Папярэдняя старонка: Смалянчук A.Ф.

Гародня Х - ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам 


Дадана: 12-10-2016,
Крыніца: Гародня, 2014.

Спампаваць




ГАРОДНЯ Х - ХХ стст.

Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам

Пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук А.Ф. Смаленчука

Гародня 2014


ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА
прысвячаецца той Гародні, якой мы ганарымся.
Дзякуем усім, хто з намі.

"Гародня Х - ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам" - чарговае выданне кніжнай серыі "ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА".
З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга "Гародня Х - ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам" яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый. Аўтары паставілі перад сабой мэту не толькі паказаць уласнае разуменне падзеяў, але і ўзаемна ўшанаваць польскі і беларускі ўнёсак у развіццё Гародні. Адначасова належная ўвага ў кнізе нададзена гарадзенскай габрэйскай суполцы, якая была значным дэмаграфічна-эканамічным чыннікам Гародні ад сярэднявечча да ХХ ст. Кніга складаецца з арыгінальных тэкстаў, створаных адмыслова для гэтай кнігі і ўкладзеных у чатыры раздзелы: "Х - XV стст. Горад рыцараў, дойлідаў і гандляроў"; "XV - XVIIIстст. Каралеўскі горад пад Магдэбургскім правам"; "Канец XVIII - пачатак ХХ ст. Горад супраць Імперыі"; "ХХ стагоддзе. Змаганне за горад".

Аўтары:
Пшэмыслаў Баравік
Юры Гардзееў
Аляксандр Ерашэвіч
Аляксандр Краўцэвіч
Ян Ежы Мілеўскі
Андрэй Павач
Аляксандр Радзюк
Вольга Сабалеўская
Віктар Саяпін
Аляксандр Смалянчук (рэдактар)
Вячаслаў Швед

Кіраўнік рабочай групы: Павал Мажэйка
Карэктура: Вераніка Курсевіч
Дызайн і падрыхтоўка да друку: Ян Паўлёнак

ISBN 978-83-7893-160-7

Змест

Прадмова (Аляксандр Смалянчук) ... 7

Спіс скарачэнняў ...10

Х - XV СТСТ. ГОРАД РЫЦАРАЎ, ДОЙЛІДАЎ І ГАНДЛЯРОЎ.

Летапісны Горадзен і яго археалагічнае даследаванне (Аляксандр Краўцэвіч) ... 13

Гарадская прастора ў ХІ - XVI стст. (Аляксандр Краўцэвіч) ... 25

Гарадзенская архітэктурная школа ХІІ ст. (Аляксандр Краўцэвіч) ... 35

Гародня і пачатак Вялікага Княства Літоўскага (Аляксандр Краўцэвіч) ... 40

Фарпост Літвы (Аляксандр Краўцэвіч) ... 43

На схіле сярэднявечча (Аляксандр Краўцэвіч) ... 46

З'яўленне габрэйскай суполкі (Вольга Сабалеўская) ... 48

XV - XVIII СТСТ. КАРАЛЕЎСКІ ГОРАД ПАД МАГДЭБУРГСКІМ ПРАВАМ.

Асаблівасці гарадскога права (Юры Гардзееў) ... 55

Гарадзенскія парафіі (Пшэмыслаў Баравік) ... 68

Горад і палітычнае жыццё краіны (Юры Гардзееў) ... 80

Гарадская прастора ў XVI - XVIII стст. (Юры Гардзееў) ... 92

Вёскі гарадзенскіх месцічаў і паселішчы замкавай юрыдыкі (Пшэмыслаў Баравік) ... 104

Гаспадарчае жыццё і камунальная гаспадарка (Юры Гардзееў) ... 111

Гарадзенскія таргі і кірмашы. Гарадскія фінансы (Пшэмыслаў Баравік) ... 119

Гарадніца і пераўтварэнні Антонія Тызенгаўза (Юры Гардзееў) ... 130

Гарадзенскі кагал у XVI - XVIII стст. (Вольга Сабалеўская) ... 138

КАНЕЦ XVIII - ПАЧАТАК ХХ СТ. ГОРАД СУПРАЦЬ ІМПЕРЫІ.

Падзенне Рэчы Паспалітай: бяссілле і змаганне (Аляксандр Ерашэвіч, Вячаслаў Швед) ... 153

Гародня ў час напалеонаўскіх войнаў (Аляксандр Ерашэвіч) ... 176

Жыццё горада ў першай трэці ХІХ ст. (Вячаслаў Швед) ... 193

Гарадзенцы versus улада (Аляксандр Радзюк) ... 208

Горад і гарадзенцы ў 30-50 я гады ХІХ ст. (Аляксандр Радзюк) ... 220

Мяцежны горад (Аляксандр Смалянчук) ... 238

Гаспадарчы і культурніцкі рэванш (Аляксандр Смалянчук) ... 258

Час пераменаў. 1914 - 1921. (Аляксандр Смалянчук) ... 283

Габрэйскі квартал губернскага горада (Вольга Сабалеўская) ... 303

ХХ СТАГОДДЗЕ. ЗМАГАННЕ ЗА ГОРАД

У польскай дзяржаве (Андрэй Павач ... 331

Габрэйская суполка і жыццё горада (Вольга Сабалеўская) ... 357

Паміж чырвонай зоркай і свастыкай (Ян Ежы Мілеўскі) ... 370

Жыццё і смерць гарадзенскага гета (Вольга Сабалеўская) ... 395

Ад аднаўлення да пабудовы "светлай будучыні" (Віктар Саяпін) ... 408

Нязгодныя або за фасадам "савецкага раю" (Аляксандр Смалянчук) ... 438

"Выгнанне з раю" або Перабудова другой паловы 80-х гг. (Аляксандр Смалянчук) ... 467

ГОРАД ЯК МЕСЦА ПАМЯЦІ (Аляксандр Смалянчук) ... 483

Бібліяграфія ... 498

Аўтары ... 510


Кніга ў PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX