Вярнуцца: Прэзентацыі кнігі

Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 у Мінску


Дадана: 06-05-2013,
Крыніца: pawet.net.



Прэзентацыя кнігі "І зорнае неба над галавой..."

Астраномія займае адно з самых галоўных месцаў у фундаменце сучаснай навукі. Веданне законаў Сусвету пашырае наш светапогляд з межаў Зямлі да бяскрайняга Космасу, паказвае наша месца і прызначэнне ў ім.
Асаблівую цікавасць выклікае гісторыя развіцця гэтай навукі, поўная трагічных момантаў, фенаменальных адкрыццяў і рэвалюцый у нашай свядомасці. Свой вялікі ўклад у гэтую гісторыю зрабіла і беларуская астраномія. І менавіта развіццю нашай астранамічнай навукі прысвечаная кніга Леаніда Лаўрэша "І зорнае неба над галавой...", якая толькі што выйшла ў выдавецтве "Лімарыус".
У сваёй кнізе аўтар часцей за ўсё звяртаецца да развіцця навукі аб зорках у сценах Віленскага універсітэта. Ён паказвае, што разам з поспехамі ў выкладанні гуманітарных навук, Галоўная літоўская школа (тагачасная назва універсітэта) актыўна выкладала фізіка-матэматычныя навукі і ў першую чаргу, астраномію. Значная частка матэрыяла прысвечаная дзейнасці славутага беларускага астранома, рэктара універсітэта Марціна Пачобут-Адляніцкага.
Кніга таксама ўзгадвае асобаў, якія былі звязаныя з беларускай астраноміяй праз мастацтва і літаратуру, праз творы, прысвечаныя вядомым астраномам. Яна стане цікавай навукоўцам, гісторыкам і проста неабыякавым да беларускай культуры людзям.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 27 красавіка (суббота) ў 18.00, у Мінскім гарадскім планетарыі. Запрашаем усiх жадаючых - уваход вольны.
Сайты:
Мінскі планетарый
Часопіса "Маладосць"
Афиша Минска
interfax.by
afisha.tut.by
afisha.sb.by/15461/

Пра гісторыю беларускай астраноміі па-беларуску

Астраномія займае адно з самых галоўных месцаў у фундаменце сучаснай навукі. Веданне законаў Сусвету пашырае наш светапогляд ад межаў Зямлі да бяскрайняга Космасу, паказвае наша месца і прызначэнне ў ім.

Асаблівую цікавасць выклікае гісторыя развіцця гэтай навукі, поўная трагічных момантаў, фенаменальных адкрыццяў і рэвалюцый у нашай свядомасці. Свой вялікі ўклад у гэтую гісторыю зрабіла і беларуская астраномія. І менавіта развіццю нашай астранамічнай навукі прысвечаная кніга Леаніда Лаўрэша "І зорнае неба над галавой...", якая толькі што выйшла ў выдавецтве "Лімарыус".

У сваёй кнізе аўтар часцей за ўсё звяртаецца да развіцця навукі аб зорках у сценах Віленскага ўніверсітэта. Ён паказвае, што разам з поспехамі ў выкладанні гуманітарных навук, Галоўная літоўская школа (тагачасная назва ўніверсітэта) актыўна выкладала фізіка-матэматычныя навукі і ў першую чаргу, астраномію. Значная частка матэрыялу прысвечаная дзейнасці славутага беларускага астранома, рэктара ўніверсітэта Марціна Пачобута-Адляніцкага.

Кніга таксама ўзгадвае асобаў, якія былі звязаныя з беларускай астраноміяй праз мастацтва і літаратуру, праз творы, прысвечаныя вядомым астраномам. Яна стане цікавай навукоўцам, гісторыкам і проста неабыякавым да беларускай культуры людзям.

27 красавіка 2013 г. у Менскім планетарыі прайшла прэзентацыя кнігі. На сустрэчы прысутнічалі менскія аматары астраноміі, гісторыкі Алег Дзярновіч (аўтар прадмовы да кнігі) і Таццяна Вароніч, дырэктар выдавецтва "Лімарыус", якое выпусціла кнігу ў свет, Марына Шыбко, загадчык планетарыя Менскага палаца дзяцей і моладзі Аляксандр Мікуліч і інш. Адбылася паўтарагадзінная размова, падчас якой аўтар адказаў на шматлікія пытанні прысутных.

Прэзентацыя закончылася паказам зорнага неба і лекцыяй на беларускай мове, якую правёў Віктар Малышчыц.

На апошняй старонцы вокладкі змешчаны верш Максіма Багдановіча:

Я хацеў бы спаткацца з Вамі
на вуліцы
Ў цёмную сінію ноч
І сказаць:
"Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
І нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя -
папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?"

Вялікія словы вялікага паэта, але ж колькі работы мы павінны зрабіць усе разам, каб усім разам ляцець не абы-куды, а да нашых, беларускіх зор. І кніга Леаніда Лаўрэша важкі камень у тым бруку, на той вуліцы, перад тымі зорамі.

Наш кар. Фота Таццяны Вароніч.

НАША СЛОВА № 18 (1117) 2 траўня 2013 г.





Фота Таццяны Вароніч:


(73KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(86KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(84KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(69KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(45KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(83KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(65KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(56KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(40KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(64KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(67KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(53KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(75KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(63KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(51KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(55KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(80KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(72KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(99KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(74KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(70KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(74KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).(86KB) Прэзентацыя кнігі 27.04.2013 (фотаздымкі).
 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX