давай, берись за работу!
Калі хто ўжо заснуў, ён хутка падыме яго з нараў. Мы становімся ў строй, і ўзводны тлумачыць нам нашую працу. Наўперад мы павінны чысьціць у бараку падлогу. Адным ён выдае мётлы падмятаць яе, другім - вёдры насіць у барак ваду, трэцім - дзеркачы шараваць падлогу, аблітую вадою, чацьвертым - анучы й вёдры мыць падлогу, зьбіраць зь яе ваду й выціраць насуха.
Працуем мы не сьпяшаючыся, бо ведаем: калі скончым гэтую працу, нам дадуць другую. Кожны раз - іншую. Прошлай ночы йшоў сьнег. Уся вуліца й дарожкі да яе з баракаў, з вуліцы да кухні, складаў, адміністрацыйных і санітарных будынкаў завалены сьнегам. Сёньня нам выдаюць драўляныя лапаты й мётлы чысьціць сьнег. Сьпярша - каля свайго бараку, тады - і вуліцу й дарожкі ад яе да тых іншых будынкаў.
Так кожны выхадны працуем у лягеры 4-5 гадзінаў.
Апрача таго, на гэты дзень мы адкладаем розныя свае справы: памяняць, палатаць або направіць штось з вопраткі ці абутку, схадзіць да лекпома, адведаць сяброў... і самае галоўнае - напісаць ліст.
Ліставаньне лягерніка кантралюецца аддзелам цэнзуры Опэрчасьці. Туды з пошты дастаўляюцца ўсе лісты, адрасаваныя ў лягер. Пэнзары іх закрываюць і чытаюць. Адны лісты яны зусім канфіскуюць, у другіх замазваюць паасобныя словы ці сказы й ставяць штэмпель "проверено". Толькі з гэтьш штэмпелем ліст у вадкрытым канвэрце накірощваецца ў роту да адрасата.
Зь лягеру нам дазволена пасылаць адзін ліст у месяц. Некаторыя гэтага права ня маюць: ці паводля зазначэньня прысуду ('без права переписки"), ці часова - на паўгода або на год зя якуюсь лягерную правіну, паводля. пастановы Опэрчасьці. Ёсьць і такія, што самі ня пішуць лістоў, бо ня маюць каму пісаць. У бальшыні гэта "раскулачаныя" сяляне, якія ня маюць адрысу свае сям'і; ня ведаюць, куды яе выслалі. А пісаць лісты дазволена толькі блізкім сваякам і нікому болей. Кожная рота мае свой сталы дзень у месяцы для здачы лістоў ротнаму. Калі ты не скарыстаў гэтага дня, чакай свайго дня ў наступным месяцы. На "вячэрняй паверцы" ротны ўсю пачку лістоў здае "дежкому", а той адносіць іх у цэнзуру. Цэнзура вымагае, каб канвэрт ліста быў адкрыты, а на унутраным баку ягонага трохкутнага адвароту было напісана тваё ймя, прозьвішча й № роты.
Ліст трэба пісаці толькі па-расейску - коратка, ясна й нічога дрэннага пра лягер. Іначай твой ліст у лепшым выпадку пэнзар выкіне ў кош, у горшым - перадасьць у сьледчы аддзел Опарчасьці, які можа пачаць супраць цябе новую справу.
Наш дзень для здачы лістоў - на наступным тыдні. Таму ізноў адкладаць яго на пазьней я ўжо не магу. Мушу абавязкова пісаць сёньня. Але пісаць ліст у мяне няма паперы. Давядзецца йсьці ў КВЧ, прасіць у Высоцкага.
КВЧ займае цэлы барак каля лягернае брамы. У ім, апрача канцылярыі для ўрадоўцаў гэтае ўстановы, галоўна г. зв. "воспитателей" - вялікая саля, дзе 1-2 разы на год бывае кіносэанс ці канцэрт мастацкай самадзейнасьці. Асобны пакойчык - рэдакцыя лягернай газэты "Перековка" (орган 2-га аддзяленьня ВЛОН ОГПУ). Газэта - дзьве балонкі невялікага фармату, адбіваная на шклографе. Ні Лантас, ні Насеньнік, ні Кахоўскі, ні Кучын і ніхто іншы з наіх сяброў ніякага ўдзелу ў ёй не бяруць. Ды й наагул кажуць, што амаль усю яе, "ад коркі да коркі", піша й адціскае сам рэдактар - малады невядомы расейскі паэта. У газэце - вернаподданыя, локайскія артыкульчыкі й вершыкі, у якіх праслаўляецца ГПУ, каторае "героично" "трудом" "перековывает" "преступников" на "честных" грамадзянаў СССР. Газэта выходзіць раз на тыдзень і нікім ня чытаецца.
Заходжу ў чытальню. Тут газэты, часапісы, кніжкі - таксама толькі расейскія. Пакой, як і заўсёды, пусты. Адзіныя сталыя дзяжурныя тут - Огалін, Ягода й Максім Горкі на партрэтах.
Высоцкі дае мне паперу й прапануе пісаць тут. Ёсьць сталы з лащкамі, ручкі, чарніла. Я выбіраю месца й саджуся.
Напачатку пішу звычайны зварот да бацькоў "Мои дорогие..." і г. д. Тады спыняюся. А гато пісаць далей? Падымаю галаву й думаю. Ды ня надта думаецца: перашкаджаюць, сьцены. Вось паглядваюдь зь іх Ягода й Сталін. Паглядваюць, нібы сочаць за табою - пра што ты пішаш, пра што думаеш... Ну, напішу яшчэ заўсёднае "Я жив и здаров". А далей? Мо напісаць пра сьмерць Юрэвіча? Цэнзура гэта напэўна выкрэсьліць.3ноў-жа: бацькі мае Юрэвіча ня ведаюць. Я зноў адрываю вочы ад паперы, каб думаць... а з- пад Ягоды, на сьцяне, бы знарок - пагрозьлівы лёзунг: "ВЧК- ОГПУ - мечь пролетарской диктатуры". Пілнуйся, раб Божы, каб гэты меч не адсек табе галавы!.. Пра што-ж пісаць? Адварочваю галаву ад Ягоды й мяча да другое сьцяны, а там з- пад Сталіна - таксама лёзунг: "Выполням пятилетку в четыре года"... Не! Ніколі болей я ня сяду тут пісаць. Лепей - у сваім бараку.
Мае разважаньні перабіў скрып дзьвярэй. У чытальню заходзіць яшчэ адзін "чытач". Гэты прыпілнаваў, калі стары й глухаваты бібліятэкар Высоцкі адыйшоўся ў дальні кут, тады хуценька рвануў жмут аркушаў з кнігі й сунуў іх у кішэню. Папера да "махры" на пару дзён здабыта.
Із КВЧ мы выходзім разам. Ужо вяртаюцца брыгады з працы, і на кухні пачалі выдаваць абед.

"ПРАЎДА" "ПРАВДЫ" АБ "БУРЖУАЗНОЙ КЛЕВЕТЕ"

Аднаго ранку, дзесь у канцы 1930 - пачатку 1931 году, калі нас прывялі на склад інструмэнтаў па "канцелярскне принадлежности", дзяўчына-комі, хаваючыся ад вачэй канваіраў, дала нам сьвежы № газэты "Правда" й паказала ў ім артыкул пра наш лягер. Газэта адразу прайшла па руках брыгады. Увечары пра артыкул "Правды" ўжо ведаў увесь "лагпункт": як і мы, на працы ад вольнанаёмных яго чыталі іншыя брыгады; у канторах прарабаў - інжынэры, тэхнікі; рэшта даведалася зь "лягернае пошты" (адзін аднаму "па сакрэту").
Пасьля вячэрняй "баланды" ўсе кінуліся шукаць яго ў ротныя "Ленинские уголки". Нідзе гэтага № "Правды" ня было. Тады многія, асабліва з тых, што на працы на свае вочы газэты ня бачылі, а хацелі абавязкава артыкул перачытаць, рушылі ў чытальню КВЧ. Чытальню літаральна штурмавалі. Відаць, гэта быў адзіны выпадак за ўсю гісторыю яе існаваньня. Зьдзіўлены Высоцкі ўсім ім адказваў:
- Сёньня "Правды" нам ня прыносілі, і я яе ня бачыў.
Гэты № галоўнага органу ЦК КП СССР у лягеры быў канфіскаваны.
Нажаль, цяпер мне покульшто не ўдалося адшукаць таго артыкула тут, каб зрабіць зь яго фотаадбітку для кніжкі й прывесьці дакладны тэкст, які ў мяне згарэў з маімі нататкамі ў Менску ў пачатку вайны.
Добра памятаю, што артыкул быў маленькі, із загалоўкам накшталт "Буржуазная клевета". У ім паведамлялася, што ў заходняй прэсе зьявілася публікацыя аб тым, што у Паўночным краі СССР нібы ёсьць якіясь Вішарскія канцэнтрацыйныя лягеры, вязьняў каторых ганяюць на прымусовыя, працы. Галоўныя пункты гэтых лягероў - Краснавішарск і Усольле. У першым зь іх за дротам трымаецца 30.000 вязьняў, у другім - 10.000. Артыкул "Правды" канчаўся прыблізна так: Никаких Вишерских концентрационных лагерей в СССР нет уже хотябы потому, что в Северном крае даже нет таких населенных пунктов.
Хоць у вартыкуле заходняй прэсы й была дапушчана геаграфічная памылка (Краснавішарск і Усольле ў тым часе належалі не да Паўночнага краю, а да Уральскай вобласьці), аднак, чытаючы яго, мы былі вельмі ўражаныя. Чыталі й ня верылі сваім вачам. Няўжо можна так публічна й бяссорамна хлусіць? Джамалбэкаў ушчыпнуў нават сябе за нос - ці ня сон гэта?
Ад гэтага выпадку мы часьцей пачалі заглядаць у "Правду" й зьдзівіліся, што там друкуюцца й іншыя падобныя матар'ялы - галоўна пратэсты супраць "гнусной клеветы" "буржуазной прессы" "о будтобы применении принудительного труда в СССР". Дзень па дні мы чытаем у ёй усё новыя й новыя артыкулы й рэзалюцыі, "единогласно" прынятыя на шматлікіх мітынгах рабочых, калгасьнікаў і інтэлігэнцыі СССР. У іх выказваецца абурэньне й рашучае запярэчаньне "злостной капиталистической лжи". Вось тыповыя загалоўкі рэзалюцыяў і артыкулаў: "Иностранные рабочие должны знать истннную подоплеку гнусной клеветы о "принудительном труде на лесозаготовках" [30], "90 страниц идиотизма и наглости" (даклад камісіі Фіша ў Кангрэсе ЗША) [31], "Курс на срыв советско-американской торговли" [32] й г. д.
Да акцыі савецкіх пратэстаў далучаюцца камуністычныя партыі Заходняй Эўропы й Амэрыкі, а таксама й "прагрэсыўныя" пісьменьнікі Захаду: Вэла Ілеш, Мартын Андэрсэн-Нэксэ, Анры Барбдас, Луі Арагон, Поль Ваян-Куцюр'е, Іяганэс Бэхэр, Бэртольд Брэхт і іншыя.
Пратэсты сыплюцца як зь мяшка. Таму ад 2-ой паловы студзеня для іх "Правда" ўводзіць асобны разьдзел.
5-га сакавіка да хору пратэстуючых далучаецца "великий пролетарский писатель" Максім Горкі. Зь італьянскага абтоку Сарэнта ён тадае у "Правду" свой голас пратэсту - артыкул "По поводу одной легенды". "Легендой" называе ён інфармацыі заходняй прэсы пра ўжываньне "принудительного труда. в СССР". "Принудительный труд выдуман в целях организации экономической блокады Союза Советов... в целях помешать осуществлению пятилетки, коллективизации деревни..."
Аднак... праз шэсьць дзён пасьля публікацыі артыкула М. Горкага ў тэй-жа "Правде" публікуецца "Отчет правительства Союза ССР. Доклад предсовнаркома СССР т. Молотова VI С'езду Советов" [33]. У ім у справе рабскае, прымусовае працы й канцэнтрацыйных лягероў у СССР галава савецкага ўраду, наўсуперак акцыі пратэстаў, заявіў, што "труд заключенных... у нас применяется... Мы делали это раньше, делаем теперь и будем делать впредь". "Какой бы вой не поднимала буржуазная пресса за границей, мы не откажемся от... применения труда заключенных..." Гэтая заява Молатава афіцыйна пацьвердзіла праўдзівасьць "буржуазной прессы" аб прымусовай працы ў СССР і тым самым скампрамітавала ўсю акцыю пратэстаў "Правды" й усіх у ёй пратэставаўшых.
Дзякуем Вам, "товарищ предсовнаркома СССР" за такую адвагу. Але прабачце нам за новую "клевету": і ў Вашых інфармацыях аб прымусовай працы ў савецкіх канцэнтрацыйных лягерох такая-ж самая "праўда".
Вы заяўляеце, што "Мы никогда не думали скрывать того факта, что труд закюченных... у нас применяется..." Відаць, наадварот: "скрывали" й запярэчвалі. Найлепей пра гэта сьведчыць акцыя пратэстаў у "Правде" і іншых газэтах.
Пацьвярджаючы факт ужываньня прымусовае працы ў СССР, Вы ў справаздачы VІ зьезду Саветаў прызнаеце, што - "В ряде северных районов, о которых так много пишут теперь в буржуазных газетах в связи с компанией о "принудительном труде" в СССР, у нас действительно на некоторых работах применялся и применяется труд заключенных...
По Корелии уже проведен трудом заключенных тракт Кемь - Ухта протяженнем 208 километров и, кроме того, тракт Паранцово - Кикш-озеро на расстоянне 190 километров...
Особое значенне имеет развертывающееся теперь в Корелии строительство Беломорско-Балтийского канала. Этот канал протяжением в 914 клм.... должен соединять Балтийское море и Белое море... В данный момент ведутся работы в районе Выг-озера...
В северном крае нами также ведется ряд дорожных и строительных работ трудом заключенных. Так, в Северном крае проводится тракт Сыктывкар - Ухта длинною в 313 клм.. причем пройдено уже 160 клм.... Кроме того, в Северном крае проводится трудом заключенных железная дорога Сыктывкар
- Пинюг длннною 305 клм... Пройдено полотно 97 клм."
Пры гэтым Вы падкрэсьліваеце, што праца "у нас применяется на некоторых коммунальных и дорожных работах". I толькі? А на зусім не названых Вамі лесанарыхтоўках у Карэліі, Паўночным краі й Мардоўскай ССР? А хто будуе Краснавішарскі папярова-цэлюлозны камбінат? А Беразьнікоўскі хэмічны камбінат? А Сьвірскую гідраэлектрастанцыю ? А хто працуе ў капальнях апатытавай руды на Кольскім паўабтоку?.. Ці гэта таксама "коммунальные и дорожные работы"?
"Всего на этих работах во всех указанных районах, - працягваеце Вы, - занято около 60 тысяч человек". Вы добра ведаеце, што ў часе Вашае справаздачы на прымусовых працах у канцэнтрацыйных лягерох СССР ужо працуе блізка 1.000.000 лягернікаў.
"Могу еще добавить, - дакладваеце Вы зьезду, - несколько слов об условиях труда и быта заключенных в этих районах. Продолжительность рабочего дня установлена во всех лагерях заключенных в 8 часов". Вязьні маюць, "обеспеченные пайки и вообще достаточное снабжение". "Лагеря представляют собой поселения людей, свободно, без охраны, передвигающихся и работающих..."
I Вам ня сорамна так ілгаць ды яшчэ з такое высокае трыбуны?
Дзіўна таксама, што ў сваёй справаздачы Вы не назвалі ніводнага канцэнтрацыйнага лягеру па імені, не сказалі - колькі іх ёсьць усіх, дзе яны й калі паўсталі. А як старшыня ураду Вы не маглі пра ўсё гэта ня ведаць. Якую-б прыслугу Вы зрабілі для гістарычнай навукі, калі-б, згодна Вашае заявы, Вы запраўды "ня думали скрывать" факта прымусовае працы ў СССР і раскрылі-б усю гісторыю савецкіх канцэнтраныйных лягероў, маючы пад рукою патрэбныя для гэтага ўрадавыя дакуманты з дакладнай статыстыкай. Але Вы чамусьці гэтага не зрабілі, змусіўшы рабіць гэта нас, былых вязьняў канцэнтрацыйных лягерощ. Што-ж. будзем спрабаваць.
Дагэтуль ужо ёсьць сотні публікацыяў пра савецкія канцэнтрацыйныя лягеры. Публікацыяў у розных мовах: ня толькі ў мовах народаў СССР і народаў краёў-сатэлітаў СССР, але й ува ўсіх галоўных мовах сьвету. Успамінаў і дасьледаваньняў. У іх багаты матар'ял да гісторыі лягероў. Але гэта яшчэ ня гісторыя.Гісторыя лягероў (як і савецкіх турмаў і ссылак) яшчэ не напісана й- невядома, ці будзе калі напісана. Мы маем аднр шматлікія фрагмэнты яе ці спробы гісторыі, не абапёртыя на архіўныя дакуманты й афі-цыйную статыстыку, якія, мажліва, на ведамы наказ Леніна, будуць зьнішчаныя, каб чалавецтва не даведалася ўсяе праўды пра найбольшы крыміналізм XX стагодзьдзя.
Нашая даведка да гэтай гісторыі аснаваная ў бальшыні сваёй на ўласным дазнаньні - на тым, што перажылі самі, што бачылі на свае вочы, чулі на свае вушы. Акрамя таго, мы былі ў трох лягерох і ў кожным зь іх спатыкалі вязьняў блізу із усіх лягероў, існаваўшых у тым часе. Калі злажыць разам свае асабістыя назіраньні з апавяданьнямі лягернікаў іншых лягероў (асабліва "лягерных старажылаў", хто гады й гады ўжо адстукаў у іх) і сьведчаньнямі ведамых нам публікацыяў - із усяго гэтага ножа паўстаць, хоць і няпоўная, эскізная схэма гісторыі савецкіх канцэнтрацыйных лягероў ад ейных пачаткаў да 1934 году.
Сьпярша мусім удакладніць - што такое канцэнтрацыйны лягер. Гэта ня лягер ваеннапалонных (дзе ў часе вайны часова трымаюцца жаўнеры праціўніка), не іміграцыйны лягер (дзе чужыя грамадзяне праходзяць адпаведную іміграцыйную працэдуру) і ніякі іншы, у якім няма вязьняў. Канцэнтрацыйны лягер - гэта карны лягер, дзе ўрад паліцыйна-таталітарнае дзяржавы трымае пад вартаю пэўныя катэгорыі сваіх грамадзянаў, засуджаных ці незасуджаных на пэўны тэрмін зьняволеньня, галоўна сваіх рэальных ці патэнцыяльных палітычных праціўнікаў, каторых ён эксплёатуе на прымусовых працах.
Як сёньня нам ведама, да 1934 году (гэта апошняя мяжа нашых успамінаў) канцэнтрацыйных лягероў нідзе ў сьвеце ня было, апрача СССР. Канцэнтрацыйныя лягеры - гэта вынаход Расейскай камуністычнай партыі, Леніна й Сгаліна. Запазычыўшы саму ідэю лягероў із айчыннанай практыкі царскай катаргі, першы заснаваў іх, другі ўдасканаліў. Ім і належыць гэтая пальма пяршынства ў гісторыі.
Савецкія лягеры паўсталі хутка пасьля Кастрычніцкай рэвалюцьгі 1917 году. Найранейшая дагэтуль ведамая дырэктыва старшыні СНК РСФСР Леніна пра канцэнтрацыйныя лягеры - ягоная тэлеграма ўпаўнаважанай ЦК на Пензенскую губэрню А. Буш ад 9-га жнівеня 1918 году: "Провести беспощадный массовый террор против кулаков, попов и белогвардейцев; сомнительных запереть в концентрацыонный лагерь..." [34] 5-га верасьня таго-ж (1918) году СНК РСФСР "узаконіў" канцэнтрацыйныя лягеры, прыняўшы спэцыяльнае "Постановление о красном терроре". У ім чытаем: "...Необходимо обезопасить Советскую республику от классовых врагов путем изолирования их в концентрационных лагерях, подлежат расстрелу все лица, прикосновенные к белогвардейским организациям, заговорам и мятежам..." [35].
Канцэнтрацыйныя лягеры 1918-23 гг. - гэта 1-шы, ленінскі, пэрыяд іхнай гісторыі. У канцы 1920 году у 43 губэрнях РСФСР ужо было 84 канцэнтрацыйныя лягеры із 25.336 вязьнямі. У кастрычніку 1923 году - 355 лягероў із 68.297 зьняволенымі ў іх [36]. Усе гэтыя невялікія лягеры былі параскіданыя па розных раёнах СССР і былі ў веданьні розных урадавых установаў (ВЧК-ОГПУ, НКВД, НКЮ [37])
У 1923 годзе ўсе іх перадалі ў веданьне ОГПУ, якое, заміж шматлікіх дробных лягероў, пачало разбудоўваць напачатку адзін буйны канцэнтрацыйны лягер на Салавецкіх абтоках у Белым моры. Адгэтуль можна датаваць 2-гі пэрыяд гісторыі лягероў, пачаты яшчэ Леніным. У гэтым пэрыядзе РКП(б) робіць далейшыя пошукі больш дасканалай формы лягернай структуры. Ад сярэдзіны 1920-ых гг. на Салавецкіх абтоках лягеру ўжо было зацесна, і ў сваім разросьце ён пачаў рушыцца із абтокаў на мацярык, усё далей і далей ад Салаўкоў, засноўваючы свае новыя аддзяленьні й "лагпункты" на тэрыторыі Карэльскай АССР, Кольскага паўабтоку, Паўночнага краю, Уральскай і Ленінградзкай вобласьцяў.
Ад восені 1929 году, калі ў СССР разгарнулася шырокая акцыя "ліквідацыі кулацтва як клясы", пачаўся 3-ці, сталінскі, пэрыяд. Пэрыяд хуткага росту лягернай імпэрыі, заснаваньня новых і новых лягероў, масавасьці іх. У гэтым часе Сталін і ЦК КП СССР вырашылі запрэгчы ў прымусовую працу мільлёны сваіх грамадзянаў, каб будаваць камунізм таннай "рабсялой"; а рэжымам агульнага масавага тэрору ў лягерох і "на волі" зламаць народам СССР хрыбет, вырваць у іх язык, каб паралізаваць гэтым усялякі супраціў.
Колькі ўсіх лягероў было ў 1929-33 гадох дакладна невядома. Поўнага іхнага сьпісу яшчэ ніхто не улажыў. Лепей ведамыя:
1) Салавецкія, пра іх ужо шла гаворка;
2) Вішарскія ўва Уральскай вобласьці (цэнтар - Краснавішарск), ад сярэдзіны 1920-ых гадоў - аддзяленьне Салавецкіх лягероў, ад восені 1929 - самастойныя;
3) Паўночныя (ці СевДвинлаг) у вобласьци Комі (пазьней - Комі АССР) і Паўночным краі (цэнтар - сталіца Комі, Усьць-Сысольск, у 1930 годзе пераназваны у Сыктыўкар) ад лета 1929 г.;
4) Поцьмінскія ў Мардоўскай АССР, ад 1929 г.;
5) Куйбышаўскія ў Куйбышаўскай вобласьці, ад 1929 г.;
6) Карагандзійскія ў Казахскай АССР, ад 1929 г.;
7) Ухта-Пягорскія ў вобласьці Комі (цэнтар - Чыб'я), ад 1930 г.;
8) Сьвірскія ў Ленінградзкай вобласьці (цэнтар - Ладзейнае Поле), да 1931 году - аддзяленьне Салавецкіх лягероў, ад 1931 - самастойная;
9) Беламорска-Балтыцкія (БелБалтлаг) у Карэльскай АССР (цэнтар - Мядзьвежая Гара), ад пачатку 1931 г.;
10) Далёкаўсходнгя (Дальлаг) на Далёкім Усходзе і ў Забайкальлі (цэнтар - Уладзівасток), ад 1930 ці 1931 г.;
11) Байкала-Амурскія (Бамлаг) напачатку ў Амурскай вобласьці (цэнтар - Свабодный), ад канца 1932 г.;
12) Калымскія (у сыстэме лягероў Дальстрою) на Далёкім Усходзе (у цяперашніх Хабараўскім краі і Якуцкай АССР) (цэнтар - Магадан), ад 1933 г..
Усе яны - ня лягерныя пункты, а самастойныя лягерныя сыстэмы, падначаленыя ГУЛагу, із сваімі аддзяленьнямі, "лагпунктамі", "камандыроўкамі" (у БелБалтлагу, дзе было 11 аддзяленьняў, яны дзяліліся на "квадраты").
Колькі было вязьняў у гэтых лягерох - таксама дакладна невядома. Можна толькі выказаць прыпушчэньні:
у 1930/31 гадох - каля 1.000.000,
у 1931/32 гадох - каля 2.000.000,
у 1932/33 гадох - каля 3.000.000.
Прыпушчэньні нашыя апіраюцца на лікі "раскулачаных" сялянаў. Лічба каля 3.000.000 лягернікаў у 1932/33 гадох можа быць выведзена наступна. 1) да канца 1933 году акцыя "раскулачаньня" была закончана; 2) на афіцыйную (паводля асьведчаньня Сталіна) лічбу 10.000.000 "раскулачаных" каля 2.000.000 было галоў сем'яў, якіх, згодна із цьверджаньнем тых "кулакоў", што былі ў лягерох, блізу пагалоўна (калі не расстралялі) аддзялялі ад сем'яў і накіроўвалі ў лягеры (із сем'ямі пакідаліся толькі самыя старыя мужчыны - дзяды); 3) дадаткова із "раскулачаных" сем'яў у лягеры забіраліся й старэйшыя сыны (возьмем тут мінімальаую лічбу - ад 500.000 да 1,000.000); да гэтых лічбаў трэба дадаць сотні тысяч іншых палітычных вязьняў зь інтэлігэнцыі, духавенства, служачых, студэнтаў, вайскоўцаў, паўстанцаў і г. д. і, урэшце, крыміналістых і "бытавікоў". Пры ўсім гэтым трэба не выключаць яшчэ й тае мажлівасьці, што лічба 10.000.000 "раскулачаных" хутчэй заніжаная, чымся рэальная (шэраг аўтараў называюць лічбу 15.000.000).
(Дадамо тут у дужках, шго гісторыя савецкіх канцэнтрацыйных лягероў на 1933 годзе ня спыняецца. Лягеры будуць разьвівацца далей: будзе расьці іхная колькасьць, займаючы ўсё новыя й новыя абшары СССР, адпаведна гэтаму павялічвацца колькасьць вязьняў у іх. Трапіўшыя за дрот у тым часе ўрадоўцы ГУЛагу назавуць лічбу лягернікаў у 1938-41 гг. у 10.000.000, інспэктар ВОХРа ў часе 1934-41 гг. - ад 12.000.000 да 14.000.000, а чэкістыя з НКВД - 15.000.000 [38].
Ад 1934 году із СССР вынаход канцэнтрацыйнага лягеру пачнуць пераймаць некаторыя іншыя краі, наўперад Нямеччына й Польшча. Польшча створыць адзін невялічкі лягер у заходня-беларускім месьце Бяроза Картуская, які праіснуе 5 год. Больш лягероў паўстане ў Нямеччыне, хоць Гітлер - вучань Леніна й Сталіна ў гэтым - далёка адстане ад сваіх маскоўскіх настаўнікаў. Пра колькасьць вязьняў у нямецкіх канцэнтрацыйных лягерох захаваецца афіцыйная статыстыка. Паводля яе, у мірным часе, да канца 1939 году лік вязьняў там дойдзе толькі да 21.000. У часе вайны, як у самой Нямеччыне, так і на акупаваных ёю землях, пачнецца рост лягероў, і лік вязьняў у іх (немцаў, грамадзянаў акупаваных краёў, а найбольш - жыдоў) у 1945 годзе дасягне 714.000 [39]. Пра ўмовы жыцьця й працы ў іх у мірным часе прывядзем сьведчаньне із кнігі ўспамінаў Ю.Б. Марголіна "Путешествие в страну зэка" (Ню-Ёрк, 1952): "В боковушке (на 48-ым "квадрате" савецкага Бел-Балтлагу - АК) ...собирался кружок евреев послушать дневального Поппенгеймера. Под этой шиллеровской фамилией скрывалось больное существо, молодой немецкий еврей, разбитый, волочащий ногу, заика, с мертвенно-бе-лым лицом. Поппенгеймер рассказывал нам про гитлеровский концлагерь Дахау, где он просидел 7 месяцев... "Тогда я еще был здоров! - рассказывал Поппенгеймер. - Волшебная жизнь была в Дахау до войны. Работа без нормы. Сорок пять мннут работай, четверть часа отдыхай. Хлеба кило триста, колбаса, мармелад, на обед гуляш - "настоящий гуляш"! И у каждого кровать! Приходя с работы, все обязательно мылись, снимали рабочее платье и одевали войлочные туфли, которые стояли под кроватью. В лагерной кантине каждый мог купить на 70 марок в месяц, и чего только не было в кантине?.." Часами рассказывал калека, трясясь и жуя губами, про хорошее время в Дахау. Охотно слушали его евреи и верили в немецкий рай в Дахау! Каждый из них тосковал не по свободе - куда уж! по европейскому концлагерю, где кровати, кантина и хлеба "кило триста". Евреи тосковали по Дахау!.. Каждый из них готов был хоть сейчас переменнть 48-ой квадрат на гитлеровский лагерь 1937 года. И хотя я не мог разделить с ними это восхищение Дахау, но и я бы тогда поменял охотно советский лагерь на добрую старую польскую тюрьму, где политических содержали отдельно, не принуждали к рабскому труду, где были у них не только книги и еда, но и возможность учнться и смелость не скрывать своих мнений" (стр. стр. 144-145). У часе вайны ўмовы гэтыя ў нямецкіх канцэнтрацыйных лягерох шмат пагоршацца.
Пасьля 2-ой сусьветнай вайны лягеры застануцца ізноў вылучна ў СССР, як да 1934 году. Пазьней новыя будуць заснаваныя ў новых камуністычных краёх - Албаніі, Паўночнай Карэі, Кітаі, В'етнаме...).

ГАЛОДНЫЯ КРОКІ

Нашу брыгаду перавялі на начную зьмену. Мы працуем ад 7-ае гадзіны вечара да 5-ае начы. Сёньня брыгада разьбіта на некалькі групаў. і кожная група мае іншую працу. Я з Тліпіевым скідаем зь цяжаровых аўтаў шуфлямі шлак, які пад сьцяну газгэнэратара падвозяць вольнанаёмныя шофэры. Вольнанаёмных на будаўніцтве камбінату вельмі мала: іх бяруць сюды адно на такую працу, куды вязьняў ставіць ня могуць.
Працуем мы цяжка: ледзьве ад'едзе ад нас выладаванае аўта, як зараз-жа пад'яжджае другое, наладаванае. Праўда, шофэры нас не падганяюць. Яны падкрэсьлена ветлівыя. Адзін зь іх, калі мы саскочылі з пустога кузава, падыходзіць да мяне й прапануе свой талёнчык на вячэру. (Для вольнанаёмных, якія працуюць на будаўніцтве, тут ёсьць сталоўка.)
- Талёнчык - аплачаны. Садзіся за столік, пакладзі талёнчык перад сабою й чакай. Прыйдзе дзяўчына, забярэ яго й прынясе табе талерачку бульбяное кашы. Гэта й уся вячэра. Нас моцна даймаў голад. Таму такая прапазыцыя - шчасьлівая нагода. Ад нечаканасьці я не знаходжу слоў, каб падзякаваць шофэру за такі шчодры падарунак.
- А ці ня пілнуе ўваходу ў сталоўку наш "опэр"? - пытаюся я.
- Так. Іншы раз бывае. Стаіць пры сьцяне калідору, недалёка ад дзьвярэй. Але дужа рэдка калі. Найчасьцей яго няма.
- Ужо йдучы ў кабіну аўта, дадае: - Вячэру выдаюць ад 8-ае да 10-ае гадзіны.
Усё гэта сталася так неспадзявана, што я ня мог яго як сьлед асэнсаваць. Толькі тады, калі шофэр ад'ехаў, я пачаў раздумваць, разважаць.
Першае, што прыйшло мне ў галаву, гэта асоба шофэра, мілага мне дабрадзея. Я ня ведаю яі ягонага ймя, ні хто ён такі. Былы лягернік, які застаўся тут жыць, адбыўшы свой тэрмін? Ссыльны? Спэцперасяленец ? I скуль родам?.. Сам ён нічога пра сябе не сказаў. А пытацца ў яго я й часу ня меў, так хутка ўсё гэта здарылася... А мо гэтак яно й лепей у нашых акалічнасьцях? Што ён мог падумаць, калі-б я ў яго папытаўся? Ён-жа не выключае, што мяне можа спаткаць няўдача; і ад мяне будуць дамагацца сказаць, дзе я ўзяў талёнчык. А што, калі я яго выдам? У мяне-ж на ілбу не напісана, што я гэтага не зраблю. За сувязь зь вязьнямі ці за якоесь садзеяньне ім вольнанаёмных караюць. Зноў-жа, ці я хоць падумаў: а як-жа ён сам - мае іншы талёнчык ці з-за мяне застанецца без вячэры. Як я мог так хутка згадзіцца? I мне зрабілася сорамна за самога сябе.
Другое: бяручы талёнчык ад шофэра, я не ўсьмедамляў сабе цэлы ланцуг праблемаў, зьвязаных з гэтай вячэраю: ці згодзіцца "бацька" адпусьціць мяне з працы? ці ўдасца мне адлучыцца незаўважаным з-пад каввою? ці магу я ў вопратцы лягерніка зьявіцца ў сталоўку для вольнанаёмных? і г. д.
Аднак усе гатыя праблемы й перашкоды ў вабліччы неадольных пакутаў голаду й, здавалася, такой блізкай мажлівасьці павячэраць выдаюцца мне проста нічым. Есьці так хочацца, што я ня маю сілы ўстрымацца ад прынаднай спакусы. I я цьвёрда ваважыўся паспрабаваць свайго шчасьця, зарызыкаваць.
Адразу кіруюся да "бацькі". Той выслухаў мяне, сказаў:
- Ідзі, сынку, толькі памятай: калі цябе затрымаюць, я пра гэта нічога ня ведаю.
- Аб гэтым ня можа быць і гутаркі, - адказаў я, Вяртаюся назад разладоўваць шлак. Галаву непакоіць думка: а што, калі сёньня "опэр" будзе дзяжурыць у сталоўцы? ці ня лепей было-б бушлат замяніць на якоесь цывільнае паліто, каб схаваць пад ім лягернае адзеньне?.. Ды дзе яго ўзяць, тое паліто?.. А Тліпіеў падказвае мне:
- Ідзі да Джамалбэкава. Ён-жа мае. Запраўды, той пад бушлат часта апранае сваё паўпаліто, якое ня здаў на склад. (Яму, каўказцу, тут халадней, чымся нам, пад адным бушлатам. Цяпер, у травені месяцы, удзень ужо цеплавата, але ночы яшчэ халодныя, з марозам.) Джаналбэкаў ахвотна згаджаецца. Я запэўняю яго, што на выпадак няўдачы. скажу, што паліто - маё.
Хвілінаў праз 15 ужо можна йсьці. Але час рушыцца так марудна.
Голад, голад... Толькі галодны чалавек ці чалавек, які аднойчы быў галодным, здоль-ныя зразумеюць, што значыць для вечна галоднага лішні раз зьесьці. Няхай сабе й нядосыта, а каб хоць "замарыць чарвячка", каб ён ня грыз цябе зь сярэдзіны. Ня дзіва, што лягернікам сьняцца галодныя сны, а ў вольны ад працы час зьбярэцца кампанія на ніжніх нарах, і пачнуцца бясконцыя апавяданьні-згадкі пра ежу. ІІра часы, калі жылося, елася й болей не хацелася". Пры гэтым пералічаюцца ўсялякія стравы й закусь на фэстах, вясельлях, на Колядную Куцьцю, Вялікдзень... Размовы-згадкі цягнуцца, пакуль хтосьці зь верхніх нараў яя прыкрыкне: "Досыць ужо! Спыніце гэтыя гутаркі".
Шофэр казаў мне, што на вячэру будзе нішчымная бульба, без аніякіх прысмакаў. Ды для лягерніка й гэта дэлікатэс. I чым бліжэй-падыходзіў мой час - ні пра што іншае я ня мог думаць. Бульба! Адна яна займала ўсю маю ўвагу. Ніякая рызыка "самовольной отлучки с работы" мяне не палохала. Чорт з вамі! - думаў я. - Пайду.
Урэшце, мне пара. Мяняю бушлат на паліто. Сачу за канваірамі. Бачу: яны грэюцца ля вогнішча, не глядзяць у мой бок. Я асьцярожна, з аглядкаю зьнікаю. У дарозе да сталоўкі трэба быць уважным, абмінаць канвой іншых брыгадаў, які можа западозрыць і затрымаць цябе.
Хутка мінаю ЦЭЦ. Тут ужо зусім блізка. Шчасьцю свайму проста ня веру. Іду й ня чую зямлі пад нагамі. Каб толькі "не нарвацца на опэра"! О, Божа мой! Як я ўдзячны Табе, што Ты падаслаў да мяне добрага чалавека!
Вось і сталоўка. Перад дзьвярыма ў ейны калідор забілася сэрца. Апошні бар'ер. Зараз выясьніцца, што мяне чакае - вячэра ці арышт. Я павінен быць гатовым на кожную мажлівасьць. На выпадак, калі "опэр" будзе тут дзяжурыць, я мусіу зрабіць спакойны выгляд, каб нічым ня выдаць свайго хваляваньня: сьмела й рашуча прайсьці праз калідор у сталоўку, не зьвяртаючы на яго ніякае ўвагі.
Падрыхтаваўшы сябе да такое ролі, я рвануў за вонкавыя дзьверы й пераступіў парог. На імгненьне нічога ня было відаць: густая пара ад марозу з двара, як дымам, усё засланіла. Я зачыніў дзьверы, спыніўся, замёр. Калі пара разьвеялася, мае вочы ўпёрліся ў іншыя вочы, якія з другога кааца калідору застылі на мне. "Лягавы! Ніякага сумніву!" - мільганула ў маёй галаве. Аднак я не разгубіўся, сьмела крочу да дзьвярэй сталоўкі. Мінаю "лягавага" і ўжо працягваю руку да клямкі... як пачуў за сваёй сьпіною загад:
- А ну давай, остановись!
Ад гэтых слоў мне здалося, што на мяне абваліўся дах.
"Лягавы" падыйшоў бліжэй, расхінуў маё паліто. Тады выцягнуў з кабуры рэвальвэр і скамандаваў:
- Давай, пошли!

НЯМЕЦКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ

Ад аднаго дня ў тым-жа часе на нашым "лагпункце" пачаліся такія дзівосы, што ўсе былі зьбітыя з панталыку, і ніхто не разумеў, што тут дзеецца.
Пачалося з таго, што немцаў (і толькі іх адных!) із усіх ротаў сабралі ў васобную калёну й пад канвоем пагналі (як мы даведаліся пазьней) у вадну із лясных "камандыровак". 3 нашае брыгады ў тую калёну трапіў бедны Карл. На другі дзень "расфармавалі" ізалятар і на ягоных дзьвярах павесілі замок. Па ротах пачалі бегаць "воспитатели" КВЧ і ў сьпешным парадку выяўляць гарманістых. Была абвешчана "генеральная уборка" ўсяго "лагпункту". У сярэдзіне баракаў чысьцілі, скраблі, мылі. Асабістае "барахло", каб ня разіла вока, загадана было хаваць пад нары. 3 усяе тэрыторыі "лагпункту" зьбіралі хлам, бруд, сьмецьце ў расстаўленыя скрозь скрыні, якія вывозілі зь лягеру на звалку. Вуліцы й дарожкі падмяталі, пасыпалі жоўтым пясочкам, які на цяжароўках прывозілі ў лягер. Ахрыплыя ў гэтай катавасіі камэндант "лагпункту", ротныя, узводныя... як ашалелыя, лёталі па бараках і вуліцах, лаяліся, падганялі да працы. Усюды было чуваць: - Давай, давай!..
Па лягеру папаўзьлі "парашы". Адны выказвалі прыпушчэньне, што на інспэкцыю з Масквы прыедзе якаясь высокая камісія. Другія - што з ГУЛагу чакаецца начальства для праверкі дзеяньняў лягернага кіраўніцтва. Ад былых салаўчан тут ведама, што ўвесну 1930 году, калі весткі пра жорсткасьці рэжыму на Салаўках дайшлі да Захаду, такая камісія прыяжджала на Салаўкі.
Яна пераарыштавала або парасстрэльвала там усё кіраўніцтва лягеру із славутым начальнікам перасыльнога пункту "Попов остров" Курылкам, паставіўшы над лягерам ня менш жорсткае новае кіраўніцтва. Трэція - як і заусёды ў такіх выпадках, спадзяваліся камісіі, што прывязе ў лягер амністыю. Аднак ніхто з нас нічога пэўнага ня ведаў, а начальства лягеру маўчала.
Наступнае раніцы, калі лягер ужо быў ня толькі вычышчаны, а вылізаны, незразумелыя дзівосы працягваліся далей. Вокны бараку інвалідаў і "дахадзягаў" пазабівалі драўлянымі шчытамі, дзьверы замкнулі на замок і павесілі шыльду "Склад". Із усіх вежаў па лініі калючага дроту паздымалі "попкаў". Каля вахты на разводзе зьявілася духавая аркестра, якая пачала йграць маршы. Брыгады выходзілі на працу без канвою. (Праўда, вязьні - ня дурні: яны ведаюць, што канвой напэўна ёсьць, толькі прыхаваны, расстаўлены дзесь крыху далей - і вакол лягеру, і раёну працы, і дарог да іх. Мо нат у цывільнай вопратцы.) Зноў: нас вялі чамусьці не на будаўніцтва Беразьнікоўскага камбінату, а на розныя іншыя працы. Нашу брыгаду й цэлы шэраг іншых - у поле выбіраць з капцоў бульбу. Мы зьдзівіліся, што капцоў было так шмат, бо ў лягеры мы ніколі бульбы ня елі й ня бачылі. I тут таксама іграла для нас аркестра.
Тым вязьням, што вярталіся ў лягер з начное зьмены, не дазволілі класьціся спаць. Пасьля сьнеданьня іх пагналі ў кіно КВЧ, дзе цэлы дзень дэманстраваліся фільмы - адзін за адным. У бараках былі пакінутыя адно ротныя, узводныя, капцёры й днявальныя. Дадаткова - выяўленыя напярэдадні гарманістыя, якім КВЧ раніцою прывезла зьнекуль .гармоні й загадала цэлы дзень іграць на іх.
Усё рыхтавалася на аблудны паказ, каб кагось ашукаць, увесыгі ў зман, паводля старога, ведамага ў расейскай гісторыі мэтаду. Ужо ў 1787 годзе, калі Кацярына 2- ая падарожнічала праз Украіну й Крым у асысьце аднаго із сваіх каханкаў, гэнэрал-фэльдмаршала Р. Пацёмкіна, - апошні з мэтаю схаваць ад вачэй царыцы запраўдны, убогі выгляд сёлаў, блізка ад дарог, па якіх яна праяжджала, загадаў загадзя пабудаваць штучныя, дэкарацыйна-паказныя сёлы, якія ў гісторыі й завуцца "Пацёмкінскімі сёламі".
Пакуль мы выбіралі з капцоў бульбу й слухалі маршы духавое аркестры, з Бэрліну ў Усольле прыехала дэлегацыя нямецкіх камуністых. Яна мела заданьне спраўдзіць публікацыі нямецкай прэсы пра "якіясьці Вішарскія канцэнтрацыйныя лягеры" й будову Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату "быццам-бы" вязьнямі гэтага лягеру, каб па звароце ў Нямеччыну выступіць у прэсе й рашуча запярэчыць "буржуазнай хлусьне". Мажліва, нават, што публікацыі тыя былі зьвязаныя із згадваным намі артыкулам у маскоўскай "Правде". У Нямеччыне яны маглі зьявіцца на аснове прыватных інфармацыяў нямецкіх інжынэраў, якія, на запросіны савецкага ўраду (пры ўдзеле ангельскіх і амэрыканскіх інжынэраў), кіруюць будаўніцтвам камбінату. Інжынэры жывуць тут у адмыслова пабудаваным для іх гатэлю, воль-на ходзяць па будаўнічых аб'ектах, штодня бачаць брыгады падканвойных вязьняў, а на вакацыі выяжджаюць дадому.
У Маскве бэрлінскай дэлегацыі прыдалі вялікую сьвіту ўрадоўцаў, высокіх афіцэраў ГПУ, "перакладчыкаў" і пэрсанал абслугі. Тут да сьвіты былі далучаныя Берзін, Стукаў, начальнік будаўніцтва М. Граноўскі, раённыя й меставыя кіраўнікі- усе, бязумоўна, у цывільнай вопратцы. Дэлегацыя была ў такім коле сьвіты, што да яе ніхто ня мог падыйсьці.
Яе вазілі й вадзілі па будаўніцтву. Сама яна нічога не глядзела й не правярала. Тым-балей, што ў ейным складзе ніхто ня ведаў расейскай мовы. Яна глядзела толькі тое, што ёй паказвалі; слухала тое, што ёй гаварылі праз "перакладчыкаў". Ніякіх вязьняў і канваіраў на будаўніцтве яна ня бачыла й не магла бачыць: там іх ня было. У гэты дзень туды былі мабілізаваныя на "субботннк" камуністыя, камсамольцы, беспартыйыя Усольля й бліжэйшых населеных пунктаў, у колькіх месцах ім ігралі аркестры. Яны працавалі з "савецкім энтузіязмам". Дэлегатам было дазволена гутарыць зь імі праз "перакладчыкаў" колькі яны хочуць.
Нямецкія камуністыя былі ў такім захапленьні ад усяго бачанага й чутага пра "грандыёзнае" будаўніцтва аднаго із "гигантов" 1-ай пяцігодкі, што нікуды болей і не пажадалі йсьці, пераканаўшыся "на свае вочы" ў "буржуазным паклёпе" на "гераічнае" будаўніцтва камунізму ў СССР. Таму ў лягеры яны й ня былі зусім, і мы ня мелі гонару бачыць іх, ня толькі што гутарыць, хоць і тут (на ўсялякі выпадак) для паказу ім усё было старанна падрыхтавана.
У сталоўцы Усольля, пасьвяточнаму ўдэкараванай для высокіх гасьцей, дэлегацыі пасьля агледзінаў будаўніцтва камбінату далі ўрачысты банкет з прамовамі й канцэртам скульсьці прывезеных прафэсійных артыстых.
Увечары, калі мы пра ўсё гэта даведаліся, дэлегацыя, гордая сьведамасьці так шчасьліва выкананага партыйнага абавязку, у раскошных, царскіх салён-вагонах з маскоўскай сьвітаю імчалася назад на Маскву й Бэрлін.
Як гэта падобна на "пацёмкінскі" спэктакль, дзе ў ролі Кацярыны - нямецкія каму-ністыя, а Пацёмкіна - ГПУ!

ІЗАЛЯТАР

Я чуўся вельмі стомленым ад працы. Таму пасьля вячэрняе "поверки" адразу прылёг на нары адпачыць. Не пасьпеў і вачэй заплюшчыць, як чую зычны голас узводнага:
- Заключенный Колубович!
- Я! - адказваю яму, хутка саскочыўшы з нараў.
- Давай, быстро к ротному!
Заходжу. Спыяяюся ля дзьвярэй; дакладваю, што зьявіўся. Бачу: у ягоным пакоі сядзіць пры стале незнаёмы ў форме "опэра". Прыглядаюся да яго: не, ня той, што затрымаў мяне ў сталоўцы для вольнанаёмных...
- А ну, ближе к столу, - перарваў ён мае думкі. Выцягнуў з кішэні кашулі маленькую паперку й прачытаў: "... за самовольную отлучку с работы... 6 суток изолятора без вывода на работу и лишение переписки на 6 месяцев". Схаваў паперку й загадаў:
- Валяй, собери свои вещи и с ними живо сюда назад!
Мы выйшлі на вуліцу. Быў цёплы чэрвеньскі вечар.
На душы ў мяне і цяжка, і ўсьцешана. Цяжка, бо давядзецца 6 сутак "аддзяжурыць" у ізалятары і 6 месяцаў пахваляваць сваіх дома, не адказваючы на іхныя лісты. Усьцешна, бо магло быць горай. Мяне адразу яе пасадзілі ў ізалятар і не выклікалі яа новыя допыты ў Опэрчасьць. Старажылы лягерныя казалі, што гэта дрэнны знак. У Опэрчасьці думаюць, як мяне пакараць: абмежавацца ізалятарам ці "прышыць" новую справу - "попытку к побегу". Мо пераслалі нат маю справу на канчальнае вырашэньне Опэраддзелу ў Краснавішарск. Час ішоў, а мяне не турбавалі. Хоць пра ізалятар па лягеру ходзіць дрэнная слава, лепей усё-ж адпакутаваць у ім, чымся новая справа й новы тэрмін. Ізалятар закрыты быў толькі на адзін дзень, калі тут чакалі нямецкую дэлегацыю.
Я цягну свой куфар, гнуся, перакладаю яго з аднае рукі ў другую. Ззаду мяне крокчыць "олэр". А нас абодвых із усіх бакоў праважаюць цікаўныя вочы.
Лягерны ізалятар ў вадрозьяеньне ад ізалятара-турмы (г. зв. "цэнтрала") - карны ізалятар, род карцэра (паводля пазьнейшае тэрміналёгіі - ШИзо [40]). Гэта ўстанова Опэрчасьці. Аднак сюды пасылаюць на кару і начальнік аддзяленьня, і камэндант "лагпункту", і іншы лягерны ўрадовец. У ім - колькі камэраў, дзе сядзяць незастрэленыя ў часе ўцёкаў "беглецы", абвінавачаныя ў "попытке к побегу", за адмову ад працы (індывідуальную ці групавую, як перад тым - хойніцкія эвангелістыя), за ўсялякага роду "самовольную отлучку", непадпарадкаваньне якомусь лягернаму начальніку ці непашанаваньне яго й за кожнае парушэньне лягернага рэжыму.
Вось ён ужо й відаць. Стаіць у самым канцы галоўнае лягернае вуліцы зьлева, на ізаляваным месцы, адгароджаным ад рэшты лягеру калючым дротам. Круглы, з вугламі. Падобны на царкву, але без царкоўных галоў.
Уваходзім у калідорчык. Ён цёмны, без вакон. Із столі зьвісае электрычны дрот зь цьмянай лямпачкай, пад якой пры сьцяне стаіць столік з табурэткаю. За столікам сядзеў дзяжурны й піў "чай". Ён устаў перад "опэрам" і атрымаў ад яго на мяне тую самую маленькую паперку, каторую "опэр" чытаў мне ў пакоі ротнага.
Калі "опэр" выйшаў, дзяжурны замкнуў за ім вонкавыя дзьверы ізалятара, адчыніў невялікую баковачку, выцягнуў стуль мяшок і прынёс да мяне. Перада мною стаяў ні то мядзьведзь, ні то гарыла. Шмат вышэйшы ад мяне. Шырокі. На плячах бяз шыі квадратовая галава із скуластым тварам. Увесь нахілены наперад, няўклюдны. У лягеры казалі, што ўдарам кулака можа забіць насьмерць... Дзе яны знайшлі такую бамбізу?
Раскрыўшы мяшок і вачыма паказаўшы на мой куфар, ён прабасіў:
- Давай, толкай сюда свае барахло.
Калі я ўсунуў у мяшок куфар, ён загадаў мне скідаць абутак і распранацца, пакінуўшы на сабе толькі кальсоны.
- И это барахло толкай в мешек. Наступна дае мне дзьве біркі з адным і тым-жа нумарам і прапануе адну бірку прывязаць да мяшка, а другую - "покрепче" да мае нагі.
- Если ты эту бирку утеряешь, не увидишь барахла, как своих родных ушей.
Мяшок занёс назад у баковачку. Сам вярнуўся. Цяпер у вадных кальсонах я выслухоўваю ягоныя загады. Вязень ізалятара павінен адбыць увесь свой тэрмін кары ў камэры: бяз вываду зь яе "на оправку" і без "прогулок". Харчаваньне: 200 грамаў хлеба на суткі й адна "кружка" вады; на 3-ці й 6-ты дзень - дадаткова місачка "баланды".
Пасьля ўсіх гэтых уступных працэдураў ён адамкнуў адны зь дзьвярэй і ўпусьціў мяне ў камэру.
Насьцярожана аглядаюся на ўсе бакі. У камэры я адзін. У куце пры дзьвярах - параша. Справа ад яе й дзьвярэй - невялікае закратаванае вакенца ў поле. Насупраць вакенца, як у лазьні - палок пад стольлю на ўсю даўжыню камэры зь дзьвюма прыступкамі-лаўкамі да яго.
Зь лягерных пераказаў ведаю, што ўзімку ў камэры "дзікі холад", бо печка ня паліцца. Як тут марозяць распранутых да кальсонаў людзей - чуў, але сам ня бачыў. Дзеля таго гаварыць пра гэта ня буду. Раскажу пра сябе, як было ўлетку.
Першае, што я адчуў, пераступіўшы парог камэры - духату. Адразу пачынаю пацець. Дакрануўся да сьцяны ля палка - гарачая. Гэта сьцяна печкі, якая паліцца з калідору. Дыхаць няма чым. Вакно бяз форткі. Камэра ніколі не праветрываецца. Ад парашы - смурод. У духаце зьмесьціва ейнае хутчэй раскладаецца й сьмярдзіць мацней. (У турме на парашы была крышка. Тут яе няма.) Чытач мог падумаць, што тут, хоць і ў большым голадзе, духаце й смуродзе, я маю мажлівасьць трохі адпачыць і адаспацца. О, не! Я тут ня зусім адзін. Са мною тысячы й тысячы клапоў. Яны толькі й чакалі на мяне. А калі выявілі, адразу кінуліся з усіх бакоў у атаку. Першымі зваліліся на мяне дэсанты із столі - на галаву, плечы, грудзі. I я пачаў адбівацца ад іх. Яны галодныя, а харчуюцца вылучна чалавечай крывёю. Хабатком пракусваюць скуру. У ранку ўпыр-скваюць сваю сьліну, якая выклікае сьверб і перашкаджае згушчацца крыві. Тады п'юць яе, сьвежую. Я скідаю іх зь сябе, як толькі магу. Але іх тут так шмат, што я ня здольны даць ім рады. Яны сядзяць і на сьценах, і на падлозе, і на палку, і на лавах. Кусаюць мяне і за сьпіну, і за грудзі, і за ногі, лезуць на твар-усюды і з усіх бакоў.
У лягеры казалі, што парода гэтых клапоў спэцыяльна дзесь разьведзена для ізалятара.
Так гэта ці не - не бяруся цьвердзіць. Адно магу сказаць, што перад тым ні я, ні хто іншы із нас ніколі й нідзе такіх клапоў ня бачылі. Яны шмат меншыя ад звычайных пасьцельных клапоў, а рухавасьць іхная - спартовая: хутка бегаюць даўжэйшымі ножка-мі, а із столі прыгаюць, калі толькі выявяць ахвяру.
Я ваюю зь імі няспынна. Скідаю й скідаю зь сябе... Каб лепей бараніцца, спрабую закрыць ад іх якуюсь частку свайго цела. Лепей за ўсё - сьпіну: яе цяжэй бараніць. Сьпярша кладуся на падлогу. Хутка пераконваюся, што пазыцыя гэтая няўдалая: із столі на мяне ляціць болей дэсантаў. Ці ня легчы на палок? Ды там-жа яшчэ бліжэй да столі. Я станаўлюся ля сьцяны або дзьвярэй і прыціскаюся сьпіною да іх. Быццам-бы трохі лепей, але эфэкт таксама невялікі.
А мо нішчыць іх, клапоў?.. I я мяняю тактыку: пераходжу ад абароны ў наступ. Іду да парашы й зграбаю іх туды, каб тапіць. Аднак параша ня мае крышкі, адкрытая. I клапы амаль усе вылазяць зь яе й, брудныя, ізноў паўзуць на мяне... А мо лепей біць іх? Толькі чым?.. Я адвязаў ад нагі бірку й давай ёю чавіць іх. Але на бірцы стаіць нумар. Забіваючы клапоў, я замазваю яго сваёй крывёю. Як-жа я атрымаю сваё "барахло" ад дзяжурнага ?.. Пераварочваю бірку й душу клапоў чыстым ейным бокам. Адных душу, а другія кусаюць мяне з усіх бакоў.
Так мушу бараніцца ад іх 24 гадзіны ў суткі і ўсе 6 сутак. Іначай яны могуць загрызьці насьмерць.
На 3-ці дзень дзяжурны крычыць мне праз "ваўчок":
- Эй, кормилец клопов! Ты еще жив?.. Получай свою "баланду"... чтобы лучше кормить моих маленьких детей.
Ён адамкнуу дзверы й падау мне місачку. У ёй адна юшка, нават без касьцей. Хоць-бы галава ці хвост рыбы. Выцягнуў, відаць, для сябе. Каму ты тут паскардзішся ?
Аднэй рукой я адбіваўся ад клапоў, а другой падношу місачку да вуснаў і п'ю зь яе "баланду", як "чай". Пасьля "баланды" адчуваю яшчэ большы голад. I нясьцерпна спаць хачу: галава час-ад-часу падае на грудзі, вочы зьліпааюцца.
Калі я вярнуўся зь ізалятара ў барак, усё цела маё было іскусанае клапамі - скрозь чырвоныя ранкі, плямы й струпы; вейкі на вачох распухлыя. Як у хворага на шкарлятыну. Праверыў свой куфар: із усяго лепшага абкрадзены. Дзеля таго-ж, што ў мяшок я ўсунуў закрыты куфар, бяз сьпісу рэчаў у ім (такі ў ізалятары "парадак"), прэтэнзіі заявіць не магу, фармальных доказаў пакражы няма.
Быў дужа слабы. Ішоў - хістаўся, дзе можна было - трымаючыся за сьцены, нары, стол. А назаўтра мусіў ісьці на працу.
Цяжка паверыць, што ў XX стагодзьдзі можа быць такое барбарства і зьдзек над чалавекам. Але я сьведчу, што было. I ня толькі я. Кожны, хто сядзеў у гэтым ізалятары, прынамся ў тэй самай камэры. Сядзеў голы ў жывым клапоўніку і сваёй крывёю карміў галодных клапоў.
На "лагпункце" было ведама, што ізалятар гэты прыдумаў і пабудаваў начальнік Адміністрацыйнага аддзелу Вішлагу Васькоў - адзін із бліжэйшых памочнікаў і асабістых сяброў Р. Берзіна.

ЛЯГЕРНЫЯ ЯМЫ

Кожны вязень у лягеры мае сваё кола жыцьця й сьмерці, свой лёс. Адзін зь іх выжывае й выходзіць зь лягеру, другі - гіне.
Штораніцы пры пад'ёме на "баланду" й на "развод" у бараках знаходзяць трупы. Памерлі ўначы на нарах. Іншыя паміраюць на працы ці ў дарозе на працу й з працы. Яшчэ болей - у бараку інвалідаў і "дахадзягаў" ды ў лягерным лазарэце.
Паміраюць ад голаду, холаду, фізычнага вычарпаньня пры непасільнай працы.
Паміраюць ад розных хваробаў, найчасьцей - ад хваробаў сэрца, сухотаў, цынгі, алімэнтарнай дыстрафіі, голягры.
Увосені 1931 - увесну 1932 гадоў дзеля ненармальных бытавых і санітарных умоваў у лягеры ўспыхнулі эпідэміі плямістага тыфусу й крываўкі. Тут ужо сьмерць узяла ў рукі касу я пачаля касіць налева й направа без разбору, хто толькі трапіць пад руку. У нашай брыгадзе гэтая каса скасіла шэсьць асобаў - пяць "раскулачаных" сялянаў і Мустаф'ева.
Паміраюць ад усялякіх нешчасьлівых выпадкаў. Застрэлены "при попытке к побегу" (як Петрыкаў). Забіты сьпілаваным дрэвам (як Насеньнік). Ад невыстарчальнага харчаваньня, нястачы вітамінаў увосені 1931 году ў многіх вязьняў зьявілася курыная сьлепата. Той, хто яе мае, ня бачыць уначы і ў слаба асьветленых месцах удзень. Лекаваць ад гэтае хваробы можна лепшым харчаваньнем - маслам, моркваю, зялёнай цыбуляю. Усяго гэтага ў лягеры для вязьняў няма. Таму іх не лякуюць, хіба што даюць чайную лыжку рыб'яга тлушчу на дзень, калі ён ёсьць у лёкпома. Хворых на курыную сьлепату ад працы не звальняюць. На працу й з працы (каді гэта начная зьмена, і хворых яшчэ не перавялі на дзённую) іх за рукі вядуць сябры. Ад сьлепаты яны часта калечацца, а то й гінуць, як наш айцец Аляксандар Табанькоў. Мы ўжо казалі, што працуе ён у капальнях калійных соляў. Ізгаладалы, змораны ад цяжкае працы, а тут яшчэ й напаўсьляпы (у яго пачыналася курыная сьлепата), ён не заўважыў ваганеткі й хутка не адскочыў убок. Наладаваная, яна йшла па рэйках уніз. Зьбіла яго з ног і пакалечыла. Трое сутак у вялікіх пакутах ён змагаўся за жыцьцё. Яму ампутавалі адну нагу й адну руку, але ад сьмерці ня выратавалі. Аддаў Богу душу яшчэ на першых прыступках лягернае Галгофы.
Паміраюць ад самагубстваў. Гэта тыя, што губляюць веру ў мажлівасьць выйсьці калі-небудзь зь лягеру. Ня бачаць ніякага сэнсу пакутаваць і самі накладаюць на сябе рукі. Ёсьць шмат спосабаў спыніць жыцьцё самагубствам. Пайсьці ў лягеры праз забароненую зону да агарожы калючага дроту. Няўнікнёна застрэліць зь вежы вартавы. Выскачыць убок із канвойнай калёны па дарозе на працу ці з працы. Без папярэджаньня застрэліць канваір. Разрэзаць вены на руках уначы, схаваўшыся на нарах пад бушлатам, і выпусьціць сваю кроў... Божа мой! Ад чаго толькі не паміраюць вязьні ў лягеры!
На кожным "лагпункце" ёсьць барак інвалідаў і "дахадзягаў". Сюды зьбіраюць тых, хто ўсімі лягернымі прычынамі й акалічнасьцямі "даходзіць" да хуткае й нямінучае сьмерці. Зь іх ужо ўсё выціснута, што толькі можна было выціснуць для працы. I як болей бескарысныя й непатрэбныя, выкінутыя сюды на звалку "чалавечага лому". "Отработанный контингент" - паводля афіцыйнае лягернае тэрміналёгіі.
Вось яны: ад розных калецтваў ці адмарожаньняў на працы - з ампутаванымі нагамі ці рукамі; ад невылячальных хваробаў сэрца й почак - з апухлымі тварамі, нагамі, рукамі; глухія, сьляпыя, часткава ці поўнасьцю паралізаваныя; цынготнікі апошняй стадыі - у іх ня рушацца суставы ў каленах і локцях, некаторым галаву завярнула набок; і яны, падобна паралітыкам, ня могуць ні хадзіць, ні рухаць рукамі, адно поўзаць ці катацца па зямлі; дыстрофікі - адны косьці й скура, з уздутым жыватом і вадзянкаю; пэлягрыкі, у якіх цьвярдзее й лупіцца скура, у целе не затрымліваецца ніякая страва, ад чаго нястрыманыя паносы; пэлягрык сохне, слабее й дагарае, як сьвечка.
Таго зь іх, хто яшчэ можа рухацца, вы без памылкі пазнаеце. На ім ня вопратка, а куча рызьзя (ён ужо не працуе, і яму з вопраткі й абутку належыцца ўсё толькі зношанае). Ідзе ён паволі або кульгаючы: адзін - апіраючыся на кій, другі - на якуюсь самаробную мыліцу, трэці - сунецца неяк бокам, аднэй нагой наперад, а другую падцягваючы, сьляпы ці напаўсьляпы - кіёчкам наперад. Іншых водзяць сябры. А ёсьць і такія, што з нараў ужо не ўстаюць, ня ходзяць нат за патрэбаю да парашы, а пад сябе, і так, бедакі, ляжаць. Ад іх нясе нязносным смуродам на ўвесь барак.
"Дахадзяга" ўжо пераступіў мяжу паміж жыцьцём і сьмерцю. Аднэй нагой яшчэ пры жыцьці, другой - пры сьмерці. Гэта жывы труп, які паволі гніе й памірае. Пытаньне толькі часу: калі? Заўтра ці праз месяц. Ён ня мыецца й ня цікавіцца сваім выглядам, абыякавы да усяго, з прытупленымі пачуцьцямі. Выратаваць яго ў лягерных умовах немажліва. Лекпом і лазарэт ад яго адмовіліся. А галодны паёк (як непрацуючаму) паскарае працэс паміраньня.
Кожнае раніцы, як толькі скончыцца "развод" на працу, брыгада "дахадзягаў" (з тых, што яшчэ могуць неяк рухацца) абходзіць свой барак і правярае нары. Сьцягвае з нараў астыўшыя за ноч трупы. Прывязвае да вялікага пальца правай нагі біркі (на якіх днявальны піша ймя й прозьвішча памерлага) ды валачэ іх за дзьверы. Тады абходзіць іншыя баракі "лагпункту". Із усіх трупаў яна здымае вопратку, абутак, бялізну. Усё гэта патрэбна для яшчэ жывых - такі загад ГУЛагу. Голыя трупы зносіць у сані ці на воз і, упрогшыся, заміж коней, цягне да вахты. Там выкліканы "дежкомам" лекпом аглядае іх, упісвае зь бірак у рапарт памерлых з адзнакаю прычынаў сьмерці.
Ля вахты "дахадзягам" прыдаецца канвой, і яны цягнуць свой "катафалк" за калючы дрот, да адкрытай, выкапанай імі-ж, ямы, куды скідаюць целы нябожчыкаў, як чурбакі дрэва. Напоўніўшы імі адну яму й зьлёгку прысыпаўшы яе зямлёй, капаюць наступную. У ваднэй із такіх наступных неўзабаве будуць "пахаваныя" й самі. Ямы! Незабыўныя лягерныя ямы! Колькі іх тут у кожным лягеры? Каля кожнага "лаг-пункту" й "камандыроўкі" ? Сьпісы іхныя нікім не ўкладаюцца. Над імі ня ставяцца ніякія знакі - ні крыжы, ні таблічкі. Болей таго: яны хаваюцца ад людзкога вока й гісторыі. Таму зямля над імі зраўноўваецца з агульным узроўнем паверхні. I нішто тут ні ўлетку, ні ўзімку не паказвае, што гэта яма. Улетку месца зарастае травой, бур'яном, кустамі. Узімку - пакрываецца сьнежнай коўдраю. Бо-ж... гэта - ня "брацкія магілы", а проста ямы, куды скідаюцца "людзкія адходы" із савецкіх "фабрыкаў сьмерці". Скідаюцца без аніякага пахавальнага абраду. Бяз труны. Без сваякоў і сяброў. Без сьвятара. У лясных мясьцінах, пакуль ямы яшчэ не запоўненыя й адкрытыя, да іх уначы прыходзяць зграі галодных ваўкоў. Яны разьдзіраюць людзкія целы на кавалкі, аб'ядаюць зь іх скуру й уцалелае на касьцях мяса.
Ці даведаецца калі гісторыя, колькі ў гэтых ямах "пахавана" людзей? Хіба што толькі прыблізна. Спадзявацца афіцыйнай і дакладнай статыстыкі няма падставаў. У "совершен-но секретной" дырэктыве Леніна для Палітбюро ЦК РКП(б) ад 20. 3.1922 году з нагоды ўрадавага рабунку царкоўных і манастырскіх каштоўнасьцяў і зламаньня супраціву ў гэтай акцыі з боку духавенства такая статыстыка была забаронена [41]. Таму за прыкладам іншых аўтарам і спэцыяльных дасьледчыкаў мы можам назваць тут усяго прыпушчальныя лікі.
Паводля прыблізнай ацэны бальшыні аўтараў, мінімальны % сьмяротнасьці вязьняў у лягерох - 10 % у год (паводля некаторых - 12% і больш). За нашыя тры гады (1930- 33) у абсалютных ліках сьмерцяў мусіла быць:
У 1930/31 гг 10% ад 1.000.000 лягернікаў - 100.000
У 1931/32 гг 10% ад 2.000.000 лягернікаў - 200.000
У 1932/33 гг 10% ад 3.000.000 лягернікаў - 300.000
Разам 600.000
Да гэтае лічбы трэба дадаць яшчэ лічбу сьмерцяў ад эпідэміяў. Нажаль, у нас няма пра іх ніякіх дадзеных із усіх у тым часе лягероў, чаму мы можам назваць прыпушчальную лічбу толькі для Усольскага "лагпункту" Вішлагу, дзе на пераломе 1931/32 гадоў колькі месяцаў лютавалі эпідэміі плямістага тыфусу й крываўкі.
Як мы ўжо сказалі вышэй, з нашае брыгады ад тых эпідэміяў памерла 6 вязьняў із 30, г. зн. 20 % усяго складу брыгады. У іншых брыгадах памірала і болей і меней. Калі наша брыгада была ў гэтым тыповай, на нашым "лагпункце" 20 % ад 13.000 вязьняў дае лічбу 2.600 сьмерцяў. (Варта згадаць тут хаця-б у дужках, што ў лясных "камандыроўках" нашага аддзяленьня сьмяротнасьць была вышэншай, бо там ня было ні лазарэту, ні лекара, а толькі лекпом, які найцяжэйшых хворых, калі было яшчэ ня позна, накіроўваў у лазарэт пры нашым "лагпункце". Тыя хворыя казалі, што ў іх ад эпідэміяў памірае кожны 3-ці вязень ці 33 %.)
Вось-жа на нашым "лагпункце" пры ўмеркаваных падліках усіх за 2 гады (1930/31 і 1931/32 памерла:
20% (па 10% у год) ад 13.000 вязьняў - 2.600
20% ад эпідэміяў 1931/32 гадоў - 2.600
Разам - 5.200 ці 40% усіх вязьняў. За 3-ці год 1932/33, сьмяротнасьць перакрочыла 50%.
"Дахадзягі" ня здольныя былі "хаваць" столькі памерлых, і для лазарэту ямы капалі спэцыяльныя санітары-' 'погребальщики''.
Высокі % сьмяротнасьці ў лягеры не зьмяншае агульнае колькасьці вязьняў на "лагпунктах" і "камандыроўках", бо ўсіх памерлых зараз-жа замяняюць жывымі. Дзеля таго ў лягер няспынным патокам ідуць новыя этапы.

"САНГОРОДОК"

Здароўе "рабсілы" ў лагеры пілнуюць лекпом і лазарэт. Але Інструкцыя Санітарнага Ўпраўленьня ГУЛагу, адсутнасьць патрэбных лекаў, мэдычнага абсталяваньня й лепшага харчаваньня хворых працу іхную зводзяць да невялікага эфэкту.
Лекпом на "лагпункце" ці "камандыроўцы" мае тры абавязкі: прымаць хворых і лекаваць іх; тых, хто ня можа йсьці на працу -часова звальняць ад яе; найбольш цяжкіх - накіроўваць у лазарэт.
Для прыйма хворых ён мае "амбуляторыю", перад якой два разы на дзень пасьля звароту вязьняў з працы зыстрайваецца даўгая чарга. Ня ўсіх зь яе ён можа прыняць. А каго прыме - ня мае чым лекаваць.
Што ён мае ў "амбуляторыі" для хворых?
Із лекаў:
"от сердца" - валяр'янку;
"от головы" - асьпірын;
"от живота" - якіясь кроплі;
"от ревматизма" - жоўтую сьмярдзючую мазь;
на распухлыя й гнойныя, пераважна на шыі (блізу у кожнага каўказца й туркестанца), лімфатычныя залозы - другую, чорную, яшчэ больш сьмярдзючую "ихтиолку".
Штось падобнае на ёд - для кожнае раны.
Мытае разьзё ад зношанае бялізны - заміж бінтоў.
Яшчэ мае: тэрмомэтар, драўляную трубку слухаць сэрца й лёгкія, скалпель разразаць нарывы й шкляначку для кропляў.
Звальняць ад працы ён можа ў рэдкіх выпадках, ня вышэй дазволенага інструкцыяй ГУЛагу %. Яшчэ большыя абмежаваньні - накіраваць хворага ў лазарэт. Залкінд, які строга сочыць за гэтымі звальненьнямі й накіраваньнямі, пры нагодзе хворым паўтарае:
- Нам нужна ваша работа, а не болезнь.
Трапіць у лазарэт - мара кожнага лягерніка. Там можна ня толькі падлекавацца, а й крыху адпачыць і адаспацца - пабольшыць шанс жывым выйсьці зь лягеру. Некаторыя зь вязньняў, што даходзяць да роспачы, ідуць дзеля гэтага на ўсё: п'юць разбаўленае мыла ці махоркавы настой (гэта выклікае высокую тэмпературу й розныя расстройствы); сьведама калечаць сябе - адсякаюць пальцы на руках, глытаюць кавалачкі шкла, адзін цьвікрм прапароў сабе вока. Хоць у кожным із такіх выпадкаў ёсьць рызыка (Опэрчасьць вядзе дазнаньне, заводзіць новую справу й часта засуджае на новы тэрмін), зь ёю не заўсёды лічацца тыя, хто спадзяецца праз самакалецтва зьмяніць сабе катэгорыю працаздольнасьці й дастаць пасьля лазарэту лягчэйшую працу.
Адзіны лазарэт для ўсіх "лагпунктаў" і "камандыровак" 2-га аддзяленьня Вішлагу разьмешчаны ў двух-трох кілямэтрах ад нашага "лагпункту" - у г. зв. "Сангородку" [42].
Як я туды трапіў?
Гэта было ў першай палове сакавіка 1932 году. К таму часу я ўжо быў хворы на цынгу. Зубы мае хістаюцца, вось-вось павысыпаюцца. На дзёснах - раны. Укусіш хлеб - кроў на ім ад кожнага ўкусу. Ды гэта толькі пачатковая стадыя хваробы. Яна не дае права на лазарэт. Туды кіруюць цынготнікаў 2-ое стадыі з адкрытымі й гнойнымі ранамі на руках і нагах. Калі-ж да мае цынгі далучылася бронхапнеўманія з высокай тэмпэратураю, кашлем і задышкаю, лекпом выпісаў мне накіраваньне ў лазарэт. Ротны адвёў на вахту, выклікаў праз "дежкома" канваіра, і той даставіў мяне ў "Сангородок".
Стаіць ён на водшыбе, ізаляваны ад усяго жывога навакольля. 7 баракаў, адгароджаных калючым дротам. Уваходная брама з вартавым.
Дзяжурны лекар прыняў мяне ў лазарэт і здаў дзяжурнаму лекпому хірургічнага бараку. Праз даўжыню гэтага бараку ідзе калідор, а зь яго налева й направа - дзьверы ў "палаты", апэрацыйную, "перавязачную", у пакой лекпомаў і сясьцёр, у невялічкую ўборную. Адны "палаты" - мужчынскія, другія - жаночыя.
Дзеля таго, што эпідэміі плямістага тыфусу й крываўкі яшчэ ня скончыліся (хоць і йшлі ўжо на спад), а для хворых на тыфус і крываўку было занята два баракі, асобны барак быў для сухотнікаў і яшчэ адзін для іншых заразных хворых, - строгае клясыфікацыі баракаў паводля хваробаў у гэтым часе ня было. Апрача заразных хворых, у іншыя два баракі клалі хворых там, дзе было вольнае месца. Таму й мяне паклалі ў "палату', у якой ляжалі і хірургічныя і тэрапэўтычныя хворыя. Усіх разам - да 30-ці асобаў.
У "палаце" цёпла. Кожнаму хвораму - асобны тапчан. На ім матрац і падушка, набітыя саломаю, шэрая суконная коўдра. Каля дзьвярэй на круку вісяць чатыры халаты для тых, хто выходзіць на калідор.
Тут лепшае харчаваньне. Хлеба, праўда, толькі 400 грамаў, але для "выздоравливающих" лекар мае права прыбавіць. На сьнеданьне даецца шклянка салодкае гарбаты. На абед і вячэру - зацірка. На другое - каша, (як і на "лагпункце"), а іншым разам і катлета із кашы, падсмажаная на алею. Цынготнікам дадаткова - "цынготны паёк" (сподачак вінэгрэту - два-тры кавалачкі зваранае бульбы, пару лыжак сырой квашанай капусты, пакрапаных зьлёгку журавінавым сокам). "Дыетнікам" - якісь бульён на касьцях, невядома чыіх. Малавата, бязумоўна! Але ўсё-ж лепей, чымся на "лагпункце". Ды яшчэ й у васобную для кожнага алюміневую талерачку.
Наагул, пасьля "лагпункту" ўсё тут здаецца раем зямным.
Маімі суседзямі ў "палаце" аказаліся грузін Журулі, былы рэжысэр МХАТу (у яго так адмарожана рука, што ад яе ампутавалі ўсю далонь) і грэк Барыс Кордзі, малады маннах з Каўказу (із пакалечанай на працы нагою). Ад іх я ўпяршыню й даведаўся, што 6 баракаў у "Сангородку" займае лазарэт. 7-мы, пры браме - адміністрацыйна-гаспадарчая служба, дзе месьціцца Санчасьць, аптэка, кухня, харчавы й рэчавы склады. Тут-жа жыльлё для мэдычнага й тэхнічна-гаспадарчага пэрсаналу. Начальнікам лазарэту - доктар Розэнфэльд з Масквы. Іншыя лекары - Штоф (былы санітарны лекар у Бранску), Крылоў (былы вайсковы лекар), Дзешавая (хірург), Папоў і яшчэ колькі. Усе яны ўважлівыя, чулыя, асабліва Дзешавая (у нашым бараку) і Штоф. Спаміж мэдычных сясьцёр тут ёсьць тры маладыя манахіні, усе тры Марыі: адна, Марыя Іванаўна - сакратарка Санчасьці, дзьве другія, Марыя Іванаўна й Марыя Сьцяпанаўна - сёстры ў нашым бараку. Не магу не згадаць і яшчэ двух сясьцёр - сястру Тацяну зь Цюменю й другую (ня памятаю ймя ейнага й ня ведаю, скуль яна). Абедзьве працавалі ў тыфозным бараку, самі заразіліся ад хворых на тыфус і памерлі.
Прайшло колькі дзён. Позна ўначы ў нашу "палату" прыносяць на насілках "бацьку". У яго, бяспамятнага, адмарожаныя ногі.
Як гэта здарылася? Дзе? Пры якіх акалічнасьцях?
Пачатак гэтай трагічнай гісторыі быў у нашым бараку на "лагпункце" напярэдадні акіраваньня мяне ў лазарэт. На ніжніх нарах сядзеў "бацька", трымаючы ў руках ліст. Рукі ягоныя трэсьліся. Голасам, які перарываўся ўсхліпамі, ён чытаў. Чытаў і... плакаў. Ніколі перад тым мы ня бачылі, каб "бацька" плакаў. Заўсёды, калі яму было цяжка на сэрцы, ён ціхім, глухаватым голасам напяваў сваю песьню "Чаму-ж мне ня пець". А тут буйныя кроплі сьлёзаў каціліся па ягоным шэрым, зямлістым твары, ізрэзаным глыбокімі маршчынамі. Як гэта было нязвыкла: абеленая сівізною галава... і плач на скажоным, пакутлівым твары!
Мы ўжо ведалі, што якімсь невытлумачальным цудам у лягер прыйшоў ліст ад ягонай дачкі. Хоць "бацька" не сумняваўся, што сям'ю вывезьлі ў Котлас, ліст прыйшоў з-пад Поцьмы ў Мардоўскай АССР, дзе ў лясных гушчарах была таксама цэлая сыстэма "спецпоселков" для "раскулачаных" у БССР. Дачка пісала, што маці памерла, брата забралі на якоесь будаўніцтва, а яна выходзіць замуж. У лісьце была й фотакартка дачкі з нарачоным.
"Бацька" плакаў ад двух процілеглых пачуцьцяў, якія авалодалі ім: ад пачуцьця жалю па памерлай жонцы й ад радасьці за дачку. Пабедаваўшы колькі дзён па жонцы, сёньня, пасьля працы, ён дзесь раздабыў бутэльку гарэлкі й добра выпіў за шчасьце дачкі. Хацеў адчуць сябе хоць на часінку шчасьлівым бацькам. Але... да "лагпункту" бедалага не дайшоў. Яго знайшлі на паўдарозе: няпрытомны, ён ляжаў на сьнезе.
З "палаты" яго зараз-жа забралі ў апэрацыйную. Адну нагу ампутавалі вышэй калена, на другой - ступню. Абедзьве забінтавалі й прынесьлі назад.
Каб быць побач яго, я папрасіў суседа ягонага па тапчану памяняцца са мною месцамі. "Бацьку" было то лепей, то горай. Дзяжурны лекпом прыходзіў да яго колькі разоў із шпрыцам і калоў у руку. Аднак ад сьмерці пакутніка ня выратавалі: гангрэна пайшла далей, і наступнага дня, пад вечар, ён памёр. Перад сьмерцю спрабаваў яшчэ слабым і дрыжачым голасам зацягнуць апошні раз сваю песьню. Ды сілаў на гэта ўжо не ставала. Ён прапяяў толькі словы
Чаму-ж мне... ня пець-
Тады закінуў правую руку на лоб, каб перахрысьціцца. I так яна там засталася. Вочы зрабіліся шклянымі, нярухомымі й зусім патухлі.
Вакно пры маім тапчане выходзіць у хваёк и лясок, які прымыкае да лазарэту. Лясок цягнецца вузкай (ня болей за 50 мэтраў ушыркі) паласою ўздоўж калючага дроту. А за ляском відаць паляну з пахавальнымі ямамі.
Я часта паглядаю на лясок і на паляну на дарогу, якая з лазарэту вядзе на "той сьвет". Часта бачу, як двох санітараў валакуць туды на насілках чарговага нябожчыка. Праз вакно я праважаў туды й "бацьку".
У лазарэтныя ямы скідаюць таксама голыя целы. Але ад ямаў за лягерным дротам яны адрозьніваюцца тым, што тут у вадну яму вернуць целы і мужчынаў і жанчынаў - усіх у вадну кучу.

ЭТАП У ЗАБАЙКАЛЬЛЕ

У пачатку красавіка мяне выпісалі з лазарэту. К гэтаму часу наш "лагпункт" сваё заданьне выканаў: закончыў будаўніцтва Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату, пабудаваў места Беразьнікі [43], залажыў капальні калійных соляў. Таму "лагпункт" пачалі "расфарміроўваць".
На працу нас ужо не пагналі: з нас камплектавалі партыі на новыя этапы. Як мы даведаліся пазьней: адны - у БелБалтлаг на будаўніцтва Беламорска-Балтыцкага каналу, другія - у Дальлаг на будаўніцтва вадаправодаў да чыгуначнага палатна Транссібірскай магістралі. Трэціх пакідалі яшчэ на месцы. Зь іх і з рэштак іншых "лагпункгаў" і "камандыровак" 2-га аддзяленьня Вішлагу, дапоўненых сьвежымі вязьнямі, хутка будзе створаны новы лягер - Усольлаг (із "лагпучктамі" ў Усольлі, Салікамску й інш.). У Беразьніках яны пабудуюць (мо нат і ня ведаючы пра гэта) адну із новых сацыялістычных!) турмаў - славуты Беразьнікоўскі цэнтральны ізалятар. (Царскіх "цэнтралаў" "рабоча-сялянскім" "правадырам" ужо не хапала, дармашто ў Кастрычніцкую рэвалюцыю яны дэкляравалі - "Тюрьмы сравняем с землей!
Я трапіў на этап у Дальлаг. Мае сябры-альтруістыя Я. Кузьменка, А. Лантас і В. Турчын пакідаліся на месцы, бо тэрмін іхнага зьняволеньня канчаўся, і яны чакалі на вызваленьне. Я. Кузьменку ня было куды ехаць: сям'ю ягонага бацькі (хоць яна ня была ні "кулацкай", ні на-т "серадняцкай") "раскулачылі" й кудысь вывезьлі. Куды? Янка ня ведаў і адрысу ейнага ня меў.
3-га красавіка 1932 году мы ўжо сядзелі ў вагонах. На гэты раз - у таварных. Некалі вагоны гэтыя былі разьлічаны на перавоз 8 коней ці 8 кароў. На некаторых вагонах яшчэ ня сьцерліся й старыя напісы пра гэта. Нас-жа, "людскую скотинку", пхалі па 40 галоў у вагон.
Налева й направа ад дзьвярэй у вагоне - нары. 10 вязьняў на нарах, 10 - пад нарамі. Так на абодва бакі. Над нарамі закратаваныя вакенцы бяз шкла. Каля цэнтру вагона ў падлозе выразана невялікая дзірка, абітая жалезам. Гэта - уборная, каля якой на хаду цягніка часам зьбіраецца чарга.
Каб выключыць усялякую мажлівасьць уцёкаў з этапу, у міжчасе былі ўведзены дадатковыя сродкі "аховы" вязьняў: кожны другі ці трэці вагон цяпер мае тамбур з драбінамі на дах і двума канваірамі, на некаторых дахах пастаўлены пражэктары, на тамбуры апошняга вагону - пражэктар і кулямёт. А пад вагонамі інсталяваны новы вынаход савецкай тэхнікі- "драгі" (мэталёвыя пліты з вострымі зубамі нізка над шпаламі), якія ў часе руху эшалёну балюча калечаць і разьдзіраюць насьмерць таго, хто змог-бы із вагону прадрацца праз падлогу на чыгуначнае палатно.
Позна ўвечары ад'яжджаем у невядомую дарогу. Вагочы не абаграюцца. У іх халодна, асабліва ўначы. Мы мусім сядзець ці ляжаць ня кідаючы зь сябе бушлатаў, шапак і абутку. Харчаваньне: 400 грамаў хлеба на дзень, 70 грамаў салонае рыбы, праз дзень - чарпачок "балянды", з вадою яшчэ горш: усяго два вядзерцы на вагон - па кубку на асобу. Хочаш - мыйся ёю, хочаш - пі. Прычым, часта вады зусім ня маем: сырая для нас забаронена, а кіпеню для цэлага эшалёну на станцыях не хапае.
... Едзем ужо дзён 10. Мінулі Кізел, Чусавой. Перасеклі гару Благадаць галоўнага хрыбта Уральскіх гор і ўехалі ў Азію. Мінулі Ніжні Тагіл, Сьвярдлоўск, Цюмень, Омск.
Эшалён пасоўваецца павольна. Доўга стаім на станцыях. Едзем блізу праз усю Сібір. Па-абапал дарогі - тайга. Перасякаем рэкі Табол, Іртыш, Об, Янісей. Мінаем Новасібірск, Краснаярск, Іркуцк. Ад станцыі Байкал уяжджаем на Кругабайкальскую чыгунку.
Дарога, па каторай нас вязуць, увесь час ідзе па шляху царскіх ссылак і катаргаў. Назвы местаў на ёй ці на поўнач і поўдзень ад яе - жывая гісторыя трагічнага лёсу Беларусі пад Расеяй, якая спрадвеку была дэспатычнай дзяржавай як для сваіх уласных падданых, так і ў яшчэ большай ступені для захопленых і паняволеных ёю іншых народаў. Кожны расейскі цар душыў іх, гнаў на далёкую поўнач і Сібір. Дарога нашая выклікае з памяці то адны, то другія вобразы тых, хто раней ці пазьней перад намі цягаў у гэтых нешчасьлівых мясьцінах лямку сасланца. Паасобныя ймёны іхныя й постаці, як цені мінулага, няясна вырысоўваюцца ў думках, стукаюцца ў сэрца.
Усіх іх зь бясконцага ланцуга народных змагароў за нацыянальнае вызваленьне з-пад Расеі вылічыць тут немажліва, ды й усіх іх мы й ня ведаем. У бальшыні гэта былі "изменники отечеству" ў напаляонаўскую вайну 1812 году, паўстанцы 1794, 1831 і асабліва 1863-64 гг.
Із апошніх 853-ох паўстанцаў зь Беларусі й Літвы пагналі на катаргу, а 11.502 - у ссыл-ку "во внутреннія губерніи Россіи", пераважна ў Сібір і на Урал. У Сібіры на розных катаргах і ў ссылцы пакутавалі бліжэйшыя паплечнікі К. Каліноўскага ў падрыхтоўцы й кіраўніцтве паўстаньнем - сакратар паўстанчага цэнтру Фэлікс Зянковіч, сябры цэнтру Францішак Далеўскі, Жыгімонт Чаховіч, Алесь Аскерка (із суседняга да Бабчына Рудакова), магілёўскі паўстанчы ваявода - граф Ігнат Бжастоўскі; беларускія паэты й пісьменьнікі - Арцём Вярыга-Дарэўскі, Альгерд Абуховіч, Ялег Вуль; выдатныя навукоўцы - др. заалёгіі Бэнэдыкт Дыбоўскі, які ў ссылцы дасьледаваў жывёльны сьвет возера Байкал і Прыбайкальля, а па звальненьні з-пад арышту (1877 год) адкінуў ідэю Расейскага Гэаграфічнага Таварыства аб далучэньні да ягонага прозьвішча прыдатка "Байкальскі", адмовіўся ад прапанаваных яму катэдраў у Томскім і Пецярбурскім унівэрсытэтах, эміграваў у Аўстрыю; Янка Чэрскі, гэоляг і гэограф, дасьледчык гор і рэкаў Сібіры, чыім імем названыя перавал і даліна ў Саявах, гара пад Іркуцкам, краж у Забайкальлі, горная сыстэма ў паўночна-усходняй Якуціі й места ў нізоўях ракі Калымы, дзе ў 1892 годзе ён памёр. Шмат паветавых паўстанчых кіраўнікоў, камандзераў паўстанчых аддзелаў і шэраговых паўстанцаў.
Каля 1.500 зь іх (беларусаў, летувісаў і палякоў) працавала на будове Кругабайкальскай дарогі, па якой пазьней (у 1899-1904 гг.) праклалі чыгуначныя рэйкі. 25-га чэрвеня 1866 году яны паднялі тут паўстаньне, жорстка здушанае: болей за 500 паўстанцаў было пагнана ў Іркуцкую турму й аддадзена вайскова-палявому суду. Галоўныя кіраўнікі іхныя К. Арцімовіч, Л. Ільляшэвіч, Г. Шар [44]амовіч, Э. Уронскі, Н. Цэлінскі, Я. Райнэр і У. Каткоўскі былі засуджаныя на кару сьмерці, рэшта (а ў тым і А. Вярыга-Дарэўскі) атрымала дадатковыя прысуды - пажыцьцёвую катаргу ці ссылку.
На пачатку нашага стагодзьдзя сюды быў сасланы Усевалад Ігнатоўскі, пазьней - першы прэзыдэнт Беларускай Акадэміі Навук. Ужо згадваныя намі Язэп Лёсік (у 1911-17 гг.) і паэт Алесь Гарун (у 1908-17 гт.). Апошні да 1914 году із сякерай у руках здабываў сабе хлеб на поўначы Іркуцкай губэрні, ад 1915 году - на Ленскіх капальнях золата ў Бадайбо. У 1914 годзе, будучы на рацэ Лене вадалівам, плаваў да Якуцку, на баржы № 18 рыхтаваў да друку кніжку сваіх вершаў "Матчын дар"...
Рушымся далей па Кругабайкальскай чыгунцы. Праз мізэрныя вакенцы вагону, да якіх ня так лёгка дастацца, можна бачыць цудоўныя краявіды. Справа ад нас - увесь час горы, большыя ці меншыя. Зьлева, унізе - Байкал. Дарога віецца па вузкай каменнай істужцы, высечанай на скале над самым возерам. Скачам з тунэлю ў тунэль, з маста на мост. Колькі працы пакладзена вязьнямі, каб прабіць гэтую дарогу ў 260 кілямэтраў праз горы!
Ад станцыі Мысавая наш кірунак ідзе на сталіцу Бурацкай АССР, Улан-Удэ, ад яе - на Чыту й далей на ўсход. Перасякаем Забайкальскія горы, Ябланавы хрыбет, краж Чэрскага... Як доўга едзем, дакладна ня ведаем: у нас няма ні календароў, ні гадзіньнікаў. Толькі, калі прыехалі на месца прызначэньня, на станцыю Ерафей Паўлавіч Забайкальскай чыгункі, даведаліся, што гэта дзень 5-га травеня. Значыць, ехалі 32 дні, пакрыўшы за гэты час адлегласьць у болей-меней 6.000 кілямэтраў.

ДАЛЬЛАГ

У кілямэтры на поўнач ад станцыі Ерафей Паўлавіч брыгады цесьляроў з Дальлагу бу-давалі для нас "лагпункт". Большасьць баракаў ужо была гатовая, і ў іх з нашага эшалёну перасялілі прывезеных. Тыя-ж, каму на "лагпункце" месца яшчэ ня было, засталіся ў вагонах. У гэтай групе быў і я. Нашыя 10 вагонаў адчапілі ад эшалёну, загналі на "за-пасную лннню" й абставілі жаўнерамі лягернай "аховы". Тут мы жылі каля двух тыдняў. Адсюль з наступнае раніцы нас (як і тых, каго ўжо разьмясьцілі ў бараках) пагналі на працу.
...Ерафей Паўлавіч... Што за дзіўная назва? - ня выходзіла ў нас з галавы. Адкуль яна гакая? Усіх нас пытаньне гэтае інтрыгавала. Пачаліся розныя варожбы-здагадкі, роспыты. I прайшло нямала часу, пакуль адказ быў знойдзены. Аказваецца, назва станцыі зьвязана зь цікавай гісторыяй гэтага краю.
У даўгім працэсе захопу й калянізацыі Сібірскіх краёў Расеяй Даурскі край з прыморскім раёнам на поўдзень ад Ахоцкага мора не належаў ёй да сярэдзіны ХУП стагодзьдзя. Гэта была частка Манчжурыі, правінцыі Кітаю, у якім ад 1644 году кіравала якраз манчжурская дынастыя Цынаў, дзеля чаго й цэлы Кітай зваўся тады Цынскай імпэрыяй.
У 1649 годзе прыбылы з Масквы новы Якуцкі ваявода Д. Францбэкаў высылае сюды з мэтаю "прииска новыхъ землицъ" для Расеі аддзел стральцоў на чале зь Ерафеем Паўлавічам Хабаравым. Аддзел гэты ў 1649-51 гг. у крывавым змаганьні заваяваў Даурскі край і пачаў зьбіраць ад падбітых ім народаў манчжурскай і палеазійскай групаў "государеву дань" - "ясакь". Пасьля рапартоў Хабарава ў Якуцк, а адтуль у Маскву, у Даурскікрай, на загад цара Аляксея Міхайлавіча, Сібірскі прыказ выслаў ваяводу із 3.000 стральцоў. Ваявода той (Дз. Зіноўеў) у 1653 годзе адабраў ад Хабарава нарабаваную ім у новадалучаных да Расеі народаў маёмасьць, - а яго самога арыштаваў і як "изменника" адправіў у Маскву. У чалабітнай на ймя цара Хабараў апраўдаваўся, што "кровь свою проливалъ и ракы терпъл и четыре земли привелъ подт государеву руку".
Даурскага краю аднак Расея ўтрымаць тады ня здолела. У 1689 годзе Кітай вярнуў яго назад. I толькі праз два стагодзьдзі, у 1858-60 гг., Расея ізноў адарвала яго ад Кітаю й для праслаўленьня першага заваёўніка й калянізатара гэтага краю імем ягоным назвала места Хабараўск і станцыю Ерафей Паўлавіч.
Цяпер тут жывуць пераважна расейцы. Далучыўшы манчжурскія землі да свае імпэрыі, яны самі сяліліся тут у лепшых месцах, адпіхаючы заваяваныя імі народы далей у тайгу, у горшыя ўскраіны, на хутчэйшае выміраньне. Выжыла зь іх на сёньня дужа мала, асабліва удэгэйцаў (1.400), арочаў (1.100), нягідальцаў (500) і айнаў (невядома колькі) [45]. ІПмат болей тут карэйцаў і кітайцаў. Праз краты вакенцаў з нашага вагону мы бачым на паўднёвым баку ад чыгуначнага палатна станцыі цэлую кітайскую вёску, якая на "лагпункце" будзе звацца "Шанхай".
Наш новы лягер - Далёкаўсходні (у скароце - Дальлаг). Перад тым, як сюды, на розныя станцыі Забайкальля й Прыамур'я, перакінута дзясятак эшалёнаў зь Вішлагу, ён ужо меў 3 аддзяленьні. Нашае, новае аддзяленьне - 4-ае. Сваімі "лагпунктамі" й "камандыроўкамі" Дальлаг займаў тэрыторыю Прыморскага й паўдзённую частку Хабараўскага краёў. Цяпер ён пашырыўся на Амурскую й усходнюю частку (пазьней створанае) Чыцінскае вобласьцяў. Сталіца лягеру - Уладзівасток, цэнтар 4-га аддзяленьня - Ерафей Паўлавіч.

НА ВАДАПРАВОДЗЕ

Раён чыгуначнага палатна Забайкальскай і Усурыйскай чыгунак, у якім заснавана 4-ае аддзяленьне Дальлагу - самы паўночны. У ім была праблема вады: крыніцаў грунтовых вод тут мала, дробныя рэчкі ўзімку вымярзаюць да дна. Таму на адлегласьці прыблізна 500 кілямэтраў (ад станцыі Магоча да станцыі Магдагачы) было дужа мала калодзезяў, і ваду, як для патрэбаў саміх цягнікоў, так і для станцыяў і прыстанцыйных населеных пунктаў, цягнікі мусілі вазіць у спэцыяльных цыстэрнах. Такі ненармальны стан забясьпечаньня вадою гэтага адрэзку адзінае тут чыгункі ў мірным часе тармазіў эканамічнае разьвіцьцё ўсёй Усходняй Сібіры, а на выпадак вайны ставіў ейную абарону пад пагрозу.
ГПУ даручылі праблему гэтую разьвязаць. Яно загадзя вышукала сабе патрэбных інжынэраў-гэолягаў, гідролягаў, хэмікаў і будаўнікоў, арыштавала іх. абвінаваціла па справе "Промпартии" ў шкодніцве, засудзіла на розныя тэрміны канцэнтрацыйных лягероў і выслала ў Дальлаг. Такія прынамся гутаркі хадзілі па лягеру, відаць, ад саміх інжынэраў, якія ніякімі шкоднікамі ня былі й не маглі належаць да неіснаваўшай "Промпартии".
Калі нас сюды прывезьлі, гэтая група спэцыялістых ужо знайшла ў вадлегласьці ад 6 да 12 кілямэтраў ад чыгуначнага палатна падземныя крыніцы вады, дасьледавала ейную якасьць, вылічыла прыпушчальныя запасы, улажыла ўсе тэхнічныя пляны будовы вадаправодаў. Колькі ўсіх вадаправотаў было ўплянавана, ня ведаю: гаварылася - быццам, 12. Столькі-ж было заснавана й "лагпунктаў" нашага аддзяленьня: яны былі пры чыгуначных станцыях Магоча, Амазар, Ерафей Паўлавіч, Арачонскія [46] Ключы, Уруша, Скаварадзіно й некаторых іншых.
Крочым на працу. Склад нашае брыгады новы. Хоць тут і былі мае сябры з Усольля (А. Кахоўскі, М. Доўнар, Джамалбэкаў Ізмаілбэк і шмат іншых), усіх нас параскідалі па розных брыгадах, каб зьменшыць мажлівасьць згавору да ўцёкаў. Адсюль блізка да манчжурскае мяжы - усяго каля 60 кілямэтраў. Дзеля гэтае акалічнасьці брыгадам тут прыдалі таксама большы канвой.
Сярэдзіна травеня. Уначы мы мерзьлі ў неапальваных вагонах. I цяпер, раніцою, яшчэ колькі ступеняў марозу. Там-сям ляжыць сьнег. Але дзень сонечны. Куды ні глянь - сопкі, касагоры, тайга.
Дарога нашая каля 5 кілямэтраў. Брыгады расстаўленыя ў лінію ад 3-га да 6-га кілямэтра. Капаем роў для вадаправоду ад крыніцы вады да чыгуначнага палатна станцыі. Наш вадаправод, у Ерафен Паўлавіч - 6 кілямэтраў даўжыні.
Тэхніка нашае працы тая-ж, што й у Усольлі - ручная. Рыдлёўка, лом, кірка, кліны, кузалда. Але тут новыя праблемы, зьвязаныя із раёнам спрадвечнай мярзлоты. Апрача апоўзьняў (наземных і падземных зрухаў зямлі) - адклады лёду ў грунце. Воды грунтовыя, што ўлетку не пасьпеюць выцячы ў рэчкі, замярзаюць, утвараючы "наледзі" ці ўздуваюць глебу ў бугры. Зямля 7 зімовых месяцаў (кастрычнік - красавік) мёрзлая, а ўлетку адтайвае толькі тонкая корка ейнай паверхні. Норма працы ў нас - ад 3 да 6 кубамэтраў на дзень. Калі трапляем у зямлі на лёд, выбіваем яго да канца. Выбітае месца ніжэй патрэбнай глыбіні рову засыпаем зямлёю. Таксама выбіваем "наледзі" й "грунтовыя бугры", камні ці цэлыя камяністыя пласты. А вецер (гэты шалёны веснавы амурскі вецер!) засыпае вочы зямлёю.
Часу для выкананьня заданьня ў нас мала. Пабудову ўсіх вадаправодаў загадана закончыць за 7 месяцаў. Галодныя, мы дзяўбем мёрзлую зямлю, лёд, камень. I норму мусім выконваць. Бязумоўна, з "туфтаю". Хто нормы ня выконвае рэгулярна, караецца ізалятарам. Або яшчэ горш: абвінавачваецца ў сабатажы, на яго Опэрчасьць заводзіць справу, і ён можа дастаць новы тэрмін. За адмову ад працы - расстрэл.

СПРОБА ГРУПАВЫХ УЦЁКАЎ

Аднойчы ў ліпені 1932 годзе лягерны звон у рэйку падняў наш "лагпункт" а 4-ай гадзіне начы. Хутка выбягаем з баракаў і строімся на пляцы па ротах.
Перад нашымі вачыма нязвычайнае відовішча. Зь вежаў над калючым дротам сьлепяць нас пражэктары. На пляцы ў розных месцах гараць газавыя паходні. Ля вахты - вялікі аддзел канвойных жаўнераў із стрэльбамі. У цэнтры пляцу - памочнік начальніка 4-га аддзяленьня Балашоў, начальнік ВОХРа, цэлая група "опэраў" із начальнікам Опэрчасьці, начальнік УРЧ Віжаіхін, начальнік КВЧ Янсон, камэндант "лагпункту" Бяленка. А перад імі на зямлі - куча трупаў.
Над трупамі начальнік Опэрчасьці пачаў чытаць нам загад, зь якога мы зразумелі, што ўчора адна брыгада казахаў, якая на ўзбоччы станцыі разладоўвала таварныя вагоны, напала на свой канвой, раззброіла яго, забрала з сабою як палонных у тайгу й рушыла да манчжурскай мяжы. Аддзелам ВОХРа й групам Опэрчасьці праз якісь час удалося выявіць іх на паўдарозе да ракі Амур, абступіць з усіх бакоў і ў перастрэлцы ўсіх 28 забіць. Дзеля таго аднак, што казахі пазабівалі ў тайзе палонных канваіраў, Опэрчасьць паўгадзіны таму назад расстраляла з нашага "лагпункту" трох былых кіраўнікоў гэтых казахскіх паўстанцаў.
У загадзе былі пералічаныя прозьвішчы й імёны 28-мі забітых "при побеге" й 3-ох расстраляных у лягеры. Пасьля папераджальных пагрозаў у наш бок, нас распусьцілі па бараках, бо на кухні ўжо пачалі выдаваць ранішнюю "баланду".
Праз колькі дзён усіх казахаў з нашага "лагпункту" вывезьлі. Куды? Ніхто з нас ня ведаў.

"АНЭКДОТЧЫКІ"

Масавыя арышты за якуюсь "правіну" ў СССР ідуць хвалямі. Прычым, "правіны" гэтых хваляў заўсёды мяняюцца: то йдзе хваля "шкоднікаў", то "золатаманэтчыкаў", то "кулакоў", то "буржуазных нацыяналістых", то "шпіёнаў" і "дывэрсантаў", то "тэрарыстых", якія рыхтуюць замах на жыцьцё Сталіна... і г. д. Ствараецца ўражаньне, што "правіны" гэтыя для арыштаў плянуюцца згары; калі не ў самім Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі, то не без ягонай апрабаты.
Неўзабаве пасьля вывазу з нашага "лагпункту" казахаў да нас прыйшоў новы этап. У лягеры яго назвалі "анэкдотчыкі". Вязьні з гэтага этапу засуджаныя пераважна за антысавецкія анэкдоты. Пачыналася хваля "адэкдотчыкаў".
У гісторыі вуснай народнай творчасьці сьвету невядомыя выпадкі, каб творцаў ці перакажчыкаў народных твораў судзілі й каралі турмою й канцэнтрацыйным лягерам. Унікальнае выключэньне - СССР.
Пасьля адбыцьця карантыну "анэкдотчыкаў" параскідалі па розных ротах. Па лягеру пайшлі сьвежыя анэкдоты. Вось некаторыя зь іх:
Селянін із калгасу прыйшоў у раённы цэнтар. Ідзе вуліцаю й чытае шыльды: Райком партыі, Райвыканком, Райміліцыя, Рай...
Ён скінуў шапку й перахрысьціўся:
- Нарэшце, я вырваўся із пекла.
Ідзе ўрачысты калгасны сход. Старшыня калгасу чытае пастанову праўленьня пра ўзнагароды лепшых калгасьнікаў.
Трэцяя прэмія - даярцы Ганьне Красулі - хустка.
Другая прэмія - конюху Якубу Хвасту - патэфон.
Першая прэмія - сьвінарцы Прузыне Парсюк - поўны збор твораў Леніна. Голас у салі: - Так ёй, сьцерве, і трэба!
Рыбак сядзеў на беразе ракі з вудаю і ўбачыў, што топіцца чалавек. Не разважаючы, ён кінуўся у ваду й выцягнуў тапельца.
- Ты выратаваў мне жыцьцё,- сказаў тапелец. - Чым я магу табе адудзячыцца?
- А хто вы будзеце?
- Я - Сталін.
- Тады найболыная мая просьба: нікому не кажэце, што я вас выратаваў.
На зкзаміне па гісторыі ў 7-ай клясе экзамінатар пытае вучня:
- Што такое СССР?
- СССР - гэта наша дарагая маці-радзіма.
- А кім ёсьць для нас таварыш Огалін?
- Таварыш Сталін - наш любімы айцец.
- Добра. А кім-жа ты хочаш быць, калі вырасьцеш?
- Сіратою.
Упяршыню анэкдоты гэтыя (і шмат іншых!) я пачуў у лягеры. Калі вярнуўся зь лягеру "на волю", пачуў усе іх і тут - яны шырака хадзілі ў народзе.
У нашай роце, спаміж іншых "анэкдотчыкаў", быў трамвайны кандуктар зь Віцебску, Кавалёў. Фактычна, ён і не "анэкдотчык", хоць і засуджаны, як усе "анэкдотчыкі", паводля арт. 58, п. 10, КК РСФСР. Гісторыя ягоная для СССР ня была нязвычайнаю.
На Кастрычніцкім банкеце ў трамвайным парку ўсе добра выпілі. Языкі іхныя разьвязаліся, і яны пры стале пачалі расказваць анэкдоты, жарты, загадваць загадкі. Нічога антысавецкага пры гэтым ня было.
Кавалёў загадаў такую загадку:
- Адны сядзяць, а другія трасуцца й чакаюць на сваю чаргу сесьці.
Адказ павінен быць вельмі просты: пасажыры трамвайнага вагону. Але іначай думалі ў ГПУ, куды хтось ужо пасьпеў пра загадку данесьці. Праз колькі дзён яго арыштавалі. На допытах ён бараніўся як толькі мог.
- Да ты брось отливать мне пули! - крычаў на яго сьледчы. - Ты что думаешь, советская власть - дурочка? Да ведь здесь каждый идиот поймет, что речь идет ни о каком трамвае, а о нашей дорогой социалистической родине!
- Але-ж я гэтага не казаў. Гэта вы так кажаце.
- Не рассуждать! - стукнуў кулаком па стале сьледчы.
Хутка маскоўская "тройка" дала Кавалёву тры гады канцэнтрацыйных лягероў. Небарака меў язву страўніка. I пры лягерным харчаваньні й умовах тэрміну не дацягнуў і да паловы. Памёр у бараку "дахадзягаў".

ЗАСНОЎВАЕМ БАМлаг

... Ты чуў няраз
Чыгунку за Байкалам,
Ды мо ня чуў пра зьдзекі і прымус:
Бо тут цяпер
Амаль пад кожнай шпалай
Ляжыць замучаны
Ў выгнаньні беларус.
Т. Лебяда. Ліст другі


У сярэдзіне сьнежня 1932 году вадаправод да станцыі Ерафей Паўлавіч поўнасьцю пабудаваны. Вада па ім пайшла да чыгуначнага палатна. Праўдападобна, былі закончаныя і іншыя вадаправоды. Таму з ГУЛагу прыйшоў загад: "перебросить" "человеческий материал" на новую будову.
Нас ізноў заганяюць у таварныя вагоны й вязуць яшчэ далей на ўсход. Гэтым разам недалёка - усяго 150 кілямэтраў. Ад Ерафей Паўлавіч мы мінулі колькі станцыяў і не даехаўшы да Скаварадзіно спыніліся на разьезьдзе Тахтамыгда Усурыйскай чыгункі. Марозная ноч. Нас строяць у калёну, вядуць ад разьезду полем. Як вокам кінуць - сьнег. Пранізьлівы да касьцей вецер нажамі рэжа, скрабе па окуры твару, засьцілае сьлязамі вочы. Калёна расстрайваецца, расьцягваецца. То там, то сям крычаць канваіры, кідаюцца й брэшуць сабакі. Кілямэтраў праз два-тры на сьвітаньні набліжаемся да лесу. Спыняемся ля слупа, на якім прыбіта дошка з напісам: БАМлаг.
Пакуль нас разьбівалі на часовыя брыгады, з разьезду прывезьлі інструмэнты й брэзэнт. Нам раздаюць рыдлёўкі, сякеры, пілы, скрынкі зь цьвікамі й загадваюць ставіць палаткі. Рашчышчаем месца ад сьнегу. Высякаем у лесе жэрдкі, зьбіваем зь іх аснову палатак, нацягваем брэзэнт. Із сырых бярвенцаў-круглякоў, насьпех і абы-як абчасаных ад сучкоў і кары (на лепшае ачышчэньне іх няма часу), робім насьціл нараў і падлог.
Палаткі (памерам 7 на 20 мэтраў) разьлічаныя на 100 вязьняў. Дзеля таго, што іх не хапае, нас селяць па 150 і 200. Палаткі без вакон. У іх цёмна, хоць і капцяць па два газавыя каганцы ў кожнай.
Спаць кладземся позна: адны на нарах, другія - пад нарамі, трэція - у праходзе. Заснуць немажліва: круглыя бярвенцы й сучкі муляюць нашы худыя целы. Даймае холад. У "буржуйцы" сырыя дровы сіпяць і дымяць, але тэмпэратура ў палатцы толькі каля 0° С.
Назаўтра сюды прыехала ўся адміністрацыя былога 4- га аддзяленьня Дальлагу на чале з Ульлінскім. Недалёка ад нашых палатак, як мы даведаліся, ужо стаялі збудаваныя перад намі два баракі: адзін - для адміністрацыі, другі - для лазарэту. Тут фармуецца цэнтар аднаго із аддзяленьняў БАМлагу.
Сталіца ўсяго БАМлагу - места Свабодны. За царскіх часоў, калі там жылі пераважна амурскія казакі, яно звалася Аляксееўск у гонар царэвіча Аляксея, сына апошняга расейскага цара Мікалая 2-га. Цяпер, за савецкіх часоў, калі казакі кудысь зьніклі, а места ператворана ў суцэльны канцэнтрацыйны лягер (тут разьмешчана галоўнае кіраўніцгва БАМлагу; пры ім - розныя інжынэрна-тэхнічныя аддзелы й лябараторыі із сотнямі інжынэраў, хэмікаў, навукоўцаў; лягер СКОЛП [47] з 2-ма турмамі; аддзелы ВОХРа й г. д.), - яно завецца Свабодны(!).
Брэзэнтавыя палаткі былі нашым часовым жыльлём. Таму ад першых-жа дзён на новым месцы мы пачынаем будаваць баракі, куды паступова перасяляемся з палатак.
Асабіста я пілую тупой пілою ў лесе дрэвы на будаўнічы матар'ял. Дзённая норма на двух - ад 10 да 14 кубічных мэтраў. Пры гэтым трэба зваліць дрэва, абрубіць на ім усё гальлё, пазносіць яго ў кучу й спаліць, а абчышчаны ствол расьпілаваць на патрэбны разьмер. Усё гэта мусім рабіць стоячы блізу па пояс у сьнезе. Другая мая праца - цягаць гэты матар'ял зь лесу на месца будовы баракаў. Цягаем мы вяроўкаю. Залежна ад вагі матар'ялу - пааднаму ці ўдвох, упрогшыся праз плячо ў "ярмо". (Так завецца ў лягеры пятля вяроўкі, абкручаная анучамі.) Тут ёсьць таксама нормы працы на кожную адлегласьць дарогі. Калі-нікалі я расьпілоўваю розныя брусы ля самой будовы ці падношу матар'ял да будаўнікоў. Усюды працуем па 12 гадзінаў у дзень - і ў мароз, і ў сьнежную завею.
Галоўныя заданьні Байкала-Амурскіх лягероў ОГПУ - будова другога палатна Транссібірскай чыгункі там, дзе было толькі адно палатно (ад станцыі Карымская каля Чыты да Хабараўска - болей-меней 2.500 кілямэтраў) і будова зусім новай чыгункі - Байкала-Амурскай магістралі (БАМу).
Пра БАМ казалася, што яна павінна пралегчы ад станцыі Тайшэт Іркуцкай вобласьці на Кірэнск і Бадайбо паўночней Байкала, а адтуль далей на ўсход, раўналежна Транссібірскай магістралі, да Ціхага акіяну. Агульная працягласьць дарогі - каля 4.000 кілямэтраў. За маіх часоў для гэтай будовы распрацоўваліся тэхнічныя праекты, у горы й тайгу высылаліся гэалягічныя партыі шукаць для БАМу трасу.
Будова другога палатна Трассібірскай магістралі пачалася адразу, ад сьнежня 1932 году. Каб праца йшла адначасна на ўсёй лініі 2 500 кілямэтраў, БАМлаг хутка разрастаецца. Да перададзеных яму "лагпунктаў" 4-га аддзяленьня Дальлагу дадаткова засноўваюцца шматлікія новыя ды працягваюцца ад Магочы да Карымскай на захад і ад Скаварадзіно да Хабараўска на ўсход. У 2-ой палове 1930-ых гг. у БАМлагу было 21 аддзяленьне, кожнае зь якіх дзялілася на "калёны" ад 150 да 600 вязьняў. У некаторых аддзяленьнях колькасьць "калёнаў" даходзіла да 100. Мы ня ведаем дакладна, колькі ўсяго тут бьгло вязьняў. Але сярэдняе арытмэтычнае із названых лікаў дае нам лічбу 393.750 [48], акругля вочы яе - 350-400 тысяч. Сярод іх было шмат беларусаў [49].
У студзені 1933 году будова баракаў на нашым "лагпункце" была закончана, і нас пагналі к разьезду на будову другога па-латна чыгункі. Тут працуем па 10 гадзінаў у дзень. Дзьве гадзіны йдзем на працу й з працы. Калеем на марозе ў 30-40° С і ніжэй на сіберным вятры. Харчаваньне нашае дужа марнаё. Зеляніны - ніякае, калі ня браць на ўвагу "баланды" із сухіх лупінаў ад буль-бы, дастарчаных у лягер із кухняў "Особой Краснознаменной Дальневосточной Армнн", рэзыдэванай у раёне Уладзівастоку н Прымор-скага краю. Найчасьцей-жа "баланда" з ры-бы, заўсёды заляжалай на складах і так са- лонай, што разьядае нам кішкі.

ВЫЗВАЛЕНЬНЕ

Хто ня быў тут - будзе; А хто быў - не забудзе.
Лягерная прыказка

Я ўжо чакаю вызваленьня зь лягеру. Ня ведаю дакладна, калі яно прыдзе, але павінна прысьці дзесь у красавіку месяцы.
Летась у лягерох былі ўведзеныя г. зв. "залікі рабочых дзён": упрывілеяваным кры-міналістым за 3 рабочыя дні залічаліся 4 дні тэрміну зьняволеньня, а "каэрам" за 4 дні - 5 дзён тэрміну. Аднак "залікі" рабіліся вылучна за рэальныя рабочыя дні, а не ка-ляндарныя. За няпоўны год, адкалі яны былі ўведзеныя, я меў каля 50 дзён "выхадных", 23 дні быў у шпіталі, 32 дні - у дарозе із Урала ў Забайкальле. Гэта ўсё не рабочыя дні. Колькі мне залічылі рабочых дзён, я ня ведаю.
Чаканы дзень прыйшоў 17-красавіка 1933 году. Раніцою наш ротны адвёў мяне да на-чальніка УРЧ Віжаіхіна. Той выцягнуў із шуфляды свайго стала невялікую паперку й абвесьціў мне, што із "залікам рабочых дзёя" (мне залічана 34 дні) учора тэрмін майго пакараньня скончыўся. Сёньня УРЧ будзе вырабляць дакуманты для майго вызваленьня зь лягеру. Ён запытаўся ў мяне, куды я зьбіраюся ехаць, каб упісаць гэта ў маю "Справку" аб вызваленьні, выпісаць мне квіток у касу чыгуначнай станцыі на дармовы білет, а з прадуктовага складу - падарожнае харчаваньне. Тады накіраваў да лягернага фатографа зрабіць для "Справки" фотакартку й вярнуцца да яго назад.
Наступна атрымліваю ад яго "Обходной листок". Ў ім - сьпіс розных лягерных установаў, якія я мушу абыйсьці, разьлічыцца зь імі й ад кіраўніка кожнае ўстановы дастаць на гэтым "листку" пацьвярджальны подпіс.
Наўперад іду на рэчавы склад атрымаць сваю вопратку, якую здаў туды, калі быў прывезены ў Бальнічны Гарадок Вішлагу. Як і трэба было чакаць, на складзе не знайшлі ні маіх рэчаў, ні нат біркі ад іх. Тут працуюць адны "уркі", каторыя да таго-ж бясконца мяняюцца - знайдзі, хто зь іх крадзе. А на рукі нам ня выдалі ніякіх дакумантаў на здадзеныя рэчы. Дзеля гэтага мне пакінулі добра зношаную мною лягерную ўніформу й абутак, у якіх давядзецца ехаць у такую вялікую дарогу праз Маскву й Гомель да самых Хойнікаў. У бухгальтэрыі мне абмянялі лягерныя грошы на звычайныя савецкія (сабралася іх за ўвесь час працы ў лягеры 32 рублі!) і выпісалі квіток на дармовы білет на цягнік. Бязумоўна, не на кур'ерскі, а на просты пасажырскі... У прадуктовым складзе прапанавалі прыйсьці заўтра, перад атрыманьнем "Справки".
Усю ноч ня спаў: заснуць не давалі неспакойныя думкі. За сьцяною выў вецер. Сьнежным шротам біла па вакну. Раніцою я апошні раз адсёрбаў лягерную "баланду" й разьвітаўся з маімі сябрамі.
У прадуктовым складзе мне выдалі на 14 дзён дарогі хлеб па 400 грамаў на дзень і салоную рыбу (гарбушу) па 100 грамаў. Ду-жа мала гэтага на 2 тыдні. Але-ж я маю ў кішэні 132 рублі грошай! Да 32-ох, заробленых працаю, 100 рублёў неспадзявана мне падаравалі на дарогу сябры з брыгады. У лягеры я яшчэ ня ведаў, што 100 рублёў - гэта тут, у Сібіры, цяпер цана аднае баханкі хлеба на чорным рынку (па дзяржаўнай цане хлеб у-краме выдаецца толькі на хлебную картку).
У бараку я паклау на нары мой куфар з паліраванае фанэры, зроблены згаданым манахам Барысам Кордзі (ён меў у лягеры майстэрню й рабіў іх на заказ кожнаму, а хто хацеў, за грошы, якія йшлі ў касу лягернай бухгальтэрыі). На дадатковым (патайным) дне, устаўленым у куфар на маю просьбу, я схаваў свае лягерныя фоты, некаторыя асабістыя дакуманты ("Арматурную" й "Санитарную" "карточки"), узоры лягерных грошай, адрысы сяброў і іншыя дробязі, якія пры выхадзе зь лягеру ў мяне маглі канфіскаваць. На праўдзівае дно паклаў свой хлеб, рыбу, лісты, правераныя цэнзураю, і пару запасных чыстых анучаў, каторыя мы ўжывалі, заміж шкарпэтак, у чаравікі.
З куфрам і "Обходным листком" блізка 5-ае гадзіны дня я зноў іду ў УРЧ. Віжаіхін праверыў мой "Обходной листок", выдаў мне пад расьпіску "Справку" аб вызваленьні й па- ведаміў, што а 7-ай увечары на станцыю прыбывае мой цягнік. Да разьезду Тахтамыгда ад лягеру - кілямэтраў два-тры, але тут, аказваецца, няма касы. Таму трэба па шпалах брысьці яшчэ кілямэтраў пяць на захад, да бліжэйшае станцыі.
Ён выклікаў нарадчыка й загадаў яму адвесьці мяне да лягернае брамы. Там, на вахце, была зроблена рэвізія маіх рэчаў, пасьля чаго "дежком" запісаў мяне ў свой "табель" і сказаў:
- Давай, проходи!
Выходжу за браму. Раблю крок налева, крок направа. Ніхто не страляе. Аглядаюся па бакох і назад: ня відаць ні "сьвечак", ні "попак". Так прывык да іх, што адразу цяжка паверыць, што іх няма, што можна йсьці й бяз іх. Калі-б ня куфар, рукі самі-б з прывычкі пацягнуліся за сьпіну, бо дзесь у мазгу яшчэ гучыць: "Взять руки назад!"
Іду й ня веру. Развучыўся хадзіць сам, адвык. Неяк дзіўна, быццам у сьне. Няма ніякага канвою. Я сам. Адзін.
Завея ўжо даўно спынілася, але дарога засыпана сьнегам. Вось справа, мэтраў 50 ад дарогі, галоўны лягерны "Вещевой склад" - вялізная брэзэнтавая палатка. Каля яе із цяжаровага аўта зносяць у склад якіясь цюкі.
На мяне ніхто не зварочвае ўвагі... О, не! Бачу: насустрач дарогаю йдзе "опэр". Ён затрымлівае мяне, правярае дакуманты.
Нанач бярэцца на большы мароз. У лягер ужо пачалі йсьці з працы брыгады. Сьпярша рэдкія, а тады ўсё часьцей і часьцей, адна за аднэю. Мне захацелася яшчэ раз убачыць нашу брыгаду, Доўнара й іншых сяброў, яшчэ раз на разьвітаньне памахаць ім рукрю. Я сьцішыў хаду й як ні ўглядаўся, ня ўбачыў іх. Ішлі ўсё іншыя. Нямала было тут і зь Меншчыны, і Полаччыны, і Віцебшчыны, і Магілёўшчыны, і Палесься... Хто й калі зь іх вернецца назад у Беларусь?.. Бывай, мой сябру Міхась! Бывайце, усе сябры - знаёмыя й незнаёмыя! (Ужо сёньня я ведаю, што нікога зь іх ніколі й нідзе я болей не спатыкаў у жыцьці.)
А брыгады ўсё йдуць. Ідуць стомленыя. Абмерзлыя. Галодныя. А канваіры падганяюць іх:
- Направляющий, прибавить шаг! Задние, подтянись!
У мяне ў запасе каля двух гадзінаў часу. Аднак я мушу йсьці хутчэй: калі спазьнюся на цягнік, суткі давядзецца чакаць наступнага. Іду, а куфар адрывае рукі. Гнуся ад ягонага цяжару. Спатыкаюся аб шпалы. I чым далей адыходжу ад лягеру, тым болей думкі мае круцяцца каля яго. Ня йдуць у голаў новыя думкі - пра "волю", будучыню. Ды й якія яны будуць, тыя "воля" й будучыня? Як спаткаюць мяне? У маёй "Справке" аб вызваленьні зь лягеру зазначана, што па прыезьдзе на месца жыхарства ў Хойніцкі раёя, я неадкладна павінен зьявіцца ў раённы аддзел міліцыі и зарэгістравацца там. Значыць, жыць буду пад наглядам міліцыі (ці ГПУ).
З такімі думкамі й пачуцьцямі падыходжу да невялікага станцыйнага будынку з шыльдаю: Ольдой. У пустой пачакальні станцыі мяне спатыкае ізноў "опэр". I зноў праверка дакумантаў.
Праз колькі хвілінаў у маіх руках білет, і хутка прыдзе цягнік.
Калі ён прыйшоў, я із сваім куфрам бегаю яд вагону да вагону. Усюды праваднік мне кажа:
- Мест нет.
- Я мушу ехаць...
- Вам русским языком говорят: мест нет.
I дзьверы вагону зачыняюцца.
Цягнік стаіць тут усяго адну хвіліну. Ніхто зь яго ня зыйшоў і ніхто ня сеў.
Ён адыйшоў, а я застаўся. Наступны будзе заўтра ў гэтым-жа часе - а 7-ай увечары. Што рабіць? Ісьці нанач у лягер? Куфар цяжкі. У лягер ня пусьцяць. Застануся тут на цэлыя суткі.
Уначы й наступнага дня на станцыю прыходзілі яшчэ два "опэры", правяралі мяне. Адзін зь іх, праверыўшы дакуманты, зрабіў у мяне (ужо "вольнага"!) рэвізыю рэчаў.
- А ну, раскрой свой чемодан.
- Ды я яго ўжо раскрываў на вахце, калі выходзіў зь лягеру.
- Тебе говорят - раскрой!
Мусіў падпарадкавацца. "Ліха з вамі! - падумаў я. - Бяз вас, відаць, тут і кроку нідзе ня ступіш".
На наступны цягнік я прапанаваў правадніку 50 рублёў, і ён дазволіў мне ўлезьці: калідорчык вагону каля ўборнай. Нарэшце, я стаю ў цягніку, побач свайго куфра.
Сьвісток кандуктара. Гудок паравоза. Цягнік адыходзіць.
Едзем ізноў праз тэрыторыю "проклятых царскіх і "заботливых" савецкіх ссылак, катаргаў, лягероў, "спецпоселков". Толькі цялер едзем у вадваротным кірунку. Тут няма і мэтра вольнае зямлі. Пад верхнім пластом яе - суцэльны могільнік людзкіх касьцей. Мінаем сталіцы гэтага, забытага Богам, краю - Чыту, Іркуцк, Краснаярск, Новасібірск, Омск... У кожнай зь іх, апрача розных лякальных, славутыя на ўвесь СССР перасыльныя турмы, а дзе й цэнтральныя ізалятары.
У вагоне, праўда, ня відаць замкоў, кратаў, парашаў, канвою, дрэсірованых сабак... Але пакуль едзем гэтан тэрыгорыяй, кожны дзень (а то й два разы на дзень) чуем абрыдлае:
- Граждане, предъявите ваши документы.
Пры гэтым дзьверы вагону з абодвых бакоў праваднік замыкае на ключ. I тут "опэры" на кожным кроку. Колькі-ж іх усіх у СССР?
Ужо шмат дзён і ночаў я стаю на нагах. Памалу праціснуўся ў калідор самога вагону. Ледзьве стаю. Ногі млеюць. Вочы зьліпаюцца. Адна пацеха: ня я адзін такі. Тут стаіць процьма людзей, бо месца ў купэ няма й надзеі ніякае. Праваднік вагону заявіў, што амаль усе пасажыры едуць да Масквы.
Так, стоячы ці ў лешпым выдадку неяк прысеўшы на свой куфар, уначы патроху дрэмлем.
Ад Сьвярдлоўска наш цягнік пайшоў на Казань, Арзамас, Мурам, а не на Перм, Вятку й Яраслаў, кудою тры гады таму назад нас везьлі праз Маскву на Урал. Тады мы былі пад замком, і ў Яраславе я ня мог выйсьці з вагону, каб пакланіцца месту Максіма Багдановіча. Цяпер я зьбіраўся гэта зрабіць. Я ведаў, што тут дажывае свой век ягоны бацька.
Але я ня ведаў, што ў 1931 годзе сюды з турмы Менскага ГПУ былі прывезеныя ў ссылку першы прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі др. I. Серада й міністар Ураду БНР праф. А. Смоліч. Жонка прэзыдэнта к таму часу ўжо мела сабе новага кандыдата. I ў дзень, калі мужа пад канвоем павезьлі ў ссылку, пабралася зь ім. Іншыя жонкі засуджаных па справе "Саюзу Вызваленьня Беларусі", наадварот, паехалі ў ссылку за сваімі мужамі. Так зрабіла й дачка прэзыдэнта Наля, якой Я. Купала (блізкі сябра др. I. Серады з БНРаўскіх часоў) у 1921 годзе прысьвяціў свой верш "Песьня і казка". Наля пакінула Менск і паехала ў Яраслаў да бацькі.
З Масквы я еду на Гомель і Хойнікі. Еду й ня ведаю, што на зьмену мне й іншым, вызваленым зь лягероў, пачалася новая, 2-ая ў 1930-ых гг. хваля масавых арыштаў, хваля 1933-34 гг.
Ужо дома я даведаўся, што хваля гэтая пачалася ад студзеня 1933 году й, як і перад тым, у першую чаргу ў БССР яна ўдарыла па беларускай інтэлігэнцыі. Зь беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў адзін за другім траплялі за краты: Лукаш Калюга, Максім Лужанін, аўтар славутай паэмы "Бэнгалія" Сяргей Астрэйка, Андрэй Мрый (Шашалевіч), Мікола Нікановіч, Зьмітрок Астапенка, Сьцяпан Ліхадзіеўскі, Юлі Таўбін, літаратурныя крытыкі Фэлікс Купцэвіч і Апанас Сідарэнка (Пеначкін). З навукоўцаў - выдатны беларускі мовазнаўца, дырэктар Інстытуту мовы й літаратуры АН БССР і загадчык катэдры мовазнаўства Менскага Пэдагагічнага інстытуту праф. Пятро Бузук, праф. Браніслаў Эпімах-Шыпіла (другі раз, у Ленінградзе), праф. Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту Аўген Усьпенскі, дацэнт матэматыкі Гомельскага аграпэдінстытуту Аўген Аляхновіч, дацэнт агранаміі Янка Бойка й іншыя. Найбольш аднак было арыштавана беларускіх нацыянальна-палітычных дзеячоў: былых беларускіх паслоў у польскі сойм - кіраўнікоў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады (БС-РГ), пасольскага клюбу "Змаганьне" й Таварыства Беларускай школы V Заходняй Беларусі. Пасьля іхнага арышту й засуду польскім судом у канцы 1920-ых - пачатку 1930-ых гг іх наўперад зманена ці выменена ў БССР, а цяпер арыштавалі - віднага дзяржаўна-палітычнага дзеяча БНР, заступніка старшыні ЦК БС-РГ Сымона Рак-Міхайлоўскага; др. філязофіі, літаратураведа Ігната Дварчаніна: Язэпа Гаўрыліка, Пятра Мятлу, Паўла Валошына, Максіма Бурсэвіча, Флягонта Валынца, Міхася Кахановіча й г. д. Да іх былі далучаныя "перабежчыкі" у БССР - выдавец беларускіх кніжок у 1910-14 гт., адзін із старэйшых зьбіральнікаў беларускага музычнага фальклёру, кампазытар, аўтар сьпеўнікаў і падручнікаў музыкі Антон Грыневіч; беларускі палітычны дзеяч Заходняй Беларусі, паэта, пісьменьнік і драматург з нашаніўскіх часоў Леапольд Родзевіч (брат інж. Часлава, арыштаванага ў 1930 годзе); актыўны сябра БС-РГ, асьпірант Інстытуту мовы й літаратуры АН БССР, паэта й літаратуравед Алесь Салагуб. Зь Менску - ужо згадваны намі Ю. Лістапад, журналісты Лявон Савёнак і шмат іншых, разам 196 асобаў у першай групе, а за імі па ўсёй БССР - тысячы. Усе яны абвінавачаныя ў тым, што быццам- бы стварылі Беларускі Нацыянальны Цэнтар (БНЦ), які рыхтаваў на восень 1933 ці на вясну 1934 году паўстаньне ў Беларусі й адарваньне яе ад СССР.
Таксама дома я даведаўся, што Бабчынскі пэдтэхнікум неўзабаве па нашым арышце быў зачынены. Студэнтам ягоным прапанавана ехаць у Мазырскі тэхнікум, зь якім Бабчынскі нібы аб'ядноўваўся. Даведаўся, што ў Хойніцкім раёне ад пачатку году арыштавана шмат настаўнікаў, а спаміж іх і Хаму Міськевіча, былога дырэктара Бабчынскага тэхнікуму, пераведзенага перад тым з Бабчына ў Паселіпкую сямігодку загадчыкам. У Мазырскім ГПУ ён быў абвінавачаны па справе БНЦ і вывезены ў якісь лягер.
Тысячы й тысячы новых арыштаў.
Тымчасам, нічога ня ведаючы пра іх, апанаваны цяжкімі ўражаньнямі й думкамі, але зь якойсьці асабістай палёгкаю на сэрцы, я еду "на волю".
...А лягер ня выходзіць з галавы. У вачох так і стаіць сцэна: ідуць брыгада за брыгадаю з працы, ледзь валакуцца рабы лягернай імпэрыі. Твары на марозе паабкручваныя абы-якімі анучамі, зьлёгку абледзянелымі ад пары з роту. Іншыя анучы матляюцца на прыпаднятых каўнерыках бушлатаў і на нагах паверх чаравікаў ці дзіравых валёнкаў. А яны, нявольнікі, асуджаныя на пакуты й сьмерць, сагнуўшыся ад стомы, ідуць па ўсё той-жа крыжовай дарозе.


[1] Информационно-следственный отдел.

[2] Каравульны начальнік.

[3] Гісторыя БССР, АН БССР, Мінск, т.З, 1973 г., б.412.

[4] У "Гісторыі БССР" (АН БССР, т. 3, Мінск, 1973 г.) цьвердзіцца, што да травеня месяца 1930 г. у БССР было "раскулачана" быццам-бы ўсяго 15.629 гаспадарак (6.414). Можна сказаць, што й гэта жахлівы лік: у 15.629 гаспадарках было болей за 78.000 ні ў чым нявінных людзей - бацькоў, дзяцей і старых. (Параўнайце: пры жорсткім падаўленьні паўстаньня 1863-64 гг. царскімі ўладамі пакараных паўстанцаў у Беларусі і Літве было 18.507.) У запраўднасьці-ж было шмат горай.

[5] Пастанова ЦК УсеКП(б) ад 14. III. 1930 г. прызнае, што "в некоторых районах процент раскулаченных доходит до 15" (падкрэсьленьне нашае - АК) - КПСС в резолюциях и решениях с'ездов, конференций и пленумов ЦК, изд. /, ч. II, 1953г., б.549.

[6] Цяпер Малой Церабееўкі няма ні на картах БССР, ні ў апісаньнях населеных пунктаў у Беларускай савецкай энцыкляпэдыі.

[7] Да канца 1933 г., калі акцыя "раскулачваньня" ў васноўным закончылася, лічба гэтая значна пабольшылася, а ў 1940-41 гг. да яе далучыліся "раскулачаныя" ў Заходняй Беларусі. 16-га жнівеня 1942 г. у гутарцы з "Чэрчылем у Крамлі Сталін назваў агульную для ўсяго ССР лічбу 10.000.000 "кулакоў", зь якіх у працягу 4-ох год вялікая частка была зьнішчаная, а рэшта - сасланая ў Сібір (Winston S. Churchill. The Second World War, v. IV, Boston, 1950, бб.498-499). Трэба думаць, што Сталін не пераўвялічыў названае ім лічбы; хутчэй - наадварот: у ягоным Інтарэсе было пераўменшыць яе.

[8] Далей ішлі два прозьвішчы ягоных сяброў, якія я не магу ўспомніць.

[9] Дырэктар Бабчынскага пэдагагічнага тэхнікуму.

[10] Брат бабчынскай студэнткі Л. Сухан, аграном Любаньскага раёну.

[11] Янка Храмянкоў, настаўнік Рагачоўскага раёну.

[12] Пратапрасьв. В. Ачапоўскі й прат. А. Пігулеўскі хутка пасьля таго былі арыштаваныя й абодва памерлі ў турме. У 1931 г. памёр у турме яп. Мікола. А ў 1937 г. у вадну й тую-ж ноч (29-га ліпеня) былі арыштаваныя апошнія актыўныя творцы аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы - яп. Бабруйскі Філарэт (памёр у турме ў 1939 г.), пратаярэі А. Кіркевіч і С. Кульчыцкі (ніколі не вярнуліся з-пад арышту). Тут трэба дадаць, што прат. С. Кульчыцкі ў 1917-20 гг. быў заснавальнікам і старшынёю Беларускага Праваслаўнага Саюзу і як такі прадстаўляў гэты Саюз сьпярша ў Беларускім Народным Прадстаўніцтве, а ад красавіка 1918 году - у Радзе БНР.

[13] БелАПП - Беларуская Асацыяцыя Пралетарскіх Паэтаў і Пісьменьнікаў. Вылічыць усіх немажліва. Таму ў нас тут названыя толькі тыя, пра каго нам лепей было ведама, зь некаторымі пазьнейшымі дадаткамі й увагамі.

[14] БСГ - Беларуская Сацыялістычная Грамада.

[15] Інбелкульт - Інстытут Беларускае Культуры.

[16] БелАН - Беларуская Акадэмія Навук.

[17] БДУ - Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску.

[18] БНК - Беларускі Нацыянальны Кадіітэт.

[19] Белпэдтэхнікум - Беларускі Пэдагагічны тэхнікум.

[20] Рабфак (Рабочы факультэт) - спэцыяльная сярэдняя школа з 3-4-ма гадамі навучаньня для падрыхтоўкі ў Унівэрсытэт кандыдатаў із рабочых і сялян.

[21] У 1937 г. яго такі арыштавалі ў Маскве і ў канцы году, як было чуваць расстралялі.

[22] Б. Еўтух. Менск у 1930-1931 гг. - газ. "Раніца", Бэрлін, №54/216 за 13. XII. 1944 г.

[23] УРЧ - Учётно-Распределительная Часть.

[24] Ідэя гэтага (58) артыкула належыць Леніну. Ён сам зрабіў і першую ягоную эдакцыго - гл. В. й. Ленинн. Собрание сочинений, изд. 5, т. 45, стр. 190.

[25] БелСЭ, т.2, бал. 302.

[26] Там-жа, т. 3, бал. 585.

[27] Там-жа, т. 2, бал. 302.

[28] Там-жа.

[29] Там-жа.

[30] "Правда" за 14-га студзеня.

[31] Там-жа за 20-га студзеня.

[32] Там-жа за 14-га лютага.

[33] № за 11-га сакавіка 1931 году.

[34] В. М. Ленин. Полное собрание сочинений, издание 5, Москва, 1958-65 гг., т. 50, стр стр. 143-144.

[35] Из истории Всероссийской Чрезвычайной Комиссии, 1917-1921. Сборник документов, Москва, 1958, стр. стр. 18-21.

[36] А. Солженнцын. Архипелаг гуЛаг, Париж, 1974, стр. стр. 20, 21.

[37] Народны Камісарыят Юстыцыи

[38] Роберт Конквест. Большой террор. Перевод с англйского Л. Владимирова, Firanze, 1974, стр. 96І.

[39] Тhе Еnсусlореdіа Аmeriсаnа, Vоl. 7, 1980, рр. 498-499.

[40] Штрафной изолятор.

[41] У дырэктыве гэтай Ленін заклікаў распачаць "решительную борьбу против реакционного духовенства, сопровождая эту борьбу самыми жестокими мерами... По ликвидации этих (врагов) сообщить Политбюро только устно о результатах, касающихся возможно большого числа казней... Абсолютно запрешаются при этом письменные доклады и всякие сообщения" (Фота-копія дырэктывы апублікавана ў заходня-нямецкай газэце Rheinischer Merkur, №39 за 21.9. 1976 г.). Аднак Царква сваёй дарогаю сабрала дакладныя дадзеныя пра пакараньні духавенства й на аснове іх "для келейного и храмового молитвенного поминовения" ўлажыла сынодык бальшавіцкіх ахвяраў 1917-22 гг. - "Со сьвятыми упокой". Экзэмпляр гэтага сынодыка трапіў на Захад і апублікаваны ў часапісе "Религия и атеизм в СССР", Мюнхен, Октябрь, 1976. Там (на бал. 14) падаецца лічба "8.100 мучеников: 2.691 белого духовенства, 1.962 монашестуюших, 3.447 монахинь и послушниц".

[42] Скарот: Санітарный городок.

[43] Паводля БелСЭ (т. 2, бал. 296), Беразьнікі -места із 1-15.000 жыхароў (1970 г.) і буйны

цэнтар хэмічнай прамысловасьці. Але ў ёй, нажаль, нічога ня кажацца пра тое, калі й хто іх пабудаваў, на чыіх касьцях яны стаяць. Гэтая, адзіная, сувязь паміж Беразьнікамі і Беларусьсю ў БелСЭ прапушчана.

[44] Першым тром сьмерць заменена на пажыцьцёвую катаргу.

[45] Прыведзеныя тут лікі дадзеныя паводля перапісу 1970 году.

[46] Ад імя народу- арочаў.

[47] Свободненский Комендантский Особый Лагерный Пункт.

[48] 375 вязьняў у "калёне" (150 плюс 600 :2) х на 50 "калёнаў" у аддзяленьні й х на 21 аддзяленьне.

[49] У 1937 годзе сюды прывязуць рэктара Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту Язэпа Каранеускага, групу беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў, між імі - Уладзімера Хадыку й Тодара Лебяду. Пра У. Хадыку ведама, што свае лягерныя вершы запісваў дробнымі літарамі на цыгарэтнай паперы й зашываў у каўнер бушлата, а Т. Лебяда - завучваў свае напамяць. Першага ў 1940 годзе пры падрыве дынамітам скалы на станцыі Ерафей Паўлавіч каменная глыба ў вапняным кар'еры раздушыла насьмерць. Разам зь ім загінулі й ягоныя лягерныя вершы. Другога перад пачаткам вайны прывезьлі ў Менскае НКВД на перагляд справы. Тут вайна яго вызваліла. Ён аднавіў з памяці свае вершы и выдаў іх зборнікам "Песьні выгнаньня" (Менск. 1943 год), скуль мы й узялі эпіграф для гэтай часткі ўспамінаў.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX