Вярнуцца: Марозава С.В.

Падарожжа ў мінулае


Дадана: 10-11-2013,
Крыніца: pawet.net.



19 кастрычніка 2013 г. студэнты першага курса факультэта гісторыі, камунікацый і турызма, будучыя гісторыкі, археолагі і спецыялісты (52KB) У Лідзе, каля Скарыны. музейнай справы, здзейснілі вялікае падарожжа па гістарычных мясцінах Гродзеншчыны. Шлях пралёг праз Шчучын - Старыя Васілішкі - Мураванку - Ліду - Іўе - Гальшаны - Кушляны - Залессе - Крэва - Баруны. Амаль дваццаць гадзін і з паўтысячы кіламетраў у дарозе. Наведалі старажытныя замкі і палацы, унікальныя храмы розных канфесій і незвычайныя музеі. Перад вачамі нібыта прайшлі шматлікія падзеі, лёсы знакамітых ураджэнцаў краю. Адбыліся сустрэчы з цікавымі людзьмі, якімі наш край так багаты: са стваральнікам клуба-музея Чэслава Немэна, лідскім краязнаўцам і адміністратарам сайта Pawet, з іўеўскім імамам, пісьменнікам Алесем Жамойціным і іншымі. Газета прысвечана гэтаму памятнаму падарожжу. Слова - яго ўдзельнікам.


Иначе взглянули на город Щучин

Это была первая в нашей студенческой жизни учебная экскурсия. Разносторонняя и очень увлекательная поездка!

(33KB) Ля былога калегіума піяраў у Шчучыне.

Первый пункт на нашем пути - Щучин, небольшой город с населением около 16 тысяч человек. С первого взгляда город поражает не сильно. Но увлекательный рассказ нашего экскурсовода об истории города, его людях и достопримечательностях заставил взглянуть на город иначе.

Коллегиум ордена пиаров. В нём изучали семь! иностранных языков. Преподавателем был Станислав Бонифаций Юндил, ученик знаменитого Жилибера. Среди выпускников коллегиума - Матей Догель, создатель 10-томного дипломатического кодекса, и Игнат Домейко, учёный, прославившийся своими открытиями в Чили.

В центре города стоит «Щучинский Биг-Бен» - небольшая башенка с часами.

Дворец Друцких-Любецких. Представитель этого рода Франциск Ксаверий был одним из инициаторов сооружения Августовского канала. Сейчас дворец в запустении. В советское время здесь размещалась лётная часть. Теперь об этом напоминает памятник-самолёт напротив дворца.

Юрий Константинов


Радзіма Чэслава Немэна

Другі пункт нашай вандроўкі - вёска Старыя Васілішкі. Тут - стогадовы касцёл. Сродкі на яго ўзвядзенне ахвяравала і сям'я Іваноўскіх, што (38KB) У музеі Чэслава Немэна ў Старых Васілішках. дала знакамітых дзеячаў беларускаму, літоўскаму і польскаму нацыянальным рухам. У касцёле - лава Іваноўскіх - яны сядзелі тут падчас набажэнства. Касцёл уразіў прыгожым інтэр'ерам: фрэскі на сценах, вітражы на вокнах, гіпсавая пячора.

Старыя Васілішкі - радзіма знакамітага музыканта і кампазітара Чэслава Немэна (сапраўднае прозвішча - Выджыцкі). У доме, дзе ён нарадзіўся ў 1939 г., удзячнымі землякамі створаны клуб-музей.

У 1954 г. Чэслаў паступіў у Гродзенскае музычнае вучылішча, адкуль праз год яго выгналі за непаспяховасць. Хлопец быў заўсёды завадатарам, весялуном, добрым сябрам, але сярэдняя адукацыя яму давалася цяжка, ды й ахвоты да навук не меў. У 1958 г. сям'я пераехала ў Польшчу, дзе Чэслаў паступіў у Гданьскую музычную школу. Пасля смерці бацькі ён, каб пражыць, зарабляў грошы, спяваючы ў студэнцкіх гуртках, партовых забягалаўках. З кожным годам расла вядомасць Чэслава, які ўзяў сабе прозвішча-псеўданім ад назвы Нёмана, ракі са сваёй радзімы. Ён пісаў музыку і словы не толькі для самога сябе, а яшчэ для тэатральных пастановак, кінафільмаў.

У 1970-я - 1980-я г. Немэн тройчы наведваў родныя мясціны. Аднойчы прыязжаў на пару гадзін з Масквы на таксі - былі толькі суткі перад канцэртам у сталіцы СССР. Не да канцэрта рыхтаваўся - паехаў наведаць радзіму, да якой на ўсё жыццё захаваў асаблівы сантымент.

З сярэдзіны 2000-х г. Старыя Васілішкі сталі наведваць фанаты, сябры і знаёмыя Ч.Немэна з розных гарадоў і краін.

Мы былі ўражаны гісторыяй жыцця і творчасці Чэслава Немэна, а таксама прагай землякоў захваваць пра яго памяць.

Аляксандра Жукоўская


Гродзеншчына - калыска талентаў

У Старых Васілішках - усяго 27 жыхароў. Але толькі за мінулы год вёску наведала амаль 1200 чалавек - паломнікаў на раздіму Чэслава Немэна. (45KB) Царква-крэпасць у Мураванцы. З адчыненага вакна яго хаты льецца яго музыка и гучыць яго спеў. У хаце засталася нейкая дзіўная аўра У 60-я - 70-я гады Немэн канкурыраваў па ліку дыскаў з культавым Бітлз. Музей у Васілішках - сапраўднае цуда. Тут я яшчэ раз упэўнілася, што Гродзеншчына - калыска талентаў. Я ганаруся сваімі землякамі!!!

Марыя Назарава


Адбітак лапкі коціка, які жыў 500 гадоў таму

(12KB) Адбітак лапкі коціка, які жыў 500 гадоў таму.

Перад намі - шэдэўр беларускага сярэднявечча - царква-крэпасць Мураванка. Яна буквальна "нашпігавана" будаўнічымі тэхналогіямі эпохі Вялікага княства Літоўскага. На цаглінах, калі яны яшчэ былі сырымі, засталіся адбіткі рук ганчароў, якія жылі поўтысячагоддзя таму, і нават кашачай лапкі.

Віктар Алясюк


Сустрэча з адміністратарам сайта "Pawet"

Не часта мы асабіста ведаем у твар стваральнікаў і адміністратараў сайтаў, чыімі інфармацыйнымі рэсурсамі карыстаемся. У Лідзе з такім (28KB) Сустрэча з адміністратарам сайта Pawet. чалавекам пазнаёміліся. Гэта Леанід Лаўрэш - краязнаўца, пастаянны аўтар газеты "Наша слова", часопіса "Лідскі летапісец", аўтар чатырох кніг і каля сотні артыкулаў, а таксама стваральнік і адміністратар першага беларускага гістарычнага сайта Pawet. Ён, краязнаўца новага пакалення, паставіў інфармацыйныя рэсурсы на службу краязнаўства.

Пад час сустрэчы адбылася прэзентацыя двух кніг Л.Лаўрэша: "Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне" (Полацк, 2012) і яго нарысаў з гісторыі астраноміі на Беларусі "І зорнае неба над галавой…" (Мінск, 2013).

Сустрэча з Л.Лаўрэшам адбылася ў лідскай грэка-каталіцкай капліцы. Святар а. Андрэй, магістр тэалогіі, дактарант Каталіцкага ўніверсітэта імя кардынала Вышынскага (Варшава), пазнаёміў гасцей з Гродна з дзейнасцю сваёй парафіі.

С.В. Марозава, прафесар


(23KB) Чорны замак Альшанскі.

Ивьевский имам - выпускник нашего университета

На центральной площади города Ивье расположен интересный памятник четырем конфессиям: иудаизму, исламу, православию и католицизму. Каждая сторона памятника смотрит в сторону храма своей конфессии - соответственно синагоги, мечети, церкви, костела.

Ивье считают неофициальной татарской «столицей» Беларуси, даже название города выводят от татарского слова «Өyә, Eve» (гнездо, жилище). Здесь издавна живут белорусские татары.

В мечети постройки 1882 г. нас гостеприимно встретил имам Адам Радецкий который стал недавно духовным лидером местной общины в 900 человек. Он же рассказал нам о храме и об ивьевских татарах. Мы узнали, что такое михраб, мугир, мумибир, минарет, аль-китаб. Имам - выпускник филологического факультета нашего университета, учитель белорусского языка.

Юлия Кейко


Я ўрэшце пабачыла "Чорны замак Альшанскі"

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры вучыла нас: "Перш чым падарожнічаць за мяжу, трэба пабачыць кожны куточак сваёй Радзімы". З нашага падарожжа я і распачала выкананне запавету сваёй настаўніцы. Наведалі шмат цікавых мясцінаў, атрымалі мора разнастайнай інфармацыі,з намі здарыўся не адзін камічны выпадак, але ўсе - ад першакурсніка да прафесара засталіся задаволены.

Ад некалі магутнага і велічнага Гальшанскага замка, жамчужыны старажытнай беларускай архітэктуры, самага прыгожага замка Рэчы Паспалітай, засталіся толькі руіны. Па іх бегаюць дзеці турыстаў, іх пакуль мала цікавіць гісторыя. Але, узброіўшыся кіямі, яны разыгрываюць рыцарскі турнір, кідаюцца цэглай-пальчаткай, якую хапаюць з рыхлых рэшткаў сцен. Парадвала тое, што на тэрыторыі замка вядуцца археалагічныя раскопкі. У адвале мы знайшлі кераміку і нават ключ, якім, мабыць, некалі адмыкалі цяжкія драўляныя дзверы.

Для мяне наведванне Гальшан мела вялізнае значэнне. Я захапляюся творчасцю Уладзіміра Караткевіча і ў свой час была вельмі ўражана яго раманам "Чорны замак Альшанскі". Замак авеяны легендамі аб зданях, якія нібыта ходзяць па ім і ў наш час.

Тут нібыта чуеш подых сівой мінуўшчыны, тут усведамляеш, што артэфакты гісторыі трэба берагчы і ахоўваць, каб праз стагоддзі нашы нашчадкі не апынуліся на руінах усёй беларускай нацыі.

Наталля Сяўко


Столькі гісторыі ў адным месцы!

У вёсцы Кушляны - вялікі драўляны дом, у якім жыла сям'я Багушэвічаў - тых самых, чыё прозвішча вядома кожнаму (20KB) Наш экскурсавод - пісьменнік Алесь Жамойцін. беларускаму школьніку. На фоне дома фатаграфуюцца маладыя. Гэта і нам, стомленым дзесяцігадзінным падарожжам, надало святочны настрой.

Нас сустрэў дырэктар Кушлянскага музея, пісьменнік і гісторык Алесь Жамойцін. Ён правёў вельмі памятную экскурсію. Адразу стварыў такую ​​атмасферу, што мы самі быццам апынуліся ў нейкай аповесці. Трохсотгадовая хата. Дух паўстання 1863 года, на падзеі якога паўплываў і Францішак Багушэвіч. Момант з'яўлення беларускай самасвядомасці.

Тут даведаліся пра род Багушэвічаў і яго найбольш яркіх прадстаўнікоў, пра іх ролю ў паўстанні 1863 г., пра беларускіх паэтаў ХІХ ст. і творчасць Францішка Багушэвіча. Ён унёс важкі ўклад у фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Трох-чатырохвяковыя дрэвы каля хаты - іх бачыў сам Францішак. Нехта з нашых імкнуўся ахапіць іх ствол - існуе павер'е, што гэта надае сілы і натхнення. Ад'язжалі з Кушлян з настроем. Столькі гісторыі ў адным месцы!

Ужо зусім сцямнела. Але ярка свяціла поўня. Наша падарожжа працягвалася. Далей шлях вёў нас у "Паўночныя Афіны".

Стас Настусевіч


Францішак Багушэвіч - новымі вачыма

Нікога не пакінула абыякавым экскурсія ў дом-музей Францішка Багушэвіча, што ў вёсцы Кушляны. Мы нібыта нанова адкрылі для сябе гэтага "хрэстаматыйнага" паэта як пачынальніка беларускага адраджэння, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху, "мужыцкага адваката". Яго творы прасякнуты найвышэйшым патрыятызмам. Словы Мацея Бурачка "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!" і сёння актуальныя для Беларусі.

Максім Бажок


Сцежкамі Міхаіла Клеафаса Агінскага

Залессе. Некалі тут быў квітнеючы маёнтак, заснаваны ў пачатку ХІХ ст. Міхаілам Клеафасам Агінскім. Ён стварыў у ім культурны асяродак (30KB) image10.jpg еўрапейскага кшталту, названы сучаснікамі "Паўночнымі Афінамі". Тут, мяркуюць, з'явіўся музычны шэдэўр - сусветна вядомы паланэз "Развітанне з Радзімай".

Зараслі рэшткаў французскага парка, рачулка, вялізнае возера… Некалі тут прагульваўся сам Агінскі. Сёння мы прайшлі яго любімымі сцежкамі, ушанавалі памяць дарагіх яму людзей - настаўніка Жана Ралея, паўстанцаў Касцюшкі. І цалкам магчыма, што гэта памятная мясціна не аднаго з наведвальнікаў натхніць на стварэнне свайго шэдэўра.

Дзмітрый Пажарко


Мы сталі бліжэй да гісторыі Беларусі

Прахалодная кастрычніцкая ноч. Месяц, які гарыць срэбрам, асвятляе нам шлях. І вось з цемры вырысоўваюцца руіны. Рамантыка! Гэта Крэва - апошні пункт нашай экскурсіі, якая ўжо стала начной. Але тут мне спадабалася больш за ўсё. Гэта руіны некалі магутнага замка, дзе адбываліся лёсаносныя для шэрагу народаў падзеі.

Моцныя ўражанні ад паездкі - гэта ў многім заслуга экскурсавода В.Р. Кірэева, колішняга выпускніка нашага факультэта. Ён расказваў шмат цікавых гісторый. Нямала цікавага нам паведамляла таксама наш выкладчык Святлана Валянцінаўна. Падарожжа застанецца ў памяці назаўсёды! Мы сталі бліжэй да гісторыі нашай Беларусі.

Маслякова Вольга


Всё унесётся прочь,
Чтоб вновь не возвратиться.
Там все укроет ночь
И позже не приснится.
***
Ночь. Улица. Фонарь... -

Написано у Блока.
Но в повторении нет прока.
Я расскажу, как было встарь.

Но не о дальней стороне,
Не о неведомой войне -

О княжестве Литвинов без Короны,
О стенах, помнящих Кейстута стоны.

Давно. Немало лет назад
У замка был иной фасад.
Он сделан не из древа.

И этот замок - Крево…


В нем Витовт начинал свой путь,
И если б не чуть-чуть,
Нашел б здесь свой конец -

Кейстутов сын, его птенец.

О, власть!
Ты - женщина, ты - страсть.
Ягайло не искал средства,
Не чтил он кровного родства.

Да не гнушался и измены...

Всё помнят Крево стены!

Но то минуло, кануло куда-то…

Иные нынче моды -

Веянья свободы!
Прошлое забыто, прошлое не свято...
*****
Ночь. Улица. Руины Крева.

И то ли справа, то ли слева
Крик ужаса раздался вдруг,
И охватил меня испуг:

Неужто дух хозяина?
Темно, а здесь окраина...
И нрав его так крут...
Не вырвусь я из этих пут...

Валерий Бялы, 28.Х.2013


Абавязкова вярнуся сюды

Я ўжо пабываў у многіх прыгожых і гістарычна значных касцёлах Беларусі, але касцёл ў Старых Васілішках уразіў асаблівым хараством. Абавязкова вярнуся сюды, каб паўдзельнічаць у літургіі.

Вельмі цікавая царква ў Мураванцы. Звонку яна больш падобная да мініяцюрнай крэпасці, чым да храма. Па вінтавой лесвіцы ўзабраліся на абарончую вежу, пабачылі байніцы-машыкулі знутры.

На руінах Гальшанскага замка дзеці гулялі у вайну. На мой погляд, там павінен гучаць не дзіцячы смех, а жальба і слёзы гісторыкаў. Балюча бачыць руіны такога значнага гістарычнага помніка.

Незвычайныя ўражанні засталіся ад начных экскурсій у Залессе і Крэўскі замак. Па целу ідуць дрыжыкі - то начны вадапад, то крэўскія "здані", а ў вушах гучыць паланэз Агінскага.

І да гэтага дня я ведаў, што жыву ў цудоўных мясцінах. Але пабачыўшы такую прыгажосць, я пераканаўся: мне ёсць чым ганарыцца і ёсць што берагчы, каб усё гэта змаглі пабачыць і мае нашчадкі.

Уладзіслаў Таўсцюк


Няма нічога мілей роднай зямлі

Кожная з наведаных гістарычных мясцін, з пабачаных помнікаў пакінулі ў маім сэрцы незабыўны след. Асабліва ўразіў Крэўскі замак. Таўшчыня сцен у ім дасягала 2,5 метраў. Ён і ў руінах - велічны і магутны. Сярод іх мы нібыта перанесліся ў XIV стагоддзе - зразумела, з "дапамогай" экскурсавода. Нібыта ўласнымі вачыма пабачылі, як у 1382 г. Ягайла зняволіў і задушыў тут Кейстута. Вітаўт здолеў тады ўратавацца. Тут у 1385 г. ліцвіны і палякі падпісалі знакамітую Крэўскую ўнію, што змяніла геапалітычную сітуацыю ў Еўропе. Тут, як нідзе, разумееш: няма нічога мілей і бліжэй роднай зямлі. Я люблю цябе, Беларусь, і табой ганаруся.

Маргарыта Заяц


И. Гёте: «Недостаточно только получить знания; надо найти им приложение»

Мне часто приходилось наблюдать за работой экскурсовода, как в качестве туриста, так и в качестве молодого специалиста-экскурсовода. Нам несказанно повезло. Виктор Романович Киреев оказался великолепным экскурсоводом, эрудированным историком. Под его руководством мы от одного туристического объекта к другому познавали историю нашего края. Разнообразной и логически выстроенной была его путевая информация. Она существенно расширила наш кругозор. Умело совмещались показ и рассказ, который окунал нас в атмосферу событий далёкого и недавнего прошлого. Мы будто увидели эти события своими глазами, будто там побывали.

Одним словом: хороший экскурсовод хорош во всем. А нам, в свою очередь, как говорил И. Гёте, «недостаточно только получить знания; надо найти им приложение»…

Юлия Кейко


Сваімі ўражаннямі падзяліліся таксама студэнты

Вадзім Ваніслаўчык: У вёсцы Старыя Васілішкі даведаліся пра спевака Чэслава Нёмэна, які стаў вядомы на ўвесь свет. Цяпер і я пра яго (23KB) image12.jpg ведаю. Ганаруся сваім краем, такім багатым на таленавітых людзей.

(17KB) image13.jpgВіталь Чуракоў: У вёсцы Мураванка - унікальны помнік дойлідства пачатку ХVI ст. - царква-крэпасць Тут я адкрыў для сябе яшчэ адзін цікавы куток сваёй Радзімы.

Міхаіл Лісюткін: Лідскі замак, хоць наведваў яго і раней, не перастае мяне ўражваць сваёй магутнасцю і веліччу. Тут адчуваеш дух Сярэднявечча.

Вячаслаў Краўчанка: У Лідскім замку нібы акунуўся ў Сярэднявечча. З'явілася жданне заняцца вывучэннем гісторыі замка. Удзячны тым людзям, якія арганізавалі гэту вандроўку. Даведаўся шмат карысных рэчаў.

Яўгеній Юрцэвіч: У Лідскім замку ў нас была магчымасць прымерыць шлем, патрымаць у руках меч, пастраляць з лука - карацей, ацанілі "выгоды" рыцарскага жыцця.

Настасся Савошчык: На нижнем этаже башни Лидского замка - выставка средневековых орудий пыток. Становится жутко, когда читаешь, как они применялись. Выше - коллекция оружия и доспехов. Можно было посидеть в кресле великого князя литовского.

Вольга Аўсейчык: Немагчыма выказаць словамі, наколькі ўражвае Крэўскі замак! Яго аглядалі ў поўнай цемры. Але моцны фанар, нібы пражэктар, вырываў з цемры магутныя руіны.

Павел Грэсь: У Лідскім замку нам далі адчуць сябе рыцарамі: мы стралялі з лука, прымервалі шлем, трымалі ў руках меч і шчыт. Але асаблівым адкрыццём для мяне было Залессе - гэта нешта неверагоднае! Дзякуючы экскурсіі я пабачыў шмат узрушальных месцаў сваёй краіны, атрымаў пра іх вялікую колькасць інфармацыі. Экскурсія выклікала пачуццё патрыятызму, гонару за сваю краіну і яе культурнае багацце.

Сяргей Крышаловіч: Экскурсія пакінула шмат уражанняў, пашырыла кругагляд, узмацніла цікавасць да вывучэння гісторыі Беларусі.

Настасся Федзюкевіч: Паездка была цікавай, займальнай, пазнавальнай. Атрымалі вялізны паток інфармацыі. Дыхалі паветрам гісторыі, дакраналіся да артэфактаў мінулага. Наведалі мясціны, дзе адбываліся важныя гістарычныя падзеі, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя людзі. Гэта - сапраўдная асалода для будучых гісторыкаў. Ганаруся сваім краем.

(35KB) image14.jpg

Падпісана да друку 08 лістапада 2013 г.
Размножана на тэхніцы Установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". імя Янкі Купалы".Наклад 50 паасобнікаў
Распаўсюджваецца бясплатна

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX