Вярнуцца: Кастусь Каліноўскі і яго эпоха

Частка 3


Дадана: 16-05-2011,
Крыніца: Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі. Менск 2010.

Спампаваць




Кастусь Каліноўскі ў беларускай культурніцкай традыцыі


Сацукевіч Іван (Менск). Мемарыялізацыя Кастуся Каліноўскага ва ўрбананіміцы Беларусі

Шулаеў Андрэй (Менск). Вексілалагічныя аб'екты ў паўстанні Каліноўскага: гістарыяграфічны вобраз і крытыка

Ільін Аляксандр (Пінск). Ян Позняк - первый исследователь участия православного духовенства в восстании 1863 - 1864 г.

Трафімчык Анатоль (Брэст). Тадэвуш Касцюшка ў беларускім паэтычным слове канца 18 - 19 ст.

Настасся Жарская (Менск). Вобраз Кастуся Каліноўскага ў мастацкай літаратуры






Іван Сацукевіч (Менск)
Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт

Мемарыялізацыя Кастуся Каліноўскага ва ўрбананіміцы Беларусі

Захаваць памяць пра чалавека можна рознымі шляхамі. Можна паставіць помнік, намаляваць партрэт, напісаць кнігу, стварыць музей ці зняць кіно. А можна і назваць у яго гонар вуліцу ці праспект. Хоць, трэба заўважыць, патранімічныя назвы вуліц не былі традыцыйнымі для беларускіх гарадоў. Першыя падобныя назвы з'явіліся ў Менску яшчэ ў 19 ст. і былі хутчэй выключэннем, чым правілам. Так, у дарэвалюцыйным Менску меліся вуліцы Захараўская, Аляксандраўская, Пушкінская і Скобелеўская. Але мала хто з менчукоў здагадваўся, што вуліца Захараўская названа ў гонар першага грамадзянскага губернатара Менскай губерні Захара Карнеева.

Традыцыя найменавання вуліц і плошчаў імёнамі людзей укаранілася толькі ў 1919 г. Спачатку савецкія ўлады ў ліпені таго ж года перайменавалі 17 вуліц і плошчаў Менска, з якіх 8 атрымалі прозвішчы канкрэтных людзей: Троцкага, Маркса, Свярдлова, Валадарскага, Урыцкага, Ласаля, Дастаеўскага і Талстога [1]. Але праіснавалі новыя назвы не больш месяца, бо ўжо 8 жніўня 1919 г. ў Менск увайшлі польскія войскі. А ўжо праз месяц полькія ўлады правялі сваё перайменаванне вуліц і плошчаў Менска [2] ‑ змянілі назвы 23 урбанонімаў, 3 з якіх сталі персанальнымі. Так, галоўная вуліца горада Захараўская была пераназваная ў гонар Адама Міцкевіча, а яшчэ дзве вуліцы сталі насіць імёны Тадэвуша Рэйтана і Караля Чапскага.

Але і гэта перайменаванне было недаўгавечным, бо ў ліпені 1920 г. ў Менск увайшла Чырвоная армія. А напярэдадні 5-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі адным махам былі перайменаваны 45 менскіх плошчаў і вуліцаў, з якіх 20 сталі патранімічнымі [3]. На вуліцах і плошчах сталіцы БССР знайшлі сваё месца Энгельс і Крапоткін, Пугачоў і Разін, Бакунін і Герцэн, Люксембург і Лібкнехт, Ленін і Ульянаў, Берсан і Каменеў. Дзяржава канчаткова стала разглядаць назвы вуліц як сродак ідэалагічнага ўздзеяння на насельніцтва.

Першая спроба найменавання вуліцы ў Менску ў гонар Кастуся Каліноўскага адбылася ў 1926 г. Так, газета "Звезда" за 8 верасня 1926 г. паведамляла, што камунальная секцыя гарсавета пастанавіла перайменаваць Кацярынінскую вуліцу (сучасная вуліца Няміга ад Петрапаўлаўскай царквы да мосту праз Свіслач) у вуліцу Каліноўскага. Пастанова была перададзеная на зацвярджэнне гарсавета. Нам дакладна невядома, ці была яна зацверджаная, хоць ўскосныя дадзеныя сведчаць, што так сталася, бо ў дакументах за 1928 г. у раёне Ніжняга рынку ўзгадваецца вуліца Каліноўскага. Але вуліца Каліноўскага ў Менску існавала нядоўга - ужо ў пачатку 1930-х гадоў яна называлася вуліцай Калініна.

Другая спроба стварыць вуліцу Кастуся Каліноўскага ў Менску адбылася ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Пытанню перайменавання савецкіх назваў вуліц Менска акупанты надавалі сур'ёзную ўвагу: з 350 вуліц і плошчаў горада імі было перайменавана 135 [4]. З ліку перайменаваных 39 вуліц (29%) мелі патранімічнае паходжанне - былі названыя ў гонар гістарычных асобаў. Імёнамі асобаў з гісторыі Беларусі і дзеячаў нацыянальнага руху былі названыя 23 вуліцы горада: вул. Рагнеды (былая Марата), Усяслава (Гогаля), Багушэвіча (Чырвонасцяжная), Багрыма (Чычэрына), Каганца (Фабрыцыуса), Луцкевіча (Талстога) і інш. Амаль усе яны ‑ маленькія вулачкі на ускраінах Менска з драўлянай аднапавярховай забудовай. Такое перайменаванне відавочна не задавальняла дзеячаў нацыянальнага руху. На старонках беларускіх выданняў вуліца Садовая (варыянт афіцыйнага перайменавання) упарта называлася вуліцай Алеся Гаруна (да вайны - Камсамольская), Панцырная - Крэчаўскага (Інтэрнацыянальная), Броварная - Багдановіча (Горкага), Маскоўская - Скарыны (Пушкіна, сучасны праспект Незалежнасці ад плошчы Якуба Коласа і далей). Дайшло да таго, што з 1943 г. адрас "Беларускай газэты" пазначаўся па-нямецку Kirchenstrasse (вуліца Царкоўная), а па-беларуску - вуліца Рагнеды [5].

Важнае месца ў 1944 г. на старонках менскіх беларускіх выданняў адводзілася асвятленню гадавіны 25 сакавіка 1918 г. Так, у гэты дзень выйшла "Распараджэньне Галоўнага старшыні сталічнага гораду Менску А.Коммара "Аб зьмене назоваў вуліц г. Менску". Як ніжэй было патлумачана, гэта зрабілі, каб "адзначыць 26-я ўгодкі Абвяшчэння незалежнасці 25 сакавіка, а таксама выходзячы з пажаданьняў жыхароў г. Менску". Было перайменавана 7 вуліцаў горада: Савецкая (сёння - праспект Незалежнасці) стала вуліцай "Імя 25 сакавіка", Ленінская - "Пагоні", Карла Маркса - Кастуся Каліноўскага, Энгельса - Язэпа Лёсіка, Камсамольская - Алеся Гаруна, Чырвонаармейская - Усевалада Ігнатоўскага, Астроўскага - Вацлава Іваноўскага [6].

Цікава, што ўсе гэтыя вуліцы ўжо былі перайменаваны ў 1941 г. немцамі. Згодна нямецкаму перайменаванню Савецкая называлася Галоўнай, Ленінская - Рынкавай, Маркса - Камендатурнай, Энгельса - Тэатральнай і г.д. Заўважым, што 25 сакавіка былі перайменаваны не афіцыйныя нямецкія, а старыя савецкія назвы. У гэтай з'яве можна ўбачыць два бакі: па-першае, менская калабарацыя не хацела быць заўважанай у скасаванні нямецкага загада, а па-другое, большасць насельніцтва па-ранейшаму карысталася даваеннымі савецкімі назвамі. Як ужо адзначалася, беларускія колы былі відавочна незадаволеныя нямецкімі перайменаваннямі вуліц Менску і на старонках беларускіх газет карысталіся "сваім" варыянтам назваў цэнтральных вуліц горада. Ім хапіла рашучасці гучна заявіць пра перайменаванне вуліц Менска толькі ўвесну 1944 г., калі нямецкай адміністрацыі ўжо было не да вулічных назваў.

Але вуліца Каліноўскага з'явілася такі ў Беларусі і ў даваенны час. Адбылося гэта ў Гародні. У 1930-я гады ў раёне Новы свет адна з новых вуліц была названая польскімі ўладамі ў гонар Каліноўскага. Вуліца захавалася да гэтага часу і сёння з'яўляецца адной з асноўных магістраляў Гародні. Таксама ў 1930-я гады з'явілася вуліца Каліноўскага ў Наваградку.

Першая хваля савецкай мемарыялізацыі імя Каліноўскага пачалася ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Старт яна атрымала ў 1963 г., калі ў БССР узгадалі пра стогадовы юбілей паўстання 1863-64 г. У гэтым жа годзе ў Менску з'явілася вуліца Каліноўскага - новая вуліца ў мікрараёне "Усход" даўжынёй 3,5 кіламетраў [7]. Напэўна, імя Кастуся паспрыяла таму, што на вуліцы ў 1970-я гады ўзніклі гандлёвы комплекс і кінатэатр "Вільнюс" і кнігарня "Вільня". Таксама з'явіліся вуліцы Каліноўскага ў Ганцавічах, Лідзе, Маладзечне, Мастах, Нясвіжы, Полацку, Пружанах, Астраўцы і Свіслачы. А ў Магілёве акрамя вуліцы ўзніклі яшчэ 2 завулкі Каліноўскага [8].

Якое месца займала вуліца Каліноўскага ў беларускіх гарадах у сярэдзіне 1960-х гадоў? На жаль, толькі ў Менску яна стала доўгай магістраллю з важным значэннем для горада. На ёй размясціліся сацыяльна-культурныя і гандлёвыя аб'екты. Таксама ў Мастах, дзе вуліца Каліноўскага ператварылася ў адну з галоўных вуліц. Ужо ў апошнія гады яна "прырасла" трыма завулкамі, а жылы квартал, утвораны імі, на плане горада пазначаны прадмесцем Каліноўскага [9]. У астатніх гарадах вуліца Каліноўскага - гэта караценькая вулачка ў прыватным сектары на ўскраіне. У Магілёве, напрыклад, вуліца Каліноўскага знаходзіцца амаль за межамі горада.

Не менш цікава, якія вуліцы знаходзяцца побач з лідэрам паўстання 1863 г. Так, у Маладзечне "суседзямі" Каліноўскага сталі Някрасаў і Заслонаў, у Полацку - Серафімовіч і Вароўскі, у Астраўцы - Пушкін і Лермантаў. Геаграфічнае месцазнаходжанне і семантычнае суседства вуліцы Каліноўскага ў розных гарадах амаль беспамылкова дазваляюць зрабіць выснову, што ў гонар Каліноўскага называліся выключна новыя вуліцы. Рашэнне аб найменаваннях прымалася мясцовымі ўладамі, якім было неабходна даць назву новым вуліцам сваіх населеных пунктаў, а імя Каліноўскага знаходзілася сярод тых дзеячаў гісторыі, хто станоўча ацэньваўся савецкай ідэалогіяй.

Другая хваля найменаванняў вуліц у гонар Каліноўскага прыпадае на канец 1980-х - пачатак 1990-х гадоў, час перабудовы ў СССР і пачатак незалежнай Рэспублікі Беларусь. У гэтыя гады з'явіліся вуліцы Каліноўскага яшчэ ў 14 гарадах Беларусі: Бярозе, Ваўкавыску, Драгічыне, Жодзіна, Іванава, Капылі, Кобрыне, Лунінцы, Ляхавічах, Мікашэвічах, Пінску, Рэчыцы, Слуцку і Стоўбцах. Але тэндэнцыі 1960-х гадоў засталіся: вуліца Каліноўскага зноў размяшчалася сярод зеляніны індывідуальных дамоў на ўскраіне горада. Як выключэнне выглядае вуліца Каліноўскага ў Пінску, дзе яна размясцілася ў прамысловай зоне. Хоць, у параўнанні з 1960-мі гадамі, змянілася "атачэнне" Кастуся Каліноўскага: калі раней вакол яго знаходзіліся рускія паэты і пісьменнікі, героі і рэвалюцыянеры, то зараз - проста геданімічныя, мілагучныя, часта абсалютна бессэнсоўныя назвы. Напрыклад, у Кобрыне вуліца Каліноўскага суседнічае з вуліцай Дружбы і Вінаградным завулкам. У Капылі яна знаходзіцца паміж Шчаслівай і Прыгожай, у Рэчыцы - Прыбярэжнай і Бліскучай, у Бярозе - Цяністай і Паркавай. А вось у Драгічыне ля вуліцы Каліноўскага месцяцца вуліцы Незалежнасці і Міцкевіча, у Ляхавічах - Скарыны і Машэрава. Адзіныя гарады, дзе Каліноўскаму падабралі месца ў шматпавярховых мікрараёнах - Ваўкавыск і Жодзіна.

Сёння вуліца Каліноўскага прысутнічае ў 27 гарадах і гарадскіх пасёлках Рэспублікі Беларусь [10]. Няма такой вуліцы ў абласных цэнтрах Берасці, Віцебску, Гомелі і буйных гарадах Бабруйску, Баранавічах, Барысаве, Оршы. Канешне, нельга паўтараць памылак мінулага, калі ў гонар якой-небудзь асобы, якая з цяжкасцю можа быць далучана да гісторыі Беларусі, называліся вуліцы ў кожным горадзе і нават пасёлку. Але ў нашай слаўнай і багатай гісторыі ёсць асобы, чыё жыццё з'яўляецца ўзорам самаадданай любові да Радзімы, прыкладам у выхаванні патрыятызму. Імёны гэтых людзей павінны ўвекавечыцца ў назвах вуліц і плошчаў у кожным горадзе Беларусі. І сярод іх імя Кастуся Каліноўскага.



Андрэй Шулаеў (Менск),
магістр

Вексілалагічныя аб'екты ў паўстанні Каліноўскага: гістарыяграфічны вобраз і крытыка

Праблема, якая ставіцца ў аснову дадзенага дакладу, з'яўляецца міждысцыплінарнай і, між іншым, закранае вексілалогію. Гэта спецыяльная гістарычная навуковая дысцыпліна, якая вывучае сцягі, а таксама аб'екты блізкія да іх па функцыях: (вексіллоіды продкі сучасных сцягоў), транспаранты, сігны (геральдычная або іншая скульптурная кампазіцыя на шасце з функцыямі сцяга), вымпелы і інш.; выявы вексілалагічных аб'ектаў на прадметах мастацтва, комплекс ўяўленняў, датычных сцягоў або спадарожных ім рэчаў, комплекс традыцыяў і рытуалаў.

Для навуковага вырашэння праблематыкі вексілалагічнай спадчыны паўстання 1863 - 1864 г. разглядаюцца захаваныя аўтэнтычныя вексілалагічныя аб'екты і апісанні аўтэнтычных палотнішчаў, а таксама гістарыяграфічныя канцэпцыі і звязаныя з імі інтэрпрэтацыі вексілалагічнай спадчыны. Пры гэтым трэба адзначыць, што кожная асобная канцэпцыя гістарычных сімвалаў не заўсёды можа абапірацца на захаваны аўтэнтычны матэрыял, або абапірацца на яго толькі часткова, дапасоўваючы гістарычныя факты да канцэпцыі, але не наадварот. Па гэтай прычыне даследаванне пазначанай праблематыкі павінна разглядаць прадукты канцэптуальнай творчасці і аўтэнтычныя аб'екты як разам, гэтак і кожны паасобку.


Аналіз гістарыяграфічных канцэпцыяў

На сённяшні момант з пэўным дапушчэннем можна вылучыць наступныя гістарыяграфічныя канцэпцыі, якія вызначаюць ці могуць вызначаць розныя інтэрпрэтацыі вексілалагічнай спадчыны паўстання: польскую, расейскую, еўрапейскую (перадусім паводле французскай гістарычнай школы), беларускую. Украінская і літоўская гістарыяграфіі збольшага абмінаюць тэму паўстання 1863 - 1864 г., а калі згадваюць, дык без вексілалагічных аб'ектаў. Кожную з канцэпцыяў можна аналізаваць паводле адпаведных маркераў, якімі з'яўляюцца друкаваныя і інтэрактыўныя выданні, а таксама творы выяўленчага мастацтва.

Польскую гістарыяграфічную канцэпцыю вексілалагічнай спадчыны паўстання 1863 - 1864 г. можна разглядаць на падставе гэтак званага інтэрактыўнага гербоўніка Адама Кромера [11], які прапануе цэльную рэпрэзентацыю вексілалагічнай і геральдычнай спадчыны Каралеўства Польскага, а таксама першай і другой Рэчы Паспалітай, Польскай Рэспублікі савецкага перыяду і, нарэшце, Польскай Рэспублікі на сучасным гістарычным этапе. Гербоўнік прапануе ў якасці эталоннай выявы сцяга паўстання дзве выявы: 1) на простакутным палотнішчы з трыма гарызантальнымі каляровымі палосамі, срэбнай, чырвонай і блакітнай, размешчаны трайчасты англійскі шчыт з гербамі Каралеўства Польскага, Вялікага Княства Літоўскага і Украіны; 2) на простакутным палотнішчы з гарызантальнымі срэбнай і чырвонай палосамі такі ж, як і ў першым выпадку шчыт.

Для польскай канцэпцыі першай паловы 20 ст. уласцівая адсылка да аўтэнтычных вексілалагічных аб'ектаў, спробы выбудаваць гістарыяграфічную інтэрпрэтацыю на грунце аўтэнтычнага матэрыялу, пра што гаворыць альбом, выдадзены ў 1913 г. [12] (падрабязна гэтая крыніца будзе прааналізаваная ніжэй).

Расейскую гістарыяграфічную канцэпцыю добра прадстаўляюць і ілюструюць сучасныя паўстанню карыкатурныя паштоўкі сярэдзіны 19 ст., выдадзеныя дзеля ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва на тэрыторыях, ахопленых баявымі дзеяннямі паўстанчых атрадаў [13]. На паштоўках па-над паўстанцамі выяўленае простае палотнішча з польскім арлом, што адлюстроўвала на той момант стаўленне да паўстанцаў як да палякаў з адначасовым ігнараваннем украінскіх, літоўскіх і беларускіх памкненняў. Гэта можа тлумачыцца імкненнем царскага ўраду прадставіць паўстанцаў як вузкую сацыяльна і нацыянальна групоўку і прыхаваць міжнацыянальны і сацыяльны змест паўстанчай барацьбы. Для расейскай гістарыяграфічнай канцэпцыі ўласцівыя: дагматычнасць гістарыяграфічных штампаў, што засталіся нязменнымі з другой паловы 19 ст., адсутнасць адсылкі да аўтэнтычных вексілалагічных аб'ектаў, разгляд падзеяў паўстання ў коле агульнаімперскай, перадусім канфесіянальнай, моўнай і тэрытарыяльнай палітыкі пры адсутнасці цікавасці да такіх галінаў і крыніцаў, як вексілалагічныя.

Еўрапейская гістарыяграфічная канцэпцыя глядзіць на падзеі паўстання праз прызму гістарыяграфічных канцэпцыяў расейскай і польскай, што часткова тлумачыцца адносна вялікім уплывам расейскіх ды польскіх эмігранцкіх колаў на фармаванне еўрапейскай гістарычнай школы, перадусім французскай. Яна можа быць рэпрэзентаваная праз еўрапейскія друкаваныя выданні часоў паўстання [14]. Інтэрпрэтацыі вексілалагічных выяваў паўстанцкіх войскаў у згаданых выданнях змяшчаюць такія палотнішчы сцягоў, як сцягі Каралеўства кангрэсовага, сцягі польскіх вайсковых частак у складзе французскага войска пачатку 19 ст., сцягі і знакі вайсковай годнасці жуаваў (паўстанчыя атрады, створаныя па прыкладзе французскіх зуаваў - лёгкай добраахвотніцкай пяхоты). Магчыма, вызначальную ролю адыграла тое, што на момант паўстання ў Еўропе былі больш вядомыя і пазнавальныя вобразы і падзеі, якія тычыліся самой Еўропы, напрыклад, удзел польскіх вайсковых фармаванняў у войнах імператара Напалеона Банапарта. Некаторыя паўстанцкія атрады маглі атрымаць свае сцягі ў спадчыну ад тых вайсковых аддзелаў, дзе раней ваявалі іх удзельнікі.

У беларускай гістарыяграфіі заяўленая праблематыка слаба распрацаваная. Даследаванні альбо цалкам абмінаюць пытанне пра сцягі паўстання, альбо абмяжоўваюцца агульнымі сцвярджэннямі, напр.,: "Пад гербам Пагоня змагаліся з расейскім войскам паўстанцы Кастуся Каліноўскага" [15], альбо даюць спасылкі на польскія крыніцы, перадусім на гербоўнік Адама Кромера. Адзіная кніга, прысвечаная беларускай вексілалогіі аўтарства Басава і Куркова, змяшчае выяву значка паўстаўшых беларусаў 1863 - 1864 г. [16]

Значок уяўляе сабой простакутнае палотнішча з дзвюма касіцамі падзеленае дзвюма вертыкальнымі аднолькавымі палосамі срэбнага і чырвонага колераў, якое мае на сабе два англійскія блакітныя шчыты, адзін на срэбнай паласе з выявай срэбнай жа Пагоні, другі - на чырвонай са срэбным польскім арлом. Кніга не ўтрымлівае спасылак на крыніцу для дадзенай выявы, але можна меркаваць, што першакрыніцай паслужыў экспанат Дзяржаўнага музея БССР [17]. Неабходна адзначыць імкненне беларускай гістарыяграфічнай канцэпцыі да абгрунтавання ўжытку падчас паўстання 1863 - 1864 гг. бела-чырвона-белага сцяга.


Гісторыка-параўнаўчы аналіз першакрыніцаў

Аб'ектыўным чыннікам вырашэння праблемы вексілалагічнай спадчыны паўстання з'яўляецца даследаванне захаваных аўтэнтычных аб'ектаў і апісанняў. Такую магчымасць даюць нам асобнікі сцягоў, што захоўваюцца ў зборах Музея Войска Польскага ў Варшаве, а таксама іншых музейных зборах Польшчы і Беларусі. Апроч музейных збораў важнае значэнне маюць архіўныя апісанні сцягавых палотнішчаў, такіх, як тэкст альбома 1913 г., прысвечанага паўстанню [18], апісанне паўстанцкага сцяга з фондаў Беларускага віленскага музея імя Івана Луцкевіча [19].

Прысутнічаюць тыпы - кавалерыйскія штандары, пяхотныя харугвы, вымпелы (прапорцы) ці значкі, вексілум (згодна з аўтарскай рэканструкцыяй паводле гістарычнай выявы).

Форма сцягавых палотнішчаў у большасці - простакутная, часам з дзвюма касіцамі. Спосаб мацавання да тронка - вертыкальны, накшталт касцёльнай ці царкоўнай харугвы, і гарызантальны.

Прысутнічаюць герб Пагоня Вялікага Княства Літоўскага на шчыце, ў картушы ці непасрэдна на палотнішчы, герб Арол белы Каралеўства Польскага на шчыце, у картушы, на простакутніку ці непасрэдна на палотнішчы, герб Архангел Міхал Кіеўскага ваяводства ў картушы ці непасрэдна на палотнішчы.

Таксама прысутнічаюць рэлігійныя сімвалы, а менавіта выявы Багародзіцы Марыі, Маці Божай Чанстахоўскай, святога Казімера, згаданага вышэй Архангела Міхала, святога Юрыя на згаданым вышэй гербе Пагоня.

Прысутнічаюць легенды кірылічным і лацінскім алфабэтам. Змест выяўленых надпісаў: "За волю Русі, Польшчы и Лытвы" (мал. 1); "Za naszą i waszą wolność" (мал. 2, 3); "Boże dopomóż wiernym Ojczyźnie"; "Wolność, całość, niepodległość" (мал. 4); "Bezpardonni - Za wolność, równość i niepodległość Polski. Pracą dziewic polskich F. T." (мал.5); "Najświętsza Panno Marjo broń nas od pocisków nieprzyjaciół - 16 stycznia 1863"; "Pod Twoją obronę uciekamy się"; "Święty Michale, niebios Archaniele z chorągwią Twoją stajemy na czele - Prowadź Ty Polskę silą nieśmiertelną w straszliwej wojnie z potęgą piekielną"; "Matko nie opuszczaj nas. - Za wiarę i wolność. 1863"; "Ziemia witebska 1861" (маркер тэрытарыяльнай прыналежнасці атрада); "Walecznym braciom poświęcają Polki Izraelitki. - Kalisz 1863" (мал. 6); "Ułów - Nowa wieś - Kamień - Żuawi rawscy d. 16, 17, 18 maja 1863" (маркер тэрытарыяльнай і часовай прыналежнасці атрада) (мал. 7); "Niech żyje Polska starożytna!" (мал. 8). Прысутнічаюць сцягавыя палотнішчы зусім без надпісаў (мал. 9, 10).

Для выяўленчай тэхнікі сцягоў характэрныя вышыўка, роспіс алейнымі фарбамі, аплікацыя, магчыма, сшыванне розных па колеры тканевых частак.

Дакладна від тканінаў вызначыць цяжка. Можна заўважыць, што тканіны ўсіх выяўленых аўтэнтычных палотнішчаў - аднатонныя без узораў, што характэрна для даследуемага перыяду; колеры палотнішчаў - белы, малінавы, фіялетавы. У якасці аздаблення прысутнічаюць аблямоўка палотнішча кантам, махрой, прывешванне да рагоў палотнішча вяровачных кісцей; у кампазіцыі прысутнічаюць сімвалічныя элементы: дзве рукі ў сяброўскім поціску, чатыры пяціканцовыя зоркі па рагах палотнішча, арматура з гарматаў, ядраў, косаў, сцяжкоў, шаблі і вінтоўкі.

Сярод прапанаваных для разгляду і аналізу маецца вексілалагічны аб'ект вексілум (мал. 11) (скульптурная выява на тронку, якая мае статус вексілалагічнага аб'екта), згодна з рэканструкцыяй аўтара паводле гістарычнай выявы. У якасці вексілума тут ужываецца касцёльны крыж на доўгім тронку, што цалкам лагічна, бо першапачаткова вексілалагічнымі аб'ектамі з'яўляліся прадметы рэлігійнага культу. Да таго ж некаторыя колы тагачаснага паўстанцкага руху ўспрымалі сваё супрацьстаянне як змаганне супраць рэлігійнага прыгнёту з боку Расейскай імперыі. Згаданы вексілум мог ужывацца на чале атрадаў, якія не мелі ўласнага сцяга, некаторыя ж атрады ўвогуле маглі выступаць без вексілалагічных сімвалаў.

Характарызуючы кампазіцыйныя і каляровыя асаблівасці палотнішчаў, трэба адзначыць дзве аўтэнтычных выявы, якія маюць на сабе гербы, апраўленыя ў картушы ў стылі Ракако (мал. 3, 4), што нетыпова для даследуемага перыяду. Найбліжэйшую аналогію можна знайсці на сцягу Барскай канфедэрацыі канца 18 ст. Чаму гэты матыў картуша быў выяўлены на сцягах сярэдзіны 19 ст. невядома. Магчыма, тут мела месца нейкая вексілалагічная традыцыя, якую цяжка прасачыць па прычыне малой колькасці захаваных аўтэнтычных палотнішчаў.

Традыцыя нанясення лозунгаў-легендаў на сцягавыя палотнішчы паходзіць з 17 ст., але змяшчэнне на палотнішчы цэлага верша (гл. восьмую з пералічаных вышэй легендаў) з'ява нетыповая.

Агулам, апроч некаторых асобных элементаў, гэткіх, як змяшчэнне на палотнішчах гербаў земляў былой Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, нанясенне легендаў-лозунгаў з заклікамі да барацьбы за волю і незалежнасць ды інш., корпус сцягоў паўстання 1863 - 1864 гг. не падпарадкоўваецца нейкім агульным канонам і характарыстыкам. Корпус гэтых вексілалагічных помнікаў мае перайманні ад сцягавых палотнішчаў паўстанняў 1794, 1831 г.

У заключэнні варта працытаваць ужо згаданы альбом 1913 г. у перакладзе на беларускую мову: "...Яны значна адрозніваліся ад штандараў рэгулярнага войска, але розняцца таксама і ад іншых штандараў, якія ведае гісторыя перыядаў да падзелу і пасля яго. Штандары Рэчы Паспалітай мелі на сабе пераважна гербы паасобных ваяводстваў, штандары напалеонаўскія, княства Варшаўскага ці Каралеўства кангрэсавага, былі штандарамі паасобных палкоў і насілі на сабе выявы і знакі польскай дзяржавы. У той жа час штандары студзеньскага паўстання з'ядналі ўсе землі польскія ў адзіную і непадзельную цэласць, да гербу Рэчы Паспалітай акрамя Арла і Пагоні дадалі гэтак жа герб Русі, што адпаведны ваяводству Кіеўскаму, Архангела Міхала, на знак роўнасці ўсіх абласцей даўняй Польшчы".

З прапанаванага ўрыўку, а таксама з аналізу вонкавага выгляду аўтэнтычных асобнікаў сцягоў відавочна, што яны не мелі дачынення да дзяржаўных сцягоў, але ўтварылі паасобную групу, якую найбольш адэкватна было б называць "Вексілалагічная група сцягоў паўстання 1863 - 1864 гг." і разглядаць як самастойную вексілалагічную з'яву.

У кнізе "Флагі Беларусі" маецца сцвярджэнне наконт ужытку на чале паўстанцкіх атрадаў бела-чырвона-белага сцяга (мал. 6, 18). Падобная згадка даволі спрэчная і патрабуе праверкі, бо сярод выяўленых аўтэнтычных паўстанцкіх палотнішчаў такія адсутнічаюцью Адзінае дапушчэнне, якое можна зрабіць наконт дадзенай імавернасці, адзначыць, што некаторыя паўстанцкія атрады маглі атрымаць у спадчыну бела-чырвона-бела-чырвоны прапорац 19-га рэгімэнту ўланаў Літоўскіх у войску Напалеона (мал. 12), але гэтая тэза патрабуе сур'ёзнай праверкі.



Александр Ильин (Пинск),
канд. физ-мат наук, Полесский университет

Ян Позняк - первый исследователь участия православного духовенства в восстании 1863 - 1864 г.

Вопрос о преследовании православных священников повстанцами в ходе восстания 1863 г. исследовался давно, начиная с историков муравьёво-корниловского призыва [20]. Да и сейчас эти исследования продолжаются [21]. Но оказывается, что не только католические ксендзы, но и небольшое количество православных священников активно участвовало в восстании. В книге Виктора Хурсика "Трагедыя белай гвардыі" даются обширные списки повстанцев (около 2300), понёсших суровое наказание, из Национального исторического архива в Минске. В них находятся фамилии 63 католических ксендзов и монахов. Однако встречаются и такие записи [22]: " 167.ЮРАШКЕВИЧ Константин. Из духовного звания, уроженец Минской губернии". Тут не сразу поймешь, что это - сын православного священника или псаломщика. Католические священники детей не имели, поэтому католиков "духовного звания" быть не могло. Кроме того, Юрашкевичи - известный священнический род на Пинщине. Один из них - священник Андрей Юрашкевич был даже депутатом III-й Государственной думы.

Находим и следующую запись [23]: " 151. МОРОЗ Николай. Священник Пинского уезда". В других списках повстанцев, но уже из Национального исторического архива в Гродно, уточняется, что священник Пинского уезда Николай Мороз отправлен на каторжные работы в крепостях на 10 лет. Православный священник-повстанец Николай Мороз оказался и главным фигурантом дела [24], обнаруженного в Государственном архиве Брестской области (ГАБО). В этом деле содержится письмо [25] полесскому воеводе Вацлаву Костек-Бернацкому, полученное им 1 декабря 1937 г.


Ясновельможный пан Воевода

Сильно извиняюсь за назойливость и отвлечение Вас моими проектами. Смелость мне придаёт то обстоятельство, что дело может иметь важное значение для церковной жизни на территории Полесского воеводства.

Интересуясь церковными вопросами и разыскивая архивные материалы, случайно наткнулся в г. муравьёвском архиве на фамилию православного священника, участвовавшего в январском восстании. Таких фамилий, как видно из приложенного отрывка газеты «Kurier Wileński», нашел 14.

Про участие православного духовенства в восстании мало что известно польскому обществу, а для наших православных граждан и духовенства - просто открытие. Стоит отметить, что православное духовенство старшего поколения, в проведённых с ними разговорах на эту тему, к таким случаям относятся как-то не выразительно. Очевидно, их поражает поднятие руки православным священником на Россию, и это - за ненавистную Польшу. Поколение, воспитанное в польской школе, относится к этому с большей симпатией.

Как видно из отрывка, один из православных священников Николай Мороз был настоятелем в Лопатине (под Пинском). Его заслуги перед восстанием не являются выдающимися, но уже сам факт участия в восстании, каторга и Сибирь, мучения за Польшу, по моему мнению, заслуживают на увековечивание, тем более, ещё и по поводу того, что это был православный священник.

В этих условиях осмеливаюсь обратиться к ясновельможному пану Воеводе с предложением: не могли бы Вы сделать указание, чтобы на Лопатинской церкви повесить мемориальную доску, посвященную памяти о. Мороза.

Предполагаю, что со стороны епархиальных властей препятствий не будет. Вызвало бы это среди населения и духовенства эффект полезный для интересов Польши, учитывая действия русских, затушёвывающие всякую связь православия с Польшей.

Если бы возникла потребность написания брошюры, посвященной о. Морозу, то охотно мог бы это сделать, поскольку имею немного записей, да и само дело существует.

В заключение, поскольку «Kurier Wileński» уже распродан, а выдержку из него имею только одну, то любезно прошу Вас, как можно быстрей, её вернуть.

Присоединяю выражения самого сердечного уважения.

Гродно /-/ Ян Позняк

Городничанская 29/1 капитан запаса


Кроме письма Ян Позняк вложил в конверт и свою статью в газете "Kurier Wileński" (28 марта 1933 г.) под названием "Православное духовенство в январском восстании", выдержку [26] из которой предлагаем:

" Список священнослужителей открывает о. Мороз Николай, 43 года, сын православного священника (предположительно униата), женат, дочь Прасковья, воспитанник Виленской (так называемой Литовской) духовной православной семинарии, которую не окончил, настоятель церкви в Лопатине Пинского уезда, обвинённый в том, что в одно из воскресений после богослужения позвал в свою квартиру 8 православных шляхтичей из окрестностей села Колбы, прочитал им воззвание Народного правительства, призывающее к оружию, а также уговаривал шляхтичей, чтобы вступали в повстанческие отряды. Когда же шляхтичи на это не согласились, то сказал: «За это можно получить и пулю в лоб». Кроме того, прочитал также воззвание своему дьякону Прокоповичу и на замечание того, что когда придут повстанцы, то он убежит в лес, о. Мороз ответил: «Нечего бояться повстанцев, я и себя, и вас смогу защитить». Слухи о действиях о. Мороза стали известны попу Страховичу из Мисятич, который, имея какие-то трения с о. Морозом, донёс о его деятельности полиции.

Кроме того, следствие, проводимое с участием представителя от духовенства, отнеслось к обвиняемому довольно благосклонно, видя это, Страхович написал анонимку в следственную комиссию, угрожая, что, если следствие будет вести себя так и дальше, то он будет вынужден обратиться по этому делу к Муравьёву.

Характерным есть то, что православная консистория в Минске не видела оснований для передачи дела о. Мороза светскому суду, но предложила временно отстранить его от дел и заключить в один из монастырей в России пока не образумится. Это решение не отвечало планам Муравьёва, который обратился в Синод с требованием лишения о. Мороза духовного звания и заключения его в монастырь на всю жизнь. Синод, несмотря на то, что имел иное предложение Минска, а, также, зная куда приведут выполнение требований Муравьёва, принял решение достойное Пилата, так как вначале приказал заключить о. Мороза в монастырь в Суздале, отдавая обвиняемого под юрисдикцию исконно русской консистории во Владимире (в России), а в конце-концов лишил о. Мороза духовного звания и передал его в распоряжении Муравьёва, который тотчас несчастного пастыря отдал под полевой суд. Приговор - 10 лет каторги.

О дальнейшей судьбе о. Мороза знаем от ксёндза Жискара, что после отбытия части срока был интернирован вместе с католическими ксёндзами в Тунку [Бурятия. - А. И.] , а позднее поселился в Сибири.

Личность о. Мороза, православного священника и польского патриота, должна быть увековечена для потомков хотя бы скромными мемориальными досками в Виленской православной семинарии и Лопатинской церкви (Пинской епархии). Сомневаюсь, что православная русская иерархия сделает это".


Интересно, что поведение пинской православной шляхты (страх, продажность и доносительство) в этой истории точно соответствует её образу, созданному вскоре гениальным автором знаменитой комедии "Пинская шляхта".

Полесское воеводское правление, конечно, поинтересовалось у белостоцкой полиции личностью автора письма - Яна Позняка. И получило следующий ответ [27]:

Воеводское правление в Белостоке Секретно

№ PN - 9 - Р - 12/38 В воеводское правление

Белосток 27 апреля 1938 г. Общественно-политический отдел

Позняк Ян - мнение в Бресте над Бугом

Ян Позняк является ненадежным человеком по отношению к польской государственности, в особенности, если дело идёт о его подходах к религиозно-национальному вопросу. Стремится сыграть какую-то роль в этой области и поэтому после ухода из армии в запас установил контакты с греко-католическими кругами из ближайшего окружения митрополита Шептицкого. Поступил в духовную семинарию, но греко-католическим священником не стал из-за опасения потери военной пенсии. После окончания семинарии появился в Вильне, где издавал какую-то белорусскую газету. Из Вильны приехал в Гродно, где служил чиновником в гродненской православной консистории. Во время исполнения этих функций, а также и после увольнения проявлял симпатии в направлении белорусизации православной церкви в Польше. Свои намерения старался реализовывать осторожно, стремясь хитро направлять туда административные власти. Согласно имеющейся информации, установил контакт с правлением Полесского воеводства, по поручению которого пишет брошюру об участие в январском восстании православных священников. С написанием этой брошюры Позняк связывает реализацию многих своих намерений. Стоит подчеркнуть, что это человек - очень скрытный. Так, что нельзя о нём много узнать, не много о нём знают также и органы II-го отдела.

Из вышесказанного можно заключить, что, если не жадность к деньгам, то следовательно белорусская национальность и стремление в этой области сыграть определенную роль; однако его желание получения выгоды вызывают серьёзные размышления.

Вовлечение Позняка в сотрудничество в религиозно-национальной области на территории Полесского воеводства является нежелательным, так как его работа может принести совершенно отличные результаты от ожидаемых.

За воеводу: Л. Валицкий

руководитель национально-политического отдела


Кто же автор письма к полесскому воеводе? Сразу напрашивается Янка Позняк (1887 после 1939) - известный белорусский общественно-политический и культурный деятель, публицист, один из лидеров Белорусской христианской демократии. Принято считать, что в 1913-1915 г. Янка Позняк вместе с А. Бычковским, Ядвигином Ш., Б. Почобкой издавал в Вильне католическую газету "Беларус". Однако минский историк Алесь Пашкевич считает, что редактором газеты "Беларус» был однофамилец Янки Позняка, который и мог являться автором письма, хотя не исключает и того, что полиция что-то напутала, и писал письмо какой-то третий Ян Позняк. В пользу каждой версии есть свои аргументы. Поэтому вопрос об авторстве пока ещё остаётся открытым.

Отметим, что воеводское правление тогда попросило Полесскую православную духовную консисторию поискать документы о священнике Николае Морозе, но они, к сожалению, не были найдены. Что ещё можно сказать об о. Николае? Родился он где-то в 1820 г., возможно, в селе Хойно Пинского уезда. В cеле Лопатин служил священником в 1856-1863 г.

Ян Позняк первым начал исследовать интересную тему об участии православного духовенства в освободительных восстаниях. Будем надеяться, что исследования на эту тему продолжат и современные историки.



Анатоль Трафімчык
(Берасцейская в.Ганцавіцкі р-н в. Вялікія Круговічы),
канд. гіст. навук

Тадэвуш Касцюшка ў беларускім паэтычным слове канца 18 - 19 ст.

Літва! Землякі і суайчыннікі мае!

На вашай нарадзіўся зямлі

і ў запале праведным для маёй Бацькаўшчыны

адгукаецца ўва мне найасаблівейшая прывязанасць да тых, спаміж каго распачаў я жыццё.

Тадэвуш Касцюшка

У беларускай літаратуры не існуе, так бы мовіць, "кашцюшкіяны". Хоць калісьці такія тэндэнцыі назіраліся. Яшчэ пры жыцці героя ўзнікалі і працяглы час бытавалі ў народным асяродку песні, звязаныя з імем Тадэвуша Касцюшкі.

Беларусы шанавалі памяць пра Тадэвуша Касцюшку. У легендах, паданнях, песнях захоўвалі яны светлы ўспамін пра свайго земляка-заступніка: "Касьцюшка зваяваў бы сьвет цэлы, каб паны яго слухаць хацелі, але паны, як паны: гулялі, банкетавалі, Касьцюшкі не слухалі, затым і Польшча прапала". "Кажуць, што ў Касьцюшкі то быў такі плашч, што кулі яго не прабівалі: аднаго разу маскалі на яго зьнячэўку напалі, так ён не пасьпеў таго плашча злажыць, так яго чыста пасеклі і забралі" [28]. Народам падкрэсліваецца мудрасць і патрыятызм легендарнай асобы. Так, калі Павел І умоваю вызвалення Т.Касцюшкі паставіў прынясенне прысягі яму на вернасць, апошні, папрасіўшы часу падумаць, звярнуўся да сяброў на волі, каб прывезлі яму зямлі з Радзімы. Зямлю ён таемна засыпаў у свае боты, надзеў іх і, прыклаўшы руку да сэрца, сказаў: "Клянуся быць да смерці верным той зямлі, на якой стаю", пасля чаго Павел І так расчуліўся, што не толькі вызваліў Т.Касцюшку з няволі, але вярнуў яму яго баявую шаблю, падарыў паліто са свайго пляча і дазволіў выехаць з Расеі, а таксама вызваліў і вярнуў з высылкі ў Сібір многіх яго сяброў [29].

Нягледзячы на вузкую сацыяльную базу ваенных канфліктаў часоў падзелу Рэчы Паспалітай, што не спрыяла ўдзелу ў іх шырокіх сялянскіх масаў, у іх асяродку тым не менш Касцюшка дзякуючы асабістым якасцям змог прабудзіць давер і гарачую сімпатыю да сябе, якая дарастала да культу [30], ператварыўшыся ўрэшце ў фальклорныя творы.

Ліра-эпічны сказ, умоўна названы даследчыкамі "Беларускай песняй пра Касцюшку", упершыню быў запісаны і апублікаваны паралельна двума збіральнікамі фальклорнага багацця - П. Шэйнам і нейкім Пламеньчыкам - ва ўсходняй частцы Беларусі (другая палова 19 ст.), што цікава і ў нейкім сэнсе знамянальна ўжо само па сабе, бо сведчыць пра этнічнае адзінства вялікай беларускай тэрыторыі. Як бачна з песні, насельніцтва нават тых земляў, на якіх практычна не вялося ваенных дзеянняў, усведамляла падзеі паўстання як ім блізкія і ў той жа час, не зважаючы на асіміляцыйную палітыку суседзяў, ясна адрознівала сябе ад палякаў і расейцаў ("маскалёў") [31].

Сюжэтна варыянты песень падобныя: жаўнер выязджае "Маскву ваёваць", развітваецца з каханай, якая пасля пагібелі героя галосіць па ім. Твор выкананы ў класічных традыцыях гэтага жанру. Патэтычнае гучанне яго дасягаецца рознымі сродкамі: танічная рытміка ў звязку з сінтаксічнымі канструкцыямі (інверсіі, паўтарэнні, супрацьпастаўленні) стварае ў песні адпаведны настрой. Гэта дапаўняецца яшчэ і іншымі спосабамі: прыёмамі сімвалізацыі (напрыклад, у шэйнаўскай публікацыі фігуруе "Дунай-рэчанька" як традыцыйны сімвал нейкай мяжы, за якой знаходзіцца няродная зямля [32]; сімвалічна і спатыканне ў варотах каня Касцюшкі, што з'яўляецца кепскай прыкметай), іншасказання ( "Вазьмі, маці, пяску жменю, / Пасей на каменю. / Як той пясок узыйдзець, / Так Касцюшка з вайны прыдзець" - з публікацыі Пламеньчыка), паралелізму ( "Ляціць пятух чэраз рэку, / Пяе кукарэку, / Я ня ўвіжу Касцюшэчкі / Ад веку да веку. / Ляціць воран чэраз морэ, / А лятучы крачыць, / А хто ж майго Касцюшэчкі / Магілу аплачыць?" - тамсама) і г.д.

Вобраз Тадэвуша Касцюшкі таксама досыць алегарызаваўся, "зархетыпіўся", ператварыўшыся ў вобраз напаўлегендарнага, напаўрэльнага гістарычнага змагара. На карысць гэтай думкі сведчыць рэзкае разыходжанне з сапраўднымі фактамі яго біяграфіі: Касцюшку не забілі, як у мастацкіх мэтах падае песня, а ўзялі ў палон, лінія кахання героя - таксама мастацкая выдумка фальклорнага твора. Такім чынам, можна лічыць, што падзеі паўстання сталі глебай для стварэння песні, а кіраўнік паўстанцаў - прататыпам яе галоўнага героя.

Нягледзячы на адносную і геаграфічную, і культурную блізкасць рэгіёнаў, дзе былі запісаны варыянты песні (Барысаўшчына і Лепельшчына), пры інтанацыйнай і экспрэсіўнай тоеснасці іх характар мае адно істотнае адрозненне. У шэйнаўскай публікацыі заўважаецца пэўная сацыяльная і нацыянальная адчужанасць да паўстання як да чыста шляхецкага і польскага [33]. Гэта магчыма вытлумачыць большым уплывам падзей паўстання на Лепельшчыне. Думаецца, што некаторыя прадстаўнікі гэтага рэгіёна бралі ўдзел у збройным чыне (калі такія факты маюць месца, то ўсё зразумела). У той час, калі Барысаўшчына аказалася ў стратэгічным тыле расейскіх войскаў - за Менскам, якога паўстанцы (атрад С. Грабоўскага) узяць не рашыліся. Яны рушылі на паўднёвы ўсход, да Бабруйска. На паўночным захадзе каля Лепеля, на Браслаўшчыне дзейнічаў атрад славутага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага [34], таму і нацыянальны і сацыяльны аспекты ўспрымання падзей, іх мастацкая інтэрпрэтацыя там маглі быць адрозныя.

З "Беларускай песняй пра Касцюшку" цесна звязаны яшчэ адзін кароценькі музычна-паэтычны фальклорны твор "Слаўна Вільня, слаўна Гродна, а слаўней Варшава", які выконваўся іншы раз у якасці рэфрэну да першай [35]. Складзены ж ён быў, хутчэй за ўсё, пасля бітвы пад Мацяёвіцамі [36]. Як мяркуе Пламеньчык, "тон гэтай песні не зусім роўны і мае падобнасць да маларасійскіх думак" [37].

Таму ж Пламеньчыку, як ён піша ў "Дзённіку Познаньскім", давялося таксама чуць - ужо ў іншым месцы, на Дзісненшчыне - кароценькую прыпеўку:

Наш Касцюшка слаўны быў,

Ён маскалёў добра біў.

Як Касцюшкі не стала -

Уся Польшча прапала[38].

Можна упэўнена меркаваць, што гэты твор - трохі трансфармаваны Другі марш Касцюшкі, знойдзены Вольгай Дадзіёмавай у зборніку "Песні з музыкай, маршы войска польскага з канца XVIII і пачатку XIX стагоддзя. Сабраў і выдаў Я. Харашкевіч. Выданне другое. Т. ІІ. Кракаў. 1898." на польскай мове:

Nasz Kościuszko dobry był,

Bo moskali dobrze bił.

Juź Kościuszki nie mamy,

Rady sobie nie damy[39].

Пламеньчык гаворыць, што тэкст маршу быў шырока папулярны на Беларусі (у прыватнасці, у Лепельскім павеце) у канцы 18 і ў 19 ст. і існаваў з рознымі мелодыямі [40].

Да касцюшкаўскага паэтычнага цыкла тагачасся (канца 18 - пачатку 19 ст.) далучаецца "Песня беларускіх жаўнераў 1794 года" - ананімны твор, які, паводле каментарыяў да "Анталогіі беларускай паэзіі [41], мае ўкраінскі і польскі аналагі, і ўрыўкамі з якога адкрываецца другое выданне хрэстаматыі "Беларуская літаратура XIX стагоддзя" [42]. Стасоўна аўтарства "Песні…" усё ж можна выказаць пэўныя меркаванні [43]. Літаратурна-мастацкія асаблівасці сведчаць, што пачаткова твор пісаўся чалавекам высокаадукаваным, а публіцыстычная энергетыка радкоў наводзіць на думку пра непасрэднае дачыненне аўтара да падзеяў паўстання. Відавочна, арыгінал пісаўся хутчэй за ўсё па-польску, а затым перакладаўся. Аднак гэта не факт. Думаецца, існуе вялікая верагоднасць, што аўтарства песні належыць знакамітаму кампазітару Міхалу Клеафасу Агінскаму, які быў адным з военачальнікаў падчас збройнага чыну 1794 г. Да таго ж яго постаць арганічна ўпісваецца ў польскі і беларускі культуралагічныя дыскурсы, таму не выключана магчымасць стварэння ім як мінімум двух моўных варыянтаў (напэўна, спярша польскага, затым беларускага) "Песні..." з прапагандысцкай мэтай пашырэння маштабаў паўстанцкага руху. Да таго ж М.К.Агінскі на тэму паўстання ствараў мастацкія творы, самым вядомым з якіх з'яўляецца марш паўстанцаў.

Складаны лёс "Песні беларускіх жаўнераў 1794 года". У верасні 1935 г. у сувязі з VІ з'ездам польскіх гісторыкаў бібліятэка Віленскага універсітэта арганізавала выставу, прысвечаную мінуламу літоўска-беларускіх зямель. Адзін з арганізатараў выставы вядомы калекцыянер Міхал Бранштэйн падрабязна апісаў экспанаты выставы ў ІІ томе "Дзённіка VІ агульнага з'езду польскіх гісторыкаў у Вільні". У якасці аднаго з найбольш рэдкіх экспанатаў ён назваў рукапіс невядомай "Песні беларускіх жаўнераў" з 1794 г. Аднак сам тэкст твора ні тады ні пазней апублікаваны не быў, а сляды яго згубіліся" [44]. Адаму Мальдзісу з дапамогай Генадзя Кісялёва ўдалося патрапіць на след і адшукаць рукапіс у 21 фондзе аддзела рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Літоўскай ССР. Гэта чатыры старонкі створанага лацінскай графікай рукапіснага тэксту, як вызначыў А. Мальдзіс, з яўнымі арфаграфічнымі прыкметамі 18 ст.

Ідэалагемы савецкага часу, тагачасная метадалогія абумовілі некаторыя моманты тэндэнцыйнасці пры аналізе паважанага даследчыка. Нягледзячы на сцвярджэнне аб патрыятычным і антыімперыялістычным характары песні, А.Мальдзіс, падвяргаючы недарэчным з пазіцый сённяшняга дня нараканням, указвае на шляхецкую абмежаванасць невядомага аўтара са Слонімшчыны, які "яшчэ ўскладае вялікія спадзяванні на боскую дапамогу, на тое, што "вольнасць" беларусам дадуць паны", і "не зусім разумее розніцу паміж рускім народам і царызмам" [45]. А. Мальдзіс закрывае вочы на тое, што Касцюшка, аўтарытэт якога быў бясспрэчны ў любых колах, у тым ліку сярод ворагаў, лічыў неабходным адмяніць прыгоннае права, стварыць грамадства вольных людзей [46], што і знайшло адлюстраванне ў песні. Вось словы будучага ачольніка паўстання: "Толькі за шляхту ваяваць не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццё". І ўжо падчас абвяшчэння і разгортвання паўстання Касцюшка ўрачыста прысягнуў, што нададзеную яму ўладу ён выкарыстае для "абароны нашых межаў, для аднаўлення народнага самаўладдзя і ўмацавання ўсеагульнай свабоды": "Хачу знішчыць непрыяцеля і выканаць справядлівую волю народа. Няхай ён установіць такі ўрад, які будзе яму падабацца" [47]. Больш таго, сама шляхта не была адназначнай у сваіх адносінах да паўстання, бо многія лічылі Касцюшку ледзь не рабаўніком, які прыйшоў пазбавіць іх шляхецкіх вольнасцей [48].

Як сведчыць поўны тэкст без цэнзурных купюр [49] прысутнасць у самой песні яскравейшых контраргументаў тэзе аб братэрстве беларускага і рускага народаў не дазволіла апублікаваць яе цалкам за савецкім часам. Насамрэч яна мае перадусім выразны нацыянальна-патрыятычны беларускі пафас ( "Няхай Москаль уступае, / Няхай Беларусаў знае. <...> Дамо сабе рукі ўзаем, / Бацькаўшчыну адзыскаем".) і з'яўляецца палымяным заклікам адстаяць незалежнасць Айчыны перад прускай і маскоўскай навалай ( "Атаманы і Казакі, / Бійма Маскву і Прусакі".). Прычым падкрэсліваецца антырасейскасць паўстання, ачоленага Касцюшкам ( "Пойдзем жыва да Касцюшкі, / Рубаць будзем Маскалюшкі" .).

Аляксей Пяткевіч бачыць у "Песні…" пэўны момант знакавасці і паказальнасці для станаўлення нацыянальнай ідэі беларусаў у агульным кантэксце паўстання 1794 г., галоўнай мэтай якога, як даволі зладжана (на яго погляд) сцвярджаюць гісторыкі, з'яўлялася адраджэнне Рэчы Паспалітай нібыта без якіх-кольвек сепаратысцкіх імкненняў (тым не менш Анатоль Грыцкевіч лічыць, што "ідэя незалежнасці Беларусі была галоўнай падчас паўстання 1794 г." [50]). "Аднак беларуская мова паўстанцкіх песень - вельмі важны паказчык таго, што нараджалася ў гэтым асяродку (шляхецкай інтэлігенцыі - А.Т.) менавіта беларуская свядомасць. <…> [У "Песні…"] адлюстраваны, такім чынам, не дробныя, побытавага ўзроўню клопаты, а кардынальныя пытанні быцця беларускага народу. Ці ж не дзейнічае тут беларуская звышзадача аўтара? Пэўна, што так" [51]. Хочацца дадаць, што паколькі твор мае ўкраінскую ды польскую версію таксама, невядомы аўтар у дадзеным выпадку свядома выкарыстоўвае беларускую (у тагачасным маркіраванні - ліцьвінскую) мову, дакладна ідэнтыфікуючыся на фоне суседзяў, ужо тады ўсведамляючы нацыянальную дыферэнцыяцыю ў катэгорыях Новага часу, хоць станаўленне мадэрных польскай, украінскай і беларускай нацый адбывалася не сінхронна. Беларусы ў сваім нацыянальным развіцці адставалі ад заходніх і паўднёвых суседзяў, таму так важна, што адзін з варыянтаў песні мае, кажучы словамі А.Пяткевіча, беларускую звышзадачу. Гэта паказчык мінімізацыі разрыву ў развіцці паміж суседнімі народамі, якія ў той гістарычны момант сталі пад сцягі паўстанцаў на чале з Касцюшкам.

Пасля таго як сціхлі бурлівыя падзеі інсурэкцыі вобраз ачольніка паўстанцаў стаў мастацкім не толькі ў фальклорным дыскурсе. Літаратары таксама яго не абміналі. Але ў сілу сацыяльна-палітычных варункаў многія сыны ліцьвінскай зямлі часта працавалі на культуры суседніх народаў - польскага і расейскага, выкарыстоўваючы пры гэтым адпаведныя мовы, без якіх тады не было магчымасцяў інтэлектуальнага развіцця. Знаходзіліся, аднак, і такія, хто не цураўся і мовы люду паспалітага, стаўшы тым самым, як прынята казаць, польска-беларускімі пісьменнікамі. Іх творчая спадчына, у тым ліку польскамоўная, з'яўляецца неад'емнай часткай і беларускага прыгожага пісьменства. І хаця безумоўная перавага ў колькасці і якасці мастацкіх твораў пра Касцюшку належыць польскай літаратуры, пэўныя здабыткі знаходзяцца і ў нашых землякоў.

Інтымна-лірычная песня "Развітанне Касцюшкі з Юліяй" належыць пяру аднаго з філаматаў Яну Чачоту, паплечніку і сябру Адама Міцкевіча. Як мяркуе Кастусь Цвірка, твор быў напісаны "ў турме, відаць, перад развітаннем паэта з Радзімай - перад уральскай ссылкай. Аўтар адштурхнуўся тут ад папулярнай у той час песні пра развітанне Тадэвуша Касцюшкі з сваёй каханай перад ад'ездам яго ў Францыю, а потым у Злучаныя Штаты Амерыкі. Толькі каханую Касцюшкі звалі Людвікай Сасноўскай. Такі быў тады звычай - мяняць у творах сапраўднае імя героя. Песня спявалася ў рытме паланеза" [52].

Інтанацыйна-вобразнымі сродкамі песня атаясамляецца з жанрам раманса. Аўтар перадае глыбіню перажыванняў лірычнага героя ў сувязі з тым, што лёс разлучае яго з каханай. Але "любасць пераможа нават час" [53] (і тут, як потым засведчылі біёграфы Касцюшкі, паэт не памыляецца: пад зоркай Венерай таго пачуцця пражылі свае жыцці і Тадэвуш, і Людвіка). На фоне ў асноўным гучнай, рытарычнай грамадзянскай лірыкі з выкарыстаннем вобраза Касцюшкі "Развітанне…" Я.Чачота набывае яшчэ большы драматызм, выклікаючы эмпатыю да лірычнага героя абазнанага ў кантэксце рэцыпіента.

Яшчэ адзін верш Я.Чачота прасякнуты матывамі помсты маскалям за паразу касцюшкаўскага паўстання. Радкі становяцца своеасаблівай прысягай працягваць справу героя, які пакінуў гэты свет [54]. На беларускую мову, наколькі нам вядома, твор не перакладаўся, дый для тагачаснага кантэксту, прасякнутага падобным грамадзянскім пафасам, яго радкі не мелі ні яркай навізны, ні высокай мастацкай вартасці.

Апошнім дакастрычніцкім зваротам да нацыянальна-вызваленчых матываў з выкарыстаннем імя Касцюшкі як кангеніяльнага сімвалу з'яўляецца верш беларускага адваката (у простым і пераносным сэнсе) Францішка Багушэвіча, напісаны з нагоды сотых угодкаў інсурэкцыі. У канцы 19 ст. з аднаго боку народ яшчэ "спаў" летаргічна-амнезійным сном, але з іншага - на аснове былога ліцьвінскага этнасу нараджалася новагістарычная нацыя беларусаў, нешматлікія прадстаўнікі інтэлігенцыі якой пакрыёма вярталі ў кантэкст беларускага пісьмовага слова слаўныя старонкі нашага мінулага, а, апелюючы да іх, намагаліся "абудзіць" дзесяцімільённую нацыю:

…О, Тадэвушавы ценю,

Абудзі ў сэрцах раны,

Павяртай іх з амярцвення.

<…>

Хай цяпер, перад нягодай,

Кроў з-пад Кракава абудзіць

Сілу нацыі й народа [55].

І ці не адным з першых гэты матыў абуджэння, падхоплены ў далейшым самім Янкам Купалам і многімі іншымі, быў выкарыстаны якраз Ф.Багушэвічам [56]. Прычым у тым ліку менавіта і ў звязку з глабальна славутым грамадскім дзеячам, які і сам ганарыўся такім зямляцтвам і роднасцю. Да таго ж выбар быў наўрад ці выпадковы яшчэ па адной прычыне: фарміруемай нацыі беларусаў патрэбны быў духоўны лідэр, і найлепшага за Касцюшку ўзору, відавочна, не знайшлося.

Праўда, тут знаходзіцца адно "але". Арыгінал верша быў напісаны паэтам па-польску (пераклад зрабіў Сяржук Сокалаў-Воюш) [57], і, паколькі адсутнічае дастасаванне верша да беларускай нацыі, можна засумнявацца ў тым, што твор працуе на беларускую, а не на польскую ідэю. Аднак, відавочна, заўсёды нацыянальна актыўнаму, пасіянарнаму польскаму народу абуджэнне было не патрэбна. У адрозненне ад люду "простага" ці "тутэйшага", як называлі сябе беларусы. Праўда, сам Касцюшка, які "лічыў патрэбнымі і неадкладнымі прымусовыя меры па паланізацыі беларускага сялянства" [58], магчыма, наўрад ці на ўсе сто пагадзіўся б з Багушэвічам. Не выключана, што паэт змадэляваў мастацкі вобраз згодна з неабходнай кан'юнктурай, выкарыстаўшы выбітны "брэнд" у мэтах нацыянальнай ідэі. Аднак заўважана, што ліцьвінскі патрыятызм не супярэчыў патрыятызму Рэчы Паспалітай, але ўсё ж у інтэнцыях Т.Касцюшкі стаяў паперадзе інтарэсаў супольнай дзяржавы двух народаў. Больш таго, паводле А.Латышонка, "у асобе Касьцюшкі мы назіраем столькі праяваў беларускасьці, колькі іх магло быць у дадзеных гістарычных абставінах" [59].

Пасля такіх фальклорных і аўтарскіх здабыткаў лагічным быў бы працяг развіцця тэмы паўстання ў мастацкай літаратуры, аднак гэтаму перашкаджала перадусім расейская вялікадзяржаўная палітыка прывівання беларускаму народу нацыянальна-гістарычнай амнезіі, у якой патанулі настаўленні Ф.Багушэвіча:

Знаць Чачота ўсе павінны

І пра Зана дабрачыннасць,

Пра Касцюшку, і Манюшку.

І пра песняроў.


Рукі ім падаўшы, знаю,

Зробім болей мы для краю,

Чымся ў бойках разам стойка

Праліваўшы кроў.


Хай жа ўсе, усе, хто можа,

Возьмуць свой кіёк дарожны,

У край айчынны час ісці нам

Вывучаць свой люд.


Сонцу нашаму свяціцца,

Піць нам са сваіх крыніцаў, -

Вымятаем дружна з краю

Мы замежны бруд! [60]

Такім чынам, верш Ф.Багушэвіча стаў апошнім у 19 ст. зваротам да нацыянальна-вызваленчых матываў з выкарыстаннем вобраза Касцюшкі як літаратурна-мастацкага канцэпта і кангеніяльнага сімвала. Заходнерусізм, працяг паланізацыі адлучылі мадэрную беларускую нацыю і культуру ад ліцьвінскай глебы і канчаткова нівеліравалі ўспрыманне Рэчы Паспалітай як поліэтнічнай дзяржавы ў тым ліку будучага беларускага народа. Гэта стала адным з чыннікаў маргіналізацыі вобраза Тадэвуша Касцюшкі ў кантэксце беларускай культуры, які напачатку быў у ёй даволі рэпрэзентатыўны. У той час само імя героя на прасторах Расейскай імперыі было ледзь не пад забаронай, што, дарэчы, адлюстравана ў рамане сучаснага пісьменніка Алеся Наварыча "Літоўскі воўк" пра паўстанне 1863-64 г.: "Цыц! Пра Касцюшку не ўспамінаць… Глядзі, Фогель (жандар - А.Т.) вухі наставіў…" [61]

Другім фактарам стаў прыход новых герояў у гісторыю, якія выклікалі міфалагізацыю сваёй асобы, перадусім Кастуся Каліноўскага, які да таго ж знаходзіўся ў адным хранатопе з генезісам беларусаў як нацыянальнай супольнасці. У сувязі з гэтым А.Латышонак падкрэслівае сапраўдную народнасць славы Тадэвуша Касцюшкі, што "не мае нічога супольнага са штучным культам асобы Каліноўскага, створаным беларускімі бальшавікамі ў 20-я г." [62] Менавіта з таго часу ў беларускім дыскурсе адбываецца інтэнсіўнае мастацкае асэнсаванне ягонай фігуры. Не выключана, што легендарызацыя вобразу Кастуся Каліноўскага ў многім адбывалася на пасіянарнай глебе, падрыхтаванай папярэднімі хваляваннямі на зямлі нядаўняга ВКЛ, у тым ліку і перадусім, інсурэкцыі на чале з Тадэвушам Касцюшкам. У выніку ад апошняга мастацтва, вобразна кажучы, пераняло эстафету. Але гэта ўжо тэма для іншага даследавання.



Настасся Жарская (Менск)
магістр гіст. навук, вядучы бібліёграф
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вобраз Кастуся Каліноўскага ў мастацкай літаратуры

Не парваць векавую повязь.

Не замкнуць на замок прастору.

Род не згасне, пакуль ён помніць.

П. Ламан "Паўстанец"

Кастусь Каліноўскі загінуў, калі яму было ўсяго 26 гадоў. Але постаць яго стала знакавай для беларускага народа, яго нацыянальнага і культурнага самапазнання. Нашчадкі беражліва захоўваюць памяць пра ягоную асобу, як і пра трагічныя старонкі нашай гісторыі, звязаныя з паўстаннем 1863-64 г. Да вобразу кіраўніка гэтага паўстання пісьменнікі ў сваёй творчасці звярталіся неаднойчы і, трэба адзначыць, звяртаюцца да яго і дагэтуль. На сённяшні дзень Каліноўскіяна складае вялікую анталогію празаічных, вершаваных, драматычных твораў. Зразумела, мастацкі вобраз К. Каліноўскага шмат у чым залежаў ад характару эпохі, у якую быў створаны той ці іншы літаратурны твор.

Упершыню ў мастацкай літаратуры вобраз Кастуся Каліноўскага з'яўляецца ў творах рускага пісьменніка У. Крастоўскага, які ведаў паўстанца па сумеснай вучобе ў Пецярбургскім універсітэце. У сваіх раманах "Панургово стадо" і "Две силы" з дылогіі "Кровавый пуф" (1869-1875) аўтар вывеў змагара цэнтральным героем пад іменем Васіля Світкі. Кіраўнік паўстання на Беларусі надзелены ўсімі характэрнымі атрыбутамі рамантычнага героя раманаў такога кшталту: таямнічасцю, авантурнасцю, эгаістычнымі памкненнямі, усюдыіснасцю і ўсёведаннем, пастаяннымі пераўвасабленнямі і зменай абліччаў. Аднак у сваіх творах, напісаных з "прарасійскіх шавіністычных пазіцый", У. Крастоўскі імкнуўся ачарніць мэты паўстання 1863 г., зняважыць вобразы яго кіраўнікоў і ўдзельнікаў ды паказаць, што паўстанцы былі пакараны справядліва [63].

Увагу дзеячаў беларускай культуры к. 19 - пач. 20 ст. асоба К. Каліноўскага не прыцягвала, і ў мастацкіх творах таго перыяду паўстанец зусім ня згадваўся. Папулярызавацца ж імя кіраўніка паўстання 1863-64 г. на Беларусі пачало толькі ў 20-я гады 20 ст. У гэты час беларуская нацыянальная ідэя перажывала перыяд свайго станаўлення, і ў грамадстве адчувалася вострая патрэба ў стварэнні ўласнага нацыянальнага міфа, у пошуках уласных нацыянальных герояў. У асобе К. Каліноўскага адраджэнская грамадскасць убачыла свайго ідэйнага папярэдніка ў барацьбе за вызваленне Беларусі. У гэты ж перыяд распачалася і актыўная распрацоўка яго вобраза ў мастацкай літаратуры. Праўда, варта адзначыць, што беларуская літаратура 1920-х г. не была незалежнай ад палітыкі і ідэалогіі. Асабліва гэта тычыцца літаратуры савецкай, якая ў гэты перыяд хоць і аддавала шмат увагі асобе правадыра паўстання 1863 г., аднак збольшага ў тых мастацкіх творах вылучаўся толькі сацыяльны аспект паўстання, яго ж нацыянальна-вызваленчы характар замоўчваўся.

Вялікую цікавасць да постаці К. Каліноўскага выклікала з'яўленне на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра спектакля "Кастусь Каліноўскі", пастаўленага ў лістападзе 1923 г. паводле аднайменнай п'есы Е. Міровіча (напісана ў 1922 г.) Гэтая "гісторыка-рэвалюцыйная драма" асвятляла падзеі паўстання 1863-64 г. на Беларусі і была прысвечана яго 60-й гадавіне. Для напісання твора аўтар спецыяльна збіраў дакументальныя матэрыялы. Галоўны герой п'есы паказаны як асоба незвычайная, дзейсная, "апантаная ідэяй свабоды" [64]. Спектакль быў бясспрэчна прыняты крытыкамі і гледачамі, ацэньваўся як выдатнае дасягненне тэатральнага мастацтва. Хваліў прэм'еру і Я. Купала, які ў сваёй рэцэнзіі на п'есу напісаў, што яна "абяцае стаць драматычным творам, які запануе ў гэтым сезоне" [65]. А вось Ф. Аляхновіч у сваёй аповесці "У капцюрох ГПУ" ўзгадваў, як яго злавала, што ў гэтай п'есе "сяляне з 1863 года гаварылі моваю сучасных камсамольцаў", і не разумеў, "як можна дапускаць такія рэчы ў драматургіі". Пры гэтым ён, праўда, адзначаў, што сама пастаноўка "была беззаганная. Рэжысэрыя вельмі старанная. Апрацоўка роляў таксама" [66]

"Мовай сучасных камсамольцаў" вызначаліся і героі іншых літаратурных згадак 1920-х г. пра паўстанне і яго кіраўніка - барацьбіта за долю бедных і прыгнечаных. Так, у 1926 г. у зборніку твораў А. Вольнага "Чарнакудрая радасць" была апублікавана паэма "Кастусь Каліноўскі", у якой паэт паказвае "паасобныя моманты з настрояў і перажыванняў гэтага адважнага паўстанца ў вялікія гістарычныя дні для Беларусі, а таксама... дае магчымасць разам з сабою перажываць і адчуваць нам горкі сацыяльна-нацыянальны гістарычны лёс Беларусі" [67]. У сваім творы А. Вольны называе паўстанцаў "апошнімі з першых буравесьнікаў", а іх кіраўніка - "таварышам". Наогул жа, паэма напісана ў рэчышчы маладнякоўскай эстэтыкі, прасякнутая настроем незадаволенасці і заклікам да бунту: "Бедната! /Сьмялей шаг! /Ярчэй выгляд! /Зернем буйным галовы раскінуць! /Беларусь, паном ня быдла, - /Альбо жыць, альбо ўсім загінуць" [68].

У № 5 за 1924 г. часопіса "Маладняк" было надрукавана апавяданне А. Александровіча "Палёт у мінулае (ад Каліноўскага да нашых дзён)". Сюжэт твора немудрагелісты: трое перадавых рабочых завода, сябры Паўлюк, Язэп і Даніла змайстравалі самалёт часу ("паўлюяздан") ды паляцелі на ім у мінулае. Па дарозе хлопцы занатоўваюць убачанае і пачутае, час ад часу даючы свае каментарыі. Давялося ім прасачыць і за жыццёвым шляхам К. Каліноўскага: вучоба ва універсітэце, пачатак рэвалюцыйнай дзейнасці, удзел у паўстанні 1863-64 г. і, нарэшце, пакаранне "за барацьбу з паншчынай, з царскім самаўладдзем". Паўстанец паказаны тут "абаронцам працоўных", чалавекам мужным, кемлівым, адданым сваёй справе і краіне. У рэцэнзіі на гэты твор З. Бядуля пісаў: "арыгінальна задумана, але выпаўнена трохі прымітыўна. Відаць аўтару канвой служылі не так гістарычныя матар'ялы аб Каліноўскім, як бачаная ім на сцэне п'еса Міровіча, які дзеля эфэктацыяў часам адыходзіў ад гістарычнай праўдзівасці" [69]. Узгадваў імя К. Каліноўскага А. Александровіч і ў сваім вершы "Фабрыка сьмерці", напісаным у 1926 г. Праўда, у 1931 г. у выдадзеным ім зборніку "Вершы і паэмы" твор ужо быў апублікаваны ў скарочаным варыянце.

Даследчык А. Белы ў сваіх працах сцвярджае, што ў 1920-х г. "прыгожае пісьменства Беларусі не магло пахваліцца... прысвячэннем сваіх твораў Каліноўскаму" і з паэтычнай Каліноўскіяны гэтага перыяду называе толькі вершы А. Гурло ("К. Каліноўскі") і А. Дудара ("Кастусь Каліноўскі") ды згаданую вышэй паэму А. Вольнага [70]. Аднак на сённяшні дзень нам вядомы і іншыя творы акрэсленага часу, прысвечаныя кіраўніку паўстання 1863-64 г. Так, можна адзначыць створаныя ў 1926-28-х г. вершы такіх аўтараў: Я. Падабед ("Ён спіць"), Р. Пугач ("Кастусь Каліноўскі"), В. Маракоў ("Чуеш, Беларусь?..") і Ю. Лявонны ("Кастусь Каліноўскі"). Памяці паўстанца прысвяцілі свае творы А. Дзяркач ( Зімёнка) (верш "Заходняму брату") ды І. Барашка (апавяданне "Гіерогліфы Яэля").

У 1930 г. украінскі паэт Т. Масенка стварыў верш "Кастусь Каліноўскі, пасля кінакарціны". Гаворка ў ім ішла пра нямы чорна-белы фільм "Кастусь Каліноўскі", створаны ў 1928 г. студыяй Белдзяржкіно сумесна з Ленінградскай фабрыкай "Савкіно" паводле сцэнарыя У. Гардзіна (ён жа з'яўляўся і рэжысёрам). Паўстанец у гэтай "грандыёзнай гістарычнай" стужцы паказаны абаяльным, разумным, смелым маладым чалавекам, які змагаўся за вольную Беларусь "працаўнікоў, працоўных і сялянаў". Публіка надзвычай добра прыняла гэты фільм, аднак рэцэнзенты абвінавацілі У. Гардзіна ў тым, што ён паказаў "складаны класавы пераплёт у надзвычайна прымітыўным плане" і ня здолеў выразна асвятліць "сілу сялянскага паўстання" [71].

У 30-я г. 20 ст. у Савецкай Беларусі завяршылася палітыка беларусізацыі. Постаць К. Каліноўскага стала "нязручнай" афіцыйнай ідэалогіі, і яго імя апынулася ў забыцці. Тых жа, хто ўвасабляў "вобраз героя польскай шляхты" у сваёй творчасці, абвінавачвалі ў нацдэмаўшчыне. Так, да прыкладу, п'есу "Кастусь Каліноўскі" Е. Міровіча палічылі "яскравым прыкладам нацдэмаўскіх тэндэнцый у драматургіі", а яе асноўную мэту акрэслілі як "свядомае скажэнне гістарычнай перспектывы шляхам ідэалізацыі дробна-буржуазнага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага, удзельніка паўстання 1863 г., вакол гістарычнай постаці якога нацдэмы імкнуліся стварыць нацыяналістычны культ усенароднага, агульна-нацыянальнага героя" [72]. Менавіта з-за такой неспрыяльнай для творцаў савецкай Беларусі сітуацыі распрацоўка і публікацыя мастацкай літаратуры пра Каліноўскага прыпынілася на дзесяцігоддзе.

У гэты час толькі ў Заходняй Беларусі захоўвалася памяць пра паўстанца, з'явіліся гістарычныя даследаванні і мастацкія творы, прысвечаныя яму. Пасля разгрому беларускага руху ў БССР Вільня робіцца адзінай захавальніцай беларускай незалежніцкай палітычнай думкі. Найбольш значным набыткам з усяго створанага ў той перыяд можна лічыць паэмы М. Машары "Смерць Кастуся Каліноўскага" і М. Танка "Каліноўскі".

Гістарычная паэма М. Машары з'явілася ў 1934 г., на 70-я ўгодкі гібелі кіраўніка паўстання на Беларусі. Паэт здолеў намаляваць даволі праўдзівы вобраз "караля Літвы". К. Каліноўскі ў яго "хоць стылізаваны, зрэштаю, як кожная іншая гістарычная постаць, перастае раз назаўсёды быць тэй гіпсавай маскай, каторай ён уяўляўся нам дагэтуль" [73]. У той час як у сваім творы М. Машара ўспрымаў паўстанне як адначасную барацьбу і за сацыяльнае, і за нацыянальнае вызваленне, М. Танк найперш падкрэсліваў супярэчнасці паміж рознымі сацыяльнымі групамі ў паўстанні [74]. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што паэму М. Танка (створаную ў 1937, апублікаваную ў 1938 г.) варта разглядаць менавіта як рэакцыю на ўшанаванне К. Каліноўскага незалежніцкім лагерам. Па-сутнасці, паэт сваім творам павінен быў ажыццявіць прапанову сакратара ЦК камсамола Заходняй Беларусі Мікалая Дворнікава па "саветызацыі" вобраза змагара ў заходнебеларускай літаратуры. Аднак ужо значна пазней, у сяр. 1990-х г. М. Танк скажа пра сваю паэму, што яна вельмі дарагая яму, бо "пісалася тады, калі было нялёгка змагацца за Каліноўскага…" [75].

Вершаў жа, прысвечаных вядомаму паўстанцу, у акрэслены перыяд створана было вельмі мала. Паэт В. Таўлай у 1935-45 г. напісаў паэму "Песня пра сухар", у якой згадаў пра падзеі 1863 г. і пра "атамана мужыцкай праўды". А ў 1936 г. М. Танк стварыў верш "Вільня", дзе таксама ўзгадаў імя К. Каліноўскага.

У гады Другой сусветнай вайны для падняцця нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму народа сталі неабходнымі выдатнейшыя вобразы гераічнага мінулага беларусаў. Надзённымі зрабіліся якасці змагара за людскую долю, якасці мужнага, нязломнага чалавека, якасці паўстанца. Імя К. Каліноўскага загучала з новай сілай.

М. Клімковіч ў 1940-44 г. стварыў лібрэта да героіка-рамантычнай оперы "Кастусь Каліноўскі", якая была пастаўлена ў 1947 г. на сцэне Беларускага акадэмічнага тэатра оперы і балета (музыка Д. Лукаса; рэжысёр Б. Мардвінаў). Вобраз паўстанца ў творы ствараецца праз паказ яго адносінаў з рознымі людзьмі: ён пяшчотны, радасна-ўзнёслы з каханай і суровы, мужны з паплечнікамі па справе. І хаця лібрэта не з'яўляецца тыповым драматычным творам і вызначаецца шэрагам сур'ёзных недахопаў (пафасны тон, узнёслы лад мовы, схематызм у абмалёўцы персанажаў, спрошчанасць канфліктаў), але "ўвасабленне вобраза беларускага змагара было цікавай старонкай мастацкай распрацоўкі гістарычных падзей" [76].

Сярод паэтычных твораў ваеннага перыяду, прысвечаных постаці К. Каліноўскага, маем вершы "Песня каліноўцаў" Н. Арсенневай, "Прысяга" М. Лужаніна, "Кастусь Каліноўскі" П. Броўкі, "Вільнюс" М. Танка, "1863" Я. Золака. Напрыканцы вайны С. Новік-Пяюн піша верш "Беларуская мова мая", у якім праз зварот да постаці К. Каліноўскага ўзнімае праблему адносін да роднай мовы.

У пасляваенны час літаратурнае і навуковае асэнсаванне ролі К. Каліноўскага ў нацыянальным жыцці народа пачынаецца з асобных узгадванняў яго імя ў навуковых артыкулах, ва ўрадавых і партыйных прывітаннях, у асобных радках прывітальных вершаў пісьменнікаў з братніх рэспублік, выступленнях беларускіх пісьменнікаў у друку.

У 1958 г. у Мінску выйшла гістарычная аповесць І. Клаза "Подснежники" (на рускай мове). У рэцэнзіі на гэты твор А. Смірноў адзначае, што пісьменнік здолеў асвятліць асноўныя перыяды ў жыцці Каліноўскага, а таксама "мастацка ўзнавіць найбольш важныя эпізоды паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве". Аднак аўтар, падкрэслівае крытык, "не стварыў глыбокіх псіхалагічных партрэтаў герояў. Ён прыцягвае ўвагу чытача... займальнасцю сюжэта, хуткай зменай падзей". Да таго ж, некаторыя мастацкія вобразы тут створаны "ў шкоду гістарычнай праўдзе" [77].

Гэтым жа годам датаваны верш С. Шушкевіча "Хай Літва і Беларусь яму прысняцца", які быў прысвечаны памяці К. Каліноўскага.

Годам раней, у 1957 г. літоўскі пісьменнік В. Мікалайціс-Пуцінас стварыў першую частку рамана "Паўстанцы : вобразы барацьбы за зямлю і волю, 1861-1864", за які ў 1958 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію Літоўскай ССР. У 1967 г. аўтар напісаў другую частку твора, аднак адной кнігай раман быў выдадзены толькі ў 1978 г. у Коўне. На яго старонках сустракаецца і імя нашага героя.

Паступова К. Каліноўскі пачынае ўспрымацца ня гэтак змагаром за волю і долю народа, як за Беларусь і беларушчыну. На глыбокае асэнсаванне яго ролі ў гісторыі і грамадскім жыцці Беларусі асабліва моцна паўплываў У. Караткевіч - найперш сваім раманам "Каласы пад сярпом тваім" (1962-64, выдадзены ў 1965 г.), а таксама п'есай "Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць" (1963). Дарэчы, гэты гістарычны раман і да сённяшняга дня з'яўляецца самым буйным мастацкім творам беларускай літаратуры, у якім пранікнёна ўвасоблены вобраз Каліноўскага. Твор гэты быў напісаны на матэрыяле паўстання 1863 г. і паказвае Беларусь напярэдадні гераічнай і трагічнай эпохі 60-х гадоў 19 ст. А ў п'есе У. Караткевіча канфлікты (сацыяльны і нацыянальны) дапоўнены любоўнай калізіяй. Драма вызначаецца філасофскім зместам, інтэлектуальным напаўненнем, рамантычнай акрыленасцю ідэі. Сам К. Каліноўскі паказаны ў творы як "ваявода, герой, талент, але ніяк не правадыр, не манумент. Проста чалавек, страсны, гарачы, нястрыманы чалавек..." [78]. На думку П. Васючэнкі, У. Караткевіч у сваіх творах змог абвергнуць міф пра "традыцыйную" пакорлівасць, забітасць беларусаў і паказаць, што беларусам уласціва і гатоўнасць да самаахвяравання. Тэма паўстання 1863 г. закранаецца таксама ў вершы У. Караткевіча "Нявесце Кастуся Каліноўскага" (1961) і ў пралогу да яго рамана "Нельга забыць (Леаніды не вернуцца да зямлі)"(1962). Акрамя таго, у 1973 г. пісьменнік стварыў лібрэта да балета "Кастусь Каліноўскі".

У 1963 г. з нагоды 100-годдзя ад пачатку рэвалюцыйных падзей 1863 г. на Беларусі паводле сцэнарыя Т. Хадкевіча Мінскай кінастудыяй навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў была створана стужка "Кастусь Каліноўскі" (рэж. П. Шамшур) [79].

У 1964 г. газета "Чырвоная змена" апублікавала нарыс Ф. Бялова "Бунтарская кроў", героем якога стаў Ф.Э. Каліноўскі, пляменнік кіраўніка паўстання 1863 г. на Беларусі. У невялікім творы сам К. Каліноўскі апісваецца як "адважны правадыр сялянскага паўстання", што мужна трымаўся на допытах і бясстрашна размаўляў "з царскім катам Мураўёвым-вешацелем". Галоўным жа "класавым ворагам" паўстанца, на думку аўтара нарыса, былі "паны і шляхта" [80].

У 1968 г. выйшла паэма В. Віткі "Беларуская калыханка". Аўтар увёў у яе змест і вобраз К. Каліноўскага, голас якога "гучыць над усёй Беларуссю... з мяцежнае Вільні". Паўстанец звяртаецца да беларускага народа з заклікам-запаветам: "Рві ланцугі, народзе. /Ідзі ў шчаслівы свет!..". У 1960-я гг. паэтычныя прысвячэнні беларускаму герою стварылі таксама П. Марціновіч ("Каліноўскаму"), Л. Якубовіч ("Кастусю Каліноўскаму"), К. Цвірка ("Апошняе слова Каліноўскага", "Каліноўскі - апошняе слова"), Р. Семашкевіч("Кастусь Каліноўскі","Апошняя ноч Каліноўскага").

Варта адзначыць і з'яўленне ў акрэслены перыяд твораў беларусаў Беласточчыны, прысвечаных змагару. Так, у 1962 г. выйшаў з друку зборнік вершаў А. Барскага "Белавежскія матывы", дзе можна знайсці вершы "Прышоў я з Каліноўскім марыць..." і "Каліноўскі", у якіх паказана дзейнасць змагара і яго разважанні у апошнія хвіліны жыцця. У 1963 г. у Беластоку быў выдадзены зборнік "Мой родны кут", у склад якога ўвайшоў і твор А. Баравога "Абразкі з жыцця Кастуся Каліноўскага", што ўяўляе сабою серыю невялікіх біяграфічных гісторый пра паўстанца. А ў 1967 г. быў выпушчаны зборнік "Жыццёвыя сцежкі", дзе змешчаны верш В. Шведа "Кастусю Каліноўскаму".

Пачынаючы з 70-х г. 20 ст., творцы ўсё часцей звяртаюцца да вобраза К. Каліноўскага, што было звязана са з'яўленнем новай плеяды пісьменнікаў, якія ў сваёй творчасці пачалі адлюстроўваць гістарычныя карані, спадчыну беларускага народа. Пры гэтым трэба адзначыць, што творцы рамантызавалі постаць паўстанца, імкнучыся стварыць высакародны ідэал нацыянальнага героя.

У 1971 г. выйшла аповесць А. Якімовіча "Кастусь Каліноўскі", у якой аўтар адлюстраваў два апошнія гады з жыцця К. Каліноўскага: ад пачатку выдання ім "Мужыцкай праўды" і да яго трагічнай смерці. Рэцэнзент аповесці Г. Кісялёў зазначаў, што аўтар намаляваў гістарычна дакладную постаць героя, паказаў яго моцным, рашучым, і разам з тым спагадлівым, сумленным чалавекам [81].

У 1975 г. з'яўляецца драматычная паэма А. Куляшова "Хамуціус", якая асвятляе падзеі паўстання 1863 г. на Беларусі. Паўстанец К. Каліноўскі паказаны тут ня толькі як упарты і няўступны змагар з прыгнятальнікамі народа, але і як асоба з багатым унутраным светам, у якой увасоблены лепшыя чалавечыя якасці.

У 1977 г. І. Капыловіч піша апавяданне "Пісьмы Караліне", дзе толькі мімаходзь узгадваецца "Хамовіч" [82], які, аднак, пакідае ўражанне дзёрзкага прамоўцы палымяных заклікаў да паўстання, да змагання дзеля "справядлівай вольнасці".

У 1978 г. у Менску выйшла аповесць С. Яновіча "Сярэбраны яздок" (створаная ў 1967-76 г. у Беластоку), прысвечаная паўстанцкаму руху пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, а менавіта дзейнасці нелегальнай друкарні, дзе стваралася "Мужыцкая праўда".

У 1970-х г. жыццё і дзейнасць К. Каліноўскага ўвасаблялі ў радках сваіх вершаў і паэты: С. Законнікаў ("Каліноўскі"), М. Гамолка ("Кастусь Каліноўскі"), М. Лужанін ("Светлы чалавек"), В. Гардзей ("Кастусю Каліноўскаму"). Выданню нелегальнай газеты "Мужыцкая праўда" прысвяціў свой верш "Балада Сынковіцкай царквы" А. Лойка. Сярод паэтычных твораў 70-х г. 20 ст., прысвечаных падзеям 1863 г. і постаці К. Каліноўскага, можна вылучыць шэраг вершаў, у якіх адлюстраваны перажыванні апошніх дзён змагара: "Апошняе слова Каліноўскага" В. Макарэвіча, "У Светаянскіх мурах" і "Перад пакараннем" А. Бачылы (цыкл "Думы Каліноўскага"), "Пятля Кастуся Каліноўскага" і "Шыбеніца: Беларуская балада. ХІХ стагоддзе" Я. Сіпакова, "Апошняе слова Каліноўскага" К. Цвіркі. Усе гэтыя творы пранізвае ідэя, што ў перадсмяротныя хвіліны думкі Каліноўскага скіраваны да Бацькаўшчыны.

У акрэслены перыяд былі апублікаваны паэтычныя творы Г. Бубнова "Кастусь Калиновский (монолог)" і "Кастусь Калиновский (темы из героической жизни)", а таксама вершы А. Шаўні ("Каліноўскі"), Р. Барадуліна (" 1863 года"), А. Разанава ("Арышт К. Каліноўскага"), М. Ермаловіча ("Кастусь Каліноўскі", "Як верыцца цяжка, што ў нас Каліноўскі радзіўся...", "Ты хочаш жыць для Беларусі..."). У 1977 г. Г. Бураўкін напісаў паэму "Ленін думае пра Беларусь", адну з частак якой (аліноўскі. Вільня, 22 сакавіка 1864 года") прысвяціў змагару .

Напачатку 1980-х г. вершы-прысвячэнні герою-паўстанцу стварылі Р. Баравікова ("Кастусь Каліноўскі"), Л. Геніюш ("Кастусь"), В. Зуёнак ("Развітанне Каліноўскага").

У 1983 г. з нагоды 120-годдзя паўстання 1863-64 г. на Беларусі Э. Скобелеў піша драму "Кастусь Калиновский" (на рускай мове). У сваёй п'есе аўтар раскрывае настроі і думкі "беларускага рэвалюцыйнага дэмакрата" напярэдадні паўстання. Падзеяў і ўдзельнікаў паўстання 1863-64 г. тычацца апавяданні У. Арлова "Пяць мужчын у леснічоўцы" (1985) і "Рандэву на манеўрах" (1989).

У 1984 г. выйшла аповесць А. Мальдзіса "Восень пасярод вясны: аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў". Аўтар праўдзіва здолеў паказаць гістарычны фон эпохі, трагічныя супярэчнасці рэвалюцыйнага руху на Беларусі. Падзеі адбываюцца ў маленькім маёнтку Анелін, што на Віленшчыне, на працягу адных сутак у 1861 г. Тут сустрэліся разам рэвалюцыянер К. Каліноўскі, паэт У. Сыракомля, артыстка Г. Маеўская, земскі спраўнік М. Серабракоў, селянін Грыва. Творца добра прыкмеціў, што акрамя белага і чорнага існуюць яшчэ сотні адценняў: ня ўсе паны і чыноўнікі злыя, ня ўсе сяляне добрыя. Вобраз жа К. Каліноўскага ў аповесці не рамантызуецца і не ідэалізуецца - ён "звычайны чалавек", які ня мае арэолу выключнасці ды гераічнасці.

У 1988 г. адбывалася святкаванне 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага, і з гэтай нагоды беларускія паэты прысвячалі свае вершы кіраўніку паўстання 1863-1864 г. Сярод іх - творы А. Дэбіша "Кастусь Каліноўскі", К. Кірэенкі "Кастусь Каліноўскі", А. Цыхуна "Песня пра Кастуся Каліноўскага", В. Шніпа "Воля Кастуся Каліноўскага", В. Жуковіча "Праўда Кастуся Каліноўскага" і "Роздум над лёсам Кастуся Каліноўскага", П. Ламана "Каліноўскі" і "Балада 1863 года", А. Каско "1862 год. Слова Каліноўскага", Н. Мацяш "Маналог каханай Кастуся Каліноўскага". Паэт А. Жамойцін прысвяціў паўстанню 1863-64 г. цыкл сваіх вершаў "Кастусь Каліноўскі" (1989), а таксама верш "Балада пра ўцалелых паплечнікаў Каліноўскага". Падзеяў паўстання тычацца і паэтычныя творы А. Сыса (" Вільня, 1864 год. Эшафот на Лукішкаўскім пляцы") і В. Жуковіча (акраверш " ...Пятлю здымаючы з паўстання").

У лютым 1988 г. у Доме кіно адбылася прэм'ера дакументальнай стужкі пра К. Каліноўскага "Супрацьстаянне" (рэж. І. Шышоў), створанай аб'яднаннем "Летапіс" у 1987 г. паводле сцэнарыя У. Майсеева. Фільм асвятляе "пэўныя моманты жыцця і рэвалюцыйнай дзейнасці К. Каліноўскага, яго ролю і месца ў кантэксце падзей 60-х гадоў 19 ст." [83]

У 1984-1987 г. была напісана, а ў 1991 г. выйшла прыгодніцкая аповесць М. Віжа "Лабірынт", прысвечаная падзеям паўстання 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Адной з галоўных тэмаў твора стала праблема маральнага выбару, перад якім апынуліся героі - удзельнікі бурлівых гістарычных падзей [84].

Памяці К. Каліноўскага ў 1990-я г. прысвяцілі свае вершы Ю. Пацюпа ("Маналог паўстанца"), Н. Гілевіч("Папярэджанне"), І. Рубін ("1863", "Набытак"), А. Чобат ("1863", "Час касінераў"), С. Сокалаў-Воюш ("Маналёг Кастуся Каліноўскага").Сярод найважнейшых гістарычных падзей, што адыгралі важную ролю на шляху беларусаў да волі і нацыянальнай кансалідацыі, М. Пракаповіч у вершы "Шляхі" называе і паўстанне 1863-64 г. У вершах "Роднае слова" Г. Тумаша і "Адно слова" І. Кірэйчыка прасочваецца думка, што мова беларуская дайшла да нас, дзякуючы грамадзянскаму подзвігу нашых продкаў, у тым ліку і К. Каліноўскага. Вобраз-сімвал шляху з верша М. Арочкі "Бытаньскі шлях" увасабляе ў сабе трагічны лёс паўстанцаў-каліноўцаў.

Сярод паэтычных твораў Каліноўскіяны 90-х г. 20 ст. варта адзначыць і жаночую яе частку, магчыма найбольш пяшчотную, пачуццёвую. Так, вершы-прысвячэнні К. Каліноўскаму стварылі паэткі В. Куртаніч, Л. Рублеўская, Л. Тарасюк. Паэтка Д. Бічэль-Загнетава мае самы багаты творчы наробак, прысвечаны змагару: яго вобраз сустракаецца ў вершах "Белавежская пушча", "Супольна", "Якушоўка", "Сваяцтва", "Здалеча", "І дзве Літвы", "Замест запавету", "Вера", "Дзяды", "На пляцы пятлі" ды іншых.

У 1990-я г. працы навукоўцаў збольшага пазбавіліся ідэалагізацыі, што дазволіла даволі шмат дасягнуць у асэнсаванні асобы К. Каліноўскага ў беларускай гісторыі і культуры. Шматлікія публікацыі далі нямала новых звестак і цікавых фактаў пра асобу кіраўніка паўстання 1863-64 г. на Беларусі, і гэта з'явілася штуршком для пачатку новага адлюстравання яго вобраза ў мастацкай літаратуры. Так, у 2003 г. з'яўляюцца гістарычны раман А. Наварыча "Літоўскі воўк" (апублікаваны ў №№ 4-6 часопіса "Маладосць"; асобнае выданне выйшла у 2005 г.) і гістарычная п'еса А. Петрашкевіча "Рыцар свабоды" (у зборніку "Здрапежаная зямля").

У сваім рамане А. Наварыч ня проста стварае цікавы аповяд пра падзеі ў нашай краіне напярэдадні і падчас паўстання 1863-64 г., але імкнецца паказаць аб'ектыўную і праўдзівую карціну жыцця беларускага Палесся таго неадназначнага перыяду. Яго найперш цікавяць унутранае развіццё і супярэчнасці герояў, а не "высокая" палітыка ці паўстанцкая ідэалогія. Вобраз К. Каліноўскага ў творы не з'яўляецца галоўным, змагар фігуруе ў рамане літаральна ў некалькіх эпізодах. Аднак ён уведзены ў твор для "аўтэнтычнасці" ў перадачы падзей, дадае інтрыгі, напружанасці і загадкавасці.

Напісанне трагедыі ў дзвюх дзеях А. Петрашкевіча было прымеркавана да 140-х угодкаў паўстання 1863-64 г. на Беларусі. Аўтар апісвае апошні перыяд жыцця К. Каліноўскага (час яго знаходжання ў Лукішскай турме). Свае нацыянальныя і палітычныя погляды паўстанец выказвае ў працэсе следства, у размовах з рознымі людзьмі. За шчырымі, палымянымі прамовамі паўстае "вобраз велічнага героя, таленавітага ідэолага паўстання, адданага ідэі незалежнасці роднага краю" [85].

Напачатку 21 ст. працягваюцца традыцыі прысвячэння паэтычных твораў мужнаму і мудраму паўстанцу, абаронцу спакутаванай Беларусі - з'яўляюцца вершы В. Коўтун ("Незавершаны верш..."), Т. Сівец ("Д зе ты, Кастусь Каліноўскі?"), У. Пецюкевіча "Конь Каліноўскага"), С. Панізьніка ("У радню сабрацца"), А. Пісьмянкова (" Кастусь і Марыся"), Э. Акуліна ("Сьляза па Кастусю Каліноўскаму"), В. Шалкевiча ("Стары бальшак").

Такім чынам, традыцыя адлюстравання вобраза К. Каліноўскага ў мастацкай літаратуры пачала выпрацоўвацца ў 20-я г. 20 ст. У творах гэтага перыяду кіраўнік паўстання паказваўся збольшага абаронцам сацыяльнай, а не нацыянальнай вольнасці беларусаў. Перыяд 1930-х г. можна назваць часам забыцця постаці К. Каліноўскага ў літаратуры, а ў 1940-я г. яго адлюстроўвалі выключна як рэвалюцыянера, змагара з ворагамі, барацьбіта за справядлівасць. У 1950-60-я г. пісьменнікі працягваюць акцэнтаваць увагу выключна на сацыяльнай барацьбе, аднак паступова К. Каліноўскі пачынае ўспрымацца і як змагар за Беларусь і беларушчыну. У 1970-80-я г. у асэнсаванні постаці К. Каліноўскага ў мастацкай літаратуры адбыліся прынцыповыя зрухі: творцы звярнулі ўвагу на пачуцці героя, яго духоўныя пошукі і перажыванні. Пры гэтым вобраз яго працягваў быць высакародным, ідэалізаваным, гераізаваным, рамантычна-узнёслым - ствараўся сапраўдны ідэал нацыянальнага героя. У далейшым жа пісьменнікі пачалі паказваць К. Каліноўскага звычайным чалавекам, з усімі ўласцівымі яму думкамі, пачуццямі, страхамі, не пазбаўляючы яго, аднак, такіх уласцівасцей, як годнасць, мужнасць і разважлівасць.

Як бачым, вобраз К. Каліноўскага шырока прадстаўлены ва ўсіх літаратурных жанрах: паэзіі, прозе, драматургіі. Некаторыя мастацкія творы пра беларускага паўстанца сталі літаратурнымі шэдэўрамі. Аднак кожнае пакаленне імкнецца спасцігнуць, нанава адкрыць для сябе драматычныя падзеі "эпохі Каліноўскага", асобу кіраўніка паўстання 1863 г. і яго паплечнікаў. Тая гераічная эпоха хвалюе ды прыцягвае неаслабную ўвагу творцаў і па сённяшні дзень. І таму можна не сумнявацца, што будуць яшчэ стварацца цікавыя і па-мастацку вартыя рэчы, якія папоўняць нашу Каліноўскіяну.



[1] К переименованию улиц г.Минска // Звезда. 1919. 3 июля. С. 3.

[2] По постановлению магистрата // Минский курьер. 1919. 4 сентября. С. 4.

[3] О переименовании улиц в честь 5-й годовщины Октябрьской революции // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Фонд 34. Воп. 1. Спр. 360. Арк. 1.

[4] Сацукевіч І. Новыя назвы на картах і планах Мінска // Памяць. Мінск. У 4 кнігах. Кніга 4-я. Мн., 2005. С. 59-60.

[5] Беларуская газэта. 1943. 7 студзеня; 14 студзеня; 21 студзеня. С. 1.

[6] Беларуская газэта. 1944. 25 сакавіка. С. 4.

[7] Калиновского улица // Минск. Энциклопедический справочник. Мн., 1983. С. 183-184.

[8] Калиновский // Их именами названы. Энциклопедический справочник. Мн., 1987. С.253-254.

[9] Карта. Мостовский район. Мосты. Мн., 2007.

[10] Лічба прыблізная, бо былі прагледжаны карты толькі 85 % гарадоў Рэспублікі Беларусь.

[11] http://www.akromer.republika.pl/flagi_pl_bandera.html. Уваход: 12.03.2009 ў 2:13.

[12] Album pamiątek roku 1863. Lwów: Tęcza, 1913.

[13] Ілюстрацыя з кнігі: Staliūnas Darius. Savas ar svetimas paveldas? 1863-1864 m. sukilimas kaip lietuvių atminties vieta. Vilnius: Mintis, 2008.

[14] Ілюстрацыя з французскага часопісу з паўстанцамі 1863 г. // Arche. 2008. № 7-8.

[15] Вячорка Вінцук. Пра герб і сцяг. Мн.: Беларусь, 1993.

[16] Басаў А. Н., Куркоў І. М. Флагі Беларусі ўчора і сёння. Мн.: Полымя, 1994.

[17] Зайцаў М. Сялянскае пытанне ў "Мужыцкай праўдзе" // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1982, № 4 (52)

[18] Album pamiątek roku 1863. Lwów: Tęcza, 1913.

[19] Прапорац 19-га рэгімэнту ўланаў Літоўскіх у войску Напалеона. http://flagspot.net/flags/lt^hist.html#19 Рэжым доступу: 14.06.2009.

[20] Корчинский И. Короткий исторический очерк православия в границах теперешней Гродненской губернии и житие св. преподобного мученика Афанасия (Филипповича). Гродно, 1903; Орловский Е.Ф.Судьбы православия в связи с историею латинства и унии в Гродненской губернии в XIX столетии (1794-1900 гг.). Гродно, 1903.

[21] Черепица В.Н. Репрессии повстанцев 1863 года по отношению к православным христианам // Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине. Гродно, 2005. С. 104-107; Щеглов Г.Э. Год 1863: забытые страницы. Мн., 2007.

[22] Хурсік В. Трагедыя белай гвардыі. Мн., 2002. С. 68.

[23] Там же. С. 114.

[24] ГАБО. Ф. 1. Оп. 10. Д. 2743.

[25] Там же. Л. 8.

[26] ГАБО. Ф. 1. Оп. 10. Д. 2743. Л. 34

[27] ГАБО. Ф. 1. Оп. 10. Д. 2743. Л. 13

[28] Federowski M. Lud białoruski na Rusi litewskiej. Kraków, 1903. T.3. Сz. 2. S.11. Цытуецца па: Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам...». Менск: Навука і тэхніка, 1994. С. 65-66 (http://txt.knihi.com/historyja/kascuska.html).

[29] Карповіч Л. Успамін пра Касцюшку // Ніва, 2007. 21 кастрычніка // http://pahonia.promedia.by/str/2007-10/319.htm

[30] Гл., напрыклад: Копчевский Я.С. Тадеуш Костюшко. Варшава: Интерпресс, 1972. С. 69; Stępnik K. Legenda Legionów. Lublin: Wydawnictwo Uniwersitetu Marii Curie-Skłodowskiej, 1995. S. 139-160; Kościuszko w kręgu motologii narodowej / pod redakcją Aliny Barszczewskiej-Krupy. Łódź: Ibidem, 1995. - 126 s.

[31] Пацверджанне апошняй тэзы гл. па "Песні", запісанай П. Шэйнам: Шейн П. В. Белорусские народные песни, с относящимися к ним обрядами, обычаями и суевериями, с приложением объяснительного словаря и грамматических примечаний. Санкт-Петербург: Типография Майкова, 1874. С. 384.

[32] Салавей Л.М. Дунай // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: Акапэла - Куцця / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2005. С. 450. Гл. таксама падрабязней сімвалізацыю Дунай-ракі ў беларускім фальклорна-культурным дыскурсе: Драздоў Ю., Салавей Л. Дунай // Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. Мн.: Беларусь, 2004. С. 154-156.

[33] Каўка А. Наш Касцюшка // Голас Радзімы. 1990. 3 мая. С. 7.

[34] Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. Мн.: Беларусь, 1994. С. 240; Емельянчык У. Дыверсійныя рэйды ў паўстаньні 1794 г. на Беларусі // Спадчына. 1994. № 3. С. 52-58.

[35] Каўка А. Наш Касцюшка // Голас Радзімы. 1990. 3 мая. С. 7.

[36] Дадзіёмава В. Музыкі паўстання // Маладосць. 1995. № 11. С. 248.

[37] Цытуецца па: Дадзіёмава В. Музыкі паўстання // Маладосць. 1995. № 11. С. 248.

[38] Паведамляецца па: Каўка А. Наш Касцюшка // Голас Радзімы. 1990. 3 мая. С. 7.

[39] Дадзіёмава В. Нарадзілася ў асяроддзі Касцюшкі... // Мастацтва. 1994. № 1. С. 36.

[40] Паведамляецца па: Дадзіёмава В. Нарадзілася ў асяроддзі Касцюшкі... // Мастацтва. 1994. № 1. С. 36.

[41] Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 1. Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. С. 597-598.

[42] Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: Хрэстаматыя / Склад. і аўт. камент. А. А. Лойка, В. П. Рагойша. 2-е выд., перапрац. і дап. Мн.: Вышэйшая школа, 1988. С. 8.

[43] Гл. таксама: Пяткевіч А. Станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі ў кантэксце культурнага руху ХІХ ст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 2005. Z. 23. S. 133-134.

[44] Мальдзіс А. З літаратуразнаўчых вандраванняў: Нарысы, эсэ, дзённікі. Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. С. 37-38.

[45] Тамсама.

[46] Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік. Мн.: БелЭн, 2001. С. 220-221.

[47] Па: Чаропка В. «Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў». Тадэвуш Касцюшка // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 12. С. 14.

[48] Тамсама. С. 15.

[49] Гл.: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 1. Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. С. 133-134.

[50] Грыцкевіч А. Ідэя незалежнасці Беларусі ў гістарычным аспекце // Спадчына, 1996, № 5. С. 22.

[51] Пяткевіч А. Станаўленне беларускай нацыянальнай ідэі ў кантэксце культурнага руху ХІХ ст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 2005. Z. 23. S. 133-134.

[52] Чачот Я. Выбраныя творы. Мн.: МФ «Беларускі кнігазбор», 1996. С. 321.

[53] Тамсама. С. 52.

[54] Цытата па: Błaszczyk A. Kształtowanie się legendy Kościuszki 1815 - 1830 // Kościuszko w kręgu motologii narodowej / pod redakcją Aliny Barszczewskiej-Krupy. Łódź: Ibidem. 1995. S. 40.

[55] Багушэвіч Ф. Творы: Вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты / Уклад., прадм. Я. Янушкевіча; Камент. У.Содаля, Я.Янушкевіча; Маст. Г.Хінка-Янушкевіч. Мн.: Маст. літ., 1991. С. 102.

[56] Гл. таксама, напрыклад, верш "Лютня айчыны!..": Тамсама. С. 100.

[57] Тамсама. С. 256.

[58] Нікалаеў М. Папялушкава выдавецтва "Беларусь". Яшчэ адзін крок да стварэння нацыянальнага пантэону // ARCHE-Пачатак. 2006. № 5. С. 232.

[59] Латышонак А. Наш Касьцюшка слаўны быў // Латышонак А. Нацыянальнасьць - Беларус. Беласток, 2009. С. 393.

[60] Багушэвіч Ф. Творы: Вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты / Уклад., прадм. Я. Янушкевіча; Камент. У.Содаля, Я.Янушкевіча; Маст. Г.Хінка-Янушкевіч. Мн.: Маст. літ., 1991. С. 107-108.

[61] Наварыч А. Літоўскі воўк // Маладосць. 2003. №6. С. 74.

[62] Латышонак А. Наш Касьцюшка слаўны быў // Латышонак А. Нацыянальнасьць - Беларус. Беласток, 2009. С. 394.

[63] Сорокин Ю. К историко-литературной характеристике антинигилистического романа (дилогия Вс. Крестовского "Кровавый пуф") // Доклады и сообщения филологического факультета. Москва, 1947. С. 79-87.

[64] Няфагіна Г. За зямлю і волю: вобраз Кастуся Каліноўскага ў беларускай драматургіі // Роднае слова. 1993. № 2. С. 28-33.

[65] Купала Я. Кастусь Каліноўскі (рэцэнзія) // Бацькаўшчына: зборнік гістарычнай літаратуры. Мінск, 1994. С. 102-103.

[66] Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ : аповесць. Мінск, 1994. С. 43.

[67] З. Б. Анатоль Вольны - Чорнакудрая радасць // Маладняк. 1926. № 11. С. 161-163.

[68] Вольны А. Кастусь Каліноўскі // Чорнакудрая радасьць. Менск, 1926. С. 3-20. (Кніжніца "Маладняк").

[69] Бядуля З. Пад сьпеў завірухі. "Маладняк" № 5 // Советская Белоруссия. 1924. 16 верас. С. 2.

[70] Белы А.Я. Вобраз змагара: да 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага. Мінск, 1988. С.9.

[71] Рэзнік І. Першы беларускі гістарычны // Літаратура і мастацтва. 1969. 24 студз. С. 4.

[72] Вольскі В. Сучасныя праблемы беларускай совецкай драматургіі: даклад на 1-ай Усебеларускай нарадзе па драматургіі 15 красавіка 1933г. у Белдзяржтэатры. Менск, 1934. С. 14.

[73] Шутовіч Я. 10 год літаратурнае творчасьці Міхася Машары // Калосьсе. 1938. Кн. 4. С. 240.

[74] Гетман І. У. Вобраз К. Каліноўскага ў заходнебеларускай літаратуры // Паўстанне 1863 года і яго гістарычнае значэнне: мат-лы міжнар. навук. канф. (10-11 кастр. 2003 г., Брэст). Брэст, 2004. С. 128-133.

[75] Панізнік С.С. Памяці Справядлівага // Жыві ў свабодзе! : кніга пра Каліноўскага. Мінск, 1996. С. 394. (Школьная бібліятэка).

[76] Няфагіна Г. За зямлю і волю: вобраз Кастуся Каліноўскага ў беларускай драматургіі // Роднае слова. 1993. № 4. С. 32-36. (Заканчэнне. Пачатак у № 2).

[77] Смірноў А. Вачыма гісторыка // Полымя. 1960. № 1. С. 183-185.

[78] Няфагіна Г. За зямлю і волю: вобраз Кастуся Каліноўскага ў беларускай драматургіі // Роднае слова. 1993. № 4. С. 32-36. (Заканчэнне. Пачатак у № 2).

[79] Белы А.Я. Вобраз змагара: да 150-годдзя з дня нараджэння К. Каліноўскага. Мінск, 1988. С.15.

[80] Бялоў Ф. Бунтарская кроў : нарыс // Чырвоная змена. 1964. 8 жн. С. 3.

[81] Кісялёў Г. Калі ажывае гісторыя // Героі і музы : гісторыка-літаратурныя нарысы. Мінск, 1982. С. 249-254.

[82] Адно з нелегальных прозвішчаў К. Каліноўскага.

[83] Смаль В.І. На экране - народны герой // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1988. № 1. С.63-65.

[84] Віж М. Лабірынт : аповесць. Мінск, 1991, 333 с. (Першая кніга празаіка).

[85] Кузьмянок А. Эвалюцыя вобраза Кастуся Каліноўскага ў беларускай літаратуры // Roczniki humanistyczne: słowianoznawstwo. 2004. Tom LII, zeszyt 7. С. 119-130.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX