Вярнуцца: Лісейчыкаў Дзяніс

Хруцкія: уніяцкі святарскі род полацкай епархіі


Аўтар: Лісейчыкаў Дзяніс,
Дадана: 02-02-2014,
Крыніца: Лісейчыкаў Дзяніс. Хруцкія: уніяцкі святарскі род полацкай епархіі // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 5. - Мн.: Лімарыус, 2013. - С. 313-327.



Вывучэнню ролі духавенства ў фарміраванні інтэлектуальнай эліты грамадства беларуска-літоўскіх земляў да сённяшняга часу, на нашу думку, не надавалася належнай увагі. Між тым менавіта духавенства, перадусім уніяцкае, у першай чвэрці ХІХ ст. служыла своеасаблівым «пастаўшчыком»творчых асоб, якія ўпершыню паспрабавалі сфармуляваць і акрэсліць тое, што пазней назавуць беларускай нацыянальнай ідэяй.

Сярод выхадцаў з сем'яў уніяцкіх святароў ёсць цэлы шэраг асоб, без якіх немагчыма ўявіць культурнае жыццё беларуска-літоўскіх губерняў першай чвэрці (а, бадай, і першай паловы) ХІХ ст.: прафесары Віленскага ўніверсітэта Міхал Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Ігнат Анацэвіч, пісьменнік і выдавец Ян Баршчэўскі, паэт і публіцыст Францішак Савіч, выдавец і публіцыст Антон Марціноўскі, перакладчык і фалькларыст Ігнат Шыдлоўскі і многія іншыя. Аб жыцці і дзейнасці практычна ўсіх пералічаных асоб за апошнія два дзесяцігоддзі напісана і сказана даволі шмат. Значна менш надавался ўвагі таму асяроддзю, якое сфарміравала іх светапогляд і каштоўнасныя арыенціры - уніяцкаму духавенству беларуска-літоўскіх земляў.

У дадзеным артыкуле мы паспрабуем разгледзець асобныя моманты ў гісторыі аднаго з самых шматлікіх родаў духоўнага паходжання - Хруцкіх, а таксама спынімся на некаторых фактах біяграфіі найбольш вядомага яго прадстаўніка - мастака Івана Фаміча Хруцкага.

Апрацаваныя намі матэрыялы з фондаў дзяржаўных, рэлігійных і грамадскіх устаноў, якія ў цяперашні час захоўваюцца ў архівах Вільні, Любліна, Мінска і Санкт-Пецярбурга, дазволілі сабраць цікавы біяграфічны матэрыял аб прадстаўніках роду Хруцкіх, што абралі для сябе святарскую кар'еру.

Пры вывучэнні святарскага роду Хруцкіх узнікаюць цяжкасці з крыніцазнаўчай базай. Жыццё і дзейнасць практычна ўсіх прадстаўнікоў гэтага роду праходзілі на тэрыторыі Полацкай уніяцкай епархіі, да юрысдыкцыі якой у XVII-XVIII стст. адносіліся цэрквы Полацкага, Віцебскага і Мсціслаўскага ваяводстваў, Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, а таксама нешматлікія ўніяцкія храмы ў Інфлянтах.

Багатыя архівы полацкіх архіепіскапаў былі амаль цалкам знішчаны ў часе шматлікіх войнаў XVII-XIX стст., апошнім разам у 1812 г. Дакументаў, якія б комплексна адлюстроўвалі колькасны і асабовы склад уніяцкага духавенства па гэтым рэгіёне за перыяд да 1812 г., практычна не захавался. У архівасховішчах Мінска і Любліна цудам ацалела ўсяго некалькі справаў, якія тычацца тэрыторыі т.зв. «Польска-Полацкай» епархіі - часткі Полацкай епархіі, якая пасля захопу Расійскай імперыяй усходнебеларускіх земляў у 1772-1793 гг. засталася на тэрыторыі Рэчы Паспалітай [1]. Ды і захаванасць дакументаў перыяду пасля франка-расійскай вайны 1812 г. таксама пакідае жадаць лепшага. Так, фонд 3245 «Беларуская (Полацкая) грэка-уніяцкая духоўная кансісторыя», які зберагаецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і які мусіў бы ўтрымліваць дакументы па ўсёй Полацкай епархіі, насамрэч змяшчае амаль выключна дакументы, што тычацца часткі епархіі, якая адносілася да Мінскай губерні (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Дзісенскі, Мазырскі і Рэчыцкі паветы). Звестак аб асабовым складзе духавенства Віцебскай і Магілёўскай губерняў у ім не маецца.

Таму выключную каштоўнасць для нас уяўляюць матэрыялы генеральнай візітацыі ўніяцкіх цэркваў Полацкай епархіі 1822 г., якія практычна цалкам захаваліся ў фондах 824 «Беларуская грэка-уніяцкая духоўная калегія» Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва і 1781 «Магілёўская рымска-каталіцкая духоўная кансісторыя» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі [2]. У комплексе з матэрыяламі рэвізскіх сказак духавенства Віцебскай і Мінскай губерняў 1811, 1816 і 1834 гг. з архівасховішчаў Вільні і Мінска [3], яны даюць даволі поўную карціну аб месцах працы і пражывання прадстаўнікоў роду Хруцкіх, а таксама аб іх сваяцкіх сувязях і складзе іх сем'яў.

Даволі спецыфічнай крыніцай па генеалогіі роду Хруцкіх з'яўляюцца дакументы з фондаў саслоўных установаў, у першую чаргу Віцебскага губернскага дваранскага дэпутацкага сходу [4]. Пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі (1772-1795 гг.) кожны шляхецкі род мусіў пацвердзіць свае радавітыя карані. Найбольшыя непаразуменні ў т.зв. «заходніх губернях» ўзнікалі якраз з родамі духоўнага паходжання. Справа ў тым, што ў Рэчы Паспалітай, у адрозненне ад Расійскай імперыі, не існавала асобнага духоўнага саслоўя. Аднак у XVIII ст. больш за 82 % уніяцкіх святароў належалі да спадчынных святарскіх родаў [5]. Менавіта таму большасць з іх да сярэдзіны ХІХ ст. не атрымала зацвярджэння ў правах расійскага дваранства, а была пераведзена ў духоўнае саслоўе. Выключэнне склалі тыя роды, сярод прадстаўнікоў якіх былі свецкія шляхцічы, што валодалі нерухомай маёмасцю (род Хруцкіх адносіўся да гэтай катэгорыі).

Асаблівасцю беларускіх земляў быў істотны працэнт шляхты сярод прадстаўнікоў уніяцкага кліру. Паводле нашых падлікаў, у XVIII - пачатку XIX стст. каля 16,5 % уніяцкіх святароў беларуска-літоўскіх земляў мелі шляхецкае паходжанне [6]. Гэта прыблізна ў тры разы больш, чым сярод уніяцкага святарства на тэрыторыі Каралеўства Польскага (у тым ліку на ўкраінскіх землях).

Захаванасць дакументаў фонду Віцебскага губернскага дваранскага дэпутацкага сходу пакідае жадаць лепшага. Справа аб дваранскім паходжанні роду Хруцкіх не захавался, да нас дайшла толькі дваранская радаводная кніга Віцебскай губерні за 1838 г., у 6-ую частку [7] якой быў унесены род Хруцкіх [8]. У генеалагічнае дрэва ўпісаныя 130 прадстаўнікоў у 11 каленах. Паколькі звесткі з гэтага дакумента ў асноўным і выкарыстоўваюцца ўсімі даследчыкамі генеалогіі роду, разгледзім яго падрабязней.

Са справы вынікае, што род Хруцкіх гербу «Ляліва», быў прызнаны ў правах расійскага дваранства пастановай Беларускага губернскага дваранскага дэпутацкага сходу 6 мая 1801 г. [9] Як і належыць старажытнаму роду, Хруцкія выводзілі сваю генеалогію з далёкіх часоў - ажно з 1552 года! У кнізе прыводзяцца вытрымкі з дакументаў, якія закліканы засведчыць той факт, што ў XVI-XVIII стст. Хруцкія валодалі шэрагам маёнткаў на тэрыторыі Полацкага і Віцебскага ваяв., а таксама Браслаўскага пав. Віленскага ваяв. Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з дакументам іх першапачатковае «родавае гняздо» - мясціны побач з м. Дрыса Полацкага ваяв. і м. Пагост Браслаўскага пав. [10] Раннія звесткі вельмі скупыя, разбежка ў гадах жыцця розных пакаленняў проста велізарная. Першы прадстаўнік роду Яўстах Хруцкі ўзгадваецца пад 1552 г., а яго ўнук Герасім - ужо пад 1637 і 1658 гг. Урэшце, у канцы XVII ст. Хруцкія набываюць маёнтак Лушчава ў Віцебскім ваяводстве, які будзе фігураваць ва ўсіх пазнейшых дакументах, як асноўнае спадчыннае родавае ўладанне. Неабходна асобна адзначыць, што месцазнаходжанне населенага пункта з такой назвай на тэрыторыі Віцебскага ваяводства (а г.зн. Віцебскага і Аршанскага паветаў) невядома.

Пачынаючы аналіз звестак з названай радаводнай кнігі, нельга не працытаваць польскага даследчыка Ю. Шыманскага паводле раздзела «Устанаўленне генеалагічных фактаў» яго фундаментальнай працы «Дапаможныя гістарычныя навукі» [11]. Ю. Шыманскі піша: « Крыніцазнаўчы матэрыял генеалогіі ўтрымлівае спецыфічны від фальсіфікатаў. Гэта дакументы альбо справы, складзеныя з мэтай набыцця розных выгодаў, звычайна юрыдычных, а ў выніку матэрыяльных, нярэдка і грамадскіх. … Асабліва поўняцца генеалагічнымі фальшыўкамі дакументы, што паходзяць з розных герольдый » [12]. Праблему верыфікацыі генеалагічных фактаў Ю. Шыманскі слушна раіць вырашаць з дапамогай прыцягнення іншых відаў крыніц: « Крыніцы, што не пераследуюць генеалагічных мэтаў, маюць перавагу над крыніцамі, створанымі ў мэтах генеалагічных » [13].

Таму параўнаем звесткі аб родзе Хруцкіх, ўзятыя з радаводнай кнігі, са звесткамі, узятымі з іншых дакументаў. Так Бенедыкт Хруцкі, як нам дакладна вядома - святар царквы ў в. Дварэц Полацкага ваяв. (1757 г.), у радаводную кнігу запісаны ў якасці ўладальніка часткі спадчыннага маёнтка Лушчава «з сялянамі» [14]. Калі верыць кнізе, то 26 лютага 1746 г. ён прадаў частку свайго маёнтка роднаму дзядзьку Андрэю Ісакавічу [15]. Вынікае, што даволі заможны шляхціч прадаў свой маёнтак разам з прыгоннымі сялянамі і абраў для сябе кар'еру ўніяцкага, «мужычага» так бы мовіць, святара. Далей - болей. Дзядуля нашага галоўнага героя Іван Іосіфавіч Хруцкі (1740-1819) [16], у радаводнай кнізе фігуруе як спадчыннік часткі таго ж маёнтка Лушчава [17]. Атрымліваецца, што і дзед мастака належаў да ліку шляхцічаў з уласнымі прыгоннымі і зямлёй.

Насамрэч, шляхам супастаўлення рэвізскіх сказак уніяцкага святарства Віцебскай губ. за 1811, 1816 і 1834 гг. нам удалося дакладна ўстанавіць, што Іван Іосіфавіч Хруцкі ў 1811-1819 гг. з'яўляўся нават не святаром, а ўсяго толькі дзячком (псаломшчыкам) царквы ў в. Прудзінкі Дрысенскага пав. [18] Такія рознагалоссі мы сустракаем па многіх асобах, прадстаўленых у радаводнай кнізе.

З упэўненасцю можна сцвярджаць, што звесткі аб родзе Хруцкіх за перыяд XVI-XVIII стст. з радаводнай кнігі ў абсалютнай большасці зфальсіфікаваны. А вось звесткі за ХІХ ст. практычна ўсе адпавядаюць сапраўднасці. Сярод іх маюцца і даволі цікавыя. Так, Францішак сын Іосіфа Хруцкі, штабс-капітан расійскай арміі, удзельнічаў у кампаніях супраць напалеонаўскіх войскаў, у прыватнасці, у бітве пад г. Полацкам 18-20 кастрычніка 1812 г., а таксама ў Прускім паходзе ў студзені-красавіку 1813 г. [19] За сваю службу ён быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 4-й ступені. Выпускнік Санкт-Пецярбургскай Медыка-хірургічнай акадэміі Антон сын Юстына Хруцкі ў 1838 г. працаваў выкладчыкам у гімназіі г. Вялікага Ноўгарада [20]. Сярод асобаў, што паводле стану на 1838 г. валодаюць нерухомай маёмасцю і прыгоннымі сялянамі, названыя ўсяго двое: Фларыян сын Лявона Хруцкі, уладальнік маёнт. Гараны Полацкага пав. (38 прыгонных душ мужчынскага полу) і Іосіф сын Яна Хруцкі, уладальнік маёнт. Баболіна Полацкага пав. (35 прыгонных душ мужчынскага полу) [21]. Яшчэ адзін, Пётр сын Яна Хруцкі, арандаваў у Пінскім пав. Мінскай губ. маёнт. Мокрая Дуброва [22].

Бацька будучага мастака Фама Хруцкі разам са сваімі братамі Андрэем, Іосіфам і Тэадорам у 1828 г. быў запісаны ў лік шляхты Полацкага пав. [23] Вядома, што ў гэты час Андрэй, Тэадор і сам Фама служылі і пастаянна пражывалі пры царкве ў в. Усая Лепельскага пав., але паколькі іх вышэйзгаданыя свецкія сваякі-землеўладальнікі пражывалі ў Полацкім пав., то да іх і прыпісваліся бяднейшыя суродзічы. Што цікава - у ХІХ ст. Хруцкія смела згадваюць, што сярод прадстаўнікоў роду ёсць мноства ўніяцкіх святароў. А вось аб тым, што і стагоддзем раней іх было не менш, Хруцкія сціпла маўчаць.

У фондзе «Трэці Дэпартамент Сената» Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва захавалася некалькі справаў аб дваранскім паходжанні роду Хруцкіх. Розныя галіны гэтага роду выводзіліся з розных губерняў: Віленскай, Віцебскай, Палтаўскай (апошнія атрымалі пацвярджэнне ў правах расійскага дваранства за атрыманыя адным з прадстаўнікоў роду ордэны) [24]. У фондзе «Мінскі губернскі дваранскі дэпутацкі сход» таксама захавалася справа аб дваранскім паходжанні галіны рода, прадстаўнікі якой жылі на тэрыторыі Барысаўскага і Пінскага пав. Мінскай губ. [25]

Шляхецкае паходжанне, між іншым, паслужыла прычынай таго, што ў многіх працах Хруцкія называюцца польскім родам. Аднак гэта абсалютна безпадстаўнае сцвярджэнне. Справа ў тым, што Хруцкія з'яўляліся шляхецкім родам духоўнага паходжання і ўніяцкага веравызнання, а ўніяцтва на працягу ўсяго свайго існавання лічылася «рускім» [26] абрадам. Асноўным маркёрам т.зв. «польскасці» і «рускасці» з XVI і практычна да канца ХІХ стст. якраз і з'яўлялася канфесійная прыналежнасць. Само азначэнне «ўніят» ў побытавых зносінах амаль заўсёды замянялася этнаканфесіёнімам «рускі».

Як відаць з сабраных і апрацаваных намі дакументаў з архівасховішчаў чатырох краін, Хруцкія - гэта не проста дробны шляхецкі род, асобныя прадстаўнікі якога займалі святарскія пасады. Гэта разгалінаваны «трансдэканацкі» клан уніяцкага святарства, самы шматлікі з вядомых на прасторы ўсіх беларуска-літоўскіх земляў. У канцы XVIII ст. прадстаўнікі Хруцкіх колькасна дамінавалі над прадстаўнікамі іншых родаў на пасадах святароў і царкоўных служак у Бабыніцкім, Барысаўскім, Лепельскім, Полацкім, Чарэйскім і Чашніцкім дэканатах Полацкай епархіі. У ходзе працы па зборы біяграфічных звестак аб уніяцкіх святарах XVII-XIX стст. намі былі адшуканы 100 прадстаўнікоў роду Хруцкіх [27], якія належалі да духавенства.

Сярод шматлікіх прадстаўнікоў роду высокаадукаваных людзей было няшмат. Акрамя Івана Фаміча, які разам з братам вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, можна назваць хіба толькі выпускнікоў Віленскай Галоўнай семінарыі Ануфрыя Хруцкага і Санкт-Пецярбургскай Медыка-хірургічнай акадэміі Антона Хруцкага. Астатнія калі і сканчалі нейкую навучальную ўстанову, то не вышэй за павятовае вучылішча альбо кляштарную школу (зрэдку духоўную семінарыю). Таму, як і павялося сярод разгалінаваных святарскіх дынастый, Хруцкія для прасоўвання на святарскія пасады выкарыстоўвалі свае шматлікія сувязі. Часам гэта прыводзіла да канфліктаў з кіраўніцтвам.

Так, у 1776 г. рэскрыптам полацкага архіепіскапа Ясона Смагаржэўскага царква і парафія ў м. Новы Лепель Полацкага ваяв. была пісьмова « зарэзервавана і захавана » толькі для найбольш адукаваных і заслужаных святароў [28]. Нягледзячы на гэта, у 1783 г. святарскаму сыну Яну Хруцкаму ўдалося дамагчыся атрымання рэкамендацыі на заняццё пасады святара ад патронкі Новалепельскай парафіі - настаяцельніцы Віленскага кляштару бернардзінак Міхаліны Буяльскай [29]. Гэты факт глыбока абурыў епархіяльнае кіраўніцтва. Пісар Полацкай духоўнай кансісторыі, доктар тэалогіі Тамаш Радзевіч адазваўся на ўчынак Хруцкага поўным гневу лістом. Ён склаў спецыяльны маніфест супраць « святароў, якія не зважаюць на нормы кананічнага права, ... а менавіта супраць святара Яна Хруцкага » [30]. Высокаадукаваны Радзевіч, які скончыў Калегіум Прапаганды Веры ў г. Рыме, яскрава абмаляваў наступствы ўчынкаў увішных невукаў, якія, на яго думку, вялі да « разбэшчвання кліру, пераварочвання царкоўных парадкаў, марнавання царкоўных пасад… » [31].

Таму, нягледзячы на сваю шматлікасць прадстаўнікі роду рэдка дамагаліся значных вышынь у царкоўнай іерархіі. Бадай самых высокіх прыступак удалося дасягнуць Апанасу і Ігнату Хруцкім, які ў 1830-я гг. займалі пасады себежскага і обальскага дэканаў. Прычым апошні ў 1837 г. быў адхілены ад пасады з-за свайго нядбальства ў выкананні абавязкаў [32]. Так ці іначай, паводле стану на 1839 г. сярод трыццаці трох дэканаў і віцэ-дэканаў Беларускай (Полацкай) епархіі не было ніводнага прадстаўніка роду [33]. Аб тым, што Хруцкія не адносіліся да эліты духавенства гаворыць і той факт, што значная частка прадстаўнікоў роду (39 са 100) займала ніжэйшыя царкоўныя пасады - дзячкоў (псаломшчыкаў), панамароў і царкоўных служак. Да таго ж 72 служылі пры сельскіх цэрквах, 27 - пры местачковых цэрквах, і толькі адзін пры царкве ў буйным горадзе - Віцебску.

Не зважаючы на сярэдні (калі не сказаць нізкі) статус сярод навакольнага духавенства, Хруцкія ў 1830-х гг. даволі актыўна ўключыліся ў барацьбу супраць захадаў епіскапа Іосіфа Сямашкі па далучэнні ўніяцкай царквы да праваслаўнай. Сярод 52 святарскіх подпісаў пад адной з найбольш смелых адозваў у абарону ўніі, « Исповеданием Веры Греко-униатской Церкви », якая датуецца 1838 г., мы сустракаем подпісы трох Хруцкіх, у тым ліку бацькі мастака - святара царквы ў в. Усая Лепельскага пав. Фамы Іванавіча [34]. Нагадаем, што годам раней разгарэлася т.зв. «справа Фамы Хруцкага», якая знайшла падрабязнае апісанне ў біёграфаў мастака [35]. Сутнасць яе была ў тым, што дапаможны аршанскі епіскап Васіль Лужынскі ў ходзе агляду цэркваў Віцебскай губ. у 1837 г. пазвальняў ад займаемых пасад за кепскія паводзіны некалькі святароў, у тым ліку і бацьку мастака [36]. Фама Хруцкі быў нават змешчаны на пакаянне пад варту ў Махіроўскі базыльянскі кляштар. Афіцыйнае абвінавачванне: « вместо служения обедни в день Воскресный занимался пиршеством с нетрезвым уже народом в корчме… » [37]. Прычыны адхілення ад пасады айца Фамы былі відавочна надуманымі. Іван Фаміч нават быў вымушаны пісаць ліст на імя мітрапаліта Іясафата Булгака (які, як і мастак, жыў у г. Санкт-Пецярбургу) з хадайніцтвам за бацьку. Хоць справа і была вырашана станоўча, вышэйшае царкоўнага кіраўніцтва, перадусім І. Сямашка, як падаецца, назаўсёды захавала падазронасць да сям'і Хруцкіх. Ды і сам Іван Фаміч быў вымушаны заўжды дэманстраваць Іосіфу Сямашку, які год за годам рабіўся ўсё больш уплывовым, сваю лаяльнасць. Гэта відавочна адбілася і на творчым лёсе мастака.

Хацелася б спыніцца на некаторых цікавых фактах, што датычаць жыцця і дзейнасці гэтага самага вядомага прадстаўніка роду.

Як вядома Іван Фаміч Хруцкі нарадзіўся 8 лютага (27 студзеня паводле юліянскага календара) 1810 г. Месцам нараджэння мастака практычна паўсюль пазначана мястэчка Вула Лепельскага павету [38]. Між тым бацька мастака Фама (Тамаш) Хруцкі ніколі не быў святаром альбо адміністратарам (часовым кіраўніком) царквы ў м. Вула. Да 1811 г. вульскім адміністратарам з'яўляўся Васіль Крупеня [39], у 1816-1834 гг. - Рыгор Эльяшэвіч [40]. Прадстаўнікі роду Хруцкіх не адзначаны пры гэтай царкве таксама і ў больш ранні перыяд - др. пал. XVIII-пач. XIX стст. Пасады святароў, псаломшчыкаў і панамароў у Вуле займалі прадстаўнікі іншых духоўных дынастый: Анашкевічы, Бядрыцкія, Максімовічы і Сыцянкі. Да таго ж дакладна вядома, што Фама Хруцкі разам са сваімі братамі Андрэем і Тэадорам адразу пасля свайго высвячэння ў сан ў 1805 г. «асеў» пры царкве ў в. Усая. Справа ў тым, што ўсайская царква да пачатку XIX ст. лічылася «вотчынай» святарскага роду Пчолкаў (Пшчолкаў). Апошнім усайскім Пчолкам з'яўляўся ніхто іншы, як дзядуля Фамы Хруцкага па лініі маці - Лявон Пчолка [41]. Айцец Лявон не меў сыноў, якім змог бы перадаць сваю пасаду, ён рана зрабіўся ўдаўцом - у сярэдзіне 70-х гг. XVIII ст. загінула яго жонка Марыяна [42], прабабуля будучага мастака. Справа аб гібелі жанчыны была цьмянай - усё сведчыла аб тым, што забіў яе… родны муж. Дзеля гэтага ва Ўсаю нават прыехала адмысловая камісія, прызначаная епіскапам для разгляду акалічнасцей смерці. Пытанні, якія зацвердзіў епіскап для правядзення следства, былі даволі красамоўнымі: ці біў айцец Лявон сваю жонку раней, ці мела яна да гэтага раны на галаве, ці не была яна п'янай і ці не ўпала самастойна, ці не быў п'яны сам айцец Лявон, ці чулася ў ноч гібелі Марыяны лаянка з хаты, дзе яна жыла і г.д. [43] Гэтая гучная справа і розгалас ад яе добра тлумачаць той факт, што Лявон Пчолка вымушаны быў аддаць сваю дачку Алену замуж не за святарскага сына, а за дзячка Яна Хруцкага (дзядулю мастака). Айцец Лявон, якому, відавочна, усё ж удалося апраўдацца, наўрад ці пасля такога скандалу мог знайсці для дачкі перспектыўнага жаніха. Менавіта таму святарскае месца пры ўсайскай царкве і сышло ад Пчолак да беднай галіны Хруцкіх.

Паколькі арыгіналаў метрычных кніг Вульскай і Усайскай цэркваў за 1810 г. (як практычна і за ўсё ХІХ ст.) не захавался, мы не можам са стопрацэнтнай дакладнасцю сцвярджаць, што Іван Хруцкі нарадзіўся і ахрышчаны менавіта ва Ўсаі, але аб гэтым гавораць іншыя дакументы, што збергаліся да нашага часу.

Біёграфам мастака часам цяжка было разабрацца ў ранніх фактах з яго жыцця, нават калі для іх былі даступныя тыя ці іншыя першакрыніцы. Аўтары-складальнікі альбома-каталога «Іван Хруцкі» [44] І.М. Паньшына і А.К. Рэсіна, якія ўпершыню паспрабавалі сістэматызаваць біяграфічныя звесткі аб Іване Хруцкім, дапусцілі ў сваім тэксце некалькі сур'ёзных памылак. Па-першае, у спасылках на архіўныя крыніцы пераблытаны назвы двух архівасховішчаў былога Савецкага Саюза - Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў г. Ленінградзе (сёння - Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў у г. Санкт-Пецярбургу) і Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у г. Мінску (сёння - Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі). Па-другое, цытуючы адзін з самых важных у біяграфіі Хруцкага дакументаў - копію метрычнага запісу аб яго хрышчэнні - складальнікі, няправільна расчытаўшы тэкст крыніцы, дапусцілі дзве памылкі. Бацька Івана Фама Хруцкі быў названы адміністратарам («местоблюстителем>») «Грайской» царквы (у тэксце «Усайской» ), маці мастака названа «Минодорой из фамилии которых» замест «Минодорой из фамилии Котырлов» [45]. Таксама з падачы складальнікаў у гісторыі беларускай уніяцкай царквы «з'явіўся» новы епіскап Васіль Аршанскі. Тут маецца на ўвазе полацкі ўніяцкі (пасля праваслаўны) епіскап Васіль Лужынскі, які ў 1834-1838 гг. займаў пасаду вікарнага (дапаможнага) аршанскага епіскапа. Гэтая памылка перавандравала і ў найноўшыя публікацыі, прысвечаныя творчасці Івана Хруцкага, напрыклад, у 31-шы том шматтомнага выдання «Великие художники» [46]. Цікава, што ў пераліку прац Івана Хруцкага складальнікі называюць партрэт Васіля Лужынскага [47] (а не Аршанскага), і нават падаюць дакладную дату яго смерці - 1879 г.

Тое, што мастак меў дачыненне да духавенства, знайшло адлюстраванне ў многіх яго творах. Іван Хруцкі больш вядомы шырокай грамадскасці як аўтар нацюрмортаў, якія зрабіліся класікай беларускага і еўрапейскага мастацтва. Між тым, пэндзлю Хруцкага належыць некалькі партрэтаў, без якіх цяжка ўявіць працы ХІХ ст. па гісторыі т.зв. «Северо-Западного края». У першую чаргу гэта партрэты ўніяцкага мітрапаліта Ігнація-Іясафата Булгака (1838 г.), уніяцкіх (а пасля праваслаўных) епіскапаў Васіля Лужынскага і Іосіфа Сямашкі (1838, 1850, 1860-я гг.), якія нават былі выкарыстаны ў адным з тамоў мемуараў апошняга [48]. Акрамя гэтага Хруцкі стварыў партрэты наступных дзеячоў уніяцкай (а пасля праваслаўнай) царквы: епіскапаў Антонія Зубко, Антонія Тупальскага, Міхала Галубовіча, Ігнація Жалязоўскага, былога рэктара Полацкай духоўнай семінарыі Міхала Шалепіна, рэктара Літоўскай духоўнай семінарыі Філарэта Малішэўскага, протаярэя Плакіда Янкоўскага, манаха Вінцэнта Лісоўскага.

Як слушна адзначыла ў сваёй працы Н.Усава - « сапраўдная слава мастака яшчэ наперадзе - калі будуць разгаданыя многія таемныя месцы яго біяграфіі, знойдзеныя і ідэнтыфікаваныя яго карціны, вядомыя пакуль што толькі па назвах, даследаваныя і атрыбутаваныя партрэты невядомых » [49]. Шляхам супастаўлення архіўных крыніц і гістарычных прац, прысвечаных гісторыі ўніяцкай царквы, нам удалося знайсці след трох з карцін, «вядомых толькі па назвах». Гэта партрэты Васіля Лужынскага, Міхала Шалепіна і Філарэта Малішэўскага. Іх у якасці ілюстрацый падае ў сваёй кнізе «Последнее возсоединение с православною церковию униатов Белорусской епархии (1833-1839 гг.)», выхад якой датуецца 1910 г., гісторык царквы Георгій Шавельскі. У працы, на жаль, не адзначаны аўтар карцін. Шавельскі коратка адзначае пад кожным партрэтам: « З партрэта, што належыць Віцебскай духоўнай семінарыі » [50].

Магчыма, яны трапілі ў семінарыю пасля смерці мітрапаліта І. Сямашкі ў 1868 г., а магчыма, што яны пісаліся Хруцкім на замову семінарскага кіраўніцтва.

У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, безумоўна, захоўваецца і шмат іншых цікавых звестак аб жыцці і дзейнасці Івана Фаміча Хруцкага ў «пасляўніяцкі» перыяд, г.зн. пасля 1839 г. Апошнім прыстанкам мастака стаў маёнтак Захарнічы на роднай Полаччыне, набыты ў 1844 г. Да самай смерці ў 1885 г. большую частку свайго часу (а з канца 1850-х гг. практычна ўвесь час) ён праводзіў менавіта тут. У фондах самых разнастайных дзяржаўных устаноў павінны былі адкласціся дакументы аб гэтым, магчыма захаваліся нават уласнаручныя заявы і прашэнні самога Івана Фаміча. Але, нажаль, гэты перыяд у жыцці мастака выходзіць за храналагічныя межы нашага невялікага даследавання.

Святарскі ж род Хруцкіх, цяпер ужо праваслаўны, працягваў быць адным з самых шматлікіх на Полаччыне і Віцебшчыне, пакуль у 1920-я гг. духоўныя дынастыі не абарвала савецкая ўлада.

Дадатак

Спіс святароў і царкоўнаслужыцеляў з роду Хруцкіх [51].

Умоўныя пазначэнні: * - нарадзіўся, † - памёр, квадратныя дужкі [ альбо ] перад датай азначаюць, што чалавек займаў пасаду альбо пражываў у дадзенай мясцовасці з (альбо да) гэтага моманту, адсутнасць квадратных дужак азначае, што чалавек мог займаць гэтую пасаду да (альбо пасля) адзначанай даты.

1. Хруцкі Адам , святар царквы ў м. Красналукі Аршанскага пав. 13.01.1782 - 14.04.1782; дабраахвотна пакінуў пасаду да 17.12.1782.

2. Хруцкі Адам , святар царквы ў м. Вольберавічы Ашмянскага (пасля Барысаўскага) пав. 30.03.1790 - 05.05.1798.

3. Хруцкі Аляксандр сын Ігната ( 25 ) , * 1756, † 1824. Дзячок царквы ў м. Халопенічы Барысаўскага пав. 1816 - 1824]. Жонка Агаф'я, * 1769; сыны: Ян, * 1811, † 1828, Канстанцін, * 1814; брат Іосіф, * 1771.

4. Хруцкі Андрэй сын Гаўрыіла ( 18 ) , * 1800. Вікары царквы ў м. Побалава Бабруйскага пав. 20.04.1834. Жонка Ганна, * 1814.

5. Хруцкі Андрэй сын Стэфана , * 1792. З сям'і закрыстыяна касцёла ў м. Жлобін Рагачоўскага пав.; унук Мацея Хруцкага (46); дзячок царквы ў в. Навасёлкі Рагачоўскага пав. [1810 - 23.03.1822. Жонка Язафата Костка, * 1793; сын Ануфры, * 1822; сёстры: Анастасся, * 1802, Тэрэза, * 1804.

6. Хруцкі Андрэй сын Яна ( 87 ) , * 11.10.1789. Дзячок царквы ў в. Усая Лепельскага пав. 1816 - 14.04.1834. Жонка Ганна, * 1794; сын Рыгор, * 1821; дачка Феадосія, * 1819.

7. Хруцкі Андрэй , святар царквы ў в. Сосніца Полацкага пав. 18.09.1782.

8. Хруцкі Ануфры , * 1799. Вучыўся ў Віленскай Галоўнай духоўнай семінарыі [13.09.1821 - 02.07.1825], былі заўвагі за паводзіны; кандыдат тэалогіі 1825; вікары царквы ў м. Даўгінава Вілейскага пав. 1827 - 30.05.1834. Жонка Ізабэла, * 1804; сын Альфонс, * 1833; пляменнік Цэзары, * 1820; сваячка Анэля дачка Юрыя Хруцкага, * 1818.

9. Хруцкі Апанас сын Яна , * 1788. Адміністратар царквы ў в. Белае (сёння в. Белае Сяльцо) Полацкага пав. 1816; адміністратар царквы ў в. Засіціна Себежскага пав. 30.04.1834; себежскі дэкан 30.04.1834. Жонка Марфа, * 1802; сыны: Іосіф, * 1822, вучыцца ў Полацкай духоўнай семінарыі 30.04.1834, Антон, * 1829, Ян, * 1830; дачка Юльяна, * 1825; святарская ўдава Францішка Яноўская, * 1808; яе дачка Марыя, * 1829.

10. Хруцкі Бенедыкт , † да 17.03.1822. Святар царквы ў в. Хізаў Рагачоўскага пав. 17.03.1822 (нябожчык). Жонка Алена Тышкевіч, * 1747.

11. Хруцкі Бенедыкт , святар царквы ў в. Дварэц Полацкага ваяв. 01.01.1757.

12. Хруцкі Бенедыкт , † да 20.03.1783. Святар царквы ў в. Забор'е Аршанскага (пасля Сенненскага) пав. 20.03.1783 (нябожчык).

13. Хруцкі Васіль сын Яна , * 1774. Дзячок царквы ў в. Кішчына Слабада Барысаўскага пав. 1816 - 17.04.1834. Жонка Бенедыкта, * 1776; сыны: Стэфан, * 1800, Марцін, * 1810, Ян, * 1812, † 1831.

14. Хруцкі Васіль сын Яна , * 1798, † 1833. Закрыстыян царквы ў в. Багданава Барысаўскага пав. 1816 - 1833].

15. Хруцкі Васіль , * 1799. З сям'і свецкага шляхціца; высвечаны ў сан дыякана полацкім архіепіскапам Я.-Д. Красоўскім 14.09.1820; дыякан царквы Уваскрасення Божага («на Заручаўі») у г. Віцебску Віцебскага пав. [14.09.1820 - 16.03.1822. Жонка Марцыяна, * 1805.

16. Хруцкі Васіль , * 1775, † 1831. Святар царквы ў в. Сакалішча Полацкага пав. 03.11.1811 - 1831]. Пляменнікі: Ян Цітовіч, * 1795, † 1832, Фларыян Цітовіч, * 1805, на цывільнай службе 30.04.1834.

17. Хруцкі Васіль , * 1795. Адміністратар царквы ў в. Утуга Себежскага пав. 30.04.1834. Жонка Эльжбета, * 1806; сын Клеменс, * 1833; дочкі: Элеанора, * 1821, Юльяна, * 1825, Любоў, * 1829, Юзэфа, * 1830; удава Малання Шчасновіч, * 1784, яе сын Антон, * 1825, яе дачка Агаф'я, * 1819.

18. Хруцкі Гаўрыіл сын Іллі , * 1777, † 1825. Вучыўся ў Лаўрышаўскай духоўнай семінарыі; высвечаны брэсцкім епіскапам І.-Я. Булгакам 1806; адміністратар царквы ў в. Бяльчо Бабруйскага пав. [1813 - 1825]; адміністратар царквы ў в. Плесавічы Рэчыцкага пав. 1818 - 1825]. Жонка Праксэда, * 1783; сыны: Андрэй, * 1800, Ян, * 1803, Аляксандр, * 1809; дочкі: Эльжбета, * 1807, Марыяна, * 1810, Ганна, * 1797, яе муж Адрыян сын Андрэя Кіршэўскі, * 1793, на вайсковай службе 13.12.1819, † 1834; іх сыны: Ян, * 1815, Андрэй, * 1829; брат Тамаш Хруцкі, * 1781; яго жонка Наталля, * 1791; яго дочкі: Анастасся, * 1815, Праксэда, * 1819.

19. Хруцкі Дамінік (Дзяменці) сын Стэфана , * 1770. Вучыўся ў школе пры Беразвецкім кляштары базыльянаў; высвечаны 12.07.1809; адміністратар [1814 - 20.11.1819 і святар 31.03.1834 - 1838 царквы ў в. Замошша Барысаўскага пав.; «валодае паводле эксдывізарскага рашэння часткай маёнтка з 1-й мужчынскага і 1-й жаночага полу душамі сялян» 1838. Жонка Марцыяна Трыдэнская, * 1791; сястра жонкі Элеанора, * 1788; сыны: Баніфаці, * 1808, працуе ў Барысаўскім земскім судзе 1838, Іпаліт, * 1817, вучыцца ў свецкім вучылішчы 31.04.1834, Фаўстын, * 1822, вучыцца ў свецкім вучылішчы 31.03.1834, Альфонс, * 1826, Адольф, * 1830; дочкі: Фларыяна, * 1814, Касільда (Грасільда), * 1818, Леакадзія (Леаніла), * 1828.

20. Хруцкі Дамінік сын Іосіфа ( 32) , † 1818. Прэзентаваны ашмянскім ротмістрам Вінцэнтам Хмялеўскім; высвечаны брэсцкім епіскапам І.-Я. Булгакам у г. Навагрудку 27.07.1807; адміністратар царквы ў в. Вітунічы Барысаўскага пав. 22.05.1812 - 1818]. Сыны: Ігнат, Аляксандр, Фелікс; брат Клеменс; усе ўчатырох вучацца ў Полацкай духоўнай семінарыі 03.04.1834.

21. Хруцкі Дамінік , † да 17.04.1834. Святар N царквы. Жонка Варвара, * 1798, жыве пры царкве ў в. Кішчына Слабада Барысаўскага пав. 17.04.1834; сыны: Ігнат, * 1808, Аляксандр, * 1823, Фелікс, * 1818, усе ўтрох вучацца ў Полацкай духоўнай семінарыі 17.04.1834; дачка Юзэфа, * 1814.

22. Хруцкі Данііл , † 17.03.1822. Святар царквы ў в. Навасёлкі Рагачоўскага пав. 17.03.1822 (нябожчык).

23. Хруцкі Ігнат сын Андрэя ( 7) , * 1748. Вікары царквы ў в. Сосніца Полацкага пав. 30.04.1834; удавец 30.04.1834.

24. Хруцкі Ігнат , * 1755. Вучыўся ў школе пры Пінскім Лешчанскім кляштары базыльянаў; высвечаны пінска-тураўскім епіскапам Г. Дашковічам-Гарбацкім 15.10.1783; прэзентаваны шамбялянам Яго Каралеўскай Міласці Антонам Беліковічам 1787; інсталяваны брэсцкім епіскапам І.-Я. Булгакам 03.12.1809; адміністратар [1787 - 02.12.1809] і святар [03.12.1809 - 04.12.1819 царквы ў в. Латыголічы Аршанскага (пасля Барысаўскага) пав. Жонка Марыяна Патаповіч, * 1762; сыны: Антон, * 1790, на службе ў мясцовага землеўладальніка 04.12.1819, Юстын, * 1793, Васіль, * 1799; дочкі Кацярына (па мужу Краснадубская), * 1795, Агата, * 1801.

25. Хруцкі Ігнат , †1782. Святар царквы ў м. Халопенічы Аршанскага пав. 1782].

26. Хруцкі Ігнат , в.а. вікарыя царквы ў м. Стары Лепель Полацкага ваяв. 13.09.1782 - 30.11.1782.

27. Хруцкі Ігнат , обальскі дэкан 1837].

28. Хруцкі Іосіф сын Васіля , * 1796. Служка царквы ў м. Замошша Дзісенскага пав. 30.04.1834. Жонка Алена, * 1804; дочкі: Агаф'я, * 1829, Юзэфа, * 1831.

29. Хруцкі Іосіф сын Ігната ( 25 ) , * 1767. Дзячок царквы ў м. Халопенічы Барысаўскага пав. 12.04.1834.

30. Хруцкі Іосіф сын Яна ( 87 ) , * 1786. Адміністратар 1816 і святар 30.04.1834 царквы ў в. Вусвіца Полацкага пав.; удавец 30.04.1834. Пляменнік Тэадор Глушанін, * 1808, пераведзены з духоўнага саслоўя ў шляхецкае 30.04.1834.

31. Хруцкі Іосіф , адміністратар царквы ў м. Экімань Полацкага ваяв. 13.05.1776 - 11.03.1780.

32. Хруцкі Іосіф , высвечаны пінска-тураўскім епіскапам Г. Дашковічам-Гарбацкім 04.07.1782; вікары царквы ў м. Вольберавічы Ашмянскага пав. [04.07.1782 - 15.05.1784]; прэзентаваны сынам ашмянскага скарбніка Янам Хмялеўскім 16.05.1784; інсталяваны тытулярным калямінскім епіскапам А. Бутрымовічам 07.03.1800; адміністратар [16.05.1784 - 06.03.1800] і святар [07.03.1800 - 11.03.1806 царквы ў в. Вітунічы Мінскага (пасля Барысаўскага) пав.

33. Хруцкі Іосіф , † да 04.08.1777. Святар царквы ў в. Замачак Аршанскага пав. 04.08.1777 (нябожчык).

34. Хруцкі Канстанцін сын Аляксандра ( 2 ) , * 1814. Дзячок царквы ў м. Халопенічы Барысаўскага пав. 12.04.1834.

35. Хруцкі Канстанцін , * 1760, † 1831. Атрымаў хатнюю адукацыю; высвечаны полацкім архіепіскапам І. Лісоўскім 04.04.1792; адміністратар царквы ў в. Лескавічы Віцебскага пав. [25.02.1816 - 1831]; адміністратар царквы ў в. Сітна Полацкага пав. 1831]. Жонка Наталля, * 1772; сыны: Данііл, * 1788, калека, † 1832, Васіль, * 1802, на цывільнай службе 27.04.1834; дочкі: Алена, * 1801, Анеля, * 1805.

36. Хруцкі Кірыла , святар царквы ў в. Лісічына Аршанскага пав. 14.01.1781.

37. Хруцкі Клеменс , * 1792. З сям'і царкоўнаслужыцеля; дзячок царквы ў в. Заронава Віцебскага пав. 1816; дзячок царквы ў в. Каралёва Віцебскага пав. [1817 - 14.10.1822; дзячок царквы ў в. Пагосцішча Бабінавіцкага пав. 1834 (былы). Жонка Марцэля, * 1792; дочкі: Марыяна, * 1814, Агрыпіна, * 1818.

38. Хруцкі Клеменс , † 1833. Святар царквы Ператварэння Божага («Спаскай» альбо «Старамескай») у м. Друя Дзісенскага пав. 1833]. Жонка Агаф'я, * 1814; сын Ясон, * 1831.

39. Хруцкі Лукаш сын Тамаша , * 05.10.1776, † 1830. Вікары царквы ў в. Стайкі 1820 - 1830]. Сыны: Рыгор, * 01.02.1804, Вікенці, * 05.01.1810, жывуць пры царкве ў в. Забашавічы Барысаўскага пав. 11.04.1834.

40. Хруцкі Лявон сын Андрэя ( 7 ) , * 1761. З сям'і святара шляхецкага паходжання; святар царквы ў в. Сосніца Полацкага пав. 03.11.1811 - 30.04.1834; удавец 30.04.1834.

41. Хруцкі Лявон сын Серафіма ( 61 ) , * 1812. Дзячок царквы ў в. Свяда Барысаўскага пав. 18.04.1834.

42. Хруцкі Лявон сын Сымона ( 65 ) , * 1798. Служка царквы ў в. Свяда Барысаўскага пав. 1816; дзячок царквы ў в. Валосавічы Барысаўскага пав. 29.04.1834. Жонка Агаф'я, * 1799; сыны: Іосіф, * 1827, Васіль, * 1829, Адам, * 1831; дочкі: Ганна, * 1825, Алена, * 1830.

43. Хруцкі Мартыньян сын Максіма , * 1808. Дзячок царквы ў в. Мядзелена (сёння не існуе) Віцебскага пав. 27.04.1834. Маці Дар'я, * 1774; брат Ян, * 1814.

44. Хруцкі Марцін сын Васіля ( 13 ) , * 1810. Панамар царквы ў в. Кішчына Слабада Барысаўскага пав. 17.04.1834. Жонка Юлія, * 1812; дачка Караліна, * 1833.

45. Хруцкі Марцін , з сям'і царкоўнаслужыцеля; панамар і в.а. дзячка царквы ў в. Замшына Суражскага пав. 1822.

46. Хруцкі Мацей , † да 23.03.1822. Святар царквы ў в. Гадзілавічы Рагачоўскага пав. 23.03.1822 (нябожчык).

47. Хруцкі Мацей , адміністратар 11.12.1777 і святар 18.01.1784 царквы ў в. Ігуменава Полацкага ваяв.

48. Хруцкі Міхал сын Васіля , * 1814. Панамар царквы ў м. Ушачы Лепельскага пав. 10.05.1834.

49. Хруцкі Міхал сын Мацея , * 1784. Дзячок царквы ў в. Манькавічы Дзісенскага пав. 07.05.1834. Жонка Анастасся, * 1784; сыны: Антон, * 1816, Іосіф, * 1819, Тамаш, * 1821, Фелікс, * 1824, Марцін, * 1826, Фелікс, * 1828.

50. Хруцкі Міхал , святар царквы ў в. Малое Гняздзілава Ашмянскага (пасля Барысаўскага) пав. 22.03.1783 - 05.05.1798.

51. Хруцкі Напалеон сын Юстына ( 80 ) , * 1806. Дзячок царквы ў в. Свяда Барысаўскага пав. 29.04.1834. Жонка Петранеля Лянкевіч; дачка Анета.

52. Хруцкі Нікіфар сын Пятра ( 58 ) , * 1792. Панамар царквы ў в. Навасёлкі Рагачоўскага пав. 23.03.1822. Жонка Марыя, * 1796, з сям'і прыгоннага селяніна; дочкі: Агата, * 1818, Кацярына, * 1820.

53. Хруцкі Павел сын Яна , * 1795. Атрымаў хатнюю адукацыю; панамар царквы ў в. Веляшковічы Суражскага пав. 03.11.1811 - 1816; высвечаны полацкім архіепіскапам Я.-Д. Красоўскім 02.02.1820; адміністратар царквы ў в. Стасева Віцебскага пав. [02.02.1820 - 15.10.1822. Жонка Ядвіга, * 1806.

54. Хруцкі Павел , святар царквы ў в. Хізаў Рэчыцкага пав. 27.06.1764.

55. Хруцкі Пётр сын Міхала ( 50 ) , * 1772. Вучыўся ў школе пры Беразвецкім кляштары базыльянаў; прэзентаваны Глыбоцкім кляштарам кармелітаў босых 1800; высвечаны і інсталяваны тытулярным калямінскім епіскапам А. Бутрымовічам 1800; святар царквы ў в. Малое Гняздзілава Барысаўскага пав. [1800 - 28.03.1834. Жонка Юстына, * 1781; сын Антон, * 1816, вучыцца ў свецкім вучылішчы 28.03.1834; дочкі: Тэрэза, * 1804, Цырыла, * 1807, Вікторыя, * 1812, Валерыяна, * 1814, Марцыяна, * 1821.

56. Хруцкі Пётр сын Яна , * 1783. Вучыўся ў Лаўрышаўскай духоўнай семінарыі; прэзентаваны 11.11.1806; высвечаны 08.04.1807; адміністратар [08.04.1807 - 24.01.1825 і святар 12.04.1834 царквы ў м. Халопенічы Барысаўскага пав.; следчы дэпутат Барысаўскага пав. 01.12.1819. Жонка Эльжбета Шалепіна, * 1791, † да 12.04.1834; сыны: Яўхім, * 1809, вучыцца ў Барысаўскай павятовай школе ў м. Халопенічы 01.12.1819, Міхал, * 1811, вучыцца ў Барысаўскай павятовай школе ў м. Халопенічы Барысаўскага пав. 01.12.1819, на цывільнай службе 12.04.1834, Іпаліт, * 1816, на цывільнай службе 12.04.1834, Тамаш, * 1822, вучыцца ў Полацкай духоўнай семінарыі 12.04.1834; дачка Апалонія (Палута), * 1818; брат Лаўрэн, * 1774, «дэфектны і глухі» 12.04.1834; пляменнік Міхал сын Рыгора (59), * 1800, на цывільнай службе 12.04.1834. Брат Рыгора Хруцкага (59).

57. Хруцкі Пётр , † да 24.04.1783. Вікары царквы ў м. Халопенічы Аршанскага пав. 24.04.1783 (нябожчык).

58. Хруцкі Пётр , † да 23.03.1822. Дзячок царквы ў в. Навасёлкі Рагачоўскага пав. 23.03.1822 (нябожчык).

59. Хруцкі Рыгор сын Яна , † 14.04.1806. Адміністратар царквы ў м. Халопенічы Барысаўскага пав. 05.05.1798 - 14.04.1806]. Сын Міхал, * 1800 (гл. 56). Брат Пятра Хруцкага (56).

60. Хруцкі Рыгор сын Яна , * 1750. Святар царквы ў в. Забелы Дрысенскага пав. 1838. Жонка Агаф'я Альшэўская.

61. Хруцкі Серафім , * 1771, † 1825. Панамар царквы ў м. Стары Лепель Лепельскага пав. 1816 - 1825].

62. Хруцкі Станіслаў сын Дзяніса , * 1781. Дзячок царквы ў в. Грыгаравічы Дзісенскага пав. 03.04.1834. Жонка Ганна, * 1787; сын Ян, * 1817, вучыцца ў Полацкай духоўнай семінарыі [1833 - 03.04.1834; дачка Марцыяна, * 1813.

63. Хруцкі Стэфан сын Васіля ( 13 ) , * 1800. Дзячок царквы ў в. Кішчына Слабада Барысаўскага пав. 17.04.1834. Жонка Агрыпіна, * 1802; сын Сымон, * 1828.

64. Хруцкі Сымон сын Данііла ( 22 ) , * 1790. Быў на цывільнай службе ў м. Друцк Магілёўскага пав. у землеўладальніка Богуша 25.02.1822]; пазаштатны служка царквы ў в. Хізаў Рагачоўскага пав. 17.03.1822. Жонка Апалонія, * 1797, з сям'і прыгоннага селяніна; сыны: Рыгор, * 1813, Нікіфар, * 1816; дачка Агата, * 1819.

65. Хруцкі Сымон сын Марціна , * 1754, † 1825. Панамар царквы ў в. Валосавічы Барысаўскага пав. 1816 - 1825].

66. Хруцкі Сымон сын Міхала , * 1784. Адміністратар царквы ў в. Вялікае Гняздзілава Вілейскага пав. 1816 - 16.05.1834; прывёў сваіх парафіянаў да прысягі на вернасць паўстанцкаму ўраду 1831. Жонка Варвара, * 1786; сыны: Міхал, † 1829, Стэфан, * 1822, вучыцца ў школе пры Будслаўскім кляштары бернардзінцаў 16.05.1834; дочкі: Францішка, * 1819, Агата, * 1824, Тэафіля, * 1826, Юстына, * 1828; сваячка Тэадора Дадэрковіч, * 1804, удава 16.05.1834, Тэадоры сыны: Васіль сын Яна, * 1827, Віктар сын Яна, * 1829.

67. Хруцкі Сымон , * 1804. Унук Бенедыкта Хруцкага (10); дзячок царквы ў в. Святое Рагачоўскага пав. 06.07.1822.

68. Хруцкі Тамаш сын Амяльяна (Іллі?) , * 1771. Дзячок царквы ў в. Бяльчо Бабруйскага пав. 1816 - 01.05.1834. Жонка Сінклітыя (Клара?), * 1786; сын Андрэй, * 1821; дочкі: Настасся, Праксэда, * 1817, Марыяна, * 1824; пляменніца Францішка, * 1816.

69. Хруцкі Тамаш сын Яна ( 87 ) , * 26.05.1782. Атрымаў хатнюю адукацыю; высвечаны мітрапалітам І. Лісоўскім 14.09.1805; адміністратар царквы ў в. Усая Лепельскага пав. 03.11.1811 - 14.04.1834. Жонка Мінадора дачка Міхала Катырла, * 1786(1789?); сыны: Ян, * 27.01.1810, вучыцца ў гувернёра, рыхтуецца да «вышэйшых класічных навук» 01.07.1822, вучыцца ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў 14.04.1834, Яўстах-Цімох, * 26.02.1820, вучыцца ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў 14.04.1834, Андрэй, * 03.11.1829; дочкі: Юстына, * 1812, Агаф'я, * 1814, Ганна, * 1822, Францішка, * 1826.

70. Хруцкі Тамаш , святар царквы ў в. Махава Аршанскага (пасля Быхаўскага) пав. 16.02.1785 (былы).

71. Хруцкі Тэадор сын Яна ( 87 ) , * 17.05.1792. Дзячок царквы ў в. Вусвіца Полацкага пав. 1816; панамар царквы ў в. Усая Лепельскага пав. 01.07.1822 - 30.04.1834; нежанаты 30.04.1834.

72. Хруцкі Тэадор , святар царквы ў в. Грыгаравічы Сенненскага пав. 07.10.1828.

73. Хруцкі Фартунат сын Юстына ( 80 ) , * 1798. Святар царквы ў в. Свяда Барысаўскага пав. 29.04.1834 - 1838. Жонка Канстанцыя, * 1807; сыны: Яўстах, * 1823, Францішак, * 1828, Антон, * 1831.

74. Хруцкі Фелікс сын Антона , * 1804. Панамар царквы ў в. Ворань Лепельскага пав. 1816 - 18.04.1834. Жонка Сафія, * 1807; дачка Ганна.

75. Хруцкі Феліцыян , адміністратар царквы ў м. Акалова Барысаўскага пав. 05.05.1798.

76. Хруцкі Феліцыян , атрымаў дазвол на пераход з Полацкай епархіі ў Кіеўска-Віленскую (litteras dimissoriales ад 27.07.1781); вікары царквы ў м. Ілья Мінскага пав. 27.07.1781.

77. Хруцкі Фларыян , * 1774, † 1826. Дзячок царквы ў м. Залессе Дзісенскага пав. 1816 - 1826]. Сыны: Якуб, * 1807, † 1820, Іосіф, * 1809, † 1825.

78. Хруцкі Францішак сын Мацея , * 1789. Дзячок царквы ў в. Прусавічы Барысаўскага пав. 30.04.1834. Жонка Ганна, * 1794; дачка Варвара, * 1828.

79. Хруцкі Юры , * 1791. Вучыўся ў парафіяльнай школе пры царкве ў м. Маркава Вілейскага пав. у віленскага сурагатара Андрэя Багінскага; высвечаны 1816; адміністратар царквы ў в. Залессе Ашмянскага пав. [1816 - 19.12.1819. Жонка, * 1800; сын, * 1819; дачка, * 1815.

80. Хруцкі Юстын сын Яна , † да 1816. Святар царквы ў в. Свяда Барысаўскага пав. 1816 (нябожчык). Жонка Юстына, * 1775; сыны: Фартунат, * 1798, Напалеон, * 1806, Антон, * 1809, вучыцца ў Санкт-Пецярбургскай Медыка-хірургічнай акадэміі 29.04.1834, «настаўнік Наўгародскай гімназіі» 1838, Антона жонка Эмілія, * 1812.

81. Хруцкі Якуб сын Тэадора , † 1831. Вікары царквы ў м. Чашнікі Лепельскага пав. 1816 - 1831]. Жонка Марыя, * 1784; сыны: Ян, вучыцца ў Полацкай духоўнай семінарыі 04.1834, Дамінік, * 1827; дочкі: Петранеля, * 1817, Сафія, * 1821, Алена, * 1822; брат Тамаш.

82. Хруцкі Якуб , * 1791. Атрымаў хатнюю адукацыю; высвечаны полацкім архіепіскапам Я.-Д. Красоўскім 16.01.1822; адміністратар царквы ў в. Шаламеі Рагачоўскага пав. [12.06.1819 - 19.03.1822. Маці Анастасся Юркевіч, * 1772; жонка Ева Радзевіч, * 1803; дачка Сафія, * 1820; брат Рыгор, * 1806; сястра Анастасся, * 1810.

83. Хруцкі Якуб , * 1786. Дзячок царквы ў в. Цяпіна Лепельскага пав. 03.11.1811.

84. Хруцкі Ян сын Андрэя ( 7 ) , атрымаў дазвол на пераход з усходняй часткі Полацкай епархіі ў заходнюю (litteras dimissoriales ад 03.11.1782); в.а. вікарыя царквы ў в. Усвея Полацкага ваяв. 03.11.1782 - 11.01.1783. Жонка Агата дачка Якуба Шалепіна (v. 18.09.1782, в. Усвея Полацкага ваяв.)

85. Хруцкі Ян сын Андрэя , * 1787. Панамар царквы ў в. Мацеевічы Ігуменскага пав. 1816; «займаецца навучаннем дзяцей» 01.05.1834. Брат Рыгор, * 1788, выключаны з духоўнага саслоўя 1819.

86. Хруцкі Ян сын Гаўрыіла ( 18 ) , * 1803. Дзячок царквы ў м. Гарадок (Глуск Пагарэлы) Бабруйскага пав. 26.04.1834. Жонка Петранеля, * 1804; сыны: Апанас, * 1826, Людвік, * 1830.

87. Хруцкі Ян сын Іосіфа , * 1740, † 1819. Дзячок царквы ў в. Прудзінкі Дрысенскага пав. 03.11.1811 - 1819]. Жонка Алена Пшчолка; сыны: Іосіф, * 26.12.1786, Андрэй, * 11.10.1789, Тэадор, * 17.05.1792.

88. Хруцкі Ян сын Кандрата , служка царквы ў в. Свяда Барысаўскага пав. 1816; «знаходзіцца ў падпарадкаванні Мінскага губернскага праўлення» 29.04.1834.

89. Хруцкі Ян сын Яна , * 1777. Панамар царквы ў в. Сакол Барысаўскага пав. 1816; перайшоў у праваслаўе да 11.04.1834. Брат Юстын, * 1786, перайшоў у праваслаўе да 11.04.1834.

90. Хруцкі Ян , адміністратар царквы Ператварэння Божага ў м. Лагойск Барысаўскага пав. 08.06.1800 (былы).

91. Хруцкі Ян , адміністратар царквы ў в. Забор'е Аршанскага (пасля Сенненскага) пав. 18.12.1782.

92. Хруцкі Ян , в.а. вікарыя царквы ў в. Гілі Аршанскага (пасля Сенненскага) пав. 14.02.1784.

93. Хруцкі Ян , высвечаны пінска-тураўскім епіскапам Г. Дашковічам-Гарбацкім 28.12.1782; в.а. вікарыя 07.06.1782 і вікары [28.12.1782 - 19.05.1783 царквы ў в. Славені Аршанскага (пасля Копыскага) пав.

94. Хруцкі Ян , вікары царквы ў в. Боркавічы Дрысенскага пав. [06.11.1777.

95. Хруцкі Ян , высвечаны полацкім архіепіскапам Я. Смагаржэўскім 1772; прэзентаваны настаяцельніцай Віленскага кляштару бернардзінак Міхалінай Буяльскай на пасаду святара царквы ў м. Новы Лепель Полацкага ваяв. 19.01.1783; прэзента скасавана 1783; прэзентаваны жонкай былога полацкага ваяводы Людвікай Жабай 1805; адміністратар 06.07.1782 - 05.05.1798 і святар [1805 - 16.04.1806 царквы ў в. Свяда Аршанскага (пасля Барысаўскага) пав.

96. Хруцкі Ян , прэзентаваны падканцлерам Вялікага Княства Літоўскага Яўхімам Літавор-Храптовічам; святар царквы ў м. Халопенічы Аршанскага пав. [03.03.1783 - 18.01.1786.

97. Хруцкі Ян , * 1740. Адміністратар царквы ў в. Таболкі Дрысенскага пав. 03.11.1811.

98. Хруцкі Яўхім сын Пятра ( 56 ) , * 1809. Вучыўся ў Барысаўскай павятовай школе ў м. Халопенічы 01.12.1819; святар царквы ў в. Машчоны Сенненскага пав. 12.04.1834.

99. Хруцкі Яўхім сын Сымона , * 1807. Адміністратар царквы ў в. Радзіца Барысаўскага пав. 02.04.1834 (былы); вікары царквы Св. Мікалая ў м. Лагойск Барысаўскага пав. 02.04.1834; святар царквы ў в. Цяпіна Лепельскага пав. 1838. Жонка Аўгусціна; дачка Камілія Верыкоўская.

100. Хруцкі Яўхім , святар царквы ў в. Гілі Аршанскага (пасля Сенненскага) пав. 18.11.1780 - 14.02.1784.



[1] Archiwum Państwowe w Lublinie (далей APL), z. 95, sp. 143. - Генеральныя візіты цэркваў «Польска-Полацкай» епархіі 1789-1790 гг.; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей НГАБ), ф. 136, воп. 1, спр. 41281. - Пратаколы пасяджэнняў «Польска-Полацкай» духоўнай кансісторыі. 1774-1784 гг.; НГАБ, ф. 3367, воп. 1, спр. 3. - Пратаколы пасяджэнняў «Польска-Полацкай» духоўнай кансісторыі. 1789-1791 гг.

[2] Российский государственный исторический архив (далей РГИА), ф. 824, оп. 2, дд. 178-187; НГАБ, ф. 1781, воп. 24, спр. 1410.

[3] Lietuvos valštybės istorijos archyvas (далей LVIA), f. 515, ap. 15, bb. 691, 730; НГАБ, ф. 333, воп. 9, спр. 270; ф. 2640, воп. 1, спр. 13, 65.

[4] НГАБ, ф. 2512.

[5] Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720‑1839 гг. - Мінск: Медысонт, 2011. - С. 33.

[6] Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё … - С. 38.

[7] Згодна з выдадзенай імператрыцай Кацярынай ІІ «Граматай на правы, вольнасці і перавагі высакароднага расійскага дваранства» ад 21 красавіка 1785 г. у 6-ую частку радаводных кніг заносіліся старажытныя дваранскія роды, якія вялі свой радавод раней за 1685 г.

[8] НГАБ ф. 2512, воп. 1, спр. 248, арк. 33-46 адв.

[9] НГАБ ф. 2512, воп. 1, спр. 248, арк. 44.

[10] НГАБ ф. 2512, воп. 1, спр. 248, арк. 39 адв.-40.

[11] Szymański J. Nauki pomocnicze historii. - Wydanie szóste. - Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004.

[12] Szymański J. Nauki pomocnicze historii…- S. 75-76.

[13] Szymański J. Nauki pomocnicze historii... - S. 75.

[14] НГАБ, ф. 2512, воп. 1, спр. 248, арк. 41.

[15] Тамсама.

[16] Гады жыцця ўстаноўленыя не з радаводнай справы, а паводле рэвізскіх сказак уніяцкага святарства 1811 - 1834 гг. (НГАБ, ф. 2640, воп. 1, спр. 13, 65).

[17] НГАБ, ф. 2512, воп. 1, спр. 248, арк. 42.

[18] НГАБ, ф. 2640, воп. 1, спр. 13, арк. 165; спр. 65, арк. 245 адв.-246.

[19] НГАБ, ф. 2512, воп. 1, спр. 248, арк. 42 адв.

[20] НГАБ, ф. 2512, воп. 1, спр. 248, арк 43 адв.

[21] НГАБ, ф. 2512, воп. 1, спр. 248, арк. 37, 38.

[22] НГАБ, ф. 2512, воп. 1, спр. 248, арк. 38 адв.

[23] НГАБ, ф. 2512, воп. 1, спр. 248, арк. 43.

[24] РГИА, ф. 1343, оп. 31, дд. 3193-3198.

[25] НГАБ, ф. 319, воп. 2, спр. 3436.

[26] Пад рускім у тыя часы разумелася ўсё ўсходнеславянскае, і ў першую чаргу тое, што тычылася этнічна беларускіх і ўкраінскіх земляў. З канца ХVII ст. у расійскай гістарыяграфіі з ідэалагічнымі мэтамі пачалося атаесамленне тэрміна рускі з тэрмінам расійскі , што прывяло да прысабечвання Расійскай імперыяй усёй спадчыны рускай культуры. У разглядаемы перыяд (кан. ХVIII - пач. XIX стст.) этнаканфесіёнім рускі ўжываўся амаль выключна ў адносінах да ўніятаў, праваслаўе афіцыйна называлася благочестием (нават у польскамоўных крыніцах), а праваслаўныя - благочестивыми .

[27] Паводле стану на канец 2012 г. намі сабраны біяграфічныя звесткі на 7 тысячаў прадстаўнікоў уніяцкага духавенства XVII- першай трэці XIX стст.

[28] НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41281, арк. 232-232 адв.

[29] НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41281, арк. 252-253.

[30] НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41281, арк. 253.

[31] НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41281, арк. 253 адв.

[32] Шавельский Г. Последнее возсоединение с православною церковию униатов Белорусской епархии (1833 - 1839 гг.) - СПб: Типография «Сельскаго Вестника», 1910. - С. 249.

[33] Шавельский Г. Последнее возсоединение… Приложения. - С. 54-55.

[34] Шавельский Г. Последнее возсоединение… Приложения. - С. 55-59.

[35] Напрыклад: Іван Хруцкі 1810-1885: Альбом-каталог / Дзярж. маст. музей БССР; аўт.-склад.: І.М. Паньшына, А.К. Рэсіна. - Мн., Беларусь, 1990. - С. 12, 90; Великие художники. - Т. 31. - Иван Фомич Хруцкий. - М., 2010. - С. 18-21.

[36] Шавельский Г. Последнее возсоединение… - С. 249.

[37] Іван Хруцкі 1810-1885: Альбом-каталог… - С. 90.

[38] Напрыклад: Шунейка Я. Хруцкі Іван Фаміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. - Т. 6. - Кн. 2. - Мн.: «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2003. - С. 84-85, а таксама артыкулы аб мастаку ў беларускім, расійскім, польскім і англійскім варыянтах Вікіпедыі.

[39] НГАБ, ф. 2640, воп. 1, спр. 13, арк. 137.

[40] НГАБ, ф. 2640, воп. 1, спр. 65, арк. 147 адв.-148.

[41] НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41281, арк. 84-84 адв.

[42] Тамсама.

[43] Тамсама.

[44] Іван Хруцкі 1810-1885: Альбом-каталог / Дзярж. маст. музей БССР; аўт.-склад.: І.М. Паньшына, А.К. Рэсіна. - Мн., Беларусь, 1990.

[45] Іван Хруцкі 1810-1885: Альбом-каталог… - С. 6. (Варта адзначыць, што ў выданні «Великие художники. - Т. 31. - Иван Фомич Хруцкий». - М., 2010, аўтар тэксту Н.Усава, змест метрычнага запісу перадае правільна).

[46] Великие художники… - С. 18, 20.

[47] Іван Хруцкі 1810-1885: Альбом-каталог - С. 11.

[48] Записки Иосифа, митрополита Литовского. - СПб, 1883. - Т. II. (Выданне было ажыццёўлена пасля смерці аўтара згодна з яго тастаментам на сродкі Імператарскай Акадэміі Навук)

[49] Великие художники... - С. 46.

[50] Шавельский Г. Последнее возсоединение… - С. 44 а, 156 а, 288 а.

[51] Пры складанні спіса выкарыстаны наступныя крыніцы: APL, z. 95, sp. 143; LVIA, f. 515, ap. 15, bb. 691, 730; НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41281; ф. 333, воп. 9, спр. 270; ф. 1781, воп. 24, спр. 1410; ф. 2512, воп. 1, спр. 248; ф. 2640, воп. 1, спр. 13, 65; ф. 3367, воп. 1, спр. 3; РГИА, ф. 824,оп. 2, дд. 178-187.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX