Вярнуцца: Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Частка 1. 2009

ПРАДМОВА


Аўтар: Зборнік навуковых артыкулаў,
Дадана: 02-04-2010,
Крыніца: Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Частка 1. 2009, Гродна: ГрДУ, 2009.

Спампаваць




Гісторыя рэлігіі і царквы на Беларусі, хрысціянская ў сваёй аснове, здаўна цікавіць даследчыкаў. Пасля яе замоўчвання і дыскрэдытацыі ў савецкі час з 1990-х г. канфесійная гісторыя Беларусі стала адным з прыярытэтных напрамкаў айчыннай і еўрапейскай гістарычнай навукі. Ёй сёння займаюцца ў Беларусі Г.Галенчанка, І.Саверчанка, У.Конан, У.Навіцкі, А.Філатава, В.Яноўская і інш., за мяжой - М.Нікалаеў, М.Дзмітрыеў у Расіі, А.Турый, В.Ульяноўскі, Б.Гудзяк, Л.Цімашэнка на Украіне, М.Радван, Г.Дылянгова, А.Мірановіч у Польшчы, С.Плохій у Канадзе і інш. Аднак пры наяўнасці значнай літаратуры гісторыя хрысціянскіх культавых інстытутаў, міжканфесійных узаемаадносін, канфесійных трансфармацый Беларусі - у многіх сваіх аспектах - застаецца малавядомай, будзіць дыскусіі.

Даследаванне гісторыі хрысціянскіх культавых інстытутаў у Беларусі з'яўляецца традыцыйным навуковым напрамкам гродзенскай школы гісторыкаў, інтэлектуальным ядром якой з'яўляецца факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Распачатае яшчэ ў 1950-я гады прафесарам Якавам Марашам вывучэнне гэтай праблематыкі мае ўжо поўвекавую традыцыю. Факультэт стаў адным з цэнтраў гісторыка-канфесійных даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь. Значныя навуковыя сілы ў гэтай сферы сканцэнтраваны на кафедры гісторыі Беларусі. Навуковаму гістарычнаму свету вядомы манаграфіі Якава Мараша пра распаўсюджванне каталіцызма ў Беларусі ў XVI - XVIII ст., Тамары Бліновай - пра дзейнасць ордэна езуітаў у Беларусі, Святланы Марозавай - пра этнакультурныя аспекты стварэння, функцыянавання і ліквідацыі уніяцкай царквы, Святланы Сілавай - пра праваслаўную царкву у гады Вялікай Айчыннай вайны, Эдмунда Ярмусіка - пра лёс каталіцкага касцёла ў савецкі час.

На кафедры гісторыі Беларусі маецца значны досвед правядзення навуковых канферэнцый розных узроўняў. З 2007 г. кафедра разам з аўтарскім калектывам тэмы А 33-06 распачала серыю канферэнцый, круглых сталоў, аб'яднаных тэмай «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа», і праводзіць іх штогод. Гэтыя навуковыя мерапрыемствы, а таксама матэрыялы канферэнцыі 2007 г., надрукаваныя і размешчаныя ў інтэрнэце, выклікаюць цікавасць навукоўцаў, краяўзнаўцаў, царкоўных колаў нашай краіны і замежжа.

Гэтыя канферэнцыі і круглыя сталы збіраюць ва універсітэцкіх сценах магутныя навуковыя сілы і акумулююць атрыманыя імі новыя навуковыя вынікі ў галіне даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі, чым уносяць уклад у высвятленне яе «белых плямаў» і дыскусійных пытанняў. Спадзяёмся, што даследчыкамі і аматарамі гісторыі будзе запатрабаваны і дадзены зборнік артыкулаў, у аснову якога пакладзены матэрыялы другой і трэцяй міжнародных навуковых канферэнцый «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа», а таксама круглага стала, прысвечанага 170-годдзю Полацкага царкоўнага сабора 1839 г., якія былі праведзены ў 2008 і 2009 гадах ў межах выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006 -2010 гг. «Эканоміка і грамадства», раздзел «Філасофія» (галаўная арганізацыя - Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут філасофіі НАН Беларусі»).


Г.А. Хацкевіч, прарэктар па навуковай рабоце і інавацыях

Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы


* * *

Отдел по делам религий и национальностей Гродненского областного исполнительного комитета искренне и сердечно приветствует участников II международной научной конференции «Христианство в исторической судьбе белорусского народа».

Без преувеличения можно сказать, что вопрос, который выносится на обсуждение конференции, является актуальным в жизни нашего государства, поэтому его рассмотрение на основе научного подхода - важный фактор развития на нашей земле лучших христианских традиций.

Отмечая значимость сегодняшнего научного форума, который в очередной раз собирает на принеманской земле учёных из научных и учебных заведений Республики Беларусь и других государств, необходимо подчеркнуть, что в рамках научных дискуссий нарабатывается огромный теоретический потенциал, который с успехом может быть применён на практике.

Всё это помогает нам лучше осознавать пройденный путь христианства в историческом становлении и развитии духовных, культурных и государственных традиций белорусского народа.

Выражаем уверенность, что накопленный участниками конференции научный опыт будет и в дальнейшем способствовать воспитанию патриотических чувств у людей, прививать им любовь к Родине, стремление к справедливости и нравственной правде.

Пусть и дальше научные дискуссии приближают нас к истине, содействуют доброму и плодотворному сотрудничеству между её участниками.

Желаем всем творческого вдохновения, успехов в научной деятельности, оптимистического настроения и дальнейших плодотворных контактов.


И.А.Попов, начальник отдела по делам религий и национальностей Гродненского облисполкома

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX