Папярэдняя старонка: Пашкевіч Алесь

Дыскусія аб Грамадзе на ІІІ канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі 


Аўтар: Пашкевіч Алесь,
Дадана: 06-11-2010,
Крыніца: Пашкевіч А.В. Тэрытарыяльная ці нацыянальная? Дыскусія аб Грамадзе на ІІІ канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі // Гістарычны альманах. 2006. Т. 12. С. 163–170.

Спампаваць




Тэрытарыяльная ці нацыянальная?

Дыскусія аб Грамадзе на ІІІ канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі


ІІІ канферэнцыя КПЗБ, якая праходзіла з 5 па 18 студзеня 1926 г. ў Маскве - важная падзея ў гісторыі гэтай партыі. Яе правядзенне прыпала на адзін з вызначальных перыядаў развіцця камуністычнага руху ў міжваеннай Польшчы наогул і ў Заходняй Беларусі ў прыватнасці. Асноўнай праблемай, якая абмяркоўвалася падчас канферэнцыі, быў перагляд тактыкі партыі ў сувязі са змяненнем знешнепалітычнага курсу СССР. Папярэдняя, ІІ канферэнцыя КПЗБ, якая адбылася ў лістападзе 1924 г., вызначала курс на падрыхтоўку ўзброенага паўстання, што ва ўмовах пачатку 1926 г. ўжо не было актуальным. Значнае месца на ІІІ канферэнцыі займала таксама абмеркаванне ўнутранай сітуацыі ў КПЗБ ў сувязі з праблемай так званай "сэцэсіі" пад кіраўніцтвам М.Гурына і Старога.

Вялікае значэнне канферэнцыі абумовіла дастаткова шырокае яе асвятленне ў савецкай гістарыяграфіі заходнебеларускага рэвалюцыйнага руху [1]. Асабліва падкрэслівалася, што "яна нацэліла камуністаў Заходняй Беларусі на барацьбу за стварэнне адзінага фронту рабочага класа і рэвалюцыйнага саюза рабочых і сялян, за ўтварэнне рабоча-сялянскага ўраду" [2].

Трэба, аднак, адзначыць, што большасць даследчыкаў пры апісанні працы ІІІ канферэнцыі КПЗБ выкарыстоўвалі ў якасці крыніцы толькі выніковыя дакументы канферэнцыі, выдадзеныя адразу пасля яе заканчэння [3]. Пры гэтым абміналася ўвагай тое, што ў той час у камуністычнай партыі яшчэ дапускаўся адносны плюралізм поглядаў на тую ці іншую праблему. Гэта прыводзіла да працяглых дыскусіяў, падчас якіх кожны з дэлегатаў партыйнага мерапрыемства мог выказаць уласную думку, не заўсёды адпаведную думцы большасці партыі.

У пазнейшыя часы ў камуністычнай партыі запанавала, прынамсі вонкава, аднадумства. Усе важныя рашэнні прымаліся вузкім колам асобаў, а дэлегаты з'ездаў і канферэнцыяў проста іх легітымізавалі. У такіх умовах, натуральна, не магло быць і мовы пра доступ шырокай грамадскасці да матэрыялаў тых дыскусіяў, якія адбываліся ў ранейшыя часы. Менавіта гэтым можна растлумачыць той факт, што, нягледзячы на напісанне ў савецкія часы дастаткова вялікай колькасці прац, прысвечаных розным аспектам дзейнасці КПЗБ, а таксама выданне шэрагу дакументальных зборнікаў, стэнаграфічныя справаздачы ніводнага з паседжанняў з'ездаў, пленумаў ці канферэнцыяў КПЗБ па-сутнасці так і не былі ўведзеныя ў навуковы ўжытак. Дарэчы, у адрозненне ад Беларусі, у Польшчы пратаколы паседжэнняў ІV канферэнцыі Камуністычнай партыі Польшчы (КПП), фактычным працягам якой з'яўлялася III канферэцыя КПЗБ, былі апублікаваныя ўжо ў пачатку 1960-х гг., прытым на старонках афіцыйнага партыйнага часопіса [4].

Пасля распаду СССР і страты камуністамі ідэалагічнай манаполіі беларускія гісторыкі скарысталіся з магчымасці распачаць даследаванне многіх раней недазволеных тэмаў. У той самы час найбольш папулярныя да гэтага даследаванні камуністычнага руху ў Заходняй Беларусі аказаліся практычна згорнутымі, што выглядае не зусім апраўданым. Дзейнасць КПЗБ, безумоўна, аказвала вялікі ўплыў на ўсе сферы жыцця ў Заходняй Беларусі, таму пераасэнсаванне яе гісторыі з увядзеннем у навуковы ўжытак новых матэрыялаў на сучасным этапе проста неабходнае. Каштоўнай крыніцай сярод іншага з'яўляюцца і стэнаграфічныя справаздачы з паседжанняў розных кіраўнічых органаў партыі, сярод іх і справаздачы з паседжанняў ІІІ канферэнцыі КПЗБ.

Сярод іншых на гэтай канферэнцыі было ўзнятае і пытанне, датычнае створанай незадоўга перад гэтым Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Гэтай праблеме было адмыслова прысвечана адно з паседжанняў перад самым закрыццём канферэнцыі, вечарам 17 студзеня 1926 г. Дэлегатам патрабавалася вырашыць, які характар мусіць мець новаствораная легальная і ў перспектыве масавая арганізацыя: нацыянальны ці тэрытарыяльны? У першым выпадку Грамада рабілася арганізацыяй, якая гуртавала б толькі беларусаў, а паралельна з ёй на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічалі б падобныя арганізацыі для іншых народаў. Другі варыянт прадугледжваў існаванне Грамады як чыста тэрытарыяльнай арганізацыі, сябрамі якой маглі б быць прадстаўнікі "працоўных масаў" усіх нацыянальнасцяў, якія жылі ў Заходняй Беларусі.

Дыскусія аб Грамадзе на ІІІ канферэнцыі КПЗБ з'явілася лагічным працягам падобнай дыскусіі на жнівеньскай нарадзе 1925 г. ў Гданьску. На апошняй ішла гаворка пра будучыя праграму і статут БСРГ і ішла палеміка паміж прыхільнікамі радыкальнай праграмы, амаль не адрознай ад камуністычнай, і больш памяркоўнай, якая б дазваляла арганізацыі дзейнічаць легальна. Там у рэшце рэшт перамаглі прыхільнікі апошняга падыходу.

Дагэтуль пра прысвечаную Грамадзе дыскусію на ІІІ канферэнцыі КПЗБ коратка ўзгадваў толькі адзіны з яе ўдзельнікаў, які пакінуў успаміны - Мікалай Арэхва. Ён сведчыў, што асноўная палеміка разгарнулася ў справе назвы арганізацыі і адзначаў, што "за гэтай, здавалася б, фармальнай спрэчкай хавалася вельмі істотная праблема: адносіны да беларускага нацыянальнага пытання ў Польшчы. Працоўныя іншых нацыянальнасцяў Заходняй Беларусі маглі належаць да БСРГ, але сама гэта арганізацыя павінная была стаць формай развіцця магутнага беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы" [5]. Публікацыя стэнаграфічнай справаздачы з гэтага паседжання канферэнцыі дае магчымасць скласці больш глыбокае ўяўленне пра сутнасць тагачасных рознагалоссяў паміж лідэрамі заходнебеларускай кампартыі па адзначанай праблеме.

Акрамя таго, азнаямленне з публікуемымі матэрыяламі дазваляе наблізіцца да канчатковага вырашэння яшчэ адной навуковай праблемы: кім была сапраўды створаная Грамада? Ці яе стварылі беларускія нацыянальныя дзеячы, а пасля апанавалі камуністы, ці, наадварот, яе стварылі камуністы, а нацыянальныя дзеячы імкнуліся па-магчымасці выкарыстаць у сваіх мэтах? Тут варта звярнуць асаблівую ўвагу на сам характар дыскусіі: розныя дзеячы-камуністы выказвалі свае меркаванні, але ніхто не запрапанаваў даведацца думку на гэты конт афіцыйных кіраўнікоў Грамады. У той жа самы час на канферэнцыі неафіцыйна прысутнічаў старшыня БСРГ Браніслаў Тарашкевіч, які менавіта падчас яе быў прыняты ў камуністычную партыю. Ужо згаданы Арэхва сведчыў, што з удзелам Тарашкевіча адбылося яшчэ і звужанае паседжанне канферэнцыі, на якім абмяркоўваліся пытанні развіцця БСРГ, захавання яе легальнасці і забеспячэння партыйнага кіраўніцтва ёй. На жаль, пратакол гэтага паседжання пакуль не выяўлены.

Дакумент публікуецца паводле машынапісу стэнаграфічнай справаздачы, якая захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ), фонд 242-п, вопіс 1, справа 71, аркушы 422-427. Тэкст прыводзіцца на мове арыгінала ў адпаведнасці з правіламі сучаснай арфаграфіі.

Падрыхтоўка публікацыі,

прадмова і каментарыі

Алеся Пашкевіча


Дыскусія па пытанні аб Грамадзе (18-е паседжанне ІІІ канферэнцыі КПЗБ, 17 студзеня 1926 г., вечар)

Павел [Я.Лагіновіч] [1] : Настаивает на той редакции, которая принята в комиссии [2].

Шлемка [С.Мілер] [3]: Тов[арищ] Павел не прав. Я хочу тут защищать точку зрения большинства ЦК, почему мы не хотим превратить рабоче-крестьянскую Грамаду в экспозитуру [4] партии. Партия должна приспособиться к интересам и к условиям жизни крестьян. Мы должны направить крестьянские организации на революционный путь. Суть не в том, что мы превращаем Грамаду в рабоче-крестьянскую организацию, а в том, что, превращая Грамаду в территориальную организацию, она должна будет представлять собою те слои, которые представляет и партия, и она превратится в экспозитуру партии. Мы не можем делить по национальным признакам. Одно дело это наша партия, а другое - дать возможность крестьянству организоваться. Если вы выдвигаете территориальный момент, то Грамада может проиграть середняка и другие национальности, кроме белорусской. Нам выгоднее иметь на территории Белоруссии несколько партий, нам выгоднее, чтобы Грамада говорила интернациональным языком по отношению к польским рабочим и крестьянам. Может быть, через год можно будет объединить эти партии, а пока давайте свободно разворачиваться организационным стремлениям крестьянства.

Антось [Л.Родзевіч] [5]: В связи с мелкобуржуазным характером других крестьянских партий, организации белорусского крестьянства как раз выгоднее объединить все национальности на территории Зап[адной] Белоруссии. Если мы говорим, чтобы НПХ [6] постепенно влилась в состав Грамады, то выходит, что середняцкие слои останутся вне организации. Политически было бы выгоднее, чтобы Грамада была территориальной.

Адам [А.Славінскі] [7]: В начале, когда обсуждался этот вопрос, я был за то, чтобы рабоче-крестьянская Грамада была территориальной, но сейчас, продумав этот вопрос, я считаю, что мы не можем в настоящий момент быть убежденными в том, что не может быть такого кризиса, который бы удалил Грамаду от влияния нашей партии, или же ее могут совсем закрыть, как это было с союзом пролетариата города и деревни, и тогда мы останемся без легальной организации. Я считаю, что Грамада должна быть не территориальной, а национальной организацией, и тогда она будет иметь решающее влияние. Конечно, наряду с нею должны быть и другие организации. Когда партия займется работой среди литовцев, необходимо будет создать специальную литовскую организацию под руководством партии. Конечно, работу всех этих организаций партии придется координировать, но не нужно выбирать самый легкий путь.

Данило [К.Асіпік] [8]: Остановлюсь на некоторых фактах нашей работы. Если мы будем иметь несколько национальных организаций, то это только усилит развитие антагонизма между национальностями. Грамада должна быть только территориальной.

Петр [М.Арэхва] [9]: Наша партия должна стоять за белорусскую рабоче-крестьянскую Грамаду, а не какую-нибудь территориальную организацию. Суть создания белорусской рабоче-крестьянской Грамады в том, что мы до сих пор отражали социальное движение крестьян, но ничуть не национальный вопрос в Зап[адной] Белоруссии. Национальное движение находилось под руководством не нашим, а белорусской интеллигенции. Если мы даже в некоторых местностях руководили нац[иональным] движением крестьянства, так это было только в исключительных случаях, а вообще нам только казалось, что мы руководим нац[иональным] движением, фактически этого не было. Белорусский крестьянский союз [10] Яремича [11] и Рогули [12] является национальной организацией и стремится к овладению всем белорусским нац[иональным] движением. Мы до сих пор довольно прочно укрепились в социальном вопросе белорусского крестьянства, но ничего не сделали для того, чтобы овладеть нац[иональным] движением. Здесь т[оварищи] доказывают, что такое нац[иональное] движение идет вразрез интересам пролетариата, но мы должны нац[иональное] движение так увязать с интересами пролетариата, чтобы не принести ущерба пролетарскому революционному движению. И это мы можем сделать именно посредством белорусской рабоче-крестьянской Грамады. В Зап[адной] Белоруссии мы имеем белорусский вопрос, а не литовский и польский, и мы должны отражать именно белорусский нац[иональный] вопрос. Это, т[оварищи], не национализм, а правильное понимание нац[ионального] вопроса. Белорусская Грамада не закрывает доступа литовским и польским крестьянам, и такой опасности нет. Сознательные литовские и польские крестьяне будут объединяться в белорусской Грамаде и для них даже не будет страшен лозунг оторвания Зап[адной] Белоруссии от Польши. НПХ должна развиваться в Зап[адной] Белоруссии наравне с Белорусской Грамадой, потому что Грамада еще слаба и, пока она не окрепнет, очень желательно существование НПХ.

Макс [А.Розеншайн] [13]: Я считаю, что здесь внесли во время дискуссии путаницу. У нас нац[иональный] вопрос разделяется на две части: первая - это полный демократизм для всех наций, а второе - объединение при классовом расслоении всех наций. Мы боремся не за национальную культуру, а за интернациональную классовую культуру, и неправилен взгляд тех т[оварищей], которые стремятся к созданию национальных организаций. Белорусская Грамада должна быть не нац[иональной], а территориальной организацией; она должна охватывать в своих рядах не только белорусское крестьянство, но и польское, и литовское. Название, конечно, никто не хочет менять и это никому не нужно. Необходимо только указать, что это революционная крестьянская организация, а не национальная. Когда мы создаем эту организацию мы, должны ее толкнуть на правильный путь, не на путь нац[иональной] организации, а именно на путь единой организации по классовому принципу. Здесь т[оварищ] Петр указал, что в нее должны войти поляки и литовцы, а если так, так в чем же дело, ведь названия никто менять не будет. Но, одновременно с тем, не нужно нам указывать, что она является территориальной организацией.

Артур [Л.Аранштам] [14]: Я здесь формулировал точку зрения нашего ЦК. Вопрос не в том, будет ли Грамада интернациональной или национальной организацией. Конечно, такое положение касается не всех партий. Партия наша, как коммунистическая партия, она интернациональная, но она ставит своей задачей руководство мелкобуржуазным национальным крестьянством. Мы сейчас разрешаем, т[оварищи], национальный вопрос. Мы должны указать, как мы должны руководить этим национальным движением, и мы говорим, что руководить мы сможем только путем создания национальной революционной крестьянской организации на основе союза с пролетариатом и под руководством компартии. Если вы помните, т[оварищи], что такая же формулировка выражена в резолюции КПП. Мы не стремимся изменять нац[ионального] движения Зап[адной] Белоруссии, а стремимся только придать этому движению пролетарский характер.

Павел: Здесь наговорили столько глупостей, что трудно на них отвечать. Я, конечно, отстаиваю свою формулировку. Здесь т[оварищи] указывали, что мы стремимся создать мелкобуржуазную национальную организацию, а нам главным образом нужно стремиться только к созданию крестьянской организации. Меня удивляет, что т[оварищи] на комиссии ничего не говорили и только сейчас выезжают с какой-то новой точкой зрения, в особенности это касается т[оварища] Петра. Он ни на пленуме, ни на комиссии ничего об этом не говорил. Тов[арищ]. Шлемка здесь старался доказать, что если белорусская Грамада не будет нац[иональной] организацией, так она переменится в экспозитуру партии и полиция ее закроет. Это детские аргументы. По-моему, если белорусская организация будет нац[иональной] организацией, так ее еще скорее закроют. Вы сегодня стоите за белорусскую Грамаду, а если завтра ее закроют - тогда литовскую Грамаду и т. д. Здесь т[оварищ] Петр старался доказать, что если Яремич и Рогуля создают национальные организации, так мы должны с ними конкурировать посредством таких же организаций. И вообще, т[оварищ] Петр здесь наговорил таких глупостей, каких я от него никогда не ожидал. Дальше он говорит, что мы до сих пор не руководили нац[иональным] движением, а посему надо создать нац[иональные] организации. Этого, т[оварищи], я уже совсем не понимаю. Дальше он старался доказывать, что мы должны ориентироваться только на белорусских крестьян. Но, по-моему, мы должны говорить не только от имени белорусских крестьян, а от имени всего крестьянства, что кажется для нас ясным, как шоколад ( голос с мест: «Именно как шоколад»). Но т[оварищ] Петр говорит, что в белорусскую грамаду, хотя она и будет национальной грамадой - в нее могут войти и литовцы и поляки, но вы ведь сами не замечаете, что созданием нац[иональной] организации вы классовое единство исключаете. Названия здесь никто не хочет менять, но если эта организация будет указывать свой нац[иональный] характер, так, кроме белорусов, никто в нее не войдет. И поэтому я настаиваю на том, чтобы принять мою формулировку.

Председ[атель] [15] : Слово для справки имеет т[оварищ] Петр.

Петр: Я не выступал на пленуме и комиссии потому, что никто не выступал на пленуме, и я начинать дискуссии не хотел. А на комиссии совсем не так ставился этот вопрос, как сейчас старается доказать т[оварищ] Павел. На комиссии я вполне был согласен с данной раньше формулировкой, но так как т[оварищ] Артур здесь поднял еще раз этот вопрос, так я был вынужден здесь выступить.

Председ[атель]: Слово для справки имеет тов[арищ] Макс.

Макс: Я хочу здесь дать справку т[оварищу] Артуру. Моя справка это цитата из Ленина (читает) [16], ( во время читки шум и крики. Петр: «Я протестую против такого применения Ленина, это безобразие»).

[Председатель]: Слово имеет т[оварищ] Павел.

Павел: Я здесь должен указать, что Петр исковеркал дискуссию на ЦК; я никогда не ставил так вопрос, как здесь указал т[оварищ] Петр, что я предлагал назвать Грамаду не белорусской, а Зап[адной] Белоруссии.

Артур: Я должен здесь дать официальную справку, что на ЦК предлагали не называть Грамаду белорусской, а только рабоче-крестьянской Грамадой. Но когда представитель Грамады указал, что они уже давно называются белорусской рабоче-крестьянской Грамадой, так мы с этим названием согласились.

Павел: Я здесь должен сказать, что некоторые т[оварищи] стараются здесь фальшиво представить постановку этого вопроса на заседании ЦК. Я предлагал, чтобы эта организация была территориальной, но никогда не предлагал, чтобы она называлась рабоче-крестьянской Грамадой Зап[адной] Белоруссии.

Председ[атель]: Слово для формального предложения имеет тов. Шнейдер.

Шнейдер [17]: Товарищи, здесь многие не ориентируются еще в этом вопросе, а посему я предлагаю голосование по этому вопросу перенести на завтра.


Голосованием предложение т[оварища] Шнейдера отклонено.


Артур: Приступаем к голосованию. Кто за предложение комиссии? 10 «за». Кто за предложение, чтобы Грамада была белорусской национальной революционной организацией? 5 т[оварищей]. Кто воздержался? 3 т[оварища]. А посему я считаю принятым предложение Комиссии. Сейчас будем голосовать резолюцию в целом.

Принята единогласно.

Председ[атель]: Следующее заседание начнется завтра в час дня.



[1] Асабліва падрабязна ІІІ канферэнцыя КПЗБ разглядалася ў выданні «Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921-1939 гг.)», под ред. А.Н.Мацко и В.Е.Самутина, Минск, 1966, с. 116-120, а таксама ў манаграфіі Т.Ю. Глінскай «КПЗБ - руководитель освободительной борьбы трудящихся Западной Белоруссии, 1924-1928 гг.», Минск, 1965, с. 96-100.

[2] Полуян В.А., Полуян И.В. Революционное и национально-освободительное движение в Западной Белоруссии в 1920-1939 гг. Минск, 1962. С. 86.

[3] Постановления III Конференции Коммунистической партии Западной Белоруссии. Вильно, 1926; Тезисы о политической ситуации и задачах партии, принятые IV конференцией КПП и III конференцией КПЗБ. Вильно, 1926.

[4] Protokoły IV Konferencji Komunistycznej Partii Polski (1925 r.) // Z Pola Walki. 1961. Nr. 1. S. 81-108; Nr. 2. S. 90-143; Nr. 3. S. 162-211; 1962. Nr. 2. S. 97-171; Nr. 3. S. 100-150.

[5] Орехво Н. С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983. С. 81.



[1] Лагіновіч Язэп (Корчык Павел) - адзін з лідэраў заходнебеларускага камуністычнага руху, з 1925 г. палітычны сакратар ЦК КПЗБ, прадстаўнік ЦК КПЗБ у ЦК КПП.

[2] Праект камісіі прадугледжваў тэрытарыяльны характар БСРГ. Сам Я.Лагіновіч выказаў сваю асабістую думку на гэты конт яшчэ на ранішнім паседжанні таго ж дня: «По-моему, она должна являться территориальной, охватывая все национальности, которые проживают в Зап[адной] Белоруссии. Но существование в Западной Белоруссии наряду с Грамадой НПХ создает сумбур среди крестьян. Конференция должна высказаться за то, чтобы все организации НПХ Зап[адной] Белоруссии перешли в Грамаду, а перед НПХ стоят и так большие задачи, а именно: завоевание крестьянских масс в Польше и существование таких двух организаций в Зап. Белоруссии является ненормальным явлением. Конечно, что этот переход НПХ в Грамаду должен происходить очень осторожно и медленно и мы здесь срока не указываем» (НАРБ, ф. 242-п, воп. 1, спр. 70, а. 278).

[3] Мілер Саламон (1889-1937) - адзін з лідэраў КПЗБ, з 1926 г. сябар Бюро ЦК КПЗБ.

[4] Экспазітура - прадстаўніцтва, аддзяленне (ад пол. ekspozytura).

[5] Родзевіч Леапольд (1895-1938?) - заходнебеларускі паэт і драматург, актывіст КПЗБ, з 1925 г. - рэдактар друкаванага органа КПЗБ - газеты "Чырвоны сьцяг".

[6] НПХ (Niezależna Partja Chłopska), Незалежная сялянская партыя - радыкальная сялянская арганізацыя, якая дзейнічала ў Польшчы ў 1924-1927 гг.

[7] Славінскі Адам (1885-1937) - польска-расійскі камуністычны дзяяч, у 1924-1928 гг. прадстаўнік КПЗБ пры ЦК КП(б)Б.

[8] Дадатковых звестак не выяўлена.

[9] Арэхва Мікалай (1902-1990) - адзін з лідэраў заходнебеларускага камуністычнага руху, з 1925 г. сакратар Віленскага акруговага камітэта КПЗБ, сябар ЦК КПЗБ.

[10] Беларускі сялянскі саюз (БСС) - заходнебеларуская арганізацыя, створаная ў лістападзе 1925 г., кіраўнікі якой падкрэслівалі супярэчнасць інтарэсаў сялянства і гарадскога пралетарыяту.

[11] Ярэміч Фабіян (1891-1958) - заходнебеларускі нацыянальны дзяяч, у 1922-1935 гг. пасол сейма, адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў БСС.

[12] Рагуля Васіль (1879-1955) - заходнебеларускі нацыянальны дзяяч, у 1922-1927 гг. пасол сейма, адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў БСС.

[13] Розеншайн Абрам (1898-1937) - адзін з лідэраў заходнебеларускага камуністычнага руху, сябар ЦК КПЗБ.

[14] Аранштам Лазар (1896-1939) - адзін з лідэраў заходнебеларускага камуністычнага руху, з 1924 г. сакратар ЦК КПЗБ.

[15] Старшынёй на паседжанні быў Л.Аранштам (Артур).

[16] Цытата ў тэксце стэнаграмы адсутнічае.

[17] Дадатковых звестак не выяўлена.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX