Вярнуцца: Смалянчук A.Ф.

Гарадзенскія "мяцежнікі"


Аўтар: Смалянчук Алесь,
Дадана: 20-03-2011,
Крыніца: Смалянчук Алесь. Гарадзенскія “мяцежнікі” // ARCHE №12. 2010. C. 174-185.

Спампаваць




Французскі гісторык Марк Блок калісьці трапна ахарактарызаваў гісторыю як навуку пра чалавека ў часе. На жаль, айчынная гістарыяграфія з большага ігнаравала гэтага чалавека. Асноўная ўвага традыцыйна надавалася палітычным, эканамічным, культурным і канфесійным падзеям, у якіх часцяком дамінаваў пэўны ідэалагічны канструкт ці сацыяльная функцыя (сацыяліст, памешчык, рэвалюцыянер, асветнік і г.д.). Зразумела, што пры гэтым нашае веданне мінулага звужалася і пераставала быць сапраўды гістарычным…

Такім самым аказаўся і лёс паўстання "За вольнасць нашу і вашу!" у гістарычнай навуцы. Сёння мы ведаем з дзесятак імёнаў ягоных правадыроў на чале з славутым Кастусём Каліноўскім, і гэтае веданне праецыруем на ўсё паўстанне і ўсіх ягоных удзельнікаў. Між тым нават К.Каліноўскі ў многіх даследаваннях выглядае хутчэй сімвалам сучаснай беларускасці, чым жыхаром сярэдзіны ХІХ ст.

Кім жа былі тыя, хто адгукнуўся на заклік Каліноўскага і ягоных паплечнікаў і пайшоў у паўстанцкія атрады, каб змагацца за вольнасць, здабываць лепшую долю свайму краю і свайму народу?

Убачыць гэтых людзей дазваляюць архіўныя зборы Беларусі. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Горадні захаваліся матэрыялы Гарадзенскай ваенна-следчай камісіі. Сярод іх спіс мясцовых "мяцежнікаў", якія знаходзіліся пад следствам у перыяд з 10 лютага па 1 верасня 1863 г. і былі заняволены ў гарадзенскім турэмным замку. Гэты спіс дапамагае ўбачыць Чалавека паўстання, убачыць таго, хто ў большасці даследаванняў ніколі не выходзіць з ценю Кастуся Каліноўскага, Валерыя Урублеўскага, Зыгмунта Серакоўскага ды іншых правадыроў.

Спіс таксама ўтрымлівае звесткі па арыштаваных, якія дазваляюць зрабіць пэўныя высновы адносна характару паўстання на Гарадзеншчыне. У прыватнасці, можна адзначыць адносна высокую долю сялянства (22,3%) сярод тых, хто быў прыцягнуты да адказнасці Гарадзенскай ванна-следчай камісіяй. Відавочна, што сяляне Гарадзеншчыны у параўнанні з сялянствам іншых рэгіёнаў Беларусі і Літвы больш актыўна падтрымалі паўстанне. Магчыма, да гэтага прычынілася агітацыя "Мужыцкай праўды", а таксама блізкасць межаў ахопленага паўстаннем Каралеўства Польскага.

Галоўнай сілай паўстання і тут была шляхта (цікава, што пісары Ваенна-следчай камісіі адрознівалі "дваранаў" ад "шляхціцаў"). Прадстаўнікі гэтага саслоўя складалі сярод арыштаваных 48,6%. Прычым, сярод "мяцежнікаў" аказалася 13 прадстаўнікоў мясцовага чынавенства - ад калежскага асэсара да надворнага радцы (!). Мяшчане складалі 7,4%, а духавенства было прадстаўлена толькі двума каталіцкімі ксяндзамі.

Геаграфія "мяцежнікаў" была даволі шырокай, але выразна дамінавала Горадня (41) і Гарадзенскі павет (11). З іншых паветаў найбольш бунтарскімі аказаліся Беластоцкі пав. У Гарадзенскай губ. і Лідскі пав. у Віленскай губ. Самай значнай падзеяй паўстання ў Горадні стала спроба захвату цягніка групай "мяцежнікаў" на чале з начальнікам чыгуначнай станцыі Кульчыцкім 2 сакавіка 1863 г. Частка групы здолела пакінуць Горадню, але большасць апынулася ў турэмным замку. У Спісе фігуруюць 42 удзельніка "хваляванняў" 2 сакавіка. Сярод іх звяртае на сябе ўвагу гарадзенская моладзь. У першую чаргу, гэта гімназісты (усяго 14) разам з настаўнікам гімназіі Станіславам Навакоўскім. Дарэчы, паводле Спіса, малодшаму ўдзельніку паўстання было 15 гадоў, а старэйшаму - 75. Сярэдні ўзрост арыштаваных склаў каля 32 гадоў.

Найбольш вядомым "ваенным злачынцам" з Спісу арыштаваных быў адстаўны штабс-капітан Станіслаў Завістоўскі, які камандаваў паўстанцкім атрадам. Ён быў дастаўлены ў гарадзенскую турму 18 чэрвеня. У той жа дзень (!) яго справу прадставілі Ваеннаму губернатару. Канчаткова лёс С.Завістоўкага вызначыў Камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі. 10 ліпеня 1863 г. паўстанец быў расстраляны ў Ваўкавыску [1].

Не ўсе з арыштаваных здолелі з годнасцю вытрымаць выпрабаванні лёсу і ўмовы зняволення. Удзельнікі "хваляванняў" 2 сакавіка на гарадзенскай чыгунцы Адольф Кашуба (16 гадоў) і Юзаф Гамуліцкі (18 гадоў) далі паказанні, паводле якіх да адказнасці былі прыцягнутыя 8 чалавек. Дарэчы, следства па іх справе цягнулася амаль 2 месяцы. Матэрыялы следства Камісія прадставіла Ваеннаму губернатару Горадні толькі 30 красавіка. У той жа час тэрмін следства для большасці арыштаваных складаў 1-2 тыдні.

Месяцам найбольшых рэпрэсій стаў сакавік, калі 48 чалавек апынулася пад следствам (для параўнання адзначым, што ў траўні іх было толькі 6). У ліпені з 29 арыштаваных восем чалавек апынуліся ў турме па даносу "немца Рашпіхлера" (так у тэксце). Наогул, большасць арыштаваных прымалі непасрэдны ўдзел у паўстанні, але каля 30 асобаў утрымліваліся ў заняволенні з фармулёўкай "па падазрэнні".

Таксама, неабходна адзначыць прысутнасць у гэтым спісе жанчын і дзяўчатаў, сярод якіх вылучаюцца постаці трох сясцёр Схалястыкі, Леакадыі і Камеліі Германавічуўнаў з пазначэннем "дачкі уніяцкага святара". Вельмі цікавая прыпіска, асабліва, калі прыгадаць, што уніяцкая царква была афіцыйна зліквідаваная расійскімі ўладамі ў 1839 г.

Месцам заняволення "ваенных злачынцаў" стаў гарадзенскі турэмны замак, які не быў належным чынам падрыхтаваны да прыёму вялікай колькасці арыштантаў. Умовы ўтрымання заняволеных былі вельмі цяжкімі. Даследчык гісторыі гарадзенскай турмы Вячаслаў Лісіцын сцвярджае адсутнасць каналізацыі і ацяплення на пачатку 60-х гг. ХІХ ст. Таксама адсутнічалі або былі моцна пашкоджаныя драўляныя падлогі. Гэта стварала вялікія праблемы, тым больш, што былі забароненыя ўсе перадачы арыштаваным па справе паўстання. Яны не мелі магчымасці атрымліваць цёплае аддзенне або прадукты харчавання. У многіх камерах адсутнічала шкло ў вокнах, і адміністрацыя вырашыла гэтую праблему з дапамогай дошак. У выніку можна казаць пра адсутнасць вентыляцыі. Сур'ёзнай праблемай была вада. Турма не мела свайго калодзежу, і воду дастаўлялі ў бочках з Нёмана. Яе санітарны стан быў вельмі кепскім [2].

Вялікая колькасць арыштаваных у 1863 г. прымусіла шукаць новыя турэмныя памяшканні. Улады паспрабавалі вырашыць праблему, ператварыўшы ў турму гарадзенскі "Стары замак". Умовы атрымання заняволеных у Замку былі таксама даволі цяжкімі.

Спіс Гарадзенскай ваенна-следчай камісіі ўтрымлівае 148 прозвішчаў. Некаторыя з іх выклікаюць пэўныя сумненні ў дакладнасці напісання. Наогул, параўнанне почыркаў дазваляе сцвярджаць, што Спіс складалі прынамсі тры пісары.

Нягледзячы на верагодныя недакладнасці Спісу, ён знаёміць нас з гарадзенскімі "мяцежнікамі", даносіць атмасферу паўстання, заключанага ў турэмныя казематы. Спіс стварае унікальную магчымасць убачыць постаці "другога плана", якія неслі на сабе асноўны цяжар змагання і без якіх ні самое паўстанне, ні ягоныя правадыры ніколі б не сталі гонарам беларускай гісторыі.


Спіс асобаў, прыцягнутых да следства Гарадзенскай ваенна-следчай камісіяй з 10 лютага па 1 верасня 1863 г.[3]

Імя, прозвішча

Узрост

Пасада, саслоўная прыналежнасць

Падстава для арышту, дата заняволення

1

Антон Блажэеўскі

28

калежскі сакратар, чыноўнік Гарадзенскага "Приказа общественного призрения"

падчас ператрусу знайшлі "билеты с символическими знаками"; з 31 студзеня 1863 г.

2

Войцах Рачыньскі

18

сын чыноўніка Полацкай гарадской паліцыі

падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі і падробцы пашпарта; з 10 лютага 1863 г.

3

Фадзей Гадлеўскі

-

ксёндз-настаяцель Сакалянскай парафіі

падазрэнне ў "подстрекательстве крестьян к метежу"; з 10 лютага 1863 г.

4

Юзаф Клапатоўскі

38

упраўляючы маёнткам графа Валовіча, дваранін Плоцкай губ.

Падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі, супрацьдзеянне рэкруцкаму набору і "нарушения покоя мирных жителей"; з 21 лютага 1863 г.

5

Войцах Якубельскі

32

бургамістр мяст. Сапоцкіна, дваранін Августоўскай губ.

Падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі, супрацьдзеянне рэкруцкаму набору і "нарушения покоя мирных жителей"; з 21 лютага 1863 г.

6

Віктар Маеўскі

46

Мешчанін Аўгустоўскай губ.

Падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі, супрацьдзеянне рэкруцкаму набору і "нарушения покоя мирных жителей"; з 21 лютага 1863 г.

7

Антон Недзвецкі

51

дваранін Аўгустоўскай губ.

Падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі, супрацьдзеянне рэкруцкаму набору і "нарушения покоя мирных жителей"; з 21 лютага 1863 г.

8

Антон Грабоўскі

18

Дваранін Варшаўскай губ.

Падазрэнне ў кантактах з паўстанцамі, супрацьдзеянне рэкруцкаму набору і "нарушения покоя мирных жителей"; з 21 лютага 1863 г.

9

Юзаф Гамуліцкі

18

Дваранін Гарадзенскай губ.

за намер 2 сакавіка выехаць з Горадні на цягніку дзеля далучэння да "метежников" пад началам загадчыка Гарадзенскай станцыі чыгункі Кульчыцкага; з 5 сакавіка 1863 г.

10

Іпаліт Зуброўскі

55

Памешчык Гарадзенскай губ.

за "подстрекательство Гомулицкого к участию в метеже"; з 5 сакавіка 1863 г.

11

Адольф Кашуба

16

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "волнениях" 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.

12

Восіп Кашуба

18

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "волнениях" 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.

13

Станіслаў Рамбіцкі

17

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "волнениях" 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.

14

Іван Казімірскі

39

Бухгалтар Гарадзенскай Палаты дзяржаўнай маёмасці

Падазрэнне ва ўдзеле ў хваляваннях. Гамуліцкі бачыў за чытаннем брашураў "возмутительного содержания"

15

Антон Галконд

21

Чыноўнік Гарадзенскай Палаты дзяржаўнай маёмасці

за ўдзел у "волнениях" 2 сакавіка; з 2 сакавіка 1863 г.

16

Восіп Кандзінскі

17

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

17

Іван Жук

19

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

18

Юліян Пушкарэвіч

20

Сын краўца

Паводле паказанняў Кашубы, што атрымліваў "Хорунгвь свободы"; з 21 сакавіка 1863 г.

19

Казімір Самулінскі

21

"Письмоводитель" мірового посредніка Шаптыра

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

20

Казімір Талочка

26

Чыноўнік Гарадзенскага дэпутацкага сходу

За ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка, "взят на месте происшествия, ранен штыком в правое плечо"; з 5 сакавіка 1863 г.

21

Вікенці Жукоўскі

18

Сын адстаўнога шэраговага

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

22

Адольф Шмідт

28

Аптэкар у Горадні

Удзел у "метеже"; з 20 сакавіка 1863 г.

23

Вільгельм Грабавецкі

27

"Письмоводитель" канторы Друскеніцкіх мінеральных водаў

за "подстрекательство Гомулицкого к участию в метеже"; з 5 сакавіка 1863 г.

24

Станіслаў Куроўскі

19

ураджэнец Люблінскай губ.

За ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 8 сакавіка 1863 г.

25

Фёдар Ружко

32

прускі паддданы, ахоўнік чыгункі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

26

Казімір Крэвень

-

селянін Сакольскага пав., рабочы чыгункі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

27

Іван Філістовіч

23

селянін Вілейскага пав., рабочы чыгункі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

28

Іван Жмайловіч

41

дваранін Кобрынскага пав.

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

29

Юліян Краскоўскі

25

служачы пры чыгунцы, дваранін Гарадзенскай губ.

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

30

Георгі Краскоўскі

17

служачы пры чыгунцы, дваранін Гарадзенскай губ.

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

31

Баляслаў Ізбіцкі

34

калежскі рэгістратар, служачы Гарадзенскага Губернскага праўлення

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка разам з Ю.Краскоўскім; з 5 сакавіка 1863 г.

32

Антон Багатырэвіч

17

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

33

Аўгуст Шэршыновіч

19

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

34

Кліменці Ізбіцкі

14

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

35

Антон Квяткоўскі

18

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

36

Станіслаў Крэйбіх

18

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

37

Аляксандр Букраба

20

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

38

Антон Ржажнецкі

18

Былы вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 15 сакавіка 1863 г.

39

Станіслаў Шантыр

23

Дваранін Гарадзенскай губ.

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 16 сакавіка 1863 г.

40

Уладзімір Баршчыўскі

20

Вучань аптэкара

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка (паказанні Гамуліцкага); з 16 сакавіка 1863 г.

41

Юліян Баяроўскі

29

Чыноўнік Гарадзенскай грамадзянскай палаты

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка (паказанні Гамуліцкага); з 15 сакавіка 1863 г.

42

Антон Семашка

22

Былы вучань Гарадзенскай Гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка (паказанні Гамуліцкага); з 5 сакавіка 1863 г.

43

Станіслаў Блашынскі

23

Друкар Гарадзенскага губернскага праўлення

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка (паказанні Гамуліцкага); з 15 сакавіка 1863 г.

44

Карл Янкоўскі

30

Друкар Гарадзенскага губернскага праўлення

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

45

Адольф Шыдлоўскі

20

Чыноўнік Гарадзенскага губернскага праўлення

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

46

Януары Гартунг

18

Вучань Гарадзенскай гімназіі

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

47

Восіп Высоцкі

23

Чыноўнік канцылярыі начальніка Гарадзенскай губ.

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

48

Міхайла Высоцкі

22

Чыноўнік Гарадзенскай палаты дзяржаўных маёмасцяў

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

49

Генрых Далянскі

22

Былы студэнт Пецярбургскага універсітэту

за ўдзел у "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

50

Станіслаў Навакоўскі

28

Настаўнік Гарадзенскай гімназіі

за "подговор" да паўстання; з 16 сакавіка 1863 г.

51

Уладзіслаў Пачэбут

25

Памешчык Ваўкавыскага пав.

па падазрэнню ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

52

Дам Пржыбылко

19

Тэлеграфіст Гарадзенскага чыгуначнага вакзала

па падазрэнню ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

53

Станіслаў Развадоўскі

19

Вучань аптэкара

па падазрэнню ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

54

Іван Эйслер

21

Вучань аптэкара

па падазрэнню ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

55

Любамір Ястржэмбскі

32

Служачы чыгункі

па падазрэнню ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

56

Леан Ястржэмбскі

17

Служачы чыгункі

па падазрэнню ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 5 сакавіка 1863 г.

57

Адам Мазюн

40

Селянін Гарадзенскага пав.

за падбухторванне да паўстання сялян в. Парэчча; з 29 красавіка 1863 г.

58

Матвей Мазюк

42

Селянін Гарадзенскага пав.

за падбухторванне да паўстання сялян в. Парэчча; з 29 красавіка 1863 г.

59

Каспер Залескі

18

Шляхціц Астраленскага пав.

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

60

Людвік Казлоўскі

26

Селянін Аўгустоўскай губ.

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

61

Сямён Круповіч

51

Аднадворац Лідскага пав. Віленскай губ.

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

62

Дамінік Тароніс

51

Селянін Лідскага пав. Віленскай губ.

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

63

Антон Бартгрыевіч

30

Селянін Лідскага пав. Віленскай губ.

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

64

Валерыян Лазавіцкі

25

Аднадворац Гарадзенскага пав.

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

65

Ян Вільберг

18

Селянін Лідскага пав. Віленскай губ.

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

66

Матвей Адашкевіч

44

Селянін Гарадзенскага пав.

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

67

Восіп Зуброўскі

25

Селянін Гарадзенскага пав.

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

68

Канстанцін Талочка

25

Дваранін Гарадзенскай губ.

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

69

Якаў Жукоўскі

25

Мешчанін Горадні

узяты на месцы боя атрадамі палкоўнікаў Пенаржэўскага і Вернера; з 29 красавіка 1863 г.

70

Аляксандр Казлоўскі

26

Памешчык Гарадзенскай губ.

Па падазрэнню ў кантактах з паўстанцамі; з 14 траўня 1863 г.

71

Станіслаў Зубалевіч

23

Мешчанін г. Ваўкавыска

Па падазрэнню ў кантактах з паўстанцамі; з 14 траўня 1863 г. (пісар Казлоўскага)

72

Іван Грыцкевіч

22

вольнадпушчанік памешчыка Казлоўскага, ураджэнец Гарадзенскай губ.

Па падазрэнню ў кантактах з паўстанцамі; з 14 траўня 1863 г.

73

Міхаіл Міхайлоўскі

40

Адстаўны вахмістр Украінскага уланскага палка

Па падазрэнню ў кантактах з паўстанцамі; з 14 траўня 1863 г.

74

Эрнест Ржоненіцкі

48

Дваранін Гарадзенскай губ.

Па падазрэнню ў кантактах з паўстанцамі; з 14 траўня 1863 г.

75

Іван Ожэ

17

Вучань гарадзенскай гімназіі

па падазрэнню ва ўдзеле ў "хваляваннях" 2 сакавіка; з 16 траўня 1863 г.

76

Канстанцін Касмоўскі

42

Калежскі асесар, сакратар Гарадзенскага "Приказа общественного призрения"

па падазрэнні ў зборы грошаў "в пользу восстания"; з 10 чэрвеня 1863 г.

77

Восіп Хоміч

42

Надворны радца, "непременный член" Гарадзенскай будаўнічай камісіі

па падазрэнні ў зборы грошаў "в пользу восстания"; з 10 чэрвеня 1863 г.

(прыпіска: "У турэмным замку не ўтрымліваўся")

78

Юзаф Стычынскі

27

Селянін Аўгустоўскага пав., ямшчык Сапоцкінскай станцыі

За перадачу ліста ў "шайку метежников"; з 13 чэрвеня 1863 г.

79

Тэодаіла Калантаева

50

Удава адстаўнога капітана

За кантакты з Стычынскім; з 13 чэрвеня 1863 г.

(прыпіска: "У турэмным замку не ўтрымлівалася")

80

Эдуард Мацэевіч

23

Дваранін Віленскай губ.

За кантакты з Стычынскім; з 13 чэрвеня 1863 г.

81

Аляксандр Эйсмант

-

Губернскі сакратар, "смотритель" Гарадзенскай гарадской бальніцы

За кантакты з Стычынскім; з 13 чэрвеня 1863 г.

(прыпіска: "У турэмным замку не ўтрымліваўся")

82

Рудольф Мантовіч

55

Памешчык Гарадзенскай губ.

За дастаўку паўстанцам харчавання; з 13 чэрвеня 1863 г.

83

Ян Ляговіч

30

вольнадпушчанік Аўгустоўскай губ. (эканом Мантовіча)

За дастаўку паўстанцам харчавання; з 13 чэрвеня 1863 г.

84

Якаў Станкевіч

32

аднадворац Ковенскага пав.

За падбухторванне да паўстання; з 15 чэрвеня 1863 г.

85

Іван Жмайловіч

41

Дваранін Ковенскага пав.

За знаходжанне ў "шайцы метежников"; з 18 чэрвеня 1863 г.

86

Станіслаў Завістоўскі

46

Адстаўны штабс-капітан

За камандаванне "шайкой метежников"; з 18 чэрвеня 1863 г.

87

Пётр Скірмунт

23

"Вольный человек" Градзенскага пав.

Па падазрэнні за ўдзел у "мяцежы"; з 26 чэрвеня 1863 г.

88

Міхаіл Талочка

21

Дваранін Гарадзенскага пав.

За знаходжанне ў "шайке"; з 29 чэрвеня 1863 г.

89

Людвік Акінчыц

24

Вольнапрактыкую-чы лекар Ваўкавыскага пав.

За садзейнічанне паўстанню; з 25 чэрвеня 1863 г.

90

Міхаіл Юроўскі

52

Памешчык Гарадзенскага пав.

За садзейнічанне паўстанню; з 29 чэрвеня 1863 г.

91

Фелікс Вайнеўш

44

Ксёндз Гарадзеснкага пав.

За падбухторванне да паўстання; з 3 ліпеня 1863 г.

92

Станіслаў Сянькоўскі

49

Мешчанін Гарадзенскага пав.

За садзейнічанне паўстанню; з 5 ліпеня 1863 г.

93

Міхаіл Панятоўскі

52

Калежскі сакратар

За садзейнічанне паўстанню; з 5 ліпеня 1863 г.

94

Генрых Панятоўскі

15

Сын М.Панятоўскага

За садзейнічанне паўстанню; з 5 ліпеня 1863 г.

95

Іван Лунеўскі

29

Дваранін Гарадзенскай губ.

За садзейнічанне паўстанню; з 5 ліпеня 1863 г.

96

Дзеоніс Касынскі

-

Дваранін Гарадзенскай губ.

За ўдзел у паўстанні; з 19 ліпеня 1863 г.

97

Фаддзей Арцішэк

-

Селянін Гарадзенскага пав.

За ўдзел у паўстанні; з 19 ліпеня 1863 г.

98

Вікенці Асвецінскі

35

Селянін Гарадзенскай губ.

За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.

99

Даменік Талінскі

32

Селянін Гарадзенскай губ.

За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.

100

Іосіф Гваздко

35

Селянін Гарадзенскай губ.

За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.

101

Іван Талінскі

32

Селянін Гарадзенскай губ.

За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.

102

Іосіф Казлоўскі

30

Селянін Гарадзенскай губ.

За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.

103

Аляксандр Станкевіч

30

Селянін Гарадзенскай губ.

За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.

104

Іван Гжыдко

48

Селянін Гарадзенскай губ.

За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.

105

Іван Рагоўскі

33

Шляхціц Гарадзенскай губ.

За ўдзел у павешанні лесніка Юсціновіча; з 25 ліпеня 1863 г.

106

Ігнацы Палуяноўскі

35

Шляхціц Гарадзенскай губ.

За знаходжанне ў "шайцы"; з 25 ліпеня 1863 г.

107

Эдуард Гінтаўт

32

Дваранін Гарадзенскай губ.

За пакушэнне на жыццё селяніна Рабічкі, кантакты з паўстанцамі; з 29 ліпеня 1863 г.

108

Вільгельм Гумель

37

Жыхар мястэчка Супрасля

Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.

109

Ян Вільчыкевіч

45

Дваранін Гарадзенскай губ.

Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.

110

Міхаіл Айзілевіч

49

Селянін Беластоцкага пав. Гарадзенскай губ.

Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.

111

Адам Маленда

50

Селянін Беластоцкага пав. Гарадзенскай губ.

Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.

112

Міхаіл Іопшаль

39

Мешчанін г. Беластока

Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.

113

Антон Лавіцкі

45

Дваранін Гарадзенскай губ.

Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.

114

Вільгельм Лангейм

28

Падданы Прусіі

Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.

115

Міхаіл Рыбакевіч

23

Мешчанін Беластоцкага пав.

Абвінавачаны ў кантактах з паўстанцамі паводле паказанняў немца Рашпіхлера; з 29 ліпеня 1863 г.

116

Канстанцін Пякарскі

22

Мешчанін г. Беластока

За знаходжанне ў "шайцы"; з 26 ліпеня 1863 г.

117

Іван Дзяконскі

24

Дваранін Бельскага пав.

За знаходжанне ў "шайцы"; з 3 жніўня 1863 г.

118

Вікенці Пісанко

19

Аднадворац Беластоцкага пав.

За знаходжанне ў "шайцы"; з 3 жніўня 1863 г.

119

Цылістыян Цеханоўскі, 32

32

Вольнапрактыкую-чы лекар г.Горадні

Па падазрэнні, што быў тайным агентам Цэнтральнага камітэту ў Горадні і павеце; з 5 ліпеня 1863 г.

120

Станіслаў Сільвестровіч

30

Памешчык Гарадзенскага пав.

Па падазрэнні, што быў тайным агентам Цэнтральнага камітэту ў Горадні і павеце; з 5 ліпеня 1863 г.

121

Сігізмунт Урублеўскі

19

Былы студэнт Кіеўскага універсітэту

Па падазрэнні, што быў тайным агентам Цэнтральнага камітэту ў Горадні і павеце; з 5 ліпеня 1863 г.

122

Фелікс Шумкоўскі

75

Памешчык Беластоцкага пав.

За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.

123

Алаізы Шумкоўскі

41

Сын Ф.Шумкоўскага

За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.

124

Антон Міневіч

45

Дваранін Беластоцкага пав.

За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.

125

Матвей Дзюбінскі

47

Арганіст, селянін Беластоцкага пав.

За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.

126

Іван Радомскі

30

Шляхціц Беластоцкага пав.

За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.

127

Іван Якавец

23

Селянін Беластоцкага пав.

За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.

128

Францішка Цераскоўна

30

Удава адстаўнога салдата

За дастаўку харчавання паўстанцам; з 8 жніўня 1863 г.

129

Аляксей Чаглакоў

32

Былы станавы прыстаў

За неданесенне пра знаходжанне "шайкі" паводле паказанняў сялянаў

130

Леапольд Валіцкі

50

Памешчык Гарадзенскага пав.

За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.

131

Юзаф Шмігер

57

Эканом памешчыка Валіцкага, дваранін Гарадзенскай губ.

За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.

132

Юзаф Юнг

50

Упраўляючы памешчыка Валіцкага, дваранін Гарадзенскай губ.

За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.

133

Іван Станішэўскі

42

Дваранін Гарадзенскай губ.

За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.

134

Іван Пуховіч

28

Аднадворац Гарадзенскай губ.

За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.

135

Схалястыка Германавічуўна

39

Дачка уніяцкага святара

За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.

136

Леакадыя Германавічуўна

30

Дачка уніяцкага святара

За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.

137

Камелія Германавічуўна

28

Дачка уніяцкага святара

За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.

138

Данат Ванароўскі

46

Ляснік мястэчка Езеры (суч. Азёры)

За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.

139

Аляксандр Міхайлоўскі

52

Селянін Гарадзенскай губ.

За садзейнічанне паўстанню; з 6 жніўня 1863 г.

140

Доменік Раманоўскі

47

Дваранін Гарадзенскай губ.

За садзейнічанне паўстанню; з 12 жніўня 1863 г.

141

Пелагея Раманоўская

15

Дачка Д.Раманоўскага

За садзейнічанне паўстанню; з 12 жніўня 1863 г.

142

Юлія Нажымская

32

Дваранка Гарадзенскай губ.

За садзейнічанне паўстанню; з 12 жніўня 1863 г.

143

Ульян Аблашэвіч

25

Селянін Гарадзенскага пав.

За знаходжанне ў "шайцы"; з 15 жніўня 1863 г.

144

Венедыкт Забела

59

Дваранін Гарадзенскай губ.

За несваечасовае данясенне пра тое, што паўстанцы бралі харчаванне ў памешчыка Незабітоўскага; з 25 жніўня 1863 г.

145

Сцяпан Свенціцкі

43

"Вольный человек" Мінскай губ.

За несваечасовае данясенне пра тое, што паўстанцы бралі харчаванне ў памешчыка Незабітоўскага; з 25 жніўня 1863 г.

146

Павел Крупель

33

Шляхціц Гарадзенскай губ.

За несваечасовае данясенне пра тое, што паўстанцы бралі харчаванне ў памешчыка Незабітоўскага; з 25 жніўня 1863 г.

147

Іосіф Сурконт

27

Шляхціц Лідскага пав. Віленскай губ.

За несваечасовае данясенне пра тое, што паўстанцы бралі харчаванне ў памешчыка Незабітоўскага; з 25 жніўня 1863 г.

148

Карл Палуяноўскі

38

Дваранін Гарадзенскай губ.

За несваечасовае данясенне пра тое, што паўстанцы бралі харчаванне ў памешчыка Незабітоўскага; з 25 жніўня 1863 г.



[1] Rok 1863. Wyroki śmierci / red. Wł.Studnicki. Wilno, 1923. Тэкст кнігі размешчаны на сайце:

[2] Лисицын В. За тюремной стеной. История гродненской тюрьмы. ХІХ - 1939 г. Гродно, 2003, с. 45-46, 153-155.

[3] Нацыянальны гістарычны архіў РБ у Горадні. Ф. 3, воп. 1, ад.з. 33, арк. 1 адв. - 22 адв.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX