Папярэдняя старонка: Смалянчук A.Ф.

Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя 


Дадана: 07-12-2009,
Крыніца: Вiльня: ЕГУ, 2008. - 366 с..

Спампаваць




УДК 947.6"18/20"(082)

ББК 63.3(4 Беи) Г51


Рэцэнзент: Шыбека З.В., доктар гістарычных навук, прафесар БДЭУ

Рэкамендавана да выдання: Навуковай Радай Інстытута гістарычйых даследавашіяў Беларусі ЕГУ (пратакол Л'9 3 ад 21 верасня 2008 г.); Рэдакцыйна-выдавецкім саветам ЕГУ (пратакол Л'97 ад 26 верасня 2008 г.)


Г51

Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя уклад. Ю. Бачышча; нав. рэд. А. Смалянчук. - Вільня : ЕГУ, 2008. - 366 с.

ІSBN 978-9955-773-20-7.


Хрэстаматыя змяшчае дакументы і матэрыялы па найноўшай гісторыі Беларусі з моманту Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Гэта ўспаміны і адозвы, адкрытыя лісты і законы, урадавыя пастановы і распараджэнні, самвыдат і артыкулы з перыядычных выданняў, фрагменты даследаванняў і ійшыя дакумейты і матэрыялы. якія яскрава паказваюць падзеі беларускага мінулага і сучаспасці.

Пяць раздзелаў хрэстаматыі дазваляюць прасачыць асноўныя этапы і асаблівасці беларускай гісторыі. раскрываюць шлях беларускай пацыі ў XX ст. Укладальпік імкнуўся паказаць раней малавядомыя старонкі жыцця беларусаў. Дакумепты і матэрыялы паказваюць гістарычныя падзеі з розных поглядаў. а праблемныя пытапні ў канцы раздзелаў дапамогуць крытычна іх асэнсаваць.

Адрасуецца студэнтам ВНУ, вучпям старэйшых класаў. настаўнікам і выкладчыкам, усім, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй беларускага народа.

УДК 947.6" 18/20" (082) ББК 63,3(4 Беи)


Змест


Прадмова. ...15


Тэма 1. Барацьба за беларускую дзяржаўнасць. 1917-1920. ...18

Ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да абвяшчэння БНР. ...18

Пастанова Беларускаго Нацыанальнаго Камітэту. 26 сакавіка 1917 г. 18

"Хрыстос ўваскрос!.." Фрагмент успамінаў Язэпа Варонкі. ...19

Грамата да Беларускаго Народу. Мінск-Беларускі, 27 кастрычніка 1917 г. ...21

Да нашай краёвай інтэлігенцыі. Вытрымка з адкрытага ліста Казіміра Шафнагеля. 1917 г. ...22

З пастановы ІІ з'езда армій Заходняга фронту «Об организации советской власти на Западном фронте и в области». 25 лістапада 1917 г. ...24

Першы Усебеларускі кангрэс. Паводле ўспамінаў Канстанціна Езавітава. ...24

З пратакола Усебеларускага з'езда. 17 (30) снежня 1917 г. ...31

Успаміны Вінцэнта Жук-Грышкевіча пра разгон Усебеларускага з'езду. ...31

Савецкія газэты пра разгон Усебеларускага з'езду. ...33

Аляксандр Цвікевіч пра ўзнікненне Беларускай Народнай Рэспублікі. Вытрымка з нарыса. ...34

Вільгельм Кнорын пра беларускае пытанне ў 1917 годзе. ...35

Першая Устаўная Грамата да народаў Беларусі. 21 (8) лютага 1918 г. ...35

Пра мірныя перамовы ў Берасьці. Вытрымка з працы Аўгена Калубовіча. ...36

Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі. 9 сакавіка 1918 г. ...38

Трэцяя Устаўная грамата Рады Беларускае Народнае Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 г. ...39

Макар Краўцоў аб прычынах прыняцця Трэцяй Устаўной граматы. ...40

Старонкі з гісторыі БНР. Вытрымка з артыкула Анатоля Сідарэвіча. ...41

З пратаколу сходу ксяндзоў у м. Германовічы ад 6-7 жніўня 1918 г. ...43

Фрагмент Граматы Рады БНР ад 28 лістапада 1918 г. ...44

Стварэнне БССР. 1919-1920. ...45

Дырэктыва Народнага Камісарыята па справах нацыянальнасцяў РСФСР аб практычных мерапрыемствах утварэння БССР ад 27 снежня 1918 г. ...45

Рэзалюцыя І 3'езда КП(б)Б аб абвяшчэнні БCСР 30 снежня 1918 г. ...46

Маніфест Часовага Рабоча-Сялянскага Савецкага Урада Беларусі. 1 студзеня 1919 г. Смаленск. ...46

З выказванняў камуністычных лідэраў і ідэолагаў. ...49

З статута Беларускага выдавецкага таварыства "Крыніца" у г.Вільні. ...50

З статуту Слуцкага беларускага культурна-асветніцкага гуртка "Папараць-кветка". ...51

З Часовага Статуту Беларускага Нацыянальнага камітэту Случчыны. Лістапад-снежань 1919 г. ...52

Адносіны да ўсталявання бальшавіцкага рэжыму і да Рыжскай дамовы. ...52

Беларускія паэты пра падзел Беларусі паводле Рыжскага міру. ...53

З успамінаў Антона Сокал-Кутылоўскага пра Слуцкі збройны чын. ...55

Рэзалюцыя сходу Гарадзенскага беларускага нацыянальнага камітэта ад 24 кастрычніка 1920 г. ...59

Чаму бальшавікі пайшлі на стварэнне БССР? Вытрымка з артыкула Уладзіміра Казберука. ...60

Антыбальшавiцкi рух y Беларусi (1919-1921). Фрагменты артыкула Кірыла Маля. ...60


Тэма 2. Беларусь у міжваенны час. 1920-1939. ...71

Савецкая Беларусь: ад "беларусізацыі" да Курапатаў. ...71

Адвечным шляхам. Фрагменты эсэ Ігната Абдзіраловіча. Вільня, 1921 г. ...71

Рэзалюцыя V Рэчыцкага павятовага з'езда саветаў аб адабрэнні перахода ад харчразвёрсткі да харчпадатку і мерапрыемствах у галіне кааперацыі. 22 мая 1921 г. ...75

Аб стане паласы адчужэння і чыгуначных службаў участка. З паведамленняў АДПУ Мінскага чыгуначнага вузла за 15 сакавіка - 15 красавіка 1922 г. ...76

Аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Вытрымка з дамовы прынятай у Маскве на І з'ездзе Саветаў СССР ад 30 снежня 1922 г. ...77

Сымон Кандыбовіч пра бачанне нацыянальнай інтэлігенцыяй вырашэння задачаў нацыянальнага будаўніцтва ў 20-я гг. ...80

Аб карэнізацыі. З дыскусіі па нацыянальным пытанні на Х з'ездзе КП(б)Б. Студзень 1927 г. ...83

Аб мовах у БССР. З даследавання Сымона Кандыбовіча. ...84

Пра эканамічны стан горада і вёскі. ...85

Аб гаспадарчым будаўніцтве. З рэзалюцыі ІХ з'езда КП(б)Б ад 12 снежня 1925 г. ...85

Пабудова савецкай сістэмы адукацыі. З пратаколу 3-й Усебеларускай канферэнцыі пралетарскага профарганізаванага студэнцтва. 7 красавіка 1925 г. ...86

Нацыянальны, сацыяльны і партыйны склад ВНУ. З пратаколу 3-й Усебеларускай канферэнцыі пралетарскага профарганізаванага студэнцтва. З паседжання Белбюро 8 красавіка 1925 г. ...87

Аб распрацоўцы савецкай канцэпцыі гісторыі. Вытрымка з заявы кіраўніцтва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КБ(б)Б ("Гістпарта"). ...88

Аб рэакцыі на савецкую прапаганду і поспехі развіцця БССР у 20-я гг. за мяжой. З даследавання Сымона Кандыбовіча. ...88

У кіпцюрох ГПУ. Вытрымка з кнігі Францішка Аляхновіча. ...89

Пратакол №29 пашыранага паседжання калегіі аддзела друку ЦК КП(б)Б. 19 лістапада 1926 г. Вытрымка. ...90

Аб цэнзуры тэатраў і музеяў. Фрагмент з даследавання Сымона Кандыбовіча. ...93

Мікола Ермаловіч пра беларускую савецкую культуру. Гутарка "Пра змест і форму". №11 (18), 12.03.1976 г. Менск. ...94

Асноўны закон (Канстытуцыя) Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. 1 красавіка 1927 г. Вытрымкі. ...95

Пра тэрытарыяльнае будаўніцтва. Вытрымка з кнігі Сымона Кандыбовіча. ...96

Як адбывалася ўзбуйненне БССР? Вытрымка з артыкула беларускага гісторыка Анатоля Цітова. ...97

Аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую Акадэмію навук. З пастановы ЦВК і СНК БССР ад 13 кастрычніка 1928 г. ...101

Аб прыкметах кулацкіх гаспадарак. З Пастановы СНК СССР ад 21 мая 1929 г. ...101

Пра зямельнае пытанне і калектывізацыю. Вытрымка з даследавання Сымона Кандыбовіча. ...102

Загад Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення № 4421. г. Масква, 2 лютага 1930 г. ...103

Аб барацьбе з перагібамі партлініі ў калгасным руху. Пастанова ЦК УКП(б) ад 14 сакавіка 1930 г. ...105

Заява жыхара хутара Бабіч Бабруйскай акругі да Усесаюзнага старшыні Міхаіла Калініна. 4 апреля 1930 г.... 107

Аб пачатку рэпрэсій супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў. Фрагмент даследавання Сымона Кандыбовіча. ...108

Пра спробу Купалы скончыць жыццё самагубствам. З паведамлення першага сакратара ЦК КП(б)Б К.Гея сакратару ЦК ВКП(б)Б П.Постышаву. 21 лістапада 1930 г. ...109

Ідэйна і арганізацыйна парываю з беларускім нацыянал-дэмакратызмам. З адкрытага ліста народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. 14 снежня 1930 г. ...111

Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сацыялістычнай уласнасці. Пастанова ЦВК і СНК СССР. 7 жніўня 1932 г. ...112

Пастанова ЦК КП(б)Б і СНК БССР аб высяленні "кулацтва" ў 1933 г. ...114

Васіль Быкаў пра сувязь свабоды і хлеба. ...115

Канстытуцыя (Асноўны Закон) БССР ад 19 лютага 1937 г. Вытрымкі. ...115

Вынікі разгрома антысавецкага падполля ў БССР. Вытрымкі з матэрыялаў следства 1937-1938 гг. ...117

З успамінаў Вольгі Бароўскай пра растрэлы ў Курапатах. ...118

Аб месцах масавых растрэлаў у Менску і Беларусі. З артыкула гісторыка Ігара Кузняцова. ...120

Жыццё сем'яў "ворагаў народа". З кнігі Сымона Кандыбовіча. ...120

Аб варожай працы ў Наркамаце асветы і аб засмечанні настаўніцкіх кадраў. З дакладной запіскі наркома унутраных спраў маёра Наседкіна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка ад 25 чэрвеня 1938 г. ...121

Пра кур'ёзы савецкай рэпрэсіўнай машыны. ...79



Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. ...123

Беларусь у поглядах Юзафа Пілсудскага. З артыкула гісторыка Юрыя Кітуркі. ...123

Стан беларускай школьнай справы ў Заходняй Беларусі ў пачатку 1920-х гг. ...124

З адозвы Галоўнага штаба беларускіх партызанаў. Падпісана Г.Хмарай. ...125

Беларускія партызаны пачатку 1920-х гг. паводле Яўгена Мірановіча. ...126

Выбары ў польскі сойм. З аўтабіяграфіі Браніслава Тарашкевіча. ...127

Асноўныя тэзісы платформы Беларускага Цэнтральнага Выбарчага Камітэта, прынятыя на канферэнцыі ў Вільні 9-10 жніўня 1922 г. ...128

З дэкларацыі Беларускага пасольскага клуба. ...129

Аб узнікненні КПЗБ у 1923 годзе. Вытрымкі з "Кароткага нарысу беларускага пытаньня". ...130

Ліквідацыя партыі беларускіх эсэраў. З камуніката Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў ад 1 сакавіка 1924 г. ...132

Аб уступленні Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі ў КПЗБ. З камунікату БРА. Жнівень 1924 г. ...132

Вацлаў Ластоўскі. Прамова ў Жэнэве (пра становішча Заходняй і Усходняй Беларусі). 1924 г. ...133

Пра Беларускую Сялянска-Работніцкую Грамаду і яе дзейнасць. Вытрымкі з "Кароткага нарысу беларускага пытаньня". ...137

Са справаздачы польскага каменданта аб палітычнай сітуацыі за кастрычнік 1926 г. у раёне пастарунка Дзяржаўнай паліцыі ў Берштах. ...139

Абвяшчэнне нелегальнымі БСРГ і НХП. З паведамлення камісара ўраду г. Варшавы ад 21 сакавіка 1927 г. ...140

У абарону арыштаваных беларускіх паслоў. З выступу ў сейме ІІ Рэчы Паспалітай польскай дэпутата Васіля Рагулі. 4 лютага 1927 г. ...140

З'яўленне беларускай Бібліі ў ХХ ст. З артыкула Гая Пікарды. ...144

Аб Беларускім нацыянальным камітэце ў Вільні. З пратакола допыту ксяндза Адама Станкевіча. 7 чэрвеня 1949 г. ...146

Рэзалюцыя пратэсту Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні супраць дзеянняў савецкіх органаў улады. 21 верасня 1933 г. ...150

Камунікат Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў адказ на прапанову супрацоўніцтва з боку КПЗБ. Вільня, 25 верасня 1935 г. ...150

З грамадска-палітычнага жыцця сялян Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Фрагменты ўспамінаў жыхароў Беласточчыны. ...155

У Картуз-бярозаўскім засценку. Паводле артыкула з польскай газеты "Czerwony sztandar", травень 1937 г. ...157

Рапарт камісара паліцыі каменданту канцлагера аб неабходнасці павелічэння вартавой роты ў сувязі з значным павелічэннем колькасці вязняў. ...158

З паўсядзённага жыцця сялян Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Фрагменты ўспамінаў жыхароў Беласточчыны. ...158

З жыцця габрэяў у вёсках Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Фрагменты успамінаў жыхароў Беласточчыны. ...162


Тэма 3. Беларусь у Другой сусветнай вайне. 1939-1945. ...166

Пачатак вайны. ...166

Ані камунізм, ані фашызм. З перадваеннага артыкулу-закліку Беларускага нацыянальнага фронту. ...166

Дамова аб ненападзе паміж СССР і Германіяй. 23 жніўня 1939 г. ...168

Сакрэтны дадатковы пратакол да дамовы аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам. 23 жніўня 1939 г. ...169

Пра надзеі беларусаў Заходняй Беларусі і савецкую рэчаіснасць. З кнігі Сымона Кандыбовіча. ...170

Аб выбарах у Народны сход Заходняй Беларусі. З аператыўнага паведамлення №48 НКУС БССР сакратару ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка ад 17 кастрычніка 1939 г. Беласток. ...172

Дэкларацыя Народнага сходу Заходняй Беларусі аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. 30 кастрычніка 1939 г. ...173

Вытрымка з выступу Антона Луцкевіча на сходзе інтэлігенцыі ў г. Вільні. 26 верасня 1939 г. ...174

Савецка-нямецкая дамова аб сяброўстве і дзяржаўных межах. 28 верасня 1939 г. ...174

Сакрэтны дадатковы пратакол да савецка-нямецкай дамовы аб сяброўстве і дзяржаўных межах. 28 верасня 1939 г. Масква. 175

Арышт і смерць Антона Луцкевіча. Вытрымка з даследавання Уладзіміра Міхнюка. ...176

Аб перадачы Вільні Ковенскай Літве. З прамовы наркома замежных спраў СССР В.М.Молатава на сэсіі Вярхоўнага Савета СССР 1 жніўня 1940 г. ...177

Аб перадачы Літве часткі беларускіх земляў. З выступлення дэпутата ад БССР П.К.Панамарэнкі на сэсіі Вярхоўнага Савета СССР. 2 жніўня 1940 г. ...178

З паведамлення наркома ўнутраных спраў БССР Л.Ф.Цанавы сакратару ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка аб дэпартацыі насельніцтва з заходніх абласцей. Мінск, 21 чэрвеня 1941 г. ...178

Паміж камунізмам і нацызмам. ...179

Тры вызначальныя сілы на тэрыторыі Беларусі ў час Другой сусветнай вайны. Вытрымка з кнігі Юрыя Туронка. ...179

План "Ост". Фрагмент гістарычнага даследавання. ...181

Планы А.Гітлера адносна будучыні былых савецкіх тэрыторыяў. Вытрымка з даследавання Юрыя Туронка. ...182

Рэпрэсіі нямецкіх акупантаў у Беларусі. З заявы ўрада БССР да ўраду СССР ад 8 сакавіка 1942 г. ...182

Вываз беларусаў на працу ў Германію. З паведамлення паліцыі бяспекі і СД аб падзеях у СССР ад 17 красавіка 1942 г. ...185

Знішчэнне габрэяў у генеральнай акрузе "Беларусь". З данясення генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ рэйхскамісару Остланда Лозэ. 31 ліпеня 1942 года. ...185

Агляд палітычнай абстаноўкі. З выступлення генеральнага камісара Вільгельма Кубэ на Нарадзе вышэйшага кіраўніцтва Генеральнай акругі "Беларусь". Менск, 8-10 красавіка 1943 г. ...186

Панамарэнка пра пашырэнне партызанскага руху. ...192

Аб выніках карнай аперацыі "Котбус" з 22 чэрвеня па 3 ліпеня 1943 г. З данясення генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ рэйхсміністру акупаваных усходніх тэрыторый А.Розэнбергу. ...193

Памяць пра партызанаў. З успамінаў жыхароў Слонімшчыны. ...193

Прысяга Беларускай Незалежніцкай Партыі. ...195

Нацыянальнае жыццё пад акупацыяй. Вытрымкі з кнігі ўспамінаў Язэпа Малецкага. ...195

Рэзалюцыя II Усебеларускага Кангрэсу. 27 чэрвеня 1944 г. Менск. ...201

"Cтраляць ва ўсякага, хто бегчы будзе..." З загада Народнага камісара Абароны СССР па франтах № 227 ад 28 ліпеня 1942 г. ...202

Загад савецкага кіраўніцтва пра раззбраенне жаўнераў Арміі Краёвай. ...203

Наступствы вайны. ...203

Прыняцце Беларусі ў ААН. З пратакола паседжання кіраўнікоў дэлегацый Аб'яднаных нацый ад 27 красавіка 1945 г. ...203

Вынікі Другой сусветнай вайны для Беларусі. Вытрымка з даследавання Юрыя Туронка. ...204

Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды. З прамовы Васіля Быкава на Радыё Свабода ад 9 траўня 2001 г. ...209


Тэма 4. БССР пасля вайны. 1945-1990. ...211

На шляху да "светлай будучыні". 1945-1985. ...211

З закона Беларускай ССР аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі на 1946-1950 гг. ...211

Пра пасляваенную калектывізацыю. З успамінаў Міхаіла Пташука. ...211

Лаўрэнцій Цанава пра антысавецкую дзейнасць і змаганне з незалежніцкім рухам. З стэнаграмы ХІХ з'езда КП(б)Б ад 17 лютага 1949 г. ...213

З праграмы Беларускай Незалежніцкай Партыі 1953 г. ...213

З абвінаваўчага заключэння па справе кс. Адама Станкевіча ад 9 ліпеня 1949 г. ... 216

Выпіска з пратакола Асобнай нарады пры МГБ СССР па справе кс. А.Станкевіча. ...216

"Хрушчоўская адліга" і беларуская справа. Вытрымка з кнігі Яна Запрудніка. ...216

З дакладной запіскі інструктара аддзела школ пры ЦК КПБ сакратару ЦК КПБ тов. Горбунову ад 15 жніўня 1956 г. ...217

З даведкі аб палітычнай рабоце з настаўнікамі Маладзечанскай вобласці. Сярэдзіна 50-х гг. ...218

Хроніка дэмакратычнай апазыцыі й палітычных рэпрэсіяў у Беларусі 1953-1988 г. ...219

Зруйнаванне бальшавікамі Касцёла Унебаўзяцця Маці Божай ("Фары Вітаўта") у Горадні ў 1961 г. Успаміны гарадзенцаў запісаныя Алесем Смаленчуком. ...228

Пра паліткарэктнасць у савецкі час. З успамінаў Васіля Быкава. 148

«Ад грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі не адмоўлюся". З біяграфічных нататкаў пра Ларысу Геніюш. ...230

Споведзь. Фрагменты ўспамінаў Ларысы Геніюш. ...231

"Нам трэба проста, горда і самотна рабіць сваю справу..." З ліста Уладзіміра Караткевіча да Ларысы і Янкі Геніюшаў. 7 ліпеня 1963 г. ...232

З прамовы Васіля Быкава на зьезьдзе пісьменьнікаў Беларусі 1966 г. ...233

Праўда і сацыялістычны рэалізм. З кнігі успамінаў Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому". ...233

Дысыдэнты. Фрагмент гістарычнага даследавання. ...234

У абарону Міхася Кукабакі. З публіцыстыкі газеты "Беларус". ...234

"Суд" у разуменні камуністычных уладаў. З савецкага юрыдычнага слоўніка. ...235

Гутаркі Міколы Ермаловіча. ...235

Ермаловіч пра савецкую знешнюю і ўнутраную палітыку. Гутарка "З чым ідзем да з'езду". Менск, 1976 год. ...236

Аб статусе дэпутата ў савецкай краіне. З успамінаў Васіля Быкава. ...237

Беларуская эканоміка ў пасляваенны час. Вытрымка з кнігі гісторыка Янкі Запрудніка. ...238

Аб залежнасці беларускай эканомікі ад саюзнага цэнтру. З газетнага паведамлення. ...240

Мікола Ермаловіч пра савецкую эканоміку. Гутарка "З чым ідзем да з'езду?" Менск, 1976 г. ...240

З успамінаў Сцяпана Міско аб Машэраве і яго часе. ...241


БССР у час "перабудовы". 1985-1990. ...157

Паездкі за мяжу і ідэалагічны кантроль. З успамінаў Міхаіла Пташука пра 1985 г. ...243

Пра разгон гукання вясны з дзённіка археолага Міхася Чарняўскага. ...245

Мэты дзейнасці грамадскага клюбу "Талака". Вытрымкі з Статуту. ...249

Адкрыты ліст Васіля Якавенкі да Генеральнага пракурора СССР А.Я.Сухарава. ...250

Чарнобыльскі след на Беларусі. Вытрымка са справаздачы. ...253

Успаміны Зміцера Санько пра "Ліст 28-мі". ...257

Ліст 28-мі. Мінск, 15 снежня 1986 г. Вытрымкі. ...257

З успамінаў Вінцэся Мудрова пра паўсядзённае жыццё ў савецкі час. ...259

Курапаты - дарога смерці. Вытрымкі з артыкула. ...265

З "Высноваў" урадавай камісіі 1989 г. па курапацкай справе. ...267

Меркаванне археолагаў адносна колькасці пахаваных у Курапатах. З навуковай справаздачы. ...267

Васіль Быкаў: "Мы болей ня хочам ня памятаць як нашага гонару, так і нашых ахвяраў". ...268

Да грамадзян Беларусі. Зварот Устаноўчага з'езду Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне". Вытрымка. ...270

Патрабаваньні Беларускага народнага фронту. Фрагменты з прамовы Зянона Пазняка на мітынгу ў Менску, 25 лютага 1990 г. ...272

Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб мовах у Беларускай ССР. Прыняты на чатырнаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання 26 студзеня 1990 года. ...273

Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона БССР аб мовах у Беларускай ССР. 26 студзеня 1990 года. ...278

Аб стане адукацыі ў Беларусі ў 1990-91 гг. ...278


Тэма 5. Палітычнае жыццё незалежнай Беларусі. 1990-2007. ...281

Перыяд парламенцкай рэспублікі. 1990-1994. ...281

Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце ад 27 ліпеня 1990 г. ...281

Заява Вярхоўнага Савета БССР аб падзеях у Літве. 17 студзеня 1991 г. ...284

Васіль Быкаў пра Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 27 ліпеня 1997 года. ...285

Незалежнасць Беларусі - дэкларацыя альбо рэальнасць. З артыкула народнага дэпутата БССР Уладзіміра Новіка. ...285

Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20-50-х гадоў у Беларускай ССР. З Пастановы Вярхоўнага Савета БССР ад 6 чэрвеня 1991 г. ...288

Наданне статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР "Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР". 25 жніўня 1991 г. ...289

Аб назве дзяржавы. З закона ад 19 верасня 1991 г. 290

Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. З закона ад 19 верасня 1991 г. ...290

Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь. З закона ад 19 верасня 1991г. ...291

З закона "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" ад 29 кастрычніка 1991 г. Вытрымка. ...291

З пагаднення аб стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў. 8 снежня 1991 г. ...293

Зварот беларусаў замежжа, удзельнікаў Першага з'езда беларусаў свету. Мінск, 8-10 ліпеня 1993 г. ...294

Зварот Першага з'езда беларусаў свету да беларускага народа. Мінск, 8-11 ліпеня 1993 г. ...295

Дэкларацыя Першага з'езда беларусаў свету аб прынцыпах нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва. Мінск, 8-11ліпеня 1993 г. Вытрымка. ...295

Васіль Быкаў пра пазбаўленне Станіслава Шушкевіча пасады спікера. ...297

Пра небяспеку рускага імперыялізма. Вытрымка з артыкула Зянона Пазняка. Студзень 1994 г. ...297


Прэзідэнцкая рэспубліка. 1994-2007. ...302

Антыкарупцыйны даклад дэпутата Сяргея Антончыка на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі 20 сьнежня 1994 г. Фрагменты. ...302

Рыгор Барадулін пра перашкоды ў друку кнігі Васіля Быкава "Сцяна". ...305

Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь. Адкрыты ліст да Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Мечыслава Грыба. Люты 1995 г. ...306

Пастанова аб прыпыненні папярэдняга следства па крымінальнай справе аб збіцці дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання. ...307

Аб выніках галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме 14мая 1995 года. З паведамлення Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў. ...309

Пазбаўленне ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці Беларускага выдавецкага таварыства "Хата". З загаду міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 1995 года. ...310

Аб правядзенні рэформы органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №383 ад 19 верасня 1995 г. ...310

З часовага палажэння аб мясцовай адміністрацыі №383 ад 19 верасня 1995 г. ...311

Аб палітычнай сітуацыі ў краіне. Зварот Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 1995 г. ...312

Аб выняцці з звароту разліковых білетаў Нацыянальнага банка дробных наміналаў. ...313

Зварот Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 1996 г. ...313

Аб пагадненні аб грамадска-палітычнай сітуацыі і аб канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь. З паведамлення Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. ...315

Аб выніках галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года. З паведамлення Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэферэндумаў. ...316

Васіль Быкаў пра сутнасць нацыянальнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. ...318

Заява ўдзельнікаў Другога з'езда беларусаў свету. Мінск. 27 ліпеня 1997 г. ...318

Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 8 снежня 1999 г. Вытрымка. ...320

Васіль Быкаў пра падпісанне саюзнай дамовы Расіі і Беларусі 8 снежня 1999 г. ...321

Акт незалежнасці Беларусі, прыняты Усебеларускім з'ездам 29 ліпеня 2000 г. у Мінску. ...322

З ліста беларускіх пісьменнікаў у абарону Васіля Быкава. 9 красавіка 2001 г. ...323

Васіль Быкаў пра "тарашкевіцу". ...324

За моцную, квітнеючую Беларусь. З даклада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі на другім Усебеларускім народным сходзе. 18 мая 2001 года. ...324

Васіль Быкаў пра дэмакратыю і шлях да яе Беларусі. ...325

Дэкларацыя Трэцяга з'езда беларусаў свету. Мінск, 5-6 ліпеня 2001 г. ...325

Успаміны Паўла Севярынца пра абарону Курапатаў. ...329

Гістарычны выбар Беларусі. Фрагменты лекцыі прачытанай А.Лукашэнка ў БДУ 14 сакавіка 2003 г. ...331

Аб неадкладных мерах па арганізацыі ідэалагічнай працы ў ВНУ. З загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2004 года. ...333

Трансфармацыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з 15 сакавіка 1994 г. па 17 кастрычніка 2004 г. ...334

Асноўныя дэмаграфічныя паказальнікі беларускага народа ў другой палове ХХ - пач. ХХІ ст. ...345

З даклада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі «Государство для народа» на ІІІ Усебеларускім сходзе. 2-3 сакавіка 2006 года. ...345

Вясну не спыніць. З успамінаў Алеся Бяляцкага. ...346

Успаміны з Акрэсціна Барыса Гарэцкага. 19 сакавіка 2006 года. ...350


Спіс скарачэнняў. ...353

Бібліяграфія....355

Паказальнік імёнаў. ...360


Прадмова

Найноўшая гісторыя - эпоха вялікіх пераменаў і выпрабаванняў у жыцці беларускага народа. У гэты час ён аднавіў сваю дзяржаўнасць, але ўсю першую траціну ХХ ст. быў падзелены паміж больш моцнымі суседзямі. Уз'яднанне адбылося толькі ў 1939 г. пасля таго, як Сталін і Гітлер ажыццявілі ўмовы сакрэтнага пратаколу, падпісанага напярэдадні ў Маскве. Аднак уз'яднанне не зрабіла нашу краіну вольнай і квітнеючай. У выніку таго ж самага сакрэтнага пратаколу яна апынулася ў самым эпіцэнтры найбольш крывавай вайны. Перамога над германскім нацызмам таксама не прынесла беларускаму народу волі, бо краіна яшчэ доўгі час пакутавала ад кіравання камуністычнага рэжыму. Незалежнасць прыйшла толькі ў 1990 г., дзякуючы новаму крызісу, які ахапіў на гэты раз ужо савецкую імперыю. Праўда, і гэты шлях не аказаўся лёгкім і радасным. Але аб гэтым лепш распавядуць дакументы.

Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах. Хрэстаматыя.

Яны як адбіткі жыцця нашых продкаў, здольныя перадаць дух мінулай эпохі, распавесці пра лёсы людзей і народаў… У гэтай кнізе сабрана невялікая частка дакументаў і матэрыялаў, якія, на наш погляд, адлюстроўваюць шлях нацыянальнага станаўлення і барацьбы нашага народа за права існаваць на гэтай зямлі, за права захавацца як нацыі.

Хрэстаматыя змяшчае дакументы і матэрыялы з моманту Лютаўскай (1917) рэвалюцыі, якая адкрыла шлях да дзяржаўнага самавызначэння беларусаў, да зусім нядаўніх падзеяў гісторыі Рэспублікі Беларусь, якія паступова адыходзяць у мінулае.

Дакументы і матэрыялы выкладаюцца ў зборніку ў храналагічнай паслядоўнасці. Пры чым акцэнт рабіўся на ўключэнні малавядомых дакументаў і матэрыялаў, якія ўтрымліваюць новыя ацэнкі падзеяў мінулага.

У хрэстаматыі прадстаўлены дакументы з - Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НА РБ), Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Літвы (ЦДАЛ) і Асобнага архіва Літвы (ААЛ). У першым з іх шырока прадстаўлены дакументы савецкіх партыйных і дзяржаўных органаў, другі - прываблівае наяўнасцю дакументаў з фонду Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Літоўскія архівы дазваляюць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй Заходняй Беларусі.

Частка тэкстаў ужо друкавалася. Варта згадаць выданне "История Беларуси в документах и материалах", падрыхтаванае Ігарам Кузняцовым і Валянцінам Мазцом (Мінск, 2000). У зборніку добра адлюстравана рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі. Гэтую ж тэму закрануў у сваіх успамінах Сымон Кандыбовіч, які сам быў важным звяном у савецкім апараце ўлады і на асабістым лёсе зведаў рэаліі савецкага часу 30-х гг. З іншых тэматычных зборнікаў неабходна адзначыць выданні, падрыхтаваныя Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы [1]. Увогуле амаль усе сучасныя выданні паступова адыходзяць ад ідэалагізаванага адлюстравання мінулага і імкнуцца больш аб'ектыўна прадставіць наяўны дакументальны матэрыял.

Пры адлюстраванні жыцця Заходняй Беларусі найбольш запатрабаванымі сталі збонік вусных успамінаў "У новай Айчыне" (прадмова Яўгена Мірановіча) (Беласток, 2001) і публікацыя ў часопісе ARCHE Кароткага нарыса беларускага пытаньня, падрыхтаванага ІІ аддзелам Генеральнага штаба Войска польскага (1928) [2]. Шмат цікавых дакументальных матэрыялаў, адозваў і ўспамінаў, камунікатаў і прамоваў даў заходнебеларускі перыядычны друк.

Што датычыць гісторыі Другой сусветнай вайны, то ў дадзеным зборніку зроблены акцэнт на яе пачатковы этап - дамовах паміж СССР і Германіяй, далучэнні Заходняй Беларусі і мерапрыемствах савецкай улады на захопленых тэрыторыях. Крыніцай новых ацэнак сталі матэрыялы даследаванняў Юрыя Туронка, прамовы і тэксты Васіля Быкава і інш.

У хрэстаматыі даволі часта цытуюцца прамовы Васіля Быкава на "Радыё Свабода", яго ўспаміны з кнігі "Доўгая дарога дадому". Яны ўтрымліваюць трапныя апісанні часу і сутнасці падзеяў. Асабліва актуальнымі нам падаліся яго ацэнкі падзеяў сучаснасці. Нездарма гэтага беларускага пісьменніка называюць "сумленнем беларускай нацыі". Увогуле ўкладальнік імкнуўся шырока выкарыстоўваць успаміны розных людзей (М.Пташук, Л.Геніюш, В.Мудроў ды інш.), якія дазваляюць адчуць жывы подых часу. У гэтым іх перавага перад больш "сухімі" звесткамі афіцыйных дакументаў (законы, статуты, распараджэнні ды інш.).

Выдатнай крыніцай для вывучэння гісторыі пасляваеннага перыяду сталі матэрыялы эмігранцкай газеты "Беларус". Яна спрабавала адлюстраваць лёс дэмакратычных сілаў у Беларусі ў той час, калі савецкія газеты пра гэта маўчалі. Замежныя публікацыі дапоўненыя самвыдатаўскай літаратурай кшталту "Гутарак" М.Ермаловіча, што дазваляе бачыць Савецкую Беларусь не толькі скрозь "радужныя акуляры" прапагандысцкіх дакладаў на з'ездах кампартыі.

Зборнік разбіты на пяць раздзелаў, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы гісторыі беларускага народа ў ХХ ст. У канцы кожнага раздзела змяшчаюцца пытанні для самакантролю і разважанняў над пэўнымі праблемамі ці падзеямі. Большасць матэрыялаў падаюцца на мове крыніцаў ці ў перакладзе на беларускую мову. Укладальнікам былі перакладзены на беларускую мову з расійскай - дакументы № 96, 97, 101, 102, з англійскай - № 107, 108.

З мэтай перадачы разнастайнасці беларускага правапісу і мовы ў кнізе пакідаліся без зменаў тэксты напісаныя наркамаўкай і тарашкевіцай, а таксама - беларускай лацінкай (дак. №4). Для больш зручнага карыстання хрэстаматыяй у канцы прыводзяцца спіс скарачэнняў і паказальнік імёнаў.

Укладальнік выказвае шчырую падзяку навуковаму рэдактару кнігі шаноўнаму сп. Алесю Смалянчуку, які сваімі трапнымі парадамі дапамог значна палепшыць змест хрэстаматыі і зрабіць яго больш актуальным і рознапланавым.

Юрый Бачышча


Тэма 1. Барацьба за беларускую дзяржаўнасць. 1917-1920

Ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да абвяшчэння БНР


1. Пастанова Беларускаго Нацыанальнаго Камітэту [3]. 26 сакавіка 1917 г.

Выбраны з'ездам беларускіх грамадзянскіх дзеячоў нашаго краю 25 сакавіка 1917 г. Беларускі Нацыанальны Камітэт мае сваім грунтам культурна-нацыянальнае адраджэньне беларускаго народу, якое вымагаецца паступовым рухам гістарычнаго жыцьця паасобных нацый, патрэбай агульнай культуры і прагрэсу усяго чаловецтва.

Беларускі Нацыанальны Камітэт лічыць першай сваей павіннасьцью арганізаваньня ўсіх жывых сьвядомых сіл Беларусі, дзяля як найшырэйшаго развіцьця мейсцоваго жыцьця, дзеля абароны правоў народу беларускаго і яго сьветлай вялікай будучыны.

Час вялікай рэвалюцыі, час вялікіх перамен патрэбаваў ад людзей, сьвядома клаушых свае сілы на карысьць роднаго краю, кабы яны сказалі свае слова аб тым палітычным ладу, які яны лічуць патрэбным і найлепшім для Беларусі і ўсей Расіі.

1) Прызнаючы найлепшей формай государственнаго ладу Расіі фэдэратыўна-дэмакратычную рэспубліку - з'езд лічыць патрэбай аўтаномнае адбудаваньне Беларусі у граніцах Расіі, у якіх было б забезпечэна вольнае развіцьце і поўные правы іншым народам, жывучым на Беларусі. Эканамічнае становішчэ і тыя шырокія магчымасьці, якія аткрыліся з рэвалюцыей перад дэмократычнай Расіяй, звязывае нас з Расійскай фэдэратыўна-дэмакратычнай рэспублікай. Дзеля гэтаго Беларускі Нацыанальны Камітэт лічыць патрэбным перасьцерягчы ад тых людзей, якія прыкрываючыся імянем беларускім, вялі б прапаганду за далучэньня да Польшы, або да якого другога государства. Гэтакіх людзей Беларускі Нацыанальны Камітэт, на сколькі яны выступалі б ад яго імяні, будзе лічыць за правакатароў.

2) Беларускі Нацыанальны Камітэт прызнае свабоду за кожнай рэлігіяй і клічэ усіх беларусоу, без розніцы веры, да супольнай працы над стварэньням ядынай беларускай культуры.

3) Лічучы, што зямельная справа будзе разважана агулова на Устаноучым Расійском Сэйму, Беларускі Нацыанальны Камітэт знаходзіць, што дэтальна гэтая справа на Беларусі павінна быть размяркована краеваю Беларускаю Радаю, скліканаю на аснові роунаго, агульнаго, простаго і таемнаго галасованьня.

4) Беларускі Нацыанальны Камітэт лічыць за патрэбу нацыаналізацыю беларускай школы.

5) У ваеннай справе Беларускі Нацыанальны Камітэт трымаяцца таго пагляду, што згода павінна быць зроблена без аннэксіі і кантрыбуцыі, с правам самаусьвядамленьня нацый.

6) Аднэй з умоу міру, жаданаго для Беларусі, есьць зварот забранай часткі этнаграфічнай Беларусі, і далучэньне яе, аб'еднанай з рэштай Беларусі, да Расейскай Фэдэратыунай Рэспублікі.

История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Мн., 2000. - С. 259-260


2. "Хрыстос ўваскрос!.."

Фрагмент успамінаў Язэпа Варонкі [4].

[...] Тры дні йшла барацьба на 1-ым Вайсковым Беларускім З'ездзі ў Менску ў кастрычніку 1917 г. З абедзвёх старон па чарадзе трыбуну займалі то "сьвядомыя", то "несьвядомыя". Змабілізаваны былі лепшыя сілы. Проці нацыянальнай стараны Зьезду аб'едналіся былыя чарнасоценцы з камуністамі. Для іх не было нічога страшнейшага, як беларускія нацыянальныя войскі. Дзеячам адраджэнчаскага руху рабіліся самыя паскудныя закіды.

І вось настаў доўгачаканны момэнт вырашэньня галасамі вялікай загадкі эпохі, заданьня жыцьця і сьмерці беларускага руху.

А для таго, каб гэта вырашэньне было, як найсправедлівейшым, каб кожны чалавек мог адкрыта і не вагаючыся сказаць, хто ён для свайго народу, чым жыве ў ім яшчэ кроў гаротных яго бацькоў, правадыры Зьезду пастанавілі справу вырэшыць "выхадам у правыя і левыя дзьверы".

З'езд адбываўся ў вялікім будынку па-губэрнатарскага дому, пазьней Дому Беларукай Рады на Пляцу Волі.

З заміраньнем сэрца глядзелі прысутныя госьці на гэты выхад сяброў Зьезду, у правыя (за!) і левыя (проці!) дзьверы. Бэзканечныя дэбаты вайсковага сходу, на які прыбыло болей 150 чалавек самага, здавалася, абеларушчэнага Заходняга Фронту, да самага апошняга момэнту не выразілі твару Зьезду.

Страх агарнуў людзей...Якісь-ці незразумелы, нутраны, халодны страх: і тых, каму належылася прыступіць да гэтай першай за колькі сот гадоў споведзі і за сябе, і за продкаў, і за тых, хто меў шчасьце быць сьведкам гэтага момэнту.

Ціха, моўчкі, як бы пры вялікім сакрамэнці пачалі падымацца людзі і кіравацца.

- Туды, чы сюды!...

І пайшлі.

Нікім не падганяныя, нікім не прымушэныя. Дэбаты былі скончаны за колькі гадзін да вырашэньня.

І не пасьпелі яшчэ пісары Зьезду прыбрацца падлічваць людзей: госьці Зьезду паднялі ужо галосныя прывітаньня далеко перажываючай большасьці - вялікай чарадзе людей, падняволіўшая народ сіла.

Прывітання былі тым галасьнейшыя, калі на беларускую сторану пацягнуліся ланцугом дзесяткі і тых, да таго варожых да беларускасьці людзей, аб якіх, здавалася, ня было ўжо ніякой надзеі, што яны "вернуцца да мацеры сваёй".

Пісары жвава падлічылі галасы ў левым пакоі. Гэта было вельмі лёгка зрабіць. Абвесьцілі лічбу, спатканую бэзумоўнымі воплескамі, крыкамі "слава", і сярод гэтага сьвята, зьвіліся ў залі нашыя пісьменнікі і дзеячы - Алесь Гарун [5], Андрэй Зязюля [6], Антон Лявіцкі [7]...

За німі ціснуліся вагромністай грамадой людзі з надворка, моладзь... Стала шумна, цесна, скульсьці зьявіўся нацыянальны штандар.

- Браты, родныя! Хрыстос Ўваскрос!... - Так, сярод радаснага гоману і сьвяткаваньня голасна, узлезшы на стары губэрнатарскі фотэль, загаварыў стары палітычны беларускі работнік і паэта, правадыр сацыялістаў Алесь Гарун...

І ўсё загаманіла яшчэ галасней.

- Ваістіну Ўваскрос!... - Адпавядала заля, як адзін чалавек, і больш не можна было ўжо разабраць ні воднага слова.

Гарун стаяў на сваім мейсцы, падняўшы рукі. Па твары яго беглі сьлёзы. Панясьліся голосныя чыстыя гукі беларускага народнага гімну... Адсунуўшы ад сябе артыста Ждановіча, які захацеў кіраваць пеяўшымі, шырока і высока пачаў махаць у такт рукамі Лявіцкі. Вочы блішчэлі ад неспадзяванай радасьці. Зязюля-ксёндз цалаваўся, як праваслаўныя на Вялікдзень, тройчы.

Сьвята перакінулася ва ўсе беларускія ўстановы.

У гэты дзень больш нічога рабіць не хацелася...

Падваліны вялікага гмаху былі заложаны:

Беларусы-вайсковыя сталі на старане сваёй народнай справы...

Беларус-вайсковы. - Коўна. - 1922. - 16 крас.


3. Грамата да Беларускаго Народу [8]. Мінск-Беларускі, 27 кастрычніка 1917 г.

Браты-беларусы, працоўны народ Беларусі, работнікі і селяне-земляробы, беларусы-ваякі, усе, каму дарага воля і рэвалюцыя, усе, у кім гарыць і бьецца сэрдцо за правы і волю беларускаго народу!

Грамадзяне усіх іншых народаў, якія жывуць на нашай зямельцы!

Прышоў момант, якога ні ведае гісторыя нашае многапакутнай зямлі. Воляй рэвалюцыі мы пастаўлены перад патрэбай сабраць усе жывыя сілы нашае Бацькаўшчыны дзеля абароны і утрымання нашых вольнасьцяў, здабытых крывёй мільёнаў сыноў пакрыўджанай, бяздольнай Беларусі.

У гэтыя дні нам належыць паказаць запраўды, што злучаная пакутай беларуская рэвалюцыйная дэмакратыя ні дапусьціць, каб віхор бязладу згубіў нашую сьвятую нацыанальную справу абароны вольнасьцяў і правоў Беларускаго Народу.

Браты-Беларусы, працоўны народ, сыны зямлі і абаронцы вольнасьцяў Бацькаўшчыны! Злучыцеся у адну згодную сямью каля Вялікай Беларускай Рады, адкідаючы ад сябе сеючыя нізгоду поклічы і будзьце асьцярожнымі у сваіх дзеях. Толькі парадак і згоднасьць паміж усімі, паможа нам утрымаць спакой у нашым краі, а еднасьць з войскам падыйме дух і злучыць увесь народ.

Браты-Беларусы! Вялікая Беларуская Рада, апіраючыся на Цэнтральную Вайсковую Раду, Беларускі спаўняючы Камітэт Заходняго фронту, на усе беларускія арганізацыі, верыць у сілу і мудрасьць беларускаго народу, у руках катораго вялікая будучына Вольнай Беларусі, воля, зямля і згода.

Турук Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белорусов. - Москва, 1921. - С. 95-96


4. Да нашай краёвай інтэлігенцыі. Вытрымка

з адкрытага ліста Казіміра Шафнагеля [9]. 1917 г.

Pryjšoŭ moment jadyny, moment asabliwy, moment, katory mo' ŭżo ŭ historyi nie paŭtorycca bolš dla nieščaśliwaho, pazbaulenaho swajej dziaržaŭnaści, pakinutaho swaimi natyralnymi kirownikami - swaim duhawienstwam i swajej swieckaj intelihencijej biełaruskaho narodu. Hety narod biełaruski pryzwan ciaper sam pastanawić ab sabie, ab swajej budučynie, pryzwan pakazać, što jon jość i padać hołas, što jon žywie, wyskazać swaje palityčnyje i nacyonalnyje žadańnia.

Ale jaki-ž strašenny trahizm! Hety narod biełaruski, katory, jak i kožyn inšy narod, pawinien składacca z niekolkich hramadzianskich słajoŭ: narodnaj massy - sielanstwa i rabotnikaŭ, dy s klas mienš čyślenych, ale ekonomična i kulturna silnych i nacyonalna świadomych, - značyć: ziemian, mieščanstwa i predstaŭnikoŭ wolnych prafesij, - hety narod biełaruski składajecca ciaper tolki z čyślenaj, ale ciomnaj, niehramatnaj, nacyonalna nieświadomaj sielanskaj i rabotnickaj massy, bałamučenaj pa siahońniašni dzień panujučymi nad jej palityčna, ekonomična i kulturna nacyonalnaściami. Bo hety narod biełaruski - to sirata, biedny, ciomny, biezzaščytny, sirata, pakinuty swaimi naturalnymi ajcami i apiakunami - swajej intelihencijej. I woś, kali nalacieła strašennaja historyčnaja nawalnica, kali prahawitość susiedzioŭ ščeryć zuby, kab prahłynuć i ścierci da zwańnia z abličča ziamli narod biełaruski, kali razam z tym - dziakujučy ščaśliwamu hodu zdareńnioǔ - hetamu narodu zaświaciǔsia, praǔda, słaby ješče pramień nadziei na nacyonalnoje i palityčnaje adradžeńnie, - u hetki stanoŭčy zwarotny moment toj narod - sirata staić woś biezzaščytny, bytcym smačnaja pažywa dla kožnaho, chto zahoče praciahnuć pa jaho ruku, kab jaho zniščyć, denacyonalizawać, prahłynuć!

Hdzie-ž zaprapała taja naturalnaja apiakunka i kiraŭnička kožnaha narodu - jaho intelihencija? Jakim dziŭnym, trahičnym zdareńniem astałosia ad narodu hetaho tolki tuławo, - hdzie padziełasia haława jaho?

Ach, bo intelihencija hetaho narodu niekali za sorak siarebrenikoŭ (šlachockije prywilei - paddanstwo sielan) adrakłasia jaho, zdradziła swoj ulasny narod, pryswoiŭšy čužuju dla jaho mowu, kulturu i palityčny ideał. Biełaruski narod i stausia hetak siratoj, bo jaho intelihencija, jaho wyšejšyje, abiespiečenyje kłasy denacyonalizawalisia, spolščylisia, stalisia čužymi tej massie narodnaj, s katoraj wyšli, čužymi tej ziamli, z jakoj ad wiakoŭ ciahnuli žyćciowyje soki.

Razpačaŭčyjsia razdzieł wyzywaŭ usio wialikšyje rezultaty, pahłyblauŭšyje ŭsio bolej propaść miž narodam biełaruskim i jaho apalačenaj intelihencijej, bo biełaruskaja massa, pazbaulenaja swaich ułasnych nacyonalnych, kulturnych słajoŭ, astałasia na pačatkowaj stupieni razwićcia sa swaim "prostym" - jak u pakornaści swajej nazywaje - jazykom, sa swajej nacyonalnaj nieświadomaściu, katoraja wyjaŭlajecca, naprykład u tym, što biełarus nia wiedaje, chto jon papraŭdzi jość, i na pytańnie ab heta, kali katalik, kaže: "polski", a kali prawasłaŭny - "ruski", nie majučy mahčymaści razpaznać hetych dwuch asnaŭnych paniaćcioŭ - wiera i nacyonalnaść, bo ŭtraciŭ nawat žadańnie mieć swaju ŭłasnuju hasudarstwienaść i nacyonalnuju samabytnaść.

Intelihencija biełaruskaho narodu - jaho "abywateli", duchawienstwo i mieščanstwo, pryswoiŭšy sabie čužuju, ale bahatuju polskuju kulturu z jaje pyšnymi zdabytkami, tradycijami, litaraturaj i ideałami, katoryje zichaciać tysiačami koleroǔ, wabiučy wočy, dušu i serce, i ǔłažyŭšy ŭ skarbnicu hetaj čužoj kultury bahatyje ŭłasnyje zdabytki, pakłaŭšy na žertwienny ałtar polščyny najwyšejšyje prajawy swajho nacyonalnaho gienija (Mickiewič, Kondratowič, Kościuško, Ožeškowa, Moniuško, Sienkiewič i t.p.), daŭšy polskamu narodu papraŭdzi lwinuju čaść taho, čym palaki pyšajucca, jak swaim najwialikšym i najharašejšym bahaćciem, - hetaja apalačenaja biełaruskaja intelihencija ciapier z pahardaj pahledaje na narod, s katoraha sama wyjšła, zusim, jak toj mužyk, katory dajšoŭ bahaćcia, pabudawaŭ na mijescy baćkawaj chacinki pałac, apranuŭsia ŭ bahatyje šaty, nabraŭsia "panskich" manier - i saromicca swajho sielanskaho rodu, s pahardaj hladzić na tych biednych bratoŭ swaich, katoryje ŭ mužyckaj chaci astalisia, dy ješče horš i strašniej: užo ich za bratoŭ nia licyć, wyrekajecca ich i supolnaho z imi pachodženia [...]

Woś, u čym trahizm pałažeńnia: biełaruski narod, praŭda, maje swaju intelihenciju, dy jana - polskaja!

Dwa asobnyja świety, dźwie mowy, dźwie tradycii, dwa świetapahlady, - dźwie orjentacii!

A trahizm pałažeńnia ǔzwialičywajecca jašče tym, što i miejscowaje duchawienstwa, radziŭšajasia ŭ hetym kraju, časta wyjšaǔšaje biezpasredna z biełaruskaj massy abo sa spolščenaj šlachty biełaruskaj, častka z čysta biełaruskim imieniem, čurajecca hetaho narodu. Na pytańnie: chto ty? - ksiondz adkazwaje: Ja čuju siabie palakam...

I woś biedny sielanin biełaruski ani ŭ swaim "panku", ani ŭ ksiandzu nie bačyć užo brata. Pan i ksiondz pramaŭlajuć da jaho nie jaho rodnaj "prostaj" mowaj, a jazykom "panskim", kulturnym, jazykom polskim. Pan i ksiondz ličać, što ich najświaciejšaja nacyonalnaja pawinnaść - apalačyć biełarusa-mužyka praz kaścioł, praz škołu, a kali-b udałosia - dyk praz sud, praz uradowyje ǔstawy, a ŭ kancu, jak najwyšejšy ideał, praz dzieržaŭnaść... polskuju!

Čym že wy, apalačenyje biełarusy, lepšyje za pahardžanych wami hakatystoŭ i abrusicielioŭ? Adumajciesia! Čy nie ŭ sto razoŭ horšy wy ad ich, čy nie zasłuhoŭwajcie na imia adstupnikoŭ swajho narodu?! Bo kali hakatysty i abrusicieli prychodziać majučy ŭłaść z čužoj ziamli dziela denacyonalizacii taho abo inšaha narodu, dyk jany za heta prynosiać jamu dostup da wializarnych karyściej, katoryje denacyonalizawanym daje prynaležnaść da palityčna ci kulturna mahutnych dziaržaŭnych arhanizmoŭ. A wy apalačenyje biełarusy, wy adstupniki ŭ rodnym kraju, dzie wy ŭzhadawalisia, dzie žywicio, - adstupniki, bo chočecie pazbawić narod swoj jaho nacyonalnaści, chočecie nawiazać jamu čužuju hasydarstwienaść - zamiest pamahčy jamu stwaryć swaju ŭłasnuju, nakinuć jamu čužuju mowu, katoraja stałasia dla was radzimaj...

Homon Nr 86. 28 kastryčnika 1917 h.

Цыт. паводле: Спадчына. - 2002. - №4. - С. 57-58


5. З пастановы ІІ з'езда армій Заходняга фронту «Об организации советской власти на Западном фронте и в области». 25 лістапада 1917 г.

[…] Совет рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Западной обл. и Западного фронта составляется на следующих основаниях: от съезда рабочих и солдатских депутатов 35 чел., от съезда крестьянских депутатов - 35, от фронтового съезда Западного фронта 100 чел., от профессиональных союзов - 11, железнодорожного союза - 4 и почтовотелеграфного союза - 2.

Этот орган является высшей законодательной властью в Западной обл. и на Западном фронте.

Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мінск, 2003. - С. 200


6. Першы Усебеларускі кангрэс.

Паводле ўспамінаў Канстанціна Езавітава [10].

На Кангрэсе гэтым прысутнічала 1872 дэлегаты, з якіх 1167 дэлегатаў мелі права пастанаўляючага голасу і 705 дэлегата былі дапушчаны толькі з правам дарадчага голасу, г. зн. ня мелі права галасаваньня.

Шматлюдны Кангрэс гэты адгуляў дужа вялікую ролю ў гісторыі змаганьня беларускага народу за стварэньне свае незалежнае дзяржавы. Ён закончыў першы пэрыяд беларускага адраджэнскага руху, пэрыяд паступовага нацыянальнага самаўсьведамленьня паасобных адзінак і ўтварэньня першых нацыянальных арганізацыяў, якія давалі магчымасьць агуртаваць нацыянальныя сілы народу і падрыхтаваць масавае выяўленьне волі народу. Вось жа І Усебеларускі Кангрэс быў гэтым выявіцелем волі ўсяго беларускага народу і ў сваім праўным і псыхалагічным значэньні адгуляў ролю запраўднага Беларускага Устаноўчага Збору.

Адчыненьне Кангрэсу

Адчыненьне 1-га Усебеларускага Кангрэсу было дужа ўрачыстае. Пры дзьвярох будынку стаяла варта 1-га Менскага Беларускага палку, сцэна была ўпрыгожана нацыянальнымі сьцягамі і гэрбам Пагоні.

У арганізацыйным прэзыдыюме Кангрэсу былі: прэзыдыюм Вялікай Беларускай Рады, на чале з аграномам Аркадзем Смолічам і юрыстам Язэпам Варонкай, прэзыдыюм Беларускай Цэнтральнай Вайсковай Рады, з Сымонам Рак-Міхайлоўскім на чале і прадстаўнікі вялікшых беларускіх арганізацыяў: з Віцебску, Магілёву, Пецярбургу, Масквы, Кіеву і Адэсы.

За прэзыдыюмам на сцэне стаяў хор Тэраўскага, папоунены артыстымі і артысткамі 1-га Беларускага Т-ва Драмы і Камэдыі, на чале з Флёрыянам Ждановічам і Фальскім. Да гэтага вялікага хору далучыуся яшчэ і хор Хаўрусу Беларускае Моладзі. Усе ў прыгожых нацыянальных уборах.

Заля, лёжы, усе бальконы, лёжа аркестры і нават частка праходаў у залі былі заняты дэлегатамі. [...]

Парадак працы Кангрэсу

[…] Першы дзень быў цалкам аддадзены прывітальным прамовам і агалошаньню тых наказаў, якія былі дадзены розным дэлегаяыям, а нават і некаторым паасобным дэлегатам з месц, ад іхніх мясцовых арганізацыяў. Увечары быў канцэрт хору Тэраўскага, які ўсім надзвычай на спадабаўся і моцна ўзрушыў нацыянальныя пачуцьці нават мала сьведамых адзінак. [...]

Далейшую сваю працу Кангрэс перанёс у будынак Дваранскага Сабраньня, якое знаходзілася супроць будынку тэатру і мела вялікую залю для сходаў пленуму Кангрэсу ды шэраг меншых заляў і пакояў для сходаў розных камісыяў ды сэкціяў, якія былі створаны на Кангрэсе для распрацоўкі паасобных пытаньняў. У гэтых малых залях адбываліся і сходы розных партыйных ды групавых фракцыяў, на якія пабіўся Кангрэс, бо на ім прадстаўлены былі розныя палітычныя напрамкі.

Палітычныя кірункі на Кангрэсе

Што да палітычных напрамкаў на І Усебеларускім Кангрэсе, дык, гледзішча на іхную колькасную і палітычную вагу на Кангрэсе, іх трэба падзяліць на тры асноўныя групы: цэнтр, правае і левае крыло.

Цэнтр Кангрэсу складаўся з сяброў Беларускае Сацыялістычнае Грамады, якая мела на Кангрэсе кіруючую ролю і заваявала сабе большасьць дэлегатаў, прыхіліўшы да сябе і ўключыўшы ў свае шэрагі многіх дэлегатаў падчас працы самога Кангрэсу. Асабліва шмат увайшло ў ейны склад дэлегатаў з гэтак званае групы «безпартыйных», якая паступова разсасвалася на Кангрэсе, далучаючыся да партыйных групаў. Перайшлі ў фракцыю Беларускае Сацыялістычнае Грамады і значныя групы з былой расейскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Наагул да БСГ, як партыі нацыянальнай і сацыялістычнай, імкнуліся ўсе беларускія сацыялісты.

Правае крыло было найменшым па сваёй лічбе. Складалася яно з паасобных адзінак «старога закалу», з некаторых беларускіх арганізацыяў Беларусі (Віцебская і Магілеўская) ды з нешматлічных клерыкальных груповак. Сюды-ж увайшлі і два-тры беларускія абшарнікі.

Левае крыло было даволі моцным, як сваёй лічбай, гэтак яшчэ і тэю энэргійнаю падтрымкаю, якую яно мела звонку ад гэтак званага «Областного Исполнительного Комитета Западной Области». Гэты Камітэт быў створаны падчас кастрычніцкай бальшавіцкай рэвалюцыі ў Менску і скарочана называўся «Облиспкомзап» (бел. Аблвыканкамзах - Ю.Б.). Складаўся ён з расейскіх вайскоўцаў, якіх тады стаяла на Беларусі некалькі арміяў, з жыдоўскіх палітыканаў розных гатункаў і з латыскіх камуністаў. Абліскамзап не вызнаваў ні правоў беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне, ні беларускае мовы, ні нават самага існаваньня беларусаў, як народу і Беларусі, як асобнае краіны. Гэты Абліскамзап на чале якога стаяў прапаршчык Мясьнікоў, ішоў цалкам на шляхах старых расейскіх царскіх урадоўцаў-русіфікатараў.

Сваркі паміж камуністамі з поваду Усебеларускага Кангрэсу

Наяўнасць шматлічных прыфрантовых і тылавых штабаў у Менску, а таксама вялікая колькасьць розных прадстаўніцтваў і ўстаноў Усерасейскага Земскага і Гарадзкога Саюзаў ад 1915-га году літаральна залівала Менск чужымі наезднымі з Расеі элемэнтамі. [...]

У гэткай ненармальнай абстаноўцы, калі ў Менску не выхадзіла нават беларуская газета, заўважыць беларускія элемэнты ў перапоўненым войскам і чужынцамі горадзе было для чужога чалавека цяжка, асабліва ж калі гэты чужак нават і не жадаў нічога заўважаць і бачыць. Дык расейскія сацыялісты-рэвалюцыянеры, якія захапілі ўладу ў Менску напачатку 1917-га году, а затым і бальшавікі, якія пасьля кастрычнікавага перавароту адабралі ад эсэраў гэтую ўладу, зусім не жадалі лічыцца з беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі і не дацэнівалі шпаркі ўзрост і гуртаваньне беларускіх сілаў.

Цэнтральныя бальшавіцкія ўстановы, якія на прыкладзе Фінляндыі, Украіны, Грузіі і польскіх легіёнаў пераканаліся ў тым, якую колёсальную сілу маюць нацыянальныя рухі, шукалі спосабу якколечы бяз адчыненае сваркі і канфлікту заўладаць беларускім рухам і накіраваць яго калі ўжо ня цалкам на сваю карысьць, дык прынамсі ў нейкае нэўтральнае ручво.

Таму паміж цэнтральнымі бальшавіцкімі ўстановамі і бальшавіцкай уладай на мяйсцох ішлі войстрыя спрэчкі ў справе тактыкі ў адношаньні да беларусаў і іхніх вайсковых фармаваньняў.

Цэнтральныя ўстановы ў Пецярбурзе і Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага прапаршчыка Крыленка ў Магілёве давалі на пэўных умовах дазвол на фармаваньне беларускіх вайсковых адзінак, а Абліскомзап абязброіваў тыя часткі, якія траплялі ў Менск.

Тое самае было і з Усебеларускім Кангрэсам: цэнтральныя бальшавіцкія ўстановы ў Пецярбурзе згаджаліся з тым, што Кангрэс на пэўных умовах можа адбыцца, каб на аснове самаазначаньня народаў выявіць волю беларускага народу, а Абліскомзап у Менску быў нават супроць дапушчэньня да скліканьня Кангрэсу.

Спроба стварыць раскол у беларускім грамадзтве

Калі менскія бальшавіцкія дзеячы і ўстановы Абліскомзапа даведаліся, што Вялікая Рада прызначыла скліканьне І Усебеларускага Кангрэсу на 5 сьнежня 1917 году ў Менску, прапаршчык Мясьнікоў зараз жа выехаў у Пецярбург, каб дамагацца ад Нацыянальнага Камісарыяту, якім тады кіраваў Сталін, забароны на гэтае скліканьне. Каліж Нацыянальны Камісарыят на гэтую забарону не згадзіўся, бо гэта задужа выразна разыходзілася з шырока агалошанымі абяцанкамі, дык у Пецярбурзе была прыдумана новая камбінацыя. Сталін загадаў знайсьці якую колечы беларускую арганізацыю, якая згадзілася бы пайсьці супроць Вялікае Рады і якая склікала бы свой Кангрэс таксама ў сьнежню, але ў іншым горадзе.

Гэткая паслухмяная арганізацыя знайшлася. Гэта была группа гэтак званых беларускіх аўтанамістіў, якія ў большасьці сваей належалі да былых расейскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў і ўваходзілі ў Беларускі Абластны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў. Яны сядзелі ў Пецярбургу, у будынку Вучылішча Прававеданьня на Фантанцы N 5, і змагаліся тутака з Пецярбурскімі арганізацыямі беларускіх незалежнікаў: Беларускай Саціялістычнай Грамадой, Беларускім Вайсковым Камітэтам Пецярбурскага Гарнізону, Беларускім Камітэтам Маракоў Балтыцкага фронту, Беларускім Камітэтам Уцекачоў і Беларускім Культурна-асьветным і Выдавецкім Т-вам «Загляне сонца і ў наша ваконца».

У склад арганізацыі «абластнікоў», як іх называлі тады ўсе беларусы, уваходзілі людзі, якія ў большасьці сваей ня былі арганічна зьвязаны з беларускім народам і беларускім адраджэнчым рухам. Сярод іх было шмат латышоў і расейцаў, якія апынуліся ў нашым краі выпадкова і рупіліся толькі аб сваіх пэрсанальных інтарэсах.

«Абластнікі» прызначылі свой Кангрэс на 15 сьнежня ў Магілёве. Яны атрымалі ад Нацыянальнага Камісарыяту вялікія грошы на арганізацыйныя выдаткі і на выплату сутачных сваім дэлегатам. Аднак спроба разьбіць беларускае грамадства на два лягеры і стварыць адразу два Усебеларускіх Кангрэсы - з трэскам правалілася. Усе беларускія арганізацыі, грамада, паветы, воласьці паслалі сваіх дэлегатаў на 5 сьнежня ў Менск.

Змушаны былі сюды зьявіцца і самі «Абластнікі» з сваім штабам і кучкай прыхільнікаў на чале з Яўгенам Канчарам, Міхалам Гольманам і А.Кюссе-Цюзам. Да іх на Кангрэсе далучыліся яшчэ некаторыя маласьведамыя дэлегаты з Магілёўшчыны, якімі кіраваў дэмагог Вазіла.

Нацыянальная кансалідацыя сілаў

Калі высьветлілася, што ідэю скліканьня роўналежнага кангрэсу ў Магілёве зьдзейсьніць ня ўдаецца і што ўсе дэлегатьі накіроўваюцца ў Менск, бальшавіцкі «Областной Комитет Западной Области» надумаўся паспрабаваць выклікаць раскол на Кангрэсе ў Менску. 3 гэтай мэтай ён паслаў «прывітаць» Кангрэс аднаго з сваіх камісараў-латышоў, які ў даўжэзнай прамове спрабаваў «разагітаваць» беларускіх дэлегатаў. Кангрэс слухаў прамоўцу ўважліва, але ўвесь час паасобныя дэлегаты засыпалі яго пытаньнямі, якія выразна выяўлялі ўсю безпадстаўнасьць і ману бальшавіцкіх праграмовых абяцанак у адносінах да беларускага народу і нацыянальнага руху.

Знервованы прамоўца нарэшце ня вытрываў і выявіў свой запраўдны твар і адношаньне да беларусаў, зьняважліва абазваўшы беларускі сьцяг, які вісеў ля трыбуны прамоўцаў.

Уся заля ўскочыла на ногі, пачуўшы абразьлівае слова. Да прамоўцы кінуліся цэлая грамада вайскоўцаў. Ён быў бы забіты на мейсцы, калі б да трыбуны не падбег з прэзыдыюму генэрал Аляксяеўскі, які ўрачыста пацалаваў беларускі сьцяг і папрасіў дэлегатаў Кангрэсу не зьневажаць свой Першы Усенародны Сход праліцьцём крыві.

Напалоханы Камісар, атрымаўшы ўсяго пару аплявухаў і пазбаўлены зброі, праз кулісы і бакавы выхад быў выведзены вон з тэатру і адпушчаны.

Грубая бальшавіцкая спроба падзеіць на псыхіку дэлегатаў ня толькі не ўдалася, але яшчэ больш сцэментавала і скансалідавала Кангрэс.

Не ўдаліся і ўсякія далейшыя, больш хітрэйшыя і спрытнейшыя спробы ўнесьці раскол у працу ўсяго пленуму Кангрэсу і ў працу паасобных ягоных сэкцыяў і камісыяў.

Пасьля кажнае спрэчкі і сутычкі ўсё шчыльней і шчыльней рабіліся шэрагі ўсіх тых, хто запраўды кахаў свой народ і край і хто шчыра жадаў шчасьця для нашае Бацькаўшчыны.

Сэкцыі і Камісіі на Кангрэсе

Каб наладзіць прадукцыйную працу, Кангрэс пабіўся на шэраг сэкцыяўі камісіяў, якія распрацоўвалі паасобныя комплексы пытаньняў.

Былі на Кангрэсе ўтвораныя гэткія сэкцыі: 1) Сэкцыя Дзяржаўнага Будаўніцтва Беларусі, 2) Сэкція Аграрная, 3) Сэкцыя Асьветы і Культуры, 4) Сэкцыя Вайсковая, 5) Сэкцыя Фінансавая, 6) Сэкцыя Мяйсцовых Самаўрадаў, 7) Сэкцыя Краёвае Гаспадаркі, 8) Сэкцыя Работніцкага Законадаўства і Агульнага Права, 9) Сэкцыя Народнага Здароўя, 10) Сэкцыя Сацыяльнае Апекі, 11) Сэкцыя Рээвакуацыі Уцекачоў і 12) Сэкцыя Адбудовы Краю. [...]

Фракцыі Кангрэса

[...] Фракцыяў на Кангрэсе было тры: 1) Фракцыя Беларускай Сацыялістычнай Грамады, 2) Фракцыя безпартыйных, 3) Фракцыя Левага Цячэньня.

Фракцыі ствараліся з сяброў паасобных палітычных партыяў. Найвялікшай фракцыяй была фракцыя Беларускай Сацыялістычнай Грамады. [...]

Фракцыі давалі інструкцыі для трыманьня сваіх сяброў у розных сэкцыях і камісіях, а на Пленуме Кангрэса сябры кожнае фракцыі сядзелі разам і разам галасавалі.

Рада Старшыняў І Усебеларускага Кангрэсу

Кожная фракцыя, сэкцыя і камісія мелі свой прэзыдыюм у складзе трох асобаў: старшыні, ягонага заступніка і сакратара. Усе гэтыя прэзыдыюмы, разам з Прэзыдыюмам Кангрэсу, зьбіраліся на асобныя нарады, каб найлепей упляноўваць працу пленуму Кангрэсу, а таксама і працу сэкцыяў і камісіяў. Аб'яднаныя прэзыдыюмы фракцыяў, сэкцыяў і камісіяў разам з прэзыдыюмам Кангрэсу складалі сталы кіруючы ворган, які меў назоў - Рада Старшыняў І Усебеларускага Кангрэсу.

Аднак ня толькі вышэй пералічаныя, кіраўніча парадкуючыя, унутрашнія функцыі на Кангрэсу выконывала Рада Старшыняў І Усебеларускага Кангрэсу. Функцыі і правы ейныя ад самага Першага дня Кангрэсу аказаліся куды больш шырэйшымі і маючымі агульнанацыянальны характар. Рада Старшыняў І Усебеларускага Кангрэсу адразу ж пасля свайго стварэньня Фактычна зрабілася рэпрэзэнтацыйнаю ўстановаю для усяго беларускага народу. Сталася гэта таму, што Вялікая Беларуская Рада, склікаўшы і адчыніўшы І Усебеларускі Кангрэс, склала яму ня толькі справаздачу з свае працы, але склала на Кангрэсе і свае паўнамоцтвы. Тады Кангрэс упаўнаважыў Раду Кангрэсу заступіць Вялікую Раду да часу стварэньня новае формы прадстаўніцтва. Дык Рада Старшыняў ужо падчас працы Кангрэсу паступова пераняла на сябе ўсю працу Вялікае Беларускае Рады і фактычна сталася Дзяржаўнай Радай Беларусі.

Пасьля раптоўнага спыненьня працы Кагрэсу, Рада Старшыняў асталася ўжо гатовым і адзіна правадзейным апаратам, які ўзяў на сябе выкананьне волі Кангрэсу.

Хто-ж уваходзіў у Раду Старшыняў 1-га Усебеларускага Кангрэсу? У Раду Старшыняў уваходзіла ўсяго 105 сяброў-старшыняў. Кожная фракцыя, сэкцыя і камісія мелі свой прэзыдыюм. [...]

Гэтак утварыўся той Беларускі Прэдпарлямант, які ў наступныя месяцы адыйграў гэткую вялікую ролю ў беларускім нацыянальна-дзяржаўным жыцьці.

Рэзалюцыі і матэрыялы І Усебеларускага Кангрэсу

[...] Самым важным для нас было тое, што І Усебеларускі Кангрэс ясна і рашуча стануў на грунт стварэньня сваей уласнай беларускай дзяржаўнасьці, што гэтую дзяржаўнасьць ён устанавіў на Беларусі ў форме народнае рэспублікі і што ўладу ў Краю ён перадаў сваей краёвай уладзе, якую выдзяліў з свайго складу.

Рэзалюцыя гэтая была прынятая І Усебеларускім Кангрэсам 17 сьнежня на вячэрнім пленарным сходзе Кангрэсу. Прынятая яна была аграмаднаю большасьцю дэлегатаў, якія за два тыдні працы Кангрэсу ўжо канчаткова пераканаліся ў справядлівасьці і неабходнай патрэбнасьці гэтага гістарычнага кроку. З гэтага моманту Беларусь зноў сталася аб'яднанаю нацыянальнаю дзяржаваю, а беларускі народ зноў стаўся дзяржаўнаю нацыяй. Першы этап нацыянальна-усьведамляючай працы скончыўся. Пачаўся этап тварэньня новае Беларускае Дзяржавы. На гэтым жа сходзе Кангрэс ухваліў, што Беларуская Краёвая ўлада будзе мець безпасярэднія зносіны з цэнтральнымі рэвалюцыннымі ўладамі ў Пецярбургу, памінаючы гэтак званы бальшавіцкі «Областной Комитет Западной Области», і што Беларускі Урад павінен зараз жа паслаць сваіх прадстаўнікоў да суседніх урадаў і на мірную канфэрэнцыю у Бярэсьцьце, а таксама прыступіць к далейшым і рашучым крокам у справе фармаваньня свайго беларускага нацыянальнага войска.

История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Мн., 2000. - С. 252-259


7. З пратакола Усебеларускага з'езда.

17 (30) снежня 1917 г.

...Усебеларускі з'езд, які сабраўся ў Мінску-Беларускім, абмеркаваўшы цяжкае становішча краіны і Беларусі, замацоўваючы свае права на самавызначэнне, заваяванае Расійскай рэвалюцыяй, і пацвярджаючы дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі дзеля ахавання цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, пастанавіў вылучыць са свайго Савета орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета Сялянскіх, Салдацкіх і Рабочых дэпутатаў, якому ўручыць кіраванне Беларуссю аж да склікання Беларускага Устаноўчага Сходу.

Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мінск, 2003. - С. 200


8. Успаміны Вінцэнта Жук-Грышкевіча [11]

пра разгон Усебеларускага з'езду.

[…] Горад гэты (Менск - Ю.Б.), перапоўнены войскам, быў надзвычай рухлівы. Але ў паветры чулася яшчэ нешта асаблівае, нейкае нязвычайнае ажыўленьне: усюды гучэлі словы: «Беларускі Нацыянальны Зьезд», «Усебеларускі Кангрэс». Паўтарала гэтыя словы і расейская й беларуская менская прэса й разнаякая цывільная ды вайсковая публіка. Слухаў я гутаркі й дыскусіі аб «Беларускім Кангрэсе» і сярод маіх супрацоўнікаў «Земсаюзу». Спрачаліся расейцы й мясцовыя менчукі аб «Учредытельном Собрании», сэпаратызьме, фэдэралізьме й непадзельнай Расеі. Мне - вучню, гэтыя словы тады мала што гаварылі, але я адчуваў, што ў Менску адбываецца нешта вельмі важнае й беларускае, бо Беларусь была на вуснах ува ўсіх. Сэрца маё пачынала ёкаць, пры кожнай важнай спрэчцы я мімавольна, хоць ціха, трымаў старану тых, што баранілі Беларусь і мне страшэнна хацелася ведаць што такое гэты «Беларускі Кангрэс» і дзе ён адбываецца. Асьцярожненька я дапытаўся ўсё-ж: «Беларускі Кангрэс» адбываецца ў рожавым будынку тэатру, недалёка ад Пётрапаўлаўскай вуліцы […]. Туды я й шмыгануў пасьля працы.

На вуліцы й на сквэрыку каля тэатру было большае ажыўленьне, а газэтчык - хлапец больш менш у маім веку - прадаваў тэлеграмкі - надзвычайны дадатак, з крыкам: «Беларусь адзьдзяляецца ад Расеі»! [...] «На, чытай, калі ўмееш» - сунуў ён мне ў руку тэлеграмку. Я ўмеў чытаць па-беларуску, бо яшчэ перад вайной чытаў беларускія календары з Пецярбургу й «Нашу Ніву» з Вільні. У тэлеграмцы было напісана, што «Ўсебеларускі Зьезд» вынес пастанову аб тым, што Беларусь мае адзьдзяліцца ад Расеі. Гэта быў надзвычайны дадатак - ня помню цяпер добра - ці «Вольнай Беларусі», ці «Звону».

Тым часам на сквэрыку зьявілася шмат войска. Жаўнеры ў баявым строі, са стрэльбамі хлынулі ў тэатар. Адразу выбухла нейкая нэрвовая атмасфэра. Прахожыя затрымліваліся каля войска, што заткнула ўсе дзьверы тэатру й адразу пачаўся тварыцца натоўп. Пры самым уваходзе ў тэатар стаяла некалькі кулямётаў. Жаўнеры сталі адціскаць натоўп і загадавалі расхадзіцца. З тэатру пачуўся гоман і вострыя крыкі. Гуло там, як у вульлі. Час ад часу чутны былі стрэлы. Публіка пачала панічна разьбягацца й з нэрвовым цікавым позіркам затрымлівалася воддаль. […]

А ў тэатры варылася, як у катле. Гоман і крыкі чутны былі аж на другім баку вуліцы. Стрэлы часьцелі. Жаўнераў прыбывала ўсё больш і больш. Яны прыходзілі цэлымі ротамі. Будынак тэатру быў ахоплены вайсковым кругам. Над'ехалі й бранявыя самаходы. Жаўнеры кінуліся разганяць і тых людзей, што групаваліся воддаль. Нам, хлапцом, патапталі ногі й укінулі нас у якісь бочны завулак. […]

[…] Беларускі Кангрэс разагналі бальшавікі за тое, што ён пастанавіў, каб Беларусь адзьдзялілася ад Расеі […]

На другі дзень увесь Менск гаварыў аб разгоне Ўсебеларускага Кангрэсу. Пісала аб гэтым і расейская прэса. На кожным кроку чуліся дыскусыі. Тады яшчэ бальшавікі толькі прыходзілі да ўлады і ніхто іх надта не баяўся, гаварылі сьмела. У абсалютнай бальшыні дыскутуючых чулася абурэньне супраць бальшавікоў за разгон Кангрэсу. Абураліся ня толькі беларусы, але й расейцы. Мае супрацоўнікі ў «Земсаюзе» толькі аб гэтым і гаварылі. Нават урадаўцы высокай рангі, як упаўнамочаны Ўладзіміраў - эсэр па перакананьнях - быў страшэнна абураны. «Як яны сьмелі разагнаць Беларускі Кангрэс, Кангрэс народу, які найбольш уцісканы быў царскай уладай і першы раз сабраўся, каб сказаць сваё слова!» - казаў ён. Падобных галасоў было многа. А калі пазьней зьявілася вестка, што Кангрэс усё-ж сабраўся зноў у чыгуначным дэпо пад ахаронай чыгуначнікаў, якіх бальшавікі ня сьмелі крануць, што закончыў сваю працу й пераказаў усе свае паўнамоцтвы аб лёсе Беларусі Радзе Кангрэсу - чуліся словы пахвалы й задаваленьня: «Ай да беларусы, вот так молодцы, не побоялись красных штыков Крывошэіна! Не так, как наша эсэрня, что сидит, как мышь под метлой!»

Жук-Грышкевіч Вінцэнты. 25 сакавіка. Успаміны. - Торонто, 1978. - С. 5-7


9. Савецкія газэты пра разгон Усебеларускага з'езду.

По распоряжению Совета Народных Комиссаров распущен "белорусский съезд". Основной мотив - желание "белорусского съезда" создать в крае сепаратно-параллельную националистическую власть и неподчинение существующей власти Советов. Делегатам съезда предложено в течение 24 час. выехать на свои места. В течение съезда руководители его действовали сепаратно и не стремились найти общий контакт с существующей советской властью.

Советская Правда . - № 15 . - 1917. - 19 дек.

Белорусские национальные организации ("Рада" и "Громада") со времени Октябрьской революции приступили к созданию и укреплению чисто националистического движения в среде белорусского местного населения. Потерпевшие поражение в своей открытой политической деятельности буржуазные и соглашательские социалистические партии решили использовать в своих интересах национальные движения, включая в их программу свои лозунги и увлекая трудовые массы с пути социально-экономической классовой борьбы на путь борьбы за "общенародные" националистические интересы. […]

На этот скользкий путь стали и соглашательские белорусские социалистические группы. На этот путь стал "белорусский съезд", созванный на 4 декабря с. г., а также съезд, созванный на 15 декабря.

Приступая к созыву съезда на 15 декабря с. г., представители белорусских организаций обратились за содействием к комиссару по национальным вопросам тов. Сталину. Не возражая против созыва означенного съезда, тов. Сталин поставил необходимым условием созыва его соглашение по этому вопросу с местными советскими организациями. Организаторы съезда этого условия не выполнили и созвали съезд совершенно самостоятельно. В созыве съезда принимали деятельное участие также и представители правоэссеровских организаций, вызвавшие известных им лиц в качестве делегатов с мест. То же самое проделывали и представители чисто буржуазных элементов, благодаря чему он стал на точку зрения предпочтения общенациональных задач всех классов, задачам классовой борьбы, провозглашенным рабоче-крестьянской революцией. […]

Усматривая в таком решении съезда явный и открытый поход против Советской власти под влиянием контрреволюционных кадетов и соглашательских организаций, принимая во внимание, что такое решение и всякая попытка проведения его в жизнь может нанести ущерб делу революции на Западном фронте, Совет Народных Комиссаров Западной обл. и фронта постановил:

Так называемый "белорусский съезд" объявить распущенным и принять меры к ликвидации вновь возникающей контрреволюционной авантюры выступивших под маской белорусских националистов, кадетов, соглашателей […]

Советская Правда . - № 17 . - 1917. - 21 дек.


10. Аляксандр Цвікевіч [12] пра ўзнікненне Беларускай Народнай Рэспублікі. Вытрымка з нарыса.

[…] На жаль, злачынны разгон з'езда не даў магчымасці закончыць тую анкету, якая мела на мэце вызначыць партыйную і іншую групоўку з'езда. Між іншым, з агляду таго матэрыяла-анкеты, які захавауся, можна меркаваць аб агульнай фізіяноміі Усебеларускага з'езда. Пераважная большасць дэпутатаў у палітычных адносінах належала да партыі с.-р. (цэнтра і правых) і да беспартыйных. Па саслоўнай прыкмеце з'езд можна беспамылкова лічыць сялянскім.

Афіцыйна з'езд адкрыўся пасля трох дзён папярэдніх нарад - 8 снежня. [...] Першым пытаннем, якое стаяла на парадку дня і было аглошана старшынёй Усебеларускага з'езда I. Серадой, было пытанне аб аб'яўленні Беларусі Народнай Рэспублікай і аб зацвярджэнні ў яе межах народнай беларускай улады.

Ніхто і ў думках не дапускаў, што маглі знайсціся злачынныя гвалтаўнікі, якія адважыліся пасягнуць на высокі Нацыянальны сход у самы адказны момант яго дзейнасці. А між тым злачынцы гэтыя знайшліся. […] Чапляючыся за сваю ўладу і баючыся, што народ, узяўшыся за справу тварэння сваёй дзяржаўнасці. выкіне іх з іхняга засценку, яны збройнай сілай разагналі Усебеларускі з'езд. Між іншым, да таго як пусціць у справу бяззбройнага з'езду штыкі, Савет спрабаваў дзейнічаць правакацыяй. Вось цікавы ўзор гэтых мерапрыемстваў. «Тэлеграма. Заходні фронт. Полукараву. Паведаміце таварышам, каб на з'езде беларусаў рады яны зрабілі пераварот розумаў, раскол і выявілі буржуазнасць яе. Гэта патрабуецца. Глаўкомзах Мяснікоў». Гісторыя ацэніць па заслугах «таварышаў»...

Октябрь 1917 года и судьбы политической оппозиции. В 3 ч. Ч. 3. - Гомель, 1993. - С. 194-195


11. Вільгельм Кнорын [13] пра беларускае пытанне ў 1917 годзе

[...] Беларускае пытаньне, дзеля таго, што бальшавікі не ўдзялялі яму належнай увагі, спрычынілася да некаторых нашых прыкрасьцяў. Па-першае, перад Саўнаркомам Заходняй Вобласьці паўстала пытаньне аб выдзяленьні беларускіх вайсковых аддзелаў... Па-другое перад Саўнаркомам Вобласьці паўстала пытаньне аб 1-ым Усебеларускім зьездзе, скліканым у Менску з дазволам Наркамнаца... Пасьля доўгага змаганьня за рэвалюцыйную бальшыню левай часьціны зьезду, прынятая зьездам рэзалюцыя аб уладзе, усё-ж такі, аказалася нацыянальна-дэмакратычнай, у сапраўднасьці ськіраванай да замены ўлады Саветаў на нацыянальна-дэмакратычную ўладу, створаную зьездам. Дзеля гэтага Саўнарком Вобласьці пастанавіў распусьціць зьезд... На бліжэйшы час роспуск Усебеларускага зьезду спрычыніўся да пераходу беларускай нацыяналістычнай дэмакратыі яўна на бок выразных праціўнікаў савецкай ўлады і да падтрыманьня ёю рыхтаваных плянаў, завершаных арганізацыяй ураду Беларускай Народнай Рэспублікі пасьля адступленьня савецкай улады.

Кнор ин В . 1917 г . в Белоруссии и на Западном фронте . - Менск, 1925. - С. 74-75


12. Першая Устаўная Грамата да народаў Беларусі. 21 (8) лютага 1918 г.

Родная старонка наша апынулася ў новым цяжкім стане. Дзе цяпер улада' што была тут' няведама' мы стаімо перад тым' што наш край можа быць заняты нямецкімі войскамі.

Мы павінны ўзяць свой лёс ва ўласныя рукі. Беларускі народ павінен зьдзейсьніць сваё права на поўнае самаазначэньне' а нацыянальныя меншасьці на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію.

Правы нацыі павінны знайсьці сваё зьдзейсьненьне шляхам скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму.

Але і да скліканьня Ўстаночага Сому ўся ўлада на Беларусі павінна належаць тым народам' якія на ёй жывуць.

Выканаўчы Камітэт Рады Першага Ўсебеларускага зьезду' папоўнены прадстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меншасьцяў' зьдзяйсьняючы мэты Зьезду' абвяшчае сябе часовай уладай на Беларусі для кіраваньня краем і скліканьня' як можна хутчэй' Усебеларускага Ўстаноўчага Сойму на аснове агульнага права для ўсякага дарослага ня лічачыся з нацыянальнасьцю' вызнаньнем і родам.

Часовую народную ўладу краю' якая ставіць мэтай абарону і зацьверджаньне заваяваньняў рэвалюцыі' будзе зьдзейсьніваць створаны намі Народны Сакратарыят Беларусі' які ад гэтага дня пачаў выконваць свае абавязкі. Пэрсанальны склад Сакратарыяту будзе апублікаваны пасьля.

Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду.

Дадзена ў Менску-Беларускім 21 (8) лютага 1918 г.

Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы.

Мінск, 2005. - С. 249


13. Пра мірныя перамовы ў Берасьці. Вытрымка з працы Аўгена Калубовіча [14].

22 сьнежня 1917 году ў Берасьці пачала сваю працу г.зв. мірная канфэрэнцыя. На Кангрэсе адразу зьявілася занепакаеньне тым, што на канфэрэнцыі няма прадстаўнікоў Беларусі й што там нібы йдуць гутаркі аб далучэньні Беларусі да будучае Польшчы. «Як піша газэта «Echo Polskie», Беларускі Кангрэс у Менску, на каторы зьехалася 1300 дэпутатаў, зьвярнуўся да Троцкага з гэтакім пытаньнем: «З прычыны чутак аб тым, што ў Берасьці ў часе мірных перагавораў адна з старон прэдлажыла далучыць Беларусь да Польшчы, Кангрэс просіць аднак даць яму адказ, чы гэта вестка - праўдзівая, і як глядзіць на гэту справу ўрад народных камісараў». 27 сьнежня старшыня дэлегацыі ў Берасьці Л.Троцкі прыслаў Кангрэсу адказ: «Справа тая яшчэ ў Берасьці не разглядалася. Савецкі ўрад у поўнай згодзе з сваёй праграмай уважае, што ніхто, апрача Беларусі, ня мае права вырашаць лёс Беларусі. Гэту пазыцыю наша дэлегацыя будзе бараніць у далейшых перамовах».

Факты аднак не пацьвердзілі гэтай дэклярацыі.

12 студзеня 1918 году мірная канфэрэнцыя сабралася на чарговае паседжаньне. Усе дэлегацыі былі ў поўным складзе. Нямецкая - міністар замежных спраў Р.Кюльман, пасол Розэнбэрг, гэн. М.Гофман і інш. Аўстрыйская - на чале зь міністрам замежных спраў графам А.Чэрніным. Турэцкая - вялікі візыр Талаат-паша, Ібрагім Гакі-паша й інш. Баўгарская - на чале зь міністрам юстыцыі Паповым. Украінская - міністар прамысловасьці й гандлю У.Галубовіч, сябры УЦРады Сеўрук, Лявіцкі, Лядзкі й Полазаў. І расейская - нарком замежных спраў Л.Троцкі, А.Іофэ, Л.Каменеў, К.Радэк, Л.Карахан, гэн. Самойла й г.д.

Старшыня нямецкае дэлегацыі Кюльман зажадаў ад расейскае дэлегацыі выясьненьня ейных паглядаў на праблему міру. За дэлегацыю адказаў Каменеў. Ён расклаў перад сабою на стале тэзы і ўрачыста пачаў чытаць: «[...] Расейскі ўрад бачыць мэту цяперашніх перагавораў ня ў тым, каб дабіцца прыналежнасьці якой-небудзь зямлі да расейскае дзяржавы, а ў тым, каб была дадзена праўдзівая свабода дзеля самаазначэньня гэтых зямель...»

Як толькі скончыў Каменеў чытаць, слова было дадзена начальніку галоўнага штабу нямецкіх войск на ўсходнім фронце гэн. Гофману. Ад імя нямецкае дэлегацыі гэнэрал заявіў: «[...] Расейская дэлегацыя патрабуе права на самаазначэньне для народаў занятых зямель у такой форме, у якой расейскі народ не дапускае яго на сваёй зямлі. Ваш урад апіраецца толькі на сіле, каторая безміласэрна ўціскае ўсіх, хто думае іначай [...] Уначы з 30 на 31 сьнежня бальшавікі штыхамі й кулямётамі разагналі Першы Беларускі Кангрэс у Менску, маніўшыйся апавесьціць права беларускага народу на самаазначэньне [...] Гэтак на практыцы выглядае пазваленьне ўрадам бальшавікоў на самаазначэньне народаў».

Заява гэн. Гофмана выклікала моцнае ўражаньне. Савецкая дэлегацыя нічога не магла на яе адказаць: яна мусіла прасіць інструкцыяў у свайго ўраду. Пасьля кароткіх увагаў Кюльмана й Троцкага нарады канфэрэнцыі былі перарваныя на два дні.

14 студзеня Троцкі, які ўсяго два тыдні таму так ганараваў Усебеларускі Кангрэс, высылаючы на ягонае ймя запэўненьні савецкае дэлегацыі ў Берасьці й цэлага савецкага ўраду, адказаў гэн. Гофману: «Ня толькі расейскі ўрад ужывае сілу ў адносінах да тых, хто думае іначай, але й нямецкі. Прыклады, каторыя даў гэнэрал Гофман, няўдала асьвятляюць нашую палітыку. Беларускі Кангрэс складаўся з прадстаўнікоў беларускіх земляўласьнікаў і маніўся захапіць тое, што прыналежыць беларускаму народу. Ён сустрэў адпор салдатаў, між каторымі былі й велікарусы, і беларусы, і маларусы».

Усебеларускі Кангрэс не памыліўся, калі не паверыў Троцкаму й прыняў пастанову, паводле якое «для спасения Родного Края и ограждения его от раздела (п. 1 Пастановы) [...] исполнительным органом временной краевой власти делегируются свои представители [...] для участия в происходящих переговорах о мире, для отстаивания цельности и неделимости Белоруссии... (п. 8 Пастановы)».

Падарожжа беларускай дэлегацыі за лінію фронту й побыт яе ў Берасьці былі поўныя перашкодаў і драматычных эпізодаў. Дэлегацыя ў складзе відных сяброў Рады Ўсебеларускага Кангрэсу, як тады звалася Рада БНР, д-ра А.Цьвікевіча (старшыня рэзалюцыйнай камісіі Кангрэсу) і С.Рак-Міхайлоўскага (адчыніўшага Кангрэс) была нат арыштаваная. Ёй удалося аднак, хоць і неафіцыйна, у характары раднікаў украінскай дэлегацыі, дастацца на мірную канфэрэнцыю дзесь праз 10 дзён пасьля адказу Троцкага гэн. Гофману й даручыць усім заходнім дэлегацыям мэмарыял Рады за 25 студзеня 1918 году. (У гэтым першым, няхай сабе й неафіційным, дыпляматычным выступу Рады Ўсебеларускага Кангрэсу на міжнародным форуме была й першая афіцыйная інфармацыя аб Кангрэсе й ягоным складзе - запярэчаньне Троцкаму: «Усебеларускі Кангрэс складаўся з дэпутатаў ад валасных сялянскіх земстваў і камітэтаў усяе этнаграфічнае Беларусі, паветавых земстваў, меставых рад, рад рабочых і салдацкіх дэпутатаў, вайсковых арганізацыяў з усіх франтоў і тылу, саюзаў і камітэтаў уцекачоў, каапэратываў, прафэсійных і іншых арганізацыяў Беларусі і ўсіх яе палітычных партыяў - чыслом 1167 дэпутатаў з правам пастанаўляючага голасу й 705 - з правам дарадчага голасу»). […]

Рэха I-га Ўсебеларускага Кангрэсу на Захадзе / Аўген Калубовіч. Крокі гісторыі. Дасьледваньні, артыкулы, успакміны. - Менск, 1993. - С. 78-81


14. Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі. 9 сакавіка 1918 г.

У часе сусьветнай вайны, што бурыць адны моцныя дзяржавы і аслабаняе другія, абудзілася Беларусь да дзяржаўнага жыцьця. Пасьля трох з паловаю вякоў няволі ізноў на ўвесь сьвет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць. Вялікі Народны Збор - Усебеларускі Зьезд 5-17 сьнежня 1917 року, дбаючы аб долі Беларусі, зацьвердзіў на яе землях рэспубліканскі лад. Выпаўняючы волю Зьезду і баронячы дзяржаўныя правы народу, Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду гэтак пастанаўляе аб дзяржаўным устроі Беларусі і аб правох і вольнасьцях яе грамадзян і народаў:

1. Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай.

2. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаёмнага і прапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на род, народнасць і рэлігію.

3. Да часу, пакуль зьбярэцца Устаноўчы Сойм Беларусі, заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Радзе Усебеларускага Зьезду, дапоўненай прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў Беларусі.

4. Спаўняючая і адміністрацыйная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму Сакратарыяту Беларусі, які назначаецца Радаю Зьезду і перад ёю трымае адказ.

5. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца вольнасьць слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў: бязумоўная вольнасьць сумлення, незачэпнасць асобы і памешканьня.

6. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію; абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў народаў Беларусі.

7. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права прыватнае ўласнасьці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца бяз выкупу тым, што самі на ей працуюць. Лясы, вазёры і нутро зямлі абвяшчаецца ўласнасьцю Беларускай Народнай Рэспублікі.

8. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўстанаўляецца найбольшы 8-гадзіновы рабочы дзень.

Абвяшчаючы ўсе гэтыя правы і вольнасьці грамадзян і народаў Беларускай Народнай Рэспублікі, мы, Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду, абавязуемся пілнаваць законнага парадку жыцьця ў Рэспубліцы, сьцерагчы інтарэсаў усіх грамадзян і народаў Рэспублікі і захаваць правы і вольнасьці працоўнага люду. А таксама даложым усіх сілаў, каб склікаць у найбліжэйшым часе Устаноўчы Сойм Беларусі.

Усіх верных сыноў Беларускай зямлі клічам памагчы нам у цяжкой і адказнай нашай працы.

Спаўняючы Камітэт Рады 1-га Усебеларускага Зьезду.

Выдана ў Менску-Беларускім 9 сакавіка 1918 року.

Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мінск, 2003. - С. 201-202


15. Трэцяя Устаўная грамата Рады Беларускае Народнае Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 г.

Год таму назад народы Беларусі разам з народамі Расеі ськінулі ярмо расейскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; ня пытаючыся народу, ён кінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, ськідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў васобе Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.

На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў зносіны з зацікаўленымі старанамі, прапануючы ім перагледзець тую часціну Берасьцейскага трактату, якая датычыць Беларусі і падпісаць мірную ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.

Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродненшчыны (з Гродняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежных часьцяў суседніх губэрняў, заселеных беларусамі.

Беларуская Народная Рэспубліка зацьвярджае ўсе тыя правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі, якія абвешчаныя Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 року.

Абвяшчаючы аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дана ў Менску-Беларускім 24 сакавіка 1918 року.

Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. - Мінск, 2005. - С. 250-251


16. Макар Краўцоў [15] аб прычынах прыняцця Трэцяй Устаўной граматы.

А 12-й гадзіне (на святкаванні 25 сакавіка 1922 г. - Ю.Б.) паручнікам Косьцевічам быў прачытаны гадзінны рэферат па гэткай праграме:

1. Прычыны пабудзіўшыя Раду Рэспублікі незабаўна выдаць акт 25.ІІІ.1918.

а) адмова Старшыні Расійскае Савецкае делегацыі на Берасьцейскай конфэренцыі з немцамі, Троцкага, візаваць праезд у Бярэсьце Беларускай Дэлегацыі на мірную конфэрэнцыю і рашэньне лёсу Беларусі без яе прадстаўнікоў;

б) няяснасьць у рабоце Рады, дзякуючы моцным уплывам масквафільскіх элемэнтаў, што ўвайшлі ў Раду ад земскіх і гарадскіх самаўрадаў;

2. Ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 г. у Радзе Рэспублікі:

а) трыбунная барацьба (больш як 20 аратараў) па пытаньню аб аглашэньні незалежнасьці;

б) непраклонная воля беларускага (самастойніцкага) элемэнту, згуртованага вакол "Беларускай Соцыялістычнай Грамады" выдаць акт аб незалежнасьці;

в) апошніе стараньні масквафільскіх элемэнтаў аслабіць сілу акту 25 сакавіка прапазыцыяй аб фэдэрацыі з Расеяй. Тры пяцьмінютные пярэрвы ў пасяджэньні перад галасаваньнем. Напіраньне расейцаў і жыдоў на пункт рэзалюцыі Усебеларускага Конгрэсу аб "неотторжимости" Беларусі ад Расеі;

г) прыняцьце рэзолюцыі аб незалежнасьці й выхад масквафільскіх элемэнтаў з Рады Рэспублікі.

3. Устаўная грамата Рады Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году і яе значэньне ў беларускім руху.

Гістарычная грамата 25.ІІІ была выслухана усімі, стоячы. Пасьля рэферату ўсе сьпяялі гымн "Адвеку мы спалі"...

"Б.Д." Беларусы на чужыне / Беларускі звон. Тыднёвая часопісь. - Вільня. - №4. - 1921. - 17 крас. - С. 7.


17. Старонкі з гісторыі БНР. Вытрымка з артыкула Анатоля Сідарэвіча [16].

Склад кабінета Я. Серады быў кампрамісны (з левых і правых - Ю.Б.). А тым часам наспявалі важныя падзеі. У Нямеччыне складвалася рэвалюцыйная сітуацыя. На вачах нараджалася новая палітычная сіла - Польшча. Цалкам зразумела было, што бальшавікі напагатове. Яны толькі й чакаюць рэвалюцыі ў Германіі, каб пачаць наступ на Беларусь. У гэтых умовах патрабавалася, каб на чале Урада БНР стаў чалавек аўтарытэтны, добра вядомы як беларускаму грамадзянству, гэтак і суседзям.

[…] Як прэм'ер-міністр, А. Луцкевіч пачаў са спробы ўрэгуляваць адносіны з суседзямі. Перш-наперш з Украінай. З ягонай запіскі ўкраінскаму Ураду відаць, што ён дамагаўся, каб Украіна прызнала Беларусь у якасці незалежнай дзяржавы, вярнула беларускія паветы, перададзеныя ёй немцамі, а таксама дапамагла сродкамі дзеля арганізацыі ўзброеных сіл БНР. Мусіць, ні гетману, ні Ураду Украіны не хацелася развітвацца з паўднёва-беларускімі землямі, таму яны адцягвалі юрыдычнае прызнанне БНР. Луцкевіч папярэджвае, што запозненае прызнанне Беларускай Народнай Рэспублікі можа прывесці да негатыўных вынікаў. І ён не памыліўся: бальшавікі расправіліся і з БНР, і з УНР паасобку.

Адчуваючы, што нацыянальны эгаізм украінскага Урада устойлівы, трывалы, А. Луцкевіч шукаў паразумення з Савецкай Расіяй. Прэм'ер-міністр БНР не прымаў бальшавізму перш за ўсё дзеля яго тэрарыстычных метадаў... […]

З дзённіка А. Луцкевіча відаць, што ён гатовы быў згадзіцца на федэрацыю з Расіяй, на ўвядзенне канстытуцыі савецкага тыпу ў Беларусі пры ўмове, што Расія прызнае самастойнасць нашай краіны. Але маскоўскія бальшавікі мелі свой погляд на гэтае пытанне. І гэты погляд у немалой ступені склаўся пад уплывам А. Мяснікова, В. Кнорына ды іншых дзеячаў Заходняй вобласці (камуны), бо вядома, што 6 лістапада 1918 года з Мясніковым гутарыў Ленін.

Савецкая Расія трымала курс на акупацыю былых заходніх ускраін імперыі. Ленін не хаваў, што гаворка ідзе менавіта пра акупацыю (гл. ягоную тэлеграму да I. Вацэціса ад 30 лістапада 1918 года), ён толькі дбаў аб мінімуме вонкавай прыстойнасці. Дзеля гэтага ствараліся абласныя бальшавіцкія ўрады для Эстоніі, Латвіі, Літвы, Украіны. Што ж датычыць Беларусі, дык для яе нават абласны ўрад не прадугледжваўся.

Вярнуўшыся ў Менск, А. Луцкевіч заняўся ўнутранымі справамі Рэспублікі і ўрэгуляваннем адносін з Літвою. Самым важным яго дасягненнем было фарміраванне новага кабінета і больш-менш паспяховыя перамовы з Літвой.

Нямеччына не прызнавала БНР. Яна трымала Беларусь у якасці закладу пад шасцімільярдную кантрыбуцыю, якую паводле кандыцыяў Берасцейскага міру абавязаўся выплаціць ленінскі ўрад. Прызнаць БНР азначала б парушыць умову міру, аспрэчыць права Расіі на гэтыя абшары. Не прызнаўшы Рэспубліку, немцы не давалі ёй стварыць войска, бо яно магло быць скіравана супраць бальшавікоў. […]

Наогул, беларускія дзеячы пазніліся, надта шмат надзеі ўскладалі на легальныя метады змагання. […] Калі б беларусы не спадзяваліся на справядлівасць III Усерасійскага з'езду Саветаў, калі б БНР была абвешчана раней, насуперак бальшавікам і немцам, да Берасцейскага міру, Нямеччыне давялося б лічыцца з ёю. А так... Пасля таго, як Выканкам Рады Усебеларускага з'езда выдаў другую Устаўную Грамату, абвясціў 9 сакавіка 1918 года Беларускую Народную Рэспубліку, Народны Сакратарыят накіраваў адпаведную заяву імперскаму канцлеру Нямеччыны. І што атрымаў у адказ? Прыняцце заявы, гаварылася ў адказе з Берліна, было б умяшаннем у вялікарускія справы. Нямецкі ўрад выконваў кандыцыі Берасцейскага трактата, бо меў за гэта расійскае збожжа, бо мог за гэта эксплуатаваць багацці Беларусі.

Літоўцы дзейнічалі насуперак і Расіі, і Германіі. У снежні 1917 года яны абвясцілі сваю бацькаўшчыну рэспублікай, а 16 лютага 1918 года (за два дні да нямецкага наступлення на ўсход, за чатыры дні да стварэння Народнага Сакратарыяту - не БНР, а проста Беларускага краю) была абвешчана незалежнасць Літвы. Пасля гэтага ў Берасці ўжо не магла ісці гаворка аб расійскіх інтарэсах на гэтай тэрыторыі (бальшавікі сяды-тады паказвалі сябе прыхільнікамі прынцыпу самавызначэння народаў). За сваю смеласць Літва атрымала ад немцаў беларускія землі з Вільняю, Саколкаю, Беластокам, Бельскам, Гораднам, Шчучынам, Маладзечнам, Браславам.

Адраджэнне: гістарычны альманах / Склад. і рэд. А.П.Грыцкевіч. - Вып. 1. - Мінск, 1995. - С. 223-229.


18. З пратаколу сходу ксяндзоў у м. Германовічы ад 6-7 жніўня 1918 г.

[...] Па пытанню дзейнасці грамадскай лічым, што дзе няма нацыянальнай свядомасці, там няма культуры. Прапанова: з'езд ксяндзоў Дзісненскага дэканату выказваецца за тое, што напрамак дзейнасці Звязаў Каталіцкай Дэмакратыі ў дэканаце з'яўляецца беларускім.

Па пытанню ўласнасці. Прапанова: распаўсюджваць паміж людзьмі праграму Хрысціянскай Дэмакратыі з [адпаведнымі поглядамі] на ўласнасць, зямлю і працу.

Па пытанню школ. Прыняты наступныя прапановы: школы павінны быць парафіяльныя і каталіцкія. Звязы павінны мець не менш адной добрай школы пры касцёле, і больш - па меры патрэбы і магчымасці. Прыняццё дзяцей іншых веравызнанняў у школы пакідаецца на самастойнае рашэнне Звязаў Каталіцкай Дэмакратыі. У дэканаце Дзісненскім павінны закладацца школы беларускія з беларускай мовай выкладання пры пэўнай школьнай аўтаноміі для іншых нацыянальнасцяў.

БДАМЛІМ Ф. 3. Воп. 1. Ад.з. 293. Арк. 5


19. Фрагмент Граматы Рады БНР ад 28 лістапада 1918 г. [17]

[...] Ішоў час, але не зьменшаўся уціск нямецкаго імпэратарскаго Ураду. З усяго краю надыходзілі да Рады Беларускай Народнай Рэспублікі скаргі і пратэсты проці гэтаго ўціску, а Рада нічога не магла зрабіць, бо яшчэ не пасьпеў сабраць Беларускі Народ сілы свае і моцным плячом падперці сваю Раду. Ня маючы сілы Рада Рэспублікі надзеялася хоць сваёю пакораю зьмягчыць цяжкае палажэнне Беларусі. Яна некалькі разоў зьвярталася да нямецкаго ўраду, просячы, каб той прызнаў Беларускі Народ вольным і незалежным і даў яму можнасьць самому ўпраўляць сваёю зямлёю. Нямецкі ўрад кожны раз адказваў адмоўна.

Тым часам у Нямеччыні сталася рэвалюцыя і нямецкае войско ня хоча больш аставацца ў нашай зямлі, з якой гэтак несправядліва зрабіў яго даўнейшы імпэратарскі ўрад. Беларусь узноў астаецца вольнаю і яе ўрад мае абвесьціць выбары да Беларускаго Устаноўчаго Сойму, які сваім голасам умацуе правы народаў і ўстановіць дзяржаўны лад Беларусі. Але хоць шмат зьмяніла рэвалюцыя, ды не зьмяніла яна нешчасьлівай долі Беларускай. Ня хочуць панаехаўшыя ў наш край чужынцы выпускаць са сваіх рук лейцаў, у якіх трымалі дагэтуль Беларускі Народ. У Менску, у Кіеві разам з нашымі адступнікамі яны твораць фальшывыя ўрады і крычаць аб сваім праве на панаванне над Беларускім Народам, аб тым, што Беларусь ніяк ня можа быць вольнае а павінна канешне ісьці зноў у ярмо. Пры гэтым яны не шкадуюць выдумак, каб ачарніць Раду Рэспублікі і словамі сваімі апаганіць яе працу. Уся мэта гэтых людзей пасварыць беларусаў між сабою, а пасьля абязсіліўшы іх, аддаць у даўнейшую няволю, пад панаванне новага цара і яго чыноўнікаў.

Рада Рэспублікі аднак верыць у сьветлы і здаровы розум народу Беларускаго і ўсіх дэмакратычных народаў Беларусі, якія не дадуць сябе ашукаць хітрым ворагам Рэспублікі. Яна вядзе далей сваю працу, а для спаўнення сваіх загадаў яна ўстанавіла новы склад Рады Беларускіх Народных Міністраў, які павінен вывесьці Беларусь на сьветлы лепшы шлях, абараніць праўдзівую яе незалежнасць і даць працоўнаму малазямельнаму народу зямлю, а работнікам дагаднейшыя варункі працы і склікаць Устаноўчы Сойм Беларускай Народнай Рэспублікі.

Перад сьвітаннем новаго дня, які суліць нашай Бацькаўшчыне культурны росквіт і дзяржаўную незалежнасць, павінны абудзіцца ўсе жывыя дэмакратычныя сілы Беларусі. Усе, хто хоча бачыць сваю многапакутную Бацькаўшчыну - Беларусь вольнай, багатай і шчасьлівай, усе, хто хоча, каб працоўны народ Беларусі не знаў больш зьдзеку над сабою і няволі, няхай усюды злучаюць свае сілы, ствараючы на мяйсцох Беларускія Рады, і зьвязуючы іх з Радаю Рэспублікі. Толькі ім, гэтым арганізацыям працоўнаго Народу Беларусі, належыць цяпер, да созыву Устаноўчаго Сойму ўлада на мяйсцох, а не Земству, не чыноўнікам, не ўсякім самазванцам і чужынцам. Толькі на іх павінен апірацца Беларускі Народны Урад у сваёй чыннасьці. Сам народ, абуджаны рэвалюцыяй, няхай бароніць сваю волю і незалежнасьць, право на сваю родную зямлю і мейсцо на сьвеці сярод усіх Народаў.

Чувайце грамадзяне Беларускай Народнай Рэспублікі! Надыходзе гадзіна апошняго суду над народамі. Няхай жа не пагасьне ў сэрцах вашых жывы агонь замілавання да волі і агульна грамадзкага шчасьця.

Няхай жыве незалежная Беларуская Народная Рэспубліка! Няхай жыве працоўны народ Беларусі і солідарнасьць вольных народаў!

Няхай растуць Беларускія сялянскія і работніцкія Рады па ўсёй Беларусі!

Адраджэнне: гістарычны альманах / Склад. і рэд. А.П.Грыцкевіч. - Вып. 1. - Мінск, 1995. - С. 232-235



Стварэнне БССР. 1919-1920


20. Дырэктыва Народнага Камісарыята па справах нацыянальнасцяў РСФСР аб практычных мерапрыемствах утварэння БССР ад 27 снежня 1918 г.

1. Правительство Белорусской республики состоит из председателя и 15 членов правительства.

2. Для текущих дел существует президиум из трех человек - председателя и двух членов.

3. В состав республики входят губернии: Гродненская, Минская, Могилевская, Витебская и Смоленская. Последняя является спорной, по усмотрению местных товарищей.

4. Областной комитет партии Северо-Западной области превращается в Центральное Бюро КП(б) Белоруссии.

5. Председатель Центрального Бюро партии должен быть представителем ЦК партии и правительства.

6. Права и обязанности ЦБ партии и отделов правительства остаются такими же, как бывшего Областного комитета и отделов Облискомзапа.

Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. 2-е выд. - Мн., 2003. - С. 204.


21. Рэзалюцыя І 3'езда КП(б)Б аб абвяшчэнні БCСР 30 снежня 1918 г.

Все сгущающаяся атмосфера на горизонте мирового империализма грозит уничтожением победоносного движения III Интернационала, восставшего международного пролетариата и угнетенных наций, постепенно становящихся на путь единственно спасительный для них - коммунистической революции. Против воинствующего империализма скопляются быстро возрастающие силы Советской России, для того, чтобы отстоять свободу трудящихся слоев, поднимающихся народов, дабы противостоять натиску тесным кольцом окружающих нас наемных банд и темных полчищ империализма, чтобы еще более укрепить завоевание российского пролетариата и способствовать отражению им наступления хищного врага, который поставил себе задачей попрание завоеваний пролетариата и свободных прав наций с целью установления фактически буржуазного самоопределения народов, тем самым, беспросветного разгула капитала, - VI областная конференция большевиков считает необходимым объявить самостоятельную социалистическую республику Белоруссии из территорий Минской, Гродненской, Могилевской, Витебской и Смоленской губерний.

Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. 2-е выд. - М і н ск , 2003. - С . 205.


22. Маніфест Часовага Рабоча-Сялянскага Савецкага Урада Беларусі. 1 студзеня 1919 г. Смаленск.

Таварышы і браты рабочыя, бедныя селяня і чырвонаармейцы Беларусі!

Горацешная пакутная Беларусь, Беларусь рабочых і бедных селян, сперша доугия выкі свайго жыцьця служыўшая сродкам ля абагаченьня польскаго вяльможнаго панства-памешчыкаў, зломыслых грашаўнікоў-купцоў і усялякіх багацеяў-крывасмокаў, а потым захопляная пад уціск расейскаго крываваго самадзяржаўя з яго гэнераламі і самаўладным чыноўніцтвам, адурваная ды абманваная з касцёльных амбоняў ксяндзамі і с царкоўных аўтароў папамі, скутая з ног да галавы ланцугамі няволі, цярпеўшая здзекі і глум і перажыўшая цяшкая ярмо нямецкаго прыгону, цяперь аслабанняцца ад доўгай вякавой пакуты адважным наступам чырвонае арміі і прычашчаяцца да новаго вольнаго жыцьця, якоя будуяцца на закладзінах камунізму, на фундамэнці міжнароднае злукі працоўнаго люду.

Вялікая акцябарская равалюцыя у Расеі, зруйнаваўшы паганая панства памешчыкаў, хвабрыкантаў, ксяндзоў і папоў, панства абману, няволі і уціску, залажыла фундамэнт новаго устрою жыцьця, з уласьцю самога працоўнаго народу. Пачаўшы з Расеі, яна запаліла, так сама, агонь і усясьветнаго аслабаджэньня працоўнаго народу ад прыгону грашаўніцтва, цароў і багачоў. Полымя гэтаго агню с кожным днём і с кожным часам ахапляя сабою усё большыя і большыя абшары зямлі, перайходзіц з аднае краіны у другую, зганяя усюды с працоўнаго народу цьму нязнаньня, змоўк і пакору, будзіць пачуцьцё паўстаньня супроціў прыгнятацяляў і помсту да іх, і грозіць затапіць у сабе усіх ліхіх варагоу працоунаго люду, варагоу волі і шчасьця, варагоў равалюцыі, і ачысціць шырокі чырвоны шлях да панства вольнае працы, да панства камунізму, да панства паміжнародняй братняй злукі працаўнікоў усяго сьвету […]

Рабочыя, селянская бяднота і чырвонаармейцы Беларусі!

Руйнуючы будову цяжкаго прыгону, высушваючы моры слёз і рэчкі крыві, разлітых па шырокіх абшарах горацешнай Беларусі, знішчанай страшэннай вайною, узнятай царамі і багачамі з-за сваіх інтарэсаў і пагубіўшай дарэмна мільёны рабочых і селян, ідзе да вас у проміну сонца пры спеву літаньняў шчасная пара аслабаджэньня, нясе вам равалюцыя поўную ўласць і панаваньня. Паміж працоўнымі народамі Расеі, Літвы, Украіны і Латвіі ад сягоньняшняго дню становіцяся і вы вольнымі і поўнапраўнымі гаспадарамі вольнай незалежнай Беларускай Сацыяліст'кай Распублікі! Ад сёньняго дню Беларусь - Савецкая Распубліка - становіцца Распублікай працоўнаго народу рабочых, селянскае бядноты і чырвонаармейцаў Беларусі!

Усе, дагэтуль пасягаўшыя на працоўную Беларусь буржуйныя прадаўнічыя правіцяльствы, правіцяльствы прыгоншчыкаў купцоў, памешчыкаў і хвабрыкантаў, асьвечаныя прадажнымі духаўнікамі, дзе-б іх ўласць яшчэ ня ліпела-б, як паганая Рада, нямецкая акупацыйная начальства, польская і украінская пасяганьня - лічацца скінутымі, няістнуючымі і абвяшчаюцца, з усімі сябрамі і прыхільнікамі, вашымі і усяго працоўнаго народу у сьвеця злымі варагамі, заслужанымі няшчаднай равалюцыйнай кары.

Уставайце усе на абарону Сацыяліст'кай Савецкай Працоунай Распублікі Беларусі! Уставайце!

[…]

Да змогі! Да змогі! Да змогі!

Імяням вякі цярпеўшай няволю, пакуту і здзек, а ад сяго дня вольнай Савецкай Распублікі Беларусі, імям чырвонае арміі сацыяльнай равалюцыі, імям сусьветнаго паміжнароднаго камунізму пастаўляная на варту Першым з'ездам камуніст'кай партыі Беларусі.

Часовая Работніча-Селянская Прав и цяльства Савецкай Беларускай Незалежнай Распублікі абвяшчая перед усім светам:

1) З гэтаго момэнту уся ўласць на Беларусі прыналежыць только саветам работнічых, селянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дапутатаў.

2) Захаваўшаяся дагэтуль дзе-кольвячы ўласць нямецкіх, польскіх і украінскіх акупантаў ад гэтаго часу лічыцца скасованаю.

3) Прадаўнічная буржуйная Беларуская Рада з яе так называнымі «народнымі міністрамі» обвяшчаецца бязабароннай законамі.

4) Усе законы, пастановы, распарадкі і прыказы Рады і яе слуг, а так сама нямецкіх, польскіх і украінскіх акупацыйных уласьцёў лічацца ня сапраўднымі; распарадкі-ж і прыказы нямецкіх уласьцёў датыркаючыя спосабу выхаду нямецкіх салдатаў з Беларусі захоўваюць сваю сілу.

5) Ад сяго момэнту устаўляяцца на Беларусі равалюцыйны парадак; усе супроціў - равалюцыйныя выступы і патугі зрабіць пагромы грабежства і гвалтаваньня будуць няшчадна руйнавацца.

6) Рабочыя, селяне і працаўнікі усіх нацыянальнасцяў, якія жывуц на абшары Беларусі, карыстаюцца роўным правам і знаходзяцца пад абаронаю равалюцыйных законаў.

7) Уся зямля памешчыкаў і наагул буйных земляўласьнікаў, манастыроў, царквоў і касьцёлаў і духаўнікоў, з усім жывым і мяртвым багацьцем (інвентаром), а так сама усе лясы, воды і нутра зямлі становяцца достаткам працоўнаго народу Беларусі.

8) Усе чугункі і усе пуці злукі (сообщенія), пошты, цяляграфы ды цяляхоны, хвабрыкі, заводы і банкі абвяшчаюцца дастаткам рабочых і беднаго селянства Беларусі.

9) Мейсцовыя саветы мусяць абараняць люцкоя дабро ад раскраду і псоты і прыцягаць віноўнікаў да атказу.

10)Уводзіцца восім гадзін у дзень ля працы, без зверхурочных гадзін, на усялякуй рабоця і увайходзяць у моц усе дэкрэты РСФСР па забяспецы рабочаго стану.

Чырвонай арміі, рабочым і сельскай бяднаце Беларусі даручая Часовая Правіцяльства Савецкай Беларускай Незалежнай Рэспублікі ахову усіх гэтых вялікіх заваёў сацыяльнае равалюцыі.

Яно дапамінае усім працаўнікам, што праз абарону Савецкай Беларусі - абараняяцца Савецкая Расея, абараняяцца сусьветная равалюцыя, інтарэсы працоўнаго народу усіх краёў на сьвеця і яскравая панства камунізму.

Нехай жыве вольная процоўная Беларусь! Нехай жыве Савецкая Расея! Нехай жыве Сусьветная працаўнічая равалюцыя!

Імяням вольнаго Беларускаго народу:

Старшыня Часоваго Работніча-Селянскаго Правіцяльства Беларусі Змітро Жылуновіч.

Сябры Правіцяльства: А.Мясников, С. Иванов, Алесь Чэрвяк, И.Рейнгольд

1-го студня (января) 1919 году. Менск [18]

Турук Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белоруссов. - М., 1921. - С. 129-132.


23. З выказванняў камуністычных лідэраў і ідэолагаў

Карл Маркс

"Законы, мораль, религия, всё это не более, чем буржуазные предрассудки, за которыми скрываются буржуазные интересы"

Фрыдрых Энгельс

"При коммунизме индивидуальная семья перестанет быть хозяйственной единицей общества. Уход за детьми и их воспитанием станет общественным делом"

Уладзімір Ленін

"Революционная власть пролетариата есть власть завоёванная и поддерживаемая насилием пролетариата над буржуазией, власть, не связанная никакими законами"

"Чем большее число представителей реакционной буржуазии и реакционного духовенства удастся нам по этому поводу расстрелять, тем лучше. Надо именно теперь проучить эту публику так, чтобы на несколько десятков лет ни о каком сопротивлении они не смели и думать"

"Вести и провести беспощадную и террористическую борьбу и войну против крестьянской и иной буржуазии. Расстреливать заговорщиков и колеблющихся, никого не спрашивая и не допуская идиотской судебной волокиты".

«Величайшая ошибка думать, что нэп положил конец террору. Мы ещё вернёмся к террору, и к террору экономическому»

«Применять к попам высшую меру наказания»

«...превратить государство в учреждение для принуждения творить волю народа. Мы хотим организовать насилие во имя интересов трудящихся»

«…пока мы не применим террора - расстрел на месте, - к спекулянтам, ничего не выйдет… С грабителями надо также поступать решительно - расстреливать на месте».

«Диктатура означает - примите это раз и навсегда к сведению… неограниченную, опирающуюся на силу, а не на закон власть»

Іосіф Сталін

«Диктатура пролетариата есть неограниченное законом и опирающееся на насилие господство пролетариата над буржуазией…»

«Партия есть орудие диктатуры пролетариата»

"Нет человека - нет проблемы".

Георгій Чычэрын

«…Мы коммунисты, счиатем неизбежным насильственный переворот и применение кровавой борьбы…

…Мы, которых историческая концепция включает применение насильственных мер…

…Мы, которых историческая концепция предполагает неизбежность новых мировых войн…»

Цыт паводле: Пакаянне. Злачынствы камуністычнага рэжыму і антыкамуністычны супраціў (даследванні, дакуманты, сведчанні). - Менск, 2007. - С. 52-53; Волкогонов Д.А. Семь вождей. - Кн. 1. - М., 1997. - С. 103, 138, 151, 186-187, 192.


24. З статута Беларускага выдавецкага таварыства "Крыніца" у г.Вільні.

І. Мэтаю таварыства есьць выдавецтва і пашырэньне беларускіх кніжок і наагул разьвіцьце беларускай выдавецкай і друкарскай справы. [...]

6. Кожын сябра уступаючы ў Таварыства уносіць сяброўскую складку сто рублёў. Складка гэтая назад вернута а ні перадана якой іншай асобе ня можа быць. Асобы маламожныя на пастанове агульнага сходу могуць быць звольнены ад гэтай складкі.[...]

10. Срэдствы Таварыства складаюцца: а) з сяброўскіх складак; б) з ахвяр; в) з дэпазітаў; г) з усякіх дапамогаў Таварыству ад урадовых і грамадзкіх установаў і ад прыватных асобаў. [...]

1919 года Ліпеня 15-го. Статут гэты прынялі сябры-устаноўцы:

Беларускі Нацыанальны Камітэт места Вільні тожсамосьць уласнаручных подпісаў грамадзян Б.Тарашкевіча, Я.Станкевіча, А.Смоліча, Вацлава Ластоўскага, Кляўдуша Душэўскага прылажэньнем печаці і належнымі подпісамі пасьведчае. [...]

БДАМЛІМ. Ф. 3. Воп. 1. Ад.з. 33. Арк. 10-11


25. З статуту Слуцкага беларускага культурна-асветніцкага гуртка "Папараць-кветка" [19].

1. "Папараць-Кветка" ёсьць культурна-прасьветны гурток, заданьня якога - працаваць дзеля адраджэньня культуры бацькаўшчыны і падрыхтаваць сваіх сяброў на сьвядомых грамадзян, якіе б у будучыне маглі аддаць сваю моц на карысьць Беларусі.

2. У "Папараць-Кветку" могуць паступаць беларусы без розьніцы полу і рэлігіі.

3. Усе жадаючыя паступіць у "Папараць-Кветку" павінны падаць заяву ў праўленьне гуртка з абяцаньнем выпаўняць статут і пастановы агульных сходаў.

4. У гурток прымаюцца толькі тые, за якіх паручыцца ня меняй двох сяброў.

7. Гутарка паміж сябрамі павінна вясьціся толькі на беларускай мове.

11. "Папараць-Кветка" можэ закладаць беларускіе культурна-прасьветные гурткі па ўсяму Слуцкаму павету і закладаць курсы беларусазнаўства дзеля ізучэньня эканамічнаго, гістарычнаго і культурнаго жвцьця Беларусі.

13. "Папараць-Кветка" выдзельвае із свайго ліку "Таварыство Беларускай Драмы і Камэдыі", якое дзеліцца на сэкцыі: літэратурну, артыстычну і харальну.

14. "ПапарацьКветка" мае бібліятэкі на мейсцы і рухомые дзеля павету.

15. Гурток можэ выдаваць які-небудзь друкованы орган [20].

17. У здарэньні ліквідацыі гуртка выбіраецца агульным сходам ліквідацыонная камісія з паўнамоцных сяброў і прэдстаўніка ад вышэйшай беларускай улады, якія перадаюць справы гуртка беларускаму нацыянальнаму камітэту [21] альбо ўладзе, заменьваючай яго, а грошы на карысьць якога-небудзь беларускаго гуртка па пастанове "Папараць-Кветкі".

20. Праўленьне "Папараць-Кветкі" заўсягды знаходзіцца ў г.Слуцку, Менскай губ.

21. Гэты статут можа з'іначвацца па пастановам агульных сходаў "Папараць-Кветкі" с пацьвярджэньнем пераменаў вышэйшай Беларускай Уладай.

Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Укл.: А.Гесь, У.Ляхоўскі, У.Міхнюк; прадм. У Ляхоўскага. - Мінск, 2006. - С. 26-27


26. З Часовага Статуту Беларускага Нацыянальнага камітэту Случчыны. Лістапад-снежань 1919 г.

Часовы Беларускі Нацыянальны Камітэт Случчыны ёсць вышэйшая беларуская безпарцейная арганізацыя павету і Слуцка.

1) Мэтаю яго пастаўлено пашыраць нацыянальнае пачуцьцё паміж беларусамі і дапамогі ім у духоўным і матэрыяльным жыцьці, дзеля чаго: а) пашырае грамату, б) нацыянальную літэратуру, в) прымае стараньня аб пашырэньні беларускіх школ, г) арганізуе выдавецтва, д) гурткі: культурна-прасьветные і сельскагаспадарскіе, е) каапэратывы, ж) дапамогу безпрацоўным і бедным жыхаром Случчыны, з) лекцыі і курсы беларусазнаўства. Уходзіць да польскае ўлады з прозьбамі аб палепшаньні агульнага і прыватнага жыцьця беларусаў. Выпаўняе паручэньня Менскага Беларускага Нацыянальнага Камітэта. кантралюе працу беларускіх нацыянальных арганізацый Случчыны і ззывае зьезды прадстаўнікоў нацыянальных арганізацый [...]

Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Укл.: А.Гесь, У.Ляхоўскі, У.Міхнюк; прадм. У Ляхоўскага. - Мінск, 2006. - С. 27-28


27. Адносіны да ўсталявання бальшавіцкага рэжыму і да Рыжскай дамовы.

"Бальшавіцкі рэжым гвалтам адабраў незалежнасць у беларускага народа. Край быў спачатку акупаваны немцамі, а ў 1919-1920 г. стаў арэнай жорсткай і спусташальнай савецка-польскай вайны. Вайна скончылася толькі ў лістападзе 1920 г. Паміж саветамі і палякамі ў Рызе была падпісаная трагічная для Беларусі мірная дамова, паводле якой васемнаццацімільённы народ падзялілі на тры часткі. Прыкладна чатыры мільёны беларусаў бальшавікі аддалі Польшчы, якая на працягу свайго існавання рознымі недапушчальнымі сродкамі апалячвала і акаталічвала беларусаў. Над астатняй тэрыторыяй запанавала камуністычная дыктатура. Але і падсавецкая тэрыторыя была падзелена на дзве часткі.

З пяці ўездаў (насамрэч, з пяці з паловай - Ю.Б.) былой Менскай губерні была арганізаваная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР). Віцебская, Магілёўская і зноў створаная Гомельская губерні засталіся ў складзе Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР). З БССР быў створаны вельмі зручны плацдарм для пасляваеннай барацьбы з Польшчай. […]

[…] Значная частка актыўных палітычных дзеячаў, якая брала ўдзел ва Усебеларускім Кангрэсе і ў стварэнні незалежнай Народнай Рэспублікі, вымушаная была эміграваць. У Беларусі засталіся адзінкі, да якіх далучыліся тыя, хто вярнуўся з фронту і з царскай высылкі. Нацыянальна-дэмакратычная інтэлігенцыя слушна ацаніла тады палітычны стан. Крэмль і Варшава дбалі пра свае палітычныя інтарэсы, зусім чужыя беларускаму народу. Варшава паставіла сабе на мэце як мага хутчэй апалячыць беларусаў, а Масква вызначыла БССР як зручную пляцоўку для падрыхтоўкі сваіх спецыфічных мераў дзеля найхутчэйшай камуністычнай рэвалюцыі на Захадзе і перш за ўсё ў суседняй Польшчы. Беларускія нацыянальныя сілы не маглі змірыцца з такім прызначэннем свайго краю. Адразу пасля савецка-польскай вайны былі спробы захаваць незалежнасць узброенай сілай. У канцы 1920 г. пачалося вядомае Слуцкае паўстанне, у якім удзельнічала больш за дзесяць тысяч барацьбітоў за свабоду і незалежнасць. Але Слуцкае паўстанне было задушана Чырвонай арміяй. На Беларусі ўзнікла шмат партызанскіх атрадаў, некаторыя з іх змагаліся амаль да 1930 г. З улікам тагачасных абставінаў беларускія нацыянальныя лідэры абралі шлях доўгай, карпатлівай і цярплівай працы ў БССР шляхам падняцця нацыянальнай свядомасці народных масаў і падрыхтоўкі маладых актыўных кадраў."

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Аўт. прадм. В.Скалабан. - Мн., 2000. - С. 8-10


28. Беларускія паэты пра падзел Беларусі паводле Рыжскага міру.

Уладзімер Дубоўка

За ўсе краі, за ўсе народы свету. 1926 г.

На нашым карку торг спраўляе сьмела

Масква з Варшавай, з Рыгай і Літвой,

І наша змучанае катам цела

Штогодна новай кроіцца мяжой.

Пашкевіч А. Пляц волі. - Мінск, 2001. - С. 89


Якуб Колас

Беларускаму люду. 1921 г.

Нас падзялілі... Хто?- Чужаніцы,

Цёмных дарог махляры.

К чорту іх межы! К чорту граніцы!

Нашы тут гоні, бары!


Янка Купала

Хто над Беларусяй

Хоча распасьцерці

Свой бізун чужацкі

І народ усьмерціць,

Каб таго парвала

3 сэрцам на тры часьці

І зьвяр'ё збрылося

Мяса параскрасьці, -

Хто быў вінаваты

Нашаму падзелу,

На кускі парваўшы

Маці роднай цела.

Сідарэвіч А. Як дзялілі Беларусь у Берасьці, Маскве і Рызе? / 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад.: З.Санько, І Саверчанка. - Вільня, 2002. - С. 174


Пасеклі наш Край (1928). Верш Алеся Дудара [22] .

Пасеклі наш Край папалам,

Каб панскай вытаргаваць ласкі.

Вось гэта - вам, а гэта - нам,

Няма сумленьня ў душах рабскіх.

[…]

За ўсходнім дэспатам-царком

Мы бегаем на задніх лапах,

Нью-Ёрку грозім кулаком

І Чэмбэрлена трапна лаем.

Засыплем шапкамі яго,

Ура, ура - патопім ў соплях.

А нас тым часам з году ў год

Тут прадаюць ўраздроб і оптам.

Мы не шкадуем мазалёў

Мы за чужых праклёны роім,

Але бяз торгу і бяз слоў

Мы аддаём сваіх герояў.

Ня сьмеем нават гаварыць

І думаць без крамлёўскай візы,

Бяз нас ўсё робяць махляры

Ды міжнародныя падлізы.

[...]

Дудар А. Пасеклі наш Край... // Краса і сіла: Анталогія беларускай паэзіі ХХ ст. / Склад. М.Скобла; Нав. рэд. А. Пашкевіч. - Мн., 2003. - С. 176-177


29. З успамінаў Антона Сокал-Кутылоўскага [23] пра Слуцкі збройны чын.

[...] Рада БНР магла працаваць да сьнежня 1918 году, а калі бальшавікі ізноў занялі Менск, - выехала ў Горадню і Вільню, дзе і працягвала сваю працу. Пазьней яна змушаная была выехаць за межы.

Так прайшоў 1919 год і большая частка 1920 году. На беларускіх землях паявіліся новыя гаспадары - палякі, якія тады змагаліся з бальшавікамі і адначасова рабавалі беларускае дабро і разбуралі беларускую зямлю.

У лістападзе 1920 году, калі слабыя польскія войскі адыходзілі ўсё далей і далей на захад, а бальшавікі занялі Менск і пагражалі Слуцку, у Слуцку выбухнула, як называюць, паўстаньне, хаця я не магу назваць такі чын паўстаньнем, бо то было народнае змаганьне за сваю Бацькаўшчыну.

Трэба ведаць, што здаўна Случчына адыгрывала выдатную ролю ў жыцьці беларускага народу. Случчына заўсёды давала вялікую колькасьць інтэлігенцыі. Значная частка дэлегатаў 1-га Усебеларускага кангрэсу прыехала з Случчыны. На Случчыне ў тую пару пражывала болей за 300 афіцэраў усіх радоў аружжа і рангаў. Ад прапаршчыка да гэнерала ўключна. Ня мала знаходзілася і розных цывільных спэцыялістых. У Слуцку аж ад 1918 году існаваў Беларускі Нацыянальны Камітэт. Камітэт трымаў цесную сувязь з Радаю Беларускае Народнае Рэспублікі і Беларускім Урадам.

Дзеля арганізацыі самаабароны ўтварылася народная міліцыя ў складзе да 500 чалавек зь беларускімі камандзірамі.

На жаль, у тую пару сярод кіраўнічых вярхоў Камітэту пачаў прыкмячацца развал. Утварыліся два кірункі: адзін - пад старшынством Паўлюкевіча, які стаяў за цеснае супрацоўніцтва з палякамі, а другі - незалежніцкі, з судзьдзём Пракулевічам на чале. Каб ня даць Паўлюкевічу разгарнуць сваёй работы па зьбліжэньню з палякамі, ініцыятарская група Незалежніцкага камітэту пастанавіла склікаць зьезд Случчыны.

На зьезд прыехала з 15-ці валасьцей і гораду Слуцку 107 дэлегатаў. Зьезд адкрыўся 14-га лістапада 1920 году ў багата прыбранай залі дому пана Вайніловіча. Зеляніна ў перамежку з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі запаўняла залю і трыбуну. У прысутных панаваў сьвяточны, прыўзьняты і ўсхваляваны настрой.

Старшынёй зьезду абралі Васіля Русака, а за віцэ-старшыню - адваката Пракулевіча.

Пасьля адчыненьня Зьезду і прывітаньня сабраных дэлегатаў, з дазволу старшыні Зьезду, узыйшоў на трыбуну малады чалавек у чорным паліто і з белым шалікам на шыі, дастаў з левай бакавой кішэні паліто складзеную паперу і сказаў, што ён, Паўла Жаўрыд, прыехаў з замежжа і прызначаны эміграцыйным урадам Беларускай Народнай Рэспублікі камісарам на Случчыну. Тут жа ён зачытаў дэкрэт аб сваім прызначэньні камісарам.

Гучныя воплескі ўсёй залі былі адказам Паўлу Жаўрыду. Гэтыя воплескі разам з тым былі выяўленьнем падпарадкаванасьці ўраду БНР.

На Зьезьдзе выступала да 10 дэлегатаў з прамовамі. Апрача старшыні В. Русака прамаўлялі: кап. Анцыповіч, кап. Самусевіч, Юліян Сасноўскі, Г. Грынько і іншыя. Усе прамоўцы зь вялікім уздымам выказваліся, што Случчына не прызнае ніякае чужое ўлады на сваёй зямлі, а толькі тую ўладу, якая абрана самім Беларускім Народам.

[...] Зьезд працягваўся ўсяго адзін дзень, і за гэты дзень пасьпеў выбраць так званую Раду Случчыны. Рада Случчыны складалася з 17-ці асобаў і пераняла ўсю ўладу на Случчыне. Старшынёй Рады абралі Пракулевіча, а сябрамі Васіля Русака, Івана Біруковіча, [...] і інш.

Зьезд вынес наступную рэзалюцыю:

"Першы Беларускі Зьезд Случчыны, скліканы ў ліку 107 асобаў, вітае Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны. Зьезд катэгарычна пратэстуе супроць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванымі савецкімі ўладамі.

Хай жыве Вольная, Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!"

Адначасна ўхвалена было неадкладна прыступіць да падрыхтоўкі збройнага змаганьня. Таму ў той жа вечар некалькі чалавек з дэлегатаў Зьезду выехалі па вёсках у воласьці Грозаўскую, Грэскую, Цараўскую, Раманаўскую, Чапліцкую, Быстрыцкую, Старобінскую, Вызьнянскую, Копыльскую, Цімкавіцкую, а таксама і ў іншыя суседнія воласьці.

Праз колькі дзён Рада Случчыны выдала дэклярацыю, у якой гаварылася:

"У мамэнт самавызначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць і свабоду Беларуская Рада Случчыны, выконваючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны - Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб асноўных дамаганьнях беларускага сялянства: 1) Беларусь павінна быць вольнай, незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах. 2) Абвяшчаючы аб гэтым і зьўляючыся выразіцелькай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў. 3) У выпадку патрэбы Слуцкая Рада будзе бараніцца нават сілаю аружжа, нягледзячы на лічбовую перавагу ворага.

Мы верым, што наша справа ёсьць справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе!"

Рэзалюцыя Слуцкага Зьезду і дэклярацыя Слуцкай Рады былі запраўдным клічам падымацца на народнае змаганьне за права і волю народу на ўласнай зямлі, бо вораг ужо зьбіраўся паняволіць нашую цудоўную, багатую, каханую Случчыну.

Кліч адгукнуўся моцным рэхам. Усюды па вёсках і мястэчках утвараліся нацыянальныя камітэты, якія дапамагалі Радзе тварыць збройную сілу.

Асноўным ядром гэтае збройнае сілы зьявілася беларуская міліцыя. Да яе гарнуліся ўсе, каму была дарагою Случчына.

Тады паўстала пытаньне перад Радай, каму даручыць лёс людзей, што ўзялі зброю ў рукі. На становішча камандзіра прабавалі запрасіць капітана Гэн. Штабу Паверзака і аднаго генэрала-беларуса, пражываўшага тады ў Слуцку. І той, і другі адмовіліся, матывуючы сваю адмову каротка: - "Вас мала!"

Падобныя ж заўвагі можна было пачуць і ад некаторых сялян і ад інтэлігенцыі. Нават, памятаю, мой родны бацька сказаў мне: "Сыне, куды ты йдзеш? Вас мала, і вы нічога ня зробіце!"

Калі вышэй успомненыя афіцэры адмовіліся ўзяць на сябе камандаваньне, тады Рада Случчыны даручыла мне паехаць у в. Лютавічы Вызьнянскай воласьці і прывезьці ў Слуцак капітана Гэн. Штабу Паўла Чайку.

[…] Чайка, хаця і зь вялікаю неахвотаю, а ўсё ж згадзіўся ехаць у Слуцак. Яму Рада і даручыла камандаваньне збройнаю сілаю.

Бальшавікі тады падыходзілі ўжо да Асіпавіч і Старых Дарог. У Слуцку заставацца было небясьпечна. Дастатковая абарона ня была яшчэ зарганізавана. Таму камандаваньне, у згодзе з Радаю, выдала загад 24-га лістапада 1920 году пакінуць Слуцак і адыходзіць па дарогах, што вядуць на захад, ды зьбірацца ў Семяжове.

Памятаю, перад вечарам пакідалі Слуцак. Кажны - з думкаю, ці вернемся калі назад.

Людзі ўсё прыбывалі. Быў створаны 1-ы Слуцкі полк пад камандаваньнем капітана Анцыповіча, а пасьля - капітана Семенюка. Праз колькі дзён зайшла патрэба стварыць другі - Грозаўскі полк, пад камандаваньнем палкоўніка Гаўрыловіча. Стрэльбаў усем не хапала, і значная частка людзей адыходзіла на захад без аружжа, што значна паніжала баёвую здольнасьць палкоў.

З палкоў Слуцкага і Грозаўскага стварылася 1-я Слуцкая Брыгада.

Тым часам бальшавікі, заняўшы Слуцак, рынуліся усьлед за слуцкімі змагарамі і, як кажуць, ішлі па пятах.

У адлегласьці 35-40 км ад Слуцку 26-27 лістападу пачаліся сутычкі перадавых чырвоных войскаў з паасобнымі батальёнамі палкоў Слуцкае Брыгады.

Асабліва значныя баі адбыліся пры вёсках - Садавічы, Дошнава, Быстрыца, Вызна, Лютавічы, м. Капыль, Морачы ды іншых. У гэтую самую гарачую пару камандуючы Слуцкаю Брыгадаю капітан Чайка здрадзіў і перайшоў на бок нашых ворагаў - бальшавікоў.

Тады Рада Случчыны, якая знаходзілася ў Семежове, выклікала капітана Сокала-Кутылоўскага і даручыла яму прыняць камандаваньне брыгадаю.

У паасобных баёх з чырвонымі часткамі браліся палонныя, адбіваліся назад населеныя пункты. Аднак адна брыгада, ды яшчэ слаба ўзброеная, хаця і з вялікім запалам змагалася, вымушаная была адыйсьці за раку Лань на лінію Мядзьведзічы-Сіняўка-Ляхавічы-Клецак, у тыя мясцовасьці, дзе стаялі палякі.

Бальшавіцкае войска далей не пайшло, бо перамовы бальшавікоў з палякамі ў Рызе закончыліся, і Беларусь была падзеленая.

Пасьля ўваходу міравой умовы палякаў з Масквою ў сілу, палякі, каб дагадзіць бальшавіком, абяззброілі Слуцкую Брыгаду. Афіцэраў і стральцоў інтэрнавалі ў Беластоку. Там, за дротам, слуцкія змагары праседзелі ад пачатку лютага да паловы красавіка, пасьля ўсіх іх перавезьлі у Дарагуск над Бугам, дзе знаходзіліся вялікія лягеры для ваеннапалонных з часу сусьветнае вайны. У гэтых лягерах усе афіцэры і жаўнеры прабылі да канца траўня 1921 году.

Нарэшце камандзіру брыгады ўдалося дастаць дазвол ад польскіх ваенных уладаў на права выдачы кажнаму афіцэру і стральцу дарожнага дакуманту на праезд яго да тае мясцовасьці, якую ён абраў у Польшчы. Усе разьехаліся ў розных напрамках. Так закончылася народнае змаганьне случакоў за сваю дарагую Бацькаўшчыну […]

Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Укл.: А.Гесь, У.Ляхоўскі, У.Міхнюк; прадм. У Ляхоўскага. - Мінск, 2006. - C . 183-187


30. Рэзалюцыя сходу Гарадзенскага беларускага нацыянальнага камітэта ад 24 кастрычніка 1920 г.

Заслухаўшы даклад прыехаўшага ад Беларускага Палітычнага Камітэта пры арміі Бацькі Булак-Балаховіча сябра Вячеслава Адамовіча Горадзенскі Беларускі Нацыянальны Камітэт паразумеўшыся між сабой вынес рэзалюцыю.

РЭЗАЛЮЦЫЯ.

1. Горадзенскі Беларускі Нацыянальны Камітэт горача вітае Народнага Атамана Беларускай Арміі Бацьку Булак-Балаховіча, жадае Яму далейшага ўсьпеху ў барацьбе за шчасьце нашай Бацькаўшчыны.

ІІ. Шле гарачае прывітаньне Беларускаму Палітычнаму Камітэту пры Арміі Бацькі Булак Балахаовіча, які ў цяжкі адказны момэнт для многапакутнай нашай Бацькаўшчыны Беларусі стаў на чале вялікага Нацыянальнага дзела стварэньня і аб'еднаньня Народнай Беларускай Арміі якая вызваліць наш край ад бальшавікоў [...]

VI. Гародзенскі Нацыянальны Беларускі Камітэт з свайго боку прызывае усіх працаўнікоў кінуць унутраныя сваркі і недаверыя і прыступіці да агульнай працы пад штандарам, на якім гараць усім нам дорагія словы "Хай жыве Беларуская Незалежная Непадзельная Народная Рэспубліка!" (вылучана тлустым у арыгінале - Ю.Б.).

Бацьку Балаховічу, які ўзяў гэты штандар у свае рукі. Гродзенскі Беларускі Нацыянальны Камітэт абецае свае падтрымліваньне, як маральнае так і фізычнае для вызваленьня нашай Бацькаўшчыны ад банд бальшавіцкіх.

Старшыня камітэту Якавюк. Сэкрэтар Федарук.

Цэнтральны дзяржаўны архіў Літвы (ЦДАЛ). Ф. 582. Воп. 1. Ад.з. 55. Арк. 1


31. Чаму бальшавікі пайшлі на стварэнне БССР? Вытрымка з артыкула Уладзіміра Казберука [24].

Бальшавікі, хоць і не прызнавалі беларускае нацыі, двойчы стваралі БССР (называлася яна тады ССРБ): 1 студзеня 1919 года і ў канцы ліпеня 1920 года. Першы раз - каб супрацьпаставіць яе Беларускай Народнай Рэспубліцы, якая з'яўлялася рэальным цэнтрам нацыянальна-вызвольнага руху. Аднак праз месяц самі ж камуністы ліквідавалі рэспубліку, разагнаўшы першы беларускі савецкі ўрад на чале са Зміцерам Жылуновічам (літаратурны псеўданім Цішка Гартны). Папярэдне ўсходнія беларускія губерні перадалі ў склад РСФСР. Ленін з гэтай нагоды пісаў: «Рэспубліка - буферная, і патрэбная толькі таму, што мяжуе з іншымі краінамі. Паколькі Смаленская, Віцебская і Магілеўская губерні не мяжуюць з іншымі дзяржавамі - іх можна выключыць». Рэшту тэрыторыі далучылі да Летувы і ўтварылі так званы Літбел (Літоўска-Беларускую ССР) са сталіцай у Вільні. У кіраўніцтве Літбела не аказалася ніводнага беларуса. Ні ў ССРБ, ні ў Літбеле беларуская мова не дапускалася ні ў друку, ні ў дзяржаўным ужытку, не было ніводнае газеты на беларускай мове.

31 ліпеня 1920 года бальшавікі адрадзілі ССРБ з прапагандысцкімі мэтамі, каб паказаць, што яны прызнаюць права нацый на самавызначэнне на бальшавіцкай палітычнай платформе. Першапачаткова беларуская мова не дапускалася да афіцыйнага ўжытку. Але праз нейкі час пачалася шырокамаштабная палітыка беларусізацыі, каб працоўныя Заходняй Беларусі бачылі тут сваю радзіму і змагаліся за далучэнне да Савецкай Беларусі. Захапіўшыся магчымасцямі працы на роднай ніве і паверыўшы бальшавіцкай прапагандзе, у 20-х гадах у БССР пераехалі выдатныя беларускія дзеячы з-за мяжы: Максім Гарэцкі, Францішак Аляхновіч, Вацлаў Ластоўскі, Аркадзь Смоліч, Аляксандар Цвікевіч, Палута Бадунова ды іншыя. Праз нейкі час усе яны разам з тымі, што бралі ўдзел у стварэнні ССРБ (Усеваладам Ігнатоўскім, Зміцерам Жылуновічам, Аляксандрам Чарвяковым і іншымі), былі знішчаныя сталінскай рэпрэсіўнай машынай.

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад.: З.Санько, І Саверчанка. - Вільня, 2002. - С. 175


32. Антыбальшавiцкi рух y Беларусi (1919-1921). Фрагменты артыкула Кірыла Маля [25].

Палiтычная сiтуацыя, у якой апынулася Беларусь пасля 1917 г., была даволi складанай. З аднаго боку канец iснавання Расiйскай iмперыi даваў беларускаму народу шанс утварыць самастойную нацыянальную дзяржаву, але з другога боку шанс гэты быў чыста тэарэтычным. На панаванне над Беларуссю прэтэндавалi дзве дастаткова магутныя сiлы, якiя лiчылi яе натуральнай сферай сваiх iнтарэсаў - Савецкая Расiя i Польшча. Як першая, так i другая, хоць i абвясцiлi сябе вызваляльнiкамi беларускiх земляў, на самай справе iмкнулiся акупаваць iх i ўсталяваць тут адпаведныя палiтычныя рэжымы […]

Можна адзначыць тры асноўныя характэрныя рысы ўлады бальшавiкоў, якiя сталi прычынамi варожага настрою да яе значнай часткi беларусаў. Першай, найбольш адметнай з iх быў «чырвоны тэрор», развязаны бальшавiкамi на Беларусi ў часы савецка-польскага канфлiкту. Формы i метады гэтага тэрору таксама былi розныя, ад прымусовай працы да заключэння ў канцэнтрацыйных лагерах i нават расстрэлаў на месцы. Найбольшае абурэнне выклiкала бескантрольная дзейнасць ЧК, органа пазасудовай расправы, якая карала i бязвiнных, i вiнаватых. Гэта былi вымушаны прызнаць нават бальшавiкi, прычым тыя з iх, хто займаў высокiя пасады ва ўрадзе Лiтбела. У сваiм лiсце ад 21 жнiўня 1919 г. да старшынi УЧК Ф.Дзяржынскага члены ЦК Кампартыi Лiтвы i Беларусi Мiцкевiч-Капсукас i Цiхоўскi пiсалi: «На самом деле безсистемными расстрелами направо и налево при той обстановке, какую мы видели, было лишь усиленно враждебное отношение населения к советской власти и не только среди буржуазии, но и среди рабочих. До глубины души были возмущены поведением ЧК даже многие партийные тов. тов. Нам стоило больших усилий, чтобы успокоить Минский рабочий полк, который готов был разнести ЧК».

Iншым, не менш значным фактарам, якi меў уплыў на стаўленне беларусаў да бальшавiкоў, была палiтыка прадразвёрсткi, пры дапамозе якой савецкая ўлада iмкнулася забяспечыць харчам свае войскi. Сяляне, чыя гаспадарка была моцна разбурана яшчэ першай сусветнай вайной, не разумелi i не маглi зразумець, чаму яны павiнны аддаць апошняе i памёрцi ад голаду. А што на справе так i было, сведчаць шматлiкiя дакументы, у тым лiку i апублiкаваныя яшчэ пры савецкай уладзе. Напрыклад, апiсваючы становiшча ў Серакаротнянскай воласцi ў сваiм дакладзе ў лютым 1920 г., прадстаўнiк Вiцебскага рэўкома казаў: «Экономическое положение волости самое критическое. О каких либо излишках хлеба не может быть и речи, но у многих граждан уже нет хлеба на дневное пропитание, в чем удостоверился высланный агент упродкома».

У цеснай сувязi з прадразвёрсткай былi i такiя шырока распаўсюджаныя з'явы, як самачынныя рэквiзiцыi асобных вайсковых частак i звычайнае рабаўнiцтва, якое дазвалялi сябе чырвонаармейцы. […]

[…] Праходзячы праз беларускiя землi, чырвоныя часткi адбiралi у сялян апошнi харч, якi яны збераглi пасля вiзiтаў прадатрадаў i апрадкамаў, што, вядома ж, не спрыяла ўзаемапаразуменню памiж савецкiмi войскамi i жыхарамi Беларусi. Ужо ў 1919 - пачатку 1920 г. прадстаўнiкi савецкай улады канстатавалi, што «взаимоотношения между частями войск, населением и волревкомами в некоторых местах враждебные ввиду бестактных реквизиций, требований подвод для личных поездок, вымогательства непосильных угощений, грубых обращений красноармейцев».

Трэцiм значным фактарам узаемадачыненняў беларускага насельнiцтва i бальшавiкоў быў сваеасаблiвы «налог крывёй», якi апошнiя прымусiлi плацiць жыхароў нашай краiны. Пасля заключэння ваенна-палiтычнага саюза РСФСР, УССР i Лiтбела ў сакавiку 1919 г., скiраванага на атрыманне матэрыяльных i чалавечых рэсурсаў ад фармальна незалежных савецкiх рэспублiк для перамогi ў грамадзянскай вайне, бальшавiкi неаднаразова праводзiлi мабiлiзацыю беларусаў на вайсковую службу. […]

Магчыма, што сяляне ставiлiся б да мабiлiзацыi з большым энтузiязмам, калi б свежае папаўненне з Беларусi накiроўвалася супраць палякаў, на вызваленне сваёй айчыны. Замест гэтага бальшавiцкiя вайсковыя ўлады фармавалi часткi Заходняга фронту з мабiлiзаваных i ахвотнiкаў расiйскага, латышскага, лiтоўскага, эстонскага i нават кiтайскага паходжання, а беларусамi дакамплектоўвалi дзянiкiнскiя i калчакаўскiя франты. Так, паводле дадзеных Алега Латышонка, з 200 тысячаў мабiлiзаваных улетку 1919 г. жыхароў Беларусi толькi 40 тысячаў трапiлi на Заходнi фронт.

Натуральнай рэакцыяй беларускiх сялян i рабочых, якiх вымушалi пакiдаць свае дамы i iсцi памiраць кудысьцi за тысячы кiламетраў невядома за што, былi ўхiленне ад прызыва i дэзерцiрства. I першае, i другое былi шырока распаўсюджанымi з'явамi i, па сутнасцi, сталi адной з формаў барацьбы жыхароў Беларусi супраць бальшавiкоў. Ужо ў 1919 г. уцёкi з войскаў i з мабiлiзацыйных пунктаў набылi значным памеры. […]

Дэзерцiрства, аднак, было не адзiнай формай супрацiўлення мясцовага насельнiцтва бальшавiкам. Iснавалi i iншыя, больш актыўныя, метады барацьбы з савецкай уладай. Да iх лiку належалi падпалы ваенных складоў i пашкоджанне чыгуначных шляхоў. Так, 2 траўня 1920 г. Троцкi пiсаў: «На железных дорогах вспыхивают уже пожары. В отдельных пунктах (запасная армия) констатированы поджоги... Среди железнодорожников много до последней степени ожесточенного элемента».

Каб выправiць становiшча на чыгунцы, бальшавiкi пайшлi на жорсткiя меры. У розныя часы i ў розных месцах яны рабiлi мясцовае насельнiцтва адказным за становiшча чыгуначных шляхоў, а таксама тэлеграфных лiнiяў. Згодна з загадам армiям Заходняга фронту ўсе мясцовыя жыхары, што жылi не больш чым за 15 вёрст ад чыгункi, неслi адказнасць за яе стан. Гэтыя формы адказнасцi за пашкоджанне камунiкацыяў бальшавiкi захавалi i пасля вайны, у час барацьбы з бандытызмам. Прычым пакараннi былi даволi жорсткiя. Напрыклад, у загадзе №2 Бабруйскай палiтычнай камiсii па барацьбе з бандытызмам гаварылася: «...за порчу или недосмотр лица, на участке коих это произойдет, будут привлекаться к строжайшей ответственности (вплоть до расстрела)».

Але нi пагрозы, нi нават чырвоны тэрор не маглi спынiць супрацiўленне беларусаў бальшавiцкай акупацыi. Яно набывала ўсё больш актыўныя формы, i хутка дасягнула сваёй найвышэйшай ступенi - узброенай барацьбы. У часы савецка-польскай вайны для гэтай барацьбы iснавала некалькi магчымасцяў. Першай з iх было паступленне ў польскiя часткi на добраахвотнай аснове, бо ў адрозненне ад бальшавiкоў палякi не праводзiлi мабiлiзацыi на занятых iмi беларускiх землях. Гэта магчымасць не выклiкала, аднак, сярод беларусаў асаблiвага энтузiязму, бо ў значнай ступенi палякi таксама разглядалiся iмi як акупанты. Значна больш прывабным было стаць пад сцягi беларускiх добраахвотнiцкiх узброеных фармаванняў [...]

[…] Дзеячы беларускага нацыянальнага руху, якiя вярнулiся ў Менск разам з палякамi, пачалi працэс фармавання беларускай армii. Юзаф Пiлсудскi падтрымаў гэтую iнiцыятыву i 22 кастрычнiка 1919 г. падпiсаў дэкрэт аб фармаваннi беларускiх узброеных сiлаў у складзе двух батальёнаў. Пазней, 20 лiстапада гэтыя сiлы былi паменшаныя да аднаго батальёна. У той жа час у школе падхаружых рэзерву ў Варшаве быў створаны беларускi ўзвод, а ў Слонiме фармавалася беларуская падафiцэрская школа.

Аднак, нягледзячы на падтрымку Пiлсудскага, дзейнасць Беларускай вайсковай камiсii, якая займалася справай беларускiх узброенных сiлаў, не прынесла практычных вынiкаў з-за сабатажу мясцовых польскiх уладаў. Адзiнай больш-менш рэальнай часткай, створанай БВК у гэты час, была 1-я рота беларускiх стралкоў, складзеная з 150 жаўнераў. Пазней, у 1920 г., яна была пераўтворана ў батальён i нават карысталася польскiмi статутамi, перакладзенымi на беларускую мову, аднак у баях не ўдзельнiчала i ў хуткiм часе пасля вайны была расфармаваная.

Але тое, што спробы ўтварыць беларускае войска былi няўдалыя, не значыць, што беларусы наогул не ўдзельнiчалi ў савецка-польскай вайне. Яны ваявалi ў складзе рэгулярных частак. Напрыклад, вядома, што у 1919 г. добраахвотнiкi-беларусы ўвайшлi ў склад Беларуска-Лiтоўскай дывiзii, фармаванне якой пачалося адначасова з фармаваннем беларускiх нацыянальных частак. Тыя, хто вербаваўся ў гэтую дывiзiю, вырашылi, што гэта i ёсць беларускае войска. Нараджэнцы Беларусi складалi таксама значную частку аддзела знакамiтага Булака-Балаховiча. Гэты аддзел па баявых якасцях быў не горшы за рэгулярныя польскiя часткi i выканаў у савецка-польскай вайне адметную ролю. У канцы кампанii 1920 г. балахоўцы прарвалi лiнiю фронту, разрэзалi на дзве паловы 4-ю Чырвоную армiю i захапiлi Пiнск. У вынiку бальшавiкi мусiлi адвесцi на ўсход усю лiнiю Заходняга фронту. У далейшым, ужо пасля заканчэння вайны, Булак-Балаховiч са сваёй групай, што атрымала назву Беларускай Народнай Армii, дзейнiчаў самастойна i паспрабаваў вызвалiць краiну ад бальшавiкоў. Гэты яго паход добра вядомы, i наўрад цi варта спыняцца на iм падрабязна. Нягледзячы на паразу ў лiстападзе 1920 г., генерал Булак-Балаховiч не спынiў сваёй дзейнасцi i часткi яго армii актыўна ўдзельнiчалi ў партызанскай барацьбе на тэрыторыi БССР у 1921 г.

Але аснову ўзброенай барацьбы насельнiцтва Беларусi супраць бальшавiзму складаў не ўдзел яго прадстаўнiкоў у рэгулярных фармаваннях польскага войска, а партызанскi рух i сялянскiя паўстаннi, якiя ахапiлi тылы Чырвонай армii з самага пачатку канфлiкту. Добра вядомыя такiя буйныя выступленнi, як Старакапытаўскi бунт i Вялiжскае паўстанне [...] Своеасаблiвым водгукам Старакапытаўскага бунту было паўстанне ў Рэчыцы 25-26 сакавiка 1919 г. Там паўстала каравульная рота, якая хутка захапiла ўладу ў горадзе. Камунiстаў бiлi i садзiлi ў турму, iх кватэры былi разгромленыя. Паўстанцы разнеслi таксама рэўкам, надзвычкам, аддзел юстыцыi.

У тым самым сакавiку 1919 г. адбылiся паўстаннi ў Слуцку i ў Барысаве, дзе грамiлi савецкiя ўстановы. Паўстаннi адбывалiся i пазней, як у 1919, так i ў 1920 г. Фактычна не было месяца, каб у якой-небудзь вёсцы, воласцi цi нават горадзе не было ўзброенага выступлення. Напрыклад, у сакавiку 1920 г. у Быхаўскiм павеце адбылася серыя паўстанняў. Сяляне вёсак Куляжы, Урэчча, Запалянная, Прыволь, Лебядзеўка, Рабiнаўка паграмiлi савецкiя ўстановы, знiшчылi дакументы, зрабiлi вобшукi ў кватэрах савецкiх супрацоўнiкаў. 10 сакавiка паўстанцы напалi на Прапойск, раззброiлi там аддзел па барацьбе з дэзерцiрствам, захапiлi тэлеграф.

Бальшавiкi абвясцiлi тыя паўстаннi кулацкiмi, а потым гэты тэрмiн аўтаматычна ўвайшоў у працы савецкiх гiсторыкаў. Мiж тым сацыяльны склад паўстанцаў быў даволi разнастайным, i, як сведчаць крынiцы, супраць бальшавiкоў выступалi як заможныя, так i збяднелыя сяляне [...]

Паўстаннi так званых кулакоў выклiкалiся, зразумела, не столькi «нетактичным поведением» кiраўнiкоў рознага ўзроўню, колькi ўвогуле палiтыкай «ваеннага камунiзму» i цяжкасцямi бальшавiцкага рэжыму. Даведзеныя да адчаю прадразвёрсткай i рабаўнiцтвамi сяляне, у якiх адбiралi апошнi харч, падымалiся з вiламi i сякерамi супраць кулямётаў прададдзелаў i гiнулi ў гэтай безнадзейнай барацьбе.

Менавiта такiя паўстанцы складалi асноўную базу для стварэння партызанскiх аддзелаў, якiх багата было ў лясах Беларусi ў часы савецка-польскай вайны. Бальшавiкi звычайна называлi iх бандамi, хоць iх дзейнасць мела не крымiнальны, а ваенна-палiтычны характар. Сам камандарм Тухачэўскi, вялiкi спецыялiст па карных аперацыях i барацьбе з бандытызмам, вызначаў тэрмiн «банда» наступным чынам: «Самоорганизующаяся местная крестьянская власть опирается на местные вооруженные крестьянские формирования, обычно называемые у нас бандами».

Менавiта з такiх мясцовых сялянскiх узброеных фармаванняў i складалася большасць «бандаў» на Беларусi ў 1919-1921 г. [...]

У вынiку ў тыле чырвоных склалася даволi напружанае становiшча. Яшчэ 19 сакавiка 1919 г. на пасяджэннi Мiнскага губрэўкома канстатавалася: «Внешний фронт для нас не страшен. Необходимо более обращать внимание на внутренний фронт и все меры принимать на борьбу с контрреволюцией, на борьбу с открытием заговора внутри». Бальшавiкi адказалi на партызанскi рух новай хваляй чырвонага тэрору. Згодна з пастановай савецкай улады рознага ўзроўню асобы, якiя былi замешаныя ў «бандытызме» i падпалах, расстрэльвалiся на месцы, а асобы, якiя не мелi дакументаў, цi дакументы якiх здавалiся падазронымi, затрымлiвалiся i перадавалiся ў мiлiцыю цi ЧК.

[…] Савецкая ўлада адразу распаўсюдзiла на занятыя землi свае парадкi, якiя не маглi спадабацца нават «класава наблiжаным» сацыяльным элементам. Так, згодна з §4 Загаду №101 ад 9 жнiўня 1920 г. па Беластоку i яго акрузе «Местному населению разрешается иметь запас продовольствия в количестве не более месячной потребности по следующей норме: муки на едока - 25 фунтов, мяса - 7½ фунта, картофель - 3 пуда, сахару - 2 фунта, соли - 3 фунта, рыбы или консервов - 7½ фунта, жиров - 3 фунта, крупы - 7½ фунта. Излишек запасов против указанной нормы должен быть немедленно зарегистрирован в Райпродкоме. Обнаруженные скрытые, незарегистрированные запасы продовольствия будут конфисковываться, а укрыватели предаваться суду Реввоентрибунала» […]

У вынiку лаяльны настрой жыхароў Беластока змянiўся на рэзка варожы. Яны чакалi толькi нагоды, каб выступiць супраць бальшавiкоў са зброяй у руках, i хутка яе дачакалiся. Чырвоныя войскi Заходняга фронту, ушчэнт разбiтыя пад Варшавай, адыходзiлi праз тыя раёны, якiя моцна пакутвалi ад iх раней, у тым лiку i праз Беласток, насельнiцтва якога, зразумела, не магло не скарыстаць гэтай магчымасцi. 28 жнiўня член РВС 16-й армii Т. Пятакоў адаслаў у Маскву тэлеграму, у якой ён апiсаў, як у Беластоку сустрэлi адыходзячыя чырвоныя войскi. «В Белостоке, по докладу начдива, пробившегося с бригадой через занятый уже город, - пiсаў Пятакоў, - ему пришлось вести бой больше с населением Белостока, чем с польскими войсками, причем во враждебных действиях деятельное участие принимало также еврейское население».

Варшаўская бiтва практычна вызначыла далейшы ход савецка-польскай вайны. Бальшавiкi мусiлi адысцi на ўсход i зноў аддаць палякам занятыя iмi раёны. Аднак да восенi 1920 г. абодва бакi былi ўжо моцна стомленыя i пайшлi на перамiр'е. Баявыя дзеяннi на Заходнiм фронце былi скончаныя, але антыбальшавiцкая барацьба на Беларусi працягвалася, i пасля 12 кастрычнiка 1920 г. здавалася, што ў канцы 1920 - пачатку 1921 г. яна яшчэ больш узмацнiлася.

Гэты час, вядомы як час перамогi бальшавiкоў на асноўных франтах грамадзянскай вайны, час, калi пачаўся пераход да Новай эканамiчнай палiтыкi, быў на Беларусi вельмi неспакойны для савецкай улады. Становiшча беларускай вёскi, спустошанай прадразвёрсткай i вайной, было сапраўды жахлiвым. Паводле зводкi Старшынi НК БССР за 1-3 траўня 1921 г.: «... в продовольственном отношении в настоящее время положение крестьянства самое критическое. Во многих местностях они голодают и питаются хлебом, содержащим в себе примеси трав и корней до 70%».

У гэтай сiтуацыi працяг збору прадразвёрсткi выклiкаў абурэнне сялян, якое даходзiла да адкрытых паўстанняў. «В отношении госразвёрстки, - дакладаў старшыня ЧК, - как сообщалось в предыдущих сводках, положение крайне неудовлетворительное. Были случаи выступления граждан, вооруженных кольями и вилами с криком: «Нас все грабят, а нам не дают ни соли, ни железа».

Сяляне не спынялiся, аднак, на эканамiчных патрабаваннях, а як гэта часта здараецца, iшлi далей. Згодна з рапартам Рэўкамаў БССР з месцаў, жыхары некаторых валасцей не хацелi прызнаваць iншай улады, акрамя ўрада «Незалежнай Беларусi», ставiлiся надзвычай варожа да мясцовых рэўкамаў i сцвярджалi, што ўлады трэба выбiраць, а не прызначаць у Маскве.

Неспакойна на той час было i ў гарадах. Пралетарыят, якi камунiсты лiчылi сваёй натуральнай сацыяльнай базай, пачаў глуха наракаць. «В связи с тарифной политикой положение рабочих в Белоруссии становится катастрофическим, - дакладаў старшыня ЧК. Заработная плата рабочих от двести пятьдесят до триста шестьдесят тысяч рублей. Отсутствие денежных знаков делает невозможным выплачивать рабочим заработанной суммы, что вызывает недовольство с их стороны, и на этой почве имеют место частичные забастовки».

Нават сярод чырвонаармейцаў адчувалася незадаволенасць […]

Такiя ўмовы былi вельмi спрыяльнымi для развiцця партызанскага руху, i дзякуючы цяжкаму становiшчу, у якiм апынулася Савецкая Беларусь у канцы 1920 - першай палове 1921 г., ён дасягнуў неверагодных памераў [...] Так, у канцы 1920 г. у Барысаўскiм павеце дзейнiчала «зялёная армiя», якая налiчвала некалькi тысячаў чалавек. На пэўны час яе часткi нават захапiлi мястэчка Плешчанiцы. Барысаўскi гарнiзон марнеў ад дэзерцiрства, а кавалерыйскi аддзел Барысаўскага ваеннага камiсарыята дэзерцiраваў у поўным складзе. За iм накiравалася каля 50% барысаўскiх мiлiцыянтаў.

Барысаўскi павет не быў у гэтым сэнсе выключэннем. У Iгуменскiм дзейнiчаў партызанскi аддзел, якi налiчваў 3 тысячы чалавек, меў дзве 6-дзюймовых гарматы i 160 снарадаў.

Iснавалi i iншыя, меншыя па колькасцi «банды». У Барысаўскiм павеце дзейнiчаў аддзел капiтана Караткевiча, да 800 чалавек, у Мiнскiм - Коласа - 100 чалавек, у Iгуменскiм павеце Арлова - да 500 чалавек […]

Першая палова 1921 г. вызначалася надзвычайнай актыўнасцю партызанаў, якая нават перавышала актыўнасць «бандаў», што дзейнiчалi на Беларусi ў 1919-1920 г. Старшыня ЧК БССР, устрывожаны ростам гэтай актыўнасцi, у кожнай зводцы даносiў пра ўзмацненне «бандытызму». «Несмотря на принимаемые решительные меры по борьбе с бандитизмом, который в Белоруссии сильно развит, таковой с каждым днем все усиливается», - пiсаў ён у сакавiку 1921 г.48. «Бандитизм в Белоруссии принял колоссальные размеры», - даносiў ён 26 красавiка 49. З iм былi згодныя начальнiкi нiжэйшага ўзроўню. «В общем, - дакладаў у сваёй сводцы за красавiк-травень 1921 г. загадчык Бабруйскага Палiтбюро, - бандитизм развит по всему уезду, нет тех волостей, где бы его не было» […]

Партызанскi рух на Беларусi ў 1921 г. нiколi б не дасягнуў такiх памераў, калi б ён не абапiраўся на падтрымку мясцовага сялянскага насельнiцтва. Гэтая падтрымка не была чыста маральнай цi пасiўнай. Сяляне трымалi з партызанамi сувязь, паведамлялi пра дзейнасць чырвоных частак, хавалi ў сябе байцоў партызанскiх аддзелаў, забяспечвалi iх зброяй i харчам, а таксама самi бралi ўдзел у дыверсiях i баявых аперацыях […]

Не менш значным было i тое, што сяляне добра бачылi рознiцу памiж чырвонымi часткамi i аддзеламi партызанаў. Калi першыя дазвалялi сабе рабаўнiцтва i гвалт, то другiя, як ужо згадвалася, атрымалi катэгарычную забарону «чапаць» сялянскую гаспадарку. Вiдавочна, што гэтая забарона практычна не парушалася, ды i дзiўна было б, калi б сяляне, з якiх у асноўным складалiся «банды», пачалi б рабаваць сваiх. У вынiку, як пiсаў той самы старшыня ЧК Ротэнберг, «отношение крестьян к бандитам очень хорошее, к красноармейцам - враждебное».

Бальшавiкi хутка зразумелi, у якой ступенi поспехi партызанаў залежаць ад падтрымкi мясцовага насельнiцтва. Усе свае сiлы яны скiравалi на тое, каб пазбавiць «бандытаў» сацыяльнай базы. Але замест таго, каб палепшыць матэрыяльнае становiшча сялянства i змянiць гэтым яго стаўленне да савецкай улады, бальшавiкi зноў звярнулiся да «чырвонага» тэрору. Адным з першых крокаў у гэтым кiрунку было ўтварэнне губернскiх камiсiяў па барацьбе з бандытызмам («губкомбанд»), якiя мелi надзвычай шырокiя паўнамоцтвы. «Приказания и распоряжения губкомбанд, - гаварылася ў спецыяльнай iнструкцыi, - не могут быть приостановлены в действии на местах распоряжением местных органов власти, каковые могут лишь в случае несогласия с таковыми обжаловать их в следующую по инстанции комиссию». Камiсii па барацьбе з бандытызмам падпарадкоўвалiся толькi УЧК.

Iнструкцыя вызначала таксама i асноўныя метады працы камiсiяў. Яна рэкамендавала «... широкое применение выселения за пределы фронта семей бандитов и прочего населения, скомпрометированного содействием бандитов».

[…] згодна з загадам Бабруйскага камбанда, растраляць маглi за неданясенне. Даносы наогул былi зробленыя абавязкам усiх лаяльных грамадзян, нават калi даносiць трэба было на свайго суседа цi сябра. «Каждому гражданину, знающему, у кого есть оружие или где оно спрятано, - гаварылася ў загадзе №2 Бабруйскай камбанды, - вменяется в обязанность сообщить об этом военному командованию или органам ЧК». А што чакала тых, хто хаваў у сябе зброю i на каго быў абавязаны данесцi сусед па вёсцы? Загад №2 дае недвухсэнсоўны адказ на гэтае пытанне: «Жители по истечение трехдневного срока, не сдавшие оружия, по обнаружению такового у них, будут считаться врагами трудящихся и расстреливаться без суда и следствия, семьи их выселяться за пределы Белорусии, имущество конфисковываться и распределяться советами между честными гражданами».

[…] Шляхам крывавага, бязлiтаснага тэрору бальшавiкi здолелi пераламiць сiтуацыю на сваю карысць. У другой палове 1921 г. партызанскi рух зменшыўся. Гэта не значыць, аднак, што ён зусім пайшоў на спад. Яшчэ вельмi доўгi час становiшча на Беларусi было для бальшавiкоў неспакойным i яны захоўвалi тут Заходнi фронт да 1924 г. Як пiсалi потым савецкiя гiсторыкi, «командующему фронтом еще не раз приходилось разрабатывать и проводить военные операции по ликвидации в Западной Белоруссии эссеро-кулацких мятежей и уничтожению бесчинствующих белогвардейских банд, подстрекаемых и поддерживаемых белополяками»

[…] … хоць антыбальшавiцкая барацьба ў Беларусi i не мела шансу на канчатковую перамогу, бо сiлы былi вельмi няроўныя, яна была важным фактарам, якi вызначыў вынiкi савецка-польскай вайны.

Кірыл Маль. Антыбальшав i цк i рух y Беларус i (1919-1921) / Беларускі гістарычны агляд. - Т. 6. - Сш. 1-2 (10-11), снежань 1999. - С. 49-71


ПЫТАННІ І ЗАДАННІ.

1. Чаго дамагаўся Беларускі нацыянальны камітэт?

2. Якія праблемы і слабасці назіраліся ў беларускім нацыянальным руху напярэдадні Першага Усебеларускага кангрэсу?

3. Прааналізуйце з дапамогай дакументаў працэс фармавання Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Патлумачце сутнасць колькасных паказчыкаў, у прыватнасці, долі беларусаў у Саветах. Як гэта ўплывала на беларускі край?

4. Ахарактарызуйце ўмовы ў якіх адбываўся Першы Усебеларускі Кангрэс і дайце яму сваю ацэнку. Чым ён з'яўляўся ў гісторыі беларускага народа?

5. Патлумачце чаму нацыянальныя дзеячы, якія сабраліся на Першы Усебеларускі Кангрэс не прызнавалі ўладу Аблвыканкамзаха, які прадстаўляў савецкую ўладу ў краі?

6. Прааналізуйце ўрыўкі з савецкага друку і адкажыце, што ставілася ў віну беларускім арганізацыям і Першаму Усебеларускаму кангрэсу? Выкажыце свае меркаванні адносна стаўлення да разумення тэрміна "народ" беларускімі нацыянальнымі дзеячамі і бальшавіцкімі ўладамі.

7. Прааналізуйце Устаўныя граматы Выканаўчага Камітэту Рады Ўсебеларускага Зьезду. Што абвяшчала кожная з іх?

8. Чым апраўдвалі нямецкія ўлады сваю адмову прызнаць БНР? Выкажыце свае меркаванні наконт думкі А.Сідарэвіча, што калі б беларусы паспяшаліся хаця б на некалькі дзён, то маглі дабіцца прызнання ўласнай дзяржаўнасці.

9. Як ацэньвалі беларускія нацыянальныя дзеячы ўсталяванне ў Беларусі бальшавіцкага рэжыму, іх мірныя дамовы і тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР?

10. Што з'яўлялася прычынамі ўтварэння БССР? .

11. Ахарактарызуйце прычыны антыбальшавіцкага супраціву на беларускіх землях?



Тэма 2. Беларусь у міжваенны час. 1920-1939


Савецкая Беларусь: ад "беларусізацыі" да Курапатаў

33. Адвечным шляхам. Фрагменты эсэ Ігната Абдзіраловіча [26]. Вільня, 1921 г.

[...] Ваганьне паміж Захадам і Ўсходам і шчырая няпрыхільнасьць ні да аднаго, ні да другога зьяўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народу [...]

Мы, беларусы, вагаліся паміж двума культурнымі тыпамі, ня ведаючы, да якога прылучыцца. Нам падабалася ўсходняя прастата, шчырасьць, адпаведнасьць выгляду нутранай сутнасьці, якія вызначаюць чалавека Ўсходу.

[...] Заходняе цьвярозае пачуцьцё здавалася нам зусім адпаведным да сапраўдных абставін жыцьця. З гэтага пачуцьця выплывае зах.-эўрапэйская цярпімасьць да розных кірункаў людзкай думкі і яе праяваў, з гэтага вынікае і тое вельмі прыемнае асабістае захаваньне заходняга эўрапэйца, якое сваей далікатнасьцю так ад'значае яго ад простага і грубога Ўсходу.

Дык вось, нам вельмі падабалася і цягнула шчырасьць і вызначанасьць Усходу, а з другога боку - большая об'ектыўнасьць і болей чалавечае захаваньне Захаду. Жыцьцё вымагала сінтэзу, згарманізаваньня абодвых кірункаў, але гэта, як убачым, зрабілася немагчымым.

Ў сваёй акрэсьленасьці кірунку, нахілу ўсё даводзіць да канчатку, ўсяму даваць аднолькавую форму Ўсход даходзіць да абсурду. Як драбніца, вышла і тое, што Ўсход не прызнаваў нас як беларусаў, а вымагаў ад нас прыняцьця свайго ўсходняга выгляду, які, па ўсходняму разуменьню, быў абавязковым. «Славянские ручьи сольются в русском море» - вось як падгрунтовавалася абавязковасьць абмаскаліцца. З гэтага вынікае гвалт і ўціск нашай індывідуальнасьці, з гэтага - гвалтоўнае жаданьне адняць наш твар. Яны ня ўцямлялі, што разам з беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасьці.

Нашага вызваленьня, нашага ратунку ад прымусу Ўсходу мы чакалі ад Захаду. Ён ішоў да нас з прыемнай усьмешкай на рожавых вуснах, і мы гістарычна пазнаёміліся з гэтым ласкавым выглядам. Праўда, нашым бліжэйшым Захадам былі славяне, палякі, і заходнія ўплывы прынялі ў іх спэцыфічна-славянскія выразы, але ўсё ж гэта быў Захад. Прынцып ня толькі ня лічыць шэрае чорным, але сьцерагчыся і белае назваць белым быў прыняты і нашымі суседзямі. І глыбокія народныя гістарычныя дасьледзіны навучылі нас, што калі заходні чалавек робіць вам прыемнасьць, дык гэта ня знача, што з яго боку ня будзе прыкрасьці. [...]

Гэтая рыса Захаду моцна адчувалася ў яго адносінах да нас. Ён прынёс нам найлепшыя ідэі: гуманістычныя, лібэральныя, дэмакратычныя, але разам з пекнымі словамі заўсёды зьмяшчаліся гвалт духоўны і эканамічны, эксплёатацыя, ўціск, зьнявага. Пекныя словы і благія дзеі неяк дзіўна і незразумела для нас ужываліся ў заходнім жыцьці.

Ўсход гвалціў нас у імя шырокіх заданьняў: ў імя зьліцьця ўсіх славянаў, ў імя аб'яднаньня пролетарыяту ўсяго сьвету. І гэта ня толькі ад'знака маскалёў, а ўсяго Ўсходу наогул [...]. А Захад не такі, Захад такой абмылкі ня зробіць: ён ведае няздольнасьць, немагчымасьць рэалізацыі такіх ідэй. Але практычна адносіны да нас Усходу і Захаду розьняцца толькі ў драбніцах: не па сутнасьці, а толькі па колькасьці, велічыні. Ўсход адразу захоплівае шмат, Захад - па сваёй далікатнасьці - меней. Ніводзін эўрапэйскі імпэрыялізм не параўнаецца ў сваіх замерах і плянах з маскоўскім Інтэрнацыяналам, так сама і Варшава ніколі ня квапілася на Маскву або Прагу, тады як Масква зусім шчыра ў сваім славянафільсьцьве хоча валадаць і Прагай, і Варшавай, і Белградам, і Софіяй.

[...] Ўласным коштам - мільёнамі сьмерцяў, хваробы, нуды служылі мы чужацкім мэсыянізмам. Не на гэтай падставе збудуем нашу будучыню.

Трэба шукаць на другіх шляхох.

Трэба пазнаць, дзеля чаго сучаснае жыцьцё нашых суседзяў прыняло такія сьціскаючыя, гвалтаўнічыя, бяздушныя формы [...]

Формы жыцьця нам не накідаюцца, мы самі творым іх, мы самі, ў часе патрэбы, надзявалі нашы ланцугі, але тады яны былі неабходнымі: стварылі сямью, гаспадарства, суд, касьцёл, партыю; гэта стварылі мы самі; шмат чаго ўжо сьціскае, душыць нашу вольнасьць, але створаныя формы маюць сілу вялікай жыцьцёвасьці. Заместа таго, каб служыць чалавеку ў яго жыцьцёвых патрэбах, форма сядае яму на шыю, пачынае кіраваць чалавекам, заціскаючы сваей уладай праўдзівае чалавечае жыцьцё.

[...] Мода прымушае быць соцыялістым ці роялістым, гледзячы па настрою масы. Працівіцца модзе - небясьпечна, за гэта можна страціць галаву. Толькі адзінкі, вышэйшыя за масы, адважваюцца, ў часы рэвалюцыяў і наагул масавага псыхозу, заставацца самі сабой. Ці ж можна было рызыкаваць пры трэцяй Імпэрыі быць камуністым, а пры камуне - прыхільнікам імпэрыі?

[...] Сучаснае грамадзянства, разьбітае на клясы, хоча зьдзейсьніць свой соцыяльны ідэал палітычным шляхам, г.зн. захапіўшы ў свае рукі ўладу, або маючы на яе значны ўплыў. Грунтуючыся на нейкай клясе, кожная партыя мусіць правадзіць думкі, карысныя для гэтае клясы. Партыя заўсёды кажа аб «рэальнай палітыцы», аб тым, што ў палітыцы няма сэнтыментаў, кажа аб канечнасьці «заднаважаньня» інтарэсаў па іх сапраўднай грамадзянскай вазе. Гэта знача, што справа заўсёды канчаецца тым, што чыя «вага» - большая, ў каго матар'яльная сіла - вялікшая, той усім і круціць. Праўда, кожная партыя мае харошую праграму, якая пачынаецца словамі аб дабры ўсяго народу, дзе спамінаецца аб лепшых чалавечых ідэалах, але аб істоце харошых слоў трэба разважаць па дзеле [...]

Няздольнасьць соцыяльнай працы ў палітычнай форме датычыцца ўсіх партыяў, стоячых на клясавым грунце. Карысна-клясавая ад'знака характарызуе ня толькі буржуазна-дэмакратычныя партыі, але й соцыялістычныя. Прызнаць палітычную няздольнасьць соцыялізму тым горай, што да апошніх часоў соцыялізм быў адзінаю касулькаю, адзінай надзеяй на магчымасьць лепшай будучыны. Соцыялістычныя мучанікі сваёй крывёй, сваім бязрадасным, ахвярным жыцьцём без сьвятла і асабістага шчасьця рабілі, здавалася, фундамэнт сонечнай будучыны. [...]

І шмат паўстаўшых сталі сапраўднымі мучанікамі. На крывавым шляху соцыялістычнага мучаніцтва лятуцелі не аб захапленьні ўлады, не аб дыктатуры штыха і кулямёта, а аб звальненьні чалавечага духу, аб праменнасьці жыцьця для ўсіх зьняважаных і пакрыўджаных.

Так было да тэй пары, пакуль соцыялістыя не пашлі на палітычную працу ў буржуазным, клясавым гаспадарстве. Пачынаючы ад Маркса, згасьлі вялікія жаданьні і лятункі аб вольным чалавеку. Заместа «утопіяў» высунулася «навучная» ідэя захапленьня палітычнага апарату, каб сілком вясьці масы ў соцыялістычны рай. Натхнёнасьць соцыялізму зьнікла, замянілася пустой, буржуазнага характару, крыважорнай дактрынаю: Маркс спусьціў соцыялізм з «утапічнага неба» ўроўнь звычайнай дэмакратычнай партыі, якая марыць аб захапленьні ўлады, зьмяніўшы сьвятую справу чалавечага вызваленьня на дасягненьне клясавай перамогі. [...] кожны, хто ведае сучасныя адносіны, павінен прызнаць, што з учарайшага раба выходзіць найлепшы рабаўладца. [...] Марксістыя адкажуць, што ў ідэале захапленьня ўлады і дыктатуры ёсьць адсутнасьць прыгнечаных, бо ўладаром павінны быць усе прыгнечаныя, усе працуючыя. Направер выходзіць ня так. Як толькі выяўляецца элемэнт улады, яна заўсёды застанецца ў руках невялікай групы: такая ўжо істота ўлады. Марксізм лічыць магчымым даць уладу толькі пролетарыяту, ну, а сялянства павінна цярпець яго, хоць і «працоўную», дыктатуру. Знача, ўжо рабы і ўладары ёсьць; і прыклад камуністычнага досьледу Расеі сьведчыць, што працоўныя ўладары могуць быць вельмі жорсткія і несправядлівыя да сваіх працуючых рабоў.

Сур'ёзна казаць аб розьніцы паміж соцыялізмам і камунізмам, ведама, ня можна, бо ў іх адзін слуп - марксізм і дактрына захапленьня ўлады. [...]

[...] Ніхто з сучасных сьвядомых грамадзян, калі ён не адтрымлівае значнай урадавай падмогі, шчыра ня пойдзе бараніць афіцыяльных перакананьняў, ніхто ня пойдзе паміраць за гукі дэмакратычнай марсэльезы ці соцыялістычнага інтэрнацыяналу. Так тыя, што пачыналі шумлівай палітычнай бутафорыяй, вывярнулі шубу шэрсьцю ўверх. Іх сучасная, гінучая сіла апіраецца пакуль на народнай цемнаце і несьвядомасьці, на прыхільнасьці да гучных незразумелых формул-заклінаньняў [...]

«...мы стары сьвет зруйнуем
Да аснаваньня... А затым
Мы наш, мы новы сьвет збудуем.
Хто быў нічым, той будзе ўсім»

так пяюць сучасныя актывістыя - прыхільнікі ІІІ Інтэрнацыяналу. Іх досьлед зроблены. Ад старой Расеі не засталося і каменя на камені. Грунт жыцьця стаў новым, але чаму ж у дэталях жыцьцё так прыкра падобна да старога? Чаму трудавая павіннасьць падобна да паншчыны, сучасныя адміністратары да старых гараднічых, чаму адкрыта кажуць: «Не абманеш - не паедзеш», чаму ў працоўнай рэспубліцы ніхто літаральна ня мае магчымасьці жыць з уласнай працы, а павінен шукаць непрацоўнага заробку: ў спэкуляцыі, хабарніцтве і іншым, што забаронена законамі? Чаму гэта дэталі жыцьця так зьдзекуюцца з яго, калі зьменена самая аснова?

Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: дасьледзіны беларускага сьветагляду / Прадм. С.Дубаўца. - Мн., 1993. - С. 9, 14-15, 18, 20-21, 23, 30-33, 37-38


34. Рэзалюцыя V Рэчыцкага павятовага з'езда саветаў аб адабрэнні перахода ад харчразвёрсткі да харчпадатку і мерапрыемствах у галіне кааперацыі. 22 мая 1921 г.

Заслушав доклад упродкомиссара и усвоив значение продналога и продразверстки, съезд признает:

1. Продразверстка и методы ее выполнения являлись для производителя (крестьянина) чрезвычайно тяжелыми. При проведении разверстки зачастую не считались с имеющимися изменениями и с положением того или иного производителя. А самое главное, некоторые агенты и продотряды, не выполняя инструкций и распоряжений Центра, тормозили дело проведения разверстки, что ставило крестьянство в некоторых случаях в оппозицию к Советской власти.

2. Продразверстка имела и другие отрицательные стороны, из которых самая главная, что продразверстка сокращала посевную площадь, не давая понять крестьянину, чем он может распоряжаться из своих продуктов.

3. Съезд, учитывая сущность продразверстки и ее недостатки, признает, что разверстка диктовалась необходимостью военного времени.

4. Положительная сторона продналога заключается в том, что он, давая возможность производителю свободно распоряжаться своими излишками, создает стимул к поднятию и развитию сельского хозяйства.

5. Продналог по своему размеру меньше продразверстки, а самое главное, что продналог по мере усиления снабжения товарами через кооперативы будет сокращаться.

6. Съезд, приветствуя переход от продразверстки к продналогу, обязывает всех граждан уезда и предлагает уисполкому в указанные сроки безусловно выполнить продналог. Для проведения продналога предлагается уисполкому не посылать продотряды. Применять методы принуждения только в том случае, если продналог не выполнен в срок или получен отказ выполнить.

7. При взимании продналога предложить упродкому обратить внимание на количество сдаваемого продукта, на его сохранение, подобрав штат честных хозяйственных работников.

8. В связи с переходом от продразверстки к продналогу съезд считает, что вопросы об открытии м[ельни]ц, о снятии мельничного контроля, о помольных фунтах, о маслобойках должны быть пересмотрены в плоскости открытия всех кустарных и крестьянских мельниц, снятия контролеров и перехода к налоговой системе. Съезд предлагает делегатам на губсъезд поставить там эти вопросы, отстаивая их разрешение в положительном смысле. До разрешения этих вопросов на губсъезде предлагается исполкому и всем волисполкомам не нарушать существующей системы.

9. Съезд отмечает, что декрет от 20 марта о кооперации, ставящий задачу только распределения продуктов, являлся единственно возможным при проведении продразверстки, имел свои положительные результаты, кооперировав все население.

10. При переходе от разверстки к налогу в связи с объявлением свободной кооперации и вольным распоряжением излишками, оставшимися от продналога, съезд обращает особое внимание уисполкома на то, чтобы продукты не попадали в руки спекулянтам, а попадали в руки государства путем обмена через кооперацию. Для недопущения такого явления необходимо кооперативам на местах проявить максимум самодеятельности и инициативы по заготовке предметов сельскохозяйственного обихода и кустарного производства. А по мере укрепления аппарата кооперации организовывать кустарные и сельскохозяйственные производства, делая это в интересах государства и в контакте с государственными хозяйственными органами.

История Беларуси в документах и материалах / Авт.сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Минск, 2000. - С. 398-399


35. Аб стане паласы адчужэння і чыгуначных службаў участка. З паведамленняў АДПУ Мінскага чыгуначнага вузла за 15 сакавіка - 15 красавіка 1922 г.

Настроение крестьянского населения полосы отчуждения прежнее, по прежнему циркулируют слухи о неизбежности новой гражданской войны, в которую будут вовлечены все державы Мира дабы победить Сов. Россию […] В связи с этим общее настроение крестьянского населения выжидательно-подавленное. Сильное недовольство крестьян выливается на почве сдачи продналога сена […] Недовольны также предполагающимся продналогом льна ибо крестьяне за всю посевную площадь земли заплатили продналог зерном и другими продуктами теперь же тем крестьянам, которые засевали лён на оплаченной уже земле приходится платить за каждую квадратную сажень засеянную льном ползолотника. Страшно высокие цены на лесные материалы не позволяют крестьянам обновить свои жилые и надворные постройки, а бедняки зачастую даже не имеют дров для отопления своих хат вследствии чего раздаётся масса нареканий на Сов. власть […]

Настроение и отношение к Сов. власти и компартии сельской интеллигенции по прежнему отрицательное […]

Духовенство за последнее время ведёт сильную демагогию среди крестьянства на почве изъятия из церквей драгоценностей благодаря чему крестьянство намерено защищать своё церковное достояние дабы не осрамить своей православной веры […]

[…] Многие железнодорожники изъявляют готовность стать в ряды Красной армии, но большая половина с нетерпением ждёт перемены власти и уничтожения советов, так что общее настроение ж/д рабочих и служащих выжидательно-подавленное […]

Отношение к Сов. власти ж/д рабочих и служащих не удовлетворительное, а к компартии даже отрицательное. Центром внимания ж/д служащих является изъятие драгоценностей из церквей, которое вызвало среди служащих массы разговоров и мнения большинства служащих ни в коем случае не допустить изъятия до тех пор пока от коммунистов не будут изъяты все их золотые и серебряные вещи […] массы рабочих так настроены, что во время производства изъятия могут произойти осложнения и даже открытые выступления […]

Ответственные как Советские, так и партийные работники работающие по обслуживанию госграницы систематически пьянствуют ведя жизнь на широкую ногу чем ещё больше обостряют настроение и озлобляют против себя крестьянство. По вопросу изъятия ценностей из церквей крестьянство выносит разные протесты требуя в начале изъятия золотых вещей и зубов от коммунистов в противном же случае угрожая всеобщими восстаниями и открытыми выступлениями […]

НАРБ Ф. 4. Воп. 1. Ад.з. 933 Информационные сведения отделов ОГПУ при железнодорожных узлах, посылаемые в транспортный отдел ЦК КП(б)Б. - Арк. 2-3, 7, 9


36. Аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Вытрымка з дамовы прынятай у Маскве на І з'ездзе Саветаў СССР ад 30 снежня 1922 г.

Российская Социалистическая Федеративная Советская Республика (РСФСР), Украинская Социалистическая Советская Республика (УССР), Белорусская Социалистическая Советская Республика (БССР) и Закавказская Социалистическая Федеративная Советская Республика (ЗСФСР - Грузия, Азербайджан и Армения) заключают настоящий Союзный договор об объединении в одно союзное государство - "Союз Советских Социалистических Республик" - на следующих основаниях.

1. Ведению Союза Советских Социалистических Республик, в лице его верховных органов, подлежат:

а) представительство Союза в международных сношениях;

б) изменение внешних границ Союза;

в) заключение договоров о приеме в состав Союза новых республик;

г) объявление войны и заключение мира;

д) заключение внешних государственных займов;

е) ратификация международных договоров;

ж) установление систем внешней и внутренней торговли;

з) установление основ и общего плана всего народного хозяйства Союза, а также заключение концессионных договоров;

и) регулирование транспортного и почтово-телеграфного дела;

к) установление основ организации вооруженных сил Союза Советских Социалистических Республик;

л) утверждение единого государственного бюджета Союза Советских Социалистических Республик, установление монетной, денежной и кредитной системы, а также системы общесоюзных, республиканских и местных налогов;

м) установление общих начал землеустройства и землепользования, а равно пользования недрами, лесами и водами по всей территории Союза;

н) общее союзное законодательство о переселениях;

о) установление основ судоустройства и судопроизводства, а также гражданское и уголовное союзное законодательство;

п) установление основных законов о труде;

р) установление общих начал народного просвещения;

с) установление общих мер в области охраны народного здравия;

т) установление системы мер и весов;

у) организация общесоюзной статистики;

ф) основное законодательство в области союзного гражданства в отношении прав иностранцев;

х) право общей амнистии;

ц) отмена нарушающих Союзный договор постановлений съездов Советов, Центральных Исполнительных Комитетов и Советов Народных Комиссаров союзных республик [...]

12. В целях утверждения революционной законности на территории Союза Советских Социалистических Республик и объединения усилий союзных республик по борьбе с контрреволюцией учреждается при Центральном Исполнительном Комитете Союза Советских Социалистических Республик Верховный Суд, с функциями верховного судебного контроля, а при Совете Народных Комиссаров Союза - объединенный орган Государственного Политического Управления, председатель которого входит в Совет Народных Комиссаров Союза с правом совещательного голоса.

13. Декреты и постановления Совнаркома Союза Советских Социалистических Республик обязательны для всех союзных республик и приводятся в исполнение непосредственно на всей территории Союза [...]

15. Центральные Исполнительные Комитеты союзных республик опротестовывают декреты и постановления Совнаркома Союза в Президиум Центрального Исполнительного Комитета Союза Советских Социалистических Республик, не приостанавливая их исполнения.

16. Постановления и распоряжения Совета Народных Комиссаров Союза Советских Социалистических Республик могут быть отменяемы лишь Центральным Исполнительным Комитетом Союза Советских Социалистических Республик и его Президиумом; распоряжения же отдельных Народных Комиссаров Союза Советских Социалистических Республик могут быть отменяемы Центральным Исполнительным Комитетом Союза Социалистических Республик, его Президиумом и Совнаркомом Союза.

17. Распоряжения Народных Комиссаров Союза Советских Социалистических Республик могут быть приостанавливаемы центральными исполнительными комитетами или президиумами центральных исполнительных комитетов союзных республик лишь в исключительных случаях, при явном несоответствии данного распоряжения постановлениям Совнаркома или Центрального Исполнительного Комитета Союза Советских Социалистических Республик. О приостановке распоряжения Центральный Исполнительный Комитет или Президиум Центрального Исполнительного Комитета союзных республик немедленно сообщает Совету Народных Комиссаров Союза Советских Социалистических Республик и соответствующему Народному Комиссару Союза Советских Социалистических Республик [...]

20. Республики, входящие в состав Союза, имеют свои бюджеты, являющиеся составными частями общесоюзного бюджета, утверждаемого Центральным Исполнительным Комитетом Союза. Бюджеты республик в их доходных и расходных частях устанавливаются Центральным Исполнительным Комитетом Союза. Перечень доходов и размеры доходных отчислений, идущих на образование бюджетов союзных республик, определяются Центральным Исполнительным Комитетом Союза.

21. Для граждан союзных республик устанавливается единое союзное гражданство...

24. Союзные республики вносят в соответствии с настоящим Договором изменения в свои конституции.

25. Утверждение, изменение и дополнение Союзного договора подлежат исключительному ведению съезда Советов Союза Советских Социалистических Республик.

26. За каждой из союзных республик сохраняется право свободного выхода из Союза.

Знешняя палітыка Беларусі. Зб. дак і мат. - Т. 1. 1917-1922 / Склад.: У.Міхнюк і інш. - Мн.: БелНДІДАС, 1997. - С. 339-343


37. Сымон Кандыбовіч [27] пра бачанне нацыянальнай інтэлігенцыяй вырашэння задачаў нацыянальнага будаўніцтва ў 20-я гг.

Калі бальшавікі вымушаныя былі адмовіцца ад галоднага і бязладнага вайсковага камунізму і перайсці да новай эканамічнай палітыкі, шмат у каго з'явілася надзея на перараджэнне савецкай улады. Некаторыя разглядалі пераход да нэпа як уступку здароваму сэнсу, як адыход бальшавікоў з сваіх пазіцыяў перад неабходнасцю і, нарэшце, як сродак утрымаць уладу ў сваіх руках. Шанцы на звяржэнне савецкага рэжыму пасля грамадзянскай вайны і ўвядзення нэпа былі малыя і амаль не браліся ў разлік. Трэба было выкарыстоўваць нэп дзеля сваіх нацыянальных мэтаў.

Кіраўнічую ролю ў нацыянальным руху ўзяў на сябе ў Беларусі прафесар Усевалад Ігнатоўскі. Ён быў народным камісарам асветы БССР. Вакол Ігнатоўскага згуртавалася група актыўных нацыяналістаў, апрача таго, групе спачувалі і дапамагалі шэраг вядомых культурных і гаспадарчых дзеячаў, якія па розных прычынах не хацелі адкрыта выяўляць сябе ў працы. Напачатку неабходна было знайсці нацыянальна скіраваную інтэлігенцыю ў правінцыі, куды загнала яе галоднае гарадское існаванне. Трэба было арганізоўваць і адчыняць вышэйшыя і сярэднія школы, рыхтаваць моладзь да працы ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і культуры. Лідэры руху ў вузкім коле прыйшлі да дзіўнай, на першы погляд, высновы: не перашкаджаць свядомай маладой інтэлігенцыі ісці ў камуністычную партыю, нават падштурхоўваць да гэтага, а ў некаторых выпадках і абавязваць быць членам партыі. Улічвалася, што беларусы, асабліва інтэлігенцыя, калі будуць членамі партыі, хутчэй зоймуць кіраўнічыя пасады ў партыі і ў адміністрацыйным апараце. Меркавалася праз партыю больш хутка і больш паспяхова дамагчыся развязання нацыянальных задачаў.

Штабам дзейнасці стаў Наркамасветы Беларусі. Вось кароткае апісанне найважнейшых мерапрыемстваў, праведзеных да 1930 г. Наркамасветы зрабіў захады да пераводу навучання на родную мову ва ўсіх школах. Праца гэтая была цяжкай, бо школы не мелі падручнікаў на роднай мове, не было хрэстаматый для чытання ў пачатковай школе. Аднак вопытныя педагогі за параўнальна кароткі тэрмін склалі кнігі для чытання на літаратурных узорах беларускіх пісьменнікаў, а вядомы беларускі мовазнаўца Язэп Лёсік падрыхтаваў граматыку роднай мовы. Пад час вайны бальшыня друкарняў у Беларусі была разбураная, да таго ж гэтыя друкарні не былі прыстасаваныя для масавага выпуску падручнікаў. На працягу года падручнікі надрукавалі ў Германіі і часткова ў Вільні пад кіраўніцтвам члена калегіі Наркамасветы вядомага пісьменніка Змітра Жылуновіча. Пазней ён стварыў у Менску друкарні і наладзіў выдавецкую справу. […]

Для падрыхтоўкі настаўнікаў у Менску і іншых гарадах адчынілі педагагічныя вучэльні. Асаблівую ролю выканала вучэльня ў Менску. Яна была забяспечана лепшымі выкладчыкамі, насіла імя прафесара Ігнатоўскага, выхаванне там было накіраванае на падрыхтоўку актыўных настаўнікаў-нацыяналістаў. Выпускнікі вучэльні потым з вялікім поспехам працавалі над культурным адраджэннем свайго народа. […]

У сярэдніх школах не хапала выкладчыкаў беларускай мовы, і для іх падрыхтоўкі былі адчыненыя гадавыя курсы. Гэтыя курсы як часовая мера існавалі да рэгулярных выпускаў педагагічнага факультэта Беларускага універсітэта. Такія мерапрыемствы далі магчымасць ужо ў пачатку 1924 навучальнага года перавесці навучанне ў школах, дзіцячых садках, вячэрніх школах для дарослых і пунктах ліквідацыі непісьменнасці на родную мову.

Паралельна з беларусізацыяй школ Наркамасветы зрабіў захады для забеспячэння нацыянальных меншасцяў школай і іншымі культурнымі ўстановамі на роднай мове. […]

[…] Асаблівую ўвагу аддаў Наркамасветы арганізацыі і развіццю Беларускага дзяржаўнага універсітэта. […] За параўнальна кароткі тэрмін падабралі значную групу вядомых прафесараў. Сярод іх былі і беларускія вучоныя: папулярны і ўсімі паважаны мовазнаўца Язэп Лёсік, матэматык Круталевіч, Піятуховіч, Шчакаціхін і іншыя. Трэба адзначыць, што першыя выпускнікі універсітэта былі лепшыя, чым наступныя. Прычына ў тым, што, нягледзячы на даволі цяжкія ўмовы жыцця студэнтаў, іх не накіроўвалі на іншую працу. Ад студэнтаў патрабаваліся веды, а не ўдзел у розных траскучых палітычных кампаніях, якія праводзіліся камуністычнай партыяй. […]

Значную ролю ў арганізацыі універсітэта выканаў удала падабраны на гэтую высокую пасаду рэктар універсітэта прафесар Уладзімір Пічэта. Ён не быў беларусам, але актыўна і добрасумленна праводзіў патрэбныя мерапрыемствы па ўмацаванні універсітэта. […]

Для вядзення навуковай працы і аб'яднання дзеячаў навукі і культуры ў Менску быў арганізаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Інстытутам кіраваў прафесар Усевалад Ігнатоўскі. За параўнальна кароткі тэрмін гэты інстытут падрыхтаваў усе ўмовы для арганізацыі Акадэміі навук. У 1928 г. Інбелкульт быў урачыста перайменаваны ў Беларускую Акадэмію навук. На гэты час у Акадэміі навук з'явіліся першыя аспіранты з першых выпускаў універсітэта. Прафесар Ігнатоўскі пакінуў Наркамасветы і стаў прэзідэнтам Акадэміі навук. […]

Тэатральнаму мастацтву павінна быць прысвечана спецыяльная тэма. Трэба адзначыць паспяховае развіццё нацыянальных тэатраў у Беларусі, асаблівай увагі заслугоўвае Першы беларускі тэатр у Менску. У сваёй творчай працы ён да 1930 г. быў самабытным. Вельмі рэдка ставіў перакладныя п'есы. […] Асаблівую ролю трэба аддаць Беларускаму вандроўнаму тэатру, якім кіраваў энтузіяст Уладыслаў Галубок, асоба ўсебакова адораная. Ён напісаў некалькі п'есаў з беларускага народнага жыцця, якія доўга жылі на сцэне і былі знятыя з рэпертуару перасоўнага тэатра, калі пачаўся разгром усяго нацыянальнага ў Беларусі. […]

Асаблівай увагі заслугоўвае дзейнасць беларускіх і яўрэйскіх кампазітараў - збіральнікаў народнай музыкі, песняў і танцаў. Іх праца была вельмі своечасовай і ўяўляла вялізную каштоўнасць. Гэтая частка народнага фальклору да рэвалюцыі не даследавалася і не запісвалася. Часткова даследчыкі запісалі казкі, прыказкі, прымаўкі, але яны былі раскіданыя па розных зборніках. Беларуская песня, музыка, танец маглі быць страчаныя назаўсёды. За дзесяць-пятнаццаць гадоў калектывізацыя паглынула б цудоўны народны фальклор, замяніўшы савецкай, штучна створанай прыпеўкай з усхваленнем шчаслівага калгаснага жыцця і стваральніка шчасця, паднесенай паслужлівымі літаратурнымі і музычнымі майстрамі. Нястомную дзейнасць выявіў пасля рэвалюцыі таленавіты збіральнік народных песняў кампазітар Уладзімір Тэраўскі. Яго карысная дзейнасць была перапынена ДПУ. […]

Шырока разгарнулася праца па краязнаўстве. Гэта быў любімы занятак сельскай інтэлігенцыі, асабліва настаўнікаў. На той час у краязнаўчай працы яшчэ не было бюракратычнага шаблону і казённага плану. Яна будавалася на ініцыятыве, схільнасці і вольным выбары прадмета даследавання і вывучэння. Краязнаўцы ў свой вольны час вывучалі і запісвалі фальклор, гістарычнае мінулае свайго краю, помнікі даўніны - цэрквы і царкоўнае начынне, старадаўнія абразы, архівы і г. д. Фатаграфавалі і збіралі калекцыі нацыянальнага адзення, строяў, прадметаў хатняга ўжытку. Вывучалі мясцовую флору і фаўну, рабілі захады да аховы тых відаў, што былі пад пагрозай знікнення (бабровых стаянак). У некаторых месцах краязнаўцы выдалі свае працы (Гомель) і з мясцовых экспанатаў стварылі музеі. Краязнаўцы працавалі добраахвотна, грошай за гэта не атрымлівалі. […]

Беларусізацыя закранула і Чырвоную армію. 2-я дывізія ў Менску і 33-я ў Магілёве прыблізна ў 1927 г. былі перайменаваныя ў Беларускія тэрытарыяльныя дывізіі. Гэтыя дзве дывізіі камплектаваліся выключна беларусамі, меркавалася ў самы кароткі тэрмін каманду і навучанне перавесці на беларускую мову. Для падрыхтоўкі афіцэрскага складу палова навучэнцаў у Менскай афіцэрскай школе таксама камплектавалася выключна беларусамі, і ўсё навучанне адбывалася па-беларуску. У афіцэрскую школу падабралі спецыяльны штат беларусазнаўцаў, якім кіраваў вопытны мовазнаўца Бараноўскі. Былі перакладзены на беларускую мову ўсе вайсковыя статуты Чырвонай арміі. Беларусізацыя гэтых дзвюх дывізій была раптоўна спыненая пасля 1930 г. Беларусазнаўцаў з афіцэрскай вайсковай школы звольнілі, а значную частку іх на чале з кіраўніком пазней і арыштавалі. Да 1932 г. не засталося і знаку беларусізацыі дзвюх тэрытарыяльных дывізій. […] Беларусізацыю частак Чырвонай арміі прызналі варожай дыверсійнай працай.

Для ўмацавання савецкага апарату адзін час прапаноўваўся лозунг аб правядзенні ў Беларусі «карэнізацыі». Сэнс карэнізацыі быў ў тым, што савецкі апарат павінен укамплектоўвацца мясцовымі кадрамі, незалежна ад нацыянальнасці. Меркавалася, што мясцовыя жыхары краю, ведаючы мову, звычаі і побыт беларусаў, будуць бліжэй да народа. Аднак гэтая кампанія не мела шырокага распаўсюджання, яе паглынулі наступныя, больш шырокія. […]

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Аўт. прадм. В.Скалабан. - Мн., 2000. - С. 10-31


38. Аб карэнізацыі. З дыскусіі па нацыянальным пытанні на Х з'ездзе КП(б)Б. Студзень 1927 г. [28]

"Каранізацыю" КП(б)Б разумее як спрыянне таму, каб прадстаўнікі ўсіх карэнных нацыянальнасцяў рэгіёну ўсё больш актыўна займалі кіраўнічыя пасады [...]. "Каранізацыя" закранае выключна пытанні падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў у БССР. Яе, аднак, не трэба, прыкладам, блытаць з беларусізацыяй. Акрамя таго, гэтая лінія не мае на мэце толькі вылучэнне беларусаў - "каранізацыя" значыць таксама прасоўванне габрэйскіх, польскіх і расійскіх рабочых".

Дакумент цыт. паводле: Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ-ХХ ст. - СПб., Неўскі прасцяг, 2005. - С. 158


39. Аб мовах у БССР. З даследавання Сымона Кандыбовіча.

Пастановай Урада на тэрыторыі БССР была прызнаная роўнасць чатырох дзяржаўных моваў: беларускай, расійскай, яўрэйскай і польскай. Практычна шырока ўжывалася толькі беларуская мова, а ў кантактаванні з установамі СССР выкарыстоўвалася расійская. Яўрэйскай і польскай мовамі карысталіся ў нацыянальных школах, дзіцячых дамах, тэатрах, бібліятэках і г. д. Дакладнае выкананне роўнасці чатырох моваў часам прыводзіла да абсурду. [...] У мястэчках і некаторых месцах, дзе кампактна жылі яўрэі, былі ўтвораны местачковыя і сельскія яўрэйскія саветы, якія абслугоўвалі насельніцтва на роднай мове.

Мела свае асаблівасці нацыянальная праца з так званым польскім насельніцтвам Беларусі. У Менску і іншых гарадах было некалькі адказных работнікаў - палякаў па нацыянальнасці. Амаль усе яны былі камуністамі, у большасці - з польскай партыі сацыялістычнай (ППС). Радзімай іх была этнічная Польшча. Між тым, каля 25% карэннага беларускага насельніцтва спавядала каталіцтва, 75% беларусаў - праваслаўныя. […] Пад час правядзення нацыянальнай палітыкі камуністы-палякі, магчыма, толькі з мэтай прапаганды, вядома, з дазволу ЦК камуністычнай партыі, ля самай польска-савецкай мяжы перайменавалі цэлы Койданаўскі раён з трыццацітысячным беларускім насельніцтвам у польскі нацыянальны. Раённы цэнтр мястэчка Койданава стаў горадам Дзяржынскам, а ўвесь раён - Дзяржынскім. У раённым цэнтры на плошчы жорсткаму шэфу раёна ўзвялі манумент - Дзяржынскі стаіць на пастаменце ва ўвесь рост у салдацкім шынялі. У нацыянальным раёне пачалося прымусовае і незразумелае насаджэнне польскай мовы. Усе ўстановы, школы, хаты-чытальні былі пераведзеныя на польскую мову. Раённая газета выходзіла па-польску. Для насельніцтва ўзніклі незразумелыя цяжкасці. Пасля 1930 г. усю працу па арганізацыі нацыянальнага польскага раёна імя Дзяржынскага прызналі дыверсіяй польскіх шпіёнаў. Кіраўнікоў і арганізатараў арыштавалі і пакаралі. Такі самы лёс напаткаў і Шастакоўскі нацыянальны польскі савет імя польскага камуніста Мархлеўскага ў Капыльскім раёне Менскай вобласці. Дзяржынскі раён захаваў толькі назву і стаў беларускім. Былі пакараныя і мясцовыя жыхары гэтага раёна і сельсавета - амаль палова насельніцтва апынулася ў Сібіры. Так дорага абышлася нацыянальная палітыка ні ў чым не вінаватаму насельніцтву.

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Аўт. прадм. В.Скалабан.- Мн., 2000. - С. 27-29


40. Пра эканамічны стан горада і вёскі.

Пры канцы 1924 г. у Беларусі пад гучнай назвай «тварам да вёскі» пачалося накіраванне адказных работнікаў з цэнтра ў раёны і сельсаветы для агітацыйна-арганізацыйнай працы. Калі нэп набраў тэмп, сялянства апынулася ў вельмі цяжкім стане. Кошт на сельскагаспадарчыя прадукты быў вельмі нізкі, а на прадметы фабрычна-заводскай вытворчасці - неверагодна высокі. Напрыклад, за звычайны тульскі самавар селяніну трэба было плаціць не менш за 320 кг зерня. Тады ўжо панаваў моцны і ўстойлівы савецкі чырвонец, прадукт фінансавай рэформы, якую правёў Сакольнікаў. Сялянства чырвонцаў не мела, а яны былі патрэбныя, каб заплаціць падаткі, купіць лес і дровы, набыць сельскагаспадарчыя інструменты ды ўсё самае неабходнае ў побыце. З мэтай узняць прыгнечаны настрой сялянства на доўгі час паслалі прапагандыстаў, а частка іх так і засталася на сталай працы як адказныя партыйныя кіраўнікі ў раёнах. […]

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Аўт. прадм. В.Скалабан.- Мн., 2000. - С. 30


41. Аб гаспадарчым будаўніцтве. З рэзалюцыі ІХ з'езда КП(б)Б ад 12 снежня 1925 г.

14. Белорусская промышленность в своём развитии должна базироваться на обработке местного сырья и использовании природных богатств, а также более полно обслуживать нужды внутреннего рынка. Дальнейшее развитие и рост товарной части сельского хозяйства упирается в необходимость расширения сети промышленных предприятий по переработке сельскохозяйственного сырья.

Индустриализация Белорусской ССР (1926-1941 гг.). Сб. док. и мат./ Под ред. В.Н.Жигалова, А.Т.Нетылькина, Н.М.Хвостенковой. - Мн., 1975.- С. 29


42. Пабудова савецкай сістэмы адукацыі. З пратаколу 3-й Усебеларускай канферэнцыі пралетарскага профарганізаванага студэнцтва. 7 красавіка 1925 г.

От Наркомпроса тов. Синяков: Ад імя Народнага Камісарыяту Асьветы вітаю Вас.

Пралетарская студэнцтва стварыла Кастрычнікавая ревалюція. Яна адчыніла дзьверы рабоча-селянскай моладзі. Ад станка й сахі прышла яна у Вышэйшую школу.

Наша пралетарскае студэнцтва вядзе ня тую працу, якую вядзе заходняе студэнцтва. /заходняй Беларусі/. Яно актыуна будуе сваю школу. Там забараняюць слухаць рэвалюцыйна слова. Там лічаць лепш выкладаць у школах нябошчыка біблію. У нас нябошчык біблія - гэта лекцыйная сыстэма - трэба вясьці барацьбу з ёй, строіць вышэйшую школу. Гэта вялікае заданьня, але я маю надзею, што Вы яго выканаеце [...]

Пичета /ректор БГУ/ […] Наши университеты основаны только благодаря Октябрьской революции. Наша работа была в теснейшем контакте с работой рабочих и крестьян. В этом году мы выпустили кадр [курс - Ю.Б.] красных работников, скоро ещё выпустим. Этим мы споём песни белорусскому народу за его труды.

Тяжёлые моменты мы пережили. Теперь стоит перед нами задача реформы школы. […] Наша профессура - это пришельцы. Нам надо создать свою профессуру и мы стремимся к этому.

Речь тов. Кирсанова /С.Х.И./ Цели наши ясны в новом строительстве. Теперь нам, т.е. красным спецам важен красный коэффициент успешности в нашей работе.

[…] мы можем смело утверждать не преувеличивая, что красным студенчеством сделано много. Даже на западе об этом пишут. В Америке говорят о большевизации батаники. Я уверен, что пролетарское студенчество вместе с профессурой построит новую пролетарскую школу.

НАРБ Ф. 4. Воп. 1. Ад.з. 2323 Протоколы, отчёты, планы и другие материалы агитационно-пропагандистского отдела ЦК КП(б)Б . - Арк. 18адв.-19адв.


43. Нацыянальны, сацыяльны і партыйны склад ВНУ. З пратаколу 3-й Усебеларускай канферэнцыі пралетарскага профарганізаванага студэнцтва. З паседжання Белбюро 8 красавіка 1925 г.

До чистки

Национальный состав

Социальный состав

Партийный состав

Белорусов

2087

51,4%

Рабочих

388

9,6%

КПБ

156

3,9%

Евреев

1598

39,4%

Крестьян

1325

32,7%

ЛКСМ

212

5,2%

Великорусов

317

7,8%

Служащих

1292

31,9%

Беспартийных

3686

90,9%

Поляков

11

0,3%

Прочих

1049

25,8%

Если же подойти к оценке настоящего качественного состава наших ВУЗов и того, каким он был до чистки, то можно видеть его улучшение. Ниже приводимые цифровые данные показывают, что процент прочих сокращён больше чем на половину и за их счёт увеличился, хотя и не много, процент рабочих и крестьян. Увеличен процент и служащих, но это пока неизбежно, тем более, что к служащим относятся и учителя.

После чистки

Национальный состав

Социальный состав

Партийный состав

Белорусов

1963

52,8%

Рабочих

249

6,7%

КПБ

239

6,4%

Евреев

1269

34,1%

Детей раб.

173

4,8%

ЛКСМ

308

8,3%

Великорусов

390

10,1%

Крестьян

1267

34%

Беспартийных

3177

85,3%

Поляков

17

0,5%

Служащих

1210

32,5

Украинцев

29

0,9%

Детей служ

382

10,2%

Прочих

55

1,6%

Прочих

442

11,8%

Регулирование социального состава ВУЗ по приведённым выше таблицам осуществлялось в отчётном году двумя методами - качественной проверкой, которая проходила в виде кампании и набором нового кадра студентов в начале 1924-1925 академического года. В одном и другом случаях Белбюро принимало активное участие в разработке необходимых планов и директив по их проведению [...]

О качественной проверке

Качественная проверка ВУЗов преследовала главную цель - сокращение контингента учащихся ВУЗов. […]

[…] Она должна была удалить студентов несправляющихся, […] непригодных […] и лиц враждебно настроенных к политике Советской власти, проявивших себя в качестве антипролетарского элемента.

НАРБ Ф. 4п. Воп. 1. Ад.з. 2323 Протоколы, отчёты, планы и другие материалы агитационно-пропагандистского отдела ЦК КП(б)Б . - Арк. 21-26


44. Аб распрацоўцы савецкай канцэпцыі гісторыі [29]. Вытрымка з заявы кіраўніцтва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КБ(б)Б ("Гістпарта").

"Наша мэта палягае ў распрацоўцы гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў бальшавіцкім духу, у якой выяўляюцца, з аднаго боку, роля Камуністычнай партыі як правадыра рэвалюцыі, а з іншага боку - контррэвалюцыйная дзейнасць "Бунда", "Грамады" (БСГ) ды іншых дробнабуржуазных партыяў. Гэта было й будзе галоўнай задачай Гістпарта".

Дакумент цыт. паводле: Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ-ХХ ст. - СПб., Неўскі прасцяг, 2005. - С. 226


45. Аб рэакцыі на савецкую прапаганду і поспехі развіцця БССР у 20-я гг. за мяжой. З даследавання Сымона Кандыбовіча.

Усё зробленае нацыяналістамі ў БССР мела каласальны ўплыў на беларусаў, асабліва на моладзь і інтэлігенцыю, у Заходняй Беларусі, што была пад Польшчай. Там беларусы, нават не мелі права набываць уласнасць. Інтэлігенцыя не магла атрымаць працы, не адмовіўшыся ад сваёй нацыянальнасці. Беларускія школы і гімназіі былі зачыненыя, хоць яны і ўтрымліваліся на прыватныя сродкі. Вышэйшая школа для беларускай моладзі стала недасягальнай. Нацыянальную грамадскую арганізацыю «Беларуская Грамада», якая мела 120 тысяч сяброў, забаранілі, а кіраўнікоў судзілі і пасадзілі ў турму. Праваслаўнае духавенства абавязана было весці набажэнства і выкладаць у школах Закон Божы на польскай мове. Насельніцтва Заходняй Беларусі ведала, што ў БССР будуецца дзяржаўнасць, дзяржаўная мова - беларуская, існуе Беларуская Акадэмія навук, дзяржаўны універсітэт ды іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, патрапіць куды было не вельмі складана. […] Працавалі нацыянальныя тэатры, квітнела літаратура. Савецкі друк, што даходзіў у Заходнюю Беларусь, радыё і падпольныя камуністычныя арганізацыі ўзмоцнена прапагандавалі працу ў СССР. Савецкае консульства ў Варшаве праз намесніка консула Аляксандра Ульянава, што быў родам з Менска, шчодра фінансавала далярамі разнастайную антыпольскую прапаганду, пракамуністычны друк і розныя арганізацыі ў Заходняй Беларусі. У выніку сотні маладых людзей з вялікай для сябе рызыкай і небяспекай памкнуліся нелегальна праз мяжу ў БССР, з надзеяй трапіць у светлыя аўдыторыі беларускага універсітэта. Інтэлігенцыя пераходзіла мяжу, каб знайсці працу і прымяніць веды. І колькі ж было потым, пасля 1930 г., горкіх расчараванняў, цяжкога безвыходнага смутку і шкадавання за разбураныя надзеі і маладое жыццё. Яны паддаліся захапленню і даверліва памкнуліся на падступна абманлівы савецкі агонь. Хто мог прадбачыць тады, што вялікая стваральная праца будзе бязлітасна растаптаная, а тысячы беларусаў загінуць у скляпеннях НКУС і канцэнтрацыйных лагерах.

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларус і / Аўт. прадм. В.Скалабан. - Мн., 2000. - С. 31-33


46. У кіпцюрох ГПУ [30]. Вытрымка з кнігі Францішка Аляхновіча [31].

Група паслоў польскага сойму левага кірунку вярнулася з Менску. Большасьць сярод гэтых "экскурсантаў" былі беларускія паслы. […]

У старым езуіцкім катэхізісе сярод пытаньняў і адказаў ёсьць, паміж іншым, гэткія:

- Ці ў небе ўсё добра?

- Ах, як добра...

Гэтае "ах" узмацоўвала людзей у веры ў шчаслівае жыцьцё ў небе.

Гэтак сама дзеялі на Попутчіка "ахі" і "охі" Мятлы. Ён усё болей пераконваўся, што ў Менску...

... ах, як добра...

Пасьля яшчэ спытаўся:

- А як вам здаецца? Калі-б, на той прыклад, я туды паехаў?...

- Дык-жа вас там чакаюць!

- Што кажаце! Была там гутарка аба мне? Успаміналі?

- І ня раз. Казалі, што вы ў Менску надта патрэбны.

- Дык думаеце, што я зрабіў-бы добра, калі-б паехаў?

- Бязумоўна! Там - вось поле працы!

- Ну, як гэта... Як-бы сказаць?.. Тэрор?.. ГПУ... Памятаю, калісь карысталася вялікай папулярнасьцю "стенка"...

- Што вы... Але-ж гэта беспаваротна мінавала. Гэта былі часы ваеннага камунізму. Цяпер жыцьцё зусім нармальнае.

- Ну, а як справы харчаваньня?

- Усяго колькі хочаш. Цяпер-жа НЭП... Магазыны завалены харчамі... А ікра!.. Ах, якая смачная ікра!.. Ну, толькі з мануфактурай труднавата […]

Дык няма дзіва, што на Віленшчыне шырыліся рэвалюцыйныя настроі, а вочы ўсіх зварачаліся на ўсход, дзе...

... ах, як добра!..

А "Сялянска-Работніцкая Грамада" дапамагала гэтым настроям пашырацца яшчэ болей.

Толькі маленечкая група беларусаў, якая гуртавалася ў "Беларускай Часовай Радзе", проціставілася "Грамадзе" й вяла палітыку г. зв. "палёнафільскую".

Лідэрам "Грамады" быў атуманены бальшавікамі ідэйны беларус Браніслаў Тарашкевіч […]

Скідаю маску. Але! Гэтым наіўным "Попутчікам" быў я - Францішак Аляхновіч.

Чытачы мае! Вы думаеце, што гэта лёгка прызнацца, што я, ужо не дзяцюк, даў так наіўна, так дурнавата, гэтак бязьмежна недарэчна ашукаць сябе! Мне цяпер сорамна, што я гэтак бяскрытычна верыў тады ў савецкі міраж, што нават агентаў ГПУ прыймаў за людзей, якім можна верыць, мала што не за сваіх прыяцеляў.

Аляхновіч Ф. У кіпцюрох ГПУ. - Вільня, 1942. - С. 2-4


47. Пратакол №29 пашыранага паседжання калегіі аддзела друку ЦК КП(б)Б. 19 лістапада 1926 г. Вытрымка.

[…] Слушали:

О пьесе Я.Купалы «Тутэйшыя». […]

Тов. Орешников: Коллегия Главлита после первой постановка пьесы «Тутэйшыя» вынуждена была эту пьесу с постановки снять ввиду ее неподходящего содержания. Представитель Главлита присутствовал на генеральной репетиции и указывал режиссерам на те места, где нужно было внести те или иные изменения. Несмотря на это, пьеса пошла совершенно без поправок, что и заставило Главлит запретить ее дальнейшую постановку в таком виде. Фракция коллегии Наркомпроса это постановление Главлита решила отменить.

Тов. Орешников настаивает на том, чтобы данное заседание подтвердило правильность решения Главлита о запрещении пьесы к постановке и отменило решение фракции коллегии Наркомпроса. Одновременно он заявляет, что Наркомпрос не может вмешиваться в дела Главлита.

Тов. Шамардина защищает решение фракции коллегии Наркомпроса об отмене запрещения Главлита. Главлит, по ее мнению, является главком Наркомпроса и поэтому обязан выполнять решения коллегии Наркомпроса.

Прения:

Тов. Михайлов: Главлит дал разрешение на постановку пьесы, надеясь, что ее отведет режиссура, тем более, что Мирович и многие зрители были против этой пьесы. Но после того, как пьеса пошла без всяких изменений, на которые указывал представитель Главлита на генеральной репетиции, Главлиту ничего не оставалось делать, как запретить ее дальнейшую постановку. Неверно, что автор в лице учителя Янки хотел вывести отрицательный тип. Тип этот дан положительным. Не будь этого, пьесу можно было бы легко переделать. Если оправдывать автора тем, что пьеса написана еще в 1922 году, то не надо все-таки забывать, что для постановки эта пьеса им дана в 1926 году […]

Тов. Абрамчук: Я уверен, что автор желал подчеркнуть, что для белоруса, якобы, все «оккупанты» равны - поляки с большевиками. Такая пьеса для нас не приемлема. Революционные типы выведены с самой плохой стороны. Автор в лице Янки дал положительный тип. Нужно организовать обсуждение пьесы в литературном и театральном кругах с участием автора. Главлит должен предложить автору сделать соответствующие изменения, и тогда пьесу можно будет сохранить. Автор на это может согласиться. […]

Тов. Сербента: Пьеса произвела на меня ужасное впечатление как пьеса контрреволюционная. Тип Янки у автора выведен положительным. Пьесу можно переделать только в том случае, если в уста Янки влить другие речи. Но тогда пьеса будет уже другой. У Главлита не было другого выхода, как снять пьесу, и решение его было правильным. Ошибка заключалась только в том, что не были приняты во внимание происходящая в данное время Академическая конференция и то неблагоприятное впечатление, которое это запрещение могло произвести на делегатов.

Момент для снятия пьесы был выбран в этом отношении неудачно. Но, все-таки постановление Главлита должно оставаться в силе. Что касается взаимоотношений Главлита с Наркомпросом, то формально, по положению, Главлит подчиняется Наркомпросу, но это не может распространяться на все области работы Главлита: Наркомпрос - учреждение воспитательное, Главлит - карательное, орган диктатуры […]

Тов. Адамович: Белорусский театр должен быть белорусским театром, а не давать переводные пьесы и пьесы Мировича. Нужны белорусские пьесы с пролетарской идеологией. Эпоху 1918-20 гг. нужно изучать и выявлять в художественных произведениях. Главлит должен был в этом отношении держаться одного: или не разрешать ее совсем, а если было дано разрешение на первую постановку - нельзя было сразу же запрещать. Ошибка Главлита осталась бы ошибкой и тогда, когда не было бы Академической конференции. Хотя многие и возмущены этой пьесой, но, все-таки надо было пойти другим путем, нужно было отдать пьесу на переработку. Купала на это, думаю, согласится. Пьесу нужно переработать и поставить 2-3 раза, тогда не будет такого шума.

Постановили:

1. Признать, что Наркомпрос, Главполитпросвет, Главлит и театр допустили крупную ошибку, приняв к постановке пьесу Я.Купалы «Тутэйшыя» в том ее виде, в каком она написана и поставлена на сцене.

2. Признать, что еще более крупной политической ошибкой было механическое запрещение пьесы коллегией Главлита после того, как один спектакль уже состоялся. Главлиту надлежало этот исключительный случай предварительно поставить на обсуждение в соответствующих органах.

3. Считать пьесу снятой со сцены временно, впредь до ее радикальной переработки. Предложить коллегии Главлита сделать соответствующее постановление.

4. Считать необходимым, чтобы пьеса была переработана автором; добиваться, чтобы соответствующее письмо Я.Купалы появилось на страницах нашей печати.

5. Считать абсолютно необходимым: чтобы пьеса в переработанном виде была вновь поставлена на сцене, по возможности в ближайшее время.

6. Организовать обсуждение пьесы в узком кругу литературных и театральных работников-коммунистов, обеспечив непременное и активное участие автора. От обсуждения первой постановки пьесы в печати временно воздержаться.

[…]

8. Внести эту резолюцию на утверждение бюро ЦК. (Окончательная редакция утверждена малой коллегией отдела печати 20/Х1-26 г.). [...]

История Беларуси в документах и материалах / Авт.сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Минск, 2000. - С. 405-408


48. Аб цэнзуры тэатраў і музеяў. Фрагмент з даследавання Сымона Кандыбовіча.

Строга пераглядаўся і рэпертуар тэатраў. Усё, што хоць аддалена нагадвала беларускае нацыянальнае, са сцэны выганялася, нягледзячы на мастацкую вартасць п'есы. У Першым беларускім тэатры была знятая цудоўная феерыя «На Купалле», пабудаваная на народным фальклоры, на легендзе пра пошукі кветкі шчасця ў купальскую ноч. Знятая была і гістарычная п'еса «Кастусь Каліноўскі», якая паказвала гераічную барацьбу беларусаў у 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Не абараніла твор і тое, што ў адпаведнасці з гістарычнай рэальнасцю Кастусь Каліноўскі ў Вільні быў павешаны Мураўёвым. Знялі са сцэны і п'есу «Машэка», пабудаваную на легендзе пра заснаванне Магілёва. Дабраліся і да перасоўнага тэатра, якім кіраваў народны артыст Уладыслаў Галубок. Замест блізкіх і зразумелых шырокім сялянскім і рабочым масам драмаў з жыцця народа тэатру былі навязаныя чужыя і незразумелыя перакладныя пастаноўкі [...]

«Беларускія музеі, у прыватнасці, Беларускі дзяржаўны музей і цэлы шэраг краязнаўчых мясцовых музеяў, кіраўніцтва якіх апынулася ў руках верхаводаў нацдэмакратызму, з'явілася "ўдзячным" месцам, адкуль шырокімі плынямі цякла атрута нацдэмакратызму» (Урывак з кнігі "Этнаграфія, музейная справа", напісаная кафедрай марксізма-ленінізма Беларускай АН Л. Бабровічам, І. Шпілеўскім, М. Грынблатам і А. Ляўданскім, 203) […] Асабліва музеі абвінавачваліся ў тым, што яны не праводзілі антырэлігійнай працы, а, наадварот, збіралі ўсё каштоўнае, што знаходзілі ў цэрквах, касцёлах, сінагогах, і захоўвалі гэта з любоўю. У выніку такой прачуханкі змест музеяў зусім змяніўся. Усё, што нагадвала нацыянальнае і беларускае, знікла з стэндаў. Яркія нацыянальныя строі, адзенне, па-майстэрску вышытыя абрусы, рушнікі, высокамастацкія тканыя вырабы ручной працы былі схаваныя.

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Аўт. прадм. В.Скалабан. - Мн., 2000. - С. 54, 60-61


49. Мікола Ермаловіч [32] пра беларускую савецкую культуру. Гутарка "Пра змест і форму". [33] №11 (18), 12.03.1976 г. Менск.

Няма большай недарэчнасці , як вядомая формула , што сцвярджае: "Наша культура з'яўляецца сацыялістычнай (раней казалі "пралетарскай") па зместу і нацыянальнай па форме". Але яе бясконца паўтаралі і прадаўжаюць паўтараць, што мы нават і перасталі заўважаць яе бессэнсоўнасць.

Сапраўды, форма вызначаецца зместам, і таму нацыянальная форма павінна выцякаць з нацыянальнага зместу, а не з якога-небудзь іншага. Так яно было, ёсць і будзе. Любая культурная каштоўнасць заўсёды з'яўляецца нацыянальнай і па зместу і па форме.

Але тады паўстае пытанне: для чаго ж была прыдумана гэта бессэнсоўная формула? І для чаго яна так шырока прапагандуецца? Адказы на гэтыя пытанні і ўскрываюць яе практычнае прызначэнне.

Шырока рэкламуецца гэта формула менавіта таму, што яна бессэнсоўная. Патрэбна было, каб яе засвоілі, як нешта бясспрэчнае і відавочнае. І гэта ўдалося. На падставе гэтай формулы і пачалася барацьба з нацыянальным зместам. І ён быў сапраўды выхалашчаны. У гэтым галоўная прычына шэрасці і бяздарнасці, якія запанавалі ў нашай літаратуры і мастацтве. Але гэта і патрэбна было. Аўтары формулы меней за ўсё дбалі аб развіцці нацыянальнай культуры. Яны больш думалі пра тое, каб зменшыць яе ўплыў на народ і канчаткова яе знішчыць. І гэта не заставіла сябе доўга чакаць. Выгнаўшы нацыянальны змест, яны ўзяліся зараз за паступовую ліквідацыю нацыянальнай формы. Бо ў нацыянальнай форме яны бачаць у той ці іншай меры выяўленне нацыянальнай свядомасці, што іх асабліва страшыць, у чым яны бачаць адну з галоўнейшых сваіх небяспек.

Вось у чым практычны змест гэтай бессэнсоўнай формулы.

Цыт. паводле: Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі / Укл. і рэд. А.Белы, А.Валахановіч, Н.Сармант. - Менск, 2007. - С. 233-234


50. Асноўны закон (Канстытуцыя) Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. 1 красавіка 1927 г. Вытрымкі.

Глава 1. Общие положения

Ст. 2. Белорусская Социалистическая Советская Республика есть социалистическое государство диктатуры пролетариата, осуществляющее свои задачи на основе союза рабочих и крестьян;

Вся власть в пределах Белорусской Социалистической Советской Республики принадлежит Советам рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов.

Ст. 5. В пределах, указанных в Основном Законе (Конституции) Союза Советских Социалистических Республик, и по предметам, отнесенным к компетенции Союза, на территории Белорусской Социалистической Советской Республики имеют обязательную силу постановления верховных органов Союза Советских Социалистических Республик. За этим исключением никакие органы, кроме Всебелорусского съезда Советов, Центрального Исполнительного Комитета Белорусской Социалистической Советской Республики, его Президиума и Совета народных Комиссаров, не имеют права издавать законодательные акты общегосударственного значения на территории Белорусской Социалистической Советской Республики.

Глава 11. Об избирательном праве

Ст. 70. Правом избирать и быть избранными в Советы пользуются, независимо от вероисповедания и национальности, следующие обоего пола граждане Белорусской Социалистической Советской Республики, которым ко дню выборов исполнилось 18 лет:

а) все, добывающие средства к жизни производительным и общественно-полезным трудом, а также лица, занятые домашним хозяйством, обеспечивающим для первых возможность производительного труда;

б) лица, состоящие в рабоче-крестьянской Красной Армии и рабоче-крестьянском Красном Флоте.

За избирателями, потерявшими трудоспособность, сохраняется избирательное право.

Ст. 71. Не избирают и не могут быть избранными, хотя бы они и входили в одну из перечисленных в ст. 70 категорий:

а) лица, прибегающие к наемному труду с целью извлечения прибыли;

б) лица, живущие на нетрудовой доход, как-то; проценты с капитала, доходы с предприятий, поступления с имущества и т.п.;

в) частные торговцы, торговые и коммерческие посредники;

г) монахи и духовные служители религиозных культов всех исповеданий и толков;

д) служащие и агенты бывшей полиции, отдельного корпуса жандармов и охранных отделений, члены царствовавшего в России дома, а также лица, руководившие деятельностью полиции, жандармерии и карательных органов;

е) лица, признанные в установленном порядке душевнобольными или умалишенными;

ж) лица, осужденные за корыстные и порочащие преступления на установленный законом или судебным приговором срок.

История Беларуси в документах и материалах / Авт.сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Минск, 2000. - С. 408-412


51. Пра тэрытарыяльнае будаўніцтва. Вытрымка з кнігі Сымона Кандыбовіча.

Толькі на пачатак 1927 г. завяршылася «збіранне» беларускіх земляў і далучэнне іх да БССР. Як вядома, БССР была арганізаваная з пяці ўездаў. Большая частка этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі засталася ў складзе РСФСР. Перад Крамлём некалькі разоў ставілася пытанне пра далучэнне да БССР земляў з аднароднымі насельніцтвам і эканомікай. Аднак Масква вельмі неахвотна ішла насустрач хадайніцтвам беларускіх дзеячаў. Толькі ў 1924 г. гэтае пытанне часткова вырашылася далучэннем часткі Віцебскай і Магілёўскай губерняў […]

Толькі пры канцы 1926 г., пасля настойлівых хадайніцтваў перад Крамлём (тады яшчэ было не страшна хадайнічаць), паставілі пытанне і пра далучэнне Гомельскай губерні да БССР. Аднак супраць далучэння вельмі востра выступаў сам старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта РСФСР М. Калінін. Крэмль вымушаны быў звярнуцца да своеасаблівага плебісцыту, каб абвергнуць дамаганні беларусаў.

Арганізавалі спецыяльную камісію на чале з латышом Петэрсам, якая павінна была на месцы вызначыць, на якой мове гаворыць насельніцтва Гомельскай губерні. Разлічвалі, што беларусы забыліся сваю мову і канчаткова зрусіфікаваліся. Навуковых даследаванняў пра этнаграфічную прыналежнасць насельніцтва не патрабавалася. Камісія аб'ехала значную тэрыторыю Гомельскай губерні. Карысталася яна такім метадам: члены камісіі, прыехаўшы ў які-небудзь населены пункт, пад час сустрэчы з жыхарамі пачыналі неафіцыйную размову, якую стэнаграфавалі. Аналіз стэнаграфічных запісаў не пацвердзіў разліку на недалучэнне Гомельскай губерні да БССР.

Сапраўднымі прычынамі нежадання далучыць губерню былі прычыны эканамічныя. Гомельская губерня - вельмі багатая на разнастайную сыравіну, асабліва на высакаякасны лес, што размяшчаўся на зручных для транспартавання месцах. Губерня перасякалася чыгуначнымі і воднымі шляхамі. Тут знаходзілася добра абсталяваная запалкавая прамысловасць, найбуйнейшая на той час у СССР папяровая фабрыка ў Добрушы. Напэўна, не планавалася ўмацаванне эканомікі БССР і аслабленне яе ў РСФСР. Гэта пацвярджаецца і тым, што такія прамысловыя пункты за 20-30 км ад Гомеля, як Злынка, Новазыбкаў, Клінцы, Старадуб не былі перададзеныя БССР толькі таму, што там знаходзілася некалькі запалкавых фабрык і мануфактурная прамысловасць. Сам факт далучэння прайшоў непрыкметна для шырокай грамадскасці. Гомельская губерня была далучана да БССР без звычайнай пышнасці. […]

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларус і / Аўт. прадм. В.Скалабан. - Мн., 2000. - С. 24-26


52. Як адбывалася ўзбуйненне БССР? Вытрымка з артыкула беларускага гісторыка Анатоля Цітова [34].

У выніку Рыжскага міру за Савецкай Беларуссю была пакінута тэрыторыя ў складзе шасці паветаў былой Мінскай губерні з агульнай плошчай 52,4 тыс. кв. км і насельніцтвам, паводле дадзеных перапісу 1920 г., 1 353 078 чалавек. Пасля стабілізацыі лініі фронту ў канцы таго ж 1920 года ва Урад ССРБ паступіла заява аб жаданні далучыцца да Беларусі з боку Крупскай воласці.

Тая ж думка была выказана і ў хадайніцтве (7.XI 1.1920 г.) валаснога з'езду Бобрскай воласці Сенненскага павета. Супраць выступіў Сенненскі выканкам, які матываваў свой пратэст тым, што Бобр самы буйны фабрычна-заводскі цэнтр павета. На пагаджальнай камісіі было вырашана хадайніцтва задаволіць, але некаторыя прадпрыемствы вывезці ў іншыя воласці Віцебскай губерні РСФСР. Быццам бы гэтыя прадпрыемствы не былі створаны працаю мясцовых жыхароў, а былі завезены аднекуль з Расіі. Такая практыка, паміж іншым назіраецца і ў пазнейшых падзеях.

Толькі ў 1921 г. пачынаецца юрыдычнае прызнанне БССР калі 16 студзеня, амаль праз паўгода пасля падпісання дагавору з Літвой, быў падпісаны дагавор паміж РСФСР і нашай рэспублікай [...]

У 1924 годзе урад СССР наважыўся, нарэшце, на дэманстрацыю павагі да нацыянальных правоў беларусаў. Рабілася гэта з розных падстаў: з жадання насаліць замежным апанентам, пад уціскам патрабаванняў народных масаў, а таксама з захаду беларускага ўраду. У лютым і сакавіку былі прынятыя рашэнні аб перадачы частак Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў Беларусі [...]

Аднак з боку «старэйшага брата» і «добрага суседа» адразу ж былі выстаўлены прэтэнзіі на тры паўночна-ўсходнія беларускія паветы Віцебскай губерні - Вяліжскі, Невельскі і Себежскі. Хоць беларускае насельніцтва тут складала большасць, але гэты факт аніяк не браўся пад увагу, Старшыня ЦВК Беларусі А. Р. Чарвякоў засведчыў: «...Што тычыцца далучэння да Беларусі Віцебскай губерні, дык у час II з'езда Саветаў (СССР) беларуская дэлегацыя атрымала паведамленне ад віцебскіх таварышаў аб тым, што пленум Віцебскага губвыканкама на першым сваім пасяджэнні пастанавіў дамагацца перад ЦВК РСФСР уваходжання і Віцебскай губерні ў склад Беларускай рэспублікі, абгрунтоўваючы гэта культурным, эканамічным і адміністрацыйным адзінствам усяго раёна. [....] ...з прыватных размоў, якія мне давялося весці з таварышамі Калініным і Енукідзе, стала зразумелым, што ці наўрад гэтае пытанне будзе вырашана ў пазітыўным сэнсе, таму што некаторыя члены Саюзнага Прэзідыума і Прэзідыума ЦВК РСФСР ставяцца адмоўна да пытання аб перадачы гэтых трох паветаў Беларусі... Што ж тычыцца перадачы Беларусі часткі Смаленскай губерні, дык першапачаткова таварышы з Смаленска заявілі пратэст на рашэнне камісіі ЦВК патрабуючы, каб Мсціслаўскі павет быў цалкам пакінуты ў складзе Смаленскай губерні».

Нагадаем, што Мсціслаўскі павет разам з Горацкім быў далучаны да гэтае губерні адпаведна з пастановай НКУС РСФСР ад 11 ліпеня 1919 г., калі Менск - сталіца Савецкай Беларусі - быў акупіраваны польскім войскам [...]

Як бачым, за перыяд з 1919 да 1924 г. смаленскія губернскія ўлады вельмі звыкліся з Мсціслаўскім паветам, ігнаруючы тое, што ў час абвяшчэння БССР 1.01.1919 г. уся Смаленская губерня, за выключэннем чатырох усходніх паветаў, лічылася «неад'емнай часткай БССР».

Пасля пастановы Прэзідыума Усерасейскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта і пачалося «перацягванне каната» паміж БССР з аднаго боку і губкамамі Смаленска і Пскова - з другога. Але сілы былі няроўныя - з аднаго боку Беларусь, этнаграфічныя, гістарычныя і эканамічныя абгрунтаванні, з другога - моцная падтрымка ўрадаў РСФСР і СССР. Пратэсты і патрабаванні, адрасаваныя ЦВК СССР аб вяртанні Беларусі Вяліжскага, Невельскага і Себежскага паветаў не задавальняліся. Нягледзячы нават на тое, што на пасяджэнні пагаджальнай камісіі 3 красавіка 1924 г. старшыня Вяліжскага павятова-гарадскога выканаўчага камітэта Селязнёў заявіў, што «ўсе канферэнцыі па Вяліжскаму павету прайшлі пад сцягам неабходнасці далучэння да Беларускай рэспублікі». Цікава адзначыць, што пасля гэтага выступлення прозвішча Селязнёва знікае з наступных пратаколаў пасяджэнняў камісіі.

[...] Але як ні змагаліся прадстаўнікі Беларусі, урад СССР адхіліў іхнія законныя патрабаванні.

Такім чынам, склалася, што з былой Віцебскай губерні тры паветы - Люцынскі, Рэжыцкі і Дзвінскі, населеныя беларусамі, былі пеададзены РСФСР у 1921 г. буржуазнай Латвіі за пасрэдніцтва ў заключэнні Рыжскага мірнага дагавору, а яшчэ тры - Вяліжскі, Невельскі і Себежскі - апынуліся ў складзе Пскоўскай губерні РСФСР. Толькі некаторыя паўднёвыя воласці былі вернуты Беларусі.

Пратакол № 2 пасяджэння пагаджальнай камісіі ад 3 красавіка 1924 года сведчыць аб некаторых дэталях гэтага працэсу. Прадстаўнік Беларусі Шкубер заяўляў: «...этнаграфічны прызнак патрабуе далучэння амаль усяго Вяліжскага павета Беларусі, але гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю камісіі, яна можа ўносіць толькі прыватныя накірункі, таму камісія лічыць, што ва ўсялякім выпадку паўднёвыя воласці мусяць адыйсці да Беларусі, а паўночныя - да Пскоўскай губерні, нягледзячы на перавагу ў паўночнай частцы беларускага насельніцтва... Клясціцкая воласць - складаецца на 72 працэнты з беларусаў».

Адпаведна са згаданай Пастановай Прэзідыума Усерасійскага ЦВК ад 3 сакавіка 1924 г. са складу Смаленскай губерні вылучаўся Горацкі і палова Мсціслаўскага паветаў, а з Гомельскай губерні Магілёўскі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Чавускі паветы і сем валасцей Рэчыцкага павета поўнасцю і заходнія часткі яшчэ трох валасцей.

Увогуле ад Гомельскай губерні пераходзіла ў склад БССР 53 працэнты тэрыторыяў і 41 працэнт насельніцтва. [...] А.Р. Чарвякоў на пасяджэнні Саўнаркама БССР з нагоды стварэння Прыёмнай камісіі гаварыў: «У нас ёсць звесткі... што са Шклоўскай фабрыкі Гомельскі губсаўнаргас вывозіць усю маёмасць... Гомлес абірае ўсе райаддзяленні паветаў, вывозячы адтуль сыравіну і абсталяванне... Гомельскі губеранскі кааператыў абабраў да апошняй магчымасці павятовыя кааператывы; у Магілёве, напрыклад, былі засяроджаны ўсе дзіцячыя дамы Гомельскай губерні і Магілёў, такім чынам, з'яўляецца цэнтрам дзіцячых прытулкаў з моманту пачатку размоў аб перадачы, і губкам не мае сродкаў на іх утрыманне». [...]

Стан гаспадаркі быў проста жахлівы. I не толькі ў Гомельскай губерні. У Горацкім павеце, які адыходзіў да БССР, Смаленскім губсельтрэстам у 1923 годзе была так выбрана прадукцыя саўгасаў, што на пасяўную кампанію 1924 г. не хапіла насення. Саўгасы Юльянава, Трылесіна і Сметанка былі зліквідаваныя, уся прадукцыя і лепшы інвентар вывезены ў Смаленскую губерню. Тое ж, хоць, можа, і не ў такой ступені, зведалі іншыя саўгасы. [...] некаторыя з іх ужо па тры месяцы не выдавалі рабочым заработную плату. Прыкладна так дзейнічалі і гомельскія ўлады - перапынялі крэдытаванне тых рэгіёнаў, якія мусілі адыйсці да БССР […]

[…] Адзначым, што ў другой палове 20-х гадоў БССР знаходзілася на 3-м месцы ў СССР па росце прадукцыйнасці працы, але на 13-м месцы па росце заработнай платы. Колькасць беспрацоўных у Менску ў 1923-24 гг. складала 7,1 працэнта, у Маскве і Петраградзе - 10-11 працэнтаў.

Беларусь вымушана была аплаціць усе «даўгі». Напрыклад, як акрэслена ў пратаколе ад 26 красавіка 1927 г. аб канчатковых разліках у сувязі з перадачай Вяліжскага, Себежскага і Невельскага паветаў Пскоўскай губерні, ад Віцебскай фармацэўтычнай управы спагнана 915 р. 85 коп., а з былой Віцебскай губернскай зямельнай управы спагнана 6 584 р. 39 кап. Гэта ў той час, калі Віцебская губерня за 1923-1924 гады дала ў агульныя рэсурсы РСФСР чыстага даходу 1 943 685 руб., а была прынята Беларуссю, як аб гэтым сведчыць Акт здачы - прыёму Віцебскай губерні, падпісаны Прышчэпавым і Адамовічам, з дэфіцытам бюджэту ў 477 059 рублёў.

Адразу пасля ўз'яднання намнаркамфіна СССР Любімаў, не зважаючы на тое, што Беларусі вярталі яе тэрыторыю з бюджэтным дэфіцытам, запатрабаваў, каб узбуйненая Беларусь павялічыла ўдвая працэнт удзелу ў выдатковым бюджэце СССР […]

Канчатковае фармаванне паўднёва-ўсходняй мяжы нашай рэспублікі адбылося пасля пастановы Прэзідыума ЦВК РСФСР ад 6 снежня 1926 г. аб зліквідаванні Гомельскай губерні і перадачы ў склад БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Адпаведна 8 снежня таго ж года была прынята пастанова ЦВК БССР аб далучэнні да Беларусі названых раёнаў. Зноў не абышлося без рабаўніцтва. На час перадачы Гомельскага павету (IV квартал 1926 г.) толькі папяровая фабрыка ў Добрушы мела непакрыты касавы дэфіцыт у 300 тыс. рублёў, запалкавыя фабрыкі далучанай тэрыторыі мелі дэфіцыт у 820 тыс. рублёў, а Палесдрук, дзе працавала 400 чалавек, з-за недахопу сродкаў быў вымушаны звольніць 142 чалавекі.

Вывозіліся не толькі матэрыяльныя сродкі, фінансы, але і культурныя каштоўнасці. Адпаведна з пратаколам пагаджальнай камісіі ад 28 студзеня 1927 г. «Гомельскі педагагічны музей вырашана зберагчы без драблення і... цалкам перадаць яго новаўтворанай Бранскай губерні». Увогуле прадстаўнікі РСФСР на пасяджэнні парытэтнай камісіі (17 студзеня 1927 г.) запатрабавалі правесці мяжу паміж Бранскай губерняй і нашай рэспублікай па рацэ Сож. Праўда, гэтая ідэя пасля пратэсту БССР была адхілена. Чаму ўзнікла пытанне аб мяжы па рацэ Сож? Таму што на левабярэжжы знаходзіцца Добрушскі папяровы камбінат, на які паквапіліся прадстаўнікі новаўтворанай Бранскай губерні […]

На ўздым гаспадаркі і кампенсаванне страт на ўз'яднаных тэрыторыях па просьбе ўраду Беларусі Наркамфін СССР вылучыў з рэзервнага фонду 500 тыс. руб. Крыху пазней ён жа звінаваціў Наркамфін БССР у нерацыянальнай траце грошай, і толькі пасля таго, як Старшыня Саўнаркама БССР Карклін прадставіў рахункі, якія сведчылі, што на фінансаванне народнай гаспадаркі Гомельшчыны было выдаткааана 1480 тыс. рублёў, абвінавачанні былі зняты.

Узбуйненне 1927 года было апошняю зменай усходніх межаў БССР.

Цітоў А. Узбуйненне// Спадчына. - 1991. - № 5. - С. 17-23


53. Аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую Акадэмію навук. З пастановы ЦВК і СНК БССР ад 13 кастрычніка 1928 г.

[...] Ставячы сабе за мэту далейшае паглыбленне навуковай работы ў інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва, а таксама для стварэння магчымасці яшчэ больш інтэнсіўнага развіцця навуковай дзейнасці ў галіне беларускай культуры і даследчай работы ў БССР, яшчэ большага з'яднання ўсіх вучоных, якія гатовы аддаць свае веды на карысць рабочых і сялян, стварэння найбольш спрыяльных умоў падрыхтоўкі новых кадраў вучоных з шэрагу рабочых і сялян, Цэнтральны Выканаўчы Камітэт і Савет Народных Камісараў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пастанаўляюць:

Рэарганізаваць Інстытут беларускай культуры ў Беларускую Акадэмію навук.

Рэарганізацыю закончыць да 1 студзеня 1929 г. (да дзесяцігоддзя ўтварэння БССР).

Гісторыя Беларусі: канец XVIII ст. - 2002 г.: Хрэстаматыя: 11 кл. / Пад рэд. Я.К.Новіка. - Мн.:Нар. асвета, 2003. - С. 132-133


54. Аб прыкметах кулацкіх гаспадарак. З Пастановы СНК СССР ад 21 мая 1929 г.

При установлении признаков кулацких хозяйств, [...] Советы Народных Комиссаров союзных республик и краевые (областные) исполнительные комитеты должны исходить из того, что к кулацким хозяйствам относятся все крестьянские хозяйства, обладающие одним из следующих признаков:

а) если хозяйство систематически применяет наёмный труд для с/х работ или в кустарных промыслах и предприятиях - за исключением случаев применения наёмного труда в тех пределаx, в которых оно, согласно законодательству о выборах в Советы, не влечет за собой лишения избирательских прав;

б) если в хозяйстве имеется мельница, маслобойня, крупорушка, просорушка, волночесалка, шерстобитка, терочное заведение, картофельная, плодовая или овощная сушилка или другое промышленное предприятие - при условии применения в этих предприятиях механического двигателя, а также если в хозяйстве имеется водяная или ветряная мельница с двумя или более поставами;

в) если хозяйство систематически сдает внаем сложные с/х машины с механическими двигателями;

г) если хозяйство сдает внаем постоянно или на сезон отдельные оборудованные помещения под жилье или предприятие;

д) если члены хозяйства занимаются торговлей, ростовщичеством, коммерческим посредничеством или имеют другие нетрудовые доходы (в том числе служители культа).

Советам народных комиссаров союзных республик и краевым (областным) исполнительным комитетам предоставляется право видоизменять указанные признаки применительно к местным условиям. [...]

Документы свидетельствуют: Из истории деревни накануне и в ходе коллективизации 1927-1932 / Под ред. В.П. Данилова и Н.А. Ивницкого. - М., 1989. - С. 221-222.


55. Пра зямельнае пытанне і калектывізацыю. Вытрымка з даследавання Сымона Кандыбовіча.

Самым балючым і неўладкаваным было зямельнае пытанне. У дарэвалюцыйны час у Беларусі існаваў іншы парадак сялянскага карыстання зямлёй, чым у Расіі. Там зямля належала абшчыне і перыядычна пераразмяркоўвалася паміж яе членамі. У Беларусі зямля была спадчыннай уласнасцю. Станоўчая рыса гэтага - сталае карыстанне зямлёю, адмоўная - дзяльба сялянскіх гаспадарак, у выніку чаго ўтварылася масавае малазямелле і слабыя гаспадаркі ў вёсках.

Бальшавіцкі пераварот не прынёс значнага паляпшэння ў жыццё дробных сялянскіх гаспадарак, бо на панскіх землях арганізаваліся савецкія гаспадаркі. Да 1930 г. Народны камісарыят земляробства ўзначальваў Дзмітрый Прышчэпаў, былы сацыяліст-рэвалюцыянер, які добра разумеў сялянскую патрэбу ў зямлі і бачыў прычыны адсталасці сельскай гаспадаркі. За мяжой ён пазнаёміўся з арганізацыяй сельскай гаспадаркі ў Даніі і Нямеччыне.

Па вяртанні на Беларусь Прышчэпаў запланаваў шэраг карысных мерапрыемстваў, тым больш што гэтыя мерапрыемствы адпавядалі жаданням беларускага сялянства. Каб павялічыць зямельны фонд і размеркаваць яго паміж малазямельнымі і беззямельнымі, Прышчэпаў змог зліквідаваць пэўную, хоць і нязначную, частку савецкіх гаспадарак, а таксама правесці значную абрэзку земляў гэтых гаспадарак. Асноўнай формай землекарыстання Прышчэпаў абраў пасёлак з 12-20 сялянскіх двароў, з зручнай сядзібай да аднаго гектара. Нават у той час Прышчэпаву каштавала вялікіх намаганняў паказаць перавагу пасялковага землекарыстання над вялікай вёскай. Неабходнасць тэрміновага землеўладкавання ў Беларусі была відавочная. Першачарговым было землеўладкаванне запасных зямельных фондаў, якія перадалі ў часовае карыстанне малазямельным і беззямельным. Потым меркавалася падзяліць на пасёлкі цесныя і неўладкаваныя вёскі. Частка сялянства пад час землеўладкавання хацела атрымаць хутар. Аднак Прышчэпаву ніякім чынам нельга было афіцыйна ўводзіць хутары. Толькі пад час практычнага правядзення працы, як выключэнне, вылучаліся разам з пасёлкамі і хутары, калі зямля ўкліньвалася ў лес.

Між тым партыйныя тэарэтыкі не забываліся, што нэп - мера часовая, што прыйдзе час перабудовы адзінаасобнай сельскай гаспадаркі. Яны толькі не маглі прадбачыць, што перыяд нэпа, уведзены Леніным «сур'ёзна і надоўга», будзе зведзены да сямі-васьмігадовага існавання. [...] Усе гэтыя мерапрыемствы Дз. Прышчэпава павярнуліся супраць яго як абвінавачванне ў варожай, шкоднай працы.

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Аўт. прадм. В.Скалабан. -Мн., 2000. - С. 22-24


56. Загад Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення № 4421 [35]. г. Масква, 2 лютага 1930 г.

В целях наиболее организованного проведения ликвидации кулачества как класса и решительного подавления всяких по пыток противодействия со стороны кулаков мероприятиям Советской власти по социалистической реконструкции сельского хозяйства - в первую очередь в районах сплошной коллективизации в самое ближайшее время кулаку, особенно его наиболее богатой и активной контрреволюционной части - должен быть нанесен сокрушительный удар. Сопротивление кулака должно быть и будет решительно сломлено.

Осуществление этой исторической задачи потребует исключительного напряжения по всем основным линиям партийной и советской работы. Особенно серьезны, сложны и ответственны задачи, возлагаемые партией на органы ОГПУ.

От наших органов больше, чем когда-либо, потребуется исключительное напряжение сил, решительность и выдержка, исключительно строгая классовая линия, четкость и быстрота действий.

Поставленные задачи будут успешно осуществлены только при условии безусловной поддержки их основной батрацко-бедняцкой и середняцкой массой; только тогда, когда задачи эти будут органически связаны с процессом массовой коллективизации. Поддержка батрацко-бедняцких и середняцких масс будет наиболее полной при условии строгой классовой выдержанности наших мероприятий.

Удару должны подвергнуться исключительно кулаки. Удар по кулацкому активу должен дезорганизовать и обезвредить все кулачество.

Мероприятия органов ОГПУ должны развернуться по двум основным линиям:

1) Немедленная ликвидация контрреволюционного кулацкого актива, особенно кадров действующих к[онтр].-революционных и повстанческих организаций, группировок и наиболее злостных, махровых одиночек. (Первая категория).

2) Массовое выселение (в первую очередь из районов сплошной коллективизации и погранполосы) наиболее богатых кулаков, бывших помещиков, полупомещиков, местных кулацких авторитетов и всего кулацкого кадра, из которого формируется к-р[еволюционный] актив, кулацкого антисоветского актива церковников и сектантов) и их семейств в отдаленные северные районы СССР и конфискация их имущества. (Вторая Категория).

Для наиболее быстрого и безболезненного проведения кампании по выселению кулаков и их семейств в первую очередь необходимо, чтобы наши органы решительно и немедленно ликвидировали все действующие к[онтр].-революционные], кулацко-белогвардейские и бандитские кадры и особенно созданные ими и оформленные к[онтр].-революционные] организации, группировки и банды.

История Беларуси в документах и материалах / Авт.сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Минск, 2000. - С. 432-433


57. Аб барацьбе з перагібамі партлініі ў калгасным руху. Пастанова ЦК УКП(б) ад 14 сакавіка 1930 г. [36]

Всем ЦК нацреспублик, всем краевым, областным, окружным и районным комитетам партии .

Полученные в Центральном Комитете партии сведения о ходе колхозного движения показывают, что наряду с действительными и серьезнейшими успехами коллективизации наблюдаются факты искривления партийной линии в различных районах СССР.

Прежде всего нарушается принцип добровольности в колхозном строительстве. В ряде районов добровольность заменяется принуждением к вступлению в колхозы под угрозой раскулачивания, под угрозой лишения избирательных прав и т.п. В результате в число «раскулаченных» попадает иногда часть середняков и даже бедняков, причем в некоторых районах процент «раскулаченных» доходит до 15, а процент лишенных избирательных прав - до 15-20. Наблюдаются факты исключительно грубого, безобразного, преступного обращения с населением со стороны некоторых низовых работников, являющихся иногда жертвой провокации со стороны примазавшихся контрреволюционных элементов (мародерство, дележка имущества, арест середняков и даже бедняков и т.п.). При этом в ряде районов подготовительная работа по коллективизации и терпеливое разъяснение основ партийной политики как бедноте, так и середнякам подменяются бюрократическим, чиновничьим декретированием сверху раздутых цифровых данных и искусственным вздуванием процента коллективизации (в некоторых районах коллективизация за несколько дней «доходит» с 10 до 90%).

Таким образом, нарушается известное указание Ленина о том, что колхозы могут быть жизненными и прочными лишь в том случае, если они возникают на основе добровольности. Нарушается постановление XVI конференции нашей партии о недопустимости применения принудительных мер при образовании колхозов. Нарушается Устав сельскохозяйственной артели, утвержденный СНК и ЦИК СССР, где прямо сказано, что батраки, бедняки и середняки такого-то села «добровольно объединяются в сельскохозяйственную артель».

Наряду с этими искривлениями наблюдаются в некоторых местах недопустимые и вредные для дела факты принудительного обобществления жилых построек, мелкого скота, птицы, нетоварного молочного скота и в связи с этим - попытки к головотяпскому перескакиванию с артельной формы колхозов являющейся основным звеном колхозного движения, к коммуне. […] В результате этих головотяпских искривлений мы имеем в ряде районов дискредитирование колхозного движения и отлив крестьянства из ряда наскоро испеченных и поэтому совершенно неустойчивых коммун и артелей.

[…] Наконец, ЦК считает необходимым отметить совершенно недопустимые искривления партийной линии в области борьбы с религиозными предрассудками, так же как и в области товарооборота между городом и деревней. Мы имеем в виду административное закрытие церквей без согласия подавляющего большинства села, ведущее обычно к усилению религиозных предрассудков, и упразднение в ряде мест рынков и базаров, ведущее к ухудшению снабжения города. Не может быть сомнения, что такая практика, проводимая под флагом «левых» фраз, на самом деле льет воду на мельницу контрреволюционеров и не имеет ничего общего с политикой нашей партии.

ЦК считает, что все эти искривления являются результатом прямого нарушения политики партии, прямого нарушения постановлений руководящих органов нашей партии, могущего лишь создать почву для усиления правых элементов партии.

ЦК считает, что все эти искривления являются теперь основным тормозом дальнейшего роста колхозного движения и прямой помощью нашим классовым врагам.

ЦК считает, что дальнейший быстрый рост колхозного движения и ликвидация кулачества как класса невозможны без немедленной ликвидации этих искривлений.

ЦК обязывает партийные организации:

1. Прекратить наблюдающуюся в ряде мест практику принудительных методов коллективизации, ведя одновременно дальнейшую упорную работу по вовлечению крестьянства в колхозы на основе добровольности и укреплению существующих колхозов […]

3. […] прекратить принудительное обобществление жилых построек, мелкого скота, птицы, нетоварного молочного скота.

4. Проверить списки раскулаченных и лишенных избирательных прав и немедля исправить допущенные в этой области ошибки в отношении середняков, бывших красных партизан и членов семейств сельских учителей и учительниц, красноармейцев и краснофлотцев (рядовых и командных).

5. Строго руководствуясь правилом о недопущении в колхозы кулаков и других лиц, лишенных избирательных прав, допускать изъятия из этого правила для членов тех семейств, в составе которых имеются преданные Советской власти красные партизаны, красноармейцы и краснофлотцы (рядовые и командные), сельские учителя и учительницы, при условии их поручительства за членов своей семьи.

6. Воспретить закрытие рынков, восстановить базары и не стеснять продажу крестьянами, в том числе колхозниками, своих продуктов на рынке.

7. Решительно прекратить практику закрытия церквей в административном порядке, фиктивно прикрываемую общественно-добровольным желанием населения. Допускать закрытие церквей лишь в случае действительного желания подавляющего большинства крестьян и не иначе, как с утверждения постановления сходов областными исполкомами. За издевательские выходки в отношении религиозных чувств крестьян и крестьянок привлекать виновных к строжайшей ответственности,

8. Работников, не умеющих или не желающих повести решительную борьбу с искривлениями партийной линии, смещать с постов и заменять другими.

История Беларуси в документах и материалах / Авт.сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Минск, 2000. - С. 441-443


58. Заява жыхара хутара Бабіч Бабруйскай акругі да Усесаюзнага старшыні Міхаіла Калініна [37]. 4 апреля 1930 г. [38]

Настоящим прошу Вас о помиловании.

Я выслан с родины с больной женой Анной 40 л., детьми - Марией 8 лет, Петром 6 лет, Павлом 3 лет, Еленой 2 лет в Сибирскую тайгу на верную гибель меня и семьи за то, что в нынешнем году я платил индивидуальный налог, который был неправильно наложен.

Я имел 2 лошади, 2 коровы, 5 овец. Неужели советская власть может так бесчеловечно обращаться с теми, кто этого не заслужил?

Я сам и жена моя батраки, потому что работали все время за откуп купленной земли моим отцом. Этот выкуп за 15 дес. земли я отрабатывал. Был пастухом четыре года. Разве я виноват, что мой отец купил землю, а меня за это нужно высылать на верную смерть с семейством? Разве я виноват, что у нас в сельсовете 50% выслано людей только по ябедам.

Нас пригнали в ссылку в Табаринский район, Ирбитского округа в Петровский поселок. Мы здесь погибаем с голоду, ребята мрут, хлеба и пищи нет. Работать на лесозаготовках я не могу, у меня рак желудка, поэтому должен с семейством погибнуть.

На меня наложили индивидуально нынче 185 руб. Эту сумму я выплатил, имущество мое и скарб все отняли, пусть бы на этом и кончилось, но зачем высылать. Какой я преступник. Пусть советская власть немедленно берет у меня детей, они пухнут с голоду, сам и жена погибнем только за то, что мы строили советскую власть.

Перегибы в раскулачивании так велики что ссылать надо сначала работников нашего сельсовета и РИКа. Скорей дайте помощь или давайте работы, чтобы дети не издохли, дайте земли, чтобы я на ней работал, или пусть нас устроят куда-нибудь в колонию.

Прошу Вас, т. Калинин, обратить внимание, что из 1500 семейств, которые высланы из Бобруйска, 50% невинно страдающих. Пусть кулаки страдают, которые эксплуатировали наш труд, а у меня ничего нет, я хожу в лаптях […]

История Беларуси в документах и материалах / Авт.сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Минск, 2000. - С. 450-451


59. Аб пачатку рэпрэсій супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў. Фрагмент даследавання Сымона Кандыбовіча.

Да 1930 г. быў адзіны працэс, накіраваны непасрэдна супраць нацыяналіста. У 1926 г. у Слуцку арыштавалі беспартыйнага выкладчыка беларускай мовы ў сярэдніх школах Юрыя Лістапада. Судзілі яго ў Менску за арганізацыю нейкай змовы супраць савецкай улады. Суд быў публічны, з пракурорамі і абаронцамі, з мноствам публікі. Студэнты ладзілі Лістападу бурныя авацыі, пад час працэсу неслі кветкі. Аднак увесь працэс быў арганізаваны хітра і падступна. Суддзямі былі інтэлігенты-беларусы, а грамадскім абвінаваўцам - вядомы беларускі пісьменнік-нацыяналіст Зміцер Жылуновіч. Усё арганізавалі так, што палымяныя прыхільнікі Лістапада павінны былі яго судзіць і абвінавачваць. Лістападу прысудзілі пяць гадоў прымусовага папраўчага дому (так тады яшчэ называліся турмы). Аднак хмары збіраліся, хоць працэс над Лістападам хутка забыўся […]

На пачатку 1930 г. першай ахвярай ДПУ стаў лідэр беларускіх нацыяналістаў акадэмік, прафесар Усевалад Ігнатоўскі. Яго выклікалі ў ДПУ на допыт, і пасля допыту ён застрэліўся на сваёй кватэры. Прафесар Ігнатоўскі быў вельмі добра вядомы і папулярны сваёй выдатнай дзейнасцю. На той час ДПУ яшчэ не адважылася кінуць яго ў скляпенне і расправіцца. Пазней хаділі чуткі, што ДПУ дамагалася ад прафесара Ігнатоўскага, каб той назваў асобаў нацыянальнага руху, якія ставілі задачу звяржэння ў Беларусі савецкага рэжыму і ўсталявання дэмакратычнага ладу. Прафесар аддаў перавагу смерці. Другім адчувальным ударам быў арышт наркамзема БССР Дзмітрыя Прышчэпава. Выхадзец з народа, былы настаўнік, ён выдатна разумеў імкненне беларускага сялянства мець у адзінаасобным карыстанні сваю ўладкаваную гаспадарку, ведаў прычыны адсталасці, беднасці і галечы ў вёсцы. […] Прышчэпаву прычапілі ярлык ворага народа і шкодніка, памочніка і абаронцы кулакоў, насаджальніка варожых сацыялістычнаму землекарыстанню хутароў і пасёлкаў. У афіцыйных дакументах і прапагандзе дзейнасць Дз. Прышчэпава зняважліва называлася «прышчэпаўшчынай». Аднак зганьбаваная дзейнасць наркамзема Прышчэпава пакінула глыбокі след і добрую памяць сярод беларускага сялянства.

Смерць акадэміка прафесара Ігнатоўскага і арышт Прышчэпава не сталі адзінкавымі. Амаль адначасова была арыштаваная вялікая група выдатных культурных і гаспадарчых працаўнікоў. Сярод іх вельмі папулярны мовазнаўца акадэмік Язэп Лёсік, вядомы беларускі географ акадэмік Аркадзь Смоліч, сакратар Беларускай Акадэміі навук акадэмік Вацлаў Ластоўскі, рэктар універсітэта прафесар Уладзімір Пічэта і інш. [...]

Прафесар Максім Гарэцкі таксама арыштаваны ў 1930 г., высланы ў Сібір, дзе і загінуў у 1937 г. Ён напісаў: «Гісторыя беларускай культуры» (Вільня, 1921), «Гісторыя беларускай літаратуры» (Менск, 1926), «Хрэстаматыя беларускай літаратуры ХI - 1905 г.». Усё напісана па-беларуску. Прафесар Пічэта, шматгадовы (вядома, параўнальна) рэктар Беларускага універсітэта, меў вельмі шмат гістарычных прац. Калі быў рэктарам універсітэта, напісаў «Гісторыю Беларусі» (ч. 1, Менск, 1924), «Пытанні вышэйшай школы ў Беларусі ў мінулым» (Менск, 1923). Гэтыя працы напісаныя па-беларуску. Прафесар Пічэта быў арыштаваны ў 1930 г. […] Прафесар геаграфіі Беларускага універсітэта Мікалай Азбукін арыштаваны і высланы ў Сібір у горад Налінск у 1930 г., пра яго далейшы лёс звестак няма. Акадэмік філолаг Язэп Лёсік быў арыштаваны і высланы ў 1930 г., а ў 1936 г. у турме пад час яжоўшчыны быў закатаваны да смерці.

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларус і / Аўт. прадм. В.Скалабан. - М н., 2000. - С. 35-4 6


60. Пра спробу Купалы скончыць жыццё самагубствам. З паведамлення першага сакратара ЦК КП(б)Б К.Гея сакратару ЦК ВКП(б)Б П.Постышаву. 21 лістапада 1930 г.

«Уважаемый товарищ Постышев!

Считаю необходимым сообщить Вам, что вчера, 20 ноября, утром покушался на самоубийство Янка Купала - народный поэт Белоруссии. Покушение было несерьезным. Купала ударил себя перочинным ножом в правый бок. Жизнь его вне опасности и если не будет сепсиса или других осложнений, то дней через пять он будет здоров.

Янка Купала входил в руководящий центр «Союза освобождения Белоруссии», как о том свидетельствуют показания Лесика, Некрашевича и других. Янка Купала являлся идейным центром наи[ионал]-демократической контрреволюции, что нашло отражение и в его творчестве. Наряду с произведениями вполне советскими у него имеются стихотворения и кулацкого и прямо контрреволюционного содержания.

Приглашенный для переговоров в ГПУ Янка Купала упорно отрицал свою принадлежность к какой бы то ни было контрреволюционной организации и не обнаружил ни малейшего желания пойти навстречу нам в смысле хотя бы осуждения контрреволюционной деятельности своих друзей - участников и руководителей «Союза освобождения Белоруссии».

Незадолго до 20 ноября он начал обнаруживать признаки некоторого колебания, что, впрочем, не нашло своего отражения в его «предсмертном» (если можно так выразиться) письме. Письмо это адресовано на имя тов. Червякова. Оно содержит утверждение, что он не состоял в контрреволюционной организации; затем Я. Купала пытается оправдать свое стихотворение, восхваляющее Пилсудского, и просит позаботиться о своей семье.

Все это происшествие рассматривается нами как протест против нашей политики борьбы с национал-демократизмом. Мы решили не требовать от Я. Купалы признания участия в «Союзе освобождения Белоруссии» и сосредоточить свои силы на требовании выступить с открытым осуждением контрреволюционной деятельности группы белорусских интеллигентов, арестованных по этому. Думаю, что нам это удастся.

Самый факт покушения на самоубийство мы, конечно, огласке не придаем.

В связи с этим прошу ускорить присылку окончательной редакции информационного сообщения по делу «Союза освобождения Белоруссии». Работу среди интеллигенции надо разворачивать вовсю и, конечно, молчание нашей прессы связывает нам руки.

С товарищеским приветом (Гей)».

Дак. цыт. паводле: Зенькович Н. Тайны ушедшего века - 4. - М., 2003. - С. 144-145


61. Ідэйна і арганізацыйна парываю з беларускім нацыянал-дэмакратызмам. З адкрытага ліста народнага паэта Беларусі Янкі Купалы [39]. 14 снежня 1930 г.

На літаратурную ніву я ўступіў у 1905 г., надрукаваўшы свой першы верш "Мужык". Мэта, якую ставіў я перад сваёй паэтыцкайтворчасцю, гэта было паказаць у мастацкай форме ўсю беднату, цемнату, нядолю і падняволле батрацтва і бядняцтва беларускай вёскі, якая горка пакутвала пад сацыяльным і нацыянальным гнётам крывадушнага царызму. Але, пачаўшы з 1908 г., у часы самай чорнай рэакцыі, працаваць у "Нашай Ніве", я падпаў пад уплыў нашаніўскага дробнабуржуазнага і кулацкага нацыяналістычнага адраджанізму, захапіўся гэтымі адраджэнцкімі ідэямі нацыянал-дэмакратычнай дзяржаўнасці [...]

Гэтае захапленне дробнабуржуазнымі нацыянал-дэмакратычымі ідэаламі прычынілася таму, што я і ў першыя гады Кастрычніцкай рэвалюцыі не змог ад іх пазбавіцца ды ўразумець і ўсвядоміць усю веліч і гістарычную немінучасць пралетарскай рэвалюцыі, якая адна несла сапраўднае сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне працоўным былой царскай Расіі, у тым ліку і Беларусі. [...]

Прасякнуты нацыянал-дэмакратычнай заразай, прышчэпленай мне нашаніўскім перыядам маёй літаратурнай працы, калі я быў адным з ідэолагаў буржуазна-дэмакратычнага "адраджэнцтва" і "незалежніцтва", я і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі не адмежаваўся, як гэта належала, ад акружаючага мяне нацыянал-дэмакратычнага асяродзішча, а быў уцягнуты ім і прыняў самы блізкі ўдзел у контррэвалюцыйнай рабоце віднейшых беларускіх нацыянал-дэмакратаў, якія на грунце Канстытуцыі Савецкай улады, прыкрываючыся хлуслівай заслонай фальшывых крывадушных дэкларацый і запэўніванняў, праводзілі свае шкодніцкія нацыянал-дэмакратычныя ідэі на культурным фронце.

Працуючы ў Навукова-тэрміналагічнай камісіі, у Інбелкульце, БАН, гэтых кіруючых штабах беларускага нацыянаі дэмакратызму, [...] я не толькі ні разу не асудзіў іх, але, наадварот, маральна падтрымліваў і дапамагаў іх рэалізацыі.

Але гэты этап пройдзен. Цяпер я бачу ўсю шкоднасць і гібельнасць таго шляху, па якім памыкаліся беларускія нацыянал-дэмакраты павярнуць ход гісторыі. Гіганцкімі крокамі ідзе культурнае і эканамічнае будаўніцтва Беларусі. Краіна, быўшая ўвасабленнем рабства, убоства і беспрасветнай цемры, ператвараецца ў краіну вольнай працы. На месцы некалі гнілых дрыгвяністых балот вырастаюць фабрыкі, заводы, электрастанцыі. На месцы ўбогіх сялянскіх палосак красуюцца калгасныя нівы, навейшыя дасягненні аграноміі, тэхнікі і пладатворнай калектыўнай працы. На месцы народнай цемры вырастаюць безупынна ўсе новыя і новыя культурныя і навучальныя ўстановы.

Будуецца сацыялізм.

[...] Парываючы сам катэгарычна і беспаваротна, ідэйна і арганізацыйна з беларускім нацыянал-дэмакратызмам, як з нейкай хваравітай зданню, якая палоніла мяне на працягу доўгіх год майго свядомага жыцця, я шчыра жадаю, каб гэты мой горкі вопыт паслужыў навукай для той часткі беларускай інтэлігенцыі, якая яшчэ не зусім вызвалілася ад нацыянал-дэмакратычнага шалупіння, якая канчаткова не прыйшла да пераканання, што толькі працуючы пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі, гэтага авангарда рабочага класа, толькі аддаючы свае сілы на сацыялістычнае будаўніцтва, яна не будзе адмецена жыццём, як агідная памятка рабскага мінулага.

Усе сілы - сацыялістычнаму будаўніцтву на зацвітаючай новымі агняцветнымі краскамі індустрыяльна-калгаснай глебе Савецкай Сацыялістычнай Беларусі!

Цыт. паводле: На крутым павароце: Ідэологічна-партыйная барацьба на Беларусі ў 1929-1931 гг.: Дакументы, матэрыялы, аналіз / Аўт.-склад. Р.П.Платонаў. - Мн.: БелНДІДАС, 1999. - С. 305-307


62. Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сацыялістычнай уласнасці. [40] Пастанова ЦВК і СНК СССР. 7 жніўня 1932 г.

За последнее время участились жалобы рабочих и колхозников на хищения грузов на железнодорожном и водном транспорте и хищения кооперативного и колхозного имущества со стороны хулиганствующих и вообще противообщественных элементов. Равным образом участились жалобы на насилия и угрозы кулацких элементов в отношении колхозников, не желающих выйти из колхозов и честно и самоотверженно работающих за укрепление последних.

Центральный Исполнительный Комитет и Совет Народных Комиссаров Союза ССР считают, что общественная собственность (государственная, колхозная, кооперативная) является основой советского строя, она священна и неприкосновенна, и люди, покушающиеся на общественную собственность, должны быть рассматриваемы как враги народа, ввиду чего решительная борьба с расхитителями общественного имущества является первейшей обязанностью органов Советской власти.

Исходя из этих соображений и идя навстречу требованиям рабочих и колхозников. Центральный Исполнительный Комитет и Совет Народных Комиссаров Союза ССР постановляют:

І. 1. Приравнять по своему значению грузы на железнодорожном и водном транспорте к имуществу государственному и всемерно усилить охрану этих грузов.

2. Применять в качестве меры судебной репрессии за хищение грузов на железнодорожном и водном транспорте высшую меру социальной защиты - расстрел с конфискацией всего имущества и с заменой при смягчающих обстоятельствах лишением свободы на срок не ниже 10 лет с конфискацией имущества.

3. Не применять амнистии к преступникам, осужденным по делам о хищении грузов на транспорте.

ІІ. 1. Приравнять по своему значению имущество колхозов и кооперативов (урожай на полях, общественные запасы, скот кооперативные склады и магазины и т. п.) к имуществу государственному и всемерно усилить охрану этого имущества от расхищения.

2. Применять в качестве меры судебной репрессии за хищение (воровство) колхозного и кооперативного имущества высшую меру социальной защиты - расстрел с конфискацией всего имущества и с заменой при смягчающих обстоятельствах лишением свободы на срок не ниже 10 лет с конфискацией всего имущества.

3. Не применять амнистии к преступникам, осужденным по делам о хищении колхозного и кооперативного имущества.

ІІІ. 1. Повести решительную борьбу с теми противообщественными кулацко-капиталистическими элементами, которые применяют насилия и угрозы или проповедуют применение насилия и угроз к колхозникам с целью заставить последних выйти из колхоза, с целью насильственного разрушения колхоза. Приравнять эти преступления к государственным преступлениям.

2. Применять в качестве меры судебной репрессии по делам об охране колхозов и колхозников от насилий и угроз со стороны кулацких и других противообщественных элементов лишение свободы от 5 до 10 лет с заключением в концентрационный лагерь.

3. Не применять амнистии к преступникам, осужденным по этим делам.

Председатель ЦИК Союза ССР М. Калинин , Председатель СНК Союза ССР В. Молотов (Скрябин) , Секретарь ЦИК Союза ССР А. Енукидзе

История Беларуси в документах и материалах / Авт.сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Минск, 2000. - С. 469-470


63. Пастанова ЦК КП(б)Б і СНК БССР аб высяленні "кулацтва" ў 1933 г.

Совершенно секретно

Политическое положение белорусской деревни за последнее время значительно укрепилось. Однако в некоторых районах часть контрреволюционного активного кулачества направила свои контрреволюционные действия по линии: срыва весеннего сева, террористических актов над партийным и советским активом деревни и активной организованной подготовки к срыву уборочной кампании.

Учитывая эту обстановку и в обеспечение успеха весеннего сева и предстоящей уборки, особенно в пограничных районах, а также в целях парализации террористической деятельности кулачества на селе - ЦК КП[б) и СНК БССР:

1. Весною текущего года произвести выселение кулачества из пограничных и укрепленных районов БССР;

2. Количество выселяемых определить в 500 семей с числом душ ориентировочно в 2000 чел.;

3. Выселение указанного количества кулацких семей возложить на органы ГПУ Белоруссии;

4. Максимально обеспечить правильный классовый отбор выселяемых. В состав выселяемых должны быть включены только кулаки по признакам их имущественного и социального положения, организовывавшие и участвовавшие в срыве хозполиткампаний;

5. Не допустить выселения под видом кулаков социально близких нам элементов. Соответственно этому ни в коем случае не допустить в число выселяемых семей переменщиков, красноармейцев, комсостава РККА, бывших красных партизан и иностранных подданных;

6. В обеспечение правильного отбора выселяемых в районах погранполосы и укрепрайонах создать специальные Тройки в составе - секретаря райкома КП(б)Б, председателя райисполкома и райуполномоченного ГПУ. На указанные Тройки возложить персональную ответственность за классово-правильный отбор выселяемых контингентов;

7. Обеспечить всех выселяемых 3-месячным запасом продовольствия (в том числе печеным хлебом на 25-30 дней), простым с.-х. инвентарем [плуги, бороны, пилы, топоры) и лошадьми (1 лошадь на каждые 5 семей) в порядке инструкции по линии органов ОГПУ; [...]

Секретарь ЦК КП(б)Б (Н. ГИКАЛО) Председатель СНК БССР ( М . ГОЛОДЕД)

История Беларуси в документах и материалах / Авт.сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Минск, 2000. - С. 465-466


64. Васіль Быкаў [41] пра сувязь свабоды і хлеба [42].

Бяз хлеба немагчымая свабода, якой перш-наперш патрэбная праўда. Але праўда заўсёды прадукт свабоды. Падобна - зачараванае кола. Я добра памятаю той дзень і час, калі ня толькі я, але, я так лічу, і народ страціў свабоду. Гэта, канечне, была для майго пакаленьня на пачатку 1930-х гадоў суцэльная калектывізацыя краіны. Ня толькі свабода - было страчанае ўсё, зьвязанае зь ёй. Адбылася ўвогуле клясычная зьява - зьнікла свабода, і як вынік, зьнік хлеб. Народ на доўгія дзесяцігодзьдзі ўпаў у паласу хранічнае галадоўкі. Але рэч яшчэ ў тым - ці адчуваў ён узаемазалежнасьць свабоды й хлеба? Наўрад ці. Хаця тое выдатна разумелі бальшавіцкія кіраўнікі, якія ўпарта цьвердзілі пра «новую клясавую свабоду», якой яны ў 1917 годзе дамагліся дзеля народу. Тое, вядома, была мана, і яны ведалі гэта. Мабыць, гэта разумеў і адчуваў народ, але не хацеў верыць самому сабе. Бо мана была прыгажэйшая за рэчаіснасьць, прыгажэйшая за свабоду. А можа, і за хлеб таксама.

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 239-240


65. Канстытуцыя (Асноўны Закон) БССР ад 19 лютага 1937 г. Вытрымкі.

Ст. 1. Белорусская Советская Социалистическая Республика есть социалистическое государство рабочих и крестьян.

Ст. 2. Политическую основу БССР составляют Советы депутатов трудящихся, выросшие и окрепшие в результате свержения власти помещиков и капиталистов, завоевания диктатуры пролетариата, освобождения белорусского народа от национального гнёта царизма и русской империалистической буржуазии и разгрома белорусской националистической контрреволюции.

Ст. 3. Вся власть в БССР принадлежит трудящимся города и деревни в лице Советов депутатов трудящихся.

Ст. 4. Экономическую основу БССР составляют социалистическая система хозяйства и социалистическая собственность на орудия и средства производства, утвердившиеся в результате ликвидации капиталистической системы хозяйства, отмены частной собственности на орудия и средства производства и уничтожения эксплоатации человека человеком.

Ст. 5. Социалистическая собственность в БССР имеет либо форму государственной собственности (всенародное достояние), либо форму кооперативно-колхозной собственности (собственность отдельных колхозов, собственность кооперативных объединений).

Ст. 8. Земля, занимаемая колхозами, закрепляется за ними в бесплатное и бессрочное пользование, то есть навечно.

Ст. 12. Труд в БССР является обязанностью и делом чести каждого способного к труду гражданина по принципу: «кто не работает, тот не ест».

В БССР осуществляется принцип социализма: «от каждого по его способности, каждому - по его труду».

Ст. 13. В целях осуществления взаимопомощи по линии экономической и политической, равно как и по линии обороны, БССР добровольно объединилась с равноправными Советскими Социалистическими Республиками: Российской СФСР, Украинской ССР, Азербайджанской ССР, Грузинской ССР, Армянской ССР, Туркменской ССР, Узбекской ССР, Таджикской ССР, Казахской ССР, Киргизской ССР в союзное государство - Союз Советских Социалистических Республик.

Исходя из этого, БССР обеспечивает за СССР в лице его высших органов власти и органов государственного управления права, определённые ст. 14 Конституции СССР.

Вне пределов ст. 14 Конституции СССР, БССР осуществляет государственную власть самостоятельно, сохраняя полностью свои суверенные права.

Ст. 15. БССР сохраняет за собой право свободного выхода из СССР.

Ст. 16. Территория БССР не может быть изменяема без согласия БССР.

Ст. 17. Законы СССР обязательны на территории БССР.

Ст. 18. Каждый гражданин БССР является гражданином СССР.

Граждане всех других союзных республик пользуются на территории БССР одинаковыми правами с гражданами БССР.

Ст. 106. Каждый гражданин БССР обязан беречь и укреплять общественную, социалистическую собственность, как священную и неприкосновенную основу советского строя, как источник богатства и могущества родины, как источник зажиточной и культурной жизни всех трудящихся.

Лица, покушающиеся на общественную, социалистическую собственность, являются врагами народа.

Конституция (Основной Закон) Белорусской Советской Социалистической Республики. - Мн., 1937. - С. 5-8, 22-23, 26, 30.


66. Вынікі разгрома антысавецкага падполля ў БССР [43]. Вытрымкі з матэрыялаў следства 1937-1938 гг.

Всего по БССР арестовано и разоблачено в 1937- 1938 годах 2570 участников объединенного антисоветского подполья, из них: троцкистов и зиновьевцев - 376 человек, правых - 177, национал-фашистов - 138, эсеров - 585, бундовцев - 198, меньшевиков - 7, сионистов - 27, церковников и сектантов - 1015, клерикалов - 57.

Значительное число арестованных участников объединенного антисоветского подполья в Белоруссии работало в руководящих звеньях партийного, советского и хозяйственного аппаратов.

Из арестованных нами участников антисоветского подполья работали: в центральных правительственных и партийных учреждениях - в ЦК КП(б)Б и ЦК ЛКСМБ - 23, ЦИК и Совнаркоме - 16. Арестовано и разоблачено наркомов и их заместителей - 40 человек, секретарей окружных комитетов, городских комитетов и райкомов КП(б)Б - 24 человека, председателей окрисполкомов горсоветов и РИК - 20 человек, руководящих работников, советского и хозяйственного аппаратов - 179, академиков и научных работников Академии наук - 25, преподавателей вузов - 41, писателей и литературных работников - 20 человек [...]

В конце 1938 года была осуществлена смена высшего руководства НКВД. Появилась надежда на восстановление справедливости. Именно это отражает направленная в ЦК ВКП(б) докладная записка первого секретаря ЦК КП(б)Б П.К.Пономаренко, в которой были показаны характер и результаты «работы» карательных органов в Белоруссии, однако, как и по всей стране, охота за «врагами народа» остановлена не была. Она продолжалась вплоть до смерти Сталина в 1953 году.

Статистические сведения репрессированных шпионов, диверсантов и повстанцев польской, латвийской и немецкой разведок за время с 1 июня по 1 сентября 1938 г.

Национальный состав репрессированных

1. Поляков 2663

2. Белорусов 2717

3. Украинцев 68

4. Русских 61

5. Евреев 375

6. Немцев 152

7. Латышей 400

8. Литовцев 56

9. Эстонцев 12

10. Прочих 26

Итого: 6530

Социальные прослойки репрессированных

1. Кулаков 1844

2. Колхозников 1762

3. Единоличников 640

4. Служащих 1268

5. Инженеров и научн. работников 16

6. Рабочих 424

7. Рабочих совхозов, МТС и МТМ 50

8. Техников и мастеров 20

9. Кустарей 227

10. Служителей культа 7

11. Домохозяек 48

12. Без определенных занятий 192

13. Домработниц, иждивенцев и проч. 32

Всего: 6530

История Беларуси в документах и материалах / Авт.сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Минск, 2000. - С. 494-498


67. З успамінаў Вольгі Бароўскай пра растрэлы ў Курапатах [44].

Вольга Цімафееўна Бароўская з Цны (1927 году нараджэньня) расказвае, што калі ёй было 11 гадоў, суседзкі старэйшы за яе хлопчык узяўся завесьці меншых дзяцей у "вялікія ягады". Сабралася іх шмат - 10-11 дзяўчатак - і пайшлі на Брод. Пералезьлі ў нару пад плотам і давай зьбіраць. Праўда, ягад там было шмат.

Дзеці цьмяна ўяўлялі, куды іх завёў старэйшы хлопчык. Было каля 4 гадзін дня, як загулі машыны. "Атас! Ратуйся! Дзеўкі, ходу!" - закрычаў дзявочы камандзір, і ўсе сыпанулі як гарох да нары пад плотам. Пакуль тоўпіліся і пералазілі, расчынілася брама і ўехала ў яе легкавая "эмка", а за ёю цугам тры "чорныя вораны" і з тарахценьнем і выцьцём пруць проста на дзяўчынку, якая засталася ля нары апошняй. Вось ужо побач. І такі страх апанаваў яе, што кінулася на зямлю і схавалася пад густую елачку. I тады ўбачыла, што тут нейкі пясок і яна блізка гэтага пяску. "Эмка" пад'ехала сюды і выйшлі зь яе чатырох мужчын.

[...]"Ваенныя з "эмкі" падышлі да ямы, - расказвае далей Вольга Цімафееўна, - (вось ад чаго пясок, думаю, тут жа яма выкапаная) і паглядзелі ў яе. У гэты час "вораны" разьвярнуліся і сталі ў рад. Адзін падышоў, адшчапіў будку і давай выводзіць адтуль людзей са зьвязанымі рукамі. Я думаю, што гэта яны тут будуць рабіць? Аднаго як разьвязалі, дык ён адразу на калені ўпаў, рукі склаў і як залямантуе: "А людцы мае, а Божа ж мой, а за што ж мяне, скажэце!? А ў чым жа я вінаваты?!"

[...] "Гаварыў так, як мы ў Цне, па-беларуску. Гляджу, аж яны іх да ямы падвялі і з наганаў у патыліцу "шпок-шпок-шпок"... I людзі ў яму падаюць, падаюць. Я ажно вочы заплюшчыла. Такі жах мяне апанаваў. Я ж ніколі ня думала, што людзей могуць забіваць. Так было страшна, што я проста губляла прытомнасьць, млела, мяне трэсла. А яны ўсё страляюць, выводзяць і страляюць. Засталіся два чалавекі. Вымаляюцца. Яны ім рыдлёўкі ў рукі - засыпайце. Пазасыпалі. А тады яны і гэтых... застрэлілі. Потым ужо самі ўзялі ў рукі рыдлёўкі і іх прысыпалі трохі".

[...] Як вечарам настраляюць, то на раніцы зямля дыхае. Бацька ня раз бачыў, як зямля варушылася, настаяшча дыхала. Ён надта гэта ўсё браў да сэрца і перажываў. Казаў: "Божа, што творыцца - зямля дыша. Бывала, прыйдзе вечарам і кажа маме: маці, устань. Ты ж выйдзі, паслухай, як людзі плачуць. Паслухай, як крычаць. Мама выйдзе - і мы, дзеці, бяжым за ёй, і мы чуем тыя крыкі. Просяцца людзі: спасіце, за што, я не павінна - калі жанчына; мужчына - за што мяне, я ні ў чым не вінаваты, за што мяне, скажэце, хоць бы я ведаў віну, за што мяне? Дык, ведаеце, і мы наплачамся разам. Мы думалі, што там мучылі іх". (Дарэчы, тое, што людзі дапытваліся сваёй віны, сьведчыць, што іх забівалі без суда. - 3. П.)

[...] Выскачыла я адтуль, паляцела ў жыта, заблудзілася, наплакалася, дахаты не магла трапіць, нешта са мной сталася. Потым па начах усхоплівалася, крычала. Колькі мяне мама пацягала па тых бабках, знахарках. Я і цяпер, як успомню тое, мяне агортвае жах, дзікі жах..." [...]

Пазьняк З. Шумяць над магілай сосны... / Курапаты: Арт., навук. справаздача, фотаздымкі (З.Пазьняк, Я.Шмыгалёў, М.Крывальцэвіч, А. Іоў). - Мн., 1994. - С. 38-41


68. Аб месцах масавых растрэлаў у Менску і Беларусі. З артыкула гісторыка Ігара Кузняцова [45].

На сённяшні дзень «курапацкая справа» налічвае больш за 15 тамоў, усе матэрыялы якіх пацвярджаюць версію пра расстрэлы мірных грамадзян супрацоўнікамі НКУС. Але, нават калі дапусціць, што на гэтым месцы немцы падчас вайны расстралялі некалькі сотняў мірных жыхароў, пытанне аб злачынствах НКУС у Курапатах не здымаецца. Тым больш, што падобныя прыклады ёсць: у парку ім. Чалюскінцаў да вайны чыніў расстрэлы НКУС (на тым месцы ўстаноўлены памятны знак), а падчас вайны на тым жа самым месцы людзей расстрэльвалі фашысты.

Дагэтуль нам вядомыя далёка не ўсе месцы пахаванняў ахвяраў савецкага тэрору. Масавыя расстрэлы былі ў раёне Лошыцы, расстрэлы праводзіліся на Кальварыйскіх могілках (ноччу трупы закопвалі ў існуючыя магілы). Яшчэ адно пахаванне, пра якое таксама мала вядома, было выяўлена пры будаўніцтве станцыі метро «Пушкінская». Дзеля лепшай «канспірацыі» трупы 300 чыгуначнікаў, якія былі расстраляныя ў 1937 г. па асабістым загадзе Кагановіча, былі прыхаваныя на жывёльным могільніку, дзе хавалі жывёлу, хворую на вуглік. Гэтае пахаванне было знішчана пры будаўніцтве метро.

Па ацэначных звестках, у Мінску на сёння выяўлена адзінаццаць месцаў масавых расстрэлаў, якія праводзіліся савецкімі карнымі органамі ў перыяд з 1920 па 1940 гг. Месцы масавых расстрэлаў зафіксаваны яшчэ ў 48 населеных пунктах Беларусі. А колькі іх дагэтуль яшчэ застаецца невядомымі?

Кузняцоў І. Да ліквідацыі прыступіць / Курапаты. Зб. мат. - М н.: ГА "Дыярыуш" , 2002. - С. 42


69. Жыццё сем'яў "ворагаў народа". З кнігі Сымона Кандыбовіча.

Цяжкім і жахлівым было становішча сям'і арыштаванага. Часта яна лічылася сям'ёй ворага народа і не мела ніякіх сродкаў на існаванне. Сямейнікаў не бралі на працу, а тых, хто працаваў, звальнялі з любой прычыны або проста выганялі на вуліцу. Дзеці арыштаваных перажывалі страшэнную трагедыю, становішча іх было адчайным. З вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў выключалі. У агульнаадукацыйных - выганялі з усіх вучнёўскіх арганізацый. Сям'я ворага народа станавілася за абмежаванай савецкай законнасцю. Суседзі і знаёмыя ў такіх выпадках абміналі сямейнікаў арыштаванага, не пазнавалі іх. Кожны ведаў і разумеў, што дапамагчы чужому гору немагчыма, а наклікаць на сябе падазрэнне ў сувязі з сям'ёй ворага народа можна. Такое нячулае стаўленне да лёсу блізкіх арыштаванага тлумачыцца не абурэннем і варожасцю, а імкненнем застацца ўбаку і пазбегнуць лёсу няшчасных.

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларус і / Аўт. прадм. В.Скалабан. - М н., 2000. - С.109


70. Аб варожай працы ў Наркамаце асветы і аб засмечанні настаўніцкіх кадраў. З дакладной запіскі наркома унутраных спраў маёра Наседкіна сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка [46] ад 25 чэрвеня 1938 г.

Кадры учителей средней, неполной средней и начальной школы сильно засорены враждебными и не внушающими доверия лицами. […]

Материалами проверки установлено, что в качестве учителей в г.Минске и в целом ряде городов и районов работает большое число членов семей репрессированных лиц органами НКВД, эмигрантов, членов антисоветских политпартий, бывш. офицеров и проч.

Из 1057 учителей, работающих в школах г. Минска, на 266 человек мы располагаем компрометирующими материалами, как на людей антисоветских и выходцев из социально-чуждой среды.

[…] только по г. Минску выявлено, что в школах работает - 45 жён, сыновей и дочерей лиц репрессированных органами НКВД за антисоветскую деятельность, 84 закордонника /преимущественно прибывших из СССР после 1917 г./, 5 членов антисоветских политпартий /эсэры, бундовцы/, 36 исключённых из ВКПб, […] 29 человек сыновей и дочерей служителей религиозного культа, 12 сыновей и дочерей крупных торговцев и высланных кулаков, 8 бывш. офицеров белой и царской армий и 24 чел. антисоветски-настроенных […]

Минский Педагогический институт, который является основным поставщиком учительских кадров для г.Минска, в котором обучается - 1076 студентов, также сильно засорён. В этом институте имеется - 33 членов семей, лиц репрессированных органами НКВД за антисоветскую деятельность /жёны, сыновья и дочери/, свыше 20 человек [...] закордонников, значительная часть их эмигрировали из Польши, Литвы, Америки после 1917 года; свыше 20 чел., исключённых из КП(б)Б и Комсомола и значительное число других лиц, не внушающих политического доверия.

Из 83-х преподавателей этого института, на 49 человек мы располагаем компрометирующими материалами.

Аналогичное-же положение с составом учительских кадров и в других городах и районах БССР.

НАРБ. Ф. 4. Воп. 1. Ад.з. 13219 . Арк. 7-9


71. Пра кур'ёзы савецкай рэпрэсіўнай машыны.

Арыштавалі аднаго камсамольца. Яму была прызначана роля шпіёна на карысць Італіі. Не маючы за сабой зусім ніякай віны, камсамолец упарта не прызнаваўся. Следчы збіваў яго, садзіў у карцар, пасылаў на канвеер, камсамолец не мог вытрымаць такіх прыёмаў і быў гатовы прызнацца. Суседзі па камеры шкадавалі бязвіннага юнака, але, вядома ж, нічым не маглі яму дапамагчы. Гэты камсамолец быў студэнтам школы малявання. У камеры знайшоўся дасціпны чалавек, які навучыў камсамольца, як «прызнацца». На чарговым допыце камсамолец сказаў, што па шпіянажы ён быў звязаны з італьянцамі Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Рафаэлем і інш. Следчы ўзрадаваўся, што нарэшце дамогся свайго і выканаў заданне «старэйшага» начальніка, накарміў камсамольца, даў махоркі і адправіў у камеру. Прыблізна два тыдні камсамолец сядзеў спакойна ў камеры і дзякаваў свайму настаўніку за ўдалую форму прызнання. Яго выклікалі яшчэ раз на допыт. Старшы следчы насварыўся на яго за здзек з следства, але юнак растлумачыў, што яго настаўнікамі сапраўды былі славутыя італьянцы. Невук следчы і ўяўлення не меў пра сусветна вядомых вялікіх людзей і паверыў, што Рафаэль быў арганізатарам шпіянажу.

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларус і / Аўт. прадм. В.Скалабан. - М н., 2000. - С.107



Заходняя Беларусь у складзе Польшчы


72. Беларусь у поглядах Юзафа Пілсудскага [47]. З артыкула гісторыка Юрыя Кітуркі.

[…] Самым уплывовым палітыкам у ІІ Рэчы Паспалітай, безумоўна, быў Юзаф Пілсудскі. Яго меркаванні па розных пытаннях палітычнага жыцця 1920-30-х г. даволі часта былі вызначальнымі для значнай часткі польскага грамадства таго часу. Таму разгляд стаўлення Ю. Пілсудскага да Беларусі і беларускага народа дасць магчымасць лепш зразумець тыя прынцыпы, якімі вызначалася палітыка ўладаў ІІ Рэчы Паспалітай у дачыненні да беларусаў.[…]

Асноўныя пастулаты, на якіх грунтаваліся адносіны Ю. Пілсудскага да Беларусі і беларускага народа, склаліся яшчэ ў пачатковы перыяд палітычнай дзейнасці, калі ён узначальваў Польскую сацыялістычную партыю (ППС) у 1890-1900-х г. […]

[…] Упершыню пра беларусаў як пра асобную нацыю Пілсудскі грунтоўна выказаўся ў лісце да Леона Васілеўскага ад 19 лістапада 1899 г. […]

У сваім лісце лідэр ППС выказаўся супраць таго, каб Васілеўскі (які пісаў кнігу - Ю.Б.) прысвячаў асобныя раздзелы Беларусі і Літве, як гэта было задумана аўтарам ў першым варыянце. […] Пілсудскі таксама заўважыў, што калі яны (пэпээсаўцы - Ю.К.) ужываюць назву «Беларусь», то маюць на ўвазе перш за ўсё яе каталіцкія і ў нядаўнім мінулым уніяцкія часткі. Толькі іх жыхары здаваліся Пілсудскаму пэўнымі саюзнікамі ў барацьбе з царызмам. На праваслаўных беларусаў лідэр ППС такой стаўкі не рабіў. Далей ён раіў аўтару брашуры абавязкова даказаць цесную сувязь гістарычнай Літвы з Польшчай. […]

Асобна пра беларусаў Пілсудскі пісаў (Васілеўскаму - Ю.Б.): «Пра беларусаў дастаткова сказаць некалькі слоў - адзначыць неакрэсленасць іх нацыянальных пачуццяў і крыху пра ганенні на мову і рэлігію» […]

[…] Кіраўнік ППС імкнуўся да ўзнаўлення менавіта той Рэчы Паспалітай, якая пачала губляць сваю незалежнасць у 1772 г. і канчаткова знікла ў 1795 г. Ідэя Польшчы Ягелонаў, безумоўна, была яму бліжэй за ідэю Польшчы Пястаў (так у канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. прадстаўнікі польскай грамадскай думкі называлі канцэпцыю адбудавання дзяржавы ў этнічных польскіх межах). Без Беларусі ягелонаўская Рэч Паспалітая проста не магла здзейсніцца. Таму Пілсудскі, складаючы планы на будучыню, заўсёды аб'ядноўваў Беларусь і Польшчу. Іншыя варыянты палітычнай перабудовы гэтай часткі Еўропы, якія не прадугледжвалі стварэнне новай Рэчы Паспалітай у складзе польскіх, беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх земляў, былі для Пілсудскага і яго асяроддзя непрымальнымі і разглядаліся як варожыя. […]

Да адраджэння беларускай нацыі і пашырэння беларускага руху кіраўніцтва ППС ставілася скептычна, а сам лідэр ППС лічыў беларускі народ «негістарычным».

Пасля рэвалюцыі 1905-1907 г., калі Пілсудскі адышоў ад сацыялізму, яго стаўленне да беларускага народа не змянілася, а засталося па-ранейшаму прагматычным, што яскрава выявілася не толькі ў 1918-1921, але і ў наступныя гады. Гэта было абумоўлена агульным складам асобы Пілсудскага як палітыка-практыка, а таксама яго разуменнем польскіх і нацыянальных інтарэсаў, праз прызму якіх ён разглядаў магчымыя перспектывы для Беларусі і беларускага народа.

Ю.Кітурка. Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага (1899 - 1908) / Беларускі гістарычны агляд. - Т. 6. - Сш. 1-2 (10-11). - 1999. - Снеж. - С. 33-47


73. Стан беларускай школьнай справы ў Заходняй Беларусі ў пачатку 20-х гг.

После захвата польскими войсками в 1919 г. Гродненщины, Виленщины и частично Минщины почти все белорусские школы были ликвидированы. Например, в Новогрудском воеводстве были закрыты все существовавшие там … белорусские школы в количестве 50 […]

В 1919 г. польские власти закрыли гимназию в Будславе. Ходатайство населения с 400 подписями об открытии этой гимназии было отклонено.

Позиция польских властей по отношению к польской школе частично изменилась, когда после занятия Вильно генералом Желиговским и создания так называемой Средней Литвы внимание Европы под влиянием литовских претензий было обращено на эту территорию. Тогда возникло 168 новых белорусских школ и учительская семинария в Борунах, Ошмянского повета. Но эта «эра либерализма» оказалась недолговечной. В начале 1922 г. польские власти закрыли семинарию в Борунах, невзирая на ходатайство об её оставлении, подписанной 2752 лицами, закрыли 150 белорусских школ, ликвидировали отдел белорусской школы, ранее созданы при департаменте народного образования.

По сотоянию на день 1 марта 1923 г. в воеводствах Виленском, Новогрудском о Полесском было 37 белорусских народных школ, 3280 польских народных школ, 3 (государственные) польские учительские семинарии и ни одной белорусской. Польских гимназий: государственных - 22, частных - 12. (Кроме того, несколько еврейских гимназий с польским языком преподавания.) Белорусских гимназий только 5 (все частные).

В 1924 г. белорусских народных школ было уже только 28, средних школ - 3, так как гимназии в Новогрудке и Несвиже были недавно закрыты польскими властями (согласно данным белорусского клуба).

Борьба т рудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР. Док. и мат. Т. 1. 1921-1929 гг. / Сост. В.Н.Жигалов и др. - Мн., 1962. - С. 57-58


74. З адозвы [48] Галоўнага штаба беларускіх партызанаў [49]. Падпісана Г.Хмарай [50].

Беларусы Гарадзеншчыны і Віленшчыны!

Памятайце мудрыя словы: "На Бога спадзявайся, ды сам не давайся". Ніхто ня хоча вызваляць нас з польскай няволі. Рыхтуйцеся самі да вызваленьня сябе і сваёй айчыны ад польскіх акупантаў і ў час апошняга бою акажыцеся годнымі сынамі сваёй айчыны. Глядзіце, усе браты і сыны! "Беларускія партызаны" стаяць у першых слаўных шэрагах змагароў за свабоду беларускага народу і айчыны. Ідзіце за прыкладам першых бясстрашных змагароў за Беларусь.

Палякі называюць нашых слаўных партызанаў "бандытамі" таму, што яны першыя выступілі ў абарону свайго народу. А якой назвы заслугоўвае польскі ўрад, калі сам пан Пілсудзкі зьяўляецца ашуканцам і правакатарам?

Надыходзіць Божы суд над палякамі. Не выратуюць "паноў" ні "даніна", ні розныя падаткі, ні тэрор. Чым яны заплацяць сотні мільярдаў даўгоў? Ці змогуць яны справіцца з ... і абрабаванымі польскім урадам беларусамі, літоўцамі, украінцамі, русінамі (галічанамі) і немцамі? Дзе і хто зьяўляецца сябрам Польшчы? Іх няма. Расплата набліжаецца. Палякі Скірмунты і іншыя ашукваюць Антанту сваёй маной, а расплюшчыць ёй вочы можаце толькі вы самі, беларусы. З 20 чэрвеня, калі канфэрэнцыя ў Гаазе ня вызваліць нас ад польскай акупацыі і ня выганіць палякаў зь Вільні, Горадні, Беластоку і Берасьця - хапайцеся ўсе за зброю, злучайцеся са слаўнымі беларускімі партызанамі і выганяйце польскіх акупантаў за раку Буг, як толькі атрымаеце загад аб пачатку вайсковай кампаніі.

А цяпер, не марнуючы і гадзіны, загадваю вам узмацніць тэрор. Біце жандараў і ўсю польскую банду, бурыце масты, чыгункі, паліце панскія палацы і гатовы будаўнічы матэрыял, псуйце тэлефонныя і тэлеграфныя сеткі.

Калі Антанта ня хоча выслухаць беларускіх мольбаў, то няхай яна пабачыць дым пажараў, гукі выбухаў і стрэлаў.

Надыходзіць Божы суд! Наперад! За волю, за праўду, за айчыну!

Прэч польскіх акупантаў! Сьмерць подлым здраднікам, якія называюць сябе беларусамі, а прадаюцца "панам".

Дак. цыт. паводле: Кароткі нарыс беларускага пытаньня / ARCHE . - 2007. - №11. - С. 261


75. Беларускія партызаны пачатку 20-х гг. паводле Яўгена Мірановіча [51].

На пачатку дваццатых гадоў на Беласточчыне ўзнікла даволі буйная беларуская канспірацыя. Хаця інспіравалася яна палітычнымі цэнтрамі ў Літве і Савецкай Беларусі, аднак масавасць руху паказвала, што прычыны бунту былі вельмі глыбокія. Партызанскі атрад "Скамароха", які дзейнічаў у ваколіцы Белавежскай пушчы пад камандаваннем Германа Шыманюка, выдаваў нават свой часопіс "Беларускі партызан". На яго старонках канспіратары тлумачылі неабходнасць барацьбы з польскай уладай. Палітычнае камандаванне ніколі не заклікала да ўзброеных груп, таму паасобныя камандзіры вялі найчасцей свае малыя войны супраць мясцовай паліцыі, адміністрацыі, асаднікаў. Да 1924 года большасць гэтых малых атрадаў была ліквідавана дзяржаўнымі паліцыйнымі і вайсковымі фарміраваннямі. Арыштаваных партызан суды найчасцей прыгаворвалі да найвышэйшай меры пакарання.

На пачатку 1923 г. арыштавана было палітычнае кіраўніцтва партызанскага руху на Беласточчыне. У траўні гэтага ж года ў беластоцкім судзе пачаўся працэс 45-ці канспіратараў. Абвінавачаных было сем настаўнікаў, некалькі былых афіцэраў царскай арміі, двое паслоў польскага Сейма, інжынер, фельчар, некалькіх купцоў і работнікаў, але найбольш - ажно 22 - сялян.

Дзевяць абвінавачаных заявілі перад судом, што іх удзел у канспірацыі быў вынікам волі змагання за незалежную беларускую дзяржаўнасць, астатнія гаварылі пра крыўды, нанесеныя ім органамі дзяржаўнай улады - катаванні ў турмах, праследаванні высокімі падаткамі людзей паміраючых ад голаду, ці зняволенні па прычыне арганізавання культурнай беларускай дзейнасці. Галоўная абвінавачаная, настаўніца Вера Маслоўская, сказала, што рабіла тое, што з'яўляецца абавязкам кожнага патрыёта, калі яго Бацькаўшчына знаходзіцца ў няволі. Заявіла, што беларуская зямля акупуецца не толькі палякамі, але таксама рускімі і латышамі, і што беларускі вызвольны рух, у якім яна ўдзельнічала, накіраваны быў супраць усіх акупацыйных рэжымаў.

Мірановіч Я. Уступ / / У новай айчыне / Рэд. Луба Віталь. - Беласток, 2001. - С. 7-8


76. Выбары ў польскі сойм. З аўтабіяграфіі [52] Браніслава Тарашкевіча [53].

Бязумоўна найбольш значнай падзеяй у Заходняй Беларусі ў 1922 годзе былі выбары ў заканадаўчы сойм.

Зарганізаваў і праводзіў выбары ўсё той самы Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, які на час выбараў стварыў выбарчы камітэт. На чале выбарчага камітэта і фармальна, і фактычна стаяў Антон Луцкевіч. [...]

[…] Галоўнымі лёзунгамі беларускай і ўкраінскай групы былі: зямля сялянам бяз выкупу, родная школа, тэрыторыяльная аўтаномія.

Беларусы атрымалі 11 мандатаў у сойм: Баран, Кахановіч, Каліноўскі, посьле ануляваньня мандата каторага ўвайшоў Валошын, Мятла, Аўсяньнік, Рак-Міхайлоўскі, Рагуля, ксёндз Станкевіч, Тарашкевіч, Ярэміч, апрача таго 3 мандаты ў сэнат: Вячаслаў Багдановіч, Назарэўскі, Уласаў [...]

Беларускі сьпісак, уваходзячы ў склад блёку нацыянальных меншасьцяў, сам сабою прадстаўляў блёк самых размаітых элементаў, у каторых крыліся магчымасьці сільнай дыфэрэнцыяцыі і ўлева, і ўправа.

Споведзь у надзеі застацца жывым. З аўтабіяграфіі Б.Тарашкевіча

// Спадчына. - 1996. - С. 126-128


77. Асноўныя тэзісы платформы Беларускага Цэнтральнага Выбарчага Камітэта, прынятыя на канферэнцыі ў Вільні 9-10 жніўня 1922 г.

1. Абарона правоў Беларускага насяленьня. Задэклярованыя Констытуцыяй правы нацыянальных меншасьцяў павінны быць праведзены адносна да беларусаў ува усё правадаўства і ў адміністрацыйную практыку.

Дзеля забясьпечаньня апошняга ў межах Беларускае тэрыторыі беларусы павінны быць дапушчаны бяз ніякіх агранічэньняў на адміністрацыйныя ўрады ўсіх інстанцый.

Свабода нацыянальнае беларускае школы ўсіх ступеняў, утрыманьне на кошт скарбу.

Роўныя правы для беларускай мовы з урадовай мовай у адміністрацыі і судзе.

Поўная свабода грамадзкае і эканамічнае арганізацыі, свабода сходаў, слова і друку.

2. Поўная салідарнасьць усіх нацыянальных меншасьцяў у абароне правоў усіх іх разам і кожнае асобна.

Паразуменьне з польскай дэмократыяй на грунце абароны права, поступу і эканамічных інтарэсаў працоўнага народу.

Барацьба з усімі праявамі адміністрацыйнага гвалту.

3. Поўная свабода для ўсіх рэлігій. Абарона кожнага вызнаньня ад уціску ўлады. Барацьба з урадовай палітыкай, якая імкнецца падзяліць на два варожыя абозы напалову каталіцкае, напалову праваслаўнае беларускае насяленьне дарогай фаворызацыі аднаго і ўцісканьня другога вызнаньня.

4. Хутчэйшае правядзеньне ў жыцьцё зямельнае рэформы. На Беларускай тэрыторыі - уся зямля Беларускаму працоўнаму народу! Зямельная рэформа ня можа служыць мэтам польскае колонізацыі на Беларускіх абшарах. Пры раздзеле дворных зямель між тутэйшымі сялянамі цяжар зямельнае рэформы ня можа быць узложаны выключна на ўласьнікаў-непалякаў.

Землі уцякачоў, дагэтуль не вярнуўшыхся з Расеі, ні ў якім прыпадку не падлягаюць конфіскацыі.

Пакуль ня будзе праведзена ў жыцьцё зямельная рэформа, - абарона дробных арандатараў ад усялякіх гвалтаў з боку двароў і адміністрацыі.

Абарона беларускіх лясоў ад аднабочнае і рабунковае гаспадаркі ўраду.

5. Работніцкае пытаньне. 8-гадзінны рабочы дзень.

Поўная свабода работніцкае арганізацыі дзеля барацьбы за ідэалы рабочага народу.

Абавязак улады забясьпечыць права на працу кожнаму работніку.

Самая шырокая дзяржаўная падмога работнікам дзеля разьвіцьця прасьветы і прафэсыянальнага узгадаваньня. Дзяржаўнае забясьпечаньне на прыпадак хваробы, старасьці, інваліднасьці і безрабоцьця.

6. Грамадзкая арганізацыя. Чым хутчэйшае правядзеньне ў жыцьцё на ўсіх Беларускіх абшарах валаснога і павятовага самаўпраўленьня з забясьпечаньнем праўдзівае свабоды выбараў у валасныя і павятовыя самаўрады.

Выдзяленьне беларускіх часьцін з польскіх ваяводзтваў, куды яны далучаны дзеля поланізатарскіх мэтаў.

Утварэньне з усіх Беларускіх абшараў асобнае аўтаномнае адзінкі з краёвым соймам у Вільні.

7. Тэрыторыяльная арганізацыя арміі.

8. Запраўдная дзяржаўная помач рээмігрантам-беларусам, бойкотованым цяпер урадам.

9. Барацьба проці фаворызацыі ўрадам этнографічна польскага цэнтру коштам няпольскіх "акраін".

10. Абарона кватарантаў ад эксплуатацыі камянічнікамі.

11. Помач рэамігрантам, адбудова ўрадам усіх зруйнаваных вайной гаспадарак. Зварот на кошт скарбу ўсяго жывога і мёртвага інвентару.

Асноўныя тэзісы плятформы Беларускага Цэнтральнага Выбарнага Камітэту, прынятыя на Конфэрэнцыі ў Вільні 9-10 жніўня 1922 г. // Беларускі звон. - 1922. - 8 вер. - С. 1.


78. З дэкларацыі Беларускага пасольскага клуба [54].

Стоячы на грунце тэрытарыяльнай аўтаноміі з Краёвым Соймам у Вільні дамагаемся:

Найхутчэйшага спыненьня штучнай калянізацыі і ліквідацыі вайсковага асадніцтва; нацыяналізацыі ўсіх лясоў і безадкладна выданьня закону, рэгуліруючага вырубку, з мэтай забеспячэньня краю ад зьнішчэньня; увядзеньня ў жыцьцё зямельнай рэформы, якая б насамперш забясьпечвала б інтарэсы мясцовай бязьзямельнай і малазямельнай люднасьці, надзяляючы яе зямлёю бяз выкупу; звароту рэпатрыянтам канфіскаванай дзяржавай зямлі; адбудовы зруйнаваных вайною вёсак і мястэчак; дапамогі рэпатрыянтам; свабоды арганізацый у эканамічным жыцьці; безадкладнага выданьня законаў, забясьпечваючых беларускай люднасьці культурнае і прасьветнае разьвіцьцё; дапушчэньня беларускай мовы ў адміністрацыі і судзе; няўмешваньня адміністрацыйных уладаў у рэлігійнае жыцьцё, адміністрацыі зь мясцовых элементаў; увядзеньня дэмакратычных прынцыпаў, суда прысяжных і выбарнасьці міравых судзьдзяў, урэшце, тэрытарыяльнай арганізацыі войска.

Дакумент цыт. паводле: Кароткі нарыс беларускага пытаньня / ARCHE . - 2007. - №11. - С. 246.


79. Аб узнікненні КПЗБ у 1923 годзе. Вытрымкі з "Кароткага нарысу беларускага пытаньня" [55]

Беларуская [Камуністычная] партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) ўтварылася ў снежні 1923 г. Менавіта тады некалькі беларускіх арганізацый, сярод іх і Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, прыйшлі да высноў, якія былі выкладзеныя ў прыведзеных вышэй адозвах, аб немагчымасці правядзення пераможнай барацьбы за вызваленне беларускага пралетарыяту толькі ўласнымі сіламі. У снежні 1923 г. адбылася канферэнцыя, на якой быў выбраны "Часовы Цэнтральны камітэт К.П.З.Б.". Зыходзячы з палажэння, што беларускі пралетарыят можа заваяваць сабе ў Польшчы нацыянальныя і сацыяльныя правы толькі змагаючыся разам з польскім пралетарыятам, Часовы ЦК КПЗБ пастанавіў злучыцца з "Камуністычнай рабочай партыяй Польшчы" (КРПП). Цэнтральны камітэт КРПП зацвердзіў гэтую пастанову [...]

Цэнтральнаму камітэту [КПП] падпарадкоўваюцца 2 аўтаномныя вобласці: 1) Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) і 2) Камуністычная партыя Заходняй Украіны (КПЗУ).

Цікавая для нас вобласць КПЗБ ахоплівала тэрыторыі ваяводстваў: 1) Беластоцкага, 2) Віленскага, 3) Наваградскага і 4) Палескага. Падзялялася яна на 7 акруг: 1) Бярэсце, 2) Беласток, 3) Гародня, 4) Вільня, 5) Баранавічы, 6) Маладэчна (у 1925 г. ў працэсе арганізацыі), 7) Пінск, 8) Ліда. Абедзве аўтаномныя вобласці ў сапраўднасці былі нацыянальнымі камуністычнымі партыямі - беларускай і ўкраінскай. Яны мелі нават уласныя цэнтральныя камітэты, аднак падпарадкоўваліся ЦК КПП у праграмных і тактычных справах, бо ў адной дзяржаве, паводле пастулатаў Камінтэрна, не можа быць больш, чым адна камуністычная партыя-сябар ІІІ Інтэрнацыяналу [...]

КПЗБ пашырала прапаганду камунізму, арганізоўвала камуністычныя кадры, а таксама стварала тэрарыстычныя групы і паўстанцкія атрады. У прызнаны адпаведным момант яны павінны былі актыўна выступіць супраць польскай улады з мэтай адарваньня беларускіх земляў ад Польшчы і далучэньня іх да Савецкай Беларусі. Акрамя гэтага, КПЗБ праводзіла ўсебаковую выведку.

КПЗБ, падпарадкаваная арганізацыям міжнароднага характару, ня мела незалежніцкіх тэндэнцыяў. Яе "беларускасьць" была толькі прынадай для сялянскіх мас - сродкам, які спрыяў павелічэньню яе папулярнасьці ў сфэрах нацыянальна сьвядомай працоўнай інтэлігенцыі, прыцягненьне якой было вельмі патрэбнае камуністам. Вышэйпададзенае падкрэсьліваем дзеля таго, што пазьнейшае разьвіцьцё беларускага руху паказала, што беларускія арганізацыі, якія спачатку апэравалі лёзунгам незалежнасьці, пазьней пад уплывам камуністаў гэты лёзунг адкінулі. Характэрнымі тут будуць паводзіны галоўнай беларускай арганізацыі - ВБНКаму, які ў 1926 г. упершыню ня ўзяў удзелу ў адзначэньні беларускага нацыянальнага сьвята 25 сакавіка, нягледзячы на тое, што ў папярэднія гады, з 1918 г., менавіта ў яго асяродку гэтае сьвята адзначалася.

У камуністычнай кампаніі 1924-1925 гг. мелі месца як спрыяльныя, так і неспрыяльныя фактары для яе разьвіцьця. Да спрыяльных перш за ўсё трэба залічыць перажываны гаспадарчы крызіс , які аблягчаў агітацыю, далучэньне да КПЗБ у лютым 1924 г. Беларускай партыі сацыялістаў рэвалюцыянэраў, а ў жніўні 1924 г. - Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі [56], супрацоўніцтва з камунізмам Незалежнай сялянскай партыі (Незалежнай партыі хлопскай - НПХ), створанай у 1924 г., у выніку расколу ў ПСЛ "Вызваленьне", а таксама 3 замежныя беларускія з'езды [...]

Кароткі нарыс беларускага пытання / ARCHE . - №11. - 2007. - С. 306, 310, 312


80. Ліквідацыя партыі беларускіх эсэраў. З камуніката Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў ад 1 сакавіка 1924 г.

Польшча ўтварылася як вынік рэвалюцыі 1917 г. Аднак нягледзячы на тое, што яна сама нядаўна вызвалілася ад нацыянальнага ўціску, дзякуючы стварэньню сваёй дзяржаўнасьці на капіталістычных прынцыпах яна самым дзікім і жорсткім чынам прыгнятае нацыянальныя меншасьці.

У гэты самы час у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы хутка прагрэсуе разьвіцьцё нацыянальнай і культурнай працы і выяўляецца самастойнасьць працоўных масаў.

Прыменены Камінтэрнам у нацыянальным пытаньні спосаб дзеяньня гарантуе шырокія магчымасьці разьвіцьця беларускага культурнага і гаспадарчага жыцьця.

Беручы гэта ўсё пад увагу і бачачы, што камуністычная партыя ў нацыянальных і грамадзкіх пытаньнях вядзе да мэтаў, якія поўнасьцю адпавядаюць інтарэсам беларускага пралетарыяту і сялянства,

Мы, былыя сябры Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, прыйшлі да перакананьня, што далейшае існаваньне Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў зьяўляецца беспадстаўным, што яе існаваньне разьбівала б адзіны фронт працоўных масаў, стрымлівала б разьвіцьцё сацыяльнай рэвалюцыі і замінала б узмацненьню савецкага ладу на Беларусі, а тым самым зьяўлялася б контррэвалюцыйным зьявішчам.

Мяркуючы, што ў такі адказны момант барацьбы пралетарыяту з буржуазіяй рэвалюцыйныя сілы ня могуць заставацца бязьдзейнымі, мы заяўляем, што гатовыя далей змагацца з капіталізмам за сацыяльныя і нацыянальныя правы працоўнага народу Беларусі і ўсяго сьвету пад сьцягам Камуністычнай партыі і заклікаем усіх астатніх сябраў, былых ці сёньняшніх, як тут, так і за мяжой, якія маюць моцны рэвалюцыйны дух, каб і яны пайшлі нашай дарогай.

Кароткі нарыс беларускага пытання / ARCHE . - №11. - 2007. - С. 288-291


81. Аб уступленні Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі ў КПЗБ. З камунікату БРА [57]. Жнівень 1924 г.

Прымаючы пад увагу, што толькі салідарная барацьба ўсіх працоўных проціў уціску і вызыску абшарнікаў і капіталістаў прывядзе да поўнай перамогі працоўных і вызваленьня ад усіх формаў паняволеньня; што нацыянальнае паняволеньне аканчальна счэзьне толькі тады, калі працоўныя масы вызваляцца ад эканамічнага і сацыяльнага паняволеньня, стварыўшы ўладу работнікаў і сялянаў, прыклад чаго мы бачым у згодным сужыцьці ўсіх нацыянальнасьцей у Саюзе Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, што адзінай партыяй, якая ставіць сваім заданьнем поўнае вызваленьне ўсяго працоўнага народу ад паняволеньня, у якіх формах яно не выяўлялася, і вядзе рашучую рэвалюцыйную барацьбу ў гэтым напрамку, зьяўляецца Камуністычная Партыя; што ўсе іншыя партыі, якія хоць і называюць сябе сацыялістычнымі і народнымі, як ППС і Вызваленьне, сваёй палітычнай угодай з буржуазіяй і няшчырым падыходам да разьвязваньня нацыянальнага пытаньня, прычыняюцца толькі да абніжэньня рэвалюцыйнай сілы працоўнага народу.

Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, меўшая на мэце шляхам рэвалюцыйнай барацьбы змагацца за вызваленьне Заходняй Беларусі з-пад ярма панскага панаваньня і аб'яднаньня яе з рэштай беларускіх абшараў у адну Работніцка-Сялянскую Рэспубліку, на канфэрэнцыі, якая адбылася ў сьнежні 1923 года, пастанавіла аб'яднацца з Камуністычнай Партыяй Заходняй Беларусі, каб супольнымі сіламі вясьці далей рэвалюцыйную барацьбу за поўнае вызваленьне працоўнага народу ад усялякіх формаў уціску і паняволеньня, як сацыяльнага, так і нацыянальнага.

Абвяшчаючы аб гэтым беларускіх работнікаў, сялянаў і працоўную інтэлігенцыю, Беларуская Рэвалюцыйная Арганізацыя лічыць сваё існаваньне як асобнай арганізацыі зьліквідаваным і заклікае ўсіх сябраў і прыхільнікаў арганізацыі і ўвесь беларускі працоўны народ згуртавацца пад чырвоным сьцягам Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі для рашучай барацьбы з уладай абшарнікаў і капіталістаў за поўнае як эканамічнае і сацыяльнае, так і нацыянальнае вызваленьне.

Цэнтральны камітэт Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі.

Кароткі нарыс беларускага пытання / ARCHE . - №11. - 2007. - С. 313


82. Вацлаў Ластоўскі. Прамова ў Жэнэве (пра становішча Заходняй і Усходняй Беларусі). 1924 г.

Панурыя часы агiднага рабства сялян у сваiх паноў мiнулi. Цяпер паадзiночных людзей не выводзяць бы статак на рынкi i не выстаўляюць на продаж.

Але i цяпер, у нашы часы, iснуюць перажыткi старога рабства. У нашы часы iснуюць народы iмперыялiстычныя, якiя маюць пад сабой, пад сваiм панаваннем, народы, iмi падбiтыя. Гэтыя народы займаюць у iмпэрыялiстычных дзяржавах месца даўных рабоў [...]

Рыскiм мiрам, заключаным у 1920 гаду (абвешчаны 18 сакавіка 1921 года - Ю.Б.) памiж Расiяй i Польшчай, Беларусь гэтыя дзве дзяржавы, Польшча i Расiя, разарвалi надвае, падзялiлi памiж сабой жывы беларускi народ.

I расiйцы, i палякi абходзяцца з беларускiм народам так, як калiсь памешчыкi абходзiлiся са сваiмi сялянамi-прыгоннiкамi.

I там i тут беларусы прымушаны працаваць не для сябе, а для чужынцаў. I там i тут не свая, а чужая воля пануе над беларускiм народам i над усёй беларускай зямлёй.

Палякi высякаюць беларускiя адвечныя пушчы i грошы за лес беларускi бяруць сабе.

Палякi забiраюць лепшыя беларускiя землi i раздаюць прыблудам, якiх надсылаюць з Польшчы.

Палякi абiраюць беларускi народ цяжкiмi падаткамi, данiнамi i паборамi ды акцызамi.

Палякi наслалi на Беларусь сваё чынавенства, палiцыю i войска, якiх павiнен кармiць паняволены беларускi народ.

Палякi ўсiх тых, хто не маўчаў на польскiя крыўды й здзекi, пасадзiлi ў турмы, i iх налiчаюць тысячамi.

Палякi рукамi сваёй палiцыi б'юць i катуюць беларусаў, ды такiмi спосабамi, аб якiх ужо даўно былi забыўшыся людзi на свеце.

Палякi завялi на беларускай зямлi чужую беларусам польскую мову ва ўсiх урадах i ў школах.

Гэтак паступаюць палякi з беларусамi, якiх занялi пад сваю абладу, пад сваё панаванне. А як паступаюць бальшавiкi з тымi беларусамi, якiя асталiся пад Расiяй?

Яны ўтварылi Савецкую Беларускую Рэспублiку i крычаць на ўвесь свет, што гэтым далi беларускаму народу волю.

А цi гэта так? Не!

У савецкай Расii "незалежная" Сацыялiстычная Беларуская Рэспублiка не мае нi сваiх уласных грошы, нi свайго беларускага войска, нi сваёй асобнай беларускай пошты, нi сваiх чыгунак анi сваiх прадстаўнiцтваў за гранiцай. Якая ж незалежнасць, калi грошы ў руках у маскалёў, войска ў маскальскiх руках, чыгунка i пошта ў iх i зносiны з загранiцай у iх.

Савецкая незалежнасць дадзена беларусам у Расii без войска, без пошты, без дарог, без зносiн з загранiцай i без грошы.

Гэтай куртатай "незалежнасцю" ў дадатак кiруе не ўвесь народ, а толькi адна камунiстычная партыя, якую аплочвае Масква i якая за гэта верна Маскве служыць, абдураючы свой народ ды прадаючы яго ў маскальскую няволю.

Камунiсты, як i палякi, высякаюць беларускiя пушчы i прадаюць за гранiцу, а грошы забiраюць у маскоўскую казну.

Камунiсты, як i палякi, трымаюць у Беларусi сваiх маскалёў-чыноўнiкаў.

Камунiсты па дворах, даўней панскiх, панасаджалi розных прыблудаў i не даюць зямлi беларускаму селянiну.

Камунiсты ня горш палякаў абiраюць беларускага селянiна падаткамi й паборамi, пакiдаючы селянiна галодным.

Камунiсты, як i палякi, за працу для свайго беларускага народа i за праўду саджаюць людзей у турмы й астрогi, б'юць i расстрэльваюць.

Камунiсты, урэшце, i ва ўрадах i ў школах падтрымлiваюць чужую беларусам расейскую мову.

Гэты кароткi агляд палажэння беларусаў пад Польшчай i пад Масквой паказуе, што нi там нi тут не мае беларус свабоды, што i там i тут ён знаходзiцца ў няволi, у рабстве. Каторая няволя горшая, маскальская цi польская, сказаць цяжка. I саламенны, i раменны хамут муляе шыю.

Мы бачым, як перад нашымi вачыма вызваляюцца адны за аднымi прыгнечаныя i паняволеныя народы, як яны скiдаюць з сябе пачародна пераржавелыя путы палiтычнай i культурнай няволi.

Адны ўжо сягоння вольны i свабодны ў сваiх дзяржавах, другiх гэта свабода чакае заўтра. Усясветная вайна памагла ўцелаiсцiць свае дзяржаўныя iдэалы ўжо многiм эўрапейскiм народам, але яшчэ немалы лiк другiх эўрапейскiх народаў стыгне ў путах дажываючага свой век iмпэрыялiзму.

Да лiку гэтых апошнiх належыць Беларускi народ. Усясветная катастрофа не атрасла пут няволi з Беларусi. Наадварот, польскi i расейскi iмпэрыялiзмы перакавалi на яе целе ланцугi няволi, парэзалi яе цела надвае, i кожны на сваёй часцi шалее па-свойму.

У часцi Беларусi, што апынулася пад Польшчай, вядзецца нiколi не чуванае ў гiсторыi забойства цэлага народа другiм народам, забойства арганiзаванае, свядомае, планавае.

Зямлю беларускага народа, аблiтую крывёй, потам i слязамi, усвячоную попеламi соцень пакаленняў, зямлю, на якой беларусы жывуць як запамятае гiсторыя, палякi вырываюць з рук беларусаў i садзяць сваiх калянiстых з Пазнаншчыны, Мазуршчыны, Вялiкай i Малой Польшчы.

Сталеццямi гадаваныя непраходныя беларускiя пушчы, незлiчонае багацце, аздоба i паэзiя беларускага краю, падае пад сякерамi польскага наезнiка i бяспланава i паспешна нiшчыцца i вывозiцца за гранiцу, абагачаючы польскi скарб.

Беларускi народ, якi выдаў спамiж сябе гэтулькi генiяльных iмён, якi мае на цэлае паўтысячалецце старэйшую лiтаратуру за польскую, пазбаўлены пад польскай акупацыяй магчымасцi вучыцца ў сваёй роднай мове.

Беларускi народ, якi поплеч з палякамi ў час агульнага лiхалецця пралiваў крывю за вызваленне раздзертай Польшчы ў часе ўсiх паўстанняў, цяпер атрымаў ад Польшчы за гэта адплату тым, што яна нялюдзка раздзерла Беларусь i перапоўнiла турмы свае тысячамi беларусаў, якiя вiнны толькi ў тым, што паднялi руку сваю супроць польскай тыранii.

Словам, пад Польшчай Беларусь аграблена, зняверана i тоне ў моры крывi i слёз.

Другая палавiна Беларусi апынулася ў старых, нанова пераладжаных, маскальскiх аковах.

Мазаiка розных народнасцяў, склееная беспашчаднай тыранiяй усходнеазiяцкага тыпу, цэлыя сталеццi трымала на сваiх плячах будынак расiйскага iмпэрыялiзму. З упадкам царату расiйскi iмпэрыялiзм атрымалi ў спадку камунiстыя, якiя, аднак, уступаючы напору жывога жыцця, агалосiлi Сувязь Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк. У тэорыi выходзiць, што паводле гэтага акта атрымала з рук камунiстых незалежнасць i Савецкая Беларусь. Але на практыцы гэта савецкая "незалежнасць" толькi баламуцтва. Савецкая "незалежная" Беларусь, нават як яна цяпер выглядае ў пашыраным выглядзе, гэта толькi частка беларускiх зямель, выдзеленая ў земскае самаўпраўленне.

Савецкая Беларусь не мае свайго беларускага войска, не мае сваёй беларускай манеты, не мае сваiх асобных гранiц ад усёй Расii, не мае сваёй беларускай школы. Менскi унiвэрсытэт, Горацкi сельскагаспадарскi iнстытут i другiя школы абслужываюцца маскалямi або абмаскаленымi i iншымi элемэнтамi. Навука ў сярэднiх i вышэйшых школах выкладаецца па-расiйску, лекцыi друкуюцца па-расійску, справаздачы даюцца па-расійску.

Так званае Менскае дзяржаўнае выдавецтва друкуе з грошы, збіраныз з беларускага сялянства, у 10 разоў больш кніг па-расійску і на некалькі разоў больш друкуе кніг па-жыдоўску і па-польску, чым па-беларуску.

Камуністычная гаспадарка не менш за палякаў вынішчае краёвыя беларускія пушчы, сплаўляючы лес Дзвіной, Дняпром і Прыпяццю. Беларускі селянін у савецкай "незалежнай " Беларусі з году на год бяднее. Так, таксама як і пад Польшчай, вядзецца каланізацыя чужымі элементамі беларускай зямлі. […]

Беларускаму народу няма вызвалення ні праз Варшаву, ні праз Маскву. І праз Маскву, і праз Варшаву на Беларусь ідзе руіна і знішчэнне. […]

Прамова ў Жэневе. 1924 // Ластоўскі В. Выбраныя творы / Уклад., прадм. і камент. Я.Янушкевіча. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. - С. 354-358


83. Пра Беларускую Сялянска-Работніцкую Грамаду і яе дзейнасць. Вытрымкі з "Кароткага нарысу беларускага пытаньня".

[...] Камуністычная партыя імкнулася здабыць уплывы не толькі шляхам прамога дзеяння, але і праз падпарадкаванне ўжо існых або толькі што ўтвораных арганізацый. У імкненні да стварэння адзінага камуністычнага фронту важным крокам наперад было стварэнне ў ліпені 1925 г. Сялянска-работніцкага блоку. Гэты блок аб'ядноўваў наступныя арганізацыі: 1. Беларускую сялянска-работніцкую грамаду (БСРГ), 2. Беларускі нацыянальны камітэт у Варшаве, 3. Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, 4. Беларускі нацыянальны камітэт у Коўне. З улікам агульнасці мэтаў сюды можна таксама залічыць 5) Незалежную сялянскую партыю.

Аб'яднаныя ў гэтым блоку беларускія арганізацыі імкнуліся да ўзбунтавання беларускага насельніцтва, а НПХ [58] - польскага.

"Незалежная Партыя Хлопская" ўзнікла ў 1924 г. і здолела здабыць уплывы сярод іншага і ва ўсходніх ваяводствах. Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада ўзнікла перш за ўсё на парламенцкім грунце. У Беларускім Пасольскім Клубе адбыўся раскол, вынікам якога стала стварэнне соймавага клуба БСРГ. У яго склад увайшлі паслы: Браніслаў ТАРАШКЕВІЧ, Пятро МЯТЛА, Павел ВАЛОШЫН, Сымон РАК-МІХАЙЛОЎСКІ, а затым пасол Юры САБАЛЕЎСКІ. Пасля стварэння БСРГ, якая такім чынам легалізавалася як палітычная арганізацыя, НПХ саступіла ёй сваіх сяброў-беларусаў. Пасля разгрому органамі бяспекі КПЗБ апошняя перадала БСРГ тых сваіх сяброў, якія, зараз могучы пакуль легальна працаваць у БСРГ, маглі тым самым прынесці пэўную карысць кампартыі. Гэта адбылося ў выніку пагаднення паміж ЦВК БКП у Менску і БСРГ, якое тычылася ўключэння пэўнай колькасці "камячэек" у Грамаду. За згоду на гэта БСРГ атрымала грашовую дапамогу.

Аб супрацоўніцтве Грамады і ЦВК БКП сведчаць таксама праверкі працы Грамады, якія выконваліся праз С.А.КРОЛЯ, НЕКРАШЭВІЧА, Максіма ГАРЭЦКАГА, сяброў Беларускай Камуністычнай Партыі.

БСРГ стварыла ў многіх мясцовасцях так званыя "сельсаветы", або "апорныя пункты", якія ў любы момант былі гатовыя распачаць вызначаныя ім дзеянні. Яны існавалі ў наступных паветах: 1) Віленска-Трокскім, 2) Вілейскім, 3) Дзісненскім, 4) Ашмянскім, 5) Свянцянскім, 6) Браслаўскім, 7) Лідскім, 8) Дунілавіцкім, 9) Стаўпецкім, 11) Нясвіжскім, 11) Валожынскім, 12) Гарадзенскім, 13) Слонімскім, 14) Косаўскім, 15) Пружанскім, 16) Ваўкавыскім, 17) Бельскім, 18) Беластоцкім, 19) Кобрынскім, 20) Сакольскім, 21) Баранавіцкім, 22) Лунінецкім, 23) Наваградскім.

Сельсаветы існавалі пад рознымі назвамі. Часта іх функцыі выконвалі мясцовыя гурткі і "камячэйкі". Здаралася, што "сельсаветы" былі адначасова "агітпунктамі".

Гэтыя "агітпункты" ў форме т. зв. "хатаў-чытальняў" ці сялянскіх бібліятэк былі рассеяныя пераважна незалежна ад "сельсаветаў". Дзякуючы энергічнай прапагандзе "агітпункты" мелі вялікі поспех. Ствараліся "гурткі", якія сярод іншага іншым збіралі грошы на закупку кніжак, шукалі памяшканні і кіраўнікоў для "хатаў-чытальняў" і бібліятэк, дастаўлялі ім перыёдыку і кнігі. У развіцці гэтай акцыі брала ўдзел Беларуская Кнігарня ў Вільні, якая дала магчымасць асобным "гурткам" набываць кнігі ў крэдыт, або ў пэўныя перыяды са скідкай да 50-60% і г. д.

У "хатах-чытальнях" вялася агітацыя ў напрамку развіцця беларускага школьніцтва, дыскрэдытаваліся некамуністычныя арганізацыі, што дзейнічалі сярод работнікаў і сялян, такія як ППС і НПР, а прысутным стараліся навязаць ідэалогію БСРГ.

Дзейнасць БСРГ была накіраваная на: 1) агітацыю на карысць адкрыцця беларускіх ўсеагульных школаў, і пратэставанне супраць адкрыцця польскіх школаў, 2) арганізацыю беларускіх народных дамоў, хатаў-чытальняў, пры якіх закладаліся гаспадарчыя сялянска-работніцкія палітычныя і вайсковыя гурткі, 3) арганізацыю апорных пунктаў, гатовых да актыўнага выступлення ў кожную хвіліну, 4) агітацыю на карысць вызвалення палітычных вязняў, 5) заснаванне "гурткоў" Грамады, 6) усталяванне сувязі з НПХ і КПЗБ і да т. п.

Апрача гэтага, на шматлікіх мітынгах і з'ездах беларускія паслы агітавалі за адмену смяротнага пакарання, палявых судоў, дамагаліся спынення "белага тэрору", надзялення сялян зямлёй без выкупу і г.д., азнаямлялі людзей з тымі лозунгамі, якія пасля былі змешчаныя ў праграме БСРГ [...]

Кароткі нарыс беларускага пытання / ARCHE . - №11. - 2007. - С. 332-334


84. З справаздачы польскага каменданта аб палітычнай сітуацыі за кастрычнік 1926 г. у раёне пастарунка Дзяржаўнай паліцыі ў Берштах [59].

Грамадска-палітычны рух: Польскае насельніцтва - каталікі, адносна Польскай Дзяржавы настроены лаяльна і не ствараюць колаў ні палітычных, ні прафесійных.

Літоўскае насельніцтва, якое падлягае ўплывам сваіх ксяндзоў, ставіцца адносна Польскай Дзяржавы непрыхільна і не пакідае надзеі на далучэнне да Ковеншчыны.

Беларускае насельніцтва, якое складае найвялікшы працэнт сярод жыхароў тутэйшай гміны, мае сярод сябе шмат палітычна падазроных асобаў, якія ўсялякімі спосабамі імкнуцца настроіць яго супраць Польскай Дзяржавы і Уладаў. Як заўважавана, яно стала схіляецца да камунізму Заходняй Беларусі і мае сваёй мэтай адарванне ад Польшчы і ўтварэнне самастойнай Беларусі. Настрой гэты з кожным часам ўзмацняецца. Непрыхільнасць да Польскай Дзяржавы праяўляецца ўжо адкрыта.

Жыдоўскае насельніцтва складае найменшы працэнт жыхароў тутэйшай гміны. Жыве пераважна адзінкавымі сем'ямі ў некаторых вёсках і займаецца дробным гандлем. Дзейнасці сваёй не праяўляе і выказвае часам сваю лаяльнасць, хаця і павярхоўна.

Легальныя палітычныя арганізацыі:

У раёне тутэйшага пастарунка існуюць шэсць Колаў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады ці так званых «гурткоў», а менавіта ў вёсках Бершты, Сухары, Навасёлкі, Шкленск, Шчанец, Замасцяны. Яны праводзяць дзейнасць у кірунку наймацнейшага арганізавання і адбору адпаведных людзей.

Нацыянальны рух:

Беларускае насельніцтва раёну тутэйшага пастарунка ад новаўтвораных гурткоў даведалася пра значэнне захавання сваёй мовы. Зараз яно складае дэкларацыі на ўтварэнне выключна беларускіх школ.

Літоўскае насельніцтва раёну тутэйшага пастарунка літоўскіх школ не мае, аднак сваіх дзяцей вучыць у тых мясцовасцях, дзе ёсць літоўскія школы.

Увогуле характэрным для тых нацый з'яўляецца аддаленне як найдалей ад усяго польскага.

Дак. цыт. паводле: Токць С. Беларускі нацыянальны рух 1920-х гадоў вачыма польскай паліцыі / Гістарычны альманах. - 2000. - Т. 3.


85. Абвяшчэнне нелегальнымі БСРГ і НХП. З паведамлення камісара ўраду г. Варшавы [60] ад 21 сакавіка 1927 г.

Незалежная сялянская партыя амаль ад самага пачатку свайго існавання ішла і ідзе ў напрамку, які пагражае бяспецы дзяржавы. Знаходзячыся пад уплывам камуністычнай арганізацыі, Незалежная сялянская партыя пашырала камуністычную ідэалогію і падчас сваёй дэструктыўнай дзейнасці змагалася з існуючым ладам і заканадаўствам, выступала супраць рашэнняў уладаў, разбурала ўнутранае адзінства дзяржавы, парушала спакой і грамадскі парадак.

Па гэтай прычыне пан міністр справядлівасці, як чалавек , што стаіць на варце ўнутранага спакою і бяспекі дзяржавы і поўнасцю адказны за гэта перад соймам і грамадствам, не мог далей трываць гэтай варожай для дзяржавы дзейнасці і прызнаў Незалежную сялянскую партыю (і Беларускую сялянска-работніцкую грамаду) незаконнымі арганізацыямі.

Папярэджваю насельніцтва, каб яно не брала ўдзелу ў працы гэтых арганізацый, паколькі яны ад гэтага часу з'яўляюцца забароненымі.

Хачу падкрэсліць, што кожны, хто, нягледзячы на гэта папярэджанне, будзе належаць да Незалежнай Партыі Хлопскай і будзе з ёй супрацоўнічаць, будзе з усёй суровасцю прыцягвацца да судовай адказнасці.

Дак. цыт. паводле: Кароткі нарыс беларускага пытання // ARCHE . - 2007. - №11. - С. 420-421


86. У абарону арыштаваных беларускіх паслоў. З выступу ў сейме ІІ Рэчы Паспалітай польскай дэпутата Васіля Рагулі [61]. 4 лютага 1927 г.

Шаноўны Сейм!

Перад мною стаіць складаная задача, складаная не таму, што не магу даказаць неабходнасць вызвалення маіх калегаў з вязніцы, а таму, што ўсё даўно вызначана. Нават калі б усе адвакаты свету зараз з'ехаліся сюды, то і яны б не здолелі абараніць паслоў, бо Спадары ўжо даўно ўсё вырашылі. [...]

З гэтая высокай трыбуны не раз гучалі прамовы прадстаўнікоў беларускага народу ў польскім Сейме, не раз звярталася ўвага Сейма на несправядлівасць, якая чынілася ў адносінах да нас, беларусаў, на парушэнні рэспубліканскіх правоў нават самымі дробнымі чыноўнікамі як прадстаўнікамі дзяржаўнай улады на нашых землях. Неаднаразова звярталі мы ўвагу польскіх урадаў на іх блізарукасць, на іх несправядлівае стаўленне да нас, амаль двух мільёнаў беларускай меншасці. Часта нам абяцалі палепшыць становішча, кожны ўрад лічыў сваім абавязкам даць абяцанне, аднак гэтыя ўрады не толькі не трымалі дадзенае слова, а, наадварот, яшчэ больш прыціскалі нашую нацыю, гвалтавалі яе асноўныя грамадзянскія правы. Але тое, што зрабіў сучасны ўрад парушае ўсе межы. Сёння недастаткова абурэнняў, недастаткова выказванняў недаверу, трэба прама і адкрыта заявіць, што для гэтага ўраду больш няма месца [...]

Сёння я выступаю не толькі як абаронца нашых арыштаваных таварышаў беларускіх паслоў, сёння я з'яўляюся нечаканым абаронцам польскай Канстытуцыі, якая ў разуменні цяперашняга ўраду, які прыйшоў да ўлады шляхам гвалту, ёсць не больш, чым шматок паперы. Я выступаю як абаронца польскага парламентарызму, пра існаванне якога мы ведаем выключна з журналісцкіх артыкулаў, якія вядуць спрэчку пра яго парушэнне, г.зн. парушэнне таго, што, фактычна, не існуе. (Голас: Але Грамада існуе!) Існуе, існавала і будзе існаваць. Таму для нас, беларусаў не было нечаканасцю рашэнне Камісіі па рэгламенту пра выдачу нашых таварышаў на суд. [...]

На якой падставе ўрад, які засылае правакатараў у нашае асяроддзе, дазволіў сабе парушыць Канстытуцыю? Якія прычыны прымусілі ўрад арыштаваць беларускіх паслоў, паслоў Сейму? Што робіць абаронца пасольскай годнасці і недатыкальнасці спадар Маршалак Сейму? На ўмяшальніцтва спадара Маршалка мы нават і не разлічвалі, хутчэй можам разлічваць на ўмяшальніцтва нашага народу, чым спадара Маршалка. Калі б у Польшчы існаваў незалежны і справядлівы суд, то мы б самі прасілі правесці судовае разбіральніцтва над нашымі таварышамі, бо ў іх дзеяннях з дзяржаўнага пункту погляду няма нічога супрацьзаконнага. Калі яны змагаліся супраць паланізацыі нашага народу, супраць рабаўніцтва яго і парушэння асноўных правоў, то павінны былі гэта рабіць. У іншым выпадку былі б здраднікамі свайго народу. Мы таксама змагаемся супраць гэтага, і калі іх месца ў вязніцы, то і нашае там, бо і мы робім тое ж самае, што і яны. Іх справа, а таксама і нашая справа - гэта нацыянальная беларуская справа. Але ў польскі суд мы не верым, і да гэтага нас прымусіў польскі ўрад [...]

Чым выкліканы арышт людзей, якія працуюць у звычайных умовах і належаць да легальнай арганізацыі? У чым іх абвінавачваюць? У злачынстве, агавораным у частцы 1 арт. 102 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае пакаранне за прыналежнасць да змовы дзеля замаху на дзяржаўны лад Польшчы альбо на частку яе тэрыторыі. Дзе гэтая змова? І дзе змоўшчыкі? Нашых паслоў аддаюць пад суд, ім пагражае вязніца, але чаму вы не аддалі пад суд першага змоўшчыка, і чаму цяпер цалуеце яму рукі? Нашыя беларускія паслы, якія змагаюцца за нашыя нацыянальныя правы, знаходзяцца ў вязніцы. А людзі, якія паднялі руку на законны лад і прэзідэнта, якія пралілі шмат крыві, таксама і беларускай, не сядзяць у вязніцах, але знаходзяцца на свабодзе, і нават пры ўладзе. Напрошваецца выснова: слабы, хоць і святы - да вязніцы, моцны, хоць і д'ябал - да ўлады. Ці гэта не ганьба? Усё гэта адбываецца ў ХХ ст. і не дзе-небудзь у Мексіцы альбо ў афрыканскіх калоніях, а ў Еўропе, у Польшчы, якая хоча лічыцца цывілізаванай дзяржавай [...]

Арыштаваных паслоў абвінавацілі ў прыналежнасці да камуністычнай партыі і ў намерах зрабіць пераварот у Польшчы на карысць гэтых ідэяў. Аднак, ці з'яўляецца прыналежнасць пасла да камуністычнай партыі злачынствам, за якое яго можна арыштаваць нават без дазволу Сейму? Мне здаецца, што не з'яўляецца. Доказам можа служыць прысутнасць у Сейме фракцыі легальнай камуністычнай партыі. Значыць, адзін ёсць закон для польскіх камуністаў, а другі для прыдуманых камуністаў-беларусаў.

Паважаю кожную шчырую ідэалогію, а значыць і камуністычную, і нават анархічную. (Голас: Здаровая ідэалогія!) Кожны мае права марыць пра лепшую будучыню чалавецтва і выбіраць тыя шляхі, якія, на яго думку, найлепшыя. Напрыклад, манархісты ў Польшчы не толькі мараць, але гавораць пра знішчэнне рэспублікі і рэстаўрацыю манархіі. Гэта, відаць, не супярэчыць інтарэсам польскасці. Іншая справа - беларусы. Ім забараняецца нават арганізоўваць свае гурткі, бо гэта палохае вас, спадары палякі. Запомніце, што ваш тэрор нас не напалохае і не спыніць нашай справы; мы яе распачалі, і мы яе давядзем да канца, нягледзячы на тое, што можа многія з нас пакладуць свае галовы. (Голас: На падушкі!) Гурткі былі, гурткі ёсць і гурткі будуць у той або іншай форме, і ніякая моц іх не знішчыць. Урад занадта рана распачаў выбарчую кампанію. З усіх куткоў выглядае адно - нелаяльнасць ураду да нас, беларусаў. Сапраўднай мэтай гэтых арыштаў і гэтых прыдуманых змоваў, якія грунтуюцца на правакацыях ураду, з'яўляецца ягоная падрыхтоўка да выбараў.

[...]Уважліва слухаў дакладчыка, каб пачуць нейкі канкрэтны доказ, што даваў падставы для судовага пераследу маіх калегаў беларусаў, але, шаноўныя спадары, дакладчык не прадставіў ніякіх доказаў. Ён прачытаў нам лекцыю пра камунізм без санкцыі, як здаецца, сп. Сахацкага, immunizował пастановы розных камуністычных кангрэсаў і канферэнцый, але пра беларусаў казаў вельмі мала. Спадар выкладчык грунтуецца на арт. 2 праграмы Грамады, які гаворыць пра самавызначэнне нацый, пра стварэнне беларускай рэспублікі. Шаноўнае спадарства, калі гэта нельга было рабіць, то чаму ўрад не арыштаваў праграмы? Гавару адкрыта, што пункт пра самавызначэнне змяшчаецца таксама ў праграме Беларускага сялянскага саюза. Кожная нацыя, калі яна хоча быць нацыяй, а не смеццем, марыць пра самавызначэнне, павінна імкнуцца да яго; гэта яе безумоўнае права, і ніхто не смее пасягаць на яго [...]

Потым спадар дакладчык казаў, што ў Наваградскім пав. знойдзеная зброя, што былі шпіёнскія арганізацыі і т.д., і т.д. Я паходжу з Наваградскага пав. і бачыў арыштаваных вучняў гімназіі, праўда, не ўсіх і чуў, што ніякай зброі не знойдзена. (Шум) Не знойдзена, значыць няма доказаў віны. Што датычыць іншых абвінавачванняў, то, шаноўнае спадарства, вучня 7 класа прыватнай беларускай гімназіі Жука дапытвалі ў павятовай паліцыі ў Наваградку так, што яму залівалі ваду ў нос і жахліва збілі яго, прымусілі выпіць нейкі парашок, напэўна наркотык, і ён пазней казаў сваёй маме, што не разумеў ні пра што гаварыў, ні чаго падпісваў. (Шум) І такія паказанні, шаноўнае спадарства, могуць быць падставай для абвінавачвання ў дзяржаўнай здрадзе! [...]

Беларускіх паслоў абвінавачваюць у тым, што яны нібыта былі камуністамі і працавалі на карысць камуністаў. Гэта характэрная з'ява. На самой справе, не беларускія паслы праводзяць камуністычную агітацыю, а Вы і Вашыя ўрады! Вайсковае асадніцтва, пазбаўленне зямлі нашых сялянаў, гэта правакацыя на розныя дзеянні. (Галасы: Гэта польская зямля) [...]

А адбудова? (Голас: Балін пра гэта нам распавядзе) я з вёскі, якая падчас сусветнай вайны была зруйнаваная, людзі жылі ў землянках, не атрымаўшы аніводнага гроша на адбудову. Побач жыве асаднік, які будуе палац, бо атрымлівае штогод 2 тыс. злотых. Ці гэта не ўрадавая правакацыя нашага народа на выступленні пратэсту? Гэта правакацыя! Хто зачыніў нашыя школы? Вы і ўрады, якія вы падтрымліваеце! Хто не дапускае да іспыту за сярэднюю школу выпускнікоў беларускіх школ, з такой цяжкасцю ўтрымліваемых намі? Вы і вашыя ўрады! [...]

Такі беспрэцендэнтны гвалт над пасольскай недатыкальнасцю мог адбыцца толькі ў Персіі або Турцыі, бо нават царскі ўрад у Расеі не дайшоў да таго, каб арыштаваць паслоў сацыял-дэмакратаў ІІІ Думы без яе згоды. Толькі расейская "ахранка" асмелілася зрабіць вобыск у офісе сацыял-дэмакратаў. Польская "ахранка" не мае такой патрэбы, бо на яе паслугах правакатары, дзякуючы якім вобыск не мае сэнсу. Польская ахранка ведае ўсё, не толькі тое, што робяць спадары паслы, але нават, пра што яны думаюць і пра што не думаюць [...]

Бясконцыя арышты, закрыццё школ, закрыццё нават гаспадарчых колаў, як гэта было ў Беластоцкім ваяв., хлусня і правакацыя - гэта метады палітыкі польскага ўраду адносна нацыянальных меншасцяў.

Гістарычны альманах. - 2006. - №12. - С. 172-181


87. З'яўленне беларускай Бібліі ў ХХ ст. З артыкула Гая Пікарды [62].

[...] духоўнай літаратуры катастрафічна бракавала. Асабліва гэта датычыць Бібліі ў роднай мове, бо прамінула прынамсі два з паловай стагодзьдзі з часу, калі біблійныя тэксты друкаваліся па-беларуску. Вядома ж, кнігі Бібліі на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах хадзілі ў рукапісах з XV ст., а тэксты, надрукаваныя Францішкам Скарынам (1517-1519 і 1525), Васілём Цяпінскім (1570-1580), і "Вучыцельнае Эвангельле" (1616) у свой час былі вельмі папулярныя. Але заняпад беларускае мовы пад польскім і расейскім уціскам, а таксама зьнішчэньне ці страта многіх даўнейшых выданьняў фактычна пакінулі беларускі народ на пачатку XX ст. без Сьвятога Пісьма на ўласнай мове.

Ўайзман пасьля візыту ў Вільню зазначаў: "Беларусы - адзін зь першых народаў, якія надрукавалі Сьвятое Пісьмо на сваёй мове. Гэта было ў 1517 г., за восем гадоў да першага друкаванага выданьня па-ангельску. Можна ўявіць, кім беларусы былі б цяпер, калі б перасьлед і ўціск з боку езуітаў у XVI ст. і далейшы прыгнёт не прывялі народ да заняпаду, у якім ён застаецца дагэтуль. Ступень непісьменнасьці вельмі высокая, але дакладныя лічбы недаступныя. Іхныя продкі мелі Біблію чатыры стагодзьдзі таму, а засталося яе толькі два асобнікі. З забаронай і зьнішчэньнем Бібліі пачалі згасаць сьвятло і надзея".

[…] Яшчэ больш непасрэдная і небясьпечная пагроза духоўнаму дабрабыту беларускага сялянства была дакладна вызначаная Эмілем Зузэмілем: "На жаль, 15 мільёнаў беларусаў дагэтуль ня маюць хрысьціянскіх кніжак на сваёй мове. Без хрысьціянскай літаратуры яны застаюцца ў небясьпецы стаць ахвярамі антыцаркоўнай, атэістычнай прапаганды бальшавікоў. Бальшавізацыя беларусаў штодзень прагрэсуе, асабліва сярод моладзі" […]

[...] Напрыканцы 1924 г. у Таварыства [Брытанскае і Замежнае Біблійнае Таварыства - Ю.Б.] зь Вільні й Варшавы паступіла прапанова перакласьці Біблію на беларускую мову.

Фактычна гэтая праца пачалася ўжо ў 1920 г. і заангажавала багата выбітных асобаў. Яе натхняльнікам напачатку быў Лукаш Дзекуць-Малей, баптысцкі прапаведнік зь Берасьця, які ў 1920-1924 гг., апрача перакладу эвангельскіх брашураў, узяўся за пераклад чатырох Эвангельляў на сваю родную мову. Хоць ён і быў трохі навукоўцам, нават казаў, што ведае "крыху грэцкую", усё ж галоўны цяжар праверкі і вычыткі перакладаў лёг ні на каго іншага, як на выдатнага беларускага дзяржаўнага дзеяча і літаратара Антона Навіну-Луцкевіча.

[...] Мала хто зь беларусаў мае патрэбную кваліфікацыю, каб выканаць гэтую працу, і будзе цалкам немагчыма знайсьці каго-небудзь, бо наўрад ці хто ведае грэцкую мову. Спадар Луцкевіч перакладае з грэцкай, спадар Малей - са славянскай". [...]

Праца над перакладам Новага Запавету, як і папярэдняе змаганьне за беларускую Біблію, ахапіла шмат людзей і стала амаль што нацыянальнаю справаю. Выданьне Бібліі ці толькі Новага Запавету па-беларуску было ў пэўным сэнсе актам самасьцьвярджэньня, прызнаньня, што "хлопская мова", нізкая гаворка, якою пагарджалі расейцы і палякі, была сапраўднаю моваю, ня толькі здатнаю выказваць думкі паэтычнага генія - да прыкладу, Купалы ці Коласа, - але і вартаю данесьці пасланьне Слова Божага народу сялянскай Беларусі і ўсяму сьвету.

[...] Але адзіная рэч здаецца відавочнай: дзякуючы намаганьням такіх адданых патрыётаў, як Луцкевіч, Малей, Рак-Міхайлоўскі і іншых, выданьне Біблійнага Таварыства было і застаецца да гэтага дня ня толькі найлепшым магчымым варыянтам Новага Запавету, але таксама сымбалем народнага ды нацыянальнага пасьвячэньня.

[...] Да студзеня 1931 г. была скончаная карэктура Новага Запавету, пазьней зьявілася і ўся праца. Тытульны аркуш падаваў месцам друку Гэльсынкі, бо там была сядзіба Таварыства для Паўночна-Ўсходняй Эўропы, якая і займалася беларускім Новым Запаветам, хоць насамрэч усё рабілася ў Польшчы, у Лодзі. Бальшыня беларускага насельніцтва жыла ва ўсходніх ваяводзтвах Польшчы, а ўсе пераклады рабіліся ў Вільні ці Берасьці. [...]

Надрукаваны Новы Запавет разыходзіўся як гарачыя піражкі і адразу набыў вялікую папулярнасьць. Асобнік з аўтографам Антона Луцкевіча можна знайсьці на паліцах бібліятэкі Францішка Скарыны ў Лёндане. [...]

Гай П ікарда. Нябеснае полымя: Досьлед пачаткаў беларускага перакладу Новага Запавету і Псальмаў / Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагодзьдзя: артыкулы і ўспаміны. - Мінск, 2006. - С. 12-44


88. Аб Беларускім нацыянальным камітэце ў Вільні. З пратакола [63] допыту ксяндза Адама Станкевіча [64]. 7 чэрвеня 1949 г.

[...] Осенью 1919 года я приехал из мест. Дрогичины, Гродненской губернии в гор. Вильнюс и с этого времени был членом Белорусского национального комитета. В названном комитете я состоял по 1936 год и затем с июля 1941 года по октябрь 1941 года.

[...] Белорусский национальный комитет «БНК» был создан весной 1919 года, более точной даты не помню. Как мне известно, инициатива создания «БНК» принадлежит братьям Луцкевич Антону и Ивану, белорусам по национальности, проживавшим в гор. Вильнюсе. Луцкевич Антон являлся журналистом по профессии, сотрудничал в газетах и журналах, издававшихся в гор. Вильнюсе на белорусском, русском и польском языках. Луцкевич Антон был арестован советскими властями в 1939 году осенью. Иван Луцкевич был по профессии археолог. Он создал в гор. Вильнюсе в 1919 году Белорусский музей при научном белорусском обществе. Луцкевич Иван умер в августе или сентябре 1919 года. Братья Луцкевичи принадлежали к партии белорусских социал-демократов и активно участвовали во всех культурно просветительных и других организациях белорусов, существовавших в тот период времени в гор. Вильнюсе. Правда я не утверждаю, что именно Луцкевичи братья создали Белорусский национальный комитет. Но поскольку им всегда принадлежала активная роль в деятельности всевозможных организаций белорусов в гор. Вильнюсе, отсюда я предполагал, что им же принадлежит инициатива создания и Белорусского национального комитета, так ли было в действительности, мне неизвестно.

[...] Как я припоминаю в первоначальный состав Белорусского национального комитета входили:

1. Кляудуш Душевский - инженер-архитектор, по профессии, принадлежал к партии эссеров.

2. Карабач Александр - почтовый чиновник и деятель по кооперации - эссер.

3. Ярэмич Фабиян - социал-демократ, по профессии почтовый чиновник, являвшийся в польское время (1930-1933 гг.) одним из руководителей белорусской националистической организации - «Белорусско-селянский союз».

4. Священник православной церкви в гор. Вильнюсе - Кушнев, имя его не помню.

5. Каханович Михаил - педагог по специальности, являвшийся директором Белорусской гимназии в гор. Вильнюсе. Остальных членов первоначального состава Белорусского комитета, за давностью времени не помню.

Душевский во время оккупации Литовской ССР немцами проживал в гор. Каунасе, по всей вероятности и сейчас он проживает там же. В 1921 году польскими властями была арестована группа белорусов в гор. Вильнюсе и передана литовским властям в гор. Каунас - среди этой группы был и Карабач, какова его дальнейшая судьба, мне неизвестно. Яремич Фабиан арестован органами Советской власти в 1944 году.

Священник Кушнев умер в 1940-1941 гг., Каханович Михаил умер в гор. Минске, примерно в 1927-1928 гг.

[...] Белорусский национальный комитет ставил перед собой задачи:

1. Объединение всех белорусских организаций гор. Вильнюса и создание новых организаций.

2. Развитие национального сознания белорусов.

3. Защита интересов белорусов.

4. Контроль белорусских национальных организаций гор. Вильнюса.

5. Культурно-просветительная работа /Издательство, школа, театр/.

6. Экономическая работа /создание кооперативов, кредитных товариществ и других экономических организаций белорусов/. Основной главной идеей задачей белорусского комитета было - это борьба за независимую неделимую Белоруссию.

[...] В состав Белорусского национального комитета входили представители белорусских национальных и политических партий, организаций по одному, по два, иногда и более представителя от каждой организации-партии. Белорусский национальный комитет объединял: партию «Белорусских христианских демократов»; Белорусских социал-демократов, организацию - «Белорусского селянского Союза»; Белорусский националистический социалистический актив, представителей католического и православного духовенства, представителей белорусских национальных газет: «Шлях молодёжи», «Белорусская криница», Cоюз белорусских студентов и другие белорусские национальные организации.

[...] Руководящую роль в Белорусском национальном комитете играли представители следующих партий и организаций: белорусских эсеров /Душевский, Карабач, Шило, Михалевич, Прокулевич/, партия белорусских христианских демократов /Позняк Ян, Степович Альбин, Шутович Ян, ксендзы. Станкевич Станислав, Семашкевич Ян, партия белорусских социал-демократов и белорусского селянского союза /Яремич Фабиан, Рагуля Василь, Луцкевич Антон, Тритко [Трепко? - Ю.Б.] Антон, Бурылок Бронислав/, Белорусский националистический социалистический актив /Козловский, Пецюкевич, Арцишевский/, представители католического и православного духовенства: Я - Станкевич Адам Викентьевич, ксёндз Гляковский Станислав, представители редакций национальных белорусских газет «Шлях молодёжи», «Белорусская криница», Союз белорусских студентов. Большим влиянием в комитете пользовалось духовенство.

Кроме того при белорусском национальном комитете была создана и существовала белорусская школьная рада (совет), которая занималась вопросами белорусских школ в гор. Вильнюсе и различные комиссии, как-то помощи студентам белорусам, комиссия по православным бедам, католический центр и другие.

[...] Для руководства работой Белорусского национального комитета ежегодно избирался сроком на один год Президиум комитета в составе: председателя, заместителя председателя, казначея, секретаря и двух членов Президиума. Я лично неоднократно избирался в состав Президиума комитета и являлся заместителем председателя, а также был и казначеем президиума комитета. Заместителем председателя президиума я был примерно в 1921, 1922 и 1923 годах, а казначеем президиума комитета я был примерно в 1922 году. В составе президиума комитета я был примерно весь период времени пребывания моего депутатом в польском сейме, т.е. до 1928 года. Моё практическое участие в деятельности президиума комитета заключалось в том, что я вместе со всем составом президиума участвовал в руководящей деятельности комитета и его президиума.

[...] Практически президиум Белорусского национального комитета осуществлял свои задачи путём составления и посылки обращений, заявлений, протестов, постановлений, в которых требовали равноправия белорусов в Польше, введения белорусского языка в церквях, школах, против колонизации белорусского населения. Все вышеперечисленные мероприятия, задачи осуществлялись путём подачи соответствующих обращений, постановлений, заявлений и протестов к польскому правительству и другим организациям, партиям и правительствам.

[...] Контрреволюционная деятельность, направленная против Советского Союза и проводимая президиумом и в целом белорусским национальным комитетом заключалась в том, что президиумом составлялись обращения, протесты, резолюции, и постановления комитета, в которых писались клеветнические измышления на советский Союз. Искажалась советская действительность и извращались факты из жизни народов белорусской Советской Республики. Возводилась клевета на коммунистическую партию большевиков, на действия советских органов власти по вопросам коллективизации сельского хозяйства и по ряду других вопросов. Такими документами были: обращение Белорусского национального комитета к председателю польско-литовской конференции в Брюсселе в 1921 году. Резолюция протеста против налоговой экономической политики Польши за 1931-1932 гг. Резолюция общего собрания Белорусского национального комитета в 1933 году против действий советских органов власти. Протест Белорусского национального комитета на имя председателя 15 Сессии лиги наций Министра Сандлера в 1934 году и другие документы, адресованные и направленные иностранным государствам и организациям.

[…] По поручению президиума Белорусского национального комитета примерно в 1920-1921 гг. я лично выезжал вместе с Кохановичем Михаилом в гор. Каунас к литовскому Правительству по вопросу субсидий белорусских школ в гор. Вильнюсе.

Асобы архіў Літвы (Архіў КДБ Літвы) Ф. К-1. Воп. 58. Ад.з. П-12505. Арк. 49-53


89. Рэзалюцыя пратэсту Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні супраць дзеянняў савецкіх органаў улады. 21 верасня 1933 г.

"Коммунистический, московский империализм для достижения цели уничтожения в восточной Белоруссии белорусского народа как нации, выбросил под видом коллективизации и в дальнейшем выбрасывает большие массы белорусского крестьянства в Сибирь и на белорусские земли населяет массу переселенцев из России, утверждая этим влияние московщины на Белоруссию. Эти эксперименты на живом теле белорусов… довели до искусственного голода, от которого белорусский народ физически погибает, а целый край переменился в могилы.

Московская коммунистическая власть в восточной Белоруссии стремится к полному уничтожению самостоятельности Белоруссии.

БНК в гор. Вильнюсе перед всем культурным миром решительно протестует:

1. Против физического уничтожения белорусского народа московско-коммунистическим империализмом.

2. Против угнетения белорусской культуры.

3. Против реформы белорусского языка, которая делает его похожим на русский или другой язык.

Гістарычная даведка аб дзейнасці Беларускага нацыянальнага камітэта ў г. Вільні (1919-1938) / Асобы архіў Літвы (Архіў КДБ Літвы) Ф. К-1. Воп. 58. Ад.з. П-12505, арк. 6-7


90. Камунікат Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў адказ на прапанову супрацоўніцтва з боку КПЗБ. Вільня, 25 верасня 1935 г.

Прэзыдыюм Цэнтральнага Камітэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмокрацыі, разважыўшы пісьменну прапанову Цэнтральнага Камітэту КПЗБ з жніўня месяца сёлета аб супрацоўніцтве і ўтварэньні супольнага супроцьфашыстаўскага фронту, пастанавіў выдаць і падаць да ведама сябром гэтай партыі, а так-жа сябром і прыхільнікам БХД і ўсяму беларускаму грамадзянству наступны камунікат.

Наўперад Прэзыдыюм ЦК БХД сьцьвярджае, што БХД ня ўхіляецца ад супрацоўніцтва з такімі арганізацыямі, якія імкнуцца зьдзесьніць постуляты беларускае нацыянальнае адраджэнска-вызвольнае думкі, імкнуцца да асягненьня політычнага ідэалу беларускага Народу - утварэньня на народным беларускім прынцыпе суверэннай беларускай дзяржавы.

Сучаснае палажэньне беларускага Народу ня толькі змушаець, але й абавязвае да такога супрацоўніцтва кожную беларускую нацыянальную арганізацыю.

Беларуская праблема ў межах польскай дзяржавы, у Заходняй Беларусі, ня вырашана. Патрэбы нацыянальныя і соцыяльныя беларускага Народу тут не заспакоены. Польская нацыянальная палітыка ў адносінах да беларускіх земляў накіравана на тое, каб закрапіць на гэтых землях, у Заходняй Беларусі, польскую рацыю стану "polski stan posiadania".

Дзеля пацьверджаньня вышэйсказанага, прыводзім для прыкладу некаторыя факты.

1) На грунце эканамічна-гаспадарчым - не праведзена належна зямельная рэформа, але праведзена і далей праводзіцца польскае асадніцтва; праводзіцца палітыка крэдытаваньня польскіх эканамічных арганізацый і ўстаноў; беларускія гаспадарчыя арганізацыі і ўстановы ня маюць магчымасьці належна разьвівацца.

2) У галіне культурна-асьветнай - пасьля ліквідацыі беларускага школьніцтва - адбываецца полёнізацыя беларускае моладзі; зашкольная асьвета ў роднай мове, якая праводзіцца беларускімі культурна-асьветніцкімі арганізацыямі, напатыкае на непаканальныя труднасьці і ня можа належна разьвівацца.

3) У самаўрадавым жыцьці - ад імя насельніцтва краю выступаюць польскія асаднікі, абшарнікі і вучыцялі, а самаўрад знаходзіцца пад надзорам польскіх адміністрацыйных уладаў.

4) У палітычным жыцьці - польская констытуцыя беларусам, як асобнай нацыі, асобнага права не абазначае, а выбарны закон агранічвае беспасярэднае выбіраньне паслоў у Сойм і не дае права галасаваць пры выбарах у Сэнат шырокім працоўным масам сялян і работнікаў, якія ня маюць вышэйшай асьветы або асабістай заслугі ў польскім гаспадарстве. Дзеля гэтага беларускае насельніцтва - сяляне і работнікі - ня мае магчымасьці паслаць беспасрэдна свайго прадстаўніцтва ў польскі парлямант.

Вышэйсказаныя факты, хоць - дзеля зразумелых прычын - ня ўсе тут паданы - ілюструюць палажэньне беларускага Народу ў Заходняй Беларусі.

Адначасна-ж Прэзыдыюм ЦК БХД сьцьвярджае, што беларуская праблема ня вырашана так-жа і ў Усходняй Беларусі, якая знаходзіцца пад уладай камуністычнай партыі.

У Ўсходняй Беларусі маскоўскія камуністычныя ўлады праводзяць палітыку, накіраваную на закрапленьне там расейскай "рацыі стану". Усходняя Беларусь зьяўляецца прадметам расейскай палітычнай і культурнай экспансіі і эканамічнае эксплёатацыі. Дзеля прыкладу падаём некаторыя факты.

1) На грунце эканамічна-гаспадарчым - у Ўсходняй Беларусі праводзіцца прымусовая колектывізацыя, якая, будучы супярэчнай з векавой традыцыяй і псыхікай беларускага Народу, нясе яму новы прыгон. Пры гэтым з Беларусі камуністычныя ўлады высяляюць беларускае насельніцтва ўглыб Расеі, Сібіру, Туркестану і інш. далёкія краі, а адтуль прысылаюць чужынцаў. Побач з гэтым тыя-ж улады адбіраюць ад народу плады ягонай працы, а так-жа эксплёатуюць прыродныя багацьці Беларусі і вывозяць у прамысловыя цэнтры Расеі. Гэта ўсё мае характар даўнейшай царскай колёніяльнай палітыкі адносна Беларусі.

2) У галіне культурна-асьветнай - камуністычныя ўлады забаранілі ўжываць у школах падручнікі, у каторых гаворыцца аб беларускім Народзе, як самабытнай нацыі; вывелі з школьнага навучаньня нават гісторыю Беларусі; увялі правапіс супярэчны з духам і формамі беларускага языка, збліжаючы гэты язык да расейскага языка; прымушаюць беларускіх пісьменьнікаў пісаць не на беларускія тэмы, але на "агульныя саюзныя". Апроч гэтага, пад відам барацьбы з беларускім нацыянал-дэмакратызмам, праводзіцца жорсткае нішчэньне беларускае інтэлігенцыі і навуковых працаўнікоў, якіх высылаюць углыб Расеі і ў далёкія краі, каб не маглі працаваць для беларускай культуры і навукі. Прасьледуецца там рэлігія і нішчыцца рэлігійнае жыцьцё. Беларускае культурнае жыцьцё, праца і навука праводзяцца там згодна з дырэктывамі і пад наглядам маскоўскага камуністычнага цэнтру.

3) У самаўрадавым жыцьці - ад імя беларускага насельніцтва выступаюць сябры камуністычнай партыі, прысланыя з расейскіх губэрняў, а беларускае насельніцтва пазбаўлена права свабодных выбараў у самаўрады (саветы). Самаўрад у Ўсходняй Беларусі, як і ўсё грамадзка-палітычнае, культурнае і эканамічнае жыцьцё, знаходзіцца пад загадам камуністычнай партыі і савецкіх адміністрацыйных уладаў.

4) У палітычным жыцьці - дагэтуль не далучаны да Савецкай Беларусі этнографічна-беларускія землі Смаленшчыны, Віцебшчыны, Чарнігаўшчыны, дзе праводзіцца поўная русыфікацыя беларускага насельніцтва, а на прасторы Савецкай Беларусі створаны камуністычнай уладай нацыянальна-польскі раён у Койданаўшчыне (цяпер "Дзяржыншчына"), дзе праводзіцца полёнізацыя беларускага насельніцтва.

Вышэйпададзеныя факты пераканаўча ілюструюць палажэньне беларускага Народу і тымбольш пабуджаюць да консолідацыі і аб'яднаньня беларускіх нацыянальных сіл.

БХД, імкнучыся да палепшаньня палажэньня беларускага Народу і рэалізуючы сваю праграму і ідэолёгічную плятформу, - паўтараем, - не адкідае, а наадварот - дэкляруе супрацоўніцтва з тымі арганізацыямі і партыямі, якія бароняць і ймкнуцца заспакоіць інтарэсы беларускага Народу, яго постуляты нацыянальна палітычныя, культурныя і соцыяльна-эканамічныя.

Адказваючы-ж Цэнтральнаму Камітэту КПЗБ на ягоную пісьменную прапанову з жніўня месяца сёлета, у справе супрацоўніцтва і ўтварэньня супольнага проціўфашыстаўскага фронту, Прэзыдыюм Цэнтральнага Камітэту БХД ад імя цэлай арганізацыі заяўляе наступнае:

Прэзыдыюм Цэнтральнага Камітэту БХД адкідае прапазіцыю супрацоўніцтва з КПЗБ дзеля гэткіх прычын:

1) КПЗБ ня ёсьць самастойнай беларускай нацыянальнай палітычнай арганізацыяй, ня ёсьць і самастойнай арганізацыяй рэвалюцыйнай, бо бароніць дыктатарскі рэжым у Саветах; зьяўляецца яна экспозытурай маскоўскага камуністычнага цэнтру і як такая, дзеючы на абшарах Зах. Беларусі, праводзіць палітыку гэтага цэнтру, нязгодную з духам і патрэбамі беларускага Народу.

2) КПЗБ пашырае сярод беларускага Народу Ідэодёгію дыамэтральна супярэчную да вызвольных народна-соцыяльных імкненьняў БХД. Камуністычная ідэолёгія ў сваіх філёзофічных асновах, у палітычных, культурных, гаспадарчых тэорэтычных адносінах і мэтаімкненьнях (палітычны і культурны інтэрнацыяналізм і прымусовая колектывізацыя) - супярэчная да ідэолёгіі і мэтаімкненьняў, якія рэпрэзэнтуе і пашырае БХД.

БХД, стоячы на грунце ідэалістычнага сьветапагляду, адкідае сьветапагляд матэр'ялістычны іймкнецца да асягненьня палітычнага ідэалу - сувэрэннае беларускае дзяржавы ў этнографічных граніцах Беларусі, з грамадзка-гаспадарчым ладам пабудаваным на прынцыпе прыватнай уласнасьці, з агранічэньнем гэтага прынцыпу на карысьць грамадзкую, і з магчымасьцю ўвядзеньня дабравольнага гаспадарчага колектывізму. БХД імкнецца да стварэньня беларускай нацыянальнай эканомікі і культуры.

КПЗБ, выступаючы проціў дыктатуры фашыстаўскай, прызнае і падтрымлівае дыктатуру пролетарыяту, - БХД - проціў усякай дыктатуры, а гэтым самым і проціў дыктатуры пролетарыяту.

3) Білянс дзейнасьці КПЗБ адзначаецца ад'емнасьцю і шкоднасьцю для беларускага адраджэнскага руху і беларускіх працоўных гушчаў Зах. Беларусі. КПЗБ сярод гэтых гушчаў пашырала дэмагогічную думку, што ў ССРР усе народы, у гэтым ліку і Беларусы, здабылі нацыянальнае і соцыяльнае вызваленьне і што там існуе дабрабыт і шчасьце для працоўнага чалавека, - тады, калі фактычна існуе там няволя народаў, у гэтым ліку і беларускага, дзяржаўна-бюрократычны капіталізм, эксплёатацыя і поўная няволя чалавека і ягонай думкі. - КПЗБ прамоўчывала факт маскоўскае палітычнае і культурнае экспансыі ў Усходняй Беларусі, экспансыі, якая адбывалася і адбываецца коштам паступовага нішчэньня праяваў беларускай палітычнай думкі, беларускай нацыянальнай культуры і эканомікі. - КПЗБ прамоўчывала факты жорсткае расправы маскоўскіх камуністычных уладаў над беларускімі культурнымі работнікамі ў Усходняй Беларусі, прамоўчывала жудасныя факты масавай высылкі беларускага сялянства ў далёкія краі СССР, затое, што гэтае сялянства супраціўлялася колектывізацыі і агулам усёй бальшавіцкай палітыцы ў Усходняй Беларусі. - Беларускія працоўныя гушчы Зах. Беларусі, дэзорыентаваныя агітацыяй БПЗБ, трацілі веру ў свае сілы, у сілу свайго творчага духа, аслабляліся ў барацьбе за свае нацыянальныя і соцыяльныя правы. Пад уплывам гэнай-жа агітацыі, тыя-ж гушчы да некаторай меры сталіся пасыўнай масай, з недаверам адносіліся да беларускіх нацыянальных арганізацыяў і беларускіх дзеячоў, якіх лаялі і зьневажалі камуністы. - КПЗБ узрывала беларускія культурныя ўстановы і арганізацыі. - У выніку работы КПЗБ, апроч вышэйапісанай шкоды, Беларускі народ у Зах. Беларусі шмат пасьвяціў ахвяраў у людзях - многія беларусы, якіх КПЗБ уцягнула ў работу дзеля пашырэньня бальшавізму, пакараны доўгімі гадамі вастрогу і іншымі карамі.

Прыпамінаем аб шкоднасьці КПЗБ для беларускага Народу дзеля таго, што й гэты мамэнт зьяўляецца перашкодным да супрацоўніцтва БХД з КПЗБ.

З вышэйпададзенай адмоўнай мотывацыі нашага становішча да справы супрацоўніцтва і ўтварэньня супольнага з камуністамі проціўфашыстаўскага фронту - прапанова КПЗБ у гэтай справе зьяўляецца незразумелым для нас выступленьнем. Партыя, якая нядаўна так паніжала добрае імя і работу БХД, адзінай у межах Польшчы сільнай ідэолёгічна і арганізацыйна сцэмэнтаванай беларускай палітычнай арганізацыі, - цяпер зварачваецца да гэтай апошняй з прапановай супрацоўніцтва! - Гэткае выступленьне ў справе супрацоўніцтва і ўтварэньня супольнага проціўфашыстаўскага фронту зьяўляецца не самастойным зваротам КПЗБ, выцякаючым з сучасных патрэб беларускага Народу, але выкананьнем наказу сёлетняга 7-га зьезду Камінтэрну, які, пад прымусам напружанага міжнароднага палажэньня і слабай ролі камуністаў у сьвеце, загадвае камуністам за межамі СССР супрацоўнічаць з нацыянальнымі арганізацыямі нефашыстаўскага характару.

Можна было-б гаварыць аб супрацоўніцтве тады:

1) калі камуністычныя ўлады далучаць да Савецкай Беларусі этнографічна беларускія землі Смаленшчыны, Віцебшчыны, Чарнігаўшчыны, а так-жа скасуюць на этнографічна-беларускіх землях - у Койданаўшчыне - нацыянальна-польскі раён;

2) калі бальшавіцкія ўлады прызнаюць у Ўсходняй Беларусі права для беларускай нацыянальнай культуры ня толькі для нацыянальнай сваёй формай, але для нацыянальнай і ў зьмесьце, гварантуючы рэалізацыю гэтага права;

3) калі ў Усходняй Беларусі: а) спыніцца прымусовая колектывізацыя і высяленьне беларускага жыхарства з роднага краю, якое праводзіцца з прычыны ягонай апорнасьці супроць гэнай колектывізацыі, б) дасца магчымасьць вярнуцца на бацькаўшчыну ўсім дасюль выселяным беларусам;

4) калі ў Усходняй Беларусі будзе спынена дыктатура і ўсе грамадзяне будуць прызнаны роўнапраўнымі, а так-жа будзе загварантавана поўная свабода выбараў ва ўсе савецкія ўстановы;

5) калі забясьпечыцца там свабода палітычная, грамадзкая і рэлігійная.

Прэзыдыюм Цэнтральнага Камітэту Беларускай Хрысьціянскай Дэмокрацыі зварачвае пільную ўвагу сяброў БХД датасавацца да сказанага ў камунікаце і ў парадку арганізацыйнай дысцыпліны наказвае не ўваходзіць у ніякія сувязі з КПЗБ. Адначасна-ж прэзыдыюм ЦК - БХД прыпамінае сябром БХД аб абавязках працы ў граніцах статуту і інструкцый БХД.

Прэзыдыюм ЦК - БХД зварачвае ўвагу так-жа агулу беларускага грамадзянства на сучаснае палажэньне беларускага Народу, на патрэбу консолідацыі беларускіх нацыянальных сіл і працы на карысьць Бацькаўшчыны.

Беларуская крыніца. - 1935. - №37 (630). - 13 кастр. - С. 1-2.


91. З грамадска-палітычнага жыцця сялян Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Фрагменты ўспамінаў жыхароў Беласточчыны.

Манаховіч Мікіта (в. Пасынкі ) :

У Камуністычную партыю Заходняй Беларусі я ўступіў, калі мне было семнаццаць гадоў. Наша сям'я была адной з бяднейшых. Мой брат выпісваў з Францыі газету "Иллюстрированная Россия", а ў ёй пісалі, што ў Расіі вялікая бяда. У Пасынках жыў настаўнік і ў яго быў радыёпрыёмнік. І ён адкрываў акно, а з таго радыёпрыёмніка такія частушкі раздаваліся, што людзі аж охалі: "Ох, які там рай!" І ніхто не верыў, што ў Расіі бяда. Як мне было дзесяць гадоў, зайшоў да брата дзячок. І чытаюць з братам, што там, у Расіі, вялікі голад. І дзяк той, які з Курашава сам быў, кажа, што тое пісанне пра голад, гэта плач па родзіне. Брат раней належаў да Грамады і так мне ўнушыў, што я і зацікавіўся ўсім гэтым. У Крывой была арганізацыя, з якой многія і да абласнога, і да цэнтральнага камітэта КПЗБ належалі. Там было многа камуністаў і яны мяне рэкамендавалі. Плацілі складчыны. Атрымлівалі мы нелегальную літаратуру, пароль трэба было ведаць і каб атрымаць яе, і каб далей перадаць. Перад гадавінай кастрычніцкай рэвалюцыі лістоўкі раскідалі, і чырвоныя сцягі на дарогах развешвалі. Адзін сцяг на крыж, што па дарозе з Пасынак у Сакі прыбілі; каб тады чалавек сённяшні розум меў... Усе рашылі не піць гарэлкі; нават як калегу з другой вёскі прымалі, то гарэлкі не ставілі. Сходы адбываліся ў Крывой, а на іх з раёна або ваяводства яўрэі прыязджалі: вечарам прыедзе, а рана, да дня, уцякае.

Была правакацыя, з Гусакоў быў Грыгарук і ён павыдаваў. І з Райска быў Чарняўскі. Як саветы прыйшлі, то ён разам з немцамі ўцёк, а пасля вярнуўся, але партызаны яго забілі. Арыштавалі нас і дапытвалі. Вязалі рукі, закідалі на калені і кій пад калені пракладалі. І падымалі тым кіем і кідалі аб памост. Радульскі з павятовай камендатуры ваду ў нос ліў, а правакатар Грыгарук трымаў шмату, каб вада з вуснаў не выцякала. А так не білі. За прыналежнасць да КПЗБ многіх нас у Бельску судзілі, найбольш абвінавачаных было з Зубава - дванаццаць чалавек. Хто прызнаўся, таму давалі год і адразу на свабоду выходзіў, бо была амністыя. А хто не прызнаўся, таму давалі два гады і як год адседзеў, таксама выпускалі на свабоду, бо і ім адзін год даравалі амністыяй. Я прызнаўся і адразу дадому вярнуўся, толькі судовыя кошты мусіў заплаціць.

Панфілюк Мікалай (в.Дубічы-Царкоўныя):

Праваслаўныя называлі сябе беларусамі. Палякаў не было, хіба толькі прыезджыя. А наогул да палякаў ставіліся прыхільна. Так, быў Янэк, паляк, то да яго цокалі па-польску ўсе, нават тыя, хто не ведаў польскую мову. Часам наязджалі жыды. Сярод іх былі розныя: калі хтосьці быў жулікам, то з яго насміхаліся, прыніжалі. Бацька казаў, што жыды лепшыя за палякаў. Жыдоў было шмат у Орлі і Бельску.

Да ўлады ставіліся абыякава. Пасля смерці Пілсудскага жыць стала горш, нават бацюшка стаў гаварыць па-польску. Паліцыю ў вёсцы не любілі.

Асаблівага палітычнага жыцця не было. У вёсцы дзейнічала Грамада, у яе склад уваходзілі Трахім, Мяфодзій, Іван Панфілюк, Іван Чыквін. Але яна была нядоўга. Пасля была арганізавана КПЗБ.

Вельмі добра ставіліся да БССР, СССР, аб якіх ведалі з праграм радыё. Усе думалі, што пры саветах добра.

У 1939 г. для сустрэчы саветаў паставілі браму, а прыехалі памылкова немцы. Яны нават аддавалі чэсць партрэту Сталіна. Немцы прыехалі на танках, з добрай тэхнікай, а на чале войска саветаў прыехаў заросшы камандзір на здохлым кані.

У новай айчыне / Укл. Я.Мірановіч; Рэд. Луба Віталь.

- Беласток, 2001. - С. 175-176, 182


92. У Картуз-бярозаўскім засценку [65]. Паводле артыкула з польскай газеты "Czerwony sztandar", травень 1937 г.

Можа быць, вам прыходзілася калі-небудзь сустракацца з афіцыйнымі данымі ўрадавых органаў аб Бярозе.

Паведамляюць: рэжым жорсткі, арыштаваныя павінны там працаваць і праходзіць ваеннае навучанне.

У сапраўднасці, як праца, так і навучанне - у аднолькавай ступені заклікаюць да помсты - гвалт і вытанчанае глумленне, разлічанае на маральнае прыніжэнне чалавека, на фізічнае знішчэнне, папранне чалавечай годнасці, на задушэнне чалавечых пачуццяў, пераўтварэнне чалавека ў дзікую жывёлу.

Вось факты. Здзекі пачынаюцца з моманту прыбыцця арыштаванага ў лагер. Паліцэйскі, які суправаджае зноў прыбыўшых у канцэлярыю, дае загад: "Хутка усім распрануцца дагала! На лік "адзін, два, тры" усе павінны быць распрануты!" І ахоўнік у маланкавым тэмпе адлічвае да трох. Зусім відавочна, што прыбыўшыя не паспяваюць з сябе нічога зняць і за гэта адразу атрымліваюць удары гумавай дубінкай. Зноў імкліва адлічвае паліцэйскі да трох і зноўку падаюць удары на арыштаваных, якія не паспяваюць выканаць загад. І так гэты паліцэйскі "жарт" паўтараецца шмат разоў, пакуль арыштаваныя не пакрыюцца сінякамі. Так выглядае сустрэча [...]

Іншай крыніцай повадаў да збіцця і пакарання з'яўлялася ваенная муштра. Найбольш страшным і найбольш часта выкарыстоўваемым практыкаваннем быў бег. Бег у галавакружным тэмпе на працягу доўгага часу, без перапынку, ад якога цямнее ў вачах, сціскае дыханне, рукі і ногі адмаўляюцца слухацца, але нельга ні на хвіліну спыніцца, бо малейшая замінка пагражае збіццём і карцарам. [...]

Они не стали на колени : Сб. воспоминаний и док. о концлагере Берёза Картузская / Сост. В.Поссе, Л.Аржаева, И.Акридина; Под ред. Я.Мисько. - Мн.: Беларусь, 1966. - С. 322-325 (перакл. з рас. Ю.Бачышчы)


93. Рапарт камісара паліцыі каменданту канцлагера аб неабходнасці павелічэння вартавой роты ў сувязі з значным павелічэннем колькасці вязняў.

13 красавіка 1938 г.

У сувязі з грамадным ростам на працягу 4 месяцаў колькасці вязняў у лагеры Бяроза Картузская да 800 чалавек і чаканнем яшчэ далейшага павелічэння, прашу ўзмацніць вартавую роту лагера прынамсі да поўнага складу пехотнай роты [...], г.зн. да 141 чалавека шэраговых. [...]

Они не стали на колени : Сб. воспоминаний и док. о концлагере Берёза Картузская / Сост. В.Поссе, Л.Аржаева, И.Акридина; Под ред. Я.Мисько. - Мн.: Беларусь, 1966. - С. 331 (перакл. з рас. Ю.Бачышчы)


94. З паўсядзённага жыцця сялян Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Фрагменты ўспамінаў жыхароў Беласточчыны.

Баравік Ян (в. Гаркавічы):

Мама з татам пажаніліся. Тата са сваім братам Міхалам паставілі хату, у якую перабраўся дзядзька са сваімі сёстрамі: Маняй, Дуняй і Пелагеяй. Тата ў 1928 годзе збудаваў стадолу, першую ў вёсцы на бетонных слупах. Дах быў яшчэ без шчытоў, калі найшла бура і ўсё паламала, нават бетонныя слупы. Пасля ўсё перараблялі і ў 1930 годзе стадолу адбудавалі.

Тата ў Саколцы купіў цялушку за 76 мільёнаў і з яе разгадоўвалі кароў сабе і дзядзьку. Тыя каровы да 1940 года трымаліся, бо з добрай каровы былі разведзены. Кабылу ў Саколцы купілі, вадзілі да жарабца і гадавалі коней. Як дзяліліся, то ў нас маладая кабыла асталася, а старую дзядзька забраў. Як кабыла прывяла жарабя, то яго ўжо пасля года запрагалі. Як павярталіся з Расіі, ніхто пары коней не меў, то спрагаліся. У маіх бацькоў замнога зямлі было для супрагі, то трымалі пару коней. Пасля і тата, і дзядзька разводзілі коней; за жарэбчыка можна было тры каровы купіць. Усё нажывалі, разгадоўвалі, і так жылі.

Зямля ў нас была маміна і татава. Тата з дзядзькам падзялілі сваю бацькаўшчыну; дзядзька ўзяў больш, бо яшчэ на цётку Маню. Тата з мамай у Макараўцах купілі гектар сенакосу; сенажаць была і па маміным бацьку.

Падставовай ежай былі хлеб і бульба. Вясною, як кароў даілі, было малако і малочнае. Свінога мала было, бо свіней прадавалі на грошы. Аднаго паршука на год білі, а былі і такія, што аднаго на два або тры гады білі. Было многа авечак, то восенню ягнят рэзалі. Варылі капусту, пяклі буракі і з квасам елі. Канаплянае семя малолі і суп варылі. У пост з жытняй мукі і тоўчанай бульбы сухары пяклі на вымеценым чаране. Бацькі мае рэлігійныя былі і ў пост не давалі нават малака есці. На Каляды, Пасху і Сёмуху пяклі пірагі. На найбольшае свята, Вялікдзень, парылі кумпяк, красілі яйкі. Мама рабіла макароны.

Апраналіся ў адзенне свае работы. Мама прала воўну на шкарпэткі, рукавіцы, світэры, панчохі. Абуваліся як папала. Вясною ніхто ніколі не абуваўся. Я басанож араць у поле хадзіў. Яшчэ бульбу босыя выбіралі. А ад Пакровы хто ў чым меў хадзілі. Мой тата ў хадаках хадзіў. А на зіму, пад астатак ужо, стараліся рабіць валёнкі. У школу бацькі дзецям чаравікі куплялі. Чаравікі куплялі ў Крынках, бо там поўна шаўцоў было. А валёнкі качалі па вёсках. Валёнкі былі дваякія: цвёрдыя, на вялікія маразы - іх пад Залукамі рабілі, і мяккія, для якіх галёшы ў Крынках куплялі.

Усё ў Крынках куплялі, а ў Саколку толькі коней прадаваць вадзілі. У Крынках прадавалі ўсё ў чацвер, бо тады там вялікі торг быў. Коней і кароў мужык мужыку прадаваў. А кормных, выбракаваных і птаства жыды на мяса куплялі. І цыбулю, мак, гарох, сачэўку і яйкі жыды куплялі. Жыды складалі трэць жыхароў Крынак. Мелі яны каля дзесяці гарбарняў. Займаліся яны рамяством, а толькі два жыды, браты, гаспадарку абраблялі.

Зямля ў нас добрая была, але лесу і сена не было, а гэта з'яўлялася вялікім тормазам для развіцця вёскі. Лес быў далёка - у Сасновіку і Копнай Гары. Бярвенне на стадолу тата вазіў аж з Чалнова каля Супраслі; амаль трыццаць кіламетраў. Заробкаў ніякіх не было, толькі з зямлі. Хто напачатак узяўся і ўзмацнеў, той лепш жыў, а іншыя - няважна.

Каля вёскі рэчка Уснарка праплывала. Былі ў ёй ракі, сліжы і келбы, але мала. Быў і луг, у якім карасі жоўтыя вадзіліся, якіх жыды аж рвалі ад нас. Тыя карасі ў 1948 годзе вымерзлі; тады сухая восень была і мароз вымаразіў іх. Пры санацыі тых карасёў смажылі і на іх уху варылі.

Бародзіч Яўгенія (в. Піражкі):

[...] Хату наша сям'я паставіла ў 1929 годзе.

Ніжнюю вопратку шылі краўчыхі; блузкі шылі жыды ў Крынках. Былі краўцы, што па хатах з машынамі ездзілі, шылі пальтоцікі, камізэлькі, нагавіцы, летнікі і курткі з даручанага матэрыялу. Дахаты прывозіў краўца той, што многа шыць патрабаваў. У Піражкі прыязджаў кравец з Гаркавіч або яму дахаты матэрыял насілі.

Валёнкі білі па вёсках, каля нас у Сукавічах, і прадавалі на рынку. Галёшы куплялі, а пры немцах ляпілі з камер. Старэйшыя ў дзераўляных хадачках хадзілі, абабітых, з цёплым сподам. Жанчыны куплялі чаравікі з халяўкамі. Панчохі тонкія з воўны былі: купныя і робленыя. Сягалі яны за калені і падвязвалі іх гумкаю або падвязкаю, але падвязка не трымалася. А як прыходзіла вясна, тады ўсе хадзілі басанож. Усе так жылі і не ведалі іншага жыцця.

Бульбу трымалі ў скляпах каля хаты і ў ямах, што далей і вышэй былі; ніхто бульбы не краў. Збожжа трымалі ў стадолах у мяшках; засекаў не было. Хлеб самі пяклі. За вёскай быў млын, і ў Крынках - на дровы, бо метры каля млыноў ляжалі. Хлеб пяклі на лапаце, на лісце капусты або дуба, спярша падсыпаўшы мукою, каб не прыліпаў. У бляхах сталі пячы толькі пры саветах.

У хаце была падлога, а куточак каля пліты быў выкладзены цэгламі, каб не брудзілася. Печ цагляная была, а варылі на пліце. У ежу кідалі соль, якую ў Крынках у жыдоў у торбачках куплялі. Кідалі таксама бабковае лісце, перац, цыбульку, часнок.

Грыбы збіралі, калі на сенажаць пад лес ездзілі. А па апенькі ездзілі спецыяльна. Ягад мы не збіралі - ягады нам прывозілі з бедных вёсак і на бульбу мянялі. Самыя нашы толькі дзецям крыху ягад з ягадніком прывозілі. Садавіны мала было, найбольш дзічак. Крыху чарнасліву дробнага было, а ў некаторых то і вялікія сады былі.

Елі кашу грэцкую, крупяную і з проса. І з бульбы ўсё гатовілі: аладкі, кішку і бабку. Варылі не толькі суп, як цяпер, бо сям'я вялікая была. З гародніны вырошчвалі агуркі, моркву, фасолю, гарох, сачэўку, толькі памідораў мала было. Сачэўку жыды вельмі любілі, а мы з сачэўкі суп варылі - да бульбы прысыпалі. Усё смачнае было, бо адзін перад адным елі.

Восенню рэзалі авечак, але гэта як у каго. Трымалі свіней і калолі іх, калі мо зо тры метры мелі, каб саланіна тоўстая як кафля была. Мелі яйкі, масла і сыр; у каго больш было, той вазіў у Крынкі прадаваць. І елі - мо больш нават, чым цяпер.

Ветэрынар у Крынках быў, а пакладалі вясковыя мужчыны. Катоў трымалі і сабак. Былі зладзеі, што коней з хлява выводзілі. Коней кавалі кругом. У Крынках жыды кавалі - ано выглядалі, кааб коней хто прывёў! І ў нас кавалі, а ў Астраўку хіба траіх кавалёў было. Кавалі нажы вастрылі, абручы рабілі. Нажы ў крамах у Крынках куплялі. У Крынках на вуліцах запынялі і воз апаражнялі, абы найбольш з крамы прадаць.

Колы да вазоў на рынку куплялі, а рэшту кавалі абкоўвалі. Драўніну трэба было самім загатаўляць у дзяржаўным лесе ў надлясніцтве Пачапок.

Панадворкі найчасцей негароджаны былі; часам толькі агародчык - каб кветкі пасадзіць. Хто мацнейшы быў, той гарадзіў, бо ж напілавацца трэба было.

Мыліся і пралі ў драўляных балеях. А вясною што большае на лугах мылі - і добра было! Парашкі - соду - і шэрае мыла ў жыдоў куплялі.

Да працы хадзілі ў гарбарню ў Крынкі, дуб сушыць. Некаторыя да жыдоў на заробкі хадзілі.

Панфілюк Мікалай (в. Дубічы-Царкоўныя):

З бежанства вярнуліся амаль усе сем'і. Праўда, некаторыя людзі памерлі ў дарозе, а дзяўчаты павыходзілі замуж. Пачалі вяртацца яшчэ ў 1917 г., але мая сям'я прыехала толькі ў 1924 г. У бежанстве былі ў Омску. Калі вярнуліся, то ўбачылі што нічога няма: пустазелле па пояс ды хатка на дзесяць чалавек. Нас палохалі, што немцы як зверы, але некалькі сем'яў засталося, і яны выйгралі, бо ў першую вайну немцы былі добрымі, нават адкрывалі беларускія школы. Шмат было жабракоў. У Дубічах сваіх не было, але вельмі многа прыходзіла. Жабракі хадзілі ў асноўным на поўдзень, да бедных, бо багатыя на поўначы не падавалі.

Дзяржава не дапамагала тым, хто вярнуўся. Самі падымаліся. Чым толькі не займаліся, каб неяк пражыць: мой бацька наймаўся пасвіць свіней, кароў. Мяфодзій Панфілюк, бацькавы брат, пайшоў у прымы. У 1928 годзе мой бацька разам з братамі Іванам і Міхалам паставілі вялікую і шырокую драўляную хату, пакрылі яе бляхаю. Нават, калі ажаніліся, жылі разам. Пры хаце былі клуня, хлеў, крытыя саломаю. Больш заможныя гаспадары дах крылі дахоўкай, чарапіцай. Кантынгентаў тады не было, іх немцы злажылі, падаткі былі слабыя. Сталі добра жыць толькі ў 30-я гады.

Зямлі мелі па-рознаму: ад 10 да 30 гектараў, самыя бедныя да 5 гектараў. Мой бацька меў паўучастка (16-18 га). У Дубічах была зямля слабая, таму і ўчастак быў большы. Зямлю дзялілі сынам, калі яны жаніліся.

Машын было мала, куплялі матор, малацілку, у асноўным жалі сярпом. У полі ўсе працавалі, нават дзяцей з сабою бралі.

Дрэнна было апрацоўваць зямлю з-за шахаўніцы (цераспалосіцы). Яе спрабавалі ліквідаваць. Напрыклад, у Рутцы рабілі калёніі: усю зямлю аб'ядноўвалі і дзялілі па справядлівасці.

Пасвілі скаціну разам, наймалі пастуха. У Дубічах адна палова вёскі мела свой статак, а другая - свой. Пасля вайны была калейка.

Многія мелі свой лес, але яго было мала ды і зямлёй даражылі, таму шмат цягнулі з пушчы. У лесе нельга было збіраць, але хадзілі па грыбы і ягады на свой страх. Мала было злых леснікоў, якія ганялі людзей. Ды і гэта ў асноўным былі палякі. Сярод беларусаў такіх амаль не было [...]

У новай айчыне / Укл. Я.Мірановіч; Рэд. Луба Віталь. - Беласток, 2001. - С. 26-30, 73-74


95. З жыцця габрэяў у вёсках Заходняй Беларусі ў міжваенны час. Фрагменты успамінаў жыхароў Беласточчыны.

Нядзельская Зінаіда (в. Орля):

Па панядзелках на арлянскім рынку адбываліся кірмашы. Прыязджалі сюды ганчары з Кляшчэль з гаршкамі, гладункамі, міскамі. Іншыя прывозілі дрэва. Большасць жыхароў мястэчка складалі яўрэі - было іх каля трох тысяч. Хрысціянскіх хат было толькі сто. Нашы дзеці часам дакучалі яўрэям, пускалі ім голуба ў бажніцу.

Яўрэі былі добрымі людзьмі. Памагалі ў бядзе. У іх заўсёды можна было пазычыць грошы. Калі я 10 студзеня 1936 года выходзіла замуж, то ў нас дома нічога не было загадзя падрыхтаванага, паколькі былі ў мяне старэйшыя сёстры і мама не спадзявалася, што я так хутка выйду з дому. Пайшла тады маці да яўрэйкі Добы, якая трымала краму з тканінамі пры рыначку ад Нарваўскай вуліцы (сёння тут парк пры Кляшчэлеўскай вуліцы) і дастала ў крэдыт капы, палатно, ручнікі, прасцірадла і іншае. Восенню мама прадала гусей і вярнула доўг. А на вуліцы Млыновай жыла ўдава Ганна, яўрэйка. Калі мне зімой патрэбны былі валёнкі і галёшы, а якраз не было грошай, тады Яна дала мне іх і панчохі ў крэдыт, а пазней муж зарабіў грошы і заплаціў [...]

Яўрэі ў Орлі былі вельмі інтэлігентныя і культурныя людзі. Я пры іх жыла дваццаць пяць гадоў, але ніколі не бачыла п'янага яўрэя. Займаліся яны пераважна гандлем. Тады не было праблемаў з продажам збожжа, каня ці гусей. Ездзілі гандляры па вёсках і скуплялі ўсё: фрукты, гародніну, збожжа, анучы. Яечнік купляў яйкі, курэй. Нішто тады не марнавалася.

Яўрэйская моладзь апраналася вельмі модна, бо ў іх былі сваякі ў Амерыцы, якія прысылалі шыкоўную вопратку. Мы спецыяльна хадзілі пасля абеду на рынак, каб паглядзець у што апранаюцца яўрэйскія модніцы. Былі гэта прыгожыя жанчыны.

Жаніліся яўрэі між сабою і пасля доўгага знаёмства. Нярэдка нават пасля васьмі гадоў. Сям'я маладой рыхтавала багаты пасаг. Бедным яўрэйкам цяжка было выйсці замуж. Здараліся і старыя дзевы, якіх называлі матронамі. Калі жаніліся бедныя, іншыя яўрэі ўспамагалі іх - збіралі ім грошы ў бажніцы падчас шабашу і ў яўрэйскай школе.

Памятаю яўрэйскія вяселлі: на сталах было многа ласункаў, арэхаў, пірожнага. Госці пілі па адным кілішку слабой кашэрнай гарэлкі. На танцах не толькі гулялі, але і спявалі. Гэта быў вясёлы народ. Маладых вянчаў рабін на дарозе перад Вялікай Сінагогай. Шлюбная пара ставала на спецыяльным дываніку, пад балдахінам. Вэлюм маладой закрываў галаву спераду. Калі маладыя абмяняліся пярсцёнкамі, тады рабін падаваў ім віно. Потым кілішак кідалі далёка за сябе, каб разбіўся.

Яўрэі адзначалі некалькі важных свят - Пасху, Рош Гашанэ (Новы год), Йом Кіпур (Судны дзень), Сукот (Кучкі). Гэтае апошняе святкаванне адзначалася восенню і працягвалася яно сем дзён. У каго быў ганак каля хаты, то выносілі там столік, а калі не, то рабілі кучкі (шалаш) на панадворку. Кучкі прыпаміналі яўрэям пра разбіванне шалашоў іхнымі продкамі ў час вандроўкі з Егіпта цераз пустыню.

На Судны дзень усе яўрэі ішлі маліцца ў бажніцу. Там гарэлі тоўстыя паўметровыя свечы. Нашы маладыя жулікі часта пускалі ў бажніцу варону або голуба. Спалоханая птушка лётала па святыні і тушыла свечкі, а яўрэі голасна лямантавалі.

Пурым - аднадзённае свята на тыдзень перад Пасхай. Тады мы хадзілі "калядаваць". Спявалі мы песні, якіх вучылі нас у школе, напрыклад, "Oj, w polu jezioro", а яўрэі давалі нам грошы або булкі.

Пасху старазаконныя святкавалі восем дзён, але ў сярэдзіне святкаванняў былі рабочыя дні. Да гэтага свята яўрэі пяклі мацу - такія вельмі тонкія аладкі з мукі, посныя і на яйках. Гэтыя другія былі прызначаны для гасцей. Посныя аладкі потым таўклі ў ступе на куццю і з яе варылі "мацфарфу" - зацірку.

Яўрэі вельмі плакалі на пахаванні, а калі ў пакойніка не было сям'і, тады наймалі плачку, для якой грошы ўкідвалі ў кубак. Пры маладзіку нябожчыка накрывалі чорным сукном і неслі высока на насілках. Магілу абкладвалі дошкамі, а нябожчыка, абкручанага прасціной, апускалі ўніз, на вочы клалі "чарапок" і засыпвалі зямлёю. Усіх хавалі галавой у адзін бок […]

Пракаповіч Уладзімір (в. Мілейчычы):

У даваенных Мілейчычах большасць складалі яўрэі. Затым другой групай былі праваслаўныя. У 1920-я гады жылі ў нас толькі дзве каталіцкія сем'і. Школа была ў нас адна і яўрэйскія дзеці вучыліся разам з хрысціянскімі.

Галоўным заняткам яўрэяў былі прадпрымальніцтва і гандаль. У іх руках знаходзіліся ўсе магазіны і склады. Спробы хрысціян адкрываць свае крамы ці прадпрыемствы канчаліся няўдачай. Напрыклад, мае браты Антон і Аляксандр, вярнуўшыся раней з бежанства, адкрылі краму, але не вытрымалі канкурэнцыі і ў 1921 годзе прыйшлося ім закрыць "інтарэс" і шукаць іншага занятку. У Мілейчычах быў кафляны завод, якога ўладальнікам быў яўрэй Горфейн, які лічыўся самым багатым чалавекам. Паколькі кафлі карысталіся тады вялікім попытам, новую кафлярню задумалі пабудаваць палякі - Марцін Воіньскі і Казімеж Жарскі. Але калі сталі яны выпускаць кафлі, пачаліся ў іх клопаты са збытам. Яўрэйскія гандляры лічылі іх прадукцыю няякаснай, быццам гліна, з якой вырабляліся кафлі, змяшчала празмерна многа мергелю. Пасля двух гадоў прадалі яны завод яўрэям і кафлі адразу набылі новую якасць.

Яўрэі жылі пераважна ў цэнтры мястэчка - у рынку, з якога выходзілі Рагацкая, Бельская і Паканеўская вуліцы. Найважнейшым будынкам была старая, драўляная бажніца, якую ў 1927 годзе замяніла мураваная сінагога. Побач яе знаходзіўся дом рабіна.

У сасновым ляску, з усходняга боку Мілейчыч, стаялі яўрэйскія дачы. Быў гэта комплекс з 11 двухпавярховых будынкаў памерамі 13 на 50 метраў. У іх былі сталовыя і пакоі для курортнікаў. Галоўным чынам прыязджалі сюды адпачываць хворыя на сухоты, кааб падмацаваць свае здароўе свежым, насычаным жывіцай паветрам. У сезоне прыязджала нават да 800 яўрэяў з усяе Польшчы [...]

У новай айчыне / Укл. Я.Мірановіч; Рэд. Луба Віталь.

- Беласток, 2001. - С. 178-181, 183-184


ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Якія прычыны ляжалі ў аснове замены харчразвёрсткі на харчпадатак? Што было лепшым для сялян і чаму?

2. У чым бачылі галоўныя задачы нацыянальнага руху беларускія дзеячы ў часы НЭПу і якія тактыкі спрабавалі скарыстаць? Паразважайце, па якіх накірунках ажыццяўлялася беларусізацыя? Як вы лічаце, чаму С.Кандыбовіч лічыў "мёртвымі надбудовамі" савецкія Нацыянальныя камісіі, якія мусілі займацца правядзеннем нацыянальнай справы?

3. Колькі дзяржаўных моваў было ў БССР? Выкажыце сваю думку наконт таго, наколькі гэта было апраўдана. Як вы разумееце сутнасць сталінскай нацыянальнай палітыкі?

4. Што на ваш погляд з'явілася прычынай дыспрапорцыі ў развіцці горада і вёскі? Чым вы можаце патлумачыць сутнасць эканамічнай палітыкі бальшавікоў?

5. Якія адметныя рысы ўласцівыя бальшавіцкай таталітарнай сістэме ўлады? Якая роля грамадства ва ўсталяванні таталітарызму? Што характэрна для грамадства з таталітарнай свядомасцю?

6. Паразважайце над тым, чым кіраваліся бальшавіцкія ўлады павялічваючы тэрыторыю БССР?

7. Як выглядала развіццё БССР у 20-я гг за межамі самой рэспублікі? Чым скончыліся шчырыя памкненні часткі адданых беларусаў вярнуцца ў Беларусь, каб прысвяціць сябе развіццю нацыянальнай справы і адбудове роднага краю?

8. У чым асаблівасці зямельнага пытання ў Беларусі і як імкнуўся вырашаць яго нарком Д.Прышчэпаў? Паразважайце, чым яго бачанне супярэчыла бальшавіцкаму. Ацаніце, якія шлях развіцця сельскай гаспадаркі быў найбольш прымальным і прагрэсіўным для Беларусі?

9. Чым можна растлумачыць арышт бальшавікамі найбольш вядомых беларускіх дзеячаў навукі, асветы і культуры ў пачатку 30-х?

10. У чым праявілася саветызацыя беларускай культуры? Якое было стаўленне бальшавікоў да беларускай літаратуры, тэатра, музэяў?

11. Прааналізуйце выбарчыя правы насельніцтва паводле Канстытуцыі БССР і дайце сваю адзнаку яе "дэмакратычнасці"? Што новага яна прынесла ў параўнанні з часамі Расійскай імперыі?

12. Як Васіль Быкаў ацэньваў калектывізацыю? У чым паводле яго праяўляецца сувязь свабоды, праўды і хлеба? Што на ваш погляд з'яўляецца першасным?

13. Прааналізуйце выступленне Вацлава Ластоўскага ў Жэневе і адкажыце, аб якім шляху развіцця для Беларусі ён марыў? Чаму? Пад чыёй уладай польскай альбо савецкай было лепш?

14. Аб чым сведчыць праводзімая польскімі ўладамі палітыка ў сферы народнай адукацыі? Якія мэты імі пераследаваліся? Як гэта адбівалася на беларускім народзе?

15. Ахарактарызуйце асноўныя дамаганні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі? Чым яны адрозніваліся ад бальшавіцкіх? Ці маглі ідэі хрысціянскіх дэмакратаў стаць альтэрнатывай сацыялістычнай пабудове грамадства?

16. Параўнайце становішча беларусаў пад уладай палякаў і пад уладай бальшавікоў паводле Камунікату Беларускай хрысціянскай дэмакратыі? Дзе жылося лепш? Які шлях для Беларусі бачылі лідэры хрысціянскіх дэмакратаў?

17. Ахарактаразуйце сялянскае жыццё ў Заходняй Беларусі? Параўнайце з побытам сялян ва Усходняй Беларусі?

18. Якое месца займалі габрэі ў жыцці заходнебеларускай міжваеннай вёскі?



Тэма 3. Беларусь у Другой сусветнай вайне. 1939-1945


Пачатак вайны

96. Ані камунізм, ані фашызм [66]. З перадваеннага артыкулу-закліку Беларускага нацыянальнага фронту [67].

Прыгледаючыся ўважна да сяньняшняга жыцьця, мы спасьцерагаем узрастаючае з кожным днём змаганьне двух кірункаў: фашыстоўскага і камуністычнага. Змаганьне гэтае дзеліць увесь сьвет на дзьве часьці, якія варожа выступаюць проціў сябе, хватаючыся нават за аружжа. Прыкладам гэтага ёсьць Гішпанія. Трэба прызнаць, што небясьпека пашырэньня гэтага змаганьня на іншыя краі (Бэльгія, Францыя і др.) нарастае з кожным днём.

Камунізм і фашызм - гэта ёсьць ня толькі палітычныя, але і грамадзкія кірункі, якія імкнуцца да зрэфармаваньня дагэтуляшняга грамадзкага жыцьця ў яго найглыбейшых асновах: дзеля гэтага выклікаюць такое вялікае зацікаўленьне ў усіх думаючых адзінак. Ніводзен думаючы і дзейны чалавек ня можа прайсьці роўнадушна каля гэтых двух кірункаў.

Мэты камунізму ведамы: пры помачы дыктатуры камуністычнай партыі дайсьці да магчымай роўнасьці грамадзян, да зьнішчэньня падзелу грамадзянства на клясы, да скасаваньня прыватнай уласнасьці, да зьнясеньня рэлігіі і ўсякага культу, да завядзеньня новага, безклясавага, пралетарскага грамадзянства. У гэтым грамадзянстве і вытворчасьць, і спажываньне было-б абапёрта на супольных, камуністычных асновах.

А мэты фашызму такія: не касаваць клясаў і прыватнай уласнасьці, але ўзяць пад дзяржаўную кантролю прылады вытворчасьці (капітал) і абапёрці грамадзкі лад на салідарызьме клясаў, з тым, каб усе клясы былі салідарны ў агульнанацыянальных справах. Дабро нацыі для фашыстаў - гэта найвышэйшая мэта. Дзеля гэтага яны проціў барацьбы клясаў, якая аслабляе народ. Да сваіх мэтаў яны ідуць пры помачы дыктатуры фаш. партыі.

Як бачым, рожніцы паміж камунізмам і фашызмам аграмадны. Фашызм нацыяналістычны, а камунізм інтэрнацыянальны; фашызм прызнае прыватную ўласнасьць, а камунізм у апошніх сваіх мэтах яе касуе; фашызм стаіць за салідарнасьць усіх клясаў у працы для агульнага дабра нацыі, а камунізм стаіць на грунце змаганьня кляс, з тым, каб зьнішчыць усе клясы і абярнуць усіх у пралетарыят і гэтым стварыць адну пралетарскую клясу.

Ёсьць пашыраным пагляд, што наш народ знаходзіцца пад уплывам камунізму і хоча яго. Аднак гэтакі пагляд ня зусім адказвае сапраўднасьці, бо камунізму, як формы жыцьця, у нас мала хто хоча. Імкненьні шырокіх народных масаў ня ідуць у кірунку камунізму, г. зн. супольнасьці маемасьці, вытворчасьці і спажыцьця, але ў кірунку здабыцьця ўласнага варштату працы (напр. кавалка зямлі), які мог-бы забясьпечыць існаваньне. Гэта ёсьць найбольшым ідэалам нашага працоўнага сялянства. А што датыча камунізму, дык калі некаторыя і жадаюць яго, то жадаюць як меншага зла, як выхаду з цяперашняга цяжкога палажэньня [...] Большасьць нашага сялянства ар'ентуецца на камуністычны ўсход, не хочучы камунізму [...] Значыць, яны шукаюць камунізму з бяды, а гэта зусім ня тое, што каб даць нашаму народу лепшы быт, дык гэты "бядовы" камунізм згінуў-бы сам сабою [...]

Каб памагчы бядзе, некаторыя беларусы, якія маюць засьцярогі да камунізму, пачалі ар'ентавацца на фашызм, чакаючы адтуль выбаўленьня. Але нам здаецца, што гэта надзея ня мае пад сабою рэальнага грунту, аб чым мы ўжо пісалі ў 9-ым н-ры нашага часапісу. Урэшце засьцярогі да фашызму і агітацыя супраць яго ў бел. народзе настолькі вялікія, што няма ніякай надзеі ані страху, каб ён скора прывіўся.

Што другое камунізм, ён мае яшчэ дагэтуль нейкую вялікую прыцягваючую сілу. Тады калі на Захадзе і на ўсім сьвеце камунізм з наступаючых пазыцыяў пераходзіць на абаронныя, у нас дзеецца наадварот: камунізм у сваім наступе здабывае штораз новыя пазыцыі, так, як гэта было год таму ў Гішпаніі і Францыі, дзе "людовыя" фронты дайшлі да ўлады... Там наступ камунізму выклікаў рэакцыю ў форме фашызму, і пачалася страшэнная барацьба паміж гэтымі двама кірункамі...

Беларускі народ апынуўся паміж двама вялікімі блёкамі: камуністычным і фашыстоўскім, якія рыхтуюцца да апошняга рашучага бою. У гэтай важнай гістарычнай часіне кожны сьведамы беларус сілай абставін пастаўлены перад важным пытаньнем: з кім ісьці - з фашызмам ці з камунізмам? Некаторыя кажуць здэцыдавана: з фашызмам, а некаторыя кажуць: з камунізмам. Мы-ж дзяржымся іншай тактыкі і іншага кірунку: мы заяўляем. што ў імя дабра Беларускага народу ня пойдзем ані за фашызмам, ані за камунізмам!

Чаму мы гэтак робім?

Бо як адзін, так і другі кірунак не нясе Бел. народу незалежнасьці і сувэрэннасьці, але нясе яму залежнасьць і палітычную, і эканамічную.

Як адзін, так і другі кірунак імкнецца да фізычнага і духовага нішчэньня Бел. народу.

Як адзін, так і другі кірунак нясе няволю, перад якою гаснуць усе даўнейшыя няволі. А ў няволю мы самахоць ня пойдзем. Стаўшы на грунт незалежнасьці, мы адкідаем залежнасьць і ад камунізму, і ад фашызму.

Цыт. паводле: Ёрш С. Рыцар Свабоды: Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэолаг і арганізатар беларус. нац. антынацысц. Супраціву. - Мн.: Часоп. "Беларус. Рэзыстанс", 2004. - С. 35-36


97. Дамова аб ненападзе паміж СССР і Германіяй. 23 жніўня 1939 г.

Урады СССР і ўрад Германіі, кіруемыя жаданнем замацаваць справы міру паміж СССР і Германіяй і спасылаючыся на асноўныя палажэнні дамовы аб нейтралітэце, заключанага паміж СССР і Германіяй у красавіку 1926 г., прыйшлі да наступнага пагаднення:

Арт. 1. Абодва бакі абавязваюцца ўстрымлівацца ад усялякага гвалту, ад усялякай агрэсіі і усялякага нападу ў адносінах адзін аднаго як асобна, так і сумесна с іншымі краінамі.

Арт. 2. У выпадку, калі адзін з бакў стане аб'ектам ваенных дзеянняў з боку трэцяй краіны, другі бок не будзе падтрымліваць ні ў якім выглядзе гэтую дзяржаву.

Арт. 3. Урады абадвух бакоў застануцца ў будучым ў кантакце адзін з другім для кансультацый, каб інфармаваць адзін аднаго па пытаннях, якія закранаюць агульныя інтарэсы.

Арт. 4. Ніводны з бакоў не будзе ўдзельнічаць у якой-небудзь групіроўцы дзяржаў, якая прама альбо ўскосна накіравана супраць другога боку.

Арт. 5. У выпадку ўзнікнення спрэчак і канфліктаў паміж бакамі па розных пытаннях, абодва бакі будуць вырашаць гэтыя спрэчкі ці канфлікты выключна мірным шляхам у парадку сяброўскага абмену поглядамі альбо пры патрэбе шляхам стварэння камісій па ўрэгуляванню канфлікта.

Арт. 6. Дамова заключаецца тэрмінам на 10 год, у выпадку калі адзін з бакоў не дэнансуе яго за год да заканчэння тэрміну, тэрмін дзеяння дамова аўтаматычна працягваецца на наступныя 5 гадоў.

Арт. 7. Гэтая дамова палягае ратыфікацыі па магчымасці ў кароткі тэрмін. Абмен ратыфікацыйнымі граматамі павінен адбыцца ў Берліне. Дамову ўступае ў сілу адразу пасля яе падпісання.

(Дамовы былі ратыфікаваны Вярхоўным Саветам СССР і рэйхстагам Германіі 31 жніўня 1939 г. Абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся ў Берліне 24 верасня 1939 г.)

Документы внешней политики, 1939 г. МИД РФ. - М. , 1992. - Т. ХХ ІІ. - К н. 1. - C. 630-632 (Пер. з рас. Ю.Бачышчы)


98. Сакрэтны дадатковы пратакол да дамовы аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам. 23 жніўня 1939 г.

1. У выпадку тэрыятарыяльна-палітычнага пераўладкавання абласцей, якія ўваходзяць у склад Прыбалтыйскіх дзяржаў (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная мяжа Літвы адначасова з'яўляецца мяжой сфераў інтарэсу Германіі і СССР. Пры гэтым інтарэсы Літвы ў адносінах да Віленскай вобласці прымаюць абодва бакі.

2. У выпадку тэрытарыяльна-палітычнага пераўладкавання абласцей, якія ўваходзяць у склад Польскай Дзяржавы, мяжа інтарэсаў Германіі і СССР будзе прыкладна праходзіць па лініі рэк Нарава, Віслы і Сана.

Пытанне, ці з'яўляецца ў інтарэсах абодвух бакоў пажаданым захаванне незалежнай Польскай Дзяржавы і якія будуць межы гэтай дзяржавы, можа быць канчаткова высветлена толькі на працягу далейшага палітычнага развіцця.

У любым выпадку, абодва Ўрады будуць вырашаць гэтае пытанне на аснове сяброўскай двухбаковай згоды.

3. Адносна паўднёвага захаду Еўропы з савецкага боку падтрымліваецца цікавасць СССР да Бесарабіі. З германскага боку заяўляецца аб яе поўнай палітычнай незацікаўленнасці ў гэтых абласцях.

4. Гэты пратакол будзе захоўвацца абодвума бакамі ў поўнай тайне.

Документы внешней политики, 1939 г. МИД РФ. - М. , 1992. - Т. ХХ ІІ. - К н. 1. - С . 632 (Пер. з рас. Ю.Бачышчы)


99. Пра надзеі беларусаў Заходняй Беларусі і савецкую рэчаіснасць. З кнігі Сымона Кандыбовіча.

У 1939 г. Чырвоная армія далучыла да Савецкай Беларусі яе заходнюю частку. Дадалося яшчэ сто раёнаў з зусім іншымі звычкамі да формаў дзяржаўнага жыцця. Як і можна было чакаць, на новай тэрыторыі разгарнулася каласальная прапаганда ідэальных вартасцяў савецкай формы і перабудовы ўсіх арганізацый на савецкі лад. Савецкая Беларусь не магла абысціся сваімі сіламі ў асваенні новай тэрыторыі. Прыслалі супрацоўнікаў з цэнтральных абласцей РСФСР. Падбор гэтых супрацоўнікаў быў не заўсёды ўдалы, збывалі ўсё горшае, а туды якраз патрабавалася найлепшае.

Трэба сказаць, што ў асноўным беларускае карэннае насельніцтва не палохалася прыходу савецкай улады, шмат хто, асабліва найбяднейшае сялянства, спадзяваліся на атрыманне зямлі без выкупу, а рабочыя - на ліквідацыю беспрацоўя. Інтэлігенцыя спадзявалася на прымяненне сваіх ведаў на роднай мове без гвалтоўнай паланізацыі і акаталічвання, на шырокі доступ беларускай моладзі ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Праўда, у першыя дні прыходу савецкай улады шмат што для беларусаў было незразумелым. Напрыклад, скупліванне савецкімі людзьмі прадуктаў харчавання, абутку, адзення, мануфактуры і інш., чаго было дастаткова ў крамах. А тым часам на разнастайных сходах і мітынгах, па радыё насельніцтва чула пра багатае і шчаслівае жыццё. Падштурхоўваў да роздуму і бедны вонкавы выгляд нават адказных савецкіх работнікаў, што прыбылі на працу або ў камандзіроўку ў Заходнюю Беларусь. Было незразумела, чаму пакінулі старую мяжу з прапускамі і адмаўлялі мясцовым жыхарам у выдачы прапускоў, каб адведаць сваякоў на савецкім баку.

Створаныя савецкія ўстановы працавалі не надта добра. Насельніцтва было непрыемна ўражана, калі нечаканым дэкрэтам адмянілі польскія грошы амаль без замены іх на грошы савецкія, былі канфіскаваны працоўныя і іншыя грашовыя ўклады ў ашчадныя касы і банкі. Гэтая мера стварыла цяжкое становішча для пенсіянераў ды і наогул для людзей працы. Былі выпадкі забойстваў у выніку цкавання памешчыкаў і заможных людзей прапагандыстамі. Вінаватых у забойствах не прыцягвалі да адказнасці, сам Панамарэнка ў інструкцыйным дакладзе даў зразумець, што крывавым расправам не трэба надаваць значэння, бо такія факты будуць сведчыць пра «народны гнеў». […]

Адначасова па ўсёй Заходняй Беларусі ішлі бесперарыўныя арышты. Турмы былі перапоўненыя польскімі чыноўнікамі, сялянамі, так ці інакш звязанымі з польскімі ўстановамі - старшынямі воласцяў, сельскімі старастамі, паліцэйскімі. Арыштоўвалі старых рускіх эмігрантаў, салдатаў-беларусаў, якія ўцяклі з нямецкага палону, перабежчыкаў, што імкнуліся трапіць у цэнтральную Польшчу, акупаваную немцамі, а таксама святароў і заможных людзей. Вельмі падазроных накіроўвалі ў Менск, у распараджэнне НКУС, а астатніх - у Сібір, у лагеры. Турэмнае ўтрыманне было страшэннае, метады допытаў горшыя, чым у польскай дыфензіве. Беларусы гаварылі следчым, што палякі апалячвалі іх на працягу дваццаці гадоў, і не мелі поспеху, а з прыходам савецкай улады апалячванне адбылося за некалькі месяцаў. […] Апрача агульных арыштаў правялі і прыватныя - ліквідавалі цэлыя групы насельніцтва. Першай ахвярай сталі так званыя польскія асаднікі - польскія каланізатары, апірышча польскай дзяржаўнасці ў Заходняй Беларусі. Асаднікі - былыя вайскоўцы польскай арміі, якім на льготных умовах даваліся хутары памерам ад 20 да 50 га зямлі з выгаднымі крэдытамі. Праваслаўнае беларускае насельніцтва не мела права купіць зямлю ў паноў. Асаднікаў з сем'ямі вывезлі на ўсход. У адну ноч, узімку, былі вывезены ў тым самым кірунку ўсе працаўнікі лясной аховы, ад лясных вартаўнікоў, часткова прызначаных ужо пры савецкай уладзе, і да навукоўцаў-лесаводаў. Меркавалася, што ў лесе было схавана шмат зброі польскага войска, пра якую ведала лясная ахова. Гэта і стала прычынай іх вывазу ў Сібір. Арыштавалі і вывезлі ўсе сем'і вайскоўцаў польскай арміі […]

Далучэнне Заходняй Беларусі ў значнай ступені адцягнула ўвагу ад розных непатрэбных эксперыментаў на старой тэрыторыі Савецкай Беларусі. Усе, хто меў магчымасць, асабліва інтэлігенцыя, пісьменнікі, паэты, супрацоўнікі тэатраў, спевакі, музыкі ўсяляк імкнуліся патрапіць у камандзіроўку на далучаную тэрыторыю. Бальшыня хацела пазнаёміцца з новым, капіталістычным светам, убачыць там страшэнныя пакуты рабочых і сялян, іх убогае існаванне. Замест гэтага там яны ўбачылі калі і не зусім высокі ўзровень жыцця, але магчымасць свабоднага набыцця і прадуктаў харчавання, і іншых тавараў. Гэта развянчала легенду пра прыгнёт капіталізму. У залежнасці ад сродкаў кожны імкнуўся апрануцца, абуцца, а галоўнае - набыць што-небудзь жонцы і дзецям.

[…] Тым не менш за вельмі кароткі час панавання савецкай улады насельніцтва расчаравалася. Новая ўлада прынесла знікненне тавараў, чэргі за рознай драбязой, малавартасную савецкую валюту, вышукванне ў мінулым мясцовага насельніцтва самых дробных злачынстваў у дачыненні да савецкай улады, якой на той час тут не было. Паўсюль стваралася шырокая сетка інфармацыйнай агентуры НКУС, спакойнае жыццё было парушана арыштамі і нечаканымі, часта бязмэтавымі, вобшукамі. На захопленай тэрыторыі знайшлі сабе месца страх і падазронасць. Мясцовае насельніцтва, асабліва заможныя людзі ды інтэлігенцыя, да савецкіх людзей ставіліся з пагардай, хоць вонкава гэта і хавалася.

Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларус і / Аўт. прадм. В.Скалабан. - М н., 2000. - С. 119-124


100. Аб выбарах у Народны сход Заходняй Беларусі. З аператыўнага паведамлення №48 НКУС БССР сакратару ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка ад 17 кастрычніка 1939 г. [68] Беласток.

Выборы депутатов в Народное собрание повсюду проходят с большим подъёмом и большой активностью трудящихся. Подавляющая масса населения высказывается за восстановление в Западной Белоруссии Советской власти и присоединение её к БССР.[…]

Наряду с этим зафиксированы отдельные случаи контрреволюционных выступлений враждебного нам элемента, который вместе с этим пытается протащить в депутаты своих людей.

10/Х - с.г. в гор. Бреславле * происходило собрание по вопросу выборов депутатов в Народное собрание. На этом собрании группа торговцев пыталась обработать часть бедняков и домработниц в том направлении, чтобы в момент голосования последние голосовали бы не за присоединение Западной Белоруссии к БССР, а за автономную Зап. Белоруссию.

Указанных торговцев разрабатываем […]

В гор. Бельске учительница школы №5 Блюхаренко во время лекции заявила: «Польша государство сильное, её сейчас разбили только потому, что Россия сунула свой нос, использую войну с Германией, захватила территорию Польши и поработила наш народ…

Через непродолжительное время польская власть вернётся и как государство Польшп будет процветать, наши народы - народы Польши возгосподствуют, и будут управлять государством не россияне».

После перепроверки данных Блюхаренко арестуем […]

Всего арестованных по состоянию на 15 октября 1939 г. числится 3535 чел., из них:

1. Крупных представителей из помещиков, князей, дворян и капиталистов, подозреваемых в шпионаже - 389.

2. Реакционных представителей правительственной администрации:

а) воевод, старост, заместителей воевод и старост, бургомистров и их ближайших помощников - 354;

б) руководителей местных органов полиции, жандармерии, погран. охраны и 2-го отдела польглавштаба - 648.

3. Руководителей контрреволюционных партий и активных членов - 348.

4. Бандитов - 108.

5. Кулаков, бежавших из СССР в Польшу, связанных с польской разведкой - 74.

6. Агентов польской разведки и провокаторов - 409.

7. Белогвардейцев - участников белогвардейской монархической организации - 28.

8. Агентов полиции - 398.

9. Осадников, связанных с польской разведкой - 117.

10. Агентов германской разведки - 3.

11. Обвиняемых в шпионаже - 392.

12. Прочий контрреволюционный элемент - 267.

Справка: По бывш. Новогрудскому воеводству сведения о количестве арестованных включены на 12/Х, по Пинскому на 14/Х.

Народный комиссар внутренних дел БССР

старший майор государственной безопасности

Л.Цанава

Цыт. паводле: Назаўсёды разам: Да 60-годдзя ўз'яднання Зах. Беларусі з БССР. Зб. дак. / Уклад. У.Навіцкі; Пад рэд. М.Касцюка, І.Навуменкі. - Мн., 1999. - С. 181-183


101. Дэкларацыя Народнага сходу Заходняй Беларусі аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. 30 кастрычніка 1939 г.

Вызвалены ад улады памешчыкаў і капіталістаў народ Заходняй Беларусі на сваіх мітынгах і сходах паставіў пытанне аб неабходнасці нацыяналізацыі банкаў і буйных прадпрыемстваў.

Банкі ў руках польскіх магнатаў, памешчыкаў і капіталістаў служылі для таго, каб умацоўваць панаванне эксплуататараў, даваць ім нажывацца за кошт працы рабочых і сялян. Яны дапамагалі перакачваць народныя сродкі ў кішэні капіталістаў, памешчыкаў і спекулянтаў [...]

Ад гэтага часу банкі з іх каштоўнасцямі, усе буйныя прамысловыя прадпрыемствы, руднікі і чыгункі аб'яўляюцца усенародным здабыткам, г. зн. дзяржаўнай уласнасцю.

Ад гэтага часу працоўныя Заходняй Беларусі атрымліваюць у свае рукі магутны сродак свайго эканамічнага вызвалення - банкі і буйную прамысловасць. Тым самым створаны ўмовы для ўздыму народнай гаспадаркі, які будзе забяспечан свабоднай працай рабочых, што становяцца цяпер гаспадарамі фабрык і заводаў [...]

Индустриализация Белорусской ССР (1926-1941 гг.). Сб. док. и мат. / Под ред. В.Н.Жигалова, А.Т.Нетылькина, Н.М.Хвостенковой. - Мн.: Беларусь, 1975. - С. 339


102. Вытрымка з выступу Антона Луцкевіча [69] на сходзе інтэлігенцыі ў г. Вільні. 26 верасня 1939 г.

За час свайго панавання паны нанеслi беларускай культуры вялiкую шкоду. У вёсках ва ўсiх школах дзецi беларусоў вучацца на польскай мове, што адбiваецца на паспяховасцi iх вучобы, заглушае з маленства родную беларускую мову. Зараз ярмо панскага гнёту i нацыянальнага парабашчэння скiнута назаўсёды. Зноў Беларусь стала адзiнай. Нiякiя межы больш не будуць падзяляць адзiную родную беларускую зямлю. У дружбе будуць жыць працоўныя беларусы.

Вялiкая работа прадстаiць па аднаўленню ўсяго таго, што гадамi мялася i зацiралася, што бязлiтасна знiшчалася польскiмi панамi. Трэба занава аднаўляць загнанае ў глыбокае падполле беларускае мастацтва, мову, культуру.

Многа прыдзецца папрацаваць iнтэлiгентам-беларусам. Нам трэба ўключыцца ў работу так, каб у блiжайшы час зрабiць значны зрух у асвеце як у горадзе, так i ў вёсцы.

Стварэнне адзiнай свабоднай Савецкай Беларусi адкрые для беларускай культуры шлях шпаркага развiцця ўперад. Не будзе больш працоўны беларус застрашацца турмой i бесчалавечымi здзекамi.

Антон Л уцкевіч : материалы следственного дела НКВД БССР. Зб. документов. - Мінск, 1997. - C . 13-14


103. Савецка-нямецкая дамова аб сяброўстве і дзяржаўных межах. 28 верасня 1939 г.

Урад Германскага Рэйху і ўрад СССР разглядае гэта як выключна іх справу, пасля крушэння былой Польскай дзяржавы, аднавіць мір і парадак на гэтых тэрыторыях, каб людзі маглі жыць мірным жыццём адпаведна сваім нацыянальным адметнасцям.

Арт. 1. Урад Германскага Рэйху і ўрад СССР вызначае ў якасці мяжы іх нацыянальных інтарэсаў у тэрыторыі былой Польскай дзяржавы лінію пазначаную на дадатковай мапе, якая павінна быць дэтальна апісана ў дадатковым пратаколе.

Арт. 2. Абодва бакі прызнаюць мяжу сваіх нацыянальных інтарэсаў пазначаную ў артыкуле 1 канчаткова вызначанай і павінны перашкаджаць любому ўмяшальніцтву трэціх краін у гэтую дамоўленасць.

Арт. 3. Неабходная рэарганізацыя цывільнай адміністрацыі будзе праведзена на захад ад ліні вызначанай артыкулам 1 урадам Германіі, на усход - урадам СССР.

Арт. 4. Урад Германскага Рэйху і ўрад СССР расцэньвае гэтае пагадненне як цвёрды падмурак далейшага развіцця сяброўскіх адносін паміж двума народамі.

Арт. 5. Гэтая дамова павінна быць ратыфікавана і абмен ратыфікацыйнымі граматамі павіннен адбыцца ў Берліне як мага хутчэй. Дамова ўступае ў дзеянне адразу пасля падпісання.

The Avalon Project : Nazi - Soviet Relations 1939-1941 ( http :// www . yale . edu / lawweb / avalon / nazsov / gsbound . htm )

(Пер. з англ. Ю.Бачышчы)


104. Сакрэтны дадатковы пратакол да савецка-нямецкай дамовы аб сяброўстве і дзяржаўных межах. 28 верасня 1939 г. Масква.

Ніжэй падпісаўшыеся ўпаўнаважаныя зацвярджаюць пагадненне ўрада Германскага Рэйху і ўраду СССР наконт наступнага:

У Сакрэтны Дадатковы Пратакол падпісаны 23 жніўня 1939 г. павінны быць унесены праўкі ў прыватнасці, што тэрыторыя Літоўскай дзяржавы адыходзіць да сферы ўплыву СССР, у той жа час, з другога боку, Люблінская вобласць і часткі Варшаўская вобласці адыходзяць у сферу ўплыву Германіі (мапа прыкладаецца, падпісаная гэтай жа датай). Як толькі ўрад СССР прыме адмысловыя захады на тэрыторыі Літвы каб абараніць свае інтарэсы, цяперашняя Нямецка-Літоўская мяжа, з мэтай спрашчэння яе абрысаў і прыдання больш натуральнага выгляду, будзе выраўнена такім чынам, што літоўская тэрыторыя, якая ляжыць на паўднёвы захад ад лініі мяжы, акрэсленай на дадатковай мапе, адыйдзе да Германіі.

Таксама зацвярджаецца, што эканамічнае пагадненне, якое зараз дзейнічае паміж Германіяй і Літвой, не будзе ліквідавана тымі захадамі, якія прадпрыме Савецкі Саюз адносна апошняй.

Рыбентроп (за Германію), Молатаў (за СССР)

The Avalon Project : Nazi - Soviet Relations 1939-1941 ( http :// www . yale . edu / lawweb / avalon / nazsov / sesupp . htm )

(Пер. з англ. Ю.Бачышчы)


105. Арышт і смерць Антона Луцкевіча. Вытрымка з даследавання Уладзіміра Міхнюка [70].

Ночью 30 сентября 1939 г. его в числе первых арестовали сотрудники управления госбезопасности и заключили в знаменитую и уже знакомую ему Лукишскую тюрьму в Вильно. Раньше в ней томились национальные герои и патриоты, которые боролись против польских властей за свободную Западную Беларусь, ее воссоединение в едином белорусском государстве. Теперь же борцов за лучшую народную долю в ту же тюрьму посадили красные освободители.

10 октября 1939 г. СССР и Литва подписали договор о взаимопомощи. В соответствии с ним Виленский край и Вильно передавались Литве. Вскоре в Вильно переехала литовская администрация. Узников Лукишской тюрьмы эвакуировали: одних в Белосток, других в Вилейку, третьих в иные города Западной Беларуси, где имелись тюрьмы. А.Луцкевич оказался в Вилейке, что подтверждается официальными документами и воспоминаниями отдельных сокамерников, чудом оставшихся в живых, в частности, Викентия Гришкевича, отрывок из мемуаров которого публикуется в этом сборнике.

Спустя полтора месяца после ареста по требованию наркома внутренних дел БССР Л.Цанавы А.Луцкевич был переведен в Минскую тюрьму, где до лета 1940 г. периодически допрашивался следователями НКВД БССР. 8 августа 1940 г. Наркомвнудел БССР утвердил обвинительное заключение по следственному делу А.И.Луцкевича.

Однако лишь через 8 месяцев - 18 апреля 1941 г. оно было санкционировано военным прокурором с резолюцией: "Дело внести на рассмотрение Особого совещания при НКВД СССР". Почти через два месяца, 14 июня 1941 г., Особое совещание вынесло приговор - "Луцкевича Антона Ивановича за антисоветскую деятельность заключить в исправительно-трудовой лагерь сроком на ВОСЕМЬ лет, считая срок с 30 сентября 1939 года". Оценки своей деятельности Советской властью А.Луцкевич ждал двадцать с половиной месяцев...

На выписке из протокола Особого совещания при НКВД СССР от 14 июня 1941 г., которая была направлена спецсвязью в Минск, мягким жирным карандашом написано "ВОРКУТПЕЧЛАГ". Этот документ свидетельствует о том, что А.Луцкевич никак не мог попасть в один из концлагерей Семипалатинской области, о чем до сих пор пишут историки и сообщают энциклопедии, где якобы в 1946 г., "по свидетельству родственников", он и умер.

Оформление выписки из протокола Особого совещания при НКВД СССР и пересылка ее в Минск заняли несколько дней. Неделю спустя, т.е. 22 июня, фашистская Германия напала на Советский Союз.

Мы полагаем, что А.И.Луцкевича, как и десятки, сотни других узников тюрем Минска, НКВД просто не успел эвакуировать. По свидетельствам очевидцев, их гнали на восток колоннами. По нашему предположению, А.И.Луцкевич расстрелян энкэвэдистами под Игуменом (Червенем) или, возможно, на другом каком-либо этапе недалеко от Минска. […] К сожалению, точных сведений о дате и месте гибели А.Луцкевича исследователями пока не обнаружено ни в архивах, в том числе и ранее секретных, ни в воспоминаниях бывших узников ГУЛАГа *. Но поиск такой следует продолжать как в отношении А.Луцкевича, так и других общественно-политических и национально-культурных белорусских деятелей, которые были арестованы в Вильно в сентябре-октябре 1939 г. Мы не знаем когда, где и при каких обстоятельствах закончили свой жизненный путь Вячеслав Богданович, Сергей Бусел, Макар Костевич (Кравцов), Алексей Назаревский, Антон Неканда-Трепка, Ян Позняк, Владимир Самойло и многие другие.

Михнюк В. Апостол национального возрождения / А НТОН ЛУЦКЕВИЧ: материалы следственного дела НКВД БССР. Зб. документов. - Мінск, 1997. - C . 6-7


106. Аб перадачы Вільні Ковенскай Літве. З прамовы наркома замежных спраў СССР В.М.Молатава на сэсіі Вярхоўнага Савета СССР 1 жніўня 1940 г.

[...] Савецкі Саюз пайшоў на перадачу г Вільні Літоўскай Рэспубліцы не таму, што ў ім пераважае літоўскае насельніцтва. Не, у Вільні большасць складае нелітоўскае насельніцтва. Але Савецкі ўрад лічыўся з тым, што горад Вільня, які Польшчай быў насільна "адлучаны", павінен належаць Літве, як такі горад, з якім звязана, з аднаго боку, гістарычнае мінулае Літоўскай дзяржавы, а з другога, спадзяванні літоўскага народа.

Гісторыя Беларусі: канец XVIII ст. - 2002 г.: Хрэстаматыя: 11 кл. / Пад рэд. Я.К.Новіка. - Мн.:Нар. асвета, 2003. - С. 147


107. Аб перадачы Літве часткі беларускіх земляў. З выступлення дэпутата ад БССР П.К.Панамарэнкі на сэсіі Вярхоўнага Савета СССР. 2 жніўня 1940 г.

[...] Урад і Прэзідыум Вярхоўнага Совета Беларускай Совецкай Соцыялістычнай Рэспублікі, а таксама Цэнтральны Камітэт комуністычнай партыі (большэвікоў) Беларусі ўносяць прапанову аб далучэнні да Літоўскай Совецкай Соцыялістычнай Рэспублікі Свенцянскага раёна і часткі тэрыторыі з пераважаючым літоўскім насельніцтвам Відзоўскага, Гадуцішкаўскага, Остравецкага, Воранаўскага, Радунскага раёнаў, якія знаходзяцца зараз у саставе Вілейскай і Баранавіцкай абласцей Беларускай ССР. (Бурныя, доўга незмаўкаючыя апладысменты. Усе дэпутаты ўстаюць.) Гэтая прапанова цалкам выцякае з прынцыпу нацыянальнай палітыкі Совецкай дзяржавы [71].

Сёмая сесія Вярхоўнага Совета СССР, 1 жн. - 7 жн. 1940 г. Стэнаграфічная справаздача. - Мн., 1940. - С. 87-89.


108. З паведамлення наркома ўнутраных спраў БССР Л.Ф.Цанавы сакратару ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка аб дэпартацыі насельніцтва з заходніх абласцей. Мінск, 21 чэрвеня 1941 г.

Доношу итоговые данные проведённой операции по аресту участников различных к-р организаций и формирований и выселению членов их семей и другого контингента, подлежащих выселению:

1. Операция, по заранее утверждённым планам, была начата в ночь с 19 на 20 июня одновременно по всем западным областям Белорусской ССР и в основном закончена в тот же день - 20 июня до 15 часов дня.

2. В результате проведённой операции всего репрессировано - 24412 душ.

В том числе:

1. Арестовано и заключено в тюрьмы руководителей и членов различных польских, белорусских, украинских, русских и еврейских к-р организаций и формирований, чиновников бывшего польского государства, белогвардейских офицеров, бежавших из Советского Союза, и другой к-р элемент - 2059 чел.

2. Выселено - 22353 душ.

В том числе:

а) членов семей вышеуказанного нами арестованного контингента 6655 душ;

б) членов семей приговорённых к ВМН 1293

в) членов семей перешедших на нелегальное положение 3752

г) членов семей бежавших за границу 7105

д) членов семей арестованных руководителей и активных членов

к-р повстанческих организаций, находящихся под следствием 2093

е) членов семей репрессированных помещиков 47

ж) членов семей репрессированных жандармов и полицейских 231

з) купцов, фабрикантов, торговцев и членов их семей 708

и) членов семей репрессированных крупных чиновников и офицеров

быв. польской армии 469

Назаўсёды разам: Да 60-годдзя ўз'яднання Зах. Беларусі з БССР. Зб. дак. / Уклад. У.І.Навіцкі; Пад рэд. М.П.Касцюка, І.Я.Навуменкі. - Мн.: Бел. Энцыкл., 1999. - C . 225


Паміж камунізмам і нацызмам

109. Тры вызначальныя сілы на тэрыторыі Беларусі ў час Другой сусветнай вайны. Вытрымка з кнігі Юрыя Туронка [72].

[...] восеньню 1939 г., г.зн. за 20 месяцаў перад нападам Нямеччыны на Савецкі Саюз, насельніцтва і тэрыторыя Беларускай ССР павялічыліся ледзьве не ўдвая: у склад БССР увайшла частка земляў міжваеннай Польшчы. За гэты кароткі пэрыяд тут была праведзена адміністрацыйная ўніфікацыя, але ў сацыяльна-гаспадарчай структуры і ў людзкой сьвядомасьці засталіся вельмі глыбокія, прынцыповыя адрозьненьні паміж Беларусьсю Заходняй і Усходняй.

Гэта яскрава выявілася ў час акупацыі: паабапал былой мяжы панавалі розныя настроі і паводзіны насельніцтва і палітычных актораў, якія так ці іначай знаходзіліся пад уплывам трох вызначальных сілаў:

- барацьба, якую прыхільнікі савецкай улады вялі пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі супраць гітлераўскіх захопнікаў. Яе мэтаю было ўзнаўленьне ранейшага палітычнага ладу і дзяржаўных межаў, якія ўсталяваліся да 22 чэрвеня 1941 г. Галоўнай дзейнай сілай у гэтым працэсе стаў савецкі партызанскі рух - неўзабаве ён ператварыўся ў важны фактар акупацыйнай гісторыі Беларусі і вельмі істотна ўплываў на функцыянаваньне акупацыйнага рэжыму. Так склалася зь дзьвюх прычынаў. Па-першае, партызанскі рух быў інтэгральнай, плянавай часткай абарончай стратэгіі СССР, баявым выканаўчым органам савецкай улады і менавіта таму дасягнуў такога высокага ўзроўню арганізацыйнага і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня. А па-другое, у Беларусі партызаншчына перарасла ў масавы рух супраціву, у якім удзельнічала ў чэрвені 1944 г. 143 тыс. чалавек (рэзэрва складала 250 тыс. чалавек);

- імкненьне разнастайных беларускіх нацыянальных групаў да стварэньня самастойнай беларускай дзяржавы. Яны вагаліся ў сваёй дзейнасьці ад непасрэднага супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі да арыентацыі на заходніх альянтаў. Аднак, нягледзячы на розныя падыходы, ні адна з гэтых групаў не арганізавала ўзброенага антынямецкага супраціву. Акупацыйныя ўмовы яны імкнуліся выкарыстаць дзеля нацыянальнай актывізацыі грамадзтва, арганізацыі беларускіх узброеных сілаў і прадстаўнічых органаў (пікам дасягненьняў у гэтым кірунку стала Беларуская Цэнтральная Рада, створаная пад самы канец акупацыі). З нацыянальным рухам рознымі мэтадамі вяло барацьбу савецкае падпольле, а да канца 1943 г. - яшчэ і эсэсаўска-паліцэйскі апарат. Затое цывільная акупацыйная адміністрацыя падтрымлівала гэты рух - яна бачыла ў ім пэрспэктыўны сродак барацьбы супраць савецкіх партызанаў;

- барацьба польскага падпольля пад кіраўніцтвам ураду генэрала Сікорскага за аднаўленьне польскай дзяржавы ў тэрытарыяльных межах, якія існавалі да верасьня 1939 г. Але гэтая барацьба вялася на спрэчных землях, на якія аднолькава прэтэндаваў як польскі, так і савецкі ўрад. Сытуацыя атрымлівалася вельмі драматычная. У гэтых жа пытаньнях выявілася супярэчнасьць інтарэсаў польскага падпольля і беларускіх нацыянальных колаў. Пры такім стане рэчаў польскае падпольле, імкнучыся да зьдзяйсь-неньня сваіх мэт, вымушана было манэўраваць: ад канкрэтных дачыненьняў зь немцамі на начатку акупацыі да супрацоўніцтва з савецкім падпольлем, затым, пасьля разрыву дачыненьняў паміж савецкім і польскім урадамі ў красавіку 1943 г., настала паласа ўзаемнай варожасьці, якую немцы пастараліся выкарыстаць дзеля ўмацаваньня ўласнай бясьпекі.

Усе гэтыя палітычныя фактары і канцэпцыі знаходзіліся ў глыбокай узаемнай супярэчнасьці, і тактычныя пагадненьні паміж імі на тэрыторыі акупаванай Беларусі былі зьяваю даволі рэдкай. Аднак трэба заўважыць, што гэты шматбаковы фронт не абмяжоўваўся толькі адзначанымі нацыянальнымі крытэрамі: зь цягам часу да савецкага партызанскага руху ўсё часьцей пачалі далучацца ня толькі беларусы, але і палякі. Многа палякаў служыла ў беларускай дапаможнай паліцыі, а беларусы, у сваю чаргу, складалі немалы працэнт сярод жаўнераў Арміі Краёвай, асабліва на Віленшчыне і Наваградчыне. Такія паводзіны тлумачыліся ня толькі ідэалягічнымі матывамі, але і іншымі акалічнасьцямі, у тым ліку і прымусовым узьдзеяньнем. Нягледзячы на гэта, тагачасная сытуацыя вельмі нагадвала грамадзянскую вайну і ня ўкладвалася ў рамкі клясычнага ўзору "акупанты - акупаваныя" [...]

Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Мадэрная гісторыя Беларусі. - Вільня, 2006. - С. 510-511


110. План "Ост". Фрагмент гістарычнага даследавання.

Нацысцкая акупацыйная палітыка на захопленных вермахтам тэрыторыях СССР, уключаючы Беларусь, ажыццяўлялася ў поўнай адпаведнасці з задумай і мэтамі "Генеральнага плана "Ост" - аднаго з самых ганебных у гісторыі чалавецтва. Хоць арыгінал яго не быў выяўлены, аднак знойдзеныя пасля разгрому фашысцкай Германіі і прадстаўленыя ў распараджэнне нюрнбергскага ваеннага трыбунала "Заўвагі і прапановы па генеральнаму плану "Ост" рэйхсфюрэра войск СС", падпісаныя 27 красавіка 1942 г. начальнікам аддзела каланізацыі 1-га галоўнага палітычнага ўпраўлення "Усходняга міністэрства" Ветцэлем, даюць дастаткова поўнае ўяўленне аб гэтым плане і ў цэлым аб нямецкай палітыцы ў адносінах да народаў Усходняй Еўропы.

Як сведчыць гэты дакумент, па плану "Ост" (Усход) прадугледжвалася выселіць на працягу 30 гадоў каля 31 млн. чалавек з тэрыторыі Польшчы і заходняй часткі Савецкага Саюза (у тым ліку, 75 працэнтаў насельніцтва Беларусі) і пасяліць на гэтых землях 10 млн. немцаў. Астатняе насельніцтва (па разліках складальнікаў плана - 15 млн. чалавек) намячалася анямечыць шляхам правядзення рада спецыяльных мерапрыемстваў. "Усходняе міністэрства" знайшло колькасць падлеглага высяленню насельніцтва заніжанай і прапанавала павялічыць яе да 46-51 млн. чалавек. Для рассялення гэтых мільёнаў вызначаліся Заходняя Сібір, Паўночны Каўказ, а таксама Паўднёвая Амерыка і Афрыка. Разам з плануемым новым рассяленнем намячаліся меры па знішчэнню інтэлігенцыі як носьбіта культуры народа, яго навуковых і тэхнічных ведаў, па штучнаму скарачэнню нараджальнасці для зніжэння колькасці насельніцтва і г.д.

Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941-1944) / Пад агульн. рэд. У.М.Міхнюка. - Мн.:БелНДЦДААС, 1995. - С. 9-10


111. Планы А.Гітлера адносна будучыні былых савецкіх тэрыторыяў. Вытрымка з даследавання Юрыя Туронка.

Каб скончыць гэтую вайну, на такіх агромністых землях недастаткова будзе проста разьбіць непрыяцельскія войскі. Уся тэрыторыя павінна будзе падзяліцца на дзяржавы з уласным кіраўніцтвам, зь якімі мы зможам укласьці мір. Стварэньне такіх урадаў вымагае вялікага спрыту і як сьлед абдуманых агульных прынцыпаў. Кожная рэвалюцыя ў вялікім маштабе прыводзіць да фактаў, якіх ужо ня ўдасца выкрасьліць. Сёньняшнюю Расею ўжо немагчыма ўявіць без сацыялістычнай ідэі. Толькі яна можа ствараць унутраную аснову для ўзьнікненьня там новых дзяржаваў і ўрадаў. Жыдоўска-бальшавіцкая інтэлігенцыя - дагэгуль прыгнятальнік народу - мусіць быць зьнішчана... Нашаю мэтай ёсьць як мага хутчэйшае, пры затраце мінімальных ваенных сілаў, стварэньне залежных ад нас сацыялістычных дзяржаўных арганізмаў [...]

Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. - Вільня, 2006. - С. 5 38 -5 39


112. Рэпрэсіі нямецкіх акупантаў у Беларусі. З заявы ўрада БССР да ўраду СССР ад 8 сакавіка 1942 г.

Урад Беларускай ССР, Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і ЦК КП(б) Беларусі маюць велізарную колькасць матэрыялаў: заяў пацярпеўшых, расказаў відавочцаў, фотаздымкаў, данясенняў дзейнічаючых у тыле нямецкіх войск партызанскіх груп і воінскіх часцей, загадаў германскага камандавання і распараджэнняў германскіх улад, якія сведчаць аб тым, што ў Беларусі, на якую немцы абрушылі ўсю сілу небывалага па вераломству і подласці першага ўдару вайны, злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў і крывавая расправа над жыхарамі дасягнулі нечуваных памераў.

[...] Жудасная крывавая расправа над жыхарамі, спальванне гарадоў і вёсак, рабаванне працоўных і знішчэнне культурных каштоўнасцей прынялі арганізаваны, сістэматычны характар.

[...] У адным толькі Парыцкім раёне Палескай вобласці з 295 вёсак і населеных пунктаў - 145 спалены і разбураны поўнасцю. Зладзейскае разбурэнне гарадоў Беларусі ажыццяўлялася па прамому загаду Гітлера і яго зграі.

У артыкуле, надрукаваным у газеце "Дойчэ Цайтунг ім Остланд", так званы генерал-камісар Беларусі Вільгельм Кубэ прама і цынічна дэкларуе: "Буйныя гарады Беларусі: Мінск, Віцебск, Гомель, Магілёў ператвораны ў руіны. Няма неабходнасці ўзнімаць гэтыя гарады, бо горад псуе беларуса таму, што ён прывязаны да зямлі" [...]

Нямецка-фашысцкія вандалы ў звярынай нянавісці да ўсіх славянскіх народаў, да культуры беларускага народа, у нянавісці да ўсяго таго, што гаворыць аб свабоднай і радаснай працы і творчасці - паўсюдна знішчаюць універсітэты, школы, навуковыя і культурныя ўстановы, літаратуру, жывапіс, скульптуру, нацыянальныя помнікі беларускага народа.

Разгромлена, раскрадзена Беларуская Акадэмія Навук з яе калекцыяй гістарычных дакументаў і кніг. Спалена выключнае кнігасховішча рэспубліканскай бібліятэкі імя Леніна […]

У калгасах, што называліся нямецкімі акупантамі "грамадскімі дварамі", насаджаюцца фашысцкія кіраўнічыя, яны камплектуюцца з белагвардзейцаў, прыехаўшых з Германіі: аматараў лёгкай нажывы, а таксама з ліку подлых вырадкаў, здраднікаў.

Германскія ўлады аб'явілі славутую "зямельную рэформу". За дымам шырокавяшчальных сацыяльных заяў аб пачатку новага жыцця дзеля сялян захоўваецца шырока задуманы план арганізаванага грабяжу сялян. Па загаду германскіх уладароў беларусы ў так званых "грамадскіх дварах" апрацоўваюць глебу, збіраюць ураджай, а потым увесь гэты ўраджай, хлеб вывозіцца ў Германію. Па форме "грамадскія двары", па сутнасці - панскія маёнткі

Па ўсёй Беларусі апублікаваны загады нямецкага камандавання, якія абавязваюць сялян пад пагрозай расстрэлу вярнуць у "грамадскія двары" быццам бы разабраную імі калгасную маёмасць і зерне. Пад такой зручнай зачэпкай праводзіцца канфіскацыя ўсёй маёмасці, хлеба і скаціны ў сялян [...]

Акупанты ўстанавілі на тэрыторыі Беларусі рэжым жорсткай эксплуатацыі і катаржнай працы для насельніцтва, якое пазбавілі ўсіх сродкаў для існавання. Паўсюдна былі арганізаваны канцлагеры, у якія заключаліся мірныя савецкія грамадзяне, незалежна ад стану іх здароўя. У горадзе Мінску немцы стварылі канцлагер. Сюды сагналі некалькі тысяч жыхароў. Суткамі зняволеным не давалі страву, а ў лепшыя дні выдавалі жменьку кашы. Суткамі не давалі вады. Смяротнасць у лагеры дасягае ад 20 да 30 чалавек у суткі. Трупы памёршых ад голаду і пабояў не прыбіраюцца. Ноччу па спячых зняволеных п'яныя нямецкія салдаты адкрываюць кулямётны агонь. Яўрэі, якія знаходзіліся ў лагеры, былі аддзелены. Па загаду германскіх улад камендант лагера прымусіў вялікую групу ў некалькі сот чалавек яўрэяў выкапаць для сябе катлаван. Калі катлаван быў выкапаны, іх звязалі і кінулі ў яго, а беларусам загадалі засыпаць іх зямлёю. Беларусы наадрэз адмовіліся выконваць жудасны загад каменданта, тады кулямётнай чаргой былі расстраляны і яўрэі і беларусы [...]

Інструкцыі, загады германскага камандавання цынічна патрабуюць ад нямецкіх салдат і афіцэраў масавага знішчэння мірных жыхароў. У інструкцыі гаворыцца: Кожныя варожыя паводзіна насельніцтва ў адносінах да нямецкіх узброенных сіл і іх арганізацый караюцца смерцю. Хто хавае чырвонаармейцаў альбо партызан, хто падтрымлівае іх - караецца смерцю. Калі партызана не знайшлі, трэба ўзяць заложнікаў з насельніцтва. Гэтых заложнікаў трэба павесіць, калі віноўнікі альбо іх памочнікі на працягу 24 гадзін не будуць дастаўлены. На другі дзень на гэтым жа месцы трэба павесіць падвоенную колькасць заложнікаў" [...]

Некалькі тысяч жыхароў Палесся немцы загналі ў топкія балоты і не выпускалі да той пары, пакуль сотні з іх не загінулі, гразнучы ў дрыгве.

Камандзір 2 палка коннай брыгады "СС" фон Магіл з цынізмам прафесіянальнага бандыта даносіць аб гэтай "Прыпяцкай аперацыі": "Мы гналі жанчын і дзяцей у дрыгву, але гэта не дало пэўнага эфекту, таму што дрыгва была недастаткова глыбокай, каб у ёй можна было ўтапіцца. На глыбіні аднаго метра можна было дастаць цвёрдага грунту" [...]

Урад Беларускай ССР, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР і Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі заяўляюць, што беларускі народ ніколі не забудзе крывавых зверстваў, насілля і разбурэнняў, якія ўчыняюцца народу Беларусі нямецкімі захопнікамі.

Ніколі не забудзе і ніколі не даруе!

Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941-1944) / Пад агульн. рэд. У.М.Міхнюка. - Мн.:БелНДЦДААС, 1995. - С. 376-381, 385-387


113. Вываз беларусаў на працу ў Германію. З паведамлення паліцыі бяспекі і СД аб падзеях у СССР ад 17 красавіка 1942 г.

[...] На основании указаний нового генерального уполномоченного по использованию рабочей силы гауляйтера Заукеля генеральный комиссариат Белоруссия должен поставить в рейх примерно 100 000 чел. Однако до сих пор поставлено только 1 700 чел. Чтобы выполнить установленную норму поставки рабочей силы, с настоящего момента времени всякий принцип добровольности отменяется и принимаются меры насильственного набора рабочей силы.

Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) / Под ред. А.А. Кавалени, Н.С.Сташкевича - Мн: БГУ, 2004. - С. 156


114. Знішчэнне габрэяў у генеральнай акрузе "Беларусь". З данясення генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ рэйхскамісару Остланда Лозэ. 31 ліпеня 1942 года.

[...] За последние 10 недель в Белоруссии ликвидировано около 55 тыс. евреев. В Минской области евреи полностью истреблены, причём от этого не пострадала вербовка рабочей силы. В преимущественно польской области Лида ликвидировано 16 тыс. евреев, в Слониме - 8 тыс. и т.д. […] В области Глубокого […] 10 тыс. евреев. В городе Минске 28 и 29 июля были ликвидированы 10 тыс. евреев, из них 6,5 тыс. русских евреев, преимущественно стариков, женщин и детей, остальные состояли из неработоспособных евреев, которые были по приказу фюрера вывезены в Минск в ноябре прошлого года, главным образом из Вены, Брно, Бремена и Берлина. Область Слуцкая также облегчена на много тысяч евреев. То же самое произошло в Новогрудке и Вилейке. Радикальные предприятия предстоят в Барановичах и Ханцевичах [Ганцевичах]. Только в городе Барановичи проживает около 10 тыс. евреев, из которых в следующем месяце будут ликвидированы 9 тыс. евреев.

В Минске и в будущем останется значительный контингент еврейской рабочей силы, поскольку производство на военных предприятиях и железнодорожном транспорте временно этого требует. Во всех остальных областях число евреев, используемых в качестве рабочей силы, устанавливается СД и мною в количестве, самое большое, 800 человек, а по возможности - не более 500. Таким образом, после завершения объявленной нами акции у нас останется: в Минске 8,6 тыс. и в остальных 10 областях, включая избавленную от евреев Минскую область (сельскую), около 7 тыс. евреев. Поэтому больше нет опасности, что в будущем партизаны будут существенным образом опираться на еврейство. Разумеется, и мне и СД было бы всего приятнее, после того как отпадут экономические нужды вермахта, окончательно искоренить еврейство в главном районе Белоруссии. Временно приходится учитывать нужды вермахта, который является главным работодателем для евреев […]

Преступные цели - преступные средства: документы об оккупационной политике фашистской Германии на территории СССР (1941-1944 гг.). - М., 1968. - С. 118-119.


115. Агляд палітычнай абстаноўкі. З выступлення генеральнага камісара Вільгельма Кубэ на Нарадзе вышэйшага кіраўніцтва Генеральнай акругі "Беларусь". Менск, 8-10 красавіка 1943 г.

[…] Товарищи, в начале нашего рабочего совещания я хотел бы сказать о принципиальных политических установках, которые должны задавать направление нашей дальнейшей работе. Когда нас послали на Восток, […] Белоруссия как страна была совершенно неизвестна всем, включая старых национал-социалистов. [...] Общее настроение оказалось гораздо лучшим, чем предполагалось изначально.

[…] В рамках «Остланда» «Белоруссия» должна-де выполнять особо трудную задачу, а именно принимать все асоциальные элементы, то бишь служить улучшенной исправительной колонией. У нас здесь никакая не колония. Белорусский народ не такой, как о нём рассказывают в эмигрантских кругах Германии. Опыт работы отдела сельского хозяйства, отдела лесного хозяйства и любого другого позволяет говорить о здешних жителях как о чрезвычайно здоровом, сильном крестьянском народе со здоровой, порядочной нравственностью, склонностью к семейной жизни, которую не удалось уничтожить и большевизму *. И есть смысл привлекать этот народ к активному сотрудничеству, освобождать этот народ от пут большевизма. Единственная положительная рекомендация, которую нам давали в 1941 году, - нам следует снова разрешить деятельность православной церкви, и тогда всё более-менее уладится. Однако православная церковь достигла не слишком большого влияния на население. […] В действительности же этот народ за 25 лет с 1917 по 1941 год, совершил невероятный скачок вперёд в своём развитии. […] И поэтому, если мы хотим в соответствии с задачами, поставленными перед нами фюрером, привести эту территорию и этот народ в новую Европу, мы должны решительно покончить с прежним курсом нашей политики. […]

Тем, чем была Прага для этих эмигрантских кругов, было Вильно для Белоруссии. Когда в 1941 г. было оглашено обращение рейхскомиссара, гебитскомиссар Вильно сказал: "Гауляйтер, ваше обращение наверняка уместно, но, к сожалению, ни один человек в Вильно не понимает по-литовски". Большая часть белорусской оппозиции находится в Вильно, так как издавна, со времен Великого княжества Литовского, и по сей день ещё этот город остаётся для белорусов очагом образования и воспитания. И немалое количество врачей и юристов обучались в Вильно, считали Вильно своей духовной родиной - и с ними следовало обращаться осторожно. Белорусы, как и украинцы, в последние 25 лет находились в тени исторического развития. Их нельзя сравнивать с другими народами Рейхскомиссариата "Остланд". Последние по сваему историческому развитию были враждебны к немцам, но с белорусами это не так. Белорусы были единственным народом на восточных территориях, который не вёл политику, направленную против Германии. […]

Нельзя переносить границы народа по той причине, что на Украине нет лесов. Если на Украине отсутствует лес, то она может покупать древесину у нас (Беларусі - Ю.Б.), и это ещё не основание для претензий на область, которая по чисто национальным признакам является нашей. Часть территории Белоруссии прирезана к Восточной Пруссии - впоследствии, однако, выяснилось, что якобы имевшаяся в этих лесных угодьях весенняя дичь давно уже истреблена поляками и проч. Но всё-таки эта территория относится к рейху, и по этому поводу не должно быть критики. Только следовало бы провести одну акцию, чтобы не слишком обременять немецкую политику проблемами национальных меньшинств - переселить белорусов оттуда к нам. […] Если мы включаем пространство «Белоруссии» в качестве политического фактора в нашу восточную линию, то должны быть созданы предпосылки к тому, чтобы белорусский народ чувствовал себя здесь в безопасности. Из благодарности за позицию литовцев после битвы под Танненбергом «Литве» были отданы западные области Белоруссии. Тысячи белорусов попали в рабство. Основание: они - литовцы, которые никак не могут набить себе брюхо.

Уже через 14 дней после передачи этих территорий генеральный комиссар [округа «Литва»] обратился ко мне с просьбой, нельзя ли ему издавать для этих людей белорусскую газету. Вскоре пришёл запрос, не будет ли возражений с нашей стороны против радиопередач на белорусском языке. В Вильно живёт больше белорусов, чем литовцев, и больше поляков, чем тех и других вместе взятых. На юге расположены Пинские болота. В этой местности интересно то, что эта транзитная территория для украинцев была передана в состав Украины, хотя географически относится к Белоруссии и населена исключительно белорусами […]

Я внёс через господина рейхскомиссара «Остланда» господину рейхсминистру [занятых восточных территорий] следующее предложение, которое с политической точки зрения имеет решающее, революционное значение. И я надеюсь, что получу согласие вышестоящих инстанций.

Так называемая Белорусская [народная] самопомощь [далее БНС] должна возвратиться к выполнению задач, которыми занимается в рейхе Национал-социалистическая народная благотворительность, и работать, строго ориентируясь на отдел здравоохранения и социального обеспечения. Впрочем, я хотел бы дать белорусам раду доверия. Мы достаточно сильны, чтобы позволить такую раду и сделать основанием её существования умение на практике осуществлять административные полномочия в немецких интересах. Если будет получено разрешение рейхсминистра, каждый гебитскомиссар должен будет направить в эту раду лучшего районного бургомистра, то есть человека, который зарекомендовал себя, который что-то может и своей работой доказал желание сотрудничать с немецкой гражданской администрацией. У каждого гебитскомиссара есть четыре, пять или шесть районных бургомистров, и он как старый национал-социалист теперь сможет и в основу своей административной деятельности положить руководство людьми. Он может подобрать лучшего человека и рекомендовать его руководителю Белорусской самопомощи в Минске для включения в Раду доверия. Мы запустим культурную работу в «Белоруссии», но совершенно независимо от Белорусской самопомощи. Я считаю неправильным иметь только одну белорусскую организацию. Следует создать и другие, чтобы согласно старому принципу [«разделяй и властвуй»] их можно было бы противопоставить друг другу. […] Решающее значение имеет создание белорусской молодёжной организации и ведение работы с молодёжью по национал-социалистическому образцу. […] Руководитель организации белорусской молодёжи мною уже назначен, и предусмотрено, что он будет четырнадцатым членом Рады доверия. Кроме того, пятнадцатым членом Рады доверия будет назначена белоруска. Руководителем этой Рады будет назначен один из районных бургомистров, который через полгода может быть смещён, чтобы никто из них не успел освоиться на месте руководителя. Рада доверия должна представлять не только белорусов, живущих на данной территории, но и всю белорусскую народность […]

Я уже отмечал, что если у нас до сих пор нет ещё данных о численности белорусского населения, то причина этого в том, что только 25% белорусов проживает в Генеральном округе [«Белоруссия»], примерно 50% - на территории тылового района группы армий [«Центр»] и 25% на Украине. Мы отдали большую часть [территории Белоруссии] «Украине», так как утверждалось, что определённая железнодорожная линия важна в качестве границы. Никогда в истории народов железнодорожные линии не были решающим фактором проведения границ. Я уже предложил г-ну рейхскомиссару [Х.Лозэ] перенести границу до припятских болот.

Я заметил представителю господина рейхскомиссара, начальнику главного отдела господину Прелю, что политическая работа в Белоруссии осложняется тем, что наше административно-территориальное деление слишком сильно раскололо белорусов, так что везде есть часть этого народа. Мы не сможем успокоить этот народ, если будем разрывать его ещё больше, чем он уже разорван в настоящее время. Территория белорусов распределена между пятью областями: Восточной Пруссией, Рейхскомиссариатом «Украина», Польшей, собственно «Белоруссией» и тыловым районом группы армий [«Центр»] […]

Партизанская опасность у нас не потому так велика, что белорус особенно склонен к партизанщине, а потому что были допущены серьёзные ошибки. Большой ошибкой было уже то, что вермахт в 1941 году распустил военнопленных по деревням. […] Военнопленные на первых порах вели себя спокойно и порядочно - пока не были сагитированы комиссарами на партизанскую борьбу.

Позже, осенью 1941 года родилась идея снова протрубить этим военнопленным сбор и потребовать, чтобы они опять вернулись в лагеря. Но нельзя же думать, что военнопленный, месяцами живший на свободе, добровольно возвратится в плен. […]

Принципиальные политические ошибки были допущены в работе комиссий по использованию рабочей силы. Когда, например, такая комиссия организует в сельской местности киносеанс, народ заходит в здание, а потом его внезапно окружает вермахт, всех трудоспособных отбирают и отправляют в рейх, не дав попрощаться или что-либо взять с собой, то это абсурд - с политической точки зрения. Так не пойдёт. Если мы не будем соблюдать законы порядочности, законы политического благоразумия, то не сможем проводить разумную политику. Белорусы - высокопорядочный, усердный народ, и он не допустит такого обращения с собой. […]

Один представитель ведомства по использованию рабочей силы, не поставив нас предварительно в известность, направил требование вермахту и полиции предоставить в его распоряжение людей и окружить деревни, чтобы забрать необходимую рабочую силу. В случае отказа людей - расстреливать. Для нас, национал-социалистов, это чудовищный подход. Если мы хотим остаться на этой территории и если мы хотим расширить её границы до Смоленска, то должны принимать во внимание законы политической порядочности и что-то нести населению. Если мы будем действовать так, то принесём регресс в культуре и цивилизации. Народ, напротив, должен видеть, что мы лучше, чем большевизм. Большевизм во многих делах запятнал себя кровью, но населению он принёс прогресс по сравнению со временем царизма. […] Нельзя думать, что этот народ глуп. Белорусский народ видит, что делают немцы, и наблюдает критически. Большевизм воспитал у него крайне критичное отношение к действительности.

[…] Только благодаря этому [немецкой крестьянской политике] мы вообще ещё держим этот край в своих руках. Здоровая крестьянская политика - это основа всего в этом краю, и потому мы должны очень осторожно применять комиссии по мобилизации рабочей силы в сельской местности и сдерживать их изо всех сил во избежание ужасных потерь. Крестьяне находятся между двух огней. Когда крестьянин получает приказ принять вступивших в деревню партизан, он не может отказаться - иначе он будет расстрелян. Если затем туда приходим мы - снова следуют расстрелы. Крестьян-белорусов расстреливают в любом случае, и для них сложилась критическая ситуация. Основной силой партизанского движения являются асоциальные элементы, а кроме них - преимущественно пришлые русские и евреи. Когда летом прошлого года мы приступили к решению еврейского вопроса и впервые начали проводить переселение, то сразу же началась партизанщина. Часть евреев вырвалась, ушла в леса и усилила развёртывающееся партизанское движение. […]

Вопрос руководства людьми имеет здесь немаловажное значение. Здешний генерал запретил населению всякие контакты с врагом и заявил, что за каждый взрыв на железной дороге он прикажет повесить десять человек из ближайшей деревни. Такими методами здесь население не покоришь. Повесить, конечно, легко, этот метод очень удобен. Но из-за такого самоуправства и вмешательства в политические дела мы, в конечном итоге, не сможем нести ответственность за выполнение политических задач! В рейхе вермахт не может просто так повесить десять человек - здесь же эти люди не привыкли к тому, что подобные действия возможны.

Был издан приказ, согласно которому запрещается подвозить местных жителей в автомобилях вермахта. Однажды на автостраде я прочитал следующий плакат: «Шофёрам вермахта запрещается подвозить белорусов!». Поляков, евреев при случае подвозить можно, а белорусов - запрещено! Этот плакат характеризует политический инстинкт его сочинителя! Кто имеет при себе польское удостоверение, тот может ехать! Вот пример психологии обращения с населением! Генерал Бехтольдсхайм однажды сказал мне: «Да здешнее население не заслуживает ничего, кроме избиений и расстрелов!». В таком случае нельзя и требовать, чтобы нам поставляли зерно, скот и т.п.!

Так у нас не получится агитировать за новую Европу и идею фюрера. Я хотел бы ещё раз обратить внимание гебитскомиссаров на то, что подобного рода обращение полиции с населением совершенно не отвечает нашим политическим задачам […]

Предстоящим летом мы постараемся произвести на население положительное впечатление мероприятиями в трёх областях. Сюда относятся уже начавшаяся реприватизация крестьянской земли, далее, работа с молодёжью, которая ни в малейшей степени не будет связана с деятельностью Белорусской самопомощи. С самого начала не подпускайте БНС к работе с молодёжью! Мы хотим иметь молодёжное движение, молодёжь, которую сможем использовать в борьбе против большевизма. Далее - работа в области культурной политики! К сожалению, многие школы заняты вермахтом. Белорусский народ чрезвычайно любознателен и охоч до учёбы, и если мы ничего не предпримем в этом отношении, то в политическом плане упустим замечательный шанс. Совершенно неправильно было бы говорить, что здесь-де достаточно трёх-четырёхклассной школы.

В области образования, воспитания и культуры мы не можем отставать от большевиков. Если мы не подтвердим этого на практике, то все пропагандистские мероприятия потеряют свой смысл. Нам нужна хорошая школа, хороший преподавательский состав, должна быть возможность получать профессиональное образование. […] Нам необходима нормальная семилетняя школа, затем профессиональная школа и, как венец, университет, академия, высшая школа - называйте, как хотите. Мы завоюем тысячи сердец, если создадим университет. Говорят, что мы тогда получим прослойку интеллигенции. Мы её и так получим. Именно путём своевременного регулирования нужно добиться того, чтобы высшее образование получало ровно столько людей, сколько необходимо для края, чтобы мы не получали пролетариев умственного труда. Нам нужно много учителей, так как прежние кадры отжили своё. […]

У [белорусских] людей европейский взгляд, и они соответственно развивают своё искусство. Белорусский народ лучше, чем его репутация! Именно на этом основании мы должны строить свою политическую работу. Естественно, проповедовать братство также было бы ошибочным с нашей стороны, но нужно уважать характер народа. В задачу немецкого населения не входит выполнять всю работу самому: у нас нет такого количества людей. Если во всех областях нам удастся привлечь народ к сотрудничеству, то мы тем самым облегчим свою задачу. Если белорусы будут на стороне Германии сознательно и по убеждению, то для нас это только хорошо, только тогда у нас вообще есть будущее на этой земле, тогда мы сможем что-то выжать из этого народа. Хозяйственные возможности здесь всё ещё велики. Когда наступят спокойные времена, от сельского хозяйства можно будет без усилий получать вдвое больше, причём как в животноводстве, так и в зерновом хозяйстве. […] Колхозная система многое подавляла, но если здоровое крестьянство сохранилось, то можно добиться многого. Следует также установить чётко действующую, пусть даже и строгую систему правосудия. Правопорядок и доверие к органам юстиции должны быть укреплены. Народ не должен думать, что в обращении с ним царит произвол. […]

(Пер. Г.Г.Белькевича)

Стенограмма совещания высшего руководства Генерального округа «Белоруссия» (Минск, 8-10 апреля 1943 года) / Авт.-сост. С.В.Жумарь, С.Е.Новиков, Р.А.Черноглазова. - Минск: МГЛУ, 2006. - С. 103-111


116. Панамарэнка пра пашырэнне партызанскага руху.

Особенно бурный рост партизанского движения начался в те дни, когда под ударами Красной армии затрещала германская военная машина. За зиму 1942/43 года количество вооружённых партизан увеличилось вдвое.

Поняв, какую огромную стратегическую силу в руках советского военного командования представляют партизанские отряды, немецкие оккупанты с весны 1943 года начали широкие военные действия против партизан. Например - в мае 1943 года против брянских партизан действовала целая 40-тысячная армия […]

До 30 тысяч вражеских войск при поддержке танков, артиллерии и бомбардировочной авиации действуют против одной крупной группы партизанских отрядов Минской области […]

Немецкое командование принимало все меры к тому, чтобы перед решающими событиями на фронте летом 1943 года обеспечить безопасность в своём тылу, подавить партизанское движение путём многочисленных крупных военных операций. [...]

Пономаренко П.К. Партизанское движение в Великой Отечественной войне. - М., 1943. - С. 54


117. Аб выніках карнай аперацыі "Котбус" з 22 чэрвеня па 3 ліпеня 1943 г. З данясення генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ рэйхсміністру акупаваных усходніх тэрыторый А.Розэнбергу.

Бригаденфюрер СС, генерал-майор полиции фон Готтберг сообщает, что операция «Котбус» за указанный период дала следующие результаты: убито противника - 4500; убито подозреваемых в связях с бандитами - 5000; убито немцев - 59; ранено немцев - 267; убито иностранцев - 22; ранено иностранцев - 120; взято в плен бандитов - 250; уничтожено лагерей противника - 57; уничтожено бункеров противника - 261; захвачено мужской рабочей силы - 2062; захвачено женской рабочей силы - 450; затоплено больших лодок - 4; затоплено плотов - 22 […]

Операция проводилась в Борисовском округе генерального комиссариата Белоруссии. В основном она проходила в двух районах: Бегомльском и Плещеницком. Теперь полицейские части вместе с частями вермахта продвинулись к оз. Палик и по всему фронту достигли Березины. Бои продолжаются в тыловом районе. Названные цифры показывают, что и в этой операции уничтожено большое количество населения. Если потери противника убитыми составляют 4500 чел., а трофеев взято только 492 винтовки, то ясно, что в число уничтоженного противника включено большое количество местных крестьян. В этом отношении особенно известен батальон Дирлевангера, который уничтожил бесчисленное количество людей. Среди 5 тысяч чел., заподозренных в связях с бандитами и поэтому расстрелянных, насчитывается огромное количество женщин и детей […]

Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) / Под ред. А.А. Кавалени, Н.С.Сташкевича - Мн: БГУ, 2004. - С. 158-159


118. Памяць пра партызанаў. З успамінаў жыхароў Слонімшчыны [73].

[...] У нас парцізаны дзесяць чалавек немцаў забілі. Аднаго жыв'ём забралі, дзесяць чалавек забілі. Парцізаны здзелалі засаду. А немцы на лошадзях прыязжалі са станцыі Яўная сюда за яічкамі. І забілі іх. Ці думалі парцізаны, што за гэта могуць дзярэўню спаліць? Іх гэта не інцерэсавала. Яны ж у лесе.

...А немцы акружылі дзярэўню. Загналі ўсіх пад крэст у канцы дзярэўні. Акружылі, далі лапаты, паставілі пулямёты. Сказалі, што ўсіх выб'ем. Нас маглі ўсіх убіць. Але прыехаў некі начальнік. Нешта яны гаварылі, гаварылі... Мужыкоў аддзялілі направа, жэншчын і дзяцей налева... Тады яны забралі 65 чалавек, мужыкоў толькі ў Германію. А жэншчын адпусцілі. І немцы былі розныя. Некаторыя немцы былі харошыя. Як выгналі пад крэст, мама расказвала, то некаторыя стаялі і плакалі. Жэншчыны плакалі, маліліся, і яны плакалі. Там было пару чалавек самаахоўцаў, а больш немцы і немцы. Ці плакалі самаахоўцы? Не! Нашыя беларусы хужэйшыя! Знаеця, з дурака зрабіце пана... (жыхарка в. Нагуевічы, 1928 г. нар.) [...]

Недалёка Саковіч... парцізаны зрабілі засаду і забілі немца. Гэтыя немцы ўжэ зналі. Прыехалі, усіх людзей выгналі на балота. Эта в апрэле месяцы. Усіх выгналі, нікога не пакінулі. Паклалі людзей на тое балота. А самі запалілі дзярэўню з аднаго канца і з другога... А мы бачылі з нашай гары, што там стральба і дым. А людзі не мелі права ўстаць. Згарэла сяло. А потым людзі пайшлі на тое пажарышча... Пачалі шукаць сваякоў. Мая мама была з Саковіч, тамака дзед мой быў, дзядзькі, то і я пайшла. А нічаво не асталося. У чым выгналі, то і засталося (жыхарка в.Харашэвічы, 1922 г. нар.) [...]

Што тады было? Картошка. Мала ў каго хлеб быў. Немцы прыезжалі за яічкамі, за курамі. Было голадна. ...Немцы самі курэй не лапалі. Прыдзе, убачыць курыцу і гаворыць: Ідзі лапай! Ідзеш і лапаеш, дзве-тры... Каб не біў. І хлеб бралі. А парцізаны і не пыталі. Прышоў у хату, ляжыць хлеб на стале, забярэ і пойдзе. Парцізан не будзе пытаць. Парцізаны не хадзілі ў форме. Прыдзе, убачыць, спадабалася яму твая куртка, значыць, здымай... І пакрывала бралі, і бяльё, і верхняе, і ніжняе. Яны ўсё ноччу хадзілі, рэдка, калі днём [...]

У партызанах былі свае мужыкі, нават нашыя сваякі, але ад іх найбольш і нацярпеліся... Мамінага брата Мішу немцы забіралі ў войска. Павесткі ўсім мужчынам прыйшлі, але ніхто не паехаў у Слонім. А ён гаворыць, нашыя ж, свае не заб'юць, калі я пайду, а калі не пайду, то немцы сям'ю расстраляюць. І пайшоў. Тут усё і здарылася. Немцы яго адпусцілі, а свае забілі. Прыйшлі ўначы. Адзін з іх быў сваяком і ведаў, дзе Міша спіць. А той спаў у гумне. Папрасіў, каб Міша адчыніў дзверы. Той адчыніў. Вывелі з гумна і застрэлілі. [...]

Цыт. паводле: Смалянчук А. Вобраз партызана ў памяці жыхароў Слонімшчыны / Гістарычны альманах. - 2007. - №11. - С. 8-12


119. Прысяга Беларускай Незалежніцкай Партыі [74].

Прысягаю на Бога, што буду верным да сьмерці свайму Народу і Бацькаўшчыне, буду аддана і самаахвярна змагацца за незалежнасьць Беларусі і за шчасьце і волю Беларускага Народу. Уступаючы ў рады БНП, прысягаю ня здрадзіць яе спраў і тайнаў ані словам, ані чынам, хоць бы мяне чакалі найбольшыя спакусы і мукі. За справу БНП прысягаю аддаць у кожную хвіліну жыцьцё, бо ведаю, што яе справа - гэта справа волі і шчасьця Беларускага Народу і Бацькаўшчыны, і што сяньня толькі ў шчыльных радох БНП мы здабудзем незалежнасьць Беларусі і дамо адпор нашым ворагам. Ведаю, што за здраду спраў і тайнаў партыі кожны яе сябра караецца сьмерцю. Ад сяньняшняга дня - я актыўны змагар і працаўнік БНП.

Ёрш С. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. - Менск-Слонім: Архіў Найноўшае гісторыі, 1998. - C . 11


120. Нацыянальнае жыццё пад акупацыяй. Вытрымкі з кнігі ўспамінаў Язэпа Малецкага [75].

Дзікі разгул польскіх шавіністых, скрытых пад шыльдай фольксдойчаў ды летувіскай паліцыі, што з скуры вылазіла, каб спадабацца Немцам, даваліся крывава ў знакі нашаму жыхарству ў Вільні й Віленшчыне. У выніку мы склалі нямецкім уладам адумысны мэмарыял. Гэбітскамісарыят Летувы знаходзіўся тады каля замкавай гары. Нашая дэлегацыя складалася зь пяці асобаў: др. С.Грынкевіч, др. Ф.Грышкевіч, а. А.Станкевіч, др. Я.Малецкі й З.Коўш - сакратарка Камітэту.

Дэлегацыя прастаяла перад дзьвярыма камісарыяту тры з паловай гадзіны. Урэшце адчынілі нам дзьверы ды запрасілі ў сярэдзіну. Мы выказалі беларускія крыўды, перадалі мэмарыял. Нам абяцалі, што нашыя крыўды знойдуць справядлівае вырашэньне.

Не прайшло й месяца, як нам давялося складаць другую візыту камісару места Вільні, што рэзыдаваў пры вуліцы Міцкевіча. Прычына-ж гэтае візыты была гэткая: У сакавіку 1943 году ехалі да Сьвянцянаў заступнік камісара Вільні, гаспадарчы кіраўнік акругі, нейкі важны партыйны госьць з Бэрліну ды сакратарка гарадзкога камісарыяту. У сьвянцянскім лесе збройныя людзі затрымалі самаход, адабралі ад Немцаў аўтаматы й пісталеты, іх застрэлілі, сакратарцы-ж загадалі вяртацца пехатой да Вільні.

Немцы ў вадказ загадалі выслаць для «пацыфікацыі» 100 СС-манаў і 300 Летувісаў, якія за адзін дзень перабілі 1200 жыхароў ды спалілі 7 вёсак. Летувісы ў злачынствах перавышалі нямецкіх нацыстаў. Яны бяз усякага міласердзя стралялі людзей па хатах, на вуліцах, палілі іх большымі зборышчамі, жудасна зьдзекваліся над меншымі грамадамі.

Што мы маглі ў гэткім выпадку зрабіць для ратунку нашага народу? Дзеіць даводзілася вельмі асьцярожна. Нашая дэлегацыя ў складзе тымсамым, што й раней, наведала гэбітскамісара места Вільні Вольфа [...]. Знаёмы нам галоўны сакратар прыняў нас вельмі ветліва, але каб дастацца да камісара, трэба было ізноў чакаць каля дзьвёх з паловай гадзінаў. Урэшце нас дапусьцілі да гэбітскамісара й я ўручыў яму наш мэмарыял. Ён хутка перабег вокам па галоўных пунктах:

1. Расстраляна 1200 Беларусаў зь 7 вёсак, як рэпрэсія за забойства трох узброеных Немцаў.

2. Беларускія сяляне, што палі ахвярамі, ня мелі ніякай зброі, былі заўсёды мірнымі жыхарамі пры ўсякай уладзе.

3. Трох Немцаў пала ад куляў варожых арганізаваных узброеных бандаў, што цягаюцца па тутэйшых лясох ды нападаюць на мірных сялян.

4. Перапалоханыя навокала сяляне бягуць да Беларускага Камітэту, шукаючы справядлівасьці, а мы самі ня ў сілах ім дапамагчы.

5. Калі будуць і ў далейшым тарнаваныя масавыя рэпрэсіі супроць нявінных людзей на бальшавіцкія правакацыі, дык сяляне будуць змушаныя шукаць аховы ня ў Немцаў, але ў савецкіх партызанаў.

6. Просім у імя справядлівасьці й супакою не праводзіць падобных акцыяў, а ў выпадку нямецкіх ахвяраў справядліва караць злачынцаў, ды нішчыць узброеныя банды, як польскія, так і савецкія, што трывожаць беларускае жыхарства.

Пад канец чытаньня мэмарыялу гэбітскамісар пачаў нэрвова хадзіць па пакоі. Урэшце падыйшоў бліжэй да нас і сказаў:

- Сябры Беларускага Камітэту! Сталася нячуваная ў гісторыі рэч, бо на спакойных тылох, 1000 км ад фронту, пала трох маладых заслужаных Немцаў. Паводля загаду Фюрэра за кожнага паўшага на Ўсходзе Немца, павінна быць выбіта 100 тутэйшых людзей. У гэтым выпадку забіта больш, але гэта зрабілі Летувісы. Віноўнікі за гэткую самаволю будуць пацягненыя да адказнасьці. Ідзеце й скажэце сваім людзям, што акцыя скончаная і ўсе могуць працаваць спакойна.

[...] На гэтым нашая візыта ў гэбітскамісара скончылася. Выснавы былі сумныя: бальшавікі з Палякамі будуць рабіць правакацыі, а Немцы зь Летувісамі будуць перабіваць беларускае жыхарства, паліць вёскі й хутары. Было пастаноўлена па вёсках і мястэчках арганізаваць Беларускую Самаахову. Аб становішчы беларускага жыхарства акругі Летува мы паведамілі праф. В.Іваноўскага ў Менску ды мгр. М.Шкялёнка ў Бэрліне.

Віленскі Камітэт раіўся цяпер таксама ад тых, што шукалі ратунку, хацелі вызваліць сваякоў з ваенна-палонных лягероў сьмерці. У іх ад голаду й пошасьці масава гінулі тыя нешчасьліўцы, што не хацелі бараніць крывавага Сталіна й ягонай няволі, ды кінуўшы зброю паддаліся ў палон, спадзяючыся лепшай будучыні. Заміж яе гіронія лёсу адкрыла ім вароты гітлероўскай сьмерці. Мы давалі ад імя Камітэту выяўленым у лягерох Беларусам пасьведчаньні з просьбай звальненьня, ручаліся за іх ляяльнасьць. І шмат было звольненых ды ўратаваных ад загубы.

Некаторыя прыходзілі ў Камітэт проста з палону, вынішчаныя дазваньня, бязь верхняй вопраткі, абутку. Трэба было арганізаваць ім вопратку, харчы, транспарт. Ды ці была магчымасьць выратаваць усіх палонных Беларусаў ад сьмерці? Ведама, не. У брацкіх магілах Віленшчыны, дзе толькі былі лягяры палонных, ляжыць 40-60 тысячаў савецкіх жаўнераў, а між імі шмат Беларусаў. У Беразьвечы палонныя тры разы ўцякалі цераз калючыя драты й кулямётныя заставы. Іх секлі кулямётным шквалам, лавілі сабакамі. Шмат аднак уцякло ў лясы, дзе стварылі першыя партызанскія аддзелы […]

Пра рэлігіі. Намінальным зьверхнікам каталікоў у Беларусі тады быў біскуп Магілеўскі й Менскі Слоскан, па нацыянальнасьці Латыш, прабываў ён у Дзьвінску. Нацысты забаранілі яму праводзіць якую-колечы каталіцкую адміністрацыйную працу ў Беларусі. Не зважаючы на ўсе нашыя захады ў Вільні, Менску ды Бэрліне, нямецкія ўлады не зьмянілі свайго загаду.

Тады ініцыятыву перанялі беларускія ксяндзы-патрыёты. Кс. др. філ. Ст.Глякоўскі, узяўшы з сабой на помач толькі-што высьвечаных ксяндзоў Рыбалтоўскага ды Мальца, накіраваўся з нашым пасьветчаньнем да Менску. Пасьля ўпорыстых таргоў зь Немцамі яны адваявалі чырвоны касьцёл, які бальшавікамі быў заменены на тэатр, і яшчэ адзін касьцёл пры галоўнай вуліцы, дзе быў склад. Катэдру не маглі абняць, бо ў ёй вымагаўся аграмадны рамонт. У сталіцы Беларусі пачалася нармальная каталіцкая служба.

З газэтаў ды радыя даведаўся пра гэта ведамы польскі шавініст і заядлы вораг беларускага народу арцыбіскуп Яблжыкоўскі. Ён ня толькі адклікаў зь Менску ксяндзоў Глякоўскага, Рыбалтоўскага й Мальца, але за «непаслухмянасьць» забараніў ім навет прыступаць да аўтара, накш кажачы «суспэндаваў» іх. Але калі першыя тры беларускія ксяндзы-місіянеры былі ад аўтара адсунутыя, на іх месца ўжо прыбыў кс. В.Гадлеўскі, кс. П.Татарыновіч і жмудзкі ксёндз Ігнатавічус. Яны не падлягалі юрыздыкцыі Ялбжыкоўскага й маглі спакойна працаваць далей.

Паўгоду пазьней Глякоўскі й Малец, будучы ў тэатры, ня ўсталі пры адыграньні нямецкага гімну, што паслужыла за довад іх неляяльнасьці да нямецкае ўлады, ды ня толькі іх, але й іншых каталіцкіх духоўных. Тады былі арыштаваныя ксяндзы Глякоўскі, Малец, Рыбалтоўскі й Татарыновіч. Два першыя былі высланыя ў канцэнтрацыйны лягер Бухэнвальд і там яны загінулі ў хвабрыцы амуніцыі ад ангельскіх налётаў.

Ксёндз Гадлеўскі дастаў строгі выгавар ад Немцаў і яму забаранілі казаць казаньні, на якія заўсёды схадзіліся грамады людзей.

[...] Ахвярамі як нямецкага падазрэньня ў існаваньні сярод Беларусаў падпольнае проангла-амэрыканскае кансьпірацыі, так і траўлі некаторых засьлепленых праваслаўных, пры пабочным супрацоўніцтве агентаў з групы Акінчыца, і палі каталіцкія сьвятары Неманцэвіч, Глякоўскі, Малец, Рыбалтоўскі, Гадлеўскі, ня лічачы тых сьвятароў беларускага паходжаньня, якіх Немцы расстралялі ў часе масавых арыштаў каталіцкага духавенства ў Заходняй Беларусі ў 1942 годзе [...]

З выдатнейшых Беларусаў, што пры Немцах актыўна ўлучыліся ў беларускае нацыянальнае будаўніцтва й зьгінулі, назваць трэба, апрача ўспомненага ўжо П.Родзевіча, У.Казлоўшчыка, рэдактара менскае «Беларускае газэты», якога застрэлілі ў будынку рэдакцыі агенты менскага СД, сымулюючы «партызанаў»; В.Іваноўскага, бурмістра Менску, гэткім самым спосабам застрэлілі на вуліцы места [...]

Мы тады добра разумелі, што ў дадзеных гістарычных абставінах адкрыты супраціў новаму акупанту не прынясе ніякіх здабыткаў, але яшчэ большыя для народу страты, давядзе да вынішчэньня й тае нацыянальнае інтэлігенцыі, што яшчэ засталася пасьля масавых бальшавіцкіх арыштаў, дэпартацыяў, расстрэлаў. Толькі праз нашае ўмацаваньне можна было спадзявацца, што будзе магчымасьць змусіць да тых ці іншых уступак нашых старых ворагаў, бальшавікоў ды Палякаў і тады, калі Нямеччына падзе. Мы лічылі, што й Аліянты могуць нас падтрымаць толькі тады, калі мы самі будзем лепш падрыхтаваныя да самастойнага жыцьця.

І вось, у цяжкім для Немцаў 1943 годзе зь нявіннай Беларускай Самааховы вырасьлі моцныя парасткі дзяржаўніцкай пабудовы. Паўсталі паліцыйныя й вайсковыя афіцэрскія й падафіцэрскія школы, заснаваліся баталіёны Беларускай Самааховы - пачаткі беларускай нацыянальнай арміі. Адміністрацыя, школьніцтва й судаўніцтва, як правіла, было ў беларускіх руках. Пры нямецкіх кантрольных ворганах пастаўленыя былі беларускія «мужы даверу». Добра разьвіваўся Саюз Беларускае Моладзі (СБМ), у радох якога былі тысячы юнакоў і юначак зь інструктарскай школай у Альбэртыне. Была апавешчаная аўтакефалія Беларускай Праваслаўнай Царквы, а Каталіцкі Касьцёл быў змушаны да беларусызацыі. Немцы спынілі хапанкі моладзі ды вываз яе зь Беларусі, былі змушаныя даць магчымасьці для разьвіцьця беларускай культуры й асьветы ў масавых Дамох Культуры, у арганізацыі прафэсійных тэатраў, хораў, аркестраў. Дзейным было ўжо Беларускае Навуковае Таварыства, праводзілася аграрная рэформа, мацавалася Ахова Здароўя. [...]

АБАРОННЫЯ ВЁСКІ

Абаронныя вёскі былі арганізаваныя ў 1943 годзе. Гэта была першая нямецкая спроба здабыць дапамогу ад беларускага сялянства ў змаганьні з савецкай партызаншчынай. Для вёскі ў лясным прасторы Немцы давалі пару дзесяткоў старых савецкіх стрэльбаў, зь невялікім запасам амуніцыі, з загадам адбіваць партызанскія напады ды вылоўліваць паадзіночных дывэрсантаў.

Напачатку гэта давала некаторы вынік, але з ростам партызаншчыны, што была кіраваная адмысловым бальшавіцкім штабам пры галоўнай кватэры Сталіна ды пад начальствам Панамарэнкі, пры вялікіх ськідах парашутыстых ды вайсковага матар'ялу, абаронныя вёскі ня былі ў сілах бараніцца ад лепш узброенага ды вялікага лікам ворага. Цяпер яны сталі адно правакацыяй для нішчэньня бальшавіцкімі бандамі беларускага жыхарства [...]

УСЕБЕЛАРУСКІ КАНГРЭС У МЕНСКУ

Чырвень 1944 году быў бурлівы падзеямі, 6-га гэтага месяца англа-амэрыканскія войскі высадзіліся на паўночным пабярэжжы Францыі ды адкрылі Нямеччыне «другі фронт». Два тыдні пазьней Сталін, сканцэнтраваўшы вялізарныя сілы на аграмаднай нямецкай абароннай дузе, што ахоплівала амаль усю Беларусь па лініі Віцебск-Чэрыкава-Рагачоў-Луцк, пачаў штурм Беларусі. Немцы баранілі яе зацята, пераходзілі ў частыя контратакі. Ды бальшавіком удалося праламацца празь нямецкую абарону ў адрэзку Віцебска й Магілева, перайсьці Дняпро ды ціснуць далей Немцаў у кірунку сталіцы Беларусі Менску.

У гэтым крытычным для Немцаў часе Беларуская Цэнтральная Рада, каб здабыць больш свабодаў і правоў ды падмацаваць свой аўтарытэт воляй беларускага народу, зьвярнулася да генэральнага камісара Беларусі фон Готбэрга з праектам скліканьня Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску. Меў ён быць выражэньнем волі народу ў будаўніцтве свае самастойнае дзяржавы ды адхіленьнем і ануляцыяй усякіх «легальных» падставаў маскоўскага імпэрыялізму на зьняволеньне Беларусі.

Цяпер гэтая ідэя была Немцам прыемлівая. І генэральны камісар, з згодай Бэрліну й Гітлера, даў дазвол склікаць гэткі кангрэс 27 чырвеня 1944 году.

Часу ня было шмат, бо бальшавікі прабіваліся ўсё глыбей і глыбей у кірунку на Менск. Праз кур'ера я атрымаў загад прэзыдэнта Астроўскага: на 27 чырвеня прыслаць зь Вялейскай акругі на кангрэс 40 дэлегатаў, выбіраючы з паветаў і валасьцей знатнейшых Беларусаў розных заняткаў і рознага становішча. Адпаведны загад па акрузе я выдаў. Усе дэлегаты 26 чырвеня мелі быць у Вялейцы, на вызначаным месцы, для супольнага ад'езду. Транспарт давалі Немцы. Да Вялейкі прыбылі аднак-жа ня ўсе дэлегаты. Некаторым зручней было ехаць адразу да Менску й там мы зь імі сустрэліся. Зьехалася ў Менску каля 1250 чалавек з усіх куткоў Беларусі, уключна зь Вільняй і Беластокам.

[...] Адзін з паплечнікаў Р.Астроўскага сказаў мне, што я маю прамаўляць у справе беларускай замежнай палітыкі. Было гэта мне сказана коратка перад адкрыцьцём кангрэсу. Да такога выступу я ня быў падрыхтаваны, тымбольш у ўмовах нямецкай кантролі. Таму я запытаўся, што маю гаварыць. Мне радзілі сказаць аб тым, што ўсім кангрэсам мы павінны ануляваць усе варожыя для беларускага народу трактаты, пачынаючы ад Рыскага 1921 году, на які спасылаецца ўвесь час польскі эміграцыйны ўрад у сваіх прэтэнсіях на землі Заходняе Беларусі, ды канчаючы Тэгэранскім 1943 году тройкі Сталін, Рузвэльт і Чэрчыль, які перадае чырвонай Маскве ўсю Беларусь.

Далей я меў адзначыць тое, што мы, як прадстаўнікі беларускага народу, выражаем яго волю выказаную на Першым Усебеларускім Кангрэсе 1917 году аб самастойнасьці Беларусі, што тады было ўкаранавана Актам 25 Сакавіка 1918 году. Я згадзіўся з прапановай арганізатараў зьезду, бо думкі былі талковыя, карысныя. [...]

А восьмай гадзіне й 10 часінаў на трыбуну ўзыйшоў прэзыдэнт БЦР Р.Астроўскі, які адкрыў зьезд кароткай прамовай, у якой ён казаў:

- Вітаю вас, як прадстаўнікоў беларускага народу ў сталіцы Беларусі, што сабраліся для вырашэньня важных праблемаў будучыні нашага народу й бацькаўшчыны. Жадаю вам адначасна ад імя БЦР посьпехаў у вашай працы...

[...] Цікава й дарэчы гаварыў прэзыдэнт кангрэсу Я.Кіпель, Ён казаў:

«Мы сабраліся на гэтым кангрэсе ў надзвычайна адказны гістарычны момант: на ўсім сьвеце ідзе вайна, вырашаецца лёс народаў на доўгія гады. Беларусь цяпер ніяк ня можа заставацца бязьдзейнай. Мы мусім самі ўзяцца за будаўніцтва свае будучыні.

Ад нашага імя дазваляюць сабе гаварыць крамлёўскія верхаводы ў супалцы з англа-амэрыканскімі магнатамі, што патакуюць маскоўскаму імпэрыялізму. Яны ўжо рыхтуюць шыбеніцы нашаму народу. На нашыя землі прэтэндуюць таксама польскія нацыяналісты, што падтрымоўваюцца ўсходня-заходняй хэўрай. І вось таму ў так важны час мы павінны голасна сказаць усяму сьвету: хто мы й чаго мы хочам!

Першы раз беларускі народ меў магчымасьць сабрацца тут у Менску, у гэтым будынку, дваццаць шэсьць гадоў таму назад. Гэта быў першы Ўсебеларускі Кангрэс. Ён выбраў Раду Кангрэсу, якая ў 1918 годзе, 25 Сакавіка, вынесла свае агністыя пастановы аб лёсе Беларусі й беларускага народу. Гэтыя пастановы не спадабаліся бальшавіком, дык яны разагналі Першы наш Кангрэс, а пасьля на працягу дваццаці шасьцёх гадоў аблівалі яго пастановы ня толькі памыямі й гразёй, але й крывёй лепшых сыноў нашага народу... Аднак, сваімі подлымі ўчынкамі, бальшавікі ня здолелі зацьміць пастановаў Першага Ўсебеларускага Кангрэсу, бо яны зіхацяць аж па сяньня ды вабяць да сябе ўсё лепшае, што ёсьць у беларускім народзе...»

Было й шмат іншых прывітальных прамоваў: кап. Чабатарэвіча ад Беларускай Краёвай Абароны, М.Ганька ад Саюзу Беларускай Моладзі, Л.Савёнка ад імя сялянаў і работнікаў, архіяпіскапа Філафея ад Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы, а. П.Татарыновіча ад Беларусаў-каталікоў, ды іншыя. Ува ўсіх прамоўцаў гучэў моцна галоўны кліч:

«Няхай жыве Незалежная Беларусь!»

Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Успаміны. - Таронта: Пагоня, 1976. - С. 63-65, 73-74, 92, 115, 117-122, 124, 163-165, 170-173


121. Рэзалюцыя II Усебеларускага Кангрэсу. 27 чэрвеня 1944 г. Менск.

Другі Усебеларускі Кангрэс, сабраўшыся ў Менску, праз чвэрць стагодзьдзя пасьля Першага Усебеларускага Кангрэсу і выслухаўшы даклады аб падзеях на Беларусі ў часе паміж абыдвума кангрэсамі, аднагалосна пастанавіў:

1. Вызнаць правільнай і зноў пацьвердзіць гістарычную пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая маючы паўнамоцтвы Першага Усебеларускага Кангрэсу 1917 г., на сваім сходзе 25 сакавіка 1918 г. урачыстай 3-й Устаўнай Граматай вырашыла аб канчальным разрыве Беларусі з бальшавіцкаю Масквою і Расейскай дзяржавай у усіх яе формах.

2. Пацьвердзіць, што Беларускі Народ ніколі ня прызнаваў, ня прызнае цяпер і ніколі ня прызнае у будучыні за форму сваёй беларускай дзяржаўнасьці, накіненыя яму маскоўскімі захопнікамі формы БССР.

3. Паведаміць усе урады і народы сьвету, што голас Масквы і СССР у беларускіх справах ня мае ніякай праўнай сілы, а усе, твораныя Масквою нібыта беларускія урады - ня маюць ніякіх праўных кампэтэнцыяў, бо не вызнаюцца Беларускім Народам.

Таму усе умовы, ці аднабаковыя пастановы урадаў: СССР, былой Польшчы і сучаснага гэтак званага эміграцыйнага ураду Польшчы, якія датычаць тэрыторыі Беларусі і Беларускага Народу і якія былі зроблены раней, або будуць зроблены ў будучыні, - Другі Усебеларускі Кангрэс абвяшчае ня маючымі ніякай праўнай сілы, як ня будуць мець сілы і усялякія іншыя магчымыя спробы падзелу Беларусі з боку іншых дзяржаваў і народаў.

4. Адзіным праўным прадстаўніком Беларускага Народу і ягонага краю зьяўляецца сягоньня Беларуская Цэнтральная Рада з Прэзыдэнтам Радаславам Астроўскім на чале.

Беларуская мінуўшчына. - 1993. - №5-6. - С. 17


122. "Cтраляць ва ўсякага, хто бегчы будзе..." З загада Народнага камісара Абароны СССР па франтах № 227 ад 28 ліпеня 1942 г.

Сформировать […] армейские заградительные отряды, которые поставить в непосредственном тылу дивизий и обязать их в случае паники и беспорядочного отхода частей дивизий расстреливать на месте паникёров и трусов, и тем помочь честным бойцам дивизий выполнить свой долг перед Родиной. […]

Лиц появившихся за чертой переднего края, расстреливать без предупреждения.

В связи с тем, что в частях […] наблюдаются случаи перехода на сторону врага незначительной предательской части бойцов, что необходимо беспощадно пресекать, а лиц, пытающихся перейти на сторону врага, уничтожать как изменников Родины.

Беларуская мінуўшчына. - 1993. - №5-6. - С. 63


123. Загад савецкага кіраўніцтва пра раззбраенне жаўнераў Арміі Краёвай.

[...] Командирам и комиссарам партизанских отрядов бригады им.Сталина

30 ноября 1943 года - 15.00 ч.

Во исполнение приказа Начальника главного Штаба партизанского движения при Ставке Главного Командования Красной Армии ген.-лейт. Пономаренко и уполномоченного ЦК ВКП(б) при Барановичском обкоме КП(б)Б ген.-лейт-та Платонова.

Первого декабря 1943 года огласить пунктуально в 7 часов утра и во всех занятых пунктах районов приступить лично к разоружению всех польских легионеров (партизан). Изъятые оружие и документы зарегистрировать, а всех легионеров, вместе с изъятым оружием, доставить в польский отряд Малишевского, который находится в районе деревни Нестеровичи Ивенецкого района.

В случае сопротивления во время разоружения со стороны легионеров (партизан) расстреливать их на месте.

С момента получения настоящего приказа его следует немедленно разослать совершенно секретной корреспонденцией для использования в оперативных районах ваших отрядов, рот и взводов для его исполнения.

Приказ надлежит содержать в строжайшей тайне.

За разглашение этого указа командиры отрядов будут нести личную ответственность:

Командир бригады им, Сталина плк, Гулевич; Комиссар бригады им.Сталина пплк. Муранов; Начальник штаба бригады им. Сталина пплк, Карпов […]

Беларуская мінуўшчына. - 1993. - №5-6. - С. 35


Наступствы вайны

124. Прыняцце Беларусі ў ААН. З пратакола паседжання кіраўнікоў дэлегацый Аб'яднаных нацый ад 27 красавіка 1945 г.

Г-н Молотов говорит, что он уполномочен сделать заявления от имени правительств Украинской Советской Социалистической Республики и Белорусской Советской Социалистической Республики […]

Важна роль […] которую обе республики сыграли в борьбе с общим врагом. В этом отношении они выделяются среди шестнадцати республик, потому что по крайней мере миллион граждан каждой из упомянутых республик служил в рядах Красной Армии. Они тоже принимали самое деятельное участие в войне […] Германия начала свое нападение на Советский Союз с захвата Украинской и Белорусской республик, именно они перенесли самые тяжёлые испытания, связанные с нашествием.

[…] Заключая это соглашение, президент Рузвельт считал […] что важное положение, занимаемое Украинской и Белорусской республиками в Советском Союзе, и страдания, которые они перенесли во время войны, равно как и вклад, сделанный ими в общее дело войны, совершенно оправдывают их принятие в Организацию. Поэтому он от имени правительства Соединённых Штатов поддерживает предложение, сделанное г-ном Молотовым.

Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) / Под ред. А.А. Кавалени, Н.С.Сташкевича - Мн: БГУ, 2004. - С. 240


125. Вынікі Другой сусветнай вайны для Беларусі. Вытрымка з даследавання Юрыя Туронка.

У выніку вайны і акупацыі Беларусь панесла вялікія людзкія страты. Калі непасрэдна перад нападам Нямеччыны ў ёй налічвалася 9,2 млн жыхароў (у цяперашніх межах), дык пад канец 1944 г. іх засталося толькі 6,3 млн. Такім чынам, насельніцтва зьменшылася на 2,9 млн, альбо на 32% *. Аднак і па сёньняшні дзень гэтыя лічбы дэталёва не ўдакладненыя. Савецкія крыніцы шмат гадоў сьцьвярджалі, што нямецкія акупанты зьнішчылі 1408 тыс. цывільных жыхароў Беларусі і 378 тыс. выслалі на прымусовую працу ў Нямеччыну. Адначасова пісалася, што летам 1941 г. адсюль на ўсход, у эвакуацыю, было вывезена 1,5 млн чалавек і больш за 500 тыс. мабілізавана ў Чырвоную Армію. Акрамя таго, у ліпені 1944 г. у войска было прызвана яшчэ звыш 600 тыс. чалавек. Разам гэта складала 4,4 млн чалавек, альбо на 50% больш за афіцыйна названыя людзкія страты (2,9 млн), пры гэтым варта ўлічыць, што да канца 1944 г. толькі невялікая частка эвакуаваных у глыб СССР магла вярнуцца на радзіму. Лічбы відавочна не сыходзіліся, і таму колькасьць жыхароў, забітых акупантамі, ацэньвалі пазьней на больш як 750 тыс. На думку аўтара (Юрыя Туронка - Ю.Б.), гэтая апошняя ацэнка больш адпавядае сапраўднасьці, аднак яна на-ранейшаму завышаная.

Гаспадарка Беларусі таксама панесла вялікія страты. У 1945 г. узровень яе прамысловай вытворчасьці складаў толькі 20% ад даваеннай. У шмат разоў скарацілася і сельскагаспадарчая вытворчасьць, адною з прычын гэтага былі антыпартызанскія карныя акцыі, у выніку якіх было спалена некалькі тысяч вёсак. Летам 1944 г. савецкія ўлады і засьпелі на Беларусі толькі 39% ад даваеннага пагалоўя коней, 31% - буйной рагатай жывёлы, 11% - сьвіньняў і 22% - авечак і коз''. Аднак цяжка вызначыць, у якой ступені прычынілася да гэтага нямецкая гаспадарчая эксплёатацыя. Справа ў тым, што самыя вялікія разбурэньні ў беларускай прамысловасьці адбыліся ў выніку эвакуацыі на ўсход машын і абсталяваньня, а таксама - зьнішчэньня партызанамі дробных прадпрыемстваў у правінцыі. У дадатак немцы ўлетку 1944 г. правялі эвакуацыю некаторых заводаў. Не выклікаюць даверу зьвесткі пра выкарыстаньне або вынішчэньне хатняй жывёлы нямецкімі акупантамі - у некаторых выпадках гэтыя лічбы перавышаюць стан даваеннага пагалоўя (сьвіньні, козы і авечкі), і гэта - без уліку вынікаў эвакуацыі на ўсход, задавальненьня патрэбаў партызан і самога мясцовага насельніцтва.

Аднак асаблівым аспэктам акупацыйнай гісторыі Беларусі было яе палітычнае становішча. Тут міжволі напрошваецца паралель з пэрыядам першай сусьветнай вайны. Усходняя палітыка кіраўнічых колаў Другога і Трэцяга Райху грунтавалася на розных прынцыпах, а іх стаўленьне да беларускага пытаньня як палітычнага фактару было, па сутнасьці, аднолькавае. [...] Пра гэта сьведчаць падобныя дзеяньні Фалькенгайна і Кубэ - кіраўнікоў мясцовай адміністрацыі ў пэрыяд першай і другой акупацыі. Іх праца мела значныя палітычныя вынікі. Так, Фалькенгайн насуперак пазыцыі Бэрліна пасудзейнічаў стварэньню і нядоўгаму існаваньню Беларускай Народнай Рэспублікі, якая заклала традыцыю сучаснай беларускай дзяржаўнасьці. Кубэ, у сваю чаргу, - у значна горшых варунках - паспрыяў адраджэньню падаўленых у 30-я гг. нацыянальных пачуцьцяў беларусаў і ідэалу іх дзяржаўнай незалежнасьці. Акалічнасьці канфлікту "беларускага гаўляйтэра" з СС сьведчаць аб тым, што яго паводзіны грунтаваліся ня толькі на тактычных разьліках - падзеі адбываліся ў той час, калі параза Нямеччыны не здавалася яшчэ непазьбежнай. Пасьля сьмерці Кубэ яго намесьнік Готбэрг пераняў гэтую палітычную лінію і надаў ёй эфэктнае прапагандысцкае гучаньне.

Вынікі цывільнага праўленьня - гэта паступовая беларусізацыя адміністрацыі, роспуск калгасаў, арганізацыя школьніцтва, СБМ, культурнай і выдавецкай дзейнасьці, беларусізацыя царкоўнага жыцьця і, нарэшце, БНС, Камітэт Даверу і БЦР, якія, хоць і не атрымалі да канца акупацыі фармальнага прызнаньня ў Бэрліне як органы нацыянальнага прадстаўніцтва, фактычна ўсё ж такі адыгрывалі гэтую ролю. Ідэю корпусу Самааховы, якую Кубэ ня змог да канца ажыцьцявіць ва ўмовах канфлікту з СС, пазьней рэалізаваў Готбэрг у выглядзе БКА. У акупаваных краінах, якія мелі нацыянальную незалежнасьць, такія вынікі нельга было б палічыць за дасягненьні, але ва ўмовах Беларусі яны набывалі цалкам іншае значэньне, бо стваралі магчымасьці для ўзмацненьня і распаўсюду нацыянальнай сьвядомасьці, для арганізацыі нацыянальнага грамадзкага жыцьця.

Выкарыстаньне гэтых магчымасьцяў, заблякаваных доўгі час ува Усходняй і Заходняй Беларусі, усе беларускія нацыянальныя палітычныя групы ацэньвалі як гістарычны шанец. Праўда, некаторыя зь іх арыентаваліся на Польшчу і заходніх саюзьнікаў, аднак пры гэтым не адмаўляліся ад актыўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці, а ў некаторых выпадках - і ад палітычнага супрацоўніцтва зь мясцовай акупацыйнай адміністрацыяй, бо яно павінна было спрыяць узмацненьню беларускага нацыяналізму. Пры гэтым гістарычны досьвед паказваў, што магчымасьць дамінацыі Нямеччыны і небясьпека германізацыі беларусам наўрад ці пагражала. Зрэшты, зь цягам часу меншалі страхі перад нямецкім дамінаваньнем затое расло перакананьне ў немінучым вяртаньні савецкай улады. I тут дасягненьні нацыяналізму павінны былі ўзбагаціць нацыянальную сьвядомасьць, прывіць ёй імунітэт супраць русіфікацыі, урэшце, стварыць гістарычныя аргумэнты, якія ўжо нельга будзе абмінуць ва ўмовах савецкай Беларусі.

Цікава, што працэс палітычнай палярызацыі беларускага грамадзтва няспынна ўзмацняўся, нягледзячы на злачынствы акупантаў, непазьбежнасьць паразы Нямеччыны і вяртаньня савецкай улады. Большасьць насельніцтва жыла ў страху і чаканьні, але ўжо на самым пачатку акупацыі побач зь ёю абазначыліся дзьве крайнія плыні - камуністычная і нацыяналістычная, якія разьвіваліся ў вострай ідэалягічнай і ўзброенай барацьбе. Пік гэтага супрацьстаяньня прыйшоўся на апошнюю фазу акупацыі, калі дзясяткі тысяч беларусаў сталі са зброяй у руках па розныя бакі барыкады. Сярод іх, несумненна, было шмат людзей выпадковых, якія трапілі туды пад прымусам, але шмат было і такіх, якіх вяла толькі ўласная рашучасьць і нават фанатызм, які адлюстроўваў разуменьне сэнсу барацьбы.

Цяжка ацаніць іх пазыцыі адназначна. Удзельнікі камуністычнага руху, якія гуртаваліся ў партызанскіх атрадах і савецкім падпольлі, мелі за сабой традыцыі, арганізацыйны грунт і - самае галоўнае - усебаковую падтрымку з-за лініі фронту. Тым часам нацыяналісты, маючы за сабою горкі досьвед недалёкага мінулага, пры ўсёй непасьлядоўнасьці нямецкай палітыкі (справа Ермачэнкі) і адсутнасьці перад сабою абяцальнай пэрспэктывы паволі адваёўвалі свае пазыцыі. Факт, што ў гэтых неспрыяльных ўмовах нацыяналізм стаў важным грамадзкім фактарам і відавочнай процівагай для камуністычнага руху, быў, безумоўна, вынікам хуткага авалоданьня нацыянальнай ідэі грамадзтвам, асабліва моладзьдзю. Тую самую зьяву адзначаў у 1918 г. Куршман, аднак на гэты раз яна ўзьнялася да непараўнальна вышэйшага ўзроўню. Асабліва зважвала нацыянальная актыўнасьць у апошнія месяцы акупацыі. Ксёндз Зянон Ігнатавічус, літоўскі капэлян у Менску, слаба зарыентаваны ў сутнасьці справы, ацэньваў убачанае на Беларусі як прызнаньне яе "поўнай незалежнасьці" і шкадаваў, што Літва не дачакалася такога ад немцаў.

Савецкія ўлады рашуча выступілі супраць актывізацыі беларускага нацыяналізму. Шмат фактаў сьведчаць аб тым, што найбольшую небясьпеку яны бачылі не ў стварэньні антыпартызанскіх беларускіх фармаваньняў, а ў пранікненьні пачуцьця нацыянальнай асобнасьці і сэпаратысцкіх тэндэнцый у масавую сьвядомасьць. Найбольш інтэнсіўна гэтыя працэсы ішлі на абшары Генэральнай акругі Беларусь - тут на грамадзтва ўзьдзейнічалі шматлікія палітычныя сродкі. Таму на гэтай тэрыторыі барацьба з нацыяналізмам была адной з найважнейшых задач партызанскага руху, і вялася яна больш зацята, чым на Ўкраіне ці ў Прыбалтыцы. У часе вайны пра гэта сьведчыла, у прыватнасьці, стаўленьне партызан да беларускага школьніцтва, а пасьля вайны - прыняцьце ў лютым 1945 г. спэцыяльнай рэзалюцыі ЦК КП Беларусі аб перавыхаваньні грамадзтва ў духу савецкага патрыятызму і нянавісьці да нямецкіх акупантаў, якіх не было там ужо некалькі месяцаў". У Польшчы такія захады былі папросту непатрэбныя.

Абнародаваньне адпаведна падабраных злачынных аспэктаў нямецкай акупацыі ў пасьляваенны час сталі аднымі з асноўных аргумэнтаў у барацьбе зь беларускай мовай, культурай, нацыянальнай сьвядомасьцю і, урэшце, - з самімі нацыянальнымі дзеячамі. Усё гэта рабілася дзеля таго, каб адцягнуць грамадзкую ўвагу ад палітыкі русіфікацыі, якая праводзілася над шырмай зьліцьця ўсіх народаў СССР у адзіную сям'ю. Яна была скіравана на аслабленьне нацыянальнага касьцяка краіны, і дзеля гэтага прымаліся самыя разнастайныя захады: масавыя дэпартацыі беларусаў, расейская калянізацыя, выцясьненьне беларускай мовы з шырокага грамадзкага ўжытку і яго зьвядзеньня да ролі сялянскай мовы і вузкіх колаў творчай інтэлігенцыі. Прывядзём некалькі прыкладаў.

Паводле афіцыйных зьвестак, з 1950 да пачатку 60-х гг. зь Беларусі "выехала" на ўсход, галоўным чынам у Сібір і Казахстан, каля 900 тыс. чалавек. Так, з 1945 г. туды перасялілася прыкладна звыш мільёна чалавек. У 1970 г., калі насельніцтва БССР яшчэ не дасягнула даваеннага ўзроўню, колькасьць расейцаў на яе тэрыторыі павялічылася да 938 тыс. чалавек і, такім чынам, перавысіла ўдвая даваенны ўзровень. У выніку, доля расейцаў у структуры насельніцтва рэспублікі ўвесь час узрастала і ў 1970 г. дасягнула 10,4%, аднак іх сапраўдная ўдзельная вага была яшчэ большая; трэба ўлічыць, што ў іхніх руках апынуліся ключавыя гаспадарчыя і палітычныя пазыцыі.

Зь першых пасьляваенных гадоў пачалася русіфікацыя вышэйшай школы (па-беларуску выкладаліся толькі некаторыя дысцыпліны на факультэтах беларускай філялёгіі). Натуральна, гэта адбілася на стане сярэдняй і пачатковай адукацыі. Школьнікі, якія марылі працягваць навуку, бачылі, як падае грамадзкае значэньне беларускай мовы, і выяўлялі большую зацікаўленасьць у вывучэньні расейскай мовы. Але і гэты мэханізм быў недастаткова эфэктыўны, таму ў 60-70-х гг. пачаўся масавы перавод беларускіх школаў на расейскую мову навучаньня адміністрацыйным шляхам. У выніку поўнасьцю былі зьліквідаваны беларускія школы ў гарадах, а на вёсках яны часьцей за ўсё заставаліся беларускімі толькі намінальна, бо па-расейску там выкладалася вельмі многа дысцыплінаў.

Выдавецкая дзейнасьць таксама выяўна адлюстроўвала вынікі такой нацыянальнай палітыкі. За пэрыяд з 1950 па 1985 г. агульны тыраж кніжак, выдадзеных у БССР, павялічыўся з 12,5 млн да 53,3 млн экзэмпляраў, пры гэтым доля беларускамоўных выданьняў зьнізілася з 10,7 млн. да 5,0 млн экзэмпляраў, а іх доля ў агульнай кнігавыдавецкай прадукцыі зьменшылася з 85% да 9%".

Русіфікатарская палітыка савецкіх уладаў ёсьць найважнейшым крытэрам для ацэнкі пазыцыі і дзейнасьці беларускіх палітычных колаў і той часткі грамадзтва, якая ва ўмовах нямецкай акупацыі імкнулася да захаваньня і ўзмацненьня сваёй нацыянальнай ідэнтычнасьці. Досьвед падказваў ім, што даваенныя прынцыпы савецкай нацыянальнай палітыкі ня зьменяцца і пазьней, а пасьляваенная рэчаіснасьць пацьвердзіла гэтыя прагнозы. Таму, з гледзішча нацыянальных інтарэсаў, іх дзеяньні бьші апраўданыя, дарма што яны не маглі прывесьці да стварэньня самастойнай беларускай дзяржавы. Гэтыя дзеяньні ўмацоўвалі нацыянальную самасьвядомасьць грамадзтва і стварылі факты, якія сьведчаць, што стаўленьне нямецкай цывільнай адміністрацыі да беларускай справы было, лепшае, чым пры савецкай уладзе. Той факт, што ў зьняволенай беларускай сталіцы працавалі толькі беларускія школы, а ў вызваленай - амаль толькі расейскія, дастаткова сымбалічны і не патрабуе камэнтароў. Гэтай ацэнкі не мяняе факт нацысцкага генацыду, бо колькасьць ахвяраў НКВД у саміх толькі Курапатах пад Менскам не саступае памерам эсэсаўскіх злачынстваў падчас усіх карных акцыяў у Беларусі.

Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. - Вільня, 2006. - С. 673-676


126. Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды. З прамовы Васіля Быкава на Радыё Свабода ад 9 траўня 2001 г.

[…] Адзінае добрае, што зьдзейсьнілі старэйшыя пакаленьні ў ХХ стагодзьдзі, сапраўды была гэтая перамога над нямецкім нацызмам.

Але ўзьнікаюць сумненьні і ў перамозе - найперш у яе імпэратыўнай адназначнасьці. Ад чаго яна пазбавіла чалавецтва - мы ведаем. І тое, можа быць, не падлягае сумневу. Але што зь ёю мы набылі? Усё ж кожная перамога павінная ня толькі ўзяць, але і даць. Краіны пераможаныя - Нямеччына, Італія, Японія - стрывалі паразу і менавіта праз тое атрымалі магчымасьць для небывалага росквіту эканомікі, свабоды і дэмакратыі. А мы, пераможцы, дагэтуль ня можам дамагчыся элемэнтарнай свабоды, ня можам накарміць сябе. Можна сказаць, што здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды. Але без свабоды чаго вартая кожная бліскучая перамога кожнага грамадзтва?

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 236-237


ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Прааналізуйце тэкст савецка-нямецкіх дамоваў і патлумачце, якую ролю яны адыгралі ў развязванні Другой сусветнай вайны.

2. Якім было стаўленне насельніцтва Заходняй Беларусі да прыходу бальшавікоў і іх палітыкі?

3. Ахарактарызуйце савецкую палітыку ў Заходняй Беларусі? Чаму засталася мяжа паміж "уз'яднанымі" часткамі Беларусі? Як вы разумееце сэнс выразу "палякі апалячвалі на працягу дваццаці гадоў і не мелі поспеху, а з прыходам савецкай улады апалячванне адбылося за некалькі месяцаў"?

4. Ці можна назваць выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі дэмакратычнымі?

5. Які лёс напаткаў беларускую эліту Вільні пасля заняцця яе бальшавікамі?

6. Які лёс чакаў Беларусь паводле планаў Гітлера і яго паслядоўнікаў?

7. Параўнайце погляды Вільгельма Кубэ на мэты і метады нямецкай палітыкі ў беларускім краі з поглядамі іншых прадстаўнікоў цэнтральнага нямецкага кіраўніцтва. У чым іх агульнасць і адметнасць?

8. Якое стаўленне было ў немцаў да рэлігій? Як яно змянялася? Чым займаліся беларускія святары пад нямецкай акупацыяй?

9. Ахарактарызуйце асаблівасці партызанскага руху на беларускіх землях? У чым заключаецца неадназначнасць яго ацэнкі?

10. Як можна ацаніць ролю Другога Усебеларускага Кангрэсу ў беларускай гісторыі? Ці можна яго лічыць спадкаемцам Першага Усебеларускага Кангрэсу?

11. Пазнаёмціся з вынікамі вайны для Беларусі паводле даследванняў Юрыя Туронка, і растлумачце іх разыходжанні з ацэнкамі савецкай гістарыяграфіі вайны?

12. Як ацэньваў перамогу беларускі пісьменнік Васіль Быкаў? Выкажыце сваю думку на гэтую праблему.



Тэма 4. БССР пасля вайны. 1945-1990


На шляху да "светлай будучыні". 1945-1985


127. З закона Беларускай ССР аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі на 1946-1950 гг.

Вярхоўны Савет БССР, зыходзячы з задач, пастаўленых Законам Саюза ССР аб пяцігадовым плане, лічыць неабходным:

1. Забяспечыць першачарговае аднаўленне і развіццё прамысловасці, энэргетыкі і чыгуначнага транспарту, прычым аднаўленне і развіццё электрычных магутнасцяў, мясцовай паліўнай базы вытворчасць мясцовых будаўнічых матэрыялаў павінна пераважаць аднаўленне і развіццё іншых галінаў народнай гаспадаркі [...]

Восьмая сессия Верховного Совета БССР. - Мн., 1947. - С. 268.


128. Пра пасляваенную калектывізацыю. З успамінаў Міхаіла Пташука [76].

"Мне было шэсць гадоў, і я добра памятаю, як гэта было... Мы садзілі бульбу. Маці ішла за плугам, а мы з бабцяй (баба Ліза - мачыха майго бацькі) кідалі бульбу ў зямлю. Я ішоў першы... За гумном пачуліся галасы. У двары з'явіўся Жук, старшыня сельсавета па мянушцы Чума, у суправаджэні Ваські Бычка, аднавяскоўца, упаўнаважанага НКУС па калектывізацыі. Бабця, убачыўшы іх, кінулася да гумна. Яны па-гаспадарску расчынілі сарай, агледзелі маёмасць... Жук: "Вось што, Марыя! Заўтра трэба ўсё здаць у калгас: каня, зерне, бульбу! І каб без аніякіх размоў! Вы ўжо не прыватнікі, як пры панах, а калгаснікі!" Маці: "Якія мы калгаснікі, Васька? Мы яшчэ несвядомыя!" Васька: Савецкая ўлада на тое і Савецкая ўлада, каб з несвядомых зрабіць свядомых..."

Наша гумно ператварылася ў вялізны склад сялянскага інвентара, які ўдзень запаўняўся калёсамі, плугамі, канямі, а ўначы ўсё гэта людзі забіралі назад. Гэтак доўжылася ўвесь 1949 г. Урэшце народ не вытрымаў. Людзей гвалтам прымусілі паставіць свае подпісы [...]

Памятаю, як плакала мая бабця, аддаючы адзінага каня ў калгас, як гэты конь па начах прыходзіў да нашага сарая і ціха ржаў - прасіўся, каб упусцілі на ягонае месца. Бабця з маткаю сядзелі ля вакна і плакалі, пазіраючы на яго.

[...] Жук: "Масква слязам не верыць! Апісвайце, таварыш Бычок! Усё, што ёсць, усё апісвайце!" І пайшоў да гумна... Раскідаўшы па зямлі сена, яны знайшлі ў куце гумна зімні вазок з сядзеннем для фурмана і гаспадара. Жук: "Выцягвайце..." Маці хацела пайсці, але бабця спыніла яе. Васька Бычок закрычаў: "Гэта сабатаж" А ну, наперад! Наперад, панове!" І зноў скіраваў на бабцю вінтоўку. Мы ўпрагліся ў аглоблі, пацягнулі вазок з гумна... Жук: "Ты ведаеш, цётка, што па табе Сібір плача? Пройдзеш там школу камунізму - падціснеш хвост!" Яны пайшлі, а мы засталіся ля вазка. Потым бабця кінулася ў хату, знайшла ў цемры ацяпляльні бутлю з газай. На імгненне прыціснулася да дзвярнога вушака, перахрысцілася і кінулася да нас, абліла вазок газай, кінула запаленую сярнічку, вазок успыхнуў, а мы стаялі і моўчкі глядзелі на агонь.

[...] Людзі збягаліся, як на дзіва, і гэтая хваля захліснула мяне і выкінула ля чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палессе, з усіх бакоў ачэпленай нкусаўцамі. Там грузілі ў цяплушкі "ворагаў народу".

Я праціснуўся паміж людзьмі і ўбачыў перон, дзе стаялі калёсы, ляжалі рэчы, пакі, скрыні... І раптам па радыё грамнулі крамлёўскія куранты. Усе ўздрыгнулі, зразумелі, што надышоў час развітвацца. І пачалося: крыкі, плач, слёзы. Я бачыў толькі твары: старыя, жанчыны, дзеці, забітыя горам, сядалі ў цяплушкі і з акон, праз дрот, цягнулі рукі, назаўсёды развітваючыся з радзімай [...] І тут я ўбачыў бабцю. Яна ішла ў атачэнні двух нкусаўцаў. У яе не было рэчаў. Ніхто яе не праважаў. Яна трымала ў руках абраз Божай Маці [...] Ля вагона двое нкусаўцаў паспрабавалі вырваць з яе рук абраз, але не здолелі, толькі раззлаваліся і з сілай запіхнулі бабцю ў цялятнік..."

Цыт. паводле: Шарова Н.С. Гісторыя Беларусі ХІХ-ХХ стст.: Практыкум для 11 кл. - Мн.: Аверсэв, 2003. - С. 96-97


129. Лаўрэнцій Цанава [77] пра антысавецкую дзейнасць і змаганне з незалежніцкім рухам. З стэнаграмы ХІХ з'езда КП(б)Б ад 17 лютага 1949 г.

В комсомольские организации и даже в их руководящие органы часто пробираются классово-чуждые, враждебные нашей идеологии лица. Известно, что многие бывшие участники антисоветских националистических организаций «Союз белорусской молодёжи» и «Белорусской краёвой обороны», оставшиеся после изгнания немецко-фашистских захватчиков и возвратившиеся в порядке репатриации на территорию Белоруссии, скрыв свою прошлую антисоветскую деятельность, вступили в ряды ВЛКСМ, где продолжают свою националистическую и подрывную работу.

На территории Барановичской, Молодечненской, Полоцкой и Пинской областей были вскрыты и ликвидированы существовавшие подпольные антисоветские националистические организации, так называемые «Союз вызвалення Белоруссии», «Союз белорусских патриотов», «Чайка», «Свободная Белоруссия» и т. д., в составе которых находилось свыше 30 комсомольцев, принятых в ряды комсомола в 1945-47 гг. Все они в период немецкой оккупации являлись участниками антисоветских националистических организаций «СБМ» и «Белорусской краевой обороны».

Руководителем ликвидированной в Полоцкой области подпольной националистической организации, так называемого «Союза белорусских патриотов», являлся активный член «СБМ», работавший до ареста секретарём комсомольской организации Глубокского педучилища […]

НАРБ Ф. 4п. Воп. 2. Ад.з. 213. С тенограмма XIX съезда КП(б)Б. 15-18 февраля 1949 г. Арк. 248-250


130. З праграмы Беларускай Незалежніцкай Партыі 1953 г.

Калі чырвоным зарэвам займалася неба Беларусі, калі на ростанях цікаваў і цікуе вораг, ня было часу на пісаньне праграмаў. Тым ня менш, яе пісала само жыцьцё. Беларуская Незалежніцкая Партыя кавалася ня толькі ўнутры - сяброўскай дысцыплінай, але і ідэолёгічна. Пасьля ўдару, які спаткаў Беларускі Народ у часе апошняй вайны, БНП пераможна змагаецца далей. У адозве, выдадзенай пасьля заканчэньня вайны, Беларуская Незалежніцкая Партыя заявіла аб сваім далейшым непахісным змаганьні за Незалежнасьць Беларускага Народу:

"БНП абняло кіраўніцтва ўсім беларускім народным рухам супроць бальшавізму ад Бранску да Беласточчыны і стаіць, як раней, непахісна на варце інтарэсаў Беларускага Народу. БНП сягоньня бароніць наш народ ад бальшавіцкай самаволі і зьдзеку. І калі праб'е час, павядзе наш Народ на штурм супраць аплоту тыраніі - бальшавізму. Гэты час можа хутка прыйсьці і кожны з нас павінен быць напагатове".

Галоўны засяг дзейнасьці БНП знаходзіцца на Бацькаўшчыне, дзе ў глыбокім і цяжкім падпольлі змагаецца з лютым ворагам - камунізмам. На эміграцыі-ж Партыя выконывае свае ранней вызначаныя дырэктывы і тыя заданьня, якія перад ёй паставілі гістарычныя падзеі. [...]

Беларуская Незалежніцкая Партыя, выдаючы гэтую праграму, заклікае усіх сяброў яшчэ шчыльней згуртавацца пад сьцягам партыі і далей ажыцьцяўляць выпісаныя на ім ідэалы. БНП заклікае ўвесь Беларускі Народ аб'яднацца вакол гэтых ідэалаў, адкідаючы ўсялякую правакацыю і дывэрсыю. БНП заклікае ўсе беларускія партыі і групы на эміграцыі безадкладна пачаць творчую працу для вызваленьня Беларусі і спыніць усялякую шкодную для беларускай справы акцыю.

Няхай жыве Вольная і Незалежная Беларусь!

РАЗДЗЕЛ І. Мэта Беларускай Незалежніцкай Партыі.

Сваю дзейнасьць і змаганьне БНП накіроўвае на ліквідацыю сыстэмы камуністычнай дыктатуры на Беларусі і здабыцьцё поўнай незалежнасьці Беларускай Дзяржавы, у якой Беларускі Народ зможа самастойна разьвівацца палітычна, гаспадарча і духова, ствараць свой дабрабыт і выяўляць свае нацыянальна-духовыя вартасьці, уносячы сваю творчую долю ў скарбніцу агульна-людзкай культуры [...]

Тактыка Беларускай Незалежніцкай Партыі

[...] БНП лічыць маральнымі і законнымі і адзіна-правідловымі тыя мэтады і сродкі, якія служаць для дабра Беларускага працоўнага Народу і якія вядуць да рэалізацыі ягоных ідэалаў. БНП лічыць, што толькі рэальная сіла можа прывесьці да ажыцяўленьня высокіх і сьвятых ідэалаў Дабра, справядлівасьці і Праўды. Дзеля гэтага БНП лічыць неабходнымі наступныя прынцыпы ў стасаваньні сродкаў да ажыцяўленьня правоў Беларускага Народу:

1. адзіным рэальным сродкам вызваленьня Беларускага Народу з пад маскоўска-камуністычнай дыктатуры і польскага імпэрыялістычнага наступу, як кожнага іншага ёсьць нацыянальна-вызвольная рэвалюцыя і ўсенароднае збройнае змаганьне. Толькі сам Беларускі Народ вырашыць свае справы. БНП адкідае ўсялякія ідэі аб канцэпцыі і практыку чужынскага апякунства над Беларускім Народам. БНП прызнае ўсялякую матар'яльную і маральную дапамогу Беларускаму Народу ў ягонай вызвольнай барацьбе на ўмовах, якія не закранаюць гонару, волі і незалежнасьці народу, краіны і дзяржавы. БНП адкідае, як шкодныя, усялякія канцэпцыі магчымага мірнага, эвалюцыйнага ці рэфармацыйнага спосабаў здабыцьця незалежнасьці [...]

Ёрш С. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. - Менск-Слонім: Архіў Найноўшае гісторыі, 1998. - C . 111-112, 123-124


131. З абвінаваўчага заключэння па справе кс. Адама Станкевіча ад 9 ліпеня 1949 г.

В апреле 1949 года МГБ Литовской ССР арестован за антисоветскую деятельность и привлечён в качестве обвиняемого по настоящему делу Станкевич Адам Викентьевич.

Следствием установлено:

СТАНКЕВИЧ с 1919 года был членом, а с 1922 года по 1928 год руководителем буржуазно-националистической партии «Белорусских христианских демократов».

С 1919 года по октябрь 1941 года был участником так называемого «Белорусского национального комитета», с 1921 года по 1923 год входил в состав Президиума этого комитета и выполнял обязанности казначея, получая за это 3680 марок в месяц.

В 1921 году и в 1931-1934 гг. участвовал на заседаниях Белорусского национального комитета, при обсуждении и утверждении обращений антисоветского содержания, в которых требовалось отторгнуть Белорусскую ССР от Советского Союза. Эти обращения направлялись комитетом в разные иностранные государства.

Одновременно СТАНКЕВИЧ лично сам написал пять антисоветских книг, в которых пропагандировал создание независимого буржуазно-демократического белорусского государства.

С 1922 по 1928 год был редактором газеты «Криница» органа партии христианских демократов, с 1928 па 1938 год участвовал в издании журнала «Христианская думка».

Выступал на страницах «Криницы» и «Христианской думки» с антисоветскими статьями, в которых подвергал резкой критике политику Советской власти по национальному вопросу и коллективизации сельского хозяйства.

С 1922 по 1926 год был членом польского сейма от партии христианских демократов.

Во время оккупации Литовской ССР немцами выступал в костёле перед верующими с антисоветскими проповедями. […]

Следственное дело №15896 по обвинению СТАНКЕВИЧА Адама Викентьевича через Прокурора Литовской ССР направить на рассмотрение Особого Совещания при Министре Государственной Безопасности Союза ССР.

Літоўскі Асобы Архіў (Архіў КДБ Літвы). Ф. К-1. Воп. 58. Ад.з. П-12505, арк. 224-1, 224-2, 224-3.


132. Выпіска з пратакола Асобнай нарады пры МГБ СССР па справе А.Станкевіча.

Станкевича Адама Викентьевича за принадлежность к контрреволюционной организации и антисоветскую агитацию заключить в исправительно-трудовой лагерь сроком на 25 лет, считая срок с 13 апреля 1949 г.

Літоўскі Асобны Архіў (Архіў КДБ Літвы). Ф. К-1. Воп. 58. Ад.з. П-12505, арк. 153


133. "Хрушчоўская адліга" і беларуская справа. Вытрымка з кнігі Яна Запрудніка [78].

[…] Беларускі друк 1956-1957 г. повен крытыкі саветызацыі і русіфікацыі (без ужывання саміх гэтых тэрмінаў) і патрабаванняў уступак нацыянальным каштоўнасцям. Колішні "ўзвышэнец" Максім Лужанін досыць поўна падсумаваў гэтыя патрабаванні, калі напісаў у сакавіку 1957 г. у тыднёвіку "Літаратура і мастацтва":

Далейшае развіццё нашай культуры цесна звязана з распаўсюджваннем беларускай мовы. […] Хочацца чуць беларускую мову не толькі ў культурных арганізацыях, але і ва ўстановах, школах і вучылішчах, бачыць яе на пачцы цыгарэт, на трактары і на варштаце.

Некаторыя беларускія камуністы да пэўнай ступені падзялялі гэтыя пачуцці. У красавіку 1957 г. ЦК КПБ, на чале якога з сярэдзіны 1956 г. стаяў - упершыню! - беларус Кірыл Мазураў, прыняў рэзалюцыю з асуджэннем таго, што "ў шмат якіх сямігадовых і сярэдніх школах выкладанне, за выключэннем беларускай мовы і літаратуры, вядзецца па-руску, хоць студэнты карыстаюцца падручнікамі на беларускай мове", і што "ў асобных школах дапускаецца самавольства ў вызваленні вучняў ад вывучэння беларускай мовы".

Гэтая спроба абароны роднае мовы адпавядала ўласным перакананням першага сакратара Мазурава, які ў 1953 г., крытыкуючы на партыйным пленуме Патолічава, казаў (па іроніі паўтарыўшы зробленае ў 1921 г. выказванне Сталіна): "узняць культуру беларускага народу можна толькі на яго роднай мове". Неўзабаве Мазураў агледзеўся, што ў спіс сталінскіх злачынстваў, выкрытых на ХХ з'ездзе партыі (1956 г.), этнацыд не ўваходзіў. Наадварот, русіфікацыя мелася працягвацца. Гэта зрабілася ясным у студзені 1959 г., калі на святкаванне саракавой гадавіны БССР і яе партарганізацыі ў Менск прыехаў Хрушчоў. Падзею адзначалі ўрачыстым пасяджэннем, на якім К.Мазураў выступіў з дакладам. Ці ведаў ён, што яго беларуская мова ўгнявіць уладнага аскоўскага госця? Але гэта якраз і здарылася. Вось як успамінаў пра гэты палітычны эпізод народны паэт Беларусі Пімен Панчанка:

Кіраўнік КПБ К.Т.Мазураў зрабіў даклад на беларускай мове (як тады вялося). Аб'явілі перапынак. Не паспелі выйсці людзі (я сядзеў недалёка ад прэзідыума), як Хрушчоў, тут жа з прэзідыуме, пачаў лаяць Мазурава, чаму ён не зрабіў даклад на рускай мове: "Ни черта не понятно!"

На прыступках БДУ ў Менску Хрушчоў выказаўся яшчэ больш выразна: "Чым хутчэй усе мы будзем гаварыць па-руску, тым хутчэй пабудуем камунізм". […]

У сярэдзіне 1960-х гг., пасля таго як на пасадзе першага сакратара КПБ Мазурава замяніў Пётр Машэраў, пачалася "эпідэмія вызвалення ад беларускай мовы". У школах вучняў з гатоўнасцю вызвалялі ад вывучэння роднай мовы. Рэспубліцы было прызначана стаць вітрынаю савецкай нацыянальнай палітыкі, накіраванай на стварэнне "новай гістарычнай супольнасці - савецкага народу".

Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. - Мінск, 1996. - С. 119-120


134. З дакладной запіскі інструктара аддзела школ пры ЦК КПБ сакратару ЦК КПБ тов. Горбунову ад 15 жніўня 1956 г.

[…] При ослаблении политико-массовой и антирелигиозной работы среди населения, усилилась работа костёла и костёльного совета. Возвратившийся в июле 1955 года из десятилетнего заключения ксёндз активно проводит свою работу и пользуется значительной популярностью среди населения. Всё коренное местное население регулярно посещает костёл и строго придерживается исполнения религиозных обрядов.

Так, например, в воскресный день 5.VIII.1956 года богослужение в костёле началось с раннего утра и продолжалось в течение всего дня. В костёле собралось всё местное население: старики, молодёжь и дети. В деревне не слышно радио, работы клуба, но зато весь день трезвонят колокола, поёт костёльных хор, орган.

[…] Пионерская и комсомольская ученические организации [в школе - Ю.Б.] не работают. За антипедагогические методы воспитания и насильственное повязывание учащимся пионерских галстуков в августе 1955 года директор школы тов. Черевко М.К. снят с работы. […] Все учащиеся школы регулярно посещают костёл. С таким поведением учащихся, несовместимым с нормами советской школы, коллектив учителей примирился. Религиозная литература и служба в костёле ведётся на польском языке. В связи с тем, что учащиеся школы польского языка не знают и исполнять религиозные обряды не могут, в различные органы начали поступать письма от граждан д. Одельск о введении преподавания польского языка в школе. До возобновления работы костёла, вопрос об изучении польского языка никто не подымал.

Просьбу родителей учащихся д. Одельск о введении преподавания польского языка в Одельской средней школе считаем необоснованной.

Считаем необходимым:

1. Обратить внимание Гродненского обкома КПБ на усиление политической и культурно-массовой работы среди населения.

2. Поручить Гродненскому обкому КПБ решить вопрос об укреплении Одельской средней школы руководящими и педагогическими кадрами.

3. Обратить внимание Министерства просвещения БССР на необходимость поднятия уровня организационной и идеологической работы в школах.

НАРБ Ф. 4. Воп. 17. Ад.з. 171 "Матэрыялы аддзела школ. 1955-1957 гг." Арк. 266-269


135. З даведкі аб палітычнай рабоце з настаўнікамі Маладзечанскай вобласці. Сярэдзіна 50-х гг.

[…] Учителя области охвачены различными формами учёбы по повышению своего идейно-политического уровня.

Занимаются самостоятельно по изучению теории марксизма-ленинизма - 3887 (з 7526 усіх настаўнікаў - Ю.Б.), из них: изучают историю КПСС - 2854, философию - 119, политэкономию - 890. В кружках сети партийного просвещения занимается 889 учителей, в сети комсомольского просвещения - 361.

В гор. Молодечно все учителя охвачены различными формами политического просвещения: 18 человек учатся в вечернем университете марксизма-ленинизма, 25 человек занимаются в кружке по изучению биографии В.И.Ленина. 9 человек изучают самостоятельно историю КПСС (дооктябрьский период), 16 человек - историю КПСС (послеоктябрьский период), 2 человека изучают философию, 25 человек охвачено постоянно действующим семинаром по изучении политэкономии капитализма и 4 человека по изучению политэкономии социализма […]

НАРБ Ф. 4п. Воп. 17. Ад.з. 171 "Матэрыялы аддзела школ. 1955-1957 гг." Арк. 358


136. Хроніка дэмакратычнай апазыцыі й палітычных рэпрэсіяў у Беларусі 1953-1988 г.

1953 - пачатак 1960-х г. - зь лягяроў вяртаюцца палітычныя зьняволеныя: Ларыса Геніюш (Зэльва), Язэп Сушынскі (Менск), Васіль Супрун (Слонім), Лявон і Юры Луцкевічы (Вільня), Цімох Вострыкаў (Гомель), былыя сябры Саюзу Беларускіх Патрыётаў ды інш. Пачатак стварэньня дысэдэнцкіх асяродкаў.

1953 - у бібліятэках Беларусі сканфіскавана 40.949 адзінак «палітычна шкоднай» літаратуры (Справаздача Галоўліта за 1953 г.).

1954, 28 ліпеня - пастанова ЦК КПБ «Аб стане і мерах паляпшэньня навукова-атэістычнай прапаганды ў рэспубліцы», узмацненьне ваяўнічага наступу супраць вернікаў і сьвятароў.

1956 - ЦК КПБ арганізуе разгром «нацыяналістычных поглядаў» М.Ларчанкі. Сігналам гэтага стаўся артыкул Л.Абэцэдарскага і А.Сідарэнкі з абвінавачваньнямі М.Ларчанкі ў ідэйных памылках.

1957, лістапад - арыштаваны і асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў беларускім нацыяналізме выкладчык Гарадзенскага педінстытута Браніслаў Ржэўскі.

1957, люты - пастанова Савета Міністраў БССР «Аб удасканаленьні і частковай зьмене існуючага правапісу», далейшая русіфікацыя беларускай мовы.

1957, 14 сьнежня - у газэце «Літаратура і Мастацтва» зьявіўся артыкул Барыса Сачанкі «Шанаваць родную мову». Першы публічны выступ супраць русіфікацыі.

1958, травень - у часопісе «Маладосьць» № 5 апублікавана аповесьць Аляксея Кулакоўскага «Дабрасельцы». У чэрвені адбылося сумеснае пасэджаньне бюро ЦК ЛКСМБ і прэзідыюма ўправы СП БССР, дзе аповесьць асудзілі як памылковы твор, які «паказвае калгасную вёску ў крывым люстры» (ЛіМ, 1958, 2 ліпеня). А.Кулакоўскі пазбаўлены працы на пасадзе галоўнага рэдактара часопіса «Маладосьць».

1959 - выступленьне ў Менску кіраўніка КПСС і савецкай дзяржавы М.С.Хрушчова з заклікам паскарэньня русіфікацыі. Закрыцьцё многіх перыядычных беларускіх выданьняў, зьмяньшэньне тыражоў беларускіх кніжак, масавае закрыцьцё беларускіх школ, практычнае выцясьненьне беларускай мовы з усіх ВНУ.

пачатак 1960-х г. - пачатак складваньня «Акадэмічнага асяродку» - апазыцыйных групаў ў Акадэміі навук БССР, якія ўтвараліся паводле прынцыпаў дыскусійных гурткоў.

1960-е г. - утварэньне студэнцкіх гурткоў у Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце (1962, 1968 г.).

1963, 19 сакавіка - «Рэспубліканская нарада актыву творчай інтэлігенцыі», абвінавачаньні ў скажэньні партыйнай лініі пісьменьнікаў і літаратуразнаўцаў А.Кулаўкоўскага, І.Чыгрынава, В.Каваленкі, Н.Тарас.

1964, 19 чэрвеня - забіты Вітольд Дзіско - вясковы электрык і мастак-вальнадумца (Пастаўскі раён). Адкрыта выказваўся супраць камунізму, Сталіна, маляваў касьцёлы. Некалькі гадоў жыў пад прамым кантролем КГБ, зьмяшчаўся ў псыхушку. Забіты чатырмя супрацоўнікамі КГБ.

1965, жнівень - пасьля апублікаваньня ў часопісе «Маладосьць» (№ 7) аповесьці «Мёртвым не баліць» Васіль Быкаў паводле каманды галоўных ідэёлягаў КПСС М.Суслава і М.Зімяніна стаў аб'ектам афіцыйнае крытыкі, а рэдактар часопіса П.Панчанка неўзабаве звольнены з працы. Арганізоўваліся калектыўныя лісты «незадаволеных» быкаўскім адлюстраваньнем вайны; правакатары білі вокны ў доме пісьменьніка. З востраю дыскусыяй вакол Васіля Быкава зьвязаная актывізацыя «Акадэмічнага асяродку».

1966, люты - апублікаваньне ў газэце «Советская Белоруссия» (22 лютага) артыкула В.Люкевіча і Я.Трашчонка, з якога распачаліся нападкі на беларускіх літаратуразнаўцаў і гісторыкаў за «ідэялізацыю мінулага».

1967 - звольнены з працы ў Ганцавіцкай раённай газэце журналіст і гісторык Анатоль Сідарэвіч за крытыку Леніна і ленінізму.

1968 - пратэсты супраць савецкай акупацыі Чэхаславакіі (пісьменьнік Фёдар Яфімаў, гісторык Анатоль Сідарэвіч). Мікалай Якімовіч расклейвае ў Менску ўлёткі. Зьяўляюцца насьценныя надпісы «Праская вясна». Рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў. Адкрыты выступ Міхася Кукабакі супраць акупацыі - у кансуляце ЧССР у Кіеве. Пачатак рэпрэсіяў супраць М.Кукабакі. Пісьменьнік Фёдар Яфімаў публічна выступае супраць акупацыі Чэхаславаччыны, за што выключаецца з КПБ. Пазьней ён выступаў у абарону А.Салжаніцына і А.Вакулоўскай.

1968, восень - пасьля допытаў супрацоўнікамі КГБ А.Сідарэвіч абвінавачваецца ў нацыяналізме, антысаветызме і «падтрымцы контррэвалюцыі ў замежных краінах» (за пратэсты супраць акупацыі Чэхаславаччыны) і заключаецца на чатыры месяцы ў псыханеўралягічнае аддзяленьне 2-й клінічнай бальніцы Менску.

1968, кастрычнік - актывізацыя незалежнага студэнцкага руху ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. Калектыўны пісьмовы зварот студэнтаў філфаку БДУ ў ЦК КПБ з патрабаваньнем выкладаньня на беларускай мове. Зварот расцэнены, як нацыяналістычны, а яго ініцыятараў Алеся Разанава і Віктара Яраца выключаюць з універсітэту.

2-я палова 60-х гг. - фармаваньне адраджэнцкага гуртка навуковай, творчай і студэнцкай моладзі «На Паддашку», які рэгулярна зьбіраўся на паседжаньні ў майстэрні мастака Яўгена Куліка. Вяліся дыскусіі аб шляхах культурнага і палітычнага адраджэньня Беларусі, выпрацоўваліся спосабы дзейнасьці, зьбіраліся самвыдатаўскія і забароненыя друкаваныя матэрыялы, вялася работа па выхаваньню моладзі, арганізоўваліся краязнаўчыя экскурсіі, рыхтаваліся мастацкія выставы. «На паддашку» - адзіная даволі арганізацыйна пастаянная групоўка, якая з канца 60-х і да канца 80-х вяла мэтанакіраваную адраджэнскую працу. (Сярод сяброў групоўкі: Я.Кулік - гаспадар майстэрні і адзін з арганізатараў і актыўнейшых працаўнікоў групоўкі, Л.Баразна, П.Драчоў, В.Ждановіч, мастакі муж і жонка Сьвентахоўскія, У.Крукоўскі, З.Пазьняк, М.Ткачоў, М.Чарняўскі, А.Марачкін, Г.Сакалоў-Кубай, З.Санько, Здзіслаў Сыцько, М.Купава і інш.)

1970, красавік - Міхась Кукабака асуджаны на тры гады за «антысавецкую дзейнасьць», знаходзіўся на прымусовым псыхіятрычным «лячэньні». У 1976 г. вызвалены, некаторы час жыў у Маскве, потым у Бабруйску. Пісаў нарысы, артыкулы, якія распаўсюджваліся «самвыдатам», эмігранцкім друкам, замежным радыё. З 1978 г. зноў у зьняволеньні, вызвалены толькі ў 1988 г. У абарону вязьня выступаў сэнатар Робэрт Доўл, неаднаразова ладзіліся маніфэстацыі й пікетаваньні эмігранцкім рухам.

1971-1974 - заснаваньне і выданьне ў Наваполацку незалежнага рукапіснага літаратурнага часопіса «Блакітны ліхтар». Выдаўцы - В.Мудроў, В.Шлыкаў, А.Рыбікаў, А.Грабаў. Усяго выйшла 15 нумароў. КГБ выкрыла выданьне і спыніла яго выпуск, А.Грабаў забіты ў войску пры загадкавых абставінах.

1972, 15 жніўня - трагічна загінуў Лявон Баразна. Абставіны ягонага забойства дагэтуль ня высьветленыя, але многае паказвае на дачыненьне да яго КГБ. Лявон Баразна - мастак, мастацтвазнаўца, адзін з нефармальных лідараў нацыянал-адраджэнскага руху Беларусі. У рознай ступені пад ягоным уплывам выхоўваліся такія дзеячы нацыянальнай культуры й палітыкі як Зянон Пазьняк, Алесь Марачкін, Яўген Кулік, Юры Хадыка ды шмат іншых. Непасрэдна перад забойствам рыхтаваў акцыі пратэсту беларускай інтэлігенцыі супраць разбурэньня Нямігі - гістарычнага раёну Менску.

1973, лета - КГБ распачынае акцыі супраць «Акадэмічнага асяродку»; у верасьні паводле рашэньня П.Машэрава кампанія часова спыненая.

1974-1976 - на гістарычным факультэце БДУ друкуецца самвыдатаўскі часопіс «Мілавіца» (асноўныя выдаўцы У.Арлоў, Г.Кулажанка, І.Чарняўскі). Выйшла 7 нумароў. Пад ціскам КГБ і камсамольска-палітычных органаў выданьне спыніла сваё існаваньне.

пачатак 1974 - прыезд у Беларусь прадстаўнікоў ЦК КПСС з санкцыяй на рэпрэсіі. «Справа пяцёх» - разгром органамі КГБ «Акадэмічнага асяродка». Справа атрымала сваю назву паводле колькасьці галоўных арганізатараў у тым сцэнары, які абрала КГБ. Пазбаўленыя працы супрацоўнікі Акадэміі Алесь Каўрус, Сьцяпан Міско, Мікола Прашковіч, Міхась Чарняўскі і супрацоўнік выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя» Валянцін Рабкевіч. Таксама зволены з працы па абвінавачваньню ў нацыяналізме супрацоўнік Інстытута геалёгіі Лапуць.

сярэдзіна 70-х г. - зьяўленьне ананімнай паэмы «Сказ пра Лысую гару».

1975-1976 - заснаваньне і выданьне ў Менску падпольнага публіцыстычнага пэрыёдыка «Гутарка: аб усім, што баліць» (машынапіс). Усяго выйшла 38 нумароў.

1975 - пасьмяротная выстава Лявона Баразны - першая спроба апазыцыйных колаў наладзіць мастацкую публічную выставу. Кола мастакоў-арганізатараў імпрэзы (Я.Кулік, М.Купава, А.Марачкін і інш.) стане ініцыятарамі стварэньня суполкі «Пагоня» (1991). Мастакі выклікаліся ў спэцслужбы на допыты.

1975 - пазбаўлены працы ў Акадэміі навук Зянон Пазьняк.

1975 - звольнены з працы старэйшы навуковы супрацоўнік інстытута літаратуры імя Я.Купалы Вячаслаў Зайцаў па абвінавачванньню ў распаўсюджваньні антысавецкіх і ідэялістычных поглядаў.

1976, 1 студзеня - звольнены з працы, а перад гэтым выключаны з КПБ, журналіст і паэт Сяргей Панізьнік «за связь с националистическими деятелями, пропаганду их в печати и потерю классовой бдительности».

1977 - «Ліст да расейскага сябры» («Письмо русскому другу») - зварот да расейскае інтэлігенцыі Алеся Каўкі (беларускага літаратуразнаўцы й публіцысты, які жыве ў Маскве). У лісьце, не адмаўляючыся цалкам ад «марксысцкае пазыцыі», аўтар даказвае права беларусаў на самавызначэньне, на ўласны шлях у гісторыі і, што ў цэнтры ўвагі, - на сваю мову. Ліст распаўсюджваўся ананімна на тэрыторыі СССР. У 1979 г. выдадзены як дакумэнт беларускага «самвыдату» ў Лёндане (Letter to a Russian Friend: A «samizdat» publication from Soviet Byelorussia), атрымаў шырокую пагалоску, зачытваўся беларускаю ды ўкраінскаю рэдакцыямі радыё «Свабода», зьмяшчаўся ды цытаваўся ў эмігранцкім беларускім, расейскім, польскім друку.

1978 - паэт і ўрач Алесь Нароўцкі выступае з публічнымі пратэстамі супраць прымяненьня псыхіятрыі ў палітычных мэтах, у знак пратэсту выходзіць з Саюза пісьменьнікаў БССР. У 1981 падвяргаецца прымусоваму псыхіятрычнаму лячэньню, а перад гэтым звольнены з працы.

1978 - за публічныя выступленьні з крытыкай камуністычнага рэжыму амаль на 4 гады асуджаны да зьняволеньня В.Зайцаў.

1978, лета - нарыс М.Кукабакі «Скрадзеная Бацькаўшчына» (пра русіфікацыю Беларусі) трапляе на «Нямецкую хвалю», дзе і зачытваецца (друкуецца ў часопісе «Время и Мы», 1986, № 3, Мюнхэн). М.Кукабаку зноў арыштоўваюць.

1979-1980 - выданьне падпольнага публіцыстычнага пэрыёдыка «Люстрадзён: Беларуская талеранцыйная грамада». Выйшла 3 нумары.

1979-1982 - загадчык кафедры Менскага медінстытута праф. У.Мірончык піша і распаўсюджвае «Сустрэчныя заклікі да ЦК КПСС», у якіх выступае супраць вайны ў Аўганістане, за дэмакратызацыю палітычнага жыцьця, супраць закрыцьця беларускіх школ. У.Мірончык выключаецца з КПБ, звальняецца з працы і зьмяшчаецца ў псыхіятрычную лякарню.

1979, 25 сьнежня - міліцыя разганяе ў цэнтры Менску Калядную працэсію, якую наладзілі студэнты БДУ і БДТМІ - будучыя заснавальнікі БСДМайстроўні.

з канца 70-х - у Ракуцёўшчыне пад Красным распачынаюцца штогадовыя рэгулярныя зборы адраджэнцаў Беларусі ў мясцінах, зьвязаных з жыцьцём М.Багдановіча. Зборы пачынаюць ператварацца ў патрыятычныя маніфэстацыі з выкарыстаньнем забароненай нацыянальнай сымболікі.

канец 70-х - 80-я гг. - праз Самвыдат распаўсюджваюцца гістарычныя працы Міколы Ермаловіча, забароненыя да афіцыйнага друку з-за палітычных меркаваньняў.

пачатак 80-х - у Наваполацку арганізаванае самвыдацкае памнажэньне і распаўсюджваньне забароненай патрыятычнай літаратуры, у тым ліку і непадцэнзурных твораў Л.Геніюш (А.Арлоў, В.Мудроў).

пачатак 80-х - Сяргей Сокалаў-Воюш распачынае публічныя выступы з праграмамі ўласных песень сацыяльна-патрыятычнага зьместу. Выступам актыўна супрацьдзейнічаюць камсамол і КГБ. Некаторыя сустрэчы з моладзьдзю па розных прычынах наўмысна зрываюцца (напрыклад - 25 кастрычніка 1985 г. у Політэхнічным інстытуце).

пачатак 80-х г. - «Філязофскі асяродак»: незалежны студэнцкі рух на філязофскім аддзяленьні Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта. Арганізатары - студэнты В.Ламака, В.Залатар, І.Воіцкая, А.Малашчук, Л.Свярдлоў.

1980, студзень - у Менску створана Беларуская Сьпеўна-Драматычная Майстроўня - дэмакратычнае аб'яднаньне моладзі.

1980 - «Тысячагодзьдзе Беларусі». Адзначалася неафіцыйна ў колах нацыянальнай інтэлігенцыі. Дата палягае на першых летапісных зьвестках пра Полацкага князя Рагвалода ды Тураўскага князя Тура, датаваных 980 г. Прапанаваў яе як пачатак беларускае дзяржаўнае гісторыі Мікола Ермаловіч. Да юбілею мастаком Яўгенам Куліком падрыхтаваная паштоўка з выяваю «Пагоні», мастакамі Міколам Купавам, Уладзімерам Крукоўскім былі падрыхтаваныя паштоўка і плякат, якія распаўсюджваліся «самвыдатам», а таксама выраблены мэдаль мастачкаю Васюк. Паштоўкі былі перавыдадзеныя ў Лёндане, атрымалі розгалас, і гісторыка-культурніцкая імпрэза набыла сэнс палітычнай вызвольнай акцыі. Справа дасьледвалася КГБ.

1981, красавік - Ліст студэнтаў-філёзафаў за акадэмічныя свабоды. Пад лістом падпісалася 80% студэнтаў адзьдзяленьня філязофіі. Быў расцэнены кіраўніцтвам факультэту як «бунт філёзафаў». Заведзена справа ў КГБ, якая курыравалася непасрэдна ЦК КПБ. Вымушаныя былі сыйсьці з Унівэрсытэту А.Малашчук, І.Воіцкая, В.Залатар. А.Малашчук пасьля безпасьпяховых спробаў аднавіцца ва Ўнівэрсытэце публічна скончыў жыцьцё самагубствам: вясной 1985 года выкінуўся з 6 паверха галоўнага корпусу БДУ.

1981 - сьвяткаваньне ўгодкаў Івана Луцкевіча. Гэта быў канспіратыўны сход у майстэрні мастака А.Маркаўца, на якім упершыню сабраліся разам прадстаўнікі розных дэмакратычных асяродкаў і вызначылі агульную стратэгію. Групоўка «На Паддашку» арганізуе мастацкую выставу, прысьвечаную І.Луцкевічу. Пазьней адбыліся выставы памяці І.Луцкевіча, В.Ластоўскага, М.Багдановіча, Цёткі. Выставы ладзіліся, як патрыятычныя акцыі.

1983, вясна - пратэсты грамадзкасьці Менску супраць разбурэньня Дома Ваньковіча.

1983, вясна - пачатак патрыятычных акцый па ўшанаваньню памяці паўстанцаў 1863 г., талокі моладзі Менску і Маладэчна па ўзвядзеньні помніка на магіле паўстанцаў у в. Плябань Маладэчанскага р-на.

1983, 17 сакавіка - у Купалаўскім парку ў Менску ладзіцца «Гуканьне вясны». З гэтага часу сьвяткаваньне робіцца штогадовым і масавым, што давала магчымасьць сумеснага збору патрыятычна настроеных людзей.

1983, красавік - праз сродкі «чорнай прапаганды» і палітасьветныя камсамольска-камуністычныя структуры актыўна распаўсюджваюцца чуткі пра існаваньне на Беларусі разгалінаванай арганізацыі беларускіх нацыяналістаў.

1983 - за спробу надрукаваць у альманаху «Спадчына» забароненую п'есу Я.Купалы «Тутэйшыя» нясуць адміністрацыйныя пакараньні дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» М.Дубянецкі, галоўны рэдактар С.Андраюк, загадчык рэдакцыі В.Палтаран. Набор альманаха рассыпаецца.

1983, 10 красавіка - у Зэльве адбываецца пахаваньне паэткі і дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Ларысы Геніюш. Удзельнічалі прадстаўнікі патрыятычных колаў зь Менску, Горадні, Новаполацку, Баранавіч і іншых мясьцін Беларусі, колішнія палітзьняволеныя, удзельнікі ўзброенага супраціву камуністычнай акупацыі. Савецкія ўлады і КГБ спрабуюць перашкодзіць нармальнаму ходу рытуала пахаваньня.

1983, травень - у Менску на сьценах і агарожах з'яўляюцца намаляваныя выявы «Пагоні» і лёзунгі патрыятычнага зьместу.

зь лета 1983 - моладзь пачынае масава сьвяткаваць Купальле.

1984 - на базе БСДМайстроўні створана Таварыства Беларускае Мовы, якое праводзіць шырокі збор заяваў бацькоў з патрабаваньнем беларускае школы. Акцыя спынена КГБ.

1984, 13 чэрвеня - акцыя БСДМайстроўні ля будынку Менскага гарадзкога тэатра ХІХ ст. пад лёзунгам «Руйнуецца помнік гісторыі». Гэта быў першы несанкцыянаваны мітынг у Менску. Удзельнікі (В.Вячорка, І.Сташчанюк і інш.) часова арыштоўваюцца міліцыяй.

1984, 13 чэрвеня - позна вечарам невядомыя асобы распісалі патрыятычнымі лёзунгамі будынкі Савецкага райкаму камсамола і КГБ у Менску. Сярод іх: «Хай жыве Беларусь!»

1984, чэрвень - «Майстроўні» забаранілі сьвяткаваць у Менску Купальле.

1984, восень - у Менску, Горадні, Маладэчна і іншых гарадах Беларусі ладзяцца патрыятычныя вечарыны памяці памерлага паэта і пісьменьніка У.Караткевіча.

1985 - у Лёндане выходзіць кніга Алега Бембеля «Родная мова і маральна-эстэтычны прагрэс», якой папярэднічае акцыя аўтара па шырокаму апытаньню людзей пра становішча беларускай мовы, што на гэты час зьяўляецца закрытаю тэмаю.

1985, чэрвень-ліпень - Купальле каля Мікалаеўшчыны пад Стоўбцамі, наладжана БСДМайстроўняй. Афіцэры КГБ зь Менску праводзяць аблаву і затрыманьне большасьці ўдзельнікаў. Допыты праводзяцца ў РАЎС у Стоўбцах. Сяргей Сокалаў-Воюш аштрафаваны і звольнены з працы, а сям'я выкінута з кватэры.

1985, 14 жніўня - у Крэўскім замку і на Янавай гары пад Крэвам інтэлігенцыя зь Менску, Маладэчна, Горадні адзначае 600-я ўгодкі Крэўскай вуніі.

1985, кастрычнік - на будынку Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава два навучэнцы Уладзімер Макееў і Міхал Мірошнікаў вывесілі нацыянальныя беларускія сьцягі, сарваўшы сьцягі СССР. КГБ вяло сьледзтва цэлы месяц, пад час якога былі заведзеныя справы на 6 чалавек. У.Макееў быў вымушаны спыніць вучобу.

1985, лістапад-сьнежань - першыя зборы «Талакі» (Менск) - дэмакратычнага аб'яднаньня моладзі.

1986, красавік - у сувязі з публікацыяй у Лёндане кнігі Алега Бембеля «Родная мова і маральна-эстэтычны прагрэс» распачынаюцца перасьледы ў Інстытуце філязофіі і права АН БССР; кіраўніцтва Інстытута атрымоўвае спагнаньні, Алег Бембель праз тры месяцы пазбаўлены працы. Уладзімер Конан вымушаны сыйсьці з пасады загадчыка Сэктару эстэтыкі і сацыяльнай псыхалёгіі, а сам Сэктар расфарміроўваецца.

1986, 12 сакавіка - заснаваньне ў Горадні клюбу «Паходня» - нацыянальна-дэмакратычнага й асьветніцкага асяродку.

1986 - у Віцебску ствараецца нефармальная патрыятычна-асьветніцкая арганізацыя «Узгор'е».

1986, 20 траўня - Гуканьне вясны - адзначэньне фальклёрнага сьвята на Траецкім прадмесьці ў Менску, якое ладзілі навучэнцы Школы-інтэрнату імя Ахрэмчыка пры ўдзеле навучэнцаў Мастацкай вучэльні. На моладзь напалі вэтэраны афганскай вайны, нацкаваныя камсамолам.

1986, 29 траўня - заснаваньне клюбу перакладчыкаў «Бабілён». Клюб стаў тым незалежным асяродкам, дзе абмяркоўваліся надзённыя гуманітарныя праблемы Беларусі.

1986, сьнежань - заснаваньне «Тутэйшых» - незалежнага аб'яднаньня маладых літаратараў.

1987 - у Менску надрукаваны падпольны часопіс «Бурачок». Увесь тыраж другога нумару арыштаваны КГБ.

1987, травень - у Друі адбылася акцыя-заплыў беларускіх і латыскіх моладзевых суполак супраць будаўніцтва Дзьвінскай ГЭС.

1987, лістапад - адзначэньне Дзядоў у Купалаўскім парку Менску. Упершыню сярод такой шырокай аўдыторыі заяўлена пра генацыд з боку таталітарнага рэжыму.

1987, сьнежань - адбыўся І Вальны Сойм Канфэдэрацыі Беларускіх Суполак у Палачанцы пад Ракавам.

1988, 3 чэрвеня - у «ЛіМе» апублікаваны артыкул З.Пазьняка і Я.Шмыгалёва «Курапаты - дарога сьмерці». З боку афіцыёзных сродкаў масавае інфармацыі арганізоўваецца актыўнае супрацьдзеяньне высьвятленьню праўды пра рэпрэсіі. Пачатак ушанаваньня ў Беларусі мясьцінаў растрэлаў палітвязьняў.

1988, 4 ліпеня - у Вільні створаны клюб «Сябрына». Гэта дало магчымасьці праводзіць незалежныя акцыі беларускай грамадзкасьці ў Вільні.

1988-1989 - выданьне ў Менску пэрыёдыка «Кантроль: Бюлетэнь Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Выдаўцы - Алесь Бяляцкі й Сяргей Дубавец. Выйшла 2 нумары.

1988, 19 кастрычніка - у Менску ўтвораныя Беларускае грамадзкае гісторыка-асьветніцкае таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі» і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту. Групы падтрымкі БНФ узьнікаюць па ўсёй краіне.

1988, 30 кастрычніка - Менск. Шматтысячны мітынг-рэквіем памяці продкаў «Дзяды» разагнаны атрадамі міліцыі і ўнутранных войскаў, узброеных дубінкамі, сьлезацечным газам і вадамётнай тэхнікай.

1988, лістапад - зьяўленьне першага нумару «Студэнцкай думкі» - друкаванага органа найперш суполкі «Сьвітанак», пазьней Згуртаваньня Беларускіх студэнтаў і Задзіночаньня Беларускіх студэнтаў.

1988, восень-1989 - будынак Інстытуту гісторыі АН БССР, дзе працуюць актыўныя ўдзельнікі «Мартыралёгу Беларусі» і БНФ, бярэцца пад міліцэйскую ахову. Міліцыянты неаднаразова ўрываюцца ў кабінеты супрацоўнікаў, робяць спробы прагляду асабістых рэчаў.

канец 80-х - утварэньне клюба камуністаў-рэфарматараў ў Менску «Современник» (кіраўнік Л.Крывіцкі).

канец 80-х - утварэньне «Альтэрнатывы», моладзевага клюба сацыял-дэмакратычнай накіраванасьці.

Пасьля адзначэньня восеньскіх Дзядоў 1988 г. і разгону мітынгу грамадзкія працэсы ў Беларусі актывізаваліся, што праявілася ў зьмене колькасных паказчыках дынамікі грамадзкіх зьяваў і колькасьці саміх зьяваў. Акцыі беларускай апазыцыі рабіліся публічнымі, рэальна ўплывалі на сытуацыю ў краіне. Найгалоўнейшыя вынікі гэтых працэсаў - зараджэньне незалежнага ад дзяржавы публічнага беларускага грамадзтва й здабыцьцё Беларусьсю незалежнасьці ў 1991 г. [...]

Паводле якасных характарыстыкаў гэта быў ужо новы пэрыяд у гісторыі дэмакратычнага руху Беларусі.

Дэмакратычная апазыцыя Беларусі, 1956-1991 / Пад рэд. А.Дзярновіча. - Мн.: АНГ, 1999. - С. 163-173


137. Зруйнаванне бальшавікамі Касцёла Унебаўзяцця Маці Божай ("Фары Вітаўта") у Горадні ў 1961 г. Успаміны гарадзенцаў запісаныя Алесем Смаленчуком [79].

Шоцік Ванда: [...] У панядзелак усе вушы навастрылі. Людзі хадзілі каля касцёла, прыглядаліся. Нікога не праганялі. У гэты дзень нічога не адбылося. А наступным днём пачалі казаць, што жанчына-узрыўнік захварэла, што яе "удар хваціў". Людзі гэта расцанілі, як Божую кару: Такая-сякая прыехала касцёл узрываць, а Бог яе і пакараў. Гэта было ў аўторак увечары. І ўсё заціхла. А пасля наш сусед сказаў, што ўсё ж такі будуць узрываць. Гэтая чутка разнеслася па горадзе, і многія не спалі. І мы, студэнты не спалі. Адна з нашых студэнтак жыла на рагу вул. Савецкай і плошчы Савецкай. І мы пабеглі да яе. Стаім каля вакна, назіраем. Адтуль было добра відаць будынак. Стаяць салдаты, міліцыя, людзі "в штатском". Усё было спакойна, але мы ведалі дакладна, што сёння ўзарвуць. І вось на досвітку раптам пачулі стрэл, як хлапок нейкі. Грукату я не памятаю. Але памятаю, як касцёл узнёсся быццам хацеў паляцець у неба. А потым знік за воблакам жахлівага чырвонага, чырвона-шэрага пылу, дыму, не ведаю чаго яшчэ. Людзі казалі, што ён трохі ўзнёсся і ...разваліўся. Настолькі, відаць, гэтая жанчына добра разлічыла, колькі трэба "взрывчатки" закласці, каб касцёл не разляцеўся ва ўсе бакі. Світала. Мы пайшлі хутчэй дахаты. Бачу, выбегла на вуліцу цётка Ксенія, стала на калені і пачала маліцца. Людзі бегалі, мітусіліся, многія маліліся, пракліналі Саветы. А некаторыя казалі: Мы самі вінаватыя. Трэба было сабраць грошы і адрамантаваць касцёл, зрабіць усё як трэба. Іншыя казалі: Да вам бы ніхто не дазволіў.

А вул.Савецкая была ўся чырвоная. І вул. Ажэшкі. Усё было ў чырвоным пыле. А калі пазней я ішла на заняткі, то бачыла, што дзеці лазілі па руінах, бо пасля ўзрыва адкрыліся падвалы. Салдаты іх ганялі адтуль.

Гэты друз хутка разабралі і вывезлі. Але на гэтым месцы так нічога і не збудавалі. Урэшце рэшт пасадзілі там нейкія дэкаратыўныя кветкі і зрабілі сквер (ад рускага слова "скверный"). Але заўсёды, калі ідзе дождж, то кожны прахожы бачыць гэтую вялізарную чырвоную пляму.

Горад Святога Губерта. Краязнаўчы альманах. - Вып . 1. - Сейны : Fundacja Pogranicze, 2002. - С. 45


138. Пра паліткарэктнасць у савецкі час. З успамінаў Васіля Быкава.

На чарговым прэзыдыуме СП [Саюза пісьменнікаў - Ю.Б.] разглядалася нечарговае пытаньне - выключэньне з СП перакладчыка Васіля Сёмухі.

Васіль Сёмуха быў шмат каму вядомы ў Менску як добры перакладчык зь нямецкай. У свой час скончыўшы Маскоўскі ўнівэрсітэт, ён настойліва перакладаў нямецкую прозу і паэзію, нядаўна скончыў пераклад "Фаўста", але ня меў уласнай кватэры, бадзяўся зь сям'ёй па прыватных кутках. А між тым у час вайны немцы спалілі дом ягоных бацькоў. Шматлікія звароты ў СП наконт кватэры не давалі выніку, і Васіль у адчаі напісаў ліст да нямецкай амбасады ў Маскве. Ён прасіў пасадзейнічаць у выданьні "Фаўста" і ў набыцьці кватэры. Ліст, ведама ж, быў перахоплены КДБ і вернуты ў Менск для прыняцьця мераў.

Перад паседжаньнем прэзыдыюму пісьменьнікі між сабой абмяркоўвалі неардынарны выпадак. Ці не ўсім было шкада харошага хлопца Сёмуху, які зрабіў глупства. Хіба ж можна прасіць дапамогі ў ворага? Іван Чыгрынаў сказаў, што ён перад пагрозай сьмерці таго б не зрабіў, бо вораг заўсёды ёсьць вораг. Некаторыя казалі, што на першы раз Васілю трэба дараваць. Бураўкін злосна зазначыў, што гэты нумар з выключэньнем ня пройдзе, - ня тыя часы. Валя Тарас лаканічна зазначыў - усё тыя ж.

Пачалося абмеркаваньне. Пісьменьнікі з партбюро ледзь не плакалі ад крыўды, якую нанёс партызанцы-рэспубліцы Васіль Сёмуха. Іван Новікаў, што працаваў спэцкорам газэты "Правда", патрабаваў яму самай суровай кары. Гэта той самы Новікаў, які праз год скажа пра аўтара гэтых радкоў [Быкава - Ю.Б.]: "Мне б аўтамат у рукі, я б у яго ўвесь магазын..." […]

У выніку галасаваньня Сёмуха быў выключаны з Саюза амаль аднагалосна. Устрымаўся адзін Васіль Быкаў.

Быкаў В. Доўгая дарога дадому. - Мінск: ГА БТ "Кніга", 2002. - С. 232-234


139. «Ад грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі не адмоўлюся". З біяграфічных нататкаў пра Ларысу Геніюш.

Геніюш Ларыса Антонаўна (дзявочае прозвішча Міклашэвіч) [...] вядомая беларуская паэтка, маральны лідэр незалежнага беларускага грамадства. Нарадзілася ў шматдзетнай сям'і землеўласніка сялянскага паходжання (1910г., м. Зэльва, Гарадзенскай вобл.). Скончыла Ваўкавыскую гімназію (1928). Узяла шлюб з Янкам Геніюшам - студэнтам медыцыны ў Празе (Чэхія) і пераехала туды. Калі Чырвоная Армія заняла Заходнюю Беларусь, у 1939 быў арыштаваны бацька Ларысы. Пасля нядоўгага зняволення ў Гарадзенскай турме ён быў расстраляны. Маці Ларысы і яе дзве сястры былі высланыя ў Казахстан.

З 1937 па 1948 г. жыла ў Празе. Там яна наладзіла стасункі з нацыянальна-дэмакратычнай беларускай эміграцыяй, брала ўдзел у працы Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) на эміграцыі. У сакавіку 1943 г. стала Генеральным сакратаром і займалася захаваннем ды ўпарадкаваннем архіву БНР, пераправіла найбольш каштоўную частку архіву ў бяспечнае месца. Яна таксама апекавалася беларускімі эмігрантамі, палітычнымі ўцекачамі, беларускімі работнікамі і ваеннапалоннымі ў Нямеччыне, была знаёмая з многімі ўдзельнікамі беларускага адраджэнскага і нацыянальна-вызвольнага руху - В. Захаркам, К. Езавітавым, В. Русаком, С. Грынкевічам, А. Клімовічам, Я. Найдзюком, з пісьменнікамі і артыстамі - Н. Арсенневай, М. Сяднёвым, М. Забэйдам-Суміцкім і інш.

Трагічна склаўся лёс усіх членаў сям'і паэткі. У 1945 ў Казахстане ад голаду памерлі маці і дзве сястры; адзін брат з высылкі трапіў у армію Андэрса і загінуў пры вызваленні Італіі; другі брат загінуў як жаўнер польскага войска ў Нямеччыне.

5 сакавіка 1948 г. арыштаваная з мужам у Вімпэрку (Чэхія); 12 жніўня іх перадалі савецкім уладам і яны знаходзіліся ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1948 - у турме ў Менску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў вядомы сваёй жорсткасцю міністр Дзяржбяспекі БССР Л. Цанава. Савецкія ўлады беспаспяхова патрабавалі ад Геніюш перадаць ім архівы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў яе да 25 гадоў зняволення ў лагерах. Разам з ёю і на такі ж тэрмін быў асуджаны Янка Геніюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Інты і Абезі (Комі АССР) і ў Мардоўскай АССР, дзе вяла асветную працу сярод палітзняволеных беларусаў; усталявала кантакты з прадстаўнікамі ўкраінскага і польскага дэмакратычнага і вызвольнага руху.

У 1956 Ларыса Геніюш разам з мужам часткова рэабілітаваныя, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо прайшлі з моманту прысуду. Але цалкам Геніюшы не рэабілітаваныя і да цяперашняга часу. Пасля вызвалення пасяліліся на радзіме мужа ў Зэльве. Да апошніх дзён свайго жыцця яна засталася перакананай антыфашысткай і антыкамуністкай, нязломнай беларускай патрыёткай, вернай незалежніцкім ідэалам БНР, яна прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства. Геніюшам перашкаджалі сустракацца з сынам Юркам (пасля арышту бацькоў у 1948 ён застаўся на волі, пераехаў у Польшчу, дзе жыў у Беластоку да сваёй сьмерці ў 1985; быў вядомы як медык і літаратар). Ларыса Геніюш брала актыўны ўдзел у жыцці царкоўнай абшчыны мястэчка - гэта быў час, калі царква знаходзілася пад шалёным прэсінгам з боку савецкіх уладаў.

Дом Геніюшаў у Зэльве стаўся прыцягальным асяродкам для патрыятычнай творчай моладзі Беларусі. Нягледзячы на нагляд КГБ, тут бывалі частымі гасцямі паэты і пісьменнікі, мастакі, навукоўцы, моладзь. Геніюш была сімвалам непарыўнасці беларускай традыцыі дэмакратызму і незалежнасці; яе слова шмат значьша для людзей, якія не прымалі таталітарнага рэжыму. У яе шукалі парады і маральнай падтрымкі, вакол яе аб'ядналіся многія былыя палітзняволеныя Беларусі.

[...] Пасля вызвалення Геніюш яе творчасць 10 гадоў была забароненая. У 1967 пры спрыянні вядомага беларускага паэта Максіма Танка надрукаваны яе вершы ў Савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Далей жа ёй дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы (апублікавала 2 кніжкі вершаў для дзяцей). Ужо пасля заняпаду таталітарызму пасмяротна былі выдадзеныя найбольш поўныя і найбольш значныя зборнікі яе твораў - паэтычнай спадчыны і кніга ўспамінаў «Споведзь». [...]

Нонканфармізм у Беларусі: 1953-1985. Даведнік. Т. 1. / Аўт.-уклад. А.Дзярновіч. - Мн.: Athenaeum , 2004. - С. 60-63


140. Споведзь. Фрагменты ўспамінаў Ларысы Геніюш.

[...] ні адзін народ так ня зьдзекаваўся нада мною й над маёю сям'ёю, як беларускі... Ні адзін народ так не ўніжаў сваіх паэтаў, сваіх жанчын. Садыстычныя й вышуканыя мучэньні, якія адчуваю амаль штодзённа нават ад людзей, якія ўчора былі сябрамі... Кожны хацеў бы, каб я думала так, як ён, каб гэтак жа прадала сваю душу, сваю беларускасьць і тое найясьнейшае, што я выхавала ў душы са сваяго дзяцінства. [...] Злыя людзі, мне здавалася, гэта тыя, якім ніхто яшчэ не пасьпеў давесьці, як соладка, як велічна, калі людзі адчуюць, што ты - іх непахісны сябра, іх брат. Як адыходзіць усё сьвятое ў бок, калі людзям паабяцаюць грошы, як танна яны прадаюць і сяброўства, і мову сваю, і сваю мінуласьць, і зямлю, і дзяцей сваіх, і самых сябе... Так думаю я сяньня, калі душу маю паранілі беларусы. Мне бачыцца дацэнт Воўк, які розна празывае мяне перад сотнямі беларускіх студэнтаў, Еўдакія Лось, як паліць у СБП [Саюзе беларускіх пісменнікаў - Ю.Б.] маю кніжку, зэльвенскае начальства, якое пасылае розных шпіёнаў да нас, а мы іх кормім абычаем бацькоў нашых. Настаўнікі зэльвенскія, якія зоймуць увесь аўтобус і ня ўступяць мне месца, і я падаю, калі аўтобус трасе на выбоінах, а яны хахочуць... Маіх землякоў, якія, прадаўшы ўвесь мой род, ганьбяць бяз довадаў бацькоў маіх, паганяць імя маё, толькі таму, што сяньня паны яго паганяць... Ды ці апішаш усё, хоць бы пра ўсіх тых нізкіх тыпаў, якіх пасылаюць, каб мне гаварылі пра сваю любоў... Я ўжо ня думаю, каго можна купіць, я горка думаю, каго ж нельга купіць з беларусаў? [...] Усё гэта распаўзаецца зьверху ў помсту за тое, што такога вось я чалавечнасьцю не назаву й з такімі мэтадамі, з такімі людзьмі мне не па дарозе...

Геніюш Л. Споведзь / Падрыхт. тэксту, прадм. і камент. М.Чарняўскага. - Мн.: Маст. літаратура, 1993. - С. 49-50


141. "Нам трэба проста, горда і самотна рабіць сваю справу..." З ліста Уладзіміра Караткевіча [80] да Ларысы і Янкі Геніюшаў. 7 ліпеня 1963 г.

[...] Ніколі ні да чаго не даводзяць спрэчкі, пакуль пераважная большасць людзей не асэнсавала, што яны ёсць. Наадварот, гэта шкодзіць, гэта пракладае непатрэбныя рубяжы.

Пакуль гэтага самаасэнсавання няма - нам трэба проста , горда і самотна рабіць сваю справу, не зважаючы ані на якія пляўкі, поўхі, страты. Відаць, пры такім становішчы біць будуць з усіх бакоў. Што ж, і гэта набытак. Такім, па-мойму, яшчэ ніхто не мог пахваліцца. Калі вытрымаем - значыць, тытаны, і не памрэм. Калі не вытрымаем - туды нам і дарога, шэлег нам кошт і смецце нам магіла. І іншага мы не варты. І хай яны тады здыхаюць, такія ўладары думак і такі народ, не пераводзяць дарма хлеб. Таму што кожны купляе права на жыццё маральнай стойкасцю, веліччу душы, у якую ніхто не мае магчымасці запусціць лапы.

Відаць, лёс любіць нас, калі быў нам такі гонар: быць адным супраць усіх. А калі так, то ўступае ў правы дэвіз Давыда Гарадзенскага: "Нас мала, не чакайце літасці" [...]

Караткевіч У. Выбраныя творы / Уладзімір Караткевіч; Уклад., прадм., камент. А.Вераб'я. - Мн.: Бел. кнігазбор, 2005. - С. 626-627


142. З прамовы Васіля Быкава на зьезьдзе пісьменьнікаў Беларусі 1966 г.

[...] Беларуская літаратура - ня толькі тое, што выдадзена ў выдавецтве паважанага Захара Пятровіча. Дзеньнікі й зацемкі Даўжэнкі, Нікалаевай, Кузьмы Чорнага, шматпакутныя творы Гарэцкага, рукапісныя творы ўсіх часоў і народаў - ня менш літаратура, чымся пышныя шматтомнікі ў скураных вокладках. І я думаю, што трэба адбіваць ня толькі жыцьцё народу, але й жыцьцё літаратуры. Пры гэтым трэба памятаць, што Лукаш Бэндэ [81] ўвайшоў у нашую гісторыю гэтак-жа назаўсёды, як і тыя гарамыкі, якіх ён затравіў. Трэба часьцей напамінаць гэта, асабліва тым, хто ўсё яшчэ ня страціў ахвоты ў падкаваных ботах пагуляць на ніве шматпакутнай беларускай літаратуры.

Магчыма, сказанае мною ня ўсім спадабаецца. Быць можа, навет знойдуцца такія, хто пастараецца суаднесьці мае словы зь некаторымі артыкуламі Угалоўнага Кодэксу. Але перад гэтым я хацеў бы папярэдзіць: недастойная гэта справа - шукаць ведзьмаў там, дзе іх няма [...]

Беларус. - №208. - 1974. - жнів. - С. 4.


143. Праўда і сацыялістычны рэалізм. З кнігі успамінаў Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому".

Дарэчы, гэта ці не адзіная аўтабіяграфічная аповесьць [82], дзе ўсё ці амаль усё - праўда. Але менавіта тое, што праўда, і стала непрымальным для сацрэалізму. Можна сказаць, што галоўным ворагам гэтага славутага мэтаду была праўда. Праўду адсочваў увесь дзяржаўна-партыйны інстытут выдаўцоў, рэдактараў, рэцэнзэнтаў і крытыкаў. У той час, як валадары нашых думак не пераставалі правакацыйна агітаваць: пішыце праўду! Колькі нашага брата, пісьменьнікаў, пагарэла менавіта на праўдзе... А на хлусьні наадварот - рабілі кар'еру.

Быкаў В. Доўгая дарога дадому. - Мінск: ГА БТ "Кніга", 2002. - С. 70


144. Дысыдэнты. Фрагмент гістарычнага даследавання.

Два найбольш вядомыя на Захадзе беларускія дысыдэнты - гэта Васіль Быкаў, "пісьменнік надзвычай смелы і бескампрамісны, хутчэй тыпу Салжаніцына", і Міхал Кукабака, які правёў у канцлагерах і псіхіятрычных вязніцах семнаццаць гадоў за асуджэнне савецкага ўварвання ў Чэхаславакію ў 1968 г. і за крытыку камуністычнага рэжыму. У апублікаваных нядаўна ўспамінах пра свае выпрабаванні Кукабака піша: "На судзе ў Бабруйску, які праходзіў у чэрвені 1979-га, я меў поўнае права заявіць, што камунізм савецкага ўзору ёсць сістэма поўнага здушэння і разбурэння асобы, а Савецкі Саюз - не што іншае, як неабдымны канцэнтрацыйны лагер".

Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. - Мн., 1996. - С. 124


145. У абарону Міхася Кукабакі [83]. З публіцыстыкі газеты "Беларус" [84].

У пятніцу 30-га кастрычніка 1987 г. у Лёндане адбылася перад савецкім пасольствам вахта салідарнасьці зь беларускім вязьнем сумленьня ў Савецкім Саюзе Міхалам Кукабакам. Вахта была арганізаваная Міжнароднай Амністыяй, арганізацыяй абароны правоў чалавека.

Міхал Кукабака, шматгадовы вязень лягероў прымусовае працы й псыхбольніцаў, штагоду ў Дзень Палітычнага Вязьня, 30-га кастрычніка, абвяшчае галадоўку ў знак пратэсту супраць пагвалтаваньня ў Савецкім Саюзе правоў чалавека.

Пяты год ужо лёнданская група Міжнароднай Амністыі далучаецца да галадоўкі Міхала Кукабакі. Гэтым разам было шмат выслана лістоў на рукі міністра юстыцыі СССР Б.І.Краўцову. Аўтары лістоў пісалі пра нявіннасьць М.Кукабакі, запытвалі пра ягонае здароўе ды зазначалі, што ён хоча выехаць з Савецкага Саюзу. Таксама паведамлялася міністру аб арганізаванай перад савецкім пасольствам 30-га кастрычніка вахце салідарнасьці з М. Кукабакам.

У дзень вахты ўдзельнікі яе раздавалі праходзячым лістоўкі зь інфармацыяй аб нялюдзкіх зьдзеках над Кукабакам, які ніякай шкоды ня ўчыніў, а толькі не пагадзіўся з палітыкай ураду ў часе ўводу савецкага войска ў Чэхаславаччыну. Зьбіраліся подпісы ад праходжых. Людзі спачувальна падпісваліся пад пэтыцыяй, побач партрэту М.Кукабакі ды некалькі абразоў зь ягонага зьняволеньня.

Зданковіч А. У абарону М.Кукабакі / Беларус. - №342 . - 1987. - снеж. - С. 3,4.


146. "Суд" у разуменні камуністычных уладаў. З савецкага юрыдычнага слоўніка.

Суд - орган государства, охраняющий от всяких посягательств интересы господствующего класса путём осуществления правосудия, применения мер государственного принуждения к лицам, нарушающим установленный правопорядок.[...]

Юридический энциклопедический словарь. 2-е доп. изд. - Москва: Советская Энциклопедия, 1987. - С. 460


147. Гутаркі Міколы Ермаловіча.

Нелегальны ці пазацэнзурны падпольны друк у Беларусі - з'ява цікавая і да некаторай ступені загадкавая, таму што да нашага часу яшчэ мала вывучана. Пад нелегальным друкам мы маем на ўвазе выданні дэмакратычнага кірунку, якія змяшчалі інфармацыю альтэрнатыўную афіцыйнай, выходзілі і распаўсюджваліся без пільнага кантролю Галоўліта - тагачаснай савецкай цэнзуры.

"Гутарка аб усім што баліць" Міколы Ермаловіча - гэта забытая беларуская традыцыя свабоднага і незалежнага слова і незалежнага свабоднага грамадства і яго самаахвярнай уласнай ініцыятывы ў Беларусі 50-60-х гг. ХХ ст. Гутаркі друкаваліся ў нас, у Беларусі, і арыентаваліся на беларускага чытача. Яны сведчылі пра існаванне традыцыі свабоднага слова ў Беларусі, пра сталае ўсведамленне перадавым грамадствам Беларусі вартасці свабоды слова.

Гутаркі Ермаловіча адносяцца да перыядычнага выдання таму што выходзілі прыкладна адзін раз на тыдзень. Гэтыя творы адлюстроўвалі прагу людзей да самавызначэння. Яны былі поўныя творчай энэргіі.

Паслядоўнасць і пераемнасць "Падснежніка" і "Гутарак" Ермаловіча ёсць выразная асаблівасць беларускага нелегальнага друку. Гэтым характаразуецца нелегальная выдавецкая дзейнасць, якая пастаянна спасылаецца да беларускай традыцыі канца ХІХ - пачатку ХХ ст, перыяду ўзнікнення і станаўлення сучаснай Беларусі.

Нелегальныя выданні 60-х - першай паловы 80-х гадоў на Беларусі падрыхтавалі сапраўды выдавецкі выбух у 1988 годзе.

У гэтым шэрагу аўтараў і выдаўцоў цікавай і легендарнай постаццю з'яўляецца беларускі гісторык і літаратар Мікола Ермаловіч, які ў 1963-1964 гг. выпускаў рукапісны "Падснежнік" і ў 1975-1976 гг. - "Гутаркі". Мікола Ермаловіч заснавальнік нерамантычнай плыні ў беларускай гістарыяграфіі, а яго кніга "Па слядах аднаго міфа" абарачалася падпольна ў беларускім самвыдаце аж 20 год [...]

Нелегальны друк у Беларусі спыніў сваю дзейнасць у 1990 годзе, калі была прынята пастанова Вярхоўнага Савета СССР [...], якая скасавала савецкую цэнзуру - Галоўліт.

Як ужо адзначалася "Гутаркі" Ермаловіча сталі працягам рукапіснага "Падснежніка", якіх ў 1963-64 гг. выйшла чатыры нумары. Яго выданне спынілася пасля зняцця з пасады першага сакратара ЦК КПСС Хрушчова і калі ў грамадскім жыцці СССР устанавілася атмасфера падазронасці і выкрывальніцтва.

Гутаркі Міколы Ермаловіча падпісываў псеўдонім "Сымон-Беларус" з нумара два і з гэтага нумара дэвіз "Аб усім што баліць", які мясціўся пад тытулам адным радком. Усяго выйшла каля пяцідзесяці "Гутарак", але частка іх была страчана ці прапала. […]

Найбольш поўны камплект "Гутарак" захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве музеі літаратуры і мастацтва ў асабістым архіве Міколы Ермаловіча. Усіх гутарак там налічваецца 43 нумары. Першы нумар датаваны 14 лістапада 1975 года, апошні 45 (53) 13 лістапада 1976 г. [...]

Гутаркі ёсць празаічныя, апавяданні, артыкулы, гістарычныя эсэ, гістарычны аповед, гістарычны артыкул і паэтычныя - верш, невялікая паэма. [...]

Пачытай, паважаны чытач "Гутаркі" Міколы Ермаловіча і ты рэальна спазнаеш, што і не зусім далёкі ад нас час, той век, тую эпоху і яшчэ раз акунешся ў складаныя стасункі тае пары - сярэдзіна 70-х гг. ХХ ст.

Валахановіч А. "Гутаркі" Міколы Ермаловіча / Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі / Укл. і рэд. А.Белы, А.Валахановіч, Н.Сармант. - Менск, 2007. - С. 196-198


148. Ермаловіч пра савецкую знешнюю і ўнутраную палітыку. Гутарка "З чым ідзем да з'езду" [85]. Менск, 1976 год.

Можа мы маем поспехі ў нашых знешніх справах? Сякія-такія ёсць. У руках нашых уладароў знаходзіцца цяпер найбольшая тэрыторыя, чым калі б гэта было раней. Але ўсё гэта трымаецца толькі абручом нечуванага прымусу. Ды і ён не стрымаў адпадзення ад нас шэрагу дзяржаў. А канфлікт з Кітаем канчаткова паказаў усю нетрываласць так званай сістэмы сусветнага сацыялізму. У выніку, сацыялістычнае акружэнне аказалася для нас больш горшым за капіталістычнае. Праўда, гэта не спыніла нашых правіцеляў у іх імкненні да сусветнай гегемоніі, дзеля дасягнення чаго яны не шкадуюць ніякіх сродкаў. Але ўсё гэта нішто іншае, як сячы сук, на якім сядзіш.

Вядома, што на з'ездзе пра гэта не будуць гаварыць, як непапраўных правалах нашай унутранай і знешняй палітыкі. Ён з'явіцца чарговым парадам казённай думкі і ўяўных поспехаў. Як можна прадбачыць сёння, у кіраўніцтве застануцца ўсё тыя ж самыя склеротыкі, якія па-ранейшаму будуць цвердзіць завучаныя ўстарэлыя формулы, не бачачы ўсёй іх недарэчнасці.

І ўсё ж я заканчваю тым, што адзначаю адзін наш несумненны поспех. Я маю на ўвазе хакей. Вось у ім мы нават не толькі дагналі Амерыку, але і пабілі яе. Дык ці не лепш было б наша кіраўніцтва замяніць нашай хакейнай камандай. Хай бы яна, умудроная досведам даганяць і пераганяць, пераносіла яго на ўсе сферы краіны. Кажаце, што гэта несур'ёзна? У такім выпадку, што ж вы прапануеце? Што ж нас выведзе з гэтага тупіка, у які мы зайшлі?

Цыт. паводле: Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі / Укл. і рэд. А.Белы, А.Валахановіч, Н.Сармант. - Менск, 2007. - С. 224-225


149. Аб статусе дэпутата ў савецкай краіне. З успамінаў Васіля Быкава [86].

Цікава, што ў той час, як я стаў дэпутатам, адразу адшукаліся мае даўнія прыяцелі, землякі ды родзічы. Пайшлі пісьмы і тэлефонныя званкі, у якіх мне прызнаваліся ў даўняй прыязнасьці, вялікай павазе і... прасілі. Хто - што. Ад кватэры і аўтамабіля да лепшай пасады і падвышэньня заробку. І былі дужа расчараваныя, калі я каму адмаўляў. Калі я спасылаўся на немагчымасьць уладкаваць сына ці дачку ў інстытут ці памагчы пераехаць з Ушачы ў Менск, мне гаварылі: ну, ты ж такі вядомы... Адзін далёкі родзіч прыехаў на кватэру з буіэлькай і, як яна была выпіта, папрасіў пазычыць... адзін мільён рублёў. Быў дужа зьдзіўлены, калі я сказаў, што такіх грошай у вочы ня бачыў. "Які ж тады ты пісьменьнік?" - папракнуў ён. [...]

Грошай, і праўда, трохі сабралася на ашчаднай кніжцы, мяне ўвогуле выдавалі ў Менску і Маскве. Іншая справа, што за тыя грошы нічога і нідзе немагчыма было купіць. Як пад дзень нараджэньня жонкі спатрэбіўся нейкі падарунак, Матукоўскі павёў мяне да знаёмага дырэктару ўнівермагу ў Менску, і той па вялікім блаце дазволіў купіць са складу нейкую танную кофтачку. Зімовую шапку можна было набыць толькі па адмысловым сьпісе, пададзеным зь міністэрства гандлю. Білет на самалёт або цягнік я набываў у адмысловай дэпутацкай касе, пры выпадку - сябрам і знаёмым таксама. У тым была несумненная выгода дэпутацтва. Але болей ніякай. Усё астатняе вырашалася па блаце, шляхам асабістага знаёмства. І пісьменьнікі ў Менску і Маскве /ды і ўсюды/ заводзілі такія знаёмствы - з прадаўцамі і прадаўшчыцамі, дырэктарамі і партыйнымі сакратарамі, якія, як заўжды, пачуваліся гаспадарамі. На дэпутатаў жа ніхто не зьвяртаў ніякай увагі. Апроч хіба тых, каму болей не выпадала да каго зьвярнуцца.

Дэпутацкія сэсіі /два разы на год/ адбываліся чынна і спакойна. Даклады гучалі строга фармальна, паводле рэглямэнту, спрэчкі ніякіх эмоцый ні ў кога не выклікалі. Дэпутаты звычайна драмалі ў залі, некаторыя чыталі газэты; пісьменьнікі /Панчанка, Лужанін, Гілевіч/, падобна, складалі вершы. Вёў паседжаньні старшыня Вярхоўнага Савету Іван Шамякін, які ня мог падрамаць за сталом прэзыдыюму, хаця было бачна, як тое яму хацелася. Каманды ў залю ён падаваў з паперкі, якую яму прыносіла з-за кулісаў сакратарка Чагіна. Аднойчы, кіруючы галасаваньнем, не адрываючыся ад паперкі, прачытаў запар: "Хто за, хто супраць, устрымаўшыхся няма - аднагалосна". У залі засьмяяліся, бо ніхто яшчэ не пасьпеў падняць рукі. Але затым дакладна гэтак жа паднялі.

Быкаў В. Доўгая дарога дадому. - Мінск: ГА БТ "Кніга", 2002. - С. 414-416


150. Беларуская эканоміка ў пасляваенны час. Вытрымка з кнігі Янкі Запрудніка.

Вайна і нямецкая акупацыя прынесла Беларусі велізарныя страты. Гарады ляжалі ў руінах, вёскі - папаленыя, бібіліятэкі і архівы - разрабаваныя, каля 3 млн. жыхароў не мелі даху над галавой, а страты насельніцтва склалі больш за 2,2 млн. чалавек. Аднаўленне эканомікі ў гэткіх у мовах ішло павольна і балесна. За напышлівымі сцверджаннямі афіцыйных савецкіх гісторыкаў хаваецца галеча і пакуты людзей. […] Аляксандр Лукашук піша: "праз дзевяць гадоў пасля выгнання фашыстаў людзі ўсё яшчэ туліліся ў зямлянках, не хапала самага неабходнага".

Канфлікты падчас гвалтоўнай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі, сталінскія дэпартацыі "калабарантаў" у сібір, масавыя наборы моладзі на цаліну пры Хрушчове, і ўвогуле благія ўмовы жыцця - усё гэта спрычынілася да таго, што БССР дасягнула даваеннай колькасці насельніцтва (9,1 млн) толькі ў 1971 годзе. У той самы час нельга не адзначыць гераічных намаганняў, дзякуючы якім рэспубліка паспяхова адбудавалася з ваеннай разрухі. Разам з пабудоваю ў лясістых раёнах Беларусі сакрэтных ваенных аэрадромаў і ракетных базаў, ішло даволі шпаркімі тэмпамі і грамадзянскае будаўніцтва. З лістапада 1946 г. да снежня 1952 г. увайшлі ў строй прадпрыемствы - машынабудаўнічыя і спажывецкіх тавараў - у Віцебску, Менску, Магілёве, Скідалі і іншых гарадах. Будаваліся і адчыняліся школы, інстытуты, тэатры і шпіталі. Першая тралейбусная лінія была здадзеная ў эксплуатацыю ў Менску ў лютым 1953 г. А ў студзені гэтага ж году пачаў перадачы менскі тэлецэнтр.

Валавы нацыянальны прадукт Беларусі ў 1969 г. меў наступную структуру: прамысловасць - 45,7%, будаўніцтва - 9,9%, сельская гаспадарка - 29,8%, транспарт і сувязь - 4%, гандаль, нарыхтоўкі, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і іншыя галіны матэрыяльнай вытворчасці - 11,3%. У 1970-х гг. Беларусь набліжалася да таго, каб зрабіцца галоўным індустрыяльным рэгіёнам СССР. Яна спецыялізавалася на вытворчасці трактароў, грузавікоў, станкоў, дакладных інструментаў, кампутараў, сінтэтычных валокнаў, пластмасаў, нафтахімічных прадуктаў, мінеральных угнаенняў і разнастайнай прадукцыі лёгкай і харчовай прамысловасці. У 1973 г. рэспубліка выпускала кожны шосты савецкі трактар, кожны сёмы металаапрацоўчы станок; на яе прыпадала амаль палова здабычы калійных угнаенняў і 16% вытворчасці сінтэтычных валокнаў. У тым жа годзе беларуская сельская гаспадарка, дзе пераважала жывёлагадоўля, давала тым не менш Савецкаму Саюзу каля 17% бульбы і амаль 25% ільну. […]

Аднак эканамічны рост дорага абышоўся рэспубліцы: ні на экалогію, ні на сацыяльныя патрэбы ўвага не звярталася. У гарадах пры будаўніцтве высотных жылых дамоў, фабрык і заводаў не прадугледжвалася адпаведная колькасць прадпрыемстваў сацыяльнага абслугоўвання, не ўлічваліся магчымасці транспарту. Цяжкасці штодзённага жыцця зрабіліся такімі ж звыклымі, як і гучныя заклікі да выконвання чарговай пяцігодкі.

Прынцып цэнтральнага планавання, які ляжаў у аснове эканамічнага развіцця Савецкага Саюзу, быў спалучаны двума аспектамі з нацыянальнай палітыкай Крамля. Па-першае, дзеля згладжвання вонкавых нацыянальных рысаў і выкаранення гістарычнае памяці разбураліся старажытныя помнікі і будынкі (як рэлігійныя, так і свецкія). […] Па-другое, нацыянальная палітыка дыктавала і такі элемент цэнтральнага планавання, як перапляценне рэспубліканскіх эканомік, - каб мацаваць імперыю, прыспешваючы зліццё народаў СССР. Інакш кажучы, эканамічная рацыянальнасць падпарадкоўвалася палітычным мэтам. Сярод беларускіх эканамістаў пашыраны погляд, згодна з якім будаўніцтва гіганцкіх трактарнага і аўтамабільнага заводаў у Менску было пазбаўлена ўсялякага сэнсу, бо ўсю сыравіну і камплектуючыя часткі даводзілася імпартаваць. Рэспубліка давала толькі інжынерыю і рабочую сілу. У той жа час сельскагаспадарчыя тэхналогіі заставаліся жахліва адсталымі. Беларусь ганарылася вытворчасцю магутных самазвалаў і трактароў, але жывёлу мусіла вывозіць на мясакамбінаты ў суседнія балтыйскія краіны. Штогод рэспубліка страчвала сотні тонаў садавіны і гародніны, бо не хапала магчымасцяў іх перапрацоўкі.

Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. - Мн., 1996. - С. 127-128


151. Аб залежнасці беларускай эканомікі ад саюзнага цэнтру. З газетнага паведамлення.

"Магчымыя перамовы аб продажы "Белазаў" будуць адбывацца бяз удзелу прадстаўнікоў Беларускага аўтамабільнага заводу. У Жодзіне добра разумеюць, што тэрміны пастачаньня, абслугоўваньня, магчымасьці рамонту й запасныя часткі могуць адыгрываць пры продажу за мяжу вырашальнае значэньне. Аднак перамовы ў Дысельдорфе, што да куплі-продажу беларускіх грузавікоў будуць праводзіцца бяз удзелу прадстаўнікоў заводу, якія адзіныя ў стане кампетэнтна гаварыць пра вытворчасьць машынаў і спосабы выкананьня пагадненьня аб продажу. У Жодзіне зацікаўленых асобаў адсылаюць у Маскву - сядзібу адпаведнай вонкавагандлёвай арганізацыі, фактычнага партнэра замежнага пакупніка: Беларускі аўтамабільны завод будуе, а продажам займаецца Масква".

"Белазы": хто будуе, а хто гандлюе? / Беларус. - №205 . - 1974. - трав. - C . 6


152. Мікола Ермаловіч пра савецкую эканоміку. Гутарка "З чым ідзем да з'езду?" [87] Менск, 1976 г.

Наша краіна увесь час перажывае крызіснае становішча. Але зараз яно дасягнула выключнай вастрыні, што асабліва падкрэсліла заганнасць сістэмы.

Найбольш балючае наша месца - сельская гаспадарка. Прадукцыя збожжа ў мінулым (1975 - Ю.Б.) годзе знізілася да ўзроўню 1913 г. Вядома, усё звальваецца на недарод. Але яго памеры таксама з'яўляюцца вынікам усё тых жа прычын. Для такой вялікай краіны, як наша (маецца на ўвазе СССР - Ю.Б.), з яе разнастайнымі кліматычнымі ўмовамі неўраджай нават у самых хлебных раёнах не набыў бы такой вастрыні, калі б у нас былі спрыяльныя ўмовы для сялян у выяўленні імі ўсёй сваёй адданасці да зямлі-карміцелькі. Але яны не з'яўляюцца яе гаспадарамі, бо ператвораны ў безгалосых парабкаў-падзёншчыкаў. Вось чаму яны без жалю пакідаюць яе і бягуць у гарады. І таму прыходзіцца на Захадзе купляць хлеб, каб хоць як-небудзь не дапусціць голаду насельніцтва і паморку скаціны. Але адно і другое ўжо пачалося.

Ды і ў нашай прамысловасці справы не лепшыя. Шмат гадоў крычалі аб высокім тэхнічным узроўні сацыялістычнай індустрыі, а на паверку аказалася адваротнае - яе выключная адсталасць. Праўда, нельга прыніжаць поспехаў нашай касмічнай і ваеннай тэхнікі. Здавалася б, паколькі ў нас усё сканцэнтравана ў адных руках, можна было б дасягненні гэтых галін перанесці на ўсю прамысловасць. Але, менавіта, у гэтым і выяўляецца найхарактэрная асаблівасць нашага развіцця - яго пачварная аднабокасць. Ведамасныя бюракратычныя бар'еры ў нас больш моцныя, чым дзяржаўныя межы, і таму перадавая тэхніка, як і хлеб, зноў-такі завозіцца ў нашу, квітнеючую краіну з таго ж канаючага Захаду. А калі да ўсяго гэтага дадаць яшчэ ліхаманку штурмаўшчыны, нізкую прадукцыйнасць працы, дрэнную якасць вырабаў, няспынны рост нормаў выпрацоўкі і іншае, то атрымаем больш-менш праўдзівую карціну незайздроснага становішча нашай індустрыі.

Цыт. паводле: Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі / Укл. і рэд. А.Белы, А.Валахановіч, Н.Сармант. - Менск, 2007. - С. 223-224


153. З успамінаў Сцяпана Міско аб Машэраве [88] і яго часе.

[...] Ды што гаварыць, калі яшчэ пасьля рэвалюцыі адчыняліся там беларускія школы. А вось ужо ў 70-х гадох нельга было сустрэць чалавека, нават і старэйшага ўзросту, каб размаўляў па-беларуску. Толькі яшчэ акцэнт выдаваў беларуса. Вось гэта мяне ўразіла найбольш. Калі ўявіў, што ад усяе Беларусі застанецца толькі акцэнт... [...]

А ў тыя гады разгарнулася гвалтоўная татальная русіфікацыя ўсіх дзяржаўных устаноў Беларусі, якую ўзначальваў і накіроўваў першы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў. А пачалася такая русіфікацыя адразу пасьля вайны. Я ўсе яе этапы бачыў асабіста. [...]

Дык вось, у Акадэміі навук адабралі пяць чалавек: з Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру - Сьцяпана Міско, з Інстытуту літаратуры - Міколу Прашковіча, з Інстытуту гісторыі - Міхася Чарняўскага, зь Беларускай савецкай энцыкляпэдыі - Валянціна Рабкевіча, з Інстытуту мовазнаўства - Алеся Каўруса. Абвясьцілі нас нацыяналістычнай групоўкай, якая на сваіх "сборищах" заклікала аддзяліць Беларусь ад СССР, выгнаць усіх расейцаў, габраяў і палякаў зь Беларусі. Карацей, прыпісвалі ўсе тыя грахі, што колісь прыпісвалі беларускай інтэлігенцыі 20-30-х гадоў, якіх гналі ў Курапаты або канцлягеры. Нас ні сюды ні туды ўжо не маглі загнаць, бо былі ня тыя гады, ня тыя часы. [...]

Самае галоўнае для КГБ было "арганізаваць" нацыяналістычную групоўку. Бо групоўкі той не існавала. Жылі мы па пятнаццаць гадоў у акадэмічных інтэрнатах, дый калі вучыліся - таксама ў інтэрнатах. Па 20-25 гадоў без кватэр, бо займаліся беларускай культурай. Што ведалі адзін аднаго, дык не маглі ня ведаць. Што пісалі пра старажытную гісторыю, культуру і мову беларусаў, дык так наканавана было нам (хоць я скончыў Інстытут замежных моваў, пра што і сёньня не шкадую). Што мы аднолькава думалі пра трагічную гісторыю свайго народу і хацелі для яго лепшай будучыні, дык так думалі ўсе шчырыя беларусы.

Вось нас і павыганялі з працы і рабілі, што хацелі. [...]

Цэлую гадзіну чытаў мне натацыі П. М. Машэраў на бюро ЦК перад тым пленумам 1974 году. I што празь некалькі гадоў наагул беларуская мова зьнікне, і што ў нас адзіны савецкі народ, і што адзіная мова будзе, і ўсё падмацоўваў цытатамі, відаць рыхтаваўся да пленума: "В речи товарища Брежнева… В духе установок товарища Брежнева… Говоря словами Леонида Ильича Брежнева… Благодаря основополагающим установкам речи товарища Брежнева на...". Гэтыя выразы знойдзеце ў кожнай яго прамове, у кожнай брашуры праз кожныя дзьве-тры старонкі. Надта ж зьдзекваўcя: «Нашёлся "свядомый белорус". Поживешь два года без работы, вот посмотрим, как ты запоешь». Вось і ўся ягоная чалавечнасьць. […]

Найбольш Машэраў напіраў на мову. Дакладна памятаю, як ён пакпіў: "Ты думаешь, если бы ты стал президентом Белоруссии, так сразу все и заговорили бы на белорусском языке?" […]

Міско С. Больш маўчаць нельга / Veritas : Бюлетэнь БГА "Ветэраны Адраджэньня". - 2006. - № 1 (4). - С. 15-17.



БССР у час "перабудовы". 1985-1990


154. Паездкі за мяжу і ідэалагічны кантроль. З успамінаў Міхаіла Пташука пра 1985 г.

Может, единственный фильм, в котором я прикоснулся к струнам своей души - это «Знак беды». Это был 1985 год, началась перестройка, у власти оказался Михаил Горбачёв, и Быков, как истинный художник, интуитивно предчувствуя перемены в стране, обратился к своим истокам, - общим для всего нашего народа. Этот фильм "вывез" меня в Европу, где я никогда не был. И первой страной, куда я поехал, была Югославия […]

Не могу сойти со сцены, меня окружили фото и тележурналисты, и первый вопрос - как я отношусь к перестройке в Советском Союзе? Начинаю говорить и вдруг вижу - напротив меня стоит представитель нашего посольства в Югославии, наверняка работник КГБ, я с ним познакомился в первые дни фестиваля. Он тогда мне сказал: «Если вы, Михаил Николаевич, будете встречаться с журналистами и они будут спрашивать вас о перестройке - будьте осторожны, вы представляете нашу страну, вы находитесь за границей»… и так далее. Он следил за мной. Следил, когда я давал интервью на сцене, следил во время пресс-конференции после награждения, следил на банкете, за каждой выпитой рюмкой, и даже выходя во двор, - банкет был за городом, в особняке, - я чувствовал, что он стоит рядом. Он следил за мной с первого дня приезда, это я потом понял, когда с ним познакомился. Чёрный костюм «могилёвского» покроя, чёрный галстук, белая рубашка… Человек жил в Европе, а вид имел советского стукача. Его знали сербы, они ему вежливо улыбались, но знали: стукач. На банкете они предупредили меня: «За вами следят». - «Я знаю», - сказал я. А всё началось с Госкино СССР. В одном из его кабинетов меня долго инструктировали, как я должен вести себя за границей. Предложили расписаться за инструктаж, и утром я полетел в Белград. Но всё это было только начало. Я вернулся в Минск, и через три дня меня вызвали в ЦК КПБ. Иван Иванович Антонович, заведующий отделом культуры ЦК КПБ, сказал:

- Премии премиями, но есть мнение секретаря ЦК КПСС о вашем фильме! Он в целом хорошо оценил картину, но у него есть предложение, которое он высказал первому секретарю ЦК республики.

- Кто это? - спросил я.

- Егор Кузьмич Лигачёв.

- Какие предложения?

- Надо сократить в фильме сцены раскулачивания!

Выкинуть слёзы моей матери, моей родни, соседей? Выкинуть то, ради чего я снимал этот фильм? Выкинуть мои бессонные ночи, мою радось от того, что я впервые в белорусском кино сказал то, что не мог сказать и показать никто! И кому, как мне, человеку, выросшему среди этих слёз, рассказать о них…

- А что Слюньков?

- Он предложил сделать необходимые доработки в фильме, доложить ему, а он доложит в ЦК КПСС. Поэтому переговорите с Быковым и покажите сделанное.

- Быков не пойдёт на это!

- Значит, пойдёте вы. Вы режиссёр.

- И я не пойду!

Иван Иванович долго и пристально смотрел на меня.

- Значит, сделают это другие!

- Это ваше право! Вы можете отстранить меня от картины, но резать фильм я не буду!

- Михаил Николаевич! - Иван Иванович сделал паузу, переложил на столе книги с бумажными закладками. - Вы же понимаете, что если мы пригласим другого режиссёра, это будет конец вашей карьеры. Мы не хотели бы вас терять. Вы талантливый человек, вы сделали талантливый фильм, но на этом фильме ваша жизнь не кончается! Кроме того, вы мой земляк, и я хотел бы, чтобы ваша творческая судьба сложилась удачно!

[…] Он вызывал меня несколько раз одного, потом вместе с Быковым. Но ничего не добился.

- Василь Владимирович! - обратился он к Быкову. - Он ещё молодой и не понимает, что мы хотим ему помочь.

- Его право художника решать, - сказал Быков. - Как он скажет, так и будет!

- Я не могу уродовать картину! Это уже живой организм, и он живёт по своим законам!

- Тогда пусть уродует ЦК, - предложил Антоновичу Быков. - Сам Лигачёв со Слюньковым вместе!

Антоновичу было трудно говорить с Быковым, на него не попрёшь, хотя всю сознательную жизнь его душили. Вешали на лацканы пиджака звёзды, ордена и медали и тут же закрывали для печати книгу […]

Пташук М. И жизнь, и слёзы… / / Нёман. - 2002. - №9/10. - С. 106-107


155. Пра разгон гукання вясны з дзённіка археолага Міхася Чарняўскага [89].

22 красавіка

[...] Сёньня ж мне расказалі, што 20 красавіка (1986 г. - Ю.Б.), у нядзелю, група невядомых жорстка зьбіла школьнікаў мастацкай школы-інтэрнату, якія "гукалі вясну" у Траецкім прадмесьці на "Выстаўцы аднаго дня". Дарэчы, выстаўка была перанесена на 24 траўня.

24 красавіка

[...] Зь ліста пацярпелых у Траецкім прадмесьці:

«Пішуць Вам вучні 10 "Б" і 11 "Б" класаў Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І.В.Ахрэмчыка.

У гэту нядзелю, 20 красавіка, мы пайшлі на свята "Выстаўка аднаго дня", якое адбывалася на Траецкім прадмесці і было прысвечана Міжнароднаму году міру. Арганізатары свята ведалі, што туды прыйдзе моладзь, якая будзе спяваць народныя песні.

Па традыцыі, як гэта было і ў мінулыя гады, у дзень гэтага свята "гукаюць вясну", пяюць песні, водзяць карагоды. Мы таксама вырашылі прыняць удзел у ім - зрабілі загадзя птушку-вяснянку, развучылі беларускія народныя песні. Падышлі да прадмесця а 11-й гадзіне і пачалі спяваць.

Да нас падыйшоў Мікола Купава і папрасіў, каб мы адышлі ў бок да Сьвіслачы, бо ім трэба было падрыхтавацца да выстаўкі - пераносіць і развешваць працы. Мы адразу адышлі і пачалі вадзіць карагод, але па дарозе двум хлопцам - Уладзіміру Лавецкаму і Сяргею Стальмашку нейкія хлопцы сказалі зняць стужкі з галавы (мы надзелі стужкі зь беларускім арнаментам). Яны, вядома, не звярнулі ўвагі і пайшлі далей. Не паспелі мы скончыць вадзіць першы карагод, як з узгорка пачалі спускацца незнаёмыя хлопцы, падыходзяць да нас і крычаць, каб мы знялі стужкі. У тых, хто не зразумеў і спачатку ня зняў, зрывалі самі. У той жа час яны нецэнзурна лаяліся і казалі, каб мы, калі хочам застацца жывымі, разыходзіліся хутчэй па хатах. Некаторыя з нас пыталіся:

"А што ж тут адбываецца? Чаму мы вас павінны слухацца? Растлумачце нам!" Але ніхто не хацеў слухаць. Нас закрылі спінамі ад астатніх людзей і пачалі з намі "разбірацца" кулакамі, асабліва з тымі, хто пытаў тлумачэння гэтым падзеям, нягледзячы на тое, што большая частка школьнікаў была дзяўчынкі. Акрамя таго, на нас крычалі: "На каком языке вы говорите? Говорите на нашем, русском, языке, а иначе - убьём!". І дапаўнялі свае словы абразлівымі выразамі: "Фашисты! Националисты!" і г.д. Адной дзяўчынцы сказалі, што калі не пойдзе адтуль, то паплыве па рацэ, "як той ручнік". Астатнім таксама пагражалі, што, калі мы не разыйдземся, то будзем карміць ракаў у рацэ. Некаторых нашых хлопцаў і дзяўчынак пачалі біць. Праўда, сляды ад збівання засталіся не ва ўсіх, а толькі ў Валера Карабліна з дзесятага класа, Ігара Бандаровіча і Алега Чарняўскага, Таццяны Якубовіч і Віктара Мінко.

Было вельмі добра бачна, што гэтыя хлопцы былі ў нецьвярозым стане і што пад пальчаткамі некаторыя мелі кастэты. Іх не спынілі нават і слёзы нашых дзяўчынак, якія ніяк не разумелі сваёй віны (а віны і не было).

Мы звярнуліся да міліцыянераў, якія стаялі на мосце і ўсё бачылі з самага пачатку - і як мы мірна вядзем карагод, і як да нас пачалі падыходзіць незнаёмыя хлопцы, што пачалі нас біць, бачылі, што мы нічым не маглі абараніцца, але міліцыянеры спакойна нам адказалі:

"Это ваши гражданские дела. Разбирайтесь сами". Што мы маглі адказаць, калі нам гэта казала савецкая міліцыя? З гэтых слоў мы зразумелі, што гэтая бойня адбываецца "законна" і засталіся безабароннымі.

Нічога так і не зразумеўшы, мы адчулі, што ніхто нашых тлумачэнняў слухаць не будзе, і сталі разыходзіцца. Але нашых заплаканых дзяўчынак пачалі спыняць і пытацца: "Што здарылася?". Білі ж нас, закрыўшы спінамі ад астатніх людзей, а так як мы не крычалі і не клікалі на дапамогу, то ніхто, акрамя міліцыі, нічога ня бачыў.

Мы, шукаючы абароны, пачалі расказваць акружаючым. Побач аказаліся і некаторыя з тых хлопцаў, што нас білі. Крыху зразумеўшы, што мы ні ў чым не вінаватыя, некалькі іх папрасілі ў нас прабачэння і тлумачылі, чаму так зрабілі: "Нас папярэдне сабралі ў гаркоме (некаторыя казалі, што ў міліцыі) і папярэдзілі, што заўтра будзе дзень нараджэння Гітлера, і што могуць быць дэманстрацыі, бунты панкаў і іншых арганізацый і што дэманстранты будуць спяваць беларускія песні і некаторыя, магчыма, будуць у нацыянальнай вопратцы. Нам сказалі, што галоўная дэманстрацыя мае адбыцца ў Траецкім прадмесці і папрасілі дапамагчы разабрацца зь ёй".

Вечарам мы пайшлі ў міліцыю. Калі мы расказалі там, у чым справа, то міліцыянер сказаў, што а 17-й гадзіне прыходзілі гэтыя хлопцы і гаварылі, што ў Траецкім прадмесці разагналі фашыстаў. А калі ім сказалі, хто гэта быў, дык яны вочы вырачылі. Так нам казаў міліцыянер, але потым ён, праз некалькі хвілін, ужо казаў, што гэта ніякія не "афганцы" (удзельнікі афганскай вайны), і што яны (міліцыя) іх зусім не ведаюць.

У сераду нас выклікалі да дырэктара школы і там нам казалі, што нічога не трэба рабіць, бо ўсё гэта можа звярнуцца супраць нас. Нам казалі, што ў нас могуць сапсавацца характарыстыкі і што нас могуць не прыняць у інстытут.

Аднаму нашаму вучню хлопец яшчэ ў нядзелю сказаў: "Если вы не хотите это дело кончить больницей, то уезжайте лучше домой" (гэта ў Траецкім прадмесці). У міліцыі нам казаў маёр, што нікога знайсці ўжо нельга, а нават калі і знойдуць каго, то самае вядікае, што ім будзе - запішуць хуліганства (штраф 30 рублёў). А яны ж потым вам могуць адпомсціць.»

25 красавіка

Завучыха дужа сочыць за вучнямі, каб не зьбіраліся, не пісалі нікуды пра Траецкае прадмесьце. Яны застрашаныя і тымі штурмавікамі, і міліцыяй, і дырэкцыяй. Дырэкцыя дадаткова страшыла, што хлопцаў забяруць у войска і пашлюць у Афганістан.

І ўсё ж яны малайцы! Наважыліся і напісалі ліст Сьлюнькову. Падпісалі ліст ад імя ўсіх вучняў 11-й клясы Галіна Сівіцкая і Андрэй Скіцёў [...]

28 красавіка

У суботу ў школу прыходзіў нейкі цывільны. Сказаў, што з гаркаму партыі, і забраў мэдычныя даведкі аб пабоях. […]

А 16.00 быў у С.Законьнікава. Падрабязна распавёў аб падзеях у Траецкім. Той чуў дагэтуль супярэчнае і рознае.

З заявы пракурору Менску ад настаўнікаў школы-інтэрнату Шунейкі Яўгена Феліксавіча і Шарыпы Пятра Пятровіча:

«У сваіх выкрыках хуліганы груба зневажалі беларускую мову і культуру беларускага народу, дзяцей, што гаварылі па-беларуску, дзяцей, чые дзяды змагаліся і гінулі ў барацьбе з фашызмам, абзывалі "фашыстамі", "нацыяналістамі", з якімі трэба расправіцца.

Мы, педагогі і акрываўленыя дзеці, прасілі дапамогі ў міліцыі. Але, дзіўна, міліцыя не ўтаймоўвала хуліганаў, фактычна патураючы ім. А хуліганы крычалі, што яны арганізаваны і накіраваны Мінскім райкомам камсамола "біць нацыяналістаў і пацыфістаў". Пры гэтым яны сцьвярджалі, што прайшлі вайсковую службу ў Афганістане, і што ім усё дазволена.

Пасьля таго, як хуліганы на чале з маёрам міліцыі адышлі, мы сабралі дзяцей і звярнуліся ў аддзяленне міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска. Там нашы вучні далі падрабязныя паказанні. Пабоі шасці найбольш пацярпелых дзяцей засведчаны актамі судовай медыцынскай экспэртызы, зробленай у 5-й паліклініцы Першамайскага раёну.

Такія вось факты, якія выклікаюць самае гнеўнае абурэнне.

Просім вас дэталёва рассьледаваць гэты інцыдэнт і пакараць вінаватых па ўсёй строгасці закона.»

29 красавіка

Настаўнікі занесьлі заяву ў пракуратуру. Сакратарка не хацела браць, бо па-беларуску.[…]

30 красавіка

Праца "чорнай прапаганды"ў Менскім музычным вучылішчы:

Намесьнік дырэктара па выхаваўчай працы ў сваім кабінэце: "Ай, никого там не били. Я все знаю. Нас, идеологических работников, собирали в райкоме партии и обьявили, что там выступало восемь ребят со свастиками на рукавах, но их сразу же нейтрализовали парни, которые служили в Афганистане, и всех восьмерых передали работникам милиции".

Загадчыца бібліятэкі:

«Моя знакомая была в райкоме комсомола. Там был задан вопрос, за что били школьников. Так этот работник райкома прямо-таки затрясся. Говорит: "Если бы вы знали, что это были за школьники! Это были пацифики. Они говорили по-белорусски и первыми приставали ко всем, почему не говорят по-белорусски.

Они несли крест и прославляли Гитлера. И никакого избиения там не было. Только самых рьяных ударили по морде"».[…]

3 траўня

Так уразілі, так наваліліся падзеі "Чорнай нядзелі" у Траецкім, што Чарнобыльская катастрофа прайшла нада мною амаль нябачная і нячутная... [...]

8 чэрвеня

Начальства пачало прымаць меры па "Чорнай нядзелі". Школу-інтэрнат трасуць, завучу школы Аляксею Панцюку па партыйнай лініі далі строгую вымову "за дрэнную выхаваўчую работу" сярод пабітых вучняў...

Аляксею Марачкіну прыйшоў адказ з УУС Менску: […]

«Ваше заявление о неправильном поведении группы молодежи из числа демобилизованных военнослужащих в Троцком предместье во время проведения художественной выставки рассмотрено.

Причиной конфликта между бывшими военнослужащими и учениками Республиканской школы-интерната явилось то, что последние при исполнении песен размахивали неэстетичной атрибутикой: деревянным крестом, в перекрестии перевязанным проволокой, бумажной птицей из грязного ватмана и др. Это возмутило бывших военнослужащих, которые с применением силы отняли ее.

Одновременно ставлю Вас в известность, что выступление учеников как Вами, так и руководством школы не контролировалось, в связи с чем не было принято своевременных мер к недопущению использования неэстетичной атрибутики, наличие которой вызвало возмущение у присутствующих на выставке граждан.

С группой демобилизованной молодежи помимо принесенного ими извинения, проведена соответствущая работа по недопущению впредь изложенного в Вашем заявлении.

Находившиеся на выставке работники милиции не были пассивными наблюдателями. Ими своевременно приостановлен возникший конфликт, в результате чего тяжких последствий не наступило.

Проведено полное разбирательство со случившемся.

Зам. начальннка следственного отдела УВД Мингорисполкома В.Ф.Дайнеко.»

Вось так: канфлікт паміж двума бакамі "справакаваны вучнямі", што размахвалі "неэстэтычнай" атрыбутыкай пры "бескантрольнасці" з боку выкладчыкаў, а "и др.", напэўна, азначае стужкі зь беларускім арнамэнтам.

Veritas . - 2005. - №1. - C. 24-32


156. Мэты дзейнасці грамадскага клюбу "Талака" [90]. Вытрымкі з Статуту.

1.1. Клюб аховы помнікаў «Талака» - самадзейная грамадзкая арганізацыя моладзі г. Мінску.

Мэты клюбу; патрыятычнае, інтэрнацыянальнае, працоўнае, эстэтычнае самавыхаваньне; фармаваньне ў сяброў клюбу актыўнай грамадзкай пазыцыі шляхам дзейснага ўдзелу ў ахове помнікаў, усіх здабыткаў беларускай культуры. [...]

1.3. [...] Арганізацыямі-заснавальнікамі клюбу зьяўляюцца: Мінскі гарком ЦК ЛКСМБ; Мінскае адзьдзяленьне Савецкага Фонду Культуры; Вытворчае аб'яднаньне «Інтэграл».

1.4.Клюб змагаецца за ажыцьцяўленьне прынцыпаў дэмакратызацыі, публічнасьці, галоснасьці ў нашым грамадзтве (перадусім у сфэры нацыянальнае культуры), падтрымлівае экалягічныя, антываенныя і іншыя прагрэсыўныя рухі.

1.5. Клюб наладжвае сяброўскія сувязі з роднаснымі аб'яднаньнямі Беларусі і іншых рэспублік. Ладзяцца сумесныя талокі, вандроўкі, нарады, фэсты.

1.6. Дзеля зьдзяйсьненьня гэтых задач клюб праводзіць наступную работу;

а) ладзіцца праца на помніках і ахоўных зонах. Перавага надаецца помнікам унікальным і тым, што патрабуюць неадкладнага ўратаваньня.

[...]

б) Сябры клюбу актыўна дапамагаюць дзяржаўным арганізацыям і ўстановам у справе выяўленьня, уліку, дасьледаваньня і выкарыстаньня помнікаў.

в) Сябры клюбу ўдзельнічаюць у абмеркаваньні плянаў рэстаўрацыйных работ, арганізуюць грамадзкі кантроль за іх выкананьнем.

г) Дзеля вывучэньня і прапаганды гісторыі культуры, традыцыяў шанаваньня спадчыны, заканадаўства аб ахове помнікаў, ленінскай нацыянальнай палітыкі клюб ладзіць лекцыі, дыспуты, заняткі, вечарыны, народныя сьвяты. Клюб таксама рыхтуе фотавыставы, слайдфільмы, экскурсіі, турысцкія вандроўкі; выпускае насьценгазэту, рукапісны альманах.

д) Дзеля абуджэньня грамадзкай думкі клюб распачынае і падтрымлівае дыскусіі ў сродках масавай інфармацыі па праблемах аховы помнікаў, разьвіцьця нацыянальнай культуры і інш.

1.7. Усе мерапрыемствы клюбу адкрытыя.

1.8. Уся клюбная дзейнасьць ажыцьцяўляецца ў вольны ад асноўнай работы час.

1.9. Калі дзейнасьць клюбу стане неэфэктыўнай альбо неадпаведнай мэтам гэтага Статуту, рашэньнем агульнага сходу клюб самараспускаецца.

Беларус. - №354 . - 1988. - снеж . - С. 5


157. Адкрыты ліст Васіля Якавенкі [91] да Генеральнага пракурора СССР А.Я.Сухарава

О «зоне особого внимания», в которой народ изнемогает от неопределенности, лжи, произвола, постоянного облучения радиоактивными изотопами, учащающихся болезней, ощущения своей беспомощности и предчувствия трагического исхода.

Авария на Чернобыльской АЭС обернулась небывалой бедой для белорусского народа, равно как и жителей ряда областей России, Украины.

«Чернобыльская авария свела вплотную сотни миллионов людей с опасностями атомной энергетики. Но уже довольно быстро, еще тогда, когда радиационное облако надвигалось на Западную Европу, началась активная пропаганда по успокоению населения: администрация занижала последствия аварии, устанавливались слишком высокие пределы допустимых норм» […]

Факт сокрытия небывалой, вселенской беды от своего народа и пренебрежение к его здоровью просматриваются совершенно четко в первомайских демонстрациях, проведенных в Киеве, Гомеле, Хойниках, Брагине и других районных центрах под плотным радиоактивным облучением. Мало того, 6-18 мая были налажены футбольные игры и вечерние массовые гулянья под музыку духовых оркестров в парках Брагина и Хойников. Они проходили с тем же металлическим привкусом во рту, шумом в ушах и демонстрацией увеселительного зрелища по Центральному телевидению, в чем специалистам и вообще людям дотошным нельзя было не усмотреть преднамеренное и злостное нарушение элементарных правил радиационной защиты с нанесением ущерба публике.

О безусловно преднамеренном сокрытии информации и лицемерном поведении тогдашней высшей администрации республики говорит эпизод с посещением Н.Н.Слюньковым зоны радиоактивного поражения. Выступая и убеждая народ в том, что жить в потерпевшем городе можно и что после дезактивации никому не угрожает опасность лучевой болезни, он тем не менее возил с собой повара и прихваченные из Минска чистые продукты, посуду. Со своим провиантом приезжали туда в командировки многие радетели - успокаивали, называли себя учеными, но в местных гостиницах не ночевали. Затевалась игра с народом в прятки. Худосочная информация об аварии в некоторых районных газетах потерпевшей зоны появилась лишь спустя полторы-две недели после взрыва реактора […]

Сокрытие беды увеличивает беду многократно.

В марте 1987 года группа специалистов Госагропрома СССР, Госагропрома БССР и Минздрава БССР внесла в Совет Министров СССР предложение о прекращении сельскохозяйственного производства и отселении людей из зоны заражения свыше 40 кюри на квадратный километр. Однако эти предложения были отклонены председателем Госкомиссии по ликвидации последствий Чернобыльской аварии Б.Е.Щербиной. Он же засекречивал сведения об уровнях радиационной загрязненности по отдельным населенным пунктам. [...]

Об ущербе, который наносится населению Белоруссии, не менее красноречиво свидетельствует справка, составленная и поданная в ЦК КПБ учеными - руководителями десяти научно-исследовательских институтов республики (датируется 24 апреля 1989 г.). Привожу несколько выдержек:

[...] «При изучении общей заболеваемости установлено, что типичным для большинства районов наблюдения был общий рост соматической заболеваемости взрослых и детского населения в период 1986 года... В среднем заболеваемость взрослого населения в 1988 году по сравнению с доаварийным периодом в районах наблюдения Гомельской области возросла в 2,4-2,8 раза, Могилевской - в 1,8-2 раза; детского - в районах наблюдения Гомельской области - в 4,1-5,9 раза, Могилевской - в 3,5-4 раза» […]

Практика показывает на катастрофические изменения в физическом состоянии и самочувствии населения, проживающего на загрязненных территориях, на динамику роста патологических отклонений от нормы, прежде всего у детей, в чем все более убеждаются врачи низовых лечебных учреждений [...]

Неоднократно после аварии принимались правительственные «решения» об отселении жителей деревни Ломачи Хойникского района, расположенной на территории с загрязнением по цезию до 63 и стронцию - до 2,63 кюри на квадратный километр. Но люди там и поныне живут. По четвертому году не отселены жители из деревень, где плотность загрязнения поднимается до уровней 30-километровой зоны или даже превосходит те уровни по содержанию нуклидов цезия, стронция, плутония в почве, тем самым грубо нарушаются правила радиационной защиты населения [...]

Некоторые крупные объекты продолжают строиться после запоздалого запрета Совмина БССР на это строительство. Налицо безответственность и дефицит внимания к людям, отсутствие заботы о радиационной защите населения. Многие новые жилые поселки для переселенцев в Гомельской, как, впрочем, и Брянской и Черниговской областях, построены опять же на зараженной местности, в чем повинны прежде всего санитарная служба и Главный Государственный санитарный врач СССР А.И.Кондрусев […]

По утверждениям местных жителей, тружеников села, в потерпевших районах Могилевщины до весны 1989 года возбранялось даже говорить о радиации. […]

Новый этап «ликвидации последствий» в Белоруссии начался с весны 1989 года - с тревожных выступлений общественности, журналистов, писателей и ученых, по своему почину принявшихся разоблачать фарисейство в чернобыльской трагедии и требующих более радикального подхода к радиационной защите населения.

Из-за халатного отношения к своим обязанностям титулованных медиков в момент, когда над Чернобыльской АЭС формировались и вносились ветром радиоактивные облака, для населения близлежащих районов даже не была проведена йодная профилактика. И вот итог: 1,5 миллиона человек, в том числе 160 тысяч детей-малолеток, получили внутреннее облучение щитовидной железы, причем для 50 тысяч детей доза составила 30-100 бэр, для 27 - 100 бэр и выше. Вследствие этого у 37 процентов детей зафиксированы заболевания щитовидки. Такова цена оплошности руководителей и опекунов санитарной медицины - Кондрусева, Ильина и других [...]

Чернобыльская трагедия требует со всей строгостью и взыскательностью отнестись к должностным лицам, поставившим свои меркантильные интересы или же интересы ведомств, различных управленческих групп и органов управления выше интересов народа.

Василь Яковенко, член правительственной комиссии по экологии, председатель творческой секции публицистов Союза писателей БССР

21 сентября 1989 г.

История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Мн., 2000. - С. 630-634


158. Чарнобыльскі след на Беларусі. Вытрымка са справаздачы.

У выніку чарнобыльскай катастрофы 23% тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 3668 населенымі пунктамі былі забруджаны цэзіям-137 са шчыльнасцю болей за 37 кБк/кв.м. [...] Забруджанне па тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася нераўнамерна. […] Напрыклад, у вёсцы Калыбань Брагінскага раёна Гомельскай вобласьці ўзроўні забруджання глебы цэзіям-137 вагаюцца ад 174 да 2424 кБк/кв.м.

Самымі пацярпелымі ад чарнобыльскай катастрофы вобласцямі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца Гомельская і Магілёўская. Найбольшыя ўзроўні забруджання цэзіям-137, за выключэннем зоны адсялення, выяўлены ў в.Шэпатовічы Чачэрскага раёна 2272 кБк/кв.м і ў в. Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці - 2220 кБк/кв.м. Найбольш забруджаным населеным пунктам Магілёўскай вобласці з'яўляецца в.Чудзяны Чэрыкаўскага раёна 5402 кБк/кв. м.

У Брэсцкай вобласці радыёактыўнаму забруджанню падвергнулася паўднёва-усходняя частка тэрыторыі: 6 раёнаў - Лунінецкі, Столінскі, Пінскі, Драгічынскі, Бярозаўскі і Баранавіцкі часткова забруджаны цэзіям-137 з узроўнем забруджання вышэй 37 кБк/кв.м.

У Мінскай вобласці ўзроўні забруджання цэзіям-137 вышэй 37 кБк/кв.м маюць Валожынскі, Барысаўскі, Бярэзінскі, Салігорскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Стаўбцоўскі, Крупскі, Лагойскі і Слуцкі раёны.

У Гродзенскай вобласці часткова забруджаны цэзіям-137 Дзятлаўскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Навагрудскі і Смаргонскі раёны.

У Талачынскім раёне Віцебскай вобласці выяўлены 4 населеныя пункты з узроўнямі забруджання глебы цэзіям-137 больш 37 кБк/кв.м.

Да канца 1995 г. утрыманне цэзію-137 у глебе зменшылася прыкладна на 20% у выніку яго натуральнага распаду [...]

У выніку чарнобыльскай катастрофы плошча забруджаных радыёактыўным цэзіем сельскагаспадарчых угоддзяў са шчыльнасцю болей за 37 кБк/кв.м складае ў рэспубліцы 1,6 млн. га. З гэтай плошчы больш за 260 тыс. га выключаны з выкарыстання ў сельскагаспадарчых мэтах. Радыёактыўнымі рэчывамі забруджаны 1685 тыс. га лясоў рэспублікі.

[…] У першыя дні пасля аварыі значнае павышэнне магутнасці экспазіцыйнай дозы рэгістравалася па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці ўзроўні радыёактыўнага забруджвання кароткажывучым радыёнуклідам ёдам-131 у многіх рэгіёнах рэспублікі былі настолькі вялікімі, што выкліканае ім апраменьванне мільёнаў людзей кваліфікуецца спецыялістамі як перыяд "ёднага ўдара". […] Высокія ўзроўні забруджвання тэрыторыі ёдам-131 прывялі да высокіх доз апраменьвання ў першую чаргу шчытападобнай залозы, што прывяло ў далейшым да значнага павышэння яе паталогіі [...]

Забрудванне тэрыторыі Беларусіі стронцыям-90 носіць больш лакальны характар. Узроўні забруджвання глебы стронцыям-90 больш за 5,5 кБк/м 2 выяўлены на плошчы 21,1 тысяч км 2, што складае прыкладна 10% ад агульнай плошчы рэспублікі. Максімальныя ўзроўні стронцыю-90 у глебе ў населеных пунктах блізкай зоны выяўлены ў межах 30-кіламетровай зоны ЧАЭС і дасягаюць велічыні 1800 кБк/кв.м у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Найбольш высокае ўтрыманне стронцыю-90 у глебах далёкай зоны выяўлена на адлегласці 250 км у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці і складае 29 кБк/м 2, а таксама ў паўночнай частцы Гомельскай вобласці ў Веткаўскім раёне - 137 кБк/м 2.

Забруджанне глебы ізатопамі плутонію больш за 0,37 кБк/м 2 ахоплівае амаль 4,0 тысяч км 2, што складае каля 2% плошчы рэспублікі. Гэтыя тэрыторыі знаходзяцца пераважна ў Гомельскай вобласці і Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. [...]

Мерапрыемствы па адсяленню людзей у асноўным завершаны. Гэтыя тэрыторыі ўяўляюць сёння вялікі рэгіён, акрэслены як "зона адсялення". Усяго цалкам адселена 415 населеных пунктаў (273 у Гомельскай, 140 у Магілёўскай і два ў Брэсцкай вобласці).

Зона адчужэння ўяўляе сабой кампактны рэгіён плошчай каля 1.7 тысяч км 2, які знаходзіцца ў межах Прыпяцкага следа радыёактыўнага забруджвання. Яе межы вызначаны тэрыторыяй, з якой насельніцтва было эвакуіравана ў 1986 годзе. З мая 1986 г. землі зоны адчужэння выключаны з карыстання ў сельскагаспадарчых мэтах.

Па распараджэнню Савета Міністраў БССР у 1988 годзе на плошчы 1.32 тысячы км 2 зоны адчужэння быў створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (ПДРЭЗ) [...]

У сакавіку 1993 г. запаведніку дадаткова перадалі 0.84 тысячы км 2 прылягаючых да яго адселеных тэрыторый. Сёння плошча ПДРЭЗ складае 2.16 тысячы км 2.

Чарнобыльскі след на Беларусі. - Мн.: Кам. па гідраметэаралогіі МінЧС, 1996.


159. Успаміны Зміцера Санько пра "Ліст 28-мі".

Аднаго дня ўвосень 1986 году сустрэліся мы зь Яўгенам Куліком на праспэкце Машэрава. Спыніліся, пагаварылі. Дзень быў шэры, і настрой у нас абодвух-гэтакі ж. Задушлівая атмасфэра, якая панавала тады ў Беларусі, рэзка кантраставала з тым, што адбывалася ў Летуве, Латвіі, Эстоніі, Украіне. Тутэйшыя ўлады груба ўціскалі найменшыя праявы нацыянальнай грамадзкай актыўнасьці. Бесцырымонна ігнаравалі просьбы і патрабаваньні зьмяніць стаўленьне да беларускае мовы і культуры. Таму апэляваць да іх не выпадала. Але ж нешта трэба было рабіць. Параіўшыся, пастанавілі, што варта зьвярнуцца з калектыўным лістом да новага савецкага генсека М.Гарбачова. Яўген папрасіў мяне скласьці праект (як ён казаў, "балванку") гэтага ліста. Пасьля тыдняў трох працы праект быў падрыхтаваны і перададзены на абмеркаваньне. Цяпер ужо не пры-гадаю, хто якія рабіў заўвагі, дадаткі і выпраўленьні, але асноўны клопат па рэдагаваньні ўзяў на сябе Яўген Кулік.

Намнога складанейшае і небясьпечнейшае было зьбіраньне подпісаў. Мы выдатна разумелі, што калі пра заплянаваную намі грамадзкую акцыю даведаюцца спэцслужбы, ажыцьцявіць яе будзе немагчыма ці прынамсі вельмі цяжка. Таму патрабаваньні кансьпірацыі былі жорсткія. Тэлефонныя размовы забараняліся. Колькасьць абазнаных абмяжоўвалася: гэтай справай, акрамя нас зь Яўгенам, займалася вузкае кола сяброў з "Паддашку" - Віктар Маркавец, Аляксей Марачкін, Мікола Купава.

Вызначылі сьпіс дзеячоў культуры, навукі, мастацтва, да каго зьвярнуцца з прапановай паставіць подпіс, а таксама пасьлядоўнасьць збору подпісаў. Зразумелая наша зацікаўленасьць, каб перадусім гэта былі людзі заслужаныя, дыплямаваныя, вядомыя, якія мелі высокі аўтарытэт у грамадзтве. Адначасова рыхтавалі беларускамоўную вэрсію для магчымай публікацыі ў тыднёвіку "Літаратура і мастацтва", а калі ня ўдасца - для як мага шырэйшага інфармаваньня грамадзкасьці праз распаўсюджваньне машынапісных копіяў.

Памятаю, якую радасьць выклікалі ў нас весткі пра тое, што падпісаліся Стэфанія Станюта, Валянціна Пархоменка, Пімен Панчанка, Янка Брыль... Ня ўсюды нас чакала ўдача, але мы не крыўдавалі, ведаючы, што тым людзям давялося ператрываць на сваім вяку. Зь вялікім хваляваньнем чакалі вынікаў наведаньня Васіля Быкава. Гэтую місію ўзялі на сябе Яўген Кулік, майстэрня якога была ў тым пад'езьдзе, дзе жыў пісьменьнік, і Віктар Маркавец. Сёньня некаму гэта можа здацца дзіўным, але тады мы не былі ўпэўненыя ў посьпеху гэтага візыту. І якія ж былі шчасьлівыя, калі ўсё атрымалася!

І вось, 20 сьнежня 1986 году Віктар Маркавец праз прыймальню ЦК КПСС на Старой плошчы перадаў ліст адрасату. Тым часам другі кур'ер, у ролі якога быў аўтар гэтых радкоў, накіраваў ліст з маскоўскага паштамту, што на вуліцы Кірава...

Ня варта думаць, што арганізатары той акцыі былі нагэтулькі наіўнымі людзьмі, што насамрэч спадзяваліся, што ў Маскве разьвяжуць усе нашыя праблемы. Гэты дакумэнт патрэбны быў перш за ўсё самым беларусам як праграма дзеяньня. Патрэбны быў розгалас, патрэбнае было абуджэньне, разьняволеньне, патрэбнае было гуртаваньне патрыятычных сілаў. [...] I хоць з партыйных трыбунаў на адрас аўтараў ліста гучалі розныя абвінавачаньні, якія пасьля распаўсюджваліся некаторымі сродкамі масавай інфармацыі, аднак справу ўжо нельга было пакінуць на роўні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Аўтары ліста ўжо не баяліся ні КГБ, ні грамадзкага астракізму." Нягледзячы на ціск і запалохваньні ніхто з дваццаці васьмі ад свайго подпісу не адмовіўся. [...]

На пачатку 1987 году, неўзабаве пасьля зьяўленьня, "Ліст 28-мі" трапіў на той бок ад "зялезнай заслоны". З Польшчы яго вывез Юрка Туронак, які працаваў тады ў адным з гандлёвых прадстаўніцтваў. У Жэнэве ён перадаў пакет а. Аляксандру Надсану, што спэцыяльна прыяжджаў туды з Лёндану. Ліст вельмі хутка пераклалі на ангельскую мову і апублікавалі ў выданьні "Лісты да Гарбачова" [...]

"Лісты да Гарбачова" выйшлі пад грыфам Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі накладам блізу 200 паасобнікаў. Гэтае выданьне разаслалі буйным бібліятэкам і зацікаўленым арганізацыям Злучаных Штатаў Амэрыкі, Францыі, Канады, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Аўстраліі, Аргентыны ды шмат якіх іншых краінаў дзеля інфармаваньня сусьветнай супольнасьці [...]

" Veritas ". - 2005. - №1. - С. 6


160. Ліст 28-мі. Мінск, 15 снежня 1986 г. Вытрымкі.

Генеральному секретарю Центрального комитета КПСС товарищу Горбачёву Михаилу Сергеевичу

Уважаемый Михаил Сергеевич!

Обращаемся к Вам по крайне волнующему нас вопросу судьбы белорусского языка. В нынешнее время, время обновления во всех сферах жизни советского общества, время переосмысления наших достижений, недостатков и ошибок, вопрос гармонического и полнокровного развития национальной культуры требует особенного внимания.

Язык - душа народа, наивысшее проявление его культурной самобытности, основа полноценного духовного существования. Пока живет родной язык, живет, имеет историческую перспективу и народ. С упадком языка чахнет, деградирует культура, народ перестает существовать как национальный исторический организм, как беценная составная часть земной цивилизации.

Язык нашего народа прошел долгий и сложный путь развития. Были у него периоды и упадка, и расцвета. Выросший из общих восточнославянских корней, приобретший неповторимые, самобытные черты, он достойно служил нашему народу - имея статус государственного языка в крупной средневековой державе, гордо прозвучал со страниц первой печатной восточнославянской книги, дал миру замечательные образцы белорусской литературы. А в тяжкие годы запрещался и всячески принижался угнетателями - полонизаторами и русификаторами всех мастей.

Великая Октябрьская Социалистическая революция открыла широкие возможности для развития белорусского языка и культуры. [...]

Однако отступления во времена культа личности от ленинских принципов национальной политики, вульгарно-социологический подход к решению сложных задач развития литературы и искусства и, наконец, репрессии в отношении национальной интеллигенции в 30-е годы нанесли белорусской культуре непоправимый урон. Последняя война усугубила разрушительный процесс.

Несмотря на все это, еще целое десятилетие после войны на всей территории республики существовала широкая сеть школ на родном языке. С середины 50-х годов, во времена волюнтаризма, интенсивно ликвидировались белорусские школы в городах, ряд белорусских периодических изданий был переведен на русский язык, родной язык был вытеснен из всех сфер жизни общества,

В последние два десятилетия этот процесс усугубился. Положение с белорусскими школами в сельской местности значительно ухудшилось. Теперь они зачастую являются белорусскими лишь номинально, поскольку большинство предметов, особенно в старших классах, преподается по-русски. Сотни сельских школ уже официально переведены на русский язык обучения. Катастрофически уменьшается численность учеников, обучающихся в белорусских школах. Так, в 1983 г. в первый класс с белорусским языком обучения пришло, судя по тиражу белорусского "Букваря", 44 тыс. учащихся, а в 1986 -только 34 тыс., что составляет около 25% от общего числа первоклассников-семилеток, т.е. в нынешнем году только четверть всех первоклассников республики пошли в школу с белорусским букварем.

К тому же в обучении на белорусском языке в системе народного образования нет никакой преемственности. В совершенно запущенном, плачевном состоянии находится дошкольное воспитание на родном языке. Белорусскоязычные вузы, техникумы, училища отсутствуют. Вот уже несколько десятков лет педагогические институты республики не занимаются подготовкой учительских кадров специально для школ с белорусским языком обучения.

Наглядно показывает положение родного языка в БССР книгоиздательское дело. Достаточно сказать, что удельный вес художественной литературы (в печатных листах-оттисках), которую выпускает республиканские издательства на русском языке, возрос с 89,9% 1981 г. до 95,3% (!) в 1984 г. Практически нет в Белоруссии и кинематографа на родном языке. Из полутора десятков театров в республике лишь три белорусские. Белорусский язык как рабочий язык и язык делопроизводства почти не употребляется ни в партийных, ни в советских, ни в государственных органах и учреждениях республики.

В последнее время как реакция на такое положение наблюдается заметный рост национального самосознания. Это в свою очередь вызывает отрицательную реакцию со стороны бюрократии. Лиц, которые пользуются родным языком, нередко автоматически зачисляют в "националисты". Поэтому даже просто последовательное пользование белорусским языком требует определенного гражданского мужества.

Мы переживаем сложный период в истории белорусского народа, когда требуются решительные действия по спасению (именно спасению, ибо отдельные меры поверхностно-косметического характера положения не исправят) родного языка, родной культуры, а следовательно, белорусского народа от духовного вымирания. Для этого, на наш взгляд, необходимо осуществить в первую очередь следующие мероприятия:

а) приступить к введению белорусского языка в качестве рабочего в партийные, государственные (прежде всего это касается министерств просвещения, культуры, высшего и среднего специального образования, связи, государственных комитетов по делам издательств, полиграфии и книжной торговли, по кинематографии, по телевидению и радиовещанию, Академии наук) и советские органы и учреждения республики;

б) ввести обязательный выпускной экзамен по белорусскому языку и литературе (сочинение) в средней школе и по белорусскому языку (диктант) в восьмилетней (неполной средней) школе, независимо от того, на каком языке ведется обучение в этих школах;

в) ввести обязательный для всех абитуриентов (кроме прибывших из-за пределов БССР и СССР) вступительный экзамен по белорусскому языку и литературе (сочинение) во всех учебных заведениях и по белорусскому языку (диктант) в средних специальных учебных заведениях (техникумах) республики.

[...] ("Комплекс предложений по коренному улучшению положения родного языка, культуры и патриотического воспитания в Белорусской ССР" на 6 стр. прилагается). Мы считаем, что предварительным условием осуществления этих мероприятий должно быть обновление кадров, не заинтересованных в развитии культуры и образования на белорусском языке, в Министерстве просвещения, Министерстве высшего и среднего специального образования. Министерстве культуры, Госкомиздате, Госкино, Гостелерадио Белорусской ССР. [...]

(Ніжэй подпісы 28-мі вядомых людзей Беларусі - адсюль назва "Ліста". - Ю.Б.)

" Veritas ". - 2005. - №1. - С. 6-11


161. З успамінаў Вінцэся Мудрова [92] пра паўсядзённае жыццё ў савецкі час.

[...] Газваду (так у 1960-я называлі газіроўку) прадавалі з адмысловых вазкоў. Усярэдзіне вазка быў сатуратар, тут жа стаяў балён з вуглякіслым газам, і дзяўчына-прадавачка поўніла шклянкі салодкай шыпучкай.

Шклянка вады без сыропу каштавала адну, а з сыропам - тры капейкі. Сыроп звычайна быў двух гатункаў - малінавы й грушавы. Ён быў наліты ў прадаўгаватыя мэнзуркі й меў вельмі прыемны колер. Да таго ж, адрозна ад навачасных сынтэтычных прадуктаў, сыроп быў натуральны й пахнуў сапраўднай малінай і сапраўднымі грушамі. Прадавалі яшчэ газваду з пладова-ягадным экстрактам. Я пару разоў яе пакаштаваў, і яна мне не спадабалася: з сыропам была саладзейшая [...]

У сярэдзіне 1960-х у буйных гарадах пачалі ставіць аўтаматы для продажу газаванай вады - чырвоныя мэталёвыя буды. Тады іх часьцяком паказвалі ў савецкіх кінафільмах - яны ўвасаблялі тэхнічны поступ. [...]

Каб напоўніць шклянку, трэба было ўкінуць у шчыліну 3 капейкі. Аднак дэфіцыт грошай і агульнай культуры меў вынікам масавае пашкоджаньне аўтаматаў. Спачатку, каб напіцца бяз грошай, па ім білі кулаком. Здаралася, што пасьля хвацкага ўдару шклянка поўнілася. Потым сталі кідаць у шчыліну адмыслова вытачаныя мэталёвыя шайбы з трохкапеечную манэту.

Нарэшце дадумаліся выкарыстоўваць адну й тую ж шайбу. Прывязвалі яе да лескі, кідалі ў шчыліну, а потым выцягвалі назад. Да таго ж з аўтаматаў кралі шклянкі, i каб папіць газіроўкі, даводзілася прыхопліваць з дому свой посуд [...]

Тэлік, нават у Менску, быў вялікай раскошай на пачатку 1960-х. Старыя цёткі, разгаварыўшыся ў чарзе з аднагодкамі, звычайна пыталіся: «А целевізер у вас ёсьць?"

Я яшчэ засьпеў тэлевізары маркі "КВН" з вадзяной лінзай перад экранам. Потым зьявіліся так званыя камбайны, у склад якіх уваходзілі, апроч тэліка, прымач з прайгравальнікам. Урэшце ніводзін зь іх нармальна не працаваў.

[...] Масава набываць тэлевізары пачалі толькі ў сярэдзіне 1960-х. Найбольш папулярны быў айчынны «Нёман» коштам 288 рублёў. Таньней каштаваў толькі «Рекорд», але ў яго быў зусім малы экран. Папулярныя былі таксама тэлевізары «Маяк-2» і «Старт-3». А самымі шыкоўнымі тэлікамі лічыліся «Темп-7» ды «Сигнал» коштам 348 рублёў. Яны былі на раскірэчаных ножках, што ўважалася за апошні крык моды.

Набыць тэлевізар (скрыню, як тады казалі) многім было не па кішэні, таму куплялі ў растэрміноўку.

Мае бацькі купілі тэлік у 1965 годзе. У нашым пад'езьдзе тэлевізараў на той час было толькі два, і вечарамі, калі трансьлявалі футбол ці хакей, да нас прыходзілі суседзі. Маці потым ужо й шкадавала, што набыла тэлік, бо пазбавілася спакою.

Тэлевізары былі лямпавыя і ўвесь час псаваліся. [...] Дзесьці на пачатку 1967-га чорна-белыя тэлікі сталі перарабляць на каляровыя, прымацоўваючы да экрана паліхромную рэнтгенаўскую плёнку. Зьверху была блакітная, пасярэдзіне чырвоная, на доле зялёная. Тэледыктары паўставалі перад тэлеаўдыторыяй з блакітнымі валасамі, чырвоным носам і зялёным падбародзьдзем [...]

Масавая матарызацыя насельніцтва пачалася ў сярэдзіне 1960-х. Тады шмат хто завёў мапэды. Былі яны дзьвюх марак: «Riga» й «Верховина». [...]

Неўзабаве сталі набываць і матацыклы. На іх езьдзілі на працу, на рыбалку й нават на адпачынак у Крым. Купіць добры матацыкл маглі далёка ня ўсе, бо каштаваў ён 600-700 рублёў. Таму асаблівым попытам карысталіся аднацыліндравыя, малой магутнасьці й адносна недарагія: «Ковровцы», ИЖ-«Планеты», менскія М-104, вугорскія «Паноніі». «Паноніі» хутка псаваліся й пасьля году эксплюатацыі ляжалі разабраныя ў дварах.

Моладзь захапілася матацыкламі на пачатку 1970-х. Гарадзкія байкеры гойсалі на чэскіх «Явах» ды «Чэзэтах», а ў вёсцы папулярныя былі ИЖ-«Юпитеры». Прэстыжна было мець «Урал-3», на ім можна было езьдзіць па любой дарозе [...]

Апагей цаліннай ліхаманкі прыпаў на сярэдзіну 1950-х. Тады дзясяткі тысяч беларусаў выправіліся, на покліч партыі ды камсамолу, разворваць казахстанскі ды алтайскі стэп. Выпраўляліся па аргнаборы, цэлымі радзінамі [...]

Пра цалінных энтузіястаў не стамляліся пісаць газэты, пра іх дзень да ночы бубнелі талеркі радыёкропак. Тое, што выдавала ідэалягічна рэглямэнтаваная журналістыка, надта розьнілася ад таго, што было наяве. Людзей прывозілі ў непадрыхтаваныя для жытла мясьціны. [...]

На асваеньне цаліннай зямлі выехала больш як дзьвесьце тысяч беларусаў. Многія вярнуліся, але шмат хто абжыўся на новым месцы [...]

За саветамі кінапракат меў квоту на дэманстрацыю фільмаў пра Леніна, таму фільмы такія круцілі даволі часта. [...]

Кіналенініяна ўбілася ў памяць адрывістымі маналёгамі, у якіх яе герой штосьці пытаецца, абураецца, а потым заразьліва, закінуўшы галаву, сьмяецца. "А как кулак? Шалит?" - пытаўся Ўладзімер Ільліч у фільме «Ленин в 1918 году». «Инженер Забелин торгует на Блошином рынке спичками! - абураўся правадыр у «Кремлёвских курантах». - В то время, как мы Россию вздыбили. Стыд, батенька!»

«А не мешало бы и расстрелять!» - заўважаў самы чалавечны чалавек падчас тэлефоннай размовы зь Дзяржынскім. Нарэшце, стаміўшыся ад усіх гэтых размоваў, выходзіў на сярэдзіну кабінэту, прымружваў вочы й, засунуўшы вялікія пальцы пад пахі, пранікнёна прамаўляў: «Чертовски хочется работать!»

Папрацавалі бальшавікі ад душы. Яны разбурылі стары сьвет, скасаваўшы рэлігійныя, этычныя й юрыдычныя нормы. Краіна вярнулася ў архаічна-дакультурніцкі стан, што й засьведчылі савецкія фільмы пра Леніна [...]

Увосень 1969-га па тэлебачаньні, у нейкай вечаровай праграме, паказалі выступ беларускага вакальна-інструмэнтальнага ансамблю. Ансамбль меў гарэзьліва-народную назву «Лявоны». Прасьпявалі «Лявоны» ўсяго дзьве песьні: «Ой, рана на Йвана» й «Ты мне вясною прысьнілася». […]

Узімку ў горадзе зьявіліся афішы з надпісам «Ансамбль «Лявоны». Мы з Сашкам Мікулічам за гадзіну да пачатку канцэрту сядзелі ў залі. Другое аддзяленьне «Лявоны» пачалі песьняй, ад якой здранцьвелі нашыя душы й сэрцы. «Моя гита-ара, пой бесконечно, о том, что в сердце моём», - пранікнёна цягнуў Уладзіслаў Місевіч, тулячы да грудзей флейту. У залі Палацу культуры нафтавікоў гучала песьня, якую, здавалася, я чакаў усё жыцьцё. І душа лунала недзе пад стольлю, і сэрца парывіста білася, не пасьпяваючы пампаваць гарачую кроў. Гучала знакамітая бітлоўская «While My Guitar GentlyWeeps».

Неўзабаве той жа Місевіч прасьпяваў «Yesterday», а потым, са страшэнным фурорам, «Лявоны» выдалі «Ob-La-Di, Ob-La-Da». Захапленьню нашаму не было межаў. […]

Наступным разам у Наваполацак прыехалі ўжо не «Лявоны», а «Песьняры». Мы ізноў пайшлі на канцэрт у спадзеўцы пачуць сёе-тое зь бітлоўскага рэпэртуару, але нічога такога не было.

Пасьля канцэрту, абураныя, кінуліся на сцэну. «Чаму не сьпяваеце бітлоў?» - спытаў я Мулявіна, які, зыркаючы на бакі, скручваў гітарныя шнуры. «Нам дали по шапке, ребятки, - паведаміў галоўны «Пясьняр» і дадаў: - Мы их поём, но так… втихаря…» […]

Кішэнныя радыёпрымачы, кажучы сучаснай мовай, былі напраўду забойнай фішкай. Яны атрымалі назву транзыстараў. [...]

Памятаю сваё захапленьне, калі мне далі патрымаць «Неву» - першы савецкі кішэнны радыёпрымач. У вольным продажы такога дзіва не было, і зьявіліся майстры, якія сталі іх саматужна зьбіраць. Балазе, адпаведныя радыёсхемы друкаваліся ў часопісе «Радио». Дэталі выносілі з заводаў, сёе-тое прывозілі з войска. У якасьці корпусу выкарыстоўвалі звычайную мыльніцу.

Хутка зьявіліся транзыстары маркі «Старт» і «Мечта». Яны былі большыя і ўжо ня лезьлі ў кішэню. Неўзабаве транзыстары сталі выпускаць у скураным чахле й з даўгім раменьчыкам. Цяпер іх можна было насіць, як і фотаапараты - на плячы.

Пры канцы 1960-х зьявіўся першы пераносны транзыстар з кароткімі хвалямі, называўся «Спидола». Каб яго набыць, адмыслова езьдзілі ў Рыгу, дзе іх выраблялі. Крыху пазьней у крамах сталі зьяўляцца «ВЭФы» й менскія «Акіяны». Паміж іх уладальнікамі адразу ж узьнікла спрэчка: які прымач лепшы? «ВЭФ» быў таньнейшы (каштаваў 90 рублёў з капейкамі), лягчэйшы й больш якасны ў гучаньні. Затое наш "Акіян" меў драўляны корпус, гэта кампэнсавала ўсе яго недахопы.

Летам 1971 году вечаровыя вуліцы поўніліся замарачным шумам глушылак, песьнямі савецкіх кампазытараў і поклічамі радыёстанцыі «Юность».

[...] Звычайна настройваліся на музычны канал. У крайнім выпадку ўрубалі «Голас Амэрыкі». На той хвалі звычайна лютавала глушылка. Праўда, уключыўшы «Voice of America», часам азіраліся - ці не ідзе сьледам міліцыянт. За дэманстратыўнае праслухоўваньне «варожых галасоў» можна было патрапіць у пастарунак […]

Перадавая савецкая навука абвясьціла на пачатку 1970-х пра стварэньне новай гістарычнай супольнасьці - савецкага народу. Народу, які ў рабочых спэцоўках, бастонавых гарнітурах і скафандрах асвойваў космас, змагаўся за мір і будаваў сьветлую будучыню [...]

Знакам высокага сацыяльнага статусу за савецкім часам была пыжыкавая шапка. Набывалі пыжык у закрытых разьмеркавальніках, і яго насілі збольшага кіраўнікі найвышэйшага рангу. У 1960-я прыстойнай зімовай шапкі дастаць было амаль немагчыма.

Вечаровай парою хадзіць у футравай шапцы было небясьпечна: яе маглі зьняць злодзеі. Маглі таксама скрасьці з шатні, таму гардэробшчыкі часта адмаўляліся іх прымаць [...]

У краме - не прадыхнуць! Пахне нейкай гнілізнай, людзкім потам, танным «Шыпрам». На атрутна-зялёнай сьцяне вісіць схема разьбіраньня тушы. Туша нагадвае відарысы Грузінскай ССР. Саміх туш - ні цэлых, ні разабраных - не назіраецца. Паліцы пустыя. Адно з абеду выкінулі вараную каўбасу за 2.20, і добрая сотня чалавек душыцца ля мяснога аддзелу [...]

Вяртаючыся да пляну стварэньня помніка беларусу савецкай эпохі, згадаем адну дэталь. У правай руцэ ён павінен трымаць скіпэтар разьвітога сацыялізму - здабытую ў шматлюднай чарзе палку каўбасы за 2.20 [...]

Савецкім часам электарат аднадушна галасаваў за кандыдатаў блёку камуністаў і беспартыйных. Іншых кандыдатаў у бюлетэнях не было [...]

Выбаршчыкі ад раніцы сьпяшаліся на ўчасткі, бо ва ўчастковых буфэтах прадавалі дэфіцытныя прадукты. Выбаршчык атрымліваў адначасова й маральнае, і матэрыяльнае задавальненьне: аддаваў голас за ўсенароднага кандыдата й атаварваўся двума кіляграмамі (больш не давалі) мараканскіх памаранчаў. У чэргах лаяліся, і ва ўрачыстыя маршы, што сымбалізавалі сьвята савецкай дэмакратыі, упляталіся здушаныя жаночыя воклічы: «Рыжай не давайце, яна з другога ўчастку».

А яшчэ там прадавалі сьвежае піва, і некаторыя палітычна нясьпелыя прадстаўнікі электарату ішлі не да выбарчых скрыняў, а адразу ў буфэт [...]

Усе масавыя мерапрыемствы заканчваліся п'янкамі. Сябры выбарчых камісіяў пасьля падліку галасоў адцягваліся па поўнай праграме. Гарэлку ім прастаўлялі за дзяржаўны кошт, і ў суседніх з участкам пакоях для іх ладзілі бяседныя сталы [...]

Сонечным травеньскім днём 1960 году бацька вярнуўся з працы надзвычай вясёлы й ад парогу выгукнуў: «Будуць новыя грошы!» - «Дзе?» - улякнута перапытала маці. «Дзе-дзе… у дзяржаве. За дзясятку старых будуць даваць рубель новымі» [...]

Ад 1 студзеня 1961 году грошы падаражэлі ў дзесяць разоў, але пры гэтым старыя манэты вартасьцю 1, 2 і 3 капейкі не абменьваліся й захоўваліся ў абарачэньні. [...]

Новыя грошы напачатку выклікалі ў насельніцтва эўфарыю, але потым, убачыўшы, што дзяржава чарговы раз залезла ім у кішэнь, людзі зажурыліся. Тое, што абмен грошай азначаў прыхаваны рост цэнаў, уцямілі нават першаклясьнікі. Школьны сшытак, які каштаваў 12 капеек, стаў каштаваць 2 капейкі «новымі», то бок падаражэў на 8 капеек. Яшчэ больш вырасьлі цэны на калгасных кірмашах. Шклянку чарніцаў прадавалі за 10 капеек - як да абмену, так і пасьля [...]

Савецкі народ быў «самым читающим народом в мире». І сапраўды, набыць прыстойную кніжку ў кнігарнях было немагчыма. Усе яны разьмяркоўваліся па блаце, і найбуйнейшыя хатнія бібліятэкі мелі сакратары гаркамаў партыі.

Ажыятажны попыт на кнігі (прычым не абыякія, а ў прыгожых вокладках) спарадзілі паліраваныя сэкцыі, якія зьявіліся ў кватэрах савецкіх працоўных [...]

Каб кнігі патраплялі да сапраўдных бібліяфілаў, на пачатку 1970-х было створанае Таварыства аматараў кнігі. Яго сябры здавалі грашовыя складкі й прыкладна раз на месяц маглі набыць нейкую кніжку [...]

Блізкасьць выразаў «глябальны дэфіцыт» і «бясконцыя чэргі» мела глыбокі сацыяльна-палітычны сэнс. Савецкі народ гэтак дэманстраваў сьвету масавы гераізм і палітычную вытрымку. Ён выстаяў на франтах вялікай вайны, а па вайне працягваў выстойваць - цяпер ужо ў бясконцых чэргах [...]

У краіне разьвітога сацыялізму ў чэргах даводзілася стаяць не гадзінамі, а гадамі. Шэсьць гадоў трэба было адстаяць у чарзе па «жыгулі». Два гады чакалі, каб набыць звычайны дыван альбо кухонны гарнітур. А на чэскі крышталь, польскую мэблю й японскую электроніку ў чэргі наагул не запісвалі [...]

Калі беларускі народ годна сустракаў 50-ю гадавіну савецкай улады, на гарадзкіх вуліцах зьявіліся хлопцы ў клёшах.

Клёшы розьніліся ад звычайных штаноў тым, што калашына ад калена пашыралася й канец ішоў на скос. Быў і шырокі пояс, з двума гузікамі. Кішэні ў клёшах месьціліся сьпераду, а ня збоку, як звычайна. Каб падкрэсьліць гэтую дэталь, першыя ўладальнікі модных штаноў насілі ў кiшэнях складзеную ў столку белую паперу, якая вытыркалася вонкi.

[...]Адпаведна шырыні клёшу рабілі шырэйшы й пояс, які падбіраўся пад самую грудзіну. Пояс зашпільваўся наўскасяк, і ўжо не на два, а на тры гузікі. Гузікі мусілі быць каляровыя, з жаночай вопраткі. [...]

Потым прыйшоў час джынсаў [...]

Мудроў В. Альбом сямейны / Прадм. А.Лукашук. - Б. м.: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2007. - C . 30-195.


162. Курапаты - дарога смерці [93]. Вытрымкі з артыкула.

Чалавек, што зрабіў злачынства і існуе зь ім, злачынец. Ён здольны чыніць зло. Ён падлягае кары. Хто пакаяўся і праз пакуты сумленьня, сорам і боль вярнуўся ў пачатак, каб тварыць дабро, той ачысьціўся, стаў чалавекам. Вось дзе духоўная сутнасьць жыцьця і сьмерці, вечнасьці і бясьсьмерця. Патрабаваньне ўсёй праўды аб злачынствах 1930 1950-х гадоў - гэта голас народнага сумленьня.

Ачышчэньне сумленьня неабходнае грамадзтву, якое дапусьціла і спарадзіла генацыд - найвялікшае злачынства супраць чалавецтва. Вядома ж, ня стануць раскайвацца ні нябожчыкі-забойцы, ні нават "ціхія пэнсіянэры". Раскайвацца павінны наступныя пакаленьні, якія і ня бачылі той бяды, раскайвацца за грахі продкаў. Маральныя пакуты павінны браць на сябе нашчадкі народу, аплакаць ахвяры, даць ацэнку злачынствам. Такая духоўная дыялектыка грамадзтва. Павінен быць рахунак сумленьня, каб вярнулася сьмерць. Народ, як і чалавек, мае сваю індывідуальнасьць. Толькі чалавек адзінокі, а народ шматлікі. Толькі чалавек абмежаваны ў часе сваім векам, а народ вечны сваёй гісторыяй [...]

Вось гоняць людзей па этапах. У дваццаціградусны мароз вязуць цягніком. Спыніліся на станцыі. "Усім разьдзецца, - загадвае канвой, - пойдзем у лазьню". Голых людзей на лютым марозе абліваюць з брандспойтаў вадой. "Зь лёгкай парай, - рагочуць канваіры, - а цяпер спаць". I зачынілі дзьверы. Назаўтра з усяго цягніка жывымі засталіся нямногія. Абледзянелыя трупы грузілі на вазы так, каб зьвісалі галовы, а нехта з катаў разьбіваў іх калуном. Відаць, загадана для гарантыі. Мінаюць гады, і не зьнікае з уяўленьня забойца мерцьвякоў.

Вось прывозяць на Калыму, заганяюць у дзіравы дашчаны барак, сьвішча сіберны вецер. Праз ноч палавіна ня ўстала. Тады астатнія паставілі акалелыя, зьмерзлыя трупы ўздоўж сьцен, каб загуліць шчыліны, каб сагрэцца. I выразна паўстаюць перада мной тыя атланты і карыятыды, тая архітэктура эпохі, той вобраз - барак...

[...] Павінна быць кніга народнай памяці. Уражваюць вобразы, што паўстаюць з чалавечых апавяданьняў. "Памятаю, у 1938-м зімой іду па вуліцы каля будынку НКУС, - успамінае мянчанін Сяргей Фёдаравіч Ладуцька. - Мароз, аж дух займае. А з адкрытых вокнаў падвалаў НКУС, як з-пад зямлі, пара валіць праз краты, нібы з паравоза - гэтулькі там насадзілі людзей". Вобраз працінае, як маланка. На верхніх паверхах шморгаюцца строгія чалавечкі ў кіцелях і галіфэ, рапартуюць, раскрываюць і закрываюць папкі, дзелавіта ходзяць з паперамі, а пад імі ў бітма набітых падвалах дыхае парай, крывёй і потам прыдушаны народ. Куды ж ляціць гэты паравоз? Дзе яго прыпынак?

Мы знайшлі гэты прыпынак. Не давала спакою думка: куды падзелі людзей, якіх расстралялі? Дзе яны, іх жа ня два, ня тры чалавекі, а тысячы? У пачатку 1970-х гадоў на паўночнай ускраіне Менска, зьлева ад Лагойскай шашы, не даязжджаючы да кальцавой дарогі, існавала яшчэ вёска Зялёны Луг. Старажылы яе расказалі нам, што за два кілямэтры на поўнач ад вёскі, паміж кальцавой і Заслаўскай дарогамі, у лесе ад 1937 па 1941 году кожны дзень і кожную ноч расстрэльвалі людзей, якіх прывозілі сюды на машынах. Там на ўзгорках стаяў стары бор, вакол лясы і глухмень. Кавалак бору гектараў з 10-15 быў абгароджаны высокім, вышэй за тры мэтры, шчыльным дашчаным плотам унакладку - дошка на дошку, абцягнутым зьверху калючым дротам. За плотам была ахова і сабакі. Людзей вазілі сюды па гравійнай дарозе, што вяла ад Лагойскага тракту на Заслаўе. Шлях той называлі тады "дарогай сьмерці". [...]

Пазьняк З., Шмыгалёў Я. Курапаты - дарога сьмерці / Курапаты: Арт., навук. справаздача, фотаздымкі (З.Пазьняк, Я.Шмыгалёў, М.Крывальцэвіч, А. Іоў). - Мн., 1994. - С. 10-13


163. З "Высноваў" урадавай камісіі 1989 г. па курапацкай справе.

[...] «Зыходзячы з таго, што ў сярэднім у кожнай з эксгумаваных магілаў знойдзены касцявыя парэшткі 50-60 чалавек, можна зрабіць вывад аб пахаванні ў лясным масіве Курапаты не менш як 30 тысяч грамадзян. Устанавіць больш дакладную іх колькасць да цяпершняга часу было немагчыма».

«Устанавіць асобы загінуўшых, канкрэтныя матывы пакаранняў смерцю і асобаў, якія выконвалі прысуды і рашэнні несудовых органаў у 1937-1941 гадах, пакуль не з'яўляецца магчымым».

Крывальцэвіч М. Адкрыццё Курапатаў / Курапаты. Зб. мат. - М н.: ГА "Дыярыуш" , 2002. - С. 25


164. Меркаванне археолагаў адносна колькасці пахаваных у Курапатах. З навуковай справаздачы.

[...] Ва ўсходняй частцы тэрыторыі расстрэлаў разьмешчаны пахаваньні, што ўзьніклі не раней за 1937 г., у заходняй і паўднёва-заходняй частках - тыя, што зьявіліся не раней за 1939 г,;

- людзі ва ўсіх пахаваньнях былі забітыя стрэламі ў галаву (у асноўным у патыліцу) з савецкага рэвальвэра сыстэмы "Наган";

- усе пахаваныя належалі да цывільнага насельніцтва [...]

- сярод расстраляных былі жанчыны;

- усе раскапаныя намі магілы, у якіх выяўлены рэшткі нябожчыкаў, раней паддаваліся эксгумацыі й выбарцы пласта пахаваных;

- ва ўсіх дасьледаваных пахаваньнях ранейшая эксгумацыя была праведзена неахайна; косьці выбраныя пераважна ў цэнтры да глыбіні 1,80 м - 2,10 м ад гарызанталі дзённай паверхні. Тымчасам сапраўдная глыбіня магільных ямаў ад 2,00 да 2,75 м. Таўшчыня пахавальнага пласта, пакінутая ў магільных ямах, у цэнтры ад 0,20 да 0,70 м. [...]

- усе археалягічна дасьледаваныя намі пахаваньні, у якіх выяўлены сьляды папярэдняй эксгумацыі, мелі западзіны глыбінёй ад 0,18 да 0,65 м ад лініі краёў магілы. Тымчасам усе існуючыя на сёньня пахаваньні ў Курапатах (510 магіл) характарызуюцца аналягічнымі западзінамі.

- раскапаныя намі пахаваньні памерам адносяцца да малых і сярэдніх. Колькасьць нябожчыкаў, якая згодна з разьлікамі магла быць пахаваная ў такіх магілах, - ад 150 да 260 забітых у кожным пахаваньні. Калі ўзяць сярэднюю лічбу 200 нябожчыкаў у магіле і зрабіць простае памнажэньне на колькасьць выяўленых сёньня пахаваньняў, дык атрымаем 102000 чалавек. Аднак сапраўдная лічба пахаваных павінна быць у 2 - 2,5 разоў большай і дасягаць, пэўна, 220 - 250 тысяч. Па-першае, існуе шмат магіл, большых памерам за дасьледаваныя намі, а некаторыя пахаваньні ўяўляюць сабой яміны даўжынёй да 10 м па большым баку. У такіх магілах могуць быць пахаваныя тысячы забітых. Акрамя таго, каля сотні (калі ня больш) магільных западзін было засыпана і потым зьнівэлявана бульдозэрам у час пракладкі газатрасы й высечкі лесу вакол яе ў сакавіку - траўні 1988 г. Мноства магіл зьнікла, калі пракладалі кальцавую дарогу ў канцы 1950 - пач. 1960-х гг., і, магчыма, у 1940-х гг. у час высечак, траляваньня й падсадак лесу на гэтым месцы. Рэальная колькасьць пахаваньняў у Курапатах магла сягаць да 900 магіл, а можа і больш, прычым аб памерах зьнішчаных і засыпаных пахаваньняў мы можам меркаваць толькі па велічыні існуючых цяпер магіл.

Пазьняк З., Крывальцэвіч М., Іоў А. Справаздача аб археалягічных раскопках (эксгумацыі) пахаваньняў ва ўрочышчы Курапаты (Брод) Менскага раёну Бараўлянскага сельсавету / Курапаты: Арт., навук. справаздача, фотаздымкі. - Мн., 1994. - С. 75-77


165. Васіль Быкаў: "Мы болей ня хочам ня памятаць як нашага гонару, так і нашых ахвяраў" [94].

"На працягу стагодзьдзяў наш народ моўчкі цярпеў прыгнёт. Ліў сваю кроў, ахвяраваў мільёнамі жыцьцяў і - маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гісторыкі пазбавілі яго праўдзівай гістарыяграфіі, яго філёзафы ўнушалі яму фальшывую ідэю аб мудрай правільнасьці ягонага бязьмежнага цярпеньня. Ягоныя рыцары прыгожага пісьменства спаборнічалі між сабой у тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу і абурэньня. Ягоныя палітыкі і дзяржаўныя дзеячы былі пазбаўленыя ўласнай палітыкі, магчымасьці дзейнічаць на карысьць народу, а шмат хто зь іх сам стаў ахвяраю тэрору, уласнае сьлепаты і аблуды. Але мы болей ня хочам жыць так, каб ня памятаць як аб нашым гонары, так і аб нашых ахвярах, нашых пакутніках. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праўду і зрабіць зь яе пэўныя высновы. Найперш, праўду трэба сказаць пра мільёны безыменных людзей Беларусі, рабочых, калгасьнікаў, інтэлігентаў з народу, беларусаў, расейцаў, палякаў, габрэяў, людзей іншых нацыянальнасьцяў, панішчаных у гады сталіншчыны безь віны, бяз права, бязь сьледу ў народнай памяці. Сымбалем тых, панішчаных, сёньня сталі ўжо славутыя Курапаты. Але Курапаты - толькі адна кропля ў моры людзкой крыві.

Мы павінны таксама назваць імёны катаў нашых ахвяраў. Хто былі гэтыя нелюдзі? Як даўно вядома, кат і ахвяра інфэрнальным чынам зьвязаныя між сабой, і чалавецтва павінна ведаць і памятаць абодвух. Гэта патрэбна ў імя справядлівасьці, у імя дэмакратыі, у імя нашай будучыні. У тым наш сьвяты абавязак перад гісторыяй, маральны абавязак перад наступнымі пакаленьнямі, каб ім не давялося дакараць нас за тое, што мы мелі магчымасьць і згубілі яе. Мабыць, ніхто з нашых папярэднікаў ня меў такой магчымасьці, якую лёс ці гісторыя далі нам, і было б найвялікшай гістарычнай несправядлівасьцю ня выкарыстаць яе. Але зьдзейсьніць гэты абавязак будзе, мабыць, нялёгка. Сілы рэакцыі і сталіншчыны ня склалі сваёй выпрабаванай зброі і гатовыя ўзяць рэванш за іхнае паражэньне ў галоснасьці. Каб пераканацца ў тым, даволі хоць зрэдку браць у рукі газэту «Вячэрні Мінск», орган Менскага гаркаму і гарсавету народных дэпутатаў, і паглядзець, хто і супраць чаго там выступае. Сілы зла цяпер перажываюць невялікую паўзу ў сваёй антынароднай дзейнасьці, перабудова і галоснасьць блытае іх адпрацаваныя за гады карты. Але яны ўжо пачалі прыстасоўвацца і да атмасфэры перабудовы, а ў некаторых выпадках і браць яе пад сваё кіраўніцтва, кіраваць з такім разьлікам, каб хутка і бяз стратаў вярнуць так любы іхным лакейскім душам таталітарызм з падаўленьнем, рэпрэсіямі, п'яным і пакорным існаваньнем заняволенага народу. Таму ўсе, каму дарагія прынцыпы дэмакратыі і сацыялізму, лёс нацыі, павінны быць пільныя, ня даць сябе ашукаць ні крывадушнай бюракратыі, ні амаральнай навуковасьці, ні тым правакатарам ад перабудовы, якія маюць заданьне пусьціць яе на злом галавы, адвярнуўшы ад высакароднай мэты адраджэньня нацыі, растварыць ідэал дэмакратызацыі ў нацыянальных, рэгіянальных, ведамасных, амбіцыйных сварках і супярэчнасьцях.

Мы павінны скласьці велічны мартыралёг нашых стратаў і нашых пакутнікаў. Гэта ляжа вуглавым каменем у падмурку нацыянальнай сьвядомасьці, стане важным элемэнтам гістарычнай памяці і гарантам. Гарантам будучыні народу, які праз генацыд, кроў і зьнявагу з упартасьцю асуджанага рвецца да сонца, дабра і справядлівасьці."

На сходзе вырашылі стварыць Таварыства памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў «Мартыралёг Беларусі». Выступоўцы адзначалі, што без дэмакратызацыі грамадзтва немагчымыя ні вяртаньне гістарычнай памяці, ні стварэньне прыстойных умоваў жыцьця для суайчыньнікаў. Было зразумела, што мэты новай арганізацыі павінны быць шырэйшыя за аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці. Меркавалася, што арганізацыя будзе палітычная. А, магчыма, будзе дзьве арганізацыі. Калі прыступілі да вылучэньня кандыдатуры старшыні «Мартыралёгу», Васіль Быкаў зазначыў, што старшыня павінен мець шмат якасьцяў, але галоўнае - мусіць не баяцца начальства.

В.Быкаў: Гэты чалавек павінен быць пазбаўлены таго вялізнага недахопу, які ёсьць ва ўсіх нас, які выхаваны ўсімі папярэднімі гадамі, - ён павінен быць пазбаўлены страху. Найперш страху перад начальствам. І такім чалавекам (я думаю, што вы мяне падтрымаеце) я назаву Зянона Станіслававіча Пазьняка.

Было зразумела: ад таго, хто стане на чале «Мартыралёгу», залежала, чым скончыцца гэты сход, ці будзе пастаўленая прапанова пра стварэньне Народнага Фронту. Аднак у залі Чырвонага касьцёлу прысутнічалі і тыя, каго менавіта з гэтае прычыны кандыдатура З.Пазьняка не задавальняла. Перашкодзіць галасаваньню спрабаваў намесьнік загадчыка аддзелу культуры ЦК КПБ Расьціслаў Бузук, які жадаў скіраваць сход у бок бясплённых дэбатаў. Але тады Васіль Быкаў рашуча ўзяў мікрафон і прапанаваў прагаласаваць:

В.Быкаў: Наступнае, што павінна быць: хто супраць кандыдатуры? Прашу падняць рукі! Хто ўстрымаўся?

Няма! Усё!

У 22.15, падзякаваўшы за давер і зазначыўшы, што наперадзе - сур'ёзная справа, Зянон Пазьняк нагадаў, што ў залі ўжо гучалі прапановы пра стварэньне Народнага Фронту.

З.Пазьняк: Я выстаўляю на галасаваньне наступную прапанову: утварыць пры таварыстве «Мартыралёг» арганізацыйны камітэт па стварэньні Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне»!

Адразу ж быў і ўтвораны аргкамітэт Народнага Фронту, якому давядзецца стварыць першы за дзесяцігодзьдзі маўчаньня дэмакратычны рух за новую Беларусь.

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 118-122


166. Да грамадзян Беларусі. Зварот Устаноўчага з'езду Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" [95]. Вытрымка.

"Браткі мілыя! Дзеці зямлі-маткі маёй!"

Так дзевяноста гадоў таму зьвяртаўся да суайчыньнікаў Францішак Багушэвіч. Ён заклікаў нас шанаваць сваю зямлю і мову, продкаў і звычаі. А шанаваць гэтыя сьвятыя каштоўнасьці - значыць быць гаспадаром на сваёй зямлі.

24-25 чэрвеня 1989 году наш Устаноўчы зьезд афіцыйна аформіў стварэньне БНФ за перабудову "Адраджэньне".

БНФ - гэта масавы грамадска-палітычны рух. Ён ставіць сваёй мэтаю пераўтварэньне грамадства і аднаўленьне самабытнасьці беларускай нацыі на прынцыпах дэмакратыі і гуманізму, стварэньне ўмоваў свабоднага, паўнакроўнага разьвіцьця культуры як карэннага насельніцтва, так і нацыянальных меншасьцяў Беларусі. БНФ будзе дзейнічаць у рамках Канстытуцыі БССР і ў адпаведнасьці з прынятымі Зьездам Праграмай і Статутам.

БНФ закліканы абараняць інтарэсы працоўных, будзіць людзей да сацыяльнай актыўнасьці, разьвіваць іх палітычную, прававую культуру і нацыянальную сьвядомасьць, забясьпечыць незваротнасьць перабудовы ў БССР.

Устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту адбыўся ў сталіцы братняе Літвы - і дарагім беларускаму сэрцу горадзе - Вільні. Законна ўзьнікае пытаньне: чаму ж ня ў Менску? Гэта ня нашая віна. Гэта віна афіцыйных кіраўнічых органаў Рэспублікі, якія ня хочуць чуць і бачыць дэмакратычны рух. Гэта й ня выклік, гэта - змушанае выйсьце. Кіраўніцтва Рэспублікі дагэтуль перасьледуе ўсялякія праявы "вальнадумства" і ўсялякія свабодалюбівыя павевы. Ягоныя метады - шальмаваньне ў друку ўдзельнікаў дэмакратычнага руху ў БССР, газы і дубінкі 30 кастрычніка мінулага году. Пасьлядоўна ідучы сваім выпрабаваным шляхам, менская чыноўная бюракратыя адмовіла Зьезду БНФ у памяшканьні. Сілы застою чакалі, што мы пойдзем па шляху канфрантацыі. Але мы не шукаем канфрантацыі. Нам патрэбная спакойная і канструктыўная праца дзеля дабра Бацькаўшчыны. Канфрантацыю выбіраюць тыя, хто ў сапраўдным народаўладзьдзі бачыць пагрозу для сябе.

БНФ "Адраджэньне" заклікае наш мудры і мужны, разважлівы і гаспадарны народ далучыцца да руху за перабудову, пайсьці па сьветлым шляху адраджэньня ў дэмакратычную будучыню, у вечнае і годнае жыцьцё на сваёй зямлі. Мы ня маем больш маральнага права трываць засільле бяздушнага і хцівага да ўлады чынавенства, ведамстваў, якім абыякавы лёс зямлі, лёс народу. Гэта празь іх мы маем Чарнобыль з усімі яго жахлівымі наступствамі. Адзіны шанц, каб выжыць і мець перспектыву - гэта перадача ўсяе паўнаты ўлады народу.

Неўзабаве адбудуцца выбары ў Вярхоўны Савет Рэспублікі і мясцовыя Саветы. Суайчыньнікі! Наша бліжэйшая задача зрабіць народных выбраньнікаў. Памятайце і пра галоўную нашую мэту - стварыць дэмакратычнае грамадства і моцную эканоміку, адрадзіць нацыянальную культуру, усталяваць суверэнітэт, стаць народам, які будзе пачувацца вольным і раўнапраўным у агульнай чалавечай сям'і.

Жыве Беларусь!

Навіны Беларускага Народнага Фронту за перабудову "Адраджэньне". - 1989. - 6 ліп. - С. 1-2.


167. Патрабаваньні Беларускага народнага фронту. Фрагменты з прамовы Зянона Пазняка [96] на мітынгу ў Менску, 25 лютага 1990 г.

Наша Рэспубліка перажывае крызіс. Адміністрацыйная сыстэма вычарпала свае магчымасьці. Нашае грамадзтва разьдзялілася на дзьве часткі: з аднаго боку КПСС, з другога боку Беларускі Народны Фронт, дэмакратычныя арганізацыі і ўся дэмакратычная грамадзкасьць. Такое становішча нельга прызнаць карысным, таму што напружаньне можа ўзрастаць да той пары, пакуль ня станецца канфлікт. Таму трэба рабіць усе захады, каб сваечасова ставіць пытаньні. [...]

Ёсьць уся надзея. Але яна ня будзе спраўджана датуль, пакуль ня будуць спраўджаны карэнныя пытаньні: у чыіх руках улада і хто гаспадар на нашай зямлі? Улада ў руках КПСС, у руках манапольнай намэнклятуры, і пакуль гэта ня будзе вырашана, пакуль народ ня будзе гаспадаром, да гэтага часу нас будуць карміць толькі абяцанкамі і да таго часу нічога ня зьменіцца.

Бяда яшчэ ня толькі ў тым, што кампартыя Беларусі самая кансэрватыўная, самая рэакцыйная, самая антынародная, бяда ў тым, што яе ідэялёгія - нацыянальны нігілізм. Гэта адзіная партыя з усіх рэспубліканскіх партый, ідэялёгія якой аснована на няпрызнаньні свайго народу, свае культуры, свае мовы. За дзясяткі гадоў яны давялі наша грамадзтва да такога стану, што мы згубілі сваю гісторыю, забылі сваю Бацькаўшчыну, забываемся сваю мову, і калі грымнула чарнобыльская катастрофа, мы сталі безабароннымі, таму што ў нас зьнікае нацыянальная сьвядомасьць, Мы перасталі адчуваць ся6е народам, мы перасталі адчуваць сябе еднасьцю, а яна так неабходная, калі над народам навісае бяда. Таму нашае нацыянальнае адраджэньне яно ёсьць і адраджэньне культурнае, і эканамічнае, і палітычнае. I зараз, калі народ прачнуўся, мы стаім на парозе вялікіх перамен.

Я гісторык, за ўсю гісторыю чалавецтва ня было больш злачыннай арганізацыі, чым тая арганізацыя. якая заснована на ідэялёгіі марксызму, ленінізму, сталінізму, мааізму. Яны залілі крывёю палавіну плянэты, яны зьнішчылі дзясяткі міліёнаў людзей, яны зьнішчылі цэлыя народы, растапталі культуру, растапталі рэлігію, нашую мараль. Але чалавек моцна зроблены Богам. Мы адраджаемся, мы адродзімся, і гэтая цёмная сіла спадзе.

Я думаю, што ў такой сытуацыі ў гэтай арганізацыі ў такім стане, у якім яна існуе, калі яна аддалілася ад народу, няма ніякай палітычнай пэрспэктывы [...]. I толькі тады, калі прадстаўнікі яе выканаюць чатыры патрабаваньні, толькі тады ёсьць нейкая магчымасьць для гістарычнага існаваньня гэтай партыі. Я назаву гэтыя чатыры патрабаваньні.

Першае - гэта асэнсаваньне гістарычнага шляху і граху.

Другое - гэта пакаяньне ў грахах.

Трэцяе - гэта суд, суд над канкрэтнымі злачынцамі, якія зьнішчалі народ, якія тапталі нашых людзей, якія стварылі Курапаты, якія стварылі Чарнобыль.

I чацьвёртае патрабаваньне - гэта адмова ад злачыннай ідэялёгіі, ад антычалавечай ідэялёгіі.

Калі гэта будзе выканана, толькі тады ёсьць нейкія пэрспэктывы.

На сёньняшні дзень гэтая партыя - на першай стадыі. Яна толькі асэнсоўвае. Дык трэба ёй памагчы хутчэй гэта асэнсаваць і прайсьці гэтыя чатыры этапы таму што ў яе руках уся ўлада, а ўлада гэтая павінна належаць народу.

Я хачу сказаць, што перад намі раскрываюцца вялікія пэрспэктывы. Мы павінны адчуваць сваю сілу. Яшчэ трэба тут дадаць. Ніхто не пагаворваў зь кіраўнікоў, што будзе адмяняцца шосты артыкул (артыкул савецкай Канстытуцыі пра "Вядучую ролю" КПСС у савецкім грамадзтве - рэд. Б-са"). А зараз вырашылі. За колькі? За тры мінуты! Таму што народ паказаў, на што ён здольны. Таму я заклікаю вас усіх: будзем палітычна актыўнымі, будзем сьвядомымі, будзем узвышаць свой голас. [...]

Беларус . - № 368. - 1990 . - сак. - С. 1-2


168. Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб мовах у Беларускай ССР. Прыняты на чатырнаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання 26 студзеня 1990 года.

Мова - не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова - жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць - неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву.

Гонар і абавязак усіх - шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, паважліва ставіцца да моў іншых народаў.

У Беларусі здаўна жывуць людзі розных нацыянальнасцей, гучаць розныя мовы. Аднак у апошнія гады сфера ўжывання мовы карэннага насельніцтва Беларусі, якое дало ёй імя і гістарычна складае асноўную частку жыхароў рэспублікі, значна звузілася, пад пагрозай апынулася само яе існаванне. Паўстала неабходнасць аховы беларускай мовы на дзяржаўна-этнічнай тэрыторыі. Такую сістэму аховы дазваляе стварыць толькі наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай мовы Беларускай ССР.

Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае канстытуцыйных правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рускай ці іншымі мовамі. Усе грамадзяне Беларускай ССР, незалежна ад нацыянальнасці і роднай мовы, карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі перад дзяржавай [...]

Арт. 2. Дзяржаўная мова, іншыя мовы ў Беларускай ССР

У адпаведнасці з Канстытуцыяй (Асноўным Законам) Беларускай ССР дзяржаўнай мовай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі з'яўляецца беларуская мова.

Беларуская ССР забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыяніраванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.

Беларуская ССР забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін народаў Саюза ССР.

Беларуская ССР праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развіцці і ўжыванні ўсіх нацыянальных моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі.

Рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя, партыйныя органы, прадпрыемствы, установы і грамадскія арганізацыі ствараюць грамадзянам Беларускай ССР неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай і рускай моў і дасканалага валодання імі.

Закон не рэгламентуе ўжыванне моў у неафіцыйных зносінах, у зносінах членаў працоўных калектываў паміж сабой, ва Узброеных Сілах СССР, пагранічных, унутраных і чыгуначных войсках, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларускай ССР.

Артыкул 3. Права грамадзян карыстацца іх нацыянальнай мовай.

Грамадзянам Беларускай ССР гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. Ім гарантуецца таксама права звяртацца ў дзяржаўныя, партыйныя органы, прадпрыемствы, установы і грамадскія арганізацыі на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове.

Рашэнне па сутнасці звароту афармляецца на беларускай мове. Адказ грамадзяніну даецца на беларускай мове або, па яго жаданню, у перакладзе на рускую мову.

Адмова службовай асобы прыняць і разгледзець зварот грамадзяніна на дзяржаўнай мове, мове міжнацыянальных зносін або рабочай мове дадзенай установы са спасылкай на няведанне мовы звароту цягне за сабою адказнасць згодна з дзеючым заканадаўствам.

Артыкул 4. Абавязак службовых асоб, іншых работнікаў дзяржаўных, партыйных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і грамадскіх арганізацый валодаць беларускай і рускай мовамі.

Кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных устаноў, партыйных, савецкіх, прафсаюзных органаў, грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў павінны валодаць беларускай і рускай мовай у аб'ёме, неабходным для выканання службовых абавязкаў.

Органы дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, а таксама ўстановы, прадпрыемствы і арганізацыі павінны прымаць і разглядаць дакументы, якія падаюцца грамадзянамі на беларускай або рускай мове.

Артыкул 5. Абарона моў.

Усякія прывілеі ці абмежаванне правоў асобы па моўных прыкметах недапушчальныя.

Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўнай і іншай мовы, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць.

Артыкул 7. Мова актаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання.

Акты вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР прымаюцца на беларускай мове і публікуюцца на беларускай і рускай мовах.

Акты міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР прымаюцца і публікуюцца на беларускай мове, а пры неабходнасці - і на нацыянальнай мове большасці насельніцтва той ці іншай мясцовасці.

Тэксты на пячатках, штампах, штэмпелях, фармулярах, афіцыйных бланках дзяржаўных, партыйных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і грамадскіх арганізацый у Беларускай ССР выконваюцца на беларускай мове, а пры неабходнасці - на беларускай і рускай або іншых мовах.

Артыкул 8. Мова справаводства і дакументацыі.

У Беларускай ССР мовай справаводства і дакументацыі, а таксама мовай узаемаадносін дзяржаўных, партыйных органаў, устаноў і грамадскіх арганізацый з'яўляецца беларуская мова.

Мовай справаводства і дакументацыі напрадпрыемствах (у тым ліку - саюзнага падпарадкавання) з'яўляецца беларуская мова, а пры неабходнасці - русская […]

Артыкул 14. Мова ў сферы абслугоўвання.

На транспарце, у гандлі, у сферы медыцынскага і бытавога абслугоўвання ўжываецца беларуская мова або іншая прымальная для бакоў мова.

Артыкул 15. Мова судаводства.

У Беларускай ССР судаводства вядзецца на беларускай мове або нацыянальнай мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці.

Пры разглядзе ў судах крымінальных і грамадзянскіх спраў асобам, якія прымаюць удзел у справе і не валодаюць мовай судаводства, забяспечваецца права азнаямлення з адпаведнымі матэрыяламі, удзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка, права выступаць у судзе на роднай мове.

Следчыя і судовыя дакументы выдаюцца асобам, якія прымаюць удзел у справе, па іх патрабаванню, у перакладзе на родную мову або іншую мову, якой яны валодаюць […]

Артыкул 21. Мова міжнародных дагавораў і пагадненняў.

Мовамі міжнародных дагавораў Беларускай ССР, а таксама пагадненняў прадпрыемстваў, устаноў і грамадскіх арганізацый Беларускай ССР з прадпрыемствамі, установамі і грамадскімі арганізацыямі іншых дзяржаў з'яўляюцца беларуская мова і мова другога боку дагавора або пагаднення.

Артыкул 22. Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на нацыянальнай мове.

Беларуская ССР гарантуе кожнаму жыхару рэспублікі неад'емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на беларускай або рускай мове. […]

Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове маюць і грамадзяне іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспубліцы. Дзяржава стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права.

Кіраўнікі і іншыя супрацоўнікі сістэмы народнай адукацыі павінны валодаць мовай навучання, на якой працуе адпаведная ўстанова.

Артыкул 23. Мова выхавання ў дзіцячых дашкольных установах.

У дзіцячых дашкольных установах, а таксама ў дзіцячых дамах у Беларускай ССР выхаванне вядзецца на беларускай мове.

У месцах кампактнага пасялення грамадзян іншых нацыянальнасцей ствараюцца дзіцячыя дашкольныя ўстановы, дзе выхаванне дзяцей вядзецца на рускай або іншай нацыянальнай мове.

У дзіцячых дашкольных установах пры неабходнасці могуць стварацца асобныя групы, у якіх выхаванне вядзецца на іншай мове.

Артыкул 24. Мова навучання і выхавання ў агульнаадукацыйных школах.

У Беларускай ССР вучэбная і выхаваўчая праца ў агульнаадукацыйных школах вядзецца на беларускай мове.

У месцах кампактнага пасялення грамадзян іншых нацыянальнасцей ствараюцца агульнаадукацыйныя школы або класы, у якіх вучэбная і выхаваўчая праца вядзецца на рускай або іншай нацыянальнай мове.

У агульнаадукацыйных школах пры неабходнасці могуць стварацца класы, у якіх навучанне і выхаванне вядзецца на іншай мове.

Ва ўсіх агульнаадукацыйных школах Беларускай ССР вывучэнне беларускай і рускай моў з'яўляецца абавязковым.

Парадак вывучэння беларускай мовы вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі, вызначаецца Міністэрствам народнай адукацыі Беларускай ССР […]

Артыкул 26. Уступныя экзамены па мове.

Абітурыенты, якія паступаюць у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі, здаюць уступны экзамен па беларускай мове, а тыя, хто не атэставаны па беларускай мове, здаюць уступны экзамен на выбар - па беларускай або рускай мове.

Артыкул 27. Мова ў сферы навукі.

У Беларускай ССР вынікі навукова-даследчых прац афармляюцца на беларускай мове, а з улікам іх прызначэння - на рускай мове.

Выканаўцы навукова-даследчых прац могуць выбіраць мову публікацый навуковых вынікаў.

Артыкул 28. Мова ў сферы культуры.

У Беларускай ССР мовай у сферы культуры з'яўляецца беларуская мова. Гарантуецца таксама захаванне і развіццё культуры на мовах прадстаўнікоў іншых народаў, што жывуць у рэспубліцы.

З мэтай шырокага азнаямлення грамадзян рэспублікі з дасягненнямі культуры народаў СССР і сусветнай культуры Беларуская ССР забяспечвае пераклад і выданне на беларускай мове мастацкай, палітычнай, навуковай, вучэбнай і іншай літаратуры, вытворчасць і паказ фільмаў і аўдыявізуальных твораў.

Артыкул 29. Мова сродкаў масавай інфармацыі.

У Беларускай ССР мовай афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі з'яўляецца беларуская мова.

Мовай афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі могуць таксама быць руская мова і мовы іншых нацыянальнасцей […]

Закон Беларускай Савецкай сацыялістычнай Рэспублікі аб мовах у Беларускай ССР. - Мн.: Беларусь, 1990. - С. 4-13


169. Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Беларускай ССР аб мовах у Беларускай ССР. 26 студзеня 1990 года.

Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пастанаўляе:

1. Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб мовах у Беларускай ССР увесці ў дзеянне з 1 верасня 1990 года.

2. Для паступовага ўвядзення палажэнняў Закона ва ўсе сферы грамадскага жыцця ўстанавіць наступныя тэрміны:

- на працягу трох гадоў з моманту ўступлення Закона ў сілу ўводзяцца ў дзеянне артыкулы 11, 27, 28, 29, 31, 32, 35;

- на працягу трох - пяці гадоў з моманту ўступлення Закона ў сілу ўводзяцца ў дзеянне артыкулы 4, 7, 12;

- на працягу пяці гадоў з моманту ўступлення Закона ў сілу ўводзяцца ў дзеянне артыкулы 8, 10, 13, 14, 23;

- на працягу дзесяці гадоў з моманту ўступлення Закона ў сілу ўводзяцца ў дзеянне артыкулы 15, 16, 17, 18, 19, 20, 22, 24, 25, 26.

3. Даручыць Савету Міністраў Беларускай ССР распрацаваць і да 1 верасня 1990 года прыняць "Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР".

Закон Беларускай Савецкай сацыялістычнай Рэспублікі аб мовах у Беларускай ССР. - Мн.: Беларусь, 1990. - С. 15


170. Аб стане адукацыі ў Беларусі ў 1990-91 гг.

Аб выкананьні прынятага ў БССР закону «Аб мовах Беларускай ССР» мала пішацца на старонках беларускага друку. Гэта й зразумела, бо закон не выконваецца поўнасьцю, хоць зрухі назіраюцца. […] Трэба зазначыць, што колькасьць гэткіх клясаў апошнімі часамі павялічылася даволі значна. Калі ў 1989/90-ым навульным годзе беларускіх клясаў у рускіх школах было 143, дык ужо ў 1990/91 годзе гэткія клясы налічалі каля 17-х тысячаў вучняў. Але гэтыя лічбы не даюць падставаў уважаць, што сытуацыя ў адукацыі беларускіх дзяцей зьмянілася карэнным чынам. У 1990/91 навучальным годзе у беларускай мове навучалася толькі 28,9 працэнтаў першаклясьнікаў. У дзіцячых садкох летась выхоўваліся ў беларускай культуры толькі 20,2 працэнты дзяцей. I нават гэтыя лічбы не даюць поўнага абразу. Справа ў тым, што па-ранейшаму, у часе навучаньня парушаецца адзіны моўны і арфаграфічны рэжым, скрозь можна сустрэць выкладаньне на расейскай мове ў беларускіх клясах. […]

Незадавальняюча наладжаная ў рэспубліцы падрыхтоўка й перападрыхтоўка пэдагагічных кадраў. У чым прычына? [...] Адна з асноўных прычынаў - малая колькасьць нацыянальна-сьведамае інтэлігенцыі. Сытуацыя гэткая пануе на ўсёй Беларусі, аднак сталіца Менск вызначае вельмі шмат у кірунку адраджэньня нацыі. […]

У 1990/91 навучальным годзе 20 сярэдніх агульнаадукацыйных школаў былі пераведзеныя з рускамоўных у беларускамоўныя. У бягучым навучальным годзе да беларускамоўных далучана яшчэ 14. Але тут неабходна дадаць гэткую даведку; у горадзе Менску ёсьць каля 200 сярэдніх школаў. Перавядзеньне школы ў беларускамоўную азначае толькі штагодні набор першых беларускіх клясаў; гэткім парадкам сапраўды беларускай школа стане толькі праз 11 гадоў.

У 1990/91 навучальным годзе было адчынена ў Менску 76 беларускіх першых клясаў у рускіх школах, у той жа час працавалі ўжо 85 другіх беларускіх клясаў, 17 трэйціх, 3 чацьвертыя клясы, ды па аднэй беларускай клясе з 4-ае да 9-е.

З сёлетнага навучальнага году адчыненыя беларускія навучальныя ўстановы новага тыпу: 4 гімназіі, 2 ліцэі, а таксама ў дзьвюх рускіх гімназіях адчыненыя беларускія клясы. У 19-х рускіх школах вядзецца паглыбленае вывучэньне беларускае мовы й беларускай літаратуры.

Колькасьць беларускіх групаў у дзіцячых садкох Менску дасягае 490, а летась у дзіцячых садкох Менску было толькі 367 беларускіх групаў.

Трэба адзнацыць і гэткі важны мамэнт: 3 1-га лістапада 1990 году ўведзеная 15-і працэнтавая надбаўка да асноўнае стаўкі ўсім пэдагогам, якія выкладаюць беларускую мову й літаратуру, а таксама выкладаюць прадметы па-беларуску.

Ці могуць задаволіць нас гэткія тэмпы на шляху стварэньня нацыянальнай беларускай адукацыі, школы? Ні ў якім разе! I ў гэтым віна вышэйшага адукацыйна-школьнага адміністрацыйнага апарату, які выяўляе ня зусім спрыяльныя адносіны да беларускасьці.

Гурыновіч А. Стан адукацыі на Беларусі / / Беларус. - №383 . - 1991. - кастр. - С. 3


ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Ці існаваў у пасляваенны час беларускі вызваленчы рух? Абгрунтуйце свой погляд.

2. Якім было стаўленне да нацыянальнай палітыкі беларускага і саюзнага кіраўніцтва ў пасляваенны час?

3. Ці спыніліся рэпрэсіі ў СССР і БССР пасля смерці Сталіна?

4. У якіх формах існаваў беларускі нацыянальны рух у хрушчоўскі і брэжнеўскі час? Якія яго напрамкі, маштабы і вынікі дзейнасці?

5. Чаму камуністычныя кіраўнікі Горадні знішчылі "Фару Вітаўта"?

6. Чаму Міхал Кукабака лічыў Савецкі Саюз суцэльным канцэнтрацыйным лагерам?

7. Чаму Ларыса Геніюш адмаўлялася прыняць савецкае грамазянства і чаму да цяперашняга часу беларускія ўлады адмаўляюць ёй у рэабілітацыі?

8. У чым заключалася роля "Талакі" у нацыянальным адраджэнні 80-90-х гг. ХХ ст.?

9. Выкажыце сваё стаўленне да "Ліста 28-мі". Ці быў правы Янка Запруднік, калі казаў, што "Ліст 28-мі" стаўся сапраўднай праграмай беларускага адраджэння?

10. У чым Васіль Быкаў бачыў свой абавязак перад гісторыяй і перад наступнымі пакаленьнямі?

11. Ахарактарызуйце грамадскую атмасферу ў якой адбывалася ўтварэнне Беларускага народнага фронту. Як можна ацаніць яго ролю ў беларускай гісторыі таго часу?

12. Падсумуйце плюсы і мінусы развіцця савецкай эканомікі ў пасляваенны час і выкажыце сваю думку адносна яе мэтазгоднасці для нацыянальных інтарэсаў беларусаў?

13. Прааналізуйце патрабаванні БНФ да КПБ і выкажыце сваю думку на якой стадыі знаходзяцца дзеячы цяперашняй наменклатуры? Ці спраўдзіўся прагноз, што камунізм не мае палітычнай перспектывы ў нашай краіне?



Тэма 5. Палітычнае жыццё незалежнай Беларусі. 1990-2007


Перыяд парламенцкай рэспублікі. 1990-1994


171. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце ад 27 ліпеня 1990 г.

Верховный Совет Белорусской Советской Социалистической Республики, выражая волю народа Белорусской ССР, осознав ответственность за судьбу белорусской нации, подтверждая уважение достоинства и прав людей всех национальностей, проживающих в Белорусской ССР, свидетельствуя уважение к суверенным правам всех народов Союза ССР и мира, считая республику полноправным и независимым членом мирового сообщества, действуя в соответствии с принципами Всеобщей декларации прав человека и другими общепризнанными международными правовыми актами, торжественно провозглашает полный государственный суверенитет Белорусской ССР как верховенство, самостоятельность и полноту государственной власти республики в границах ее территории, правомочность ее законов, независимость республики во внешних отношениях и заявляет о решительности создать правовое государство,

СТАТЬЯ 1.

Белорусская Советская Социалистическая Республика - суверенное государство, утвердившееся на основе осуществления белорусской нацией ее неотъемлемого права на самоопределение государственности белорусского языка, верховенства народа в определении своей судьбы.

Неотъемлемые права Белорусской ССР как суверенного государства реализуются в соответствии с общепризнанными нормами международного права. Белорусская ССР охраняет и защищает национальную государственность белорусского народа.

Белорусская ССР имеет свой герб, флаг и гимн.

Любые насильственные действия против национальной государственности Белорусской ССР со стороны политических партий, общественных объединений или лиц преследуются по закону.

СТАТЬЯ 2

Граждане Белорусской ССР всех национальностей составляют белорусский народ, являющийся носителем суверенитета и единственным источником государственной власти в республике. Его полновластие реализуется непосредственно и через представительные органы государственной власти.

Право выступать от имени всего народа республики принадлежит исключительно Верховному Совету Белорусской ССР.

СТАТЬЯ 3

Государственный суверенитет Белорусской ССР утверждается во имя высшей цели - свободного развития и благополучия, достойной жизни каждого гражданина республики на основе обеспечения прав личности в соответствии с Конституцией Белорусской ССР и ее международными обязательствами.

СТАТЬЯ 4

Гражданство Белорусской ССР является неотъемлемой частью ее суверенитета. Республика охраняет честь, здоровье, права и законные интересы своих граждан, обеспечивает их социальную защищенность. Они находятся под ее защитой, пребывая за пределами Белорусской ССР. Республика принимает в гражданство и решает вопросы о выходе из гражданства.

СТАТЬЯ 5

Земля, ее недра, другие природные ресурсы на территории Белорусской ССР, воздушное пространство являются собственностью белорусского народа, которому принадлежат исключительные права по их владению, пользованию и распоряжению.

Определение правового режима всех видов имущества относится к исключительной компетенции Белорусской ССР.

Белорусская ССР имеет право на свою долю в общесоюзном имуществе соответственно вкладу белорусского народа и как республика - основательница Советского Союза, которая была его праводейственным субъектом, имеет право на свою долю от алмазного, валютного фондов и золотого запаса СССР.

Белорусская ССР образует национальный банк, подчиненный Верховному Совету республики, создает свою финансово-кредитную систему, подтверждает права собственности на специализированные банки, находящиеся на ее территории на момент принятия этой Декларации, организует собственные налоговую и таможенную службы, имеет право на создание собственной денежной системы.

СТАТЬЯ 6

Территория Белорусской ССР является неделимой и неприкосновенной и не может быть изменена или использована без согласия Белорусской ССР.

Все вопросы о границах решаются только на основе взаимного согласия между Белорусской ССР и смежными суверенными государствами путем заключения соответствующих договоров, которые подлежат ратификации Верховным Советом Белорусской ССР.

СТАТЬЯ 7

На территории Белорусской ССР устанавливается верховенство Конституции Белорусской ССР и законов Белорусской ССР.

Все граждане и лица без гражданства, государственные органы, предприятия, учреждения и организации, находящиеся или действующие на территории Белорусской ССР, обязаны исполнять законодательство Белорусской ССР.

Разграничение законодательной, исполнительной и судебной власти является важнейшим принципом существования Белорусской ССР как правового государства.

Высший надзор за точным и единообразным исполнением законов Белорусской ССР осуществляется Генеральным прокурором Белорусской ССР, который назначается Верховным Советом Белорусской ССР.

СТАТЬЯ 8

Белорусская ССР самостоятельно устанавливает порядок организации на территории республики охраны природы, использования природных ресурсов и обеспечивает народу республики экологическую безопасность.

Белорусская ССР имеет право на возмещение ущерба, нанесенного ей действиями союзных органов, союзных республик и других государств.

Белорусская ССР требует от правительства СССР безусловной и срочной компенсации ущерба, связанного с преодолением последствий чернобыльской катастрофы.

Свою свободу и суверенитет Белорусская ССР в первую очередь использует на спасение народа Белорусской ССР от последствий чернобыльской катастрофы.

СТАТЬЯ 9

Белорусская ССР самостоятельна в решении вопросов культурного и духовного развития белорусской нации, других национальных общностей республики, в создании собственной системы информации, образования и воспитания. Белорусская ССР обеспечивает функционирование белорусского языка во всех сферах общественной жизни, сохранение национальных традиций и исторической символики.

Национальные, культурные и исторические ценности на территории Белорусской ССР являются исключительно собственностью республики и ее граждан.

СТАТЬЯ 10

Белорусская ССР имеет право на собственные Вооруженные Силы, внутренние войска, органы государственной и общественной безопасности, подконтрольные Верховному Совету Белорусской ССР.

Белорусская ССР имеет суверенное право определять порядок и условия прохождения ее гражданами воинской службы, службы в органах государственной и общественной безопасности, решать вопросы размещения войск и вооружения на своей территории.

Никакие воинские формирования других стран, их военные базы и сооружения не могут быть размещены на территории Белорусской ССР без согласия ее Верховного Совета.

Белорусская ССР ставит целью сделать свою территорию безъядерной зоной, а республику нейтральным государством.

СТАТЬЯ 11

Белорусская ССР самостоятельно осуществляет права на добровольные союзы с другими государствами и свободный выход из этих союзов.

Белорусская ССР предлагает безотлагательно приступить к разработке договора о союзе суверенных социалистических государств.

СТАТЬЯ 12

Положение настоящей Декларации реализуется Верховным Советом Белорусской ССР путем принятия новой Конституции (Основного Закона) Белорусской ССР, законов Белорусской ССР.

Жытко А.П., Фамін В.М. Гісторыя Беларусі (1945 - 2002 гг.). - Мн.: БДПУ, 2005. - С. 147-151


172. Заява Вярхоўнага Савета БССР аб падзеях у Літве. 17 студзеня 1991 г.

З пачуццём трывогі і заклапочанасці мы ўспрынялі трагічныя падзеі, што адбыліся ў Літве. Нашы народы звязаны даўнімі і цеснымі сувязямі, і мы не можам быць абыякавымі да таго, што здарылася. Мы выказваем шчырае спачуванне сем'ям загінуўшых і ўсяму народу Літвы ў сувязі з трагедыяй, якая прывяла да чалавечых ахвяр.

Мы рашуча асуджаем прымяненне войск супраць мірнага насельніцтва, пратэстуем супраць выкарыстання ўзброенных сіл унутры дзяржавы для дасягнення палітычных мэт.

Лічым, што ўсе супярэчнасці, якія ўзнікаюць паміж суверэннымі рэспублікамі і Цэнтрам, павінны вырашацца толькі шляхам дыялогу і палітычнага ўрэгулявання, з павагай да суверэнных правоў рэспублік. Сілавы націск недапушчальны, толькі вольны выбар народаў будзе гарантам міру і спакою ў рэспубліках.

Вярхоўны Савет БССР звяртаецца да Прэзідэнта СССР з патрабаваннем: неадкладна спыніць удзел узброенных сіл у вырашэнні палітычных праблем Літвы, правесці расследаванне дзейнасці так званага камітэта нацыянальнага выратавання, прыняць неабходныя меры па прадухіленню ў далейшым прымянення зброі пры выпашэнні канфліктных сітуацый [...]

Законы, пастановы і іншыя акты, прынятыя на трэцяй сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання, 5 снеж. 1990 г. - 27 лют. 1991 г. - С. 167-168


173. Васіль Быкаў пра Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 27 ліпеня 1997 года.

"Каб дакумэнты такога роду адпавядалі свайму наміналу, патрэбны адпаведны палітычны ўзровень народнай сьвядомасьці, выразная дэмакратычная воля яго кіраўніцтва. А якая тут воля, калі ў гэтай залі Вярхоўнага Савету, які прымаў Дэклярацыю, выразна панаваў хаўтурны настрой, бо ўсё гэта рабілася супраць волі большасьці" […]

Што ж датычыцца апазыцыі ў Вярхоўным Савеце, то я думаю, што ў тых умовах, у той час менавіта апазыцыя Беларускага Народнага Фронту зрабіла гераічны ўчынак з таго, што дамаглася менавіта гэтай сувэрэннасьці. Гэта яе заслуга. І чым далей, незалежна ад таго, чым гэта скончыцца, незалежна ад лёсу Беларусі навогул, у гістарычным вымярэньні гэта будзе вельмі значна, гэта будзе ацэнена празь вякі. […]

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 83-84


174. Незалежнасць Беларусі - дэкларацыя альбо рэальнасць. З артыкула народнага дэпутата БССР Уладзіміра Новіка.

[...] 19-21 жніўня [1993] у Маскве рэакцыйнымі коламі была зробленая спроба дзяржаўнага перавароту. Кіраваў пераваротам, тады-ж створаны, гэтак званы дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму стану - ДКНС. У склад гэтага камітэту ўвайшлі: віцэ-прэзыдэнт СССР Г. Янаў, старшыня КДБ СССР В. Кручкоў, прэм'ер-міністр СССР В. Паўлаў, міністр унутраных спраў СССР Б. Пуго, міністр абароны СССР Д. Язаў, старшыня Сялянскага Саюзу СССР В. Старадубцаў, першы намесьнік старшыні Савету Абароны СССР О. Бакланаў, прэзыдэнт Асацыяцыі Дзяржаўных Прадпрыемстваў і Аб'ектаў Прамысловасьці, Будаўніцтва, Транспарту й Сувязі СССР А. Цізякоў. Ужо сам склад ДКНС даводзіць аб тым. што на чале перавароту стаялі прадстаўнікі ваенна-прамысловага камплексу й ЦК КПСС.

Але дзякуючы рашучым дзеяньням кіраўніцтва РСФСР ды моцнай падтрымцы міжнароднай супольнасьці, пераварот быў падаўлены ўжо на трэйці дзень. На вялікі жаль, кіраўніцтва Беларускай ССР, а менавіта Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР на чале з старшынём М. Дземянцеем ды Савет Міністраў БССР не выказалі сваёй рашучай пазыцыі з асуджэньнем антыдзяржаўнага перавароту. Заміж рашучых крокаў каб перадухіліць дзеяньні загаворшчыкаў на Беларусі, пракамуністычнае кіраўніцтва рэспублікі вырашыла моўчкі зяседжвацца й вычэкваць.

У такі складаны для рэспублікі момант апазыцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце БССР узяла на сябе ініцыятыву зь першых-жа гадзінаў путчу арганізаваньня пратэсту супраць дзеяньняў загаворшчыкаў. Апазыцыя БНФ адразу запатрабавала скліканьня Надзвычайнай Сэсіі Вярхоўнага Савету БССР каб ацаніць палітычную сытуацыю ды прыняць неабходныя меры для абароны сувэрэнітэту і канстутыцыйнага ладу Беларускай ССР. Бязьдзейнае-ж захаваньне Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР тлумачыцца тым, што большасьць у Прэзыдыюме складаюць члены ЦК КПБ. Дык Прэзыдыюм і кіраваўся указаньнямі гэтага, сумна ведамага, органу, які фактычна, у сваёй заяве падтрымаў пераварот.

Тым-жа часам падзеі разгортваліся надзвычай хутка. Дэмакратычныя сілы перамаглі. I вось пад націскам апазыцыі, ды калі было сабрана па-над 100 падпісаў дэпутатаў, а пераварот быў падаўлены, Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР прыняў пастанову 24 жніўня склікаць нечарговую сэсію Вярхоўнага Савету БССР. [...]

У часе адчыненьня пятае нечарговае сэсіі Вярхоўнага Савету БССР, навакол парадку дня разгарнуліся войстрыя спрэчкі паміж кансэрватыўнай камуністычнай бальшьшёй і дэмакратычнай апазыцыяй. Бязумоўна, што бальшыня не хацела разгляду на сэсіі ролі партыйных функцыянэраў у перавароце. Але ў выніку прынцыповай пазыцыі дэмакратычнай меншасьці ды дзякуючы псыхалягічнай падтрымцы мянчанаў, якія арганізавалі у час сэсіі бяспынны мітынг асуджэньня путчыстаў, Вярхоўны Савет БССР прыйшоў да кампрамісу. Прапановы апазыцыі былі часткава ўлучаныя ў дзённы парадак сэсіі. У сфармуляваньні парадку дня адыграла сваю ролю й пайменнае галасаваньне адносна парадку дня. Адказнасьць перад выбаршчыкамі ў многіх дэпутатаў пераважыла над партыйнымі амбіцыямі.

Прыняцьцё гістарычных пастановаў

Пасьля зацьверджаньня парадку дня сэсіі, старшыня Вярхоўнага Савету БССР М. Дземянцей выступіў з дакладам аб бягучым мамэнце. Ягонае выступленьне было ў такім тоне ды як бы сьведчыла, што ў краіне нічога важнага не адбылося. Гэтаксама старшыня ані слоўцам не абмовіўся аб магчымых пасьледствах у выпадку перамогі загаворшчыкаў. У той-жа час усім вядома, што былі ўжо падрыхтаванныя і сьпісы для арыштаў ды была ўжо замоўленая і прадукцыя наручнікаў. У прамове М. Дземянцей казаў, што ён паступаў зусім правідлова, заклікаўшы людзей да супакою у часе калі адбываўся пераварот. Паводля яго, Беларусь павінна была-б у тым часе яшчэ ляпей працаваць, а ДКНС зробіць рэвалюцыйны парадак. Аднак большасьць дэпутатаў зусім інакш ацанілі пазыцыю старшыні Дземянцея ды падтрымаўшых яго членаў Прэзыдыюма. Дэпутаты востра пачалі крытыкаваць кіраўніцтва рэспублікі за згодніцкую з загаворшчыкачі пазьшыю ды патрабавалі адстаўкі і прыцягненьня да адказнасьці высокапастаўленых асобаў кіраўніцтва, а ў першую чаргу М. Дземянцея. Быў час у ходзе сэсіі, калі здавалася, што камуністычная большасьць у Вярхоўным Савеце так і не дасьць крытычнай ацэнкі кіраўніцтву рэспублікі. Але на другі дзень сэсіі наступіў пераломны мамэнт, пасьля таго як дайшла вестка, што Прэзыдэнт СССР і ён жа Гэнэральны Сакратар ЦК КПСС выдаў указ аб спыненьні дзейнасьці КПСС у сувязі з відавочнымі довадамі аб удзеле партыйных камітэтаў усіх узроўняў у загаворы. У дадатак, Украіна 24 жніўня абвесьціла сваю незалежнасьць. У гэты мамэнт стала ясна, што патрэбныя былі рашучыя дзеяньні, каб абараніць гонар і інтарэсы рэспублікі.

Разьвязка прыйшла хутка. М. Дземянцей пайшоў у адстаўку. I пятая нечарговая сэсія Вярхоўнага Савету БССР пачала прыймаць цэлы пакет радыкальных законаў і пастановаў, якія датычаць вызначэньня палітычнага курсу дзеяньнеў на шляху дасягненьня незалежнасьці Беларусі ды ўсталяваньня ў ёй дэмакратычнага ладу. Вось гэтыя пастановы й законы.

Закон БССР. «Аб наданьні статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі Вярхоўнага Савету БССР аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР».

Дэклярацыя Вярхоўнага Савету БССР абвесьціла 27 ліпеня 1990 году Беларусь незалежнай дзяржавай ды задакумэнтавала асноўныя прынцыпы ейнага існаваньня. Але дагэтуль абвешчаная Дэклярацыя засталася звычайнай пустой паперкай. Цяпер гэты дакумэнт набыў статус канстутыцыйнага акту і ёсьць асновай для распрацаваньня новай канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. [...]

Пастанова Вярхоўнага Савету БССР «Аб часовым прыпыненьні дзейнасьці КПБ-КПСС на тэрыторыі Беларускай ССР» фактычна паклала канец таталітарнай камуністычнай сыстэме ўлады і адчыніла дарогу для ўстанаўленьня дэмакратычнага ладу ў рэспубліцы.

Пастанова Вярхоўнага Савету БССР «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня БССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, установаў, арганізацыяў і ўласнасьці КПБ і ЛКСМБ» пазбавіла кампартыю непасрэднага ўплыву на дзяржаўныя структуры.

Пастанова Вярхоўнага Савету БССР «Аб забясьпечаньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці Беларускай ССР» абвесьціла незалежнасьць Беларусі.

Рэалізацыя гістарычных пастановаў

Любыя пастановы й законы застаюцца пустой паперкай, калі іх не напоўніць рэальным зьместам. Для рэалізацыі заканадаўчых актаў неабходна мець дакладную працэдуру і дасканалую сыстэму выканаўчай улады. На жаль, на Беларусі і працэдура недасканалая, а выканаўчая ўлада пракамуністычная. Цяпер былыя партыйныя функцыянэры перасядаюць у крэслы выканаўчай улады і стрымоўваюць дэмакратычныя працэсы, спадзяючыся на зварот таталітарнага камуністычнага рэжыму. [..]

Менск, 31 жніўня 1991 году.

Уладзімір Новік, народны дэпутат Беларускай ССР

Беларус. - №382. - 1991. - вер. - С.1-2


175. Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20-50-х гадоў у Беларускай ССР. З Пастановы Вярхоўнага Савета БССР ад 6 чэрвеня 1991 г.

[...] 1. Прызнаць, што неабгрунтавана рэпрэсіраванымі з'яўляюцца грамадзяне Беларускай ССР, СССР, замежных дзяржаў або асобы без грамадзянства, прыцягнутыя на тэрыторыі Беларускай ССР судовымі або несудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя (контррэвалюцыйныя) злачынствы, а таксама па гэтых жа матывах падвергнутыя ссылцы, высылцы, накіраванню на спецпасяленне, выдаленню за межы Беларускай ССР у адміністрацыйным парадку.

2. На падставе выкладзенага рэабілітацыі падлягаюць:

а) асобы незаконна асуджаныя судамі п абвінавачванню ва ўчыненні дзяржаўных (контррэвалюцыйных) злачынстваў, за выключэннем выпадкаў, указанных у гэтай пастанове;

б) асобы, рэпрэсіраваныя па рашэннях несудовых органаў: калегій і асобых нарад ВЧК, ДПУ - АДПУ, НКУС, МДБ, "двоек", "троек" ДПУ, УНКУС - НКУС;

в) сяляне, члены іх сем'яў і іншыя грамадзяне, якія незаконна падвергліся ссылцы, высылцы, накіраванню на спецпасяленне, выдаленню за межы Беларускай ССР у адміністрацыйным парадку.

3. Патрабаванні аб рэабілітацыі могуць узбудзіць родныя, блізкія сваякі рэпрэсіраваных, а таксама іншыя зацікаўленыя грамадзяне і арганізацыі [...]

8. Не падлягаюць рэабілітацыі асобы, у адносінах да якіх у крымінальных справах маюцца бясспрэчныя доказы ва ўчыненні наступных злачынстваў:

а) здрада Радзіме, удзел ва ўзброенным паўстанні або ўварванні ў контррэвалюцыйных мэтах на савецкую тэрыторыю ў саставе ўзброенных банд, шпіянаж, шкодніцтва, учыненне тэрарыстычных актаў, дыверсій;

б) дапамаганне здраднікам Радзімы і фашысцкім акупантам, учыненае ў час Вялікай Айчыннай вайны;

в) ваенныя злачынствы, злачынствы супраць міру і супраць чалавецтва;

г) звязаных з арганізацыяй бандфарміраванняў, якія ўчынялі забойствы, насіллі і грабяжы, удзелам у іх дзейнасці і актыўным дапамаганнем такім фарміраванням;

д) учыненых службовымі асобамі праваахоўных органаў супраць правасуддзя ў часы палітычных рэпрэсій.

Законы, пастановы і іншыя акты, прынятыя на чацвёртай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання (21 мая - 27 чэрвеня 1991 г.). - Мінск, 1991. - С. 138-142


176. Наданне статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР "Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР". 25 жніўня 1991 г.

Верховный Совет Белорусской Советской Социалистической Республики постановляет.

1. Придать статус конституционного закона Белорусской ССР Декларации Верховного Совета Белорусской Советской Социалистической Республики о государственном суверенитете Белорусской Советской Социалистической Республики.

2. В случаях, когда статьи действующей Конституции (Основного Закона) Белорусской ССР входят в противоречия с положениями Декларации Верховного Совета Белорусской Советской Социалистической Республики о государственном суверенитете Белорусской Советской Социалистической Республики, руководствоваться Декларацией как конституционным законом Белорусской ССР.

3. Поручить Комиссии Верховного Совета Белорусской ССР по законодательству подготовить к следующей сессии Верховного Совета Белорусской ССР поправки к действующей Конституции Белорусской ССР.

4. Поручить Конституционной комиссии привести текст проекта подготавливаемой Конституции республики в соответствии с положениями Декларации Верховного Совета Белорусской Советской Социалистической Республики о государственном суверенитете Белорусской Советской Социалистической Республики.

Жытко А.П., Фамін В.М. Гісторыя Беларусі (1945 - 2002 гг.). - Мн.: БДПУ, 2005. - С. 152-153


177. Аб назве дзяржавы. З закона ад 19 верасня 1991 г.

Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пастанаўляе:

1. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах - «Беларусь».

Устанавіць, што гэтыя назвы транслітэруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасіц з беларускім гучаннем. [...]

Устанавіць, што выкарыстанне назвы Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка і яе скарочаных варыянтаў на афіцыйных бланках, пячатках, штампах і г. д. дапускаецца на працягу 1991-1993 гадоў.

Гэты Закон уступае ў сілу з моманту яго прыняцця.

Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь / Склад.: А.Трусаў, І.Лазавікоў. - 2-е выд., дап. - Мн.: Беларусь, 1994. - С. 6


178. Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. З закона ад 19 верасня 1991 г.

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца старажытны беларускі герб «Пагоня», які ўяўляе сабой выяву размешчанага на чырвоным фоне конніка белага колеру, скіраванага ў левы бок, з узнятым мячом і шчытом з крыжам [...]

Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь / Склад.: А.Трусаў, І.Лазавікоў. - 2-е выд., дап. - Мн.: Беларусь, 1994. - С. 7


179. Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь. З закона ад 19 верасня 1991 г.

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос роўнай шырыні: верхняй і ніжняй белага, а сярэдняй - чырвонага колеру. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні - 1:2 [...]

Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь / Склад.: А.Трусаў, І.Лазавікоў. - 2-е выд., дап. - Мн.: Беларусь, 1994. - С. 15


180. З закона "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" ад 29 кастрычніка 1991 г. * Вытрымка.

Артыкул 1. Дзяржаўная пал i тыка ў сферы адукацы i

Дзяржаўная палiтыка ў сферы адукацыi грунтуецца на наступных прынцыпах:

прыярытэтнасцi адукацыi;

абавязковасцi агульнай базавай адукацыi;

ажыццяўлення пераходу да абавязковай агульнай сярэдняй адукацыi;

даступнасцi дашкольнай, прафесiйна-тэхнiчнай i на конкурснай аснове сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi; пераемнасцi i бесперапыннасцi ўзроўняў i ступеняў адукацыi;

нацыянальна-культурнай асновы адукацыi;

прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманiстычнага характару адукацыi;

навуковасцi;

экалагiчнай накiраванасцi адукацыi;

дэмакратычнага характару кiравання адукацыяй;

свецкага характару адукацыi.

У арганiзацыях сiстэмы адукацыi (далей - установы адукацыi) не дапускаюцца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх аб'яднанняў, якiя праследуюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый, якая супярэчыць заканадаўству.

Установы адукацыi ў пытаннях выхаваўчай дзейнасцi на падставе пiсьмовых заяў законных прадстаўнiкоў дзяцей (самiх паўналетнiх навучэнцаў) у пазавучэбны час могуць узаемадзейнiчаць з зарэгiстраванымi рэлiгiйнымi арганiзацыямi з улiкам iх уплыву на фармiраванне духоўных, культурных i дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест i формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 2. Паняцце адукацы i

Адукацыя - працэс навучання i выхавання ў iнтарэсах чалавека, грамадства, дзяржавы, накiраваны на захаванне, памнажэнне i перадачу ведаў новым пакаленням, задавальненне патрэбнасцяў асобы ў iнтэлектуальным, культурным, маральным, фiзiчным развiццi, на падрыхтоўку квалiфiкаваных кадраў для галiн эканомiкi. [...]

Артыкул 3. Права на адукацыю

Кожны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь мае права на атрыманне адукацыi. Абмежаваннi правоў на атрыманне адукацыi могуць устанаўлiвацца толькi законам.

Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне бясплатнай агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай i на конкурснай аснове бясплатнай сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ва ўстановах адукацыi. [...]

Артыкул 5. Мовы навучання i выхавання

Асноўнымi мовамi навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца беларуская i руская. Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару мовы навучання i выхавання i стварае адпаведныя ўмовы для рэалiзацыi гэтага права. Навучанню на беларускай мове, выданню лiтаратуры, падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў на беларускай мове аказваецца дзяржаўная падтрымка.

Вывучэнне беларускай, рускай i адной з замежных моў у агульнаадукацыйных школах з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.

У адпаведнасцi з заявамi законных прадстаўнiкоў дзяцей i па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў могуць стварацца групы ў дашкольных установах i класы ў агульнаадукацыйных школах, у якiх навучанне i выхаванне поўнасцю або часткова ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай супольнасцi або вывучаецца мова нацыянальнай супольнасцi. Па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, узгодненаму з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, могуць стварацца дзiцячыя дашкольныя ўстановы або агульнаадукацыйныя школы, у якiх навучанне i выхаванне вядуцца на мове нацыянальнай супольнасцi.

Артыкул 32. Мэты i структура вышэйшай адукацыi

Вышэйшая адукацыя заклiкана забяспечыць найбольш поўнае развiццё здольнасцяў i iнтэлектуальна-творчага патэнцыялу асобы, магчымасць яе актыўнага, свабоднага i канструктыўнага ўдзелу ў развiццi грамадства з мэтай задавальнення патрэбнасцяў грамадства i дзяржавы ў спецыялiстах высокай квалiфiкацыi.

Сiстэма вышэйшай адукацыi забяспечвае грамадзянам магчымасць навучання на адной з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь шляхам стварэння ў вышэйшых навучальных установах беларускамоўных i рускамоўных груп (патокаў).

Структура вышэйшай адукацыi ўключае дзве ступенi, у тым лiку бакалаўрыят, магiстратуру. [...]

Артыкул 34. Акадэмiчныя свабоды i аўтаномiя кiравання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi

У вышэйшых навучальных установах гарантуюцца свабода педагагiчнай i навуковай дзейнасцi, свабода выбару формаў i метадаў навучання, аўтаномiя кiравання, якiя ўстанаўлiваюцца i рэалiзуюцца на аснове павагi ўсiмi ўдзельнiкамi адукацыйнага працэсу заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, яе мiжнародных абавязацельстваў, улiчваюцца iнтарэсы асобы, патрэбнасцi грамадства, адказнасць перад грамадствам ва ўмовах адкрытасцi для грамадскага кантролю.

Аўтаномiя кiравання ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi, заключаецца ў яе праве фармiраваць органы самакiравання, назначаць службовых асоб, ажыццяўляць кантроль за iх дзейнасцю, устанаўлiваць прыярытэты ў навуковай, вучэбнай i гаспадарчай дзейнасцi.

Звязда. - №125. - 2005. - 8 ліпеня


181. З пагаднення аб стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў. 8 снежня 1991 г.

Мы, Республика Беларусь, Российская Федерация (РСФСР), Украина, как государства - учредители Союза ССР, подписавшие Союзный договор 1922 года, далее именуемые высокими договаривающимися сторонами, констатируем, что Союз ССР как субъект международного права и геополитическая реальность прекращает свое существование.

[...] Высокие договаривающиеся стороны будут развивать равноправное и взаимовыгодное сотрудничество своих народов и государств в области политики, экономики, культуры, образования, здравоохранения, охраны окружающей среды, науки, торговли, в гуманитарной и иных областях, содействовать широкому информационному обмену, добросовестно и неукоснительно соблюдать взаимные обязательства.

[...] Высокие договаривающиеся стороны признают и уважают территориальную целостность друг друга и неприкосновенность границ в рамках содружества [...]

Жытко А.П., Фамін В.М. Гісторыя Беларусі (1945 - 2002 гг.). - Мн.: БДПУ, 2005. - С. 153


182. Зварот беларусаў замежжа, удзельнікаў Першага з'езда беларусаў свету. Мінск, 8-10 ліпеня 1993 г.

Беларускі народзе!

Мы, твае сыны і дочкі, разьнесеныя па цэлым шырокім сьвеце вятрамі нядолі, што напаткала наш край, зьехаліся з Поўначы і Паўдня, з Усходу і Захаду ў сталіцу суверэннай Беларускай Дзяржавы - Менск, каб удыхнуць гаючае паветра роднай зямлі, наталіць вочы латоднымі беларускімі краявідамі, сустрэцца з дарагімі сэрцу сваякамі і суродзічамі, адчуць цеплыню іхных душаў. У лучнасці з Бацькаўшчынай, гэтай жыватворнай духовай крыніцай, тоіцца сакрэт нашага супольнага выжывання, вытрываласці да перамогі над усімі цяжкасьцямі і перашкодамі на шляху да свабоды і дабрабыту.

Божай воляй мы дачакаліся часу, калі можам зьязджацца з цэлага сьвету ў цудоўны край свайго паходжання, на свае вочы аглядаць яго, адчуваць пульс ягонага жыцьця, разам цешыцца і разам хвалявацца ды супольнымі намаганнямі шукаць выйсьця зь няпростага становішча.

Мы ганарымся і радуемся, што Беларусь узышла на шлях нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Мы шчасьлівыя, што Бацькаўшчына ізноў сталася арганічнай часткай нашага быту, мрояў, надала большага сэнсу і мэтанакіраванасьці нашым намаганьням. У гэтай супольнасьці - зарука таго, што эканамічная і культурная адбудова беларускай дзяржаўнасьці будзе ісці далей.

Мы заклікаем усіх вас, дарагія Суродзічы, да веры ў Беларусь, да патрыятызму, да дзеяньняў у імя свабоднай дэмакратычнай Беларускай Дзяржавы. Вера ў свой народ, у ягоныя здольнасьці, у лепшую яго будучыню - гэта вялікая стваральная сіла. У гэтым пераканаліся мы, пражыўшы дзесяцігодзьдзі на чужыне з думкамі пра Родны Край. Вера ў саміх сябе, у тое, што з намі Бог, дапаможа нам і цяпер, калі мы разам, супольнымі сіламі выйдзем на шырэйшыя шляхі ў лепшую будучыню.

Жыве Беларусь!

Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. - Мн., 2005. - С. 282-283


183. Зварот Першага з'езда беларусаў свету да беларускага народа. Мінск, 8-11 ліпеня 1993 г.

Браты і сёстры!

Доўгія і складаныя пуцявіны вялі да паяднання беларускай нацыі, воляю лёсу раскіданай у свеце. Амаль усе еўрапейскія народы ўжо даўно перажылі сваё станаўленне ў якасці нацыянальнага адзінства. Перамогі і страты згуртавалі іх, умацавалі іх сілу і волю ў імкненні да самастойнага жыцця. Беларусы ж усё яшчэ пакутуюць на раздарожжы свайго гістарычнага шляху.

Але надышоў час вырашаць свой лёс. Цяпер альбо ніколі! Беларусь атрымала гістарычны шанц набыць рэальную дзяржаўнасць, самастойнасць, поўны суверэнітэт. І гэты шанц неабходна выкарыстаць.

Мы павінны мабілізаваць усе сілы, каб не толькі адстаяць першыя поступы дэмакратыі, незалежнасці, нацыянальнага адраджэння, але і рушыць далей, да вялікіх, зорных здзяйсненняў - адбудовы агульнага Беларускага Дому. Гэту высокую, наканаваную Богам місію мы здолеем выканаць толькі тады, калі адбудзецца ўсенароднае абуджэнне да свядомага нацыянальнага жыцця, калі вернем сабе гістарычную памяць, якую ў нас адбіралі цэлыя стагоддзі, глыбока ўсвядомім, хто мы ёсць і кім павінны быць у гэтым свеце. Мы можам ажыццявіць гістарычную справядлівасць і назаўсёды замацаваць незалежную Беларусь на карце Еўропы не як геаграфічнае паняцце, а як шанаваную, паўнавартасную дзяржаву беларускага народа і іншых народаў, што здаўна жывуць на нашай зямлі.

Дасягнуць гэтага можна толькі аб'яднаўшы сілы беларусаў на Бацькаўшчыне і тых яе адданых дзяцей, што жывуць па-за межамі Беларусі, але захавалі ў сваіх сэрцах любоў да яе. Адольваючы ўсе перашкоды і нягоды, мы зможам дайсці да жаданай свабоды, зладзіць цывілізаванае, заможнае і культурнае жыццё для сябе і сваіх нашчадкаў.

Жыве наша Бацькаўшчына! Жыве Беларусь!

Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. - Мн. 2005. - С. 283-284


184. Дэкларацыя Першага з'езда беларусаў свету аб прынцыпах нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва. Мінск, 8-11ліпеня 1993 г. Вытрымка.

[...] Толькі пры ўмове дакладнага разумення асаблівасцяў гістарычнай сітуацыі ўсімі палітычнымі сіламі грамадства з'явяцца падставы для нацыянальнага аб'яднання дзеля сумеснай працы на карысць нашай Бацькаўшчыны, яе палітычнага, гістарычнага і культурнага адраджэння.

Мы, удзельнікі Першага з'езда беларусаў свету, бачым будучыню вольнай, дэмакратычнай Беларусі як унітарнай, прававой, бяз'ядзернай дзяржавы, якая праводзіць палітыку міру і ўзаемакарысных добрасуседскіх адносін з усімі краінамі свету, якая мае развітую эканоміку, заснаваную на розных формах уласнасці, гарантуе сваім грамадзянам агульнапрызнаныя правы чалавека і клапоціцца пра стварэнне спрыяльных умоваў для развіцця культуры беларускага народа, якая прызнае найвышэйшаю мэтаю дасягненне агульнага дабра і сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве.

Мы лічым, што распачаць гэтую агромністую працу можа і павінен новы парламент, абраны на падставе дэмакратычнага закону, які створыць умовы для аб'ектыўнага волевыяўлення народа. Улічваючы небяспечны стан эканомікі і відавочную няздольнасць сённяшняй улады ажыццявіць карэнныя і хуткія палітычныя і эканамічныя рэформы, якія б разняволілі творчую актыўнасць народа, мы заклікаем народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь прыспешыць новыя выбары. Цяперашні склад Вярхоўнага Савета прыняў шэраг прынцыпова важных рашэнняў і ўжо па гэтай прычыне застанецца ў гісторыі Беларусі. Але дзеля дабра нашага народа і захавання ўласнай годнасці ён мусіць зрабіць апошні адказны крок - забяспечыць канстытуцыйны і мірны шлях да пабудовы сапраўды незалежнай і заможнай Беларускай дзяржавы. Такі шлях ёсць - гэта правядзенне рэферэндуму, за які выказаліся каля 440 тыс. грамадзян Беларусі. Грамадская згода і супрацоўніцтва - гэта тыя каштоўнасці, якія павінны быць захаваны.

Найважнейшы прынцып адбудовы беларускай дзяржаўнасці - правядзенне палітыкі нейтралітэту. Імкненне да гэтага зафіксавана ў Дэкларацыі аб незалежнасці. Таму няма падстаў для далучэння да якіх-небудзь ваенных саюзаў. Права на нейтралітэт Беларусь выпакутавала і акупіла незлічомымі ахвярамі ў многіх войнах.

Свабода - гэта найважнейшая каштоўнасць. Толькі свабода, падмацаваная сваёй дзяржаўнасцю, стварае ўмовы для самарэалізацыі ўсіх патэнцыяльных магчымасцей народа. Мы жывем у час, калі гэта адвечная мара беларусаў можа быць здзейснена. Будзем жа годнымі ўскладзенай на нас лёсам высокай місіі!

Жыве Беларусь!

Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. - Мн. 2005. - С. 284-286


185. Васіль Быкаў пра пазбаўленне Станіслава Шушкевіча [97] пасады спікера.

Шушкевич был спикером парламента. Это верно, он мой друг, я его давно знаю. Это талантливый физик и умный человек, очень образованный, знающий многие европейские языки. И вот коммунистический, прокоммунистический Верховный Совет избрал его спикером парламента. И он некоторое время работал спикером, пока он шел на поводу у этого парламента. Как только он заявил о своем неподчинении, они моментально поставили вопрос о переизбрании, и переизбрали.

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 172-173


186. Пра небяспеку рускага імперыялізма. Вытрымка з артыкула Зянона Пазняка. Студзень 1994 г.

[…] Имперское государство с имперским общественным сознанием, имперской экстенсивной политикой, с многонациональной структурой не может быть демократическим. Это аксиома, о которой приходится напоминать. Не будет демократической России, пока будет эта старая Россия. Демократия и империализм несовместимы. Это антиподы. [...] Империя, паразитируя на национальных (народных, этнических) культурах, разрушает их, порождая химеры. Империя есть всемирное зло.

Имперское общество антидемократично, в нём нет терпимости. Не удивительно, что на только что прошедших российских выборах не представлено было ни одной демократической партии. Все они стояли на имперских позициях. Прогноз результатов выборов в такой ситуации был ясен и прост. В России идёт очередная политическая и экономическая перестройка имперской власти. Сначала раскололась КПСС по линии Горбачёв-Ельцин. Победила ельцинская часть, взявшая на вооружение антикоммунизм, отдельные принципы демократии и экономические реформы либерального капитализма. Победа Ельцина в 1991 привела к полному уничтожению молодой политически ещё незрелой свободной русской демократии. Все только что возникшие русские демократические организации, совершенно оправданно поддержавшие Ельцина, пошли, однако, на полное сотрудничество с ельцинской "демократической номенклатурой" и растворились в ней. На место свободных демократов совершенно закономерно пришла красно-коричневая оппозиция.

[...] Появился план спасения империи через создание СНГ и проведение опережающей либеральной политики экономического давления на сопредельные страны со стороны России путём использования рублёвой зоны, политики цен, инфляции, газово-нефтяной монополии, топливно-энергетического шантажа и политической работы российских спецслужб. В целом план этот осуществляется довольно успешно. На юге и востоке полыхают войны. Украина и Беларусь за два года ограблены и выдоены до крови, рыночные экономические реформы здесь заторможены, финансово-кредитная система расстроена, введение национальной валюты не допущено. Ещё усилие, и, когда наша страна будет окончательно экономически разрушена, останется только "добровольно" загнать её снова в российскую империю.

За это время особенно в Беларуси укрепились российские спецслужбы, созданы их структуры в правительстве, в армии, в бизнесе, лобби в Верховном Совете; на базе коммунистически организаций создан пророссийский интерфронт ("Народное движение Беларуси"), организовано и зарегистрировано множество организаций-фантомов (типа разных "соборов") и других структур, занимающихся антигосударственной антибеларусской деятельностью. Эта система оформилась летом 1992 года. Именно в это время возникают и искусственно муссируются идеи "двуязычия", ликвидации государственных национальных символов, так называемой "коллективной безопасности", "конфедерации с Россией", "экономического союза", "рублёвой зоны", объединения денежных систем России и Беларуси, отказа от нейтралитета и т.д.

Мы стали свидетелями редкого явления, когда существующее правительство Беларуси проводит фактически оккупационную пророссийскую политику против своего государства, направленную на разрушение экономики и ликвидацию независимости. Понятно, что старая антинациональная номенклатурная власть, уцелевшая в Беларуси и сосредоточившаяся на "приватизации", и не могла повести себя иначе, так же, как не могла себя повести по-другому Россия, оставшись империей.

Что же будет с Беларусью? Что же делать, где же выход? И кто его предлагает? Отвечу совершенно точно. Кроме Народного фронта, этого выхода не предлагает, не предлагал и не видит никто. Об этом просто не думают. Посмотрите, что говорили и творили 2-3 года назад и что говорят и творят теперь все эти странные господа, находящиеся у власти. У них нет ни самостоятельной политики, ни экономической концепции, ни перспективы государственного развития Беларуси, ни смысла государственного существования. Они медленно тонут и пытаются лишь растянуть это падение, чтобы успеть обогатиться и отсрочить конец.

Мы повторяем уже несколько лет элементарное, политическую азбуку: в сложившейся ситуации выхода из кризиса нет, пока к власти не придут другие люди, неноменклатура, т.е. необходимы новые выборы новой народной власти. Все иллюзии по удержанию старых структур могут привести лишь к обнищанию людей, разрушению экономики и потере государственной независимости. Однако наше общество вынудили всё-таки испытать судьбу. Ну и как вам теперь живётся, уважаемые соотечественники, в мире иллюзий?

[...] Почти все наши подходы были отвергнуты этим Верховным Советом и правительством, хотя время подтвердило и доказало нашу правоту. Мы не сомневаемся в победе БНФ на приближающихся выборах, однако жаль утерянного времени, нашей разграбленной, разворованной страны. Поэтому первой задачей нового нормального парламента и правительства, если его сформирует БНФ, будет наведение элементарного порядка: будут приняты особые законы, изданы распоряжения, выделены средства и даны права по борьбе с уголовной преступностью. Для воюющих стран будут определены визовый режим и особые правила въезда в Беларусь, торговля оружием будет запрещена, так же, как и деятельность всяких деструктивных культов, демонических сект шарлатанов и аферистов, производящих насилие над сознанием личности. Награбленное и украденное у государства номенклатурой будет возвращено через суд. Бандиты и воры должны сидеть в тюрьме, а не занимать государственные посты.

Будет введён закон о люстрациях. Руководители КПСС-КПБ, являющиеся таковыми на 19 августа 1991, не получат права занимать государственные должности.

Будут отделены функции государственной власти, собственности и управления экономикой путём разгосударствления предприятий. Это подорвёт главное условие коррупции. Будет принят новый антикоррупционный закон о государственной службе.

Вторым шагом станет введение национальной валюты и упорядочение национальной финансово-кредитной и банковской системы; будет принят новый закон о земле (проект разработан в оппозиции БНФ ещё два года назад), упорядочено всё законодательство о собственности (поправки и предложения разработаны нами полтора года назад), о приватизации. Начнутся рыночные реформы. Остановится инфляция.

Третьим шагом станет ликвидация разрушительной большевистской системы Советов - пристанища коррупции и бывшей коммунистической номенклатуры и введение муниципальной системы местной власти, проведение выборов руководителей местных исполнительных органов.

Четвёртый шаг - будет принята гарантированная система социальной защиты населения. Коммунистическая власть не создала пенсионного фонда; государство коммунистической номенклатуры присвоило себе все результаты труда людей и право распределения (в том числе и пенсионного). В результате теперь наше старое поколение находится практически на содержании нынешних работающих людей (ибо то, что оно на свою пенсию заработало, бывшее государство у них забрало). Новый же полноценный пенсионный фонд полностью может быть создан только лет через 20-30. Поэтому выход один - государство должно поделиться с теперешними пенсионерами за счёт бюджета, а также продав часть своего имущества в счёт пенсионного фонда. Это и будет сделано. [...]

Особое внимание будет обращено на молодёжную политику, на социальный приоритет и стимулирование развития молодой семьи. Необходимо срочно остановить физическое вырождение нации. (Нас уже умирает больше, чем рождается). Престиж, устройство и благополучие семьи станет важнейшим государственным делом. На это будут отпущены средства, созданы условия, изменены и разработаны адресные социальные подходы. Государство уверенно держится на молодом, энергичном, здоровом обществе. Государство же должно и создать условия для такого общества, для реализации свободы, энергии и прав человека [...]

Отмечу также, что БНФ как движение возрожденческо-народническое, близкое к христианской демократии и идеологии консервативных партий центра, полностью отрицает социализм и не принимает многие ценности и методы либерального капитализма. Мы выступаем за паритет прав человека, нации и государства, за социально-рыночную экономику, суть которой наилучшим образом воплощена в современной Германии благодаря продуманным действиям христианско-демократических правительств.

В процессе реформ будут приняты необходимые политические шаги и решения. Первое и важнейшее. Беларусь выйдет из СНГ. Наш путь - это путь балтийских стран, путь возвращения в европейскую цивилизацию. Нельзя даже формально состоять с Россией в каких-либо союзах или содружествах (это не касается двусторонних связей и торговли), чтобы не давать повода применения по отношению к Беларуси имперской политики. Будет поставлен вопрос о быстрейшем выводе с нашей территории российских войск. Ни одно решение, ни одна ратификация, ни один договор, ни одно постановление, принятые этим нелегитимным Верховным Советом после 29 октября 1992 (незаконного запрещения референдума) и направленные против государственных и национальных интересов Беларуси, не будут признаны. Такие решения, договоры будут объявлены недействительными, денонсированы и отменены; украденное и незаконно переданное в собственность другим государствам и их субъектам государственное имущество Беларуси будет национализировано и возвращено. [...]

Будут запрещены все коммунистические организации в Беларуси, выступающие против независимого беларусского государства, его Конституции, символов, языка и занимающиеся подрывной антинациональной деятельностью. Демократическая власть в Беларуси приложит усилия для организации международного суда над идеологией и преступлениями коммунизма в нашей стране.

Мы не должны забывать, что в результате русской коммунистической политики (Пакта Молотова-Риббентропа, сталинско-ленинских решений и т.д.) Беларусь (Беларусская Народная Республика) потеряла треть своих исконных территорий с автохтонным беларусским населением, в том числе свою столицу Вильню, города Белосток, Смоленск, Брянск, Лепель, Себеж, Новозыбков, Дорогобуж, огромные земли на востоке вплоть до Вязьмы. Русские коммунистические политики распоряжались нашими землями, роздали и забрали наши территории. Если в России теперь у власти некоммунисты, то пора восстановить справедливость [...]

Вопрос о возвращении восточнобеларусских земель будет снова поставлен (об этом шла речь в 20-х и 30-х годах). Так же, как и вопрос о компенсации за чернобыльскую катастрофу, о золотом запасе СССР, об имуществе за рубежом и др.

Будут продолжены усилия по укреплению нашего нейтралитета и созданию Балтийско-Черноморской ассоциации государств, а в перспективе и всех государств Восточной и Центральной Европы (бывший "соцлагерь", кроме России).

На пути к свободе и национально-культурному возрождению народ должен рассчитывать на свои силы. В этом деле не может помочь никто, если само общество не вызрело к свободе.

Наша нация глубоко и тяжело больна. Процесс выздоровления идет медленно и трудно, с опозданием в осознании происходящего. Но этот процесс необратим, так как нет другого пути развития нации из исторического небытия, как возрождение. Возрождение или умирание. Третьего не дано. Время же (о, благотворное время!) работает на возрождение. Торопитесь осознать это, кто ещё не понял, кто не успел ещё бросить свой обязательный ком грязи в Народный фронт - остановитесь, чтобы не было поздно, досадно и стыдно.

Когда речь идёт о существовании народа, о судьбе нации - третьего пути нет, господа. И не ищите его. И не тешьте себя иллюзиями о неучастии в драме, ибо сие есть неосознанная поддержка злу. Эта истина духовная и историческая, древняя, как заблуждение малодушных.

Начинается новый, 1994 год. Можно с уверенностью сказать, что в новом году номенклатура украдет ещё больше, чем в прошедшем, тем более что она, по её словам, очень любит беларусский народ, такой спокойный и толерантный, который в свою очередь по традиции любит номенклатуру и её продажное правительство, которое довело тот же народ до критического положения. Здесь полная "згода", как постоянно твердит один известный говорильщик. Однако очевидно и другое - настал последний год номенклатуры. Время неумолимо.

З.Пазняк. О русском империализме и его опасности // Народная газета. - 1994. - 15-17 студзеня



Прэзідэнцкая рэспубліка. 1994-2007


187. Антыкарупцыйны даклад дэпутата Сяргея Антончыка [98] на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі 20 сьнежня 1994 г. Фрагменты.

[...] Дэпутат Лукашэнка на адной сэсіі прапанаваў увесьці ў практыку Вярхоўнага Савету рэгулярныя парляманцкія слуханьні аб вышэйшых чыноўніках, замяшаных у карупцыі. У сваёй прамове будучы прэзыдэнт сьцьвярджаў: "Улада, а тым больш высокая, як вядома, псуе чалавека. Таму і патрэбны, на наш погляд, мэханізм публічнага выкрыцьця тых высокіх чыноў, якія не ўстрымаліся ад спакусы [...]"

Неабходнасьць разгляду праблемы карумпаванасьці вышэйшых чыноўнікаў улады абгрунтаваная тым, што сёньня практычна закончылася фармаваньне новай каманды ўлады. Прэзыдэнт прызначыў вышэйшых чыноўнікаў на ўсе ключавыя пасады. Цяпер самы час праэкзамэнаваць маладога прэзыдэнта і маладую каманду, выявіць ступень карумпаванасьці прыхільнікаў прэзыдэнта Лукашэнкі, бо калі гэтага не зрабіць, то карупцыя можа зьнішчыць гэтую ўладу і зрабіць жыцьцё людзей на Беларусі суцэльным жахам [...]

Скончылася расьсьледаваньне, якое праводзіла пад маім кіраўніцтвам група, якая складалася з 231 супрацоўніка - патрыёта Беларусі. Гэта сьледчыя, апэратыўныя работнікі, пракуроры, экспэрты, аналітыкі, падаткавыя інспэктары, супрацоўнікі міністэрстваў. [...]

Урэшце простага працаўніка цікавіць адказ на простае пытаньне: «Чаму ўсяго празь некалькі месяцаў прэзыдэнцтва Лукашэнкі так рэзка пагоршылася нашае жыцьцё?»

Нам удалося знайсьці просты адказ на пытаньне. [...]

Беларусьсю сёньня кіруюць некалькі мафіёзных кланаў: аграрны, прамысловы, чарнобыльскі, гандлёва-зьнешнеэканамічны.

Падчас свайго фармаваньня кланы стварылі ўласныя камэрцыйныя банкі. Карыстаючыся сыстэмаю намэнклятуры, мафія вяла і вядзе пастаянную барацьбу за ўплыў на ўрад, цэнтральны банк, мясцовую ўладу. Прычым посьпех залежыць ад таго, каму ўдалося дэлегаваць болей прадстаўнікоў у выканаўчыя структуры ўлады. […]

У 1993 г. 60% крэдытнай эмісіі праходзіла празь «Белаграпрамбанк». Старшынём праўленьня банку тады працаваў Міхаіл Мікалаевіч Чыгір [99].

Калясальны рост цэнаў раскручваўся тады па наступнай схеме: камісія Вярхоўнага Савету па аграрных пытаньнях (старшыня Гаркун [100]) «выбівала» крэдыты нібыта пад патрэбы сялянаў - а яны ж ведалі, што грошы да простых працаўнікоў ня дойдуць! Урад ішоў насустрач у абмен на захаваньне сваіх пасадаў. Па распараджэньні ўраду Нацыянальны банк друкаваў нічым не забяспечаныя грашовыя паперкі і накіроўваў іх у камэрцыйны банк да М.М.Чыгіра.

Куды ж ішлі грошы далей? З дакуманта праверкі: "Выяўленыя масавыя факты нямэтавага выкарыстаньня крэдытных рэсурсаў. Напрыклад, на адкрытай крэдытнай лініі на правядзеньне вясновых палявых работаў выкарыстана каля пяцісот мільёнаў рублёў на іншыя мэты. На іх закуплена - віно, шампанскае, сантэхніка для катэджаў [...]".

Сыстэматычна прадастаўляліся пазыкі міністэрству хлебапрадуктаў, але ні разу не правяралася, як яны выкарыстоўваюцца. Як вынік - збожжа на гэтыя грошы амаль не паступала, грошы пайшлі замежным камэрсантам.

"Белаграпрамбанк», якім кіраваў М.Чыгір, выдаваў крэдыты з залічэньнем валюты на разьліковы рахунак камэрцыйных фірмаў. Гэтае грубае парушэньне правілаў вядзеньня банкаўскай справы прывяло да таго, што з залічаных на разьліковы рахунак 140 млн. рублёў канцэрнам «Белаграмаш» па мэтавым прызначэньні выкарыстана ўсяго 35 млн. рублёў. Мэтавы крэдыт - ільготны крэдыт зь невялікімі працэнтамі. Выкарыстоўваючы яго нямэтавым чынам, фірма нанесла вялізарны матар'яльны ўрон дзяржаве, а значыць усім нам, грамадзянам Беларусі. Падвышаючы цэны, раскручваючы інфляцыю, банкіры пры гэтым калясальна нажываліся самі [...]

За гэтыя і іншыя парушэньні закону было прыпыненае дзеяньне генэральнай ліцэнзіі «Белаграпрамбанку», а ягоны кіраўнік М.Чыгір прыцягнуты да адказнасьці па арт. 151б са спагнаньнем дваццаці мінімальных заробкаў. Гэтыя меры пакараньня абрынулі на будучага прэм'ер-міністра 23 сакавіка 1994 г., але ён патрапіў пад працэсуальную амністыю [...]

Аляксандар Лукашэнка, працуючы старшынём камісіі па барацьбе з карупцыяй, усё гэта добра ведаў і... маўчаў, хоць павінен быў перадаць дакуманты аб узбуджэньні крымінальнай справы супраць удзельнікаў афэры, у тым ліку М.Чыгіра, Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. Замест гэтага прэзыдэнт Лукашэнка «пакараў» М.Чыгіра пасадаю прэм'ер-міністра [...]

Пры праверцы «Белаграпрамбанку» спэцыялістамі аддзелу ўправы крэдытных рэсурсаў Нацыянальнага банку быў выяўлены факт неправамернай запазычанасьці па крэдыце, зноў у 2 млрд. рублёў, выдадзенага амэрыканскай фірме «Sovtex» пад пастаўкі нафтапрадуктаў з пагашэньнем 29.09.1993г. Згодна зь першапачатковымі дакумантамі была абумоўленая пастаўка нафты ў чэрвені-верасьні, потым, на 1.08, - у лістападзе- сьнежні, а на 1.09 па гэтай фірме наагул ніякіх зьвестак няма. [...] Узьнікае пытаньне: «Чаму да гэтай фірмы такія бацькоўскія адносіны ў «Белаграпрамбанку»?» Усё вельмі проста. Суўладальнік фірмы - грамадзянін ЗША, былы жыхар Беларусі Левітан Іосіф Абрамавіч - зьяўляецца да таго ж заснавальнікам і віцэ-прэм'ерам фонда «Спадчына Чарнобыля», у якім Ціцянкоў [101] працуе камэрцыйным дырэктарам. А Ціцянкоў і Чыгір, як вядома, - у адной прэзыдэнцкай камандзе.

Пакуль намэнклятура пры ўладзе, чакаць зьменаў да лепшага бессэнсоўна. У старыя мафіёзныя структуры гарманічна ўпісаліся новыя дзейныя асобы, якіх прывёў з сабою Аляксандар Лукашэнка [...]

Першая згадка пра заняткі Ціцянкова камэрцыяй была ў сьнежні 1993 г. У сваім нашумелым дакладзе на паседжаньні Саўміну былы старшыня КДБ Шыркоўскі, называючы канкрэтныя факты карупцыі, навёў прыклад, што дэпутат ВС, сакратар камісіі па праблемах ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы Ціцянкоў займаецца камэрцыяй. [...]

Зрошчваньне дзяржаўных і прыватных фірмаў, выкарыстаньне дзяржбюджэтных сродкаў бізнэсмэнамі, якія, зьяўляючыся адначасова і народнымі дэпутатамі, прымаюць рашэньне аб выдаткаваньні гэтых грошай, - клясычны прыклад карупцыі. Ці ня так, прэзыдэнт Лукашэнка?!

Паважаныя дэпутаты, мы з вамі прынялі закон аб барацьбе са злачыннасьцю ў сфэры эканомікі і з карупцыяй. Ён уступіў у сілу 4 жніўня 1993 г. У адпаведнасьці з арт. 1 гэтага закону катэгарычна забараняецца дзяржслужачым, спэцыялістам органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Парушальнік гэтага закону павінен быць вызвалены ад пасады, якую ён займае. Спадар прэзыдэнт, ваша правая рука Ціцянкоў пляваў на гэты эакон, і, знаходзячыся на пасадзе сакратара камісіі Вярхоўнага Савету, адначасова ствараў і ўдзельнічаў у дзейнасьці многіх камэрцыйных структураў. Такіх, прыкладам, як СП «Экспрэс-Сэрвіс-Брама», СП «Таймінвэст», камэрцыйнае прадпрыемства фонду «Спадчына Чарнобыля» і іншыя. Некаторыя зь іх выкарыстоўваліся як транзытны канал, па якім скідваліся грошы на перадвыбарчую кампанію Лукашэнкі. Седзячы на мяккім сядзеньні "Мэрсэдэса» Ціцянкова, Лукашэнка складаў тэзісы сваіх перадвыбарчых антыкарупцыйных выступаў. Тэатар абсюрду!

I вось яна ўлада! Да мяне зьвяртаюцца тысячы выбаршчыкаў з адзіным пытаньнем: «Чаму нічога не ідзе да лепшага, хоць Лукашэнка кіруе шэсьць месяцаў? Наадварот, жыцьцё робіцца горшым і горшым». Адказ просты: "По делам их да узнаете их".

Краінай кіруюць мафіёзныя кланы. Даклад дэпутата Сяргея Антончыка на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі 20 сьнежня 1994 г.

// Свабода. - №49. - 1994. - снеж. - С. 3-4


188. Рыгор Барадулін [102] пра перашкоды ў друку кнігі Васіля Быкава "Сцяна".

[...] Калі ўдалося ў адносна зацішны час, фактычна міжуладзьдзе, выдаць збор твораў Васіля Быкава, уключыўшы аповесьці, забароненыя і зьнявечаныя савецкай цэнзурай прыйшла мне ў галаву шчасьлівая думка папрасіць пісьменьніка з усясьветным прызнаньнем сабраць пад адзін дах свае навэлы і прыпавесьці.

Васіль Быкаў пагадзіўся, і недзе ў 1994 годзе ад нараджэньня Хрыстовага прынёс рукапіс будучай кнігі з кароткім, але шматзначным зьместам і падтэкстам імем Сьцяна». Меркавалася, што кніга выйдзе да 50-годзьдзя заканчэньня вайны 1941-45 гадоў. Але не улічыў ні я як рэдактар гэтай неабходнай кнігі, ні аўтар, што палітычнае надвор'е ў Беларусі зьмянілася. Яго можна было назваць так сама, як адну з балючых аповесьцяў Васіля Быкава - «Сьцюжа». Няўгоднага ізноў, як і пры саветах, крамольнага пісьменьніка пачалі баяцца, глыбока ненавідзячы. «Сьцяна» была набраная, была зробленая і падпісаная карэктура, і на гэтым - кропка.

Старое кіраўніцтва выдавецтва «Мастацкая літаратура» толькі паціскала плячыма, быццам ня ведаючы, што з адпаведных інстанцыяў ёсьць загад: «Ходу не даваць!» Як і пры камуністах, афіцыйных папераў не было, усё - вусна, па званках, па позірках на паседжаньнях. Былы міністар Анатоль Бутэвіч абяцаў «разабрацца», абяцаў «даць ход». Але атрымалася, як у беларускай показцы: «Абяцаў пан футра, ягоныя словы цёплыя». [...] Новы дырэктар «Мастацкай літаратуры» Марчук абяцаў, але ўжо без бутэвіцкага аптымізму, ды адчувалася, што меў цьвёрдае ўказаньне - як у Салтыкова-Шчадрына, «тащить и не пущать». З калідораў міністэрства ішлі чуткі-адгаворкі, што «няма тыражу», што «ня будзе датацыяў». З прыходам на пасаду міністра друку і інфармацыі палкоўніка з блізкага атачэньня прэзыдэнта пра выхад кнігі пісьменьніка і марыць не заставалася.

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 76-77


189. Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь. Адкрыты ліст да Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Мечыслава Грыба. Люты 1995 г.

Мы, члены Вучонага савету Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі з занепакоеннасьцю адзначаем зьяўленьне ў некаторых айчынных і замежных сродках масавай інфармацыі матэрыялаў з неабгрунтаванымі нападкамі на дзяржаўную сымболіку Рэспублікі Беларусь і з патрабаваньнямі яе перагляду. У сувязі з гэтым лічым неабходным давесьці да Вашага ведама зьмест пастановы Вучонага савету нашага інстытута, прынятай яшчэ ў 1991 г. Адзначаем пры гэтым, што вучоныя інстытута і сёньня ня маюць падстаў мяняць або ўдакладняць сваю думку.

Пастанова Вучонага савету Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі ад 12 верасня 1991 г.

Зыходзячы з таго, што герб "Пагоня" мае шматвяковую гісторыю і адлюстроўвае сумесную гістарычную барацьбу беларускага і літоўскага народаў за сваю незалежнасьць;

- што ён у канцы XIV ст. стаў сымбалем іх дзяржаўнага саюзу ў форме Вялікага княства Літоўскага;

- што ў слаўнай бітве пад Грунвальдам у 1410 г., якая паклала канец нямецкай агрэсіі на ўсход, беларускія палкі выступалі з "Пагоняй" на баявых сьцягах;

- што ў XV-XVI ст.ст. выява "Пагоні" была на харугвах Берасьцейскага, Віцебскага, Полацкага, Мсьціслаўскага, Менскага, Віленскага, Наваградзкага ваяводзтваў і шэрагу паветаў Беларусі;

- што ў гербе "Пагоня" адлюстраваны нацыянальныя колеры беларускага народу - белы і чырвоны;

- што герб "Пагоня" і геральдычна зьвязаны зь ім бел-чырвона-белы сьцяг у 1918 г. зацьверджаныя Сакратарыятам Беларускай Народнай Рэспублікі ў якасьці дзяржаўных сымболяў Беларусі;

- што герб і сьцяг БССР, зацьверджаныя ў 1951 г., не адлюстроўваюць шматвяковую гераічную гісторыю і нацыянальныя колеры беларускага народу і сталі сімвалам адміністрацыйнага рэжыму;

- што пад сымболямі "Пагоня" і бел-чырвона-белым сьцягам разьвіваўся і разьвіваецца беларускі адраджэнцкі рух,

Вучоны савет Інстытута гісторыі АНБ прапануе:

1. Зацьвердзіць у якасьці Дзяржаўных сымболяў Рэспублікі Беларусь герб з выяваю "Пагоні" і бел-чырвона-белы сьцяг.

2. Лічыць мэтазгодным надаць сувэрэннай Беларускай дзяржаве назву Рэспубліка Беларусь.

3. Вырашэньне пытаньня аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь даручыць кампэтэнтнай камісіі.

4. Сталіцы Рэспублікі Беларусь вярнуць старажытную гістарычную назву - горад Менск.

(Ніжэй подпісы 7 дактароў і 12 кандыдатаў гістарычных навук)

Свабода. - №6. - 1995. - 8 лют. - С. 4


190. Пастанова аб прыпыненні папярэдняга следства па крымінальнай справе аб збіцці дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІ склікання.

Ст. следчы па асабліва важных справах пры Генеральным пракурору Рэспублікі Беларусь ст. дарадца юстыцыі Бролішс Я. Я., разгледзеўшы справу пра падзеі ў Доме ўрада, узбуджаную 12.04.95 па ч. 2 арт. 201 і ч. 2 арт. 167 КК РБ,

вызначыў:

11 красавіка 1995 года дэпутаты Вярхоўнага Савета рэспублікі Аксаміт М. В., Баршчэўскі Л. П., Кржыжаноўскі М. Х., Навумчык С. М., Пазьняк З. С., Шут А., Трусаў А. А. і іншыя - усяго 19 чалавек аб'явілі акцыю палітычнага пратэсту ў выглядзе галадоўкі і ў сувязі з гэтым у вечаровы і начны час засталіся ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета, размешчанай у Доме ўрада ў горадзе Мінску.

А 20-й гадзіне 09-й хвіліне 11 красавіка ў дзяжурную частку Упраўлення ўнутраных справаў гарвыканкама паступіў ананімны тэлефонны званок аб тым, што Дом урада замініраваны і магчымы выбух.

Абследаваннем першага і другога паверхаў Дома ўрада, у тым ліку і залы пасяджэнняў, зробленым сапёрамі, выбуховых прыстасаванняў не выяўлена, пра што а 0-й гадзіне 30-й хвіліне 12 красавіка складзены акт. Разам з тым, са спасылкай на паведамленне аб мініраванні і магчымасці выбуху, а 2-й гадзіне 50-й хвіліне дэпутаты супраць іх волі гвалтам выведзеныя з залы і групамі па 2-5 чалавек вывезеныя ў розныя месцы горада. Пасля вывядзення дэпутатаў зроблены дагляд іх асабістых рэчаў, якія засталіся ў зале пасяджэнняў.

Дэпутаты паказалі, што ў іх выдаленні з Дома ўрада ўдзельнічала значная колькасць служачых міліцыі, войска і неапазнаных фармаванняў, якія дзейнічалі беспрычынна груба, наносілі ім удары кулакамі, нагамі і гумовымі палкамі.

Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы, сем дэпутатаў, якія прайшлі агляд, мелі лёгкія цялесныя пашкоджанні, што не выклікалі разладу здароўя, у выглядзе шматлікіх крывападцёкаў, прычыненне якіх магчымае пры абставінах, указаных пацярпелымі. Аналагічныя цялесныя пашкоджанні мелі тры дэпутаты, якія не звярнуліся ў бюро экспертызы.

Устаноўлена, што ў Доме ўрада былі ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў першай роты вайсковай часткі 3214 у колькасці 37 чалавек, першай роты вайсковай часткі 5448 у колькасці 43 чалавек, атрад міліцыі асаблівага прызначэння МУС у складзе 86 чалавек, 24 службоўцы Галоўнага ўпраўлення аховы МУС. Гэтыя ваеннаслужачыя і супрацоўнікі міліцыі дапытаныя, паказалі, што гвалту адносна дэпутатаў не ўжывалі.

Апроч вышэйназваных, у Доме ўрада былі і здзяйснялі актыўныя дзеянні ў адносінах да дэпутатаў падраздзяленні, ведамасная прыналежнасць і асабісты склад якіх следствам не выяўленыя.

Наяўныя ў справе звесткі пра ўдзел у падзеях, што расследуюцца, ваенізаванага фармавання органаў дзяржбяспекі па барацьбе з тэрарызмам кіраўніцтва КДБ РБ не пацвердзіла.

Замяшанасць войска ў падзеях у Доме ўрада Міністэрства абароны адмаўляе.

Упраўленнем аховы пры прэзідэнту рэспублікі неаднаразовыя запыты пракуратуры пакінутыя без рэагавання.

Касеты відэазапісу, выкананага ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета, Адміністрацыя прэзідэнта следству не перадае. Змест касет мае істотнае значэнне для вызначэння кола ўдзельнікаў падзей, што расследуюцца, вызначэння іх асобы, ступені ўдзелу і магчымай віны, і, такім чынам, выяўлення ісціны па справе.

Сабраныя доказы сведчаць пра тое, што дзесяці народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, на якіх распаўсюджваецца палажэнне арт. 37 аб дэпутацкай недатыкальнасці закона «Аб статусе народнага дэпутата», дзеяннямі прадстаўнікоў улады прычыненыя цялесныя пашкоджанні. Аднак вызначыць канкрэтныя асобы і абставіны прычынення цялесных пашкоджанняў дасюль не выявілася магчымым.

Таксама не выявілася магчымым вызначыць асобу грамадзяніна, які перадаў ілжывае паведамленне пра мініраванне Дома ўрада і пра магчымасць выбуху.

Улічваючы, што па справе вычарпаныя ўсе магчымасці для збірання дадатковых доказаў следчым шляхам, кіруючыся п. 3 арт. 194 КПК РБ,

пастанавіў:

папярэдняе следства па справе прыпыніць праз невызначэнне асоб, якія падлягаюць прыцягненню ў якасці абвінавачаных.

Ст. следчы ст. дарадца юстыцыі Я. Я. Бролішс

12.10.95 г.

Цыт. паводле: ARCHE . - №9 (49). - 2006. - C . 135-136


191. Аб выніках галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме 14мая 1995 года. З паведамлення Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Разгледзеўшы пратаколы абласных і Мінскай гарадской камісій па рэферэндуму аб выніках галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме 14 мая 1995 года, Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў паведамляе:

У спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у рэспубліканскім рэферэндуме, былі ўключаны 7445820 чалавек. у галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме прынялі ўдзел 4830582 чалавекі, або 64,8 працэнта.

Вынікі галасавання па кожнаму пытанню, вынесенаму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскі рэферэндум:

за адабрэнне пытання "Ці згодны Вы з наданнем рускай мове роўнага статусу з беларускай?" прагаласавалі 4017273 чалавекі, або 83,3 працэнта, супраць прагаласавалі 613516 чалавек, або 12,7 працэнта, 192693 бюлетэні прызнаны несапраўднымі;

за адабрэнне пытання "Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?" прагаласавалі 3622851 чалавек, або 75,1 працэнта, супраць прагаласавалі 988839 чалавек, або 20,5 працэнта, 211792 бюлетэні прызнаны несапраўднымі;

за адабрэнне пытання "Ці падтрымліваеце Вы дзеянні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй?" прагаласавалі 4020001 чалавек, або 83,3 працэнта, супраць прагаласавалі 602144 чалавекі, або 12,5 працэнта, 201337 бюлетэняў прызнаны несапраўднымі;

за адабрэнне пытання "Ці згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі прагаласавалі 3749266 чалавек, або 77,7 працэнта, супраць прагаласавалі 857485 чалавек, або 17,8 працэнта, 216731 бюлетэнь прызнаны несапраўдным.

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.

22 мая 1995 года.

Народная газета. - 1995. - 26 мая. - С. 2.


192. Пазбаўленне ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці Беларускага выдавецкага таварыства "Хата". З загаду міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 1995 года.

Беларускім выдавецкім таварыствам "Хата" выпушчана ў свет кніга "Пагоня" ў сэрцы тваім і маім", змест якой супярэчыць вынікам рэферэндума па дзяржаўнай сімволіцы і такім чынам адмоўна ўплывае на паразуменне, еднасць і стабільнасць у грамадстве. У сувязі з тым, што вышэйназваная выдаючая арганізацыя папярэджвалася ўжо за выпуск літаратуры сумніўнага зместу /рашэнне калегіі міністэрства №7 п. 1 ад 28.06.1995 г./

ЗАГАДЫВАЮ:

1. Пазбавіць Беларускае выдавецкае таварыства "Хата" ліцэнзіі на права займацца выдавецкай дзейнасцю тэрмінам на адзін год.

Цыт. па: Свабода. - №42. - 1995. - 13 каст. - С. 3.


193. Аб правядзенні рэформы органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №383 ад 19 верасня 1995 г.

У мэтах правядзення рэформы органаў мясцовага кіравання і самакіравання пастанаўляю:

1. Зліквідаваць раённыя ў гарадах Саветы дэпутатаў і іх органы.

2. Стварыць на тэрыторыі раёнаў у гарадах мясцовыя адміністрацыі з правамі юрыдычнай асобы.

3. Пастанавіць, што мясцовыя адміністрацыі з'яўляюцца правапрыемнікамі выканаўчых камітэтаў раённых у гарадах Саветаў дэпутатаў [...]

Советская Белоруссия. - №185. -1995. - 3 кастр. - С. 1.


194. З часовага палажэння аб мясцовай адміністрацыі №383 ад 19 верасня 1995 г.

Парадак утварэння мясцовай адміністрацыі.

1. На тэрыторыі раёнаў у горадзе ўтвараецца мясцовая адміністрацыя, якая з'яўляецца мясцовым органам кіравання з правамі юрыдычнай асобы.

У склад мясцовай адміністрацыі ўваходзяць кіраўнік мясцовай адміністрацыі, яго намеснік (намеснікі) і іншыя службовыя асобы.

2. Глава мясцовай адміністрацыі і яго намеснік (намеснікі) прызначаюцца старшынёй вышэйстаячага выканаўчага і распарадчага органа, іншыя службовыя асобы мясцовай адміністрацыі - яе кіраўніком.

Кампетэнцыя мясцовай адміністрацыі.

5. Мясцовая адміністрацыя:

арганізуе на адпаведнай тэрыторыі работу па выкананні Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рашэнняў вышэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама рашэнняў мясцовых Саветаў дэпутатаў, прынятых у межах іх кампетэнцыі;

распрацоўвае і ўносіць на разгляд вышэйстаячага выканаўчага камітэта схему кіравання развіццём адпаведнай тэрыторыі, прапановы па структуры і штатах мясцовай адміністрацыі [...]

Функцыі кіраўніка мясцовай адміністрацыі

6. Глава мясцовай адміністрацыі:

кіруе дзейнасцю мясцовай адміністрацыі, адказвае за выкананне ўскладзеных на яе абавязкаў;

выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні, арганізоўвае і кантралюе іх выкананне [...]

Глава мясцовай адміністрацыі правамоцны асабіста здзяйсняць паўнамоцтвы мясцовай адміністрацыі

Узаемаадносіны мясцовай адміністрацыі з вышэйстаячымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

7. Мясцовая адміністрацыя дае справаздачу і кантралюецца вышэйстаячым распарадчым і выканаўчым органам.

8. Распараджэнні главы мясцовай адміністрацыі, якія не адпавядаюць заканадаўству, могуць быць адменены вышэйстаячым распарадчым і выканаўчым органам альбо гарадскім Саветам дэпутатаў.

9. Гарадскія Саветы дэпутатаў па прапанове адпаведных выканаўчых камітэтаў зацвярджаюць сметы прыбыткаў і выдаткаў мясцовых адміністрацый, а таксама справаздачы аб іх выкананні.

10. Мясцовая адміністрацыя не радзей аднаго раза ў год робіць справаздачу вышэйстаячаму выканаўчаму камітэту, а таксама адпаведнаму гарадскому Савету дэпутатаў.

Советская Белоруссия. - №185. -1995. - 3 кастр. - С. 2


195. Аб палітычнай сітуацыі ў краіне. Зварот Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 1995 г.

Президиум Верховного Совета Республики Беларусь всесторонне обсудив сложившуюся в стране политическую ситуация и осознавая ответственность за настоящее и будущее Беларуси, обращается к гражданам, представителям политических партий и течений, руководителям всех структур государственной власти и отмечает следующее.

Верховный Совет Республики Беларусь никогда в своих решениях не допускал неуважения и угроз в адрес Президента, всё время выступал инициатором конструктивного диалога между властями. Мы и сейчас являемся приверженцами такого подхода.

В то же время высказывания руководителя государства о нежелании выполнять Конституцию и законы, неуважение и оскорбления в адрес других ветвей власти, и прежде всего в адрес Верховного Совета Республики Беларусь, обещания ввести в Беларуси «прямое президентское правление» свидетельствуют о том, что в стране начался процесс разрушения основ правовой и общественной стабильности.

Грубо нарушая конституционные права граждан, захватывая полномочия других самостоятельных ветвей власти, Президент последовательно уничтожает любые проявления инакомыслия и критики в свой адрес. Об этом свидетельствуют и отказ представить отчёт по исполнению бюджета, прямые угрозы и давление на депутатов Верховного Совета, создание условий, чтобы очередная сессия Верховного Совета не состоялась, неуважение к Конституционному суду и его решениям, прямое вмешательство в деятельность этого независимого органа.

Возмутительным и беспрецедентным для демократического правового государства, которым мы себя объявили, являются факт запрета прямого телеэфира для выступления Председателя Верховного Совета, систематическое грубое вмешательство в сферу деятельности средств массовой информации, лишение граждан конституционного права на получение полной и объективной информации.

Исходя из интересов общего дела, Президиум Верховного Совета Республики Беларусь ещё раз призывает Президента и исполнительную власть республики идти по пути согласия и разумного компромисса на основе признания законов и Конституции государства.

Президиум Верховного Совета Республики Беларусь обращает внимание тех, кто ввиду своего служебного положения исполняют указы и распоряжения Президента Республики Беларусь, выходящие за рамки его компетенции и нарушающие Конституцию и законы, что они становятся соучастниками неконституционных действий и должны осознавать свою политическую и правовую ответственность за их возможные результаты.

Президиум Верховного Совета Республики Беларусь рассчитывает на поддержку со стороны широкой общественности республики действий, направленных на защиту Конституции и законов страны.

Президиум Верховного Совета Республики Беларусь считает, что наиболее наиболее эффективным путём выхода из сложного политического кризиса является успешное завершение выборов нового состава Верховного Совета, и призывает Президента и Кабинет Министров Республики Беларусь, общественность страны, государственных служащих приложить все усилия, чтобы эти выборы прошли в соответствии с Конституцией, законами и принципами подлинной демократии.

Советская Белоруссия. - №204. - 1995. - 28 кастр. - С. 2


196. Аб выняцці з звароту разліковых білетаў Нацыянальнага банка дробных наміналаў.

Са згоды Кабінета Міністраў Беларусі Нацыянальны банк прыняў рашэнне аб спыненні прыняцця з 1 лістапада 1995 г. ва ўсе віды плацяжоў разліковых білетаў Нацыянальнага банка Беларусі вартасцю 50 капеек, 1, 3, 5, 10, 25 рублёў [...]

Советская Белоруссия. - №191. - 1995. - 11 кастр. - С. 1.


197. Зварот Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 1996 г.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь пад выглядам правядзення рэферэндуму ідзе захоп улады і ўстанаўліваецца адкрытая дыктатура. Указы Прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі аб прызнанні нядзеючымі рашэнняў Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь, аб вызваленні ад пасады старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі В.I. Ганчара не толькі антыканстытуцыйныя, але і супярэчаць цвярозаму сэнсу.

Становіцца ўсё больш відавочна, што А.Р. Лукашэнка ўступіў на шлях антыканстытуцыйных рашэнняў, не спыняецца ні перад чым. Адно парушэнне закона параджае другое.

Для забеспячэння любым шляхам патрэбнага выніку пастаўлена задача ў парушэнне закона галасаванне па рэферэндуму ў асноўным завяршыць да 23 лістапада, а давыбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета сарваць. Бюлетэні для галасавання выраблены і накіраваны на выбарчыя ўчасткі Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта, мінуючы Цэнтральную выбарчую камісію. Колькасць гэтых бюлетэняў нікому невядома. Грубейшыя парушэнні дапускаюцца ў ходзе фінансавання рэферэндуму. Дагэтуль блакіруецца легальнае выдзяленне сродкаў Цэнтральнай выбарчай камісіі на гэтыя мэты. У той жа час для правядзення рэферэндуму ствараюцца паралельныя структуры.

У цэнтры Еўропы ажыццяўляецца страшэнны эксперымент масіраванага ўздзеяння на свядомасць і падсвядомасць людзей манапалізаванымі А.Р. Лукашэнкам сродкамі масавай інфармацыі. Грамадзяне рэспублікі пазбаўлены магчымасці зрабіць асэнсаваны і аб'ектыўны выбар. Па сутнасці рэферэндум ператвараецца ў фарс.

Паважаныя суайчыйнікі!

Мы звяртаемся да вас з просьбай зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць устанаўлення дыктатуры на Беларусі, не дапусціць масавых распраў і рэпрэсій над людзьмі, якія думаюць інакш, чым А.Р. Лукашэнка і яго акружэнне!

Паважаныя члены Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя кіраўнікі абласцей і раёнаў!

Мы звяртаемся да кожнага з вас з просьбай праявіць грамадзянскую мужнасць і не стаць памагатымі ўмацавання дыктатарскага рэжыму!

Мы звяртаемся з заклікам да кіраўнікоў пракуратуры, Вярхоўнага суда, МУС, КДБ і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь не даць уцягнуць сябе ў авантуру, у незаконныя дзеянні, накіраваныя супраць інтарэсаў народа і на ўдушэнне дэмакратыі!

Мы заклікаем кіраўніка Садружнасці Незалежных Дзяржаў Барыса Мікалаевіча Ельцына, кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і парламентаў Садружнасці зрабіць усё, каб мір і спакой захаваліся на шматпакутнай зямлі Беларусі.

Мы звяртаемся з заклікам да кіраўнікоў дружалюбных краін у самы бліжэйшы час сабраць экстранную нараду кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і парламентаў Садружнасці для разгляду сітуацыі ў Беларусі:

Мы звяртаемся да сусветнага супольніцтва, кіраўнікоў дзяржаў, кіраўнікоў парламентаў аказаць палітычную і маральную падтрымку парламенту і народу, які перажыў за апошняе стагоддзе мноства трагедый, страціў у сусветных войнах мільёны сваіх сыноў і дачок. Мы маем права разлічваць на тое, што ў Беларусі, у цэнтры Еўропы не ўзнікне дыктатарскі рэжым, накіраваны на ліквідацыю інстытута парламентарызму і дэмакратыі.

Мы выказваем упэўненасць, што гэты Зварот знойдзе водгук у сэрцах і розумах беларускага народа, а таксама людзей добрай волі Еўрапейскага кантынента і нашай планеты!

Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

15 лістапада 1996 года.

Звязда. - 1996. - 16 ліст. - С. 2.


198. Аб пагадненні аб грамадска-палітычнай сітуацыі і аб канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь. З паведамлення Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

22 лістапада ў Мінску Мінску па ініцыятыве кіраўніка беларускай дзяржавы адбылася сустрэча Старшыні Вышэйшага Савета Супольніцтва Беларусі і Расіі, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. і Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Шарэцкага С.Г. з удзелам Старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Ціхіні В.Г., а таксама Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Чарнамырдзіна В.С., Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Строева Я.С. і Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Селязнёва Г.М., на якой была абмеркавана грамадска-палітычная сітуацыя і ход канстытуцыйнай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь.

Па выніках сустрэчы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. і Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Шарэцкі С.Г. падпісалі Пагадненне, у якім пацвердзілі, што рэспубліканскі рэферэндум праводзіцца 24 лістапада 1996 г.

Пытанні аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі выносяцца на кансультатыўны рэферэндум.

На працягу 20 дзён пасля рэспубліканскага рэферэндуму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь фарміруе на парытэтных пачатках Канстытуцыйны сход. У састаў Канстытуцыйнага сходу ўваходзяць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь - Старшыня сходу, 50 дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, якія дэлегуюцца фракцыямі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь прапарцыянальна іх колькасці ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь, і 50 прадстаўнікоў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь у асобе Старшыні Вярхоўнага Савета ўзяў на сябе абавязацельства забяспечыць адкліканне з Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь прапановы дэпутатаў Вярхоўнага Савета аб дачы заключэння на прадмет парушэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Ціхіня В.Г. згадзіўся з тым, што Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь 22 лістапада 1996 года спыняе вытворчасць па справе аб парушэнні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі, узбуджанай па прапанове дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Да прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь не распачынае ніякіх дзеянняў па датэрміноваму спыненню паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета, а Вярхоўны Савет - па адхіленню Прэзідэнта ад пасады.

Пагадненне ўступіла ў сілу з дня падпісання.

Звязда. - 1996. - 23 ліст. - С. 1.


199. Аб выніках галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года. З паведамлення Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэферэндумаў.

Разгледзеўшы пратаколы абласных і Мінскай гарадской камісій па рэферэндуму аб выніках галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года, Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў паведамляе:

У спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у рэспубліканскім рэферэндуме, былі ўключаны 7346397 чалавек, у галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме прынялі ўдзел 6181463 чалавекі, або 84,14 працэнта.

Вынікі галасавання па кожнаму пытанню, якое вынесена на рэспубліканскі рэферэндум Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь наступныя:

за адабрэнне пытання "Перанесці Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень рэспублікі) на 3 ліпеня - дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне" прагаласавалі 5450830 чалавек, або 88,18 працэнта, супраць прагаласавалі 646708 чалавек, або 10,46 працэнта, 33925 бюлетэняў у частцы гэтага пытання прызнаны несапраўднымі;

за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прапанаванымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам, прагаласавалі 5175664 чалавекі, або 70,45 працэнта, супраць прагаласавалі 689642 чалавекі, або 9,39 працэнта, 316157 бюлетэняў у частцы гэтага пытання прызнаны несапраўднымі;

за адабрэнне пытання "Ці выступаеце Вы за свабодную, без абмежаванняў, куплю і продаж зямлі?" прагаласавалі 948756 чапавек, або 15,35 працэнта, супраць прагаласавалі 5123386 чалавек, або 82,88 працэнта, 109321 бюлетэнь у частцы гэтага пытання прызнаны несапраўдным;

за адабрэнне пытання "Ці падтрымліваеце Вы адмену смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь?" прагаласавалі 1108226 чалавек, або 17,93 працэнта, супраць прагаласавалі 4972535 чалавек, або 80,44 працэнта, 100702 бюлетэні ў частцы гэтага пытання прызнаны несапраўднымі.

Вынікі галасавання па кожнаму пытанню, якое вынесена на рэспубліканскі рэферэндум дэпутатамі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, наступныя:

за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі дэпутатамі фракцый камуністаў і аграрыяў прагаласавалі 582437 чалавек, або 7,93 працэнта, супраць прагаласавалі 5230763 чалавекі, або 71,2 працэнта, 368263 бюлетэні ў частцы гэтага пытання прызнаны несапраўднымі;

за адабрэнне пытання "Ці выступаеце Вы за тое, каб кіраўнікі мясцовых органаў выканаўчай улады выбіраліся непасрэдна жыхарамі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі?" прагаласавалі 1739178 чалавек, або 28,14 працэнта, супраць прагаласавалі 4321866 чалавек, або 69.92 працэнта, 120419 бюлетэняў у частцы гэтага пытання прызнаны несапраўднымі;

за адабрэнне пытання "Ці згодны Вы, што фінансаванне ўсіх галін улады павінна ажыццяўляцца галосна і толькі з дзяржаўнага бюджэту?" прагаласавалі 1989252 чалавекі, або 32,18 працэнта, супраць прагаласавалі 4070261 чалавек, або 65,85 працэнта, 121950 бюлетэняў у частцы гэтага пытання прызнаны несапраўднымі.

Па пытаннях прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вынікі галасавання дадзены зыходзячы з колькасці грамадзян, якія ўнесены ў спісы для галасавання, а па астатніх пытаннях - зыходзячы з колькасці грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Звязда. - 1996. - 27 лістапада. - С. 1.


200. Васіль Быкаў пра сутнасць нацыянальнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

[…] А самое важное, я говорю не об экономике. Экономика, конечно, и Беларуси, и России, находится в такой яме, из которой ей не выбраться, может быть, никогда. Потому что социалистическая экономика поражена вирусом СПИДа, и она может быть оздоровлена только после того, как она умрет и воскреснет. Но я говорю прежде всего о культуре, которая мне ближе всего. Еще этой интеграции не произошло, но я вижу, как уничтожается, удушается белорусская национальная культура. И это делается планомерно, самым циничным образом. Потому что культурой в Беларуси заправляют бывшие советские полковники, и естественно, у них выучка - советская, коммунистическая. И вообще, весь менталитет этого режима - коммунистический. Поэтому настоящая цель этого режима - это все-таки реваншистская цель. Имеется в виду - коммунистическое прошлое.

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 167-168


201. Заява ўдзельнікаў Другога з'езда беларусаў свету. Мінск. 27 ліпеня 1997 г.

Мы, удзельнікі Другога сусветнага форуму беларусаў, якія сабраліся ў сталіцы маці-краіны, горадзе Мінску, звяртаемся да ўсей беларускай нацыі, да ўладаў Беларусі, да кожнага нашага суродзіча, які жыве на Бацькаўшчыне ці далёка ад яе.

Прымаючы пад увагу інфармацыю, выкладзеную ў дакладах па асноўнай тэме з'езда «Праблемы захавання беларускай прысутнасці ў свеце», у выступленнях удзельнікаў з'езда мы вымушаны адказна заявіць аб тым, што будучыня беларускай нацыі знаходзіцца пад рэальнай пагрозаю.

Колькасць насельніцтва ў краіне няўхільна змяншаецца. Некалькі гадоў запар смяротнасць перавышае нараджальнасць. Гэта - знак вялікай бяды - фізічнага вымірання нацыі. Калі сітуацыя не зменіцца, па меркаванню навукоўцаў, праз 111 гадоў наступіць поўнае знішчэнне карэннага народа на тэрыторыі Беларусі. Прычынамі трагічнага становішча з'яўляюцца не толькі чарнобыльская трагедыя, але і агульная сітуацыя ў краіне.

Шматлікія факты сведчаць і пра знішчэнне духоўнага патэнцыялу нацыі. У занядбаны стан прыходзіць нацыянальная мова і культура. Разбураецца створаны ў апошнія гады падмурак сістэмы нацыянальнай адукацыі ў краіне. Знішчаюцца нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, сістэма беларускага кнігадрукавання. Нішчыцца матэрыяльная база культуры і адукацыі, апошнія прыклады таму - забраны будынкі ў Саюза пісьменнікаў і ў Беларускага гуманітарнага ліцэя.

Краіна перажывае сістэмны крызіс, які ахапіў усе бакі грамадскага жыцця. Своеасабліваю вехаю ў яго развіцці стаў лістападаўскі рэферэндум 1996 года, які раскалоў беларускую нацыю. Частка народа прыняла яго вынікі і новы парадак у краіне, другая засталася абыякаваю. Трэцяя ўспрыняла яго як канстытуцыйны дзяржаўны пераварот, лічыць нелегітымнымі новыя органы заканадаўчай улады, ацэньвае змены як пераход да аўтарытарнага рэжыму з тэндэнцыяй ператварэння ў таталітарны. Вынікі рэферэндуму, яго легітымнасць не прызнаны многімі дзяржавамі свету. Беларусь усё больш аказваецца ў міжнароднай ізаляцыі, эканоміка краіны ў крытычным стане [...]

Ліквідаваць небяспеку для фізічнага і духоўнага існавання беларускай нацыі, прадухіліць пагрозу яе расколу, паспрыяць яднанню беларускага народа дзеля супольнай стваральнай працы на адбудове нашага агульнага Беларускага Дому - такую высакародную задачу Другі з'езд беларусаў свету лічыць найгалоўнейшай для ўсіх грамадскіх і палітычных сілаў.

Мы перакананы, што выхад з крызісу, як сведчыць вопыт іншых краінаў, магчымы толькі праз усталяванне канстытуцыйнай законнасці, рэальнага падзелу ўладаў, палітычнага і эканамічнага плюралізму, захавання дзяржаўнай незалежнасці.

Удзельнікі форуму адзначаюць, што за чатыры гады, якія прайшлі пасля Першага з'езда беларусаў свету, не адбылося пазітыўных зменаў і ў адносінах беларускай дзяржавы да той часткі нацыі, якая жыве па-за межамі краіны. Не выканана большасць прапаноў і просьбаў, якія былі выкладзены ў «Звароце да парламента і ўрада Рэспублікі Беларусь», прынятым на Першым з'ездзе. Актуальнасць іх захоўваецца і сёння. Не рэалізавана цалкам дзяржаўная праграма «Беларусы ў свеце». З'езд выказвае агульную занепакоенасць замежных беларусаў недастатковай падтрымкаю іх нацыянальна-культурнага жыцця з боку беларускай дзяржавы, што не спрыяе захаванню беларускіх асяродкаў у іншых краінах свету.

Будучыня краіны, яе народа - вышэйшыя каштоўнасці. Мы заклікаем усе стваральныя сілы беларускай нацыі, як на Бацькаўшчыне, так і ў замежжы, аб'яднаць свае намаганні дзеля захавання беларускай прысутнасці ў свеце.

Наш лёс у нашых руках!

Жыве Беларусь!

Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. - Мн. 2005. - С. 287-289


202. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 8 снежня 1999 г. Вытрымка.

Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя, кіруючыся воляй народаў Беларусі і Расіі да аб'яднання і абапіраючыся на агульнасць іх гістарычнага лёсу, клапоцячыся аб жыццёвых інтарэсах грамадзян; будучы перакананы ў тым, што стварэнне Саюзнай дзяржавы дазволіць аб'яднаць намаганні ў інтарэсах сацыяльнага і эканамічнага прагрэсаў дзвюх дзяржаў; імкнучыся прадоўжыць развіццё інтэграцыйных працэсаў, якія закладзены Дагаворам аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1996 года, Дагаворам аб Саюзе Беларусі і Расіі ад 23 мая 1997 года, а таксама рэалізуючы палажэнні Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі ад 25 снежня 1998 года; пацвярджаючы прыхільнасць мэтам і прынцыпам Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і жаданне жыць у міры і добрасуседстве з іншымі дзяржавамі; дзейнічаючы ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, дамовіліся аб ніжэйпададзеным.

Арт. 1. Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя (далей - дзяржавы-ўдзельніцы) ствараюць Саюзную дзяржаву, якая азначае сабой новы этап у працэсе яднання народаў дзвюх краін у дэмакратычную прававую дзяржаву.

Арт. 2. Саюзная дзяржава з'яўляецца свецкай, дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавай, у якой прызнаюцца палітычная і ідэалагічная разнастайнасці.

Арт. 6. Кожная дзяржава-ўдзельніца захоўвае з улікам паўнамоцтваў, якія добраахвотна перададзены Саюзнай дзяржаве, суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, дзяржаўны лад, Канстытуцыю, дзяржаўны сцяг, герб і іншыя атрыбуты.

Арт. 11. Афіцыйнымі мовамі Саюзнай дзяржавы з'яўляюцца дзяржаўныя мовы дзяржаў-ўдзельніц без шкоды канстытуцыйнага статуту іх дзяржаўных моў. У якасці рабочай мовы ў органах Саюзнай дзяржавы выкарыстоўваецца руская мова.

Арт. 13. Саюзная дзяржава мае адзіную грашовую адзінку (валюту). Грашовая эмісія ажыццяўляецца выключна адзіным эмісійным цэнтрам. Увядзенне і эмісія іншай валюты ў Саюзнай дзяржаве, акрамя адзінай грашовай адзінкі, не дапускаецца.

Арт. 14. Грамадзяне дзяржаў-ўдзельніц з'яўляюцца адначасова грамадзянамі Саюзнай дзяржавы.

Арт. 34.

1. Вышэйшы Дзяржаўны Савет з'яўляецца вышэйшым органам Саюзнай дзяржавы.

2. У склад Вышэйшага Дзяржаўнага савета ўваходзяць кіраўнікі дзяржаў, кіраўнікі ўрадаў, кіраўнікі палат парламентаў дзяржаў-ўдзельніц.

3. У пасяджэннях Вышэйшага Дзяржаўнага Савета ўдзельнічаюць Старшыня Савета Міністраў, Старшыні Палат Парламента, Старшыня Суда Саюзнай дзяржавы.

Арт. 36. Старшынёй Вышэйшага Дзяржаўнага Савета з'яўляецца адзін з кіраўнікоў дзяржаў-ўдзельніц на аснове ратацыі, калі дзяржавы-ўдзельніцы не дамовіліся аб іншым.

Арт. 38. Парламент Саюзнай дзяржавы з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Саюзнай дзяржавы.

Арт. 39. Парламент складаецца з дзвюх палат - Палаты Саюза і Палаты Прадстаўнікоў.

Арт. 44.

1. Савет Міністраў з'яўляецца выканаўчым органам Саюзнай дзяржавы.

2. У Савет Міністраў уваходзяць: Старшыня Савета Міністраў, кіраўнікі ўрадаў, Дзяржаўны сакратар (на правах намесніка Старшыні Савета Міністраў), міністры замежных спраў, эканомікі і фінансаў дзяржаў-ўдзельніц, кіраўнікі асноўных галіновых і функцыянальных органаў кіравання Саюзнай дзяржавы.

Арт. 70.

1. Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1996 года і Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 года спыняюць дзеянне з моманту ўступлення ў сілу гэтага Дагавора.

2. Прававыя акты, якія прыняты раней у рамках Супольнасці і Саюза, працягваюць дзейнічаць у частцы, якая не супярэчыць гэтаму Дагавору.

Жытко А.П., Фамін В.М. Гісторыя Беларусі (1945 - 2002 гг.). - Мн.: БДПУ, 2005. - С. 191-193.


203. Васіль Быкаў пра падпісанне саюзнай дамовы Расіі і Беларусі 8 снежня 1999 г.

Канечне, гэта ня толькі сумная справа, гэта ўвогуле злачынства стагодзьдзя. Гэта, безумоўна, генацыд беларускай нацыі - канец яе гісторыі. Інакш да гэтага паставіцца нельга. Беларусаў і так гісторыя крыўдзіла на працягу многіх стагодзьдзяў. З XVII стагодзьдзя як страціла незалежнасьць нашая дзяржава, так яна гэтую дзяржаўнасьць толькі пад канец XX стагодзьдзя набыла, выпадкам. І гэтага шанцу не ўдаецца выкарыстаць.

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 149-150


204. Акт незалежнасці Беларусі, прыняты Усебеларускім з'ездам 29 ліпеня 2000 г. у Мінску.

Мы, дэлегаты Усебеларускага з'езда, паўнамоцныя прадстаўнікі народа Беларусі, усведамляючы адказнасць за будучыню краны, напамінаючы, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца дзяржавай-заснавальніцай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, грунтуючыся на прынцыпах і нормах міжнароднага і нацыянальнага права,

Заяўляем:

Беларускі народ мае тысячагадовую гісторыю сваёй дзяржаўнасці: ад Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі да сучаснай Рэспублікі Беларусь. Прынятая Вярхоўным Саветам 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце сцвярджае яго дзеля галоўнай мэты свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяніна Беларусі. Яна абвяшчае незалежнасць краіны ў вонкавых дачыненнях, вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады, дзеючай на падставе правамоцных законаў. Любыя дзеянні супраць суверэнітэту Беларусі і нацыянальнай дзяржаўнасці недапушчальныя і павінны карацца як найвялікшае злачынства.

Дзяржаўны суверэнітэт быў замацаваны ў Канстытуцыі, прынятай 15 сакавіка 1994 года. Паводле яе Беларусь увайшла ў свет як нейтральная, мірная, бяз'ядзерная дзяржава.

Незалежнасць Беларусі з'яўляецца набыткам не толькі сённяшняга пакалення, але нашых продкаў і належыць нашчадкам. Суверэнітэт краіны не можа быць абмежаваны або скасаваны праз рашэнні дзяржаўных асоб і органаў, нават праз рэферэндум.

Сёння незалежнасць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай. Рэальнай небяспекай стаў дагавор аб стварэнні так званай Саюзнай дзяржавы з Расіяй, падпісаны 8 снежня 1999 года прадстаўніком беларускіх ўладаў, чыя легітымнасць не прызнаецца ў большасці краінаў свету. Мы - за добрыя, раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя адносны з усімі краінам свету, асабліва з суседзямі: Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой, Латвіяй. Але мы не жадаем станавіцца рэгіёнам іншай дзяржавы. Мы не дазволім ліквідаваць нашу незалежнасць і абмежаваць наш суверэнітэт, знішчыць нашу краіну.

Незалежнасць - гэта натуральнае права ўсяго народа, кожнага грамадзяніна. Толькі яна і толькі дзяржаўны суверэнітэт адкрываюць шлях нашай краіне ў еўрапейскую і міжнародную дэмакратычную супольнасць.

Мы, дэлегаты Усебеларускага з'езда,

Сведчым

Богам і гісторыяй дадзенае нашаму народу права мець сваю незалежную дзяржаву з яе адвечнымі сімваламі - бела-чырвона-белым сцягам і гербам Пагоня;

Абвяшчаем

незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт неад'емнай каштоўнасцю беларускага народа;

Прызнаем

не маючым законнай сілы любыя пагадненні і рашэнні, скіраваныя на скасаванне альбо абмежаванне суверэнітэту Беларусі;

Заклікаем

усіх грамадзян Беларусі і ўсіх суайчыннікаў за мяжой згуртавацца вакол ідэй Акта незалежнасці Беларусі, бараніць незалежнасць Айчыны;

парламенты і ўрады дэмакратычных дзяржаў, міжнародныя арганізацыі і сусветную грамадскасць забяспечыць гарантыі суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Жыве Беларусь!

Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. - Мн., 2005. - С. 293-294


205. З ліста беларускіх пісьменнікаў у абарону Васіля Быкава. 9 красавіка 2001 г.

"[…] Такога шалёнага і беспадстаўнага гвалту, паклёпу ў Беларусі не было з 1930-х гадоў, калі зьнішчаліся сотні беларускіх пісьменьнікаў, навукоўцаў, палітыкаў. Сёньня, нібы пераняўшы злачынныя і звыродныя сталінска-берыеўскія мэтады, Беларускае тэлебачаньне, выконваючы волю сваіх гаспадароў, дагаварылася да таго, што змагар з фашызмам, вэтэран-франтавік, чалавек, які ўсё сваё жыцьцё намагаўся паказваць у сваіх творах праўду, хоць і горкую, Васіль Быкаў - «литературный полицай» і «Василий, не помнящий родства»… Мы, сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, патрабуем ад уладаў Рэспублікі Беларусь спыніць ганебнае шальмаваньне ў дзяржаўных сродках масавае інфармацыі вядомага ва ўсім сьвеце пісьменьніка, вэтэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Ўладзімеравіча Быкава», - гаворыцца ў заяве.

Заяву падпісалі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, ляўрэаты дзяржаўных прэміяў Генадзь Бураўкін, Генрых Далідовіч, Анатоль Кудравец, Алег Лойка, Васіль Сёмуха, выканаўца абавязкаў старшыні Саюзу пісьменьнікаў Вольга Іпатава, віцэ-прэзыдэнт ПЭН-цэнтру Карлас Шэрман ды іншыя вядомыя літаратары. […]

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 233-234


206. Васіль Быкаў пра "тарашкевіцу".

Я пішу на тарашкевіцы, бо мае творы чытаюцца на «Свабодзе» ў гэтым правапісе. Хаця я скажу, што ўнутрана, як аўтар, я ўсёй душою за гэта: тарашкевіца - правапіс болей беларускі, ён адпавядае беларускаму моўнаму мэнталітэту больш за наркамаўку, гэта безумоўна. […]

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 141


207. За моцную, квітнеючую Беларусь. З даклада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі на другім Усебеларускім народным сходзе. 18 мая 2001 года.

За прошедшие 5 лет были и достижения и неудачи. […] … впервые за многовековую историю нашего народа Беларусь состоялась как независимое и самостоятельное государство. [...]

Мы подняли нацию с колен, создали эффективно функционирующие государственные институты и оптимальную социально-экономическую систему. […]

[…] Мы не поддались искушению ломать всё и вся и пойти по крайне болезненному для всего народа пути «шоковой терапии». И уж тем более не ринулись продавать за бесценок заводы, фабрики, землю-кормилицу. […]

Несмотря на ожесточённую критику как справа, так и слева, мы избрали путь эволюционных преобразований. И он себя оправдал!..

Мы создали эффективную действующую систему государственного управления - «вертикаль» власти. При этом мы исходили из требования народа.

[…] Мы сохранили и укрепили структуры обеспечения национальной безопасности и обороноспособности страны.

Мы уберегли страну от мафиозных кланов, не дали криминалу стать политической силой и прорваться во власть. В стране нет разрухи, коррупции, разбоя, беспорядка и беззакония.

Мы остановили галопирующую инфляция, сократили дефицит государственного бюджета. И это безо всякой помощи извне.

Мы не разбазарили народное достояние… не влезли в долги, отдавать которые пришлось бы детям и внукам.

Мы отстояли и развили социальные гарантии для людей - жильё, пенсии, бесплатные за счёт бюджета образование и лечение.

Мы закрепили и развили позитивные тенденции к устойчивому экономическому росту.

[…] Мы обеспечили продовольственную безопасность нашего государства. Ежегодно вводится в строй более 3,5 млн м 2 жилья. И что самое ценное - строится социальное жильё, чего нет во многих странах мира. […]

Значительно усилен экспортный потенциал. Принятые в последние годы системные меры позволили увеличить экспорт с 5 млрд долларов в 1995-м до 8 млрд долларов - в 2000 г. Рост в полтора раза!...

Гісторыя Беларусі: канец XVIII ст. - 2002 г.: Хрэстаматыя: 11 кл. / Пад рэд. Я.К.Новіка. - Мн.:Нар. асвета, 2003. - С. 197-198


208. Васіль Быкаў пра дэмакратыю і шлях да яе Беларусі.

"[…] наша няўдача не азначае, што мы павінны пасыпаць галаву попелам, адрачыся ад сваіх мэтаў або шукаць нейкай лягчэйшай дарогі. Дэмакратычны шлях - адзінае выйсьце для Беларусі. Іншыя народы ішлі да яго яшчэ больш цяжка. Кожны народ мусіць заплаціць за свае здабыткі, а беларусы, мабыць, заплацілі яшчэ недастаткова".

Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005. - С. 86


209. Дэкларацыя Трэцяга з'езда беларусаў свету. Мінск, 5-6 ліпеня 2001 г.

«Наш шлях: вартасці і мэты»

У трэцяе тысячагоддзе Беларусь увайшла як суверэнная дзяржава. Пасля некалькіх стагоддзяў залежнага існавання ў структуры іншых дзяржаваў намаганнямі і барацьбой некалькіх пакаленняў адраджэнцаў праз ахвяры, страты і паразы ўзнавіла сваю незалежнасць, атрымала сваю дзяржаўнасць.

У шматлікіх жорсткіх войнах паміж Захадам і Усходам, сацыяльных канфліктах і рэвалюцыях, пад лязом рэпрэсій Беларусь губляла да паловы насельніцтва, лепшых прадстаўнікоў нацыі. Культура і мова беларусаў на працягу стагоддзяў знаходзіліся пад несупынным ціскам. У падобных сітуацыях іншыя нацыі не вытрымлівалі, знікалі як этнас, сыходзілі з гістарычнай арэны. Беларусы вытрымалі, здолелі захаваць сваё імя, зберагчы, хаця і ў аслабленым стане, гістарычную памяць, нацыянальную самасвядомасць, сваю культуру і мову. Больш таго, здолелі сфармуляваць і ў рэшце рэшт рэалізаваць нацыянальную ідэю - ідэю беларускага адраджэння.

Але выпрабаванні яшчэ далёка не скончыліся. Шлях Беларусі да Беларусі яшчэ доўжыцца. Збегам гістарычных абставін Рэспубліка Беларусь уяўляе сабой нацыянальную дзяржаву, працэс кансалідацыі якой яшчэ не завершаны. Пагрозы і рызыкі, што цягнуцца з мінулага, цесна спляліся з пагрозамі і рызыкамі, што ўзніклі апошнім часам, ствараючы рэальную небяспеку не толькі для існавання Беларусі як дзяржавы, але і для фізічнага, духоўнага існавання беларускай нацыі.

Пагрозы: слабасць самаідэнтыфікацыі як на ўзроўні масавай свядомасці, так асабліва на ўзроўні эліт; адсутнасць традыцый самастойнага дзяржаўнага кіравання пры адначасовай моцы традыцый падпарадкавання маскоўскаму цэнтру; захоп улады самай кансерватыўнай часткай былой савецкай наменклатуры; пэўная слабасць дэмакратычных сілаў; магутныя рычагі ўплыву на Беларусь, якія Масква захавала ў сваіх руках пасля распаду СССР. «Единение» з Расіяй, стварэнне нейкага беларуска-расійскага «союзного государства» ёсць нішто іншае, як адмова кіруючай групоўкі ад незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

За сем год пасля ўсталявання ў краіне напаўтаталітарнага рэжыму афіцыйныя адносіны з краінамі Заходняй Еўропы і ЗША мэтанакіравана сапсаваны ўшчэнт, даведзены без малога да стану варожасці. Беларусь апынулася ў ізаляцыі ад крыніц інвестыцый і сучасных тэхналогій, што пазбаўляе эканоміку краіны ўсялякай перспектывы. Парадокс гісторыі: менавіта ад уладаў сыходзіць галоўная пагроза існаванню Беларусі ў якасці незалежнай дзяржавы. І гэта пры тым, што ўпершыню ў гісторыі Беларусь не з'яўляецца для Захаду разменнай манетай у супрацьстаянні з Усходам. Упершыню ў гісторыі Захад кроўна зацікаўлены ў існаванні Беларусі як незалежнай і менавіта дэмакратычнай дзяржавы, гатовы прыняць яе ў сваю супольнасць.

Вялікім знакам бяды паўстае над Беларуссю пагроза фізічнага зыходу і вымірання нацыі. Колькасць насельніцтва ў краіне няўхільна змяншаецца. Смяротнасць перавышае нараджальнасць. Прычынамі трагічнага становішча з'яўляюцца не толькі чарнобыльская трагедыя, але і агульная сітуацыя ў краіне.

Знішчэнню падлягае і духоўны патэнцыял нацыі. У занядбаны стан прыйшлі нацыянальная культура і мова. Не створаны нават і падмурак сістэмы нацыянальнай адукацыі. Знішчаюцца нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, сістэма беларускага кнігадрукавання. Нішчыцца матэрыяльная база культуры і адукацыі.

Цяжкасці і беды, якія перажывае Бацькаўшчына, з трывогай і болем успрымаюцца беларусамі ў замежжы. Яны з непакоем назіраюць за падзеямі ў Беларусі, імкнучыся дапамагчы ёй, чым могуць, паспрыяць яе дэмакратычнаму развіццю, яе росквіту. Аднак працэсы, што разгортваюцца ў Беларусі, закранулі і дыяспару, якая на сённяшні дзень складае больш за чвэрць беларускай нацыі - 3-3,5 мільёны чалавек, з якіх 2 мільёны пражываюць у новых незалежных рэспубліках, што ўтварыліся на тэрыторыі былога СССР. У адносінах да дыяспары ўлады праводзяць палітыку раз'яднання, падзелу на «сваіх» і «чужых».

Эканамічны і палітычны крызіс, адсутнаць перспектывы спарадзілі новую масавую хвалю эміграцыі з Беларусі. За апошнія 10 год за мяжу выехала больш за паўмільёна чалавек. Больш за 30 тысяч грамадзян Беларусі перанеслі свой бізнес у Расію, Украіну, Польшчу, Чэхію, Прыбалтыку. З'язджаюць таленавітыя навукоўцы і выкладчыкі ВНУ, перспектыўныя спартсмены і трэнеры. Масава з'язджае моладзь.

Адток за мяжу «залатога» генафонду нацыі працягваецца ва ўзрастаючых памерах.

Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці выпала на час, калі ў свеце імкліва разгортваюцца працэсы глабалізацыі. Пры ўсёй іх супярэчлівасці яны не толькі не адмаўляюць, а, наадварот, пацвярджаюць ролю нацыянальнай дзяржавы, гэтак жа, як і тэндэнцыю іх утварэння там, дзе яны да таго былі немагчымыя. Менавіта нацыянальная дзяржава ёсць галоўная перадумова і суб'ект фарміравання такіх наднацыянальных аб'яднанняў, як Еўрапейскі Саюз. Менавіта толькі яна здольна даць адказ на міжнародныя запатрабаванні глабалізацыі і адначасова забяспечыць інтарэсы сваіх грамадзян.

На пачатку трэцяга тысячагоддзя Беларусь зноўку, каторы ўжо раз, апынулася на драматычным раздарожжы. Тры шляхі перад ёю, тры верагодныя варыянты яе існавання ў XXI стагоддзі. Першы: захаванне і ўмацаванне ў якасці нацыянальнай дэмакратычнай дзяржавы, далучэнне да працэсаў глабалізацыі і еўрапейскай інтэграцыі. Другі: інкарпарацыя ў склад Расіі, трансфармацыя ў Паўночна-Заходні край. Трэці: кансервацыя рэжыму на аснове нейкай квазіпатрыятычнай ідэі, пераўтварэнне краіны ў замкнёную дыктатарскую дзяржаву, ізаляваную ад ўсяго свету, не толькі ад Захаду, але і ад Усходу, з жабрацкім узроўнем жыцця насельніцтва, панаваннем «эскадронаў смерці».

Выдумляць і шукаць нейкі асаблівы шлях для Беларусі - значыць асудзіць краіну і народ на неабгрунтаваныя самаразбуральныя эканамічныя і палітычныя эксперыменты, якія вядуць да новых сацыяльных узрушэнняў, людскіх бедаў і пакутаў. Не менш згубна чапляцца за мінулае, імкнуцца захаваць аўтарытарную палітычную сістэму.

Шляхам Беларусі ёсць першы шлях, якім прайшлі, ідуць дзесяткі краін Еўропы і свету, што дасягнулі высокага ўзроўню развіцця і дабрабыту насельніцтва. Гэта шлях дэмакратычных пераўтварэнняў, максімальна адаптаваных да ўмоў Беларусі, арганічна злучаных з яе нацыянальнымі інтарэсамі.

Гэты шлях не адмаўляе добрасуседскіх, на ўзаемную карысць адносін з Расіяй, але толькі як дзвюх самастойных дзяржаў. Геапалітычнае становішча, гістарычныя традыцыі, сучасныя выклікі глабалізацыі дазваляюць сфармуляваць зыходны для Беларусі прынцып выбару свайго месца і сваёй ролі ў свеце: і з Захадам, і з Усходам. Аднабаковая арыентацыя азначае для Беларусі страту свайго «я», сваёй ідэнтычнасці. Пры гэтым у якасці прыярытэтнага накірунку развіцця вызначаецца ўваходжанне ў еўрапейскую супольнасць.

Гэты выбар шляху не толькі не супярэчыць, але арганічна ўваходзіць у кантэкст беларускай нацыянальнай ідэі як ідэі беларускага адраджэння мовы, культуры, нацыянальнай самасвядомасці. Як ідэі завяршэння кансалідацыі беларускай дзяржавы ў сучасную дэмакратычную нацыянальную дзяржаву.

У сувязі з вышэйсказаным, Трэці з'езд беларусаў свету лічыць, што перад беларускай нацыяй, усімі грамадзянамі Беларусі сёння стаяць наступныя лёсавызначальныя мэты:

- Стварэнне беларускай дзяржаўнасці, дасягненне рэальнага суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Беларусь - дзяржава з даўнімі, што сягаюць у глыб стагоддзяў, традыцыямі. І разам з тым, Беларусь маладая дзяржава, што абавязвае яе не паўтараць памылак, пазбягаць састарэлых формаў і канструкцый. Беларусы - нацыя з глыбокімі гістарычнымі каранямі, самабытнай культурай і непаўторным досведам. І разам з тым - маладая нацыя, закліканая адрадзіць страчаную дзяржаўнасць на аснове дэмакратычных прынцыпаў. Яе будучыня не ў ізаляцыі, а ў садружнасці з дзяржавамі еўрапейскай супольнасці. Не ў канфрантацыі з Расіяй, але і не ў якасці сатэліта, і тым больш не ў статусе Паўночна-Заходняга краю або губерні ў складзе Расійскай Федэрацыі. Усе этнічныя меншасці, што пражываюць у Беларусі, поруч з тытульнай нацыяй, ёсць народы Беларусі з роўнымі правамі, магчымасцямі і абавязкамі. Усе выхадцы з Беларусі, якія даўно ці нядаўна пакінулі Радзіму, - народ Беларусі. Бацькаўшчына заўжды з імі і для іх. Беларусь наш агульны дом, які мы павінны і можам зрабіць утульным.

- Усталяванне дэмакратычнага дзяржаўнага ладу. Гэта адчыняе для Беларусі браму на шляху ў цывілізаваны свет. І разам з тым стварае перадумовы да адносна хуткага выйсця з крызісу, забеспячэння дабрабыту насельніцтва.

- Забеспячэнне нацыянальных інтарэсаў, што азначае ўстойлівае развіццё па крытэрыях высокіх сацыяльных стандартаў, дасягненне і ўмацаванне палітычнай незалежнасці дзяржавы, абарону яе тэрытарыяльнай, матэрыяльнай, палітычнай і культурнай цэласнасці.

- Развіццё эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва з краінамі і народамі свету на карысць духоўнага і матэрыяльнага ўзаемаўзбагачэння.

- Забеспячэнне ў адпаведнасці з міжнародным правам 35-ці асноўных груп канстытуцыйных (палітычных і грамадзянскіх) правоў і свабодаў чалавека, сярод якіх - права на жыццё і на яго годны ўзровень, свабода сумлення, поглядаў, развіццё здольнасцяў і талентаў.

- Фізічнае аздараўленне насельніцтва, ліквідацыя наступстваў чарнобыльскай катастрофы, стварэнне прымальнага экалагічнага асяроддзя.

- Ліквідацыя небяспекі для фізічнага і духоўнага існавання беларускай нацыі.

- Прадухіленне пагроз палітычнага і сацыяльнага расколу беларускага грамадства, спрыянне яднанню беларускага народа дзеля супольнай стваральнай працы па адбудове нашага агульнага Беларускага дому.

- Паслядоўная рэалізацыя праграмы «Замежная беларуская супольнасць у ХХІ стагоддзі», падтрымка беларускіх асяродкаў у іншых краінах свету.

Верым, беларускі народ зможа дасягнуць сапраўднай палітычнай незалежнасці і развіць сваю культуру і мову, назаўсёды верне свае неўміручыя нацыянальныя святыні і найперш спрадвечную сімволіку - герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг, а пасля восеньскіх прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. усталюе ў краіне па-сапраўднаму дэмакратычны лад.

Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. - Мн., 2005. - С. 295-301


210. Успаміны Паўла Севярынца [103] пра абарону Курапатаў.

21 верасня 2001 г. будаўнікі МКАД пачалі валіць лес і зносіць памятныя знакі ды крыжы ва ўрочышчы Курапаты. 22 верасня Цнянская рада Маладога Фронту паспрабавала перашкодзіць гэтаму вандалізму, укопваючы новыя крыжы на шляху бульдозераў. Але назаўтра руйнаванне Курапатаў было працягнута.

Тады ўвечары 24 верасня васьмёра маладафронтаўцаў з крыжамі сталі жывым ланцугом перад тэхнікай. Бульдозеры адступілі. У гэтую ж ноч кіраўніцтва МФ вырашыла распачаць кругласуткавую варту і ўсталяваць лагер на ўзлеску Курапатаў.

Ва ўрочышчы пачалі збірацца людзі. Праз некалькі дзён да маладафронтаўскай акцыі далучыліся сябры Беларускай Партыі Свабоды, якія ўзялі на сябе забеспячэнне парадку і аховы ў лагеры.

Моладзь усталёўвала ўздоўж дарогі крыжы, запальвала свечкі на ноч, прыбірала тэрыторыю ўрочышча. Курапаты апынуліся ў цэнтры ўсеагульнай увагі, і ўлады былі вымушаныя спыніць работы, каб правесці дадатковыя археалагічныя даследаванні. Разумеючы, што рэжым адступіўся толькі часова, Малады Фронт распачаў збор подпісаў жыхароў бліжэйшых дамоў за праект дарогі ў абыход Курапатаў.

Увечары 8 лістапада адбыўся штурм: на курапацкі лагер быў кінуты АМАП. Тэхніка рушыла, ламаючы шэрагі крыжоў. Калі 30 абаронцаў прарваліся на кальцавую і загарадзілі шлях машынам, што пад'язджалі да ўрочышча, АМАП пачаў збіваць людзей і хапаць найбольш актыўных валанцёраў. Некалькі маладых людзей, збітых да крыві, трапілі ў шпіталь, каля 10 чалавек былі арыштаваныя. У лагер, дзе заставалася моладзь, пусцілі слезацечны газ, а сам лагер разбурылі.

За ноч моладзі ўдалося ўсталяваць пры дарозе яшчэ 15 крыжоў, удалося аднавіць лагер. Уранку будаўнікоў і амапаўцаў, якія прыйшлі распачынаць работы, сустрэлі абаронцы і 5 тэлекамер.

Увесь дзень 9 лістапада перакрывалася дарога, працягваліся арышты і сутычкі з міліцыянтамі. Паралельна ішлі суды над тымі, каго дастаўлялі з участкаў. У суботу 10 лістапада больш за 300 чалавек сабраліся ва ўрочышчы на набажэнства Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

1 снежня 2001 г. прадстаўнікі МФ і БПС абвесцілі пра стварэнне ініцыятывы «Моладзь у абарону Курапатаў», мэтамі якой сталіся далейшае адстойванне і ахова Некропалю, а таксама паўнавартасная мемарыялізацыя Курапатаў.

Улады зразумелі, што абаронцаў не зломіш. Лясніцтва Мінскага раёна пачало дапамагаць моладзі дровамі, а дарожныя будаўнікі сталі раіцца з абаронцамі ці не па кожным пункце свайго плану. Праваслаўная царква аднавіла будаўніцтва памятнай капліцы ля Курапатаў.

Трэба зазначыць, што ў халодныя зімовыя месяцы курапацкай варты асноўны цяжар дзяжурстваў узяла на сябе Беларуская Партыя Свабоды на чале з Сержуком Высоцкім. Члены БПС разам з маладафронтаўцамі і актывістамі іншых арганізацый нягледзячы на маразы, хваробы і правакацыі выстаялі і ўзімку. Прозвішчы маладых абаронцаў Курапатаў сталі вядомыя ўсёй краіне: Васіль Парфянкоў, Ірына Веткіна, Глеб Вязоўскі, Антось Шкурынскі (ён адседзеў 28 сутак за абарону Курапатаў), Яўген Скочка, Генадзь Дранковіч, Сяржук Мацкойць, Цімох Атрошчанка [...]

3 чэрвеня 2002 г., у 14-ю гадавіну знакамітай публікацыі З. Пазьняка і Я. Шмыгалёва ў «Літаратуры і мастацтве», моладзь зняла лагер і перайшла да дзённага патрулявання ўрочышча.

Беспрэцэдэнтная шматмесячная кругласуткавая акцыя моладзі ў Курапатах сталася сапраўдным прарывам нацыянальнага духу. Крыж зноў вярнуў грамадства да пачаткаў, да асноўных пытанняў быцця, нацыянальнага пачуцця і духоўнага Адраджэння: ахвяраў і самаахвярнасці, выпрабавання і пакаяння, веры і волі, смерці - і пераможнага ўваскрасення.

Севярынец П. Ініцыятыва "Моладзь у абарону Курапатаў" / Курапаты. Зб. матэр. - Мінск, 2002. - С. 8-10


211. Гістарычны выбар Беларусі. Фрагменты лекцыі прачытанай А.Лукашэнка [104] ў БДУ 14 сакавіка 2003 г.

[...] Выбор пути развития, пожалуй, основной предмет споров в нашем обществе. Острейший интерес он вызывает и в вашей студенческой среде. […]

Это понятно: если выбор правильный, - значит, вы можете быть уверены в своем будущем. Цена ошибки тоже понятна: это потеря исторической перспективы. Последствия этого будет пожинать прежде всего ваше поколение.

В качестве предварительного замечания хочу сказать: политика - это искусство возможного. Это абсолютно точный тезис.

Поэтому оценивая сделанное, всегда надо задаваться вопросом: а какие были возможности? Могли мы поступить так, а не иначе?

Свобода выбора ограничена нашей действительностью. Глава государства не имеет права при принятии решений отрываться от нашей грешной земли, жить мечтами и представлениями об идеальных условиях. Мечтать можно, представлять можно, но действовать мы должны исключительно исходя из того, какие условия складываются в обществе и вокруг нас.

После распада Советского Союза наш народ встал перед выбором, как жить дальше, каким путем идти? Было много вариантов.

Распродать за бесценок государственную собственность, пустить с молотка останавливающиеся, а точнее, остановленные уже самые важные и крупные предприятия, или сохранить их для всего общества, наладив нормальную работу?

Отдать власть криминалу, коррупционерам или наводить порядок во всех структурах государственного управления? И такая альтернатива была. И сегодня, я скажу, этот вопрос с повестки дня не снят, я позже об этом скажу.

Оставлять парламентскую анархию, когда все только говорят, но никто ни за что не отвечает, или выстроить эффективную вертикаль государственного управления с персональной ответственностью? Тоже вопрос был такой.

Оставить без государственной поддержки образование, науку, медицину и другие социальные сферы или сохранить сильную социальную политику?

Поддаться, по примеру некоторых наших соседей, националистическому угару, строить политику на раздорах и конфликтах различных групп населения или обеспечить социально-политическую стабильность? Вопрос актуален и сегодня.

Выступать с территориальными претензиями к другим государствам, вороша прах исторических споров, или проводить миролюбивую внешнюю политику? Помните, был и этот вопрос.

Беларусь сделала свой выбор, притом самостоятельно и самым демократичным путем - поддержав программу одного из шести кандидатов в Президенты, дав ответ на самые важные вопросы в ходе всенародных референдумов и 1995, и 1996 годов.

В государственном строительстве - народ четко высказался не за парламентскую, а за президентскую форму правления с эффективной системой власти. […]

В экономике - не за радикальную ломку уклада народ высказался, а за эволюционный путь развития, за создание социально ориентированной рыночной экономики с определенной системой приоритетов. […]

Лукашенко А.Г. Исторический выбор Беларуси: Лекция Президента Республики Беларусь в Белорусском государственном университете. Минск, 14 марта 2003 г. - Мн.: БГУ, 2003. - C . 3-5


212. Аб неадкладных мерах па арганізацыі ідэалагічнай працы ў ВНУ. З загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2004 года.

· "Усилить работу среди студентов и профессорско-преподавательского состава по пропаганде государственной символики, института президентства и роли личности президента Республики Беларусь в решении общегосударственных задач и как олицетворения единства нации, обеспечивающего политическую и экономическую стабильность страны".

· "Обеспечить контроль за содержанием наглядной агитации, стенной печати, студенческих и вузовских газет, за пользованием внутривузовской сети ИНТЕРНЕТ".

· "Обеспечить четкую и строгую систему пропуска в учебные корпуса и общежития студентов, не допуская проникновения в них посторонних лиц".

· "Не допускать в учебных заведениях деятельность незарегистрированных общественных объединений".

· "Усилить контроль за поступлением средств из различных общественных и зарубежных фондов, за реализацией международных образовательных программ, финансированием обучения и стажировок, временного трудоустройства белорусских студентов за пределами страны".

· "Подготовить совместно с МВД постановление по совершенствованию направления граждан РБ на работу по студенческим программам, предусмотрев соблюдение высшими учебными заведениями неукоснительного выполнения учебного плана, не допуская предоставления академических отпусков в связи с выездом на работу за границу, несвоевременного возвращения к началу учебных занятий, предоставления досрочной сдачи сессии по причине выезда на работу за границу".[...]

· "Провести анализ подписки на периодические издания с целью увеличения тиражей на государственные периодические издания".

· "Оказать научно-методическое и организационное содействие первичным организациям общественного объединения "Белорусский республиканский союз молодежи" [...]

Народная Воля. - №71 (1884) . - 2004. - 23 крас. - С. 1.


213. Трансфармацыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з 15 сакавіка 1994 г. па 17 кастрычніка 2004 г.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
ад 15 сакавіка 1994 г.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
са зменамі і дапаўненнямі

ад 24 лістапада 1996 г.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са зменамі і дапаўненнямі
ад 17 кастрычніка 2004 г.

Глава 4. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Арт. 95 Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады.

Арт. 97 Прэзідэнт выбіраецца непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь. Тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта - 5 гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў.

Кандыдаты на пасады Прэзідэнта вызначаюцца не менш чым 70 дэпутатамі Вярхоўнага Савета, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь - пры наяўнасці не менш як 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў.

Арт. 100 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь:

1) прымае меры па ахове суверэнітэту, нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнню палітычнай і эканамічнай стабільнасці, захоўванню правоў і свабод грамадзян;

2) кіруе сістэмай органаў выканаўчай улады і забяспечвае іх узаемадзеянне з прадстаўнічымі органамі;

3) стварае і скасоўвае міністэрствы, дзяржаўныя камітэты і іншыя цэнтральныя органы кіравання Рэспублікі Беларусь;

4) са згоды Вярхоўнага Савета назначае і вызваляе ад пасады Прэм'ер-міністра, яго намеснікаў, міністраў замежных спраў, фінансаў, абароны, унутраных спраў, Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі; назначае і вызваляе ад пасады іншых членаў Кабінета Міністраў; прымае адстаўку ўказаных у гэтым пункце асоб;

5) прадстаўляе Вярхоўнаму Савету кандыдатуры для выбрання на пасады Старшыні Канстытуцыйнага Суда, Старшыні Вярхоўнага Суда, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка;

6) штогод прадстаўляе Вярхоўнаму Савету даклады аб становішчы дзяржавы, па ўласнай ініцыятыве або па прапанове Вярхоўнага Савета інфармуе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь аб рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь;

7) звяртаецца з пасланнямі да народа Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнага Савета;

8) паведамляе Вярхоўнаму Савету аб Праграме дзейнасці Кабінета Міністраў;

9) мае права ўдзельнічаць у рабоце Вярхоўнага Савета і яго органаў, выступаць перад імі ў любы час з прамовай або паведамленнем;

10) назначае суддзяў Рэспублікі Беларусь, акрамя тых, выбранне якіх аднесена да кампетэнцыі Вярхоўнага Савета;

11) назначае іншых службовых асоб, пасады якіх вызначаны ў адпаведнасці з законам, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй;

12) вырашае пытанні аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, яго спыненні і прадастаўленні прытулку;

13) узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае класныя чыны і званні;

14) ажыццяўляе памілаванне асуджаных грамадзян;

15) прадстаўляе дзяржаву ў адносінах з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі;

16) вядзе перагаворы і падпісвае міжнародныя дагаворы, назначае і адклікае дыпламатычных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;

17) прымае даверчыя і адзыўныя граматы акрэдытаваных пры ім дыпламатычных прадстаўнікоў замежных дзяржаў;

18) у выпадку стыхійнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў, што суправаджаюцца гвалтам ці пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека жыццю і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы, уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становішча з унясеннем у трохдзённы тэрмін прынятага рашэння на зацвярджэнне Вярхоўнага Савета;

19) у выпадках, прадугледжаных законам, мае права адкласці правядзенне забастоўкі або прыпыніць яе не больш чым на двухмесячны тэрмін;

20) падпісвае законы, мае права не пазней чым у дзесяцідзённы тэрмін з дня атрымання закона вярнуць яго са сваімі пярэчаннямі ў Вярхоўны Савет для паўторнага абмеркавання і галасавання. Калі Вярхоўны Савет большасцю не менш як дзве трэці ад выбраных дэпутатаў пацвердзіць раней прынятае ім рашэнне, Прэзідэнт абавязаны падпісаць закон у трохдзённы тэрмін; нявернуты ва ўказаны тэрмін закон лічыцца падпісаным;

21) мае права адмяняць акты падведамных яму органаў выканаўчай улады;

22) прыпыняе рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў у выпадку неадпаведнасці іх закону;

23) узначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь;

24) з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь;

25) уводзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становішча, аб'яўляе поўную або частковую мабілізацыю;

26) ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі.

Прэзідэнт не мае права дэлегаваць якім-небудзь органам ці службовым асобам свае паўнамоцтвы як кіраўніка дзяржавы.

Арт. 101 Прэзідэнт выдае ў межах сваіх паўнамоцтваў указы і распараджэнні, арганізуе і кантралюе іх выкананне.

Глава 3. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Арт. 79 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. [...]

Арт. 81 Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў.

Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта вылучаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці не менш як 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў.

Арт. 84 Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь:

1) назначае рэспублiканскiя рэферэндумы;

2) назначае чарговыя i нечарговыя выбары ў Палату прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi i мясцовыя прадстаўнiчыя органы;

3) распускае палаты ў выпадках i ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй;

4) назначае шэсць членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў;

5) утварае, лiквiдуе i рэарганiзуе Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, iншыя органы дзяржаўнага кiравання, а таксама кансультатыўна-дарадчыя i iншыя органы пры Прэзiдэнце;

6) са згоды Палаты прадстаўнiкоў назначае на пасаду Прэм'ер-мiнiстра;

7) вызначае структуру Урада Рэспублiкi Беларусь, назначае на пасаду i вызваляе ад пасады намеснiкаў Прэм'ер-мiнiстра, мiнiстраў i iншых членаў Урада, прымае рашэнне аб адстаўцы Урада або яго членаў;

8) са згоды Савета Рэспублiкi назначае на пасаду Старшыню Канстытуцыйнага Суда, Старшыню Вярхоўнага Суда, Старшыню Вышэйшага Гаспадарчага Суда з лiку суддзяў гэтых судоў;

9) са згоды Савета Рэспублiкi назначае на пасаду суддзяў Вярхоўнага Суда, суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшыню Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыню i членаў Праўлення Нацыянальнага банка;

10) назначае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда, iншых суддзяў Рэспублiкi Беларусь;

11) вызваляе ад пасады Старшыню i суддзяў Канстытуцыйнага Суда, Старшыню i суддзяў Вярхоўнага Суда, Старшыню i суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшыню i членаў Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыню i членаў Праўлення Нацыянальнага банка па падставах, прадугледжаных законам, з паведамленнем Савету Рэспублiкi;

12) назначае на пасаду i вызваляе ад пасады Старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю;

13) звяртаецца з пасланнямi да народа Рэспублiкi Беларусь аб становiшчы ў дзяржаве i аб асноўных напрамках унутранай i знешняй палiтыкi;

14) звяртаецца са штогадовымi пасланнямi да Парламента, якiя заслухоўваюцца без абмеркавання на пасяджэннях Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi; мае права ўдзельнiчаць у рабоце Парламента i яго органаў, выступаць перад iмi ў любы час з прамовай або паведамленнем;

15) мае права старшынстваваць на пасяджэннях Урада Рэспублiкi Беларусь;

16) назначае кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i вызначае iх статус; назначае прадстаўнiкоў Прэзiдэнта ў Парламенце i iншых службовых асоб, пасады якiх вызначаны ў адпаведнасцi з заканадаўствам, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй;

17) вырашае пытаннi аб прыёме ў грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, яго спыненнi i прадастаўленнi прытулку;

18) устанаўлiвае дзяржаўныя святы i святочныя днi, узнагароджвае дзяржаўнымi ўзнагародамi, прысвойвае класныя чыны i званнi;

19) ажыццяўляе памiлаванне асуджаных;

20) вядзе перагаворы i падпiсвае мiжнародныя дагаворы, назначае i адклiкае дыпламатычных прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь у замежных дзяржавах i пры мiжнародных арганiзацыях;

21) прымае даверчыя i адзыўныя граматы акрэдытаваных пры iм дыпламатычных прадстаўнiкоў замежных дзяржаў;

22) у выпадку стыхiйнага бедства, катастрофы, а таксама беспарадкаў, што суправаджаюцца гвалтам цi пагрозай гвалту з боку групы асоб i арганiзацый, у вынiку якiх узнiкае небяспека жыццю i здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасцi i iснаванню дзяржавы, уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або ў асобных яе мясцовасцях надзвычайнае становiшча з унясеннем у трохдзённы тэрмiн прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублiкi;

23) у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, мае права адкласцi правядзенне забастоўкi або прыпынiць яе, але не больш чым на трохмесячны тэрмiн;

24) падпiсвае законы; мае права ў парадку, устаноўленым Канстытуцыяй, вярнуць закон або асобныя яго палажэннi са сваiмi пярэчаннямi ў Палату прадстаўнiкоў;

25) мае права адмяняць акты Урада;

26) непасрэдна або праз ствараемыя iм органы ажыццяўляе кантроль за захаваннем заканадаўства мясцовымi органамi кiравання i самакiравання; мае права прыпыняць рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў i адмяняць рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў у выпадку неадпаведнасцi iх заканадаўству;

27) фармiруе i ўзначальвае Савет Бяспекi Рэспублiкi Беларусь; назначае на пасаду i вызваляе ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi;

28) з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымi Сiламi Рэспублiкi Беларусь; назначае на пасады i вызваляе ад пасад вышэйшае камандаванне Узброеных Сiл;

29) уводзiць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы або нападу ваеннае становiшча, аб'яўляе поўную або частковую мабiлiзацыю з унясеннем у трохдзённы тэрмiн прынятага рашэння на зацвярджэнне Савета Рэспублiкi;

30) ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй i законамi.

Арт. 85 Прэзiдэнт на аснове i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй выдае ўказы i распараджэннi, якiя маюць абавязковую сiлу на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

У выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй, Прэзiдэнт выдае дэкрэты, што маюць сiлу законаў. Прэзiдэнт непасрэдна або праз ствараемыя iм органы забяспечвае выкананне дэкрэтаў, указаў i распараджэнняў.

Арт . 81 Прэзiдэнт выбiраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублiкi Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага i прамога выбарчага права пры тайным галасаваннi. Адна i тая ж асоба можа быць Прэзiдэнтам не больш двух тэрмiнаў.

Раздзел VI . Глава 6. Канстытуцыйны суд Рэспублкі Беларусь

Арт. 126 Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь выбіраецца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь з кваліфікаваных спецыялістаў у галіне права ў колькасці 11 суддзяў [...]

Раздзел IV . Глава 6. Суд.

Арт. 116 [...] Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь фарміруецца ў колькасці 12 суддзяў з высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне права, якія маюць, як правіла, вучоную ступень.

Шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, шэсць суддзяў выбіраюцца Саветам Рэспублікі. Старшыня Канстытуцыйнага Суда назначаецца Прэзідэнтам са згоды Савета Рэспублікі. [...]

Глава 3. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь

Арт. 79 Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь з'яўляецца найвышэйшым прадстаўнічым пастаянна дзеючым і адзіным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь.

Арт. 80 Вярхоўны Савет складаецца з 260 дэпутатаў, якія выбіраюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Дэпутатам Вярхоўнага Савета можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які валодае выбарчым правам і дасягнуў 21 года.

Арт. 81 Тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета - пяць гадоў.

Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета могуць быць датэрмінова спынены па пастанове Вярхоўнага Савета, прынятай большасцю не менш як дзве трэці ад выбраных дэпутатаў.

Выбары новага складу Вярхоўнага Савета назначаюцца не пазней чым за тры месяцы да заканчэння паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета.

Арт . 82 Першае пасяджэнне Вярхоўнага Савета склікаецца Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў не пазней чым праз 30 дзён пасля выбараў.

Арт . 83 Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь:

1) назначае рэспубліканскія рэферэндумы;

2) прымае і змяняе Канстытуцыю;

3) прымае законы і пастановы і ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем;

4) дае тлумачэнне Канстытуцыі і законаў;

5) назначае чарговыя выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета і мясцовых Саветаў дэпутатаў; выбары Прэзідэнта;

6) утварае Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў;

7) выбірае Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, Старшыню і Савет Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь, Старшыню і членаў Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;

8) вызначае парадак вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы;

9) вызначае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь;

10) зацвярджае рэспубліканскі бюджэт, справаздачу аб яго выкананні, нарматывы адлічэнняў ад агульнадзяржаўных падаткаў і даходаў у мясцовыя бюджэты;

11) устанаўлівае рэспубліканскія падаткі і зборы, ажыццяўляе кантррль за грашовай эмісіяй;

12) ратыфікуе і дэнансуе міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь;

13) прымае рашэнні аб амністыі;

14) вызначае ваенную дактрыну;

15) аб'яўляе вайну і заключае мір;

16) устанаўлівае дзяржаўныя ўзнагароды, класныя чыны і званні Рэспублікі Беларусь;

17) прымае пастановы аб роспуску мясцовых Саветаў дэпутатаў і назначае новыя выбары ў выпадку сістэматычнага або грубага парушэння імі патрабаванняў заканадаўства;

18) адмяняе распараджэнні Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у выпадках, калі яны супярэчаць законам і пастановам Вярхоўнага Савета.

Вярхоўны Савет можа вырашаць іншыя пытанні ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.

Арт . 84 Галасаванне на пасяджэннях Вярхоўнага Савета ажыццяўляецца дэпутатамі асабіста.

Законы і пастановы Вярхоўнага Савета лічацца прынятымі пры ўмове, што за іх прагаласавала большасць выбраных дэпутатаў, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй.

Прынятыя законы ў дзесяцідзённы тэрмін з дня прыняцця накіроўваюцца на подпіс Прэзідэнту.

Арт . 85 Вярхоўны Савет выбірае з ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савета Старшыню Вярхоўнага Савета, Першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Савета і намеснікаў Старшыні Вярхоўнага Савета.

Арт . 86 Старшыня Вярхоўнага Савета выбіраецца тайным галасаваннем. Ён падсправаздачны Вярхоўнаму Савету.

Арт . 87 Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь:

1) ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай пытанняў, якія падлягаюць разгляду Вярхоўным Саветам;

2) вядзе пасяджэнні Вярхоўнага Савета;

3) прадстаўляе Вярхоўны Савет у адносінах з органамі і арганізацыямі ўнутры краіны і за мяжой;

4) падпісвае пастановы, прынятыя Вярхоўным Саветам;

5) прадстаўляе Вярхоўнаму Савету кандыдатуры для выбрання на пасады Першага намесніка і намеснікаў Старшыні Вярхоўнага Савета, Генеральнага пракурора, Старшыні Кантрольнай палаты;

6) кіруе работай апарату Вярхоўнага Савета.

Старшыня Вярхоўнага Савета выдае распараджэнні.

Першы намеснік і намеснікі Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь выконваюць па даручэнню Старшыні Вярхоўнага Савета асобныя яго абавязкі і замяшчаюць Старшыню Вярхоўнага Савета ў выпадку яго адсутнасці або немагчымасці ажыццяўлення ім сваіх абавязкаў.

Арт. 88 Вярхоўны Савет выбірае з ліку дэпутатаў пастаянныя камісіі і іншыя органы для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да ведання Вярхоўнага Савета, ажыццяўлення кантролю за выкананнем законаў.

У выпадку неабходнасці Вярхоўны Савет можа ствараць следчыя, рэвізійныя і іншыя часовыя камісіі.

Арт. 89 Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савета ствараецца Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

У склад Прэзідыума Вярхоўнага Савета ўваходзяць Старшыня Вярхоўнага Савета, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета, намеснікі Старшыні Вярхоўнага Савета і дэпутаты ў парадку, прадугледжаным Рэгламентам Вярхоўнага Савета.

Прэзідыум Вярхоўнага Савета ўзначальвае Старшыня Вярхоўнага Савета.

Арт. 90 Права заканадаўчай ініцыятывы ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь належыць дэпутатам Вярхоўнага Савета, пастаянным камісіям Вярхоўнага Савета, Прэзідэнту, Вярхоўнаму Суду, Вышэйшаму Гаспадарчаму Суду, Генеральнаму пракурору, Кантрольнай палаце, Нацыянальнаму банку, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш як 50 тысяч чалавек.

[…]

Глава 4. П арламент - Нацыянальны сход

Арт. 90 Парламент - Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца прадстаўнiчым i заканадаўчым органам Рэспублiкi Беларусь.

Парламент складаецца з дзвюх палат - Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi.

Арт . 91 Склад Палаты прадстаўнiкоў - 110 дэпутатаў. Выбранне дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з законам на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаваннi.

Савет Рэспублiкi з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўнiцтва. Ад кожнай вобласцi i горада Мiнска тайным галасаваннем выбiраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласцi i горада Мiнска па восем членаў Савета Рэспублiкi. Восем членаў Савета Рэспублiкi назначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Выбары новага складу палат Парламента назначаюцца не пазней як за чатыры месяцы i праводзяцца не пазней як за 30 дзён да сканчэння паўнамоцтваў палат дзеючага склiкання Парламента.

Нечарговыя выбары палат Парламента праводзяцца на працягу трох месяцаў з дня датэрмiновага спынення паўнамоцтваў палат Парламента.

Арт. 92 Дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў 21 года.

Членам Савета Рэспублiкi можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуў 30 гадоў i пражыў на тэрыторыi адпаведнай вобласцi, горада Мiнска не менш як пяць гадоў.

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў Парламенце на прафесiйнай аснове, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй. Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў можа быць адначасова членам Урада.

Адна i тая ж асоба не можа адначасова з'яўляцца членам дзвюх палат Парламента. Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў не можа быць дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў. Член Савета Рэспублiкi не можа быць адначасова членам Урада. Не дапускаецца сумяшчэнне абавязкаў дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, члена Савета Рэспублiкi з адначасовым заняццем пасады Прэзiдэнта або суддзi.

Арт . 93 Тэрмiн паўнамоцтваў Парламента - чатыры гады. Паўнамоцтвы Парламента могуць быць прадоўжаны на падставе закона толькi ў выпадку вайны.

Першая пасля выбараў сесiя палат Парламента склiкаецца Цэнтральнай камiсiяй па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў i пачынае сваю работу не пазней як праз 30 дзён пасля выбараў. Адлiк трыццацiдзённага тэрмiну для склiкання i пачатку работы першай сесii Палаты прадстаўнiкоў ажыццяўляецца з дня другога туру галасавання па выбарах яе новага складу. Калi другi тур галасавання па выбарах у Палату прадстаўнiкоў не праводзiцца, адлiк трыццацiдзённага тэрмiну ажыццяўляецца з дня правядзення першага туру агульных выбараў у Рэспублiцы Беларусь. Адлiк трыццацiдзённага тэрмiну для склiкання i пачатку работы першай сесii Савета Рэспублiкi ажыццяўляецца з дня першага пасяджэння дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню па выбарах членаў Савета Рэспублiкi ад вобласцi або горада Мiнска.

У выпадках i ў парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй, паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў або Савета Рэспублiкi могуць быць спынены датэрмiнова. Са спыненнем паўнамоцтваў Палаты прадстаўнiкоў або Савета Рэспублiкi па рашэнню Прэзiдэнта могуць быць таксама спынены паўнамоцтвы адпаведна Савета Рэспублiкi або Палаты прадстаўнiкоў.

Арт. 94 Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў могуць быць датэрмiнова спынены пры адмове ў даверы Ураду, выказваннi вотуму недаверу Ураду або двухразовай адмове ў дачы згоды на назначэнне Прэм'ер-мiнiстра.

Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнiкоў або Савета Рэспублiкi могуць быць таксама датэрмiнова спынены на падставе заключэння Канстытуцыйнага Суда ў выпадку сiстэматычнага або грубага парушэння палатамi Парламента Канстытуцыi.

Рашэннi па гэтых пытаннях Прэзiдэнт прымае не пазней чым у двухмесячны тэрмiн пасля афiцыйных кансультацый са старшынямi палат.

Палаты не могуць быць распушчаны ў перыяд надзвычайнага або ваеннага становiшча, у апошнiя шэсць месяцаў паўнамоцтваў Прэзiдэнта, у перыяд вырашэння палатамi пытання аб датэрмiновым вызваленнi або зняццi Прэзiдэнта з пасады.

Не дапускаецца роспуск палат на працягу года з дня iх першых пасяджэнняў.

Арт . 95 Палаты збiраюцца на дзве чарговыя сесii ў год.

Першая сесiя адкрываецца 2 кастрычнiка; яе працягласць не можа быць больш як восемдзесят дзён.

Другая сесiя адкрываецца 2 красавiка; яе працягласць не можа быць больш як дзевяноста дзён.

[...]

Палата прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi ў выпадку асаблiвай неабходнасцi склiкаюцца на нечарговую сесiю па iнiцыятыве Прэзiдэнта, а таксама па патрабаванню большасцi не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу кожнай з палат па вызначаным парадку дня.

Нечарговыя сесii адкрываюцца ўказамi Прэзiдэнта.

Арт . 96 Палата прадстаўнiкоў выбiрае са свайго складу Старшыню Палаты прадстаўнiкоў i яго намеснiка.

Савет Рэспублiкi выбiрае са свайго складу Старшыню Савета Рэспублiкi i яго намеснiка.

Старшынi Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi, iх намеснiкi вядуць пасяджэннi i кiруюць унутраным распарадкам палат.

Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi са свайго складу выбiраюць пастаянныя камiсii i iншыя органы для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду i падрыхтоўкi пытанняў, якiя адносяцца да ведання палат.

Арт. 97 Палата прадстаўнiкоў:

1) разглядае па прапанове Прэзiдэнта або па iнiцыятыве не менш як 150 тысяч грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя валодаюць выбарчым правам, праекты законаў аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Канстытуцыю, аб тлумачэннi Канстытуцыi;

2) разглядае праекты законаў, у тым лiку аб зацвярджэннi асноўных напрамкаў унутранай i знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь; ваеннай дактрыны; аб ратыфiкацыi i дэнансацыi мiжнародных дагавораў; аб асноўным змесце i прынцыпах ажыццяўлення правоў, свабод i абавязкаў грамадзян; аб грамадзянстве, статусе iншаземцаў i асоб без грамадзянства; аб правах нацыянальных меншасцей; аб зацвярджэннi рэспублiканскага бюджэту i справаздачы аб яго выкананнi; устанаўленнi рэспублiканскiх падаткаў i збораў; аб прынцыпах ажыццяўлення адносiн уласнасцi; аб асновах сацыяльнай абароны; аб прынцыпах рэгулявання працы i занятасцi; аб шлюбе, сям'i, дзяцiнстве, мацярынстве, бацькоўстве, выхаваннi, адукацыi, культуры i ахове здароўя; аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў; аб вызначэннi парадку вырашэння пытанняў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы; аб мясцовым самакiраваннi; аб судаўладкаваннi, судаводстве i статусе суддзяў; аб крымiнальнай адказнасцi; аб амнiстыi; аб абвяшчэннi вайны i заключэннi мiру; аб прававым рэжыме ваеннага i надзвычайнага становiшча; аб устанаўленнi дзяржаўных узнагарод; аб тлумачэннi законаў;

3) назначае выбары Прэзiдэнта;

4) дае згоду Прэзiдэнту на назначэнне Прэм'ер-мiнiстра; 5) заслухоўвае даклад Прэм'ер-мiнiстра аб праграме дзейнасцi Урада i адабрае або адхiляе праграму; паўторнае адхiленне палатай праграмы азначае выказванне вотуму недаверу Ураду;

6) разглядае па iнiцыятыве Прэм'ер-мiнiстра пытанне аб даверы Ураду;

7) па iнiцыятыве не менш як адной трэцi ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў выказвае вотум недаверу Ураду; пытанне аб адказнасцi Урада не можа быць пастаўлена на працягу года пасля адабрэння праграмы яго дзейнасцi;

8) прымае адстаўку Прэзiдэнта;

9) выстаўляе большасцю галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнiкоў абвiнавачанне супраць Прэзiдэнта ва ўчыненнi дзяржаўнай здрады або iншага цяжкага злачынства; на падставе адпаведнага рашэння Савета Рэспублiкi прымае большасцю не менш як дзве трэцi галасоў ад поўнага складу рашэнне аб зняццi Прэзiдэнта з пасады;

10) адмяняе распараджэннi Старшынi Палаты прадстаўнiкоў. Палата прадстаўнiкоў можа прымаць рашэннi па iншых пытаннях, калi гэта прадугледжана Канстытуцыяй.

Арт. 98 Савет Рэспублiкi:

1) адабрае або адхiляе прынятыя Палатай прадстаўнiкоў праекты законаў аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Канстытуцыю; аб тлумачэннi Канстытуцыi; праекты iншых законаў;

2) дае згоду на назначэнне Прэзiдэнтам Старшынi Канстытуцыйнага Суда, Старшынi i суддзяў Вярхоўнага Суда, Старшынi i суддзяў Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Старшынi Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшынi i членаў Праўлення Нацыянальнага банка;

3) выбiрае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда;

4) выбiрае шэсць членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў;

5) адмяняе рашэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў, якiя не адпавядаюць заканадаўству;

6) прымае рашэнне аб роспуску мясцовага Савета дэпутатаў у выпадку сiстэматычнага або грубага парушэння iм патрабаванняў заканадаўства i ў iншых выпадках, прадугледжаных законам;

7) разглядае выстаўленае Палатай прадстаўнiкоў абвiнавачанне супраць Прэзiдэнта ва ўчыненнi дзяржаўнай здрады або iншага цяжкага злачынства, прымае рашэнне аб яго расследаваннi. Пры наяўнасцi падстаў большасцю не менш як дзвюма трацямi галасоў ад поўнага складу прымае рашэнне аб зняццi Прэзiдэнта з пасады;

8) разглядае ўказы Прэзiдэнта аб увядзеннi надзвычайнага становiшча, ваеннага становiшча, поўнай або частковай мабiлiзацыi i не пазней як у трохдзённы тэрмiн пасля iх унясення прымае адпаведнае рашэнне. Савет Рэспублiкi можа прымаць рашэннi па iншых пытаннях, калi гэта прадугледжана Канстытуцыяй.

Арт. 99 Права заканадаўчай iнiцыятывы належыць Прэзiдэнту, дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў, Савету Рэспублiкi, Ураду, а таксама грамадзянам, якiя валодаюць выбарчым правам, у колькасцi не менш як 50 тысяч чалавек i рэалiзуецца ў Палаце прадстаўнiкоў.

Законапраекты, вынiкам прыняцця якiх можа быць скарачэнне дзяржаўных сродкаў, стварэнне або павелiчэнне расходаў, могуць уносiцца ў Палату прадстаўнiкоў толькi са згоды Прэзiдэнта або па яго даручэнню - Урада.

Прэзiдэнт або па яго даручэнню Урад маюць права ўносiць прапановы ў Палату прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi аб абвяшчэннi разгляду праекта закона тэрмiновым. Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi ў гэтым выпадку павiнны разгледзець дадзены праект на працягу дзесяцi дзён з дня ўнясення на iх разгляд.

Па патрабаванню Прэзiдэнта або, з яго згоды, Урада Палата прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi на сваiх пасяджэннях прымаюць рашэннi, галасуючы ў цэлым за ўвесь унесены Прэзiдэнтам або Урадам праект цi яго частку, захаваўшы толькi тыя папраўкi, якiя прапанаваны цi прыняты Прэзiдэнтам або Урадам.

[…]


Крыніцы: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 г.; Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. са зменамі і дапаўненнямі прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.; Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. са зменамі і дапаўненнямі прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 17 кастрычніка 2004 г.


214. Асноўныя дэмаграфічныя паказальнікі беларускага народа ў другой палове ХХ - пач. ХХІ ст.

Гады

Насельніцтва

(тыс. чал.)

Нараджаемасць

Смяротнасць

Аборты

Шлюбы

Разводы

тыс.

на 1000 чел.

тыс.

на 1000 чел.

тыс.

на 1000 чел.

тыс.

на 1000 чел.

тыс.

на 1000 чел.

1950

7709

197,2

25,6

91,9

8,0

36,0

4,7

74,0

9,6

1,6

0,2

1960

8147

221,8

27,2

54,0

6,6

170,8

21,0

90,0

11,0

5,7

0,7

1965

8558

153,9

18,0

58,2

6,8

206,0

24,1

70,0

8,2

9,7

1,1

1970

9002

146,7

16,2

68,9

7,6

187,9

20,9

83,0

9,2

17,0

1,9

1975

9317

146,5

15,7

79,0

8,5

194,7

20,9

93,0

10,0

23,0

2,5

1980

9592

154,0

16,1

95,5

10,0

201,8

21,0

97,0

10,1

31,2

3,3

1985

9929

165,0

16,6

105,6

10,6

200,9

20,2

98,6

9,9

31,0

3,1

1990

10189

142,2

14,0

109,6

10,8

260,8

25,6

99,2

9,7

35,0

3,4

1991

10190

132,0

13,0

114,7

11,2

241,1

23,7

94,8

9,3

37,8

3,7

1992

10233

128,0

12,5

116,7

11,4

240,4

23,5

79,8

7,8

39,9

3,9

1993

10244

117,4

11,5

128,5

12,6

218,0

21,3

82,3

8,0

44,9

4,3

1994

10210

110,6

10,8

130,0

12,7

212,5

20,8

75,5

7,4

44,1

4,3

1995

10177

101,1

9,9

133,8

13,1

193,3

19,0

77,0

7,6

42,0

4,1

1996

10141

95,8

9,4

133,4

13,1

174,1

17,2

63,7

6,3

43,1

4,2

1997

10093

89,6

8,9

136,7

13,5

152,7

15,1

69,7

6,9

47,0

4,6

1998

10045

92,6

9,2

137,3

13,6

145,3

14,5

71,4

7,1

47,0

4,6

1999

10019

93,0

9,3

142,0

14,2

135,8

13,6

73,0

7,3

47,1

4,7

2000

9990

93,7

9,4

134,9

13,5

121,9

12,2

62,5

6,3

43,5

4,3

2001

9951

91,7

9,2

140,3

14,1

101,4

10,2

68,7

6,9

40,9

4,1

2002

9899

88,7

8,9

146,7

14,8

89,9

9,1

66,7

6,7

37,4

3,8

2003

9849

88,5

9,0

143,2

14,5

80,2

8,1

69,9

7,1

31,7

3,2

2004

9800

88,9

9,1

140,1

14,3

71,7

7,3

60,3

6,2

29,1

3,0

2005

9751

90,4

9,3

141,7

14,6

64,6

6,6

73,3

7,5

30,5

3,1

Крыніца: Потапов В.П., Печенко А.Г. Демографическая ситуация в системном представлении. - Мн.: ИП Печенко А.Г., 2006. - С. 13.


215. З даклада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі «Государство для народа» на ІІІ Усебеларускім сходзе. 2-3 сакавіка 2006 года.

[…] Сегодня мы живём в стабильной, благополучной, цивилизованной стране. У нас сильная экономика, развитые наука и культура, одна из лучших в мире система образования. Полностью обеспечена национальная безопасность.

Мы научились решать сложные задачи, воплощать крупные проекты. Научились работать результативно, плодотворно, качественно [...]

С удовлетворением докладываю высокому собранию: страна выполнила важнейшие показатели Программы социально-экономического развития республики на 2001-2005 годы. Всё, о чём мы договаривались на втором Всебелорусском народном собрании, реализовано и воплощено в жизнь.

Выработанный нами курс развития страны оказался правильным. Подтверждение этому - высокие темпы экономического роста, которые вот уже более десяти лет демонстрирует наша экономика. Сравните: 7,5 процента нашего ежегодного прироста валового внутреннего за прошедшую пятилетку против 3,5 процента среднемирового.

Западные теоретики никак не могут объяснить причин этого успеха. Никак не укладывается это в их «демократическую» схему.

А причины просты. Мы не разбазарили народное богатство, не влезли в обременительные долги. Идя от жизни, мы выработали свою собственную модель развития, основанную на взвешенных, продуманных, эволюционных преобразованиях. Без обвальной приватизации и «шоковой терапии». С сохранением всего лучшего, что ранее мы имели в нашей экономике и наших традициях. Но одновременно мы учились работать в новых, рыночных условиях, используя весь мировой опыт, учитывая современные тенденции мировой экономики.

Сильная государственная власть, сильная социальная политика и опора на народ - вот и весь секрет наших успехов. [...]

Государство для народа: Документы и материалы третьего Всебелорусского народного собрания 2-3 марта 2006 г. / Редкол.: А.Н.Рубинов и др. - Мн.: Беларусь, 2006. - С. 9-10


216. Вясну не спыніць. З успамінаў Алеся Бяляцкага [105].

Шмат розных сходаў і дэманстрацыяў даводзілася мне бачыць у сваім жыцьці. Я не кажу пра тыя, савецкія ды камуністычныя, на якія нас, школьнікаў, а затым студэнтаў гналі гвалтам. Я кажу пра натуральныя, дэмакратычныя, выкліканыя рознымі незаплянаванымі ўладамі падзеямі. [...]

Увосень 2004-га года, на рэферэндуме, улады прыймаюць папраўкі ў канстытуцыю пад Лукашэнку, здымаючы абмежаваньне ў два тэрміны для адной асобы, якая знаходзіцца на прэзыдэнцкай пасадзе. Вынікі рэферэндуму былі груба сфальсыфікаваныя, а перад местачковым дыктатарам расчышчаны шлях на бестэрміновае панаваньне.

І вось мінулы, 2005-ы год, «мёртвы» год, калі, улады, здаецца, зрабілі ўсё, каб прыдушыць людзкую актыўнасьць. Лукашэнка просіць у парлямэнту і атрымлівае паўнамоцтвы на аднаасобнае адданьне загаду байцам міністэрства ўнутраных справаў на ўжываньне зброі супраць «ворагаў», павялічваецца крымінальная адказнасьць за ўдзел і арганізацыю «масавых беспарадкаў», далей працгваюць «прасаваць» актывістаў моладзевых дэмакратычных арганізацыяў, сяброў палітычных партыяў ды іншых, хто спрабуе хоць нейкім чынам выявіць сваю грамадзянскую пазыцыю. Шалелі афіцыйныя СМІ, актыўнічалі ідэёлягі, устрапянуліся КДБ і БРСМ. Было адчуваньне, што ў падрыхтоўцы да прэзыдэнцкіх выбараў 2006-га году ўлады закаталі ўсю Беларусь мятровым слоям асфальту.

І ў гэтых неспрыяльных умовах беларуская дэмакратычная апазыцыя выпрацавала надзвычай просты план дзеяньняў. Было абвешчана пра аб'яднаньне дзесяці найбуйнейшых партыяў і грамадзкіх рухаў у адзін блок. У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе аб'яднаных дэмакратычных сілаў быў абраны адзіны кандыдат у будучай прэзыдэнцкай кампаніі. Ім стаў Аляксандар Мілінкевіч.

Гэтыя зладжаныя дзеяньні беларускай апазыцыі напалохалі беларускія ўлады. Прэзыдэнцкія выбары, якія меркавалася правесьці ўлетку 2006-га году, былі перасунутыя на 19 сакавіка, каб ня даць часу і магчымасьці «раскруціцца» адзінаму дэмакратычнаму кандыдату.

З пачатку 2006-га году рэпрэсіі супраць грамадзка-палітычных актывістаў узмацніліся. Па палітычных матывах было ўзбуджана больш за 20 крымінальных справаў, на якіх было прыцягнута больш за 30 чалавек. У асноўным гэта былі прадстаўнікі моладзевых няўрадавых незарэгістраваных арганізацыяў - "Зубра", Маладога Фронту, "Партнэрства", і актывісты штабоў Аляксандра Мілінкевіча. На пачатку сакавіка крымінальная справа была ўзбуджаная супраць яшчэ аднаго незалежнага кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна. Сотні актывістаў штабоў дэмакратычных кандыдатаў былі затрыманыя і асуджаныя «прэвэнтыўна», проста так, па сьмеху вартых прычынах.

[...]

Пачуцьцё ўпэўненасьці ўладаў у «элегантнай перамозе» зьнікла, і тады ўлады канчаткова скінулі маску аб'ектыўнасьці і бесстароннасьці ў выбарчым працэсе. Разгубленасьць перамяжоўвалася з нярвовай рэакцыяй і шырокамасштабным ужываньнем рэпрэсіяў. Перад выбарамі адбылося фактычнае інтэрнаваньне рэгіянальных кіраўнікоў штабоў і актывістаў. У бок дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты і актывістаў іхніх штабоў, а таксама простых грамадзянаў, якія спрабавалі выкарыстаць свае канстытуцыйныя правы, з боку вышэйшых дзяржаўных асобаў пасыпаліся непрыхаваныя пагрозы.

Асабліва моцна ўлады баяліся выхаду беларускіх грамадзянаў на вуліцы адразу пасьля выбараў. Таму 17 сакавіка, напярэдадні выбараў, у тэлевізыйным выступе старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі, генэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча і міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава імі было заяўлена пра незаконнасьць і несанкцыянаванасьць планаванай дэманстрацыі, а яе меркаваныя ўдзельнікі, па словах С.Сухарэнкі, «паводле артыкулу аб тэрарызме будуць прыцягвацца да адказнасьці». Удзельнікам дэманстрацыі прыгразілі пажыцьцёвым зьняволеньнем і нават сьмяротнай карай. Такой боязі перад мірнай дэманстрацыяй у гісторыі Беларусі яшчэ не было, як і не было такіх адкрытых намёкаў з боку ўлады на магчымае ўжываньне жорсткага гвалту і нават зброі супраць дэманстрантаў.

Было відавочна, што Лукашэнка панічна баяўся паўтарэньня «ўкраінскага майдану», паўтарэньня сытуацыі ў Чэхіі і ГДР пятнаццацігадовай даўніны ці нават румынскага варыянту разьвіцьця падзеяў, якія прывялі да хуткай зьмены рэжымаў у гэтых краінах, таму афіцыйныя сродкі масавае інфармацыі ўсе апошнія перадвыбарчыя дні працавалі на запалохваньне грамадзянаў, а гэтую кампанію і тое, што адбывалася вакол яе, усё менш і менш можна было назваць выбарамі. У краіне фактычна паўстала супрацьстаяньне марыянэткавага рэжыму, які трымаўся на дубінках АМАПу і бранетранспарцёрах спэцназу ды собру і шырокага грамадзкага дэмакратычнага руху, які жадаў палітычных пераменаў.

Да вечара 19-га рыхтаваліся і беларускія ўлады, і дэмакратычная апазыцыя. Але таго, што адбылося ў 20 гадзінаў на Кастрычніцкай нлошчы, не чакаў ніхто. Не зважаючы на пагрозы і застрашэньні з боку ўладаў, на ўвесь ціск рэпрэсіяў напрацягу апошніх месяцаў, на плошчу выйшлі ад 20 да 30 тысячаў чалавек. Гэтага было многа, каб уладам пачаць сілавую акцыю супраць іх, але гэтага было мала, каб людзі на плошчы кардынальным чынам змаглі зьмяніць сытуацыю ў Беларусі.

Так распачалося колькідзённае трагічнае супрацьстаяньне дэманстрантаў з беларускімі ўладамі...

Удзельнікамі пратэсту былі студэнты, працоўныя, бізнэсмэны і інжынэры, бацькі і іхнія дзеці, людзі з розных гарадоў і нават асобныя грамадзяне Расеі і Ўкраіны, Польшчы і Канады. Але што бянтэжыла ўлады, дык гэта тое, што ні штодзённыя затрыманьні, ні выключэньне асьвятленьня на плошчы, ні дробныя правакацыі не спынялі прыток новых людзей ў намётавы гарадок, якія цяклі туды штовечар шырокай ракой.

Улады былі разгубленыя, бо тыя інструмэнты рэпрэсіяў, якія яны ўжывалі, перасталі спрацоўваць. Людзі стаміліся баяцца і не зважалі на пагрозы затрыманьня, зьдзекаў, судовага перасьледу і арыштаў. Штодзень сотні траплялі за краты, спэцпрыймальнікі і ізалятары былі перапоўненыя, а колькасьць удзельнікаў акцыі пратэсту на плошчы не зьмяншалася. Сытуацыя выйшла з-пад кантролю ўладаў і адзінае, што іх выратоўвала, дык гэта тое, што колькасьць тых, хто пратэставаў, не павялічвалася.

У выніку, за гэтыя дні і падчас ліквідацыі намётавага гарадка на новаперайменаванай плошчы Кастуся Каліноўскага ўначы з 23-га на 24-га сакавіка былі затрыманыя, асуджаныя і арыштаваныя каля тысячы асобаў.

Такой формы пратэсту Беларусь яшчэ ня ведала. Не зважаючы на начныя маразы, а ў тыя дні тэмпература ўначы дасягала дзесяці градусаў ніжэй за нуль, сотні дэманстрантаў заставаліся начаваць у намётавым гарадку.

Цікава прагартаць судовыя пастановы адносна ўдзельнікаў гэтае выбарчае кампаніі і намётавага гарадку. Некалі яны будуць фігураваць у музэі беларускага дэмакратычнага супраціву. Гэта нашая шытая навыварат сучасная гісторыя. Гісторыя нахабнай беспакаранасьці, падману і фальшу, узьведзеная на дзяржаўны ўзровень, гісторыя гераізму і мужнага супраціву тысячаў простых людзей. Гэтыя стосы афіцыйных прысудаў складуць некалі адзіны праўдзівы Прысуд пачварнай дзяржаўнай калымазе, народжанай лукашэнкаўскім рэжымам.

Так, барысаўскі праваабаронца Ігар Леднік, які мае вышэйшую адукацыю і прыехаў у Менск, каб сустрэцца з расейскім журналістам, згодна з судовай пастановай і паказаньнямі міліцыянтаў, «14 сакавіка 2006 году на патрабаваньне супрацоўнікаў міліцыі прад'явіць дакумэнты, адказаў грубай нецэнзурнай лаянкай, паводзіў сябе груба, нахабна, з выклікам, на заўвагі супакоіцца не рэагаваў, сваімі дзеяньнямі парушаў грамадзкі парадак», за што і быў асуджаны суддзём Цэнтральнага раёну г.Менску Бычко А. на дзесяць сутак арышту. [...]

22 сакавіка галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько, паводле паказаньняў міліцыянтаў, якія затрымалі яго, «выказваўся грубай нецэнзурнай лаянкай у грамадзкім месцы на грамадзянаў, якія праходзілі побач, на заўвагі спыніць супрацьпраўныя дзеяньні не рэагаваў», за што і быў асуджаны суддзём Савецкага раёну А.Крайчык на 10 сутак арышту. [...]

Гэтыя судовыя пэрлы, паказаньні ліпавых сьведкаў з ліку міліцыянтаў і «падстаўных казачкоў» можна працягваць і працягваць. Некалі яны будуць адыгрываць сваю ролю пры высьвятленьні сапраўднай сытуацыі, якую стваралі беларускія ўлады, каб сфальсыфікаваць вынікі і вырваць сабе перамогу на гэтых выбарах. Не сумняюся, што адпаведную ацэнку атрымаюць і судзьдзі, якія выносілі гэтыя прысуды.

Што прыемна ўразіла ў вясновых падзеях дык гэта ўдзел у іх тысячаў і тысячаў маладых людзей, якія пераступілі мяжу страху. Цяпер тая хваля пратэсту сыйшла, людзі зноў займаюцца звыклымі справамі. Але яна выявіла той патэнцыял незадаволенасьці ўладамі і прагі зьменаў, які існуе ў беларускім грамадзтве. Пасьля вясны, ня гледзячы на піраву перамогу рэакцыі і цемрашальства, зьнікла адчуваньне апатыі і пэсымізму.

Вясна 2006-га паказала, што супольныя і зладжаныя намаганьні беларускіх дэмакратычных сілаў неўзабаве прывядуць да зьменаў палітычнай сытуацыі ў Беларусі, дзе галоўным акторам падчас будучых падзеяў выступіць беларускі народ. Зьмены прыйдуць непазьбежна і гэта толькі справа часу. Беларускія грамадзяне, асабліва нашая моладзь, хоча жыць у дэмакратычным прававым грамадзтве, дзе б шанаваліся правы кожнага чалавека і дзе б урэшце запанавала сапраўдная СВАБОДА.

Бяляцкі А. Вясну не спыніць... / Верым! Можам! Пераможам!: Падзеі Менскай Вясны - 2006: Кроніка, дакумэнты, сьведчаньні / Укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. - Менск, 2006. - С. 3-6


217. Успаміны з Акрэсціна [106] Барыса Гарэцкага [107]. 19 сакавіка 2006 года.

[…] Мы са Зьмітром Хведаруком і Яўгенам Скрабутанам ды іншымі хлопцамі сядзім у перапоўненай камэры №14 на другім паверсе старога будынку. Перадачы забароненыя. Кормяць недавараным аўсом і чорным хлебам. Адчуваецца вялікая напруга і невядомасьць. Мы вельмі хвалюемся за падзеі, што адбываюцца на волі.

У сярэдзіне дня нашую камэру наведаў начальнік турмы і прыстрашыў нас карцэрам за няспыннае скандаваньне нацыянальных лёзунгаў. Ён таксама паведаміў, што мы зможам прагаласаваць на ўчастку, які створаны ў спецпрыймальніку. На галасаваньне палітзьняволеных выводзяць па адным у асобны пакой, дзе знаходзіцца скрыня. За галасаваньнем назірае дэпутат Дзярждумы Расеі Уладзімер Рыжкоў.

Надыходзіць вечар. У камэры вельмі душна. Заснуць немагчыма. На вуліцы пачынаецца моцная завіруха. Праз пранесены ў камэру тэлефон нам паведамляюць, што на Кастрычніцкай плошчы сабралася трыццаць тысячаў. Мы перадаем гэтую інфармацыю па мясцовым радыё - вентыляцыі. Праз хвіліну ўвесь паверх аднагалосна скандуе "Жыве Беларусь!" ды "Мілінкевіч!" Наглядчыкі зьвярэюць. Напэўна, такога яны ніколі ня бачылі. Яны бегаюць па паверсе й лупяць гумавымі дубінкамі па мэталёвых дзьвярох камэраў. Акрэсьціна бунтуе. Адчуваньне, быццам праз некалькі хвілінаў нас вызваляць па патрабаваньні людзей на плошчы. […]

Верым! Можам! Пераможам!: Падзеі Менскай Вясны - 2006: Кроніка, дакумэнты, сьведчаньні / Укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. - Менск, 2006. - С. 20-21


ПЫТАННІ І ЗАДАННІ.

1. Прааналізуйце колькасны склад Вярхоўнага Савета БССР 1990 г., і патлумачце чаму Васіль Быкаў называе ўчынак апазіцыі на чале з БНФ "гераічным". Як ставілася большасць дэпутатаў да прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці?

2. Як ставілася беларуская дыяспара да набыцця Беларуссю незалежнасці? Што лічыў неабходным зрабіць для паспяховага развіцця нацыі І З'езд беларусаў свету? Якія прынцыпы для пабудовы нацыянальнай дзяржавы лічыліся неабходнымі?

3. Прааналізуйце артыкул Зянона Пазняка, прысвечаны адраджэнню вялікарускіх імперскіх амбіцый, і патлумачце, якую небяспеку ён бачыў для Беларусі? Што прапаноўвалася зрабіць, каб пазбегнуць гэтай небяспекі? Выкажыце сваю ацэнку гэтым прапановам, іх неабходнасці і адпаведнасці сітуацыі?

4. Чаму чытачы не дачакаліся выдання "Сцяны" Васіля Быкава з боку дзяржаўнага выдавецтва?

5. На што звяртаў увагу дэпутатаў Сяргей Антончык у сваім гучным дакладзе? Якія высновы можна зрабіць на падставе гэтага паведамлення?

6. Што за падзея адбылася ў Мінску 12 красавіка 1995 г.? Як вы думаеце, чаму Васіль Быкаў назваў яе "крывавай лазняй беларускай дэмакратыі"?

7. Якія праблемы ўздымаліся ІІ З'ездам беларусаў сусвету? Якія шляхі іх вырашэння прапаноўваліся?

8. У чым бачыў сэнс рэжыму Лукашэнкі Васіль Быкаў у сярэдзіне 90-х гг.? Зыходзячы з цяперашняй сітуацыі ў Рэспубліке Беларусі, патлумачце наколькі правільна Быкаў ацэньваў сітуацыю?

9. Ці згодны Вы з Васілём Быкавым, што "тарашкевіца - правапіс болей беларускі, ён адпавядае беларускаму моўнаму мэнталітэту больш за наркамаўку"? Патлумачце сваю пазіцыю.

10. Патлумачце сутнасць Акта аб незалежнасці Беларусі. Як ацанілі дэлегаты Усебеларускага з'езда за незалежнасць расійска-беларускую інтэграцыю і саюзную дамову, падпісаную 8 снежня 1999 г.? Чым можна патлумачыць розніцу ў падыходах да расійска-беларускай інтэграцыі, выказаную на рэферэндумах і на Усебеларускім з'ездзе 2000 г.?

11. Якія пагрозы развіццю беларускай нацыі былі вылучаны ІІІ З'ездам беларусаў свету? Патлумачце іх сутнасць.

12. Як ІІІ З'езд беларусаў свету паставіўся да праблемы нацыянальнага развіцця ў эпоху глабалізацыі? Прааналізуйце мэты вылучаныя Трэцім з'ездам беларусаў свету перад беларускім народам і дайце ім сваю ацэнку.

13. Якія тэндэнцыі можна прасачыць паводле зменаў у Канстытуцыі на працягу перыяда з 1994 па 2004 г.?

14. Прааналізуйце выступленне А.Лукашэнкі на ІІІ Усебеларускім сходзе 2-3 сакавіка 2006 г. Выкажыце сваю думку адносна эфектыўнасці, пабудаванай А.Лукашэнкам сістэмы ўлады.

15. Як вы можаце ацаніць сутнасць дзяржаўнай ідэалогіі, якая праводзіцца ў жыццё ў Рэспубліцы Беларусь з 2004 г.?



Спіс скарачэнняў

а. - айцец

Аблвыканкамзах - Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту

АМАП - Аддзел міліцыі асобага прызначэння

АН - Акадэмія навук

АЭС - Атамная электрастанцыя

БВК - Беларуская вайсковая камісія

БІГіК - Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры

БКА - Беларуская краёвая абарона

БНК - Беларускі нацыянальны камітэт

БНР - Беларуская Народная Рэспубліка

БНС - Беларуская народная самапомач

БНФ - Беларускі Народны Фронт

БПС - Беларуская партыя свабоды

БПСР - Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў

БКА - Беларуская краёвая абарона

БРА - Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя

БСГ - Беларуская сацыялістычная грамада

БСРГ - Беларуская сялянска-работніцкая грамада

БССР - Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

БХД - Беларуская хрысціянская дэмакратыя

БЦР - Беларуская Цэнтральная Рада

ВБНК - Віленскі Беларускі Нацыянальны Камітэт

ВКЛ - Вялікае княства Літоўскае

ВС - Вярхоўны Савет

Гістпарт - Інстытут гісторыі партыі

Глаўліт - Галоўнае літаратурнае ўпраўленне

ГПУ - Галоўнае палітычнае ўпраўленне

ГУЛАГ - Галоўнае упраўленне лагероў

ДАГВ - Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці

ДКНС (ГКЧП) - Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу

др. - доктар

ЗСФСР - Закаўказская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка

Інбелкульт - Інстытут беларускай культуры

КДБ - Камітэт дзяржаўнай бяспекі

КПЗБ - Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

КПЛіБ - Камуністычная партыя Літвы і Беларусі

КПП - Камуністычная партыя Польшчы

кс. - ксёндз

ЛітБел ССР - Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

ЛКСМБ - Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі

мгр. - магістр

МУС - Міністэрства унутраных спраў

МФ - Малады фронт

Наркомпрос - Народны камісарыят асветы

НКЗС - Народны камісарыят замежных спраў

НКУС - Народны камісарыят унутраных спраў

НПХ - Незалежная партыя хлопская, бел. - Незалежная сялянская партыя

НЭП - новая эканаміная палітыка

праф. - прафесар

РВК (РИК) - Раённы выканаўчы камітэт

РСФСР - Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка

СБМ - Саюз беларускай моладзі

СБП - Саюз беларускіх патрыётаў

СНК - Савет Народных Камісараў

ССРБ - Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь

СССР - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

т., тов. - таварыш

ТБШ - Таварыства беларускай школы

УССР - Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

УЦР - Украінская цэнтральная рада

ХДЗ - Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць

ЦВК (ЦИК) - Цэнтральны выканаўчы камітэт

ЧК - Чрэзвычайная камісія


Бібліяграфія

Зборнікі і асобныя публікацыі дакументаў.

1. Адраджэнне: гістарычны альманах / Склад. і рэд. А.П.Грыцкевіч. - Вып. 1. - Мінск, 1995.

2. АНТОН ЛУЦКЕВИЧ: материалы следственного дела НКВД БССР. Зб. документов. - Мінск, 1997.

3. Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР. Док. и мат. Т. 1. 1921-1929 гг. / Сост.: В.Н.Жигалов и др.; Редкол.: В.И.Гурский и др. - Мн., 1962.

4. Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. - Прага: Радыё "Свабодная Еўропа" / Радыё "Свабода", 2005.

5. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мінск, 2003.

6. Восьмая сессия Верховного Совета БССР. - Мн., 1947.

7. Государство для народа: Документы и материалы третьего Всебелорусского народного собрания 2-3 марта 2006 г. / Редкол.: А.Н.Рубинов и др. - Мн.: Беларусь, 2006.

8. Документы внешней политики, 1939 г. МИД РФ. - М., 1992. - Т. ХХІІ. - Кн. 1.

9. Документы свидетельствуют: Из истории деревни накануне и в ходе коллективизации 1927-1932 / Под ред. В.П. Данилова и Н.А. Ивницкого. - М., 1989.

10. Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь / Склад.: А.Трусаў, І.Лазавікоў. - 2-е выд., дап. - Мн.: Беларусь, 1994.

11. Закон Беларускай Савецкай сацыялістычнай Рэспублікі аб мовах у Беларускай ССР. - Мн.: Беларусь, 1990.

12. Законы, пастановы і іншыя акты, прынятыя на трэцяй сесіі Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання, 5 снеж. 1990 г. - 27 лют. 1991 г.

13. Законы, пастановы і іншыя акты, прынятыя на чацвёртай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання (21 мая - 27 чэрвеня 1991 г.). - Мінск, 1991.

14. Знешняя палітыка Беларусі. Зб. дак і мат. - Т. 1. 1917-1922 / Склад.: У.Міхнюк і інш. - Мн.: БелНДІДАС, 1997.

15. Индустриализация Белорусской ССР (1926-1941 гг.). Сб. док. и мат. / Под ред. В.Н.Жигалова, А.Т.Нетылькина, Н.М.Хвостенковой. - Мн.: Беларусь, 1975.

16. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. - Мн., 2000.

17. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 г.

18. Караткевіч У. Выбраныя творы / Уладзімір Караткевіч; Уклад., прадм., камент. А.Вераб'я. - Мн.: Бел. кнігазбор, 2005.

19. Конституция (Основной Закон) Белорусской Советской Социалистической Республики. - Мн., 1937. - С. 5-8, 22-23, 26, 30.

20. Курапаты: Арт., навук. справаздача, фотаздымкі (З.Пазьняк, Я.Шмыгалёў, М.Крывальцэвіч, А. Іоў). - Мн., 1994.

21. Курапаты. Зб. мат. / В.Арэшка і інш. - Мн.: ГА "Дыярыуш", 2002.

22. Ластоўскі В. Выбраныя творы / Уклад., прадм. і камент. Я.Янушкевіча. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997.

23. На крутым павароце: Ідэол.-паріт. барацьба на Беларусі ў 1929-1931 гг.: Дакументы, матэрыялы, аналіз / Аўт.-склад. Р.П.Платонаў. - Мн.: БелНДІДАС, 1999.

24. Назаўсёды разам: Да 60-годдзя ўз'яднання Зах. Беларусі з БССР. Зб. дак. / Уклад. У.І.Навіцк; Пад агульн. рэд. М.П.Касцюка, І.Я.Навуменкі. - Мн.: Бел. Энцыкл., 1999.

25. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941-1944) / Пад агульн. рэд. У.М.Міхнюка. - Мн.:БелНДЦДААС, 1995.

26. Октябрь 1917 года и судьбы политической оппозиции. В 3 ч. Ч. 3. - Гомель, 1993.

27. Они не стали на колени: Сб. воспоминаний и док. о концлагере Берёза Картузская / Сост. В.Поссе, Л.Аржаева, И.Акридина; Под ред. Я.Мисько. - Мн.: Беларусь, 1966.

28. Основные положения программы социально-экономического развития Республики Беларусь на 2006 - 2010 годы.

29. Преступные цели - преступные средства: документы об оккупационной политике фашистской Германии на территории СССР (1941-1944 гг.). - М., 1968.

30. Сёмая сесія Вярхоўнага Совета СССР, 1 жн. - 7 жн. 1940 г. Стэнаграфічная справаздача. - Мн., 1940.

31. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Укл.: А.Гесь, У.Ляхоўскі, У.Міхнюк; прадм. У Ляхоўскага. - Мінск: Медысонт, 2006.

32. Стенограмма совещания высшего руководства Генерального округа «Белоруссия» (Минск, 8-10 апреля 1943 года) / Авт.-сост. С.В.Жумарь, С.Е.Новиков, Р.А.Черноглазова. - Минск: МГЛУ, 2006. - С. 103-111

33. Турук Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белорусов. - Москва, 1921.

34. Чарнобыльскі след на Беларусі. - Мн.: Кам. па гідраметэаралогіі МінЧС, 1996.

35. Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі / Укл. і рэд. А.Белы, А.Валахановіч, Н.Сармант. - Менск, 2007.


Архіўныя крыніцы.

36. Асобны архіў Літвы (Архіў КДБ Літвы) Ф. К-1. Воп. 58. Ад.з. П-12505

37. БДАМЛІМ Ф. 3. Воп. 1. Ад.з. 293

38. БДАМЛІМ Ф. 3. Воп. 1. Ад.з. 33

39. БДАМЛІМ Ф. 444. Воп. 1. Ад.з. 108

40. НАРБ Ф. 4. Воп. 1. Ад.з. 13219

41. НАРБ Ф. 4. Воп. 1. Ад.з. 2323

42. НАРБ Ф. 4. Воп. 1. Ад.з. 933

43. НАРБ Ф. 4. Воп. 17. Ад.з. 171

44. НАРБ Ф. 4п. Воп. 2. Ад.з. 213.

45. Цэнтральны дзяржаўны архіў Літвы. Ф. 582. Воп. 1. Ад.з. 55

Успаміны

46. Аляхновіч Ф. У кіпцюрох ГПУ. - Вільня, 1942.

47. Верым! Можам! Пераможам!: Падзеі Менскай Вясны - 2006: Кроніка, дакумэнты, сьведчаньні / Укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. - Менск, 2006.

48. Геніюш Л. Споведзь / Падрыхт. тэксту, прадм. і камент. М.Чарняўскага. - Мн.: Маст. літаратура, 1993.

49. Жук-Грышкевіч Вінцэнты. 25 сакавіка. Успаміны. - Торонто, 1978.

50. Калубовіч А. Крокі гісторыі. - Менск, 1993.

51. Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Аўт. прадм. В.Скалабан. - Мн.: Часоп. "Бел. гіст. агляд", 2000.

52. Кнорин В. 1917 г. в Белоруссии и на Западном фронте. - Менск, 1925.

53. Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Успаміны. - Таронта: Пагоня, 1976.

54. Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагодзьдзя: артыкулы і ўспаміны / Укл. А.Латышонак, С.Акінчыц. - Мінск, 2006.

55. Пташук М. И жизнь, и слёзы… / Нёман. - 2002. - №9/10. - С. 106-107

56. У новай айчыне / Укл. Я.Мірановіч; Рэд. Луба Віталь. - Беласток, 2001.

Перыядычны друк і публіцыстыка.

57. "Б.Д." Беларусы на чужыне / Беларускі звон. Тыднёвая часопісь. - Вільня. - №4. - 1921. - 17 крас.

58. Беларус. - №205. - 1974. - трав.

59. Беларус. - №208. - 1974. - жнів.

60. Беларус. - №342. - 1987. - снеж.

61. Беларус. - №354. - 1988. - снеж.

62. Беларус. - №368. - 1990. - сак.

63. Беларус. - №382. - 1991. - вер.

64. Беларус. - №383. - 1991. - кастр.

65. Беларус-вайсковы. - Коўна. - 1922. - 16 крас.

66. Беларуская крыніца. - 1935. - №37 (630). - 13 кастр.

67. Беларуская мінуўшчына. - 1993. - №5-6.

68. Беларускі звон. - 1922. - 8 вер.

69. Гістарычны альманах. - 2006. - №12.

70. Звязда. - 1996. - 16 ліст.

71. Звязда. - 1996. - 23 ліст.

72. Звязда. - 1996. - 27 ліст.

73. Звязда. - 2005. - 8 ліп.

74. Навіны Беларускага Народнага Фронту. - 1989. - 6 ліп.

75. Народная Воля. - №71 (1884). - 2004. - 23 крас.

76. Народная газета. - 1994. - 15-17 студз.

77. Народная газета. - 1995. - 26 мая

78. Свабода. - 1994. - №49. - снеж.

79. Свабода. - 1995. - №6. - 8 лют.

80. Свабода. - 1995. - №42. - 13 каст.

81. Советская Белоруссия. - №185. -1995. - 3 кастр.

82. Советская Белоруссия. - №191. - 1995. - 11 кастр.

83. Советская Белоруссия. - №204. - 1995. - 28 кастр.

84. Советская Правда. - № 15. - 1917. - 19 дек.

85. Советская Правда. - № 17. - 1917. - 21 дек.

86. Спадчына. - 2002. - №4.

87. ARCHE. - 2006. - №9 (49).

88. Veritas: Бюлетэнь БГА "Ветэраны Адраджэньня". - 2005. - №1.

89. Veritas: Бюлетэнь БГА "Ветэраны Адраджэньня". - 2006. - № 1 (4).

Гістарычная літаратура.

90. Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам: дасьледзіны беларускага сьветагляду / Прадм. С.Дубаўца. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993.

91. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) / Под ред. А.А. Кавалени, Н.С.Сташкевича - Мн: БГУ, 2004.

92. Волкогонов Д.А. Семь вождей. - Кн. 1. - М., 1997.

93. Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. - Мінск, 2005.

94. Гісторыя Беларусі: канец XVIII ст. - 2002 г.: Хрэстаматыя: 11 кл. / Пад рэд. Я.К.Новіка. - Мн.:Нар. асвета, 2003.

95. Горад Святога Губерта. Краязнаўчы альманах. - Вып. 1. - Сейны: Fundacja Pogranicze, 2002.

96. Дэмакратычная апазыцыя Беларусі, 1956-1991 / Пад рэд. А.Дзярновіча. - Мн.: АНГ, 1999. - 181 с.

97. Ёрш С. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. - Менск-Слонім: Архіў Найноўшае гісторыі, 1998.

98. Ёрш С. Рыцар Свабоды: Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэолаг і арганізатар беларус. нац. антынацысц. Супраціву. - Мн.: Часоп. "Беларус. Рэзыстанс", 2004.

99. Жытко А.П., Фамін В.М. Гісторыя Беларусі (1945-2002 гг.). - Мн.: БДПУ, 2005.

100. Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. - Мн., 1996.

101. Кароткі нарыс беларускага пытання / ARCHE. - №11. - 2007.

102. Кітурка Ю. Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага (1899 - 1908) / Беларускі гістарычны агляд. - Т. 6. - Сш. 1-2 (10-11). - 1999. - Снеж.

103. Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ-ХХ ст. - СПб., Неўскі прасцяг, 2005.

104. Лукашенко А.Г. Исторический выбор Беларуси: Лекция Президента Республики Беларусь в Белорусском государственном университете. Минск, 14 марта 2003 г. - Мн.: БГУ, 2003.

105. Ля вытокаў незалежнага грамадства: асобы і падзеі беларускай апазыцыі 1950-1980-х / А.Дзярновіч, Л.Андросік. - Б.м., 1998. - 16 с.

106. Маль К. Антыбальшавiцкi рух y Беларусi (1919-1921) / Беларускі гістарычны агляд. - Т. 6. - Сш. 1-2 (10-11), снежань 1999.

107. Нонканфармізм у Беларусі: 1953-1985. Даведнік. Т. 1. / Аўт.-уклад. А.Дзярновіч. - Мн.: Athenaeum, 2004.

108. Пакаянне. Злачынствы камуністычнага рэжыму і антыкамуністычны супраціў (даследванні, дакуманты, сведчанні). - Менск, 2007.

109. Пашкевіч А. Пляц волі. - Мінск, 2001.

110. Пономаренко П.К. Партизанское движение в Великой Отечественной войне. - М., 1943.

111. Потапов В.П., Печенко А.Г. Демографическая ситуация в системном представлении. - Мн.: ИП Печенко А.Г., 2006.

112. Смалянчук А. Вобраз партызана ў памяці жыхароў Слонімшчыны / Гістарычны альманах. - 2007. - №11.

113. Споведзь у надзеі застацца жывым. З аўтабіяграфіі Б.Тарашкевіча / Спадчына. - 1996. - С. 126-128

114. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад.: З.Санько, І Саверчанка. - Вільня: Наша Будучыня, 2002.

115. Токць С. Беларускі нацыянальны рух 1920-х гадоў вачыма польскай паліцыі / Гістарычны альманах. - 2000. - Т. 3.

116. Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. - Вільня, 2006.

117. Цітоў А. Узбуйненне // Спадчына. - 1991. - № 5.

118. Шарова Н.С. Гісторыя Беларусі ХІХ-ХХ стст.: Практыкум для 11 кл. - Мн.: Аверсэв, 2003.

119. Юридический энциклопедический словарь. 2-е доп. изд. - Москва: Советская Энциклопедия, 1987.


Інтэрнэт-рэсурсы

120. The Avalon Project: Nazi-Soviet Relations 1939-1941 (http://www.yale.edu/lawweb/avalon/nazsov/gsbound.htm)


Паказальнік імёнаў

Абдзіраловіч Ігнат (Канчэўскі Ігнат)

Абрамчук

Абэцэдарскі Лаўрэнцій

Адамовіч Я.

Адамовіч Вячаслаў

Ажэшка Эліза,

Азбукін Мікалай

Акінчыц Фабіян

Аксаміт М.

Аляксееўскі Канстанцін,

Аляхновіч Францішак

Андраюк С.

Антановіч Іван

Антончык Сяргей

Анцыповіч

Арлоў

Арлоў Уладзімер

Арсеннева Наталля

Арэшнікаў

Астроўскі Радаслаў

Атрошчанка Цімох

Аўсяннік

Бабровіч Л.

Багдановіч Вячаслаў

Багдановіч Максім

Бадунова Палута

Бакланаў О.

Бандаровіч Ігар

Баравік Ян

Барадулін Рыгор

Баразна Лявон

Баран

Бародзіч Яўгенія

Бароўская Вольга

Баршчэўскі Лявон

Бембель Алег

Біруковіч І.

Блюхарэнка

Бролішс Язэп

Брыль Янка

Брэжнеў Леанід

Булак-Балаховіч Язэп

Бураўкін Генадзь

Бусел Сяргей

Бутэвіч Анатоль

Быкаў Васіль

Бычко А.

Бэндэ Лукаш

Бяляцкі Алесь

Вазіла,

Вайніловіч Эдвард

Вакулоўская А.

Валошын Павел

Варонка Язэп

Васілеўскі Леон

Вацэціс І.

Веткіна Ірына

Ветцэль

Воіцкая І.

Вольф

Вострыкаў Цімох

Воўк

Вязоўскі Глеб

Вячорка Вінцук

Гадлеўскі Вінцэнт

Галадзед М.

Галубовіч У.,

Галубок Уладзіслаў

Ганчар В.І.

Ганько Міхаіл

Гарбачоў Міхаіл

Гарбуноў

Гаркун

Гарун Алесь

Гарэцкі Барыс

Гарэцкі Максім

Гаўрыловіч

Гей К.

Геніюш Ларыса

Геніюш Янка

Гікала Мікалай

Гітлер Адольф

Глякоўскі Станіслаў

Гольдбер

Гольман Міхаіл,

Готберг Курт фон

Готфрыд

Гофман М.

Грабаў А.

Грыб Мечыслаў

Грыгарук

Грынблат М.

Грынкевіч Станіслаў

Грынько Г.

Грышкевіч Вікенцій

Грышкевіч Ф.

Гулевіч

Гусакоў

Дайнека В.

Далідовіч Генрых

Даўжэнка

Дзекуць-Малей Лукаш

Дземянцей Мікалай

Дзіско Вітольд

Дзяржынскі Фелікс

Доўл Роберт

Дранковіч Генадзь

Драчоў П.

Дубавец Сяргей

Дубоўка Уладзімір

Дубянецкі Міхась

Душэўскі Кляўдуш (Дуж-Душэўскі)

Дынько Андрэй

Дырлевангер

Езавітаў Кастусь,

Енукідзе

Ермаловіч Мікола

Ермачэнка Іван

Жаўрыд Павел

Ждановіч В.

Ждановіч Фларыян,

Жук-Грышкевіч Вінцэнт,

Жылуновіч Зміцер (псеўд. Цішка Гартны)

Забэйда-Суміцкі Міхась

Зайцаў Вячаслаў

Законнікаў Сяргей

Залатар В.

Запруднік Янка

Зімянін Міхаіл

Зузэміль Эміль

Зязюля Андрэй (сапр. Астрамовіч Аляксандр),

Ібрагім Гакі-паша,

Іваноў С.

Іваноўскі Вацлаў

Ігнатавічус Зянон

Ігнатоўскі Усевалад

Ільін

Іофе Адольф

Іпатава Вольга

Каваленка В.

Кагановіч Л.

Казлоўшчык У.

Казулін Аляксандр

Калінін Міхаіл

Каліноўскі

Каліноўскі Кастусь

Калубовіч Аўген,

Каменеў Л.,

Кандыбовіч Сымон

Канчар Яўген (Яўсей, Яўхім),

Караблін Валеры

Караткевіч

Караткевіч Уладзімер

Карахан Л.,

Карклін

Карпаў

Касцевіч (псеўд. Краўцоў Макар),

Каўка А.

Каўрус Алесь

Кахановіч Міхаіл

Кенік

Кіпель Яўхім

Кірсанаў (Кирсанов)

Клімовіч Адольф

Кнорын Вільгельм,

Колас

Колас Якуб

Конак

Конан Уладзімер

Кондратовіч Людвік (псеўд. Сыракомля Уладзіслаў),

Кондрусев А.

Коўш З.

Крайчык А.

Краўцоў Б.

Кржыжаноўскі М.

Кроль С.

Крукоўскі Уладзімер

Круталевіч

Кручкоў В.

Крывіцкі Л.

Крыленка Мікалай,

Кубэ Вільгельм

Кудравец Анатоль

Кукабака Міхась

Кулажанка Г.

Кулакоўскі Аляксей

Кулік Яўген

Купава Мікола

Купала Янка

Куршман Фрыц

Кюльман Р.,

Кюссе-Цюз Аляксандр,

Лавецкі Уладзімер

Ладуцька Сяргей

Ламака В.

Ландэр Карл

Лапуць

Ларчанка М.

Ластоўскі Вацлаў

Латышонак Алег

Леанарда да Вінчы

Левітан Іосіф

Леднік Ігар

Ленін Уладзімір,

Лёсік Язэп

Лігачоў Ягор

Лістапад Юрка

Лозэ

Лойка Алег

Лось Еўдакія

Лужанін Максім

Лукашэнка Аляксандр

Луцкевіч Антон

Луцкевіч Іван

Луцкевіч Лявон

Луцкевіч Юры

Любімаў

Люкевіч В.

Лявіцкі Антон (псеўд. Ядзвігін Ш.),

Лявіцкі

Лядзкі,

Ляўданскі А.

Мазураў Кірыл

Макееў Уладзімер

Малашчук А.

Малец Дзяніс

Малецкі Язэп

Малішэўскі

Манаховіч Мікіта

Манюшка Станіслаў,

Марачкін Аляксей

Маркавец Віктар

Маркс Карл

Марчук

Мацкойць Сяржук

Машэраў Пётр

Мельцер

Мікеланджэла

Міклашэвіч Пётр

Мілінкевіч Аляксандр

Мінко Віктар

Міровіч

Мірончык У.

Мірошнікаў Міхаіл

Міско Сцяпан

Міхайлаў

Міцкевіч Адам,

Міцкевіч-Капсукас

Молатаў

Молатаў (Скрябін)

Мудроў Вінцэсь

Муранаў

Мураўёў Міхаіл

Мясніковіч

Мяснікоў Аляксандр, (сапр. Мяснікян),

Мятла Пётра

Мяфодзій

Навумаў Уладзімір

Навумчык Сяргей

Надсан Аляксандр

Назарэўскі Аляксей

Найдзюк Язэп

Наседкін Аляксей

Наўроцкі Алесь

Неканда-Трэпка Антон

Некрашэвіч Сцяпан

Неманцэвіч Антон

Нікалаева

Новік Уладзімер

Нядзельская Зінаіда

Паверзак

Пазняк Зянон

Пазняк Ян

Палтаран В.

Палукараў

Панамарэнка Панцеляймон

Панізнік Сяргей

Пануцэвіч Вацлаў

Панфілюк Іван

Панфілюк Мікалай

Панчанка Пімен

Папоў,

Парфянкоў Васіль

Пархоменка Валянціна

Пасэ (Поссе)

Паўлаў В.

Паўлюкевіч

Пікарда Гай

Пілсудскі Юзаф

Пічэта Уладзімір (Пичета)

Піятуховіч

Платонаў

Полазаў

Постышаў П.

Пракаповіч Уладзімір

Пракулевіч Уладзімір

Прашковіч Мікола

Прышчэпаў Дзмітрый

Пташук Міхаіл

Пуга Б.

Пятакоў Т.

Пятровіч Захар

Рабкевіч Валянцін

Рагвалод

Рагуля Васіль

Радэк К.,

Разанаў Алесь

Рак-Міхаўлоўскі Сымон

Рафаэль

Ржэўскі Браніслаў

Родзевіч П.

Родзька Усевалад

Розэнберг А.

Розэнберг

Ротэнберг

Рубінштэйн

Рузвельт Франклін

Русак Васіль

Рыбалтоўскі Казімер

Рыбентроп Іяхім

Рыбікаў А.

Рыжкоў Уладзімір

Рэйнгольд І.

Сабалеўскі Юры

Савёнак Л.

Сакалоў-Кубай Г.

Сакольнікаў

Салжаніцын Аляксандр

Салтыкоў-Шчадрын

Самойла Уладзімір

Самойла

Самусевіч

Санько Зміцер

Сасноўскі Юліян

Сачанка Барыс

Свентахоўскі

Свярдлоў Л.

Селязнёў Г.М.

Семянюк

Сёмуха Васіль

Сербента В.

Сеўрук

Сівіцкая Галіна

Сідарэвіч Анатоль

Сідарэнка А.

Сінякоў (Синяков)

Севярынец Павел

Скарына Францішак

Скірмунты

Скіцёў Андрэй

Скочка Яўген

Скрабутан Яўген

Слоскан Баляслаў

Слюнькоў Мікалай

Смалянчук Алесь

Смоліч Аркадзь

Сокалаў-Воюш Сяргей

Сокал-Кутылоўскі Антон,

Сталін Іосіф (сапр. Джугашвілі)

Стальмашок Сяргей

Станкевіч Адам

Станкевіч Ян

Станюта Стэфанія

Старадубцаў В.

Сташчанюк І.

Строеў Я.С.

Супрун Васіль

Суслаў М.

Сухараў А.

Сухарэнка Сцяпан

Сушынскі Язэп

Сыцько Здзіслаў

Сяднёў Масей

Сянкевіч Генрык,

Тавакелян

Талаат-паша,

Танк Максім

Тарас Н.

Тарашкевіч Браніслаў

Татарыновіч Пётр

Таццяна Якубовіч

Ткачоў Міхась

Трахім

Трашчонак Я.

Троцкі Леў

Трусаў Алег

Тур

Туронак Юры

Тэраўскі Уладзімір

Уайзман У.

Уласаў Аляксандр

Уладзіміраў

Ульянаў Аляксандр

Фалькенгайн Эрых фон

Фальскі Усевалад,

Філафей

Хадыка Юры

Хведарук Зьміцер

Хмара (Хмара-Разумовіч)

Хрушчоў Мікіта

Цанава Лаўрэнцій

Цвікевіч Аляксандр,

Цётка (сапр. Пашкевіч-Кейрыс Алаіза)

Цізякоў А.

Ціхіня В.Г.

Ціхоўскі

Ціцянкоў Іван

Цяпінскі Васіль

Чабатарэвіч

Чайка Павел

Чарвякоў Аляксандр (Чэрвяк Алесь)

Чарнамырдзін В.С.

Чарняўскі

Чарняўскі Алег

Чарняўскі І.

Чарняўскі Міхась

Чэрнін А.,

Чорны Кузьма

Чыгір Міхаіл

Чыгрынаў Іван

Чыквін Іван

Чэрчыль Уінстан

Шаладонаў

Шамардзіна

Шарыпа Пётр

Шарэцкі С.Г.

Шафнагель Казімір

Шкубер

Шкурынскі Антось

Шкялёнак Мікалай

Шлыкаў В.

Шмыгалёў Яўген

Шоцік В.

Шпілеўскі І.

Шунейка Яўген

Шут А.

Шушкевіч Станіслаў

Шчакаціхін

Шчэрбіна Б.

Шыманюк Герман

Шыркоўскі

Шэйман Віктар

Шэрман Карлас

Энгельс Фрыдрых

Яблжыкоўскі

Язаў Д.

Якавенка Васіль

Якавюк Федарук

Якімовіч Мікалай

Янаў Г.

Ярац Віктар

Яфімаў Фёдар



[1] На крутым павароце: Ідэол.-парт. барацьба на Беларусі ў 1929-1931 гг.: Дакументы, матэрыялы, аналіз / Аўт.-склад. Р.П.Платонаў. - Мн.: БелНДІДАС, 1999; Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941-1944) / Пад агульн. рэд. У.М.Міхнюка. - Мн.:БелНДІДАС, 1995; Знешняя палітыка Беларусі. Зб. дак і мат. - Т. 1. 1917-1922 / Склад.: У.Міхнюк і інш. - Мн.: БелНДІДАС, 1997.

[2] Кароткі нарыс беларускага пытаньня (падрыхтоўка да друку А.Пашкевіч, А.Вашкевіч, А.Чарнякевіч) / ARCHE. - 2007. - №11.

[3] Кіруючы орган беларускага нацыянальнага руху, які быў абраны на І з'ездзе беларускіх арганізацый і партый 25-26 сакавіка 1917 г. у Менску. Складаўся з 18 асобаў на чале з Р. Скірмунтам. Кіраўнічую ролю ў нацыянальным руху БНК адыгрываў да лета 1917 г., калі на ІІ з'ездзе беларускіх арганізацый і партый замест яго была створана больш левая па сваім складзе Цэнтральная рада беларускіх арганізацый і партый.

[4] Варонка Язэп (1891-1952) - беларускі палітычны дзеяч. З 1917 г. сябра БСГ, камісар юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай беларускай рады (1917), старшыня і міністр замежных спраў Народнага сакратарыята БНР (1918), адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР.

[5] Сапраўднае імя - Аляксандр Прушынскі.

[6] Сапраўднае імя - Аляксандр Астрамовіч.

[7] Літаратурны псеўданім - Ядзвігін Ш.

[8] Грамата выдавалася Вялікай беларускай радай, якая ўтварылася ў кастрычніку 1917 г. і, аб'яднаўшы ў сабе прадстаўнікоў розных беларускіх арганізацый і партый, стала адыгрываць кіруючую ролю ў беларускім нацыянальным руху. Менавіта з ініцыятывы ВБР быў скліканы Першы Усебеларускі кангрэс у Мінску ў снежні 1917 г., дзе вырашаліся лёсавызначальныя пытанні беларускага жыцця.

[9] Шафнагель Казімір - барон, прадстаўнік краёвага руху і беларускі дзеяч.

[10] Езавітаў Кастусь (1893-1946) - беларускі нацыянальны дзеяч і палітык. Адзін з арганізатараў Беларускай цэнтральнай вайсковай рады, удзельнік Першага Усебеларускага кангрэсу і абвяшчэння БНР, народны сакратар па вайсковых справах БНР. Памёр у траўні 1946 г. у менскай турме НКУС.

[11] Жук-Грышкевіч Вінцэнт (1903-1989) - беларускі палітычны дзеяч, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. У 1939 г. арыштаваны бальшавікамі і асуджаны на 8 гадоў лагероў. У 1942 г. вызвалены паводле амністыі. Пасля вайны эміграваў за мяжу. У 1970-1982 г. з'яўляўся Старшынёй Рады БНР.

[12] Цвікевіч Аляксандр (1888-1937) - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, юрыст, філосаф і публіцыст. З'яўляўся сакратаром прэзідыума Першага Усебеларускага кангрэса, выконваў розныя дыпламатычныя даручэнні ўрада БНР. У 1930 г. арыштаваны па справе "Саюза вызвалення Беларусі" і асуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 г. арыштаваны другі раз і расстраляны ў Менску.

[13] Кнорын Вільгельм (1890-1938) - савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1917-1918 гг. сакратар Аблвыканкамзаху, у 1919-1920 гг. сакратар ЦК КПЛіБ, у 1920-1922 гг. - сакратар ЦБ КП(б)Б, у 1927-1928 гг. - першы сакратар ЦК КП(б)Б. У 1938 г. расстраляны паводле пастановы Ваеннай калегіi Вярхоўнага суда СССР.

[14] Калубовіч Аўген (1910-1987) - беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік і гісторык. У 1930 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў лагер на 3 гады. У час нямецкай акупацыі ўваходзіў у Беларускую раду даверу (1943), Беларускую цэнтральную раду (1944), удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. З 1944 г. жыў на эміграцыі.

[15] Краўцоў Макар (сапр. Касцевіч; 1891-1939) - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст, крытык і перакладчык. Дэлегат Першага Усебеларускага з'езда, з 1918 г. - сябра БПСР. Аўтар словаў-гімна БНР "Мы выйдзем шчыльнымі радамі". Удзельнік Слуцкага паўстання. Арыштаваны бальшавіцкімі карнымі органамі ў 1939 г. і загінуў у турме НКУС у г. Беластоку.

[16] Сідарэвіч Анатоль (нар.1948) - беларускі гісторык, публіцыст, літаратурны крытык і дысідэнт. Неаднаразова падпадаў пад дзеянне савецкай карнай машыны. У 1960 г. рэпрэсаваны, а пазней звальняўся з працы і памяшчаўся ў псіхлякарню за крытыку палітыкі савецкіх уладаў. З 1973 г. сябра "Акадэмічнага асяродка" - групы дэмакратычна настроеных людзей у Акадэміі Навук Беларусі. Пазней працаваў у розных перыядычных выданнях, займаецца даследчыцкай і выкладчыцкай дзейнасцю.

[17] У гістарычнай літаратуры таксама згадваецца як Пятая Устаўная грамата БНР.

[18] Гэта яскравы прыклад фальсфікацыі беларускай гісторыі з боку бальшавікоў. Насамрэч, Маніфест быў створаны і абвешчаны ў Смаленску. Часовы ўрад на чале з З.Жылуновічам і ЦБ КПБ толькі 8 студзеня 1919 г. пераехалі ў Менск.

[19] Складзены не пазней 18 лістапада 1919 г.

[20] Гурток выдаваў беларускі часопіс "Наша каляіна".

[21] Слуцкаму павятоваму беларускаму нацыянальнаму камітэту.

[22] Дудар Алесь (сапр. Дайлідовіч Аляксандр) (1904-1937) - беларускі паэт, крытык і перакладчык. Верш "Пасеклі наш край" быў напісаны не пазней 1929 г., бо 20 сакавіка гэтага году, ён быў арыштаваны за гэты паэтычны твор і высланы на тры гады ў Смаленск. Пасля яшчэ двойчы падпадаў пад арышты і ў 1937 г. быў расстраляны па рашэнню савецкіх карных органаў у менскай турме НКУС.

[23] Сокал-Кутылоўскі Антон (1892-1983) - беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Камандзір Слуцкай брыгады БНР. У міжваенны час - праваслаўны святар на Наваградчыне і Слонімшчыне. У час Другой сусветнай вайны уваходзіў у Беларускую незалежніцкую партыю, Беларускую цэнтральную раду, кіраўнік Беларускай народнай самапомачы па Брэсцкай вобласці, палкоўнік Беларускай краёвай абароны, удзельнік ІІ Усебеларускага кангрэсу. Неаднаразова арыштоўваўся савецкімі карнымі органамі, першы раз у 1941 г. У 1947 асуджаны на 25 гадоў лагероў, але ў 1958 падпаў пад амністыю. Пасля вызвалення жыў у Польшчы.

[24] Казбярук Уладзімір (нар. 1923) - беларускі пісьменнік і навуковец.

[25] Беларускі гісторык

[26] Канчэўскі Ігнат (1896-1923) - беларускі паэт, публіцыст і мысляр Віленшчыны першай чвэрці ХХ ст.

[27] Кандыбовіч (Кабыш) Сымон (1891-1972) - дзяржаўны дзеяч і беларускі эмігранцкі гісторык. У 1932-37 гг. быў кіраўніком справаў СНК БССР, пазней упаўнаважаным Камітэта нарыхтовак БССР. У 1940 г. арыштаваны. Быў сябрам Беларускай Цэнтральнай Рады ў час нямецкай акупацыі і ўдзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. З 1944 г. жыў і займаўся даследаваннямі на эміграцыі.

[28] Упершыню тэкст прамовы друкаваўся ў выданні "Х Съезд Коммунистической партии (большевиков) Белоруссии, 3-10 января 1927 г.: Стенографический отчёт". (Менск, 1927). С. 32.

[29] Арыгінальны тэкст дакумента захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ), ф. 4., воп. 3, спр. 22, арк. 474. Датуецца прыкладна 1927 г.

[30] ГПУ - Галоўнае палітычнае упраўленне, савецкі карны орган.

[31] Аляхновіч Францішак (1883-1944) - беларускі драматург, тэатральны дзеяч і публіцыст. Яшчэ ў царскі час быў асуджаны на адзін год астрога за выданне "Perkunas", дзе высмейваўся цар. Жыў у Вільні і Меінску, дзе быў выдаўцом газет "Беларускае жыццё" і "Беларускі звон", а потым дырэктарам Беларускага тэатра. У 1926 г. пад уплывам савецкай прапаганды вярнуўся ў Менск. Працаваў у Віцебскім тэатры, але быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагероў. У 1933 г. быў абменяны на Браніслава Тарашкевіча. Пасля вызвалення напісаў і выдаў адну з першых кніг пра рэпрэсіі і лагернае жыццё ў СССР - "У кіпцюрох ГПУ". У час нямецкай акупацыі рэдагаваў газету «Biełaruski hołas». Забіты ў 1944 г. на сваёй кватэры.

[32] Ермаловіч Мікола (1921-2000) - беларускі гісторык і літаратуразнаўца, аўтар самвыдатаўскіх выданняў 50-х і 70-х гг.

[33] Арыгінальны тэкст дакумента захоўваецца ў БДАМЛІМ, ф. 444, воп. 1, ад.з. 108, арк. 31.

[34] Цітоў Анатоль (нар.1947) - беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Даследуе пытанні геральдыкі, генеалогіі, сфрагістыкі і інш. дапаможных гістарычных дысцыплін.

[35] Раней дакумент публікаваўся ў кнізе: Неизвестная Россия. ХХ век. М.: Историческое наследие, 1992. С. 237-245

[36] Раней дакумент публікаваўся ў кнізе: Документы свидетельствуют: Из истории деревни накануне и в ходе коллективизации, 1927-1932 гг. / Под ред. В.П.Данилова, Н.А.Иваницкого. М.: Политиздат, 1989. С. 372-375.

[37] Калінін Міхаіл (1875-1946) - савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Старшыня ЦВК СССР у 1922-1938 гг.

[38] Арыгінальны тэкст дакумента захоўваецца: ЦГАОР СССР. Ф. 3316. Воп. 1. Ад.з. 448. Арк. 125, 126. Раней публікаваўся ў кнізе: Неизвестная Россия. ХХ век. М.: Историческое наследие, 1992. С. 217-218

[39] Менш чым за месяц да гэтага, 20 лістапада 1930 г., Янка Купала зрабіў спробу самагубства, даведзены да адчаю паклёпніцкай кампаніяй і спробай абвінаваціць яго ў кіраўніцтве выдуманай нацдэмаўскай арганізацыі - Саюз Вызвалення Беларусі (гл. папярэдні дакумент). Раней прыведзены дакумент друкаваўся ў газеце "Звязда" за 14 снежня 1930 г.

[40] Раней дакумент публікаваўся ў кнізе: Документы свидетельствуют: Из истории деревни накануне и в ходе коллективизации 1927-1932 / Под ред. В.П. Данилова и Н.А. Ивницкого. - М.: Политиздат, 1989. - С. 476-477

[41] Быкаў Васіль (1924-2003) - беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік БССР (1980). Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1978-1990), з 1989 г. - народны дэпутат СССР. У 1990 г. абіраўся прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». З 1995 г. - прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтру, адзін з заснавальнікаў Хельсінскага камітэта. Многія беларусы лічаць В.Быкава "сумленьнем нацыі", а яго творы раскрываюць сапраўдную неўпрыгожаную рэчаіснасць Другой сусветнай вайны і іншых фрагментаў беларускай гісторыі.

[42] З прамовы на Радыё Свабода, 31 траўня 2001 г.

[43] Раней дакумент друкаваўся ў зборніку: Правда истории: память и боль / Сост. Н.М.Жилинский. Мн.: Беларусь, 1991. С. 82-87

[44] Курапаты - гэта месца на ўсходняй ускраіне г.Мінска, дзе ў 1937-1941 гг. савецкімі карнымі органамі былі расстраляны не менш 30 тыс. беларусаў і, магчыма, жыхароў суседніх краін.

[45] Кузняцоў Ігар - беларускі гісторык, даследуе пытанні рэпрэсіўнай палітыкі савецкіх уладаў.

[46] Панамарэнка Панцеляймон (1902-1984) - савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1938-1947 г. першы сакратар ЦК КП(б)Б. У 1942-1944 г. начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху. У 1944-1948 г. Старшыня СНК (з 1946 - Савета Міністраў) БССР. У 1948-1953 г. сакратар ЦК ВКП(б), адначасова ў 1950-1953 г. міністр нарыхтовак СССР. У 1953-1954 г. міністр культуры СССР. У 1954-1955 г. першы сакратар ЦК Кампартыі Казахстана.

[47] Пілсудскі Юзаф (1867-1935) - польскі палітык. Адыграў вялікую ролю ў станаўленні польскай незалежнай дзяржавы.

[48] Выдадзена напярэдадні Міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла ў Гаазе летам 1922 г.

[49] Гэты орган каардынаваў дзейнасць беларускіх партызан (у асноўным эсэраў) супраць польскіх уладаў у Лідскім, Гродзенскім, Бельскім і Ваўкавыскім паветах Заходняй Беларусі ў 1921-1922 гг. Знаходзіўся ў Белавежскай пушчы. У 1922 г. выдаваў газету "Беларускі партызан".

[50] "Хмара" - псеўданім Вячаслава Разумовіча, які быў адным з лідэраў беларускага партызанскага антыпольскага руху на пачатку 20-х гг. у Заходняй Беларусі.

[51] Беларускі гісторык. Жыве і працуе ў Беластоку.

[52] Дакумент падрыхтаваны да друку А.Валахановічам і У Міхнюком.

[53] Тарашкевіч Браніслаў (1892-1938) - вядомы беларускі дзеяч Заходняй Беларусі сацыялістычнага напрамку. З 1911 г. быў сябрам БСГ, пазней адным з арганізатараў і лідэраў БСДП (1918-1923). У 1918 г. выдаў першую беларускую граматыку для школ. Пэўны час узначальваў беларускі сектар у дэпартаменце асветы Сярэдняй Літвы, пазней быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1922 г. стаў дэпутатам польскага сойму і да 1925 г. узначальваў Беларускі пасольскі клуб. З 1924 г. супрацоўнічаў з КПЗБ, а пасля расколу пасольскага клуба ў 1925 г. стаў арганізатарам і лідэрам БСРГ. За сваю дзейнасць быў двойчы арыштаваны польскімі ўладамі ў 1927 і 1931 гг. і прыгавораны першы раз да 12 гадоў вязніцы (1930 г. вызвалены па распараджэнню Пілсудскага), другі - на 8 гадоў катаргі (у верасні 1933 г. перададзены бальшавікам у абмен на Францішка Аляхновіча). У снежні 1933 г. пачаў "распрацоўвацца" АДПУ СССР, па прапанове якога і была напісана аўтабіяграфія, фрагменты якой друкуюцца ў гэтай кнізе. Тарашкевіч быў асуджаны па сфабрыкаванай справе "Беларускага нацыянальнага цэнтра" да смяротнага пакарання з заменай на 10 гадоў канцлагероў.

[54] Зачытана паслом Б.Тарашкевічам у сойме ў студзені 1923 г. Упершыню апублікавана на беларускай мове ў Беларускім календары на 1924 г. Вільня, 1923. С. 40.

[55] Дакладны аўтар "Кароткага нарысу ..." невядомы, але ёсць меркаванні, што ён быў напісаны пры ІІ аддзеле Генштабу польскага войска і пабачыў свет 31 студзеня 1928 г.

[56] Рашэнне пра самароспуск Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі і яе ўваход у склад КПЗБ было прынятае на краявой канферэнцыі БРА 30 снежня 1923 г. і абвешчана ў камунікаце БРА у жніўні 1924 г.

[57] Прадастаўлены беларускамоўны варыянт камунікату БРА захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) Ф. 60-п. Воп. 3. Ад.з. 606. Арк. 57-58. Друкуецца тут паводле публікацыі ў часопісе ARCHE №11 за 2007 г.

[58] Абрэвіятура ад польскай назвы Незалежная партыя хлопска, па-беларуску - Незалежная сялянская партыя.

[59] Дакумент захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці (ДАГВ). Ф. 38, воп. 1, ад.з. 19, арк. 201-201 адв.

[60] Падобныя адозвы, у якіх паведамлялася пра рашэнне міністра унутраных спраў Польшчы, распаўсюджваліся таксама ў Беластоцкім, Наваградскім, Палескім і Віленскім ваяводствах

[61] Дакумент быў апублікаваны ў польскім выданні "Sejm Reczypospolitej. Okres I. Posiedzenie 310-320. 1926 - 1927 // Sprawozdanie stenograficzne z 317 posiedzenia Sejmu Rzeczypospolitej z dnia 4 lutego 1927 r. (maszynopis). - s. 49-56". У Беларусі ўпершыню надрукаваны ў часопісе Гістарычны альманах (№12) у перакладзе і падрыхтоўцы Алеся Смаленчука.

[62] Артыкул створаны на аснове ўспамінаў У.Уайзмана (1891-1970), прадстаўніка Брытанскага і Замежнага Біблійнага Таварыства. Першапачаткова друкаваўся на ангельскай мове ў часопісе "Божым шляхам" за 1975 г. №1-2.

[63] Фрагмент дакумента друкуецца ўпершыню паводле пратаколу допыту, які захоўваецца ў Асобным архіве Літвы (Архіў КДБ Літвы) у справе ксяндза А.Станкевіча. Пры працы з дакументам неабходна ўлічваць яго спецыфіку і падыходзіць крытычна. Звесткі здабытыя на допыце маглі скажацца альбо следчымі, якія пісалі пратакол, альбо самімі абвінавачанымі. Часта гэта адбывалася пад жахлівым фізічным альбо псіхалагічным ціскам на чалавека. Спецыфічная лексіка пратаколаў і манера падаваць матэрыял, выкрываючы "контррэвалюцыйную дзейнасць", "паклёп на савецкую ўладу" і г. д., звычайна навязваліся і фіксаваліся самімі следчымі савецкіх карных органаў.

[64] Станкевіч Адам (1891-1949) - беларускі ксёндз, грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, выдавец і публіцыст. Адзін з заснавальнікаў, лідэраў і ідэолагаў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Актыўна ўдзельнічаў у беларусізацыі касцёла. У розны час узначальваў альбо з'яўляўся сябрам больш дзясятка найбольш важных і ўплывовых беларускіх арганізацый (найперш у Вільні): ХДЗ, Беларускага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны, БХД, БНК, пасол польскага сейма і намеснік старшыні БПК, ТБШ, выкладчык, а пазней дырэктар Віленскай беларускай гімназі, адзін з заснавальнікаў БІГіКа і беларускай друкарні імя Ф. Скарыны, Беларускага каталіцкага выдавецтва, Беларускага навуковага таварыства, рэдактар і выдавец "Крыніцы" ("Беларускай крыніцы"), "Хрысціянскай думкі", аўтар мноства артыкулаў і грунтоўных даследаванняў па гісторыі Беларусі і беларускага хрысціянскага руху. Арыштоўваўся некалькі разоў польскімі, а потым савецкімі ўладамі, апошні раз у 1949 г. Прыгавораны да 25 гадоў лагероў.

[65] Маецца на ўвазе польскі канцлагер у Бярозе Картузскай, створаны ў 1934 г. для ізаляцыі сяброў апазіцыйных партый і арганізацый. Праіснаваў да верасня 1939 г. За гэты час праз яго прайшло каля 10 тыс. вязняў.

[66] Упершыню гэты артыкул быў надрукаваны ў віленскай газеце "Беларускі фронт" за 5 лютага 1937 года.

[67] Беларускі нацыянальны фронт - гэта нацыянальная арганізацыя незалежніцкага кірунку, якая ўзначальвалася ксяндзом В. Гадлеўскім. Орган друку з 1936 па 1939 г. газета "Беларускі фронт".

[68] Дакумент захоўваецца ў НАРБ Ф. 4. Воп. 21. Ад.з. 1683. Арк. 125-144

* Так у дакуменце

[69] Луцкевіч Антон (1884-1942) - адзін з пачынальнікаў, тэарэтыкаў і арганізатараў беларускага нацыянальна-вызвольнага і сацыялістычнага руху, публіцыст, гісторык, педагог і літаратурны крытык. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў БСГ, адзін з ініцыятараў выдання газетаў "Наша Доля"і "Наша Ніва", а таксама абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У розныя гады - Старшыня Рады Народных Міністраў і міністр замежных спраў БНР, заснавальнік Віленскага беларускага музея, старшыня Беларускага навуковага і Беларускага выдавецкага таварыстваў.

[70] Уладзімір Міхнюк (1947-2005) - беларускі гісторык, доктар гістарычных навук.

* Паводле звестак з архіваў КДБ, Антон Луцкевіч памёр у 1942 г. у перасыльным пункце Аткарск Саратаўскай вобласці.

[71] Прапанова дэлегацыі БССР была ўхвалена ў гэты ж дзень, 3 жніўня 1940 г., разам з прыняццём Літоўскай ССР у склад Савецкага Саюза. - Ю.Б.

[72] Туронак Юры (нар.1929) - беларускі гісторык, які жыве ў Польшчы. Аўтар шэрагу манаграфій па гісторыі Беларусі: "Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі" (1992), "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" (1993), "Беларуская кніга ў ІІ Рэчы Паспалітай 1921-1939" (2000), "Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944)" (2002).

* Справа ў тым, што ідэолагамі камунізма, у прыватнасці Ф.Энгельсам, сям'я лічылася буржуазным перажыткам. - Ю.Б.

[73] Успаміны запісаны і падрыхтаваны да друку беларускім гісторыкам Алесем Смалянчуком.

[74] Беларуская Незалежніцкая Партыя ўзнікла ў час Другой сусветнай вайны. Паводле версіі В.Пануцэвіча, БНП узнікла ў канцы 1939 г. у Вільні з ініцыятывы кс. В.Гадлеўскага. Іншая версія падае, што заснаванне БНП адбылося ўлетку 1942 г. у Менску і тут значная роля адводзіцца Усеваладу Родзьку. Ёсць звесткі, што БНП дзейнічала на Беларусі да 1956 г., хаця ўжо пасля заняцця Беларусі савецкімі вайскамі пераважная большасць яе апынулася ў эміграцыі альбо турмах НКУС.

[75] Малецкі Язэп - дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Рэдактар і выдавец беларускіх газет, календароў, член Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта, аўтар шэрагу артыкулаў і кніг.

* Паводле дадзеных Беларускай савецкай энцыклапедыі.

[76] Пташук Міхаіл (1943-2002) - беларускі кінарэжысёр, народны артыст Рэспублікі Беларусь. Успаміны Пташука "И жизнь, и слёзы…» друкаваліся на расійскай мове ў часопісе "Нёман" (2002, №№ 9-12).

[77] Цанава Лаўрэнцій (сапр. Джанджгава) (1900-1955) - Нарком унутраных спраў БССР у 1938-1951 гг.

[78] Запруднік Ян (нар. 1926) - беларускі гісторык, пражывае ў эміграцыі.

[79] Смалянчук Алесь (нар. 1959) - беларускі гісторык.

[80] Караткевіч Уладзімір (1930-1984) - беларускі пісьменнік і празаік, заснавальнік гісторыка-рамантычнай плыні ў беларускай літаратуры, абуджальнік нацыянальнай свядомасці многіх "савецкіх" беларусаў. Аўтар раманаў "Каласы пад сярпом тваім", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Чорны замак Альшанскі", аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", эсэ "Зямля пад белымі крыламі" і інш.

[81] Вядомы савецкі крытык і цэнзар вульгарна-сацыялагічнага накірунку.

[82] Маецца на ўвазе аповесць Васіля Быкава "Мертвым не баліць".

[83] Кукабака Міхась (нар. 1936) - вядомы беларускі дысідэнт і праваабаронца з Бабруйска.

[84] Беларуская эмігранцкая газета, якая выдаецца ў ЗША.

[85] Дакумент захоўваецца ў БДАМЛІМ Ф. 444. Воп. 1. Спр. 108. Арк. 22

[86] В.У.Быкаў з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1978-1989 гг. і народным дэпутатам СССР у 1989-1991 гг.

[87] Дакумент захоўваецца ў БДАМЛІМ Ф. 444. Воп. 1. Ад.з. 108. Арк. 21-22

[88] Машэраў Пётр (1918-1980) - партыйны і савецкі дзеяч Беларусі, першы сакратар КП(б)Б з 1965 па 1980 гг.

[89] Чарняўскі Міхась (нар. 1938) - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, археолаг і гісторык, кандыдат гістарычных навук. У 1960-80-х гг. актывіст дэмакратычнай апазіцыі савецкай уладзе. З'яўляўся сябрам "Акадэмічнага асяродка".

[90] "Талака" - нефармальнае маладзёжнае гісторыка-культурнае таварыства, якое існавала ў Мінску ў 1985-1991 гг.

[91] Якавенка Васіль (нар. 1936) - беларускі пісьменнік і публіцыст. Сябра Саюза Пісьменнікаў СССР з 1977 г. З 1990 г. - прэзідэнт Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль».

[92] Мудроў Вінцэсь (нар. 1953) - беларускі літаратар і журналіст.

[93] Знакаміты артыкул археолага Зянона Пазняка і журналіста Яўгена Шмыгалёва, які быў надрукаваны 3 чэрвеня 1988 г. у газэце "Літаратура і мастацтва" і ўпершыню прыадкрыў для беларусаў жахлівую праўду пра Курапаты.

[94] З прамовы Васіля Быкава на Радыё Свабода 19 кастрычніка 1998 года.

[95] Устаноўчы з'езд БНФ адбыўся 24-25 чэрвеня 1989 г. у Вільні.

[96] Пазняк Зянон (псеўд. Генрых Ракутовіч) (1944-) - беларускі археолаг і гісторык, грамадска-палітычны дзеяч і публіцыст. Адзін з заснавальнікаў і лідэр шырокага грамадскага руху канца 80-х - пач. 90-х гг. на Беларусі - Беларускага Народнага Фронту. У 1990-1995 гг. - народны дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі. У 1994 г. балатаваўся на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

* З улікам змяненняў і дапаўненняў да 8 ліпеня 2005 г.

[97] Шушкевіч Станіслаў (нар. 1934) - беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1991). 1986-1990 - прарэктар БДУ. 1989-1991 - народны дэпутат СССР, 1990-1995 - дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, а ў 1991-1994 - Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі. У 1994 г. балатаваўся на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

[98] Антончык Сяргей (1956-) - дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990-1995 гг.

[99] У той час старшыня Савета міністраў.

[100] Заняў месца віцэ-старшыні Савета міністраў.

[101] Кіраўнік Адміністрацыі па справах прэзідэнта.

[102] Барадулін Рыгор (1935-) - беларускі паэт, зсэіст і перакладчык. З 1990 па 1999 з'яўляўся прэзідэнтам беларускага ПЭН-цэнтра.

[103] Севярынец Павел (нар. 1976) - беларускі палітык, маладзёжны лідэр і публіцыст. У 1999-2003 гг. - намеснік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 - старшыня Маладога Фронту.

[104] Лукашэнка Аляксандр (1954-) - З 1979 член КПСС (да жніўня 1991). У 1985-1987 - сакратар парткома калгасу імя Леніна (Шклоўскі р-н, Магілёўская вобл.), 1987-1994 - дырэктар саўгаса "Гарадзец" (Шклоўскі р-н, Магілёўская вобл.). З 1990 па 1994 г. - народны дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з 1994 г.

[105] Бяляцкі Алесь (нар. у 1962 г.) - беларускі пісьменнік і публіцыст, грамадскі дзеяч, актыўны ўдзельнік незалежнага выдавецкага руху 1980-90-х гадоў, адзін са стваральнікаў і кіраўнік Таварыства маладых літаратараў "Тутэйшыя" (1986-1989). Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні "Мартыралогу Беларусі", БНФ і Беларускай каталіцкай грамады. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1998 г. старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна-96".

[106] Спецпрыёмнік-размеркавальнік МУС у г.Мінску па вул. Акрэсціна

[107] Актывіст дэмакратычнага руху беларускай моладзі

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX