Вярнуцца: Лісейчыкаў Дзяніс

"Варуючы и милуючы малъжонку мою законную веньчалъную...": жыццё і смерць мітрапаліта-"дваяжэнца" Анісіфара Дзевачкі


Аўтар: Лісейчыкаў Д.В., Бобер І.М.,
Дадана: 27-07-2018,
Крыніца: Лісейчыкаў Д.В., Бобер І.М. "Варуючы и милуючы малъжонку мою законную веньчалъную...": жыццё і смерць мітрапаліта-"дваяжэнца" Анісіфара Дзевачкі // Беларускі гістарычны часопіс. - № 5. - 2018. - С. 11-23.

Спампаваць




На працягу апошніх 15 гадоў аддзелам старажытных актаў НГАБ вядзецца планавая распрацоўка актавых кніг судовых устаноў ВКЛ другой паловы XVI ст. Адным з яе вынікаў стала выяўленне і падрыхтоўка да публікацыі цікавых і каштоўных "эга"-дакументаў — тастаментаў шляхты і мяшчан беларуска-літоўскіх зямель. Значная частка іх ужо была апублікаваная 1 . Вялікую цікавасць уяўляюць актавыя кнігі Гарадзенскага земскага суда, якія добра захаваліся пачынаючы з сярэдзіны XVI ст. і ўтрымліваюць каля 150 шляхецкіх і мяшчанскіх тастаментаў. Сапраўднай пярлінай гэтага збору з’яўляецца тастамент былога мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і Усёй Русі Анісіфара Пятровіча Дзевачкі ад 1592 г.

Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX