Вярнуцца: Падалінскі Уладзімір

Ухваленне падаткаў на вальных соймах Рэчы Паспалітай як фактар палітычнай барацьбы (1593-1598 гг.)


Аўтар: Падалінскі Уладзімір,
Дадана: 02-03-2012,
Крыніца: Ухваленне падаткаў на вальных соймах Рэчы Паспалітай як фактар палітычнай барацьбы (1593-1598 гг.) // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. - 2009. № 3. - С. 157-176.

Спампаваць




УДК 328:336.22 ([476+474.5+477.8]-89)(091)”1593 / 1598

Прызначэнне падаткаў заўсёды было адным з важнейшых пытанняў сацыяльнапалітычнага жыцця Рэчы Паспалітай. Пастаянных прыбыткаў дзяржаўны скарб меў мала, кароль польскі і вялікі князь літоўскі не мог ажыццяўляць больш менш сур'ёзныя крокі ва ўнутранай і знешняй палітыцы толькі за кошт свайго дамена, а прызначаць падаткі можна было вы ключна са згоды вальнага сойма.1 У такой сітуацыі пастаянна ўзнікала неабходнасць звяртацца да «палітычнага народа» Рэчы Паспалітай, каб ухваліць новыя аднаразовыя паборы з насельніцтва. Аднак далёка не заўсёды планы кіраўніка дзяржавы супадалі з інтарэсамі шляхты. Вакол прызначэння падаткаў на соймах і сойміках разгараліся напружаныя спрэчкі. Ухваленне пабораў часта пераходзіла з сацыяльнаэканамічнай сферы ў палітычную. Прыкладам гэтаму можа быць канфлікт паміж каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам і палітыч най элітай Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) вакол ухвалення падаткаў у 1593 і 1595 гг.
Структура і функцыянаванне фінансавай сістэмы Рэчы Паспалітай канца XVI ст. разглядалася галоўным чынам у польскай гістарыяграфіі.2 Так, Я. Жоньца адлюстраваў спрэчкі вакол ухвалення падаткаў падчас соймавых кампаній 1597 і 1598 гг.3 Непасрэдна скарбу ВКЛ прысвечаны працы А. ФіліпчакКоцур.4 Яна ж закранула ў сваіх даследаваннях і канфлікт вакол падаткаў 1593 і 1595 гг., але толькі ў агуль ных рысах. Паспрабуем раскрыць гэтае пытанне з дапамогай больш шырокага кола матэрыялаў, што датычаць грамадска палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай 1590х гг., прыцягнуўшы звесткі з новых крыніц.
Супярэчнасці паміж Жыгімонтам Вазам і палітычнай элітай ВКЛ пачаліся з самага пачатку яго панавання ў Рэчы Паспалітай. Адбілася гэта і на зацвярджэнні падаткаў. Ужо на каранацыйным сойме 1587 / 1588 г. літвіны, спаслаўшыся на рашэнні з'езда 1587 г. у Берасці, адмовіліся ўхваляць пада так.5 Не прызналі прадстаўнікі ВКЛ і падатковых рашэнняў сойма 1590 г. зза нежадання Жыгімонта Вазы, насуперак настойлівым просьбам літвінаў, накіраваць у Маскоўскую дзяржаву пасольства і ратыфікаваць з ёй мір, заключаны яш чэ ў 1587 г.6 На наступным сойме 1590 / 1591 г. земскія паслы Вялікага Княства, спаслаўшыся на абмежаваныя паўнамоцтвы, пытанне аб зацвярджэнні пабору перанеслі на абмеркаванне рэляцыйных соймікаў у паветах7. У пачатку 1592 г. падаткі зноў сталі прычынай канфлікту паміж Жыгімонтам Вазам і палі тычнай элітай ВКЛ. Кароль і вялікі князь склікаў на 23 лютага ў Вільні Галоўны з'езд з мэтай ухвалення падатку на забес пячэнне ўласных фінансавых патрэбаў, у т. л. і звязаных са сваім будучым вяселлем.8 Ініцыятыва выклікала сур'ёзны раскол сярод шляхты і кіруючых колаў Княства. Супраць выступіў віленскі ваявода Крыштоф Радзівіл, які лічыў, што з'езд скліканы супраць права, бо прызначаць падаткі можна было толькі са згоды сойма. У той жа час, трокскі ваявода Мікалай Крыштоф Радзівіл і канцлер Леў Сапега выступілі на баку караля. Віленскі і лідскі соймікі забаранілі сваім пас лам ухваляць нейкія субсідыі, соймік Менскага павета нават не абраў дэпутатаў, а вось соймік у Троках?падтрымаў намеры Жыгімонта Вазы.9 У выніку, Галоўны з'езд ВКЛ 1592 г. так і не прыняў аніякіх пастаноў.10
Выкажам меркаванне, што адмова ўхваляць падатак у 1592 г. была звязана не толькі з супярэчнай праву мэтай склікання Галоўнага з'езда. З 1591 г. «палітычны народ» ВКЛ супрацьстаяў прызначэнню Жыгімонтам Вазам на пасаду ві ленскага біскупа паляка луцкага біскупа Бернарда Мацяёўс кага. Ужо на Галоўным з'ездзе 1591 г. супраць гэтай намінацыі выступілі 11 сенатараў, у т. л. і найбольш уплывовыя дзеячы Вялікага Княства.11 Літвіны імкнуліся адстаяць сваё выключнае права займаць усе пасады ў ВКЛ, а адным са сродкаў ціску на пазіцыю Жыгімонта Вазы для палітычнай эліты Княства стала згода на падаткі.
Вальны сойм Рэчы Паспалітай 1593 г. быў у асноўным прысвечаны плануемай паездцы Жыгімонта Вазы ў Швецыю. У лістападзе 1592 г. памёр шведскі кароль Ёхан III, бацька Жыгімонта. Перад каралём польскім і вялікім князем літоўскім адкрывалася магчымасць стаць яшчэ і каралём Швецыі. Склі каны сойм павінен быў даць дазвол Жыгімонту Вазе на выязд за межы Рэчы Паспалітай і забяспечыць фінансаванне.
Сенат і пасольская ізба не вельмі прыхільна аднесліся да мяркуемага падарожжа. Праца ўскладнялася спрэчкамі аб віленскім біскупстве і рэлігійным міры ў краіне. Пасля таго, як Жыгімонт Ваза пайшоў на саступкі шляхце, у прыватнасці, абяцаў далучыць да Рэчы Паспалітай Эстляндыю, ён атрымаў згоду на візіт у Швецыю, абяцаўшы на працягу года вярнуцца назад.12 Быў зацверджаны падатак на выправу Жыгімонта Ва зы ў сваё дзедзічнае каралеўства, а таксама на абарону Рэчы Паспалітай у час адсутнасці караля ў краіне. ВКЛ павінна было выдаткаваць на паездку 100 000 польскіх злотых. Аднак прадстаўнікі Вялікага Княства, як і некаторыя ваяводствы і землі Польшчы, зза абмежаваных паўнамоцтваў ад сваіх выбарцаў, не згадзіліся ўхваліць пабор на сойме і перанеслі яго абмеркаванне на рэляцыйныя соймікі, прызначаныя на 20 ліпеня 1593 г.13
Жыгімонт Ваза, зацікаўлены ў хутчэйшым зацвярджэнні падаткаў, пасля сойма склікаў у Вільні на 30 ліпеня 1593 г. Галоўны з'езд.14 Кароль з вялікай доляй верагоднасці мог спадзявацца на спрыяльны для сябе вынік. Палітычная эліта ВКЛ у цэлым падтрымлівала намеры Жыгімонта Вазы паеха ць у Швецыю і захаваць за сабой шведскую карону, бо пры адзіным уладары зніклі б падставы для ўзброенага канфлікту Рэчы Паспалітай са Швецыяй за Інфлянты. Шляхта была за цікаўлена і ў далучэнні да Рэчы Паспалітай Эстоніі. У сваю чаргу, спакой у гэтых правінцыях добра адбіўся б на ганд лёвым патэнцыяле Рыгі, што з'яўлялася надзвычай важным для экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі з ВКЛ.15
Сапраўды, Галоўны з'езд 7 жніўня 1593 г. ухваліў пат рэбныя падаткі. На выправу ў Швецыю накіроўваліся ланавы падатак (стаўка 15 грошай з лану) з шосам і пагалоўны пабор з яўрэяў (15 гр. «з кожнай галавы»). На з'ездзе таксама ўхвалілі чопавы падатак на забеспячэнне абароны ВКЛ ад магчымага ўварвання татар.16 Аднак пастанова з'езда ўтрымлівала адну надзвычай важную агаворку.
Прысутныя ў Вільні сенатары і паслы ад шляхты прасілі Жыгімонта Вазу надаць перад ад'ездам у Швецыю віленс кае біскупства літвіну. Яны лічылі, што намінацыя паляка на першы духоўны ўрад ВКЛ супярэчыць праву, рашуча заяўлялі, што не дапусцяць, каб Б. Мацяёўскі атрымаў біс купства: «У тым абяцаем сабе словам нашым шляхецкім, што адзін другога адступіць не можам, усе разам стаяць жадаем і будзем». Асабліва зазначалася: «калі б Я [го] К [аралеўская] М [іласць] тых артыкулаў, якія правоў, вольнасцей нашых да тычаць, не задаволіў, тады паны дэпутаты з адасланнем таго пабору да яго каралеўскай міласці затрымацца маюць да таго часу, пакуль бы з усімі намі ў тым паразумеліся і паведамленне ад нас усіх атрымалі, што з тым далей рабіць павінны будуць».17
Такім чынам, літвіны ўхвалілі падатак на паездку Жыгі монта Вазы ў Швецыю, але яго выплату паставілі ў залежнасць ад сваіх патрабаванняў. Да караля і вялікага князя з Вільні накіравалася пасольства ковенскага земскага пісара Міхаіла Сумарока і Яна Корсака.18 Аднак Жыгімонт Ваза адправіўся ў Шведскае каралеўства, так і не задаволіўшы пастулатаў Галоўнага з'езда. У сваю чаргу, шляхта ВКЛ успрыняла гэта як «няласку» з боку Жыгімонта і збіраць падатак не стала. У паветах нават не хацелі выбіраць паборцаў. Увосень 1594 г., ужо пасля вяртання са Швецыі, кароль у лісце да Я. Абра мовіча нагадаў пра абяцаны літвінамі пабор. Менскі ваявода адказаў, што галоўнай перашкодай у яго выдачы з'яўляецца канфлікт вакол віленскага біскупства19. Супярэчнасці паміж Жыгімонтам Вазай і палітычнай элітай ВКЛ паглыбляўся ўсё больш і больш.
Тым не менш, Жыгімонт Ваза не збіраўся адступаць ні ў справе з віленскім біскупствам, ні ў выплаце ў надворны скарб 100 000 зл. З аднаго боку, ён спрабаваў перацягнуць на свой бок частку кіруючых колаў ВКЛ. Яшчэ ў маі 1594 г. з'явілася інфармацыя аб нейкай згодзе паміж братамі Хадкеві чамі Юрыем, старостам жамойцкім, і Еранімам, ваяводам мсціслаўскім. Нібыта ў выпадку атрымання апошнім вельмі прыбытковага берасцейскага староства Хадкевічы, а значыць і залежная ад іх шляхта, гатовы былі згадзіцца на выплату пабору і не пярэчыць каралю і вялікаму князю ў намінацыі па ляка віленскім біскупам.20 Безумоўна, такія пагадненні не былі магчымы без інспірацый з боку каралеўскага двара. Былі ў Вя лікім Княстве і тыя, хто больш лаяльна ставіліся да палітыкі Жыгімонта Вазы і не хацелі абвастрэння адносінаў як паміж каралём і літвінамі, так і паміж ВКЛ ды Польшчай. Л. Сапега ў сакавіку 1594 г. у лісце да К. Радзівіла даводзіў, што літвінам, зважаючы на ўмовы Люблінскай уніі і небяспеку для Польшчы з боку татар, неабходна дапамагчы палякам.21 Зразумела, што такой дапамогай магла быць і згода на падаткі. З другога боку, двор аказваў ціск на шляхту Вялікага Княства праз судовую сістэму. Вядома, што ў 1594 г. у справе нявыдачы пабору ў Трыбунал ВКЛ быў «пазваны» паборца Аршанскага павета падстолі аршанскі Ян Вадэрацкі. Аднак і на гэты раз шляхецтва праявіла паслядоўнасць і салідарнасць: «Суд Трыбуналский всих поборцов на он час волным в том поборе чынечы у вину их не клал, але до згоды всих обывателей великого князства Литовского отложылъ».22 У тым жа 1594 г. аршанская шляхта пацвердзіла, што выдаваць пабор не будзе.23
6 лютага 1595 г. у Кракаве Жыгімонт Ваза склікаў чар говы вальны сойм. Мэтай яго павінна было стаць усебаковае забеспячэнне абароны Рэчы Паспалітай у сувязі з магчымай вайной з Турцыяй і татарамі. У ВКЛ чакалі, што на павятовых сойміках будзе ўзнята пытанне аб выплаце пабору 1593 г., але ў каралеўскай перадсоймавай інструкцыі непасрэдна пра ўхваленне падаткаў нічога не гаварылася верагодна, каб не абвастраць апазіцыйных настрояў сярод шляхты. Як інфар маваў 23 снежня 1594 г. К. Радзівіла Я. Абрамовіч, «перашкода для выбірання пабору толькі біскупства».24
Скліканне сойма ў Кракаве, а не ў Варшаве, як вызначалі канстытуцыі Люблінскага сойма 1569 г., стала прычынай значнай незадаволенасці і ў Польшчы, і ў ВКЛ. К. Радзівіл фактычна пайшоў на адкрыты канфлікт з каралём і вялікім князем. Віленскі ваявода расцэньваў правядзенне сойма ў Кракаве як спробу Жыгімонта Вазы і палякаў усё ж дабіцца прызначэння Б. Мацяёўскага віленскім біскупам і прапаноўваў на сойм не ехаць, а толькі адправіць дэлегацыю з Галоўнага сойміка ў Слоніме.25
Земскія паслы ВКЛ усё ж прыбылі ў Кракаў, але на самым пачатку сойма адмовіліся абмяркоўваць абарону Рэчы Пас палітай ці прыступаць да якіхнебудзь іншых спраў, пакуль віленскае біскупства не будзе нададзена літвіну. Жыгімонт Ваза гэтых патрабаванняў не выканаў і абвінавачваў К. Рад зівіла, што той імкнецца сарваць сойм. Тым не менш, паслы Вялікага Княства не сарвалі працу сойма, а далучыліся да яго рашэнняў.26 Магчыма, гэта было заслугай прысутных у Кракаве сенатараўраялістаў: М. К. Радзівіла, Ю. Хадкевіча, Л. Сапегі, падканцлера Г. Войны, Д. Халецкага.27
Праўда, далучыліся літвіны да рашэнняў сойма толькі часткова. У Кракаве быў ухвалены ланавы (стаўка 1 зл. з лану) і чопавы падаткі, мыта (цло) і «пагалоўнае жыдоўс кае», але прадстаўнікі ВКЛ, зза абмежаваных паўнамоцтваў, адмовіліся ўхваляць пабор на сойме і перанеслі яго разгляд на рэляцыйныя соймікі.28 А на заключным пасяджэнні сойма ад імя ўсіх паслоў ВКЛ перад Жыгімонтам Вазам выступіў ашмянскі пасол, каралеўскі сакратар Ян Чыж. Ён заклікаў караля захоўваць правы і свабоды Княства, прызначыць вілен скага біскупа «з нашага народа» і папярэдзіў, што ў выпадку невыканання гэтых просьбаў шляхта ВКЛ можа не выканаць рашэнняў сойма.29
Адразу пасля заканчэння сойма Жыгімонт Ваза імкнуўся праз сваіх прыхільнікаў схіліць «палітычны народ» Княства да ўхвалення падатку 1595 г. і выдання пабору 1593 г. У кра савіку Л. Сапега ў сваіх лістах перадаваў К. Радзівілу асабістую просьбу Жыгімонта Вазы дапамагчы паўплываць на шляхту з мэтай хутчэйшага зацвярджэння і выдачы патрэбных падат каў для наёму войска ды дапамогі палякам у вайне з татарамі.30 Заклікаў віленскага ваяводу не абмінуць магчымасці наймаць жаўнераў, як толькі будзе выданы пабор, і Д. Халецкі.31 Цал кам верагодна, што іншыя сенатарыраялісты таксама рабілі падобныя захады. Аднак хваля незадаволенасці сярод шляхты ВКЛ толькі шырылася. і ў значнай ступені гэта было выклі кана зместам выданых соймавых канстытуцый і падатковага універсала.
Ва універсале вызначаўся парадак збору прынятых у Кра каве падаткаў, але не адзначалася, што паслы ВКЛ перанеслі іх ухваленне на паслясоймавыя соймікі. Да таго ж соймам зацвярджаўся і пабор 1593 г., а 100 000 зл. з яго накіроўваліся на патрэбы Жыгімонта Вазы. Пра асаблівыя ўмовы літвінаў, вылучаныя каралю на з'ездзе, ва універсале не згадвалася зусім.32
Непасрэдна пасля сойма ў люблінскія гродскія кнігі была ўнесена пратэстацыя віленскага пасла Аляксандра Хадкевіча. У ёй гаварылася, што ў надрукаваныя канстытуцыі і універсал былі ўнесены рэчы, «аб якіх на сойме ніякай згадкі не было», у прыватнасці, аб прызначэнні пабору 1593 г. на патрэбы Жыгі монта Вазы.33 У чэрвені 1595 г. Л. Сапега мусіў апраўдвацца, што зза адмовы паслоў ВКЛ ухваляць пабор, падатковы універсал рэдагавалі канцлер Кароны Ян Замойскі і некалі польскіх паслоў, а канцылярыя Вялікага Княства ніякага да чынення да гэтага не мела і апавясціла ўсе паветы ВКЛ, што іх паслы на сойме нічога не ўхвалялі, і адпаведны запіс быў унесены ў канцылярскія кнігі.34
Больш яскрава настроі шляхты праявіліся на павятовых рэляцыйных сойміках ВКЛ, скліканых Жыгімонтам Вазам 5 мая 1595 г.35 Што датычыць новых падаткаў, прынятых у Кракаве, то шляхта гатова была іх ухваліць, але з пэўны мі ўмовамі. Віленскі соймік, спасылаючыся на ўмовы уніі, не хацеў зацвярджаць падаткі, пакуль усе жыхары Польшчы не згадзяцца на пабор, вызначаны на сойме.36 Ашмянскі, Ар шанскі і Менскі соймікі, зважаючы на небяспеку для Рэчы Паспалітай і ўсяго хрысціянства, а таксама на «братэрскую міласць» да палякаў, якім туркі ды татары пагражалі больш, чым літвінам, згадзіліся на пабор, але збіраць яго можна было толькі пасля згоды ўсіх станаў ВКЛ.37 Калі аршанская шляхта магчымасць для такой «згоды» бачыла на наступным вальным сойме, то віленская і жамойцкая шляхта для абмеркавання і ўхвалення пабору 1595 г. прасіла склікаць у Княстве Галоўны з'езд.38 Шляхта Упіцкага павета ўвогуле адмаўлялася падтрым ліваць штонебудзь з прапаноў караля без згоды «старшых паноў», у прыватнасці, К. Радзівіла, і таксама прасіла склікаць Галоўны з'езд.39
Віленскі, Менскі і Аршанскі соймікі адносна падаткаў 1593 г. нагадалі, што яны былі ўхвалены Галоўным з'ездам з пэўнымі ўмовамі да Жыгімонта Вазы. Кароль іх не выканаў, таму падаткі «нідзе ў ВКЛ не выдавалі».40 Менская шляхта зазначала, што без супольнай згоды ўсіх станаў Княства выдачу 100 000 зл. абмяркоўваць не будзе, тым больш, што пра тыя падаткі не было згадкі ні на сойміках перад соймам 1595 г., ні на Галоўным сойміку ў Слоніме, ні на самім сойме ў Кракаве.41 Да «згоды ўсіх станаў» ВКЛ адкладала рашэнне па артыкулах з каралеўскай прапазіцыі, «аб якіх на сойме згоды ці згадкі не было», і ашмянская шляхта. Верагодна, пад гэтай фармулёўкай хаваліся і пытанне аб паборы 1593 г. Ашмянскі павет, пры ўсеагульнай згодзе ў Княстве, гатовы быў пад трымаць гэтыя артыкулы, калі яны прынясуць карысць Рэчы Паспалітай, не будуць парушаць правоў і вольнасцей шляхты. Разам з тым, выказвалася спадзяванне, што і Жыгімонт Ваза выканае ўсе просьбы ад станаў ВКЛ.42
Такім чынам, рэляцыйныя соймікі ў ВКЛ прайшлі зусім не па задуме двара. Шляхта не збіралася без выканання сваіх патрабаванняў выплачваць пабор 1593 г., а ўхваленне падаткаў 1595 г. адкладалася на нявызначаны тэрмін. Згода на падаткі стала важным інструментам палітычнага ціску на караля ў справе аб віленскім біскупстве. У сваю чаргу, Жыгімонт Ваза ў 1595 г. Галоўны з'езд ВКЛ не склікаў.43 Магчыма, ён апасаўся, што з'езд стане нагодай для «апазіцыйнага» кансалідаванага выступлення шляхты, і паспрабаваў дасягнуць ухвалення і атрымання падаткаў іншым шляхам.
20 ліпеня 1595 г. Жыгімонт Ваза выслаў дзяржаўцам гас падарскіх уладанняў у ВКЛ лісты, у якіх заклікаў іх хутчэй выдаваць абодва паборы. Адносна падаткаў 1595 г. адзначала ся, што на большасці рэляцыйных соймікаў «… на выдаване тоги побору водлуг постановеня соймового станы Великого князства Литовского згодили се».44 Аб паборы 1593 г. нагадва лася, што ён на Галоўным з'ездзе ВКЛ быў «на потребы нашы позволеный» (пра ўмовы, вылучаныя Жыгімонту Вазе тым з'ездам, ні словам не згадваліся) і ўжо нібыта «снат и выбран ест».45 Разам з лістом быў высланы і універсал з апісаннем парадку збору гэтых пабораў.
Зусім іншая трактоўка падзей была, прынамсі, у частцы шляхты Вялікага Княства. У верасні 1595 г. на пасяджэнні Трыбунала ВКЛ у Менску былі прынесены лісты і падатко вы універсал, адрасаваныя да Менскага ваяводства. Шляхта выступіла з пратэстам і накіравала да Жыгімонта Вазы Фё дара Волка з адпаведным пасланнем. У ім шляхта ацэньвала выданне падатковага універсала праз некалькі тыдняў пасля заканчэння сойма не інакш як «прыватным станаўленнем пабо раў», што было «не толькі вялікай абразай правоў і вольнасцей нашых, але… канчатковай згубай і выкараненнем іх». Яшчэ раз нагадвалася, што пабор 1593 г. быў ухвалены з «пэўнымі кандыцыямі», і выказвалася спадзяванне, што кароль і вялікі князь адменіць гэтыя «прыватныя» і «шкадлівыя» універса лы.46 Сярод падпісантаў не было ніводнага сенатара, а толькі прадстаўнікі павятовай шляхты, у т. л. падкаморы ашмянскі Мікалай Зяновіч, гаспадарскі маршалак Васіль Зянковіч Ціхін скі, полацкі земскі суддзя Есіф Корсак, падкаморы слонімскі Рыгор Трызна, Ян Корсак Галубіцкі, Каспар Сясіцкі, Крыштоф Юндзіл і інш.47 У пратэсце можна прасачыць уплыў К. Радзіві ла. М. Зяновіч быў намеснікам віленскага ваяводы, Ф. Волк кліентам біржанскіх Радзівілаў. Блізкімі да Радзівілаў былі і роды Сясіцкіх, Трызнаў, Юндзілаў, Корсакаў Галубіцкіх.48
Таксама ў верасні 1595 г., у сувязі з абраннем новага жа мойцкага старосты, у Жамойць былі накіраваны каралеўскія лісты, якія заклікалі шляхту выдаваць падскарбію Д. Халец каму два паборы і без склікання Галоўнага з'езда. Вядома, што Я. Абрамовіч упэўніваў жамойцкую шляхту, каб «цвёрда трымалася», г. зн. пабора не выдавала.49
Аднак Жыгімонт Ваза не адступаў і зноў 18 верасня 1595 г. заклікаў сенатараў Вялікага Княства пачаць выплачваць падат кі і паўплываць на шляхту, але безвынікова грошы да канца года ў скарб не паступілі.50 Было відавочна, што ўхваленне спрэчных падаткаў не можа быць вырашана без абмеркавання на будучым вальным сойме.
Тым не менш, настроі ў ВКЛ адносна выплаты падаткаў пачалі змяняцца. Верагодна, гэта было звязана са склада ным знешнепалітычным становішчам Рэчы Паспалітай. Зноў з'явілася небяспека ўварвання татар. Восенню 1595 г. на абарону паўднёвых межаў рушыў Я. Замойскі з польскім войскам. У Польшчы нарастала незадаволенасць пазіцыяй літвінаў у справе абароны краіны, палякі наракалі, што Вя лікае Княства не выконвае ўмоў уніі. Я. Замойскі ў пачатку 1596 г. у лісце да К. Радзівілу па сутнасці абвінавачваў Княства ў ігнараванні патрэбаў абароны Рэчы Паспалітай. Ды і ў ВКЛ былі незадаволеныя тым, што нічым не дапамаглі польскаму войску (напр., Л. Сапега).51 і калі абарона паўднёвых межаў Польшчы магла не вельмі турбаваць шляхту ВКЛ, то хутка небяспека прыйшла і ў іх дом.
У тую ж восень 1595 г. казацкія аддзелы Севярына Налі вайкі з Украіны перайшлі на тэрыторыю Беларусі, захапілі Слуцк, а 13 снежня Магілёў.52 У пачатку 1596 г. шляхта некаторых паветаў і ваяводстваў ВКЛ выходзіла ў паспалітае рушанне ці наймала за свае грошы жаўнераў для падаўлення бунту.53 Жыгімонт Ваза гатовы быў накіраваць на дапамогу 2 000 жаўнераў, але нагадваў, што грошай на гэта няма ні ў над ворным, ні ў земскім скарбе.54 І хаця канфлікт вакол віленскага біскупства толькі паглыбляўся, але сярод палітычнай эліты рас ло разуменне, што без новых фінансавых сродкаў эфектыўнае і бяспечнае існаванне краіны немагчыма. 25 студзеня 1596 г., незадоўга да перадсоймавых соймікаў ВКЛ, Л. Сапега выказаў думку, напэўна, блізкую значнай частцы «палітычнага народа» Княства: «Трэба трымацца біскупства цвёрда, але і іншых спраў зза гэтага не ўпускаць, асабліва, што датычыць бяспекі дзяржавы».55 Відавочна, ужо з'яўляецца імкненне не звязваць пытанне аб прызначэнні літвіна віленскім біскупам з пытаннем аб ухваленні падаткаў.
На разгляд павятовых соймікаў ВКЛ, скліканых перад вальным соймам 13 лютага 1596 г., Жыгімонт Ваза выносіў і пытанне аб падатках, прызначаных у 1593 і 1595 гг., але так і не выдадзеных.56 На гэты раз пазіцыя шляхты ВКЛ была куды больш памяркоўнай.
У некаторых паветах пабор, прызначаны ў Кракаве, сталі збіраць ужо ў тым жа 1595 г. Да пачатку 1596 г. частку гэтых падаткаў выбралі паборцы Ашмянскага, Віцебскага і Аршан скага паветаў.57 На Галоўным сойміку ВКЛ у сакавіку 1596 г. літвіны тлумачылі затрымку ў выданні пабору 1595 г. тым, што такое пытанне «не магло быць вырашана без з'езда», г. зн. без Галоўнага з'езда. Тым самым яны выракаліся абвінавачван няў ў ігнараванні патрэбаў Рэчы Паспалітай.58
Аб выданні пабору 1593 г. меркаванні разышліся. Соймік Новагародскага павета даручыў сваім паслам, каб яны на сойме «тот побор… дат позволили», аднак толькі пры ўмове, «ес ли бы на то згода всих станов великого князства Литовского была».59 Аршанская шляхта ў соймавай інструкцыі нагадвала, што пабор ухваляўся з пэўнымі ўмовамі, якія не былі выкананы («на тот часъ досыть не стало»), таму той падатак не выбіралі і грошай не маюць.60 А вось вышэйшая частка палітычнай эліты ВКЛ, асабліва тыя, хто займаў прыдворныя ўрады, га товы былі пагадзіцца выдаць пабор 1593 г. без усялякіх умоў. Так, на пасяджэнні перадсоймавага сойміка ў Вільні ў лютым 1596 г. за тое, каб аддаць 100 000 зл. Жыгімонту Вазе, выка заліся Д. Халецкі, падчашы Крыштоф Дарагастайскі, крайчы Андрэй Война, віленскі цівун Ян Пац (заклікаў шляхту выдаць і пабор 1595 г.) і, увогуле, большасць прысутных.61 Цікава, што кліенты біржанскіх Радзівілаў смаленскі кашталян Вацлаў Агрыпа, віленскія гродскія суддзя і пісар Габрыэль Рыпінскі і Шчасны Багуматка ў сваіх выступах на тым сойміку ні словам не закранулі пытанне выплаты спрэчнага падатку.62
Галоўны соймік 1596 г. схіляўся згадзіцца на збор пабору (1593 г.), але пры гэтым паслы павінны былі ўказаць каралю на вялікія спусташэнні ў Княстве (верагодна, гаворка ішла пра набег казакоў).63 Сенатарам і паслам даручалася дамовіцца ў Варшаве, каб шляхце тых зямель ВКЛ, якая выходзіла ў пас палітае рушанне ці выдавала пабор на наём жаўнераў супраць казакоў, былі прадстаўлены льготы пры выплаце падаткаў, калі іх усё ж ухваляць на сойме, а найбольш пацярпелая шляхта Мазырскага і Рэчыцкага паветаў каб увогуле была вызвалена ад грашовых выплат.64
На вальным сойме 1596 г. паслы ВКЛ згадзіліся выдаць на патрэбы абароны Рэчы Паспалітай падаткі «паводле універ салу сойма кракаўскага», таксама ва ўсёй краіне было прызна чана «пагалоўнае жыдоўскае».65 Агаворвалася, што шляхта Менскага, Новагародскага і Упіцкага паветаў, якая ў пачатку года ўжо выплочвала пабор на абарону ад казацкага бунту, атрымае адпаведныя льготы пры выплаце падаткаў.66 Дарэчы, маршалкам пасольскай ізбы быў абраны К. Дарагастайскі, які, што яскрава выявілася яшчэ на сойміку ў Вільні, займаў пра каралеўскую пазіцыю ў пытанні ўхвалення падаткаў. Хаця ў соймавых канстытуцыях зусім не адзначалася, што прадстаўнікі ВКЛ згаджаюцца і на выплату пабору 1593 г., каралеўская ўлада разумела іх змест менавіта так. Пасля за канчэння сойма ў ваяводствы і паветы Княства на рэляцыйныя соймікі былі накіраваны гаспадарскія лісты «о выданье того побору», у якіх усім паборцам загадвалася адвозіць сабраныя грошы ў Вільню і рабіць перад падскарбіем справаздачу.67 Жыгімонт Ваза, безумоўна, лічыў рашэнні гэтага сойма сваёй перамогай.
Аднак рэляцыйныя соймікі ў ВКЛ, якія павінны былі адбывацца ў пачатку чэрвеня 1596 г., прайшлі, прынамсі час тка з іх, зусім не па сцэнары Жыгімонта Вазы. З аднаго боку, ухваленне пабору 1595 г. на мінулым сойме амаль не выклі кала пярэчанняў.68 За выключэннем толькі шляхты Рэчыцкага павета, якая заяўляла, што падаткі ў сувязі з набегам казакоў «давати не могуть и не хочут», і прасіла Жыгімонта Вазу «о одъпушченье взглядом знищенья того краю от козаковъ, абы на них тотъ поборъ вытеганъ не былъ».69 Грошы з гэтага пабору (1595 г.) сталі паступаць у земскі скарб ВКЛ недзе ўлетку 1596 г., і ўсяго было сабрана 118 000 зл., без уліку воднага мыта і чопавага, якія трымаў у арэндзе скарбны ВКЛ Лукаш Мамоніч. З іх 67 000 зл. былі выплачаны на ліквідацыю запазычанасці перад войскам, сабраным на падаўленне бун ту С. Налівайкі.70 Праўда, грошы збіраліся марудна, і не ўсе ваяводствы іх выдалі, таму Жыгімонт Ваза вынес пытанне выплаты падатку і на разгляд наступнага сойма, скліканага 10 лютага 1597 г.71
З іншага боку, з выдачай пабору 1593 г. зноў узніклі прабле мы. У адных паветах згаджаліся на яго выплату, у іншых не. Як паведамляў К. Радзівілу ў кастрычніку 1596 г. смаленскі ваявода Я. Абрамовіч, «пабор… у некаторых паветах і ва яводствах выбіраюць. У Вільні таксама, прыехаўшы з сойма, некалькі паноў маладых пастанавілі выдаваць (пабор Ул. П.). У Ашмянах і ў Лідзе нават і не думаюць аб тым».72 У такой сітуацыі Я. Абрамовіч прапаноўваў склікаць з'езд Віленска га ваяводства, на якім К. Радзівіл схіліў бы «Ашмяны, Ліду і іншыя паветы» да выдачы падаткаў. Разам з тым, смаленскі ваявода гатовы быў цалкам даверыцца меркаванню віленскага ваяводы і зазначаў, што калі К. Радзівіл дасць згоду выда ць пабор, то пагодзяцца і іншыя.73 Невядома, каб такі з'езд адбыўся, але, напрыклад, ашмянская шляхта ўсё ж пачала выдаваць падатак. Да канца 1596 г. амаль увесь пабор, пры намсі, як сцвярджалася на сойміках перад соймам 1597 г., быў выдадзены ў Віленскім і Ашмянскім паветах.74 Падаткі былі сабраны і ў Берасцейскім павеце, шляхта толькі прыспешвала мясцовага паборцу сабраць грошы ў тых, хто іх яшчэ не выпла ціў, і аддаць у рукі Д. Халецкага.75 На Галоўным сойміку ВКЛ 30 студзеня 1597 г. пасол ад Жамойці Радзімінскі выказваўся за выплату абяцанага каралю пабору і заклікаў зрабіць тое ж самае і тых, хто не хоча яго выдаваць.76
Затое шляхта Лідскага, Новагародскага і Менскага паветаў заняла іншую пазіцыю. Галоўнае адрозненне было ў тым, што лідская і новагародская шляхта мелі зусім адрозны ад Жыгі монта Вазы погляд на вынікі мінулага сойма. А менавіта яна аспрэчвала падатковыя рашэнні сойма, каб мець такім чынам поўную свабоду дзеяння. В. Зянковіч Ціхінскі, новагародскі пасол на сойме 1596 г., адзначаў, што на тым сойме не было ўсеагульнай згоды дэлегацыі ВКЛ аб выдачы пабору 1593 г. і «оповеданья многие противъ тому уросли», г. зн. супраць такога рашэння ўносіліся пратэстацыі.77 У інструкцыі паслам на сойм 1597 г., складзенай на сойміку ў Лідзе, адзначалася, што на мінулым сойме выплата падатку 1593 г. «не дазво лена і апратэставана».78 Разам з тым, новагародская шляхта на рэляцыйным сойміку пасля сойма 1596 г. абрала пабор цам В. Зянковіча Ціхінскага, але сваім лістом абмежавала яго паўнамоцтвы: забараніла яму аддаваць сабраныя грошы камунебудзь «без згоды всих обывателей земли Новгородс кое».79 А тая частка шляхты, якая не прысутнічала на сойміку, увогуле адмовілася ўхваляць і выдаваць пабор, спаслаўшыся на тое, што на рэляцыйным сойміку «нового на нем ничого становится не могло».80 Менскі рэляцыйны соймік таксама абраў павятовага паборцу Васіля Балгарына. Аднак ён, як і паборца ў Новагародскім павеце, выбраўшы падатак, не мог нікому аддаваць грошы без волі і ведама ўсіх «абывацеляў» Менскага павета, пакуль тыя не ўбачаць «в том усего великого князства Литовского згоду певную одностайную…».81 Лідскі соймік увогуле не дазволіў выдаваць падатак. Яшчэ раз лідская шляхта нагадвала, што пабор 1593 г. абяцала выдаць толькі пры выкананні пэўных умоў, чаго не адбылося. Шляхта Лідскага павета гатова была выдаць гэты пабор толькі пры ўмове, што на будучым сойме будзе на тое ўсеагульная згода і толькі на абарону ад небяспекі з боку Турцыі ды на наём жаўнераў.82 Якую пазіцыю займалі іншыя паветы ВКЛ, нам невядома. Заўважым, што лідская шляхта ў другой палове 1590х гг. знаходзілася пад значным уплывам К. Радзівіла.83 Моцныя пазіцыі біржанская лінія Радзівілаў мела сярод новагародскай шляхты, залежалі ад іх і некаторыя ўплывовыя шляхецкія роды ў Менскім павеце Валадковічы, Кавячынскія.84 Падобна, што К. Радзівіл не асабіста, але праз залежную шляхту імкнуўся блакіраваць выдачу пабору, прызначанага на асабістыя пат рэбы Жыгімонта Вазы.
Палітычная эліта ВКЛ у пытанні выплаты пабору 1593 г. падзялілася. Частка паранейшаму трымалася ўмоў, вылучаных Жыгімонту Вазе на Галоўным з'ездзе ў 1593 г., і супраціўляла ся выдаваць пабор да ўрэгулявання канфлікту вакол віленскага біскупства. Іншыя ж згаджаліся на яго выплату. Да пошукаў кампрамісу падштурхоўвалі як знешнія і ўнутраныя небяспекі для Рэчы Паспалітай, так і павага шляхты да каралеўскай ула ды. Усё ж ісці на адкрыты канфлікт з каралём і вялікім князем былі гатовыя далёка не ўсе. На сойміку ў Вільні ў лютым 1596 г. частка шляхты аргументавала сваю згоду выдаць пабор тым, што яна гэта Жыгімонту Вазе абяцала.85 Так шляхцічы і саступалі патрабаванням караля, і захоўвалі свой твар аднача сова. Разам з тым адзначым, што да пачатку 1598 г. «палітычны народ» ВКЛ скансалідавана абараняў свае правы і выступаў супраць намінацыі паляка на ўрад віленскага біскупа.86
На вальным сойме 1597 г. пытанне аб ухваленні новых падаткаў было адным з асноўных. Фінансавыя сродкі былі неабходныя на арганізацыю абароны Рэчы Паспалітай ад та тар і турак, выплату запазычанасці жаўнерам, забеспячэнне памежных замкаў зброяй і людзьмі, на чарговыя «падарункі» татарам.87 У ВКЛ ідэя чарговага пабору шырокай падтрымкі не атрымала. На Галоўным сойміку ў студзені 1597 г. за новыя падаткі выказаліся толькі паслы Віленскага і Новагародскага паветаў.88 З сенатараў ВКЛ фінансавыя ініцыятывы Жыгімон та Вазы падтрымалі віленскі кашталян Е. Хадкевіч, які яшчэ ў канцы снежня 1596 г. у лісце на перадсоймавы соймік Вілен скага павета заклікаў шляхту згадзіцца на падатак, а таксама Г. Война, які падчас сойма прапанаваў на абарону дзяржавы накіраваць некалькі пабораў разам.89
Сойм 1597 г. праходзіў у напружаных спрэчках паміж каралём, сенатарамі і пасламі, паміж Польшчай і Вялікім Княствам. Прадстаўнікі ВКЛ настойвалі на адмене наміна цыі паляка Б. Мацяёўскага на пасаду віленскага біскупа. Ад вырашэння канфлікту залежала і пазіцыя літвінаў у справе абароны дзяржавы, але Жыгімонт Ваза паранейшаму на стойваў на сваім рашэнні. У выніку, паслы ВКЛ у апошнія дні сойма фактычна байкатавалі паседжанні пасольскай ізбы і не ўдзельнічалі ў абмеркаванні соймавых спраў.90 У перада пошні дзень сойма, 24 сакавіка, ад імя земскіх паслоў ВКЛ перад Жыгімонтам Вазам, сенатам і пасольскай ізбой выступіў пасол Ашмянскага павета, каралеўскі сакратар Гальяш Пель грымоўскі. Ён заявіў, што земскія паслы ВКЛ не згаджаюцца на ўхваленне падаткаў, але ў выпадку ўсеагульнай згоды на пабор гатовы будуць выставіць жаўнераў за свае грошы і пад кіраўніцтвам свайго гетмана.91
Аднак сойм закончыў працу, так і не прыняўшы ніякіх рашэнняў. Гэта прымусіла Жыгімонта Вазу больш актыўна шукаць крыніцы паступлення новых фінансавых сродкаў. Зразумела, што ў ВКЛ кароль і вялікі князь у першую чаргу разлічваў на атрыманне пабору, ухваленага ў 1593 г., і на вы плату рэшты з пабору 1595 г. Пасля сойма ў паветы і ваяводс твы Вялікага Княства, да ўсіх паборцаў, былі накіраваны гаспадарскія лісты аб выданні падатку 1593 г.92 Падобна, што і К. Радзівіл заняў больш кампрамісную пазіцыю: у ліпені 1597 г. ён выступае ўжо як прыхільнік збору і поўнай выдачы спрэчнага пабору ў ВКЛ.93 і ў 1597 г. грошы нарэшце сталі паступаць у каралеўскі скарб.
Захавалася справаздача Д. Халецкага, зробленая яшчэ да яго смерці, г. зн. недзе да 20 студзеня 1598 г., аб атрыманні грошай ад павятовых паборцаў. Так, у 1597 г. скарб атрымаў толькі 43 341 зл. 4 гр. і 14 пенязяў.94 Для параўнання, у 1591 г. падатак у ВКЛ па той жа стаўцы, што і ў 1593 г. (15 гр. з ва локі), прынёс 74 057 зл.95 У поўным аб'ёме (прынамсі, скарб не меў да іх аніякіх прэтэнзій) пабор 1593 г. выплацілі толькі Віленскі, Ашмянскі, Вількамірскі, Ковенскі, Слонімскі і Ваў кавыскі паветы, Жамойцкае староства і Полацкае ваяводства. Часткова падатак выбралі Віленскі капітул, Лідскі, Браслаўскі, Трокскі, Гарадзенскі, Берасцейскі і Пінскі паветы. Увогуле не выдалі пабор 1593 г. ва Упіцкім, Новагародскім, Аршанс кім, Менскім і Рэчыцкім паветах і ў Мсціслаўскім ваяводстве. На жаль, зусім не маем звестак аб выплаце падатку ў Віцебскім і Мазырскім паветах. Каля паловы атрыманых грошай, 20 000 зл., былі ў тым жа 1597 г. перададзены на ўласныя патрэбы Жыгімонта Вазы, астатнія грошы пайшлі на выплаты служэ бнікам каралеўскага двара, а таксама на пакрыццё выдаткаў, звязаных уласна са зборам у ВКЛ гэтага пабору (рассылка гаспадарскіх лістоў і мандатаў, аплата каморнікаў, скарбовых слуг, пасланцоў, возных і інш.).
Зразумела, скарб і на гэты раз разлічваў атрымаць прыкладна тую ж суму, што ў 1591 г. Таму з ініцыятывы Д. Ха лецкага як земскага падскарбія ВКЛ спецыяльнымі мандатамі былі «пазваны» адказваць перад гаспадарскім судом паборцы Віленскага капітула, Лідскага, Трокскага, Гарадзенскага, Упіцкага, Новагародскага, Аршанскага, Берасцейскага, Пінс кага, Менскага і Рэчыцкага паветаў і Мсціслаўскага ваяводс тва. Яны абвінавачваліся ў тым, што не выдалі пабору 1593 г. у скарб і не зрабілі адпаведнай справаздачы. Сума нявыпла чанага паборцамі падатку, па версіі Д. Халецкага, складала больш за 33 338 зл. (не ведаем, на жаль, дакладнай сумы прэ тэнзій скарбу да Аршанскага і Менскага паветаў). У суд быў «пазваны» і староста браслаўскі Януш СкумінТышкевіч, які нібыта не прыняў ніякіх захадаў супраць той шляхты свайго староства, якая не выплаціла паборы 1593 і 1595 гг.96 Такім чынам, пра атрыманне надворным скарбам 100 000 зл. гаворкі ўжо не ішло.
Гаспадарскі суд 29 кастрычніка 1597 г. першай разглядаў справу Я. СкумінаТышкевіча. Абвінавачванні з браслаўскага старосты ў выніку былі зняты, яго абавязалі 1 студзеня 1598 г. зрабіць справаздачу («лічбу») перад скарбам з рэшты пабору 1593 г.97
Астатнія справы разглядаліся 10 лістапада. Ад Віленска га капітула, з Лідскага, Трокскага, Упіцкага, Берасцейскага, Пінскага, Рэчыцкага паветаў і з Мсціслаўскага ваяводства на суд увогуле не з'явіліся ані паборцы, ані іх прадстаўнікі. Было вырашана, што яны павінны будуць прыбыць у Вар шаву праз 4 тыдні ад абвяшчэння ім гэтага выраку і аддаць не толькі пабор, але і штрафы («віны») за несвоечасовую выплату грошай.98 На судзе былі толькі прадстаўнікі пабор цаў з Гарадзенскага, Новагародскага, Аршанскага і Менскага паветаў. Яны, як і прадстаўнік Я. СкумінаТышкевіча, адразу заявілі, што, адпаведна соймавым канстытуцыям і падатко вым універсалам, адказваць павінны перад Трыбуналам ВКЛ, а не перад гаспадарскім судом. Аднак інстыгатар ВКЛ Мальхер Каменскі даводзіў, што справа датычыць непасрэдна скарбу і караля, таму і разглядаць яе павінен менавіта гаспадарскі суд.99 Прадстаўнік гарадзенскага паборцы паведаміў, што Ян Клюкоўскі большую частку пабору ўжо аддаў у скарб і абяцаў выплаціць рэшту. Затое прадстаўнікі В. Зянковіча Ціхінскага, Я. Вадэрацкага і В. Балгарына тлумачылі нявыдачу пабору 1593 г. нязгодай сярод шляхты ВКЛ. Прычым калі новагарод ская і менская шляхта пабор плаціла, але забараняла сваім па борцам аддаваць грошы ў скарб без «аднастайнай згоды» ўсіх абывацеляў Вялікага Княства, то аршанская шляхта і да гэтага часу нічога не збірала.100 і хаця непасрэдна прычына гэтай нязгоды не называлася, але яна была відавочнай працягваўся канфлікт вакол віленскага біскупства, г. зн. умова, вылучаная каралю Галоўным з'ездам ВКЛ у 1593 г., так і не была выка нана. М. Каменскі ад імя Жыгімонта Вазы адмаўляў падобныя аргументы і спасылаўся на рашэнні сойма 1596 г.: «дей тот побор на сойме в году деветдесят шостом от всих обывателей великого князства Литовского згодне выдати нам г [оспо]д [а] ру позволено".101 Цалкам верагодна, што частковая ці поўная нявыплата пабору 1593 г. у некаторых іншых паветах ВКЛ так сама можа тлумачыцца незадаволенасцю шляхты канфліктам вакол віленскага біскупства.
Падчас разгляду гэтых спраў выявіўся яшчэ адзін аспект канфлікту паміж Жыгімонтам Вазам і шляхтай: каралеўская ўлада імкнулася захаваць свой аўтарытэт. Так, на просьбу прадстаўніка В. Зянковіча Ціхінскага аб скліканні ў Новагарод скім павеце сойміка, на якім бы шляхта канчаткова згадзілася на выдачу пабору ў надворны скарб, інстыгатар катэгарычна адмовіў: «бо бы дей то не з достоенствомъ нашымъ (Жыгімон та Вазы Ул. П.) было о то, што нам реч посполитая по тры кроти даровала болшъ и частей того просит».102 Кароль і па нырада пастанавілі, каб 8 снежня 1597 г. паборцы (аршанскі паборца 6 студзеня 1598 г.) прадставілі ў Варшаве перад скарбам справаздачу аб зборы пабору і выдалі грошы.103
У гэты ж час у Варшаве суд разглядаў позвы і аб нявыдачы падаткаў 1595 г. Як ужо адзначалася, грошы з гэтага пабору паступалі вельмі павольна і не ў поўным аб'ёме. У выніку, у 1597 г. жаўнеры войска ВКЛ, пакуль чакалі выплаты належнага ім заробку, разрабавалі гаспадарскія ўладанні ў Берасцейскім павеце.104 Віну за несвоечасовую выплату падаткаў усклалі на мясцовых паборцаў, якія «немалыя сумы… пры сабе за трымалі, лічбу не ўчынілі і грошы не аддалі», за што і былі «пазваны» Д. Халецкім у гаспадарскі суд.105 На момант правяд зення судоў у лістападзе 1597 г. пабор не быў цалкам выплачаны ў Браслаўскім, Гарадзенскім, Віцебскім і Рэчыцкім паветах. Па ацэнках скарбу, у Браслаўскім павеце «многімі асобамі» не было выплачана падаткаў на суму 583 зл. 26 гр., у Віцебскім павеце сабралі толькі 300 зл., таму для выдачы пабору гэтым паветам прызначаліся пазнейшыя тэрміны.106 Прадстаўнік гарадзенскага паборцы Я. Клюкоўскага настойваў, спасылаючыся на канстыту цыі соймаў 1593, 1595 і 1596 гг., каб справа аб выплаце пабору была перанесена на разгляд Трыбунала ВКЛ. У адрозненні ад справы з паборам 1593 г., Жыгімонт Ваза і панырада задаволілі гэтую просьбу.107 Такое рашэнне можа тлумачыцца тым, што пабор 1593 г. прызначаўся асабіста каралю, а пабор 1595 г. на дзяржаўныя патрэбы, а менавіта на абарону Рэчы Паспалітай.
Фактычна, з пачатку 1598 г. пытанне збору ў ВКЛ падаткаў 1593 і 1595 гг. зыходзіць з палітычнай арэны. Павятовыя сой мікі, якія праходзілі ў студзені 1598 г. перад чарговым вальным соймам, непасрэдна пра іх не ўзгадвалі.108 Браслаўская шляхта, напрыклад, падкрэслівала, што яна паборы выдала, і кароль «… in isto non caperet detrimentum» [у тым не панёс шкоды].109 Сойм 1598 г. склікаўся Жыгімонтам Вазам, каб зноў атрымаць згоду і фінансавыя сродкі на паездку ў Швецыю для захавання за сабой тытула шведскага караля. Соймікі ВКЛ адназначна за баранілі сваім паслам згаджацца на ўхваленне новых падаткаў. У якасці альтэрнатыўнай крыніцы атрымання грошай шляхта называла рэшты падаткаў, што збіраліся ў Княстве з 1590 г., напрыклад, з пабору 1595 г.110 Новагародскі соймік прапанаваў на фінансаванне паездкі накіраваць чопавае, ухваленае Галоў ным з'ездам 1593 г. на абарону межаў ВКЛ, а пры ўсеагульнай згодзе станаў Вялікага Княства, і новападвышанае мыта, прызначанае на адзін год.111
У сувязі са складанай сітуацыяй у Швецыі, Жыгімонт Ваза не мог дапусціць зрыву сойма і пайшоў на пэўны кам праміс у канфлікце вакол віленскага біскупства. Ён адклаў разгляд гэтага пытання на наступны сойм, гарантаваўшы, што да таго моманту Б. Мацяёўскі не зойме месца віленскага біскупа ў сенаце і не будзе кіраваць уладаннямі біскупства.112 У інтарэсах літвінаў былі і рашэнні аб адпраўцы ў Маскву ганцоў, каб пачаць перамовы аб уніі з Маскоўскай дзяржавай, ды прыняцце «Ардынацыі Інфлянцкай зямлі», што гарантавала сацыяльнапалітычныя правы шляхты ВКЛ у гэтай правін цыі.113 Гэта відавочна задаволіла, хаця і часткова, дэлегацыю Княства. Да таго ж, палітычная эліта ВКЛ і раней падтрымлі вала «шведскую» палітыку Жыгімонта Вазы, што было звязана з яе эканамічнымі інтарэсамі.
Вальны сойм 1598 г. падтрымаў планы Жыгімонта Вазы паехаць у Швецыю і згадзіўся выдаткаваць яму на паездку 300 000 зл. польскіх, 1 / 3 з якіх прыпадала на долю ВКЛ. Польскі бок ухваліў дзеля гэтага пабор на адзін год, а вось літвіны, зза голаду і неўраджаяў, прызначаць любыя па даткі адмовіліся. Патрэбныя 100 000 зл. ВКЛ выдаткоўвала з рэшты пабораў 1591 і 1595 гг.114 Па сутнасці, сойм ставіў кропку і ў справе з выплатай падатку 1593 г. У канстытуцыі «Аб мінулых паборах у ВКЛ» адзначалася, што рэшты таго пабору павінны быць аддадзены каралю і вялікаму князю. Цікава, што ў канстытуцыі да ланавага падатку далучалася і чопавае, ухваленае ў 1593 г., разам з мытам.115 Напэўна, такім чынам надворны скарб імкнуўся ўсё ж сабраць пабор у суме, блізкай да 100 000 зл.116 Для рэвізіі выплаты ўсіх падаткаў, ух валеных з 1591 г., прызначаліся дэпутаты і вызначалася, што справы аб нявыдачы падаткаў павінны будуць разглядацца ў Трыбунале.117
У ВКЛ з пабораў 1591 і 1595 гг. заставалася недзе каля 114 405 зл., з якіх літвіны і выдаткавалі на паездку ў Швецыю неабходныя 100 000 зл.118 З гэтага часу ў скарб паступала толькі невялікая рэшта пабору 1593 г.: у 1599 г. у Вялікім Княстве было сабрана 7 000 зл.119 Хутчэй за ўсё, гэты пабор так і не быў сабраны ў ВКЛ у поўным аб'ёме. Жыгімонт Ваза атрымаў адпаведную грашовую субсідыю ў 1598 г., а з 1600 г., калі Рэч Паспалітая ўступіла ў вайну са Швецыяй, шляхта была выму шана плаціць новыя і частыя падаткі.
Такім чынам, у 1590я гг. ухваленне падаткаў было важным фактарам палітычнай барацьбы ў Рэчы Паспалітай і адным з найбольш праблемных момантаў у стасунках паміж Жыгімон там Вазам і палітычнай элітай ВКЛ. Літвіны выкарыстоўвалі сваю згоду на паборы як сродак ціску на караля і вялікага кня зя. Канфлікт з выдачай падаткаў 1593 і 1595 гг. быў непасрэдна звязаны з прызначэннем паляка на пасаду віленскага біскупа і імкненнем літвінаў вымусіць Жыгімонта Вазу адмяніць гэтую намінацыю. Лідэрам апазіцыі быў віленскі ваявода К. Радзівіл, які актыўна выкарыстоўваў у супрацьстаянні каралю свае пра тэкцыянісцкія ўплывы сярод сенатараў і шляхецтва. Жыгімонт Ваза настойліва дабіваўся выплаты абодвух пабораў, бо меў патрэбу ў грашовых сродках на арганізацыю абароны Рэчы Паспалітай і забеспячэнне сваіх дзедзічных правоў у Швецыі. Акрамя таго, быў закрануты і аўтарытэт караля. Канфлікт па казаў адносную слабасць каралеўскай улады і яе залежнасць ад шляхты ў галіне фіскальнай палітыкі. Кароль і вялікі князь не меў уласнага апарату па зборы ў ВКЛ прызначаных соймам падаткаў. Збор пабораў знаходзіўся ў руках шляхты і абраных ёю паборцаў (падскарбіі толькі атрымлівалі ўжо сабраныя гро шы і кантралявалі іх выкарыстанне). Кароль вымушаны быў ужываць іншыя сродкі ўплыву на шляхту: частае скліканне соймаў,120 на якіх імкнуўся дабіцца ад паслоў згоды на падаткі; выклік паборцаў у Трыбунал і гаспадарскі суд; нарэшце, ціск на павятовую шляхту праз сенатараўраялістаў і дворных ураднікаў. На баку Жыгімонта Вазы апынуліся М. К. Радзівіл, Л. Сапега, Д. Халецкі, К. Дарагастайскі і інш. Кароль і вялікі князь усё ж здолеў у пэўнай ступені дабіцца выплаты спрэчных падаткаў. Пералом у пазіцыі шляхты ВКЛ адбыўся ў 1596 г., калі быў у значнай ступені выплачаны пабор 1595 г., і частка «палітычнага народа» Вялікага Княства згадзілася на выдачу пабору 1593 г. Гэта можна растлумачыць шэрагам фактараў: пэўныя колы палітычнай эліты ВКЛ шукалі кампрамісу з ка ралём і вялікім князем, дзяржаўныя інтарэсы Рэчы Паспалітай выходзілі на першы план (абарона ад Турцыі і татар, захаванне за Жыгімонтам Вазам шведскай кароны), шляхецтва захоўвала значную павагу да каралеўскай улады. Падатак 1593 г. быў часткова выплачаны ў 1597 г., сойм 1598 г. яшчэ раз нагадаў шляхце ВКЛ аб выдачы каралю грошай з пабору. Аднак, хутчэй за ўсё, пабор у належным памеры (100 000 зл.) так і не быў выбраны.

Заўвагі

1 Volumina Constitutionum. T. II, vol. 1. S. 329, 369.
2 Pałucki W. Drogi i bezdroża skarbowości polskiej XVI i pierwszej połowy XVII wieku; Skarbowość w Polsce i jej dzieje za Stefana Batorego; Wisner H. Próby utworzenia skarbu stałego na Litwie. S. 85‑89. 3 Rzońca J. Sejmy z lat 1597 i 1598; 4 Idem. Rzeczpospolita Polska w latach 1596-1599..
4 Filipczak‑Kocur A. Podatki Litewskie w świetle uchwał sejmowych (1587‑1632). S. 113‑132; Eādem. Z dziejów litewskiego skarbu nadwornego za Zygmunta III Wazy. S. 77‑86; Eādem. Skarb litewski za pierwszych dwu Wazów. 1587‑1648. Звесткі вышэйпералічаных прац абагульнены і дапрацаваны ў найноўшай.
5 Archiwum Domu Sapiehów… S. 30‑31; Lepszy K. Walka stronnictw w pierwszych latach panowania Zygmunta III. S. 175‑176.
6 Konopczyński W. Liberum veto: studyum porównawczo‑historyczne. S. 433‑435.
7 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Cпр. 283. Арк. 79‑79адв., 81‑81адв., 82адв.- 83адв.; VL. T. 2. 1859. S. 333. AGAD. AR. Dz. II. Nr. 246А; ADS, s. 61; Rachuba A. Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569‑1763. S. 252‑253.
8 Kempa T. Mikołaj Krzysztof Radziwiłł «Sierotka» (1549‑1616) wojewoda wileński. S. 281; Rachuba A. Wielkie Księstwo… S. 253.
9 ADR. S. 211‑213.
10 Rachuba A. Wielkie Księstwo… S. 253
11 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 294. S. 4‑6.
12 AGAD. Archiwum Publiczne Potockich. Zbior Dyaryuszów seymowych za panowania Zygmunta III. T. 1 (1585‑1607). S. 478‑531; Жукович П. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией (до 1609 г.). С. 85‑89; ADR. S. 112; ADS. S. 76‑77; Rzońca J. Rzeczpospolita Polska… S. 152; VL. T. 2. S. 341; Wisner H. Najjaśniejsza Rzeczpospolita. Szkice z czasów Zygmunta III i Władysława IV Wazy. S. 91.
13 VL. Т. 2. S. 348.
14 Rachuba A. Wielkie Księstwo… S. 254.
15 Wisner H. Opinia szlachecka Rzeczpospolitej wobec polityki szwedzkiej Zygmunta III w latach 1587‑1632.
16 РНБ. Фонд 957. Pol. F. IV. № 130. Л. 33‑34. РНБ. Ф. 957. Pol. F. IV. № 130. Л. 33отв.; AGAD. AR. Dz. II. Nr. 257. S. 1‑2.
17 Цыт. паводле: РНБ. Ф. 957. Pol. F. IV. № 130. Л. 36отв.- 37, 39‑39отв.
18 Лаппо И. И. Люблинская уния… С. 121.
19 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 305. S. 3; Filipczak‑Kocur A. Skarbowość Rzeczypospolitej… S. 270, 365.
20 ADS. S. 89.
21 ADR. S. 215.
22 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 273адв.
23 Тамсама. Арк. 273 адв.- 274.
24 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 325. S. 1‑7.
25 Падалінскі У. Грамадская думка шляхты Вялікага Княства Літоўскага канца XVI ст.… С. 12‑24.
26 Лаппо И. И. Люблинская уния… С. 127‑130; ADR. S. 217; ADS. S. 100, 102‑104; AGAD. AR. Dz. V. Nr. 1901. Cz. II. S. 7.
27 ADS. S. 103, 110; Seredyka J. Senatorowie Rzeczypospolitej na sejmach Zygmunta III Wazy (1587‑1632). S. 176.
28 Filipczak‑Kocur A. Skarbowość Rzeczypospolitej… S. 270‑271; VL. Т. 2. S. 355‑363.
29 Лаппо И. И. Люблинская уния… С. 128‑129; ADR. S. 221.
30 ADS. S. 107‑108; ADR. S. 218‑219.
31 AGAD. AR. Dz. V. Nr. 1901. Cz. II. S. 12.
32 VL. Т. 2. S. 362.
33 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 326. S. 1. Filipczak‑Kocur A. Skarbowość Rzeczypospolitej… S. 271, 365.
34 ADR. S. 220‑221.
35 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 294. S. 1‑2. Падалінскі У. Грамадская думка шляхты… С. 20‑21.
36 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 303. S. 3‑4.
37 Ibidem. Nr. 301. S. 3‑4; Nr. 305. S. 1; Nr. 307. S. 1‑2.
38 Ibidem. Nr. 301. S. 3‑4; Nr. 303. S. 4; Rachuba A. Wielkie Księstwo… S. 255.
39 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 300. S. 1‑2.
40 Ibidem. Nr. 301. S. 4; Nr. 303. S. 4‑5; Nr. 305. S. 3.
41 Ibidem. Nr. 305. S. 3.
42 Ibidem. Nr. 307. S. 2.
43 ADR. S. 220; ADS. S. 107; Rachuba A. Wielkie Księstwo… S. 255.
44 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 311. S. 1.
45 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 311. S. 1.
46 Biblioteka Miejska im. Raczyńskich w Poznaniu. Rkps. 88. Listy do Sapiehów z lat 1502‑1659. K. 91.
47 Усяго падпісалася 17 шляхціцаў.
48 Kempa T. Urzędnicy i klienci… S. 200; Ragauskienė R. Lie tu vos Didžiosios… P. 325, 335, 368, 372, 373.
49 AGAD. AR. Dz. V. Nr. 16. S. 41‑42.
50 Filipczak‑Kocur A. Skarbowość Rzeczypospolitej… S. 272.
51 ADR. S. 116; ADS. S. 111, 116.
52 Свяжынскі У. М. «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага. С. 115; Kempa T. Mikołaj Krzysztof… S. 286‑287.
53 РНБ. Ф. 971. Собрание автографов П. П. Дубровского. Авт. 321 / 1. № 21. Л. 1; AGAD. AR. Dz. II. Nr. 329. S. 1; Nr. 336. S. 1; Nr. 338. S. 1; VL. T. 2. S. 364.
54 ADS. S. 127.
55 Ibidem. S. 125‑126.
56 РНБ. Ф. 957. Pol. F. IV. № 130. Л. 205, 206отв.; AGAD. AR. Dz. II. Nr. 346. S. 1‑4.
57 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 249, 256; AGAD. AR. Dz. II. Nr. 338. S. 1.
58 РНБ. Ф. 957. Pol. F. IV. № 130. Л. 205.
59 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 283.
60 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 346. S. 4.
61 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 356. S. 1‑3.
62 Ragauskienė R. Lietuvos Didžiosios… P. 168, 306‑307.
63 РНБ. Ф. 957. Pol. F. IV. № 130. Л. 206отв.
64 Там же. Л. 204отв.- 205; AGAD. AR. Dz. II. Nr. 344. S. 2‑3.
65 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 348а; VL. Т. 2. S. 363‑364.
66 VL. Т. 2. S. 364.
67 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 283, 409адв.
68 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 239, 256, 287адв.
69 Тамсама. Арк. 270‑270адв.
70 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 355. S. 2; Filipczak‑Kocur A. Skarbowość Rzeczypospolitej… S. 273, 357; Rzońca J. Rzeczpospolita Polska w latach… S. 11‑15.
71 Dyaryusze sejmowe roku 1597. S. 322‑331.
72 AGAD. AR. Dz. V. Nr. 16. S. 46.
73 Ibidem.
74 Dyaryusze sejmowe roku 1597. S. 405, 409‑410.
75 А В А К . Т . 2 . С. 151‑152; Dyaryusze sejmowe roku 1597. S. 417.
76 Dyaryusze sejmowe roku 1597. S. 422.
77 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 283.
78 Dyaryusze sejmowe roku 1597. S. 413.
79 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 283‑283адв.
80 Тамсама. Арк. 283адв.
81 Тамсама. Арк. 272‑272адв.
82 Dyaryusze sejmowe roku 1597. S. 413‑414.
83 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 361, 383.
84 Kempa T. Urzędnicy i klienci… S. 199‑200, 204, 206‑208; Ragauskienė R. Lietuvos Didžiosios… P. 365, 369, 374‑376.
85 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 356. S. 2.
86 Лаппо И. И. Любл и н с ка я у н и я … С. 89‑150; Rzońca J. Rzeczpospolita Polska w latach… S. 67‑82.
87 Dyaryusze sejmowe roku 1597. S. 322‑331.
88 Ibidem. S. 420, 422. Ibidem. S. 58‑59, 85, 420‑422.
89 РНБ. Ф. 971. Авт. 125. Л. 53отв.; Dyaryusze sejmowe roku 1597. S. 85.
90 Dyaryusze sejmowe roku 1597. S. 1‑124; Жукович П. Сейм о ва я бо р ь б а … С. 247‑293; Лаппо И. И. Любл и н с ка я у н и я … С. 137‑141; Rzońca J. Sejmy z lat 1597 i 1598…; Idem. Rzeczpospolita Polska w latach…
91 Dyaryusze sejmowe roku 1597. S. 119.
92 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 409адв.
93 AGAD. AR. Dz. V. Nr. 1901. Cz. II. S. 87.
94 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 408адв.- 409.
95 Filipczak‑Kocur A. Skarbowość Rzeczypospolitej… S. 252, 270.
96 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 234‑234адв., 239‑240адв., 272‑275адв., 276адв.- 277адв., 280‑282, 283‑287адв. Скарб ацэньваў суму ня- выплачанага пабору наступным чынам: Віленскі капітул - 2 092 зл. 15 гр., Лідскі павет - 629 зл., Браслаўскі павет - 434 зл. 7½ гр., Трокскі павет - 3 090 зл. 15 гр. 14½ п., Гарадзенскі павет - 2 931 зл. 8 гр. 17 п., Упіцкі павет - 5 628 зл. 19 гр. 10½ п., Новагародскі павет - 9 000 зл., Берасцей- скі павет - 6 597 зл. 16 гр. 14½ п., Пінскі павет - 1 592 зл. 2 гр. 4 п., Мсціслаўскае ваяводства - 307 зл. 27 гр., Рэчыцкі павет - 1 034 зл. 11 гр.
97 Тамсама. Арк. 234‑234адв., 239‑240адв.
98 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 274адв.- 275адв., 280‑282, 284адв.- 287адв.
99 Тамсама. Арк. 239адв.- 240, 272‑272 адв., 273адв.- 274, 276 адв., 283‑283 адв.
100 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 272‑274, 283‑283адв.
101 Тамсама. Арк. 272 адв., 283 адв.
102 Тамсама. Арк. 284.
103 Тамсама. Арк. 272 адв.- 273, 274‑274адв., 277адв., 284‑284адв.
104 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 239‑239адв.; AGAD. AR. Dz. V. Nr. 1901. Cz. II. S. 75, 78; Rzońca J. Rzeczpo- spolita Polska w la- tach… S. 19.
105 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 355. S. 3.
106 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 239‑240адв., 256‑257.
107 Тамсама. Арк. 287адв.; AGAD. AR. Dz. II. Nr. 355. S. 3‑4.
108 AGAD. AR. Dz. II. NrNr. 243, 368, 370, 373, 400, 401, 402. Радаман А. Інструкцыя Новагарод- скага сойміка паслам на Варшаўскі сойм 1598 г.; Filipczak‑Kocur A. Skarbowość Rzeczypospolitej… S. 273; Rzońca J. Rzeczpospolita Polska w latach… S. 29, 47.
109 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 400. S. 1.
110 Ibidem. Nr. 401. S. 1; Nr. 402. S. 2.
111 Ibidem. Nr. 373. S. 1; Радаман А. Інструкцыя Новагародскага сойміка… С. 100‑102.
112 Лаппо И. И. Любл и н с ка я у н и я … С. 148‑149; Rzońca J. Rzeczpospolita Polska w latach… S. 80‑82.
113 Р Н Б . Ф . 9 7 1 . Авт. 234. № 157. Л. 1; Rzońca J. Rzeczpospolita Polska w latach… S. 59‑61, 143‑144; VL. T. 2. S. 377‑378.
114 VL. T. 2. S. 366‑367, 370.
115 Ibidem. S. 370. AGAD. AR. Dz. II. Nr. 370. S. 1‑2; Nr. 402. S. 4; Dz. V. Nr. 1901. Cz. II. S. 87.
116 Filipczak‑Kocur A. Skarbowość Rzeczypospolitej… S. 253, 270.
117 VL. T. 2. S. 370.
118 AGAD. AR. Dz. II. Nr. 355. S. 1‑2; Filipczak‑Kocur A. Skarbowość Rzeczypospolitej… S. 227, 273, 357.
119 НГАБ. КМФ‑18. Воп. 1. Спр. 285. Арк. 603адв. Квітанцыя падскарбія А. Завішы даціравана 21 мая 1599 г.
120 За 6 гадоў, з 1593 па 1598 гг., было склікана 5 соймаў. Вількамірскі і ваўкавыскі павятовыя соймікі ў студзені 1598 г. нават пратэставалі супраць такога частага склікання соймаў, бо гэта прыносіла значную шкоду шляхецкім маёнткам: AGAD. AR. Dz. II. Nr. 401. S. 1; Nr. 402. S. 4.

Спіс выкарыстаных крыніц

1ю Pałucki, W. Drogi i bezdroża skarbowości polskiej XVI i pierwszej połowy XVII wieku / W. Pałucki. - Wrocław, 1974.
2. Skarbowość w Polsce i jej dzieje za Stefana Batorego / Wyd. A. Pawiński. - Warszawa, 1881;
3. Wisner, H. Próby utworzenia skarbu stałego na Litwie / H. Wisner // Kwartalnik Historyczny. - 1982. - R. 89. - № 1. - S. 85-89.
4. Rzońca, J. Sejmy z lat 1597 i 1598 / J. Rzońca; Opolskie t-wo przyjacioł nauk. - Warszawa-Wrocław, 1989. - Cz. I. Bezowocny sejm z 1597 r.
5. Rzońca, J. Rzeczpospolita Polska w latach 1596-1599. Wybrane zagadnienia polityki wewnętrznej i zagranicznej / J. Rzońca // Wyższa szkoła pedagogiczna im. Powstańców Śląskich w Opolu. - Studia i monografie, 156. - Opole, 1990.
6. Filipczak-Kocur, A. Podatki Litewskie w świetle uchwał sejmowych (1587-1632) / A. Filipczak-Kocur // Acta Universitatis Wratislaviensis. - Nr. 945. - Historia LXVI. Studia z dziejów Rzeczypospolitej szlacheckiej. - Wrocław, 1988. - S. 113-132.
7. Filipczak-Kocur, A. Z dziejów litewskiego skarbu nadwornego za Zygmunta III Wazy / A. Filipczak-Kocur // Między Wschodem a Zachodem. Rzeczpospolita XVI - XVIII w. - Warszawa, 1993. - S. 77-86;
8. Filipczak-Kocur, A. Skarb litewski za pierwszych dwu Wazów. 1587-1648 // A. Filipczak-Kocur. - Wrocław, 1994.
9. Filipczak-Kocur, A. Skarbowość Rzeczypospolitej 1587-1648. Projekty-ustawy-realizacja // A. Filipczak-Kocur. - Warszawa, 2006.
10. Archiwum Domu Sapiehów wydane staraniem rodziny / Wyd. dr. A. Prochaska. - T. I (listy z lat 1585-1606). - Lwów, 1892.
11. Lepszy, K. Walka stronnictw w pierwszych latach panowania Zygmunta III / K. Lepszy. - Kraków, 1929.
12. Konopczyński, W. Liberum veto: studyum porównawczo-historyczne / W. Konopczyński. - Kraków, 1918.
13. Rachuba, A. Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569-1763 / A. Rachuba. - Warszawa, 2002.
14. Kempa, T. Mikołaj Krzysztof Radziwiłł «Sierotka» (1549-1616) wojewoda wileński / T. Kempa. - Warszawa, 2000.
15. Лаппо, И. И. Люблинская уния и третий Литовский статут / И. И. Лаппо // Журнал Министерства народного просвещения. - 1917. - № 5. - С. 89-150.
16. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. / Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. - Мн., 1989. - С. 118-119.
17. Жукович, П. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией (до 1609 г.) / П. Жукович. - Спб., 1901. - С. 85-89.
18. Wisner, H. Najjaśniejsza Rzeczpospolita. Szkice z czasów Zygmunta III i Władysława IV Wazy / H. Wisner. - Wydanie II. - Warszawa, 2001.
19. Wisner, H. Opinia szlachecka Rzeczpospolitej wobec polityki szwedzkiej Zygmunta III w latach 1587-1632 / H. Wisner // Zapiski Historyczne. - 1973. - T. 38. - Z. 2. - S. 12.
20. Спірыдонаў, М. Полаччына ў сярэдзіне XVI ст. / М. Спірыдонаў // Полацкія гістарычныя запіскі. - Т. 1. - 2004. - С. 10-15.
21. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией (далей - АВАК): В 39 т. - Вильна, 1865-1915. - Т. 8. - 1874.
22. Падалінскі, У. Грамадская думка шляхты Вялікага Княства Літоўскага канца XVI ст. (на прыкладзе соймавай кампаніі Рэчы Паспалітай 1595 г.) / У. Падалінскі // Спад чына. - 2008. - № 1. - С. 12-24.
23. Seredyka, J. Senatorowie Rzeczypospolitej na sejmach Zygmunta III Wazy (1587-1632) / J. Seredyka // Rozprawy z dziejów XVI i VII wieku. - Poznań, 2003.
24. Ragauskienė, R. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės kancleris Mikalojus Radvila Rudasis (Apie 1515-1584 m.) / R. Ragauskienė. - Vilnius, 2002.
25. Kempa, T. Urzędnicy i klienci Mikołaja Krzysztofa Radziwiłła Sierotki / T. Kempa. // Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia histo- rica. - Poznań, 2003. - T. IX.
26. Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1582-1696): spis / pod red. A. Rachuby; oprac. H. Lulewicz i A. Rachuba; Instytut historii PAN. - Warszawa, 2007.
27. Свяжынскі, У. М. «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага / У. М. Свяжынскі. - Мн., 1990.
28. Seredyka, J. Marszałkowie izby poselskiej za Zygmunta III Wazy / J. Seredyka // Władza i społeczeństwo w XVI i XVII w. Prace ofiarowane A. Mączakowi w sześćdziesątą rocznicę urodzin. - Warszawa, 1989.
29. Dyaryusze sejmowe roku 1597. W dodatkach: akta sejmikowe i inne odnoszące się do tego sejmu / Wyd. E. Barwiński. - Kraków, 1907.
30. Радаман, А. Інструкцыя Новагародскага сойміка паслам на Варшаўскі сойм 1598 г. / А. Радаман // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. - 2005. - № 2. - С. 97-109.
31. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
32. Volumina Constitutionum. - T. II (1550-1609), vol. 1 (1550-1585). - Warszawa, 2005
33. Volumina Legum. Przedruk źbioru praw staraniem XX. Pijarów w Warszawie od roku 1732 do roku 1782 wydanego: W 8 t. - Peters- burg, 1859-1860. - T. 2. - 1859.
34. Archiwum Główne Aktów Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów
35. Archiwum Domu Radziwiłłów. - Kraków, 1885.
36. AGAD. Archiwum Publiczne Potockich.
37. Российская национальная библиотека в Санкт-Петербурге
38. Biblioteka Miejska im. Raczyńskich w Poznaniu.

Дата паступлення ў рэдакцыю 12.06.2008.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX