Вярнуцца: Туронак Юры

Фарміраваньне сеткі рыма-каталіцкіх парафій на Беларусі ў 1387-1781 гадах


Аўтар: Туронак Юры,
Дадана: 30-03-2012,
Крыніца: Наша вера №1 - 1995.



Да падзелаў Рэчы Паспалітай на Беларусі не было адзінай тэрытарыяльнай структуры Рыма-Каталіцкага Касцёла (лацінскага абраду). Парафіі гэтага Касцёла належалі да трох цэнтраў касцёльнай адміністрацыі - Віленскай, Луцкай і Смаленскай дыяцэзій. Такім чынам, невыпадкова прадметам даследаванняў стала гісторыя Касцёла ў асобных яго дыяцэзіях, якія ахоплівалі як беларускія, так і літоўскія, расійскія і ўкраінскія землі. У наш час пасля ўтварэння Папам Янам Паўлам ІІ Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якая ахоплівае ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі, наспела патрэба даследаваць гісторыю гэтай касцёльнай правінцы.

У сувязі з гэтым істотнае значэнне мае карціна фарміравання парафіяльнай сеткі на беларускіх землях у часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Гэта зыходны пункт як для даследаванняў, якія адносяцца да пазнейшых гістарычных перыядаў, так і для фармулявання ацэнак і вывадаў, заснаваных на сапраўдным становішчы касцёла да падзелаў Рэчы Паспалітай.

Гэтую задачу аблягчаюць апублікаваныя вынікі архіўных даследаванняў, праведзеных Янам Курчэўскім, Станіславам Літаком і Ежы Ахманьскім1. Прадстаўленых гэтымі даследчыкамі падрабязных дадзеных дастаткова для ілюстрацыі развіцця парафіяльнай сеткі на Беларусі ў разглядаемым акрэсе - зразумела, за выключэннем тых парафій, якія знаходзяцца на тэрыторыі суседніх дзяржаў.

Вынікі даследаванняў прадстаўлены ў табліцы (гл. у канцы артыкула), якая ілюструе фарміраванне парафіяльнай сеткі ў падзеле на дэканаты. Гэты падзел, што ажыццяўляўся ў Луцкай дыяцэзіі ў канцы XVI стагоддзя, а ў Віленскай, мажліва, у палове XVII стагоддзя, не быў аднак стабільным, бо з цягам часу адбываліся змены ў прыналежнасці парафій да дэканатаў. І таму, каб забяспечыць тэрытарыяльнае супастаўленне дэканатаў была зроблена перагрупоўка парафій адпаведна з парафіяльнай структурай дэканатаў, якая дзейнічала ў 1781 годзе, - гэта значыць, апошнім годзе разглядаемага перыяду.

Паслядоўнае пералічэнне парафій у падзеле на дэканаты не было, аднак, магчымым. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) Смаленская дыяцэзія, а таксама Аршанскі дэканат і частка Віцебскага, Бабруйскага, а таксама горад Полацк знаходзіліся ў Расійскай дзяржаве, дзе толькі ў 1798 годзе была арганізавана новая касцёльная адміністрацыя. Такім чынам, парафіі на гэтай тэрыторыі ўказаны ў табліцы без падзелу на дэканаты (якія ўжо не існавалі), а зборна як "парафіі, далучаныя да Расіі ў 1772 годзе". Прыняць ранейшую за 1781 год мяжу не было, аднак, мэтазгодным, таму што ў гэтым годзе Віленская біскупская курыя ўпершыню сабрала статыстычныя звесткі аб колькасці вернікўа у падпарадкаваных ёй парафіях. Гэтыя дадзеныя ў нашых разважаннях маюць вялікае значэнне. Зборна пададзены таксама парафіі Луцкай дыяцэзіі, якія пасля апошняга падзелу былі ўключаны ў склад Віленскай дыяцэзіі. Не паўплывала гэта ні ў якой ступені на дэфармацыю даследчых вынікаў у агульнабеларускім маштабе.

***

Беларусь здаўна адрознівалася ад іншых усходнеславянскіх краін канфесійнаю структураю насельніцтва. У той час як у Расіі і на Украіне сярод карэннага насельніцтва распаўсюдзілася ўсходняе хрысціянства (праваслаўнае, пазней - часткова уніяцкае), на Беларусі развілося таксама і заходняе. Стык гэтых абедзьвюх канфесій і адначасова культурных колаў - візантыйскага і лацінскага - быў спецыфічным элементам гісторыі Беларусі, зыходным пунктам разнастайных яе інтэрпрэтацый і палітычных інспірацый. Ён меў таксама істотны ўплыў на фарміраванне нацыянальнай свядомасці яе жыхароў.

У часе хрысціянізацыі Літвы ў лацінскім абрадзе беларускія землі былі ў вялікай ступені каланізаваныя русінамі. Расійскае засяленне ў XIV ст., якое прасоўвалася з усходу і поўдня, паступова набліжалася да сучаснай беларуска-літоўскай мяжы, а ў ваколіцах Вільні нават перайшло яе. На ўсход ад гэтай лініі ўсё ж такі засталася шырокая зона, у якой побач з русінамі і надалей жылі літоўцы2. Акрамя таго, вядомыя выпадкі літоўскіх пасяленняў на ўсходзе. Літоўскае насельніцтва сапраўды падвяргалася беларусізацыі і прымала праваслаўе, аднак, пераважная яго частка заставалася яшчэ ў паганстве.

Хрысціянізацыя літоўцаў у лацінскім абрадзе распачалася ў 1387 годзе ў адпаведнасці з наступным абяцаннем Ягайлы ад 22 лютага 1378 года:
"хочучы таксама памножыць каталіцкую веру ў нашых літоўскіх і рускіх краях, са згоды і з дазволу нашых наймілейшых братоў, князёў і ўсёй шляхты літоўскай зямлі, мы вырашылі, распарадзіліся і нават прысягнулі, заручыліся і дакрананнем да святых таямніц пакляліся ўсіх радавітых літоўцаў абоіх полаў, любога становішча, прызвання або годнасці, якія жывуць у нашых літоўскіх і рускіх дзяржавах, да каталіцкай веры і паслушэнства Святому Рымскаму Касцёлу схіліць, далучыць, заклікаць, а то нават і прымусіць, незалежна ад іх веравызнання"3.

Мяркуючы па цытаваным дэкрэце Ягайлы, абавязак прыняцця хрышчэння ў лацінскім абрадзе датычыў не толькі літоўскіх паганаў, але таксама і тых літоўцаў, якія перш прынялі праваслаўе, а пасля былі асіміляваныя альбо асіміляваліся з навакольным рускім насельніцтвам. Менавіта з гэтых прычынаў не маглі быць эфектыўнымі спробы тэрытарыяльнага размежавання ўплываў каталіцызму і праваслаўя ў змешанай зоне, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку Беларусі. Існуючая тут спакон вякоў этнічная мазаіка выклікала аналагічную канфесійную мазаіку, а каталіцкія касцёлы часта паўставалі ў суседстве з праваслаўнымі цэрквамі.

Дэкрэт жа Ягайлы не датычыў праваслаўных русінаў, аднак, клапоцячыся аб моцы новай веры сярод літоўцаў, ён агаворваў, што ў выпадку змешаных шлюбаў праваслаўны бок павінен быць абавязаны да прыняцця каталіцызму4. Такім чынам была прыпынена экспансія праваслаўя сярод літоўцаў, што ўсё ж такі не затрымала іх моўнай беларусізацыі. Яна рабіла больш латвымі сваяцкія сувязі насельніцтва на паўночным захадзе Беларусі і спрыяла пашырэнню каталіцызму сярод русінаў гэтага рэгіёна. Каталіцкія парафіі таксама ўтвораны і для іншых этнічных груп - палякаў, латышоў, яцвягаў і прусаў, аселых у часы сярэднявечча ў заходніх раёнах Беларусі5.

З часу хрысціянізацыі Літвы да 1500 года, гэта значыць, на працягу крыху больш за сто гадоў, на Беларусі ўтварылася 90 каталіцкіх парафій. Больш інтэнсіўна ішло будаўніцтва касцёлаў у першай палове XVI стагоддзя, у выніку чаго каля 1550 года агульная колькасць парафій вырасла да 152. Паводле даследаванняў Ежы Ахманьскага, якія датычаць Віленскай дыяцэзіі і дапоўненых дадзенымі па беларускай частцы Луцкай дыяцэзіі, з агульнай лічбы 152 парафіяльных касцёлаў 25 працэнтаў складалі вялікакняскія ахвяраванні, а рэшта - магнацкія, а таксама літоўскіх і рускіх баяраў.

Трэба заўважыць, што ўтвораныя да паловы XVI стагоддзя парафіі канцэнтраваліся галоўным чынам у літоўска-рускай зоне змешанага насельніцтва паміж заходняй мяжой Беларусі і лініяй Пружаны - Клецк - Мінск - Іказнь. Як бачна з табліцы 1, у гэты час у паўночна-заходняй частцы краіны было 136 каталіцкіх парафій, гэта значыць, амаль 90 працэнтаў іх агульнай колькасці на Беларусі. Ва ўсходняй частцы Віленскай дыяцэзіі ўтворана да паловы XVI стагоддзя ўсяго толькі чатыры парафіі ў важнейшых адміністрацыйных асяродках (Полацк, Віцебск, Слуцк), а таксама для літоўскіх пасяленцаў у Абольцах каля Оршы. Тым часам у беларускай частцы Луцукай дыяцэзіі існавала 12 парафій.

Істотныя змены на канфесійнай карце Беларусі выклікала рэфармацыя, дзеля якой значная, а можа быць і пераважная частка магнатаў і шляхты пакінула сваю ранейшую прыналежнасць да каталіцкага і праваслаўнага веравызнання, становячыся шчырымі прыхільнікамі новай веры. Яны апекаваліся пашырэннем пратэстанцкіх збораў як шляхам збудавання новых святынь, так і шляхам ператварэння існуючых да таго часу касцёлаў і цэркваў.

Паводле даследаванняў Г. Мерчынга, у другой палове XVI стагоддзя колькасць кальвінісцкіх, лютэранскіх і арыянскіх збораў у Вялікім княстве Літоўскім дасягнула 177, у тым ліку ў Вібенскім ваяводстве - 44, Троцкім - 32, Жмудскім - 34, Наваградскім - 31, Полацкім - 5, Віцебскім - 7, Берасцейскім - 11, Мінскім - 11 і Мсціслаўскім - 26. Гэтыя дадзеныя, аднак, толькі з прыватных архіваў, і таму Марцэлі Косман дапускае, што агульная колькасць парафій дасягала амаль 2007. Мяркуецца, што амаль палова гэтай колькасці (92 зборы) была размешчана на беларускіх землях8.

Аднак цяжка з дакладнасцю вызначыць уплыў рэфармацкага руху на стан парафіяльнай сеткі Рыма-Каталіцкага Касцёла на Беларусі, бо да гэтага часу не ўстаноўлена, колькі збораў узнікла ў выніку заняцця пратэстантамі былых касцёлаў і цэркваў. Указаная вышэй колькасць збораў у асобных ваяводствах - і асабліва нязначная іх колькасць у Полацкім, Віцебскім і Мсціслаўскім - дае падставы зрабіць вывады, што ў выніку рэфармацыі сетка каталіцкіх парафій зменшылася нашмат больш, чым праваслаўных, магчыма, нават напалову ў параўнанні з 1550 годам.

Хоць рэфармацкі рух і быў у роўнай ступені скіраваны супраць каталіцызму і праваслаўя, аднак яго вынікі для абедзьвюх канфесій былі рознымі. У той час, калі ва ўмовах контррэфармацыі літоўская шляхта вярталася да каталіцызму, руская ўжо не была схільнаю вяртацца да праваслаўя і ўсё часцей прымала каталіцызм. Гэта аказала важны ўплыў на фарміраванне і размяшчэнне парафіяльнай сеткі ў XVII i XVIII стагоддзях.

Паводле дадзеных Віленскага Сінода з 1889 года ў 13-ці дэканатах паўночна-заходняй часткі Беларусі, а таксама ў заходняй частцы Полацкага дэканата функцыянавалі 165 парафій у параўнанні са 136-цю ў 1550 годзе. У гэты час Каталіцкі Касцёл не толькі вярнуў сабе пераважную частку сваіх святыняў на гэтай тэрыторыі, страчаных у перыяд экспансіі рэфармацыі, але таксама і адбудоўваў дзесяткі касцёлаў, спаленых або спустошаных маскоўскім войскам у часе нашэсцяў з паловы XVII стагоддзя. Акрамя таго, была завершана рэструктурызацыя ранейшай парафіяльнай сеткі шляхам ліквідацыі дробных або празмерна ўшчыльненых парафій, перадачы асобных святыняў для выкарыстання ордэнамі, а таксама шляхам іх ператварэння ў філіяльныя касцёлы.

Такім чынам, у перыяд з 1550 па 1669 год на гэтай тэрыторыі было знесена 28 ранейшых парафій і ўтворана 57 новых, у выніку чаго іх сетка павялічылася на 29 парафій. Найбольш вырасла яна ў Полацкім дэканаце - на 7 парафій, Радашковіцкім - на 6, Свірскім - на 5 і Наваградскім - на 4, затое ў астатніх змены былі невялікія, аднолькава як на плюс, так і на мінус.

Можна меркаваць, што сфарміраваная ў палове XVII стагоддзя ў паўночна-заходняй частцы Беларусі парафіяльная сетка ў асноўным адпавядала патрэбам Рыма-Каталіцкага Касцёла. У далейшым, праўда, яе тэрытарыяльная структура ўсё ж удасканальвалася шляхам утварэння адных і ліквідацыі іншых парафій. Аднак агульная іх колькасць даказвала незвычайную стабілізацыю: у 1781 годзе тут дзейнічала 167 парафій, гэта значыць, усяго толькі на дзве больш, чым у 1669 годзе. Гэта сведчыць, што прыняцце Касцельнай уніі (1596 год) не выклікала значнай тэрытарыяльнай экспансіі лацінскага Касцёла на гэтай тэрыторыі.

Але ў той час значна пашырылася сетка каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходнім рэгіёне Беларусі, у якім да канца XVI стагоддзя пераважала праваслаўе. У той час, калі ў 1550 годзе тут існавала толькі 16 парафій, то ў 1669 годзе іх колькасць узрасла да 67, у 1774 годзе - да 77, і пасля гэтага аж да першага падзелу Рэчы Паспалітай значных зменаў не было. Такая тэндэнцыя была характэрнай для ўсіх рэгіёнаў гэтай тэрыторыі, аднак жа, наймацней яна праяўлялася на ўсходніх межах Віленскай дыяцэзіі - у Віцебскім, Аршанскім і Бабруйскім дэканатах, у якіх колькасць парафій узрасла з чатырох у 1550 годзе па меншай меры да 51 у 1781 годзе. У той час у беларускай частцы Луцкай дыяцэзіі павялічылася яна ўдвая - да 25 парафій, і адна парафія была створана ў Смаленскай дыяцэзіі (у Забелах).

Развіццё парафіяльнай сеткі на поўдні і на ўсходзе Беларусі было выклікана галоўным чынам канфесійнай трансфармацыяй тамтэйшай рускай шляхты. Пасля ўпадку рэфармацыі не прываблівала яе ані ранейшае праваслаўе, ані каталіцызм усходняга абраду (унія), пераважна трактаваны як "мужыцкая вера", які па сваёй сутнасці не адрозніваўся з пункту погляду рытуальнасці ад ранейшага праваслаўя. Затое жаданай альтэрнатывай станавіўся лацінскі каталіцызм як з увагі на яго характар пануючага дзяржаўнага веравызнання, так і на асветную дзейнасць Касцёла, якая стварала перспектыву інтэлектуальнага развіцця шляхты.

Неафіцкая рупнасць магнатэрыі выявілася ў шматлікіх ахвяраваннях на карысць Каталіцкага Касцёла, асабліва ордэнаў, колькасць якіх на працягу XVII i XVIII стагоддзяў пастаянна ўзрастала. Паводле даследаванняў польскіх гісторыкаў, у 1772 годзе ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Беларусі існавала звыш 80 мужчынскіх манскіх сядзібаў з рознымі рэгуламі, у тым ліку ў Аршанскім дэканаце - 29, Віцебскім і ўсходняй частцы Полацкага - па 11, Бабруйскім - 13 і ў беларускай частцы Луцкай дыяцэзіі - 199. Акрамя таго, было ўтворана больш дзесяці жаночых кляштараў. Найбольшыя манаскія асяродкі ўзніклі ў Брэсце, Магілёве, Мсціслаўі, Оршы, Пінску, Полацку, Віцебску і Забелах, а меншыя шматлікія манаскія асяродкі - у панскіх маёнтках. Яны разгортвалі духоўную і асветніцкую дзейнасць, якая спрыяла каталіцызацыі і паланізацыі шляхецкай моладзі.

Дзейнасць ордэнаў, а таксама значнае павелічэнне колькасці касцёлаў і капліц у маёнтках не выклікалі, аднак, значнага пашырэння каталіцызму лацінскага абраду сярод сялянства і мяшчанства Усходняй Беларусі і Палесся, якія ў XVII i XVIII стагоддзях належалі ў большасці да уніяцкай царквы. У вялікай ступені на гэта паўплывала выдадзеная Апостальскаю Сталіцаю ў 1624 годзе забарона пераходу з усходняга абраду на лацінскі без папярэдняга дазволу10. На самой справе забарона гэта выклікала пратэсты рускай шляхты і ёю ўсяляк абміналася, аднак жа, яна павінна была ўлічвацца рыма-каталіцкім духавенствам. Таму магло яно весці місійную дзейнасць сярод іншаверцаў, да якіх залічвалі і праваслаўных, аднак спробы перацягвання уніятаў у лацінскі абрад часта выклікалі ўмяшанне уніяцкага духавенства, што іншы раз заканчвалася ў касцельных судах. Такім чынам, нягледзячы на некаторую непаслядоўнасць, унія была да падзелаў Рэчы Паспалітай дзейснай перашкодай, якая затрымлівала масавую лацінізацыю сялянства і мяшчанства.

Пра вялікую розніцу ў развіцці і размяшчэнні парафіяльнай сеткі сведчыць колькасць католікаў лацінскага абраду на паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй тэрыторыі Беларусі. Ілюстрацыя гэтае з'явы суправаджаецца, аднак, пэўнымі цяжкасцямі. Апублікаваныя Янам Курчэўскім статыстычныя звесткі, сабраныя ў 1781-1782 гадах Віленскай біскупскай курыяй аб колькасці парафій у Віленскай дыяцэзіі, не ахопліваюць той часткі дыяцэзіі, якая ў 1772 годзе была далучана да Расіі11. Для гэтай тэрыторыі ў нас ёсць магчымасць выкарыстаць падрабязныя дадзеныя з паловы сямідзесятых гадоў XVIII стагоддзя, апублікаваныя Мацеем Ларэтам12. Яны тычацца асоб, годных прыняцця святых сакрамэнтаў, а гэта значыць, не ахопліваюць дзяцей. У сваю чаргу прыведзеныя Янам Курчэўскім статыстычныя звесткі па парафіях Луцкай дыяцэзіі адносяцца, найхутчэй, да 1797 года, калі гэтыя парафіі былі ўключаны ў Віленскую дыяцэзію 13. Затое недастаткова якіх-небудзь звестак, што датычаць колькасці парафій у Забелах Смаленскай дыяцэзіі.

Атрыманне вынікаў пры супастаўленні звестак па вышэйназваных тэрыторыях патрабавала б дадатковай статыстычнай ацэнкі, гэта значыць, павелічэння колькасці парафіян на тэрыторыях, далучаных да Расіі, з-за дзяцей, якія яшчэ не дапускаліся да сакрамэнтаў, а таксама з прычыны змяншэння колькасных паказчыкаў парафій Луцкай дыяцэзіі ў выніку натуральнага прыросту ў 1781-1797 гадах. Гэтана не робіцца як з мэтай захаванняў аўтэнтычнасці апублікаваных дадзеных, так і зыходзячы з таго, што павелічэнне колькасці парафій, далучаных у 1772 годзе да Расіі, прыблізна ўраўнаважыла б змяншэнне статыстычнай ацэнкі ў Луцкай дыяцэзіі, таму што ў абодвух тых рэгіёнах колькасць каталіцкага насельніцтва была адносна невялікай і амаль аднолькавай.

Як паказана ў прыведзенай табліцы, у 1781 годзе агульная колькасць католікаў лацінскага веравызнання на Беларусі складала 428,9 тысячы. Гэтыя звесткі не ўлічваюць парафіі ў Забелах Смаленскай дыяцэзіі і чатырох парафій у Бабруйскім дэканаце (Бабруйск, Багушэвічы, Давыд-Гарадок, Карпілаўка), якія, можа, не працавалі або не прадставілі ў Віленскую курыю дадзеных аб сваім колькасным складзе. Гэта значыць, што на ўсялякі выпадак трэба было б нязначна павялічыць агульную ацэнку да 430-440 тысяч асоб.

Гэтае насельніцтва пражывала перш за ўсё ў паўночна-заходняй частцы Беларусі - у Браслаўскім, Гарадзенскім, Лідскім, Менскім, Наваградскім, Ашмянскім, Радашковіцкім, Радунскім, Ружанскім, Слонімскім, Свірскім, Віленскім, Ваўкавыскім дэканатах і заходняй частцы Полацкага14. На гэтай тэрыторыі, якая складае прыблізна 25 працэнтаў тэрыторыі сучаснай Беларусі (гл. карту), знаходзілася амаль 70 працэнтаў парафій і каля 84 працэнтаў католікаў лацінскага абраду.

Каталіцызм, які ўзнік тут на аснове балцкага субстрату, быў гэтак жа, як і праваслаўе, аўтахтонным веравызнаннем часткі ўсіх грамадскіх слаёў. Ён, праўда, павялічваў свае ўплывы ў выніку індывідуальных канверсій праваслаўнай або уніяцкай шляхты, а таксама праз змешаныя шлюбы, што, аднак, у той перыяд не выклікала значных зменаў у канфесійнай структуры насельніцтва. Гэта была важная акалічнасць, якая ўплывала на абмежаванае павелічэнне парафіяльнай сеткі ў XVII i XVIII стагоддзях, што не парушала пазіцый праваслаўнага і уніяцкага касцёлаў. Каталіцкія парафіі, якія былі на гэтай тэрыторыі, налічвалі ў 1781 годзе ў сярэднім звыш 2180 вернікаў і такім чынам былі здольныя да самастойнага функцыянавання.

Іншая сітуацыя сфарміравалася ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Беларусі. Тут лацінскі каталіцызм вырас на глебе ўсходняга хрысціянства і такім чынам не быў аўтахтонным веравызнаннем. Ён, ахапіўшы вялікую частку мясцовай шляхты і нешматлікіх польскіх пасяленцаў15, не змог, аднак, у значнай ступені замацавацца ў асяроддзі сялянства і часткова гараджан. Лацінізацыя шляхты парушыла традыцыйнае сацыяльна-культурнае адзінства на гэтай тэрыторыі, што асабліва ў XVII стагоддзі стала прычынай неаднаразовых канфліктаў, невядомых на паўночным захадзе Беларусі.

Гэтыя акалічнасці абумовілі значна слабейшы статыстычны стан пазіцыі Рыма-Каталіцкага Касцёла на ўсходзе і поўдні. На гэтую тэрыторыю, якая ахоплівае частку пакінутых у Рэчы Паспалітай пасля першага падзелу, Бабруйскага і Віцебскага дэканатаў, усходнюю частку Полацкага, парафіі, далучаныя да Расіі, а таксама прыналежныя да Луцкай дыяцэзіі, і якая складала каля 75 працэнтаў тэрыторыі Беларусі, прыходзілася каля 30 працэнтаў усіх парафій і няпоўныя 16 працэнтаў католікаў лацінскага абраду. У сярэднім парафіі былі тут нашмат меншыя, чым на паўночным захадзе, колькасць вернікаў складала 885 асобаў, пры гэтым колькасны склад паловы парафій не перавышаў 500 асоб. Дэканаты ахоплівалі вялікія тэрыторыі, што зводзіла нагляд за дзейнасцю парафіяльнага духавенства ў лепшым выпадку да большых гарадоў.

Доля каталіцкага насельніцтва лацінскага абраду (430-440 тысяч) у тагачаснай канфесійнай структуры насельніцтва Беларусі складала 14-15 працэнтаў16. З гэтага пункту гледжання таксама мела месца вялікая рэгіянальная неаднароднасць. На падставе статыстычных дадзеных з паловы і канца ХІХ стагоддзя можна меркаваць, што ў прылягаючых да літоўскай мяжы Браслаўскім, Лідскім, Ашмянскім, Радунскім і Свірскім дэканатах католікі складалі пераважную частку насельніцтва17. Колькасць іх паступова змяншалася ва ўсходнім і паўднёвым напрамку, даходзячы ўсяго да некалькіх працэнтаў над Дняпром і Прыпяццю.



  1. J. Kurczewski. Biskupstwo Wileńskie, Wilno 1912; S. Litak, Struktura terytorialna kościola lacińskiego w Polsce w 1772 r. Lublin 1980; J. Ochmański. Biskupstwo wileńskie w średniowieczu. Ustrój i uposażenie, Poznań 1972.
  2. М. Я. Гринблат. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории. Минск, 1968, с 144 і далей; М. Ермаловіч. Старажытная Беларусь. Мінск, 1990, с. 46.
  3. B. Wapowski. Dzeje Korony Polskiej i Wielkiego Ksiestwa Litewskiego od roku 1380 do 1535. t. I, Вільня, 1847, с. 75.
  4. Там жа.
  5. J. Ochmański. Выш. цыт., с. 86-87.
  6. H. Merczyng. Zbory i senatorowie protestanccy w dawnej Rzeczypospolitej Polskiej. Варшава, 1904, с. 83-120.
  7. M. Kosman. Reformacja i Kontrreformacja w Wielkim Księstwie Litewskim w świetle propogandy wyznaniowej. Wroclaw - Warszawa - Krakow - Gdansk 1973, s. 53.
  8. Нарысы гісторыі Беларусі, частка 1. Мінск, 1994, с. 173.
  9. Zakony męskie w Polsce w 1792 r. T. I, Lublin 1972.
  10. Encyklopedia Kościelna. T. XVI, Варшава, 1885, с. 626.
  11. J. Kurczewski, цыт. выш., с. 286.
  12. M. Loret. Kośció322 Katolicki a Katarzyna II 1772-1784. Кракаў - Варшава, 1910, с. 200.
  13. J. Kurczewski, цыт. выш., с. 313.
  14. Тагачасны Полацкі дэканат займаў вялікую тэрыторыю - ад Будслава і Дунілавіч на захадзе і амаль па мяжы з Расіяй на паўночным усходзе. Больш як дзве трэці каталіцкага насельніцтва дэканата размяшчалася ў яго заходняй частцы (парафіі Докшыцы, Даўгінава, Дунілавічы, Дзісна, Глыбокае, Лучай, Параф'янава, Валкалата, Задарожжа і Загацце).
  15. Аб польскіх пасяленцах ва Усходняй Беларусі гл.: W. Werenicz. Historyczne i kulturalne podstawy świadomości narodowej Polaków w Związku Radzeckim (na przykładzie Republiki Białoruskiej) у кн: Belarus Lithuania Poland Ukraine. The foundations of historical and cultural traditions in East Central Europe. Люблін - Рым, 1994, с. 446.
  16. Падлік зроблены ў адносінах да ўсяго насельніцтва Беларусі, якое налічвала ў 1795 годзе прыблізна тры мільёны - гл. Нарысы гісторыі Беларусі, цыт. выд., с. 267.
  17. Д. Афанасьев. Ковенская губерния. Петербург, 1861, с. 304; А. Корева. Виленская губерния. Петербург, 1861, с. 314-318; Первая всеобщая перепись населения Российской Империи, 1897 год. Петербург 1903-1905.



Каталіцкія парафіі лацінскага веравызнаньня на Беларусіa)
Парафіі15001550166917441781Колькасьць
парафіян
А. Паўночна-заходні рэгіён
Ашмянскі дэканат
Астравец+++++3351
Новыя Ашмяны+++++5609
Старыя Ашмяны++----
Багданаўшчына-+----
Валожын++----
Варняны+++++2312
Гальшаны+++++4046
Гервяты-++++1307
Граўжышкі+++++1466
Гудагай----+1967
Данюшаў+++-+1466
Жупраны-++++2668
Крэва+++++2286
Лоск+++++621
Саковічы-+----
Смаргонь-++++1376
Солы-++++2305
Сурвілішкі+++++1091
Трабы+++++2237
Ціцін--++--
Разам 121815141534108
Браслаўскі дэканат
Браслаў+++++2640
Відзы+++++8410
Друя--+++3163
Дрысьвяты-++++4892
Іказынь+++++4915
Мёры---++1527
Опса----+1821
Пагост--+-+842
Пашумені----+764
Пеліканы----+1480
Разам 34661030454
Ваўкавыскі дэканат
Бераставіца Вялікая--+++750
Ваўкавыск-++++3068
Воўпа+++++1330
Гнезна-++++525
Крамяніца--+++5102
Лунна-++++1590
Мачульна-+----
Мсьцібава++-++2018
Петухоў--+---
Рось--+++1130
Рэпля--+++915
Сьвіслач-++++1100
Струбніца-++++1388
Шыдловічы-++++2260
Разам 2912121221176
Віленскі дэканат
Цудзенішкі--+++4876
Разам --1114876
Гарадзенскі дэканат
Адэльск+++++4319
Азёры---++1294
Малая Бераставіца-++++662
Гожа+++++3065
Гародня І+++++8000
Гародня ІІ---++3130
Індура-++++2252
Квасоўка--+++1136
Котра-+----
Прывалка--+---
Сапоцкіна---+--
Эйсманты--+++2561
Ярніны---++1294
Разам 368101027219
Лідзкі дэканат
Белагруда--+++1727
Беліца++-++1734
Вялікая Ваверка++++--
Малая Ваверка++----
Васілішкі+++++3821
Гародна--++--
Дакудава-+----
Дылева--++--
Дэмбрава----+421
Ельня+++---
Жалудок+++++5962
Жырмуны+++++2283
Забалаць--+++2762
Ішчолна-++++1255
Каменка--+++965
Крупа++----
Ліда+++++5662
Ляцк-++++1970
Нецеч---++1773
Новы Двор++-++1833
Восава----+2388
Пеляс-+----
Ражанка-++++1706
Шчучын++-++598
Ятвеск--+++220
Разам 111615181737080
Менскі дэканат
Вішнева+++++2109
Волма+++++5956
Дзераўная--++--
Доры++----
Забрэзьзе+++++850
Івянец-++++3850
Камень+++++3388
Кондратавічы-+----
Койданава+++++5565
Ласокіна++----
Магільна-+----
Менск-++++6140
Налібокі++++--
Пухавічы---+--
Пяршаі-++++2120
Ракаў--+++2300
Стоўбцы--+++847
Узда---++1122
Холхла+++++1052
Яршэвічы-+----
Разам 91513151235299
Наваградзкі дэканат
Варонча----+947
Ішкалдзь+++++1198
Клецк+++++254
Ліпа++++--
Лотва++----
Ляхавічы-++++2298
Магілянка-+----
Мікалаеўшчына--+++1147
Мір-++++1024
Наваградак+++++1898
Нягневічы---++369
Нядзьведзіца--+++1924
Нясьвіж+++++5820
Сваятычы--+++2485
Сьвержань--+++1472
Сноў--+++1000
Сянно--++--
Уселюб+++++1135
Разам 71114151422971
Полацкі дэканат, заходняя частка
Валкалата-++++2740
Вальбяровічы--+---
Глыбокае--+++2738
Даўгінава-++++2301
Дзісна--+++1288
Докшыцы--+++1412
Дунілавічы+++++2483
Загацьце----+744
Задарожжа--+++1213
Лучай----+2436
Параф'янава--+++1377
Сервеч--++--
Разам 131091018732
Радашковіцкі дэканат
Альковічыы----+830
Астрошыцы++----
Беніца--+---
Вязынь-+----
Гайна+++++1976
Гарадзілава+++++645
Груздава+++++263
Дубровы-++---
Заслаўе--+++1899
Зембін--+++544
Ільля--+++1289
Корань--+++1615
Краснае Сяло+++++1875
Лагойск--+++699
Лебедзева+++++591
Маладзечна+++---
Маркава--+++611
Палачаны--+---
Радашковічы+++++2297
Сівіца-+----
Хатаевічы--++--
Хожава+++++4911
Разам 91218141420045
Радунскі дэканат
Балотня(Вярэнаў)-++++889
Беняконі--+++2977
Геранёны+++++2134
Германішкі-++++1502
Дворышча--+---
Дуды--+---
Зыгмунцішкі+++---
Іўе+++++5583
Ліпнішкі-++++4187
Нача-++++4254
Радунь-++++5305
Суботнікі+++++2407
Тракелі+++++2814
Разам 51013101032052
Ружанскі дэканат
Альшэва--+++197
Гарадзішча----+403
Дарэчын--+++1121
Вялікая Зэльва+++++577
Малая Зэльва++----
Івацэвічы-+++--
Косава-++++370
Лагішын--+++154
Луконіца-++++1237
Лыскава-++++700
Масты-++++1010
Міжэрычы-++++2294
Падароск-+----
Поразава+++++4343
Ружаны-++++550
Разам 31112121212956
Слонімскі дэканат
Гарадзішча Вялікае+++++664
Гарадзішча Малое-+----
Дарэва-++++1715
Дварэц-++++1255
Задзьвея--+++679
Дзятлава+++++3504
Косічы-+-+--
Крошын+++++1409
Крывошын----+1496
Ліпск---+--
Моўчадзь+++++376
Мыш--+++698
Палонка+++++296
Раготна+++++980
Слонім+++++2546
Стараельня---++640
Сталовічы--+++651
Разам 71112151416909
Сьвірскі дэканат
Быстрыца+++++1663
Войстрам+++++3662
Жодзішкі-++++2125
Задзевы--+++3053
Кабыльнік+++++2887
Камаі--+++4840
Касьцяневічы--+++1416
Куранец-++++585
Лынтупы+++++4170
Міхалішкі--+++1843
Мядзель+++++1467
Стары Мядзель---++616
Нестанішкі+++++2878
Паставы-++++1986
Рабунь--+---
Сьвір+++++8573
Сьвіранкі-++++6028
Разам 71116161647792
Паўночна-заходні рэгіёнразам79136165167167361669
Б. Паўднёва-ўсходні рэгіён
Парафіі Луцкай дыяцэзіі
Бездзеж---++510
Брашэвічы--+++245
Брэст Літоўскі+++++2164
Бяроза+++++1257
Вістыца+++++624
Воўчын--+++157
Высокія Літоўскія+++++733
Вярховічы--+++288
Гарадзец--+++472
Дзівін---++400
Драгічын---++415
Зьбірогі--+++379
Камянец Літоўскі-++++1000 б)
Ківатычы--+++1258
Кобрын+++++1970
Крупчыцы---++725
Марозавічы-++++151
Пінск+++++3000 б)
Пружаны-++++1368
Сігневічы-++++1471
Ставы---++427
Сялец+++++1634
Чарнаўчыцы--+++1861
Шарашова-++++1229
Янава---++417
Разам 71219252524155
Бабруйскі дэканат в)
Азяраны----+432
Бабруйск--++**
Багушэвічы--++**
Беразіно--+++811
Глуск--+++500
Давыд-Гарадок--++**
Ігумен(цяпер Чэрвень)--+---
Капыль--++--
Карпілаўка---+**
Лахва----+3000
Мазыр--+++288
Петрыкаў--+++470
Рэчыца--+++143
Слуцк+++++3021
Стрэшын--+---
Цімкавічы--+++691
Разам 11131299356
Полацкі дэканат, усходняя частка в)
Беразіно--+---
Кублічы--+++2311
Лепель--+++1055
Палюдовічы----+1167
Рукшаніца----+652
Экімань----+975
Разам --3256160
Віцебскі дэканат в)
Барысаў--+++660
Бешанковічы--+++355
Бобр--+++490
Лукомль--+++435
Рудное Сяло--++--
Халопенічы--++--
Чарэя--+++460
Разам --7752400
Парафіі, далучаныя да Расіі ў 1772 годзе
Абольцы+++++574
Астроўна--+++600
Беліца--+++320
Быхаў--+++350
Бялынічы--+++1600
Вародзькаў---++200
Віцебск+++++5184
Вуглы--+---
Гомель--+++1670
Горы-Горкі--+++235
Дуброўна--+++112
Жыровічы---++254
Забелы(Валынцы)---++*
Кадзіна---++512
Княжыцы---++153
Копысь----+65
Крупкі--+---
Крычаў----+1000
Магілёў--+++2345
Мазыкі---++1000
Маляцічы---++382
Мсьціслаў--+++1530
Непароты---++200
Новы Быхаў--+---
Орша--+++1542
Пацкаў---++300
Полацк+++++2602
Раманава----+280
Сакольня--+---
Смаляны--+++118
Сожыца--++--
Старое Сяло--+++203
Сянно--+++240
Талачын--+++515
Фашчаўка---+--
Чавусы--+++150
Чэрыкаў--+---
Шклоў--+++570
Разам 3325313225206
Паўднёва-усходні рэгіёнразам111667777667277
БЕЛАРУСЬ РАЗАМ 90152232244243428946
а) знак " +" абазначае парафіі, якія існавалі, знак " -" - парафіі, якіх няма, знак " *" - адсутнасьць дадзеных. У табліцы няўлічаны непарафіяльныя касьцёлы(ордэнскія і Філіяльныя), а таксама капліцы. б) аўтарскі падлік. в) частка дэканату, якая засталася ў Рэчы Паспалітай пасьля першага падзелу.

Крыніцы: J.Kurchewski. Biskupstwo Wileńskie. Вільня, 1912; S. Litak. Struktura terytorialna Kościoła łacińskiego w Polsce w 1772r. Люблін, 1980; J. Ochmański. Biskupstwo wileńskie; w średniowieczu. Ustrój i uposażenie. Познань, 1972; M. Loret. Kościół Katolicki a Katarzyna II (1772-1784), Кракаў-Варшава, 1910.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX