
Трусаў Алег Анатольевіч — археоляг, кандыдат гістарычных навук, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. Палітык і грамадзкі дзеяч, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Як археоляг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэньнем манумэнтальнага дойлідства XI-XVIII стст. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Крэве, Мазыры, Заслаўі, Гародні, Віцебску, Наваградку, Магілёве, Менску, Амсьціславе і іншых мясьцінах Беларусі.
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.